Навіны Германіі. У Германіі 300 затрыманых на акцыях пратэсту

Панядзелак, Верасень 10, 2018 0

У суботу, 1 верасня, у горадзе Хемніц на паўднёвым усходзе Германіі паліцыя затрымала каля 300 прыхільнікаў і праціўнікаў міграцыйнай палітыкі ўрада, паведамляе паліцыя. Паводле выдання Bild, падчас беспарадкаў пацярпелі 11 чалавек. Яны былі шпіталізаваны.

На вуліцы горада выйшлі з маршам больш за 4 тысячы ультраправых, выказваючы сваю пазіцыю супраць прыняцця ўцекачоў у Германіі. Ім супрацьстаялі амаль столькі ж удзельнікаў мітынгу «Сэрца замест нянавісці» — яны заклікалі людзей да талерантнасці ў адносінах да мігрантаў.

Хваляванні ў Хемніцы працягваюцца з 26 жніўня, калі стала вядома пра забойства 35-гадовага немца і пра арышт падазраваных — іракскага і сірыйскага мігрантаў.

У суботу ў горадзе павінен быў прайсці «Марш маўчання» — у памяць пра забітага немца. Але мясцовыя ўлады забаранілі гэтую акцыю і перакрылі доступ да цэнтру горада.

Больш за 1200 паліцэйскіх спрабавалі стрымаць сутыкненні і заклікалі мітынгоўцаў разысціся. На вуліцы вывелі шэсць вадамётаў.

Мясцовыя ўлады лічаць, што гнеў натоўпу падагравалі фальшыўкі з сацыяльных сетак.

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *