Валеры Петрыкевіч узначаліў Дзятлаўскую раённую арганізацыю ТБМ

Аўторак, Жнівень 14, 2018 0

Новым старшынём Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны стаў Валеры Петрыкевіч. Сход прайшоў падчас другога Гарадзенскага абласнога свята мовы і паэзіі  4-га жніўня.  Былая старшыняАлена Абрамчык папрасілася ў адстаўку, і яе прсьбу задаволілі. Валеры Петрыкевіч да таго быў намеснікам, ён з даўніх часоў вядзе актыўную працу ў ТБМ.

Намеснікам старшыні Дзятлаўскай раённай суполкі ТБМ выбрана Наталля Ляўкевіч — старшыня найбуйнейшай суполкі ТБМ з вёскі Дварэц. Суполцы ў Дварцы штогод удаецца падпісваць 10-12  асобнікаў газеты «Наша слова».

На сходзе раённай арганізацыі прысутнічалі намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня Гарадзенскай абласной рады ТБМ Віктар Парфёненка.

Задача, якая стаіць у найбліжэйшы час: прыцягненне да працы ў ТБМ моладзі. Яе істотна бракуе ва ўсіх структурах Таварыства: ад раёнаў да сталіцы.

Беларускае Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *