Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі

Панядзелак, Верасень 24, 2018 0

16 верасня ў Мажэйкаўскім доме культуры Лідскага раёна прайшоў другі адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага «Цёплыя вечары …ды халодныя ранкі”. Сёлетні склад удзельнікаў уражвае — 20 канкурсантаў з чатырох раёнаў Гарадзенскай вобласці:

  1. Фальклорны ансамбль «Крынічка» (дзеці 9-13 гадоў) аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы вёскі Бакшты ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу»;
  2. Эльвіра Кепель з філіяла «Дзітвянскі Дом культуры»;
  3. Народны ансамль бытавых інструментаў «Каханачка» філіяла «Мажэйкаўскі Дом культуры»;
  4. Наталля Шчалканогава з аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ліды;
  5. Кацярына Каспорская і Алеся Ярунічава з філіяла «Ёдкаўскі Дом культуры»;
  6. Кацярына Папова з філіял «Першамайскі Дом культуры»;
  7. Зміцер Сакалоў і Мікалай Сакалоўскі з філіяла «Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр».
  8. Цімафей Кулеш з філіяла «Гудскі цэнтр творчасці і дасугу»;
  9. Вера Дзянішчык з філіяла «Ходараўскі Дом культуры»;
  10. Надзея Талашка з філіяла «Мацвееўскі Дом культуры” ГДУК «Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  11. Фальклорны ансамбль «Весялуха» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і народнай творчасці»
  12. Фальклорнае аматарскае аб’яднанне Вяртанне да вытокаў» філіяла “Беліцкі Дом культуры”;
  13. Фальклорны гурт «Талер» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ліды;
  14. Фальклорны гурт «Чараўніцы» філіяла «Мацвееўскі Дом культуры» ДУК «Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  15. Фальклорнае аматарскае аб’яднанне «Ульяніца» філіяла «Ганчарскі Дом культуры»;
  16. Бядуха Тарэса Браніславаўна, 1942 г.н. з філіяла «Мінойтаўскі культурна-дасугавы цэнтр»;
  17. Забалоцкая Ганна Андрэеўна (82 гады) з філіяла «Мацвееўскі дом культуры» ДУК «Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  18. Ясюкайціс Тарэза Юзэфаўна з філіялф «Ваверскі Дом культуры»;
  19. Народны фальклорны гурт «Вяргіня” аддзела культуры і дасугу «Ракавіцкі Дом культуры» ДУК «Шчучынскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  20. Фальклорны гурт «Вавярэск» філіяла «Ваверскі Дом культуры».

Акрамя таго па-за конкурсам удзел у фестывалі браў заслужаны фальклорны ансамбль “Гасцінец” з мястэчка Ракава Валожынскага раёна Менскай вобласці.

У большасці на фестывалі гучалі песні, запісаныя ў непасрэднай блізасці ад населе-ных пунктаў, адкуль прыехалі канкурсанты. Гучалі песні і са зборніка Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі, czyli co spiewano w Feliksowie”.

У журы конкурсу акрамя спецыялістаў-фалькларыстаў з Ліды і Гародні ўваходзіў і рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік.

Вызначыцца з пераможцамі было вельмі няпроста, але сябры журы таксама былі не навічкі і бачылі многіх удзельнікаў не першы раз, маглі параўнаць удзельнікаў не толькі паміж сабой, але і зрабіць рэтраперспектыву і параўнаць сённяшняе выступленне з папярэднімі, убачыць навізну ў рэпертуары і рост майсэрства.

У выніку першае месца аддалі Народнаму фальклорнаму гурту «Вяргіня” аддзела культуры і дасугу «Ракавіцкі Дом культуры» ДУК «Шчучынскі цэнтр культуры і народнай творчасці». Другое месца заняў фальклорны гурт «Чараўніцы» філіяла «Мацвееўскі Дом культуры» ДУК «Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці». Два трэція месцы засталіся на Лідчыне ў  Зміцера Сакалова і Мікалая Сакалоўскага з філіяла «Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр» і фальклорнага гурта «Талер» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ліды.

вяргінікчараўніцыкхлопцык

Прызы глядацкіх сімпатый атрымалі носьбіты: Тарэза Юзэфаўна Ясюкайціс з агагарадка Ваверка і Забалоцкая Ганна Андрэеўна з Ваўкавыскага раёна.

Велізарную працу па арганізацыі фестывалю правяла вядучы метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Г.М. Некраш. Акрамя ўсяго нялёгка было знайсці спонсараў, але прызы, асабліва пераможцам, былі важкія, а за першае месца, як падняць.

Сярод прызоў быў і буклет, выдадзены рэдакцыяй газеты “Наша слова” па выніках леташняга фестывалю. Зборнік песень Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары … ды халодныя ранкі” пабачыў свет у 1992 годзе, і ў раёне было ўсяго некалькі асобнікаў зборніка, і вось выйшлі буклеты, якія ўключаюць у сябе ўвесь зборнік Земавіта Фядэцкага. Бярыце і спявайце. Зборнікі атрымалі ўсе ўдзельнікі фестывалю. Яны будуць у кожным доме культуры і ў кожнай бібліятэцы Лідскага раёна.

Фестываль стаў доказам любові кожнага ўдзельніка да народнай песні, да сваёй маленькай радзімы, да Бацькаўшчыны, доказам таго, што мы пачалі вучыцца памятаць сваіх продкаў і іх заслугі перад краінай і народам.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *