НАША СЛОВА № 37 (1396), 12 верасня 2018 г.

Серада, Верасень 19, 2018 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У верасні месяцы нам удалося некалькі выправіць сітуацыю. Падпіска вырасла на 200 асобнікаў, але ў гэтым ёсць заслуга толькі рэдакцыі газеты і некалькіх перадавых арганізацый. У цэлым па краіне сітуацыя застаецца вельмі складанай. На чуць-чуць падрасла падпіска ў Берасцейскай, Віцебскай, Магілёскай абласцях, а ў Гомельскай нават упала

Ліпень Верасень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       12    14

Бяроза р.в.                3      8

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             6      6

Ганцавічы р.в.          —       —

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          3       3

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             2       2

Ляхавічы р.в.            2       1

Маларыта р.в.          1       1

Пінск  гор.                7       7

Пружаны р.в.           5       5

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     45      51

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            15     17

Віцебск РВПС           1      1

Верхнедзвінск р.в.    4      4

Глыбокае р.в.            7      7

Гарадок р.в.              —       —

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           1      1

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     17     17

Орша гор.                 5      5

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             6       6

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 —       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               1       2

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  6       6

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    76      80

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             3       3

Барысаў гор.            4       4

Вілейка гор.              2      2

Валожын гор.           4      6

Дзяржынск р.в.        6      7

Клецк р.в.                 —       4

Крупкі р.в.               3       3

Капыль р.в.              1      22

Лагойск                     5       5

Любань р.в.              1       1

Менск гор.           174    189

Менск РВПС          11     11

Маладзечна гор.      8       9

Мядзель р.в.            2      2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.              8     30

Смалявічы р.в.        2       2

Слуцк гор.               5       5

 

Салігорск гор.          4       5

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            3       4

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             2       2

Усяго:                   253    321

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          2      2

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —       —

Гомель гор.             17     17

Добруш р.в.              2      2

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       17    13

Жлобін гор.               1      —

Калінкавічы гор.       2      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               2       2

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     49      47

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                1       1

Ваўкавыск гор.         4       4

Воранава р.в.            3     18

Гародня гор.           33     36

Гародня РВПС        14     14

Дзятлава р.в.             5     15

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       3       3

Карэлічы р.в.            1     16

Масты р.в.                2       2

Наваградак гор.       4      21

Астравец р.в.            2       2

Ашмяны р.в.             3       3

Смаргонь гор.           6      6

Слонім гор.                8     31

Свіслач р.в.               3       3

Шчучын р.в.             2       3

Ліда                            9     44

Усяго:                    104   223

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  2      2

Горкі гор.                  1      2

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2       2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            1       1

Магілёў гор.            15    17

Асіповічы гор.          8     10

Слаўгарад р.в.           1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             2       3

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                —       1

Усяго                       35     42

Усяго на краіне:  562   764

 

Не дамо прапасці “Нашаму слову”!

 

Шаноўныя сябры ТБМ.

“Наша слова”, як і ўсе недзяржаўныя выданні, пера-жывае цяжкія часы. Папяро-выя СМІ ў Беларусі маюць праблемы ў сувязі з тэндэнцы-яй захаплення грамадства элек-троннымі СМІ. Гэтая з’ява ча-совая. У заходніх краінах такі шлях ужо пройдзены, і там зноў пачалі расці наклады папяро-вых СМІ. Але пакуль такое ад-будзецца ў нас, найбольш слабыя выданні загінуць. Нават такая магутная структура, як “Наша ніва”, не вытрымала і пазбавілася папяровай версіі. Што праўда, “Наша ніва” імк-нецца вярнуцца на паперу, выдала першы нумар часопіса “Наша гісторыя”. “Наша ніва” справіцца.

“Наша слова” — газета бедная. Калі мы закрыемся, ніякай “Нашай геаграфіі” ці яшчэ чаго больш не выпусцім.

У апошнія гады коль-касць падпісчыкаў “Нашага слова” стабільна падае. У су-вязі з гэтым газета трапіла ва ўсе даведнікі як тая, якая дэ-градуе і непазбежна закрыецца. А гэта значыць, што мы не ат-рымаем ніадкуль ніякай пад-трымкі. Спадзявацца на цэнт-ральны офіс ТБМ не выпадае. Управа занятая ўтрыманнем сядзібы, таму ўсе надзеі на рэ-гіянальныя арганізацыі. Тут задача простая — 50% сяброў арганізацыі павінны падпісваць газету. І так трэба лічыць коль-касць сяброў ТБМ пры выба-рах на з’езды і іншыя форумы.

Ёсць у Слуцку пяць  падпісчыкаў — значыць сяброў там не больш дзесяці. Падае ў Лідзе падпіска да дзевяці чала-век, значыць і лічыць будзем 18 чалавек на ўсе 10 зарэгіст-раваных і незарэгістраваных лідскіх структур.

Прадоўжым гуляць у дутыя лічбы — страцім газету, а за ёю і ўсю арганізацыю. А, можа, яшчэ пазмагаемся? Мо-жа, нам яшчэ не ўсё абыякава?

Тады, шаноўныя стар-шыні арганізацый і суполак, лёс газеты ў вашых руках. Не-абходна тэрмінова па ўсёй кра-іне арганізаваць падпісную кампанію і з месяца ў месяц на-рошчваць колькасць падпіс-чыкаў, каб выйсці на 1000 асо-бнікаў яшчэ сёлета.

Станіслаў Суднік.      

Дзень беларускай вайсковай славы

Паводле тра-дыцыі, якая вядзец-ца з першых гадоў беларускай незалеж-насці, аматары гісто-рыі сабраліся на Крапівенскім полі, дзе 8 верасня 1514 года адбылася славу-тая бітва пад Вор-шай.

Непадалёк ад вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёна, на беразе ракі Крапі-ўны, увечары 8-га верасня адбылася штогадовая імпрэза ў гонар беларускай вайсковай славы — пераможнай бітвы войска Вя-лікага Княства Літоўскага з ма-скоўскім войскам.

Каб адзначыць 504-я ўгодкі гістарычнай падзеі, сю-ды прыехалі аршанцы, магілёў-цы, віцябляне — усяго каля двух дзясяткаў чалавек.

Людзі прывезлі з сабой бел-чырвона-белы сцяг і квет-кі, якія ўсклалі да падножжа вялікага крыжа з надпісам «Ге-роям аршанскай перамогі». Тут жа адбыўся невялікі мітынг, дзе прамоўцы згадвалі слаўныя гады беларускай гісторыі.

— Мы ўсе спадзяемся, што прыклад нашых прашчу-раў будзе натхняць нашчадкаў на добрыя справы яшчэ доўгія гады. І што любоў да Радзімы і яе сімвалаў будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне як найвялікшая каштоўнасць, — сказаў актывіст аршанскай су-полкі Таварыства беларускай мовы Юрый Нагорны.

Кветкі ўсклалі і да па-мятнага каменя на беразе Кра-піўны, якім пазначана месца Аршанскай бітвы. І крыж, і ка-мень з’явіліся ў гэтых мясці-нах, дзякуючы клопату аршан-скіх актывістаў, якія ўсталява-лі іх у пачатку 1990-х гадоў.

З таго часу на ўгодкі пераможнай бітвы, якая ўва-йшла ў гісторыю, неабыякавыя людзі збіраюцца тут штогод, не зважаючы на міліцэйскія раз-гоны, якія пачаліся ў 2007-м. Сёння ўвечары міліцыі тут заўважана не было. Нехта з удзельнікаў пасля ўрачыстай імпрэзы скіраваўся дахаты, а нехта вырашыў застацца да раніцы, каб сустрэць світанак каля сяброўскага вогнішча.

Радыё Свабода.

 

Алесю Краўцэвічу – 60

Аляксандар Канстанцінавіч КРАЎ-ЦЭВІЧ (нар. 13 ве-расня 1958, вёска Лупачы Мастоўскага раёна) — беларускі гісторык і ар-хеолаг. Доктар гістарычных навук (1998), пра-фесар. Лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча, 2013.

Скончыў БДУ (1981). У 1981-1984 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута археалогіі АН СССР. У 1985-1987 гадах працаваў малод-шым навуковым супрацоўнікам аддзела архе-алогіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кі-раўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У (1994-1995) гадах займаў пасаду першага прарэктара Гара-дзенскага дзяржуніверсітэта.

У 1995 годзе паступіў у дактарантуру БДУ (1995-1998). 4 снежня 1998 года ў Інсты-туце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктар-скую дысертацыю па тэме «Вялікае Княства Лі-тоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: ге-незіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах».  Ад лютага 2005 года сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар шэрагу кніг.

Даследуе беларускае Сярэднявечча, па-літычную гісторыю ВКЛ. Ад чэрвеня 2015 года вядзе цыкл перадач «Загадкі Беларускай гісто-рыі» на тэлеканале Белсат.

Вікіпедыя.

 

Універсітэт імя Ніла Гілевіча пачаў набор на падрыхтоўчыя курсы

7-га верасня ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прайшло першае сумоўе з нагоды адкрыцця падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Аргані-затары плануюць наладзіць падрыхтоўку навучэнцаў па пры-кладна дзесяці дысцыплінах.

— Апроч непасрэдна навучання, плануем ладзіць серыю бясплатных майстар-класаў для ўсіх ахвотных, — кажа выканавец абавязкаў рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў, — Самі курсы яшчэ ў тым унікальныя, што яны прызначаны для ўсіх узростаў. Адзін такі кірунак — гэта падрыхтоўка дзяцей да ЦТ. І будуць спецыяльныя выкладчыкі, якія рыхтуюць. Другая катэгорыя — гэта студэнты, якія ўжо вучацца, але хочуць атры-маць дадатковыя веды па беларускай мове, па замежнай, па гісторыі. Трэцяя група — гэта ўсе астатнія. Гэта могуць быць і пенсіянеры, людзі сярэдняга веку. Яны будуць вывучаць у асноўным гісторыю Беларусі і беларускую мову.

Кошт курсаў складае 200 беларускіх рублёў, у якія закладзены 72 гадзіны заняткаў. Працягласць курсаў — тры ці шэсць месяцаў. Кожны студэнт можа выбраць ад адной да трох дысцыплін і сам размеркаваць гадзіны. Афіцыйны пачатак курсаў адбудзецца 24 верасня. Іх распачне майстар-клас Уладзіміра Арлова.

Алена Вільтоўская.

Беларускае Радыё Рацыя.

Менск.

 

«КАРАБЕЛЬ» ДА БЕЛАРУСІ

Тыдзень беларускага пісьменства і друку, пачатак навучальнага года — клопатны  час і для сяброў ТБМ, каб чарговы год ў навучанні і вы-хаванні дзяцей і школьніцтва стаў  шляхам да роднай мовы і культуры.

1 верасня Раіса Хвір з беларускамоўнымі віншаван-нямі выступала на ўрачыстай лінейцы ў Нясвіжскай гімназіі. Зоя Кулік сустрэла Свята пер-шага званка з грамадой вучняў і настаўнікаў СШ № 1 г. Няс-віжа.

Яшчэ раней, 29 жніў-ня, Станіслава Вальчык право-дзіла беларускі адукацыўны майстар-клас у межах  раённай жнівеньскай нарады. Даўнія беларускія слоўкі, прыказкі ды загадкі, гульні ды пацешкі — пацяшалі і дарослых. Жывымі ілюстрацыямі падмацоўвала яе культуралагічны аповед Ва-лянціна Аляксандраўна Валь-чык з Карцэвіч.

31 жніўня сябры ТБМ віталі вялікую і друж-ную грамаду дзіцячага садка № 4 «Караблік дзяцінства», разам падсумоўвалі зробленае, абмяркоўвалі новыя праекты.

Адна з адметнасцяў працы кіраўніцтва і выхаваце-ляў гэтай установы — разна-стайнасць падыходаў у засва-енні беларусазнаўства, набыт-каў матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, найперш — роднай мовы. Беларускае сло-ўка, трапны народны выраз тут на кожным кроку, куды ні глянь.

Падзеяй свята стала «здача пад ключ» новага вы-хаваўчага аб’екта — «Альтанкі дзяцінства » — беларускай хаткі з усім яе празаічна-паўся-дзённым і духоўна-святочным начыннем (госці да гэтага па-дарылі яшчэ макацёр на лаўку, капылок пад лаўку ды коціка на лежачок печы). Добрая, амаль казачная задума набыла сваю рэальную канкрэтыку і выхаваўчую нагляднасць. Ня-ма сумнення, «Альтанка» стане гасцінным і ўтульным класам, дзе маленькія выхаванцы ат-рымаюць урокі памяці, народ-най мудрасці і сэнсу. Без гэтага навыку чалавек становіцца ў моры жыцця не трывалым ка-раблём, што кіруе да сваёй мэ-ты, а класічнай трэскай на хва-лях.

Загадчыца садка Во-льга Пуляк уганаравала сяб-роў ТБМ падзячнымі лістамі за «актыўны ўдзел у выхаваў-чым працэсе з мэтай папуля-рызацыі роднай мовы і нацы-янальнай культуры, метады-чную дапамогу падчас рэалі-зацыі праекта «Альтанка дзя-цінства».

Так хочацца, каб новы навучальны год стаў шляхам да Беларусі.

Вольга Карчэўская.

Біблія — кніга для ўсёй сям’і

Сямейнае свята Бібліі прайшло 2 верасня ў менскай царкве «Ласка Божая». Яно бы-ло прысвечана 501 гадавіне выдання Францішкам Скары-нам самай галоўнай і чытанай кнігі на свеце. Пастар царквы Алег Іванавіч Акуленка прыві-таў усіх гасцей і пажадаў дзецям поспехаў у новым навучаль-ным годзе, у тым ліку ў выву-чэнні Бібліі.

Свята распачаў дзіця-чы хор царквы. Канцэрт пра-цягнулі іншыя музычныя ка-лектывы. Прагучалі  песні на вершы Рыгора Барадуліна. У розных кутках на вялікім пля-цы былі арганізаваныя аддзя-ленні з гульнямі, віктарынамі і конкурсамі на біблейскія тэмы.

У адным з куточкаў дзеці праходзілі па геаграфіч-ным шляху Францішка Скары-ны, у другім  — пісалі пер’ямі ўрыўкі са Старога і Новага За-паветаў, у трэццім — адгадвалі рэбусы  з біблійнымі тэкстамі. Цэламу гурту хацелася патра-піць мячом у намаляванага Га-ліяфа. Дарослыя ў гэты час аб-меньваліся паміж сабой летнімі ўражаннямі і іншым карысным досведам. Нядзельны вечар быў поўны сонечнай і сяброў-скай цеплыні.

Мерапрыемства свед-чыць пра тое, што для новых пакаленняў беларусаў Біблія становіцца сямейнай кнігай, з якой можна чэрпаць мудрасць, супакой і лад. Інтэрактыўная форма засваення Кнігі кніг па-беларуску з’яўляецца карыс-най і эфектыўнай.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Гістарычнай інфармацыі стане больш

Інтэлектуальнае жыццё сталіцы ажывіў выхад новага навукова-папулярнага выдання. У менскай кнігарні «Акадэмкніга» адбылася прэзентацыя першага нумара часопіса  » Наша гісторыя». Рэдактар выдання Андрэй Дынько прадставіў аўтараў. Сярод іх — 4 дактары і 8 кандыдатаў наук. На імпрэзе прысутнічалі Алесь Белы, Зміцер Дрозд, Таццяна Бабкова і іншыя.

Часопіс апавядае пра палітычную мадэль Рэчы Паспалітай, прапануе прыгоды з гісторыі Жабера — замка, які штурмавалі два каралі, нагадвае пра дзейнасць патаемнай групы аршанскай моладзі ў 30-тыя гады. Рубрыка «Наша страва» паведамляе пра канон беларускай кухні, а ў раздзеле «Гаспадарка»  пішацца пра панскія цукраварні.

— Гістарычная літаратура карыстаецца попытам, часопісам зацікавіліся чытачы, ён даступны па кошце (5 рублёў), і гэта радуе, — адзначыў спадар Андрэй Дынько. — Першую частку накладу хутка раскупілі. Мы будзем рых-таваць другі, вераснёўскі нумар».

Часопіс будзе развівацца, яго прынцыпамі будуць аб’ектыўнасць і  сістэмнасць. Яго падпісны індэкс на наступны год:  18008.

Эла Дзвінская.

На фота аўтара: у кнігарні «Акадэмкніга».

Прайшлі лекцыі «Гістарычнай школы» з Алегам Трусавым

У чацвер, 6 верасня, адбылася лекцыя і прагляд дакументальных гістарычных стужак з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара «Універсітэта імя Ніла Гілевіча», Ганаровым старшынём ТБМ на тэму «Помнікі архітэктуры старажытнага Наваградка». На лекцыі быў паказаны белсатаўскі фільм сп. Краўцэвіча «Старажытны Наваградак. Горад славян і балтаў».

У панядзелак, 10 верасня, прайшла лекцыя на тэму «Помнікі архі-тэктуры Наваградчыны (замак у Любчы, касцёл ва Уселюбе і інш.)»

Наш кар.

 

Любоў, якая працягвае род Содаляў

13 верасня надыходзіць 81-першая гадавіна з дня народзінаў бы-лога сябра Рады ТБМ літаратура-знаўца Уладзіміра Содаля. Сям’я пісь-менніка рыхтуе  кнігу ўспамінаў сяб-роў, калегаў і аднадумцаў пра Ула-дзіміра Ілліча. Збор мае ўмоўную назву: «Буйніцы і драбніцы з успа-мінаў пра Уладзіміра Содаля». Удава пісьменніка Клара Барысаўна парад-куе  архіў  рупліўца беларушчыны, захоўвае асобнікі кніг, перагортвае нататнікі, пераглядае фотаздымкі. У добрай гаспадыні па-ранейшаму ўту-льна ў пакоях, прыгатаваны смачны пачастунак.

Калісьці 22-гадовы студэнт педінстытута Уладзя Содаль, суст-рэўшы маладзенькую Клару Каратке-віч у парку Горкага і ўзяўшы яе за руку, адчуў цяпло і энергію.  Мена-віта таму ён вырашыў пайсці па жыцці з дзяўчынай з тэхналагічнага інсты-тута, а філфакаўскія дзяўчаткі крыху раўнавалі.

У Клары Барысаўны цяпер прыемныя навіны: іх унук Сяргей Чы-лікін, які разам з дзядулям выдаваў свае кніжачкі, па заканчэнні ўнівер-сітэта працуе ў Кракаве. Там, дзе вы-даў «Дудку беларускую» Францішак Багушэвіч і дзе марыў пабываць сам літаратурны даследчык. У Сяргея і Наталлі нарадзіўся сын Багдан. Другі праўнук Уладзіміра Ілліча — Дамінік сёлета пайшоў у першы клас.

У апошнія гады жыцця Ула-дзімір Ілліч працаваў над сваім рада-водам, збіраў звесткі пра родных лю-дзей і дарагія з маленства мясціны. Узгадваў пра дзеда Паўла, які меў паравы млын, і пра дужага прадзеда Несцера, які на паляванні аднойчы барукаўся з медзведзем. А на іншым маленькім аркушыку была занатава-на яго размова з цётачкай:

«Цётачка Маня! Вы ў нас засталіся адна на ўсіх. То з кім мне пагаварыць, як не з Вамі. А пага-варыць ёсць пра што. Ну, найперш, якім Вам помніцца даваенны Мор-маль? Наша Задзірэўка? Мормаль-ская царква, папоў дом, школа? Ну і багата што. Мой тата Ілля, ягоны млын. Пра ўсё гэта я ў Вас пытаюся, бо Вы мяне няньчылі, вазілі ў сама-робнай калясцы. Я тую калясачку трохі помню, там адно калёсіка туды-сюды хадзіла…»

У адной з тэчак  знаходзіліся вершы, якія пісь-менніку прысвяцілі Аркадзь Нафрано-віч, Сяргей Даві-довіч, Святлана Багданкевіч. Адзін з вершаў для яго на-пісаў любы ўнук Сержык.

Клара Ба-рысаўна перадала пажаўцелы блакнот. На адной са старо-нак у ім занатавана:

«У гэты дзень у мяне адбы-лася сустрэча  з Аляксандрам Ста-ляровым, колішнім старшынём Бела-рускага тэлебачан-ня і радыё, зараз — дырэктарам выда-вецтва «Беларусь». Не ведаю, што зда-рылася з ім, але ён быў занадта давер-лівы і адкрыты, абдымаў  мяне і казаў:

— Вы мой настаўнік! — Казаў гэта мне  і сваім падначаленым кале-гам.

— Глядзіце, што такое выда-вецтва » Беларусь» і колькі мы ўсяго на-выдавалі! Выбірай-це, што хочаце. Хо-чаце Шаранговіча? Хочаце…

Я быў крану-ты яго ўвагаю. Тро-шкі разгубіўся, ад-маўляўся ад пада-рунка, ад гасцінца. Але Сталяроў быў настойлівы:

— Ды кіньце Вы гэтую сціп-ласць! Вы ж мой настаўнік! Вы мяне вучылі. Мо, я тады не ўсё разумеў, не з усім згодны быў. Але цяпер бачу: ваша была праўда! Я час-та вас успамінаю.

Пасля такой эмацыйнай і нечаканай сустрэчы ішоў я і думаў: «Са спадаром Сталяровым пры на-годзе трэба спаткацца і больш глы-бока распытацца, у чым ён лічыць мяне сваім настаўнікам. Ён жа быў старшыня Дзяржкамітэта па тэле-бачанні і радыёвяшчанні, а я — усяго толькі кіраўніком студыі «Ліцэй».

Уладзімір Ілліч звязваў нас  з літаратарамі мінулага стагоддзя, злучаў з даінтэрнэтаўскай парой, калі лісты ад праўнучкі Францішка Багу-шэвіча і ад Зоські Верас прыходзілі яму проста ў паштовую скрынку.

У верасні сябры ТБМ разам з краязнаўцам наведалі месца спачыну Уладзіміра Ілліча на могілках за Аст-рашыцкім Гарадком. Прастор поля і лесу заспакойвае погляд наведваль-нікаў. Вецер гайдае высокія травы і дрэвы.

У Астрашыцкім гарадку Уладзімір Содаль працаваў у дзіця-чым санаторыі настаўнікам. Там жыла і была пахаваная яго матуля Аляк-сандра Несцераўна.

Думалася пра тое, як сумна перажываць час, калі паплечнікі ста-новяцца гранітнымі плітамі ці веліч-нымі шэрымі валунамі. Надпіс на ме-марыяльнай пліце пісьменніка скла-дзены па-беларуску і з любоўю, якая не скончылася, а працягваецца:

«Вечная памяць любаму му-жу, роднаму тату, незабыўнаму дзя-дулю. Смуткуем, смуткуем і любім цябе».

Любоў доўжыцца ў дзецях, унуках і праўнуках, ва ўсім родзе Со-даляў.

Эла Дзвінская.

На здымках:

  1. Жонка пісьменніка зберагае яго творы, фота аўтара;
  2. Клара Барысаўна і Ула-дзімір Ілліч Содалі. Фота з сямейнага архіва;
  3. Помнік Ул. Содалю, фота аўтара.

Фэст беларускай кнігі і прэсы ў піўной Лідзе

8 верасня Ліда святка-вала 695-годдзе з дня засна-вання. Тут праходзіў і 4-ты фестываль Lidbeer.

Адзін з высокапастаў-леных лідскіх чыноўнікаў, дзе-лячыся ўражаннямі, сказаў:

— Падалося, што Ліда раптам ўзяла і перанеслася ў іншую краіну.

— А ў якую?

— Ды, мабыць, у Бела-русь.

Так адрозна, па-бела-руску, выглядала Ліда 8 вера-сня 2018 года ад Ліды што-дзённай, звыклага гарадка Паў-ночна-заходняга краю.

“Твае гады, твае ста-годдзі — на славу будучых вякоў” — пад такой назвай пра-йшла ўрачыстая частка свят-кавання 695-годдзя горада Ліды.

Мерапрыемства адбы-лося на цэнтральнай плошчы горада па вуліцы Савецкай. Удзельнікамі і гледачамі свята сталі не толькі лідзяне, але і шматлікія госці. Сярод іх на-меснік Кіраўніка Адміністра-цыі Прэзідэнта Рэспублікі Бе-ларусь Валерый Міцкевіч, першы намеснік старшыні Га-радзенскага аблвыканкама Іван Жук, намеснік старшыні Гара-дзенскага аблвыканкама Вік-тар Лісковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Наумовіч. Павінша-ваць горад са святам таксама прыехалі пасол Рэспублікі По-льшча і консул Літоўскай Рэс-публікі, прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў Трокаў, Екабпілса, Салечнікаў і іншых.

Урачыстую імпрэзу з нагоды свята адкрыў старшы-ня Лідскага райвыканкама Мі-хаіл Карповіч. Ён звярнуўся да прысутных з прывітальным словам па-беларуску. Міхаіл Канстанцінавіч падкрэсліў, што свята горада — гэта падзея, якая аб’ядноўвае ўсіх лідзян. Тых, хто нарадзіўся тут, і тых, хто звязаў свой лёс з нашым го-радам.

— Сама Ліда з’яўляецца брэндам. Амаль кожнае наша прадпрыемства ў сваёй назве выкарыстоўвае імя роднага го-рада, тым самым праслаўляе яго, — адзначыў кіраўнік рэгіё-на. — Ліда — гэта цэнтр машы-набудавання, нафтахімічнай, шкляной, харчовай, лёгкай і тарфяной прамысловасці. Ліда — гэта горад авіятараў.

З кожным годам Ліда расце, будуецца, развіваецца і становіцца яшчэ больш пры-гожай. Якасныя змены адбы-ваюцца ў сферах адукацыі і аховы здароўя. Напоўнена яр-кімі падзеямі духоўнае і спар-тыўнае жыццё горада.

Міхаіл Карповіч павін-шаваў лідзян са святам.

— Шануйце і любіце сваю малую радзіму, гана-рыцеся ёю, — зазначыў ён.

Слова было прадастаў-лена першаму намесніку стар-шыні Гарадзенскага аблвы-канкама Івану Жуку. Іван Алё-йзавіч зачытаў прывітальны ліст з нагоды 695-годдзя Ліды ад імя Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гарадзен-скага аблвыканкама. Таксама Іван Жук уручыў узнагароды абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама і асобным лі-дзянам.

Віншаванні са святам лідчанам выказаў дэпутат Па-латы прадстаўнікоў Нацыяна-льнага сходу Рэспублікі Бела-русь Андрэй Наумовіч.

Да жыхароў Лідчыны з віншаваннямі па-беларуску звярнуўся Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Бела-русь Артур Міхальскі. Ён перадаў віншавальны ліст ад польскага горада Ломжы, з якім Ліду звязваюць моцныя сяброўскія зносіны.

Тэатралізваная пра-грама, што была падрыхтавана да свята горада і прадстаўлена прысутным, уражвала сваёй разнастайнасцю, яркасцю і да-сканаласцю падрыхтоўкі. Пе-рад прысутнымі адзін за дру-гім змяняліся эпізоды: «Год заснавання Ліды — 1323″, «Князь Гедымін і рыцарскае войска», «Легенда пра княжну Лідзію». «Атрыманне Лідай Магдэбург-скага права», «Уздоўж па Ві-ленскай…» і іншыя, ажывалі героі гісторыі горада.

Вельмі прыгожым за-ключным акордам святочнай праграмы стаў вынас палот-нішча сцяга горада Ліды. А калі мастацкія калектывы Ліды, вышыхтаваўшыся каля сцэны, пачалі выконваць песню «Сла-ўся, Ліда!», прысутныя падня-ліся са сваіх месцаў, каб выка-заць такім чынам павагу да старажытнага і маладога го-рада-юбіляра.

 

Працягам культурнай часткі стаў Фэст беларускай кнігі і друку. Сёлета ён пра-ходзіў на дзвюх пляцоўках: пляцоўка Лідскай раённай біб-ліятэкі імя Янкі Купалы і пля-цоўка газеты “Наша слова”.

Пляцоўка каля Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Ку-палы ў дзень свята стала месцам сустрэчы сузор’я яркіх музы-чных талентаў Лідчыны. Тут ад-быўся музычны вернісаж.

На імправізаванай сцэ-не — калектывы і салісты дзі-цячых музычных школ мастац-тваў. Забіяцкія і вясёлыя юныя таленты выступалі перад жыха-рамі і гасцямі горада, дорачы незабыўныя ўражанні і эмоцыі ад творчасці. Адным словам, запальвалі.

Кажуць, добрая песня сагравае душу і абуджае ў сэр-цы пяшчоту. А каб станоўчыя эмоцыі ад яе праслухоўвання падвоіліся, непадалёк ад сцэны працавала бібліякавярня «Ра-цэпты добрага настрою». Да-рэчы, асабліва цікава тут было дзецям. Працаўнікі ўстановы падрыхтавалі выставу-эксп-азіцыю «Краса і гонар Бела-русі, зямная Лідчына мая», кветкавую выставу-экспа-зіцыю «Кветкі любімаму гора-ду», літаратурны марафон «Я вырас тут, мне горад гэты да-рагі» і, вядома ж, вялікая колькасць тэматычных акцый, звязаных з працай бібліятэкі і яе галоўным каштоўным змес-цівам — кнігамі.

А побач з бібліятэкай рэдакцыя газеты “Наша слова” і часопіса “Лідскі летапісец”, сябры Таварыства беларускай мовы і Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў правялі вулічную прэзентацыю часопісаў, газет і кніжак. Жыхары Ліды і госці фэсту на імправізаванай вы-ставе маглі пазнаёміцца з бела-рускамоўнымі краязнаўчымі і літаратурнымі выданнямі, ат-рымаць аўтографы некаторых аўтараў. Упершыню была прадстаўлена новая кніга «Сім-вал веры» пісьменніка Валян-ціна Дубатоўкі, кіраўніка абла-снога аддзялення СБП. Музы-чнае суправаджэнне выставы беларускага друкаванага сло-ва забяспечвалі лідскі бард Ся-ргей Чарняк і гарадзенец Ула-дзімір Хільмановіч.

Былі вырашаны вельмі важныя для Ліды, Гарадзен-шчыны і нават Беларусі арга-нізацыйныя пытанні:

  1. Валянцін Дубатоўка абвесціў загад ад 3 верасня 2018 года аб прызначэнні Ста-ніслава Судніка намеснікам старшыні Гарадзенскага аб-ласнога аддзялення Саюза бе-ларускіх пісьменнікаў;
  2. Прынята рашэнне аб заснаванні кніжнай серыі “Лід-скі кнігазбор”. Заснавальнікамі выступяць Гарадзенскае аб-ласное аддзяленне Саюза бе-ларускіх пісьменнікаў і Лідская гарадская арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”;
  3. Прынята рашэнне аб заснаванні літаратурнай прэміі імя Тодара Нарбута “Нацыя волі”. Прэмія будзе ўручацца за найлепшую мастацкую, кра-язнаўчую, публіцыстычную ці навуковую кнігу, якая ўзвя-лічвае беларускую нацыю і беларускі народ;
  4. Прынята рашэнне аб выданні “Каляндара Лідчыны” па ўзору “Каляндара Слонім-шчыны”.

Ну, а тыя, хто прай-шоў міма кніг піў беларускасць на чарговым піўным фэсце Lidbeer-2018, які  сёлета пра-ходзіў пад дэвізам «Давай зро-бім гучна!». Гасцям Ліды і яе насельнікам на гэты раз пра-панавалі надзвычай насычаную і змястоўную праграма, дзе знайшлося месца разнастай-ным канцэртам, выступам са-мадзейных артыстаў, вулічных мімаў, рыцарскаму турніру “Меч Лідскага замка”. Цэнт-ральныя вуліцы горада, якія прымыкаюць ці вядуць да зам-ка, былі перакратыя для руху аўтатранспарту. На іх размяс-ціліся шматлікія народныя майстры, умельцы, якія ганд-лявалі сваімі мастацкімі выра-бамі. Былі арганізаваныя раз-настайныя выставы, праходзілі квэсты, выступы цыркавых ар-тыстаў. Зроблены пляцоўкі для забавы дзяцей. І, канешне, паў-сюль многа месцаў для спа-жывання піва, рознага кшталту кегляў, бочак і іншых кропак па разліве свежага прахалод-нага напою. Над цэнтральнай часткай горада раз-пораз пра-ляталі самалёты і цэлы час кру-жлялі верталёты. Лідскі фэст па сваёй арганізацыі і афар-мленні выйшаў на сапраўды еўрапейскі ўзровень. На Lidbeer-2018 прыемна шмат беларускамоўнай рэкламы, аформлены ён з густам і радуе шматлікіх на-веднікаў. Асноў-ная канцэртная праграма ад-былася ўвечары. Яе хэдлайне-рамі сталі ўкраінскі гурт «Воплі Відоплясова» і расейскі «Ле-нинград».

Паводле СМІ.

 

Навіны Германіі

Нямецкі гісторык:

Патрэбен агульны помнік палякам, расейцам, беларусам і ўкраінцам

У Германіі абмяркоў-ваюць стварэнне яшчэ аднаго помніка ахвярам нацыстаў у Другой сусветнай вайне. Ста-віць яго толькі ў памяць паля-каў ці ўсіх ўсходнееўрапейскіх ахвяр? «Нямецкая хваля» па-гутарыла з гісторыкам Марці-нам Аўстам.

Мемарыял ахвярам Галакосту быў адкрыты ў Бер-ліне ў 2005 годзе. З тых часоў з’явіліся і іншыя помнікі ў памяць ахвяр нацыянал-сацы-ялізму: рэпрэсаваным гомасек-суалам, цыганам, а таксама забітым у ходзе праграмы гвал-тоўнай эўтаназіі. Аднак у Гер-маніі дагэтуль няма помніка ах-вярам вайны, якую ва ў Усход-няй Еўропе вялі нацысты. У кааліцыйным пагадненні паміж кіруючымі ў Германіі кансер-ватарамі з блока ХДС / ХСС і сацыял-дэмакратамі зафікса-вана, што гэты прабел павінен быць запоўнены. Зрэшты, ця-пер у Германіі разгарнулася дыскусія пра тое, як гэта павін-на быць рэалізавана.

Прафесар гісторыі Бонскага ўніверсітэта Марцін Аўст (Martin Aust) спецыялізу-ецца на ўсходнееўрапейскай праблематыцы.

— Спадар прафесар, яшчэ ў 2017 годзе вы падпісалі петыцыю з патрабаваннем усталяваць у Берліне асобны манумент палякам, забітым нацыстамі. Цяпер вы падтры-малі ідэю сумеснага мемары-ялу ўсім ахвярам нямецкіх вой-наў на знішчэнне ва Усходняй Еўропе. Чаму вы змянілі сваё меркаванне?

— Я нязменна прытрым-ліваюся думкі, што веды аб па-чатку нямецкай вайны на зні-шчэнне ў Польшчы ў нямецкім грамадстве застаюцца неда-статковымі. Таму я дагэтуль прыкладаю намаганні для стварэння ў Германіі заўваж-нага сімвала памяці аб польскіх ахвярах. Аднак, на маю думку, недастаткова будзе запоўніць прабел толькі ў памяці пра па-лякаў. Ахвяры нямецкай вайны на знішчэнне ў Савецкім Саю-зе таксама з’яўляюцца прабе-лам ў нямецкай мемарыяльнай тапаграфіі. Шукаючы дарэч-ную форму памяці ахвяр, мы павінны ўзяць пад увагу ўза-емасувязь падзей у кантэксце вайны ў цэлым і, у прыват-насці, вайны на знішчэнне, якую Германія вяла ва Усход-няй Еўропе.

— У кааліцыйным па-гадненні нямецкага федэраль-нага ўрада выказана імкненне «ў дыялогу з усходнееўрапей-скімі суседзямі» нагадаць пра «ўсіх ахвяраў нямецкай вайны на знішчэнне на ўсходзе». Ча-му такі падыход, з нямецкай перспектывы, выклікае кан-флікт з культурамі памяці ў Польшчы, Украіне і Расеі?

— Гэта звязана з тым, што адрозніваюцца мовы, на якіх малююць сябе і іншых злачынцы, ахвяры, а таксама іх нашчадкі. Нацыянал-сацыя-лісты называлі людзей, якіх яны знішчалі, тэрмінамі, якія адрозніваюцца ад тых, якімі апісваюць іх нашчадкі ахвяраў. Нацысты казалі спачатку пра габрэяў, затым пра палякаў як славян і ўрэшце пераважна пра бальшавікоў і «жыхароў Са-вецкага Саюза», толькі зрэдку ўспамінаючы расейцаў і ўкра-інцаў як славян. Нашчадкі ах-вяраў вайны на знішчэнне су-праць Савецкага Саюза сёння кажуць пра сябе ў нацыяналь-ных катэгорыях — як пра ра-сейцаў, беларусаў ці ўкраінцаў.

Радыё Свабода.

 

Язычніцтва старажытных беларусаў

Цікавая кніга  пабачы-ла свет у цудоўным выдавец-тве » Харвест». Яна мае назву «Язычніцтва старажытных  бе-ларусаў». Кніга прысвечана  вераванням старажытных бе-ларусаў у багоў і легендарных герояў. Міфы, паданні, леген-ды  нашых продкаў расказва-юць пра іх светаўспрыманне, лад жыцця і духоўны свет, звы-чаі і абрады, прымхі і забабо-ны, багоў і легендарных геро-яў, татэмных жывёл і сакра-льныя расліны. Чытач даведа-ецца, якімі амулетамі  і абярэ-гамі карысталіся нашы прадзе-ды, якія магічныя практыкі вы-конвалі падчас каляндарных аб-радаў і ў штодзённым жыцці.

Сучасніку будзе цікава пазнаёміцца з разнастайнымі духамі жытла, гаспадарчых па-будоў і прыродных абшараў, з ведзьмакамі і чараўніцамі, ве-шчунамі і пярэваратнямі, ваўкалакамі і іншымі мі-фічнымі істотамі.

Прадмову да кні-гі напісаў Анатоль Тарас, яе наклад 1500 асобнікаў. У кнізе выкарыстаны працы мастакоў М. Анд-рыёлі, У. Артавіцкага, В. Бачкова, М. Высоцкай, Б. Забірахіна, А. Зіменкі, А. Каждайліса, В. Кульва-ноўскага, Т. Мясніковай, А. Навіцкага, М. Прасня-кова, В. Славука, В. Ста-шчанюка, М. Сухарава.

Аўтаркамі наву-кова-папулярнага вы-дання з’яўляюцца цудоў-ныя жанчыны  Дучыц Людміла і Клімковіч Ірына . Кніга разлічана на асоб ста-рэйшых за 16 гадоў. Яе можна набыць у славутай краме «Ака-дэмкніга» за 12 рублёў. Кніга зацікавіць шырокае кола чы-тачоў.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст- фрылансер.

 

“Наша слова” — не толькі газета,

“Наша слова” — апорны пункт Беларушчыны

“Наша слова”

Каб ў хаце гучала родная мова,

І грэла нам душу і сэрца:

Чытайце заўсёды, сябры, «Наша слова»,

Каб словам бацькоўскім сагрэцца.

 

Чужых нам ніколі не трэба замоваў,

Чужых не жадаем праклёнаў.

Чытайце заўсёды, сябры, «Наша слова» —

Жывіце прыгожа, натхнёна.

 

Хай ліўні смяюцца пад гром перуновы,

І ветры гуляюць на волі…

А мы не баімся, бо ёсць «Наша слова» —

І нас не спалохаць ніколі.

 

Ці сонечным ранкам, ці ў час вечаровы,

Мы з мовай задумы ўсе здзейснім.

Чытайце заўсёды, сябры, «Наша слова» —

Лячыцеся казкай і песняй.

 

Гасцей сустракаем заўжды адмыслова,

На стол саматканы засцелем абрус…

Чытайце заўсёды, сябры, «Наша слова» —

І жыць будзе тут Беларусь!

Сяргей ЧЫГРЫН, г. Слонім.

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, заканчваецца падпіска на чацвёрты квартал 2018 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 62. Цана не змянілася. У 2018 годзе мы працягваем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Чаму? За што? Былі ж больш вінаватыя за цябе, увесь Аддзел першага складу ацалеў. Гейштар памыляецца, змяшаў справу Цітуса з Каліноўскім. Ты адзін быў без суда на смерць прыгавораны, не Каліноўскі. Праводзіш пры турэмнай бра-ме калег, якія ідуць на смерць. Ты пры экзекуцыі Зыгмунта стаіш найбліжэй і праводзіш няшчаснага, але гэта былі рэчы малыя — рэчы пачуцця, але дзе ж твая віна, якая ўзбудзіла та-кую страшную нянавісць Му-раўёва? Ці, можа, страх за сваё жыццё? Не ведаю і ведаць не буду, а ты ж нам ніколі пра сябе не гаварыў.

Змяшчаю копію ліста да Гэлі Ямант.

“З нагоды здрады до-ктара Дзічкоўскага быў пада-сланы шпег да Сыракомліхі. Калі ўвайшоў, уварвалася за мной паліцыя і зняволіла ўсіх, хто знаходзіўся ў памяшкан-ні. Знайшлі пры мне і ў памя-шканні паперы, якія моцна мя-не кампраментавалі.

Першыя два дні зняво-лення былі яшчэ зносныя, на трэці дзень адабралі ад мяне ўсё. Застаўся толькі ў бялізне. Перавялі мяне ў цёмны, халод-ны лёх без падлогі, не далі па-сцелі, мусіў спаць на вільгот-ных цаглінах. На працягу трох дзён жыў на хлебе і вадзе.

У суботу, у той дзень, калі мяне сніла, выклікалі мяне ў камісію на так званыя воч-ныя стаўкі з Сыракомліхай. На яе просьбы і закляцці мусіў падпісаць яе прызнанне, якое канчаткова мяне тапіла. За-сведчыў пры тым камісіі, што, калі мне не аблегчаць умовы, раструшчу сабе галаву аб рог мура. Твар мой мусіў быць страшны. Вочы блішчалі з го-ладу і холаду, твар у гразі, рукі ў пяску і брудзе. Чалец камісіі адскочыў уражаны.

Вярнуўся ў свой лёх з думкай пра самазабойства. Ужо меўся яго здзейсніць, калі прынеслі мне плашч і некалькі збітых дошак. Гэта была рас-коша!

Цяпер я карыстаюся правамі, якія належаць усім вязням, бо знаходжуся пад ваенна-палявым судом. У па-нядзелак ваенна-палявы суд перашле свой вырак па мне Му-раўёву. У аўторак або ў насту-пныя дні буду замардаваны.

У жыцці маім не спа-знаў шчасця. Дзяліў з маёй ся-м’ёй яе вялікую нядолю і ўся-лякія маральныя ўдары. Любіў маю Бацькаўшчыну, і для яе міла мне цяпер аддаць жыццё. Пакідаю маю сям’ю пад апеку майго народа, бо з нас братоў ніхто не застанецца жывым.

Праз тры дні свята Божага Нараджэння. Прашу цябе — разламі аплатку ў імя маё. Буду з вамі думкай, пачуц-цем або духам.

Маці і ты дабраславіце мяне на смерь, ад якой толькі цуд або твае малітвы збавіць мяне могуць. А таму маліся і прасі Бога пра ласку для мяне.

Пытаешся мяне, ці не патрэбна чаго? Таго, што маю, хопіць да маёй смерці. У небе пабачымся. Пакідаю вас назаўсёды.

Дамініканскія муры, 22 [снежня] 1863 года / 3 [студзеня] 1864 года.

Цітус.

Тарэсія.

Падтрымайце ўцехай маю сям’ю”.

 

У канун Новага Года, 30 снежня 1863 / 12166 сту-дзеня 1864 года вывелі Цітуса на смерць перад расстрэлам з камеры, з якой у 1850 годзе вывелі найстарэйшага брата Францішка ў Сібір. Дзень быў ясны, але марозны. Цітус, вы-ходзячы, абцёр твар хустачкай (якую меў у сябе) і зажадаў плашч і галёшы, гаворачы: “Калі б я дрыжаў ад холаду, вы сказалі б, як пра Зыгмунта Серакоўскага, якога цягнулі на смерць пасля цяжкай аперацыі, зробленай напярэдадні, што ногі дрыжаць пада мной са страху перад смерцю”. Тыя, хто яго ў той час бачыў, гаво-раць, што ішоў з пагоднай ус-мешкай на вуснах і відавочна падрос у лёху, бо як бы ішоў-шыя за ім бачылі яго галаву, якая ўзвышалася над натоўпам.

Памёр — расстраляны на 22 годзе жыцця.

 

Таварышы Цітусіка пасля вяртання з Сібіры апавя-далі нам розныя прыгоды з яго жыцця ў часе вышукаў Мура-ўёва. Пэўнага дня, калі знахо-дзіўся ў панства К.167 у адсут-насць іхняга сына, уварвалася паліцыя, якой данеслі пра тое. Цітус спакойна адчыніў дзве-ры, пытаючыся, чаго яны сабе хочуць?

— Ці тут жыве пан К.?

— Тут, гэта я.

— Гавораць, што ў пана знаходзіцца Цітус Далеўскі.

— Прашу абшукаць па-мяшканне і праверыць фаль-шывы данос.

Пасля праведзенай праверкі Цітус зачыніў дзверы за паліцыяй.

Іншым разам, калі поз-на вечарам пасля адпраўкі кня-гіні ў спальню і адпраўкі слу-жбы забавіўся размовай з кня-зем М[іхалам] Агінскім, палі-цыя пачала званіць і грукаць. Агінскі, які заўсёды вызна-чаўся фіглярным гумарам, увапхнуў Цітуса ў спальню, сарваў з яго вопратку і абутак, упакаваў у свой ложак, пакі-нуўшы свае рэчы пры ложку, а Цітусавы ў шафцы, накінуў на плечы вісеўшы ліўрэйны сурдут, босы ў бялізне шэптам пытаў:

— Якое ліха так позна грукае? Княства ўжо спіць.

— Адчыняй! — паліцыя.

— А не магло б панства пачакаць да заўтра, да дня — разбудзіце, панове, княства.

— Глупец! Адчыняй! — Вядзі нас да князя.

— Не смею — спіць.

Пайшлі самі, заглядаю-чы ў кожны куток, у шафы, пад сталы і ўварваліся ў спальню. Бачаць спячых, адхілілі коўдру — малады брунет. Прабачаюц-ца, выходзяць. Цітуса нідзе, ні следу. Данос фальшывы. Агін-скі зачыніў за імі дзверы, смею-чыся весела, свавольна са спле-ценага паліцыі фіглю.

Шмат іншых аповесцяў кружыла па Вільні, але нам апа-вядалі толькі тыя, якія не вы-казвалі ўсёй мукі такога жыцця. Не хацелі нас засмучаць.

 

Аляксандр Далеўскі нарадзіўся ў 1827 годзе ў Кун-кулцы, у Віленскай губерні, у Лідскім павеце. Закончыў Ві-ленскую гімназію без права паступлення ва ўніверсітэт. Су-заснавальнік з братам Фран-цішкам Братняга звязу моладзі на Літве, які імкнуўся да рас-паўсюду ў краі ведаў, мара-льнасці, польскасці і дабра-быту, які будзе мірным шляхам весці да жаданай мэты праз з’яднанне ўсіх слаёў грамад-ства ў Краі. Лозунг: “Праца, праўда і справядлівасць”. Па-сля трох гадоў зняволення, з якіх два ў падзямеллі, асуджаны на 10 гадоў цяжкіх гадоў у руд-ніках. Маніфест дазволіў яму вярнуцца пасля сямі гадоў ка-таргі. Спяшаецца ў Край не столькі для заспакаення пачуц-ця тугі, наколькі, каб служыць яму на выбраным кірунку. До-ўгая дарога яшчэ падоўжылася побытам Аляксандра сярод моладзі ў Казанскім, Харкаў-скім, Маскоўскім і Пецярбург-скім універсітэтах, дзе яго ўсю-ды сардэчна віталі і праводзілі з надзеяй сумеснай з ім працы ў Краі. У Пецярбургу бачыц-ца з Зыгмунтам Серакоўскім, які нядаўна вярнуўся з арыш-танцкіх рот, той абяцае Аляк-сандру падтрымку ў цяжкім становішчы Літвы пры займан-ні пасад сумленнымі людзьмі. Будзіць веру ў лепшыя часы праз магчымасць правядзення неабходных рэформ пры ўдзеле людзей добрай волі, якія ата-чаюць цара. Дае Аляксандру патрэбныя ўказанні ў развяз-ванні сялянскай праблемы. Па-плаўскі, які вёў работы на но-вабудаванай Пецярбургска-Віленскай каляі, ад гэтага часу меў быць і быў пасярэднікам паміж Вільняй і Пецярбургам.

Так. Аляксандр пасля вяртання ў Край не спачываў. Першым заданнем ў грамад-скай вобласці было сабраць, з’яднаць разбэрсаныя вузлы Братняга звязу, пазаймаць у Краі найважнейшыя ўплыво-выя пасады людзьмі, якія вы-значаюцца цнотай і розумам. У той час па прадстаўленні Аляк-сандра пані Бучынская выяз-джае ў Варшаву для знаёмства з філантрапічнымі інстытуцыя-мі, ужо ўведзенымі ў каралеў-стве. На Літве маглі быць то-лькі таемныя. Кс. Шылейка і кс. Гундзюс дзельна дапамага-юць гэтай высакароднай жан-чыне. Заможныя сем’і ахвотна аказваюць дапамогу — менавіта: Ян Тышкевіч, Бенядыкт Тыш-кевіч, Козелы, Кліманская, Ла-пацінскія (Вацлаў). З жыхароў Вільні начыннейшымі былі се-м’і: Фалевічаў, Прыбыльскіх, Сыракомлі, п[анства?] Шлягер і Тамулевіч, сям’я Пажэрскіх, Севярын Ромер і шмат іншых.

У Ковенскай губерні Дамінік Бацярскі атрымоўвае месца настаўніка ў духоўнай семінарыі ў часы біскупства кс. Валанчэўскага. Корзан — сак-ратара, зацверджанага ўрадам, пры губернатары Хамінскім.

Ігнацы Хмялеўскі168 (пазнейшы ваяводскі цывіль-ны [начальнік] Ковенскай гу-берні пераводзіцца з сынам Конрадам на вышэйшую паса-ду ў Коўню. Конрад патрафіў прыцягнуць да сябе агульную сімпатыю, а потым займець і шырокія ўплывы.

Дзіўная рэч, што ў Га-радзенскай губерні першая праява руху адбылася пад уп-лывам вайскоўцаў, як: інжынер Маліноўскі, Кароль Ельскі, Шумкоўскі; з цывільных Казі-мір Мітарноўскі, два сібіракі Ануфры і Дыяніз Скаржын-скія, Солтан, Юзаф Абламовіч, у Беластоцкім павеце — Ста-рэнскі.

Назва руху спачатку абазначала толькі буджэнне ад спячкі да больш чыннага, ка-рыснага жыцця. Моладзь, якая пазней стала на чале руху, паўсталага да 1861 года, пра-цавала супольна з Аляксанд-рам. Чатыры гады сышлі пасля вяртання Аляксандра, чатыры гады высілкаў, якія рабіў Край для пад’ёму дабрабыту, мара-льнасці і пашырэння ведаў, у пазнанні і збліжэнні ўсіх плас-тоў Краю. Пры пасярэдніцтве Паплаўскага Зыг[мунт] С[ера-коўскі] прыбіраў шмат стрым-ліваючых перашкод. Франці-шак вярнуўся пасля дзесяці гадоў катаргі.

[Аляксандр] працаваў у французскай кампаніі, якая пракладвала Пецярбургска-Віленскую чыгунку. Памяццю пра яго на Літве ёсць Сантоцкі мост, адзін з найбольшых на Літве.

Памёр за 9 месяцаў пе-рад выбухам паўстання ў кра-савіку 1862 года.

На пахаванні не было прамоваў, бо не магло быць, толькі Севярын Ромер, калі апускалі цела ў магілу сказаў такія словы: “Быў ён сярод нас, як Ян, які па пушчы праклад-ваў дарогу Хрысту”.

Аляксандр Далеўскі пахаваны на Росах у Вільні.

У выданні эміграцыі ў Раперсвілі169 “Памятка для польскіх сямей”170 ёсць мова пра Аляксандра Далеўскага. (Не чытала. таму не магу паў-тарыць выказванняў).

 

Пра Міхала Беркмана

Даты нараджэння Мі-хала Беркмана дакладна не ведаю. З першага класа ў Ві-ленскай гімназіі сябраваў з Францішкам Далеўскім, таму дапускаю дату, набліжаную да нараджэння таго, г.зн. 1825 або 1824 год. Пасля заканчэння матэматычнага факультэта ў Харкаве быў настаўнікам у Віленскай гімназіі да 1858 г. Быў жанаты з Юліяй Далеў-скай.

Вільня ад вяртання выгнанцаў у канцы 1856 года мела шмат людзей здольных, якія разумелі абавязак працы і прысвячэнне асабістых мэтаў для дабра Краю. Правінцыі спалі за выключэннем, якія належалі да Братняга звязу з 1848 года, гэтыя больш актыў-ныя адзінкі групаваліся па гарадах.

Інжынер Паплаўскі, які кіраваў работамі на новабуда-ванай Пецярбургска-Вілен-скай чыгуначнай каляі пасля паразумення Зыгмунта з Аляк-сандрам (які вяртаўся з Сібі-ры) быў абраны пасярэднікам паміж Вільняй і Пецярбургам у пытаннях найважнейшых спраў Літвы. (Памяць у Вар-шаве па Зыгмунце С[еракоў-скім] з тых часоў ёсць кансер-ваторыя, закладзеная Ап[алі-нарыем] Кутскім (Контскім, перакл.). Прыйшла яму шчас-лівая думка праз заснаванне музычнай школы ў Варшаве згрупаваць расцярушаныя па свеце артыстычныя сілы, даць ім сродкі для задавальнення ўласных патрэб і карыснай працы для Краю. Пасля пара-зумення з Манюшкам, Янотам Станжынскім, Слівінскім і ін-шымі, падаўся ў Пецярбург, разлічваючы на вядомасць свайго прозвішча і стасункі, там завязаныя, старацца пра дазвол у міністэрстве.

Усюды чуў: “Отка-зать”171. Страціўшы надзею пасля месячных безвыніковых захадаў у пярэдадзень пакідан-ня Пецярбурга сустрэўся ў цукерні з Паплаўскім. Той, чуючы скаргі Кутскага на кеп-скі вынік старанняў, запытаў:

— Ці быў пан у Сера-коўскага?

(Паўтараю даслоўна словы Кутскага.)

— А хто такі той Сера-коўскі?

— Афіцэр Генеральнага штаба пры ваенным міністры.

— О, дзеля Бога, што ж з маёй школай можа мець агу-льага ваенны міністр і афіцэр Генеральнага штаба?!

— А, аднак, паслухай, пан, мае рады, ідзі да яго, чаго ніхто не можа, ён адзін па-трафіць тое зрабіць. Даў мне адрас. Я застаў Серакоўскага, які збіраўся на выхад. Выслу-хаў у маўчанні, запытаўся то-лькі, як доўга яшчэ я затрыма-юся ў Пецярбургу? Чуючы, што хачу яшчэ сёння ад’ехаць, сказаў мне прыйсці а чацвёртай. У вызначаную гадзіну без ве-ры і надзеі званю ў кватэру Се-ракоўскага, пасля таго, як ад-чынілі чую хуткія крокі за са-бой. Пасля прывітання падае мне паперу. О, дзіва! Быў гэта дазвол па ўсёй форме на ад-крыццё Кансерваторыі з аба-вязальніцтвам урада даплач-ваць 8000 руб. штогод.

Праз удзячную памяць аб Серакоўскім высакародныя настаўнікі, вышэй названыя, сумленнай працай дапамагалі (у час, калі я кіравала таемнай школай з польскай мовай) дзяў-чынкам маім, якія ішлі ў на-стаўніцы, атрымаць патэнты настаўніц музыкі, што ім давала магчымасць працы ў польскіх дамах без гімназічных патэнтаў. (А трэба было працаваць для сябе і сваіх сродзічаў, вярнуў-шыхся выгнанцаў з Літвы).

І вось пры пасярэдніц-тве таго ж Паплаўскага Міхал Беркман быў пераведзены ў Кяйданы, дзе застаў свайго калегу, высакароднага, шана-ванага ўсімі ў ваколіцы даслед-чыка прыроды, інспектара Мі-хала Турскага, які пазней ажа-ніўся з Зузаннай Далеўскай. Неўзабаве прыбылі др. Шы-лінг і др. Юзаф Касцялкоўскі. Хутка прыйшлі да поўнага па-разумення ў коле тых высака-родных людзей пры падзеле кірункаў працы, павернутай на дабро Краю. (Спачатку без думкі пра паўстанне.)

 

Уплывалі на моладзь не толькі агалошваючы доб-рыя прынцыпы, але вучачы ўласным прыкладным жыццём, сумленнай працай, чэснасцю і справядлівасцю прымяняць тыя прынцыпы ў жыццё.

Беркман, праз сыноў уваходзячы ў стасункі з баць-камі, уплываў на адных і на другіх; Шылінг, як доктар, уз-дзейнічаў у бліжнім радыусе на жыхароў мястэчка і вёсак; Касцялкоўскі — у дальшым ра-дыусе, як больш знаёмы з вако-ліцай; уладальнік Кяйдан Ма-р’ян Чапскі не шкадаваў ані сябе, ані сродкаў, калі патрэбна была дапамога. Юлія Беркман сябравала з ваколічнымі зем-леўладальнікамі, дапамагала ўсім, даглядала хворых, вучы-ла вясковую дзятву ладу і на-вукам.

(Працяг у наст. нумары.)

 

166 Павінна быць 11 (розніца паміж календаром юліянскім і грыгарыянскім была 12 дзён).

167 Няма інфармацыі.

168 Не Ігнацы, а Аляксандр Хмялеўскі.

169 У Раперсвілі ў Швейцарыі паўсталі ў 1870 г. польскія музей і бібліятэка, якія збіралі ўспаміны, што датычылі польскай эміграцыі. асяродак праводзіў таксама выдавецкую дзейнасць.

170 А. Nowolecki. Pamiatka dla rodzin polskich: krotkie wiadomosci biograficzne o straconych na rusztowaniach, rozstrzelanych, poleglych na polu boju oraz zmarlych w wiezieniach na tulactwie i na wygnaniu sybieryjskim: 1861 — 1866, ч. 1, Кракаў, 1868.

171 Адмовіць.

Іванава — Слоніму

або Падарожжа ў сталіцу беларускага пісьменства

ХХV Дзень бела-рускага пісьменства сабраў прыхільнікаў і майстроў пры-гожага беларускага слова на Берасцейшчыне ў горадзе Іва-наве. Паклікаў у дарогу і нас, лідзян, — мяне (аўтара гэтых радкоў) з жонкай Лілеяй, на-стаўніцу рускай мовы і літара-туры СШ №11 Наталлю Анаш-кевіч з мужам Ігарам — нашым кіроўцам.

Як ужо стала трады-цыяй, для правядзення такога Свята выбіраюцца гарады з  багатай гістарычнай спадчы-най, якія маюць непасрэднае дачыненне да жыцця і дзейнасці славутых дзеячоў Беларусі, а таксама тыя гарады, у якіх за-раджалася асвета, культура і кнігадрукаванне. Ужо чацвёр-ты раз Берасцейшчына прыня-ла эстафету яго святкавання. Гэты год для Іванава стаў сво-еасаблівым тым, што яму сё-лета споўнілася 595 год, а г.зн. на 100 год ён маладзейшы за наш горад Ліду.

Забягаючы наперад, скажу, што ўсе мерапрыем-ствы, па зацверджанай пра-граме прайшлі на высокім уз-роўні. У гэтым пастараліся са-мыя гараджане, будаўнікі, якія змянілі воблік горада ў яго ўпарадкаванні. Пляцоўкі, на якіх раскінуліся горад майст-роў, атракцыёны, конкурсы і забавы прыцягвалі сваю заці-каўленую аўдыторыю.

Ну і якое свята бела-рускага пісьменства без літа-ратуры, а тым больш без яе стваральнікаў!? У гэтай справе пэўных адхіленняў таксама не праглядалася. У гэтым можна было ўпэніцца ва ўрачыстым шэсці з харунгвамі гарадоў, маючых дачыненне да папя-рэдніх святаў (пісьменнікаў, дзеячоў культуры, прадстаў-нікоў дзяржаўных структур і ўлады). Адкрыццё памятнага знака «Янава слова» ў выглядзе сонечнага гадзінніка, на якім замацавана ў мармуровай чар-нільніцы пяро, абапал якога выгравіраваны даты і назвы гарадоў, дзе праходзілі такія ж фестывалі, прыўзнялі настрой у жыхароў і гасцей Іванава. Апоўдні на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы гарадскога парка адбылося афіцыйнае адкрыццё свята. Выступленне прадстаў-нікоў улады, духавенства, за-чытванне віншавальнага ліста ад Прэзідэнта краіны, мастац-ка-тэатралізаваная дзея «Ма-лой радзіме пакланюся!»… і вось — самы напружаны момант — уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. На сцэну адзін за другім падымаюцца пісьменнікі — лаўрэаты, якія на-пісалі значныя творы ў 2018 годзе. Так, у намінацыі «Леп-шы твор (лепшы зборнік) паэ-зіі» пераможцам стаў Казімір Камейша, у намінацыі «Лепшы твор прозы» — Васіль Шырко, за «Лепшы твор драматургіі» адзначаны Гергій Марчук, у намінацыі «Лепшы твор пуб-ліцыстыкі» — Зінаіда Дудзюк, за «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Іван Штэйнер, у намінацыі  «Лепшы твор для дзяцей і юна-цтва» перамагла Вольга Ніко-льская, а «Лепшы дэбют» быў у Юліі Алейчанкі. Трэба зазна-чыць, што на гэтай жа сцэне праз пэўны час адбылася ўра-чыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Слоні-му Гарадзенскай вобласці,  го-раду, які непадалёк суседнічае з Лідай. І як памятаем, у 2015 годзе такое ж свята прайшло таксама ў суседнім Шчучыне.

Прывабнымі пляцоў-камі для аматараў мастацкага слова стала месца фестывалю кнігі і прэсы, дзе раскінуліся павільёны «Кніга і прэса Рэспу-блікі Беларусь», «Слова пісь-менніка», «Добрая кніга — дзе-цям», «Друкарскі двор ХVІ стагоддзя», выстаўкі выданняў абласных і раённых СМІ Бе-расцейшчыны, галаграм ста-радрукаў з фондаў Нацыяналь-най бібліятэкі Беларусі, а так-сама значнай выставы «Белару-скі буквар: сувязь пакален-няў», прысвечанай 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай «Буквар» і інш. Не абы-шлі  ўвагай сімвалічную спра-ву — гашэнне маркі і паштовага канверта. Адным словам, кож-ны ахвочы тут, у Іванаве, мог знайсці сабе штось сваё, куды цягнулася душа: ці то паслу-хаць чытанні вершаў з вуснаў саміх паэтаў — творчай інтэ-лігенцыі Беларусі і атрымаць ад іх аўтографы, ці то пабываць на новых спартыўных пляцоў-ках і прыняць там удзел у спа-борніцтве.

Трэба зазначыць, што ўжо па традыцыі складовай часткай свята з’яўляецца рэс-публіканская навукова-асвет-ніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Жыватворным Аг-нём ад Труны Гасподняй». Як стала вядома з вуснаў саміх удзельнікаў экспедыцыі, у кожным горадзе ці вёсцы, праз якія быў пракладзены марш-рут, было пасажана па 25 дрэў-цаў. Гэта ж цэлыя сады — Сады Малітваў!

Так, у гэтыя дні, зда-ецца, усе дарогі вялі ў горад Іванава не толькі беларусаў, але і замежнікаў. Гэты палескі раён багаты на мінуўшчыну, сла-вутымі асобамі, якія сваёй дзейнасцю праславілі яго за межамі нашай краіны. А гэта знакаміты мастак, кам-пазітар, му-зыка Напа-леон Орда. Лідзяне ве-даюць, што ён  — і аўтар мастацкай выявы Лід-скага замка. Месцам для фотазоны турыстаў тут стаў по-мнік яму. Непадалёку ад Іванава, у знакамітым Моталі (сла-віцца каўба-самі) калі-сьці на свет з’явіўся бу-дучы першы прэзідэнт Із-раіля Хаім Вейцман, а яшчэ раней будучая ка-ралева Рэчы Паспалітай Бона Сфор-ца дала гэта-му мястэчку Магдэбургскае права…

Мне, як кіраўніку літаб’яднання «Суквецце», па-шчасціла мець магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі культуры, з творчай інтэліген-цыяй Беларусі, з тымі пісьмен-нікамі, якія ствараюць сёння беларускую літаратуру, з кі-руючымі органамі нашай кра-іны для пракладвання літара-турных сувязей, у чым атрым-ліваў толькі станоўчыя адказы.

Напэўна, кожны іва-навец ганарыцца вёскай Да-стоева, адкуль пачаўся род вя-лікага класіка рускай літара-туры Ф.М. Дастаеўскага. Ме-навіта на падворку вясковай школы насупраць Траецкай царквы ўстаноўлены помнік пісьменніку, а школа ганарова носіць яго імя і змяшчае ў сваіх сценах музей класіка. Абмінуць гэты населены пункт не маглі і мы. Пашчасціла нам з вуснаў экскурсавода дазнацца пра тое гістарычнае мінулае з роду Дастаеўскіх, пабачыць цікавыя экспазіцыі.

Свята — гэта святло, гэта радасць. Менавіта яно за-мацавалася ў нас у Жыровічах, якія наведалі на зваротным шляху. Гаючая вада, як бы той Жыватворны Агонь ад Труны Гасподняй, замацавала ў нас незабыўны маршрут з надзеяй, што наступны 2019 год нас зноў збярэ, на гэты раз на Га-радзеншчыне — у горадзе Сло-німе.

Алесь Хітрун,

кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Суквецце», навуковы супрацоўнік гістарычна-мастацкага музея.

Фота прыхільніцы прыгожага пісьменства Наталлі Анашкевіч.

 

У Ракаве зайграў міжнародны фестываль

Чарговы раз «Ракаўскі фэст» сабраў розных прадстаўнікоў культур. 2 верасня ў невялікае мястэчка ўжо ў трэці раз з’ехаліся шматлікія музыкальныя і харэаграфічныя калектывы і выканаўцы з Беларусі, Польшчы і Літвы.

Урачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю культур адбылося пры ўдзеле па-слоў адзначаных краін і вядомых кіраўнікоў і дзеячаў культуры Беларусі.

Праграма фестывалю была насычанай і разнастайнай. Кожны мог знайсці сабе занятак па інтарэсах і бавіць час з задавальненнем.

Як і ў былыя часы, на Ракаўскай плош-чы разгарнуўся кірмаш — народныя ўмельцы і майстры прэзентавалі вырабы на розны густ.

На працягу дня была ўнікальная маг-чымасць пабываць на экскурсіі па старажыт-ным мястэчку і пазнаёміцца з яго гістарычным мінулым, а па дарозе завітаць у касцёл Маці Божай Ружанцовай, Спаса-Праабражэнскую царкву і атрымаць асалоду ад духоўных спеваў  хора «Усіхсвятскі» і «Cantus Cordis».

Тэатралізаваны квэст паводле кнігі Ся-ргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» дапамог акунуцца ў атмасферу мястэчка Ракаў 1930-х гадоў і прайсці сцежкамі кантрабанды-стаў. А пераможцы квэсту атрымалі незвычайны падарунак — некалькі песень ад Піта Паўлава.

Упершыню на фестывалі былі аргані-заваны нацыянальныя падворкі з прэзентацыяй традыцыйнай беларускай, польскай, яўрэйскай, літоўскай кухні.

І шмат-шмат іншага чакала жыхароў і гасцей Ракава: можна было паспяваць разам вядомыя песні краін-удзельніц фестывалю, па-ўдзельнічаць у майстар-класе па традыцыйных танцах, атрымаць свой партрэт ад мастака…

Усе гледачы і ўдзельнікі «Ракаўскага фэсту» атрымалі вялікае задавальненне ад вы-ступлення музыкальных і харэаграфічных ка-лектываў.

Фестываль праходзіць пры падтрым-цы пасольства Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь. На святочнай сцэне можна было ўбачыць цэлае суквецце яўрэйскіх выканаўцаў. Яўрэйскі тан-цавальны калектыў «Гіль Захав» задаў пазітыўны настрой усёй публіцы, здзівіў сваёй эмацыя-нальнасцю і каларытам. Сваім дасканалым выступленнем і харызмай уразіў сямейны ан-самбль «Мішпаха».

Госці фестывалю  былі ў захапленні ад выступлення калектываў з Польшчы і Літвы («Majowy Kwiat», «Va Bank»), якія прадставілі яркія і запамінальныя танцы, меладычныя песні.

Многім даспадобы прыйшлося высту-пленне гурта «Nevrida». Творчасць фэнтэзі-фолк гурта — гэта экс-перымент на тэму: «Што б было, калі б сярэдневяковыя мене-стрэлі вырашылі па-спрабаваць сябе ў якім-небудзь з суча-сных музычных сты-ляў.»

Ракаўскія му-зыкальныя калекты-вы таксама падрыхта-валі арыгінальную праграму для жыха-роў і гасцей фесты-валю.

Жыццёвы за-пал, энергічнасць, ма-ладосць — вось што можна сказаць пра ракаўскі інструментальны ансамбль «Ars Longa». Рэпертуар калектыва разнастайны і шырокі — вядомыя творы бе-ларускіх і замежных кампазітараў, іх крэатыўная апрацоўка і арыгінальная манера выканання.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспуб-лікі Беларусь фальклорны гурт «Гасцінец» пазнаёміў гасцей фестывалю з беларускай фа-льклорнай спадчынай. Аўтэнтычныя беларус-кія спевы, традыцыйныя танцы ў выкананні калектыва запалі ў душу, разбудзілі найлепшыя эмоцыі.

Хэдлайнерамі фестывалю сталі «Стары Ольса» (Беларусь) і «Kapela ze Wsi Warszawa» (Польшча).

З нецярпеннем усе чакалі наш бела-рускі знакаміты гурт «Стары Ольса» і яго непаў-торнае выступленне, якое акунае ў атмасферу Сярэднявечча. Беларускія народныя балады, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэд-нявечча і Рэнесансу ў выкананні гурта ўсхва-лявалі сэрцы гледачоў.

«Kapela ze Wsi Warszawa» — гэта ле-генда польскай фолк-сцэны, якая мае сусвет-ную вядомасць і найпрэстыжныя ўзнагароды. Гэта старажытная музыка рэгіёну Мазоўша, якая спалучае і элементы трансу з абрадаў вуду, і жорсткасць панк-року, і варыятыўнасць джазу, і душу блюзу.

 

Сціхлі музыка і спевы, развіталіся госці і ўдзельнікі фестывалю, і пасля яркага феер-верка «Ракаўскі фэст» стаў паступова затухаць, каб у наступны раз загарэцца новымі фарбамі.

Лізавета Таўгень,

удзельніца

фестывалю.

Бульбяны фэст у Германавічах

 

У прыгожым кутку над Дзясной

Бульбяны фэст  мы ладзім, збіраем.

Беларускай вялікай сям’ёй

Мы адметнасць сваю вызначаем.

 

Завіталі з Дзісны. Ад Дзвіны

Прывітанне ўсім шлюць віцебляне.

Госці з Менска да нас, і яны

Каштаваць у чаргу сталі дранік.

 

Стромы — вежы ўзвышаюць касцёл ,

І званы, бы людзей бласлаўляюць.

Дуб магутны ўглядаецца ў дол ,

Ён часы даўніны ўспамінае.

 

Не жылі нашы продкі з нудой,

Адганялі ад хат песняй, танцам.

«Рэхта» з Лепеля скрыпкай, дудой

Майстар — клас пачалі «Падыспанцам».

 

Не ўсядзіць ні стары, ні малы.

Грай, васілька, з «дудой на рамені»!

Хто мы ёсць, і адкуль мы пайшлі? —

Час прыйшоў  усведамляць пакаленням.

 

«Весялутка, ух, я !» Ты зайграй!

У думках, справах сябрам тут яднацца.

Не забыліся, чуеш, мой край?

Як пясняр заклікаў людзьмі зывацца.

Людміла Ардынская.

 

16 верасня

ў Мажэйкаве Лідскага раёна пройдзе 2-гі адкрыты фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага

“Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі” .

Пачатак у 13.00.

Праграма вельмі насычаная.

Запрашаем. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *