100-годдзе першай беларускай арганізацыі на Лідчыне

Аўторак, Кастрычнік 30, 2018 0

22 кастрычніка на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі Лідскага раёна актывісты лідскіх і бярозаўскіх арганізацый адзначылі 100-годдзе ўтварэння першай беларускай арганізацыі ў Лідзе. Арганізацыя была створана 19 кастрычніка 1918 года героем Першай сусветнай вайны генерал-маёрам Я.А. фон Гротэ дэ Буко.

Менавіта нямецкае прозвішча  дазволіла яму знайсці агульную мову з немцамі, якія збіраліся пакідаць Ліду (першыя часткі пачалі ад’язджаць 27-28 снежня). Беларусы імкнуліся атрымаць ад немцаў зброю і ўзяць уладу. Улада павінна была брацца на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі.

чарняккі

Вечарам  22 кастрычніка Станіслаў Суднік прачытаў невялікую лекццыю пра падзеі тых часоў, пра тое, як нялёгка было беларускім патрыётам, калі немцы вырашылі перадаваць уладу ў горадзе бальшавікам, калі павет быў захоплены падраздзеламі польскай Самаабароны Лідчыны.

Сяржук Чарняк распавёў пра перыпетыі 30-гадовай даўніны, калі восенню 1988 года  ў Лідзе пачала стварацца першая беларуская арганізацыя найноўшага часу, а менавіта — “Рунь”.

Лявон Анацка, Вітольд Ашурак, Сяргей Пантус, Віталь Карабач, Сяргей Сідарэнка гаварылі пра сёлетнюю дзейнасць грамадскіх арганізацый на Лідчыне, дзе становіцца вельмі няпроста.

Завяршыў вечарыну невялікі канцэрт патрыятычных песень у выкананні Сяржука Чарняка.

Помнім мы, будуць помніць і нас.

Наш кар. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *