У Бярозаўцы пачаўся збор подпісаў за помнік Юліюсу Столе

Аўторак, Верасень 4, 2018 0

У горадзе Бярозаўка, што на Лідчыне, пачалася кампанія па зборы подпісаў за ўсталяванне помніка аднаму з заснавальнікаў шкляной вытворчасці ў гэтым месцы — Юліюсу Столе. Да мясцовых актывістаў далучыліся і валанцёры з грамадскага руху «Дзея». Толькі за два няпоўныя дні сабралі 650 подпісаў у падтрымку ініцыятывы. Улічваючы, што ў самой Бярозаўцы жыве не больш за 10 тысяч чалавек, такая колькасць подпісаў за некалькі гадзін збору сведчыць пра тое, што перад гэтым прайшла вельмі грунтоўная інфармацыйная кампанія з боку мясцовых актывістаў, лічыць заснавальнік і сябар рады грамадскага руху «Дзея» — Алесь Лагвінец:

— Бачна, што ёсць станоўчае стаўленне людзей, вельмі цешыць, што бярозаўцы пазітыўна рэагавалі. Шмат хто адказвае на беларускай мове. Людзі разумеюць важнасць гістарычнай памяці. Ёсць таксама свой сімвалізм, калі помнік з’явіцца ў цэнтральным месцы горада і будзе паказваць паспяховага чалавека, які найперш дбаў пра асабісты інтарэс, але праз асабісты інтарэс ён спрычыніўся да таго, што паўстаў цэлы горад.

стол1кстол2к

Юліюс Столе — мастак па шкле, прадпрымальнік і мецэнат, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў вядомай на ўвесь свет шкляной вытворчасці пад маркаю «Нёман».  У наш час яго імя ніякім чынам не ўвекавечана ў горадзе Бярозаўцы, які ўзнік вакол прадпрыем-ства.

Арганізавалі збор подпісаў мясцовыя актывісты БНФ і ТБМ.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *