НАША СЛОВА № 35 (1394), 29 жніўня 2018 г.

Аўторак, Верасень 4, 2018 0

2 верасня — XXV Дзень беларускага пісьменства

XХV Дзень беларус-кага пісьменства пройдзе ў Іванаве 2 верасня і будзе пры-свечаны тэме «Мая малая ра-дзіма».

Асноўнай пляцоўкай святкавання XXV Дня бела-рускага пісьменства стане га-радскі парк Іванава, як паведа-міў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні райвыкан-кама Віталь Клышко. «Плану-ецца, што галоўная пляцоўка размесціцца ў парку. Там ство-рана пэўная інфраструктура, ёсць амфітэатр. Недалёка ад яго будзе ўстаноўлена сцэна, ство-рым умовы для размяшчэння большай колькасці людзей», — расказаў В. Клышко.

Сярод асноўных мера-прыемстваў Дня беларускага пісьменства:

— урачыстая цырымо-нія ўзнагароджвання перамож-цаў Рэспубліканскага конкур-су на лепшы твор у галіне паэ-зіі, прозы, драматургіі, заснава-льнікамі якога з’яўляюцца гра-мадскае аб’яднанне «Саюз пісь-меннікаў Беларусі», Міністэр-ства інфармацыі Рэспублікі Бе-ларусь, іншыя зацікаўленыя;

— «круглы стол» з  удзе-лам замежных паэтаў і пісьмен-нікаў, арганізатарамі якога з’яў-ляюцца Міністэрства інфарма-цыі, грамадскае аб’яднанне «Са-юз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літа-ратура»;

— навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прад-стаўнікоў Нацыянальнай ака-дэміі навук Беларусі, іншых на-вуковых устаноў нашай кра-іны;

— узнагароджванне пе-раможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чыта-льнікаў «Жывая класіка», накі-раванага на павышэнне цікава-сці дзяцей і падлеткаў да чытан-ня, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкла-дах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі кон-курсу з’яўляюцца Міністэр-ства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ «Сталічнае тэле-бачанне», ГА «Саюз пісьмен-нікаў Беларусі».

Складовай часткай Дня беларускага пісьменства тра-дыцыйна з’яўляецца рэспублі-канская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святы-няў» з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэліген-цыі, духавенства. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.

Паводле mininform.gov.by.

Меч Лідскага замка

Традыцыйны рыцарскі турнір “Меч лідскаага замка” пройдзе

ў Лідзе

8 верасня 2018 года.

У праграме:

— рыцарскі турнір;

— конны турнір;

— бугурты;

— масавыя баі.

Уладзіміру Арлову – 65

Уладзімір АРЛОЎ нарадзіўся 25 жніў-ня 1953 года ў Полацку ў сям’і інтэлігентаў (маці працавала выкладчыцай гісторыі, бацька — пракурорам). У 1970 годзе скончыў сярэднюю школу ў Полацку, з 1970 па 1975 год студэнт гістарычнага факультэта БДУ.

Пасля сканчэння вучобы працаваў у Наваполацку выкладчыкам гісторыі ў школе, з 1976 па 1986 — у рэдакцыі ґазеты «Хімік». У 1986 годзе ўваходзіць у Саюз беларускіх пісь-меннікаў. Ад 1988 да 1997 года — супрацоўнік выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1988 годзе становіцца сябрам БНФ. У 1989 годзе вы-йшаў з КПСС. У 1990-х шмат падарожнічае і піша эсэ паводле ўражанняў ад месцаў, дзе пабываў (кнігі «Божая кароўка з Пятай авеню», «Адкусі галаву вароне» і «Сланы Ганібала»). З 1992 года двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. З 1997 года — супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Крыніца».

Першыя свае вершы надрукаваў у сту-дэнцкіх самавыдавецкіх альманахах: у 1973 годзе ў наваполацкім «Блакітным ліхтары», а ў 1974 годзе ў менскай «Мілавіцы», да выдання якіх, паводле ўласных успамінаў, меў непасрэднае дачыненне. Эсэ «Незалежнасць — гэта…» з кнігі «Мой радавод да пятага калена» 1993 года пера-кладзенае больш як на дваццаць моваў свету (у тым ліку летувіскую, эстонскую, румынскую, латышскую, грузінскую, чэшскую і слава-цкую).

Кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі» (1994) ды «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг 20 стагоддзя, складзены паводле апытання га-зеты «Наша Ніва». Аўтарства Уладзіміра Арлова маюць таксама сцэнары навукова-дакумента-льных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Пола-цкія лабірынты» ды «Сімяон Полацкі»

Грэка-каталік. Жонка — паэтка, журна-лістка Валянціна Аксак, сыны Раман (экс-удзельнік гуртоў «J:Морс» і «Мантана») ды Багдан.

Вікіпедыя.

На iPhone і Android выйшла беларускамоўная «Біблія для дзяцей»

Папулярная ў свеце бясплатная мабільная праграма Bible App for Kids, распрацава-ная YouVersion супольна з ева-нгельскімі хрысціянамі OneHope, стала даступнай на беларускай мове.

«Біблія для дзяцей» — не кніга, а зборнік анімаваных апа-вяданняў і гульняў на біблій-ную тэматыку для дзяцей ад 4 гадоў. Толькі на Android  пра-граму ўсталявалі не менш за 10 млн чалавек (Apple не раскры-вае колькасці інсталяцыяў на iPhone і iPad). Каб пераклю-чыць праграму на беларускую версію, трэба зайсці ў пункт «Settings», падпункт «Language». Як расказвае на Facebook распрацоўнік Міка-лай Малашчонак, над праектам працавалі два гады. У прагра-ме, сцвярджае ён, «яскравыя анімацыі, цікавыя галаваломкі, пазлы і самая лепшая белару-скамоўная агучка ад каманды КінаКонг».

— Персанажы рухаюц-ца, і размаўляюць, і ажыўля-юць Біблію для маленькіх чыта-чоў: апостал Павел сапраўды трапляе ў шторм, Ной будуе каўчэг, а Пан Езус падымае паралізаванага, — апісвае пра-граму «КінаКонг».

Тыя ж распрацоўнікі, якія стварылі «Біблію для дзя-цей», маюць і «дарослую» пра-граму чытаць Біблію для And-roid і iOS — яна таксама пера-кладзена на беларускую (і яшчэ на чатыры дзясяткі мо-ваў).

Радыё Свабода.

 

Ці магчыма ў Беларусі стварыць сапраўдны якасны ўніверсітэт еўрапейскага профілю?

Такое пытанне ставіць Багдан Сакалоў у сваім матэ-рыяле на сайце «Будзьма бела-русамі!» пад адпаведным назо-вам…

Я адкажу адразу: «Так, магчыма!» Беларусы не гор-шыя людзі за іншых еўрапей-цаў, пра што сведчыць досвед Віленскага ўніверсітэта, БДУ і некаторых іншых універсітэ-таў нашай краіны (дастаткова толькі прыгадаць нашых пра-грамістаў!).

Цяпер адкажу на дру-гое пытанне сп. Багдана, што важнейшае: якасць навучання ці мова навучання? Не адмаў-ляючы якасць, скажу, што мова важней!

У свой час у Расіі, дзя-куючы Пятру І, спачатку запа-навала нямецкая мова, а паз-ней — французская. (Згадаем дыялогі герояў рамана Л. Тал-стога «Война и мир».)

Дарэчы, бацькі Пушкі-на гаварылі па-французску, і свае першыя вершы ён напісаў на мове Вальтэра, Напалеона і Гюго. Аднак пазней усе ўнівер-сітэты Расіі, за выключэннем універсітэта ў Дэрпце (дзе да канца ХІХ ст. вучылі па-ня-мецку), сталі рускамоўнымі, прыгэтым якасць адукацыі была даволі высокая, але сту-дэнты добра ведалі яшчэ з гім-назіі латынь, французскую і нямецкую мовы. Дарэчы, анг-лійскую мову тады вельмі не вывучалі і не ведалі, асабліва ў Расіі. Аднак у часы Аляксан-дра ІІІ па ўсёй імперыі пачалі праводзіць татальную русіфі-кацыю і нават русіфікавалі ўніверсітэт у Дэрпце, а горад назвалі Юр’евам (зараз Тарту ў Эстоніі).

Да 1917 г. у нас заба-ранялі нават пачатковыя шко-лы на беларускай мове, бо га-лоўная мэта рускіх імперыялі-стаў была канчаткова асіміля-ваць украінцаў і беларусаў, стварыць «вялікі рускі народ», які захопіць Басфор і Дарда-нелы, і ўсталюецца ў свеце Масква як «Трэці Рым».

Гэту ідэю запазычылі Сталін і Хрушчоў разам з Брэ-жневым, якія стваралі на базе паняволеных народаў «адзіны і недзялімы» савецкі народ, што будзе размаўляць і вучыцца на «великом и могучем русском языке».

СССР знік, але сённяш-няя пуцінская Расія дастала з нафталіну гісторыі вышэйзга-даную ідэю і пачала русіфіка-цыю нярускіх народаў Расіі. Найбольш гэтыя праблемы зараз абвастрыліся ў Татар-стане і Башкірыі.

Дарэчы, і ЕГУ, які так прапагандуе сп. Сакалоў, пры-йшоў на Беларусь з Масквы як «вялікарускі праект» для «цёмных» беларусаў. Спачатку там не было нават кафедры бе-ларускай мовы, і беларуская мова там у адрозненне ад дзяр-жаўных універсітэтаў зусім не вывучалася. Адпаведную ка-федру стварылі толькі дзяку-ючы намаганням ТБМ. Вые-хаўшы ў Вільню, ЕГУ давяло-ся маскіравацца, але паступова большасць беларускіх выклад-чыкаў-патрыётаў была адтуль звольненая, і зараз некаторыя будуць працаваць, маючы еў-рапейскі вопыт, у нашым уні-версітэце.

Ёсць у нас і прафесары, якія стала працуюць у Польш-чы і Расіі, але родную мову не забыліся і забывацца не збіра-юцца.

Калі мова навучання не істотная, то чаму ўлады Бела-русі, нягледзячы на  звыш 50 тысяч подпісаў грамадзян Бела-русі з патрабаваннем мець на-цыянальны беларускамоўны ўніверсітэт (а гэта ідэя была агучана прафесарам Юрасём Хадыкам у 1998 годзе), за 20 гадоў так яго і не стварылі?

Пра сутнасць палітыкі кіраўніцтва ЕГУ сведчаць такія выказванні яе абаронцы сп. Сакалова, як «апагей моцнага трызнення беларускамоўнай секты», «абапірацца капытом на беларускую мову», «краіне па-трэбныя вольныя па духу інтэ-лектуалы, а не носьбіты род-най мовы». Гэты спіс можна прадоўжыць. Засталося толькі зрабіць адпаведны пераклад гэтага артыкула на «великий и могучий» і змясціць на расій-скім сайце тыпу «Рэгнума». Мо-жа і ганарар дадуць праз адпа-ведную амбасаду.

Наша мэта простая. Усе студэнты, якія не прагнуць ву-чыцца за мяжой і там пасля застацца, а дома гатовы наву-чацца па-беларуску, такую магчымасць павінны мець. Іх колькасць немалая, калі зыхо-дзіць з таго, колькі абітурыен-таў выбіраюць на ЦТ беларус-кую мову. Іх, дарэчы, значна больш, чым усіх выпускнікоў беларускамоўных школ.

Алег Трусаў,

в.а. рэктара Універсітэта

імя Ніла Гілевіча.

 

Менскі гарадскі суд адмовіў грамадзянам

У сакавіку 2018 года бацькі 24 беларускамоўных дзяцей з 21 сям’і звярнуліся ва Упраўленне адукацыі адміні-страцыі Першамайскага раё-на Менска з просьбай ства-рыць беларускую групу ў ад-ным з дзіцячых садкоў раёна. Атрымалі адмову і пайшлі ў суд, каб аспрэчыць дзеянні чыноўнікаў ад адукацыі і да-магчыся выкання гарантава-нага Канстытуцыяй права на рэальнае выкарыстанне дзяр-жаўнай беларускай мовы ў вы-хаваўчым працэсе.

Аднак суд адмовіўся ад прыняцця скаргі бацькоў, вы-рашыўшы, што пытанне па-вінна вырашацца не ў судзе.

Бацькі абскардзілі ра-шэнне Першамайскага суда ў прыватнай скарзе ў судзе го-рада Менска. На працэс пры-йшлі прадстаўнікі бацькоў з групай падтрымкі, у тым ліку завітала старшыня ТБМ, дэ-путат Алена Анісім.

 

20 жніўня я прысут-нічала на паседжанні Менскага гарадскога суда, на якім раз-глядалася скарга бацькоў Пер-шамайскага раёна г. Менска. Мне важна было і як старшыні ТБМ, і як дэпутату (хоць я за-раз афіцыйна знаходжуся ў адпачынку) мець уяўленне пра тое, як у нас працуюць законы ў частцы забеспячэння моўнага раўнапраўя. Судовае пасе-джанне доўжылася цягам га-дзіны. Былі заслуханы аргу-менты бацькоў, а таксама мер-каванне Беларускага Хельсін-скага камітэта, якое агучыў сп. Гары Паганяйла.

У выніку суддзя адмо-віла бацькам у задавальненні іх скаргі, пацвердзіўшы рашэн-не суда Першамайскага раёна г. Менска. Прыгэтым яна вы-казала меркаванне пра тое, што дзеянні службовых асоб ніякім чынам не парушаюць правоў бацькоў у частцы забеспячэн-ня іх канстытуцыйнага права на беларускамоўнае выхаванне сваіх дзяцей у сістэме дашколь-ных устаноў Міністэрства аду-кацыі.

Для таго, каб асэнса-ваць тое, што адбылося, пачнём з самага пачатку, каб ведаць сутнасць справы. Бацькі звяр-таліся да адміністрацыі Пер-шамайскага раёна з заявамі аб навучанні і выхаванні дзяцей у беларускамоўных садках і гру-пах, прыгэтым яны ў якасці найлепшага варыянту прапа-навалі стварыць рознаўзро-ставыя групы. У гэтым выпа-дку дзеці мелі б найбольш кам-фортную моўна-псіхалагічную атмасферу. Аднак, чыноўнікі ад адукацыі ўхіліліся ад выра-шэння пытання менавіта ў такім фармаце і адмовілі бацькам у стварэнні такой групы, прапа-наваўшы ім месцы ў садках, якія ў іх фармальна лічацца як установы з беларускай мовай. Бацькі, у прыватнасці, Вольга Кавальчук, не пагадзіліся з та-кім рашэннем і паспрабавалі праз звароты ў розныя інстан-цыі дамагчыся свайго кансты-туцыйнага права на выхаванне дзяцей на дзяржаўнай белару-скай мове. Тым больш, што ў Першамайскім раёне ўжо фун-кцыянуюць 6 рознаўзроста-вых груп з рускай мовай наву-чання. Акрамя таго, як стала вядома, у некаторых садках пры неабходнасці прымаюцца аператыўныя рашэнні і адкры-ваюцца лагапедычныя групы без аніякіх праблем. Гэта зна-чыць, што пры неабходнасці такога роду пытанні, як ад-крыццё спецыяльных груп, чы-ноўнікі могуць вырашыць, у адрозненне ад забеспячэння канстытуцыйнага права на дзя-ржаўную беларускую мову. Бацькі, карыстаючыся станда-ртнай прыпіскай у лістах ад службовых асоб пра тое, што ў выпадку нязгоды можна абска-рдзіць адказ у судзе, звярнулі-ся ў суд Першамайскага раёна г. Менска. І вось тут узнікла першая нечаканасць. Суд ад-мовіўся прыняць да разгляду скаргу бацькоў на дзеянне/бяз-дзеянне службовых асоб і ўзбу-джаць справу. Учора Менскі гарадскі суд пакінуў у сіле гэ-тае рашэнне суда Першамай-скага раёна. Не паглыбляю-чыся ў юрыдычныя нюансы, зазначу толькі, што суддзя пры гэтым аперыравала артыкуламі Кодэкса аб адукацыі. І гэта прымушае задумацца пра тое, у якой ступені названы закона-праект, змены ў які так доўга распрацоўваюцца, здольны забяспечыць роўныя правы ў функцыянаванні дзяржаўных моў у сістэме адукацыі.

Названы судовы пра-цэс, на маю думку, прадэманст-раваў наступнае. У некаторых мясцовых органах улады існуе моцная ўзаемазалежнасць, якая паралізуе нармальную адказ-ную працу па забеспячэнні правоў грамадзян, а ўсё зво-дзіцца да таго, каб прынятае ад-моўнае рашэнне пацвярджаць на ўсіх узроўнях. Такім чынам сістэма дзяржаўных органаў улады праз дзейнасць канкрэт-ных чыноўнікаў дэманструе сваё непаважлівае стаўленне да правоў грамадзян.

І тут узнікаюць насту-пныя пытанні. Хто і якім чынам здольны абараніць правы ба-цькоў у такой сітуацыі? Які ор-ган мае права даць прававую ацэнку прынятых рашэнняў судовых інстанцый, калі ёсць сумненні ў іх юрыдычнай без-дакорнасці?

Зараз бацькі будуць вырашаць, як далёка яны гато-вы ісці па шляху абароны сваіх канстытуцыйных правоў. Я лі-чу сваім непасрэдным абавяз-кам трымаць гэтую сітуацыю пад пільным наглядам з тым, каб знайсці магчымасць станоў-ча паўплываць на яе вырашэн-не. Бо насамрэч, справа не ва-ртая гроша. Дастаткова было ўпраўленню адукацыі Перша-майскага раёна г. Менска пайсці насустрач законнаму праву ба-цькоў і падчас перамоў знайсці аптымальнае рашэнне па ад-крыцці адной ці двюх розна-ўзроставых груп з беларуска-моўным працэсам выхавання і навучання ў садку і ніякага су-працьстаяння і судовай вала-кіты не было б. Як не было б і падстаў для чарговых прэтэн-зій да органаў улады.

Старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны

Алена Анісім.

 

 

Родная мова на тэсціраванні

Рэспубліканскі інстытут кан-тролю ведаў перадаў лічбы ў Міні-стэрства адукацыі. Усяго па краіне цэнтралізаванае тэсціраванне на беларускай мове пісалі 23.829 ча-лавек. Іспыты праходзілі 12 чэрвеня, 6 і 8 ліпеня. За 2 гадзіны трэба было выканаць 40 заданняў. Вышэйшыя адзнакі, 100 балаў, атрымаў 21 ча-лавек. Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая. Індывідуальныя вынікі тэсціравання знаходзяцца на сайце www.rikc.by.

Эла Дзвінская.

 

ЗАПРАШАЕМ НА ВУЧОБУ

 

Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча дзейнічаюць з верасня 2018 г. для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы.

Адначасова дзейнічаюць трох- і шасцімесячныя курсы. На курсах, якія будуць доўжыцца 3 месяцы, заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па тры гадзіны на дзень. На курсах працягласцю шэсць месяцаў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны на дзень. Колькасць навучэнцаў у кожнай групе — не больш за 10-12 чалавек.

Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы). Кошт любога курса ўсяго 200 BYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Каб трапіць на курс (абраныя прадметы навучэнцы паведамяць на сумоўі), неабходна да 31 жніўня запоўніць і даслаць заяву (узор дадаецца) на электронны адрас універсітэта nhuniversitet@gmail.com з пазнакай «Заяўка на курсы» ці паштовы адрас офіса ТБМ: 220034, Таварыства беларускай мовы, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Таксама прыкласці да заявы скан ці копію аплаты за курс. Аплату неабходна пералічыць на рахунак Прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» BY49BLBB30150193050167001001 BIC BLBBBY2X (ААТ «Белінвестбанк») з пазнакай «Плата за курсы».

Дамовы з тымі, хто дашле заяву і копію пра аплату, будуць заключаныя на арганізацыйнай сустрэчы (сумоўі), якая пройдзе 7 верасня ў офісе Таварыства беларускай мовы (г. Мінск, вул.Румянцава, 13) з 17:00 да 19:00. Для падпісання дамовы неабходна будзе прынесці пашпарт і квітанцыю аб аплаце курсаў.

 

УЗОР ЗАЯВЫ

 

В.а. рэктару

ПУА «Універсітэт імя Ніла Гілевіча»

Трусаву А. А.

ад.                                                 .

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

ад.                                                 .

(№ і серыя пашпарта)

.                                                 .

адрас рэгістрацыі і сталага месца жыхарства)

.                                                 .

(мабільны тэлефон і электронная пошта)

 

 

Заява

Прашу залічыць мяне на трохмесяцовыя (ці шасцімесяцовыя) падрыхтоўчыя курсы з наступнымі прадметамі:

 

1..                                                 .

 

2..                                                 .

 

3..                                                 .

 

Дата                                                                                                           Подпіс

 

Паходы па мову ў Магілёве

22 жніўня 2018 г. старшыня Магілёўскай гарад-ской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Алег Дзьячкоў наве-даў адміністрацыю СШ № 34 г. Магілёва. У гэтай школе набі-раецца беларускі клас, і на сён-няшні дзень пададзены дзве заявы. Спадару Алегу патэле-фанавалi бацькі і паведамілі, што ім звоняць з адміністрацыі школы і адгаворваюць ад бела-рускага класа. Кажуць наступ-ныя рэчы: заяў, акрамя вашай, больш няма; фінансавання няма; дома вам прыйдзецца раз-маўляць з дзіцём па-беларуску і іншае.

Калі спадар Алег па-размаўляў з завучам Святла-най Іванаўнай, яна сказала, што такой размовы не было. Клас будзе і ўсё будзе добра.

Вельмі прыемна, што сумныя факты не пацвер-дзіліся…

 

23 жніўня 2018 г. старшыня Магілёўскай гарад-ской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Алег Дзьячкоў меў размову з намеснікам началь-ніка аддзела адукацыі Ленін-скага раёна г. Магілёва Казло-вай Інай Аляксандраўнай. Спраава ў тым, што ў Кастрыч-ніцкім раёне набіраецца першы клас з беларускай мовай наву-чання ў СШ № 34, таксама набі-раецца група ў дзіцячы садок № 79. А ў Ленінскім раёне ні-чога не атрымліваецца. Пасля неаднаразовых размоў з адміні-страцыяй дзіцячага садка № 93, дзе на сённяшні дзень толькі адна заява, спадар Алег выра-шыў звярнуцца непасрэдна ў Ленінскі раённы адзел адука-цыі. На вялікі жаль, канструк-тыўнай размовы са спадарыняй Казловай не атрымалася. Калі спадар Алег распавёў Іне Аляк-сандраўне пра сітуацыю і запы-таўся, ці ў курсе спраў кіраў-ніцтва і ці рабіліся якія крокі для выпраўлення сітуацыі, то адразу пачуў пытанне:

— Я что, должна перед вами отчитываться?

І яшчэ  яму сказалі:

— Мы ничего не должны — мы предоставляем услуги.

У чыноўніцы ўсё ж такі атрымалася нешта высветліць, і сярод захадаў па папуляры-зацыі беларускай мовы былі названы:

  1. Размяшчэнне інфар-мацыі на сайце;
  2. Выступы на баць-коўскіх сходах;
  3. Праца з кадрамі.

Калі спадар Алег паве-даміў пра некаторыя факты ў садку № 93, якія не спрыяюць адкрыццю групы, то спада-рыня Казлова адказала наступ-нае:

— Я не следователь и разбиратьсяс этими фактами не собираюсь.

У канцы размовы спа-дар Алег зразумеў, што адна з прычын трагічнай сітуацыі з беларускамоўным навучаннем у Ленінскім раёне г. Магілёва — гэта абыякавасць кіраўніцтва Аддзела адукацыі.

 

Пасля гэтай размовы ён накіраваўся ў гарвыканкам, дзе дадзеную сітуацыю абмер-кавалі з начальнікам упраў-лення па адукацыі гарвыкан-кама Новікавай Ірынай Леані-даўнай. Спадарыня Новікава ўважліва выслухала і паабяцала прыняць меры.

Навіны і анонсы Магілёўскага ТБМ.

 

Кніга Арлова — шчыт нашай Айчыны

Адна з галоўных па-дзей 500-годнасці беларускага кнігадруку адбылася ў сталіцы. Кніга Ул. Арлова і П. Татарні-кава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Кас-цюшкі» была прадстаўлена шырокай публіцы пасля шэра-гу паспяховых аўтограф-сесій ў  менскай «Акадэмкнізе». Ім-прэза адбывалася ў галерэі партрэтаў князёў Радзівілаў у Нацыянальным мастацкім му-зеі Беларусі. На фоне выяваў Юрыя, Кшыштафа і Януша Радзівілаў слова ўзялі аўтары кнігі і яе рэдактар.

Як адзначыў рэдактар выдання, дырэктар выдавецтва «Тэхналогія» Зміцер Санько:

— Менавіта Уладзімір Арлоў зрабіў найбольшы ўнё-сак у папулярызацыю айчын-най гісторыі за апошнія 30 гадоў. Яшчэ на пачатку 90-тых выйшла папулярная кніга «100 пытанняў і адказаў беларускай гісторыі», адным з аўатараў якой быў спадар Арлоў. Су-марны наклад яе складаў больш за паўмільёна паасобні-каў. Потым выходзіла кніга «Адкуль наш род,» адрасава-ная малодшым школьнікам, якая вытрымала 4 выданні, затым у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам была падрых-тавана кніга «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі,» якая вы-трымала 3 выданні. За ёй з’я-вілася «Краіна Беларусь», якая перавыдавалася на рускай і ангельскай мовах, а за ёй — «Вя-лікае Княства Літоўскае» і, на-рэшце, новая кніга. Усё гэта яскрава сведчыць пра велізар-ны унёсак шаноўнага аўтара ў надзвычай важную для нашага народа тэму. З часоў кніжнага буму 80-90-тых гадоў не было здарэння, каб па кнігу людзі стаялі ў чарзе па некалькі га-дзін, што сведчыць пра пры-знанне таленту Уладзіміра Ар-лова і вялікую цягу да ведаў па айчыннай гісторыі. Гэта кні-га — шчыт нашай Айчыны, не ў фізічным сэнсе, а ў тым, калі мы яе засвойваем, то яна стано-віцца лепшай абаронай нашай краіны, чым ракетныя комп-лексы, танкі і самалёты.

Сам пісьменнік распа-вёў пра імпульсы, якія даюць штуршок для стварэння твора.

-Я пераканаўся, што як гісторык па адукацыі, я павінен напісаць кнігу для тых дзетак, якія будуць жыць у незалеж-най Беларусі, даць ім новых герояў. Кніжка «Адкуль наш род» увайшла ў школьную праграму для пазакласнага чы-тання. Яна даўно стала рары-тэтам, і я атрылімваў шмат ліс-тоў з прапановай яе перавы-дання. Працяглы час пісалася паэзія, проза, са Змітром Гера-сімовічам мы стваралі аб’ёмныя фаліянты. І вось настаў час працягнуць кнігу для дзяцей на новым мастацкім узроўні. Надышоў шчаслівы дзень зна-ёмства з Паўлам Татарнікавым, які бліскуча валодае гістарыч-най тэмай. Калі доўгі час пра-цуеш над кнігай, у якой шмат геніяльных асобаў, то надыхо-дзіць момант, калі ты пачынаеш адчуваць метафізічна людзей розных эпох, — прызнаўся пісь-меннік.

Поспех кнігі пераўзы-шоў чаканні аўтараў. Выйшла другое яе трохтысячнае вы-данне.  За адну аўтограф-сесію даводзілася падпісваць па 300 кніг. Цікава было пазначаць імёны дзетак, якім яны падпі-свалі кнігі. Сярод іх — Альгер-ды, Вітаўты, Францішкі, Дамі-нікі і Аліцыі. 18 кніг былі пад-пісаны Стэфаніям. Па аўтогра-фы прыходзілі нашчадкі ўдзе-льнікаў паўстання К. Каліноў-скага і нашчадкі Ігната Буйні-цкага. Да поспеху прывяла не толькі плённая праца пісьмен-ніка і мастака, але і змены, якія адбываюцца ў грамадстве. Усё больш беларусаў хочуць мець сваю Айчыну, аднавіць каналы духоўнай повязі з продкамі, якія ўмацоваюць род, даюць сілу і энергію. Чытачы адзна-чаюць, што адчуваюць згустак энергіі, калі бяруць кнігу ў рукі.

Мастак Павел Татар-нікаў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за цыкл гістарычных партрэтаў «Брама вечнасці», адзін на Беларусі уладальнік двух залатых яблыкаў — найвы-шэйшай узнагароды Браці-слаўскага б’енале кніжных ілю-стратараў. З дзяцінства творца захапляўся выявамі рыцараў, старажытных замкаў. У кнізе — 65 партрэтаў, сярод іх -12 прадстаўнікоў роду Радзівілаў. У кнізе ёсць батальныя сцэны, рэканструкцыі гарадоў. Калі мастак працаваў над ілюстра-цыямі, ён імкнуўся, каб яны па-дабаліся хлопцам, якія цікавяц-ца старажытнасцю.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Масквічка ў цэнтры Слоніма спявала па-беларуску

Шыкоўны канцэрт ад-быўся ў цэнтры Слоніма каля драмтэатра. Маскоўская спя-вачка Міла Ражкова бясплатна спявала для слонімцаў песні на беларускай мове. Сваё выступ-ленне спявачка пачала з пала-нэза Міхала Клеафаса Агін-скага «Развітанне з Радзімай» на словы беларускага паэта Сержука Сокалава-Воюша. Спявачка выканала шмат ін-шых песень беларускіх аўтараў, а таксама беларускія народныя песні. Спявала Міла Ражкова і па-грузінску, і на іншых мовах. Рускамоўныя песні гучалі ў перакладзе на беларускую мо-ву гарадзенскай паэткі Алы Петрушкевіч. Уся канцэртная праграма спявачкі называлася «Беларускі альбом». Выступ-ленне Мілы Ражковай аргані-завала Слонімская галерэя АртБуш, ТБМ і Упраўленне культуры Слонімскага райвы-канкама.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім. Фота аўтара.

 

У Бярозаўцы пачаўся збор подпісаў за помнік Юліюсу Столе

У горадзе Бярозаўка, што на Лідчыне, пачалася кам-панія па зборы подпісаў за ўсталяванне помніка аднаму з заснавальнікаў шкляной вы-творчасці ў гэтым месцы — Юлі-юсу Столе. Да мясцовых акты-вістаў далучыліся і валанцёры з грамадскага руху «Дзея». То-лькі за два няпоўныя дні сабра-лі 650 подпісаў у падтрымку ініцыятывы. Улічваючы, што ў самой Бярозаўцы жыве не больш за 10 тысяч чалавек, такая колькасць подпісаў за некалькі гадзін збору свед-чыць пра тое, што перад гэтым прайшла вельмі грунтоўная інфармацыйная кампанія з боку мясцовых актывістаў, лі-чыць заснавальнік і сябар рады грамадскага руху «Дзея» — Алесь Лагвінец:

— Бачна, што ёсць ста-ноўчае стаўленне людзей, ве-льмі цешыць, што бярозаўцы пазітыўна рэагавалі. Шмат хто адказвае на беларускай мове. Людзі разумеюць важнасць гістарычнай памяці. Ёсць так-сама свой сімвалізм, калі помнік з’явіцца ў цэнтральным месцы горада і будзе паказваць паспя-ховага чалавека, які найперш дбаў пра асабісты інтарэс, але праз асабісты інтарэс ён спры-чыніўся да таго, што паўстаў цэлы горад.

Юліюс Столе — мастак па шкле, прадпрымальнік і мецэнат, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў вядомай на ўвесь свет шкляной вытворча-сці пад маркаю «Нёман».  У наш час яго імя ніякім чынам не ўве-кавечана ў горадзе Бярозаўцы, які ўзнік вакол прадпрыем-ства.

Арганізавалі збор под-пісаў мясцовыя актывісты БНФ і ТБМ.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў верасні

Агееў Алесь Рыгоравіч

Анацка Лявон Яўгенавіч

Анісім Алена Мікалаеўна

Анішчанка М.І.

Арэх Мікалай Уладзіміравіч

Асіпенка Аляксандр Георг.

Асіпцова Яніна Аляксандраўна

Багдановіч Алена Іванаўна

Барада Людміла

Барадаўкіна Ірына Сяргееўна

Баран Павел

Баршчун Валянціна Дзмітр.

Баршчэўская Алеся

Барысенка Аляксандр Анатол.

Барэйка Юры Мікалаевіч

Батура Людміла Віктараўна

Баярэвіч Ксенія Аляксандр.

Бізгень Людміла

Бондар Юлія Сяргееўна

Бубновіч Ніна

Булатава Зоя Міхайлаўна

Булаўская Марына

Булыга Анастасія

Ваніслаўчык Дзмітры

Варанец Міхаіл Адамавіч

Варановіч Крысціна

Васілевіч Дарына Аляксандр.

Васілеўскі Валянцін

Васільева Вераніка Міхайл.

Васільева Галіна Іванаўна

Васілючак Міхаіл Вікенцевіч

Вінакурава Кацярына

Віняцкі Ягор Змітравіч

Войніч Вікторыя Іосіфаўна

Волкаў Міхаіл Уладзіміравіч

Вочка Ірына Пятроўна

Высоцкая Таццяна Валянцін.

Вяргей Валянціна Сяргееўна

Вярцінская Вольга Уладзімір.

Гадзюка Юрась Аляксандр.

Гайдучэнка Алег Сяргеевіч

Галоцік Ганна Дзмітрыеўна

Галубовіч Зміцер

Галянкова Альбіна Валер’еўна

Ганчар Марыя Іосіфаўна

Гарбузова Аліна Канстанцін.

Гідлеўская Людміла Канстанц.

Гнётаў Віталь Мікалаевіч

Гойшык Аляксандр Рыгоравіч

Грыб Мечыслаў Іванавіч

Грынько Вольга Ігараўна

Гуркоў Алесь Уладзіміравіч

Данілюк Алег Іванавіч

Даўгашэй Франц

Дзежыц Аляксандр Альфрэд.

Дземідовіч Андрэй

Дземянцей Наталля Ермал.

Дзмітрыева Зося

Дзягілеў Лявон

Дзям’яненка Ванда Баляслав.

Дранец Алена

Дробыш Алёна Сяргееўна

Дрык Юлія

Дубоўская Кацярына

Дуганаў Алег Міхайлавіч

Дымкоў Сяргей Анатольевіч

Дэц Аксана Аляксандраўна

Ермаловіч Людміла Іванаўна

Еўстратоўскі Уладзімір Парф.

Ехілеўская Кацярына Леанід.

Жбанкова-Стрыганкова В. Г.

Жолудзеў Анатоль Пятровіч

Жук Мікалай Мікалаевіч

Жукоўскі Барыс

Жыгалка Уладзіслаў Сяргеевіч

Жышкевіч Людміла

Заверуга Вольга Яраславаўна

Зайка Антаніна Іванаўна

Занкевіч Зміцер Сяргеевіч

Збірэнка Алена

Зелянкевіч Аляксандра Ігар.

Зелянкевіч Павел Ігаравіч

Зімін Мікалай Васільевіч

Зяльвовіч Алена Аляксандр.

Зяновіч Ганна Аляксандраўна

Іванова Вольга Аляксандраўна

Івашка Ірына Алегаўна

Ісаевіч Наталля Анатольеўна

Ісенава Марыя

Ісмаілава Тамара Якаўлеўна

Кабушка Уладзіслава Уладз.

Кавалевіч Алена Сцяпанаўна

Казак Мікалай Мікалаевіч

Казакевіч Дзяніс Валер’евіч

Казлоўская Іна Іосіфаўна

Каладынская Вольга Эдвард.

Калашнікаў Уладзімір Іванавіч

Калбасіна Ірына

Канабраткіна Таццяна Васіл.

Канановіч Алена

Канановіч Віталь Антонавіч

Кандраценка Артур Сяргеевіч

Кануннікаў Дзмітры Сяргеевіч

Капусціна Святлана Валянцін.

Карпека Андрэй Валер’евіч

Карповіч Сямён Іванавіч

Карценька Алена

Карэнька Зінаіда Іванаўна

Касцевіч Ніна Аляксееўна

Касцян Кастусь Дзянісавіч

Каўшырка Наталля Паўлаўна

Качук Уладзіслаў Ігаравіч

Кашчэеў Алесь

Квандзель Таццяна Уладзімір.

Кіенка Генадзь

Кліменцьева Марыя Андр.

Кляўцэвіч Іван Віктаравіч

Колас Уладзімір Георгіевіч

Корбут Віктар Андрэевіч

Котчанка Уладзімір

Коўзель Ян Уладзіміравіч

Кошчанка Уладзімір Аляксан.

Краснагір Аляксей Рыгоравіч

Краўцоў Андрэй

Краўцэвіч Аляксандр Канст.

Краўчанка Ала

Крот Кацярына Міхайлаўна

Круглік Юлія Віктараўна

Крэмко Ганна Іосіфаўна

Крэнць Максім

Кудзелька Віктар Яўхімавіч

Кузьміна Галіна

Кузьміч Вольга Аляксанд.

Купчык Мікола

Курган Дзяніс Аляксандравіч

Курдзя Антаніна Юр’еўна

Курдо Антон Васільевіч

Лагун Таццяна

Лазко Любоў Іванаўна

Лапато Валянціна Уладзімір.

Лапухова Часлава Чаславаўна

Лапцік Валянціна

Лізуноў Андрэй Іванавіч

Ліпскі Міхаіл Аляксандравіч

Лісай Уладзімір Аляксеевіч

Літвін Уладзімір

Ліхашэрст Макар Васільевіч

Ліцьвінчук Алена

Лобан Ірына Фёдараўна

Лужкоўская Юлія Юр’еўна

Лукашэнка Любоў Яўгенаўна

Лунёва Настасся

Лызо Дмітры Сяргеевіч

Ляшкевіч Сяргей Іосіфавіч

Майсюк Вольга Мікалаеўна

Малец Надзея Генадзеўна

Малочка Таццяна

Маляўка Андрэй Фёдаравіч

Мандрык Канстанцін Алякс.

Марзалюк Ігар Аляксандравіч

Маркелава Марыя Дзмітр.

Маркелаў Валер Анатольевіч

Маркушэўскі Ігар

Марозаў Валеры Уладзімір.

Марук Мікалай Анатольевіч

Марцінкевіч Ганна

Масла Марыя

Мацкевіч Васіль Васільевіч

Мацулёў Мікалай Пракопавіч

Мезяк Віктар Віктаравіч

Мельнікава Зоя Пятроўна

Мельнікаў Мікалай Алякс.

Міхайлоўская Вікторыя Люд.

Міхалоўская Вольга

Міхалькова Алена

Мудрова Таццяна

Мудроў Вінцэсь Леанідавіч

Мурашка Надзея

Мусік Святлана Валянцінаўна

Мухін Ігар Алегавіч

Мухіна Алена Аляксандраўна

Мяцельская Наталля Іванаўна

Навумік Зінаіда

Наздрына Ларыса Паўлаўна

Новік Дзіяна

Новік Марыя Іванаўна

Пабірушка Таццяна Валер.

Панкрат Пётр Аляксеевіч

Папова Марыя

Парфёненка Віктар (Вітаўт) В.

Паўлініч Ліза

Паўловіч Наталля Юр’еўна

Паўлоўская Ганна Генрыхаўна

Паўлоўская Марыя Ігараўна

Пацялежка Андрэй

Петрыкевіч Валеры Міхайл.

Петрычэнка Аніта Аляксанд.

Півавар Кацярына Сяргееўна

Піваварчык Ірына Вайцехаўна

Пінчук Мікалай Фёдаравіч

Піткевіч Алесь

Пранікава Тамара

Прасольная Вольга Анатол.

Прывалаў Васіль Уладзімір.

Прыстаўка Яніна Ігараўна

Птушка Алена Міхайлаўна

Пузанкевіч Вікенці

Пянкрат Пётр Аляксеевіч

Пяткевіч Тамара Сымонаўна

Пятровіч Карней Ізідоравіч

Пятроў Дзяніс Валер’евіч

Пятроў Іван Сяргеявіч

Рабкоўскі Валянцін

Разжалавец Ніна

Рамашэўскі Барыс Іванавіч

Савостава Наталля Юр’еўна

Салавей Лія Мацвееўна

Саламевіч Кацярына Аляксан.

Салдатава Аліса Сяргееўна

Сармант Надзея Сцяпанаўна

Сарока Надзея

Саскавец Ала Мікалаеўна

Свяколкін Антон Віктаравіч

Севярынец Канстанцін Паўл.

Севярынец Таццяна Яўгенаўна

Сенчанка Наталля

Сідар Павел

Сідарчук Яўгенія

Сідарэвіч Сяргей Паўлавіч

Случак Таццяна Уладзіміраўна

Сметаненка Александр

Смольнік Вольга Георгіеўна

Станілевіч Б.А.

Станкевіч Вячка

Суднік Алена Вячаславаўна

Суднік Арцём Станіслававіч

Сусла Мікалай Валянцінавіч

Сухаверхая Кацярына Мінаўна

Сцяжко Канстанцін Ігаравіч

Сцяцэнка Яўгенія Валер’еўна

Сяльверстава Святлана Яўг.

Таніня Наталля Мікалаеўна

Тарасевіч Пётр Пятровіч

Таратута Аляксей Мікалаевіч

Ткачоў Максім

Трапашка Аляксей

Тычына Андрэй Уладзіміравіч

Уласюк Юры

Уліцкая Ганна Уладзіміраўна

Усеня Уладзімір Мікалаевіч

Усцімчук Мікалай Мікалаевіч

Усціновіч Васіль Віктаравіч

Фёдарава Ірына Пятроўна

Флярко Сяргей Аляксандравіч

Хляба Ігар Вітальевіч

Цімохаў Сяргей

Цыбулька Аляксандр Георг.

Чабатарэўскі Андрэй Барыс.

Чайкова Ірына Аляксандраўна

Чаркасаў Л.І.

Чарнавус Мікалай Дзмітр.

Чарноў Павел Фёдаравіч

Чырвонцаў Леў Раманавіч

Чэчат Лілея Пятроўна

Шабар Маргарыта Сяргееўна

Шпірыч Раіса Сяргееўна

Штанюк Наталля Аляксандр.

Шульчанка Вольга Анатол.

Шутаў Аляксандр Эдуардавіч

Шыбкоўскі Сяргей Георгіевіч

Шэметава Вікторыя

Якавец Т. Я.

Якіменка Кацярына Мікал.

Янкоў Дзмітры Уладзіслававіч

Ярмушчык Антаніна

Яфрэмаў Алег Анатольевіч

Яшкін Уладзімір Уладзіміравіч

 

Навіны Германіі

Лідзянін купіў стары мікрааўтобус і ператварыў у круты рэтра-бус

Нямецкія канструк-тары былі б у шоку, убачыўшы сваё стварэнне на хаду — ды яшчэ ў такім вытанчаным вы-глядзе! «Баркас-В1000″ выра-блялі на заводзе ў ГДР да 1991 года. Потым канвеер спыніў-ся… У руках Андрэя Кудаша і яго брата Марка стары мікра-аўтобус, якому 40 гадоў, пера-тварыўся ў дарагую рэтра-цацку, ад якой вока не адар-ваць!

Андрэй першапачат-кова хацеў «Волгу». Але на ГАЗ-21 кошты зааблочныя. А «кракадзільчыка» ён узяў ад уладальніка з Гародні за 500 у.е. Убачыўшы пакупку, жонка Вікторыя сказала з гумарам: «Адгані яго ў поле — і спалі!» Такія ж эмоцыі былі ў сяброў і знаёмых. «З яго ніколі не вы-йдзе тое, пра што ты марыш», — казалі людзі. Настолькі гнят-ліва глядзеўся сіні фургон.

Але Андрэй быў непа-хісны. Тры гады працы, адчу-вальныя фінансавыя ўкладан-ні. У выніку сёння «Баркас» ло-віць захопленыя погляды на вуліцах, а за руль хочуць усе чальцы сям’і! Маленькая Мі-лана больш за іншых радая татаваму тварэнню. Яна ласка-ва заве аўта: «Мой Барсік!» Дзеля дачкі, уласна, Андрэй і зрабіў гэтую машыну.

«Баркас» лідзяніна — унікальны экспанат. «Донараў» у яго нямала: драўляны руль ад Alfa Romeo, сядушкі ад Mazda, ручкі ад Mercedes-Benz, святлодыёдныя фары — Hummer, а панэль — Ford Orion.

Гэта па-сучаснаму круты рэтра-бус: на ім хоць у вандраванне адпраўляйся, хоць вечарынку ўладкоўвай! У ма-шыне — шклапад’ёмнікі, пана-рамны люк, тэлевізар, падсвет-ка, святламузыка, добры гук, міні-бар, канапы, якія раскла-даюцца . Усё гэта, аж да драб-нюткіх дэталяў, адлітых са шкла, зробленых з экаскуры — эксклюзіўны аўтадызайн Анд-рэя.

— Нічога з Інтэрнэту, толькі тое, што прыходзіла ў галаву, — пацвярджае сураз-моўца.

Адрадзіць мікрааўто-бус было стымулам жыцця для Андрэя. Цяпер лідзянін ма-рыць зганяць «Баркас» на яго радзіму — у Германію. Немцы-старажылы напэўна памятаюць гэтыя фургоны з 1970-х. Хай яны ўбачаць, што «Баркасы» могуць быць і такімі!..

0154.by.

 

16 верасня

ў Мажэйкаве Лідскага раёна пройдзе 2-гі адкрыты фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага

“Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі” .

Праграма вельмі насычаная.

Запрашаем. 

 

Памёр Алесь Ліпай

23 жніўня ў Менску пасля цяжкай хваробы памёр Алесь Ліпай — заснавальнік і дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, найстарэй-шага незалежнага інфармацый-нага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 года. Сябар Саюза беларускіх пісьменні-каў і Беларускага ПЭН-цэн-тра. Яму было 52 гады.

Нарадзіўся ў 1966 го-дзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёна. У 1988 го-дзе, падчас вучобы на факуль-тэце журналістыкі БДУ, перас-ледаваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай насценгазеты «Лірнік». У 1988 годзе Ліпай стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі.

Аўтар перакладу на бе-ларускую мову Дамовы аб вы-вадзе ядзернай зброі з Белару-сі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў перавозку ў Бела-русь больш як тысячы кніг, вы-дадзеных беларускай дыяспа-рай у Нямеччыне, і распаўсю-дзіў іх па школах ды бібліятэках.

Многія яго праекты апярэдзілі час.  Алесь Ліпай не толькі стварыў інфармацый-ную кампанію БелаПАН і сайт «Навіны», але яшчэ напрыкан-цы 90-х — пачатку 2000-х спра-баваў выдаваць газету «Отды-хай». Ён спрабаваў стварыць радыёстанцыю, але не далі частоты.

БелаПАН быў генера-льным партнёрам менскага мітынгу-канцэрту «Свята Не-залежнасці», прысвечанага 100-й гадавіне абвяшчэння незалеж-насці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ліпай выступаў на свяце, сярод іншага заклікаў да салідарнасці з затрыманымі з палітычных прычын, зачытаў верш Уладзіміра Някляева, які той напісаў за кратамі.

14 чэрвеня супраць Лі-пая завялі крымінальную справу за ўхіленне ад сплаты падаходнага падатку. Крымі-нальны пераслед Ліпая лічаць звязаным з ягонай прафесійнай дзейнасцю. Беларуская асацы-яцыя журналістаў і правааба-рончы цэнтр «Вясна» асудзілі справу супраць Ліпая.

Алесь — гэта чалавек, без якога беларуская журналі-стыка была б значна-значна іншай. Прыгэтым ён ніколі не выпячваў сваю ролю. Ён быў такім сапраўдным беларусам, які шмат што робіць і ніколі асабліва пра гэта не расказвае.

Вечная памяць.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  2. Дарэўскі А.В. — 5 р., г. Менск
  3. Рабека Мікалай — 50 р., г. Менск
  4. Ляўшун — 15 р., г. Менск
  5. Неабыякавы — 10 р., г. Менск
  6. Драздоў Ю.Р. — 100 р., г. Менск
  7. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  8. Чайкоўскі Павел — 15 р., г. Менск
  9. Амяльковіч Андрэй — 100 р., г. Менск
  10. Літвінава Людміла — 10 р., г. Менск

11.Лапацкая Алена — 15 р., Шаркоўшчынскі р.

  1. Бойса І.Б. — 20 р., г. Ліда
  2. Рыбачонак Алесь — 25 р., в. Міханавічы
  3. Кукавенка Іван — 20 р., г. Менск
  4. Жыдаль Дз. — 20 р., г. Менск
  5. Касяк — 13 р., г. Менск
  6. Кузьмук З.Г. — 20 р., г. Берасце
  7. Самарын Вадзім — 20 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Аднойчы грамадка бе-дна апранутых хрысціян і яў-рэяў забегла за імі на наш пад-ворак. Вялікі быў перапалох і здзіўленне нашай маці. Вы-йшла. Пытаецца, што да чаго.

— Навошта панічы ўця-каюць — гукнуў нейкі яўрэй-чык. — Панічы не разумеюць. Мы хочам дабра. Мы хочам па-нічоў завесці ў ратушу і свед-чыць [што] на працягугэтай вясны яны ўжо траіх дзяцей і двух дарослых выратавалі. Мы хочам, каб атрымалі медаль і ўзнагароду. Штодзень на бе-разе ракі яны пільнуюць, а, бачачы няшчасце, кідаюцца ў ваду і ратуюць.

Вілейка наша ля пад-ножжа гор, акаляўшых горад, на працягу лета малая, плыт-кая, ледзьве пазначаная вузкім струменьчыкам, на вясну раз-ліваецца шырока, і хуткай плынню зносіць хаты, жывёлу, людзей, калыскі з дзецьмі. раз-вальвае і падмывае нават мура-ваныя дамы. Нягледзячы на страшныя небяспекі, бедная хрысціянская і яўрэйская люд-насць, зважаючы на тое, што нідзе танней не знойдзе жылля, пасля кожнай разрухі адбудоў-ваецца нанава і вяртаецца на даўняе месца. (Так прынамсі было ў часы, пра якія пішу.)

Брацікі нашыя вечна марылі пра жыццё добрае і ка-рыснае народу, у той час ужо моцныя, рослыя і добра пла-валі, кожнай вясной пасля ночы поўнай небяспекі для беднага люду беглі на раку, каб яму не-чым дапамагчы. Ведалі таксама многіх наўзбярэжных жыхароў у твар і па прозвішчы. У 1863 годзе люднасць Зарэчча150 ад-плаціла прыгаворанаму на смерць Цітусу, але перад на-ступленнем тых страшных ча-соў не магла іначай выказаць сваёй удзячнасці, нягледзячы на пратэсты і гнеў, хацела ўжыць нават сілу, каб, як ім зда-валася, недасведчаных завесці па ўзнагароду.

Ледзьве маці ўдалося іх супакоіць і пераканаць, што магчымасць аказаць дапамогу бліжняму ёсць найвышэйшай узнагародай.

Пасля вяртання з Сібі-ры першым клопатам Аляк-сандра адносна сям’і было вы-слаць малодшых братоў ва ўні-версітэт. Ад 1852 года каля-жанскае жыццё ў Маскве было ўжо заарганізавана Савіцкім151 і др. Маткевічам, паводле заду-мы Фр[анцішка] Дал[еўскага]. Гэты ўніверсітэт стаяў найвы-шэй з погляду агульнасці мэтаў абодвух народаў і падбору пра-фесараў. У 1859 годзе Канстан-цін паступіў на матэматычны факультэт, Цітус — на юрыдыч-ны. У той час у гэтым універсі-тэце моладзі польскай вучыла-ся каля 500 чалавек. Шмат з таго ліку было амаль без ніякіх сродкаў утрымання. Універсі-тэцкі статут гаварыў, што ко-жны з больш заможных, стасо-ўна да велічыні сваіх фунду-шаў, быў абавязаны складаць працэнт на падтрымку для ка-лег, якія мелі патрэбу, і на паве-лічэнне бібліятэкі. Акрамя таго калегі з вышэйшых курсаў абавязваліся сачыць, прыту-ляць і дапамагаць у навуцы бяднейшым. На надзорных се-сіях таварыства выбірала са свайго кола: бібліятэкара, ка-сіра, галоўнага зборшчыка і факультэтных зборшчыкаў. За-даннем апошніх было абысці ўсіх калег свайго факультэта для збору падатку і здачы по-тым на рукі галоўнага зборш-чыка. Вось жа Цітус Далеўскі вызначаючыся шляхетнасцю характару, чыстатой звычаяў, гарачай любоўю да Краю і эне-ргіяй, нягледзячы на свае сям-наццаць гадоў, быў абраны ка-легамі галоўным зборшчы-кам152. Прыняты абавязак вы-конваў да выезду з універсі-тэта.

 

Пакуль не прыйшоў у Маскву заклік да бою ад Літ[оўскага] аддз[ела], занепа-коеная моладзь пасля варшаў-скіх выступленняў пасылала некалькі разоў Цітуса для больш дакладнага інфармаван-ня на Літву і ў Пецяр[бург]  да Серакоўскага. З Вільні вярнуў-ся з даручэннем Аддз[ела], каб студэнты заставаліся на месцы; што таксама часова паўстры-мала моладзь, якая рвалася ў бой. У сакавіку 1863 года другі раз быў пасланы ў Пеця-р[бург] па казанскай спра-ве153. Цітус пасля вяртання быў зняволены, праз дзесяць з нечым дзён быў адпушчаны на волю. У першыя гады пылкага руху за свабоду, перад самым паўстаннем, у Расіі ўсе адозвы друкавалі ў Маскве, потым — у Пецярбургу.

Калі самыя гарачыя ў канцы студзеня і на пачатку лютага пакінулі Маскву, Цітус з-за казанскай справы мусіў застацца з групай найдзелаві-цейшых і найэнергічнейшых калегаў для аказання дапамогі Кяневічу. Афіцэр Чарняк, ра-сеец з Пецярбурга, быў найвы-бітнейшым дзеячам у Казані пры Кяневічу. Справа была здраджана студэнтам-расія-нінам. Кяневіч пры вяртанні з Парыжа быў арыштаваны на граніцы.

Адной ночы ў Маскве, калі некалькі маладых людзей цягнула скрынкі, напоўненыя адозвамі да салдат і да расей-скага народа, каб утапіць у ка-нале, патруль вынырнуў з ба-кавой вуліцы. Моладзь, кінуў-шы на беразе скрынкі, уцякла. Цітус застаўся адзін, разумею-чы фатальныя наступствы та-го, калі паліцыя знойдзе скры-нкі. Ператрусы ў студэнтаў, следства, і польская моладзь будзе затрымана ў Маскве на час паўстання, і справа Кяне-віча пагоршыцца. Цітус з на-пругай усёй сваёй сілы адна за другой кідае скрынкі ў канал, пасля чаго, бачачы немажлі-васць пазбегнуць арышту, бя-жыць у бок патруля, каб сха-ваць след месца, дзе ўтапілі адозвы. Затрыманы, аб’яўляе з ходу, што складзе свае пры-знанні камісіі, а не паліцыі. На допытах тлумачыўся так лоўка і разумна, што праз пару тыд-няў яго вызвалілі. Моладзь, засаромленая і прыгнечаная фактам сваёй баязлівасці, з таго часу, як сама нам прызнавалася, была слепа паслушнай у руках Цітуса.

Прыбылую з Масквы моладзь Літ[оўскі] аддзел да-лучыў да сумесных работ. Ці-тус, як мне падаецца154, неах-вотна застаўся ў Вільні, хацеў ваяваць як жаўнер. Аддзел, ба-чачы неабходнасць паставіць некага з найчыннейшых і з най-энергічнейшых пры Гейштары, прызначыў Цітуса намеснікам, памочнікам.

 

Лёсы нашай першай друкарні былі невыказна сум-ныя. На пагорках Бяльмонта155 пад карэньмі разложыстай прыгожай сасны, на схіле ўтва-рыўся натуральны невялікі грот з уваходам, заслоненым зараснікамі

Тут паставілі малую друкарню. Было там, на думку расказчыкаў, вельмі нязручна і цёмна. Аднаго дня (перад прыбыццем Цітуса) пасланец, які пайшоў, каб забраць адо-звы на правінцыю, застаў ува-ход засыпаным. Дзе тры мала-дзёны, якія там з раніцы праца-валі? Генрык Км., выцягнуты напаўжывы, ацалеў, дзякуючы толькі малому прытоку павет-ра праз карэнні, з якіх пясок асунуўся да падножжа ўзгор-ка. Тыя, хто працаваў глыбей, загінулі Там, аднак (калі мяне памяць не падводзіць), была надрукавана першая адозва “Да зброі!” 156.

Пасля прыбыцця Му-раўёва нашая друкарня хава-лася ў розных пунктах. У кан-цы, дзякуючы добрай заплаце, перанеслі яе на Мураўёўскую. З тога часу была зусім бяспеч-ная, друк быў выразны і чы-сты. Апошняя друкарня была задумай Каўфмана. Я была ў той час у Пецярбургу, дзе ра-сейцы, як і палякі, забаўляліся апавяданнем пра прыгоду ча-соў кіраўніцтва Каўфмана на Літве. Невядома, ці для пра-даўжэння ўрадавага тэрору, ці для сыску, сказалі двум салда-там занесці і схаваць сярод вя-лікага стосу дрэва, навезенага на падворак пэўнага ўладаль-ніка (вядомага заможнасцю), друкарню з роду тых, якія ўжываліся ў часы паўстання. Пасля чаго быў арганізаваны пільны ператрус ва ўсім доме. Арыштавалі гаспадара. Пярэ-чыў. Выклікалі сведкаў, салда-таў, якія ў час ператрусу знай-шлі друкарню. Друкарню па-ставілі на відным месцы. Вы-ступае на сярэдзіну залы салдат з дурнавата шырока расплю-шчанымі вачыма, з чырвоным перапужаным тварам.

— Как тебя зовут? — пы-тецца чалец камісіі.

— Тимофей Дарук.

— Хорошо. Скажи, брат, как и где ты нашёл эту машину?

— Да вот так. Его прево-сходительство господин полиц-мейстер призвал меня и Ивана Долгасова и приказал нам взять вот эту машину и занести на Виленскую улицу.

— Дурак! Что ты за глупости болтаешь? Спраши-ваю тебя, как ты нашёл эту машину и где?

— Да вот так, Ваше пре-восходительство. Где мы поме-стили, оттуда и взяли.

— Поди вон, безмозглый дурак. Сумашедший, или что?157

Слухаючы пытанні і адказы, роўна як арыштаваны, так і чальцы камісіі пырскалі вясёлым смехам. Але хто быў пакараны? Не ведаю. Ці ўла-дальнік дома? Ці паліцмайстар? Ці Каўфман? Праўдападобна, найменш вінаватыя — салдаты.

 

Мушу аддаць належ-нае Мураўёву, што пра сваю ўласную дачку так не клапа-ціўся, як клапаціўся пра мяне. Апрача двух жандармаў у пе-радпакоі, некалькі разоў на дзень жандармскі палкоўнік заскакваў для вывучэння, як са мной і ўва мне. Пасля чаго складаў асабіста Мураўёву рапарт. А дзясятай раніцай і ве-чарам давераны яго казак з’яў-ляўся, гонячы цераз горад на сваім, як ён сам, чорным кані, пакрыты калматай чорнай апо-нчай з асабістымі Мураўёва распараджэннямі, калі мне мо-жна выйсці ў таварыстве жан-дарма на прагулку, а калі маю застацца ў доме і г.д. Адзін з такіх лісткоў я ўручыла пану Дыбоўскаму.

 

Становішча маёй ся-м’і з кожным днём станавілася цяжэйшым. Францішак і Тэкля зняволены. Маці і сясцёр му-чаць пастаяннымі выклікамі на дазнанне ў камісію158. Цітус хаваецца ў Вільні пад чужым прозвішчам. Юлію Беркман шукаюць як Юліяна Далеўска-га, камісара Коўні. Канстанцін змагаецца з цяжкім лёсам, як паўстанец.

Ад 15 чэрвеня159 ляжа-ла хворая без памяці. Пра той страшны перажыты дзень. Да-браславёнае цярпенне цела, якое забівае хоць на кароткую хвілю веліч цярпення душы.

Можна зайздросціць звар’яцелым шаленцам, якія да канца жыцця трацяць памяць пра мінулае. Сястра Зузанна і Антанёва Зялінская, якая суме-ла ўталкаваць жандармам, што ёсць доктарка, даглядалі мяне. У канцы жніўня ў першы раз я магла супакоіць маці, адведаць яе. У гэты час я даведалася пра жудаснае жыццё жыхароў Ві-льні, а менавіта арганізацыі — прасіла і вымагала, каб мне ад-далі на захаванне ўсё, што магло б найбольш скампраментаваць арганізацыю, а менавіта Ад-дзел. Што да мяне, то мне ўжо нічога не было страшным.

Прыпомнілася мне ад-на хвіля з тых часоў. Мы мелі пастаянную факторку160, якая ад часу нашага прыбыцця ў Ві-льню дастаўляла нам патрэб-ныя тавары. Калі я была зня-волена, ёй адной вольна было прыходзіць з таварамі. Звяз-вала прыходы з чаканым дзі-цяткам.

Пакуль мне дазвалялі хадзіць да маці, я штодзень яе адведвала. Жандарм нёс за мной пакет з тым, што мне да-валі на перахаванне. Цітус ча-каў мяне ў азначаныя дні, ставіў пячаткі, браў або дадаваў па-перы, пасля чаго я забірала ўсё назад. Калі Мураўёў забараніў мне паказвацца на вуліцах го-рада, хадзіла на Росы, там за помнікам Аляксандру, або за адной з трох сосен, што раслі на магіле, клала ўзяты ад жан-дарма пакет, адыходзіла. Цітус чакаў недалёка. Тут, як перад тым у маці, выконваў тое, што было патрэбным. Адыходзіў, а я вярталася, каб забраць назад.

Аднаго дня казак пры-вёз загад, які забараняў пра-гулкі. Пасля адыходу пасланца Мураўёва пачула размову жа-ндармаў: праз пару гадзін мае быць у мяне ператрус, загадана ім пільна сачыць, што ў мяне робіцца.

Уражаная не мела па-няцця, дзе схаваць пакет (былі ў ім пячаткі Аддзела), што ска-жу, адкуль іх маю. З тысячы варыянтаў ні адзін не задава-льняў. Раптам заходзіць факто-рка Цырка з таварам. Знала мяне з чатырох гадоў жыцця. Сама была малым дзіцем, калі яе маці займалася факторствам у нас.

— Цырка! Цырка! — вы-гукнула, — я ў гэты час вельмі няшчасная. Глянь, маю рэчы пры сабе, якія не павінны тра-піць у рукі паліцыі. Тут праз гадзіну будзе ў мяне праверка! Цырка, ці разумееш, якое гэта страшнае няшчасце можа на-ступіць для многіх?!

— Пані, давай гэта Цыр-цы! Забяру сабе. У мяне, у та-кой беднай жыдоўкі ніхто, ні-чога не будзе шукаць. Давай!

— Слухай, а калі ў цябе зробяць праверку? Ты згінеш. Нас забіваюць, высылаюць у Сібір, але вас, яўрэяў, апрача гэтага, б’юць, трэціруюць і му-чаць. Цырка! Цырка, і цябе біць і мучыць будуць, а ты ма-еш маленькую дачушку. Ці ты памятаеш пра тое?!

— Ведаю! Ведаю! Але давай мне гэта ўсё, толькі хут-ка! Схаваю. Бог ёсць у небе!

Так гаворачы, Цырка раптоўна схапіла з маіх рук па-кет, палажыла ў сярэдзіну тава-раў — выбегла. Былі гэта часы, калі Мураўёў загадаў правесці праверкі па ўсім горадзе ў адзін час.

Я жыла пры Вострай Браме каля брамы пабазыльян-скага кляштара, адтуль магла бачыць вокны дамоў па левым і правым баку вуліцы. Налева насупраць дома Ледахоўскага жылі калегі Цітуса: Попел, Ба-рановіч і Сулістроўскі. Цітус у дзень хоць на хвілінку заско-кваў да іх, каб з акна мяне паві-таць і супакоіць, што жывы — вольны.

(Працяг у наст. нумары.)

 

150 Зарэчча, у ХІХ ст. прадмесце, сёння квартал Вільні за ракой Вілейкай.

151 У частцы “Кароткія нататкі з 63 г. і некалькі распараджэнняў Каралеўства на Літве” выступаюць Леапольд Савіцкі і Леапольд Маткевіч. Абодва не названы ў даступнай літаратуры на тэму “Агула”.

152 Гаворка ідзе пра таварыства “Агул”. Спачатку (ІІ.1861) быў гэта  саюз студэнцкіх зямляцтваў, які аб’ядноваў студэнтаў з заходніх губерняў у Маскве. Змяніўся ў палітычную арганізацыю пад уплывам патрыятычных маніфестацый на польскіх землях. На канец 1862 года налічваў звыш 400 сяброў. Цітус Далеўскі належаў да актыўных кіраўнікоў “Агулу”.

153 Казанская справа (“Казанская змова”) — змова польскіх і расійскіх рэвалюцыянераў (з кола Серакоўскага, з “Зямлі і Волі”), якая мела на мэце выклікаць у 1863 годзе сялянскі бунт на Волзе (у Казанскай губерні). Цітус Далеўскі браў удзел у падрыхтоўцы (люты) акцыі. Змову выкрылі, шмат удзельнікаў прыгаварылі да смерці.

154 Дапісана алоўкам на месце закрэсленым алоўкам: “Зняволены ў Маскве, вярнуўся ўжо пасля Біржанскай бітвы”.

155 Бяльмонт — прадмесце на ўсход ад Вільні.

156 Праўдападобна, адозва Літоўскага правінцыйнага камітэта, паміж 10 і 20.І.1863 г.

157 — Як цябе завуць?

— Цімафей Дарук.

— Добра. Скажы, брат, як і дзе ты знайшоў гэтую машыну.

— Ды вось так. Яго правасхадзіцельства спадар паліцмайстар паклікаў мяне і Івана Даўгасава і загадаў нам узяць вось гэтую машыну і занесці на Віленскую вуліцу.

— Дурань! Што за глупства мелеш? Пытаюся цябе, як ты знайшоў гэтую машыну і дзе?

— Ды вось так, Ваша правасхадзіцельства. Дзе мы памясцілі, адтуль і ўзялі.

— Пайшоў вон, бязмозглы дурань. Вар’ят ці што?

158 Справу Францішка і Тэклі вёў Часовы палявы суд пры штабе Віленскай вайсковай акругі.

159 15/27 чэрвеня — дзень экзекуцыі мужа.

160 Факторка, пасярэднічка ў гандлі.

 

Леанід Лаўрэш

Фелікс Стацкевіч

(Заканчэнне.)

Важную самасільную работу вёў Антон Грыневіч. Быўшы ўрадоўцам нейкага мі-ністэрства, ён на зберажэн-ні ад заработнай платы выда-ваў сваім коштам запісаныя ім самім песні. Быў беларускі хор. Прынамсі прыпамінаю ад-ну спеўку на кватэры пры вул. Глінкі. Час ад часу ладзіліся пу-блічныя досыць шматлюдныя канцэрты-вечарыны. На ад-ным з іх я бачыў выступленне ансамблю танцаў Буйніцкага з яго дочкамі. На адным з ба-ляў прыпамінаю В. Іваноўскага ў лапцях, апранутага ў кашу-лю і порткі з белага самароб-нага палатна, падпяразанага паяском. На адным вечары я пазнаёміўся з жонкай, магчы-ма, толькі яшчэ будучай, Янкі Купалы. Самога Купалу я спа-ткаў увосень 1908 г. на ква-тэры Іваноўскага. Купала меў ужо гарадскі выгляд. Ён быў ужо больш самапэўны, свядо-мы сваёй вартасці. Калі была гутарка аб труднасцях адшу-кання яму работы, ён выка-заўся ў тым сэнсе, што даць матэр’яльныя магчымасці для яго жыцця ў Пецярбурзе ёсць грамадскі абавязак бела-русоў. Бадай што беларусы самі перацягнулі яго ў Пецяр-бург.

Беларуская работа ча-сткова вялася у клубе «Pro-mien», які меў польскую выве-ску, але ў склад сябраў яго ўва-ходзілі работнікі і служачыя пераважна беларускага пахо-джання. Час ад часу ладзіліся лекцыі ў беларускай мове. У летнім часе адбываліся зага-радныя экскурсіі-спацыры. Значную ролю ў гэтым клубе адыгрываў агратэхнік Пётра Маркевіч. Адзін, ужо не мала-ды, вучыцель, прозвішча якога не помню, злажыў падручнік ці то папулярную кнігу па пры-родазнаўстве. З іншых бела-русоў прыпамінаю інж. Пера-печку і студэнтаў Зайца і Вінцука Валэйку» 16.

 

У 1913 г. скончыў Пе-цярбургскі ўніверсітэт.

У 1913-1919 гг. Фе-лікс Стацкевіч працаваў у Цвяры.

 

Пасля бальшавіцкай рэвалюцыі працаваў у праф-саюзах. У 1919-20 гг. — супра-цоўнік выдавецкага аддзела Наркамата асветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920-23 гг. супрацоўнік Віленскага бела-рускага саюза кааператываў. У 1923 г. выкладчык лацінскай мовы і дырэктар Радашкові-цкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны.

Як бачым, на пачатку XX ст. беларускія і польскія нацыянальныя дзеячы добра супрацоўнічалі паміж сабой. Вось што пісаў пра гэта Стац-кевіч у 1921 г.: «Цяпер польс-кія дэмакратычныя партыі, у тым ліку i сацыялістычная, ідуць іншым шляхам — яны за-няты сваімі нацыянальнымі мэтамі, кажуць, як у Рызе, што не хочуць разбіваць свае галовы за незалежнасць бела-русаў i ўкраінцаў, a цешаць нас, што польскі рабочы клас, ду-жэйшы i болей свядомы за наш, здабудзе большую свабоду ў дзяржаве польскай, якой ска-рыстаемся i мы. Тым часам гэтыя партыі не хочуць ба-чыць прыгнечэння i дэмаралі-зацыі беларускага народа з бо-ку польскай адміністрацыі, a праз тое і дэмаралізацыі по-льскага грамадзянства, част-ку якога складае гэта адміні-страцыя; яны моўчкі падтры-мліваюць гэты парадак.  … Беларуская дэмакратыя мо-жа сказаць польскай: вашы ад-носіны да нас — гэта частка Беларускай справы. З Польш-чай, без Польшчы, ці проці По-льшчы беларускі народ здабу-дзе сабе незалежнасць. Аднак справядлівыя i шчырыя адно-сіны з вашага боку да нашай справы могуць шмат скара-ціць шлях беларускага народа да яго свабоды, ды i вам можа будзе менш «балець глова». Не прымушайце беларускі народ зварачываць вочы на ўсход, ці яшчэ кудысьці. Няхай свабода для яго ідзе з заходу на ўсход, a не наадварот» 17.

 

У 1926 г. Фелікс Стац-кевіч сярод іншых абіраецца сябрам Управы Таварыства беларускай школы18. Пасля расколу ТБШ у 1929 г., 19 тра-ўня 1929 г. на нелегальным з’ез-дзе старшынём Галоўнай упра-вы ТБШ абралі Фелікса Стац-кевіча19. Адначасова ён працуе ў Савеце адвакатаў пры Вілен-скім апеляцыйным судзе.

Прывяду вялікую і ці-кавую цытату Антона Шуке-лойця пра ТБШ: «ТБШ — гэта старая беларуская арганіза-цыя, закладзеная яшчэ ў 20-х гадах. Старшынямі яе былі людзі розных палітычных пе-ракананняў. Быў нейкі час Та-рашкевіч, быў нейкі час ксёндз Адам Станкевіч, здаецца, Ас-троўскі. Словам, у выніку рос-ту Грамады, ТБШ (якое ў Гра-мадзе прадстаўляла культур-ную частку Грамады, школьні-цтва, перадусім) разраслося несамавіта, і тады, калі лікві-давалі Грамаду, ліквідавалі ад-начасна і ТБШ. Тады ТБШ за-йшло зусім у тупік, асабліва ў 30-я гады. Не ведаю, бо гэта яшчэ перада мной было (як я паступіў на ўніверсітэт), але нехта з дзеячоў ТБШ, магчы-ма, нават і Шырма, звярну-ўся да Беларускага Студэнц-кага Саюза, каб яны ім дапа-маглі. Таму ў некага там дум-ка паўстала, што такую за-служаную арганізацыю, якая ў розныя часы мела сваімі старшынямі такіх выдатных людзей, як Тарашкевіч, ксёндз Станкевіч, не можна стра-ціць. Звярнуліся да Беларус-кага Студэнцкага Саюза, і Саюз выслаў групу студэнтаў (гэта Шчорс, Вайтэнка, Аў-ген Аніська). Гэтыя студэн-ты ўвайшлі ў галоўную ўправу (значыць прынялі ўдзел у вы-барах) і аднавілі ТБШ, надалі яму зноў нацыянальны харак-тар, бо яно ўжо мела такі ха-рактар прабальшавіцкай ар-ганізацыі. Абнавілі арганіза-цыю і выбралі на старшыню вельмі такога саліднага адва-ката Стацкевіча (стары дзе-яч, яшчэ з «нашаніўскіх» часоў, які карыстаўся павагай усіх беларусаў). Заступнікам ста-ршыні быў Тумаш. Часта Ві-таўту Тумашу закідалі, што ён нібыта быў з бальшавікамі, што ён быў радыкальна левы чалавек. Гэта няпраўда. Ён ніколі не быў радыкалам. Са-кратаром ТБШ, дарэчы, стаў Шырма.

Перамены засведчылі, што ТБШ нібы працягвае старыя традыцыі беларускай культурніцкай арганізацыі, а з другога боку, што нібы не адарвалася ад Грамады; што яно, у параўнанні з Беларускім Інстытутам Гаспадаркі і Ку-льтуры (створанага хадэка-мі), на чале якога стаяў ксёндз Гадлеўскі, ёсць арганізацыяй такой лявейшай» 20.

Тым не менш, разам з іншымі Стацкевіча абвінавачва-юць ў «скамунізаванні» ТБШ і ў 1930 і 1933 гг. арыштоў-ваюць.

З 1933 г. Стацкевіч з’я-ўляўся рэдактарам-выдаўцом штомесячніка «Летапіс Тава-рыства беларускай школы», супраць якога польскія ўлады разгарнулі рэпрэсіі. Усяго вы-йшла 19 нумароў часопіса, прычым асобныя нумары былі здвоеныя. Часопіс пачаў выхо-дзіць з траўня 1933 года як ор-ган ТБШ. Выдаваўся да вера-сня 1939 г. (у 1934-1935 гг. ча-сопіс не выходзіў з-за з рэпрэсій польскіх улад). Са снежня 1936 г. часопіс пачаў выходзіць пад назвай «Беларускі летапіс». Друкаваўся ў Вільні ў дру-карнях Я. Баеўскага на Татар-скай вуліцы, 13, М. Багаткевіча і Б. Тручко на вуліцы Міцке-віча, 22, а таксама ў друкарні Я. Левіна на Нямецкай вуліцы, 22. У склад рэдакцыі, акрамя рэдактара, уваходзілі таксама Сяргей Паўловіч, Максім Танк, Рыгор Шырма і Вітаўт Тумаш. Часопіс актыўна асвят-ляў культурна-грамадскі і лі-таратурны рух у Заходняй Бе-ларусі21.

 

У 1939-41 гг. Фелікс Стацкевіч настаўнічаў у Вілей-цы і Клецкім раёне. У Другую сусветную вайну працаваў суддзём у Смаргоні. У 1944-49 гг. з’яўляўся супрацоўнікам Беларускага музея ў Вільні. Дырэктар музея Янка Шуто-віч пісаў: «Пасля вызвалення Вільні ў ліпені 1944 года для му-зея пачаўся новы, савецкі пе-рыяд існавання … Ен быў ка-роткім, бо трываў некалькі месяцаў… Пакінулі музей i пе-райшлі на іншую работу Ула-дас Дрэма i Янка Бэкіш. На ix месца паступілі Стацкевіч Фелікс, Сергіевіч Пётра i Фё-дараў Мікіта» 22.

 

У 1945-49 гг. праца-ваў у музеі А. С. Пушкіна ў мястэчку Маркучай пад Віль-няй. У 1949 г. арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення ў 1950-х гг. жыў у Вільні. Быў актывістам руху эсперанты-стаў, склаў «Эсперанта-бела-рускі слоўнік» 23 (рукапіс у Ін-стытуце мовазнаўства НАН Беларусі), пераклаў на мову эсперанта кнігу Л. Петражы-цкага «Тэорыя права і мараль-насць» (публікацыя не выяў-лена).

Старэйшы беларускі нацыянальны дзеяч меў цяж-кую, адзінокую старасць. 23 красавіка 1962 г.  ён напісаў ліст Максіму Танку, у якім прасіў таго дапамагчы атры-маць персанальную пенсію (як вялікая колькасць заходнебела-рускіх дзеячаў, не меў ніякай пенсіі): «У тутэйшым Собесе насунулі мне думку прасіць аб прызнанні мне персанальнай пенсіі. З гэтай мэтай звароч-ваюся да Вас з просьбай даць ацэнку, паколькі яна можа быць прыхільнай, аб маёй працы ў часе апошняга поль-скага панавання ў Заходняй Беларусі на грунце ТБШ. Маг-чыма, Вы так жа ведаеце, што мне, як адвакату, здара-лася бараніць сябраў ТБШ у палітычных справах, часам выязджаючы на правінцыю — у Вялейку, Свіслач і іншыя суды. Мо Вы чулі нешта аб маёй па-пярэдняй працы ў беларускім культурна-вызвольным руху, пачатай яшчэ ў 1905 годзе, жывых удзельнікаў якой мне цяжка знайсці. Тое, што Вы можаце пасведчыць, прашу пераслаць мне на рукі, каб я мог далучыць гэта да сваёй за-явы ў тутэйшыя ворганы Соцаховы… Мой адрас: Лит. ССР, Неменчине, Бирайский дом инвалидов» 24.

Не дачакаўшыся адка-зу, 11 чэрвеня таго ж года Фе-лікс Стацкевіч піша Максіму Танку другі ліст: «Ад Сергіеві-ча я чуў, што Вы сумняваецеся, каб Ваша апінія аб маёй гра-мадскай працы магла мне па-магчы. Тымчасам у Літоўскім Мін. Соцаховы … мне … сказалі, што якраз Ваша апінія была бы карыснай для мяне ў гэтай справе. Калі не маеце іншых прычын адмовіць у маёй про-сьбе — так яшчэ раз прашу Вас здаволіць яе…» 25.

 

Пасля другога зваро-ту, і як бачна, пры пасярэдніц-тве вядомага беларускага мас-така Пётры Сергіевіча, Максім Танк задаволіў просьбу ветэ-рана беларускага руху і вы-слаў кароткую станоўчую ха-рактарыстыку яго працы ва ўмовах Заходняй Беларусі.

Пасля чаго Фелікс Ста-цкевіч напісаў Максіму Танку: «Паважаны Еўгені Іванавіч! Шчыра дзякую за Вашу спраў-ку і пісьмо. Незалежна ад выні-ку дадзенай справы, гэтыя да-кументы даюць мне маральнае здаваленне; як ацэнка маёй грамадскай працы з боку вы-датнага як Вы прадстаўніка эліты нашай савецкай інтэлі-генцыі» 26.

Невядома, ці атрымаў Стацкевіч хоць якую пенсію ад Савецкай улады, але жыць у доме інвалідаў яму заставалася яшчэ 5 гадоў.

Тым не менш, беларус-кі этнограф, педагог і мемуа-рыст Мар’ян Пецюкевіч у яка-сці дзейнага адрасу Фелікса Стацкевіча ў 1965 г. падае ад-рас: Вильнюс, ул. Спорту 2427.

У 1968 г. Мар’ян Пе-цюкевіч адным з лістоў пісаў: «Фелікса Стацкевіча, якога я меў намер наведаць, на жаль ужо не застаў у жывых. Па-мёр незадоўга да майго пры-езду. Стацкевіч быў для мяне блізкім і шанаваным чалаве-кам, бо быў ён адзін год маім дырэктарам у Радашкоўскай Бел[арускай] Гімназіі. Калі … санацыйная паліцыя і дэфен-зіва грамілі Віленскую Бел [арускую] Гімназію, я, каб паз-бегнуць эвентуальнага арыш-ту, пераехаў у матуральны клас у Радашковічы. Там мне і давялосяя блізка пазнаёміцца з Ф. Стэцкевічам — добрым і разумным чалавекам і педаго-гам. … Заслугі ён мае несумніў-ныя, нават як дырэктар, які падабраў у Радашкоўскую Бел [арускую] Гімназію адпаведны настаўніцкі персанал, які раз-віваў камсамольскую дзей-насць сярод навучэнцаў. Навед-ваў гэту гімназію даволі часта Б. Тарашкевіч, ну і сталым быў апекуном Ал[яксандр] Уласаў, які пражываў у Мігаўцы, у 3-х км ад Радашковіч. … у Варшаве стала пражывае яго родны пляменнік, які да апошніх дзён жыцця дзядзькі быў з ім у кан-тактах» 28.

 

Фелікс Стацкевіч па-кінуў пасля сябе ўспаміны, якія, па-легендзе прыслаў даў-няму знаёмцу — Максіму Тан-ку, тады галоўнаму рэдактару «Полымя». Танк, не маючы мажлівасці ўспаміны надрука-ваць, здаў іх у архіў.

Лідзянін, які аддаў жыццё Беларусі, памёр 21.06.1967 г. і пахаваны на Віленскіх Свята-Еўфрасін-неўскіх праваслаўных могілках (Ліпаўскія могілкі) разам з ін-шымі знанымі дзеячамі Заход-няй Беларусі.

 

Аўтар удзячны за кансультацыі і дапамогу з матэрыяламі для артыкула выбітному беларускаму гісторыку Анатолю Сідарэвічу.

16 Успаміны Ф. Стацкевіча з асабістага архіва Анатоля Сідарэвіча.

17 Стацкевіч Ф. І. Успаміны і думкі // Беларускі звон. № 4, 17 красавіка 1921.

18 Кароткі нарыс беларускага пытання. Мінск, 2008. С. 246.

19 Siemakowicz M. Szkoly z bialoruskim jezykiem nauczania na tle polityki wladz polskich wobec ludnosci bialoruskiej od zamachu majowego do konca II Rzeczypospolitej // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2002. № 17. S. 135.

20 Пазняк Зянон. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. Варшава, 2003. С. 35-36.

21 Чыгрын Сяргей. Часопісу «Беларускі летапіс» — 80 гадоў // Новы Час. № 19 (340), 17 мая 2013.

22 З успамінаў Янкі Шутовіча // Спадчына. 1995. № 1.  С. 39.

23 Чыгрын Сяргей. Часопісу «Беларускі летапіс» — 80 гадоў …

24 Мікуліч Мікола. Жыццё як маральны подзвіг // Маладосць. 2012. № 9. С. 75.

25 Там жа.

26 Там жа.

27 Пецюкевіч Мар’ян. Лісты (1956 — 1982). Беласток, 2005. С. 56.

28 Там жа. С. 64-65.

 

Прэзентацыі новых кніг у Лідзе

У арт-прасторы GA11ERY (Галерэя 11) у Лідзе па Міцкевіча, 31 прайшла прэ-зентацыя чарговай кнігі дасле-дчыка, краязнаўца і пісь-менніка Леаніда Лаўрэша — «Генерал, які дайшоў да Беларусі». Гэта ўжо дзяся-тая кніга аўтара. У ёй рас-казваецца пра постаць Кіп-рыяна Кандратовіча — ге-нерала расейкай арміі, ура-джэнца Лідчыны, які ў лё-савырашальны час заняў прабеларускую пазіцыю і ўвайшоў у склад ураду Бе-ларускай Народнай Рэспу-блікі. Па словах аўтара, гэ-тае выданне адмыслова рыхтавался да 100-гадова-га юбілею абвяшчэння БНР.

— Гэта мая вечная тэма: генерал Кандратовіч. Цяжка неяк з ёй развітацца. Гэтая фігура становіцца ўсё больш зразумелай для мяне асабіста, хоць яшчэ шмат чаго трэба шукаць, каб зразумець да канца, як чалавек такога маштабу: вышэйшая служ-бовая ваенная асоба ў Расей-скай імперыі, чалавек, узнага-роджаны ўсімі ордэнамі Расей-скай імперыі, стаў беларусам, сапраўдным беларусам.

Прадстаўленая ў кнізе біяграфія генерала значна шы-рэйшая за папярэднюю, выда-дзенуюў 2007 г. Праца мае вы-сокую навуковую каштоў-насць, бо падмацавана даку-ментамі і добра напісана. Аўтар рупліва прааналізаваў вялі-кую колькасць крыніц: даку-менты, прэсу, успаміны і наву-ковыя працы. Крок за крокам мы даведваемся пра лёс гене-рала Кандратовіча, які жыў у складаныя часы ўпадку і скону Расійскай імперыі ды фарма-вання новай палітычнай карты Усходняй Еўропы.

Генерал Кандратовіч зрабіў свой выбар — далучыўся да беларускага нацыянальнага руху і ўвосень 1917 г. узнача-ліў Беларускую Цэнтральную Вайсковую Раду. Ён не ўзяў на сябе рашэнне пра стварэнне беларускага войска, што не да- дало яму сімпатыі з боку мала-дых, энергічных афіцэраў, пры-вяло да адстаўкі з пасады. Ад-нак генерал Кандратовіч не збочыў з абранай дарогі. У 1918 г. мы бачым яго ў другім урадзе БНР, створаным Ра-манам Скірмунтам, а на насту-пны год ён ствараў беларускія вайсковыя фармаванні пры лі-тоўскім урадзе, а потым быў чальцом дэлегацыі БНР на мір-най канферэнцыі ў Парыжы. Нейкі час генерал жыў у Па-рыжы, дзе — як вынікае з апо-шніх даследаванняў Леаніда Лаўрэша — нарадзіўся яго паза-шлюбны сын Уладзімір, чала-век трагічнага лёсу…

Кніга «Генерал, які да-йшоў да Беларусі» пабачыла свет сёлета ў Гародні, але па-колькі пад 25 сакавіка было вельмі шмат розных мерапры-емстваў, то вырашылі прэзен-тацыю кнігі не падладжваць пад юбілей, а правесці асобна.

 

Другая кніга, якую прэзентавалі ў Лідзе  вершава-ны аповед «Пілігрымка дадо-му» Станіслава Судніка. Вялікі паэтычны твор беларускі пісь-меннік, журналіст і выдавец прысвяціў роднай вёсцы Сей-лавічы Нясвіжскага раёна. Ма-стацкі твор напісаны на пад-ставе розных легендаў пра Сей-лавічы і на ўспамінах старэй-шых людзей вёскі. Першая пісь-мовая згадка пра Сейлавічы адносіцца да 1586 года. Вёска перажыла шмат розных акупа-цый і вызваленняў. Яна багата на лёсы людзей, гісторыю кас-цёла, каплічкі, тых падзей, якія там і вакол яе адбываліся. Аў-тар «Пілігрымкі дадому» ве-льмі цікава, змястоўна і праў-дзіва апісаў усё тое, што звяза-на з лёсам роднай вёскі на Ня-свіжчыне. І ўсё гэта напісана ў вершаванай форме, дзе скраз-ною лініяй праходзяць легенды і паданні пра вёску і пра тыя факты з біяграфіі людзей і рэ-лігійных святынь, якія там былі і ёсць. Сказ пра Сейлавічы аз-доблены любоўю да Бога, да ўсяго святога, што аберагае і аберагала вёску. Адчуваецца, што аўтар шчыра ўлюбёны ў родныя мясціны, улюбёны ў сваіх землякоў, у сваю вёску ад легендаў і паданняў, пакіну-тых у спадчыну, да Бажантар-ні — могілак на ўскраі. Пілі-грымка ў родную вёску Сей-лавічы ў Станіслава Судніка атрымалася даволі душэўнай, адкрытай і шчымлівай. Яна будзе цікава не толькі для яго землякоў, але і для ўсіх бела-русаў, хто цікавіцца паэзіяй, гісторыяй і краязнаўствам.

Каб данесці да пры-сутных на прэзентацыі людзей сутнасць сказу найбольш дахо-дліва, было даручана прачы-таць раздзел кніжачкі акцёру Лідскага народнага тэатра Але-гу Лазоўскаму. Ён выбраў для чытання раздзел, дзе сярод ін-шых герояў твора прысутнічае Юзаф Лазоўскі, не сваяк, вя-дома, а ўсё ж.

Падчас прэзентацыі было згадана, што сёлета спаў-няецца 30 гадоў з часу ства-рэння ў Лідзе першай бела-рускай арганізацыі новага часу “Рунь”. У “Рунь” некалі ўва-ходзіў і Леанід Лаўрэш, а яшчэ адзін рунёвец, слынны лідскі бард Сяржук Чарняк аздобіў імпрэзу песнямі патрыятычнай тэматыкі.

Такім чынам новая арт-прастора Ліды Ga11ery атры-мала 23 жніўня сваё літара-турнае хрышчэнне, і па ўсім відаць, літаратурныя імпрэзы будуць тут яшчэ не раз.

Андрусь Панямонаў,

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.  

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *