НАША СЛОВА № 39 (1398), 26 верасня 2018 г.

Панядзелак, Кастрычнік 1, 2018 0

26 верасня — Еўрапейскі дзень моў

Папа Францішак на зямлі ВКЛ

22 верасня ў 10.35 па мясцовым часе самалёт з Папам Францішкам на борце прызям-ліўся ў аэрапорце Вільні. Пры-вітаць Пантыфіка прыбыла прэзідэнт Летувы Даля Гры-баўскайтэ. Былі выкананы гім-ны Святога Пасаду і Летувіскай Рэспублікі. З боку Каталіцкага Касцёла Святога Айца прыві-таў старшыня каталіцкіх біс-купаў у Літве мітрапаліт ві-ленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас.

Пасля прывітальнай цырымоніі Папа праехаў вулі-цамі Вільні ў прэзідэнцкі па-лац, дзе правёў сустрэчу з Да-ляй Грыбаўскайтэ.

На сустрэчу з Панты-фікам у старажытную сталіцу ВКЛ 22 верасня прыбыло каля 30 тысяч чалавек, з якіх больш за паўтысячы – з Беларусі.

Пасля малітвы ў Вост-рай браме Папа прыехаў на плошчу перад Віленскай катэ-драй. Моладзь сустракала Святога Айца гімнам «Езус Хрыстус – мая надзея», напі-саным спецыяльна да гэтай падзеі. Пасля перад Панты-фікам выступілі прадстаўнікі моладзі.

23 верасня Папа Рым-скі прыбыў у Коўню, дзе цэле-браваў св. Імшу для сабраных у парку Сантакос. Прывітаць Пантыфіка сабралася каля 100 тысяч чалавек, сярод якіх і больш за 800 святароў.

Святую Імшу канцэ-лебравалі арцыбіскуп Ліангі-нас Вірбалас, біскуп Каўнаса, і арцыбіскуп Гінтарас Грушас, старшыня літоўскага епіска-пату, больш за 30 біскупаў з Літвы і прылеглых краін, а так-сама больш за 800 святароў з Літвы, Польшчы, Беларусі, Латвіі, Расіі, Ісландыі і інш.

Апошнім пунктам, па-дарожжа Папы па Летуве было наведванне Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, які раз-мяшчаецца ў даўняй сядзібе КДБ у Вільні.

catolic.by.

 

Вячку Целешу – 80

Вячка ЦЕЛЕШ (нар. 25 верасня 1938, п. Краснасельскі) — беларускі мастак, гісторык і пісьменнік у Латвіі. Сябра Саюза мастакоў Беларусі і Латвіі.

Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 1961-1964 служыў ў савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую сту-дыю Палаца чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-педагагічнае аддзяленне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.

Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.

На яго карцінах выбітныя беларускія і латышскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік серыі экслібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гіс-торыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімір Ка-раткевіч, Адам Мальдзіс.

Яго карціны маюцца ў музеях і прыват-ных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Ка-нады, Кітая, Латвіі, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі.

Працуе дацэнтам кафедры культуры і мастацтва Інстытута менеджменту інфармацый-ных сістэмаў.

У 2006 годзе ўзнагароджаны найвы-шэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.

Вікіпедыя.

 

60 гадоў Сяргею Чыгрыну

24 верасня адзначыў свой 60-гадовы юбілей Сяргей ЧЫГРЫН, беларускі края-знавец, літаратар, журналіст, тэатрал.  Сяргей Чыгрын нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў Хадзя-віцкую няпоўную сярэднюю школу (1974), тэат-ральнае аддзяленне Магілёўскай культасветву-чэльні і філалагічны факультэт БДУ (1985 год). Працаваў загадчыкам аддзела культуры і спад-чыны «Газеты Слонімскай», працуе загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.

Дэбютаваў вершам «Свеціць сонейка» у часопісе «Бярозка» (1975). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шчырая Шчара» (1993), «Горад без цябе» (1999), «Лірыка» (2007), «Камень Мін-доўга» (2009), кнігаў гістарычна-краязнаўчых артыкулаў «Янка Купала і Слонімшчына» (1993), «Родам са Слонімшчыны» (2003), «Пакліканыя на родны парог» (2005), «Чамяры і чамяроўцы» (2006), «У пошуках слонімскіх скарбаў» (2007), «Беларуская Беласточчына» (2008), «Тэатар у Слоніме» (2008), «З беластоцкай зямлі» (2008), «Мастак Антон Карніцкі» (2009), «Жыў роднай песняй» (2010), «Альбярцін. Гісторыка-края-знаўчы нарыс» (2011), «Па слядах Купалы і Коласа» (2012), «Такі іх лёс» (2012), «Слонімскія падмуркі (2012),  «Сярод сваіх людзей» (2012), «Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны» (2013),  «Слонімскі буквар» (2013), «Легенды і паданні Слонімшчыны» (2013),  «Іншых шляхоў не было» (2013), «Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках (1900-1950) (2014),  «Слонім і ваколіцы» (2014), «Шляхамі Беласточ-чыны» (2015), «Мора Віктара Шведа» (2015), «125 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонім-шчыны» (2015), «На радзіме Ігната Дварчаніна. З краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне», «Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны. 1916-2016″ (у суаўтарстве з Сяргеем Яршом, 2016), «Каляндар Слонімшчыны» (у суаўтар-стве з Уладзімірам Хільмановічам, 2018), ды іншых. Агулам выдаў больш за 50 кніг. Сяргей Чыгрын стварыў па-сутнасці сапраўдную гіста-рычна-краязнаўчую энцыклапедыю Слонімш-чыны.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

125 гадоў з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі

Нарадзілася Паўліна Мядзёлка 24 верасня 1893 г. у мяс-тэчку Будслаў Вілен-скага павета. Бацька, Вінцэнт Мядзёлка, кас-цельны арганіст. У 1898 сям’я пераехала ў Глы-бокае. Тут Паўліна Мя-дзёлка скончыла Глы-боцкую царкоўна-пры-ходскую вучэльню. З 1907 г. — у Рызе, вучыла-ся на вечаровых курсах для дарослых. З 1909 г. у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гім-назіі Няздзюравай і Рай-смілер. Пазнаёмілася з Янкам Купалам, А. Бур-бісам, Ядвігіным Ш., Цёткай, З. Бядулем, К. Каганцом, стала ўдзельніцай сацыялістычных гурткоў. Уво-сень 1912 г., пасля сканчэння гімназіі, накіравалася ў Пецяр-бург на Вышэйшыя камерцый-ныя курсы, якія скончыла ў 1914 г.

У 1913 г. выканала ро-лю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм’еры п’есы Я. Купалы.

Падчас 1-ай Сусветнай вайны — у эвакуацыі ў Цары-цыне. З восені 1916 г. — у Пет-раградзе, сакратар Беларус-кага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 г. працавала ў Кіеве ў «Саюзе гарадоў», у ад-дзеле дапамогі ахвярам вайны па арганізацыі дзіцячых пры-тулкаў. У кастрычніку 1917 г. па дамоўленасці з княгіняй Магдаленай Радзівіл аргані-завала беларускую школу ў вёсцы Жорнаўка Ігуменскага павета. Пасля таго, як у сака-віку 1918 г. школа была закры-та, перабралася ў Менск.

Працавала настаўні-цай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларус-кай драмы і камедыі. Навед-вала Вільню і Гародню. З 1918 г. выступала ў друку з верша-мі. З вясны 1919 г. — інспектар беларускіх школ, кіраўнік Гра-мады беларускай моладзі і дра-матычнага гуртка ў Гародні. 20 ліпеня 1919 г. арыштавана польскімі ўладамі за ўдзел у выданні газеты «Родны край» (Гародня), дзе, дарэчы, і дру-кавалася.

З пачатку 1920 г. у Менску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арышта-вана разам з мужам Т. Грыбам польскімі ўладамі ў траўні 1920 г. Перад наступленнем Чыр-вонай Арміі вывезена ў Вар-шаву, сядзела ў турме Вронкі на Познаньшчыне. Пасля вы-звалення накіравана на жыхар-ства ў Лодзь з забаронай пера-язджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробных дакументах вы-ехала ў Вільню, потым (у лю-тым 1921 г.) трапіла ў Летуву.

У Коўне займалася вы-даннем агітацыйнай літарату-ры, накіраванай супраць поль-скай акупацыі Заходняй Бела-русі. Друкавалася ў газеце «Ся-лянская доля». З восені 1921 г. па прапанове Ц. Гартнага пра-цавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Бер-ліне. У 1922 г. пераехала ў Лат-вію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзвінску (цяпер Даў-гаўпілс). 10 сакавіка 1924 г. тэатральная група Дзвінскай беларускай гімназіі была запро-шана Я. Райнісам для выступ-лення ў Латышскім Нацыяна-льным тэатры. І пастаноўку «Паўлінкі», і выступленне хору высока ацаніў дырэктар тэатра Яніс Райніс. «У часе антракту і пасля канцэрту, — як згадвала П. Мядзёлка, — Я. Райніс захо-дзіў на сцэну, каб пахваліць і падзякаваць за ўдалы спек-такль і харавыя спевы».

У траўні 1924 г. арыш-тавана латышскімі ўладамі разам з іншымі выкладчыкамі. Апраўдана судом у красавіку 1925 г.

22 траўня 1925 г. разам з братам Зыгмусем прыехала ў БССР. Працавала ў сектары мастацтва Інбелкульту. У 1927-1930 гг. выкладала беларускую мову ў Горацкай сельскагаспа-дарчай акадэміі.

Арыштавана ГПУ БССР 18 ліпеня 1930 г. па спра-ве «Саюза вызвалення Белару-сі»; выслана ў Казань. З восені 1932 г. выкладала расейскую мову і літаратуру ў адной з мас-коўскіх школ.

Улетку 1947 г. пераеха-ла ў Будслаў. Да 1958 г. пра-цавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мемуары «Сцежкамі жыцця», якія ў фрагментах пачалі друкавацца з 1958 г. (асобным выданнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993 г.). Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).

Вікіпедыя.

 

Навуковая канферэнцыя — ХVІ Архіўныя чытанні да 125-годдзя артысткі, педагога, мемуарысткі, Заслу-жанага дзеяча культуры Беларусі Паўліны Мядзёлкі (1892 — 1974) адбудуцца 4.Х.2018 г. у Беларускім дзяр-жаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Менску.

 

Беларусь глыбей пазнае гісторыю Бібліі

Важная падзея з’яўля-ецца працягам святкавання 500-годдзя беларускай Бібліі — упершыню ў нашу краіну пры-былі каштоўныя рарытэты су-светнага значэння: каля 200 унікальных рукапісных і стара-друкаваных помнікаў кніжнай культуры, якія адлюстроўва-юць гісторыю стварэння, рас-паўсюджвання і захавання Бібліі.

20 верасня ў Нацыя-нальнай бібліятэцы Беларусі распачала дзейнасць міжна-родная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе.  Галоўная кніга чалавецтва ста-новіцца на пачэснае месца ў ай-чыннай культуры, як гэта бы-ло спрадвеку. Біблія Скарыны, якая ляжыць як на алтары ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы, як у храме кніг, прыцягвае да сябе, а разам з ёй — найбольш старажытныя асо-бнікі Святога Пісьма з розных краін.

Дырэктар Нацыяна-льнай бібліятэкі Раман Сцяпа-навіч Матульскі адзначыў, што асноўнай місіяй асветніцкай установы з’яўляецца захоўван-не духоўнай спадчыны і дэман-страванне агульначалавечых здабыткаў, якія перамяняюць свет да лепшага. На ўрачы-стасці прысутнічалі  прадстаў-нікі Каталіцкага касцёла, Пра-васлаўнай царквы, пратэстан-цкіх супольнасцяў, святары і пастары, габрэйскія духоўныя кіраўнікі, прадстаўнікі дзяр-жаўных структур. Цудоўная музыка і спевы суправаджалі адкрыццё выставы і напаўнялі сэрцы прысутных радасцю.

— Біблія з’яўляецца дзейсным Словам Божым, да-дзеным нам для духоўнага пе-рамянення. Выстаўка будзе спрыяць міжканфесійнаму ды-ялогу, — запэўніў Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.  Дабраслаўленне  важнаму мерапрыемству ад Мітрапаліта Паўла перадаў пратаіерэй Сергій Гардун, член Біблейскай Камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

— Выстава непаўтор-ная тым, што ўпершыню яна дэманструе ўсю гісторыю стварэння і распаўсюджвання Бібліі. Падобная экспазіцыя разгортвалася да гэтага толькі ў Ганконгу. І вось выбар выпаў менавіта на Беларусь, таму што наша краіна адзначала ў міну-лым годзе 500-годдзе беларус-кай Бібліі, — паведаміў супра-цоўнік інстытыта гісторыі НАН Андрусь Унучак.

Дзейнасць выставы стала магчымай дзякуючы дзе-лавым кантактам, якія ўсталя-валіся паміж бібліятэкай і аме-рыканскімі даследчыкамі пад-час дэманстравання ў ЗША факсімільнага ўзнаўлення «Кні-жнай спадчыны Францыска Скарыны» ў юбілейным 2017 годзе.

Арганізатарамі выста-вы выступілі Нацыянальная бі-бліятэка Беларусі і «Група да-следвання  рукапісаў» (ЗША).

У яе падрыхтоўцы  прынялі ўдзел дырэктар На-цыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік дырэктара Аляксандр Суша, дырэктар арганізацыі «Група даследванняў рукапісаў» Скот Кэрал, выканаўчы дырэктар праекту «Inspired» Дэвід Эдзін-гтан, арганізатар праекту Па-вел Дзячэнка, а таксама прад-стаўнікі навуковых і грамадскіх арганізацый.

На выставе можна ўбачыць выданні Бібліі розных канфесій на розных мовах свету — помнікі сусветнага значэння, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся ў краінах Цэнт-ральнай і Усходняй Еўропы.

Вялікую цікавасць прадстаўляюць Паліглоты — шматмоўныя Бібліі. Лондан-ская Паліглота 1653-1656 года ўтрымлівае адначасова тэксты на іўрыце, сірыйскай, арамей-скай і іншых мовах.

Адзін з тэматычных раздзелаў выста-вы прысвечаны гісторыі Бібліі на беларускіх зем-лях. Дасягненні айчыннай кніжна-пісьмовай куль-туры  прадстаў-лены як неад’ем-ная частка агуль-насусветнай культуры і духоў-най спадчыны.  Кніжны фонд Нацыянальнай бібліятэкі Бела-русі дазволіў прадэманстра-ваць рукапісныя Торы, Слуц-кае і Тураўскае Евангеллі, Апосталы XVІ-XXІ стагод-дзяў, выданні Францішка Ска-рыны і яго паслядоўнікаў, шэ-дэўры выдавецкага мастацтва знакамітых друкароў, пера-клады біблейскіх тэкстаў на беларускую і еўрапейскія мо-вы, а таксама прыклады маста-цкага афармлення Святога Пісання лепшымі майстрамі XVІ-XXІ стст.

— Беларуская кніж-ная традыцыя грунтуецца на Бібліі, — адзначыў Алесь Аляк-сандравіч Суша. — Біблія — самая доўгажывучая і найбольш пе-рапісваная кніга. Таму мы збі-раем яе асобнікі і знаёмім з імі наведвальнікаў.

Археолаг і гісторык доктар Скот Кэрал і яго жонка Дэніс прыбылі са штата Мічы-ган (ЗША). У сужанцаў — 4 дзя-цей і 4 унукаў. Доктар Скот з’я-ўляецца дырэктарам даследча-га цэнтра, вывучае старажыт-ныя рукапісы, працуе са сту-дэнтамі. Ён праводзіў раскопкі ў Егіпце і іншых краінах свету.

Доктар Скот паведа-міў, што выстаўка будзе дэман-стравацца восенню і зімой у Эрмітажы ў С. Пецярбургу і  памяшканні Дзяржаўнай Думы ў Маскве.

Для наведвальнікаў малодшага ўзросту  праду-гледжана шматфункцыйная інтэрактыўная пляцоўка з дзе-ючым друкавальным варшта-там і мультымедыйным абста-ляваннем, арыентаваным на дзяцей.

Беларусь атрымала ўнікальную магчымасць і вя-лікае дабраславенне ў больш глыбокім пазнанні Бібліі.

— Нам даецца магчы-масць напоўніць сябе Духам Святым, паглыбіць нашу веру і веды ў гісторыі найбольш уп-лывовай кнігі чалавецтва, — ад-значыў адзін з праваслаўных святароў.

Выстава працягне дзе-йнасць да 21 кастрычніка.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. А. Суша, Раман Ма-тульскі, Дэвід Эдзінгтан, Скот Кэрал; 2-3. На выставе.

 

 

Біблія ў літаратурнай традыцыі народаў

 

«Шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго.»

(Лукі II)

 

Унікальная міжнародная выстаўка «Беларусь і Біблія» праходзіць у Менску з 20 верасня да 21 кастрычніка.

Змест Святога Пісання цягам тысячагоддзяў вывучалі святыя айцы Царквы: Іаан Залатавуст, Іеранім Стрыдонскі, Аўгустын, Рыгор Багаслоў, Леў Вялікі, Кірыл Ерусалімскі, Васіль Кесарыйскі і іншыя.

Беларускія пісьменнікі і паэты на працягу стагоддзяў звярталіся да біблейскіх тэм і сюжэтаў, паглыбляліся ў радкі Бібліі і вобразна перастваралі іх, каб наблізіць да сучаснікаў сэнс і змест.

Францішак Скарына і Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч і Янка Купала, Вінцук Адважны, Рыгор Барадулін і Алесь Разанаў, Мар’ян Дукса і Фелікс Баторын чэрпалі вобразы ў Старым і Новым Запаветах.

Янка Купала ў дакастрычніцкай творчасці звяртаўся да Боскіх тэмаў у вершах «Малітва» (1906), » Вялікдзень» ( 1909),» Мая малітва» ( 1912).

Максім Багдановіч пісаў у вершы «Кніга»  ў 1910 годзе:

«Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,

Я  ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,

Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай

І  воску з ладанам прыемны пах пачуў.»

 

Народны адвакат і паэт Францішак Багушэвіч набыў Біблію ў 1875 годзе на Украіне і не расставаўся з ёй да канца жыцця, чэрпаючы ў ёй суцяшэнне і маральную апору. Гэта  адзіная кніга з яго бібліятэкі, якая ацалела да сённяшніх дзён і захоўваецца ў акадэмічнай бібліятэцы Летувы.

Вінцук Адважны, які служыў з айцамі-марыянамі ў Друі, выязджаў на місію ў Кітай,  цярпеў пакуты ў сталінскіх лагерах, а пасля вайны працягваў літаратурную дзейнасць і служэнне для беларусаў Вялікабрытаніі,  звяртаўся да біблейскіх тэкстаў у вершах: «Прарок», «Прамудрасць Саламона», «Фарысей і мытнік», «Малітва да Св. Тройцы».

«Аднак казаць я праўду буду

Да цвёрдых сэрцаў свайго люду.

Святы мой Бог — святы навекі!» — пісаў ён.

 

Народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін ства-рыў кнігі духоўнай паэзіі «Ксты», пераасэнсоўваў кнігу «Псаль-маў», перастварыў па-беларуску  «Песнь над песнямі», напісаў цыклы вершаў: «Следам Эклезіяста», «Следам прыпавесцяў Сала-монавых»,   «Следам Апостала Паўла».

Мар’ян Дукса ў вершах «Пасля споведзі», «Без цябе, Езус», «Твая цярплівасць» імкнуўся выявіць чалавечы вопыт спасціжэння Бога, які з’ўяляецца крыніцай ісціны, мудрасці, этыкі.

Праз сваіх лепшых мысліцеляў, паэтаў  і пісьменнікаў, навукоўцаў і даследчыкаў беларускі народ мае магчымасць глыбей усвядоміць змест Бібліі.

«Гісторыя  ўсё  ведае пра нас.

Яна была і ёсць жывая сведка

Таго, як адбываецца ўвесь час

Паразуменне Бога і чалавека.

Яно, паразуменне, існуе,

Альбо яго няма ці надта мала,

Яно нам сілы плённыя дае,

Яно аберагае ад навалы.» — напісаў Мар’ян Дукса

 

У ЗША, адкуль прыбылі арганізатары міжнароднай вы-стаўкі «Беларусь  і  Біблія», біблейская традыцыя не перарыва-лася часамі атэізму.  На біблейскае права абапіраліся першыя заканадаўцы ЗША. У 19-тым стагоддзі цікавасць да Святога Пісьма мела літаратурны характар. Вобразы  і тэмы з Бібліі былі адлюстраваны ў творчасці Г. Лангфэла і Дж. Г. Уіц’ера. Біб-лейская сімволіка пранізвае раман Мелвіла «Мобі Дзік».

У 20-ым стагоддзі біблейскія матывы выкарыстоўваліся ў амерыканскай літаратуры часцей, чым у 19-ым стагоддзі. Літа-ратары пераасэнсоўвалі лёс біблейскіх персанажаў адпаведна праблематыцы свайго часу.

Э. Оліна.

 

Бібі Бахрамі

Мова, якую забаранялі французы

Насуперак намаганням, што цягнуцца стагоддзямі, зрабіць стандартызаваную французскую мову мовай усёй Францыі, аксітанская мова, неадрыўна спалучаная з мясцовай культурай, не паддалася  гвалту. 

Дзевяць год таму зол-кім зімовым вечарам я брыў па халодным вулічным бруку пад моцным ветрам у спіну, у ся-рэднявечны горад Сарлат-ла-Канеда ў дэпартаменце Дар-донь на паўдзённым захаде Францыі. Гэты край славуты сваімі дагістарычнымі пячора-мі, сярэднявечнымі замкамі і труфелямі. Але я быў тут зусім з іншае прычыны. Тут павінен быў адбыцца мой першы ўдзел у сходзе «Кафэ Ок», штомесяч-ным гутарковым гуртку ў ка-вярні “Ла Люн Пуаўр”, дзе ту-тэйшыя жыхары збіраюцца, каб папрактыкаваца ў аксітан-скай мове, мове тутэйшага краю.

Хоць багата людзей ні-чога не чулі пра аксітанскую, вядомую таксама як лянг д’окмова ок — гэта адна з некалькіх раманскіх моў, што ўтварыліся з народнае лаціны і на шасці ейных буйных дыялектах усё яшчэ размаўляюць у паўдзён-най Францыі, а таксама ў нека-торых раёнах паўночна-заход-няй Італіі і паўночнай Іспаніі. З думкамі пра тое, як стрэнуць мяне, чужынца, але замілавана-га  мовай і культурай, і спадзе-ючыся даведацца болей, я рас-чыніў дзверы і падрыхтаваўся даваць тлумачэнні. На мяне абрынулася, як цёплае паветра з вострым пахам падагрэтага віна з прыправамі, гэтак і ўсе-агульнае вітанне.

— Benvenguda a Cafе Oc,- (Вітаем вас у “Кафэ Ок”) — вы-гукнулі 10 чалавек, усе веку 60 год і старэй, па-аксітанску. Я назваў сябе па-французску, і яны запэўнілі мяне ў сваёй прыязнасці. Як доказ таго, ад-на з жанчын  села злева да мяне і ціхім шэптам перакладала мне размову па-французску. Іхняя цеплыня, ейная прыязнасць і гамонка ў той вечар павялічылі маё замілаванне гэтай старадаў-няй зямлёй Перыгор, раней-шая назва Дардоні, якая такса-ма ўключае частку вобласці Лот-эт-Гарон на поўдзень ад Дардоні. Гэты край вабіў да ся-бе людзей цягам 400.000 год.

У той вечар у “Кафэ Ок” прысутныя, усе знітава-ныя з зямлёй і традыцыямі, га-манілі багата пра што. Яны расказвалі пра гадаванне, вы-рошчванне і выраб усяго таго, чым кормяцца іхнія сем’і, як збіраць баравікі; пра сярэдня-вечны шлях пілігрымкі, што праходзіць праз іхнюю мясцо-васць да Сант’яга дэ Кампастэ-ла, пра збор і продаж труфе-ляў на Каляды і пра маляўні-чых фальклорных герояў, са-мы вядомы з якіх «леберу», пе-рыгорскі кшталт істоты-ваўка-лака.

Я даведаўся, што нека-лі аксітанская мова была лін-гвай франка поўдню Францыі, і яна славутая як мова, на якой пяялі трубадуры. Але ў 1539 годзе кароль Франсуа І падпі-саў эдыкт, ператвораны ў закон, Ардананс Вілер-Катрэ (Ordo-nnance de Villers-Cotterеts), які ператварыў франс’ен, паўноч-ны французскі дыялект Пары-жа і Іль-дэ-Франса, у афіцый-ную мову ўсяе краіны.

Аднак па-за афіцыйны-мі справамі і пісьмовымі даку-ментамі, гэткімі, як пасведчанні пра шлюбы, смерці і нараджэн-ні, будзённае жыццё цякло да-лёка ад афіцыйнага, і аксітан-ская мова заставалася моваю хаты, поля і сям’і. Грэм Роб у сваёй гістарычнай геаграфіі «Адкрыццё Францыі» адзна-чыў, што нягледзячы на трох-сотгадовыя намаганні зрабіць стандартызаваную француз-скую мову мовай усёй Фран-цыі, у 1863 годзе на поўдні кра-іны больш за палову насель-ніцтва заставалася не франка-моўнымі. У Дардоні ягоная ко-лькасць была нават вышэйшая, бо болей за 90% насельніцтва была пераважна аксітанамоў-ная.

Але трохі болей за 100 год таму, на перагіне 20 стагод-дзя, цэнтральны ўрад пачаў аг-рэсіўную кампанію  па выкара-ненні любой мовы, якая не была стандартызаванай француз-скай. Аксітанскую мову заба-ранілі выкладаць у школах, і дзяцей каралі за карыстанне роднай мовай, і тое багата ў каго выклікала глыбокі сорам. Багата старых  людзей у Дардо-ні ўсё яшчэ расказваюць, як іх прыніжалі ў школе за маўленне па-аксітанску.

Дардонскі край багаты рэкамі, што глыбока прарэзалі ў мяккім залацістым вапняку пячоры і крутыя стромы, гэта край урадлівых далін і ўзвыша-ных раўнін з пагоркамі.

Гэта земляробчы і жы-вёлагадоўчы край з традыцый-нымі невялікімі земляробчымі і жывёлагадоўчымі гаспадар-камі. Цяпер поруч з турызмам сродкі да існавання ў Перы-горы наўпрост звязаны са ста-ражытнай зямлёй, дзе мінуў-шчына непарыўна перацякае ў цяпершчыну.

Неўзабаве пасля майго першага ўдзелу ў сходзе ў «Ка-фе Ок» я далучыўся да Бруна Элюэра і Беатрыс Малярэ, ту-тэйшых праваднікоў і сузасна-вальнікаў мясцовай турыстыч-най кампаніі «Дардонь Фэлаў Трэвалэ» ў штотыднёвых ванд-роўках з наведаннем пячор, замкаў і лясных абшараў. Мне быў цікавы іхні досвед аксітан-скай мовы. Здавалася, што, ня-гледзячы на ўзгадаванне фран-камоўнымі, гэтая мова глыбока запала ў іхнія сэрцы.

— Аксітанская мова — частка маіх самых ранніх успамі-наў, — сказаў мне Элюэр. — Анд-рэа, работніца маёй дваюрод-най бабулі, звычайна звала мя-не moun cacalou (мой арэшак), і гэта ператварылася ў маю першую мянушку.

Малярэ працягнула гутарку, патлумачыўшы, што мова ад прыроды знітавана з культурай Перыгора і як аксі-танская пранікнёна перадае лад тутэйшага жыцця, падрабяз-насці, што прападаюць, калі іх выкласці па-французску ці якія папросту не маюць фран-цузскіх слоў.

— Яна — аксітанская — ад прыроды злучана з зямлёю, з дваром, са звычаямі і падання-мі, — кажа Беатрыс. — Пэўныя паняткі, датычныя жывёл і рас-лін, вядомыя толькі на раней-шай мове. У Дардоні  le cluzeau (выдзеўбаць скалу ці пячорнае сховішча), le cingle (пакруча-стая сцяжынка), le tеchou (па-рсюк) заўсёды вымаўляюцца па-аксітанску.

— Мне надта падабаецца паэтычнасць некаторых адмы-словых слоў, незразумелых ін-шым, залежна ад мясцовасці, — працягвае яна. — Проста едучы з Дардоні да Лоту, усяго нека-лькі кіламетраў, я часам су-стракаю розныя выразы, роз-ныя варыянты назваў той са-май птушкі, такога ж самага дрэва, мне падабаецца, што кожны імкнецца засвоіць рэ-альнасць па-свойму.

Цесная, знітаваная да драбніц сувязь паміж моваю і зямлёю яшчэ выразней выяві-лася падчас шпацыраў у адзіно-це па наваколлі, якія я ўпадабаў рабіць і што раблю амаль што-год  ад таго часу, калі я ўпер-шыню прыехаў сюды дзевяць год таму.

Аднойчы я спаткаў му-жчыну, які стаяў між сваіх віна-градных лазін і па-аксітанску шаптаў ім замову заахвочання расці і буяць. Ягоныя вочы бы-лі заплюшчаныя, пальцы лаш-чылі лісце, а далоні былі павер-нуты да неба, — рытуал, як ён пазней патлумачыў мне, быў гэткі ж важны, як дождж, зямля і абрэзка галін.

Мне даспадобы, што кожны імкнецца засвоіць рэа-льнасць па-свойму.

Іншым разам я прахо-дзіў паўз чалавека, які палоў свой агарод і паставіў побач не-вялікую пасудзіну з вадою, каб мясцовыя гілі, вядомыя пры-намсі пад трыма назвамі ў аксі-танскай мове, у залежнасці ад таго, у каго ты пытаеш,  (barba-rоs, papach-rоs and rigal), здо-лелі зляцець уніз у госці.

Я таксама гутарыў з фермерам, які расказаў мне, што кожны год пасля арання поля, выварочваюцца новыя каменныя прылады, некаторыя неандэртальскія, іншыя ад краманьёнцаў. Я даведаўся, што сама назва краманьён аксі-танская. Cro значыць па-аксі-танску  «дзірка», «пустата», (creux на французскай), а Ма-ньён было прозвішча гаспада-роў, у чыіх уладаннях у вёсцы Ле Эйзі работнікі ў 1868 годзе знайшлі пяць шкілетаў узро-стам 27.000 год.

Тое, што мова так пе-равіта з культурай, пэўна, тлу-мачыць, чаму яна ніколі не прападала цалкам. Нягледзячы на тое, што ЮНЕСКА вызна-чыла яе як «у надзвычай небя-спечным стане», мова выжыла ў традыцыйных асяродках: до-ма, у казках дзеткам нанач, у полі падчас сяўбы ці збору ўра-джаю, на пашы і на перагонах жывёлы з летніх на зімовыя па-шы, у лясах, падчас паляван-ня, у музыцы і паэзіі. Яна вель-мі выразна чуецца ў прыгаво-рках, што натуральным чынам злятаюць з языка, такіх як ‘se la barba donava de sen, totas las cabras serіan doctors’ «калі б барада дадавала розуму, то кожная каза была б доктарам» альбо ‘l’aiga va totjorn d’aval’ «вада заўжды цячэ ўніз» — «та-кое жыццё, так ужо заведзена»

Ад 1950-х гадоў аксі-танская і іншыя мовы рэгіяна-льных мяншынь у Францыі — такія, як брэтонская, баская, фламандская і эльзаская — вяр-нуліся да шырэйшага публіч-нага ўжытку і набіраюць ста-ноўчыя асацыяцыі, адкідаючы прэч адмоўныя адценні, навяза-ныя ім цэнтральным урадам 100 год таму. У 1993 годзе ўрад Францыі паведаміў на-стаўнікам па ўсёй краіне, каб рыхтаваліся выкладаць па дзвюхмоўнай праграме ў мяс-цовасцях, дзе існуюць рэгіяна-льныя мовы.

Больш не забароненая зараз аксітанская мова перажы-вае невялікае, але здаровае ад-раджэнне. Па ацэнках Акадэміі Бардо, якая ёсць часткай міні-стэрства адукацыі, прыкладна тры мільёны людзей гавораць на ёй у паўднёвым абшары Францыі. У некаторых школах — але не ва ўсіх — аксітанскую мову можна выбраць як факу-льтатыўную; некаторыя шко-лы ў Дардоні маюць дзвюхмоў-ную праграму навучання. Лю-дзям усіх узростаў мясцовыя моўныя групы прапануюць лекцыі, канцэрты на аксітан-скай мове і размоўныя гурткі, гэткія, як “Кафэ Ок”.

Французская мова яш-чэ займае паноўнае месца па ўсім краі, але, калі вы прыслу-хаецеся да людзей на базары ці да размоў у кавярнях, вы пачу-еце мілагучныя гукі аксітан-скай заміж французскай, альбо спалучэнне абедзвюх моў.

Нядаўна, у канцы траў-ня, неяк адвячоркам я прыслу-хаўся да жаласнай мелодыі адзі-нокай жалейкі з аўтастаянкі ў Сарлаце, вядомай як “Гранд Рыгадзі”. У той вечар месца пе-ратварылі ў танцавальную пляцоўку на час двухдзённага веснавога свята Ла Рынгета, на якім пануе сарлацкая і перы-горская аксітанская культура з традыцыйнымі гульнямі — та-кімі, як “Дзевяць калкоў”, пе-рацягванне каната, кіданне кол-цаў, а таксама — дзвюхмоўныя заняткі і класы па рамёствах.

Таксама ладзіцца вялі-кі грамадскі пачастунак, часта гусь альбо свініна, смажаная цэлы дзень  на адкрытым жары, і свята завяршаецца народным танцам «Бал трад». Прываб-лены музыкай, я ўвайшоў на аўтастаянку: дрэвы былі ўве-шаныя мудрагелістымі ліхта-рыкамі, народ адпачываў па краях ці пазіраў на пары тан-цораў, што кружыліся пад га-рачую музыку ў рытме вальса. Калі жалейка скончыла сваю жальбу, яе шумнай мелодыяй   змянілі гітара і акардэон.  Па-ры рассыпаліся і ўтварылі вя-лікае кола, да яго, трымаючыся за рукі і захапіўшы і мяне, да-лучыліся людзі рознага веку. Зрабіўшы некалькі мудраге-лістых крокаў налева, а потым направа, мы рухаліся ў ап’яня-льным карагодзе еднасці.

Да таго моманту я ніко-лі не адчуваў культуру Перы-гора такой жывой. Шчыльна ўплецены ў кола, я адчуў са-праўдную глыбіню гэтай куль-туры і тое, чаму яна і ейная мо-ва не згінулі.

Тэкст узяты з сайта БіБіСі.

Перастварыў з англій-скай на беларускую Мікола Бусел.

 

Беларусь прадаўжае адзначаць 100-годдзе БНР

Вальжына Цярэшчанка спявала ў гонар 100-годдзя БНР

У Гомелі адбыўся канцэрт барда Вальжыны Цярэш-чанкі, прысвечаны 100-годдзю БНР. Гэта быў першы яе сольны выступ за апошнія 15 год. Вальжына Цярэшчанка адзначае, што кожны неабыякавы чалавек павінен адзначыць 100-годдзе абвяшчэння БНР.

— Буду спяваць сёння песні на вершы тых, хто чакаў на тое, каб Беларусь зажыла сваім жыццём, каб яна была не пад кім. На жаль, гэта не адбылося, і мы ведаем, што было потым, напры-канцы 20-х — у 30-ыя гады. Усе ідэалы БНР былі разбіты. Але праз 100 год мы спяваем на вершы тых людзей, дзякуючы якім сёння мы гаворым пра гэтае свята, і цешым надзею, што будзе ў будучыні і 150 год БНР.

Арганізатар канцэрту — грамадскі актывіст Уладзімір Кацора — нагадвае, што гэты год праходзіць пад знакам 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

— Гэта выніковы ўжо канцэрт. Мне падавалася, што лепш чым Вальжына ніхто такі вынік нашай працы не падвядзе. Два тыдні назад тут зрабіў канцэрт да гадавіны Аршанскай бітвы Андрэй Мельнікаў. Таксама неблагая імпрэза атрымалася і таксама праходзіла пад знакам святкавання 100-годдзя БНР.

Падчас канцэрту гучалі песні на беларускай, польскай, украінскай мовах. Напрыканцы мерапрыемста адбыліся пака-зальныя баі рыцараў.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект Закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга

У межах падрыхтоўкі да ўнясення на сесію Палаты прадстаўнікоў Беларуская хрысціянская дэмакратыя 18 верасня разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім накіравалі Праект За-кона «Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» і абгрун-таванне да яго ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўну-траных спраў.

 

Разам з праектам Зако-на ў міністэрствы былі накіра-ваны подпісы грамадзян у яго падтрымку, паведаміла сустар-шыня БХД Вольга Кавалькова.

Дадзены Закон рэгу-люе прававыя асновы выкары-стання, папулярызацыі і аховы бел-чырвона-белага сцяга, які з’яўляўся першым дзяржаў-ным сцягам Рэспублікі Бела-русь і які мае асаблівае гіста-рычнае і духоўна-маральнае значэнне для нашай краіны.

— Дзякуй усім за пад-трымку і ўдзел у кампаніі «За бел-чырвона-белы сцяг». Мы будзем і далей праводзіць шэ-раг мерапрыемстваў у межах кампаніі, каб прыцягваць ува-гу і дзяржавы, і грамадства да гэтай тэмы. І я веру, што разам мы зможам дамагчыся шана-вання нашага дзяржаўнага сім-валу з боку дзяржавы і свабод-нага яго выкарыстання, — зая-віла Вольга Кавалькова.

Радыё Рацыя.

 

Сплаў па Нёмане, прысвечаны

100-годдзю БНР

Стагоддзе БНР – па-дзея, пра якую варта нагад-ваць і нагадваць.

Патрыёты з Лідчыны, Бярозаўкі, Менска, Гародні ад-правіліся 21 верасня Нёманам у 100-кіламетровае падарожжа на зробленых уласнымі рукамі плытах у гонар 100-годдзя Бе-ларускай Народнай Рэспуб-лікі.

Плыты «25 сакавіка» (дзень абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі) і «27 ліпеня» (дзень прыняцця Дэ-кларацыі аб дзяржаўным су-верэнітэце БССР) майстравалі амаль месяц, а само падарожжа па Нёмане зойме каля тыдня. Мэта падарожжа не толькі ўша-наваць, але і адукаваць.

— Гэтую экспедыцыю мы задумалі яшчэ напрыканцы мінулага года. Пачынаем ад Бярозаўкі і канцавы прыпынак дзесьці ў раене мястэчка Лун-на. Там, непадалёк ад мястэчка, ля вёскі Багатырэвічы магіла паўстанцаў 1863 года. Мусім яе наведаць і ўшанаваць па-мяць змагароў за незалеж-насць, — распавёў адзін з іні-цыятараў экспедыцыі, сябар сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, пад-час маршруту плануецца спы-няцца ў вёсках Беліца, Пескаў-цы, Моцевічы, Орля, Дубна, Лунна, і ў горадзе Масты, зра-зумела.

— Мэта экспедыцыі — папулярызацыя беларускай гісторыі сярод шырокіх колаў беларускага грамадства. З гэ-тай нагоды рыхтуюцца інфар-мацыйнныя буклеты «БНР-100″, прызначаныя для рас-паўсюду сярод вяскоўцаў, ба-неры «БНР-100″ для пэўнай візуалізацыі, — заключыў Ашу-рак.

Правесці плыты прые-хала не так шмат народу, але тут былі кіраўнікі Лідскай га-радской арганізацыі ТБМ Ста-ніслаў Суднік і Сяргей Чарняк, які прэзентаваў дзве песні, на-пісаныя з нагоды сплаву, а практычна ўсе ўдзельнікі спла-ву — сябры ТБМ.

Сем футаў пад кілем!

Паводле СМІ.

 

Габрэйскі нумар часопіса «ПрайдзіСвет»

11 верасня ў кнігарні «ЛогвінаЎ» прайшла вялікая «афлайнавая» прэзентацыя «Габрэйскага акцэнту» — новага нумару часопіса перакладной літаратуры»ПрайдзіСвет» Гэ-ты нумар прысвечаны народу, мове і творам, якія раней былі вельмі важнай часткай нашай гісторыі і культуры.

Багатая ідышамоўная спадчына Беларусі, якую мы лічым нашай, як і рускамоў-ную, і польскамоўную,  з боль-шага невядомая чытачу, і задача нумара пазнаёміць людзей.

Надвор’е было вельмі цёплым, нават спякотным, ня-гледзячы на месяц верасень. Таму прэзентацыя праводзі-лася на свежым паветры, на прыступках кнігарні. Імпрэзу вёў пісьменнік Альгерд Баха-рэвіч. З уступным словам вы-ступіў пісьменнік, пераклад-чык і блогер рэсурсу belisrael. info Вольф Рубінчык. Спада-рыня Ганна Янкута чытала ў сваім перакладзе з ідышу верш Ганны Марголін, паэт Андрэй  Хадановіч — пераклады Мойшэ Кульбака.

Вельмі ўражліва і за-хапляльна выступалі Сяргей Шупа, Юля Цімафеева, Каця-рына Маціеўская, Павел Кас-цюкевіч, Ігар Крэбс, Таня Ска-рынкіна, Аксана Данільчык, Інэса Ганкіна, Валер Гапееў.

Паэт Віктар Жыбуль распавядаў пра Вульфа Сосен-скага, чалавека, які своечасова пазнаёміў свайго земляка, юна-га Самуіла Плаўніка, будучага Змітрака Бядулю з газетай «На-ша Ніва» .

Сярод ключавых пе-ракладных тэкстаў нумара — урывак з ненадрукаванага рамана Мойшэ Кульбака «Па-нядзелак», а таксама ягоныя вершы, урывак з паэмы Юлія Таўбіна «Таўрыда», фрагмен-ты з «Яўрэйскай дзяржавы» Тэадора Герцля, успаміны Бэ-лы Шагал (пра Віцебск), Аўро-ма Рэйзена (пра сваё койда-наўскае дзяцінства), Ісруэла-Шые Зінгера (пра Менск 1920-х), Іты Еліны (пра Магілёў канца ХІХ ст.). Упершыню друкуюцца габрэйскія народ-ныя апавяданні і жарты са збо-ру Вульфа Сосенскага, пад-рыхтаваныя Віктарам Жыбу-лем.

У нумары ёсць пера-кладаная паэзія  Хаіма Нахмана Бяліка, Генрыха Гайнэ, Паўля Цэлана, Ганны Марголін, Эмы Лазарус, Умберта Са-бы, Баляслава Лесь-мяна, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Тадэвуша Ружэвіча, Эльзы Ласкер-Шу-лер, а таксама пад-боркай песень у пера-кладзе з ідышу.

Прадстаўле-на таксама ў часопісе і сучасная габрэйская літаратура:  апавядан-ні Узі Вайля (Ізраіль), Давіда Шульмана (Ба-рысаў-Эйлат); паэзія Іллі Камінскага (ЗША), Барыса Штэ-рна (Ізраіль) і Інэсы Ганкінай (Беларусь).

Для вокладкі часопіса была выкарыстана карціна Алеся Сурава «Местачковы раманс. Ружа».

Вечарыну ўпрыго-жыў паэт і таленавіты бард з Віцебска Міхаіл Рубін, які вы-канаў уласныя кампазіцыі на вершы беларускіх габрэйскіх паэтаў.

Арганізатары падрых-тавалі для гасцей пачастункі ў навагодніх габрэйскіх трады-цыях: яблыкі, гранаты і мёд.  Было вельмі цікава і па-сямей-наму ўтульна і цёпла.

Усе тэксты нумара ёсць у свабодным доступе на сайце: www.prajdzisvet.org HYPERLINK .

Аляксей Шалахоўскі.

 

Навіны Германіі

Тыдні Германіі пройдуць у 11 гарадах Беларусі

Тыдні Германіі будуць праходзіць з 23 верасня па 18 лістапада ў адзінаццаці гарадах Бела-русі. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасо-льства ФРГ у Менску. Мерапрыемствы (іх на-лічваецца больш як 90) будуць арганізаваны ў Менску, Баранавічах, Ба-рысаве, Берасці, Віцеб-ску, Гомелі, Гародні, Ма-гілёве, Маладэчне, Пін-ску і Полацку. Тыдні Гер-маніі ў Беларусі будуць право-дзіцца пятнаццаты раз. Іх арга-нізатарамі з’яўляюцца пасоль-ства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ, прадстаўнікі нямецкіх куль-турных арганізацый сумесна з беларускімі партнёрамі. Пра-грамай прадугледжана нямала канцэртаў, разлічаных як на аматараў класікі, так і року. Упершыню ў Менску адбуд-зецца фестываль XJAZZ. Па-клоннікаў кінамастацтва так-сама чакае шмат цікавых пака-заў, у прыватнасці, сучаснае кароткаметражнае кіно, арыгі-нальныя нямецкія версіі ігра-вых фільмаў з субтытрамі на рускай мове, а таксама даку-менталістыка. Будзе паказаны нямы фільм «Насферату» (1921 год) Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў, які будзе дэманстра-вацца з жывым музычным суправаджэннем — прагучыць музыка Вольгі Падгайскай, выступіць калектыў Five-storey-ensemble. Акрамя таго, будуць арганізаваны цікавыя фотавыстаўкі, віктарыны, май-стар-класы баварскай кухні, лекцыі, сустрэчы з германскімі дзеячамі культуры і мастацтва. У час Тыдняў запланаваны таксама канферэнцыя па аднаў-ляльнай энергетыцы і Менскі ўрбаністычны форум.

zviazda.by.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Шкірманкоў Фелікс — 20 р., г. Слаўгарад
  2. Дарэўскі А.В. — 5 р., г. Менск
  3. Рабека Мікалай — 50 р., г. Менск
  4. Ляўшун — 15 р., г. Менск
  5. Неабыякавы — 25 р., г. Менск
  6. Драздоў Ю.Р. — 100 р., г. Менск
  7. Птушка С.І. — 10 р., в. Хільчыцы
  8. Чайкоўскі Павел — 15 р., г. Менск
  9. Амяльковіч Андрэй — 100 р., г. Менск
  10. Літвінава Людміла — 10 р., г. Менск
  11. Лапацкая Алена — 15 р., Шаркаўшчын. р-н.
  12. Бойса І.Б. — 20 р., г. Ліда
  13. Рыбачонак Алесь -25 р., в. Міханавічы
  14. Кукавенка Іван — 40 р., г. Менск
  15. Жыдаль Дз. — 20 р., г. Менск
  16. Касяк — 13 р., г. Менск
  17. Кузьмук З.Г. — 20 р., г. Берасце
  18. Самарын Вадзім — 20 р., г. Менск
  19. Вяргейчык В.П. — 15 р., г. Барысаў
  20. Булецкі Павел — 50 р., г. Менск
  21. Макуленка Барыс — 5 р., г Менск
  22. Рабека Мікалай — 50 р., г. Менск
  23. Галай Аркадзь — 10 р., г. Менск
  24. Жыгалкоўская І.Ул. — 20 р.
  25. Бакіноўскі Валянцін — 20 р., г. Менск
  26. Кароткі Мікалай — 20 р., г. Менск
  27. Салавей В. — 10 р.
  28. Курава Т. — 10 р.
  29. Крыўко — 5 р., г. Наваполацк
  30. Спадаровіч Віктар — 1 р., г. Менск
  31. Раўнейка В.І. — 5 р., г. Пінск
  32. Сячко Зміцер — 10 р., в. Грыбоўка
  33. Ляскоўскі Уладз. — 60 р., г. Шаркаўшчына
  34. Чыгір Яўген — 20 р., г. Менск
  35. Ніжанкоўская — 20 р., г. Менск
  36. ЖСВ — 3 р., г. Менск
  37. Пажарскі Яўген — 20 р., г. Менск
  38. Вяргей Валянціна — 100 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Зыгмунт зблізіўся най-перш з Агрызкам, Ал. Фалеві-чам173, Ал[яксандрам] Аскер-кам і многімі іншымі, якіх я не ведаю.

Маладую агністую ду-шу Серакоўскага занялі вы-ключна стасункі з моладдзю. За кароткі час ён стаўся яе ду-шой, ажывіў і падняў сваім за-палам, згуртаваў любоўю і ра-заграваў да вышэйшых мэтаў. Бацькаўшчына была заўсёды мэтай усіх яго думак, дзеянняў і мараў.

 

Дом Куроўскіх у Ка-талоўшчыне174 ў ваколіцах Ві-льні стаў у час іх жыцця ў Пе-цярбургу пунктам, дзе засяро-джваліся ўсе найшляхетней-шыя паняцці і імкненні. Зыг-мунт сябраваў з іхнімі дзвюмя плямяннікамі Зяновічамі, з якіх старэйшы ў 1848 годзе быў асу-джаны на Сібір, а пазней пры-значаны Табольскім губерна-тарам (парадніўся з Тучковымі і Абаленскімі).

Моладзь, прыведзеная да Куроўскіх Зыгмунтам, зна-ходзіла адпачынак пасля працы і магчымасць паразумецца ў пытаннях, якія цікавілі ўсіх. Збіралася яна тут з верай у га-рачае спачуванене гэтай сям’і, пранятай духам чыста нацыя-нальным, свойскім.

Лозунг супольнай пра-цы ў імя праўды, справядлі-васць і любові да бліжняга па-чалі пашырацца пад канец вера-сня 1846 года, а правадной зоркай для ўсёй моладзі быў Зыгмунт, які, звязваючы тую моладзь штораз большай супо-льнасцю імкненняў, рыхтаваў як бы сетку будучых працаўні-коў на роднай ніве175.

Зыгмунт зросся з гэтай моладдзю, прагнучы заўсёды пазнаёміцца з краем, скары-стоўваў канікулы на адведзіны дамоў некалькіх калегаў. У та-кіх выцечках знаёміўся з Ва-лынню, Украінай і Літвой, тут нават даўжэй забавіўся, адда-ючыся амаль выключна вяско-ваму люду, будзячы ў іх пачуц-цё годнасці і імкненне да леп-шай будучыні. Умеў ён ад пер-шых гадоў маладосці з’ядноў-ваць у сабе простыя сэрцы. На-тоўп заўсёды яго прыцягваў і як бы электрызаваў і ў той час здабываліся з яго душы іскры, якія глыбока западалі ў сэрцы слухачоў. Універсітэта не хапа-ла для той пастаянна пылаючай душы, бачачы там ужо мо-ладзь, згрупаваную і разбу-джаную, хацеў яшчэ дайсці і да той, якую ўрад у вайсковых карпусах і ў навуковых уста-новах выхоўваў на сваіх слуг і як свой інструмент.

І не адно польскае сэр-ца, ад немаўляцтва замкнутае, пад уплывам яго слоў станаві-лася тым, чым яго Бог стварыў, забілася любоўю да Бацькаўш-чыны назаўсёды. Не адзін ча-лавек з тых, якія вызначыліся ў барацьбе ў 1863 годзе, пры-знаўся потым, што спатканне з Серакоўскім складала эпоху ў яго жыцці.

Зыгмунт, верачы ў Бо-жы элемент, прышчэплены ў душы кожнага чалавека, пера-нёс  сваю дзейнасць і на расій-скую моладзь, пашыраючы шляхетныя асновы, якія пады-малі дух да свабоды. Моладзь расійская узрушаная навізной дарог, якія вядуць да мэты, кі-нулася да працы з яшчэ боль-шым запалам, чым моладзь по-льская. Урад іх у тым не пад-трымлівае, не бачыць, не разу-мее. Многія, шукаючы праў-ды, справядлівасці і неабход-насці адплаты за крыўды, пера-ходзяць у запале межы кары-снасці. Талстой, лічачы мужы-ка за брата, заміж таго, каб яго падняць, сам абмужычваецца. Князь Д.176 будуе гмах паводле ўсіх еўрапейскіх патрабаванняў для бяздомнай дзятвы, якую атачае княскім дастаткам, чым заміж карысці прыносіць мара-льную страту, бо далейшае жыццё не можа даць ім падо-бных дастаткаў на шляху сум-леннай працы. Прызначана га-давая зарплата пану Фердына-нду Рэз. 10 тысяч.

Калі кандыдат на гэтую пасаду прыслаў адказ, што ас-новы філантрапіі не павінны да-ваць кіраўнікам лішкаў, што пры поўным утрыманні лічыць 30 рублёў у месяц за зусім да-статковыя, атрымаў ліст, які мне пан Рэз. паказваў, праз нека-лькі месяцаў, пан Дэм. піша: “Хачу мець за дырэктара ча-лавека разумнага, а не вар’ята, які, калі яму даюць 10 тысяч, задавальняецца 30 рублямі на месяц”.

(Такіх прыклдаў у тым новым грамадстве на шляху развіцця  паняццяў хрысціян-скіх, этычных магла бы працы-таваць шмат, але ў кожным разе ёсць надзея, што праўда і спра-вядлівасць з часам і там трыум-фаваць будуць. Ці будуць? Бо-жа, як гучна голас сумнення, векавога досведу гукае — не!)

Эдвард Жалігоўскі (Сава) апавядаў свае ўражанні маёй сям’і пра апошнія кані-кулы, праведзеныя з Зыгмун-там у панства Крукоўскіх у Каталоўшчыне, дзе застаў шматлікую згрупаваную мо-ладзь з Вільні, з Пецярбурга і з суседства. (Была там у той час Тэкля Далеўская).

Першыя тыдні сплылі ў звычайных вясковых забавах, як: прагулкі, купанне, плаван-не на чоўне па ставе, паездкі і да т.п. Усё гэта ў канцы нада-кучыла ўсяму таварыству сва-ёй манатоннасцю. Пачалі што-раз даўжэй заседжвацца ў па-коях, штораз часцей засядаць за стол для спажывання вяско-вых прысмакаў, і гэта ўсё для разнастайвання часу.

Аднаго дня, праведзе-нага падобным чынам, пані Куроўская паведаміла нашаму таварыству вестку пра хуткае прыбыццё Зыгмунта і пра высланне па яго брычкі ў Вільню

Пасля абеду, калі ўсё таварыства сабралася на ве-рандзе насупраць уязной бра-мы, вочы ўсіх павярнуліся ў бок набліжаўшайся брычкі.

Але што сталася? Бры-чка заміж таго, каб спыніцца перад ганкам, накіравалася ў бок стайні. Пан Куроўскі па-клікаў фурмана.

— Што ж не прывёз па-ніча? — спытаў.

— Прывёз, але паніч за-стаўся на лугах. Спазніўся, бо паніч не хацеў у брычку, гаво-рачы, што грэх ёсць дабраах-вотна згаджацца на заключэнне ў чатырох сценах і пазбаўляць сябе віду прыгожага свету Бо-жага. Сеў пры мне на козлах і то не на доўга. Як толькі ўехалі ў Панарскія горы177, паніч са-скочыў і адтуль бег або ішоў краем лесу, услухваючыся ў песні птушак і людзей. Сказаў нават аратаму ў полі паўтарыць яму песню:

“Ой, валы мае, два паловыя,

Чаму ж вы не арыце?

Ой, гады мае маладзецкія,

Чаму ж вы марна гінеце?”

і г.д.

 

Дзівіўся вазніца, што паніча магла заняць песенька такая старая і такая сумная.

— А калі ўжо выехалі, — гаварыў далей, — на дарогу цераз лугі, і забрынчалі косы, паніч скочыў у той бок, а потым загукаў, павярнуўшыся да мя-не: “Браце — едзь у двор, праз хвілю там буду!” А калі хлоп-цы на лузе ўбачылі паніча, такі паўстаў крык, воклічы: “Паніч, наш добры паніч прыехаў!”178. Кінулі косы, абступілі колам, віталі, і паніч застаўся з імі. Пэўна, няхутка адтуль выр-вецца.

Не скончыў гаварыць, як на дарозе паказаліся вазы з сенам, а на адным з іх вясёлы, разрадаваны твар Зыгмунта, які свяціўся жыццём і маладо-сцю. Саскочыў — убег на веран-ду — ужо вітаецца, абдымаецца.

Пан Жалігоўскі пыта-ецца, ці дасягнуў мэты, для якой надаўжэй затрымаўся ў Вільні? Ці бачыўся з братамі Далеўскімі?

— Быў на Бакшце — раз-маўляў з Францішкам. Аляк-сандра не бачыў. Гаварылі мне, што ён год знаходзіцца на вёс-цы. Вяртаючыся з Бакшты, су-стрэў працэсію, гэта мяне даў-жэй затрымала.

— Ах, дык гэта пан быў, — адазваўся нехта з прыбылых з Вільні, — тым студэнтам, які ішоў у шэрагах цахавікоў, а по-тым сваёй прамовай так пра-няў, такога дадаў энтузіязму на-шым рамеснікам, што як апа-вядаюць у Вільні, мог бы іх пан павесці за сабой у агонь?

— Быў узрушаны іхнім сардэчным, поўным даверу прыёмам. Пазнаёміўся з сям’ёй Тамашэвіча — нажаўшчыка, Будрэвіча — шаўца і многіх ін-шых. Шчыры, сардэчны гэта народ.

Гэтая размова накіра-вала на больш агульную пра падзеі ў краі і за мяжой, аб ары-штах у Казанскім універсітэце, аб рамесніках на Літве, якія рваліся да бою, аб немагчы-масці ўздзейнічаць на іх заспа-койвальна, пакуль не высвет-ліцца, як выглядае справа ва ўсім Краі і за мяжой, г.зн. у Га-ліцыі і ў Венгрыі.

Прыезд Зыгмунта быў накшталт яснага промню ў пах-мурныя, слотныя дні, ажывіў нас усіх, разварушыў. Нават звычайныя вясковыя заняткі, жарты і забавы страцілі сваю банальную афарбоўку. Кожны перажыты дзень пакінуў нешта для будучых успамінаў. Адна-го дня — апавядаў пан Эдвард, вяртаючыся з хаты, размеш-чанай на канцы вёскі, сеў ад-пачыць пад прыдарожнай гру-шай, адкуль мог чуць размовы ў прылеглых хатах, не будучы сам бачным. Да яго вушэй да-ляцеў дрыготкі, пераплецены з кашлем голас з бліжняга пад-ворка. “О, мой залаты, ясны па-нічу. Мабыць, Бог паслаў ця-бе на зямлю для таго толькі, каб нёс дапамогу і ўцеху ня-шчасным. Я маліўся да Бога, каб хутчэй забраў мяне, старо-га, з гэтага свету. Ой, цяжка, цяжка жыць старому! Калі сяду да агульнай місы за стол, вочы сына гавораць: для чаго ты тут? Працаваць не можаш, у цягасць нам, месца займаеш! Нявестка зневажае, крыўдзіць. выганяе. Але ад часу, як на цябе гляджу, як чую, што гаворыш, думаю сабе — не ўсе яшчэ на тым божым свеце пагарджа-юць старым. Неяк мне весялей на душы ад часу, як мой сын, нявестка і ўся вёска бачаць цябе — мой ты ясны панічку — ся-дзячым вось, як зараз, на ад-ным зэдліку, або ў полі на сна-пку, не смеюць кпіць з мяне і мяне адганяць. А калі ты пры-йшоў да нас на малако і не хацеў сесці за стол, пакуль я, стары, не займу месца — еў са мной, размаўляў, называў бацькам, дзеці мае сталі для мяне іншымі. Ці цябе, мой залаты, баяцца? Ці Бога? Бо сказаў ты тады: “Каму Бог захаваў да позняй старасці: бацьку, маці. дзядоў, таму даў довад сваёй вялікай ласкі і дабраславенства свай-го”. Мой ты залаты, панічу, ты нават не ведаеш, колькі ты мне, старому, зрабіў добрага! Ляг-чэй мне жыць і смерці ўжо не клічу”.

Не чуў пан Жалігоўскі далейшай размовы. Адышоў, бачачы гаспадароў, набліжаў-шыхся з поля.

 

Калі дзяліўся з тава-рышамі пачутай размовай у ха-це, пані Куроўская пыталася: ці ён памятае казанне тры тыдні назад агалошанае пробашчам, які з натуры ёсць ні дурным, ні пазбаўленым адукацыі, але несказана лянівы і чэрствы. Праўдападобна, выцягнуў з нейкай адвечнай папкі, або перапісаў адно з часоў панаван-ня Сасаў. Плёў нам , апранутым у сціплыя, чорныя сукенкі пра жанчын дэкальтаваных, абве-шаных золатам і дарагімі камен-нямі. Заклікаў з пафасам, каб закрылі аголенае цела перад алтаром, які прадстаўляе паку-ты Божыя. Адны, слухаючы гэтае казанне, смяяліся, іншыя, абураныя, выйшлі з касцёла, а мужычок наш бедны на праця-гу некалькіх нядзель разгля-даўся па касцёле, шукаючы ві-наватага, аголенага, абвешана-га золатам. Зыгмунт слухаў тое казанне, стаяў спакойна да кан-ца. Калі мы выходзілі з касцёла, знік нам з вачэй. Не паехаў з намі. Паведаміў толькі цераз касцельнага служку, што вер-нецца пеша цераз лес.

Мы здагадаліся — за-стаўся, каб паразмаўляць з про-башчам. Што яму гаварыў? Як на яго паўплываў? Не ведаем, але ведаем, што прабыў на про-бстве некалькі гадзін, што ў на-ступныя дні таварышаваў про-башчу пры наглядзе за паля-вымі работамі і на пробстве ў вольныя хвілі ад капланскіх заняткаў, дайшоў да яго, раз-будзіў яму душу, змяніў яго цалкам. Параўнай, пан, апош-няе казанне з даўнімі. Ці звяр-нуў, пан, увагу на выраз твару нашага люду? Узрушаны, за-слуханы ў словы, скіраваныя да яго, да яго паняццяў і патрэ-баў.

— Пробашч наш. пасля знаёмства з Зыгмунтам склікае вясковую дзятву на навуку рэлігіі, размаўляе з іхнімі баць-камі. Толькі цяпер знаёміцца з імі. Гэта ўсё, дзякуючы Зыгму-нту, — гаварыла далей пані Куроўская. — Бачылі і чулі, што робіцца кепска, але ніхто з нас не задаў сабе працы, каб бара-ніць тых бедных простых лю-дзей, якія заставаліся датуль пад такім нядбалым кіраўніц-твам. Зыгмунт узяў братэр-скай сардэчнасцю зачарстве-лую душу, навярнуў, перака-наў пра неабходнасць жыцця і дзейнасці іначай, а перад намі не ўспамінаў ані адным словам, што зрабіў.

— Тую размову мы пра-водзілі, — закончыў пан Жалі-гоўскі, — пры канцы нашых ка-нікулаў. Расстаёмся. Ці яшчэ спаткаемся? Дзе? і калі? Мы задавалі сабе праз некалькі дзён пазней пытанне, на той жа самай верандзе, дзе месяц назад віталі прамяніўшыся шчасцем і маладосцю твар Зыгмунта. Для многіх з нас там сабраных набліжаўся грозны 1848 год.

 

У 1848 годзе Еўропа ўзрушылася, а весткі, якія ад-туль ішлі страсянулі польскую моладзь, якую больш разваж-ным удалося з цяжкасцю ўстрымаць ад неадкладнага пакідання курсаў у Пецяр-бургу. У час святаў Вялікадня, у дзень разурэкцыі, сабраныя студэнты ўсіх факультэтаў, афі-цэры і кадэты пад уплывам га-рачых слоў Зыгмунта, узнесе-ныя запалам, упалі на калені для адспявання гімну “Божа, што ж Польшча”, гімну так пазней вядомага ў нашым краі. Пасля заканчэння малітвы, пасля адспявання “Яшчэ По-льшча не загінула” папры-сягалі ўсё сваё жыццё пры-свяціць Бацькаўшчыне. Да-трымалі прысягу — большасць з іх аддала сваё жыццё ў 1863 годзе.

1848 год застаў Зыг-мунта пры канцы навучання ва ўніверсітэце. Зыгмунт выра-шыў падацца за мяжу для вы-вучэння стану рэчаў. Пры пе-раездзе мяжы быў арыштава-ны і дастаўлены спачатку ў Кіеў, адтуль пазней у Пецярбург у ІІІ аддзел Імператарскай кан-цылярыі179.

Пастаўлены перад ка-місіяй, у якой засядаў генерал Дубэльт і гр. Арлоў, Зыгмунт, падхоплены маладым запалам, прасякнуты верай, што праўда мусіць пранікнуць у сэрца най-вялікшага ворага і бандыта, за-клікаў да справядлівасці, раз-біваў і выкрываў памылкі і шкоду, якія наносіліся самой Расіі правядзеннем палітыкі пераследу. Гаварыў пра неаб-ходнасць гістарычнага вызва-лення Польшчы і жыцця з ёю ў стасунках братэрскага сусе-да, што прынесла б большую карысць, чым мець унутры дзяржавы ворага, якога самі сваёй згубнай ганебнай паліты-кай ствараюць. Арлоў і Ду-бэльт, якія засядалі ў камісіі. слухалі са здзіўленнем смелыя гарачыя вывады, бачылі, як з кожным днём словы вязня па-глыбляюць цяжкасць яго ста-новішча. Дубэльт, які не таіўся з вялікай да Зыгмунта сімпа-тыяй, называў яго сынам, лету-ценнікам, паэтам, рад быў бы яго апраўдаць, вызваліць. Не раз сам, слухаючы словы ўзнё-слага ў запале маладзёна, забы-ваўся да такой ступені, што слухаючы крытыку цёмнага дэспатызму ўраду, выразіўся; “З тым справіцца лёгка, для чаго ёсць шалік імператара Паўла!” 180

(Працяг у наст. нумары.)

173 Хутчэй гаворка ідзе пра Караля Фалевіча.

174 Каталоўшчына або Каталова (літ. Katiliai, р-н Троцкі), маёнтак над ракой Салаўкай.

175 Серакоўскі стварыў колка (Пецярбургская група) студэнтаў Пецярбургскага ўнівер-сітэта, якія паходзілі з Літвы і Беларусі, і падтрымліваў кантакты з чальцамі Братняга звязу.

176 Князь Д. і Фердынанд Рэз. — постаці не ідэнтыфікаваныя.

177 Панарскія горы — узгоркі на на заходніх прадмесцях Вільні.

178  У Далеўскай гэтая фраза пададзена амаль чыста па-беларуску — з канцавым “у” у слове “прыехаў” (Перакл.).

179 У канцы 1848 г. Серакоўскі ўзяў чатырохтыднёвы водпуск з вучэльні і выехаў у Херсонскую губ. па справах спадчыны. 21.ІV быў арыштаваны ў Пачаеве (Крамянецкі пав., Валынская губ.) нібыта за намер пераходу мяжы з Галіцыяй. Пасля затрымання яго ў Крамянцы і Жытоміры прывезлі яго ў Пецярбург, дзе следства праводзіў ІІІ аддзел асабістай канцылярыі Яго Імператарскай Вялікасці.

180 Алюзія да смерці Паўла І, якога, як кажуць, задушылі шалікам.

 

Леанід Лаўрэш

Іваноўскія і Валейкі

Думаю, нам трэба паступова напісаць пра ўсіх — вядомых і невядо-мых, знакамітых і незнакамітых людзей, якія з канца XIX ст. пачалі беларускае адраджэнне. Па меры магчымасці, па Лідчыне, я раблю гэтую справу. За-раз, займаючыся Лябёдкай Іваноўскіх, атрымаў цікавую інфармацыю пра іх суседзяў — Валеек, якія таксама пакі-нулі свой след у беларускай гісторыі.

Прафесар Гданьскага ўнівер-сітэта Казімір Іваноўскі (сын адваката Станіслава і ўнук Леанарда Іваноўскіх з маёнтка Лябёдка Лідскага павета) пісаў пра сваю сям’ю: «Сям’я наша была цікавай. Мой бацька Станіслаў меў трох братоў, і кожны з іх быў рознай нацыянальнасці. Самы ста-рэйшы Ежы, інжынер, шмат разоў займаў міністэрскія пасады, быў се-натарам ІІ-й Рэчы Паспалітай і лічыў сябе палякам. Другі — Вацлаў, хімік, прафесар Варшаўскай політэхнікі, быў беларусам. Трэці — Тадэвуш, зао-лаг, прафесар Ковенскага ўніверсітэ-та быў летувісам. Такія сямейныя падзелы не былі рэдкасцю на тэры-торыі былога ВКЛ і асаблівай адзна-кай сям’і Іваноўскіх было не гэта, а тое, што мой дзядзька Тадэвуш меў у сваяках прыёмнага радавітага кі-тайца — такога больш ні ў кога не было» 1.

Вацлаў Іваноўскі (1880-1943) быў не толькі прафесарам-хімікам, але і адным з заснавальнікаў Беларускага руху — яго заслугі перад Беларуссю  агульнавядомыя.

На пачатку XX ст. Ежы, Ва-цлаў і Тадэвуш Іваноўскія вучыліся ў Пецярбурзе. Усе браты знайшлі сабе сяброўскія колы для самарэалі-зацыі. Ежы стаў дзеячам польскага Кола народнай асветы і ППС (Поль-скай Партыі Сацыялістычнай) і нават прыняў удзел у вызваленні Юзафа Пілсудскага з Пецярбургскага ту-рэмнага шпіталя. Тадэвуш знайшоў кантакт з летувіскімі дзеячамі і пачаў вучыць летувіскую мову, вывучыў ён яе дзесьці да 1905 г. І толькі Вацлаў не мог далучыцца да беларускай ар-ганізацыі, бо гэткай проста не існавала, і менавіта яго заслугай стала ства-рэнне Беларускай Рэвалюцыйнай Па-ртыі (БРП), што паклала пачатак раз-віццю беларускага нацыянальнага руху.

У 1902 г. БРП распачала вы-давецкую дзейнасць. Мецэнатаў не было, таму Вацлаў Іваноўскі купіў гектограф на свой заробак са студэнц-кай практыкі. Першай публікацыяй БРП, надрукаванай на гэтым гекто-графе, стала адозва «Да інтэлігенцыі», яна выйшла ўвосень 1902 г.

Наступнай ініцыятывай Вац-лава Іваноўскага стала спроба неле-гальна выдаць часопіс «Свабода». Да ліку самых блізкіх і давераных папле-чнікаў Іваноўскага належаў пецярбу-ргскі гімназіст Вінцэнт Валейка з су-седняга для Іваноўскіх фальварка Галавічполе. Маладыя людзі заняліся выданнем першага нумара «Свабо-ды». Ручную матрыцу «Свабоды» на восем старонак падрыхтавалі Мілер (член ППС, зрабіў першую старонку) і Вінцэнт Валейка (зрабіў усе астатнія старонкі). Усё гэта яны перавезлі ў Лябёдку, дзе падчас калядных вака-цый 1902 г. Вацлаў і Тадэвуш Іваноў-скія, а таксама Вінцэнт Валейка з бра-тамі Антонам і Станіславам надрука-валі газету на гектографе накладам 200 асобнікаў. На тытульным аркушы часопіса значылася: «Свабода, № 1, 1903 г.». Такім чынам, першая бела-руская газета XX-га ст. была надру-кавана на Лідчыне.

Газета мела нешчаслівы лёс — большая частка накладу «Свабоды» была знішчана і не дайшла да чытача. У студзені 1903 г., падчас ператрусу ў варшаўскай кватэры Ежы Іваноў-скага быў сканфіскаваны толькі адзін асобнік газеты, і таму гісторык Юры Туронак лічыць, што хутчэй за ўсё «Свабоду» прымусіў знішчыць баць-ка — Леанард Іваноўскі, які прыехаў у Лябёдку на свята Божага Нараджэння і ўтаймаваў рэвалюцыйныя парывы сыноў2.

У 1905 г. Вінцэнт Валейка разам з Вацлавам Іваноўскім быў ад-ным з сямёх сяброў-закладчыкаў бе-ларускай выдавецкай суполкі «Загля-не сонца і ў наша аконца».

 

Таму, думаю, Вінцэнт Валей-ка і Валейкі наогул, заслугоўваюць нашай памяці.

Ранейшым уладальнікам Га-лавічполя3 быў стары Губарэвіч, ён меў дзвюх дачок — Станіславу, якая стала трэцяй жонкай Станіслава Іва-ноўскага — дзеда Вацлава Іваноўскага, і Юстыну, якая выйшла замуж за Яна Валейку. У Юстыны і Яна Валейкі на-радзіліся тры сыны — Вінцэнт, Антон і Станіслаў. Такім чынам, фальварак Галавічполе падзялілі паміж сабой Іваноўскія і Валейкі.

Пра Яна Валейку пісаў брат Вацлава, летувіс Тадэвуш Іваноўскі: «Пазычаючы грошы панам, яўрэі маглі калі-нікалі і ашукаць. Напры-клад, сусед Іваноўскіх Валейка на вэксаль атрымаў у пазыку ад аднаго з мясцовых яўрэяў немалую суму гро-шай. Калі надышоў час плаціць, яўрэй прадставіў дакумент, і Валейка за-плаціў. Тады яўрэй прынёс яшчэ адзін вэксаль на гэткую ж суму. Наш сусед адмовіўся плаціць і атрымаў судовы працэс. У судзе стала вядома, што вэксаль і подпіс Валейкі сапраўдныя. Аказалася, што падробленым вэкса-лем быў першы, але Валейка гэтага не ўбачыў і заплаціў па ім» 4.

Цікавую інфармацыю пра Ва-лейкаў падае тагачасны ўладальнік суседняга маёнтка Ішчална Караль Лясковіч у мемуарах, якія захоўва-юцца ва Уроцлаўскай бібліятэцы імя Асалінскіх: «… у 1921 г. … маёнтак Голдава з 1 500 — 2 000 га ўспадкаваў уладальнік маёнтка Табарышкі з Ві-леншчыны Юзаф Скарбак-Важынскі і тры браты Валейкі. У якіх суадно-сінах падзялілі маёнтак Скарбак-Ва-жынскі і Валейкі, не памятаю. Мне толькі вядома, што Важынскі сваю частку атрымаў лесам і ніколі ў Гол-даве не жыў. З братоў Валейкаў Гол-дава атрымаў Антон і таму мусіў пабудаваць тут жылы дом. Таксама ў Голдаве сваю долю атрымаў і Він-цэнт Валейка. Станіслаў успадкаваў фальварак Галавічполе ў Васілішскай гміне і лясы. Горны інжынер Вінцэнт меў дваіх дзяцей: сына Вітольда і дач-ку Ядвігу, наколькі я ведаю, яны абое зараз жывуць у Варшаве (гэта ў 1971 г. — Л.Л.)» 5.

Дачка ўладальніка суседняга з Голдавым маёнтка Стрэльніца Яніна Бурак успамінала: «Уладальнікам Голдава быў Антон Валейка, арыш-таваны бальшавікамі 2 лістапада 1939 г. а пад Боркамі гаспадарыў ін-жынер Вінцэнт Валейка, які выкла-даў у Дамброве Горнай» 6. Трэба заў-важыць, што ў тым месцы Лідчыны няма населенага пункта Боркі, таму, верагодна, Яніна Бурак мела на ўвазе нейкае ўрочышча каля Голдава.

Уладальнік Голдава, Антон Валейка ў міжваенны час быў членам управы павятовага Звязу землеўлада-льнікаў, узначальваў рэвізійную камі-сію Шчучынскага павятовага аддзела, быў членам рады Лябёдскай гміны і кіраўніком рэвізійнай камісіі малоч-нага кааператыва ў Дзікушках. У 1939 г. яго арыштавалі і выслалі ўглыб Ра-сіі. Далейшы лёс невядомы7.

 

Пасля падзелу маёмасці па-між братамі ў Галавічполі гаспадарыў адзін з былых друкароў газеты «Сва-бода» Станіслаў Валейка. Гэты быў грузны, абсалютна лысы мужчына з поўным ротам залатых зубоў. Увесь час сядзеў на гаспадарцы, бо не давя-раў эканомам, і ў яго ўсё выдатна ат-рымлівалася — своечасова плаціў пада-ткі. Станіслава Валейку добра харак-тарызаваў яўрэй-кравец з Васілішак Абрам, які сябраваў з Іваноўскімі. Неяк яго запыталі, што новага чутна ў ваколіцы. Абрам падрабязна раска-заў пра ўсе навіны і закончыў гэтак:

— А пан Валейка дапамагае іншым наракаць на цяжкі час.

Станіслаў Валейка нейкі час быў удаўцом, але потым ён паўторна ажаніўся. Яго другая жонка працава-ла настаўніцай дзесьці на Валыні і наведвала мужа толькі падчас вака-цый. Была гэта энергічная жанчына з рубенсаўскімі формамі ва ўзросце ка-ля сарака гадоў. Валейкі да канца 1930-х гг. заставаліся сябрамі Іваноў-скіх. Пляменнік Вацлава Іваноўскага Казімір успамінаў такую гісторыю: «… у нашай ваколіцы гаспадарыў далёкі кузэн нашай мамы Фэлек Ас-керка, былы капітан польскага вой-ска. Меў ён вельмі маладую і прыго-жую жонку — гэта была самая мала-дая з нашых цётак. Як заўсёды, 15 жніўня мы адзначалі імяніны нашай мамы, і, як заўсёды, з’язджаліся сва-які, суседзі і сябры. Мы ўжо сядзелі за традыцыйным пірагом з капус-тай, калі пачулі, што адчыніліся дзве-ры і нехта з ганку ўвайшоў у хату. Шляхетны Лех (старэйшы брат Ка-зіміра — Л.Л.), які ў гэты час вучыўся ў  выпускным класе, вырашыўшы, што прыехала цёця Аскерка, кінуўся ў цёмны прадпакой, каб выказаць свае гарачыя пачуцці сваякам і ў цемры моцна ўзяўся за пацалункі. Калі ўнеслі святло, дык аказалася, што спазні-ліся Валейкі. Пан Станіслаў быў не ў захапленні ад гэткай сардэчнасці, але яго жонка не пратэставала«.

Станіслаў Валейка меў дзяцей толькі ад першага шлюбу, былі гэта Вітак і Дзюня. Дзюня перад самай вай-ной выйшла замуж за маладога афіцэ-ра з рэдкім прозвішчам Вайнікініс, потым ён загінуў на вайне. Вітак пасля заканчэння курса права Віленскага ўніверсітэта адбываў стажыроўку юрыстам. Жыў у Вільні, быў заўзя-тым філатэлістам і ўражваў сяброў сваімі калекцыямі8.

Станіслаў Валейка быў членам Васілішскай гміннай рады, у 1939 г. яго арыштавалі і вывезлі ўглыб Расіі. Далейшы лёс невядомы9.

 

Пра Вінцэнта Валейку вядо-ма няшмат. Нарадзіўся 23 студзеня 1883 г. у фальварку Галавічполе, у 1903 г. скончыў Трэцюю рэальную гімназію ў Пецярбургу, а потым стаў студэнтам сталічнага Горнага інсты-тута. Увосень 1910 г. пасля заканчэн-ня Горнага інстытута выехаў з Пецяр-бурга і 15.11.1910 г. пачаў працаваць горным інжынерам у Шчарбінаўскай шахце на Данбасе. З 1921 г. жыў у Дамброве Горнай у Польшчы, спача-тку працаваў у шахтах, вядома, што ў 1923 г. займаў пасаду галоўнага інжы-нера, а потым працаваў дырэктарам Дзяржаўнай горна-металургічнай школы імя Станіслава Сташыца.

Юры Туронак піша, што Він-цэнта Валейку ў траўні 1940 г. ары-штавала гестапа і 18.10.1940 г. ён па-мёр у канцлагеры Заксенгаўзен. Але захаваліся ўспаміны вязня лагера Да-хаў Францішка Шоты, які быў вучнем Валейкі і напісаў пра лёс свайго на-стаўніка: «Трошкі ўспамінаў пра ды-рэктара інжынера Валейку. Як праз сон памятаю доўгія кашмарныя дні побыту ў гітлераўскіх лагерах смерці Дахаў і Араніенбург у адным бараку з інжынерам Валейкам, апошнім ды-рэктарам горна-металургічнай школы. Лагерныя вопыт — цяжкі жыццёвы груз, не магу пазбыцца яго і сёння. Лагер вяртаецца ў фантом-ных снах, чакае над ложкам у выгля-дзе пакутлівых і жахлівых прывідаў. Калі я ўзгадваю тыя гады, дык у дум-ках вяртаецца да мяне вобраз майго лагернага калегі інжынера Валейкі, які прайшоў тут праз пякельныя па-куты. Ён быў ужо стары, але гіт-лераўцы адчулі ў ім высокую душу, і ўсё самае дрэннае яго не абмінула. Біты і абшуканы пры кожнай магчы-масці (а гэткіх хапала), працаваў на самых цяжкіх працах, але духоўна не зламаўся і заахвочваў жыць іншых. Быў сябрам усіх вязняў без розніцы ўзросту, нацыянальнасці і расы, хто ж яго не ведаў? Яго сэрца было ад-чынена для ўсіх, і вязні цягнуліся да яго па добрую параду, апеку і дапамо-гу, па яго аптымізм і веру ў блізкую волю. Няма яго паміж намі. Спраца-ваны, збіты і хворы, ён упаў на пляцы падчас шасцігадзіннага стаяння без руху — гэтак пакаралі  ўвесь лагер з-за спробы аднаго з вязняў збегчы. Здранцвелага ад холаду, яго прынеслі ў лазарэт, адкуль ужо не вярнуўся. Ніколі не забуду яго слоў, якія мне сказаў, калі яго адносілі санітары: «Я ўжо сыходжу, і смерць для мяне не будзе страшнай, але сэрца сціскае боль, што маё цела застанецца на варожай зямлі» 10.

Сябар і сусед Вацлава Іва-ноўскага Вінцэнт Валейка быў зака-таваны ў нацысцкіх лагерах Дахаў ці Араніенбург.

Такім чынам, двух братоў Ва-лейкаў замардавала НКВД, трэцяга — нацысты.

 

 

1 Iwanowski Kazimir. Wspomnienia z kresowej mlodosci. Bydgoszcz, 1995. S. 6.

2 Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі.  С. 32-40.

3 Мясцовая легенда кажа, што назва Галавічполе пахолзіла ад нейкага  шведскага правадыра Галавіча, які быў тут забіты. Зразумела, што імя шведа было моцна аславянена. Але гэта толькі легенда.

4 Ivanauskas Tadas. As apsisprendziu. Wilno, 2010. P. 100.

5 Karol Laskowicz: (Kresowy dwor i jego sasiedzi). Opracowanie na podstawie wspomnien. // Biblioteka Zakladu Narodowego im. Ossolinskich we Wroclawiu, sygn. 15480/II. S. 84.

6 Lida i okolice we wspomnienach pani Janiny Burakowej // Ziemia Lidzka. 1994. № 13.

7 Karol Laskowicz: (Kresowy dwor i jego sasiedzi). Opracowanie na podstawie wspomnien. S. 139.

8 Iwanowski Kazimir. Wspomnienia z kresowej mlodosci. S. 6.

9 Karol Laskowicz: (Kresowy dwor i jego sasiedzi). Opracowanie na podstawie wspomnien. S. 138.

10 Szota Franciszek. O dyrektorze inz. Wincentym Wollejko // XI Zjazd absolwentow Dabrowskiej sztygarki im. Stanislawa Staszica i 200 lat najstarszej szkoly gorniczej w Polsce. Dabrowa, 2016. S. 22.

 

Надзея Саўчук-Германовіч

Надзея Саўчук-Германовіч нарадзілася ў 1983 годзе ў Гародні Адукацыю атрымала ў Менску ў МДЛУ — лінгвіст. Мае два зборнікі паэзіі і прозы, працуе над трэцім.

Да вытокаў!

 

Па загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  2018 год названы

Годам малой радзімы.

 

А час ідзе, грукоча па каменнях,

Ужо мінула палова сцежкі той,

Я азірнуся, хоць заўважыш,

што  «дарэмна»,

Пабачу дом, цябе, сваіх бацькоў.

 

Вяртанне на радзіму — знатны цуд!

Няма нічога простага за леты:

Вандроўка ж у мінулае — прысуд,

Размова з тым, хто ведае найлепей.

 

Усё было там, у былым жыцці:

Крыніца, дрэва, мова, нараджэнне,

Мінула апалова —

час другой прыйсці,

Чакаю я эпоху адраджэння!

 

Я толькі не шкадую, што жыву!

Што дыхаю, гляджу і мару!

І верую, я цуд усё ж знайду

Калі вярнуся ў родныя абшары.

 

І колькі б не мінула дзён,

І колькі б тыдняў не намроіў вецер,-

Мы — дрэўцы той зямлі сваёй

Адкуль бяруць вытокі нашы сэрцы!!!

 

Каложа

 

Каложа старая панура пануе,

Глядзіць на раку ды паціху сумуе

Пра доўгія леты бязвер’я, нядолі,

Калі мы забылі пра Бога і волю.

 

У парку старым, бы жывая легенда

Пра раннія смерці Барыса і Глеба,

Пра тое, каб людзі часцей спаміналі

Пра сонца і веру, ды іх гартавалі.

 

Прыгожая цэрква над Нёман ступае,

Вачыма старэйшых вакол паглядае,

Як камень да вежы,

князёўна да ежы,

За верай ідзе, і яе не губляе.

 

Царква векавуе

і сэрцу даруе

Парады,

Каб людзям больш веры не страціць

Не знаць каб крыві ды зларадства.

Каменні маўчаць,

але гучна крычаць

Нам гракі, бы стагоддзяў дарадцы.

 

БЕЛАРУСЬ  РЫЦАРСКАЯ

«Меч Лідскага замка» і не толькі

Адным з самых відо-вішчных мерапрыемстваў у рамках святкавання 695-год-дзя Ліды стаў рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка», аргані-заваны ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» аддзела культуры Лідскага райвыканкама і на-роднай студыяй рыцарскіх мас-тацтваў «Dies Magna», якая дзейнічае пры названым цэнт-ры. Жыхары і госці горада, якія ў гэты святочны дзень на-ведалі замак, змаглі стаць свед-камі і ўдзельнікамі рэканструк-цыі яркіх гістарычных падзей, паглядзець на майстэрства кон-ных рыцараў і баі пешых, блі-жэй пазнаёміцца з сярэднявеч-нымі мастацтвамі, акунуцца ў атмасферу сярэднявечча. У пешых турнірах удзельнічалі рыцары з клубаў гістарычнай рэканструкцыі Беларусі і Расіі, конныя прадстаўленні і шоў паказвалі гледачам удзельнікі менскага конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора», свае забавы для наведвальнікаў замка ладзілі і рэканструктары з клуба «Шатландская пяхота» (Маладзечна)… Але аб усім па парадку…

Ва ўрачыстым ад-крыцці турніру прынялі ўдзел гурт «Hardwood», тэатр гіста-рычнага танцу «Soleil» (абодва калектывы — з Менска), тэатр агню «Flash Lights» (Гомель). Турнір, як звычайна, быў па-дзелены на тры часткі, кожная з іх мела штосьці агульнае, а таксама мела свае асаблівасці.

Новаўвядзеннем тур-ніру ў гэтым годзе стала «Бітва двароў» — масавыя бугурты (камандныя баі) рыцарскіх клубаў па асаблівых правілах. Гледачы ўбачылі сапраўднае рыцарскае шоў — захапляльныя поўнакантактныя баі на рыс-талішчы з удзелам беларускіх рыцарскіх клубаў «Белы тур», «Паходня», «Шляхецкая заста-ва», «Дружына Патрыка», ра-сійскага клуба «Кайзер». Ла-дзілі пешыя рыцары таксама індывідуальны пешы турнір «Меч-бастард». Меч-бастард — паўтараручны меч, якім можна біцца, трымаючы яго абедзвю-ма рукамі. Шчыты ў двубоях на мячах-бастардах не выкары-стоўваюцца, таму баі гэтыя заўсёды праходзяць актыўна (за шчытом тут не схаваешся).

Трэці год запар упры-гажэннем фестывалю з’яўля-ецца выступленне конных ры-цараў клуба «Залатая шпора» з Менска. На гэты раз конна-гістарычным клубам была прадстаўлена новая аніма-цыйна-гістарычная праграма «Чароўныя коні Вялікага Кня-ства Літоўскага», якая з по-спехам прайшла на многіх фес-тывальных пляцоўках Белару-сі. Гледачы бліжэй пазнаёміліся з грацыёзнымі, натрэнірава-нымі конямі ўдзельнікаў клуба, даведаліся аб іх мянушках і па-родах, а таксама аб тым, што Вялікае Княства Літоўскае лі-чылася адной з лепшых кава-лерыйскіх дзяржаў у свеце, вершнікі княства атрымлівалі шэраг перамог у гістарычна значных бітвах. «Вершнік пав-інен паважаць свайго каня, па-сяброўску ставіцца да яго — і конь адкажа яму тым жа», — га-варыў кіраўнік клуба Павел Калінкоў (пан Павел Заслаўскі).

 

*   *   *

 

У рамках турніру «Меч Лідскага замка» высту-палі гурт «Hardwood», тэатр сярэднявечнага танцу «Soleil» з Менска. На працягу ўсяго мерапрыемства ў замку право-дзіліся майстар-класы па сярэд-нявечных і побытавых танцах, музыкальныя выступленні. Ахвочыя мелі магчымасць па-катацца на конях.

Дарэчы, гэта ўжо пя-ты рыцарскі турнір у Лідзе, на якім выступае менскі ансамбль сярэднявечнай музыкі «Hard-wood» («Цяжкое дрэва»). Уво-гуле, як адзначылі ўдзельнікі ансамбля, Ліда для іх месца знакавае. Менавіта ў Лідзе шэсць гадоў назад калектыў даў свой першы канцэрт. Што ты-чыцца творчасці ансамбля, сярэднявечныя кампазіцыі яго музыканты робяць блізкімі да сучасных, выкарыстоўваючы ўдарную ўстаноўку, барабаны, бас-гітары, каб сярэднявечная музыка была больш блізкай сучаснаму слухачу.

Таксама ў праграме турніру было прадугледжана нямала інтэрактыўных мера-прыемстваў. Парадавала гледа-чоў выступленне клуба «Шат-ландская пяхота» з Маладзе-чна, які прадставіў сваю ўра-жальную анімацыю як у замку, так і ля яго муроў.

— Мы, адзіныя ў Бе-ларусі, рэканструюем побыт шатландскіх наёмнікаў XVI стагоддзя, якія ваявалі ў Еўро-пе, — расказвае кіраўнік клуба «Шатландская пяхота» Аляк-сандр Шоць. — Дарэчы, яны маюць дачыненне і да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Напрыклад, у асабістай гвар-дыі Радзівілаў былі шатланд-цы. Наш клуб выступае па ўсёй Беларусі, удзельнічае ў роз-ных фестывалях. У шэрагах «Шатландскай пяхоты» наліч-ваецца чалавек пятнаццаць, у тым ліку мая жонка і малодшы сын. У турніры «Меч Лідскага замка» мы ўдзельнічаем другі раз.

 

*   *   *

 

Праграма рыцарскага турніру «Меч Лідскага замка» цягнулася да позняга вечара. Самым насычаным і яркім ста-ла вячэрняе дзвюхгадзіннае прадстаўленне, у рамках якога адбыліся фіналы групавога і індывідуальнага турніраў. Пе-рамогу ў турніры «Бітва два-роў» падзялілі каманды рыцар-скіх клубаў «Белы тур» (Менск) і «Кайзер» (Масква), а па выніках індывідуальнага турніру найлепшым з найлеп-шых байцоў быў прызнаны пан Кшыштаф, прадстаўлены як таямнічы рыцар з Менска. Тут жа, у замку, адбылося ўрачы-стае ўзнагароджанне пера-можцаў.

Вечар — гэта яшчэ і час інтэрактыўнага коннага рыцар-скага шоў ад клуба «Залатая шпора». На гэты раз гледачы сталі сведкамі індывідуальнага і групавога конных турніраў. У фінале індывідуальнага тур-ніру сышліся з дзідамі на конях кіраўнік клуба пан Павел За-слаўскі і пан Вацлаў Мсці-слаўскі. Кожны рыцар абраў сабе даму сэрца сярод гледа-чоў-жанчын. Дама сэрца таго рыцара, які перамог (а перамог пан Павел), была абвешчана каралевай турніру і атрымала ўнікальную магчымасць пра-ехацца з ваяром-пераможцам на кані.

У заканчэнне турніру з яркімі фаер-шоў і піратэх-нічным прадстаўленнем вы-ступілі адпаведна лідская сту-дыя агню «ZHARA» і фаер-каманда «Flash Lights» з Гомеля. Спецыяльна для турніру ў Лі-дзе фаершчыкі падрыхтавалі яркія, маштабныя вогненныя нумары з выкарыстаннем вялі-кай колькасці складанага рэк-візіту і піратэхнікі.

Але на гэтым забавы ў Лідскім замку не скончыліся — ахвочых патанчыць чакала начная супердыскатэка «ZA-MOK DANCE».

 

*   *   *

 

Па Беларусі пашыра-ецца мода на ўстаноўку так званых “садовых скульптур” у выглядзе рыцараў. Першай і доўгі час самотнай скульп-турай на адрэзку Ліда — Нясвіж была скульптура “Рыцар” у Наваградку, якую ўсе назы-ваюць Міндоўгам.

Нядаўна рыцар з’я-віўся на АЗС у Нясвіжы з боку Гарадзеі, а  ў Лідзе да сёлетняга свята горада паставілі “Дон-Кіхота”. Таксама рыцар і з усімі атрыбутамі.

Паводле тэксту  Аля-ксандр Мацулевіча і фота Вольгі Мацешы з “Лідскай газеты” ды Станіслава Суд-ніка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *