У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

Панядзелак, Верасень 24, 2018 0

У лідскай грэка-каталіцкай парафіі святога Язафата прайшлі ўрачыстасці з нагоды парафіяльнага свята. Гэты асяродак беларускай веры, паводле мовы набажэнстваў і культуры, запрасіў сяброў з грэка-каталіцкіх парафіяў Гародні, Менска, Полацка. Свой візіт на свята ажыццявіў галава Беларускай грэка-каталіцкай царквы, апостальскі візітатар для беларусаў грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. Парафіі споўнілася 24 гады. Час станаўлення гэтай лідскай суполкі згадвае ксёндз Ігар Лашук, які некаторы час апекаваўся вернікамі.

— Ліда — гэта мае першыя крокі святарства, першыя месяцы святарства, якраз гэтая зямля, парафія, першы год святарства — заўсёды для мяне асаблівым чынам дарагое і прыемнае, бо тут я патрэбу ў святарстве адчуў у поўным сэнсе гэтага слова. У духоўным значэн-ні, але таксама ў фізічным. У духоўным значэнні — несці гэтае божае слова, а ў фізічным значэнні — як многа людзей патрабуе гэтага божага слова.

людзікшацёрк

Айцец Андрэй Абламейка восем гадоў быў парахам грэка-каталіцкай суполкі ў Лідзе, а таксама памятае першую беларускую літургію, якую адслужыў там нябожчык айцец Ян Матусевіч. Паводле Андрэя Абламейкі, наяўнасць такой невялікай і моцнай суполкі, звязанай узаемадапамогай, дае сэнс хрысціянству.

— Можам дапамагаць адзін аднаму, каб перажыць. Але паверце, што часы ў гісторыі нашай царквы былі розныя: былі горшыя і лепшыя часы. Мы зараз з вамі нягоршыя часы перажываем. І мы маем патэнцыял, каб даваць яшчэ больш і больш пладоў, каб вера нашая перадавалася ў ін-шыя пакаленні, каб яна закаранілася ў жыццё нашых дзяцей. Гэта вельмі важна.

Пасля акафісту сятога Язафата, Боскай літургіі парафіяне паўдзельнічалі ў конкурсе выпечкі, а таксама ў пасадцы піхты ў двары парафіі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *