НАША СЛОВА № 34 (1393), 22 жніўня 2018 г.

Чацвер, Жнівень 30, 2018 0

Памёр Хведар Нюнька

15 жніўня памёр Хве-дар Нюнька, сябар Рады і адзін з заснавальнікаў ЗБС «Баць-каўшчына», вядомы беларускі грамадска-культурны дзеяч у Летуве. Яму было 90 гадоў. Смерць сталася наступствам сур’ёзнай траўмы, атрыманай у верасні мінулага года.

Хведар Якубавіч стаяў ля вытокаў Таварыства бела-рускай культуры ў Літве, якое ўзначальваў дваццаць пяць гадоў, ад моманту заснавання, спрыяючы адраджэнню, заха-ваню і пашырэнню беларускай прысутнасці ў Літоўскай Рэс-публіцы. Дзякуючы дзейнасці спадара Хведара, у Вільні сён-ня працуе беларуская гімназія, імёнамі славутых беларусаў названыя некаторыя вуліцы горада, на магілах беларускіх дзеячаў усталяваныя помнікі і дзясяткі мемарыяльных до-шак, а таксама захаванае месца забойства Кастуся Каліноў-скага на Лукішскім пляцы. Пад кіраўніцтвам Хведара Нюнькі Таварыствам беларускай ку-льтуры былі праведзеныя пяць Канферэнцый беларусаў Балтыі.

Хведар Нюнька ўраж-ваў сваёй нястомнасцю, энергі-чнасцю і меў актыўную грама-дзянскую пазіцыю, заўжды браў актыўны ўдзел у грамад-скіх акцыях і кампаніях —  вы-ступаў у абарону беластоцкай газеты «Ніва», у падтрымку Дома Марыянаў у Лондане, дапамагаў усталёўваць крыжы ў Курапатах… Усяго не пера-лічыць.

З «Бацькаўшчынай» Хведар Якубавіч быў ад самага пачатку і не пакідаў Згурта-ванне без падтрымкі нават у самыя неспрыяльныя для арга-нізацыі перыяды. Ён быў вер-ным сябрам і паплечнікам на-шага Згуртавання. Смерць Хведара Нюнькі для нас — непапраўная страта.

ЗБС «Бацькаўшчына» выказвае спачуванні родным спадара Хведара, а таксама ўсім, хто яго ведаў. Мы шчыра смуткуем разам з вамі.

Управа МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

 

ЗЫХОД У ВЕЧНАСЦЬ

Не жыве больш наш знакаміты грамадска-куль-турны дзеяч, вядомы ў Ві-леншчыне і ў Беларусі, спа-дар Хведар Нюнька. Памёр 15-га жніўня. З 1989 года па 2014 ён кіраваў Таварыст-вам беларускай культуры ў Летуве (ТБК). Калі ў пача-тку 2000-х Масква і яе пры-хлябаі ўзяліся нішчыць бела-рускія арганізацыі ў замеж-жы, то найперш дзякуючы пазіцыі і энергіі Хведара, ТБК было ўратавана ад рас-колу і перакупу і па сёння-шні дзень стаіць на адра-джэнцкіх пазіцыях актаў 25 Сакавіка і 25 Жніўня.

Хведар Нюнька быў энергічны і крэпкі чалавек. На здароўе не скардзіўся. Бацька ягоны пражыў 96 га-доў, працуючы і не хварэю-чы. І Хведар мусіў бы пра-жыць не менш, калі б не збег няшчасных выпадкаў. Дру-гога выпадку ягоны арга-нізм не перажыў. Вельмі шкада. Хоць яму было ўжо 90 гадоў, але смерць сталася заўчаснай. Такі, магчыма, лёс Хведара. Беларускае грамадства панесла страту. Яшчэ шмат што было не зроблена, не ўспомнена, не запісана, не апублікавана.

Мне запомніўся яго-ны расповед, як у 1944 годзе ў Вільні, куды ён толькі што пераехаў і жыў у добра мне вядомым доме на Заваль-най, аднойчы на світанні па-чулася хорам спяваная жаў-нерская песня-гімн «Мы вы-йдзем шчыльнымі радамі». Зірнуў у вакно: па вуліцы калонаю ішлі жаўнеры БКА (гэта былі якраз аддзелы Ба-рыса Рагулі), якія ўступілі ў Вільню і крочылі далей у Прусію на ўзбярэжжа. У вя-лікім ўзрушэнні малады Хведар і бацька ягоны сталі на калені і пачалі маліцца. Слёзы цяклі з вачэй…

Шкода, што не ўдало-ся яшчэ дажыць да светлага часу, калі вернуцца жаўне-ры БКА, ідучы маршам па бруку, і Сцяг Беларускі, бы вецер, лунаў бы над галова-мі. Яны вернуцца…

Бывай, Хведар Яку-бавіч. Пухам табе Віленская наша зямля.

16 жнівень 2018 г.                                                                            Зянон Пазьняк.

 

95 гадоў з дня нараджэння Земавіта Фядэцкага

Земавіт Фядэцкі на-радзіўся 22 жніўня 1923 года ў Лябядзе на Лідчыне. Тут пра-вёў дзяцінства і перажыў вай-ну. У вёсцы Феліксава ў 1942 годзе сабраў і апрацаваў вялі-кую колькасць беларускіх на-родных песень, якія выдаў у 1992 годзе пад назвай «Цёплыя вечары … ды халодныя ранкі… czyli co spiewano w Feliksowie». З лёгкай рукі аўтара кніга тра-піла ў многія краіны свету, аж да Новай Зеландыі. У Італіі зборнік назвалі «песнямі Атлан-тыды».

У 1948 — 1950 гадах Земавіт Фядэцкі працаваў шэ-фам рэдакцыі рускай літарату-ры ў выдавецтве «Czytelnik» («Чытач»). У 1950 годзе супра-цоўнічаў са штомесячнікам «Tworczosc» («Творчасць»). У тым жа 1950 годзе стаў аташэ па культуры польскай амбаса-ды ў Расіі. Дзякуючы знаём-ству з Барысам Пастарнакам, прывёз у Польшчу асобнік «Доктара Жывага» і надрука-ваў у 1957 годзе фрагмент у штоквартальніку «Opinie» («Водгукі»). Гэта была першая ў свеце публікацыя тэксту Па-старнака. Працаваў таксама карэспандэнтам «Рэчыпаспалі-тай» у Маскве. Перакладаў на польскую мову творы рускай, беларускай і французскай літ-аратуры.

У 1954 годзе ў Варша-ве ўзнік STS — Студэнцкі тэатр сатырыкаў, для якога Фядэцкі пісаў тэксты кабарэ, песні, у т.л. «Chyba tak», «Piosenka dla konduktora», «Piosenka o kole-dze». Дзякуючы Фядэцкаму, у STS прайшла сусветная прэ-м’ера п’есы «Эльжбета Бам» Данііла Хармса.

Земавіт Фядэцкі вельмі моцна любіў Беларусь. Пабы-ваўшы ў розных краінах свету, казаў: «У Беларусі мне най-лепей.» У 1996 годзе наведаў Ліду і Лідчыну, удзельнічаў у працы 2-га з’езду лідзян, су-стрэўся з колішнімі сябрамі ў Феліксаве, Парачанах, Скры-баўцах, Мажэйкаве і ў Гасці-лаўцах, быў прыняты цёпла і сардэчна. Ён глядзеў на свет скрозь прызму беларускай вё-скі, дзе ён нарадзіўся і перажыў нямецкую акупацыю.

Памёр 8 студзеня 2009 года ў Варшаве.

Вікіпедыя.

 

16 верасня ў Мажэйкаве Лідскага раёна пройдзе 2-гі адкрыты фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага. Запрашаем. 

 

Сустрэча ў сядзібе ТБМ

19 жніўня ў сядзібе ТБМ адбылася сустрэча стар-шыні ТБМ, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь  Алены Анісім з сябрамі Клуба «Літаратурна-музычная гас-цёўня «Крыніца» з Баранавіч: Здановіч Ірынай, Скіпар Рэгі-най, Раманчук Раісай, Цымба-лавай Інай і Яцук Таццянай.

Падчас спаткання гос-ці (а сярод іх ёсць сябры ТБМ, а таксама сябры абедзвюх пі-сьменніцкіх арганізацый) больш даведаліся пра дзей-насць ТБМ, пра нашы перыя-дычныя выданні, а таксама пра мерапрыемствы, якія ладзяць сябры  арганізацыі. Для ТБМ былі прэзентаваны некалькі паэтычных зборнікаў, якія мо-жна будзе пабачыць у сядзібе.

Акрамя таго, госці з Баранавіч распавялі пра сябе, свае зацікаўленні, а таксама праспявалі песні, якія яны скла-даюць самі на свае вершы. Не-каторыя з гэтых песень маглі б добра ўпісацца ў рэпертуар як дарослых, так і дзіцячых кале-ктываў. Напрыклад, «Півоні», «У купальскую ноч».

Сустрэча доўжылася больш за гадзіну. Напрыканцы старшыня ТБМ падаравала кнігі А.Усені «Грэх» і С.Шупы «Падарожжа ў БНР», а таксама некалькі нумароў «Нашага слова» для ўдзельнікаў клуба.

Наш кар.  

 

Ці не спадар Быстрыцкі прабраўся ў “Будзьма беларусамі”?

Не паспела Грамадскае аб’я-днанне «Таварыства беларускай мо-вы імя Францішка Скарыны» абвес-ціць пра рэальныя крокі па ўвасаб-ленні ідэі ўніверсітэта з беларускай мовай навучання, як у СМІ пайшла негатыўная хваля з боку розных асоб. Што цікава, пачатак заклала дзяржаў-ная газета «СБ». Працяг мы ўжо зна-ходзім у «Лідскай газеце». І вось новая публікацыя: на сайце «Будзьма бела-русамі!» Можа, не варта было б звяр-таць увагу на такое меркаванне калу-мніста, якое можа не супадаць з дум-кай кампаніі (а можа супадаць!), але ж назва сайта…

Пытанне, якое ставіць Багдан Сакалоў, гучыць так (не больш і не менш): Ці настолькі гэта патрэбна беларускаму грамадству? Перад гэтым аўтар сам сцвярджае, што бо-льшасць людзей у сацсетках выка-залася наконт стварэння ўніверсітэта станоўча. Калі зыходзіць з гэтага фак-ту, то напрошваецца лагічная высно-ва: Так, грамадству гэта патрэбна. Аднак, Багдан Сакалоў чамусьці ста-віць пад сумнеў права грамадства на такую думку. Мала таго, ён лічыць, што ўніверсітэт з беларускай мовай не павінен функцыянаваць у Беларусі. Пакінем па-за ўвагай разважанні аўта-ра пра тое, што і як ён убачыў у кан-цэпцыі ўніверсітэта, яго гіпатэтычныя меркаванні наконт хібаў у будучай дзейнасці прыватнай установы адука-цыі.  Задамо адзінае пытанне, дзеля якога вядуцца ўсе гэтыя спрэчкі: Каму і па якой прычыне муляе ідэя ўвасаблення ўніверсітэта з бела-рускай мовай навучання менавіта ў Беларусі?

І відавочна наступнае. Най-перш, гэтаму будуць шкодзіць тыя сілы ў дзяржструктурах, якія на дух не пераносяць беларускую мову, пра-цуюць на ідэю «русского мира», і ба-чаць у беларусах толькі парабкаў на сваёй уласнай зямлі. Зразумела, што ў такім жа духу мысляць і адпаведна дзейнічаюць прадстаўнікі розных гра-мадскіх арганізацый, якія фінансуюц-ца з Усходу менавіта з мэтай раскалоць беларускае  грамадства, паставіць пад сумнеў дзяржаўнасць і  незалежнасць Беларусі. А ў якой ступені салідарныя з імі ў сваіх думках і дзеяннях Багдан Сакалоў і яго аднадумцы, пытанне рытарычнае.

Можна толькі пашкадаваць, наколькі меркантыльныя інтарэсы асобных людзей (а гэта выразна пра-ступае праз усю публікацыю, нягле-дзячы на пафасныя разважанні пра Балонскі працэс і дэмакратычнасць ЕГУ),  стаяць вышэй за інтарэсы гра-мадства і краіны. Што ж, уся наша гісторыя гэтаму сведчанне. Мы ж сваю задачу бачым у тым, каб даць магчымасць і перспектыву якаснага сучаснага навучання на беларускай мове ў ВНУ менавіта ў Беларусі.   Дзеля гэтага працуем,  дзеля гэтага гуртуем аднадумцаў і паплечнікаў унутры краіны і за яе межамі сярод розных сфераў беларускага грамад-ства, у тым ліку і сярод чынавенства. Бо як паказвае досвед сучаснага раз-віцця розных краін свету (Польшча, Украіна, Ізраіль і шмат іншых) нацы-янальная мова з’яўляецца адным з  асноўных фактараў умацавання дзяр-жаўнасці любой краіны.

Старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны

Алена Анісім.

 

«Яцвяжскі слоўнічак». Што гэта?

Сорак гадоў таму ў беларус-кай частцы Белавежскай пушчы быў знойдзены «Яцвяжскі слоўнічак». Ён дагэтуль не дачакаўся ўвагі бела-рускіх навукоўцаў.

 

Ад безуважнасці да..?

 

Няўвага беларускай навукі і не дужа здзіўляе — у слоўнічку, які знойдзены за 200 км ад цяперашняй мяжы з Літвой, на дзве траціны балц-кая лексіка, вядомая з літоўскай, ла-тышскай, старапрускай моў. Ці маем сярод беларускіх мовазнаўцаў адмы-слоўцаў, якія б маглі арыентавацца ў гэтай стыхіі адначасова, — пытанне рытарычнае.

Дзіўна, але ў Беларусі дагэ-туль няма ніводнай універсітэцкай кафедры балтыстыкі — нягледзячы ні на багацце балцкіх рачных і азёрных назваў, ні на ўплецены ў беларускія гаворкі багаты балцкі лексічны слой. Напрыклад, толькі з косаўскай га-воркі, што зафіксаваная ў выдадзе-ным нябожчыкам Зайкам слоўніку, аўтар гэтых радкоў вычапіў пад паў-сотню каларытных балтызмаў, пуб-лікацыя неўзабаве з’явіцца.

Негатыўнае стаўленне да «бал-цкай тэмы» ў БССР добра ілюстру-ецца хоць бы забаронай навуковай канферэнцыі «Этнагенез беларусаў», якую рыхтавалі правесці ў Менску ў 1973-м годзе. Тады ігнараванне «Яц-вяжскага слоўнічка» было заканамер-ным, але неразумна ігнараваць яго цяпер. Здаецца, гэтым летам хіба што ў пружанскай раённай газеце «Раён-ныя будні» адным абзацам згадалі 40-гадовы юбілей знаходкі, і тое дзя-куючы мастацкаму фестывалю «Рэха даху», на якім прагучаў выступ пра слоўнічак.

 

Быў ці не?

 

Цікава, што акалічнасці ага-лошвання «Яцвяжскага слоўнічка» чымсьці нагадваюць сітуацыю з «Менскай малельняй», і гэты пара-лелізм надае таямнічасці і першаму, і другому. Нагадаю, што збіральнік звестак пра народную спадчыну Міхаіл Кацар у сваім дзённіку пад 1940-м годам (тады яму было крыху больш за трыццаць год) запісаў ад жыхароў Менска пра «менскую ма-лельню» на беразе Свіслачы, у складзе якой быў і вялікі камень. Той камень, як вядома, цяпер у Музеі валуноў. Дык вось, Кацараў дзённік згарэў ра-зам з ім самім падчас загадкавага па-жару ў яго хаце ў 1995 годзе. Але дзённік быў перапісаны, і ў копіі дай-шоў да нас. Больш ніякіх сведчанняў пра «Менскую малельню» ніхто не зафіксаваў і не здабыў.

А паралель з «Яцвяжскім слоўнічкам» тут вось якая. Улетку 1978 года 18-гадовы шукальнік ста-рыны на прозвішча Зінаў падарожні-чаў па Белавежскай пушчы, хадзіў ад вёскі да вёскі, пытаючы пра цікавыя старыя рэчы. На хутары ў раёне колі-шняга балота Вялікі Нікор (у савецкія часы балота было асушанае, і толькі залетась пачалі трохі аднаўляць) у Пружанскім раёне, у старога дзеда выкупіў кніжку з малітвамі на лаціне. А ў канцы малітоўніка былі ўплеце-ныя некалькі старонак (шэсць ці сем) з рукапісным тэкстам. Тыя старонкі мелі загаловак па-польску «Паганскія гаворкі з Нараву» (Poganskie gwary z Narewu).

Дык вось, потым Зінаў пай-шоў у войска, а яго бацькі выкінулі ўсе кніжкі з рэлігійным зместам, у тым ліку і гэты малітоўнік. Але Зінаў зара-нёў перапісаў слоўнічак, бо не ўсе літа-ры добра чыталіся, а яму, як даслед-чыку, хацелася большай яснасці. У 1983 годзе Зінаў даслаў копію ў Вілен-скі ўніверсітэт, там слоўнічкам заняў-ся нябожчык лінгвіст Зінкявічус, які ў 1984 годзе надрукаваў артыкулы на гэтую тэму ў віленскім і маскоўскім навуковых часопісах. Праз год былі і іншыя мовазнаўчыя публікацыі.

 

Што вядома

 

Такім чынам, вызначаючы, ці слоўнічак — праўдзівы, можам абапі-рацца толькі на аналіз лексікі з «Яц-вяжскага слоўнічка». А лексіка там разнастайная. На думку мовазнаўцаў, гэта або істотна літуанізаваная яц-вяжская мова, або гэта моцна яцвя-гізаваная літоўская мова, або, нарэш-це, гэта запісаныя разам словы і з яц-вяжскай, і з літоўскай мовы (загаловак жа ў слоўнічка «гаворкі», а не «гаво-рка»).

Яшчэ пра слоўнічак вядома, што на хутар той малітоўнік прывезлі з блізкага датуль мястэчка Белавежа. Складальнікам слоўнічка, відаць, быў каталіцкі святар, бо малітоўнік на лаці-не, а слоўнічак ён назваў «паганскія гаворкі». Таксама ён, відаць, быў ту-тэйшым па паходжанні, бо ў «поль-скай» перакладзенай частцы слоў-нічка часам сустракаюцца беларускія словы («белы», а не «бялы» і інш.) ці крэсовыя (zwyciezywac). З «Яцвяж-скага слоўнічка» вядома больш за дзвесце слоў. Усе рукапісы сёння за-хоўваюцца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.

У віленскім часопісе «Балты-стыка» Зінкявічус апублікаваў водгук знакамітага маскоўскага балтыста Тапарова на «Яцвяжскі слоўнічак» (у маскоўскую публікацыю ў «Балцка-славянскіх даследаваннях» гэты вод-гук не ўвайшоў): «Сам слоўнічак зрабіў на мяне вельмі глыбокае ўра-жанне бясспрэчнай сапраўднасці і арыгінальнасці. Больш за тое, ён фік-суе тую стадыю ў развіцці яцвяж-скай мовы (і/або тую гаворку), пра якую паводле наяўных рэштак гэтай мовы мы не мелі ніякага ўяўлення. Таксама цікавыя і павучальныя ў слоўнічку як індаеўрапейскія арха-ізмы, якіх няма ў вядомым балцкім матэрыяле, так і сляды пазнейшых кантактаў (з нямецкай мовай). Ду-жа нетрывіяльныя некаторыя сло-ваўтваральна-марфалагічныя рысы. Нарэшце, асаблівую цікавасць уяўля-юць асобныя факты, што кідаюць святло на пераходныя працэсы ад балцкай стадыі да праславянскай».

 

Пярун і Пяркус

 

Хочацца адзначыць хіба што пару слоў «Пяркус — Лаўме», ля якіх польскага перакладу няма, але пазна-чана «паганскія». Па-першае, гэтыя словы выглядаюць імёнамі боскай пары — нябеснага ўладара і зямной уладаркі. А па-другое, ва ўсіх іншых балцкіх мовах імя бога Грымотніка мае суфікс — Пяркунас, Пэрканс, Перкунс — а тут маем прамы адпаведнік, на-прыклад, тракійскага «Пэркас».

Варта нагадаць, што той жа Тапароў бачыў корань, што прысут-ны ў імёнах балцкага Грымотніка, у назве «дуб Пракурон» з беларускай замовы з Пасожжа — дакладней, з вёскі Лабанаўка пад Чэрыкавам (дарэчы, там жа побач і вёскі Гром і Грамабой). Гэтую назву ён лічыў архаізмам і па-раўноўваў з індаеўрапейскім абазна-чэннем дуба perkur /perkun (суфікс у гэтым слове мяняўся ў залежнасці ад склону).

Таму верагодна, што раней за «Перуна» тут, на захадзе і на ўсходзе, мог быць і «Пяр-кун», а мо і проста «Пяркус». Замаро-зіўся ж у пераня-тым імені яшчэ ад-наго дахрысціян-скага боства «Вяле-са» такі ж самы бал-цкі суфікс -с-

 

Паляшуцкая і яцвяжская

 

Нельга не прыгадаць і пра-екту «Етвызь» фі-лолага Шаляговіча. У канцы 1980-х га-доў «яцвяжскаю» ён узяўся называць за-ходнепалескую га-ворку, у якой, як вядома, багата ўкраінізмаў. Ці чуў ён пра «Яцвяжскі слоўнічак»? Дык пра яго пісалі за некалькі гадоў да таго, не мог не чуць. І тым не менш ча-мусь паспрабаваў напоўніць зусім ін-шым зместам слова «яцвяжскі». І на не-йкі час яму гэта ж удалося. І ў наш час часам сустрэнеш допіс кшталту «вы кажаце пра стра-чаныя балцкія га-воркі ў Беларусі, а мы ў нашай вёсцы па сёння размаўляем на старажытнай балцкай яцвяжскай мове».

Шалягові-чаву ініцыятыву, ві-даць, трэба лічыць адзіным водгукам у Беларусі на з’яў-ленне «Яцвяжскага слоўнічка». Праўда, тая ініцыятыва была не ў тым, каб пад-свяціць і даць жыццё, а ў тым, каб схаваць і запхнуць назад пад лаўку.

Але ці можна аднавіць тую «яцвя-жскую» мову на грунце тых слоў, што ў «Яцвяжскім слоў-нічку»? Аднавілі ж у 1990-х прускую мо-ву, грунтуючыся на матэрыяле трох пе-ракладзеных Катэ-хізмаў і вызначаных лінгвістам Мажулі-сам сувязях стара-прускай з іншымі балцкімі мовамі. Ві-даць, можна — вызна-чыўшы, дзе відавоч-ныя літоўскія запазычанні, дзе няме-цкія, а дзе іранскія ці венгерскія.

А калі без аднаўлення, дык дастаткова проста разумець важнасць: «Яцвяжскі слоўнічак» — адзіная за-хаваная крыніца, па якой можна хоць штось уявіць пра той вялізны масіў страчаных балцкіх гаворак па-за тэрыторыямі ўжытку літоўскай, ла-тышскай і старапрускай моў. Крыніца гэтая ў чымсьці няпэўная, але іншых няма.

Алесь Мікус.

(Паволде розных СМІ,)

 

Дык чаму ж яцвягі нікому не патрэбныя? А таму, што менавіта яцвягі ёсць той загадкавы балцкі субстрат беларускага этнасу, пра які мы сяды-тады кажам, але рас-шыфраваць не адважваемся. А пако-лькі беларускай навуцы не трэба нічо-га, што было да 3 ліпеня 1944 года, то не трэба і нейкія там яцвягі. Хоць менавіта яцвяжскія плямёны літва, дайнава, судава, нальшаны і інш. ёсць ядро беларусаў. І гэта ад іх у нас веч-нае імкненне да незалежнасці.

С. Суднік.

 

Зецельская гаворка

 

Зецельская гаворка — вымералая гаворка балцкай групы з арэалам на паўночным захадзе Рэспублікі Беларусь.

Адносіцца да дробных гаворак балцкай групы, якія ў арэальным дачыненні ўяўля-юць сабою сукупнасць астраў-ных гаворак гэтай групы, якія аточаны арэалам беларускай мовы ў наваколлі сучаснага горада Дзятлава (Зецела).

У 1886 г. на зецельскай гаворцы размаўлялі 1156 жы-хароў пяці вёсак Зецельскай во-ласці (Норцавічы, Пагіры, За-сецце, Яцвезь, Карпяшы). У 1960 г., падчас паездкі А. Ві-дугірыса, па-літоўску разуме-лі толькі 32 асобы, з якіх добра ведалі мову 15 жыхароў вёскі Засецце. Паводле даследаван-няў Т. Суднік станам на 1975 г. захоўвалася каля 30 носьбітаў зецельскай гаворкі, якія пра-жывалі ў двух населеных пун-ктах Дзятлаўскага раёна Гара-дзенскай вобласці, у вёсках Пагіры і Засецце. Апошні вя-домы носьбіт гаворкі памёр у 1988 годзе.

У першую чаргу былі адзначаны архаічнасць гаворкі і шматлікасць славянскіх запа-зычанняў, што сведчаць аб доў-гім і цесным кантакце са сла-вянамі. У генетычным дачы-ненні зецельская гаворка адно-сіцца да балцкай групы, спа-лучаючы ў сабе, між іншага, не толькі ўсходнебалтыйскія, але і заходнебалтыйскія рысы. А. Відугірыс адзначаў асаблівасці зецельскай гаворкі, якія зблі-жаюць яе з арэалам заходніх аўкштайтаў, продкі якіх (на ду-мку А. Відугірыса — яцвягі-дайнава) у старажытныя часы жылі ў тым ліку на тэрыторыях, заселеных цяпер паўднёвымі аўкштайтамі.

Першы даследчык га-воркі Э. Вальтэр лічыў нось-бітаў гаворкі нашчадкамі пру-саў, якія былі пасаджаны Трай-дзенем у наваколлях Слоніма. У сваіх даследаваннях Вальтэр засноўваўся на тэкстах Іпацьеў-скага летапісу, у якіх утрымлі-ваюцца пэўныя заходнебал-тыйскія рэлікты. Пазнейшыя даследаванні, як правіла, мады-фікавалі гэтую гіпотэзу або прымалі яе (высоўваліся зда-гадкі пра тое, што балты Трай-дзеня насамрэч з’яўляліся яц-вягамі). Гэтай думкі прытрым-ліваліся перадусім такія гісто-рыкі, як А. Непакупны, Я. Ат-рэмбскі, Е. Ахманьскі, У. Свя-жынскі і А. Квяткоўская.

На думку А. Кібіня, яцвягі з’явіліся на левабярэж-жы Нёмана ў ХІ ст., што па часе супадае з пажарамі і абарончы-мі працэсамі на многіх сла-вянскіх паселішчах і стварэн-нем каменных курганоў (паха-вальных помнікаў яцвягаў) на левабярэжжы Нёмана, якія, у сваю чаргу, сведчаць пра мігра-цыю яцвягаў з правага берага Нёмана на левы. Кібінь пад-сумоўвае, што продкі носьбі-таў зецельскай гаворкі (яцвягі) з’явіліся ў раёне сучаснага горада Дзятлава менавіта ў ХІ ст.

Паводле Вікіпедыі.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка 2

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

 

  1. Чайкова (Свят-лана) — вытвор з прыналежным суфіксам -ова ад антрапоніма Чайка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Чайк-ова. ФП: чайка (‘вадаплаўная пералётная птушка з кароткімі нагамі, доўгімі крыламі і гус-тым апярэннем, якая жыве на берагах мераў, рэк, азёр’, а так-сама ‘пласкадонная лодка, пласкадонка’) — Чайка (мяну-шка, потым прозвішча) — Чай-кова.
  2. Чарняхоўскі (Іван) — вытвор з фармантам —скі ад тапоніма Чарняхова і значэннем ‘народзінец, жыхар названага паселішча': Чар-няхоў-скі.
  3. Чаропка (Ві-таўт) — другасная форма, пер-шасная Чарапок — семантычны вытвор ад апелятыва чарапок ‘тое, што і чэрап — косці, якія ўтвараюць цвёрдую аснову га-лавы ў пазваночных’, а таксама ‘абломак, асколак разбітай глі-нянай, фарфоравай, шкляной і пад. пасудзіны’. Другасная фо-рма — вынік замены фінальнага сегмента ок (ак) на ко (ка) дзеля адмежавання ад апеляты-ва. Пашыраная ў антрапаніі Беларусі: Бажок — Божко, Валок — Валко, Жучок — Жучко, Чарток — Чартко; на ўзор браток — братко (як зваро-так).
  4. Чашнік (Іван) — семантычны вытвор ад апеля-тыва чашнік (‘у старажытнасці — прыдворны, які ведаў, распа-раджаўся віннымі склепамі і адносіў віно і іншыя напіткі да царскага стала’, а таксама ‘ма-нах, які ведаў манастырскімі віннымі склепамі і раздачай пітва ў час трапезы’ (ТСБМ, т. 5 Кніга 2, с. 312)). Або ад рэ-гінальнага чашнік ‘дружок’ (адзін з распарадчыкаў у вя-сельным абрадзе (СНМЗ)), шафер — удзельнік вясельнага абраду, выканаўца, які трымае вянец над галавой жаніха (ня-весты) (ТСБМ, т.5, кн. 2, с. 359).
  5. Чудзілоўскі (Ся-ргей) — вытвор з суфіксам —оўскі ад тапоніма Чудзілы з семантыкай ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці': Чудзіл-оўскі. ФП: чудзіла (рус. чудила ‘свавольнік, гарэзнік’) — Чудзіла (мянушка, потым прозвішча) — Чудзілы (тапонім) — Чудзілоўскі.
  6. Чыстабаеў (Якаў) — вытвор з суфіксам прыналежнасці -еў ад антра-поніма Чыстабай і значэннем ‘нашчадак названай асоб': Чы-стабай-еў(-эў). ФП: чыстая байка (‘сапраўдная байка, па-чутая ад баечніка’) — чыстабай (‘той, хто добра бае’) — Чыста-бай (мянушка, потым прозві-шча) — Чыстабаеў.
  7. Чэкель (Вацлаў) — семантычны вытвор ад апе-лятыва чэкель ‘той, хто чакае, чакальнік'; параўн. польск. czekanie; іншыя ўтварэнні з суфіксам -ель: круцель, вярзель ‘пустамеля’, раўгель ‘плакса’, шумель ‘неспакойны, шумлівы’ («Беларускае народнае слова-ўтварэнне»).
  8. Чэчат (Іван) — семантычны вытвор ад апеля-тыва чэчат ‘назва птушкі’ (Даль).
  9. Шаламіцкі (Дзмітрый) — вытвор з фар-мантам -іцкі ад тапоніма Ша-ламы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясцовасці': Шалам-іцкі. ФП: шолам ((рэг.) ‘шум, крык’) — Шолам (мянуш-ка, потым прозвішча) — Ша-ламы (тапонім — мясцовасць з прозвішчамі Шолам) — Ша-ламіцкі.
  10. Шаланда (На-талля) — семантычны вытвор ад апелятыва шаланда ‘невялікая несамаходная з мелкай пасадкай баржа для пагрузкі і разгрузкі караблёў’, а таксама ‘ветразь-ная пласкадонная рыбацкая лодка (на Чорным моры)’.
  11. Шандроха (Но-на) — мажлівая другасная фор-ма ад Сандроха — якая ад імя Сандра — экспрэсіўны суфікс —ох-а (як лоб — лабоха): Сандр-оха, з менай С > Ш (параўн. Сіман — Шыман). Імя набыло функцыю прозвішча праз сту-пень празвання.
  12. Шанскі (Мак-сім) — вытвор з суфіксам -скі ад 1) антрапоніма Шанс і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Шанс-скі — Шан-скі; 2) тапоніма Шансы і значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Шанс-скі. ФП: шанс (‘тое, што і шанец’ верагодная магчымасць ажыц-цяўлення чаго-небудзь) — Шанс (мянушка, потым прозвішча) — Шансы (‘мясцовасць з проз-вішчамі Шанс‘) — Шанскі.
  13. Шапцябой (Ва-сіль) — магчымы семантычны вытвор ад апелятыва шапця-бой ‘тое, што і шапавал‘ (‘май-стар, які вырабляе валеннем воўны капелюшы і іншыя рэчы (устар.)’ ці ‘адметны майстар, які вырабляе (толькі) шапці (шапкі)’).
  14. Шастаковіч (Дзмітрый) — вытвор з суфіксам -овіч ад антрапоніма Шастак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шастак-овіч. ФП: шастак (‘сярэбраная манета ў сярэднявечнай Польшчы і Вя-лікім Княстве Літоўскім варта-сцю ў шэсць грошаў’) — Шас-так (мянушка, потым прозві-шча) — Шастаковіч [нараджэ-нец белар. горада Мядзель].
  15. Шах (Марына) — семантычны вытвор ад апе-лятыва шах ‘тытул манарха ў некаторых краінах Усходу, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул’ (<персід. shaah mat ‘цар памёр’).
  16. Шахін (Леанід) — рэканструкцыя назоўніка жа-ночага роду шахіня (‘жонка шаха’) у мужчынскі род (адці-нанне канчатка ) шахін (з семантыкай ‘той, хто належыць да манархічнага чына’) у ролі прозвішча (праз антрапаніч-ную семантызацыю).
  17. Шаціла (Ганна) — семантычны вытвор ад апе-лятыва шаціла (рэг.) ‘той, хто шатаецца, ходзіць без справы, бадзяга’ (Даль) (укр.) ‘ілгун’ (Грынч.).
  18. Шваб (Андрэй) — семантычны вытвор ад шваб, мн. швабы ‘абласная група нямецкага насельніцтва былога герцагства Швабія’ (ТСБМ, т. 5, кн. 2, с. 362).
  19. Швабовіч (Мі-калай) — вытвор з суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антра-поніма Шваб і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Шваб-овіч. Гл. Шваб.
  20. Швайбовіч (Анастасія) — вытвор з акцэн-таваным суфіксам бацькай-мення -овіч ад антрапоніма Швайба і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Швайб-авіч — Швайбовіч.
  21. Швайко (Ірына) — другасная форма, першасная Швайка — семантычны вытвор ад апелятыва швайка ‘плоскае шыла, якім колюць свіней’. Фо-рма з фінальным для адме-жавання ад апелятыва; як і Лапо < Лапа, Дыро < Дыра…
  22. Шляхто (Ян) — зыначаная (на ўзор расейскіх прозвішчаў з фінальным ) форма прозвішча Шляхта, што ад апелятыва шляхта (гіст.) ‘прывілеяванае саслоўе — дробнапамеснае дваранства — у Польшчы, Літве, на Беларусі ў 13 — пачатку 20 стст.’.
  23. Шорац (Андрэй) — семантычны вытвор ад апе-лятыва шорац. Гл. Шорка.
  24. Шорка (Ніна) — семантычны вытвор ад апеля-тыва шорка ‘жаночы род ад шо-рцы‘ — назва цюркскай народ-насці (Томская вобласць) (М. Фасмер, т. 4, с. 468).
  25. Шосцік (Натал-ля) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Шост і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шост-ік — Шосцік (параўн. Адамік, Лукашык). ФП: шост (‘доўгая тонкая пал-ка ці жэрдка’) — Шост (мяну-шка) — Шост (прозвішча) — Шосцік.
  26. Шукевіч (Ванда-лін) — вытвор з суфіксам -евіч ад антрапоніма Шук і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Шук-евіч. ФП: шукаць (‘ста-рацца знайсці або выявіць’, ‘старацца атрымаць’, ‘імкнуцца да новага’) — шук (‘той, хто шу-кае’) — Шук (мянушка, потым прозвішча) — Шукевіч. Або ад татарскага ‘балаўнік, сваво-льнік, гарэза’ (ТРС).
  27. Шуневіч (Ан-тон) — вытвор з акцэнтаваным фармантам -евіч ад антрапо-німа Шунь (Шуня) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шун-евіч. ФП: шунуць (‘раптам паліцца, хлынуць, уварвацца ў што-н.’, а таксама ‘пайсці масай’ (пра людзей), ‘паступіць у вялі-кай колькасці’) — шун/шуня (‘тое, што хлынула’) — Шуня (мяну-шка) — Шуня (прозвішча) — Шу-невіч.
  28. Шчарбінскі (Аляксандр) — вытвор з фар-мантам -скі/-інскі ад тапоніма Шчарбіны / Шчэрбы і значэн-нем ‘народзінец, жыхар назва-най мясціны, паселішча': Шчар-бін-скі, Шчэрб-інскі — Шчар-бінскі. Або вытвор з прэсты-жным суфіксам -інскі ад про-звішча Шчэрба (Шчэрб-інскі — Шчарбін-скі).
  29. Шыёнак (Анд-рэй) — вытвор з суфіксам -онак (-ёнак) ад антрапоніма Шыя і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шый-онак — Шыёнак. ФП: шыя (‘частка цела, якая злучае галаву з тулавам’) — Шыя (мянушка, потым про-звішча) — Шыёнак.
  30. Шык (Уладзімір) — семантычны вытвор ад шык (рэг.) ‘шыхт’, ‘шарэнга, па-радак’, ‘шэпт, перашэптванне’ (Нас.). Або нульсуфіксавае ўтварэнне ад шыкаць ‘шаптац-ца, перашэптвацца’ (Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчы-ны).
  31. Шынкарэвіч (Андрэй) — вытвор з суфіксам бацькаймення -эвіч ад антра-поніма Шынкар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шынкар-эвіч. ФП: шынок (‘не-вялікі пітны дом, месца прода-жу спіртных напояў’) — шынкар (‘уладальнік шынка’) — Шынкар (мянушка, пазней прозвішча) — Шынка-рэвіч.
  32. Шэпель (Алег) — семантычны вытвор ад шэпельшапель) (рэг.) ‘шапялявы чалавек’ (М. Бірыла «Бела-руская антрапанімія», с. 466).
  33. Якутаў (Дзяніс) — вытвор з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Якут і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Якут-аў. ФП: якут, мн. якуты ‘народ цюрк-скай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспуб-лікі Саха (Якуціі), што ўвахо-дзіць у склад Расійскай Федэ-рацыі’. Або ад народнай фор-мы Якут канан. Якаў (<яўр. ‘які ідзе следам за кім-небудзь; пе-рашкода’ ) з суфіксам -аў: Якут-аў.
  34. Яленскі (Вале-рый) — вытвор з фармантам —скі ад тапоніма Ялены і зна-чэннем ‘народзінец, жыхар на-званай мясціны, паселішча': Ялен-скі. ФП: Алена (імя <грэц. Helenа ‘сонечная’ — <hele ‘со-нечнае святло’) — Ялена (на-родны варыянт) — Ялена (пра-званне, потым прозвішча) — Ялены (‘мясцовасць з прозвіш-чамі Ялена‘) — Яленскі. Або ад дыялектнай формы слова яліна (вымаўляецца [jaliэна]), якая набыла ролю тапоніма): Ялена — Яленскі.
  35. Яловік (Павел) — семантычны вытвор ад апеля-тыва яловік ‘маладая, яшчэ мяккая шышка’ (Даль) або ‘той, хто жыве ў «яловым» лесе — ель-ніку’. Ці вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Ялавы і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Ялав-ік. ФП: яловы (‘ялавы, бясплодны’) — Ялавы (мянушка, потым прозвішча) — Яловік.
  36. Янчэўскі (Усева-лад) — вытвор з фармантам —оўскі (-еўскі) ад антрапоніма Янка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Янк-еўскі — Янч(к/ч)-эўскі. Або ад тапоніма Янкі / Янакі і значэннем ‘на-раджэнец, жыхар названага паселішча': Янч-эўскі.
  37. Ярмашук (Люд-міла) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Ярмаш і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Ярмаш-ук. ФП: Ермалай (імя <грэч. ‘які абвя-шчае што-небудзь народу’) — Ярмош (народны варыянт, 1577 г.) — Ярмош (празванне, потым прозвішча) — Ярмашук.
  38. Яўневіч (Міхаіл, Міхась) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам -евіч ад антра-поніма Еўня і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Еўн-евіч — Яўневіч. ФП: еўня (‘асець’ (‘памяшканне пры гумне для сушкі снапоў перад малаць-бой’) (СПЗБ, т. 2, с.123, ВСБМ, с.300)) — Еўня (мянушка чала-века з частым выкарыстаннем у маўленні слова «еўня») — Еўня (прозвішча) — Яўневіч.
  39. Яхантава (Алі-на) — вытвор з фармантам -ава ад антрапоніма Яхант са зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Яхант-ава. ФП: яхант (‘каштоўны камень’, ‘ювелірны выраб’ — «Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 1131) — Яхант (мянушка, потым прозвішча) — Яхантава.
  40. Яцкевіч (Ар-кадзь) — вытвор з суфіксам ба-цькайменя -евіч ад антрапо-німа Яцка, Яцак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Яцк-евіч. ФП: Яцка (імя <польск. Яцек <яўр. ‘Бог мілуе’) — Яцка (Яцэк) (пра-званне, потым прозвішча) — Яцкевіч.
  41. Яцэвіч (Антон) — вытвор з суфіксам -эвіч ад ант-рапоніма Як і значэннем ‘на-шчадак названай асобы’ Як-евіч, Яц-эвіч. ФП: як (‘буйная жвачная жывёліна з доўгай поўсцю і рагамі, якая водзіцца ў цэнтральнай Азіі’) — Як (мя-нушка, пазней прозвішча) — Як’евіч — Яц(к/ц)эвіч.
  42. Яцэнка (Вольга) — вытвор з суфіксам -энка ад антрапоніма Яц і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Яц-энка. ФП: Яцэк (імя <польск. Jacek) — Яц (народная форма, празванне, потым прозвішча) — Яцэнка.

 

З архіва Алега Трусава

Змаганне за нацыянальную сімволіку

25 жніўня 1991 года пасля правалу путчу ГКЧП на-маганнямі апазіцыі БНФ у Вя-рхоўным савеце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Бе-ларусі ад 27 ліпеня 1990 года была нададзена сіла кансты-туцыйнага закона. Неўзабаве нацыянальная сімволіка герб “Пагоня”, бел-чырвона-белы сцяг і наверш з выявай малога герба (крыж Ефрасінні По-лацкай) была прынята ў якасці  дзяржаўнай.

Але пад прыкрыццём рэферэндуму 14 траўня 1995 года была адноўлена злёгку па-праўленая БССР-аўская дзяр-жаўная сімволіка. Для абаро-ны нацыянальных сімвалаў у Беларусі паўстаў “Грамадскі камітэт абароны беларускай нацыянальнай гістарычнай сімволікі”. Мелі месца спробы юрыдычна аспрэчыць  адмену нацыянальнай сімволікі. У ар-хіве Алега Трусава захаваліся дакументы той эпохі, якія мы сёння прапануем нашым чы-тачам.   

 

ЗАЯВА

Грамадзкага камітэту абароны беларускай нацыянальнай гістарычнай сымболікі

 

Нашай дзяржаве пагражае небясьпека — страта незалежнасьці. Сёньняшняе кіраўніцтва, няздольнае вывесьці краіну з глыбокага эканамічнага крызісу, імкнецца схаваць сваё бясьсілле ў далучэньні Беларусі да Расеі і ў рэанімацыі былой савецкай імпэрыі — СССР. З гэтай мэтай захоўваюцца на нашай зямлі расейскія вайсковыя аб’екгы, зьліквідаваныя ўсходняя мяжа і мытні, падпісаныя рабаўнічыя эканамічныя пагадненьні.

Адначасна вядзецца франтальны наступ на галоўныя нацыянальна-вызначальныя каштоўнасьці беларускага народу і асноўныя чыньнікі дзяржавы — мову, культуру, гісторыю, нацыянальныя сымбалі. Інтэнсіўна зьнішчаецца беларуская школа і ўся сыстэма выхаваньня і асьветы, беларуская мова выцясьняецца з усіх сфэраў ужытку, перапісваюцца на імпэрскі лад школьныя падручнікі — нішчыцца гістарычная памяць; робіцца ўсё для разбурэньня нацыянальнай самасьвядомасьці народу.

Ганебнаю праяваю гэтага наступу стаў інсьпіраваны антыбеларускімі шавіністычнымі сіламі травеньскі «рэфэрэндум», праведзены зь відавочнымі парушэньнямі Канстытуцыі і законаў дзяржавы, па пытаньнях, па якіх нідзе ў цывілізаваным сьвеце народнае апытаньне немагчымае. Але нават ва ўмовах бессаромнага гвалту над дэмакратыяй, афіцыйнага ўціску, кампаніі хлусьні і падману ў сродках масавай інфармацыі больш за палову выбаршчыкаў выказалася за захаваньне ў якасьці дзяржаўных сымбаляў гістарычнай Пагоні і бел-чырвона-белага сьцягу. Вынікі гэтага «рэфэрэндуму» не зацьверджаныя Вярхоўным Саветам і ня маюць юрыдычнай сілы. Таму герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг адпаведна закону ад 19 верасьня 1991 года зьяўляюцца афіцыйнымі дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Гвалтоўнае насаджэньне прэзыдэнцкай сымболікі ў краіне незаконнае.

Гэтая фактычна нязьмененая БССР-аўская сымболіка, абразьлівая і зьневажальная для нашага народу, дае сьвету ілжывае ўяўленьне пра народ і краіну. Створаная насуперак законам геральдыкі і эстэтыкі, яна пазбаўленая ўсялякага сэнсу. Нездарма ж прэзыдэнтам на сьмех усяму сьвету абвешчаны конкурс на патлумачэньне ягоных сымбаляў. Марная справа, марная трата сродкаў.

Нацыянальную сымболіку нельга стварыць штучна, немагчыма і адмяніць яе загадам. Яна — выяўленьне духу народу і мастацкае ўвасабленьне народных эстэтычных і маральных каштоўнасьцяў.

Гісторыя нашай Айчыны асьвечаная спрадвечнымі нацыянальнымі сымбалямі — гербам Пагоня і бел-чырвона-белым сьцягам. Наша Пагоня — адзін з самых старажытных дзяржаўных гербаў у Эўропе і сьвеце. Яго ўзьнікненьне сягае ў глыбокую мінуўшчыну нашага народу. Летапіс зазначыў, што 700 гадоў таму, у канцы ХІІІ ст., ён набывае статус дзяржаўнага. «Рыцар збройны на кані» сымбалізуе абаронцу Бацькаўшчыны, сьведчыць пра неспатольную прагу нашага народу да Волі і Незалежнасьці. На шчыце вершніка разьмешчаны залаты шасьціканцовы крыж — сонечны знак Ярылы, сымбаль веры нябеснай заступніцы Беларусі — Эўфрасіньні Полацкай.

Белы і чырвоны — пракаветна-сакральныя, улюбёныя колеры беларусаў. Чырвоная паласа на бялюткім тле палотнішча сьцягу — гэта суладзьдзе чысьціні і мужнасьці, знак ахвярных Хрыстовых пакутаў, сьлед пралітай за Волю рыцарскай крыві.

Нашыя герб і сьцяг — высокі ўзор эстэтыкі і мастацкай дасканаласьці — яскравае сьведчаньне творчага генію народу.

Пад гэтымі сьвятымі сымбалямі нашыя продкі здабылі найбуйнейшыя свае перамогі: на Сініх Водах і пад Грунвальдам, пад Воршай і на рацэ Вуле, пад Кірхгольмам і Хоцінам. Гэтыя сымбалі луналі над паўстанцамі Якуба Ясінскага, вялі на бой за незалежнасьць Бацькаўшчыны касінераў Кастуся Каліноўскага, пад імі гінулі жаўнеры гераічнага Слуцкага Збройнага Чыну.

Усьведамляючы надзвычайную важнасьць нацыянальных гістарычных сымбаляў для захаваньня і ўмацаваньня незалежнасьці дзяржавы, разьвіцьця самасьвядомасьці нацыі, для гістарычнай будучыні народу, мы, прадстаўнікі патрыятычнай грамадзкасьці Беларусі, аб’ядноўваемся ў Грамадзкі камітэт абароны беларускай нацыянальнай гістарычнай сымболікі.

Камітэт ставіць мэты:

— цывілізаванымі, не супярэчнымі законам краіны сродкамі, дасягнуць аднаўленьня ў якасьці дзяржаўных нацыянальных гістарычных сымбаляў: гербу Пагоня і бел-чырвона-белага сьцягу;

— забясьпечваць пастаянную прысутнасьць нацыянальных гістарычных сымбаляў у жыцьці краіны і народу;

— прапагандаваць нацыянальныя гістарычныя сымбалі, ажыцьцяўляючы асьветную, дасьледчую, выставачную, выдавецкую ды іншую дзейнасьць.

Камітэт абвяшчае 1996 год у Беларусі годам гербу Пагоня і прапануе ўсім патрыятычна- дэмакратычным сілам, грамадзкім і палітычным арганізацыям краіны правесьці ў гэтым годзе сьвяткаваньне 700-х угодкаў яго дзяржаўнасьці.

Камітэт зьвяртаецца да дэпутатаў Вярхоўнага Савету з заклікам не зацьвярджаць вынікаў ганебнага травеньскага рэфэрэндуму, стварыць парламенцкую камісію па разглядзе адпаведнасьці сфармуляваных пытаньняў рэфэрэндуму Канстытуцыі і законам Беларусі, расьсьледаваньня парушэньняў заканадаўства пры правядзеньні рэфэрэндуму.

Камітэт заклікае ўсіх, каму дарагія незалежнасьць Айчыны і яе гістарычныя сымбалі, далучыцца да Камітэту дзеля дасягненьня ягоных мэтаў.

Мы перакананыя, што нашая Бацькаўшчына пераадолее ўсе нягоды і паўстане незалежнай, дэмакратычнай, квітнеючай краінай з вольным, годным, працавітым, заможным народам!

Жыве Беларусь!

Жывуць яе спрадвечныя сымбалі — герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг!

(Правапіс захаваны.)

 

 

Заява была падпісана найбольш віднымі дзеячамі бе-ларускага грамадства, сярод якіх Янка Брыль, Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Алег Трусаў, Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі і многія іншыя.

Нажаль, лепшых лю-дзей краіны ніхто не пачуў тады, як ніхто не чуе і цяпер.

Але справа вяртання нацыянальнай сімволікі ўжо рухаецца па спіралі гісторыі, і, па ўсім відаць, рухаецца ў наш бок.

 

26 мая 95 г.                            Першаму намесніку Генеральнага

№ 20-5/36                              пракурора Беларусі

сп. Кандрацьеву У. К.

 

Шаноуны Уладзімір Кандрацьевіч!

Я добра разумею, што зараз беларуская пракуратура (асабліва пасля «добраахвотнай» адстаўкі сп. Шаладонава) перажывае, дарэчы, як і ўся наша дзяржава, не зусім добры час. Тым не менш, ведаючы Ваш высокі прафесіяналізм, я звяртаюся да Вас, бо менавіта зараз ад кожнага з нас залежыць, ці будзе ў нас у рэшце рэшт прававая дзяржава ці дыктатура адной асобы.

Справа ідзе аб знявазе нашай дзяржаўнай сімволікі, якая была ўсталявана ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 1991 года, якія ніхто не адмяняў на сённяшні дзень.

Змаганне з дзяржаўнай сімволікай пачалося яшчэ пад час правядзення агітацыі за рэферэндум. Прывяду толькі некалькі прыкладаў. Гэта сумнавядомы фільм сп. Азаронка і ананімная лістоўка, раздрукаваная шматтысячным тыражом і развезеная на выбарчыя ўчасткі, у якой дзяржаўная сімволіка Беларусі называлася «позорной'» (гл. дадатак). Прычым, у Віцебскай вобласці гэта лістоўка на выбарчых участках раздавалася людзям і ў дзень галасавання. Дарэчы, гэтыя факты знайшлі адлюстра-ванне ў заяве дзяржаўнага дэпартамента ЗША (гл. дадатак).

Тым не менш, большасць жыхароў Беларусі адмовілася ад змены спрадвечных нацыянальных сімвалаў беларускага народа і пад час рэферэндуму за сімволіку, распрацаваную Прэзідэнтам і яго паплечнікамі, прагаласавала толькі 3 622 851 чалавек, што складае менш паловы ўсіх выбаршчыкаў нашай краіны, што былі ўнесены ў спісы для галасавання.

Такім чынам, у адпаведнасці з артыкулам 146 Кансты-туцыі дзейнічаюць законы Беларусі, а не нейкія ананімныя распараджэнні Адміністрацыі Прэзідэнта аб змене дзяржаўнай сімволікі, якія былі зроблены яшчэ да афіцыйнага аб’яўлення вынікаў рэферэндуму.

Асаблівую ўвагу журналісты звярнулі на антызаконную дзейнасць Івана Ціцянкова, які падраў на шматкі дзяржаўны беларускі сцяг.

Прашу Вас разгледзець гэты акт вандалізму на пасяджэнні калегіі Рэспубліканскай пракуратуры Беларусі і спадзяюся, што на будынку Пракуратуры дзяржаўны герб нашай краіны будзе знаходзіцца да таго часу, пакуль дзейнічае адпаведны Закон Рэспублікі Беларусь.

Дадатак: на      стар.

З павагай

Намеснік старшыні Камісіі,

старшыня Камісіі па забеспячэнню

адзінай палітыкі выкарыстання

дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі

Беларусь пры Прэзідыуме Вярхоўнага

Савета Рэспублікі Беларусь                     А.А. Трусаў.

 

 

Пракуратурай рэспублікі ў сувязі з Вашай заявай пра неабгрунтаваную замену Дзяржаўнага сцяга на сцяг новага ўзору на будынку Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праведзена праверка.

Устаноўлена, што 16.05.95 супрацоўнікі Кіравання спра-вамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у прысутнасці іх начальніка Ціцянкова І.І., у абавязкі якіх уваходзіць забеспячэнне нармаль-най эксплуатацыі будынка Рэзідэнцыі Прэзідэнта, у т.л. і замена зношаных палотнаў на новыя, знялі з флагштока прыйшоўшае ў непрыдатны стан для далейшага выкарыстання ў якасці сцяга палатно. Яно было ўтылізавана на даху будынка шляхам парыву на лапікі на падставе дзейнага палажэння па бухгалтарскім уліку малакаштоўных і хутказношвальных прадметаў ад 18.10.79. Замест знятага быў падняты сцяг новай сімволікі з улікам вынікаў прайшоўшага напярэдадні рэферэндуму.

Прааналізаваўшы сабраныя матэрыялы праверкі, праку-ратура прыйшла да высновы, што ў працаўнікоў Кіравання спра-вамі не мелася намеру на здзек над дзяржаўным сцягам, у сувязі з чым адсутнічае склад злачынства, прадугледжаны ст.1862 УК РБ — здзек над дзяржаўнымі знакамі.

У той жа час сцяг новай сімволікі быў падняты над Рэзідэн-цыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заўчасна, да ўступлення ў законную сілу вынікаў рэферэндуму, чым парушана патрабаван-не арт. 38 Закона «Аб рэферэндуме ў Рэспубліцы Беларусь». Акрамя таго, парушаны быў парадак утылізацыі прыйшоўшага ў непрыдатнасць палатна. Аднак гэтыя парушэнні не ствараюць складу крымінальнага злачынства. У дзеяннях супрацоўнікаў Кіравання справамі праглядваецца склад дысцыплінарнай правіны.

Пра вынікі праверкі паінфармаваны Прэзідэнт Респуб-лікі, Беларусь Лукашэнка А.Г.

Намеснік начальніка

кіравання агульнага нагляду Г.А. Шостак.

(Пераклад з рускай.)

 

Навіны Германіі

У Берліне антыфашысты дамагліся, каб неанацысты адмовіліся ад шэсця

 

Неанацысты адмовіліся ў суботу, 18 жніўня, ад запла-наванага маршу ў адміністра-цыйнай акрузе Берліна — Шпа-ндаў — у памяць пра паплечніка Адольфа Гітлера, Рудольфа Геса. Пра гэта паведаміла ня-мецкае выданне Spiegel Online са спасылкай на паліцыю.

Прычынай паслужыла правядзенне антыфашыстамі шматлікай акцыі ў тым жа раё-не. Паводле дадзеных арганіза-тараў мерапрыемства, «Берлін-скага саюза супраць правых», каля дзвюх тысяч чалавек са-браліся там на «свята ў пад-трымку дэмакратыі».

Многія прынеслі з са-бой паветраныя балонікі з над-пісамі: «Нацыстам — няма месца». Пенсіянеры выйшлі з транспа-рантамі: «Бабулі — супраць пра-вых», «У Шпандаў нацыстаў не будзе».

Пасля адмены маршу ў Шпандаў неанацысты паведа-мілі, што далучацца да сваіх прыхільнікаў у іншым берлін-скім раёне — Фрыдрыхсхайне, на ўсходзе нямецкай сталіцы. Там правыя экстрэмісты анан-савалі яшчэ адну акцыю з наго-ды 31-й гадавіны смерці Рудо-льфа Геса. Заяўка на яе правя-дзенне была складзена такім чынам, што ў нямецкіх уладаў не знайшлося законных падстаў для яе забароны.

Рудольф Гес быў блі-жэйшым паплечнікам Адольфа Гітлера, намеснікам фюрэра ў партыі, рэйсхміністрам без па-ртфэля. Ён быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне Нюрн-бергскім трыбуналам. Скон-чыў жыццё самагубствам 17 жніўня 1987 года ў турме для ваенных злачынцаў у Шпандаў, дзе ён быў тады адзіным зняво-леным. Каб турма не стала аб’е-ктам культу неанацыстаў, яе знеслі ў тым жа 1987 годзе.

Spiegel Online.

 

Прэзентацыя ў Лідзе

23 жніўня ў 18.00 у лідскай Ga11ery (Галерэі 11) па адрасе: Міцкевіча, 31 (Дом паляўнічых і рыба-коў) пройдзе прэзентацыя кніг сяброў Саюза беларус-кіх пісьменнікаў Леаніда Лаўрэша “Генерал, які дай-шоў да Беларусі” і Стані-слава Судніка “Пілігрымка дадому”.

Прэзентацыя пра-водзіцца ў рамках Года ма-лой радзімы.

Запрашаем наве-даць новую арт-прастору Ліды, пазнаёміццаз яе гас-ціннымі гаспадарамі.

Уваход вольны.

 

Да 695-годдзя Ліды

Гісторыя горада ў даследчых працах, газетах і не толькі

Да 695-гадовага юбі-лею горада Ліды прымерка-вана выстаўка «У гісторыю слова лідскага», якая адкрыла-ся днямі ў літаратурным ад-дзеле гістарычна-мастацкага музея (доміку Таўлая). Пер-шымі наведвальнікамі новай выстаўкі сталі сябры літара-турнага аб’яднання «Суквец-це» пры рэдакцыі «Лідскай га-зеты» (адкрыццё выстаўкі ад-былося ў рамках чарговага пасяджэння літаб’яднання). Аснову экспазіцыі выстаўкі склалі арыгіналы і копіі да-следчых прац гісторыкаў і краязнаўцаў мінулага і сучас-насці, якія датычацца горада-юбіляра — Ліды.

На бачным месцы ў экспазіцыі змешчаны партрэт Тэадора Нарбута — аднаго з буйнейшых айчынных гісто-рыкаў XIX стагоддзя, які да-следаваў у тым ліку і сваю род-ную Лідчыну, яе старажытны замак. Ахвотныя могуць азна-ёміцца з хронікамі Яна Длуга-ша, Мацея Стрыйкоўскага, у якіх гісторыя Ліды даследуецца з часоў яе заснавальніка — вя-лікага князя літоўскага Геды-міна.

Копіі газеты «Ziemia Lidzka» — свайго роду летапіс Ліды 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя. Тут жа змешчаны партрэты сяброў рэдкалегіі той польскамоўнай газеты, напі-саныя лідскім скульптарам Ва-дзімам Вераб’ёвым. Шмат раскажуць аб Лідзе «польскага часу» і ўспаміны Ежы Путра-манта, які ў свой час вучыўся ў лідскай гімназіі імя Караля Хадкевіча.

Увогуле, на выстаўцы прадстаўлены копіі і арыгіналы многіх газет, якія ў розныя ча-сы выходзілі ў Лідзе, у тым ліку копія аднаго з першых нумароў газеты «Уперад» (па-пярэдніцы «Лідскай газеты»). Знайшлося тут і месца для гіс-тарычна-літаратурнага часопі-са «Лідскі летапісец», які вы-ходзіць ужо больш за дваццаць гадоў.

Наведвальнікі вы-стаўкі таксама маюць магчы-масць азнаёміцца з працамі сучасных гісторыкаў і края-знаўцаў Лідчыны: Валерыя Сліўкіна, Станіслава Судніка, Анатоля Куляша, Мікалая Дзі-кевіча, Леаніда Лаўрэша і ін-шых.

Ёсць у экспазіцыі і асобныя прадметы: друкар-ская ўстаноўка, друкарская машынка, тэлефон (разам са старымі тэлефоннымі давед-нікамі), радыёпрыёмнік, тэле-візар 50-х гадоў і г. д.

— Выстаўка «У гісто-рыю слова лідскага» будзе цікавай для кожнага, хто не-абыякавы да гісторыі Ліды, — гаворыць напрыканцы экскур-сіі навуковы супрацоўнік му-зея Алесь Хітрун. — Запрашаем наведаць яе і, дзякуючы копіям і арыгіналам даследчых прац, газет, часопісаў, пагартаць ста-ронкі гісторыі нашага горада.

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

 

Нясвіжская раённая арганізацыя ТБМ выказвае шчырае

спачуванне сябру Гарадзейскай суполкі Леаніду Качановічу

з выпадку вялікай страты — смерці бацькі.

 

Унікальны «Каляндар Слонімшчыны»

У менскім выдавецтве «Кнігазбор» свет пабачыла ўні-кальная праца Уладзіміра Хіль-мановіча з Гародні і Сяргея Чыгрына са Слоніма «Калян-дар Слонімшчыны». На праця-гу многіх гадоў аўтары «Кален-дара Слонімшчыны» занатоўва-лі славутыя і трагічныя падзеі і з’явы слонімскай зямлі, дні на-раджэння і смерці знакамітых і вядомых слонімцаў, а таксама тых асобаў, якія пэўны час тут жылі, вучыліся ці працавалі. Галоўным крытэрыям адбору асобаў служыла прынадлеж-насць да беларускага руху ў розных яго праяўленнях (удзел у нацыянальна-вызвольных паўстаннях, падпольных рухах, палітычных, грамадскіх, рэлі-гійных, культурных арганіза-цыях, а таксама асветніцкая, душпастырская, навуковая, пісьменніцкая, публіцыстыч-ная, спартыўная дзейнасць і г.д.). Пададзены ў календары і адкрыцці некаторых музеяў, навучальных устаноў, грамад-ска-культурных і палітычных выданняў, прадпрыемстваў і калектываў, а таксама най-больш масавыя мітынгі і дэман-страцыі, якія адбываліся на Слонімшчыне. Адна з найваж-нешых задач календара — гэта адлюстраваць і паказаць асноў-ныя канкрэтныя падзеі і гады жыцця, а таксама дзень і месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчы-ны. Даты ўсе падаюцца паводле новага (грыгарыянскага) сты-лю. Падобным календаром сёння не можа пахваліцца ні адзін райцэнтр. Таму добра было б, каб у кожным раёне Бе-ларусі выйшлі падобныя ка-лендары, і каб іх жыхары па-мяталі і ўшаноўвалі знакамітых людзей і адзначалі важныя даты і юбілеі. «Каляндар Слонімш-чыны» Уладзіміра Хільманові-ча і Сяргея Чыгрына адра-саваны перш за ўсё тым, хто цікавіцца гісторыяй сваёй ма-ленькай радзімы, а таксама ўсім зацікаўленым нашай агульнай гісторыяй — бібліятэкарам, на-стаўнікам, вучням, навукоўцам, гісторыкам, краязнаўцам, сяб-рам грамадскіх арганізацый і супрацоўнікам райвыканка-маў.

Беларускае Радыё Рацыя,

г. Слонім.

 

Гістарычны “Лекторый #999” пра сярэднявечнае Берасце

У дворыку сядзібы агенцтва рэгіянальнага раз-віцця «Дзедзіч» слухалі лекцыі і дыскутавалі на тэму старога горада.

Мерапрыемства пад назвай “Лекторый #999” было прымеркавана да гадавіны на-дання Берасцю Магдэбурскага права 15 жніўня 1390 года. Кажа прадстаўніца арганізацыі Алена Каховіч:

— Гэта патрэбна рабіць для таго, каб падняць тэму берасцейскай гісторыі. Хутка 1000-годдзе, а пра гэтую гіс-торыю амаль што не кажуць, максімум пра Другую сусвет-ную вайну, а пра ўсё тое, што было раней — не. На наш погляд дзень, калі Берасце атрымала Магдэбурскае права, павінна быць Днём горада, а не дзень, калі горад вызвалілі падчас Другой сусветнай вайны. Усё гэта дыскутыйнае пытанне і патрэбна гэта падымаць.

Сярод выступоўцаў былі: гісторык Антось Дацке-віч, краязнаўца і калекцыянер Іван Чайчыц, мастацтвазнаўца і архітэктар Ірына Лаўроўская ды іншыя. На сустрэчы такса-ма прысутнічаў і прадстаўнік газеты «Наша Ніва» Андрэй Дынько з новым часопісам «Наша Гісторыя».

Беларускае Радыё Рацыя,

Берасце.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

З ліста пасля аблогі Па-рыжа выпісваю толькі тое, што адносіцца да той аблогі134.

“Пасля сяданскай па-разы і пасля абвяшчэння рэспу-блікі135 палякі стараліся сфар-маваць асобны абарончы ад-дзел, але гэта ім было рашуча забаронена136. З той нагоды мы мусілі параскідацца па роз-ных батальёнах. Да аднаго з такіх, а менавіта да нацыяна-льнай гвардыі дзейных ці рухо-мых батальёнаў я запісаўся пад нумарам 115, што мне дало магчымасць браць удзел у вылазках гэтых батальёнаў супраць аблажыўшых горад немцаў. (Наогул нас бераглі). Таму мы прынеслі Францыі меншую карысць, чым хацелі, за прытулак, які яна дала ба-дзягам.

Абаронныя сілы былі вялізныя і на працягу такога кароткага часу досыць добра арганізаваныя. Пры такіх мо-цных фатыфікацыйных збуда-ваннях і пры такім шчырым, гарачым запале здавалася ўсім, што абарона надзейная і мы будзем мець найлепшыя ад той абароны вынікі. А аднак мусілі здацца. Прычына гэта-га, як мне здаецца і наколькі сам бачыць мог, былі недалё-касць і няздольнасць каман-дзіраў. Можа б грамадская думка ім гэта выбачыла, бо не  іхняя была віна, што яны аказаліся на неадпаведных па-садах. Але што найгоршае, іх падазравалі ў злой волі.

У тую хвілю, калі да вас пішу, той урад ужо не дзей-нічае. Уцёк у Вярсаль137. На ву-ліцах барыкады, стральба, расстрэлы — поўны хаос. Цяж-ка адгадаць, чаго хочуць, да чаго імкнуцца, адзін час можа гэта праясніць. Але найсмут-нейшым, найагіднейшым ёсць выгляд братазабойчай вайны, забойстваў, абвінавачванняў і братняй нянавісці. Як бы я ахвотна кінуў усё і ўцёк ад таго віду.

Дадам яшчэ некалькі слоў пра апошнія часы, а да-кладней дні бамбардзіроўкі Парыжа. Не была яна такою страшнай, як можа здавацца. Бомбы не дасягалі нават да маловы горада, у другой ча-стцы Парыжа можна было быць спакойным, што ні адзін снарад не дастане, чаму спры-яла як мясцовасць, так і адле-гласць умацаванняў, якія бара-нілі горад.

Я жыў, аднак, у той частцы, якую наймацней бам-бардавалі. Упала пяць бомб на маю вуліцу. Адна з іх сарвала суседні дах; наступныя як най-спакайней праляталі над да-мамі. Пасля некалькіх дзён мы асвоіліся з бамбардаваннем. Гарсоны138 навыперадкі ганя-ліся за асколкамі бомб, за якія плацілі па некалькі су139, каб імі аздобіць бюро, камін або сха-ваць на памяць. У апошнія часы мы адчувалі вялікі недахоп ха-рчавання, а яшчэ больш паліва. За фунт140 дроў плацілі каля трох грошаў, і то ледзьве мож-на было дастаць па білетах і ў адпаведнай колькасці. Індык — 200 франкаў, фунт сабачага мяса — 5 франкаў. Не адчуваў найменшай згрызоты сумлен-ня, спажываючы сабаку ці ка-та; пераконваючы сябе, што гэта прадрассудкі і забабоны людскія. Калі будзеце калі — не-будзь у абложаным горадзе, памятайце, што сабакі на малых нагах, з кароткімі пы-скамі на шмат смачнейшыя за бульдогаў і п’явак. Спачатку хаваўся, ядучы тыя прысмакі, потым знайшлося больш ах-вотнікаў. Запрашаючы на мя-сны пачастунак, рабілі адзін другому ўзаемныя штукі. Ця-пер вялікая рэдкасць у Пары-жы сабака, а яшчэ большая кот.

Я меў у той час трохі размешчаных грошай. Цяпе-рашняя хвіля была найбольш адпаведнай для іх спажывання. Аддаў прытым усе свае най-лепшыя рэчы ў заклад. Так што ў хвілю аблогі было ў мяне каля 300 франкаў, што на тыя часы была значная сума. Хапі-ла б багацею на паўтара ін-дыка! Жыццё лагернае, жаў-нерскае, злучанае з надзеяй, ажывіла мяне. Адчуваю сябе здаравейшым”.

 

Камуна, пагражаючы смерцю, прымушала палякаў, якія нарадзіліся ў Францыі, уступаць у яе шэрагі. Міцкевіч Уладзіслаў, хочучы пазбегнуць таго прымусу, выехаў у Бру-сель, абавязаўшы Канстанціна апекавацца кнігарняй і чыта-льняй, перакананы, што Кан-станціну, як нядаўна прыбы-ламу, з боку камуны не пагра-жае ніякая небяспека.

Канстанцін праз увесь час аблогі Парыжа служыў у батальёне нацыянальнай гвар-дыі пад нумарам 115. Быў піль-ным і сумленным у выкананні сваіх службовых абавязкаў; у вылазках на абложнікаў — ад-важны і баявы. Генерал Троху прыслаў гэтаму батальёну не-калькі вайсковых медалёў, пакі-даючы гвардзейцам выбар най-больш  заслужаных. Батальён прызнаў, што тая ўзнагарода павінна дастацца палякам, як найсумленнейшым у выкананні службы. Уручылі Канстанціну, той засведчыў, што паколькі батальён не меў шчасця спат-кацца ў сур’ёзнай па сутнасці бітве з непрыяцелем, сумленне не дазваляе яму прыняць гэ-тыя аздобы. Медалі вярнулі генералу.

Ліст прысланы цераз эміграцыю ў рукі Людвіка Ені-ке, рэдактара “Тыднёвіка ілю-страванага” 141, ужо пасля смерці Канстанціна Далеўскага, сведчыў пра яго вялікія муж-насць і адвагу, паказаныя пад-час вылазак гвардзейцаў на асаджаўшых немцаў. Да гэтага ліста далучылі лямпу, захопле-ную гарэўшай перад вачыма нямецкага каменданта форта. Пасля ўдачнай вылазкі баталь-ён паставіў Канстанціна на сва-ім чале і, несучы тую запале-ную лямпу, вярнуўся ў Па-рыж, спяваючы Марсельезу.

Пасля заключэння пе-рамір’я142 Канстанцін пайшоў у адстаўку і вярнуўся на даўняе месца. Падчас грамадзянскай вайны і кіраўніцтва камуны не браў ніякага ўдзелу. Перажы-ваў за тое, што не могучы пакі-нуць Францыі, мусіць быць сведкам братазабойчай вайны.

 

Дня 27 траўня143 пас-ля ўваходу арміі ў Парыж нейкі чалавек, нядобразычлівы да гаспадара дома, у якім была кнігарня, данёс, што з таго до-ма быў стрэл. Данясенне было зусім фальшывае, нягледзячы на гэта, улады хутка даведаліся, што там жывуць палякі, зага-далі іх забраць.

У той час у Канстан-ціна жыў Вярніцкі, якому ён у сваім пакойчыку праз літасць даваў паратунак. Забралі абод-вух. Прывялі за некалькі дзя-сяткаў крокаў да Люксембург-скага палаца. Там капітан з арміі выконваў абавязкі цэлага тры-бунала. Звычайна пыталіся прозвішча. У тыя часы поль-скае імя было дастатковым до-вадам віны144. Абвінавачаны чуў толькі два выразы, вымаў-ляныя манатонна, абыякава: “A droite! A gauche!”145 Тыя, якіх накіроўвалі направа, адхо-дзілі вольныя, а тыя, якія нале-ва, знаходзілі неадкладную смерць у Люксембургскім са-дзе. 800 чалавек расстралялі за тыя некалькі дзён. Канстанціна Далеўскага накіравалі налева. Раздаўся стрэл. Палёг ад рукі тых, якіх нядаўна засланяў сва-імі грудзямі. Эміграцыя, пасы-лаючы па ім некалькі звестак, дадала словы:

“Быў гэта чалавек справядлівы, шляхетны, ня-стомны і сумленны працаўнік на кожным полі, куды кідаў яго няўмольны лёс; ціхі. замк-нуты ў сабе, скоры і гарачы ў аказанні дапамогі тым, каму яна была патрэбная. Адзін по-ціск рукі быў вымоўным дова-дам пачуццяў у таго чалавека. У коле найбліжэйшых, у даве-рлівай гутарцы з прачуласцю гаварыў пра лёсы сям’і і Баць-каўшчыны”.

 

Музыка Шапэна пас-ля 1831 года на словы невядо-мага мне аўтара146. Апошняя песня, прынесеная мне настаў-нікам спеваў у 1862 годзе:

 

Лісце з дрэва аблятае,

што вырасла на волі.

Над магілаю спявае

птушачка з-над поля:

“Не было, не было,

Польшча, шчасця табе,

Усё, як сон, прайшло,

А дзеці ў труне”.

 

У агні гарады,

папалены сёлы,

жанчын праз гады

сказ невясёлы:

“Усе з дому пайшлі

ў зрэбных світах,

з сабой косы ўзялі,

гіне ў полі жыта”.

 

Калі пад Варшавай

сабралася дзятва,

здалося, што са славай

Польшча ўся прыйшла.

Біліся зіміцу,

біліся вясну,

а восенню ўжо біцца

не  было каму.

 

О, Польшча-краіна,

каб нашыя брацці,

што за цябе гінуць,

узяліся за працу,

каб па  жмені зямлі

з Айчыны забраць,

далоньмі б маглі

ўсю Польшчу падняць.

 

Ды сабраццца з сілай

маем шанец цьмяны,

бо здрайцаў прыбыла,

а люд  збыт паслухмяны.

 

Спяваючы ў той час, не думала, што блізкі час, у якім нам суджана сцвердзіць ахвя-раю ўсяго жыцця праўду тых слоў.

 

Некалькі кароткіх успамінаў пра брата Цітуса і апошнія ўражанні перад пакіданнем Вільні назаўсёды

За жыццё і шчасце ад-наго з братоў, жыццё і шчасце ўсіх шасці сясцёр. Мы гаварылі і пачуваліся б шчаслівымі, калі б нам Бог дазволіў тыя словы замяніць на дзеянне. За тую на-шую вялікую любоў браты нашыя плацілі нам сардэчнай чуласцю, дабратой і даверам.

У памяці маёй бачу дваіх малодшых: Канстанціна і Цітуса ў часы нашых загарад-ных вылазак з маці, якія ішлі перад намі. Канстанцін абдымае шыю Цітуса сваёй рукой, які, заглядзеўшыся на прамоўцу, не чуе нашых галасоў, што клі-чуць пабегаць. А Канстанцін меў што яму распавесці. Ад сё-мага года жыцця ён жыў у Віль-ні пры старэйшых братах Фра-нцішку і Аляксандру на Бак-шце, у доміку, які належаў не-калі сям’і Ходзькаў. Уваходзілі туды праз малую брамку ў тоўстым муры, які акаляў сад і цягнуўся пад гару ў бок Росаў. У найвышэйшым яго пункце ўздымаўся малы двухпавяр-ховы домік. У той час першы паверх стаяў пустым; на другім паверсе ў двух пакоях жылі перад самым зняволеннем бра-ты Далеўскія. З аднаго боку быў від на Росы і далёка рас-цягнутыя зялёныя лясы; з дру-гога — на разасланы горад з Антоклем, Замкавай гарой, Бекешавай, Трыкрыжскай і берагамі Віліі147.

У тых то пакойчыках збіралася звязкавая моладзь (Братні звяз моладзі на Літве). Тут малы Костусь быў неадна-кратна сведкам таго, што стала галоўнай мэтай жыцця яго двух старэйшых братоў; тут першы раз бачыў уварванне ноччу паліцыі, ператрус і арышт. Ап-рача тых, атрымаў яшчэ шмат іншых, датуль яму невядомых уражанняў, як від вожаных па вуліцах Вільні палітычных вяз-няў: Рэнера, Гофмайстра і Ба-гуслаўскага148. Бачыў праяўле-ныя на тварах жыхароў пагро-зу, абурэнне і жаль, чуў іхнія апавяданні пра катаванні пал-камі Рогра. Уражанні тыя зра-білі надвор’е ў душы дзіцяці і былі напэўна нагодай таго, што ў нашым дзяціным коле рабі-ліся дзіўныя рэчы, напрыклад, у першы раз Цітусік, маючы ледзьве гадоў шэсць, хацеў, каб яму сястрычка праткнула ру-чку іголкай, распаленай да чы-рвані. Калі не згадзілася, няр-вова плачучы, назваў яе бабай і сам сабе тое зрабіў. Ручка апу-хла. Цярпеў доўга і балесна. Не дазволіў ёй нават сказаць ста-рэйшым, што было прычынай той раны. Іншым разам дамо-гся ад малых таварышаў, каб яго павесілі на клямцы (для вы-прабавання вытрымкі). Хлоп-цы пасля зробленага разбеглі-ся, перапужаныя, па садзе. Прыход старэйшага брата Аляксандра ўратаваў жыццё Цітуса.

Апавядала нам маці са слязамі, як, падгавораная гу-бернатарам Бібікавым і прыя-целямі, першы раз у жыцці не слухаючы голасу ўласных пе-ракананняў, вырашыла аддаць малога Цітуса ў школу кадэ-таў149. Угаворвалі: дзіця там заўсёды нечаму навучыцца, увойдзе ў сістэмнае жыццё і на-вуку, а маці тым часам з погля-ду на свае інтарэсы будзе магчы забраць яго і памясціць адпа-ведна са сваімі жаданнямі.

Цітусік не супраціў-ляўся, не адпрошваўся. Увесь час рыхтаваўся да экзаменаў. вучыўся дасканала, пільна і старанна рабіў свае ўрокі. Праз нейкі час захоплены настаўнік паведаміў маці, што дзіця ўмее ўжо болей і лепей, чым хочуць у школе. Цітусік паехаў, але ма-ці у той жа вечар, уваходзячы ў свой пакой, знайшла на столі-ку каля свайго ложка  кніжку для набажэнства, на якой на адваротным баку вокладкі бы-ло напісана непастаўленай руч-кай, вялікімі літарамі: “О, маці-полька! Кепска сын твой пачуваецца! Двух старэйшых пашча дзікага звера зжэрла, а ты сама трэцяга кідаеш яму на пажыву”.

Бедны наш брацік ніко-му не паскардзіўся. Маўчаў. Але што там у яго малой душ-цы мусіла рабіцца! Што ён у той час думаў? Што цярпеў? Разлічваў толькі на сябе, выяз-джаючы, шапнуў плакаўшай сястры: “Не плач — вярнуся!”

Вярнуўся, бо адказваў на экзамене так надзвычай ке-пска, што яго адаслалі дадому, як зусім няздатнага да навукі. Браты нашыя хадзілі ў школы ў Вільні. З наступленнем вясны бегалі ў ранішні час купацца ў Вілейцы. Часта здараліся спаз-ненні ў школу. Маці і старшая сястра выгаворвалі, хлопцы не апраўдваліся, маўчалі.

(Працяг у наст. нумары.)

134 У перыяд французска-прускай вайны немцы аблажылі Парыж ад 19.ІХ.1870 да траўня 1871, нягледзячы на ранейшае перамір’е.

135 Пад уражаннем прайгранай бітвы пад Сяданам (2.ІХ.1870) і ўзяцця ў няволю Напалеона ІІІ французы аб’явілі дэтранізацыю імператара і абвясцілі рэспубліку (4.ІХ.1870).

136 У жніўні і верасні польская эміграцыя намагалася атрымаць згоду на ўтварэнне польскага аддзела на баку французскай арміі. Французскі ўрад, не хочучы псаваць свае адносіны з Расіяй, згоды не даў.

137 Пасля выбараў 8.ІІ.1871 г. быў утвораны ўрад, які эвакуяваўся з Парыжа пасля 17 сакавіка ў сітуацыі нарастання рэвалюцыйнага напружання ў сталіцы.

138 Гарсоны (з франц. garcon) — хлопцы.

139 Су — манетная адзінка ў тагачаснай Францыі.

140 Фунт — каля 0,4 кг.

141 Папулярны тыднёвік, які выходзіў у Варшаве з 1859 г.

142 29.І.1871 г. (дзень пасля падпісання Парыжскай канвенцыі з прусакамі пра спыненне збройных дзеянняў) Часовая камісія польскай эміграцыі выдала адозву, якая заклікала палякаў, што змагаліся ў французскіх частках, скласці зброю.

143 Французскае ўрадавае войска (вярсальцы) ўвайшло 21 траўня. 27 і 28.V мелі месца масакры камунараў.

144 На баку рэвалюцыянераў змагалася шмат палякаў, таксама сярод камандзіраў, адсюль пераслед палякаў урадам.

145 A droite! A gauche! (франц.) — На права! На лева!

146 Песня Вінцэнта Поля, “Спеў з магілы” з прысвечанага Лістападаўскаму паўстанню цыклу “Песні Януша” (Парыж, 1835); музыка Фрыдарыка Шапэна (воп. 74, но 17).

147 Антокаль, у ХІХ ст. прадмесце, цяпер квартал Вільні; Бекешовая і Трыкрыжская — горы, якія атачаюць Вільню; Вілія (літ. Neris) — рака, якая цячэ цераз горад.

148 Гаворка пра вырак з 1848 г. Прыгавораных везлі цераз горад на адкрытым возе ў суправаджэнні войска, жандармаў і ката. Затым была праведзена публічная экзекуцыя, якая палягала ў даванні прыгавораным аплявух і ламанні над галавой шаблі на знак страчанага шляхецкага тытулу.

149 У заходніх губернях былі два корпусы кадэтаў: у Берасці Літоўскім і ў Полацку.

 

Леанід Лаўрэш

Фелікс Стацкевіч

Стацкевіч (Стэцкевіч) Фелікс Іванавіч, псеўданім «Аганёк», нарадзіўся 2(14).12.-1879 г. у мястэчку Шчучын Лідскага павета.

Пра сваё паходжанне Фелікс Стацкевіч пісаў: “З ся-м’і з польскімі патрыятычны-мі традыцыямі — з дзіцячых га-доў я выхоўваўся ў польскай на-цыянальнай сведамасці.  Баць-ка  мой па прафесіі землямер  («каморнік») яшчэ за 1848 год адбыў пяць ці шэсьць год цвердзі ў Вусьць-Каменагор-ску, a маці займалася навучан-нем па-польску дзяцей, што тады было забаронена (нара-дзіўся я ў 1879 годзе). Трэба аднак адцеміць да гонару мяс-цовы уладаў i местачковага (Шчучын Лідскага павету, ця-пер павятовы горад) расей-скага грамадства — бацюшкі, вучыцеля i іншага чынавенст-ва — што яны глядзелі на гэта скрозь пальцы i з гэтай пры-чыны асаблівых прыкрасцяў бацькам не рабілі. Першая мо-ва мая была польская, і выха-ванне ў бацькоўскім доме было ў духу польскага патрыяты-зму. У гімназію мяне завезлі аж у Пецярбург, i з таго часу я досьці рэдка бываў у хаце» 1. Вучоба ў гімназіі ў Пецярбу-ргу прыпала на  1891-1900 гг.

Яшчэ ў гімназіі пачаў займацца грамадскай дзейна-сцю, разам з іншымі вучнямі заснаваў бібліятэку і гурток па вывучэнні палітэканоміі. Так-сама меў дачыненне да поль-скага нацыянальнага руху: «Яшчэ ў гімназіі я вучыў па-польску нейкіх дзяцей пецяр-бургскай беднаты, што ўскла-далі на мяне старэйшыя сту-дэнты, сябры польскай асвет-най арганізацыі пад назовам, здаецца, «Oswiata Ludowa». У сям’і В., дзе я выхоўваўся ў Пе-цярбургу, у малодшых класах гімназіі i пазней я спатыкаў правадыроў ППС — Пілсуд-скага i Сулькевіча, чытаў «Przedswit» i «Robotnika»» 2.

 

У 1900 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецяр-бургскага ўніверсітэта. За ўдзел у студэнцкім руху і дэ-манстрацыях у лютым і сака-віку 1901 г. выключаны з уні-версітэта. Арыштаваны і вы-сланы на радзіму пад нагляд паліцыі, тут займаўся прыват-най настаўніцкай працай: «Гэ-ты час, можа, найбольш спрычыніўся да майго беларус-кага нацыянальнага ўсведам-лення. Прыглядаючыся да вяс-ковага народу, я пачаў мерка-ваць, што народ гэты, які ця-гнуць у свой бок i расейцы, i палякі, не ёсць ані расейскі, ані польскі, i што я, як сын «камор-ніка» (землямера), які век пра-цаваў на беларускай вёсцы, уз-гадаваўся коштам гэтага народа. Усё ж такі, нацыяна-льна, я не лічыў сябе белару-сам»3.

У Шчучыне нагляд за маладым «палітычным» меў станавы прыстаў, «па пахо-джанні остзэйскі барон, які ажаніўся з полькай і дзеці яко-га вучыліся ў маёй маці па яе праграме. Зразумела, што надзор гэты не сцясняў маіх рухаў, прынамсі, у бліжэйшай ваколіцы. Местачковыя жан-дармы таксама мелі нагляд за мной. Здарылася так, што я нейкі час пражываў у якасці вучыцеля ў суседнім маёнтку, вёрст за 20 ад мястэчка. Жан-дарм, доўга не бачыўшы мяне, прыйшоў да прыстава, пыта-ючыся, дзе я знаходжуся. Пры-стаў не захацеў даць яму ніякіх выясненняў» 4.

 

Ёсць меркаванне, што ўлетку 1901 г. на маёўцы Стац-кевіча навярнула на беларускі шлях Алаіза Пашкевіч5. Сам Стацкевіч пісаў пра знаёмства з Цёткай: «Таго ж лета, быў-шы настаўнікам у маёнтку Грабіцкіх, на маёўцы і вечары-не ў маёнтку аднаго татары-на я пазнаёміўся з Цёткай Пашкевічанкай, пазней Кей-рысовай. Шмат пазней яна казала, што гаварыла са мной у беларускай справе, але я не помню пра гэта. Магчыма, аднак, што гэта гутарка па-кінула свой след» 6. У іншых ус-памінах: «У гэтым жа годзе летам я пазнаёміўся з Алёізіяй Пашкевічанкай, спаткаўшыся на нейкай маёўцы. Пазней яна казала мне, што вяла са мной гутарку па беларускім нацы-янальным пытанні» 7.

Абшарніку Грабіцка-му Эдуарду Антонавічу нале-жаў маёнтак Сіткаўцы, які зна-ходзіўся недалёка ад Новага Двара. Грабіцкі меў 600 дзе-сяцін зямлі (для параўнання, сусед Грабіцкага, бацька Вац-лава Іваноўскага — Леанард Іваноўскі з Лябёдкі меў 400 дзесяцін, а бацька Алаізы Па-шкевіч — Сцяпан Войцехавіч Пашкевіч — 126 дзесяцін зям-лі)8.

 

Увосень 1902 г. Фе-лікс Стацкевіч зноў прыязджае ў Пецярбург, і тут ад «знаёмых студэнтаў палякаў-пэпээсаў я даведаўся аб існаваньні сярод студэнтаў гуртка беларусаў. Гэтая вестка i зрабіла ўва мне пералом у бок беларускай на-цыянальнай сведамасці. Тыя ж пэпээсаўцы i навязалі маю луч-насць з гэтым гуртком. З ліку сяброў тагачаснага гуртка я прыпамінаю Вацлава Іваноў-скага, братоў Луцкевічаў i Ма-лецкага, апошняга толькі па празвішчы. … У гэтую ж зіму ці ў наступным годзе сябры гэ-тага гуртка стварылі аргані-зацыю пад назовам «Беларус-кай Рэвалюцыйнай Грама-ды»» 9.

 

У 1902 г. наш герой працаваў у прыватнай ната-рыяльнай канторы ў Мары-упалі.

Антон Луцкевіч успа-мінаў: «У 1903 годзе восенню ў Пецярбугу стварылася бела-рускае рэвалюцыйнае ядро, у якім, апрача нашае тройкі, быў рад найвыдатнейшых прадстаўнікоў нашае краёвае моладзі … у Вільні пад уплывам Вацюка Іваноўскага далучаец-ца Аліёізія Пашкевічанка, па-сля па мужу Кейрысовая, мя-нушка «Цётка» (з-пад Васілі-шак, у Лідчыне), Фэлюк Стэц-кевіч, мянушка «Аганёк» (са Шчучына, у Лідчыне)» 10.

 

Вясной 1903 г. Стац-кевіч выязджае з Пецярбурга (працаваць на Прыладажскіх каналах) і часова траціць сувязь з беларускім рухам. «Спаты-каўся я з беларусамі толькі пры рэдкіх i кароткіх пабыўках у Пецярбузе». І толькі вясной 1905 г. пасля аднаўлення ву-чобы ва ўніверсітэце Вацлаў Іваноўскі прапанаваў яму «ўзяцца за друкарскую тэхніку ў Беларускай Рэвалюцыйнай Грамадзе i з гэтай мэтай па-ехаць за граніцу ў Кракаў на навуку. Перад выездам у Кра-каў я паехаў дахаты. Тут мя-не адведаў Бурбіс, з якім я да-гэтуль не быў знаёмы. … У дзень свайго прыезду пад ноч ён здолеў склікаць невялічкую сходку, відаць маючы ўжо на-вязаную лучнасць з местачко-вым бундам. Было на гэтай сходцы колькі асоб жыдоўскай моладзі i батракоў з маёнтка ўласніка маётка Шчучына, князя Друцкага-Любэцкага — разам менш дзясятка чалавек. Бурбіс прамаўляў вельмі добра.

I тут, пры пераездзе цераз граніцу, i ў Кракаве, пры паступленні ў друкарню на на-вуку за наборшчыка, вялікую помач аказалі пэпээсы. Нават перад паваротам дахаты я атрымаў ад Пілсудскага 50 крон на дарогу, бо з тых 80 ці 90 рублёў, якія мне дала Гра-мада, пасля месячнага пабы-ту ў Кракаве ў мяне нічога не засталося, a свае сябры грошы не слалі. Вярнуўся я ў Вільню ў жніўні 1905 года зараз жа пасля абвешчання Булыгін-скай Думы» 11.

 

У рэвалюцыю 1905-07 г. Фелікс Стацкевіч вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Менску, наладзіў вы-пуск пракламацый. Для гэта было знойдзена паразуменне з ППС, гэта партыя мела ў той час вельмі добрую амерыкан-скую друкавальную машыну, на якой можна было надрука-ваць да 3 000 старонак у дзень: «Час быў гарачы, работа вялася напружаная, часта прыходзілася працаваць i ў начы, прынамсі рабіць набор, a часам i адбіваць на машыне. Па статыстыцы, якую вёў мой сябра пэпээсавец за два месяцы, што існавала друкар-ня, лістапад-снежань, мы адбілі да ста тысячаў друкаў, шмат з якіх адбівалі на два бакі. Між друкаў беларускіх адбілі рэволюцыйныя вершы Цёткі — «Хрэст на свабоду» i інш. Колькі дзён працаваў у нас i наборшчык габрэй, які набі-раў пэпээсаўскія адозвы ў жа-ргоне. Між іншым, нам цяжка было паразумевацца з гэтым наборшчыкам, бо ён гаварыў толькі на жаргоне» 12.

 

Пры канцы 1905 г. у Менску быў скліканы партый-ны з’езд БРГ. Антон Луцкевіч успамінаў: «На з’ездзе былі: з Менска Іван, я, Уласаў, Кага-нец, Зелезей, Шабуня, Земенцкі, ды рад сялянскіх дэлегатаў з Ігуменскага, Менскага i Слуц-кага паветаў; з Вільні «Цёт-ка», Бурбіс, Стэцкевіч ды Аў-ген Хлебцэвіч; з Пецярбурга Іваноўскі ды йшчэ нехта, каго не прыпамінаю … У канцы быў выбраны Цэнтральны Камі-тэт. Усяго было выбрана 5 асоб (тры сябры i два кан-дыдаты, толькі не памятаю, хто за каго): Іван, я, Уласаў, Іваноўскі, Бурбіс. Новаму Ц.К. была загадана, паміж іншым, арганізацыя партыйнае пад-польнае друкарні, што было падгатавана ўжо раней: Фэ-люк Стэцкевіч быў спецыяльна адкамандзіраваны да чужое нелегальнае друкарні ў Вільні, каб навучыўся друкарскае штукі, ды ўжо многа папра-цаваў на гэтым грунце, скла-даючы беларускія адозвы для віленскае арганізацыі» 13.

Антон і Іван Луцкевічы заняліся арганізацыяй партый-най друкарні ў Менску. Усё патрэбнае было закуплена праз ППС у Вільні. «Прывёз друка-рскі станок у Менск я ў нава-годнюю ночку, запакаваўшы ў коўдры i ўвязаўшы ў рэмні. На Тарговай вуліцы (каля Нізка-га Рынку) знайшлі пакойчык пад друкарню, ды тамака і за-сеў, прыехаўшы месяцы праз два з Вільні, «Аганёк» (Стэц-кевіч)», — пісаў Антон Луцке-віч.

На пачатку траўня 1906 г. Фелікс Стацкевіч пераехаў у Менск і заняўся тут друкар-скімі справамі: «Прылады да адбівання прыйшлося рабіць больш прымітыўныя — вал, які хадзіў па рэйках. Памоцнымі ў гэтым нам былі габрэі» 14. Друкарня месцілася ў кватэры каля Нізкага Рынку, па Ганд-лёвай вуліцы, д. 40. Працаваў ў друкарні адзін Стацкевіч, і ў дзень друкавалася не больш за 400 улётак. На першым павер-се дома, дзе месцілася друкар-ня месціўся шынок, і друкар, каб прадэманстраваць, што яму няма чаго хаваць, згадзіўся трымаць запас гарэлкі шынка-ра. Прыходзіў і паліцэйскі прыстаў, але нічога падазро-нага не заўважыў.

Друкарня пад назвай «Аганёк» (адсюль і псеўданім Стацкевіча) працавала цэлы год (да жніўня 1907 г.), вы-пусціла цэлы шэраг улётак i пракламацый, ды была злікві-давана ў сувязі з агульнай лік-відацыяй палітычнай працы ў Менску15.

 

Восенню 1907 г. Стац-кевіч вёў школку ў мястэчку Івянец — групу з дзесяці хлоп-цаў і дзяўчынак, ён рыхтаваў іх да экзамену ў 4-ты клас гім-назіі.

 

З 1908 г.  Фелікс Стац-кевіч працаваў сакратаром менскіх адвакатаў Шабуні і Дзе-мідовіча ў Ігумене. Адвакаты прыязджалі туды штомесяц на сесіі павятовага з’езду земскіх начальнікаў і на выязныя сесіі Акруговага суда. Там Стацке-віч разам з былым студэнтам Сяргеем Мальцавым, сынам павятовага лекара, і нейкім на-стаўнікам яўрэйскай школы пачалі арганізацыю грамадскай рознамоўнай бібліятэкі, пры-цягнуўшы да гэтага мясцовую, пераважна чыноўную інтэлі-генцыю. У Ігумене пражыў 8 месяцаў і, атрымаўшы пасвед-чанне аб «благонадежности», паехаў да інжынера Басяцкага ў Ноўгарад працаваць гідра-тэхнікам, пад кіраўніцтвам яко-га працаваў на прыладажскіх каналах, «а ўвосень таго ж года, застаючыся на рабоце, запісаўся ў універсітэце на юрыдычны факультэт. На працягу ўсяго ўніверсітэцкага курсу да 1913 г. не толькі ў часе навігацыі, але і ў зімнюю пару працаваў на правінцыі — у Ноўгарадзе і на рэках Волхаве, Пале і Ловаці. Таму, утрымоў-ваючы з пецярбурскімі белару-самі, я не прымаў значнага ўдзелу ў беларускім руху. Сярод беларусаў значную ролю ады-грываў кусташ універсітэцкай біблятэкі, прафесар каталіц-кай Духоўнай Акадэміі Эпімах Шыпіла. Пры ім гуртаваліся беларусы-студэнты, якіх ён падтрымоўваў нат матэры-яльна.

(Працяг у наст. нумары.)

Аўтар удзячны за кансультацыі і дапамогу з матэрыяламі для артыкула выбітному беларускаму гісторыку Анатолю Сідарэвічу.

1 Стацкевіч Ф. І. З мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 6-7. С. 132-134.

2 Там жа.

3 Там жа.

4 Успаміны Ф. Стацкевіча з асабістага архіву Анатоля Сідарэвіча.

5 Сідарэвіч Анатоль. Жывым на Лубянку не трапіў // https://nn.by/?c=ar&i=119335

6 Там жа

7 Стацкевіч Ф. І. З мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 6-7. С. 132-134.

8 Списки лиц, имеющих право участвовать в выборах в Государственную Думу 4-го созыва. По Лидскому уезду // Виленские губерские ведомомсти. 1906. № 90. С. 17., 20.

9 Там жа.

10 Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928): Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацыяў: Беларуская рэвалюцыйная грамада. Беларуская сацыялістычная грамада. Вільня, 1928. С. 10.

11 Стацкевіч Ф. І. З мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 6-7. С. 132-134.

12 Стацкевіч Ф. І. З мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 8. С. 176-178.

13 Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928) … С. 23.

14 Стацкевіч Ф. І. З мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 8. С. 176-178.

15 Стацкевіч Ф. І. З мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 9. С. 199-201.

 

Фестываль, які працягвае традыцыі графіні Габрыэлі Пузыні

У пасёлку Беразінскім Маладзечанскага раёна пра-йшоў ужо трэці па ліку міжкан-фесійны фестываль хрысціян-скай культуры Laudato Si. 10-11 жніўня ён прыняў больш за 120 гасцей.

10 жніўня ў Менскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне адбылася першая частка фестывалю, якая ўклю-чала прагляд дакументальных стужак  Юрыя Гарулёва і Сяр-гея Гараеўскага. Стужкі С. Га-раеўскага закраналі сур’ёзную сацыяльную тэматыку: першая была пра аборты, а другая — пра выхад з наркатычнай за-лежнасці. Адбылося адкрыццё мастацкай выставы «Дабрасла-ўленне» Лявона Грышука. Ды-рэктарам фестывалю выступiў Аляксандр Віслаўскі, былы ўдзельнiк ансамбля «Пес-няры».

11 жнiўня адбыўся канцэрт выканаўцаў хрысціян-скай музыкі і спеваў. У ім ўзялі ўдзел: Вадзім Кулік, Лізавета Вішняк, гурты «Пілігрымы», «Рыбы» ,»Laudans», «Spaseniе», «Селах». Імпрэзу вялі Юры Навіцкі і Алена Страшкевіч.

Арганізатар свята, пробашч парафій у Беразін-скім i ў Палачанах ксёндз-ка-нонiк Сяргей Бараўнёў распа-вёў пра гісторыю мясціны, якая прымала фестываль, і пра сваё служэнне:

— Наша парафія невялі-кая, але яе гісторыя пачыналася ў 1443 годзе. Тады яна называ-лася Гарадзілава. Пасёлак Бе-разінскае ўзнік у 50-х гадах мі-нулага стагоддзя, калі пабуда-валі торфабрыкетны завод, і палову населенага пункта Га-радзілава назвалі Беразінскім. У мінулым у гэтай мясцовасці жыла і дзейнічала выдатная асоба, якая мела вялікае зна-чэнне для культуры ў ХIX-м стагоддзі — уладальніца маёнтка графіня Габрыэля Пузыня, па-этка і пісьменніца. Сюды пры-язджалі творчыя людзі, яе бліз-кія сябры: Станіслаў Манюш-ка, Тамаш Зан, графы Тышке-вічы, князі Агінскія, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Уладзіслаў Сы-ракомля і ладзілі тут салонныя вечары.

Графіня была пахавана пры старым касцёле, але ён пазней быў знішчаны. Засталася старая зарослая сажалка. Ка-таліцкія могілкі былі перако-паныя і часткова захаваліся, праз могілкі пракладзена новая дарога. Новы касцёл мы адбу-давалі ўжо на іншым месцы.

Наш фестываль у Бе-разінскім — працяг мінулага, таго, што адбывалася раней. Хацелася б, каб літаратары, музыкі, мастакі збіраліся тут, каб праславіць Бога, таму фес-тываль называецца Laudato Si (Будзь праслаўлены, Госпадзе). Габрыэля Пузыня была вельмі пабожнай, яе пісьменніцкі псе-ўданім гучаў: у Імя Божае. Збо-рнік яе вершаў у перакладзе Ірыны Багдановіч выйшаў у 2018 годзе ў найлепшай якасці i ўдзельнiчаў у кнiжным кірма-шы ў Варшаве. Графіня Габры-эля старалася не толькі заха-ваць сваю веру, але памно-жыць і падзяліцца з іншым. Яе спадчына перадалася новым пакаленням, і цяпер мы адра-джаем даўно забытае.

Першы фестываль у 2016 годзе быў цалкам музыч-ным. Новы яго фармат аб’яд-ноўвае не толькі музыкаў, але i прадстаўнiкоў розных сфер культуры. Сёлета мы запрасілі кінарэжысёраў, якія паказвалі свае стужкі ў Маладзечне. Ля-вон Грышук разгарнуў выста-ўку, якая працягвае дзейні-чаць.  У Беразінскім адбыўся вялікі канцэрт. Мы абапіраем-ся на Провід Божы. Усё тое, што робіцца, робіцца незда-рма. Ёсць Божае дабраслаўлен-не на тое, каб Беларусь была прыгожай і дагледжанай!

Гэта залежыць ад усіх нас разам узятых, ад таго, як мы ставімся да сваёй зямлі, да сваёй мовы, культуры, да адно-сінаў паміж сабой. Усё гэта ве-льмі шчыльна звязана. Трэба быць даверлівым да канца Богу, і тады ўсё атрымліваецца!

Я нарадзіўся і вырас у Маладзечне. Нiколi не думаў, што буду пробашчам парафii, дзе служыў ксёндз, якi мяне хрысцiў — Ян Такарскi. Ён прайшоў праз сталінскія лаге-ры. У Беразiнскiм ён служыў у старым касцёле падчас Дру-гой сусветнай вайны. Я вучыў-ся ў школе, год працаваў на заводзе i рыхтаваўся да пасту-плення ў Полiтэхнiчную ака-дэмію.

Правучыўшыся год, я пакiнуў акадэмiю i паступiў у семiнарыю ў Гароднi. У 1997 годзе мяне высвяцiлi на свята-ра, і 25 траўня 1997 года ад-былася мая першая iмша. Да-водзілася служыць на Магiлё-ўшчыне, у Бабруйску, Чаву-сах, Мсціславе, Шклове. З 2005 служу ў Беразiнскім. За апош-няе дзесяцігоддзе мы пабуда-валі касцёл Божага Цела i кас-цёл святога  Роха ў Палачанах. Першы музычны фестываль прайшоў на нашай зямлі ў 2016 годзе.

Наш фестываль мае шэраг крытэрыяў. Ён право-дзiцца без агiтацыi i без палi-тыкi, у iм удзельнiчаюць прак-тыкуючыя вернiкi. Яны павiн-ны мець рэкамендацыю мясцо-вага святара цi пастара. Гэта будзе гарантыяй таго, што вы-кананне будзе чыстым.У нас зона свабодная ад алкаголю i тытуню. Мой дэвіз: «Далучай-ся!» Калi кожны пачне агiта-ваць, гэта не будзе свята рада-сцi і мастацтва.

Эла Дзвінская,

фота аўтара і  Catholic.by.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *