Лідскі ультрамарафон

Аўторак, Кастрычнік 9, 2018 0

28 — 30 верасня ў Лідзе прайшоў другі этап Міжнароднага фестывалю-ультрамарафону «Самапераадоленне». Ідэолагам і асноўным арганізатарам Лідскага ультрамарафону выступае старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ, рэкардсмен Беларусі Лявон Анацка. Актыўны ўдзел бяруць Лідскі спорткамітэт Лідская дзіцячая спартыўная школа № 2.

Месцам правядзення  другога этапу стала лыжаролерная траса ля Кургана Неўміручасці. 28 верасня ў 12 гадзін стартавалі тыя, хто прыняў рашэнне бегчы 24 і 48 гадзін. І такіх аказалася 15 чалавек. Гэта прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Украіны. У іх ліку і двое лідзян: Леанід Анацка і Алег Салянік.

усекбягуцьк

Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае для бегу надвор’е, удзельнікі ультрамарафону выйшлі на старт з добрым настроем. Як яны самі растлумачылі, для бегу дрэнных умоў не бывае.

Яшчэ пяць ультрамарафонцаў далучыліся ў дзевяць гадзін вечара 29 верасня. Яны беглі 12 гадзін.

Першы этап Міжнароднага фестывалю-ультрамарафону «Самапераадоленне» быў праведзены ў Лідзе напачатку сакавіка. Тады яго ўдзельнікамі сталі каля 20 чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Польшчы.

На момант здачы газеты ў друк удалося атрымаць папярэднія вынікі.

У забегу на 48 гадзін першае месца заняў Пётр Рагойша з Беларусі з вынікам 288, 853 км. На другім месцы — Лявон Анацка з Ліды з вынікам 261, 989 км. На трэцім месцы — Барыс Дзюкін з Расіі з вынікам 261, 204 км. У забегу на 24 гадзіны першае месца заняў Юрый Чарнашэй з Рэчыцы з вынікам 184, 190 км.

Паводле Лідскага ТБ.

Здымкі Лідскага ТБ.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *