Навіны Германіі. Беларусь і Германія ў гэтым годзе могуць выйсці на $3 млрд тавараабароту

Аўторак, Жнівень 7, 2018 0

Беларусь і Германія ў 2018 годзе могуць выйсці на $3 млрд тавараабароту, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1″ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка, паведамляе БЕЛТА.

— У эканамічным плане дынаміка нашых адносін вельмі і вельмі пазітыўная. Мы бачым, што ў гэтым годзе зможам, хутчэй за ўсё, выйсці на ўзровень $3 млрд у гандлі паміж краінамі, — сказаў Дзяніс Сідарэнка.

У ліку беларускіх тавараў, якія шырока вядомы ў Германіі, ён назваў тэхніку Менскага трактарнага завода.

— Традыцыйна ва ўсходніх землях, у невялікіх фермерскіх гаспадарках наш трактар даволі актыўна выкарыстоўваўся і па-ранейшаму мае вельмі добрую рэпутацыю. У нямецкай тэрміналогіі асноўная характарыстыка гучыць як «яго нельга зламаць», — адзначыў пасол, дадаўшы, што менавіта надзейнасць выпусканай прадукцыі ставіцца ў аснову пры пашырэнні беларускіх тавараў на рынак ЕС.

Дыпламат з задавальненнем канстатаваў і значную інтэнсіфікацыю палітычных кантактаў. Так, важнай гістарычнай падзеяй стаў афіцыйны візіт у канцы чэрвеня ў Беларусь Федэральнага Прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера.

БЕЛТА.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *