Свята парафіі св. Язафата

Панядзелак, Верасень 10, 2018 0

Прыемныя вонкавыя змены адбыліся апошнім часам у парафіі св. Язафата (г. Ліда) Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (Уніяцкай).

Намаганнямі аднаго з мясцовых патрыётаў на будынку з’явіліся новыя прыгожыя каменныя шыльды з назвай Царквы і адрасам. А побач з крыжам, каля яе, усталяваны сваеасаблівы нацыянальны артэфакт — першы ў свеце помнік-камень у гонар 100-годдзя БНР. Шматгадовага крыж заменены на новы і больш прывабны.

парафіякшыльдакшыльдзікк

15-га верасня 2018 г., у суботу, у 12 гадзін запрашаем на Парафіяльнае свята “Шануем святога Язафата ў Лідзе разам!” па адрасе: г. Ліда, вул. Каліноўскага, 16.

ПРАГРАМА: Боская Літургія, пасля яе сяброўскі пачастунак і конкурс на лепшую выпечку.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да а. Андрэя Буйніча: +375 29 5662414.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *