100 гадоў таму назад створана першая беларуская арганізацыя ў Лідзе

Аўторак, Кастрычнік 23, 2018 0

19 кастрычніка Ліда адзначае 100-годдзе ўтварэння ў Лідзе першай беларускай арганізацыі новага часу. Стварыў і ўзначаліў арганізацыю герой Першай сусветнай вайны генерал-маёр Яўген Аляксандравіч фон Гротэ дэ Буко.

Адзін з лідараў польскага руху таго часу ў Лідзе Юзаф Дзічканец пісаў у сваёй кнізе «Самаабарона Лідскай зямлі»: «Самым небяспечным канкурэнтам для палякаў у справе атрымання зброі ад немцаў побач з яўрэямі быў арганізатар беларускага руху ў Лідзе, былы расійскі «исправник» фон Гротэ дэ Буко, які па прычыне свайго нямецкага прозвішча меў пэўныя перавагі ў штадтгаўптмана (начальніка павета). Толькі ён мог прыняць рашэнне аб выдачы зброі. Досыць доўгі час працягваліся спробы атрымання зброі». 

Далей Дзічканец адзначае: «Дзіўна, што рускіх, якія перад вайной мелі прэтэнзіі да Ліды, як да «истинно русского города», у гэты час у Лідзе не было. За выключэннем толькі невялікай групкі, амаль усе «истинно русские люди» пакінулі чужы для іх край і горад, накіроўваючыся да сапраўднай сваёй Бацькаўшчыны — Расіі. Былы лідскі спраўнік фон Гро-тэ дэ Буко і той пакінуў шэрагі расіян. … фон Гротэ дэ Буко … пачаў арганізоўваць беларусаў, каб стварыць Беларускую Народную партыю».

pawet.net.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *