Курсы «Мова нанова» ў Лідзе

Аўторак, Кастрычнік 9, 2018 0

У Лідзе распачынаюцца курсы «Мова нанова». Яны буду праводзіцца ў арт-прасторы Ga11ery.

Лідзяне ўжо не першы год планавалі распачаць такія курсы ў сваім горадзе, але адной з перашкод была адсутнасць зручнай пляцоўкі для іх правядзення. Зараз такое месца знойдзена, дзе ўжо і прайшоў першы ўводны занятак, гасцямі якога сталі адміністратар курсаў Ева Гілевіч, музыка Сяржук Доўгушаў і асноўны ідэолаг  Глеб Лабадзенка. Па яго словах, Ліда гэта ўжо 19-ы горад, дзе будуць праводзіцца курсы «Мова нанова».

— Мы даўно гэтага чакалі. Не маглі знайсці памяшкання. І вось нарэшце гаспадар прасторы Ga11ery, Міцкевіча, 31, спадар Павел пагадзіўся даць нам гэтае памяшканне. Ліда для нас была вельмі важным горадам таму, што гэта гістарычны горад. У нас ёсць курсы ў Менску і Гародні, а Ліда роўна пасярэдзіне. Так што мы вельмі спадзяваліся нарэшце што ўдасца тут гэта зрабіць. І я рады, што ўдалося.

глебкіевакідоўгушаўкізалакі

Заняткі вялі Глеб Лабадзенка і Ева Гілевіч. Першай тэмай заняткаў былі абраны “Сваякі”. Ілюстрацыяй да тэмы быў род Радзівілаў з іх шматлікімі сваякамі. Другая тэма “Несупадзення роду назоўнікаў” у беларускай і рускай мовах.

Курсы «Мова нанова» ў Лідзе далей будуць праводзіцца кожны чацвер, а 18-й гадзіне, у арт-прасторы Ga11ery, па адрасе вул. Міцкевіча, 31.

Наступныя заняткі пройдуць 4 кастрычніка 2018 г. Выкладаць будуць ініцыятары лідскіх курсаў Марыя Ганчар і Валянціна Пігулеўская.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *