Фэст беларускай кнігі і прэсы ў піўной Лідзе

Серада, Верасень 19, 2018 0

Адзін з высокапастаўленых лідскіх чыноўнікаў, дзелячыся ўражаннямі, сказаў:

— Падалося, што Ліда раптам ўзяла і перанеслася ў іншую краіну.

— А ў якую?

— Ды, мабыць, у Беларусь.

Так адрозна, па-беларуску, выглядала Ліда 8 верасня 2018 года ад Ліды штодзённай, звыклага гарадка Паўночна-заходняга краю.

“Твае гады, твае стагоддзі — на славу будучых вякоў” — пад такой назвай прайшла ўрачыстая частка святкавання 695-годдзя горада Ліды.

Мерапрыемства адбылося на цэнтральнай плошчы горада па вуліцы Савецкай. Удзельнікамі і гледачамі свята сталі не толькі лідзяне, але і шматлікія госці. Сярод іх намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч, першы намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Іван Жук, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Наумовіч. Павіншаваць горад са святам таксама прыехалі пасол Рэспублікі Польшча і консул Літоўскай Рэспублікі, прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў Трокаў, Екабпілса, Салечнікаў і іншых.

Урачыстую імпрэзу з нагоды свята адкрыў старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч. Ён звярнуўся да прысутных з прывітальным словам па-беларуску. Міхаіл Канстанцінавіч падкрэсліў, што свята горада — гэта падзея, якая аб’ядноўвае ўсіх лідзян. Тых, хто нарадзіўся тут, і тых, хто звязаў свой лёс з нашым горадам.

— Сама Ліда з’яўляецца брэндам. Амаль кожнае наша прадпрыемства ў сваёй назве выкарыстоўвае імя роднага горада, тым самым праслаўляе яго, — адзначыў кіраўнік рэгіёна. — Ліда — гэта цэнтр машынабудавання, нафтахімічнай, шкляной, харчовай, лёгкай і тарфяной прамысловасці. Ліда — гэта горад авіятараў.

З кожным годам Ліда расце, будуецца, развіваецца і становіцца яшчэ больш прыгожай. Якасныя змены адбы-ваюцца ў сферах адукацыі і аховы здароўя. Напоўнена яр-кімі падзеямі духоўнае і спартыўнае жыццё горада.

Міхаіл Карповіч павіншаваў лідзян са святам.

— Шануйце і любіце сваю малую радзіму, ганарыцеся ёю, — зазначыў ён.

Слова было прадастаўлена першаму намесніку старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Івану Жуку. Іван Алёйзавіч зачытаў прывітальны ліст з нагоды 695-годдзя Ліды ад імя Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага аблвыканкама. Таксама Іван Жук уручыў узнагароды абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама і асобным лідзянам.

Віншаванні са святам лідчанам выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Наумовіч.

Да жыхароў Лідчыны з віншаваннямі па-беларуску звярнуўся Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі. Ён перадаў віншавальны ліст ад польскага горада Ломжы, з якім Ліду звязваюць моцныя сяброўскія зносіны.

Тэатралізваная пра-грама, што была падрыхтавана да свята горада і прадстаўлена прысутным, уражвала сваёй разнастайнасцю, яркасцю і дасканаласцю падрыхтоўкі. Перад прысутнымі адзін за другім змяняліся эпізоды: «Год заснавання Ліды — 1323″, «Князь Гедымін і рыцарскае войска», «Легенда пра княжну Лідзію». «Атрыманне Лідай Магдэбургскага права», «Уздоўж па Віленскай…» і іншыя, ажывалі героі гісторыі горада.

Вельмі прыгожым заключным акордам святочнай праграмы стаў вынас палотнішча сцяга горада Ліды. А калі мастацкія калектывы Ліды, вышыхтаваўшыся каля сцэны, пачалі выконваць песню «Слаўся, Ліда!», прысутныя падняліся са сваіх месцаў, каб выказаць такім чынам павагу да старажытнага і маладога горада-юбіляра.

 

Працягам культурнай часткі стаў Фэст беларускай кнігі і друку. Сёлета ён пра-ходзіў на дзвюх пляцоўках: пляцоўка Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы і пляцоўка газеты “Наша слова”.

біблк

Пляцоўка каля Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы ў дзень свята стала месцам сустрэчы сузор’я яркіх музычных талентаў Лідчыны. Тут адбыўся музычны вернісаж.

На імправізаванай сцэне — калектывы і салісты дзіцячых музычных школ мастацтваў. Забіяцкія і вясёлыя юныя таленты выступалі перад жыхарамі і гасцямі горада, дорачы незабыўныя ўражанні і эмоцыі ад творчасці. Адным словам, запальвалі.

Кажуць, добрая песня сагравае душу і абуджае ў сэрцы пяшчоту. А каб станоўчыя эмоцыі ад яе праслухоўвання падвоіліся, непадалёк ад сцэны працавала бібліякавярня «Рацэпты добрага настрою». Дарэчы, асабліва цікава тут было дзецям. Працаўнікі ўстановы падрыхтавалі выставу-экспазіцыю «Краса і гонар Беларусі, зямная Лідчына мая», кветкавую выставу-экспазіцыю «Кветкі любімаму гораду», літаратурны марафон «Я вырас тут, мне горад гэты дарагі» і, вядома ж, вялікая колькасць тэматычных акцый, звязаных з працай бібліятэкі і яе галоўным каштоўным змесцівам — кнігамі.

міхаськчацвёракваськокжанчынакмногак

А побач з бібліятэкай рэдакцыя газеты “Наша слова” і часопіса “Лідскі летапісец”, сябры Таварыства беларускай мовы і Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў правялі вулічную прэзентацыю часопісаў, газет і кніжак. Жыхары Ліды і госці фэсту на імправізаванай вы-ставе маглі пазнаёміцца з беларускамоўнымі краязнаўчымі і літаратурнымі выданнямі, атрымаць аўтографы некаторых аўтараў. Упершыню была прадстаўлена новая кніга «Сімвал веры» пісьменніка Валянціна Дубатоўкі, кіраўніка абласнога аддзялення СБП. Музычнае суправаджэнне выставы беларускага друкаванага сло-ва забяспечвалі лідскі бард Сяргей Чарняк і гарадзенец Уладзімір Хільмановіч.

Былі вырашаны вельмі важныя для Ліды, Гарадзеншчыны і нават Беларусі арганізацыйныя пытанні:

  1. Валянцін Дубатоўка абвесціў загад ад 3 верасня 2018 года аб прызначэнні Станіслава Судніка намеснікам старшыні Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў;
  2. Прынята рашэнне аб заснаванні кніжнай серыі “Лідскі кнігазбор”. Заснавальнікамі выступяць Гарадзенскае аб-ласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў і Лідская гарадская арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”;
  3. Прынята рашэнне аб заснаванні літаратурнай прэміі імя Тодара Нарбута “Нацыя волі”. Прэмія будзе ўручацца за найлепшую мастацкую, краязнаўчую, публіцыстычную ці навуковую кнігу, якая ўзвялічвае беларускую нацыю і беларускі народ;
  4. Прынята рашэнне аб выданні “Каляндара Лідчыны” па ўзору “Каляндара Слонімшчыны”.

Ну, а тыя, хто прайшоў міма кніг піў беларускасць на чарговым піўным фэсце Lidbeer-2018, які  сёлета праходзіў пад дэвізам «Давай зробім гучна!». Гасцям Ліды і яе насельнікам на гэты раз прапанавалі надзвычай насычаную і змястоўную праграма, дзе знайшлося месца разнастайным канцэртам, выступам самадзейных артыстаў, вулічных мімаў, рыцарскаму турніру “Меч Лідскага замка”. Цэнтральныя вуліцы горада, якія прымыкаюць ці вядуць да замка, былі перакратыя для руху аўтатранспарту. На іх размясціліся шматлікія народныя майстры, умельцы, якія гандлявалі сваімі мастацкімі вырабамі.

намёткрэкпівакрэклідак

Былі арганізаваныя разнастайныя выставы, праходзілі квэсты, выступы цыркавых артыстаў. Зроблены пляцоўкі для забавы дзяцей. І, канешне, паўсюль многа месцаў для спажывання піва, рознага кшталту кегляў, бочак і іншых кропак па разліве свежага прахалоднага напою. Над цэнтральнай часткай горада раp-пораз праляталі самалёты і цэлы час кружлялі верталёты. Лідскі фэст па сваёй арганізацыі і афармленні выйшаў на сапраўды еўрапейскі ўзровень. На Lidbeer-2018 прыемна шмат беларускамоўнай рэкламы, аформлены ён з густам і радуе шматлікіх наведнікаў. Асноўная канцэртная праграма адбылася ўвечары. Яе хэдлайнерамі сталі ўкраінскі гурт «Воплі Відоплясова» і расейскі «Ленинград».

Паводле СМІ.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *