НАША СЛОВА № 36 (1395), 5 верасня 2018 г.

Панядзелак, Верасень 10, 2018 0

1 верасня — Дзень ведаў

Радзіма, Бацькаўш-чына, Мова — з гэтымі галоў-нымі словамі распачаўся новы навучальны год.

1 верасня на ўрачыс-тую лінейку ў 23 менскую бе-ларускамоўную гімназію пры-быў павіншаваць навучэнцаў акадэмік НАН Аляксандр Лу-кашанец.У гімназіі вучацца дзеці прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, лекараў, святароў  і  ўсіх тых, хто прагне даць на-шчадкам грунтоўнае і свядо-мае выхаванне.

— Сёння адначасова з нашай лінейкай распачынаецца свята беларускага пісьменства і друку  ў Іванаве. Няхай род-нае слова асвячае ваш шлях па жыцці, натхняе  і падтрымлівае вас! — сказаў А.А. Лукашанец.

Дырэктар гімназіі  Ірына Леанідаўна Пасюкевіч пажадала вучням быць  старан-нымі, паспяховымі, упэўненымі ў сабе.

Старшыня апякун-скай рады гімназіі спадарыня Крысціна Вітушка перадала пажаданні добрага здароўя і пачуцця гумару, без якога не магчыма адолець  усе ступені адукацыі.

— Мы -адзіная сям’я. Наша гімназія — гэта частачка малой радзімы. Будзем любіць і шанаваць яе, і адзін аднаго! — сказала Крысціна Уладзімі-раўна.

Самыя маленькія прывіталі новых сяброў і ба-цькоў вершамі. На свяце гучалі  песні на чатырох мовах свету. Старшакласнікі спявалі пра тое, як яны моцнымі веда-мі,чыстымі сэрцамі і працай ад-новяць нашу краіну, а потым выпусцілі ў неба рознакаля-ровыя балонікі — сімвал іх мараў. У класах дзеці пазна-ёміліся з настаўнікамі і атры-малі ў падарунак першую кні-гу пра Беларусь.

Э. Оліна,

фота аўтара.

  1. На ўрачыстай лі-нейцы;
  2. Свята ў 23 гімназіі.
  3. С.У. Старыковіч і вучні 1В класа.

Дзень беларускага пісьменства ў старажытным Янаве

Афіцыйная цырымо-нія адкрыцця ХХV Дня бела-рускага пісьменства ў г. Іванаве Берасцейскай вобласці адбы-лася 2 верасня на галоўнай сцэ-не ў гарадскім парку райцэнт-ра. Старт мерапрыемству даў сімвалічны перазвон і ўзляце-лыя ў неба белыя галубы. Він-шаванне Прэзідэнта ўдзельні-кам і гасцям імпрэзаў Дня бе-ларускага пісьменства зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

“Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з юбілейным, дваццаць пятым Днём беларускага пісьменст-ва, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі.

Гэта свята — знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа.

Многія стагоддзі пісь-мовае слова перадае з пакален-ня ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справяд-лівасці, з’яўляецца жыватвор-най крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.

Святкуючы Дзень бе-ларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу куль-туру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова.

Продкі пакінулі нам не-ацэнны скарб — родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з’яў-ляюцца творы Францішка Ба-гушэвіча і Максіма Багдано-віча, Янкі Купалы і Якуба Ко-ласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа.

Упэўнены, што, збера-гаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.

Жадаю вам здароўя, шчасця, згоды, поспехаў і творчага натхнення.

Аляксандр Лукашэнка”.

 

У рамках ХХV Дня беларускага пісьменства ў Іва-наве адбылася ўрачыстая цы-рымонія адкрыцця памятнага знака «Янава слова», усталява-нага ў гонар XXV Дня бела-рускага пісьменства. Скульп-турная кампазіцыя размеш-чана на пешаходнай вуліцы 17-га верасня ў цэнтры Іванава. Над яе стварэннем працаваў аў-тарскі калектыў у складзе Але-сі Шацілы, Аляксея Сарокіна і Ганны Багаткінай. Памятны знак выкананы ў відзе сонечна-га гадзінніка, галоўны элемент якога — замацаванае ў марму-ровай чары пяро. Да яе прыма-цаваны камяні, на якіх выгра-віравана назва старажытнага горада, які прыняў свята.

*   *   *

 

У Іванава 2 верасня адбылося ўшанаванне пера-можцаў рэспубліканскага кон-курсу «Нацыянальная літара-турная прэмія» за творы, на-пісаныя ў 2017 годзе.

У намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі» пераможцам названы Казімір Камейша за зборнік вершаў «Высокі бераг». У намінацыі «Лепшы твор прозы» адзнача-ны Васіль Шырко за кнігу «Я нязваны госць». Журы высока ацаніла зборнік п’ес «Святло вышыні» Георгія Марчука, прысудзіўшы яму перамогу ў намінацыі «Лепшы твор дра-матургіі». Аўтарам лепшага твора публіцыстыкі стала Зіна-іда Дудзюк за кнігу «Пара вы-сокага сонца». У намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамогу святкаваў Іван Штэ-йнер, які напісаў кнігу «Смехъ зъ болъстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя». Таксама ўзнагаро-да ўручана Вользе Мікольскай у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» за кнігу «Вы-краданне шэдэўра, ці Новыя прыгоды агентаў «Колбафир-жик». Перамога ў намінацыі «Лепшы дэбют» прысуджана Юліі Алейчанка за кнігу «Пад чароўным шкельцам». Усе пе-раможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і знакі Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Паводле БелТА.

(Працяг тэмы ў на-ступным нумары.)

 

БНФ выступіў у падтрымку беларускага Універсітэта імя Ніла Гілевіча

 

Заява Сойма Партыі БНФ

25 жніўня 2018 года

 

У падтрымку Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта

 

У апошнія некалькі месяцаў у сродках масавай інфар-мацыі з’явіўся шэраг публікацыяў, аўтары якіх даюць негатыў-ную ацэнку грамадскай ініцыятыве па стварэнні беларуска-моўнага Універсітэта імя Ніла Гілевіча, які ўжо атрымаў у народзе нефармальнае, але пачэснае званне «Беларускі нацыянальны ўніверсітэт».

Падобныя публікацыі адзначаныя не толькі на старонках дзяржаўных газет («Савецкая Беларусь», «Лідская газета» ды інш.), але і на асобных незалежных сайтах.

Партыя БНФ заяўляе рашучую нязгоду з негатыўнымі публікацыямі на адрас навучальнай установы, якая яшчэ толькі распачынае працу. Пад выглядам «дыскусіі» (ў якой, чамусьці, не даецца слова заснавальнікам універсітэта) здзяйсняецца дыскрэдытацыя важнай грамадскай ініцыятывы.

Паслядоўнасць і аднолькавая танальнасць публікацыяў, пры ўсёй іх фактычнай неабгрунтаванасці (падкрэслім — наву-чальная ўстанова яшчэ толькі-толькі зарэгістраваная і не паспела распачаць навучальны працэс), прымушае падазраваць у іх праяву мэтаскіраванай антыбеларускай кампаніі, нацэленай на недапушчэнне развіцця беларускай мовы ў сістэме нацыянальнай вышэйшай школы.

 

З улікам выкладзенага, Партыя БНФ:

— Заяўляе рашучы пратэст супраць антыбеларускіх публікацый, скіраваных на ачарненне грамадскай ініцыятывы па стварэнні Універсітэта імя Ніла Гілевіча,

— Заклікае сродкі масавай інфармацыі як дзяржаўныя, так і незалежныя, да аб’ектыўнасці і адлюстравання пазіцый тых установаў, у дачыненні да якіх публікуюцца крытычныя матэ-рыялы,

— Заклікае грамадскасць Беларусі падтрымаць Універсітэт імя Ніла Гілевіча як найбольш амбітны і песрпектыўны адукацый-ны праект, які можа стварыць якасна новую сітуацыю на рынку адукацыйных паслуг Беларусі, а таксама стаць першым крокам па пераадоленні дыскрымінацыі беларускамоўнага насельніцва ў сістэме вышэйшай адукацыі,

— Заклікае бізнэсоўцаў і прыватных ахвярадаўцаў, а таксама дзяржаву, вылучаць фінансавыя сродкі на падтрымку Універсітэта імя Ніла Гілевіча як установы, якая ў перспектыве можа стаць першым беларускамоўным універсітэтам у нашай краіне.

 

Прыгэтым Беларускі Народны Фронт выступае за безу-моўнае развіццё беларускай мовы ў дзяржаўнай сістэме аду-кацыі, без чаго нацыянальная вышэйшая школа не можа лічыцца сапраўды паўнавартаснай для сучаснай незалежнай дзяржавы.

На цяперашнім этапе ў якасці першачарговых крокаў для змянення дзяржаўнай палітыкі Партыя БНФ выступае за стварэнне на заканадаўчым узроўні дзяржаўнай праграмы развіцця адукацыі на беларускай мове, з павелічэннем дзяржаў-нага фінансавання праграмаў па развіцці беларускай культуры, адукацыі і мовы, у тым ліку з выдзяленнем сродкаў на конкур-снай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грама-дзянскай супольнасці.

 

 

Новыя лекцыі ў Гістарычнай школе

 

6 (чацвер) і 10 (панядзелак) верасня з 17:30 да 19:00 запрашаем на лекцыі і прагляды дакументальных гістарычных стужак з працягам «Гістарычнай школы» начале з Алегам Тру-савым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кан-дыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара «Універсітэта імя Ніла Гілевіча», Ганаровым старшынём ТБМ.

 

6 верасня Алег Трусаў распавядзе пра «Помнікі архі-тэктуры старажытнага Наваградка». Будуць паказаны даку-ментальныя фільмы пра гісторыю Наваградка.

10 верасня адбудзецца лекцыя на тэму «Помнікі архі-тэктуры Наваградчыны (замак у Любчы, касцёл ва Уселюбе і інш.)»

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13).

Уваход вольны.

 

Факсімільнае ўзнаўленне каштоўнага рарытэту натхняе да навукі

Напярэдадні новага навучальнага года ў Нацыя-нальнай бібліятэцы святочна адзначылі выпуск факсіміль-нага ўзнаўлення першага бела-рускага Буквара. Кніга выйш-ла ў трох тамах (арыгінал, да-следванне, пераклад) накладам 1000 асобнікаў. Яна паступіць ва ўсе рэгіянальныя і ўнівер-сітэцкія бібліятэкі краіны. Ка-лектыў аўтараў узначаліў кан-дыдат культуралогіі Алесь Суша. Над дызайнам рупіўся Канстанцін Вашчанка. Том даследванняў уключае кніга-знаўчыя артыкулы Алены Дзянісавай, Юрыя Казакова, Вольгі Праскаловіч, Рэнэ Са-тэрлі, Галіны Ціванавай.

Гэта другі значны ас-ветніцкі праект пасля факсімі-льнага ўзнаўлення Бібліі Фран-цішка Скарыны, рэалізаванага ў 2017 годзе, які мае духоўныя і патрыятычныя мэты: свед-чыць пра глыбокія культурныя традыцыі і традыцыі веры.

— Мы завяршылі да-следчы гуманітарны праект, які доўжыўся тры гады. Ён ажыц-цяўляўся сумесна з такімі парт-нёрамі, як Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі  Рэспублікі Бе-ларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і раз-віцця, » Белінвестбанк», пры падтрымцы пасоль-ства Беларусі ў Вяліка-брытаніі. Плённая і цес-ная праца ішла разам з брытанскімі спецыялі-стамі  і з Міжнароднай асацыяцыяй беларусі-стаў. У даследванні бралі ўдзел гісторыкі, філо-лагі, — сказаў намеснік дырэктара Нацыяналь-най бібліятэкі А.А. Суша.

— Выданне каштоўна, як грунтоўнае навуковае вы-вучэнне кніжнай культуры, — адзначыла  Валянціна Гінчук.- А таксама як методыка вы-кладання азбукі ў ХVII cта-годдзі.

— Буквар — для кожнага кніга святая, бо з яе пачына-ецца знаёмства дзіцяці з наву-кай. Гэта кніга тым больш свя-тая, бо яна дайшла да нас з ХVII cтагоддзя, яе выдалі браты кі-новіі Віленскай — манастыра Святога Духа, які быў каардынацый-ным цэнтрам адука-цыйнай дзейнасці.  Гэта не проста пад-ручнік, які дапама-гае  навучыцца чы-таць, але і падказка, як трэба жыць.

Буквар уключае Сімвал ве-ры, малітвы, нагад-вае пра сем справаў міласэрнасці: галод-нага накарміць, за-смяглага напаіць, вязня выкупіць, хворага наведаць, падарожніка пры-няць, памерлага па-хаваць. У кнізе шмат тэкстаў, ары-ентаваных на юнакоў, на мала-дых людзей.

У вывучэнні стара-жытнага тэкста дапамаглі да-следчыкі з Міжнароднай аса-цыяцыі беларусістаў. Прафе-сар Джым Дынглі паспрыяў, каб супрацоўнікі прыватнай бібліятэкі карпарацыі юрыстаў  Мідл Тэмпл у Лондане прада-ставілі доступ да арыгінала. Дзякуючы падтрымцы МАБ была зроблена лічбавая копія гэтага выдання.

Даследчы артыкул спадара Алеся Сушы захапляе дэталёвымі звесткамі пра аўта-ра старажытнага Буквара — Мялеція Сматрыцкага, вядо-мага грамадскага і царкоўнага дзеяча. Ён займаўся выкладчы-цкай дзейнасцю ў брацкай шко-ле пры манастыры і вучыў многіх прадстаўнікоў шляхец-кіх радоў на Беларусі. Да Бук-вара меў дачыненне  і Лявонці Карповіч. Ён  таксама займаўся практыкай выкладання, кіра-ваў брацкай школай, якая вы-дала кнігу, ён правёў транс-фармацыю манастыра Святога Духа ў кіновію. Выпуск Бук-вара ў 1618 годзе паўплываў на шырокія слаі свецкага гра-мадства. Далейшыя выпускі ў Куцейне, Супраслі, Магілёве перанялі назву, змест, струк-туру выдання. У канцы ХVII стагоддзя  на Беларусі выйшла больш буквароў, чым на тэры-торыі Украіны і Расіі разам.

Крыніцай інфармацыі для навуковых пошукаў слу-жылі ўкраінскія, польскія і ня-мецкія даследванні мінулага стагоддзя. Спадар Алесь Суша  з захапленнем працуе  і далей над гісторыяй беларускіх бук-вароў ад старажытнасці да на-шых дзён  і натхняе сваім пры-кладам.

Мерапрыемства стала своеасаблівым дабраславеннем для дзетак, якія ідуць у першы клас. Яны атрымалі асобнікі Буквара з рук дырэктара На-цыянальнай бібліятэкі Рамана Сцяпанавіча Матульскага і прадстаўнікоў банкаў, які фун-давалі выданне. Факсімільнае ўзнаўленне Буквара прэзен-тавалася і на Дні пісьменства 2 верасня. Наступнай важнай падзеяй асветніцкай установы стане  Міжнародны біблейскі праект 20 верасня.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. А. А. Суша;
  2. Раман Сцяпанавіч Матульскі;
  3. Дзеці атрымліваюць Буквар у падарунак;
  4. Факсімільнае ўзнаў-ленне.

 

Школа, якая вучыць любіць Беларусь

Яшчэ летам шмат ба-цькоў падало заявы ў беларус-камоўныя класы. Мы завіталі ў сярэднюю школу №190 у менскім мікрараёне Уручча-3. Тут за тры дзесяцігоддзі сярод палёў  і лясных масіваў выраслі новабудоўлі, павялічалася колькасць жыхароў. Школа              № 190 стала адным з асяродкоў беларусізацыі на пачатку 90-тых гадоў. Сюды бацькі вязуць дзяцей вучыцца з прыгарад-ных вёсак: з Калодзішчаў, Га-радзішча, Каралёва Стана, Азярышча і Бараўлянаў. А некаторыя таты дзеля глыбо-кага вывучэння мовы ездзяць з малымі сваім транспартам з Заводскага раёна Менска.

У наступным годзе навучальная ўстанова  адзна-чыць 30-годдзе. Першым яе дырэктарам была Зоя Яфімаў-на Андрухова. Сёння ў школе дзейнічаюць беларускамоўныя класы, па адным у кожнай пара-лелі. 31 сям’я падала заяву ў першы клас з роднай мовай на-вучання.

Дырэктар школы Лю-дміла Міхайлаўна Шыцік, вы-кладчыца беларускай мовы і літаратуры, перад пачаткам на-вучальнага года правяла па чы-стых, адрамантаваных і ўпры-гожаных класах, пазнаёміла з музеем «Спадчына», прадэман-стравала лепшыя здабыткі пе-дагагічнага калектыва і вучняў, прадставіла настаўнікаў. Яна згуртавала вакол сябе зацікаў-леных аднадумцаў. Людміла Міхайлаўна родам з вёскі Порплішча  Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У перыяд яе вучобы ў Менскім педін-стытуце ў 70-тыя гады студэ-нтаў імкнуліся перайначыць гаварыць у горадзе чыста па-руску. Магчымасць праяўляць свае прыроджаныя ўласцівасці з’явілася ў 90-тыя гады. Люд-міла Міхайлаўна кіруе ўручан-скай школай з 2006 года.

У першым беларуска-моўным класе сёння сустракае хлопчыкаў і дзяўчынак мала-дзенькая настаўніца Анастасія Мікалаеўна Пыжык. У двац-цаціпяцігадовага педагога дзве адукацыі, атрыманыя ў БДПУ імя Танка: выхаванне ў пачат-ковых класах і інтэграванае на-вучанне, дэфекталогія. Яна ўжо мае чатырохгадовы досвед выкладання, і жэўжыкі з пер-шых дзён знаёмства горнуцца да яе.

— Дзеткі прыходзяць з розным узроўнем падрыхтоў-кі, — кажа выкладчыца.- Пер-шыя дваццаць  дзён у нас пры-свечаны ўводзінам у школьнае жыццё, абагульненню паняц-цяў прасторы, формы і колеру. Спачатку дзеткі будуць ву-чыць беларускі алфавіт, а ў другой палове года пяройдуць да рускага. Навыкі маўлення дапамагаюць  у далейшым дзе-цям на занятках па літаратур-ным чытанні, дзе яны адчува-юць сябе больш упэўненымі.

У групе падоўжанага дня даглядае дзяцей пяшчот-ная і напрактыкаваная выха-вацелька Алена Аляксандраў-на Пушкарова. Яна дбае пра захаванне рэжыму дня, пра прагулкі і сон для маленькіх шкаляроў, чытае ім беларускія казкі і арганізуе ў вольны час клубныя заняткі. Спадарыня Алена працуе ў школе на пра-цягу 29 гадоў. Раней яна выкла-дала музыку і сусветную мас-тацкую культуру, знаёміла на-вучэнцаў з беларускім маста-цтвам  і музыкай, ставіла з імі казачныя спектаклі.

— У пачатку 2000-ых гадоў колькасць дзяцей у нас знізілася з-за памяншэння на-раджальнасці, (вучняў было ўсяго 250),  а потым зноў стала больш, і зараз іх у нас — 832 ча-лавекі, — падкрэсліла  Алена Аляксандраўна.

Другі беларускамоў-ны клас вядзе Марына Збыхаў-на Пяцэвіч, якая паходзіць з каталіцкага асяродка з Гара-дзеншчыны. Яна адданы бела-рушчыне чалавек. У яе ў класе 22 вучні, і пра кожнага з іх яна дбае як пра асобу, ладзіць дні імяніннікаў з падарункамі і ка-лектыўнымі віншаваннямі.

Ніна Мікалаеўна Ча-рапок, якая выкладае ў 3-цім класе, заахвочвае вучняў пахо-дамі ў гістарычны музей і музей Ваньковіча, экскурсіямі ў му-зей тэатральнага мастацтва, па-ездкамі ў Строчыцы.

— Калі пасля 30 гадоў выкладання па-руску я пера-йшла на беларускую мову, то заўважыла, што адносіны з дзе-цьмі сталі больш спакойнымі, лагоднымі, — звяртае ўвагу выкладчыца.

Педагогі памятаюць сваіх лепшых вучняў  і ад душы  радуюцца іх здзяйсненням.

— У нас паспяхова ву-чыўся  Яўген Лашкоўскі, вядо-вец праграм АНТ, — кажа Ма-рына Збыхаўна Пяцэвіч.

Алена Леанідаўна Се-мчанка ганарыцца сваім вуч-нем Алесем Сушам, які цяпер ўзначальвае Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Пра-га да навукі нарадзілася ў шко-льных сценах.

— Мае скарынічы — гэта быў самы лепшы за ўсе гады выпуск! — успамінае настаў-ніца. — Бацькі ў пачатку 90-тых гадоў настойліва імкнуліся даць дзецям адукацыю на род-най мове. Мы праводзілі ра-зам ранішнікі, дарылі ім га-лоўныя кнігі, выступалі на тэ-лебачанні, чыталі казкі і вершы. Дзеці раслі чулымі, уважлівымі і працавітымі, найбольш ціка-віліся гісторыяй і літаратурай.

Атмасфера ў школе творчая і яна натхняе.

У 1997 годзе ў школе з’явіўся этнаграфічны музей «Спадчына». Рашэнне ства-рыць такі асяродак прыйшло перад правядзеннем урокаў па творы У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».  Па каш-тоўнасці экспанатаў ён наблі-жаецца да Гудзевіцкага музея.

Музей разбіты на тэ-матычныя зоны, якія дапама-гаюць весці экскурсіі па тэмах: «Адкуль бяруцца кашулi?», «Ткацтва. Андаракі, паясы, посцілкі», «Упрыгожванне хаты — выцінанкі, саломапляценне», «Саломапляценне — старадаўняе рамяство на Беларусі», «Куток гаспадыні — без чаго нельга прыгатаваць ежу», «Гаспадар-чыя прылады». Настаўнікі ра-яць дзецям тэмы для пошука-вай і даследчай працы.

У музеі сабраны рэчы для гаспадаркі, якія можна было калісьці сустрэць у кож-най сялянскай хаце: рыдлёўкі, сярпы, прасы, свяцільні, каду-шкі, шыяны, маслабойкі. Тут знаходзяцца сапраўдныя ўзо-ры народнага мастацтва ў вы-глядзе вышыванак, посцілак, ручнікоў, роспісу яек, цацак з саломы, гліны і іншага.

Колькасць экспанатаў паступова павялічылася да 250, пры іх дапамозе можна ўявіць, як жылі і працавалі беларусы 19-20 стагоддзяў.  Дырэктар Людміла Міхайлаў-на падаравала музею тканыя посцілкі, зробленыя ў яе сям’і. Яна распрацавала экскурсію «Мой дварочак, як вяночак», дзе тлумачыцца сімволіка бу-даўніцтва хаты на беларускай зямлі.

— Як нашы продкі выбі-ралі месца пад будаўніцтва ха-ты? — кажа спадарыня Людмі-ла. — На спрэчнай дзялянцы людзі не маглі пабудавацца ніколі! “Нельга, тут косці”,- кажа гісторыя, традыцыі. “А мы хочам супермаркет! А мы хочам забаўляльны комплекс!” Нашы продкі так не рабілі, яны думалі пра будучыню. А на-шым сучаснікам бывае ўся- роўна!

Настаўнік фізкуль-туры Віктар Іванавіч Касаўцаў зрабіў для музея печ. Сярод экспанатаў ёсць карціны, зро-бленыя ў тэхніцы батыка.

Музей даглядае наста-ўніца працоўнага навучання Аксана Мікалаеўна Захаран-кава. Разам з ёй дзяўчынкі шы-юць, гатуюць смачныя стравы, вучацца займацца кансерва-ваннем гародніны і садавіны. Вучні ўдзельнічаюць у алімпі-ядным руху па працоўным на-вучанні.У школе дзейнічае фальклорны тэатр моды: дзяў-чаты бавяць час за вышыўкай, ствараюць лялек і абярэгі. Алена Аляксандраўна Тужылі-на вядзе гурток саломапля-цення. Выкладчыцы ганарацца сваімі юнымі майстрыцамі: вышывальшчыцай Паўлінай Бель і аматаркай вырабаў з бісеру Таццянай Дзямко.

Чацвёра дзяцей са шматдзетнай сям’і Дабратво-раў: Сафія, Яўсей, Герман і Марк ходзяць у беларуска-моўныя класы і займаюцца му-зыкай. Музычны накірунак узбагачае і эстэтычна развівае дзяцей. У школе дзейнічаюць ансамбль настаўнікаў «Дабра-дзей», дзіцячы аркестр «Кры-нічка», фальклорны ансамбль вучняў » Забава». Мастацкія калектывы выступаюць на школьных святах, сустрака-юць наведвальнікаў у Гасцёў-ні. Дзеці і іх выкладчыкі дзе-ляцца сваім майстэрствам на святкаванні Дня Перамогі і Дня Незалежнасці ў парку Чалю-скінцаў, віншуюць ветэранаў вайны і былых вязняў канцла-гераў. Такія сустрэчы даюць магчымасць вучням пазнаваць жывую гісторыю і сябраваць з людзьмі старэйшых пакален-няў.

30 жніўня настаўнікі правялі нарады і сходы для матуляў і татаў, а 1 верасня дзе-ці сабраліся на ўрачыстай лі-нейцы. Калі бацькі праяўля-юць імкненне, то родная мова і культура будуць у дзяцей у пашане. Жадаем ім поспехаў!

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Дырэктар СШ №190 Людміла Міхайлаўна Шыцік з экспанатамі музея;
  2. Ніна Мікалаеўна Чарапок;
  3. Алена Леанідаўна Семчанка;
  4. Анастасія Мікала-еўна Пыжык;
  5. Аксана Мікалаеўна Захаранкава.

 

У Беларусі зарэгістравана яшчэ адна каталіцкая навучальная ўстанова

Напярэдадні новага на-вучальнага года ў Беларусі бы-ла афіцыйна зарэгістравана яш-чэ адна каталіцкая навучальная ўстанова — тэалагічны каледж імя святога Казіміра, які будзе дзейнічаць у Гародні.

28 жніўня Упаўнаважа-ны па справах рэлігій і нацыя-нальнасцяў Леанід Гуляка ўру-чыў біскупу Гарадзенскаму Аляксандру Кашкевічу Пас-ведчанне аб дзяржаўнай рэгі-страцыі «Тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра» Гара-дзенскай дыяцэзіі Рыма-Ката-ліцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўнай задачай гэтай духоўнай навучальнай установы з’яўляецца падрых-тоўка спецыялістаў для рэлігій-най дзейнасці ў Гарадзенскай дыяцэзіі.

У каледжы можна бу-дзе атрымаць веды ў галіне тэ-алогіі, філасофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, касцельнага права, дабрачын-насці, сямейнага жыцця, рэлі-гійных сродкаў масавай камуні-кацыі і іншых дысцыплін згод-на з нормамі і вучэннем Ката-ліцкага Касцёла.

Гарадзенскі тэалагічны каледж распачне сваю дзей-насць ужо ў гэтым навучаль-ным годзе, прапануючы наву-чанне па дзвюх спецыяліза-цыях: катэхетыка (для жадаю-чых працаваць катэхетам) i агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса).

catholic.by.

 

У магілёўскай школе, дзе вучыўся міністар аховы здароўя, набралі беларускамоўны клас з пяці вучняў

Па-беларуску ў пер-шым класе магілёўскай школы № 34 будуць вучыцца пяцёра дзяцей. Для 380-тысячнага го-рада гэта найбольшая коль-касць вучняў, якія сабраліся ў адным класе за 8 гадоў адра-джэння беларускага школьні-цтва.

У 34 школе на першую лінейку з бацькамі прыйшлі Адаліна Самойленка, Леў Пун-дзік, Юры Кудакцін, Марыя Валашчук ды Кірыла Чарткоў. Паводле іхняй настаўніцы Во-льгі Штукаровай, яшчэ на па-чатку жніўня была толькі адна заява на беларускамоўнае на-вучанне. За месяц да пачатку навучальнага года дадаліся яшчэ чатыры. Педагога не бян-тэжыць, што ў класе толькі пя-цёра дзетак. Яна спадзяецца, што цягам года вучняў пабо-лее.

Вольга Штукарова ра-ней працавала ў беларуска-моўнай школе прыгараднай магілёўскай вёскі Цішоўка. Гэ-тую школу зачынілі.

— Вельмі добра, што ў гарадах з’яўляюцца класы з беларускай моваю навучання, — адзначае яна. — Беларуская мова цяпер у занядбанні, і такія класы будуць надаваць ёй вагу. У школе дзеткі навучацца гава-рыць адзін з адным па-бела-руску, і за імі пацягнуцца ін-шыя.

Паводле педагога, ця-перашні стан беларускамоў-нага навучання — вынік згорт-вання практыкі выкладання прадметаў па-беларуску. Ця-пер, лічыць яна, каб белару-скамоўных класаў станавілася болей, патрэбныя намаганні дзяржавы.

Першакласнікі веда-юць, што іх будуць вучыць на беларускай мове.

— Мы гэтага не баімся, — заявілі разам яны і дадалі, што будуць і бацькоў вучыць бела-рускай мове.

Першай сёлета падала заяву на беларускае навучан-не сям’я Пундзікаў. Тата пер-шакласніка Льва Мікалай лі-чыць абсурдным пытанне, ча-му наважыліся вучыць сына па-беларуску. Нехта мусіць быць першым, кажа ён.

— Цяпер ужо не пачу-еш, што беларуская мова «кал-гасная, — тлумачыць Мікалай. — Яна стала прыкметаю таго, што яе носьбіт — чалавек, які ведае, чаго ён хоча. Восем гадоў таму ў Магілёве адраджэнне беларускамоўнага навучання пачыналася з адной вучаніцы. Цяпер — 13 дзетак вучацца па-беларуску. Прагрэс ёсць. Па-трэбны штуршок, каб ён быў шпарчэйшым.

Старшыня гарадской арганізацыі Таварыства бела-рускай мовы Алег Дзьячкоў кажа, што з’яўленне яшчэ ад-наго беларускамоўнага класа ў Магілёве — вынік супольных намаганняў грамадскасці і ўлады. Актывіст адзначыў:

— ТБМ напіша падзяку аддзелу адукацыі Кастрычні-цкага раёна Магілёва, а таксама адміністрацыі 34-й школы за спрыянне ў адкрыцці бела-рускамоўных класаў, а таксама кіраўніцтву садка № 79, у якім сфармаваная беларускамоўная група з дзевяці дзетак. Разам з тым мы будзе пісаць скаргу ў гарвыканкам на аддзел адука-цыі Ленінскага раёна, дзе жа-дання абмяркоўваць сітуацыю з беларускімі класамі і групамі не было, — заяўляе Алег Дзья-чкоў.

Выпускніком школы ў 1983 годзе быў цяперашні мі-ністр аховы здароўя Валеры Малашка. На лінейцы ён звяр-таўся да вучняў па-расейску.

Радыё Свабода,

г. Магілёў.

 

Скарынаўская нота ў міжнародным фестывалі

Своеасаблівае ўшана-ванне справы беларускага пер-шадрукара адбылося ў жыцці нашай зямлячкі Вікторыі Жу-кевіч-Дзівоты, якая жыве ў Польшчы.

2 і 3 жніўня ў По-льшчы адбыўся ХІХ міжнарод-ны фестываль арганнай музы-кі. Упершыню ў яго праграме гучала і беларуская музыка —  сюіта Ганны Кароткінай «Фра-нцішак Скарына». Выканала яе сярод іншых твораў арганістка Ксенія Пагарэлая, таксама з Бе-ларусі.

Мясцовыя жыхары і турысты, што завіталі гэтымі днямі ў касцёлы двух надбал-тыйскіх гарадкоў Мендзы-здруй і Свінауйсце, аднолькава горача віталі  кампазітара і вы-канаўцу. Каб адбылося тое свя-та арганных дзён і вечароў з удзелам нашай краіны, нямала клопатаў мела актывістка праў-лення польскага грамадскага аб’яднання несвіжан Вікторыя Жукевіч-Дзівота. Яна ж і яе сяброўкі Зюта Лучак і Марыся Слізень апекавалі беларускіх удзельнікаў падчас фестыва-лю.

Ганаровая падзячная грамата Саюза кампазітараў Беларусі на імя  Вікторыі Жу-кевіч-Дзівоты за подпісам Іга-ра Лучанка — прыемная нагода для жыхароў Нясвіжа, сяброў ТБМ  павіншаваць  рупліўцаў за іх унёсак ва ўмацаванне бе-ларуска — польскіх культур-ных сувязяў і годнае ўшана-ванне імя Францішка Скары-ны.

  1. Адно толькі па-жаданне шаноўнаму Ігару Мі-хайлавічу і сакратарыяту СКБ — трымацца мовы Скарыны, тым больш, калі дакументы на-кіроўваюцца за мяжу і прад-стаўляюць нашу краіну.

Наталля Плакса.

 

Спяваем песні Генадзя Бураўкіна

28 жніўня 2018 г. ТБМ iмя Ф. Скарыны г. Магi-лёва адзначыла дзень народзi-наў Генадзя Бураўкiна ў кавя-рнi «Шпаркi лось». У нас ёсць вельмі добрая традыцыя. Кож-ны год мы адзначаем дні наро-дзінаў нашых знакамітых паэ-таў і кіраўнікоў ТБМ Ніла Гі-левіча і Генадзя Бураўкіна. Ле-тась на дзень народзінаў Гена-дзя Бураўкіна правялі вечары-ну ў «Палацы культуры вобла-сці» сумесна з клубам «Нат-хненне».

На гэты раз у аўторак надвячоркам сабраліся ў бела-рускамоўнай кавярні «Шпаркі лось». Было вельмі весела i сма-чна. Паглядзелі спачатку відэа сустрэчы з паэтам на сядзібе ў Менску ў 2012-м годзе, калі магілёўцы завіталі да спадара Генадзя. Затым спявалі ўсім добра вядомыя песні: «Калыханка», «Зачара-ваная», «Матулі», «Конь незацугляны», «Заві-руха» … Паслухалі ве-льмі цікавыя і мала-знаёмыя музычныя творы ў выкананні Змі-цера Вайцюшкевіча і з альбома «Варанок» (бе-ларускі шансон). А пад песню «Закадычныя ся-бры» многія не ўседзелі і шпарка танчылі. Пры гэтым мы пачаставаліся дранікамі і прысмакамі. У мерапрыемстве пры-няло ўдзел больш за 20 чалавек. Акрамя нашага акты-ву, да нас далучыліся і навед-вальнікі кавярні. Адна жанчы-на нават папрасіла напрыкан-цы нашых спеваў слова і расчу-лена распавяла, што нарадзі-лася ў Быхаўскім раёне, але ўсё жыццё пражыла ў Казахстане і заўсёды сумуе па Беларусі. Яна выказала нам падзяку за тое, што адраджаем беларус-кую мову і нацыянальныя тра-дыцыі.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам і арганізатарам!!! Вялікая падзяка спадарыні Далі Аніськовай, Антосю і На-таллі, супрацоўнікам кавярні «Шпаркі лось» і Сержуку Ды-мкову, які падрыхтаваў і надру-каваў да імпрэзы цікавы спеў-нік Генадзя Бураўкіна.

Алег Дзьячкоў .

 

Свята парафіі св. Язафата

Прыемныя вонкавыя змены адбыліся апошнім часам у парафіі св. Язафата (г. Ліда) Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (Уніяцкай).

Намаганнямі аднаго з мясцовых патрыётаў на будын-ку з’явіліся новыя прыгожыя каменныя шыльды з назвай Ца-рквы і адрасам. А побач з кры-жам, каля яе, усталяваны свае-асаблівы нацыянальны артэ-факт — першы ў свеце помнік-камень у гонар 100-годдзя БНР. Шматгадовага крыж за-менены на новы і больш пры-вабны.

15-га верасня 2018 г., у суботу, у 12 гадзін запра-шаем на Парафіяльнае свята “Шануем святога Язафата ў Лідзе разам!” па адрасе: г. Ліда, вул. Каліноўскага, 16.

ПРАГРАМА: Боская Літургія, пасля яе сяброўскі пачастунак і конкурс на леп-шую выпечку.

Па дадатковую інфар-мацыю звяртайцеся да а. Анд-рэя Буйніча: +375 29 5662414.

Наш кар.

 

Скульптуру «Пераемнасць беларускай навукі» адкрылі ў Менску

Скульптурная кампазі-цыя «Пераемнасць беларускай навукі» з’явілася ў Менску перад будынкам Прэзідыума НАН Беларусі. Яе адкрыццё адбылося 1 верасня падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага пачатку новага навучальнага года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў Акадэміі навук.

Звяртаючыся да новых магістрантаў, старшыня Прэзі-дыума НАН Беларусі Уладзі-мір Гусакоў адзначыў, што ў захаванні пераемнасці і заклю-чаецца вялікі сэнс навукі. Гэта вельмі сімвалічная кампазіцыя: дасведчаны акадэмік запрашае ў Акадэмію навук маладога калегу.                            nn.by.

 

Навіны Германіі

У Германіі 300 затрыманых на акцыях пратэсту

У суботу, 1 верасня, у горадзе Хемніц на паўднёвым усходзе Германіі паліцыя за-трымала каля 300 прыхільні-каў і праціўнікаў міграцыйнай палітыкі ўрада, паведамляе па-ліцыя. Паводле выдання Bild, падчас беспарадкаў пацярпелі 11 чалавек. Яны былі шпіталі-заваны.

На вуліцы горада вый-шлі з маршам больш за 4 ты-сячы ультраправых, выказ-ваючы сваю пазіцыю супраць прыняцця ўцекачоў у Германіі. Ім супрацьстаялі амаль столькі ж удзельнікаў мітынгу «Сэрца замест нянавісці» — яны заклі-калі людзей да талерантнасці ў адносінах да мігрантаў.

Хваляванні ў Хемніцы працягваюцца з 26 жніўня, калі стала вядома пра забойства 35-гадовага немца і пра арышт па-дазраваных — іракскага і сірый-скага мігрантаў.

У суботу ў горадзе па-вінен быў прайсці «Марш маў-чання» — у памяць пра забітага немца. Але мясцовыя ўлады забаранілі гэтую акцыю і пера-крылі доступ да цэнтру горада.

Больш за 1200 паліцэй-скіх спрабавалі стрымаць суты-кненні і заклікалі мітынгоўцаў разысціся. На вуліцы вывелі шэсць вадамётаў.

Мясцовыя ўлады лі-чаць, што гнеў натоўпу пада-гравалі фальшыўкі з сацыяль-ных сетак.

Радыё Свабода.

 

Усталяваны стэлы ў памяць паўстанцаў 1863 года

Прадстаўнікі грамад-скай супольнасці, сябры палі-тычных партый і арганізацый з розных куткоў Гарадзенш-чыны, згуртаваўшыся разам, усталёўваюць памятныя стэлы на месцы пахаванняў змагароў за Беларусь. Такая ініцыятыва паўстала некалькі месяцаў таму. Зараз выкананы некалькі па-мятных драўляных стэлаў. Пла-нуецца, што яны будуць уста-ляваныя ў тых месцах, якія ні- якім чынам не ўшанаваныя, альбо ўшанаваныя дыяспарамі суседніх краін.

Тлумачыць каарды-натар гэтай ініцыятывы Вадзім Саранчукоў:

— Атрымліваецца, што мы зараз сабой падмяняем фун-кцыю дзяржавы. Ёсць гіста-рычныя месцы, звязаныя з паў-станнямі. Нашая беларуская дзяржава, на жаль, увогуле ні-якім чынам не адзначае ні па-дзеі, звязаныя з тымі часамі, ні ўшаноўвае памяць тых людзей, якія змагаліся за незалежнасць, за волю нашага краю. Таму мы вырашылі ў гэтым годзе са-брацца, падрыхтавалі матэрыя-лы, падрыхтавалі вось гэтыя паўстанцкія калоны, падрых-тавалі памятныя шыльды, не прывязваючыся да нейкіх ар-ганізацый. Ад імя нашай дзяр-жавы ўшаноўшваем памяць змагароў за яе волю, за яе незалежнасць.

Такім чынам, ужо ўсталяваны памя-тныя стэлы ў Мастоў-скім раёне — ля вёскі Пацавічы, дзе пахава-ны 12 паўстанцаў, і ля вёскі Мінявічы, дзе ляжаць 40 паўстанцаў 1863 года. Мэта акцыі — аддаць даніну павагі менавіта ад беларус-кага народа. І праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Пасля выхаду Цыркі я наблізілася да акна, каб бачыць, як яна аддаляецца. Якое ж было маё ўражанне, калі ўбачыла аддзел войска, які адначасова атачаў дом, дзе быў Цітус і дзе я жыла. Пасля пр-веркі ў мяне паспяшыла да акна.

Непрытомным позір-кам сачу за выходзячымі з бра-мы салдатамі. Ці не вядуць Ці-туса? Не, я яго сярод іх не бачу. Падымаю вочы да акна, дзе яго звыкла бачыць. О, Божа! Гэта ён. Бляднейшы толькі, але спа-койны, усміхаецца — вітае мяне паклонам тут жа над галовамі адыходзячых салдатаў.

Распавядалі яго тава-рышы. Цітус пасля бяссоннай ночы, бадзяжнай, рана змуча-ны зайшоў да іх са словамі:

— Тры ночы не спаў, учора мелі праверку. Сёння маю надзею без небяспекі для вас спакойна заснуць.

Адчыніў акно, прыві-таў мяне, пасля чаго змучаны ўпаў на ложка. Попел наблі-зіўся, каб зачыніць акно. Ад-разу гукае:

— Цітус, войска! Па-ліцыя перад домам!”

Цітус скочыў з ложка. Кінуўся да дзвярэй суседняга пакоя. пацягнуў іх. Замкнутыя. Цішыня. Ужо войска ідзе. Ужо пад дзвярыма. Цітус адным скокам становіцца пры сцяне з боку, у які адчыняюцца дзве-ры.

На ўдары прыкладамі Попел дзверы адчыніў. Аддзел з паліцыяй уварваўся. Адчы-неныя дзверы затлуміла салда-тня. Цітус прыпёрты да муру за дзвярыма. Пасля кароткай праверкі, пасля допыту, чыё паліто ляжыць на крэсле, чыя шапачна на стале — войска з па-ліцыяй пайшло. Цітуса закрылі дзверы, засланіла салдатня.

 

У дзве гадзіны з тва-рам смяртэльна белым з залат-веннем дробных справункаў прыйшла Цырка. Пасля пера-бытых узрушэнняў з пачуц-цём, як бы ў яе асобе я ўбачыла ўсіх маіх: маці, братоў і сясцёр, абняла шыю Цыркі з плачам.

— Ці ведаеш, была пра-верка ў памяшканні, дзе зна-ходзіўся Цітус. Не знайшлі яго. У цябе, дзякаваць Богу, не было?

— Ой была! Была! Ужо не жыву! Ужо памерла! Увар-валіся, ледзьве мела час той па-скудны пакунак уціснуць пад маю Сорку ў калысцы. Бры-дзіліся беднага дзіцяці, з усёй калыскай перавярнулі. Дзіця выпала на падлогу, на яго — пя-рынка. На дне калыскі нічога не было. Пярынка закрыла па-кунак і дзіця. Бог злітаваўся над намі і над вамі. Пані рабіла з літасці дабро, і я гэта рабіла з літасці над вамі, а Бог у небе быў яшчэ больш літасцівы — ратаваў нас, бо мы дабра хацелі.

30 верасня каля дзя-вятай гадзіны раніцы, чуючы арганы і спеў “Вітай ,Пане”, які з дзяцінства так моцна любіла, што плыў з Вастрабрамскай ка-пліцы, наблізілася да акна, але від шматлікай незвычайна спя-шаўшайся на імшу люднасці, а таксама далятаўшыя праз ад-чыненае акно словы праклёнаў і галосны жаночы плач змусілі мяне выхіліцца з акна. Былі гэта жанчыны з народу. Адна з іх мела вочы, уткнёныя ў нейкі прадмет на рагу дома, у якім я жыла, іншыя, кленчачы, з пла-чам і нараканнямі абдымалі мур і цалавалі яго. На мой від, падняўшы рукі чынілі знак крыжа. У тую хвілю на другім баку вуліцы ўбачыла Антанёву Зялінскую з тварам смутным, заплаканым, якая ішла ў бок Вострай Брамы, і яна мяне пе-ражагнала.

Уражаная ўбегла ў пя-рэднюю, прасіла жандара, каб даведаўся, што людзі бачаць на рагу майго дома. Прадчувала нейкае новае, страшнае няшча-сце. Прыпамінаўся мне пярэ-дадзень 15/27 чэрвеня — і ў той час, як сёння, толькі тлумней, люд спяшыў да Вострай Бра-мы, і ў той час, як і сёння, жаг-наў мяне і выказваў свае гара-чыя пачуцці. А я не ведала, што было прычынай.

Жандар вярнуўся са словамі:

— Нічога не сталася, то-лькі прыгаварылі завочна на смерць нейкага Цітуса Далеў-скага, і прызначана ўзнагарода таму, хто яго выдасць і пакажа. На рагу гэтага дома і іншых па-разлеплены абвесткі.

Я не крыкнула, не за-плакала. Вайшла ў свой пакой, замыкаючы дзверы на ключ за сабой. Што рабілася са мной у той дзень, не ведаю, нічога не памятаю. Ачуняла ноччу на зямлі з галавой абапёртай на крэсла. Месяц свяціў ярка мне на твар, напэўна гэта ён мяне апрытомніў. Ці самлела, хочу-чы маліцца ці ўпасці на крэсла — не ведаю. Не плакала.

На наступны дзень прыбыў кн. Шахаўскі з дару-чэннем Мураўёва, што хоча са мной бачыцца, пагаварыць, праняты літасцю над маім лё-сам. Ён сам заапякуецца над маім дзіцем, калі прыйдзе на свет, аддасць сам на выхаванне, каб яно было лепшым за тое, якое меў яго бацька. Мяне вы-везці загадвае ў Расію, “дзе па-ні будзе лепей, чым сярод сваіх. Край мужа не прабачыць пані пройгрышу, аплюе памяць яго і пані. Лепей пані будзе ў Расіі, маладая, прыстойная, выйдзе пані хутка замуж, а як пані зме-ніць прозвішча, зможа жыць у Краі. Дзядзя, шкадуючы, зага-дае выстарацца для пані поў-ную мужаву пенсію і пашпарт за мяжу або туды, дзе пані спа-дабаецца пасяліцца, толькі ня-хай падпіша, што прызнае смерць мужа заслужанай”.

Не буду апісваць майго абурэння. З таго, што ў той час пад уражаннем пагрозы выка-зала, памятаю толькі словы, якія мне праз два гады прыпом-нілі ў Пецярбургу:

— Скажы свайму дзя-дзьку, што ён сёння супраць мяне і Бацькаўшчыны маёй бяссільны, перастаў ужо быць страшным, давёў нас да пачуц-цяў найвышэйшай нянавісці і пагарды да сваёй асобы. Кры-ўдаў, нанесеных мне і маёй Бацькаўшчыне, не можа ўжо ані павялічыць, ані паправіць. Жадаю, што да мяне, лепш дзя-ліць слёзы і пакуты з маім Кра-ем, чым з вамі дастаткі і поспех. Жадаю смерць ад нястачы, чым хлеб з рукі бандыта, якім ёсць Мураўёў, з той рукі, крывёю маіх палітай. Ідзі, пан! Не ра-зумееш мяне, не ў стане зразу-мець. Мураўёва, той агіды ба-чыць не хачу, хіба буду сілай змушана. Літва памятае, як па-зверску абышліся з маці Вало-віча!161

— Слоў пані паўтарыць дзядзьку не магу.

— Паўторыш — за гэта спакойная. Ведаю, што сумееш паўтарыць. Яшчэ раз я паўта-раю, што я ўжо вас усіх не ба-юся. Адыдзіся пан!

 

Што рабілася са мной ад той хвілі, не ўмею распавес-ці. Пад вечар сказала жандару падрыхтаваць павозку. Паслу-хаў. Можа, думаў, што выканаю свежа дадзены мне загад. А я, магла быць здольнай на адну толькі прытомную думку, якая гукала: “Да маці, да маці!”. Так — туды мяне на фатэлі ўняс-лі жандары. Ад гэтага часу прытомнасць мяне пакінула, нічога не бачыла, нічога не па-мятала. Ведаю толькі з апавя-данняў маці і сясцёр. Ноч цэ-лую ніхто не спаў, доктар не адходзіў. Раніцай падаўся да Мураўёва з прадстаўленнем, з пункту свайго прызвання, што высылка ў тым стане здароўя пагражае мне смерцю.

— Тем лучше162, — адка-заў са злосцю.

Пасля доўгага старан-нага ўглядвання ў геаграфіч-ную карту вырашыў выбраць за найадпаведнейшую для мя-не мясцовасць Белаазёрск163, паколькі там не было палякаў. На прадстаўленне доктара Фа-веліна, што Белаазёрск акру-жаны балотамі з рэзкімі вятра-мі з Валдайскіх высотаў, можа мне кепска адбіцца на плодзе — з яшчэ большым запалам паў-тарыў:

— Тем лучше.

 

Я ў той час, не ведаю, пад уплывам лекаў ці гарачкі падавала выгляд шчасця і спа-кою. Нічога не чула, нічога не бачыла, ані слёз маці, ані сяс-цёр, ані прыбыцця палкоўніка Эслінгера, які дагаджаючы жа-данням Мураўёва, загадаў жа-ндарам схапіць мяне з ложка (ледзьве бедная маці мела час ахінуць мяне нейкім, ляжаў-шым найбліжай ранішнім убо-рам і накрыць футрам). Гэтага ўсяго не памятаю, расказвалі мне, не памятаю нават, ці мяне маці пажагнала. Была цалкам непрытомная. Адно мне паста-янна снавала па галаве, што па-мерла, што душа бессмярот-ная, што мне добра пасля смер-ці, спакойна, няма нічога з уся-го мінулага, што мяне выно-сяць у труне з дому, бо цела памерла — гэта маё пахаванне!

Калі везлі мяне цераз горад, адно толькі ўдарыла маё ўяўленне ці памяць — сярод тых тлумаў, снуючых па вуліцы, вя-лікія, чорныя, поўныя смутку і трывогі, упёртыя ў мяне вочы брата Цітуса. Чаму я тыя вочы пастаянна бачыла перад сабой, распавядалі мне потым, што кожнага, хто спыняўся хоць на хвілю на вуліцы, арыштоўвалі. А, аднак, я яго пастаянна бачы-ла, стаяўшага перад вачыма.

Так мусіў выглядаць наш дарагі брацік праз тры месяцы, калі ішоў на смерць, толькі так гаварылі, у той час ішоў спакойны, з усмешкай на губах. Сёння той усмешкі не было.

У той дзень, ці рэчаіс-насць? Ці гарачкавае відзенне? Бачыла яго апошні раз у жыцці.

 

Не ўсе дні на Літве бы-лі днямі слёз, мукі і смерці. Ме-ла і яна свае хвілі ясныя, пра-мяністыя, поўныя абяцанняў на будучыню. Тымі днямі быў найперш месяц красавік164. Ко-жная добрая вестка з лагера па-іла Край радасцю. Пастаянныя перамогі, расійскія войскі да-юць драла, управы замыкаю-цца, пакідаючы мястэчкі ў ру-ках нашых войск. З усіх бакоў Літвы спяшаліся ў гарады, а ме-навіта ў Вільню па бліжэйшыя дэталі шчаслівых вестак. З’езд шляхты больш шматлікі, тва-ры ўсіх шчаслівыя разпраме-неныя, кожны мае нешта рас-павесці, або запытаць. Людзі шукаюць адзін аднаго. Сямей-ныя дамы перапоўнены гасця-мі, якія вядуць жывыя размо-вы пра бягучыя хвілі, якія абя-цаюць так многа на заўтра. Ні-хто не мае моцы сядзець дома ў самотнасці. Я была ў той час яшчэ вольная, цэлыя дні пра-водзіла ў маці. І ў нас на Вялі-кай вуліцы ў доме Ромера шмат-людна. Усе радуюцца! Толькі адзін наш Краёвы аддзел ба-чыць падняты над Бацькаў-шчынай меч пагрозы, пры ўпа-яльных шчасцем рапартах, заключаны ў адным выразе: “Зброі! Зброі нам трэба як най-спешней. З цэпам і касой ня-доўга будуць трываць нашыя трыумфы, згуба блізка, у на-шых акалічнасцях кожную страчаную хвілю не ўдасца на-гнаць, толькі хуткія дзеянні мо-гуць мець добры вынік. У су-праціўным выпадку чакаюць нас страшныя Фермапілы, па-сля якіх нікога не застанецца, каб даць сведчанне пра праў-ду”.

Калі ўся Літва радуец-ца, няшчасны наш Аддзел у сваім бяссіллі адносна зброі, бачыць пераддзень непазбеж-най гібелі Краю.

Не раз пазней у дні ма-йго бадзяння па Расіі пыталася сябе, ці разумнейшай, менш легкадумнай пры высылцы Гейштарам тых 75 тысяч на зброю магла быць шчаслівай яе дастаўка? Бачачы нечува-ныя цяжкасці пры дастаўцы нават адзіночных штук зброі, думаю, што Літва тую дарогу ніколі не магла б асіліць. Латвей ужо морам, але і гэта бедную Літву падвяло. Немалыя сумы на тую мэту прысвяцілі Ірэні Агінскі і Бенедыкт Тышкевіч — той зброяй толькі і змагаліся. Іншай не было.

Хто быў вінаваты на Літве ў тых перажытых ня-шчасцях? Ніхто і ўсе. Прыгне-чаная Літва, якая доўга цярпе-ла пастаянны ўціск і неспра-вядлівасць, выбухнула роспач-лівым намаганнем скінуць з сябе ўдушвальнае ярмо. Хто ж у стане захаваць спакой і зго-ду з лёсам, калі яму боль угры-заецца ў мазгі і ў сэрца. З ця-жкай ганебнай доляй нельга пагадзіцца, і з тым, хто ёсць та-му прычынай, не можа быць прымірэння. Скінуць ярмо, а потым гаварыць: роўны з роў-ным, вольны з вольным жыць можа. Увесь наш край браў удзел у кіраўніцтве, і дзейнасць Аддзела была ў руках з’ездаў з цэлага Краю. Чальцы былі ад-казныя перад Краем кожны за сваю дзейнасць. Браты мае самі вялі сваю дзейнасць, не дару-чаючы нікому. Даводзілі, што калі хочаш мець здаровае, да-кладнае меркаванне пра рэч, трэба самому да яе прыкласці рукі. Тым больш, што шмат найвыбітнейшых людзей  у Краі ў нарызыкоўнейшых вы-падках хацела непасрэдна па-разумецца з Францішкам, як напр. гэта мела месца з Цітусам і Агрызкам. На прапанову Прыбыльскага праз яго на-ўпрост, а не праз Літву ўвайсці ў стасункі з Каралеўствам, Аг-рызка адмовіў. Не спыніў (свае) працы, згоднай з патрэбамі Літвы. Дапамагаў, спачуваў і кантактаваў з ёй толькі праз пасярэдніцтва Цітуса, прад-стаўленага яму Зыгмунтам у 1862 годзе.

Цітус ад траўня, ці па-ловы красавіка (не памятаю) прызначаны таварышам, па-мочнікам Гейштара. Прымае на сябе абавязкі, якія змушаюць яго да сутыкнення з людзьмі розных слаёў і ступені падрых-тоўкі пры дастаўцы ідучым у паўстанне зброі, грошай, пры інфармацыі аб рухах войск і ўрадавых распараджэннях, пры прыёме рапартоў і г.д. Па-сля зняволення Гейштара тую самую дзейнасць праводзіў пры Юзафе Каліноўскім (кс. Рафале).

Ад хвілі прыняцця гэ-тых абавязкаў смерць Цітуса была непазбежная. А, аднак, о, Божа! як жа нам цяжка было з гэтым згадзіцца. Хвіля тая ад-цягвалася толькі, дзякуючы шляхетнай і міласэрнай апецы віленцаў.

Мураўёў думаў, што прысутнасць сям’і абцяжа-рыць яму захоп Цітуса ў свае рукі. Цяпер ужо ніхто з нас не стаяў яму на дарозе, уся сям’я рассеена. Ад той пары, каб ка-го не аддаць на згубу, не-калькі начэй Цітус правёў пад ад-крытым небам, на могілках, якія называў сваёй неаспрэчнай пасесіяй. Помнік брату Аляк-сандру засланяў яго ад вока во-рага, а магіла бацькі служыла падушкай.

Не ведаў Мураўёў, не знаў Літву, што з хвілі абвяш-чэння выраку смерці і прызна-чэння цаны за яго галаву, жыха-ры Вільні стануць апекунамі жыцця Цітуса. Удзячнасць ся-м’і належыць усім віленцам, а менавіта п[аням]: Радзевіч, Ге-лене Ямант, якую кахаў і якая была адным ясным праменчы-кам у яго роспачлівай долі, ап-рача іх — сям’і князя М[іхала] Агінскага. Прасілі Цітуса, уга-ворвалі, каб уцякаў за мяжу. Высакародны, верны сяброў-ству з Францішкам Фелікс Рымовіч прыслаў яму паш-парт, грошы ад пецяр[бург-скай] арганізацыі і ўказанні па арганізацыі ўцёкаў. Цітус не згадзіўся. Ставіў пытанне: “Ці ўжо ўсё зроблена? Ці барацьба з непрыяцелем скончана? Ці, калі я ад’еду, ніхто не зойме ма-йго, як вы кажаце, небяспечнага месца? Калі хто мае загінуць на гэтым месцы, дзе знаходжуся, лепш сам загіну!”

Я ўспамінала ўжо ў нататках з 1863 года, што Пара-фіновіч, інж. Кушалеўскі (з Коўні) сведчачы супраць Яку-ба Г[ейштара], што той, буду-чы старшынём Выканаўчага Аддзела, пасля зняволення ча-льцоў Кіраўнічага Аддзела 10 ліпеня новага стылю прыкры-ваўся Цітусам. Д-р Дзічкоўскі назваў, дзе і ў каторыя гадзіны можна было яго знайсці. Дзель-ны, энергічны доктар Шапіра, яўрэй, прызначаны камісарам у Коўні, некалькіразова пры-сылаў Цітусу перасцярогу пра грозныя для яго прызнанні вя-зняў у камісіі ў Коўні.

 

Паліцыя, арыштоўва-ючы Цітуса165 ў Сыракомліхі, не была пэўная ў яго тоеснасці, наўва прозвішча Цітуса перад паліцыяй, а поым на камісіі вы-дала яго на смерць.

Мой дарагі брацік, як мала я ведаю пра цябе! Чаму цябе так пераследаваў і асудзіў завочна на смерць Мураўёў?

(Працяг у наст. нумары.)  

 

161 Зверху алоўкам рукой Апалоніі дапісана: “Шахаўскі аб’явіў волю Мураў[ёва], каб прыехала асабіста пабачыцца з ім і пагаварыць.

162 Тым лепей.

163 Белаазёрск — павятовы горад у Ноўгарадскай губ.

164 Перыяд кампаніі і поспехаў Серакоўскага.

165 Арыштованы 20.ХІІ.1863 г.

 

Як пераносіў пана Міхась Васілёк

Сёння ў Бела-русі рэдка прыгадваюць Міхася Васілька (Міхася Касцевіча,1905-1960) — заходнебеларускага па-эта, публіцыста і журна-ліста. Ён быў родам з вё-скі Баброўня Гарадзен-скага павета. У 1920-х-1930-х гадах прымаў ак-тыўны ўдзел грамадска-культурным і палітыч-ным жыцці Заходняй Бе-ларусі. Быў сябрам Бе-ларускай сялянска-ра-ботніцай грамады, ТБШ, арганізоўваў гурткі ТБШ, вёў культурна-ма-савую работу, працаваў сакратаром часопіса «Ма-ланка».

Друкавацца Мі-хась Васілёк пачаў у 1926 годзе ў віленскіх бела-рускіх газетах «Народная справа», «Наша праўда», часопісе «Маланка», сяб-раваў з Валянцінам Таў-лаем, Анатолем Іверсам, Максімам Танкам. У Ві-льні ў 1929 годзе выдаў  зборнік вершаў «Шум бара-вы», які быў канфіскаваны польскімі ўладамі. А ў 1937 го-дзе выйшаў яго другі паэтыч-ны зборнік «З сялянскіх ніў».

Вельмі папулярнымі ў 1920-х -1950-х гадах былі са-тырычныя вершы паэта «Эх, каб грошы…», «Гарэліца» і «Як я пана перанёс». Асабліва беларусы любілі слухаць, як чытаў са сцэны сам Міхась Ва-сілёк свой верш «Як я пана перанёс». Прыгадваецца ўспа-мін пісьменніка Аляксея Кар-пюка, як у 1960-м годзе пры-ехалі яны выступаць у Скі-дзель у РДК. У зале было шмат людзей. Старшыня выканкама аб’явіў, што першым выступіць пісьменнік Аляксей Карпюк. У гэты час наступіла мёртвая ці-шыня. Не паспеў Карпюк дай-сці да трыбуны, як з залы нехта крыкнуў: «А мы прыехалі не яго слухаць, а Васілька. Васі-лька нам давай!». А потым уся зала закрычала: «Васілька да-вай! Мы яго хочам паслухаць! Няхай нам прачытае «Як я пана перанёс!». І Карпюк пакінуў сцэну, а да людзей выйшаў Мі-хась Васілёк і пачаў чытаць і «Эх, каб грошы…», і «Гарэ-ліцу», і «Як я пана перанёс». І зала ад задавальнення проста гула як вулей.

Верш «Як я пана пе-ранёс!» Міхася Васілька ў За-ходняй Беларусі быў самым па-пулярным сярод простага лю-ду, асабліва на вёсцы. Вяскоў-цы гатовы былі яго слухаць штодзень, слухаць і смяяцца бясконца. Ды і самі людзі гэты верш завучвалі на памяць. Ён  — сапраўдны ўзор палітычнай лірыкі. Як лічыў Уладзімір Ка-леснік, у першапачатковай рэ-дакцыі верш называўся «Як я трапіў у камуністы». Рускі паэт са Смаленшчыны Міхаіл Іса-коўскі пачуў гэты верш ад на-сельніцтва Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года і пераклаў яго на рускую мову як наро-дны твор.

На думку таго ж Ула-дзіміра Калесніка, аўтар за-служыў гонару і пахвальбы ме-навіта ўдала знойдзенымі ха-рактарамі вобразаў-антагані-стаў, селяніна і паліцыянта (паліцмана), а таксама  востраю сатырычнай сітуацыяй, у якой трапна раскрылася істота ўза-емаадносін паміж прыгнеча-нымі і прыгнятальнікамі ў глу-хой, забітай правінцыі.

На пытанне паліцмана, як перайсці на другі бераг  рэч-кі, касец адказвае ветліва:

— Порткі скінь, — кажу, — панок,

І брыдзі паволі,

Тут вады, мой галубок,

Па трыбух, не болей!

 

Для панскага вуха ся-лянская гаворка здалася гру-баю кпінай. І ён сеў яму на ка-рак і сказаў: нясі на другі бе-раг. У першапачатковай рэда-кцыі верша было напісана, што селянін пакорна нёс паліцэй-скага, пакуль не адчуў каля ву-ха рэвальвера:

Гэткай штукі, далібог,

Я не бачыў зроду:

Сеў ад страху, а панок —

Ды булдых у воду…

(Уладзімір Калеснік. Лёсам пазнанае.

Мн., 1982.С.53).

 

У першай рэдакцыі верша паліцыянт арыштаваў селяніна за наўмысны замах на яго асобу. Верш выкрываў па-ліцэйскі гвалт над чалавечай годнасцю. Але паэт-сатырык міжвольна прыніжаў і селяніна, трактуючы яго як бедалагу-пакутніка. Селянін з верша Мі-хася Васілька скардзіцца на здзек, распавядае пра гвалт і ўніжэнне, а значыць — ён горка адчувае няволю, значыць — ён стаіць на парозе духоўнага аб-наўлення. Таму гэты верш та-ды і быў народным творам. Ме-навіта ён зацікавіў і Міхаіла Ісакоўскага. Але Міхась Васі-лёк палічыў неабходным яго перапісаць па-іншаму, зрабіць іншы варыянт верша. І гэта яму ўдалося ажыццявіць даволі па-спяхова. У новым ва-рыянце верша селянін з напалоханага небаракі стаў дасціпным і сме-лым чалавекам. Нават патрыётам, які знарок шабулдыхнуў паліцма-на ў ваду. Менавіта гэ-ты смелы ўчынак селя-ніна і радаваў увесь просты люд, які слухаў паэтаў верш. Людзі ат-рымлівалі задавальнен-не не так ад самога вер-ша ў цэлым, як ад таго факту, як смелы селя-нін кінуў паліцэйскага ў ваду. Людзі ўяўлялі гэ-ты малюнак і… ад за-давальненя радаваліся і смяяліся.

Прапаную чы-тачам «Нашага слова» верш Міхася Васілька «Як я пана перанёс» (Міхась Васілёк. Вы-браныя вершы. Мн., 1950. С.53-56).

Сяргей ЧЫГРЫН.

 

Як я пана перанёс

 

Добра помню — на Іллю

Чорт падбіў грашыці!

Ўзяў касу я ды смалю

За раку касіці.

Вось праз рэчку перабрыў —

Мост вадой пагнала, —

Выняў люльку, закурыў

Ды кашу памалу.

Бачу — паліцман ідзе

(Трэба ж знекуль ўзяцца!)

Ды пытае, як і дзе

Было б перабрацца.

-Порткі скінь, — кажу, — панок,

І брыдзі паволі,

Тут вады, мой галубок,

Па трыбух, не болей!

Здэцца, мовіў, як умеў,

Чым не спадабаўся?

Паліцман мой аж збялеў —

Гэтак узлаваўся.

-Я цябе, — кажа, — ў астрог» —

І кудысь яшчэ там…

Так дзярэцца, хоць, дальбог,

Развітайся з светам.

Лаяў, бэсціў ён мяне

Як толькі папала,

А яшчэ, нарэшце, не, —

І гэтага мала!

Азірнуцца не паспеў

(Каб ты праваліўся!),

Пан на карак мне уссеў,

Як мядзведзь, узбіўся.

— Во, нясі, — крычыць панок, —

На той бераг, хаме!

Ботам штурхае пад бок,

Лаецца «па маме»…

Павалок яго, быка,

Што ж пачнеш рабіці?

Неўпяршынку мужыкам

Панства валачыці.

Вось да пупа і вышэй,

І вышэй займае.

Мой панок аж да вушэй

Ногі задзірае.

Да глыбокага дапёр

І сабраўся з духам:

Будзеш помніць, жывадзёр,

Пачакай, псяюха!..

Гэткай штукі важны пан

Не чакаў ад роду:

Я прысеў, а паліцман —

Шабулдых у воду.

Вось як вам на мужыку

Ездзіць ды глуміцца:

Давядзецца ездаку

Ўрэшце і ўтапіцца!

 Міхась Васілёк, 1927 г.

 

Пра падзею падрабязна

Мілы голас Мілы

Пра тонкасці арт-дыпламатыі, слонімцаў, закаханых у дзіўную масквічку, і нешараговы openair

На мінулым тыдні па запрашэнні творчай галерэі «АртБУШ» і сяброў Слонім-скай суполкі ТБМ горад над Шчарай наведала маскоўская спявачка, кампазітар і аранжы-роўшчык Міла Ражкова. Ужо некалькі гадоў запар артыстка з сям’ёй адпачывае на Гара-дзеншчыне, упадабаўшы гэты край за адметныя прыродныя і архітэктурныя асаблівасці, ба-гацце гістарычнымі славутас-цямі і гасціннасць новых і ста-рых сяброў. Апошняе, відаць, — ці не галоўная прычына пры-цягнення ды вяртанняў сюды пасля знаёмства з Беларуссю колькі летаў таму.

За апошнія два тыдні слонімскія ды іншыя сябры ня-рэдка пыталіся ў мяне: адкуль вы знаёмыя з такой выбітнай, такой дзівоснай і яркай арты-сткай, як атрымалася, што яна патрапіла ў Слонім? І амаль ні-хто не верыў, што мы пазна-ёміліся з Мілай зусім нядаўна — дзякуючы зноў жа ТБМ і Га-радзенскаму аддзяленню Саю-за беларускіх пісьменнікаў. І адбылося гэта ўсяго толькі на пачатку жніўня ў Дзятлаве — Зачэпічах, на абласным свяце беларускай паэзіі, куды Міла была запрошана з выкананнем сваіх беларускіх песень. Так ужо сталася, што мы адразу «настроіліся» на адну хвалю, і паразумеліся, і пасябравалі… Я адразу адчула душэўнасць і добразычлівасць  гэтага пры-гожага чалавека, прывабнай, сапраўды мілай дзяўчыны. Трапіўшы аднойчы на Бела-русь і пачуўшы нашу мову, яна, расійская спявачка, натхні-лася меладыйнасцю гучання беларускай гаворкі, беларус-кай песні. Чулая душа не за-сталася абыякавай да пачутага і ўбачанага, і творчым вынікам стала з’яўленне не адной і нават не дзвюх песень: быў запісаны цэлы «Беларускі альбом», а ў дадатак — яшчэ і «Беларускі сінгл». Так і атрымалася, што пачаўшчы выконваць свае бе-ларускія песні на Беларусі, Мі-ла Ражкова папулярызуе бела-рускую мову сярод белару-саў…

Дамаўляючыся пра сольны канцэрт у Слоніме, мы вырашылі, што прадставім слухачам менавіта «Беларускі альбом» Мілы. Надта ж кра-нальна гучаць у яе арыгіна-льнай аранжыроўцы ўключа-ныя ў альбом народныя песні ды таксама ці не ўсім цяпер вя-домы паланэз «Развітанне з Ра-дзімай» Міхала Клеафаса Агін-скага на словы Сержука Сока-лава-Воюша. Пераважную бо-льшасць песень, якія склалі «Беларускі альбом» Мілы Раж-ковай, пераклала з рускай на беларускую мову гарадзен-ская паэтка Альжбета Кеда. Тэ-кстамі песень сталі вершы рус-кіх паэтаў і вершы самой Мілы.

Падводзячы пэўныя вынікі тых гарачых жнівеньскіх дзён, зараз можна сказаць, што мы разам зрабілі Слоніму гэты падарунак, падарунак-суст-рэчу. І сустрэча з артысткай сталася сапраўдным святам чароўнай музыкі і паэзіі для ўсіх, хто быў здольны гэта аца-ніць. Нельга сказаць, што слу-хачоў на пляцоўцы ля драм-тэатра, дзе з дапамогай раён-нага аддзела культуры мы нала-дзілі канцэрт, было многа. Многа іх не было, але былі тыя, хто прыйшоў менавіта «на Мілу Ражкову» і яе «Беларускі альбом», прыйшоў паслухаць выкананне менавіта такога ўзроўню… (Пра ўзровень: Міла Ражкова — двойчы чэмпіён свету па фальклоры па версіі Сусветнай Асацыяцыі фальк-лорных фестываляў, лаўрэат і дыпламант мноства міжнарод-ных музычных конкурсаў, вы-пускніца Ніжагародскай кан-серваторыі па класе класічнай гітары). І верце — гэта быў са-праўдны пір… Пятнаццаць выдатнейшых музычных ну-мароў у стылях фолк, блюз, індзі не пакінулі абыякавымі нават немаўлят, якія прыехалі на канцэрт у вазочках… Спы-няліся на наш open-air і мінакі, але, саромеючыся, некаторыя сыходзілі, з чаго мы зрабілі вы-снову: трэба прывучаць «паза-сталічнага» слухача да густоў-най музыкі, выхоўваць яго культуру і — больш таго — сме-ласць слухаць не тое, што ўсе (але гэта тэма для асобнай гаво-ркі)… І яшчэ зразумелі: мы сустрэнемся ў Слоніме зноў, а тое, што адбылося (і ўдалося) — гэта рэпетыцыя будучых дзеяў, «дзеяў над Шчарай»… Бо ідэі — спеюць, з’яўляюцца новыя — штодня. Мы ўжо цяпер ведаем, чым на наступны год можам здзівіць гэты гарадок з няпро-стым характарам, і паспрабуем гэта зрабіць. Зноў і зноў… Та-му, Міла, ты абавязкова пры-едзеш у Слонім! Тут чакаюць цябе. Гэты горад ужо закаханы ў твой залацісты, аксамітавы голас і вялікае сэрца! І гэта — каханне з першага погляду…

Святлана АДАМОВІЧ,

Слонім.

 

16 верасня

ў Мажэйкаве Лідскага раёна пройдзе 2-гі адкрыты фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага

“Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі” .

Праграма вельмі насычаная.

Запрашаем. 

 

Сучасная і актуальная Антычнасць

Вякі-стагоддзі, тысячагоддзі пільна ўзіраюцца на егіпец-кія піраміды. А яны і не збіраюцца сыходзіць у нябыт. Не развітва-ецца з чалавецтвам і культура (эпас, архітэктура, скульптура, гісторыяграфія, літаратура і інш.) Антычнасці — матэрыяльная і духоўная прастора Старажытнай Грэцыі і Рыма. Літаратура ста-ражытных грэкаў і рымлян і на сённяшні дзень — узор прыгожага пісьменства. Гэта і яна — «віноўніца» паўстання такой планетарнай з’явы, як Адраджэнне, гэта яна сваімі вытокамі паслужыла і слу-жыць штуршком для творцаў на літаратурных абсягах у пазней-шыя часы і сённяшнія таксама. Не будзь Антычнасці, наўрад ці прыгожае пісьменства Еўропы мела б свае вялікія дасягненні. Менавіта там бяруць пачатак творчыя парывы Дж. Бакачо, Ф. Рабле, М. Сервантаса, Уіл. Шэкспіра і іншых выдатных адра-джэнцаў. Як цяжка пералічыць імёны паслядоўнікаў Антычнасці, так не вельмі лёгка вычарпальна назваць імёны творцаў спалу-чэння Духа і Слова Старажытнай Грэцыі і Рыма.

На вялікую радасць і інтэлектуальна-маральнае зада-вальненне сённяшні беларускі чытач мае мажлівасць азнаёміцца з творчасцю выдатнага рымскага паэта-эпіграміста Марка Вале-рыя Марцыяла [каля 40 — каля 104 гг.]. Нарадзіўся паэт у Іспаніі, але большую частку свайго жыцця правёў у Рыме [64-98 гг.] на становішчы кліента — вольнага чалавека, які аддаваўся пад апеку патрона і які знаходзіўся ў залежнасці ад апошняга. Але ўжо будучы матэрыяльна забяспечаным Марцыял не адмовіўся ад гэтай «службы-пасады»: яна жывіла яго музу багатым жыццёвым матэрыялам.

Літаратурным зацікаўленнем паэта быў жанр эпіграмы. У гэтай форме ён выдаў 15 (пятнаццаць) кніжак. Апроч трох тэматычна аб’яднаных зборнікаў «Відовішчы», «Падарункі» і «Гасцінцы», 12 (дванаццаць) выпускаў мелі змешаны змест. У сваіх вершах Марцыял хваліць імператараў і знаць і разам з тым малюе жыццё людзей розных сацыяльных пластоў, цяжкае стано-вішча беднага люду. Сам паэт быў доўгі час у такім сацыяльным статусе.

Эпіграмы Марцыяла (пераважна на побытавым матэры-яле) вылучаюцца дасціпнасцю, едкасцю, сцісласцю, парадакса-льнай канцоўкай і, канешне, пранікнёным псіхалагізмам, хаця і пазбаўлены сатырычнай сілы, як, скажам, паэзія яго сучасніка і сябра Д. Ювенала. Жыў паэт у складаныя часы, нават пры Нероне, які прымусіў філосафа Сенеку — блізкага Марцыялу чалавека — ускрыць сабе вены за прыналежнасць да антынеронаўскай змовы.

Славу Марцыялу прынеслі эпіграмы, напісаныя ў элегічнай афарбоўцы (двухрадкоўі, халіямбы (кульгаючыя ямбы) і інш.). Яны, эпіграмы (надпісы) для нас нібыта спісаны са з’яў сённяшняга чалавечага жыцця. А прайшло ж ужо з часоў іх напісання амаль дзве тысячы гадоў. І цяпер колькі ўзораў марцыялаўскай паэзіі — яго двухрадкоўяў. Трэба адзначыць, што ўся паэзія (і двухрадкоўі таксама) Марцыяла патрабуюць уваж-ліва-ўдумлівага прачытання.

 

***

Як цябе вораг мацнейшы адолеў — няслава і толькі.

А як слабейшы — тады ганьба навечна табе.

 

***

Некалі доктарам быў, а пасля стаў Дыяўл далакопам.

Робіць цяпер далакоп тое, што доктар рабіў.

 

***

Хочаш даведацца, Лін, што дае мне сядзіба ў Наменце?

Вось, што сядзіба дае: там я не бачу цябе.

***

Пэцкаеш ванну, Заіле, нашто, падмываючы зад свой?

Хочаш, каб большы быў бруд, сунь у ваду галаву.

 

***

Што ты крыжуеш раба, адцяўшы язык яму, Понтык?

Тое, пра што ён замоўк, зараз на вуснах ва ўсіх.

 

***

Дзівішся ты: патыхае смуродам у Марыя з вуха.

Нестар, твая тут віна: шэпчаш на вуха яму.

 

***

Спрытна абжуліў мяне ўчора шэльма шынкар у Равенне:

Чыстага раптам віна без разбаўкі прадаў.

 

***

Што ні пачне, аніяк да канца не даводзіць Серторый.

З ім і ў каханні, відаць, дзеўцы такая ж бяда.

 

***

З кім Лікарыда дружыла, усіх, Фабіян, пахавала

Да аднае: вось бы ёй з жонкай маёй падружыць.

 

***

Мы п’ем са шкла, а ты з муры смакуеш, Понтык. Навошта ж?

Келіх празрысты б ураз іншае выкрыў віно.

 

***

Хто дэкламуе, ухутаўшы воўнай гарляк свой і карак,

Пэўна ж, не можа ніяк ні гаварыць, ні маўчаць.

 

***

Пантыліян, чаму я не шлю табе сваіх кніжак?

Каб жа ж і ты мне сваіх, Пантыліян, не паслаў.

 

***

Ні медзяка ў маім доме. Мне, Рэгул, прадаць застаецца

Тое, што ты падарыў. Купіш ты, можа, у мяне?

 

***

Тука, ты ўсё вымагаеш, каб я падарыў свае кніжкі.

Не падару: хочаш ты іх прадаваць — не чытаць.

 

***

Ты гладыятарам стаў, дагэтуль жа быў акулістам.

Як гладыятар цяпер робіш тое, што доктар рабіў.

 

***

Гаўр, хто табе,багачу-перастарку, усё дорыць дарункі,

Як ты разумны, то ўцям, кажа табе ён: «Памры!».

 

***

Хочаш за Прыска пайсці? Паўла, бачу: ты не дурная.

Прыск жа не хоча цябе? Што ж — дык і ён не дурны.

 

***

Вечна цябе ўсе распуснікі, Феб, да стала запрашаюць.

Той, каго кормяць яны, чысты не будзе ва ўсім.

 

***

Лесбія божыцца: не аддавалася дарма ніколі.

Так, за любошчы яна плоціць заўсёды сама.

 

Дурніца

Не прытвараецца ён і блазна з сябе ён не строіць.

Хто не пражэцца мудрыць, той і напраўду мудрэц.

Цыцэрон на пергаменце

Гэты пергамент, узяўшы сабе ў спадарожнікі, думай,

Што з Цыцэронам самім ты каратаеш свой шлях.

 

Эпіграму Марцыяла высока цанілі Г.Э. Лесінг, І. Гётэ, Ф. Шылер, А. Міцкевіч, А. Пушкін і іншыя.

А цяпер застаецца дадаць, што кніжка выбраных эпіграм Марцыяла днямі выйшла ў сталічным выдавецтве «Альфа-кніга». Пераклад з лацінскай мовы належыць Анатолю Клышку. Ён — знакавая фігура ў нашым культурным космасе сённяшнега дня.

Анатоль Канстанцінавіч Клышка — заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнік, мовазнаўца, педагог, перакладчык. Аўтар каля 20 кніг, сярод якіх беларускі «Буквар» (50-годдзе якога адзначаецца сёлета, у год 400-годдзя самага першага беларускага “Буквара”, і які ў свой час на Лейпцыгскім кніжным кірмашы атрымаў «Залаты медаль»), а таксама рускага і польскага буквароў, «Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга» (1983, восем перавыданняў), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (1983), пера-клад са старажытнагрэцкай мовы аднаго з першых раманаў пра каханне ў еўрапейскай літаратуры «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» Лонга (1991), «Беларуска-польскі размоўнік» (1992), «Прыгаршчы языкаломак» (2011), «Беларускія народныя казкі: Расказваў неяк Міхалка з Данеяк» (2011), «Тысяча арэшкаў: загадкі для дзяцей і дарослых» (2012), пераклад «Новага Запавету» (2014, з грэцкага тэксту паводле найаўтарытэтнейшага штутгац-кага выдання) і інш.

Яўген Гучок.

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Менск) і Рускі музей фатаграфіі (г. Ніжні Ноўгарад) запрашаюць на выставу «Максім&Максім», прымеркаваную да 160-годдзя ніжагародскага фатографа М. П. Дзмітрыева

Што аб’ядноўвае класі-ка беларускай літаратуры Ма-ксіма Багдановіча і генія рускай фатаграфіі Максіма Дзмітры-ева, акрамя імя?

— Гэта горад, які даў прытулак абодвум, — Ніжні Но-ўгарад, майстэрня «Новая фо-тография М. Дмитриева» з’яві-лася ў Ніжнім у 1886 годзе, ся-м’я Багдановічаў пераехала ў горад на Волзе на 10 год пазней.

— Гэта талент, які меў ко-жны з іх: Максім Багдановіч уводзіў новыя формы ў бела-рускую літаратуру, Максім Дзмітрыеў узняў мастацтва фатаграфіі на якасна новы ўзровень.

Майстэрня М. Дзміт-рыева з’яўлялася цэнтрам прыцягнення, зрабіць фатагра-фію на памяць прыходзілі вя-домыя ніжагародцы і госці го-рада. Дзякуючы фатографу мы маем унікальныя здымкі к. ХІХ — пач. ХХ стст., на якіх Ма-ксім Горкі і яго сям’я, пісьмен-нік Яўгеній Чырыкаў,  бацька паэта Адам Багдановіч, яго родныя — сёстры, пляменнікі і пляменніцы. Гэтыя фатаграфіі з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і  Рускага музея фатаграфіі  будуць прад-стаўлены ў межах выставачнага праекту «Максім & Максім».

Адкрыццё выставы

6 верасня 2018 года а 18-й гадзіне.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Менск, вул. М. Багдановіча, 7а;

тэл.: (017) 334 07 61,

(017) 334 42 69.

 

 

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *