НАША СЛОВА № 38 (1397), 19 верасня 2018 г.

Панядзелак, Верасень 24, 2018 0

Спрэчнае і бясспрэчнае

17 верасня

17 верасня 1939 года згодна з савецка-нямецкім пак-там Молатава-Рыбентропа Чырвоная армія пераступіла межы Рэчы Паспалітай. Напад Савецкага Саюза ў Польшчы ацэньваецца адназначна нега-тыўна, як нож у плечы, для дзяржавы, якая на той час вая-вала з гітлераўскай Германіяй. Аднак беларуская гістарыя-графія не так адназначна ацэ-ньвае гэтую падзею. На пы-танні Юркі Ляшчынскага адка-заў прафесар Валянцін Мазец з Інстытута гісторыі нацыяна-льнай Акадэміі Навук у Мен-ску.

— Што абазначае 17-га верасня для беларусаў, што — для палякаў? Для беларусаў не толькі як нацыі, але і як для дзяржавы?

Валянцін Мазец:

— Для беларусаў як дзяржавы найперш 17 верасня непарушна звязана з падзеямі 1921 года — заключэннем Рыж-скага міру. Менавіта тады без удзелу беларусаў, без удзелу якой-кольвек дэлегацыі ад дзвюх інстытуцый — і Рады БНР і Савецкай Сацыялістыч-най Рэспублікі Беларусь — без іх удзелу, быў заключаны Рыж-скі мір. І там інтарэсы Беларусі як дзяржавы не былі ўлічаны. Проста частка тэрыторыі фар-мальна заставалася незалежнай і ўваходзіла ў склад СССР. Але ў БССР гэта фікцыя была, а не незалежнасць. Рэальнай сама-стойнасці БССР не мела, каб яна была, то тады б змаглі ад-бараніць тэрытарыяльную цэ-ласнасць. Што самае паказа-льнае — калі ў 1919 годзе была  маніфестам абвешчана Савец-кая Сацыялістычная Рэспублі-ка Беларусь, то тэрытарыяль-на яе азначаныя межы супадалі з межамі, якія вызначаліся ў 1918 годзе, калі абвяшчалася Беларуская Народная Рэспуб-ліка. І Урад БНР Ластоўскага і Урад Чарвякова безумоўна хацелі адстаяць тэрытарыяль-ную цэласнасць этнічнай Бела-русі, дзяржаўнага ўтварэння, але іх праігнаравалі. Кіраўнік расейскай дэлегацыі на перамо-вах Чычэрын заявіў, што бела-русаў дапускаць за перамоўны стол ні ў якім разе нельга, таму што яны сапсуюць усю пад-рыхтаваную палітычную кам-бінацыю. Беларусаў як суб’ект міжнароднай палітыкі ніхто пад увагу не браў. Таму для бела-рускай дзяржавы 17-га верас-ня было актам гістарычнай справядлівасці. А вось для звычайных людзей, якія жылі на гэтай тэрыторыі… І палякі, і непалякі, якія жылі на гэтай тэрыторыі, пасля гэтага ў зна-чнай частцы сваёй у Заходняй Беларусі зазналі рэпрэсіі, вы-сылкі ў аддаленыя раёны Са-вецкага Саюза, у Сібір і іншыя месцы.

— Польшча і палякі ацэ-ньваюць адназначна адмоўна 17-га верасня, як падзел Поль-шчы паміж фашыстоўскай Германіяй і Савецкім Саюзам. Для беларусаў гэта не ёсць такім адназначным, для бела-русаў гэта было ўсё ж уз’яд-нанне ў адну дзяржаву.

— Гэта было сапраўды ўз’яднанне ў межах адной тэ-рыторыі. Я сам родам з Заход-няй Беларусі, з-пад Ваўкавы-ска. А вось мае сябры, якія жылі з іншага боку мяжы, з-пад Койданава, прыкладам, яны расказвалі, што пасля 1921 года частка іх сям’і апынулася ў Польшчы, а частка па іншы бок мяжы — у Савецкай Бела-русі. І каб схадзіць да сваякоў даводзілася даволі часта пра-сіць дазволу, гэта была проста недарэчнасць нейкая. У нека-торых месцах атрымалася, што мяжа нават падзяліла вёскі на часткі лініяй мяжы.

— Ці межы сённяшняй Беларусі былі б такімі як ця-пер, каб не было гэтага акту уз’яднання ў 1939 годзе?

— Нельга абмяжоўвацца толькі той падзеяй. Рэч у тым, што не трэба забывацца, што 17 верасня адбывалася ва ўмо-вах Другой сусветнай вайны. І толькі ад 17 верасня 1939 года мала што залежала, бо літара-льна праз паўтары гады адбыў-ся напад фашыстоўскай Гер-маніі на Савецкі Саюз. І тут адна несправядлівасць пацяг-нула за сабой іншую неспра-вядлівасць. Як гэта бывае ў вя-лікай геапалітычнай гульні, адно чапляе другое і прыво-дзіць да канфлікту. Яшчэ адна несправядлівасць — культурны і палітычны цэнтр Заходняй Беларусі Вільня кіраўніцтвам СССР была перададзена Літве. Хоць сам Сталін прызнаваў, што ў Вільні і Віленскім краі на момант перадачы тагачас-ныя літоўцы-летувісы складалі меншасць. Але інтарэсы наро-даў не браліся ў разлік.

— Многія гісторыкі лічаць, што каб не было гэта-га ўз’яднання беларускіх зя-мель, то сёння пра Беларусь застаўся б толькі ўспамін.

— Гісторыя не можа мець умоўнага ладу. Яна разві-ваецца па сваіх законах. У нас была цікавая дыскусія ў Інсты-туце Польскім, і адзін з прад-стаўнікоў польскіх навуковых колаў казаў: калі б усе беларус-кія землі ўвайшлі ў склад По-льшчы, то не было б рэпрэсій 1937-1938 гадоў. На што мае калегі сказалі, што тады б не было і Беларусі. Таму што да моманту 1939 года ў выніку палітыкі асіміляцыі бальшыня беларускіх не толькі палітыч-ных, але і культурна-асветных установаў, у тым ліку і ў шко-лах, ужо перастала існаваць. Адбывалася палітыка цэнтра-лізацыі і ўніфікацыі ва ўсіх сферах жыцця. Ніякіх гаран-тый правоў нацыянальных меншасцяў пасля 1921 года не было. Так што з гледзішча дзяржаўных інтарэсаў Бела-русі акт 17-га верасня быў справядлівым.

Беларускае Радыё Рацыя.

100 гадоў з дня нараджэння

Фёдара Янкоўскага

Фёдар Міхайлавіч ЯНКОЎСКІ нарадзіўся 21 ве-расня 1918 года ў в. Клетнае Глускага раёна. Доктар філала-гічных навук (1970), прафесар (1970), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1972), сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. За-кончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936), Менскі на-стаўніцкі інстытут (1939), Га-радзенскі педагагічны інстытут (1948). Пасля заканчэння пед-тэхнікума працаваў настаўні-кам Буцавіцкай школы Мен-скага раёна. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-1940 гг. У Вялікую Айчынную вайну — разведчык, начальнік разведкі партызанскага атрада «Гроз-ны» на Меншчыне. Быў цяжка паранены. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашы-сцкіх захопнікаў працаваў ад-казным сакратаром рэдакцыі глускай раённай газеты «Сацы-ялістычная вёска», настаўнікам у Глускай сярэдняй школе, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры. З 1953 г. праца-ваў выкладчыкам, у 1956-1982 гг. — загадчык кафедры бела-рускага мовазнаўства Менска-га педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (цяпер імя М. Танка).

Друкаваўся з 1954 г. У кандыдацкай дысертацыі «Глу-скія гаворкі» (1954) дэталёва апісаў фанетычную і марфа-лагічную сістэму глускіх га-ворак, растлумачыў узнікнен-не асобных дэалектычных рыс. Аўтар каля 300 навуковых прац у т.л. «Беларускія пры-казкі, прымаўкі, фразеалагі-змы», «Дыялектычны слоўнік», «Крылатыя словы і афарыз-мы», «Пытанні культуры мо-вы», «Беларускае літаратурнае вымаўленне», «Гістарычная граматыка беларускай мовы» і інш. Выдаў кнігі навел, апавя-данняў, літаратурных мініацюр «Абразкі», «Прыпыніся на ча-сіну», «І за гарою пакланіся», «Радасць і боль», «Само слова гаворыць». Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак пашаны», медалямі.

Памёр у 1989 г.

Вікіпедыя.

 

Сустрэча Алены Анісім з актывістамі Баранавіцкай арганізацыі ТБМ

Алена Анісім сустрэ-лася з актывістамі Баранавіцкай арганізацыі ТБМ Алесем Ма-чульскім, Таццянай Кісель і старшынём Міколам Падгай-скім

Падчас размовы спа-дар Мікола распавёў пра су-працу з іншымі грамадскімі арганізацыямі, агульныя ме-рапрыемствы на сядзібе ТБМ у Русіна. Ён перадаў ад аўта-раў некалькі цікавых кніг у дар ТБМ. У сваю чаргу старшыня ТБМ папрасіла далучыцца да канкрэтнай справы па выданні буклетаў гісторыка-краязнаў-чай тэматыкі, прымеркаваных да Еўрапейскіх гульняў, якія павінны адбыцца ў 2019 г. На Баранавічы былі перададзены таксама флаеры пра конкурс для маладых выканаўцаў “За-спявай”, у якім наша аргані-зацыя выступае інфармацый-ным партнёрам, а таксама часопіс «Верасень» № 18.

Наш кар.

 

“Мова нанова” нарэшце і ў Лідзе

26 верасня а 18:00 у г. Лідзе, вул. Міцкевіча — 31 (Ga11ery) распачнуць свае ўрокі бесплатныя курсы беларускай мовы “Мова нанова. Ліда”.

Госці першага ўрока Глеб Лабадзенка, выкладчык курсаў «Мова нанова. Менск» і Ева Гілевіч адміністратар курсаў.

 Запрашаюцца ўсе.

 

Выгнанніца

Эсэ разважлівага  беларуса

Пад радасныя аплады-сменты ўладнікаў мы страцілі галовы і адбіваемся ад бела-рускай мовы, быццам ад нечага страшнага і зусім не патрэб-нага. У штодзённай бегатні за-таўклі сябе праблемамі і не думаем пра ейнае становішча і дазваляем квэцаць у гразь,  вы-кідаем тую са сваёй галавы і свядомасці. І яна, зацюпаная мова, зразумела, не зможа вы-трымаць падобнага хаяння і стрываць, у галашэнні стане хворай і кволай, з часам абяс-сілена  змарнее і растопчацца, нібы выплюнуты стары акурак пад нагамі.

Канаючы цяжка, тая  яшчэ часам паспадзяецца  на  цвярозы розум і добрую нашу душу, таму, чапляючыся за жыццё, будзе кволенька прабі-вацца да нас і баязліва стукацца ў заледзянелыя халодныя шы-бы:

— Вы мяне прыдушылі  і размалацілі рукамі і нагамі, быццам непатрэбную!

— Ты нам, мілая сяброў-ка,  не нужна, — злосна кідаюць ёй праз дзверы, нават не да-зволіўшы пераступіць парог.

— Чаму ж гэта?

— Січас все гавараць на рускам…Пачытай прэсу ці па-сядзі вечарок каля целіка.

— Але да чаго вы дой-дзеце?

— Не тваё сабачча дзела! Неяк жа жывём без цябе!

— Я выбілася з сіл і гі-бею!.. — курчыцца ў болях род-ная мова. — Ну дапамажыце, Богам малю, будзьце людзьмі!

—  Січас  всем холадна і мы карчавеем! Фсё дзіка дара-жэет, газ эканомім, нафту бера-жом. Грыміт інфляцыя,  прэміі зарэзалі,  дзенег  не дают! — у адказ чуе рэзкі, сіпаты ад хола-ду і пастаяннага недаядання голас. — Паэтаму січас не да мовы, у галаве адныя мыслі — як бы выжыць!

— Адчыніце для мяне сэрца, малю Богам!

— Пшла вон! Не займай час, БТ пачало навіны.

Акінуць яе позіркам, схуднелую і зусім дабітую, прыгарбелую і знясіленую:

— Целагрэйку выкі-нуць?

— Ватоўка мне не трэба, яна з Усходу, і яе ненавіджу… Дайце хоць стары кажух, нават рваны ці пагрызены пацукамі! — ад холаду яна трасецца і хукае ў паветра, выціраючы колкую намаразь з барады, моліць у надзеі абудзіць у істот нешта людское.

— Мы самі ходзім у хфуфайках, — бурчаць масы, — трываем, і всім да лампачкі, нікто пра нас не думаець! А ешчо  ламай голаву над тваімі праблемамі.

І яна, няшчасная, па-сунулася далей. У грудзях сіп-лым дыханнем булькацела  хар-ката, якая не праходзіла другі месяц, драпала наждаком  гор-ла, халодны пот ад бяссіля пло-ці змакрыў патыліцу  і рагозамі казытаў  спіну. «Няўжо зноў рванула ўверх жара? — тры-вожна падумала яна. — Тады яўна злягу. Трэба падшукаць нейкую цёплую паветку альбо копку сена пры дарозе, але пад дрэвамі, каб не так працінаў вецер, ды там прылегчы, бо да народу не дастукаешся.»

Ісці было цяжка. Пас-ля ўчарашняй густой завірухі  з парывістым ветрам вялікія гурбы  выраўняліся з платамі, дарогу занесла,  і яна зусім не бачна. Тут, падобна, яшчэ ні разу ніхто не прайшоў, толькі каля нечыйга старога саду  вы-яўна выдзяляліся вялізныя сляды прыблуднага сабакі, які нізам жывата працягнуў за са-бой вузенькую сцяжынку. «Яшчэ не хапала, каб і яны накінуліся на мяне і пакусалі!» Няшчасная спынілася каля но-вага двухпавярховага асабняка   з белай цэглы, але не дабуда-ванага, без вокнаў і дзвярэй, прысела на яшчэ не ўмурава-ныя настылыя сходцы, роўна выкладзеныя з гладкага марс-кога каменю. «Зіма са снегам, а тут няма вокнаў, значыць, гас-падар без грошай. Але ж улад-нікі ўсё дэталёва прадумалі: людзям няма калі займацца сва-ёй мовай і любіць мяне, не да таго, ім трэба штодзень забі-ваць галаву няпростымі быта-праблемамі і думаць пра тое, каб недзе знайсці капейку на харч альбо нейкую збудаванку. Вось у такіх штодзённых па-трэбах і пралятаюць  адпушча-ныя дзянькі, а жыць няма калі».

Знойдзеныя два гады назад пад копкай сена старыя заношаныя валёнкі былі рва-ныя і без галёшаў, мокрыя зні-зу, і снег ліпнуў да іх як смар-качы да шарсцістага шаліка. Да таго ж на правым тэпці падэшва спераду адстала і пры кожным кроку ён зяпай расшчэрана чэ-рпаў снег, быццам тым карцом.  Мароз моцна кусаўся за паль-цы ног. Прыпынілася каля за-росшай трысцём сажалкі з вы-сокім берагам, напэўна, яе ня-даўна выкапалі, нягнуткімі па-льцамі нарвала сухой леташняй асакі, затым, разуўшыся і бо-сымі нагамі топчучыся па снезе, праз вузенькія халявы запіх-нула сухую траву на вусцілку валёнак, разраўняла яе рукой і прыкамячыла, каб было мяк-чэй знізу і не так стылі ногі. Ніколі не дазваляла сабе неа-хайнасці што ў думках, тое і ў адзенні, а тут заўважыла, што яе апанавала сухое насенне ваўчкоў: тоненькія ігліцы з двума ўчэпістымі вусікамі   гу-ста абляпілі крысы паліто, аса-бліва наляпіўшыся на грудзі. Да таго ж адзенне нейкае пака-мечанае і моцна пакорчанае знізу, таму яна выглядае збоку ну дальбог старой бамжыхай. Памацала світку  — у поцемках недзе вырваўся і згубіўся дру-гі ніжні гузік.

«Ат, — нервова патупа-цела на адным месцы каб неяк сагрэць ногі, як тая бягуння на стадыёне перад самым стартам, — хто зараз пільна за мной ці-куе? Каму я трэба? Уладнікі  дзіка асцерагаюцца, ледзь не хрысцяцца, каб не чуць, нача-льнікі, пачуўшы мяне,  прыхо-дзяць у дрыжыкі і ўсё дума-юць, як адкараскацца і загнаць у цёмны куток. Засталіся сама-ахвярныя адраджэнцы з куль-турнай інтэлегенцыяй і прос-тыя масы… Галоўнае, каб на-род не страціў сябе і не знік. Выжыву я — застанецца ён,  прападу — загіне гэты люд!»

І  зноў прыспешыла і выбілася на дарогу.

— Што здарылася  з ва-мі, людзі, дзе ваш розум? — яна бяссільна апусціцца  на гнілую  лаўку з трыма паламанымі па-рэнчынамі каля ганачка і пад-курчыць пад сябе пасінелыя ад сцюжы ногі, дастане з кішэні старой сярмягі дзве таблеткі аспірыну і глытне пілюлі, зач-арпне  сухой далонню снег  і зажуе, каб у роце не стаяла гаркота.

— Нет указу сверху цібя пускаць! — прызнаюцца смя-лейшыя, — а ў нас дысцыпліна і парадак.

— Баімся! — гавораць цішэйшым голасам і трошкі больш мякка, прыхаваўшы першапачатковую агрэсіў-насць. — Застукают у кварціры, скажаць, что пусціл на начлег за дзеньгу, значыт, сдаеш в арэнду жыллё, а дазволу на падобную акцыю не атрымаў, паперы не аформіў, падаткі не ўплаціл. Улады, прасці за гру-бае слова, хрэн праведзёш,  ані, сабакі, научылісь красць міль-ярды даляраў  і сталі слішкам хітрыя, как і все прахадзімцы. Ані прыпруць меня к сцяне і  нож пад горла — гані  штраф у восем базавых за начлег!

— Нельга жыць такімі баязліўцамі! — яна яшчэ не страціла надзеі на чалавечую дабрыню і міласць, —  варта заставацца жалезнымі рыца-рамі сваёй радзімы, Вялікага Княства Літоўскага, а то вас заездзяць! — самотна папярэ-джвае няшчасная і горка ўзды-хае, адчуваючы блізкі канец гэтаму народу, які страціў свой адметны твар і ператварыўся ў карэлую анучу на сметніцы гісторыі.

— Не малісь, адстань!  Не падабаецца недабудаваная ха-ціна без вокнаў у глухім ляску? Цянісь дальшэ, бліжэ да віру на раке, на гарадзішчы пад хво-ямі і прыляжэш! Там паўноч-нага ветру меньшэ, бо сасонкі выраслі. Могілак не бойся, бо сейчас пачці весь народ жывет у ажыданні блізкага  гарадзіш-ча — Чарнобыль заплявал рады-яцый, хваробы ядуць усіх пад-рад, лекаў няма і дзіка дарагія, людзі дохнут срэдзі  уліцы, на бамжэй не хапае трунаў і іх штабялямі закапваюць на ак-раіне могілак, мужыкі не да-цягівают  да пенсіі і аткідывают капыта.

Паскудны холад поўз знізу і дабраўся да каленяў. Мокрыя валёнкі абляпілі  тоў-стыя камякі снегу, быццам тыя лыжы ў час адлігі. Гэта замі-нала хадзьбе — пакутніца з ця-жкасцю валаклася. З той самай ашчэранай зяпы правага ва-лёнка касмылямі тырчэла на-мокшая асака, а след пасля яго заставаўся няроўны і перала-маны пасяродку, быццам пакі-нуты нейкай страшнай начной пачварай. Спыніўшыся і ска-сабочыўшыся, зноў разулася і затапталася босымі нагамі, каб пальцамі глыбей  занурыць у мяккі снег, бо тады адразу па-цяплее. Падняла правы валё-нак і засунула руку проста ў халяву. Яна хацела выдзерці зляжалую мокрую асаку, але трава збілася ў трамбаваны по-сціл,  наглуха прыляпіўшыся да вусцілкі. Адчуўшы, што ей-ныя спробы асуджаны на ня-ўдачу, выбіла абутак аб калена і ачысціла тэпаць ад тоўстага наліпшага снегу, затым абар-вала рукой выпіраўшыя кас-мылі травы каля падэшвы, зноў уступілася ў свае ваўняныя ступачы і пасунулася далей.

Яркая бела-чырвона-белая хусцінка на галаве  збі-лася і спаўзла на шыю, тры-маючыся толькі на адным завя-заным вузле каля падбародка, густыя чорныя валасы рассы-паліся па каўнерыку, і халадзі-на грызла хахалок галавы і мочкі вушэй, але на тое яна не звяртала аніякай увагі. Бо жы-ла неадольным жаданнем неяк уцалець на сваёй зямлі і за-стацца, запасці ў душы людзям, каб у жывой форме існаваць разам у бедах і радасцях.  Няхай з яе прадажнікі і  адурэлыя злы-дні рагочуць, што, маўляў,  пы-льным мяшком выцятая, але ж яна не здрадзіць сваім ідэалам.

— А душа? Ваша душа! Няўжо яна заснула і навекі мяне адцуралася?»

— Ха-ха-ха! Зараз душы в Беларусі, штоб знала,   ні ў кога нету, — даводзяць ёй ня-згодныя. — Мы выхаваныя на ціорыі дыялектычнага  мацірэ-алізму, таму праваслаўныя атэ-істы  і яшчэ січас всей страной дальшэ строім сацыялізм. Нік-то в свеце эцім не занімаіцца, патаму что тупые буржуі завя-злі ў праблемах наляцеўшых з Азіі мусульман-эмігрантаў, а мы строім сацыялізм ілі каму-нізм, хрэн тут паймёш, но што-та грохаем, свет не можэт ра-забраться! Ну ўсё, досыць тлумачыць, я і так ляпнуў не-шта лішняе, не варта было так  шчыраваць… Пайшла вон,   і не нудзі пад акном, нам трэба хоць выспацца і завтра апяць укалываць! Нада зарабатываць деньгу на аплату газу і энергіі па новых тарыфах!

Тут канчаткова прадэ-манструем  прыклад унутра-нага апусташэння і не ўпусцім у сваю хаціну закінутую нядо-льніцу пераначлежыць і па-грэцца, таму завалім наглуха масіўныя дзверы і засунем за-сувень у коміне, асцерагаю-чыся, каб толькі дзе не праці-снулася  праз шчылінку.  Сха-ваемся за каванымі дзвярыма і пстрыкнем знутры вялізным замком, нібы ад таго бандыта, які ноччу ломіцца па назбі-раныя баксы!

Як нідзе ў свеце,  яна апынецца ў парадаксальнай сітуацыі —  выгнанай са што-дзённага ўжытку, чужой, за-цюпанай  і непатрэбнай на сва-ёй роднай зямлі! У ролі  асця-рожнага  канспіратара-падпо-льшчыка, што не давярае і ба-іцца атачэнцаў, каб здрадцы яе не высачылі  і не здалі.

І яна ў горкіх слязах знікне, сыйдзе назаўсёды ў бес-прасветныя чорныя далі, ад-куль вяртання больш не існуе.

Але вакол усё мяня-ецца. Пройдзе час, пралятуць гады, вы разгледзіцеся наво-кал, абудзіцеся і пасталееце, і тады адчуеце цяжкі душэўна смутак. Унутраны боль. Бо вам дойдзе, што ўсе народы, вялікія і малыя,  што месцяцца ў Еўропе, Азіі і Афрыцы, роднай мовы не страцілі, таму існуюць, мацнеюць  і набіра-юцца сіл, а вы сваёй самахоць  скруцілі  рукі і навечна зака-палі  ў цёмнай  магіле. Праўда, зрэдку тая пачне напамінаць пра сябе з’яўленнем у свядома-сці  асобных мілых слоў, сваіх і гожа беларускіх, быццам да адзінокага старога бабыля  ў мройных снах прыходзіць  бы-лая каханка-нябожчыца, некалі задушаная яго ўласнымі рука-мі. Вось калі зразумееце вар’я-цтва  свайго страшнага ўчынку і той факт, што вы раней проста ачвурэлі і самахоць адмовіліся ад пяшчотнага голасу роднай матулі  і пеўнай мелодыі сваёй Радзімы, якіх ужо больш у сва-ім жыцці ніколі не пачуеце. Та-ды  вы станеце нема кідацца ў ложку, прагна ў цемры рукамі мацаць паветра і шукаць яе, выгнаную з хаціны мову, нібы жадаючы ўтрымаць за крысо  і не даць згінуць, заадно папра-сіць прабачэння за сваю памы-лку, у гарачцы стараючыся прыпомніць родныя сэрцу гукі і асобныя словы, быццам выя-вы далёкага маленства.  Ды ўжо будзе позна і нічога вас не па-ратуе: загаварыць на роднай мове — ні ў зуб нагой,  мілае вы-маўленне навек забытае,  пера-кладу на сваю мову з запана-ваўшай чужой гаворкі ніколі ўжо не адолееце, як не зможаце  пагаварыць на ёй са сваімі блі-зкімі, дзецьмі і ўнукамі.

Ваша мова прападзе і знікне, як імгненна раствара-ецца  кропелька капнутага да-рагога хімічнага элементу ў за-поўненай атрутай  прабірцы.

Вось тады ноччу ў го-ркай адзіноце, сярод адчаю, бядноцця і тупіковага існавання падымецеся з пасцелі, паставіце цьмяна хліпкую свечку на ні-зенькую тумбачку каля лож-ка, спецыяльна для гэтага ры-туалу набытую ўчора ў пера-поўненым шапіку з аднымі рус-камоўнымі выданнямі,  засты-неце  каля цёмнага вакна і па-чнеце рыдаць. Плакаць, адчу-ваючы вялізную долю ўласнай віны за смерць матулінай мовы. І тады раптам  дойдзе, што гэту памінальную начную свечку ты паставіў не толькі па роднай мове, якую дазволіў зняве-чыць і ўдушыў сваімі ўласнымі рукамі, але і па сабе. Па сваім горкім лёсе, зламаным і нік-чэмным, тлуста абведзеным з чатырох бакоў чорнай жалоб-най рамкай, бо зараз ён нікога не хвалюе на гэтай  халоднай зямлі — тут твая істота стала зу-сім непатрэбнай і чужой; па забытай роднай Бацькаўшчы-не, якую ты фактычна прадаў і якая без мовы канчаткова стра-ціла  душу, засохла і завяла, ператварыўшыся ў інтэрна-цыянальнае грамадства  прыез-джых пустых зявак і мясцовых манкуртаў, паяднаных жадан-нем «жыць абы жыць», не пра-цівіцца гідотнаму злу і пляваць на  духоўнае спусташэнне.

У начной цемры  за-выеце так голасна, што аж за-брэнчуць шыбы ў пластыка-вых вокнах, нікога не сароме-ючыся, бо ўрэшце дацяміце, што за святыню страцілі  і ад-далі  грэшнікам  на здзеклівае  мучэнне і шкамутанне і як прадбачліва тыя замбіравалі вашу свядомасць, зрабіўшы з насельнікаў краіны статак зга-ладнелых і алунелых  авечак. Тыя пранырлівыя бязбожнікі  хітра ператварылі  масы ў   ата-ру, над кім зверху сядзяць ула-дыкі з бізунамі і ўважліва со-чаць ды пастаянна пералічва-юць для таго, каб угаворамі, абяцанкамі  і палкамі  прыму-сіць працаваць і з кожнага рваць барышы пад сваю задні-цу; згрупавалі з вас авечак,  якім нічога ў жыцці не трэба, акрамя прытарна горкага ма-лачаю на закінутай грэблі і збі-тых са старых парэнчын кату-хоў. Зразумееце, што подлую духоўную смерць для вас рых-тавалі даўно, подла і ціха, не-ўпрыкмет, улюляўшы зор-касць і запудрыўшы мазгі. Гледзячы на мігаючыя ў халод-ным святле свечкі шэрыя сце-ны вакол сябе, мёртвы горад, ноччу вы пачнеце зазыўна гал-асіць і сіліцца ўсцешыцца мілым гучаннем хоць аднаго сказа на беларускай мове — але будзе позна, бо ў вас анічога не ат-рымаецца. Вось калі вас ска-латне, быццам праб’е токам ад 380 В,  — такая страта раўнасі-льна смерці самага блізкага ча-лавека, і тады дацяміце, якую дзікую правакацыю пры вашай маўклівай згодзе ўчынілі пра-дажнікі разам з правакатарамі  на роднай  зямлі.  Апынуўшыся ў поўнай змрочнай адзіноце, адчуўшы глыбокую душэў-ную пустэчу нават сярод белага дня, вы ачухаецеся, зразу-мееце, як вас адурылі. Тады вы ў апошняй надзеі зірнеце ў неба і шалёна  закрычыце з апошніх сіл, молячы Госпада вас не пе-ратвараць у духоўны мёртвы труп, але будзе позна —  прысуд вы  ўжо падпісалі тады, калі адмовіліся ад сваёй маці-мовы! А разам з ім сталі круглай сіра-той! Адзінокім пакутнікам, га-лодным, халодным пілігрымам без сваёй зямлі і душы. Без ба-цькі і маці, мовы і памяці, жыц-ця і будучыні.

У бяссонні пройдзе ноч, вы нават не прыляжаце на мокрую ад слёз падушку, за-тым задзьмеце каля ложка све-чку і, каб трошкі супакоіць  знявечаную душу, пару разоў прагна нюхнеце калечка во-дарнага дыму ў жаданні ад-чуць наркатычнае ўздзеянне ладану, пасля заплаканым і з апухшым тварам ціха выйдзеце на вуліцу і, вяртаючы сваю свядомасць, больш пільна азір-нецеся навокал.

Тады ты вернешся ў суровыя рэаліі. І што ўбачыш? Мясцовыя жыхары раз’ехаліся і хто куды пазнікалі, пасля сябе пакінуўшы мёртвую зямлю і вялізныя пустыя палігоны, га-рады змярцвелі і апусцелі, вё-скі неўпрыкмет вымерлі. Да таго ж  магілы продкаў знішча-ныя, зраўняныя з зямлёй пры-гнанымі трактарамі «Джон Дзір Русь» і  мадэрнізаванымі буль-дозерамі «Чэтра», крыжы і по-мнікі на іх спалены, каб ніхто не мог нават у памяці вярнуцца ў былое. Бацькаўшчына  знікла, растварылася,  разам з панае-хаўшымі чужынцамі  ператва-рыўшыся ў халодную абыяка-вую магму. Радзіма памерла і сканала разам з мовай, бо род-ная зямля не можа жыць без штодзённага гаючага соку — сваёй мовы. Не, праўда, шэ-рыя замызганыя абшары заха-валіся, але ж апустошаныя, да-бітыя, рабураныя і раскрадзе-ныя, ужо без жыцця і духу. І ты на іх пустэльнік, нейкая бяз-глуздая мізэрная постаць. Дзі-вак безгалосы і сляпы, зусім адзін і нікому не патрэбны, як некалі нікому не была патрэбна мова, якая па тваёй віне сканала і згінула.

У шаленстве закруціш-ся на адным месцы, мітусліва верцячы галавой і ўсё яшчэ не верачы сваім вачам і жадаючы змяніць сітуацыю, у якой апы-нуўся. «Але ж сапраўды ўсё нібыта наша, тое роднае, былое, ды не наша, нейкае брыдкае на смак і халоднае на ўспры-манне!»  Ваколіцы застылі без салаўіных пошчакаў у густых бярозавых гаях, без звонкай веснавой песні жаўрукоў у чыстым небе, бо маленькія жаў-рукі не застываюць над галавой і не акропваюць мелодыяй родныя прасторы; некуды прапалі шпакі, і не стрыгуць нябёсы сваімі крыламі  лёгкія ластаўкі.

Мёртвае супакаенне і чорнае спусташэнне запанавалі   на некалі квітнеючай  зямлі. І толькі хмарамі кружаць у паве-тры, зацьмяючы сонца, пражэ-рлівыя  чароды груганоў з доўгімі дзюбамі і па-звярынаму вытрашчанымі вачыма. Яны ўжо даўно ўсё пераелі  вакол сябе і зараз знемагалі  з голаду і вышуквалі хоць мізэр здых-ляціны, таму жывы чужынец для іх, які заўтра таксама ады-йдзе на той свет,  — залаты ва-рыянт.

— Дзе нашы айчынныя птушкі? — замітусішся ты. — Куды дзелася наша прыга-жосць?! Адкуль вы наляцелі, вашы асобіны  раней у Менску абіталі толькі на Усходніх мо-гілках?

— Твае птушкі, тава-рыш, цю-цю-цю на Варкуцю! Кар-кар-кар! Досыць іхніх песняў, ужо абрыдлі! Будзеш шмат пытаць — пойдзеш услед за імі! Туды, на Вар-ку-цю! Кар-кар-кар!

Чорны груган з адта-пыранымі вялізнымі лапіш-чамі спікіруе  над табой,  стара-ючыся ўчапіцца доўгімі кіпцю-рамі ў макушку і вырваць ка-валак свяжаніны, але цябе па-ратуе Бог і ты паспееш ухі-ліцца. Тады  драпежнік    пры-сядзе на самую ніжнюю галіну сухой яблыні, нахахліцца і за-крычыць як можна мацней, дэманструючы ўладу і сілу на гэтай зямлі.

— Больш сваіх нябесных песняроў, піжон, тут не ўба-чыш, не завывай суслікам і вытры смаркачы. А што да га-радзішча…Час мяняецца, вар-та прывыкнуць, перш мы са-праўды жылі на Усходнім паго-сце, але тваім нябожчыкам  стала цесна, і таму рэгіён пашы-рылі, мы тэр-ры-тор-рыю за-нялі далей на захад і зараз пад валатоўкамі ўся ваша зямля. Кар-кар-кар.

— А мая мова?»

— Твая родная мова? Кар-кар-кар! Бэйбус, ты маеш мазгі?! Пусты чурбан, хочыш надаць жыцця даўно сканаўша-му нябожчыку? Толькі не віні ў гэтым мяне. Яе няма, ты ж сам некалі яе прадаў і ад яе адкараскаўся,  як непатрэбнай! Кар-кар-кар! Не пратэстуй і маўкліва пагадзіся з такім ста-новішчам, запомні гэта і запішы сабе на ілбе! Тут цяпер мы кіруем…Ха-ха-ха…

— Каму я такі трэба, чужы, адзінокі і пакінуты, о Божа? — у адчаі залемантуеш ты, але гэта напомніць адчайны крык адзінокага блудніка ў мё-ртвай пустыні, якому наканава-на спаткаць найдзічэйшы смерч, адчуўшы, як гарачы пя-сок з шалёнай хуткасцю густа залеплівае вочы і вушы, твар і гарляк. А пасля пустэльнік удушыцца і бяссільна зваліцца з ног пад радасныя крыкі кліна-хвастовых арлоў, што шука-юць здыхляціну.

Вячаслаў Лапцік, Менск.

 

Да ведама.

Гэтае эсэ я напісаў за два гады да выхаду рамана «Мова» Віктара Марціновіча, аднаго з самых таленавітых і глыбокіх празаікаў сучаснай Беларусі. Тоеснасць нашых думак і перажыткаў сведчыць аб тым, што гэтая тэма не пакідае абыякаымі па-сапраў-днаму шчырых і разважлівых беларусаў.

 

Клініка з глыбокімі каранямі

Родная мова, духоў-ныя і гістарычныя традыцыі становяцца надзейным пад-муркам не толькі ў культуры, але і ў медыцыне. Прыемна гэта адчуць, знаходзячыся ў кам-фортным кабінеце стамато-лага, калі доктарка, гаворачы прыемныя словы па-бела-руску, напрактыкаванымі ру-хамі ставіць пломбу, а з дына-міка ў гэты час льецца любімая мелодыя беларускага выка-наўцы.

Такая незвычайная стаматалагічная лякарня «Гло-рыя» з беларускай мовай аб-слугоўвання дзейнічае ў Мен-ску ў мікрараёне Малінаўка па вуліцы Ясеніна, 6. У ёй працу-юць лекары з 1-шай і вышэй-шай катэгорый, у тым ліку — два кандыдаты медыцынскіх навук, адзін з іх -дацэнт. Аб-сталяванне ў клініцы — на су-часным еўрапейскім узроўні, з найлепшымі матэрыяламі, ко-шты — дэмакратычныя. Навед-вальнікі, якія карыстаюцца роднай мовай, атрымліваюць зніжку ў 5%.

Жыхары Малінаўкі са шматлікіх стаматалагічных устаноў раёна могуць выбраць тую, якая ім па душы, але іх прываблівае душэўнае абслу-гоўванне з прыязнай гаворкай.

Клінікай кіруе дырэк-тар кампаніі ТАА «ФРА-МІЛ» спадар Францішак Жылка. Кампанія існуе ўжо 20 гадоў і аказвае стаматалагічныя паслу-гі. Лякарня працуе ў новым шматпавярховым будынку па вул. Ясеніна з 2016 года.

— Шыльды і прайску-рант у нас заўсёды былі бела-рускімі, — кажа спадар Фран-цішак. — Размаўляць з кліентамі па-свойску мы пачалі з 2016 года. Адміністратары гавораць з наведвальнікамі і вядуць да-кументацыю на роднай мове. Мы перавялі медыцынскія ка-рткі на беларускую мову. Во-пытны спецыяліст з БДМУ- Алена Аляксандраўна Клюй, кандыдат медыцынскіх навук, сумяшчае тэорыю выкладання ў медуніверсітэце з практыкай  лячэння пацыентаў.

— Беларускамоўнасць прысутнічала ў нас з самага пачатку заснавання кампаніі, — працягвае аповед кіраўнік ус-тановы.

Ён упэўнены, што бе-ларусізацыя, якая распачына-лася ў 90-я гады, з тымі тэмпамі магла б ахапіць усю краіну да 2000-гадоў, бо загады  і паста-наўленні ў цэнтральным апа-раце ўраду, дзе працаваў сп. Жылка, выдаваліся па-бела-руску.

У лякарні абслугоў-ванне кліентаў суправаджаецца нягучнай беларускай музыкай. Яна стварае вельмі камфорт-ныя псіхалагічныя ўмовы. У клініцы ёсць запісы на 30 гадзін праслухоўвання сучасных па-пулярных выканаўцаў. З ранку да вечара праз калонкі транс-люецца запіс музычных пра-грам вядомых артыстаў і гур-тоў. Ціхая мелодыя супакойвае і надае добры настрой.

Вестыбюль клінікі «Глорыя» ўпрыгожваюць гіс-тарычныя фотаздымкі і шля-хецкі герб роду Жылкаў. Спа-дар Францішак паходзіць са Смаргоншчыны, з мястэчка Жодзішкі. Сям’я камунікуе з касцёлам.

— Наш край — зямля Францішка Багушэвіча і Мі-хаіла Клеафаса Агінскага, — кажа ён.

На адным з фота аса-ніста выглядае ягоны дзед у атачэнні жыхароў мястэчка ра-зам з ксяндзом Вінцэнтам Гад-леўскім падчас адкрыцця мала-чарні. На іншым здымку — ва-дзяны млын  у аграгарадку Жо-дзішкі.

У 2003 годзе Франці-шак Баляслававіч выправіўся ў падарожжа па рацэ Віліі, пры-току Нёмана, са сваім аднадум-цам Аляксандрам Касцючэн-кам, паклаўшы ў лодку пры-пасы і прылады. Сябры люба-валіся берагамі, паплавамі і затокамі ракі, бліжэйшымі крыніцамі і старыцамі.

У выніку ў выдавец-тве «Мон літара» ў 2012 годзе выйшла яго кніга краязнаўчых нарысаў «Вілія вачыма ванд-роўніка», дзе ён апісаў срэб-ную прыгажуню Вілію, якая звілістай стужкай прасціраецца на 510 кіламетраў. Аўтар узга-даў пра ўсю разнастайнасць рыбы, якая вадзілася ў рацэ: шчупакоў і акунёў, плотак і налімаў, бялугаў  і  жэрахаў, даў чытачу адчуць крыштальную вадзіцу і залаты пясок,  па якім гарэзліва бегаюць сонечныя блікі, апісаў лугі, багатыя лека-вымі раслінамі і кветкамі.

Вандроўнік распавёў пра маёнтак Міхала Клеафаса Агінскага, што стаяў у Залессі недалёка ад Віліі, спыніўся на гісторыі Смаргонскага пера-возу і найбольш цікава распа-вёў пра гісторыю Жодзішак, якім у 1774 годзе каралём Ста-ніславам Аўгустам Панятоў-скім было нададзена Магдэ-бургскае права. Напісаў Фран-цішак Жылка ў сваёй кнізе пра касцёл на абрывістым беразе ракі Віліі, пра калегіюм езуітаў, ператвораны ў шпіталь і пра вадзяны млын, заснавы ў адзін час з калегіюмам у ХVIII стаг-оддзі. Фотаздымак млына, які цяпер ператвораны ў музей,  упрыгожвае вестыбюль чыс-тай і ўтульнай стаматалагічнай лякарні. З замілаваннем распа-вёў спадар Францішак пра на-ведванне ў вандроўцы капліцы Маці Божай Смуткуючай, якая знаходзіцца на гарыстым бе-разе ракі Віліі за 10 кіламетраў ад парафіяльнага касцёла ў Жодзішках, і крыніцы з жы-ватворнай вадой, якая дапама-гае пазбаўляцца ад хвароб.

Вядома, што ў ягонай клініцы не толькі цела азда-раўліваецца, але дух і душа сілкуюцца з чыстых спрадвеч-ных крыніц. Пакуль лекары праводзяць медыцынскія пра-цэдуры, пацыенты могуць па-разважаць пра гісторыю на-шай зямлі, узгадаць пра свае карані, успомніць сваю малую радзіму. А той, каму ў буду-чыні спатрэбіцца стаматалагіч-ная дапамога, можа знайсці ўсю неабходную інфармацыю на сайце: www.stamliakarnia.by

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Стаматалагічная ля-карня » Глорыя» ў Малінаў-цы;
  2. Францішак Жылка і адміністратар Крысціна Жэл-ток;
  3. Дактары вядуць ме-дынскую дакументацыю па-беларуску.

 

Гораду-герою ў хвіліну прызнання

Святочная вечарына, прысвечаная 951 гадавіне з дня заснавання Менска, адбылася 16 верасня ў бібліятэцы  імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла. У ёй узяла ўдзел навуковая і творчая інтэлігенцыя горада, сябры грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі касцельных рухаў і супольнасцяў, чытачы біблі-ятэкі. Госці імпрэзы пазнаёмі-ліся з фотавыставай Міхаіла Крыжаноўскага  «Такой я бачу Беларусь»  і  кніжнай выставай пра вялікіх асобаў, якія жылі і дзейнічалі ў Менску. На веча-рыне прагучалі жывыя свед-чанні з гісторыі горада, суст-рэчу аздобілі выдатныя му-зычныя творы беларускай і сусветнай класікі.

З  уступным словам да гасцей звярнуўся ксёндз-про-башч Уладыслаў Завальнюк.

— Будуючы нашу свя-тыню, фундатар касцёла Эд-вард Вайніловіч хацеў, каб на франтоне над горадам як знак абароны захоўваўся герб з вы-явай Маці Божай у атачэнні анёлаў. Ён быў вялікім заха-вальнікам гісторыі, архівістам, следапытам. У яго бібліятэцы  і архівах захоўваліся  дакумен-ты пра ўвесь род Вайніловічаў за 500 гадоў.

Сёння нам адкрыва-юцца новыя далягляды таксама праз асобу Францішка Скары-ны. Мы адкрываем новую ста-ронку яго дзейнасці, не толькі  як перакладчыка, філосафа, доктара медыцыны, але і як верніка. Ён прысвяціў Бібліі ўсё сваё жыццё, каб мы, на-шчадкі атрымалі гэтае святло не толькі для развіцця інтэлек-ту, але  і для развіцця душы. Праз прадмовы і пасляслоўі мы адкрываем веліч яго духу. З да-браслаўлення мітрапаліта Та-дэвуша і адабрэння братоў праваслаўных мы атрымалі з Беластока пераклады прадмо-ваў і пасляслоўяў на іншыя мовы, у тым ліку, італьянскую, каб падаць на Кангрэс, Кангрэ-гацыю па справах святых, каб вывучалі яго дзейнасць не то-лькі як навукоўца, але і як хрысціяніна, і каб ён быў пры-знаны слугою Божым, як і Эд-вард Вайніловіч.

Тады пра Скарыну бу-дуць гаварыць не толькі на Бе-ларусі, але і на ўсім свеце, на ўсіх кантынентах, ва ўсіх храмах і базыліках! Калі Усяленскі са-бор прызнае, што Францішак Скарына быў годным хрысція-нінам і пранёс святло праз усё жыццё. І мы адчуваем гэта, бо прайшло 500 гадоў, а веліч яго подзвігу толькі раскрываецца. Жадаю ўсім жыхарам Менска любові Божай і апекі Багаро-дзіцы над дамамі і сем’ямі, і над усёй нашай краінай!

У цёплы нядзельны вечар лірычную праграму для гасцей падрыхтавалі навучэн-цы музычнай школы № 6 з педагогам і кампазітарам Во-льгай Воінскай. Песню «Мой родны кут, як ты мне мілы» выканала пад акампанемент  В. Воінскай вучаніца музычнай школы мастацтваў Валерыя Слінка.

Педагог  Віталія Бур-цева прадставіла сваіх вучняў: Максіма Лембіеўскага, Валі-рыю Слінку і Юрыя Няхая, якія выканалі  папулярныя кла-січныя творы.

Акцёр тэатра » Зніч», вядучы майстар сцэны Міка-лай Мікалаевіч Лявончык  з імпэтам прадэкламаваў урыўкі з вершаванага рамана Ніла Гі-левіча «Родныя дзеці»,  у якіх прагучала тэма прыгажосці роднай зямлі.

Перад гасцямі высту-пілі лаўрэаты Міжнародных конкурсаў саліст Белдзярж-філармоніі Аляксандр Музы-кантаў  і салістка Нацыяналь-нага аркестра эстраднай і сім-фанічнай музыкі Таццяна Гла-зунова.

Вядовец вечарыны Уладыслаў Трыпуз нагадаў  прысутным, што ў гады ваен-нага ліхалецця Чырвоны касцёл дзейнічаў. У страшныя часы людзі маліліся ў святыні аб вы-зваленні ад фашыстаў і ўдзе-льнічалі ў падпольных групах, якія нанослі значную шкоду нямецкай уладзе падчас акупа-цыі. Песню з кінафільма «Га-дзіннік спыніўся апоўначы», у аснове сюжэта якога ляжала аперацыя ў Менску па лікві-дацыі Вільгельма Кубэ, выка-наў магістр музыкалогіі, арга-ніст касцёла Андрэй Міхневіч.

Выдатніца народнай асветы, выкладчыца беларус-кай літаратуры Валянціна Ка-рлаўна Раманцэвіч выступіла  з успамінамі пра ваенныя часы. Старэйшая жыхарка горада распавяла пра вядомых і невя-домых герояў  абароны і вы-звалення Менска.

— Наш горад у 1944 го-дзе ляжаў у руінах. Нашы вулі-цы носяць імёны знакамітых франтавікоў. Першым уварва-ўся ў Менск Фролікаў, каман-дзір танкавай брыгады, герой Савецкага Саюза. А хто ж быў апошнім, хто пакінуў Менск у 1941-ым? У кнізе «Вогнены танк»  Пампея Беразняка ёсць такі герой Дмітрый Іванавіч Малько. Мне асабіста прыхо-дзілася сустракаць яго з маімі вучнямі і хочацца, каб памяць пра такіх людзей захавалася.

З чытаннем вершаў, прысвечаных Менску, высту-пілі  педагог Людміла Сяргей, сябра Саюза пісьменнікаў Бе-ларусі Таіса Іванаўна Трафіма-ва і паэтка Ядвіга Рай. Яны склалі трапяткія радкі, каб ус-лавіць любімы горад.

«Найсветлай Божай

                               таямніцай

трымаеш нас сваім святлом.

Непераможны, гераічны,

ты маладзееш праз гады.

Табой на век мне ганарыцца

і  ўслаўляць цябе заўжды.»

 

На экране прамільг-нулі знаёмыя вуліцы і плошчы, праспекты і каналы, знакавыя забудовы і помнікі. Чытачы і госці бібліятэкі  з прыемнасцю прагледзелі відэакліп «Мая ста-ліца» відэааператара Васіля Кулікова з удзелам фатографа Міхаіла Крыжаноўскага. Веча-рыну завершыла песня Аляк-сандра Віслаўскага на верш Рыгора Барадуліна » Маленне за Беларусь».

Супрацоўніцы біблія-тэкі Галіна Фёдараўна і Ванда Браніславаўна запрасілі гасцей да шчодрага стала з пірагамі і гарбатай. За бяседай у коле творчых асобаў гаворка ішла пра музыку, мастацтва і духоў-ныя здабыткі сучасных літара-тараў. Цыкл вечарын у біблія-тэцы імя А. Міцкевіча будзе прадоўжаны цягам года.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк;
  2. Малады флейтыст.

 

На ўсходзе Германіі адбыўся новы інцыдэнт з імігрантамі

Ва ўсходненямецкім горадзе Кётан (федэральная зямля Саксонія-Анхальт) у выніку вулічнага канфлікту з удзелам мігрантаў з Афгані-стана памёр 22-гадовы грама-дзянін Германіі.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю. На адной з дзіцячых пляцовак горада трое ўраджэнцаў Афганістана вы-святлялі са сваёй знаёмай, ад каго яна зацяжарала. Да іх па-дышоў малады немец са сваім братам, які, як піша агенцтва DPA, быў вядомым у Кётане правым экстрэмістам. У выні-ку бойкі адзін з немцаў упаў на зямлю і пазней памёр у баль-ніцы.

Два аўганцы-удзель-нікі канфлікту затрыманы. Адзін з іх падазраецца ў на-нясенні небяспечных цялесных пашкоджанняў, другі — ва ўчы-ненні траўмы, якая прывяла да смерці. У той жа час, як паве-дамляе паліцыя, ускрыцце па-казала, што малады чалавек памёр ад сардэчнай недастатко-васці, а сцвярджэнні, што смерць наступіла з прычыны нанесеных яму ўдараў, пацвер-джання не знаходзяць.

Увечары ў нядзелю ў Кётане адбылася шматлюдная дэманстрацыя, ініцыяваная правымі групоўкамі. Яна са-брала каля дзвюх з паловай ты-сяч жыхароў Кётана і нацыя-налістаў, якія прыехалі з іншых месцаў. Левыя арганізацыі здо-лелі сабраць каля 200 чалавек для ўдзелу ў альтэрнатыўнай дэманстрацыі.

Прэм’ер-міністр фе-дэральнай зямлі Саксонія-Ан-хальт Райнар Хазалоф заявіў аб недапушчальнасці ператва-рэння Кётана ў «другі Кемніц». 26 жніўня ў саксонскім горадзе Кемніцы ў бойцы быў забіты 35-гадовы мужчына, паліцыя затрымала двух падазраваных у забойстве, якія падалі ў Гер-маніі запыт на статус уцекачоў. Яшчэ адзін чалавек знаходзіцца ў вышуку. У сувязі з злачын-ствам у горадзе адбыліся міты-нгі і дэманстрацыі як супраць міграцыйнай палітыкі ўладаў, так і супраць ксенафобіі.

Радыё Свабода.

 

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

У лідскай грэка-ка-таліцкай парафіі святога Яза-фата прайшлі ўрачыстасці з нагоды парафіяльнага свята. Гэты асяродак беларускай ве-ры, паводле мовы набажэнст-ваў і культуры, запрасіў сяб-роў з грэка-каталіцкіх парафі-яў Гародні, Менска, Полацка. Свой візіт на свята ажыццявіў галава Беларускай грэка-ка-таліцкай царквы, апостальскі візітатар для беларусаў грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. Парафіі споўнілася 24 гады. Час станаўлення гэтай лідскай суполкі згадвае ксёндз Ігар Лашук, які некаторы час апекаваўся вернікамі.

— Ліда — гэта мае першыя крокі святарства, першыя ме-сяцы святарства, якраз гэтая зямля, парафія, першы год свя-тарства — заўсёды для мяне аса-блівым чынам дарагое і прыем-нае, бо тут я патрэбу ў святар-стве адчуў у поўным сэнсе гэ-тага слова. У духоўным значэн-ні, але таксама ў фізічным. У духоўным значэнні — несці гэтае божае слова, а ў фізічным зна-чэнні — як многа людзей патра-буе гэтага божага слова.

Айцец Андрэй Абла-мейка восем гадоў быў парахам грэка-каталіцкай суполкі ў Лідзе, а таксама памятае пер-шую беларускую літургію, якую адслужыў там нябожчык айцец Ян Матусевіч. Паводле Андрэя Абламейкі, наяўнасць такой невялікай і моцнай су-полкі, звязанай узаемадапамо-гай, дае сэнс хрысціянству.

— Можам дапамагаць адзін аднаму, каб перажыць. Але паверце, што часы ў гісто-рыі нашай царквы былі роз-ныя: былі горшыя і лепшыя часы. Мы зараз з вамі нягор-шыя часы перажываем. І мы маем патэнцыял, каб даваць яшчэ больш і больш пладоў, каб вера нашая перадавалася ў ін-шыя пакаленні, каб яна зака-ранілася ў жыццё нашых дзя-цей. Гэта вельмі важна.

Пасля акафісту сятога Язафата, Боскай літургіі пара-фіяне паўдзельнічалі ў конкур-се выпечкі, а таксама ў пасадцы піхты ў двары парафіі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.

 

Прэзентацыя газеты “Наша слова” ў Менску

27 жніўня рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік прэзентаваў у сядзібе ТБМ газету “Наша слова” ў папяровым варыянце і яе но-вую электронную версію.

Сябрам Сакратарыяту ТБМ і ўсім прысутным, а іх было нямала, рэдактарам і рас-працоўшчыкамі была прад-стаўлена ў тым ліку новая версія сайта газеты “Наша слова” (“Наша слова — што-дзень”, nslowa.by), якая можа пры патрэбе ператварыцца ў самастойнае электроннае вы-данне.

Паказана структура сайта, выслуханы заўвагі і па-жаданні.

Нагрузка на рэдакцыю “Нашага слова” ўзрастае, але і інфармацыйная плынь ТБМ таксама ўзрастае. Нават калі на першым этапе і будзе пэўны працэнт перапостаў або пера-друкаў, то гэта будзе шырокая тэматычная падборка матэры-ялаў на карысць беларускай мовы і Беларушчыны наогул, што вельмі важна.

Яраслаў Грынкевіч.

«Гістарычная школа» з Алегам Трусавым

У менскай сядзібе Та-варыства беларускай мовы працягваецца цыкл лекцый гісторыка, археолага Алега Трусава. 10 верасня гаворка ішла пра ваколіцы Наваградка.

— Вы ведаеце, Нава-градак далёка ад Нёмана. А Любча стаіць на беразе. Там узнікла мястэчка, вельмі стара-жытнае, і хутчэй за ўсё там і быў порт Наваградка, калі ён быў сталіцай ВКЛ. Туды пры-возілі тавары, там разгружалі, а потым ужо па сушы везлі. І вось там у 16 стагоддзі мяс-цовыя феадалы Кішкі збуда-валі цагляны замак, некалькі вежаў і па-лац у стылі пераход-ным.

Ваколіцы Наваградка багатыя і на іншыя знакамітыя месцы. А гістарыч-ная Наваградчына — гэта запаведнік на-шай мінуўшчыны, што да помнікаў ар-хітэктуры, што да знакамітых постацяў нашай гісторыі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск. 

“Наша слова — штодзень”

nslowa.by

“Наша слова — што-дзень” (nslowa.by) — элект-ронная версія газеты “Наша слова”, распрацаваная ў пара-дку выканання рашэння апо-шняга з’езда ТБМ.

Пакуль што электрон-ная версія мае статус сайта па-пяровай газеты “Наша слова”, але ў любы момант можа быць зарэгістравана як самастойнае выданне.

На сёння сайт знахо-дзіцца ў рэжыме тэставага пра-гону, інтэнсіўнасць якога па-куль не надта высокая, але ўжо сёння можна бачыць, як гэта будзе выглядаць.

Разам з тым становіцца ўсё больш зразумелым, што адмаўляцца ад папяровай версіі нельга ні ў якім разе.

Цэльнасць інфармацыі пра дзейнасць ТБМ, пра стан беларускай мовы мы сёння можам забяспечыць толькі  пры існаванні паўнавартаснай папя-ровай версіі.

ПДФ-версія папяро-вага выдання таксама выстаў-ляецца на сайце, але з затры-мкай на тыдзень.

Мы імкнёмся ісці ў ногу з часам, але не хочам тра-ціць нічога з набытага.

Станіслаў Суднік.

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, заканчваецца падпіска на чацвёрты квартал 2018 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 62. Цана не змянілася. У 2018 годзе мы працягваем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Пасля варшаўскіх вы-ступленняў172 адбылася змена ў жыцці Кяйдан. Дом Міхала стаўся пунктам для паразумен-ня ваколіцы. Касцялкоўскі што- раз часцей і на даўжэй выяз-джаў; Шылінг і Канстанцін Да-леўскі закладвалі штораз да-льшыя кругі ў сваіх вандроў-ках па вёсках. Кс. Мацкевіч ста-новіцца штораз больш частым госцем у Міхала. 30 ліпеня/11 жніўня 1862 года выпадкова ў першы раз сустрэўся ён з Се-ракоўскім у Беркмана ў дзень шлюбу Зыгмунта з Апалоніяй Далеўскай.

Міхал Беркман цалкам адпавядаў пасадзе, якую зай-маў. Ціхі, просты, сціплы ў ацэнках сябе, заўсёды адсоў-ваўся ў цень, каб не звяртаць на сябе ўвагі. Таму ён быў са-праўды карысны агулу. Быў усебакова адукаваным і інтэ-лектуальным чалавекам. Здо-льны матэматык, прыродазна-вец, музыка, паэт, удачлівы і дасціпны імправізатар у роз-ных акалічнасцях. У часе свайго побыту ў Вільні на таварыскіх сходах увязваўся ў спрэчкі з нашым любімым, натхнёным Людвікам Сыракомлем. Той быў заўсёды мілым, дасціпным і сардэчным, калі Міхал умеў быць з’едліва рэзкім, але тая рэзкасць заўсёды была скіра-вана ў бок тых, каго не шанаваў. У такіх выпадках таварыства з асцярогай глядзела на два аге-ньчыкі, што загараліся ў яго вачах. Быў музыкам немалой сілы на віаланчэлі і скрыпках, няраз дапамагаў Манюшку ў падборы галасоў у музычных і вакальных калектывах.

Пасля выбуху паўстан-ня Міхал, звольнены ўладамі з Кяйданаўскай гімназіі, быў прызначаны Літ[оўскім] ад-дз[елам] камісарам у Коўні. Выконваў гэтыя абавязкі пад імем Юліяна Далеўскага, якога пазней так пільна шукаў Му-раўёў. У гэты час жонка Юлія была невымерна карыснай па-мочніцай мужу. Праз два гады абое зняволены, уканцы са-сланыя ў Вятку173.

У гады зняволення ў Коўні Міхал быў для сваіх та-варышаў сапраўднай уцехай у смутку і неспакоі. Арганізоў-ваў харавыя спевы на польскія матывы або канцэрты пры да-памозе грэбеняў, пер’яў і са-ломак і да т.п. інструментаў. У такія хвілі ўся адміністрацыя вязніцы збіралася ў калідорах, і нават камендант з сям’ёй і з гасцямі сваімі прыходзіў паслу-хаць тых бедных польскіх му-зыкаў і сваякоў.

Такога роду забавы былі невядомымі ў турэмных мурах Вільні.

З Вяткі Міхал быў пе-раселены ў Самару174, дзе за-рабляў на ўтрыманне сваё і жонкі, працуючы ў статыстыч-ным бюро Самарскай губерні пры губернатары Абухове, калегу Зыгмунта. Пасля абве-шчанага маніфеста яму дазво-лілі, а хутчэй загадалі, пасяліц-ца ў Каралеўстве Польскім без права затрымання хоць бы на пару гадзін на Літве.

Камітэт дапамогі, арга-нізаваны ў Варшаве, начале якога стаялі: сібірак Стэфан Добрыч, Ігнацы Бараноўскі, Еніке, Матыльда Натансон (Га-дэбская), Ружа Сабаньская, жонка Генрыка Краеўскага (дачка эмігранта Лявіцкага, стала жыла з сям’ёй Міцкевіча, да часу вяртання ў Край), жон-ка Цэльса Лявіцкага, Аляксан-дра Карвоўская і шмат іншых. Камітэт клапаціўся, каб пры-бывалая рэшта (прайшло 22000 чалавек) [атрымала] часовае ўтрыманне і жыллё, пакуль знойдзе сабе адпаведны занятак па гарадах або ў сем’ях па вёсках.

Сям’я наша лічылася шчаслівай, бо магла разлічваць на ўласны працэнт, рэгулярна прысыланыя па 50 рублёў штомесяц. Перад агульнай ня-доляй і нэндзай квота гэтая ад-носілася да ўмоў дастаткавых. Беркман меў на Вялікай вуліцы ў Вільні невялікі дом каля Пет-рашкевіча (які ацалеў ад увагі Мураўёва), прададзены за 10 тысяч, даў яму сціплыя пра-цэнты. Для  здабычы сродкаў для жыцця Міхад даваў урокі ў прыватных дамах спачатку па сорак грошаў за гадзіну, а ха-дзіў з Наваліпя на Вясковую. Калі яму супольнікі па выгнан-ні паказвалі бязмэтавасць такой працы, адказваў: “Мяне тут ніхто не ведае, жаданне боль-шай платы за маю працу было б выцягваннем рукі па мілас-ціну, бо тутэйшая супольнасць ведае адно толькі, што я маю патрэбу, а не ведае, што я ўмею, калі мяне спазнаюць, самі ацэ-няць, ці праца мая вартая больш за 20 капеек”.

Першыя ўрокі былі ў пані Вайсенгоф, дзякуючы яе рэкамендацыям — урокі ў Саба-ньскіх, Лесераў, Блоха, якія ап-лачваліся па 3 рублі за гадзіну. Праз некалькі гадоў атрымаў месца ў Тэхнічнай школе Вар-шаўска-Венскай чыгункі176.

З-за паважнага веку мусіў яе пакінуць. Жонка Юлія памерла ў першыя часы пасля прыбыцця ў Варшаву. Сёння Міхал Беркман — стары, хворы, бездапаможны, дагарае ў Скя-рневічах пад апекай роднага брата Юзафа Беркмана, утры-мліваецца на малы працэнт у 480 рублёў штогадова.

Пакуль яму хапала сіл і здароўя ў добрай і злой долі быў грамадству карысным. шляхетным, дзейным, няхцівым (таму не нажыў капіталу), лю-бячым працу.

 

Дэталь адносна Шы-лінга.

Партыя руху распача-ла паўстанне на Літве, да яе ліку належаў Шылінг (гарачы па-трыёт, адданы бедным, хво-рым, не толькі лячыў, а часта падтрымліваў уласным грошам бедныя сем’і). Сфармаваў малы аддзел, які пазней пасля пры-быцця Серакоўскага вырас да большай колькасці. Ці быў Шылінг у Тарэсбадзе на вай-сковых вучэннях? Не ведаю. Ведаю толькі з данясенняў ра-партоў, што быў у ліку аддзе-лаў, пакінутых па паветах. Па-зіцыі займаў у ваколіцах Кяй-дан. Нагнаны Ганецкім, ранены ў бітве, упаў з каня, нага заста-лася ў стрэмені. Верхавы конь са стайні М[ар’яна] Чапскага, панёс няшчаснага, цягнучы і расшарпваючы цела аб пар-каны, разбіваючы аб каменні, з парэшткамі забітага ўскочыў у стайню.

 

[Пра Зыгмунта Серакоўскага]

Дэталі і цэлыя абзацы, якія адносяцца да гадоў, пра-ведзеных Зыгмунтам Серакоў-скім у арыштанцкіх ротах узя-ты з успамінаў Браніслава За-лескага і Браніслава Люткеві-ча177.

Зыгмунт Серакоўскі нарадзіўся 19/31 мая 1827 го-да178 на Валыні, у павеце Луц-кім у сям’і Ігнацыя і Фарту-наты з Мараўскіх Серакоўскіх. Продкі яго на працягу многіх пакаленняў служылі Бацькаў-шчыне, а адзін з іх Ян,кашталян бельскі, быў амбасадарам Рэчы Паспалітай у Турцыі. У выніку смутных падзей у сям’і і Краі радавы маёнтак скурчыўся на-столькі, што ўжо бацька Зыг-мунта мусіў арандаваць зямлю найперш у Луцкім павеце, а потым на Украіне ў ваколіцах Умані179, дзе таксама арга-нізоўваў у 1831 годзе паўстан-цкія гуфцы, якія аддаў пад кіраўніцтва генерала Колышкі. Ігнацы спраўна змагаўся ў бітвах пад Дашавам180 і Аба-доўкай181. Загінуў пад Ляты-човам182. У чатырохгадовага дзіцяці застаўся адзін толькі жывы ўспамін пра бацьку, бы-ло гэта апошняе развітанне.

У апошні вечар, калі бацька выбіраўся ў паўстанне, дзіця, не могучы заснуць, да-магалася, каб бацька ўласна-ручна накрыў, паслухаў дзіця і, прыкрываючы яго коўдрач-кай, сказаў фразу, якую Зыг-мунт не забыўся да смерці: “Спі цяпер, ад гэтага часу ўласнымі грудзьмі цябе прыкрываць бу-ду!” З той памяццю рос сірата, а ўсё атачэнне пастаянна га-варыла яму пра Бацькаўшчы-ну. У першыя гады пасля смер-ці мужа Фартуната Серакоў-ская з тройкай дробных дзетак правяла пры сваёй маці, удаве па Віктары Мараўскім. тава-рышы Касцюшкі ў яго бітвах з маскоўцамі. Зыгмунт усё сваё жыццё ўспамінаў з чуласцю і з пашанай гэтую святую жанчы-ну і вялікую патрыётку. Гэта яна прышчапіла ў сэрцы ўнука найвышэйшыя пачуцці, якімі ён вызначаўся на працягу жыц-ця.

Пасля яе смерці дзя-дзька Цэлермант прыгарнуў сіротаў183, ваяр з-пад Гарохава і Астраленкі184, абуджаў ры-царскасць у душы хлапчыны. Пасля смерці дзядзькі маці з дачкой Марыяй пасяліліся пры сваяках у каралеўстве Поль-скім, а Зыгмунт, пакінуты на ўласныя сілы, пракладваў сабе дарогу жыцця вялікімі здоль-насцямі, уроджанай шляхетна-сцю душы і працай. Галоўнымі рысамі яго характару былі выключная хуткасць думкі, багатае ўяўленне, вялікія спа-чуванні сэрца да людской ня-долі і моцная воля, што ў ма-лым дзіцяці праяўлялася ўпа-ртасцю, якую не ўдавалася зламаць, асабліва, калі вымавіў у такіх выпадках: “Эм”.

Апавядала маці пра сваё вялікае ўражанне з той нагоды, калі ўрад дзяцей палег-лых паўстанцаў забіраў у вай-сковыя карпусы185.

Маці Зыгмунта для аца-лення сына вырашыла прадста-віць яго ўраднікам, якія аб’яз-джалі з гэтай мэтай ваколіцы, як дзяўчынку. У прызначаны дзень прыбрала сынка ў сукен-кі сястрычкі, перавязала свет-лыя валосікі блакітнай стужач-кай і аб’явіла яму, што на сёння ён будзе дачушкай Геленкай. Не згаджаўся. Просьбы і цуке-ркі не дапамагалі. Пасля доўгіх намаганняў у раздражненні сказаў: “Эм”. Маці, уражаная, старалася дзіця забавіць, каб забыў пра сваё няшчаснае, а сёння такое грознае “Эм”. Усе запабяганні аказаліся марнымі. Калі чыноўнікі прыехалі, маці ўвяла сынка, называючы яго Геленкай. Чыноўнік пацягнуў-ся па пяро, каб запісаць у кнігу. Бачачы тое, Зыгмусек у пера-кананні, што, калі запішуць, за-станецца назаўсёды дзяўчын-кай, падбег, гукаючы: “Я — сын, Зыгмунт Серакоўскі!”

Абурэнне чыноўнікаў на няўдзячнасць палякаў бед-най маці ледзьве ўдалося зала-годзіць ахвяраваннем рэштак пазасталай маёмасці.

Зыгмунт пачатковае на-вучанне атрымоўваў у доме Уладзіслава Падгарадэцкага разам з яго сынам. Адтуль пе-райшоў у трэці клас жытомір-скай гімназіі186, якую закончыў як адзін з найлепшых вучняў.

У 1845 г. паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт187. Выбраў гэты ўніверсітэт у на-дзеі, што ў ім застане найбольш сабранай моладзі з Польшчы і з Літвы. Памыліўся. Было яе там менш, чым у Маскве і ў Дэрпце, а і тая ў той час яшчэ неарганізаваная жыла, дзеля-чыся на групы: ад бацькоў зем-леўладальнікаў, не землеўла-дальнікаў, вышэйшых чыноў-нікаў і моладзі, якая трымалася на ўласных сілах. Заможнейшыя рэдка наведвалі лекцыі, марна-валі час і грошы на жыццё гу-ляшчае і свавольнае. Патрыя-тычныя пачуцці ў большасці грунтаваліся на спевах поль-скіх песенек і чытанні ў той час сурова забароненых уладамі Красінскага, Славацкага і Міц-кевіча. Моладзь, якая абапіра-лася на ўласныя сілы (да гэтага ліку належаў Агрызка) пільна наведвала лекцыі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

172 У маніфестацыі ў Варшаве 27 лютага 1863 г. загінула 5 чалавек, а 8 красавіка звыш 200. Por. с. 167.

173 Вятка (цяпер Кіраў), губернскі горад, каля 1500 км ад Пецярбурга. Беркманы знаходзіліся ў высылцы ў Макар’еве ў Кастрамской губерні.

174 Самара, губернскі горад на левым беразе Волгі пры ўпадзенні ракі Самары, звыш 1800 км ад Пецярбурга.

175 Сабаньскія, можа, гаворка ідзе пра сям’ю Фелікса Сабаньскага.

176 Прафесійная школа закладзена ў 1871 г.

177 Bronislaw Zaleski, Zygmunt Sierakowski, “Оjczyzna”, 1865, nr 27-31. Праца Люткевіча не захавалася.

178 Серакоўскі нарадзіўся 26.V.1826 г. у Лучшах, фальварку, які арандаваў яго бацька. Меў малодшых брата і сястру: Марыю і Ігнацыя.

179 Умань — павятовы горад у Кіеўскай губерні.

180 Дашаў — мястэчка ў Ліпавецкім пав. Бітва паміж Гарадком і Дашавам (2/14.V.1831) закончылася паразай колькасна слабейшых аддзелаў Колышкі.

181 Гаворка ідзе пра Абодна, вёску ў Браслаўскім павеце, месца сутыкнення паўстанцкага войска з войскам расійскім.

182 Лятычоў — павятовы горад у Падольскай губ., месца сутыкнення расійскіх войскаў і паўстанцкага аддзела. Бацька Зыгмунта загінуў пад Майданам 11/23.V (вёска ў Лятычоўскім пав. на мяжы з Літуньскім), дзе ген. Колышка пацярпеў канчатковую паразу ў сутыкненні з расійцамі.

183 Серакоўская з дзецьмі спачатку перабралася ў Жытомір, дзе жыў яе брат Каятан Цэлерман Мараўскі, а потым да маці.

184 Бітвы ў лістападаўскім паўстанні: Альшынка Гарохаўская (25.ІІ.1831), Астраленка (26-29.V.1831).

185 Пасля задушэння лістападаўскага паўстання расейцы стараліся выслаць у закрытыя вайсковыя школы асірацелых дзяцей палеглых паўстанцаў.

186 Была гэта даўняя павятовая шляхецкая школа, пераробленая ў 1832 г. у расійскую губернскую гімназію. Серакоўскі вучыўся там у 1838-1843 гадах. Закончыў навучанне са срэбным медалём. Пазней два гады працаваў рэпетытарам.

187 Найперш вывучаў матэматыку на філасофскім факультэце, праз паўтара гады перайшоў на юрыдычна-дзяржаўны ці юрыдычна-адміністрацыйны факультэт.

РАЗМОВА З ПЕРШЫМ ЧЫТАЧОМ

З нагоды кнігі С. Струменскага  «Военачальнікі  з Беларусі (ХVІІІ — ХХ стст.)»

Распавёўшы аб военачальні-ках нашай зямлі, якія верай і праўдай служылі не проста розным дзяржавам, а служылі ВАЙНЕ, аўтар, на першы погляд, нечакана, а на самой справе заканамерна задаецца пытаннем: «Каму патрэбна вайна?» (альбо «Хто хоча вайны?»). Што сама па сабе вай-на? Які след войны пакінулі на нашым целе і ў нашай памяці, у нашай гіс-торыі?

Далей робіцца кароткі экс-курс у гісторыю ўдзелу ў войнах Ра-сійскай імперыі і СССР, з якімі было звязана наша супольнае жыццё з канца 18 ст. да 1991 г. Ды і цяпер яшчэ не ўсё так адназначна… Падабраны ці-кавы матэрыял, які дазваляе пагля-дзець на наша становішча ў кантэксце сусветнай гісторыі.

Аўтар прымушае чытача звярнуць увагу і на ролю генералаў і іншых ваеначальнікаў у войнах. Многія з іх вымушаны былі служыць іншым дзяржавам, а не сваёй, чаму? І што з гэтага атрымалася? А была б наша дзяржава (свая!), служылі б, безумоўна сваім інтарэсам.

Якой жа вайна была? Не ўсюды і не заўсёды аднолькавай. І якое месца генерала на вайне? Зразумела, ёсць загад, трэба яго выконваць. Але як? І ці заўсёды такі загад законны, а тым больш гуманны? І ці можа ваен-ны загад быць наогул гуманным? А як наконт таго, каб берагчы салдат? Якімі былі лёсы гэтых ваеначальнікаў, калі ім удавалася (ці не) выконваць пастаўленыя задачы? І ці ўсё ад іх залежала? Як можна было выканаць загад і застацца чалавекам?

Чытач у гэтай кнізе знойдзе адказы на гэтыя і іншыя пытанні. Ак-рамя таго, цікава, а як генералы ўплы-валі на лёсы саміх уладаў, дзяржаў? Нам з дзяцінства ў школе даводзілі, што ёсць войны справядлівыя і не-справядлівыя, адна справа захоплі-ваць чужыя землі, іншая — змагацца з ворагам за свабоду сваёй Радзімы. На-колькі справядлівымі былі войны Ра-сіі, якія яна вяла пераважна па-за сва-імі межамі, пашыраючы сваю тэрыто-рыю. Тут пад замес трапілі і мы такса-ма. Давайце прасочым, сапраўды, акрамя той жа Вялікай Айчыннай, напрыклад, колькі войн вяла вялікая дзяржава СССР за межамі, выкон-ваючы г. зв. «інтэрнацыянальны» доўг? Нам жа гэта важна, бо мы былі часткай гэтай дзяржавы, мы былі ўцягнутыя ў гэтыя падзеі і працэсы. А калі атрымалі сваю незалежную дзяржаву, важна вызначыць сваю пазіцыю (хто свой, а хто вораг), аса-бліва ва ўмовах новай «халоднай вайны», у якую ўступілі Расія і Захад пасля падзей на Украіне ў 2014 г. Варта ўлічваць, што з таго і другога бакоў нарошчываецца ўзброенннае і ваенная прысутнасць. Ці не варта ў гэтых умовах нам захоўваць нейтра-літэт? Чытач знойдзе адказ і на гэтае пытанне, калі прачытае кнігу.

Сапраўды, бедная зямля Бе-ларуская! Колькі ж ты і твой народ перажылі! І што такое вайна для нас, якія прайшлі праз шмат войнаў, раз-бурэнняў, як ніякі народ у Еўропе? Што такое вайна і для нашых людзей, якія па-за межамі радзімы служылі іншым дзяржавам? Што такое вайна для беларусаў, якія страцілі кожнага трэццяга ў апошняй вайне? І ці хочам мы новай вайны!?. Скажу болей. Самай вялікай заслугай Рэспублікі Беларусь стала тое, што нашы хлопцы больш не ваююць па-за межамі Радзі-мы. І гэта галоўнае. Для нас няма больш Афганістану ды Сірыі! Ды і не прайшло яшчэ дастаткова часу, каб мы ўпэўнена сталі на ногі. (Прыга-дайма, што і цяпер яшчэ не маем коль-касці насельніцтва па  стане на 1939 г.). Бо што гэта такое 75 ці 100 год, якія прайшлі з часоў Першай і Дру-гой сусветных войнаў? Калі засталося столькі «белых плям», а галоўнае ма-гіл. І вось тут варта задумацца. Трэба памяняць сваё стаўленне да вайны. Адня ставяцца да яе, як гераічнай (нават ура-патрыятычна), другія ка-жуць аб яе трагічнасці (не перастуючы плакаць аб ахвярах), трэція — ужо не ведаюць  (добра гэта ці дрэнна), што такое вайна, нават мала ўяўляюць і не цікавяцца вайной, а могілкі і костачкі непахаваных і праз дзесяцігоддзі застаюцца ляжаць недагледжанымі і неўшанаванымі…

Я яшчэ паставіў бы пытанні: «Якімі былі войны раней? Якія яны цяпер? І што будзе з намі, з нашым народам, калі зноў вайна? Як павя-дуць сябе простыя беларусы і генера-лы? Ці выблытаемся мы з гэтага ўся-го? Ці ёсць у нас дастаткова сіл?» А сітуацыя вакол неадназначная. І га-лоўнае,  наколькі мы самі ведаем, пры любой вайне бываюць вялікія страты і нейкія вынікі. Ці зможам мы адка-заць на гэтыя пытанні! Бо, калі і пач-нецца, не дай Бог, вайна, не мы будзем яе ініцыятарамі.

Такім чынам, аўтар прыму-шае нас усіх задумацца над гэтымі праблемамі. Яго пасляслоўе — гэта моцны антываенны і гуманістычны маніфест. Дай Бог нам пачуць усё гэтае. Здаецца, гістарычны досвед ужо маем!

І я, як чытач, цяпер шукаю адказы на пастаўленыя  пытанні.

Я звярнуўся да аўтара гэтай кнігі Сымона Струменскага: «Ці атры-малася кніга такой, якой ён хацеў яе бачыць?» Атрымаў вось такі адказ.

— Я не збіраўся пісаць такую 300-старонкавую кнігу. Думаў, што абмяжуюся толькі паўтарастамі. А бачыце, што атрымалася. Пра некато-рых генералаў і адміралаў я нават і не чуў раней. Так што для мяне гэта бы-ло папаўненне ведаў пра нашых зем-лякоў генералаў, адміралаў і марша-лаў. Кніга пісалася і дапаўнялася. Тройчы праходзіла праўку. Карэкта-ра не было. За карэктара быў сам рэ-дактар Сымон Барыс, настаўнік Вале-ра Варганаў (яму я дзякую асабіста) і крыху дапамагла мая зямлячка з Вілейкі Вольга Коласава.

Кніга атрымалася лепшай, чым я хацеў, але я сёння ёй не зада-волены, бо не ўсё ў яе трапіла. Пра царскіх военачальнікаў Комаровых (чатырох братоў: Аляксандра, Зміт-ра, Вісарыёна і Канстанціна Вісары-ёнавічаў) з Віцебскай губерні, савец-кіх генаралаў Васіля Маргелава і Ге-оргія Шпака я даведаўся, калі кніга была ўжо ў друкарні. А таму гэтай кнізе не расказана пра военачальнікаў Камаровых з дваран Віцебшчыны, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Балг-арыі ад турэцкага панавання і амаль нічога не сказана пра камандуючых паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расійскай Федэрацыі Васіля Марге-лава і пра Гергія Шпака. Генерал арміі Васіль Піліпавіч Маргелаў лічыўся ў СССР дэсантнікам № 1, якога назы-валі Баця. Георгій Іванавіч Шпак (на-радзіўся ў горадзе Асіповічы) быў камандуючым Ваенна-паветранымі войскамі Раійскай Федэрацыі (1996 -2003 гг.), потым губернатарам Разан-скай вобласці. Генерал-палкоўнік у адстаўцы, доктар педагагічных на-вук, прафесар.

— А болей нічога не прапу-сціў? Што варта было б яшчэ напісаць у гэтай кнізе?

— Зразумела, усяго ахапіць нельга, але сёння я шкадую, што ў гэтай кнізе няма чалавека-легенды, лётчыка-аса Рыгора Усцінавіча Доль-нікава (1923 — 1996), які нарадзіўся ў вёсцы Сахароўка Горацкага раёна. Гэта ён паслужыў прататыпам для апа-вядання Міхаіла Шолахава «Лёс ча-лавека» /»Судьба человека»/. Пасля быў зняты аднайменны кінафільм. Ён стаў першым беларусам, які заслужыў ганаровае званне «Заслужаны ваенны лётчык СССР». Пра Дольнікава, які прайшоў праз пекла нацысцкага па-лону, паваяваў у партызанскім атра-дзе, а пасля зноў ваяваў на амеры-канскім самалёце «Аэракобра» і свой дзень нараджэння, калі яму было ўсяго 22 гады, адзначаў 8 мая 1945 года ў Берліне. А пасля быў высланы з Аўстрыі на востраў Сахалін на  8 гадоў. Высланы за тое, што толькі быў ў нямецкім палоне. Гэты лётчык са шчаслівым лёсам. Ён даслужыўся да генерал-палкоўніка, займаў пасаду намесніка камандуючага Ваенна-Па-ветранымі Сіламі СССР  па кадрах у 1981-1987 гадах. Толькі праз 33 гады пасля яго ваенных подзвігаў ён атры-маў званне Героя Савецкага Саюза. Абараніў дысертацыю кандыдата гіс-тарычных навук. А вось на ўвекаве-чанне яго памяці яму таксама не шан-цуе. У кнігу «Памяць. Горацкі раён» ён не трапіў і ў мой зборнік воена-чальнікаў таксама, хоць матэрыял у мяне пра яго быў у маім архіве. Мяне мая памяць падвяла.

Вось такая атрымалася раз-мова аўтара з першым чытачом яго кнігі Варганавым.

Валерый Варганаў,

настаўнік-метадыст Кармянскага раёна.

 

Свята беларускага пісьменства ў Гародні

У Гародні прайш-ло Свята беларускага пісь-менства, якое зладзіла Га-радзенская епархія Права-слаўнай Царквы. У дзень на руінах Ніжняй Царквы пра-йшло чытанне акафіста «Найсалодкаму імю Ісуса Хрыста» аўтарства Франці-шка Скарыны. А ўвечар, у зале пры Пакроўскім Сабо-ры, з малітвай і спевамі гім-на «Магутны Божа» архі-рэйскім хорам пачалася ці-кавая музычна-асветніцкая імпрэза. Тэма “Свята бела-рускага пісьменства” і пра-ца прыходу Сабора аказалі-ся ўзаемазвязанымі паміж сабою, кажа настаяцель хра-ма айцец Георгій Рой:

— Тэма, прысвечаная 400-годдзю беларускага Буквара, мае для нас вельмі важнае значэнне. Ад-ным са стваральнікаў гэтага Буквара меркавана быў прападобны Лявонці Карповіч, Архімандрыт Віленскі. Ка-тэхізічныя курсы пры нашым саборы носяць яго імя. Таму, калі мы даве-даліся пра выхад гэтага факсіміле, такую цудоўную знаходку, то,  кане-шне, мы адразу зацікавіліся.

Цэнтральным мерапрыем-ствам свята стала прэзентацыя перша-га вядомага ў свеце Буквара, які быў выдадзены беларусамі. Прэзентаваць выданае сёлета факсіміле прыехаў з выступам Алесь Суша, прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ён расказаў удзельнікам свята пра акалічнасці адшукання Буквара ў ад-ной прыватнай бібліятэцы Лондана. Агулам беларускі першы Буквар за-хаваўся ў двух асобніках і не ў Бела-русі, а ў Даніі і Вялікабрытаніі. Кажа Алесь Суша:

— У выніку ні адзін з Буквароў, напрыклад, 17-га стагоддзя, у Бела-русі не захаваўся. А іх было багата. Іх многа выдавалася і вельмі вялікімі тыражамі, у адрозненні ад навуковай ці нават акадэмічнай літаратуры. У Беларусі яны не захаваліся не таму, што іх нехта свядома знішчаў, проста таму, што іх зачыталі да дзірак. Але засталіся яны за мяжой, куды іх людзі ў свой час вывезлі.

Імпрэза была таксама аздоб-леная выступамі музыкаў і філатэліс-тычнай выставай калекцыянера Ля-вона Карповіча з Лунны пад назвай «Біблейская гісторыя, ілюстраваная паштовымі маркамі.»

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня. Фота аўтара.

У Лідзе пачнуць вучыць грэцкай мове

Авалодаць новай для нашага рэгіёна замежнай мовай можна будзе ў нядзельнай школе пры Свята-Міхайлаўскім саборы. Цяпер ідзе набор усіх ахвотнікаў.

Курс грэцкай будзе весці інакіня Аляксандра. Некаторы час назад яна прыбыла на Лідчыну з Полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай абіцелі. Матухна Аляксандра скончыла багаслоўскі факультэт Афінскага дзяржаўнага ўнівер-сітэта і вольна валодае мовай.

Падрабязнасці навучання і іншую інфармацыю можна даведацца ў Свята-Міхайлаўскім саборы.

Таццяна Дудзіч.

Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі

16 верасня ў Мажэй-каўскім доме культуры Лід-скага раёна прайшоў другі ад-крыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага «Цёплыя вечары …ды халодныя ранкі”. Сёлетні склад удзельнікаў ура-жвае — 20 канкурсантаў з чаты-рох раёнаў Гарадзенскай воб-ласці:

  1. Фальклорны ан-самбль «Крынічка» (дзеці 9-13 гадоў) аддзела культурна-ма-савай і асветніцкай работы вёс-кі Бакшты ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу»;
  2. Эльвіра Кепель з філіяла «Дзітвянскі Дом куль-туры»;
  3. Народны ансамль бытавых інструментаў «Каха-начка» філіяла «Мажэйкаўскі Дом культуры»;
  4. Наталля Шчалкано-гава з аддзел рамёстваў і тра-дыцыйнай культуры г. Ліды;
  5. Кацярына Каспор-ская і Алеся Ярунічава з філія-ла «Ёдкаўскі Дом культуры»;
  6. Кацярына Папова з філіял «Першамайскі Дом ку-льтуры»;
  7. Зміцер Сакалоў і Мі-калай Сакалоўскі з філіяла «Бердаўскі культурна-дасу-гавы цэнтр».
  8. Цімафей Кулеш з філіяла «Гудскі цэнтр творча-сці і дасугу»;
  9. Вера Дзянішчык з філіяла «Ходараўскі Дом куль-туры»;
  10. Надзея Талашка з філіяла «Мацвееўскі Дом ку-льтуры” ГДУК «Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  11. Фальклорны ан-самбль «Весялуха» аддзела ку-льтурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і народнай творчасці»
  12. Фальклорнае ама-тарскае аб’яднанне Вяртанне да вытокаў» філіяла “Беліцкі Дом культуры”;
  13. Фальклорны гурт «Талер» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ліды;
  14. Фальклорны гурт «Чараўніцы» філіяла «Мацве-еўскі Дом культуры» ДУК «Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  15. Фальклорнае ама-тарскае аб’яднанне «Ульяніца» філіяла «Ганчарскі Дом куль-туры»;
  16. Бядуха Тарэса Бра-ніславаўна, 1942 г.н. з філіяла «Мінойтаўскі культурна-да-сугавы цэнтр»;
  17. Забалоцкая Ганна Андрэеўна (82 гады) з філіяла «Мацвееўскі дом культуры» ДУК «Ваўкавыскі цэнтр куль-туры і народнай творчасці»;
  18. Ясюкайціс Тарэза Юзэфаўна з філіялф «Ваверскі Дом культуры»;
  19. Народны фальк-лорны гурт «Вяргіня” аддзела культуры і дасугу «Ракавіцкі Дом культуры» ДУК «Шчучы-нскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  20. Фальклорны гурт «Вавярэск» філіяла «Ваверскі Дом культуры».

Акрамя таго па-за кон-курсам удзел у фестывалі браў заслужаны фальклорны ан-самбль “Гасцінец” з мястэчка Ракава Валожынскага раёна Менскай вобласці.

У большасці на фесты-валі гучалі песні, запісаныя ў непасрэднай блізасці ад населе-ных пунктаў, адкуль прыехалі канкурсанты. Гучалі песні і са зборніка Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халод-ныя ранкі, czyli co spiewano w Feliksowie”.

У журы конкурсу ак-рамя спецыялістаў-фалькла-рыстаў з Ліды і Гародні ўвахо-дзіў і рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік.

Вызначыцца з перамо-жцамі было вельмі няпроста, але сябры журы таксама былі не навічкі і бачылі многіх удзе-льнікаў не першы раз, маглі параўнаць удзельнікаў не то-лькі паміж сабой, але і зрабіць рэтраперспектыву і параўнаць сённяшняе выступленне з па-пярэднімі, убачыць навізну ў рэпертуары і рост майсэрства.

У выніку першае месца аддалі Народнаму фальклор-наму гурту «Вяргіня” аддзела культуры і дасугу «Ракавіцкі Дом культуры» ДУК «Шчучы-нскі цэнтр культуры і народнай творчасці». Другое месца заняў фальклорны гурт «Чараўні-цы» філіяла «Мацвееўскі Дом культуры» ДУК «Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці». Два трэція месцы засталіся на Лідчыне ў  Зміце-ра Сакалова і Мікалая Сака-лоўскага з філіяла «Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр» і фальклорнага гурта «Талер» аддзела рамёстваў і традыцый-най культуры г. Ліды.

Прызы глядацкіх сім-патый атрымалі носьбіты: Та-рэза Юзэфаўна Ясюкайціс з агагарадка Ваверка і Забалоц-кая Ганна Андрэеўна з Ваўка-выскага раёна.

Велізарную працу па арганізацыі фестывалю правя-ла вядучы метадыст аддзела метадычнай і культурна-маса-вай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Г.М. Некраш. Ак-рамя ўсяго нялёгка было знай-сці спонсараў, але прызы, асаб-ліва пераможцам, былі важкія, а за першае месца, як падняць.

Сярод прызоў быў і буклет, выдадзены рэдакцыяй газеты “Наша слова” па выні-ках леташняга фестывалю. Збо-рнік песень Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары … ды халод-ныя ранкі” пабачыў свет у 1992 годзе, і ў раёне было ўсяго не-калькі асобнікаў зборніка, і вось выйшлі буклеты, якія ўключаюць у сябе ўвесь збо-рнік Земавіта Фядэцкага. Бя-рыце і спявайце. Зборнікі ат-рымалі ўсе ўдзельнікі фесты-валю. Яны будуць у кожным доме культуры і ў кожнай біб-ліятэцы Лідскага раёна.

Фестываль стаў дока-зам любові кожнага ўдзельніка да народнай песні, да сваёй маленькай радзімы, да Баць-каўшчыны, доказам таго, што мы пачалі вучыцца памятаць сваіх продкаў і іх заслугі перад краінай і народам.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *