НАША СЛОВА № 40 (1399), 3 кастрычніка 2018 г.

Панядзелак, Кастрычнік 8, 2018 0

Лідскі ультрамарафон

28 — 30 верасня ў Лідзе прайшоў другі этап Міжнароднага фестывалю-ультрамарафону «Самапераадоленне». Ідэолагам і асноўным арганізатарам Лідскага ультрамарафону выступае старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ, рэка-рдсмен Беларусі Лявон Анацка. Актыўны ўдзел бяруць Лідскі спорткамітэт Лідская дзіцячая спартыўная школа № 2.

Месцам правядзення  другога этапу стала лыжаролерная траса ля Кургана Неўміручасці. 28 верасня ў 12 гадзін стартавалі тыя, хто прыняў рашэнне бегчы 24 і 48 гадзін. І такіх аказалася 15 чалавек. Гэта прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Украіны. У іх ліку і двое лідзян: Леанід Анацка і Алег Салянік.

 

Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае для бегу надвор’е, удзельнікі ультрамарафону выйшлі на старт з добрым настроем. Як яны самі растлумачылі, для бегу дрэнных умоў не бывае.

Яшчэ пяць ультрамарафонцаў далучыліся ў дзевяць гадзін вечара 29 верасня. Яны беглі 12 гадзін.

Першы этап Міжнароднага фестывалю-ультрамарафону «Самапераадоленне» быў праведзены ў Лідзе напачатку сакавіка. Тады яго ўдзельнікамі сталі каля 20 чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Польшчы.

На момант здачы газеты ў друк удалося атрымаць папярэднія вынікі.

У забегу на 48 гадзін першае месца заняў Пётр Рагойша з Беларусі з вынікам 288, 853 км. На другім месцы — Лявон Анацка з Ліды з вынікам 261, 989 км. На трэцім месцы — Барыс Дзюкін з Расіі з вынікам 261, 204 км. У забегу на 24 гадзіны першае месца заняў Юрый Чарнашэй з Рэчыцы з вынікам 184, 190 км.

Паводле Лідскага ТБ.

Здымкі Лідскага ТБ.

290 гадоў з дня нараджэння

Марціна Пачобут-Адляніцкага

Марцін ПАЧОБУТ-АДЛЯНІЦКІ (30 кастрычніка 1728 г., Саломенка Гарадзен-скага павета — 20 лютага 1810 г., Дзвінск Віцебскай губерні) — астраном, асветнік. Рэктар Віленскай акадэміі (1780-1799, з 1781 г. — Галоўнай школы Вя-лікага Княства Літоўскага, член-карэспандэнт Лондан-скага каралеўскага таварыства (1771) і Французскай акадэміі навук (1778). Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1785) і Бе-лага Арла (1793).

Каласальную працу Марціна Пачобута-Адляніц-кага сучаснікі адзначылі меда-лём з ягоным партрэтам (1775), у 1919 г. імем М. Пачобута-Адляніцкага назвалі адзін з бу-дынкаў (абсерваторыю) адноў-ленага ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні («Дзядзінец Пачобута»), таксама імя вядо-мага астранома носіць адзін з кратэраў на Месяцы.

Прадстаўнік шляхец-кага роду Пачобутаў-Адляні-цкіх гербу «Малая Пагоня», сын Казіміра, абознага гара-дзенскага, і Алены з Глябо-вічаў. Навучаўся ў Гарадзен-скім езуіцкім калегіюме (1738-1745), па сканчэнні якога на-суперак волі бацькоў уступіў у ордэн езуітаў і адбыў у Віль-ні двухгадовы навіцыят. По-тым навучаўся на педа-гагічным курсе ў Слуцку, вывучаў філасофію ў По-лацкім езуіцкім калегію-ме, дзе таксама выкладаў у пачатковых класах.

Атрымаў перавод у Вільню на пасаду вы-кладчыка ў класе сінтак-сісу, слухаў матэматычныя лекцыі Т. Жаброўскага. У 1754 г. выехаў ў Прагу для ўдасканалення ў матэма-тыцы, грэцкай і лацінскай мовах.  З 1757 г. выслухаў 4-гадовы курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі.

Атрымаўшы ў 1761 г. ступень бакалаўра тэалогіі, зноў выехаў за мяжу для пра-цягу адукацыі. Праходзіў аст-ранамічную практыку ў абсер-ваторыях Марселя, Авіньёна і Неапаля. Вынікі першых астра-намічных назіранняў М. Па-чобута-Адляніцкага часткова апублікаваў французскі астра-ном Э. А. Паліян у кнізе «Мір-ная дамова паміж Дэкартам і Ньютанам» (Авіньён, 1763).

Па вяртанні ў Вільню, у 1764 атрымаў тытул магістра філасофіі і свабодных навук і зрабіўся арганізатарам і пер-шым дырэктарам (1765-1807) Віленскай астранамічнай аб-серваторыі. З 1764 г. працаваў прафесарам Віленскай езуіцкай акадэміі, якую ў 1780 рэарга-нізаваў у Галоўную школу Вя-лікага Княства Літоўскага (Ві-ленскай акадэміі) і быў яе рэк-тарам (1780-1803).

Вітаў прыняцце Кан-стытуцыі 3 траўня 1791 г. Пад-трымаў паўстанне Т. Касцюшкі (1794), ахвяраваў значныя сро-дкі на патрэбы войска.

Па апошнім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) аўта-рытэт М. Пачобута-Адляніц-кага дапамагаў яму на некаторы час захаваць без кардыналь-ных зменаў становішча ў аду-кацыйных справах, але пагар-шэнне адносінаў з расейскімі ўладамі прывяло ў 1799 г. да адстаўкі М. Пачобута-Адля-ніцкага з пасады рэктара.

Вікіпедыя.

80 гадоў Мечыславу Грыбу

Мечыслаў Іванавіч ГРЫБ (нарадзіўся 25 верасня 1938 года ў вёсцы Савічы, На-ваградскага ваяводства, цяпер Дзятлаўскі раён Гарадзенскай вобласці) — другі старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

У 1959 г. скончыў Львоўскаю пажарна-тэхніч-ную вучэльню. У 1967 г. — Бе-ларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт.

З 1959 г. — інспектар мі-ліцыі Аддзела ўнутраных спраў Пліскага райвыканкама Віцебскай вобласці. У 1962-1981 гг. — на розных пасадах у органах унутраных справаў Віцебску і Віцебскай вобласці. З 1981 года начальнік Упраў-лення аховы грамадскага па-радку МУС БССР. З 1985 года начальнік Упраўлення ўнут-раных справаў Віцебскага абл-выканкама.

У 1990 годзе стаў дэпу-татам Вярхоўнага Савета БССР. Член Прэзыдыюма Вяр-хоўнага Савета, старшыня ста-лай Камісіі па пытаннях на-цыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю.

У 1995 г. — пераабраны народным дэпутатам Рэспуб-лікі Беларусь.

Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (студзень 1994 — студзень 1995). Змяніў на гэтай пасадзе Станіслава Шушкевіча. Ста-ршыня Камісіі па правах чала-века пры Прэзідыуме Вярхоў-нага Савета. Пад старшын-ствам Грыба Вярхоўны Савет 15 сакавіка 1994 года прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Бе-ларусь.

Пасля сыходу з пасады кіраўніка Вярхоўнага Савета ўладкаваўся на працу ў Мен-скую калегію адвакатаў. Ад-працаваў толькі 6 месяцаў — па-збавілі ліцэнзіі за ўдзел у шэс-ці, прысвечаным трэцяй гадаві-не прыняцця Канстытуцыі Бе-ларусі. Затым уладкаваўся вы-кладчыкам у Інстытут права-знаўства, але скора быў зволь-нены. Улады папярэдзілі кіраў-ніцтва інстытута, што калі Гры-ба не звольняць, ВНУ закры-юць.

Сябар Беларускай са-цыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) у 1996-2001 гадах.

У 2004 годзе балата-ваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трэцяга склікання ў Менску, але са-ступіў.

Вікіпедыя.

 

Крыху пра трасянку

Харошы дзядзька Мі-хась Скобла.

Разумны, прыгожы, дасціпны, вершы піша, у роз-ных газетах друкуецца, падаба-ецца жанчынам і дзецям. Ня-даўна ў «Народнай Волі» (гл. № 76 ад 25 верасня) чарговы артыкул напісаў, аж цэлых 100 радкоў і назву цікавую прыду-маў «Шашаль мовы — трасян-ка». Палымяны публіцыст сп. Міхась выступіў у абарону ро-днай мовы ў яе найчысцейшым варыянце, праўда, не сказаў-шы, які з існых яе варыянтаў яму даспадобы, «тарашкевіца» ці «наркамаўка». Прамаўчаў і пра ўлюбёны алфавіт, бо іх у нас два — «кірыліца» і «лацінка».

Прааналізаваўшы мо-ву артыкула сп. Скоблы, сціп-ла назавём яе «скаблянка», тым больш што «трусянка» ўжо ёсць. Спадзяюся, што ў яго пя-рэчанняў з гэтай нагоды не бу-дзе. Шырокае кола носьбітаў «трасянкі» абмаляваў «народа-волец» дзядзька Міхась. Гэта экскурсаводы розных музеяў, аўтары прыдарожных шыль-даў, вядомыя спевакі і гумары-сты і асабліва маладыя паэты. Трапіў у гэты ганаровы шэраг і я. Праўда, песні і вершы я не пішу, і спеўнага таленту не маю, але — былы старшыня ТБМ і, самае галоўнае, амаль рэктар і «цяперашні арганіза-тар Нацыянальнага ўніверсі-тэта».

Можа, тут якраз і «за-капаны сабака», бо хто толькі зараз на мяне не нападае з нагоды заснавання і дзейнасці ўніверсітэта з беларускай мо-вай навучання. Вось і Міхась Скобла далучыўся да такіх дзяржаўных выданняў як «СБ» і «Лідская газета», незалежнага сайта ЗБС «Бацькаўшчына», выпускнікоў ЕГУ і іншых зма-гароў за «дэмакратыю і спра-вядлівасць».

Але з гісторыяй у сп. Міхася ёсць крыху праблемаў. Так, ён піша, што трасянка «да-лася беларусам у знакі яшчэ на самым пачатку сталінскага тэрору». Не, шаноўны сп. Ско-бла, з’явілася яна ў нас значна раней, яшчэ ў 17 ст., у часы Рэчы Паспалітай, і была яна польска-беларускай, прычым ахапіла спярша нашых магна-таў і шляхту. Дастаткова пры-гадаць знакамітую «Прамову Мялешкі». Але размаўляючы па-польску, наша эліта пра трасянку не забывалася, за што ёй вялікі дзякуй. Напрыклад, наш зямляк Адам Міцкевіч уключыў у свае творы сто-лькі беларускіх слоў, што па-лякі зараз цэлыя дысертацыі пішуць на гэтую тэму, нак-шталт «Беларусізмы ў творах Адама Міцкевіча». Ды і наш класік Янка Купала трасянкі не цураўся, прычым карыстаўся яе двума варыянтамі, як поль-ска-беларускім, так і беларус-ка-рускім. Дарэчы, і свае пер-шыя вершы спрабаваў пісаць па-польску.

У савецкія часы бела-руская трасянка жорстка вы-каранялася, асабліва ў войску. Дастаткова вясковаму белару-су сказаць некалькі родных слоўцаў альбо прамаўляць рус-кія словы на свой капыл, адра-зу чуліся кпіны і здзекі з боку «таварышчаў афіцэраў».

Таму трасянка ў нас зараз не шашаль, а апошні бас-тыён абароны перад шалёным наступам «русского мира».

Напрыклад, прыедзе ў Маскву вядомы нам усім бела-рус, прачытае па паперцы пра-мову на «великом и могучем», а потым адкладзе яе ўбок і ска-жа толькі адно слова «гвалт» і ўсё, ён ужо не «рускі са знакам якасці».

Вялікую ролю носьбі-ты трасянкі, а гэта большасць насельніцтва Беларусі, могуць адыграць у наступным годзе, падчас чарговага Перапісу на-сельніцтва.

Я заклікаю ўсіх, хто яшчэ не перайшоў канчаткова на літаратурную мову сусед-няй дзяржавы, ва ўсіх графах падпіснога ліста пісаць толькі адну мову — беларускую.

Хай трасянка замацуе нашу незалежнасць, а потым, калі па-беларуску загаворыць наша ўлада, можна спакойна, без вялікага ўціску і гвалту за-своіць і «скаблянку».

 

Ганаровы старшыня ТБМ, в.а. рэктара Універсітэта

імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў.

 

Чарговыя заняткі курсаў “Мова нанова” ў Лідзе пройдуць

4 кастрычніка ў арт-прасторы “Ga11ery” па адрасе: Міцкевіча, 31.

Уваход вольны.

 

Году 2019-му быць

Годам беларускай мовы

З чыёсьці лёгкай рукі ў нас увайшло ў практыку ко-жны чарговы год прысвячаць чаму-небудзь такому, ад якога шмат што залежыць у лёсе бе-ларускага народа. Ужо мы пра-вялі Год культуры і Год навукі. Сёлета абвешчаны і адзнача-ецца Год малой радзімы. Ска-заць, што правядзеннем такіх гадоў мы дамагаемся якога-не-будзь незвычайнага поспеху, ніяк не выпадае. Асабліва калі летась адзначалі Год культу-ры.  Можа колькасна і больш адбылося мерапрыемстваў  ку-льтурнага характару, але роля нацыянальнага фактару ў іх ніколькі не ўзнялася. А нам жа, улічваючы непамерна высо-кую ступень зрусіфікаванасці духоўнай сферы, важна разві-ваць не проста культуру, а ку-льтуру нацыянальную, у поў-ным сэнсе слова беларускую, якой так востра не стае.

Пэўныя заўвагі ёсць і на адрас  сёлетняга Года малой радзімы. У нас яна — гэта пера-важна вёска, якую некалі з поў-най падставай з вялікім гона-рам называлі калыскай бела-рускай нацыі. Нашую ж  спра-двечную аж да сярэдзіны ХХ стагоддзя вёску смела можна называць Вялікай Радзімай, бо ў ёй стагоддзямі ўзгадоўвалася, прыстойна жыла паводле сваіх прыродных этнакультурных, моўных традыцый беларуская нацыя, не жадаючы трапіць пад негатыўны ўплыў урбанізацы-йных працэсаў з характэрным для іх моцным русіфікатарскім пачаткам. Бедная, усё ж трапіла пад іх магутны прэс, перастала быць жывой, гаючай крыніцай  беларускага этнасу. У выніку яго вёска з Вялікай Радзімы трасфармавалася ў Малую ра-дзіму, няздольную пазітыўна ўплываць на нацыянальна-ку-льтурныя, моўныя працэсы, якім такую вялікую пагрозу прынесла і нясе няспынная дзяржаўная русіфікатарская палітыка.

Вось у нас і ўзнікла, зацвердзілася думка, што гэ-тыя страшэннай моцы руйна-вальныя працэсы можа хоць трохі ўдасца спыніць добрай арганізацыяй, з масавым удзе-лам народа ў правядзенні Года беларускай мовы. Ён настой-ліва просіцца на парадак дня не толькі яе сацыяльным запу-сценнем, у чым галоўная віна найперш саміх уладаў, а яшчэ і юбілеямі моўнага парадку, што прыпадаюць на 2019 год і най-перш заснаванае  Саюзам пісь-меннікаў Беларусі, Міністэр-ствам адукацыі БССР, Міністэ-рствам культуры БССР, Інсты-тутам мовазнаўства і літара-туры Акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўным камітэтам БССР  па друку, Беларускім фондам культуры, Беларускім тава-рыствам  дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Нацыянальнай тэлерадыёкам-паніяй БССР, рэдакцыяй  га-зеты «Радзіма», Таварыства беларускай мовы імя Франці-шка Скарыны.

Сёння ж Таварыства беларускай мовы імя Франці-шка Скарыны не мае аніякай  падтрымкі ад  дзяржавы, жыве за кошт фінансавай  дапамогі грамадства. Такая пазіцыя дзя-ржавы тлумачыцца яе  абыяка-вым стаўленнем да сваёй пер-шай дзяржаўнай беларускай мовы, што прывяло яе амаль да поўнага камунікатыўнага за-няпаду.

Прагрэсіўную, цалка адпаведную нацыянальным ін-тарэсам пазіцыю па  найважней-шых аспектах моўнай палітыкі займаў утвораны 19 кастрыч-ніка 1988 года Беларускі на-родны фронт «Адраджэньне». Ён першым з усіх грамадскіх арганізацый  абгрунтаваў дум-ку аб неабходнасці надання бе-ларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай у краіне, што за-тым было увасоблена ў прыня-тым 26 студзеня 1990 года Законе «Аб мовах у Беларускай ССР» і ў Канстытуцыі Рэспу-блікі Беларусь.

Сучасны жахлівы стан беларускай мовы вымушае ўлады карэнным чынам змя-ніць сваё стаўленне як да яе, так і ТБМ імя Ф. Скарыны. Апошняе павінна  стаць правай рукой дзяржавы ў правядзенні ўсіх неабходных захадаў па вы-ратаванні мовы з заняпаду, вя-ртанні яе да нармальнага жыц-ця. ТБМ імя Ф. Скарыны па-вінна быць, калі не цалкам, дык напалову дзяржаўнай арганіза-цыяй. Сёння ў яе хапае  высо-кай эрудыцыі кадраў, каб стаць сапраўдным мазгавым цэнтрам  генеравання ідэй культурна-моўнага  адраджэння беларус-кага народа. Дзеля гэтага ўла-дам неабходна таксама паклапа-ціцца пра паляпшэнне ўмоў працы рэдакцыі друкаванага органа Таварыства газеты «На-ша слова». Ужо не першы год для інтарэсаў беларускай мовы яна адна ў разы больш робіць, чым усе дзяржаўныя газеты з беларускамоўнымі загалоў-камі, разам узятыя.

Мы да крайнасці здзі-ўляем свет, што маючы такія багатыя навукова-тэарэтыч-ныя  напрацоўкі  па моўнай праблеме, не можам (а хутчэй за ўсё не жадаем) забяспечыць базавай мове беларускай зямлі нармальнае функцыянаванне ва ўсіх сферах дзейнасці чалаве-ка, г.зн. зрабіць рэальна дзяр-жаўнай. Хранічная  зацыкле-насць уладаў на рускай мове проста зашкальвае, не мае ме-жаў. Можа з усім гэтым мы хоць трохі расправімся пры належным правядзенні ў 2019 годзе Года беларускай мовы.

Як усё гэта павінна ад-бывацца, нашыя высокай эру-дыцыі палітыкі, ідэолагі, інтэ-лектуалы ведаюць лепш за аў-тараў дадзенай публікацыі. Галоўнае тут мець шчырае жа-данне, якое ў афіцыйных колах і больш як за дваццаць гадоў ніколі не ўзнікла. Першае, як нам думаецца, уладам трэба звярнуцца да ўсіх людзей з са-лідным Маніфестам, грунтоў-на паказаўшы сучасны халопскі стан моўнага жыцця тытульнай нацыі і давесці масам, што нас чакае, калі кардынальным чы-нам не змяніць яго на карысць беларускай мовы.

Хаця за чвэртку ста-годдзя дзяржаўны чыноўніцкі апарат татальна  адрынуўся ад беларускай мовы, яе трэба,  не баючыся ніякіх цяжкасцяў, па-ступова ўводзіць у афіцыйнае жыццё. І пачаць з таго, што ўжо са студзеня 2019 года адзін дзень на тыдзень уся Прэзі-дэнцкая вертыкаль зверху да нізу, а таксама ўсе адмініст-рацыйна-гаспадарчыя службы, прадпрыемствы і ўстановы працуюць на беларускай мо-ве. З гэтага правіла нельга ра-біць выключэння  нават і для самога Прэзідэнта краіны, як ідэолага, ініцыятара ўвядзення ў  практыку афіцыйнага бела-руска-рускага двухмоўя. У гэ-ты па-свойму выпрабавальны для ўсіх нас дзень асабліва вы-сокія патрабаванні неабходна  ставіць перад афіцыйнымі эле-ктроннымі СМІ, не пускаючы ў эфір так абрыдлых беларус-ка-рускамоўных дыялогаў.

На працягу Года бела-рускай мовы нам неабходна па-старацца стварыць хаця б па адным раёне на кожную воб-ласць, у якім мясцовыя ўлады ўсю сваю працу з насельніц-твам вялі б па-беларуску. Той раён, які пажадае ўзяць на сябе такую пачэсную патрыятыч-ную нацыянальна-адраджэн-цкую місію, павінен мець ад дзяржавы неабходную пад-трымку, у тым ліку і фінанса-вую. Аднаму з аўтараў гэтага матэрыялу (Л. Лычу) вельмі хацелася б, каб у Менскай воб-ласці такім авангардным у на-цыянальна-адраджэнцкім руху стаў яго родны Уздзенскі раён.

У Год беларускай мо-вы мы павінны па-сур’ёзнаму паклапаціцца пра вывядзенне з поўнага нацыянальнага запус-цення нашай франтальна рус-камоўнай сярэдняй спецыяль-най і вышэйшай школы. Жыццё добра пераканала, што такія ўстановы не могуць даць краі-не сапраўдных нацыянальных патрыётаў, папоўніць інтэлек-туальны пласт грамадства ма-ладой беларускамоўнай зме-най, у чым у нас узнікне вялікая патрэба, калі толькі мы па-су-р’ёзнаму пажадаем засцерагчы беларускі народ ад пагібелі ў асіміляцыйным пекле. У на-цыянальным плане беларусіза-цыя гэтых тыпаў  навучальных устаноў вельмі станоўча ада-б’ецца на агульнаадукацыйнай школе, ураз здыме  праблему пераводу іх у беларускамоў-ныя, якія  толькі і неабходныя краіне, каб нарэшце пакончыць з русіфікацыяй свайго народа. І палітыкі, і кіраўнікі сферы адукацыі істотна пераболь-шваюць цяжкасці з пераводам  сярэдніх спецыяльных і вы-шэйшых навучальных устаноў з рускай мовы на беларускую. Сцвярджаем так, сыходзячы з  уласнага вопыту, бо самі дзя-сяткі гадоў  працавалі ў ВНУ. Варта толькі на 20 — 25 пра-цэнтаў павысіць аплату працы беларускамоўных педагогаў, даць пэўныя сацыяльныя выго-ды студэнтам, што вучацца на беларускамоўных аддзялен-нях, як справа імгненна палеп-шыцца карэнным чынам. У многім гэтаму можа паспрыяць і ўладкаванне беларускамоў-ных выпускнікоў на працу з улікам іх выбару.

Мы, як ініцыятары абвяшчэння 2019 года Годам беларускай мовы, ёсць людзі з багатым жыццёвым досведам. Шмат што бачылі на сваім вяку. Галоўную прычыну поўнага развалу беларускага  нацыяна-льнага жыцця тлумачым толькі тым, што за апошнюю чвэртку стагоддзя дзяржава і пальцам не паварушыла, каб навесці ў ім парадак. Яна  непараўнальна больш увагі надавала ўмаца-ванню рускага пачатку на беларускім абшары, чым забе-спячэнню тут умоў для пры-стойнага нацыянальна-куль-турнага жыцця тытульнага насельніцтва. Час канчаць з та-кой шкоднай антынацыяналь-най палітыкай. Годзе здзіўляць ёю ўвесь цывілізаваны свет. Нацыянальна-культурнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь павінна так адпавядаць яе карэнным інтарэсам, як гэта характэрна ўсім перадавым краінам планеты Зямля. Прэч на сметнік усялякія выдумкі, што руская культура, руская мова — гэта таксама  нацыяналь-ная духоўныя каштоўнасці нашай краіны, што паміж бела-русамі і рускімі можна ставіць знак роўнасці, таму няма ніякай бяды, калі першыя будуць  жыць стандартамі іншых.  Вялі-кая недарэчнасць! Беларусы — гэта цалкам самабытная, ад-метная ад усіх сваіх суседзяў, у тым ліку і рускіх, нацыя, таму яе духоўная сфера не можа інакш развівацца, як толькі ў згодзе з уласнымі культурна-моўнымі   канонамі.  Няхай Год беларускай мовы нарэшце ста-не шчаслівым пачаткам нашага  буйнамаштабнага нацыяналь-на-культурнага адраджэння, стабільнага дынамічнага ду-хоўнага росквіту ў будучыні, якую з паглыбленнем працэсаў глабалізацыі, у тым ліку і яе ўсходняга вектару, ніяк нельга ўяўляць у ружовых колерах.

Леанід Міхайлавіч Лыч, прафесар,

Мікай Іванавіч  Савіцкі, прафесар.

 

Унёсак  у нацыянальную гістарычную канцэпцыю

Творчая вечарына вядомага гарадзенскага гісторыка, доктара гіс-тарычных навук, прафесара Алеся  Краўцэвіча адбылася ў Менскай ка-вярні  «Грай». Юбіляра павіншаваў Глеб Лабадзенка і наведвальнікі кур-саў «Мова нанова», а таксама знаныя беларускія паэты і пісьменнікі, сябры ТБМ.

На вечарыне спадар Алесь распавёў пра яркія эпізоды сваёй ма-ладосці, студэнцкага жыцця і пра-дэманстраваў здымкі з уласнага архі-ва. Алесь Канстанцінавіч Краўцэвіч нарадзіўся ў вёсцы Лупачы Мастоў-скага раёна Гарадзенскай вобласці ў 1958 годзе.

У 1976 годзе закончыў тэхні-кум фізкультуры, у які ён пайшоў, каб загартавацца перад кар’ерай ва-еннага марака. Юнак захапляўся кні-жкамі беларускага марыніста Аляк-сандра Міронава, вывучаў сігналіза-цыю флажкамі: фок-мачта, грос-мач-та, бізань- мачта і марскія назвы.

— За тры гады я вырашыў, што вайсковая вучэльня — не самая раман-тычная арганізацыя, таму пасля тэхні-кума я пайшоў на гістфак. Нараджа-ліся мары пра афіцэрскія пагоны, эліту, але ні разу ў жыцці я потым не апрануў афіцэрскую форму, якая мне так падабалася ў дзяцінстве! — узгад-вае з самаіроніяй спадар Алесь.

У 1979-80 гадах будучаму гісторыку давялося працаваць на бу-даўніцтве БАМа. На станцыі Залаці-нка хлопцы пракопвалі траншэю для телефоннага кабеля, а вакол раскі-нулася тайга. Студэнта Краўцэвіча ўразіла самабытнасць укладу жыцця якутаў, якую міжвольна прыходзі-лася парушаць будаўніцтвам дарогі.

У 1981 годзе Алесь Краўцэвіч скончыў БДУ, у 1981-1984 гадах ён вучыўся ў Маскоўскай аспірантуры Інстытута археалогіі АН СССР. На здымку таго перыяду — зарослы ма-жны барадач.

— Гэта была самая моцная школа ў маім жыцці, — узгадвае пра-фесар Краўцэвіч. — Маім навуковым кіраўніком быў акадэмік Барыс Ры-бакоў. Тры гады я слухаў лекцыі выда-тных спецыялістаў па культуры Ся-рэднявечнай Еўропы. У 1983 годзе пачыналіся раскопкі Мірскага замка. Навукоўцы і студэнты Гарадзенскага гістфака працавалі там. Гэта былі шчаслівыя гады майго жыцця! Мы жылі там па тры месяцы і размаўлялі толькі па-беларуску.

Паступова Алесь Краўцэвіч перайшоў да аповеду пра свае кнігі, прысвечаныя старажытным забудо-вам і знакамітым асобам.

Першая кніжка пра экспе-дыцыі і знаходкі «Мастак — наш продак» выходзі-ла ў выдавецтве «Народная асве-та» ў 1990 годзе.

У 1988 го-дзе Алесь Краў-цэвіч абараніў кандыдацкую ды-сертацыю. Дасле-дванне «Гарады і замкі беларус-кага Панямоння 14-18 стст.: Планіроўка, культурны слой» выйшла асобнай кнігай. Пра-цуючы над кнігамі ў канцы 80-х, пачатку 90-тых гадоў, Алесь Краўцэ-віч у сваіх працах праводзіў думку і даказваў праз раскопкі, што Беларусь — неад’емная частка Еўропы.

У 1994-1995 гадах А. Краў-цэвіч займаў пасаду першага пра-рэктара Гарадзенскага ўніверсітэта.

Кніжка «Стары Мір» адлю-стравала цікавыя факты з раскопак і знаходак, і выходзіла ў суаўтарстве з Якшук  Г. М.  Цікавай была ў 1993 годзе праца над даследваннем «Тэў-тонскі Ордэн. Ад Ерусаліма да Грун-вальда.»  Кніжачку «Гарадзенскі за-мак» спадар Алесь пісаў для сваёй старэйшай дачкі, якая падрастала ў тыя часы. Ілюстрацыі для яе рабіў Сяргей Харэўскі, які працаваў мас-таком-тэхнікам.

“Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка» выйшла па парадзе і з дапамогай Алега Трусава. Наступнай  была кніга «Вялікі князь Вітаўт».

— Навуковая літаратура па-трабуе ад гісторыка дакладнай аргу-ментацыі і вялікай асцярожнасці. Не хапае паўнаты крыніцаў, мы маем толькі частку комплексу фактаў. Ва-рыянты падзеяў, пра якія мы не веда-ем, маглі быць рознымі. У папуляр-най кнізе можна даць волю ўяўленням і інтуіцыі.

Пра князя Вітаўта напісана больш за 15 манаграфій, выдадзены два тамы яго дакументаў на польскай і нямецкай мовах. Калі ўвесь час ду-маеш пра свайго гістарычнага героя, узнікае эфект знаёмства, ведаеш шмат дэталяў пра яго: добры ён ці злы, ску-пы ці гаваркі. Таму мне ўдалося рэ-канструяваць падзеі і прадставіць сваю версію. На маю думку, лепшым гістарычным пісьменнікам быў Кас-тусь Тарасаў, які неверагодна моцна адчуваў гістарычны матэрыял. Нам не хапае абагульняльных прац сінтэзу, бо раней яны былі прэрагатывай Пе-цярбурга і Масквы. Я адчуў, што мой абавязак — напісаць працу сінтэзу па Вялікім Княстве Літоўскім.

 

Вельмі плённым для А. Кра-ўцэвіча было супрацоўніцтва з мас-таком высокага ўзроўню Паўлам Та-тарнікавым, вельмі ўважлівым да дэталяў. Калі Павел маляваў рыцар-скія панцыры, ён заходзіў на сайт Вен-герскага гістарычнага музея. Каб на-маляваць, як крыжакі пераходзяць лёд Нёмана, Павел Татарнікаў рабіў шмат фотаздымкаў маста праз Нёман.

Важным для прафесара Краў-цэвіча быў выпуск кнігі «Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Ру-сі»» пры дапамозе гарадзенскіх пры-ватных асобаў. У 2013 годзе спадар Алесь атрымаў за кнігу прэмію імя Ф. Багушэвіча.

Працай жыцця і галоўнай кнігай прафесар лічыць «Гісторыю Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377.» Над гэтай тэмай прафесар пра-цаваў 10 гадоў, і яна стала тэмай док-тарскай дысертацыі, якую ён абараніў 4 снежня 1998 года ў інстытуце гіс-торыі НАН Беларусі. Кніга чатыры разы перавыдавалася і з году ў год прываблівае студэнтаў гістфака.

Паўтары гады А. Краўцэвіч  знаходзіўся на стажыроўцы ў Яге-лонскім універсітэце. Калі ў 2013 го-дзе з Гарадзенскага ўніверсітэта зво-льнілі частку прафесароў, ім дапамаглі былы консул Польшчы ў Гародні Ан-джэй Хадкевіч і прафесар Ян Маліцкі. Пры Студыюме Еўропы Усходняй Варшаўскага ўніверсітэта была ство-рана адмысловая структура — Цэнтр беларускіх даследванняў. Кіраўніком навуковай і дыдактычнай адзінкі быў абраны прафесар Алесь Краўцэвіч. Цяпер ён ездзіць з Гародні ў Варша-ву і чытае лекцыі студэнтам.

Госці вечарыны сардэчна па-дзякавалі Алесю Краўцэвічу за шматгадовую працу ў галіне айчын-най гісторыяграфіі, за развіццё нацы-янальнай гістарычнай канцэпцыі.

Э.Дзвінская,

На фота аўтара: на вечарыне ў кавярні » Грай».

 

Курсы «Мова нанова» ў Лідзе

У Лідзе распачынаюцца курсы «Мова нанова». Яны буду праводзіцца ў арт-прасторы Ga11ery.

Лідзяне ўжо не першы год планавалі распачаць такія курсы ў сваім горадзе, але адной з перашкод была адсутнасць зручнай пляцоўкі для іх правядзення. Зараз такое месца знойдзена, дзе ўжо і прайшоў першы ўводны занятак, гасцямі якога сталі адміністратар курсаў Ева Гілевіч, музыка Сяржук Доўгушаў і асноўны ідэолаг  Глеб Лабадзенка. Па яго словах, Ліда гэта ўжо 19-ы горад, дзе будуць праводзіцца курсы «Мова нанова».

— Мы даўно гэтага чакалі. Не маглі знайсці памяшкання. І вось нарэшце гаспадар прасторы Ga11ery, Міцкевіча, 31, спадар Павел пагадзіўся даць нам гэтае памяшканне. Ліда для нас была вельмі важным горадам таму, што гэта гістарычны горад. У нас ёсць курсы ў Менску і Гародні, а Ліда роўна пасярэдзіне. Так што мы вельмі спадзяваліся нарэшце што ўдасца тут гэта зрабіць. І я рады, што ўдалося.

 

Заняткі вялі Глеб Лабадзенка і Ева Гілевіч. Першай тэмай заняткаў былі абраны “Сваякі”. Ілюстрацыяй да тэмы быў род Радзівілаў з іх шматлікімі сваякамі. Другая тэма “Несупадзення роду назоўнікаў” у беларускай і рускай мовах.

Курсы «Мова нанова» ў Лідзе далей будуць праводзіцца кожны чацвер, а 18-й гадзіне, у арт-прасторы Ga11ery, па адрасе вул. Міцкевіча, 31.

Наступныя заняткі пройдуць 4 кастрычніка 2018 г. Выкладаць будуць ініцыятары лідскіх курсаў Марыя Ганчар і Валянціна Пігулеўская.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

 

Алег Трусаў:

“Супраць універсітэта імя Ніла Гілевіча змагаюцца і прыхільнікі «русского мира», і групоўка ЕГУ”

27 верасня 2017 года менскія ўлады зарэгістравалі юрыдычны адрас першага бе-ларускамоўнага ўніверсітэта, які ў сакавіку 2018 года атры-маў імя Ніла Гілевіча. Цяпер універсітэт размяшчаецца ў Партызанскім раёне сталіцы на вуліцы Шчарбакова, 32.

24 верасня пачаліся за-няткі на Падрыхтоўчых кур-сах. Свабода папрасіла выка-наўцу абавязкаў рэктара ўніве-рсітэта Алега Трусава раска-заць пра цяперашні стан і най-бліжэйшыя планы новай ВНУ.

 

— На якім этапе цяпер знаходзіцца працэс арганіза-цыі ўніверсітэта?

— У панядзелак 24 вера-сня афіцыйна пачалі працу Падрыхтоўчыя курсы ўнівер-сітэта імя Ніла Гілевіча. Па па-нядзелках у нас будуць адбы-вацца так званыя майстар-кла-сы, а самі заняткі на курсах бу-дуць праходзіць па выхадных днях. Першы майстар-клас правёў наш вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў.

На падрыхтоўчых кур-сах будуць займацца слухачы трох катэгорый. Першая катэ-горыя — старэйшыя школьнікі. Другая — студэнты, якія хочуць атрымаць дадатковую адука-цыю. Трэцяя — усе астатнія лю-дзі ўсіх узростаў, у тым ліку сярэдняга і сталага веку.

На курсах прапануюц-ца розныя прадметы. Для дзя-цей і студэнтаў прапануюцца па-беларуску хімія, фізіка, ма-тэматыка і некалькі замежных моваў, сярод якіх ангельская, нямецкая, польская. Таксама гэта родная беларуская мова і гісторыя Беларусі.

Калі ж мова ідзе пра людзей сталага веку, дык гэта два прадметы — беларуская мо-ва і гісторыя Беларусі, іх най-больш просяць. Ёсць шмат людзей, якія хочуць вывучаць польскую мову.

Такім чынам цяпер ідзе працэс набору навучэнцаў, лю-дзі пішуць заявы. Аплата невя-лікая, за 72 гадзіны заняткаў — усяго 200 рублёў.

Курсы будуць трохме-сячныя і шасцімесячныя. Аса-блівасць такая, што на заняткі па выхадных будуць прыхо-дзіць слухачы курсаў, а на май-стар-класы па панядзелках мо-гуць прыходзіць усе ахвочыя розных узростаў. На сустрэчы з Арловым былі людзі цэлымі сем’ямі.

Наступны майстар-клас будзе ў панядзелак 1 кастрычніка. Прыйдзе Андрэй Дынько і раскажа пра новы часопіс «Наша гісторыя», які вельмі папулярны. Наступнаю прыйдзе Святлана Калінкіна, якая раскажа пра беларускую мову ў сродках масавай інфар-мацыі. Таксама ў планах Анд-русь Такінданг, які раскажа пра беларускую мову ў нашай музычнай прасторы і два паэты — Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін, рэдактар часо-піса «Верасень».

— Калі пачнецца праца ўласна курсаў?

— Першыя сапраўдныя заняткі на Падрыхтоўчых кур-сах пачнуцца з дзіцячай групай у нядзелю 30 верасня. Так што заняткі будуць па суботах, ня-дзелях і шырокія майстар-кла-сы па панядзелках.

Я лічу, што справа на-цыянальнага беларускамоў-нага ўніверсітэта ідзе вельмі добра. Год назад мы атрымалі юрыдычны адрас, а шэсць ме-сяцаў назад былі зарэгістрава-ныя як установа адукацыі. Усё гэта было вельмі не проста. Трэба было знайсці грошы і на арэнду памяшкання.

— Для кожнай устано-вы адукацыі вельмі важнаю з’яўляецца свая навуковая бібліятэка. Ці мае ўжо сваю бібліятэку ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча?

— Так, мае. Мы знайшлі спонсараў, закупілі падручнікі, дапаможнікі, слоўнікі ў Поль-шчы, цяпер закупляем у Бела-русі. Таксама вельмі добра, што многія людзі проста ахвя-руюць нам свае бібліятэкі. Таксама пераводзяць і нясуць ахвяраванні.

Я з поўным правам ма-гу сказаць, што ідэя нацыяна-льнага ўніверсітэта падхоплена і падтрымана беларусамі.

— Ці ёсць нейкі супра-ціў вашай дзейнасці?

— На жаль, ёсць. Су-праць нас выступае шмат ня-добразычліўцаў. З аднаго боку, гэта прыхільнікі «русского ми-ра», якія вядуць з намі шыро-кую вайну ў СМІ, пачынаючы ад «СБ» і канчаючы раённымі газетамі.

І яшчэ ёсць групоўка ЕГУ, бо яны бачаць у нас кан-курэнта і вядуць супраць нас шалёную агітацыю на самых розных платформах у інтэрнэ-це ўжо пад выглядам дэмакра-таў. Але мы ўдзячныя і тым, і другім. Дзякуючы ім, усе веда-юць, што ёсць такі ўніверсітэт імя Гілевіча.

— Адзін з супрацоўні-каў вашага ўніверсітэта па-ведаміў, што да вас звярнула-ся вельмі шмат выкладчыкаў і навукоўцаў з просьбай пры-няць іх на працу ў беларус-камоўны ўніверсітэт. Як ця-пер выглядае база выкладчы-каў новай ВНУ?

— Ужо падалі заявы каля 100 чалавек, большасць з якіх маюць навуковыя ступені дактароў і кандыдатаў навук.

Цяпер працэс прыёму выглядае наступным чынам. Чалавек піша рэзюмэ. Мы за-носім яго ў наш банк дадзеных, і калі атрымаем ліцэнзію, то не-каторых адразу будзем запра-шаць для выкладання.

А іншыя цяпер будуць выкладаць на курсах. Так што за час, які застаўся да выдання ліцэнзіі, мы зможам ацаніць уз-ровень многіх кандыдатаў.

Тым, хто ўжо выкладае, мы плацім невялікія заробкі.

Так што выкладчыцкі патэнцыял створаны. Гэта не толькі людзі з Беларусі, але і тыя, хто цяпер жыве ў Польш-чы, Літве, Нямеччыне і іншых краінах.

— Калі вы мяркуеце атрымаць ліцэнзію на наву-чанне студэнтаў?

— Цяпер, паводле ста-туту, мы можам рабіць любыя дзеянні, апрача навучання сту-дэнтаў. Таму мы і пачалі з Пад-рыхтоўчых курсаў. А атрыман-не ліцэнзіі на падрыхтоўку ды-пламаваных спецыялістаў — гэта вельмі складаны і доўгі працэс.

Трэба здаць навучаль-ныя праграмы па кожным пра-дмеце, падаць спісы выкладчы-каў, паказаць, што мы забяспе-чаныя літаратурай, што ў нас ёсць памяшканні для наву-чання студэнтаў і так далей. Гэтым цяпер займаецца цэлая група намеснікаў рэктара ўні-версітэта імя Ніла Гілевіча, аса-бліва прарэктар Павел Цераш-ковіч, які адказны за ліцэнзіі.

Мы думаем падаць да-кументы на атрыманне ліцэнзіі ў канцы года. Тэрмін маем да 15 сакавіка наступнага года, калі мы былі афіцыйна зарэ-гістраваныя.

І вось калі да 15 сакаві-ка мы атрымаем пэўную коль-касць ліцэнзій на пэўную коль-касць спецыяльнасцяў, то з ве-расня 2019 года зможам афі-цыйна набраць студэнтаў і магі-странтаў на дзённае аддзялен-не. Мы хочам адразу пачаць падрыхтоўку магістраў, якія потым пачнуць выкладаць у нашым універсітэце.

— Які фінансавы стан універсітэта на цяперашні момант?

— Мы маем грошы, ат-рыманыя як ахвяраванні, на сваю мінімальную дзейнасць да канца года. Ахвяраванні ідуць кожны дзень, вось і сёння я атрымаў пэўную суму.

Калі ж мы атрымаем ліцэнзію, то зможам падаваць заяўкі на вялікія гранты, як мясцовыя, так і замежныя. Бо пакуль няма ліцэнзіі, разва-жаць пра вялікае фінансаванне нельга.

І заробкі мы паклалі сабе мінімальныя, сімвалічныя. Самы вялікі ў мяне — 100 руб-лёў. Пакуль ўніверсітэт пра-цуе, фактычна, на грамадскіх пачатках, але нейкі заробак мы мусім плаціць паводле закону. Таму мы плацім мінімальныя заробкі.

Сёння большыя сродкі мы выдаткоўваем на арэнду, на камунальныя паслугі, на біб-ліятэку, без якой таксама ліцэн-зію атрымаць немагчыма. Та-му на кнігі былі патрачаны вя-лікія грошы. Так што праца паспяхова разгортваецца па розных кірунках.

— Ці плануеце вы пры-маць абароны дысертацый?

— Вядома, плануем. У статуце гэта ўсё ёсць. Як у лю-бога ўніверсітэта. Спачатку мы плануем абарону магістарскіх дысертацый, а ў перспектыве — кандыдацкіх і доктарскіх.

Пакуль што мэта — па-чаць навучанне студэнтаў і магістраў. Паводле беларускіх законаў, званне магістра дае права выкладаць у любым універсітэце. Таму мы хочам спачатку пачаць падрыхтоўку магістраў.

Гутарыў

Сяргей Абламейка.

 

КАБ ВЕДАЦЬ ГІСТОРЫЮ РОДНАГА ГОРАДА

Старшыня Магілёў-скай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны спадар Алег Дзьячкоў правёў на гра-мадскай аснове пешую экскур-сію па цэнтральнай частцы го-рада для сяброў літаратурнага клуба «Святліца» ДУДА «Цэнр творчасці дзяцей і мо-ладзі «Агат» г. Магілёва», якім кіруе сябра СБП Тамара Аў-сяннікава.

У Магілёве восень. Залатой назваць яе яшчэ нель-га, бо дрэвы толькі-толькі збі-раюцца змяніць свой зялёны ўбор на барвова-жоўты. Вячэ-рні Магілёў цешыць вока, і прыемна прайсціся па горадзе не проста так, а з карысцю. Спадар Алег Дзьячкоў цікава распавядае пра старажытныя мясціны горада і архітэктур-ныя помнікі.

Прыгожай стала Пло-шча Славы на якой узвыша-ецца саракасямімятровая (са шпілем) ратуша — сімвал га-радскога самакіравання Магі-лёва. За пяць стагоддзяў яна некалькі разоў разбуралася і толькі ў 2008 годзе адбылося яе святочнае адкрыццё. Плош-ча закладзена ў 16 стагоддзі і служыла месцам для гандлю і правядзення сходаў. Сучасны воблік плошчы склаўся ў пача-тку 80-х гадоў 20 стагоддзя.

Мы спыняліся на ме-сцах існых гістарычных помні-каў і тых, што не захаваліся. Па-чулі імёны знакамітых белару-саў, звязаных з гэтымі помні-камі і мясцінамі. Багатая гісто-рыя нашага горада.

Яркі след у гісторыі нашага горада пакінуў Георгій Каніскі (1717 — 1795), архіепі-скап Магілёўскі, Мсціслўскі і Аршанскі. Нашчадак  стара-жытнага казацкага роду Геор-гій Каніскі праславіўся як адзін з таленавітых філосафаў, педа-гогаў і грамадскіх дзеячаў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Змагаўся за раўнапраўе грама-дзян Рэчы Паспалітай, прына-лежных да розных канфесій. Клапаціўся аб асвеце. У 1757 годзе адкрыў у Магілёве ду-хоўную семінарыю і аргані-заваў друкарню пры архіепіс-капскім доме. Пісаў вершы і п’есы. Пахаваны ў Магілёве ў Спаскай царкве.  З 1993 года ў ліку святых Беларускага экза-рхата Рускай праваслаўнай царквы.

Было цікава даведац-ца, што адным з першых бела-рускіх падручнікаў з’яўляецца «Букваръ» магіляўчаніна Спі-рыдона Собаля, які ён выдаў у Воршы ў 1631 годзе. Кніга ўтрымлівала звесткі па грама-тыцы, а таксама малітвы і паву-чальныя тэксты з Бібліі. Вядо-мы толькі адзін экзэмпляр гэ-тага ўнікальнага выдання, і за-хоўваецца ён не ў Беларусі, а ў  Львоўскім музеі ўкраінскага мастацтва. У 2014 годзе ў Во-ршы на тэры-торыі  Кцеінскага Свята-Багаяўленскага муж-чынскага манастыра адкрыты памятны знак у гонар Буквара Спірыдона Собаля.

Экскурсія пачалася на Замкавай гары і завяршылася на вуліцы Ленінскай. На пра-цягу двух гадзін мы, дзякую-чы экскурсаводу Алегу Ула-дзіміравічу, змаглі далучыцца да гістарычнага мінулага наша-га горада. Сябры літаратур-нага клуба «Святліца» выказ-ваюць шчырую падзяку спада-ру Алегу Дзьячкову, які не шкадуе сіл і свайго часу, каб магіляўчане ведалі сваю гісто-рыю, ганарыліся ёю і не забы-валі родную мову, бо экскурсія вялася па-беларуску.

Лаліта ЯКУЦІНА,

сябра літаратурнага клуба «Святліца».

 

НОВАЯ КНІГА МІКАЛАЯ НІКАЛАЕВА

Мікалай Віктаравіч Ні-калаеў — беларускі і расійскі гісторык, кнігазнавец, края-знавец, мастацтвазнавец. Жыве у Пецярбургу, працуе загад-чыкам аддзела рэдкіх кніг Ра-сійскай Нацыянальнай біблія-тэкі. Ён аўтар шматлікіх выдан-няў, у тым ліку кніг, прысве-чаных гісторыі нашага краю. Яго сур’ёзная зацікаўленасць гісторыяй Наваградчыны яш-чэ з 80-х гадоў мінулага ста-годдзя. У юнацтве Мікалай Ві-ктаравіч удзельнічаў у раскоп-ках наваградскага замка, якія праводзіла Фрыда Гурэвіч, ар-хеолаг з Ленінграда. Гэта стала вызначальным для яго лёсу.

25 верасня ў Наваград-скай раённай бібліятэцы адбы-лася прэзентацыя кнігі Міка-лая Нікалаева «Наваградак за царства Аляксандра II, 1855-1881″. Яна прысвечана гісторыі нашага горада — былога ваявод-скага цэнтра Вялікага Княства Літоўскага — у час яго знахо-джання ў складзе Расійскай імперыі. На прэзентацыю пры-йшлі настаўнікі гісторыі, му-зейныя і бібліятэчныя работ-нікі, прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, прэса. Аўтар рас-казаў пра факты і дакументы з наваградскай гісторыі, адказаў на пытанні прысутных. Кніга дапаможа чытачам знайсці любую інфармацыю за адзна-чаныя гады, у тым ліку статы-стычныя звесткі, чарцяжы бу-дынкаў, зацверджаны Аляк-сандрам II план горада. Выдан-не змяшчае вялікую колькасць ілюстрацый, што робіць яе яш-чэ больш пазнавальнай.

Два экзэмпляры кнігі з аўтографам аўтар падарыў раённай бібліятэцы, таму за-прашаем наваградчан і ўсіх зацікаўленых да нас у біблія-тэку. Упэўнены, кніга вам будзе вельмі цікавай.

Наваградская РБ.

 by admin.

 

Фундаментальная  праца групы гісторыкаў

Кандыдат гістарычных навук, супра-цоўнік інстытута гісторыі НАН Андрусь Уну-чак распавёў пра калектыўную працу «Грамад-ска — палітычнае жыццё  ў Беларусі ў 1772-1917 гг.», якая выйшла ў 2018 годзе ў выдавецтве «Беларуская навука» да 100-годдзя БНР. Яна аднаўляе малавядомыя старонкі мінуўшчыны.

У кнігу ўвайшлі даследванні А.У. Унучака, І.Г. Гушчынскага, М.А. Сакаловай, А.М. Філатавай, С.А. Талмачовай і шэрагу іншых навукоўцаў. У кнізе прадстаўлены вынікі навуковага асэнсавання палітычнага становішча нашых зямель у перыяд з 1772 па 1917 год.

Андрэй Уладзіміравіч Унучак праана-лізаваў развіццё беларускага народнага руху, яго арганізацыйныя структуры і ідэалогію на мяжы ХIX і XX стагоддзяў, зрабіў агляд поль-скага і яўрэйскага руху ў гэты перыяд.

— Наша кніга — калектыўная манаграфія, якая асвятляе асноўныя пытанні грамадска-палітычнага жыцця ў нашай краіне ў той час, калі мы не мелі сваёй дзяржаўнасці, але знахо-дзіліся ў складзе Расійскай імперыі, — адначыў А. Унучак. —  Даследчыкі з Акадэміі Навук і з БДУ прышлі да высновы, што галоўнай задачай грамадства беларуска-літоўскіх зямель у той час было вяртанне дзяржаўнасці ВКЛ і Рэчы Паспа-літай. Асноўнай мэтай Расійскай імперыі была ўніфікацыя з расійскімі губернямі. Нашы землі былі падзелены. Гэта прыводзіла да жорсткай канфрантацыі, якая пераходзіла ў паўстанні.

Праца складаецца з 6 раздзелаў, якія пісалі розныя людзі ў межах адной тэмы. Мы стваралі даследванне менавіта як агульную кніжку. Тэмы габрэйскага і польскага руху я даследваў у сувязі з беларускім грамадскім ру-хам. Наш беларускі нацыянальны рух не існаваў у вакууме, адначасова існаваў моцны польскі і габрэйскі рух. Таму з 2011 года я пачаў дасле-даваць іх ў адным кантэксце.

У пасляслоўі да кнігі аўтар зрабіў вы-сновы: «У той момант, калі на тэрыторыі Бела-русі былі пераможаны асноўныя элементы грамадска-палітычнага ладу былой Рэчы Па-спалітай і грамадства краю было ўключана ў расійскія палітычныя працэсы, перад уладамі Расійскай імперыі паўстала «беларускае пы-танне», на якое ў рамках імперскай ідэалогіі не было адэкватнага адказу.

З’яўленне на гістарычнай авансцэне беларускага нацыянальнага руху было нечака-ным і непажаданым для ўлад Расійскай імперыі, якія не прызнавалі самога факта існавання асобнага беларускага народа. Але, нягледзячы на гэта, лідары беларускага руху здолелі акуму-ляваць ідэю асобнасці краю ў палітычную ідэю стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, якая рэалізавалася ў ХХ стагоддзі.»

Выданне можна набыць у менскай краме «Акадэмкніга».

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: Андрусь Унучак.

 

Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак

21 верасня 2018 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкры-лася выстава «Майстры Манпарнаса з беларус-кіх мястэчак», якая прадстаўляе прыватныя ка-лекцыі, у якіх захоўваюцца творы сусветна вя-домых беларускіх мастакоў Парыжскай школы: Марка Шагала, Шрага Царфіна, Восіпа Любіча, Восіпа Цадкіна, Раберта Геніна, Яўгена Зака, Міхаіла Кікоіна і Пінхуса Крэменя. Некаторыя  работы ўпершыню ў публічным доступе…

Да творчасці майстроў Манпарнаса пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя калекцыя-неры выяўляюць сталую зацікаўленасць на пра-цягу 100 гадоў, пачынаючы ад канца Першай сусветнай вайны. У гэты час іх творы ў Парыжы пачалі набываць «маршаны», якія адыгрывалі заўважную ролю на «рынку мастацтва» на пачатку ХХ стагоддзя і дзякуючы якім у тыя гады сталі вядомымі імёны многіх цяпер знака-мітых мастакоў.

Творчасць майстроў Парыжскай шко-лы, яднаючы краіны і народы, іх мастацкія традыцыі, наглядна сведчаць пра значнасць ме-сца, якое займае наша краіна ў агульнаеўра-пейскай культуры. Выстава з’явіцца магчыма-сцю не толькі ўбачыць работы, што захоўваюц-ца ў прыватных калекцыях, але зразумець су-вязь паміж сучасным еўрапейскім мастацтвам і мастацкімі працэсамі пачатку ХХ стагоддзя.

У экспазіцыі глядач убачыць 100 твораў розных жанраў, якія датуюцца часам ад 1915 па 70-я гады мінулага стагоддзя і якія выкананы ў розных тэхніках жывапісу і графікі. Іх прына-лежнасць да прыватных калекцый гарантуе знаўцам высокі мастацкі ўзровень прадстаў-леных работ.

Для больш глыбокага разумення экс-пазіцыі наведвальнікам прапанавана ўнікальная адукацыйная праграма з лекцый беларускіх і замежных спецыялістаў — даследчыкаў Парыж-скай школы, а таксама цыкл дакументальных фільмаў пра мастакоў.

Перад прысутнымі на мерапрыемстве выступілі Павел Сапоцька, Барыс Крэпак, Ула-дзімір Шчасны, Ала Зміева, Юры Абдурахманаў  (Смілавічы), Мішэль Ле Брэн Франзаролі (Францыя)…

Наведвальнікам будзе прадстаўлены шырокі дыяпазон кірункаў класічнага мадэрні-зму ХХ стагоддзя: фавізм, кубізм, экспрэсія-нізм… Факт вяртання творчасці мастакоў Пары-жскай школы на Радзіму працягваецца, дзякую-чы цікавасці да іх работ з боку калекцыянераў. Выстава зацікавіць грамадскасць Менска.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Навіны Германіі

Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Менску

VI Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Менску, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі. Эксперты абмяркуюць пытанні лічбавай трансфармацыі энергетыкі, сеткавай інфра-структуры, устойлівага гарадскога энергазабеспячэння і экалогіі, стварэння і развіцця «разумных гарадоў», павышэння энергаэфектыўнасці, развіцця аднаўляльнай энергетыкі. Праграмай форуму запланаваны панэльныя дыскусіі «Новая энергетычная палітыка ў гарадах», «Тэхналогіі назапашвання энергіі і зліццё сектараў», «Дыгіталізацыя і кіраванне сеткамі», «Магчымасці фінансавання праектаў у сферы аднаўляльных крыніц энергіі і энерга-эфектыўнасці». «Форум накіраваны на ўмацаванне ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў і нямецкіх кампаній, укараненне найноўшых тэхналогій, асваенне вытворчасці інавацыйнай прадукцыі і прыцягненне ў Беларусь замежных інвестыцый», — адзначылі ў прэс-службе.

zviazda.by.

 

Праграма Тыдняў Германіі ў Беларусі

 

Менск

3.10, серада — 19.30.

Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пл. Свабоды, 9, г. Менск.

Канцэрт аркестра «CollegiumMusicum» і камернага хора царквы св. Міхаіла (Ена, Германія).

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання твораў Георга Фрыдрыха Гендэля (1685-1759), Ёгана Себасцяна Баха (1685-1750), Антоніа Вівальдзі (1678-1741) і Каміля Сен-Санса (1835-1921). Кан-цэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам дырэктара царкоўнай музыкі Марціна Маера.

Уваход вольны.

 

БДУ. Факультэт міжнародных адносін. Аўд. 1201, вул. Ленінградская, 20.

«Shorts at Moonlight» — фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Менску.

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Менск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі каротка-метражныя фільмы нямецкага фестывалю «Shorts at Moonlight». З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены менскай публіцы на працягу двух вечароў.

Таварыства дружбы Майнц-Менск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

На нямецкай мове.

Уваход вольны.

 

4.10, чацвер.

БДУ. Факультэт міжна-родных адносін. Аўд. 601, вул. Ленінградская, 20.

«Shorts at Moonlight» — фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Менску.

 

5.10, пятніца, 18.00.

Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна, вул. Сухая, 25, Менск.

Прэм’ера фільма «Так, Андрэй Іванавіч» (Ja, Andrei Iwanowitsch).

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна запрашае на прэм’еру фільма «Так, Андрэй Іванавіч» (Ja, Andrei Iwano-witsch). Ён прысвечаны сучаснаму жыццю аднаго з апошніх беларускіх вязняў Бухенвальда Андрэя Іванавіча Маісеенкі. Чалавека, чый трагічны лёс і цяперашнія жыццёвыя абставіны не змаглі пазбавіць годнасці і жыццярадаснасці. Чалавека, які не згубіў веры ў сябе і ў лепшае.

Напрыканцы фільма адбудзецца размова з рэжысёрам Ханесам Фарлокам (Hannes Farlock) і самім галоўным героем фільма.

Мова фільма: руская з нямецкімі субтытрамі.

Працягласць: 70 хвілін.

Уваход вольны.

 

Да 6.10. 12.00-20.00.

Галерэя «Ў» вул. Каст-рычніцкая, 19. Менск.

Фотавыстава «Кволая сіла: Кветкі ў сучаснай фатаграфіі»

Прыгажосць і мінучасць, каханне і смерць. У якасці сімвалаў кветкі выкары-стоўваюцца часцей за любыя  іншыя жывыя стварэнні. З пункту гледжання гісторыі мастацтва гісторыя адлюстравання кветкі — адна з самых супярэч-лівых і складаных.

Адкрыццё адбылося 6 верасня.

 

9-10.10, 09.00-19.00.

Атэль Renaissance. Пр. Дзяржынскага, 1Е, Менск.

Канферэнцыя «Аднаўляльныя крыніцы энергіі і дэгіталізацыя».

У рамках канферэнцыі эксперты і маладыя навукоўцы з Германіі і Беларусі выступяць з дакладамі на тэмы аднаўляльнай энергіі і дэгіталізацыі і абмяняюцца думкамі аб бягучай рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Канферэнцыя арганізавана Нацыянальнай Акадэміяй навук Беларусі, Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD) і Федэральным міністэрствам адукацыі і навукі (BMBF).

Па запрашэнні.

 

10.10, серада, 19.00.

Інстытут імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3, Менск.

Менскі ўрбаністычны форум: лекцыя і майстар-клас Інстытута прыкладной урбаністыкі з Берліна

Менскі ўрбаністычны форум збірае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, супрацоўнікаў гарадскіх адміністрацый і інстытутаў гарадскога планавання для абмерка-вання будучыні нашых гарадоў. У межах “Школы гарадскога актывіста” ўдзельнікі форуму змогуць распрацаваць планы развіцця тэрыторыі ў раёне Трактарнага завода. Берлінскае архітэктурнае бюро ifau (Інстытут прыкладной урбаністыкі) 10-га кастрычніка а 19-й гадзіне прадставіць свае праекты развіцця гарадоў і працу з гарадскімі актывістамі ў Берліне і Гамбургу. З 11-га кастрычніка эксперты з Берліна будуць працаваць з групай “Школы гарадскога актывіста”.

 

Гародня

 

6.10, субота, 17.00.

Евангельска-Лютаранская царква св. Іаана, вул. Акадэмічная, 7a, Гародня.

Канцэрт аркестра «CollegiumMusicum» і камернага хора царквы св. Міхаіла (Ена, Германія)

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання твораў Георга Фрыдрыха Гендэля (1685-1759), Ёгана Себасцьяна Баха (1685-1750), Антоніа Вівальдзі (1678-1741) і Каміля Сен-Санса (1835-1921). Кан-цэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам дырэктара царкоўнай музыкі Марціна Маера.

Уваход вольны.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Зыгмунта дзён колькі трымалі ў цёмным лёху для змякчэння гонару. “Паглядзім як тая птушка будзе спяваць пасля выхаду з цёмнай клеткі, жывучы на хлебе і вадзе!” — адазваўся Арлоў.

 

Жаданага выніку ІІІ аддзел не дасягнуў. Прадста-вілі справу цару, той асудзіў Зыгмунта ў арыштанцкія роты ў Арэнбургу181. (Паводле сцвярджэнняў палкоўніка Лю-ткевіча, які служыў у Арэн-бургскіх батальёнах.) Жан-дарм, які экскартаваў Зыгмун-та, уручыў Абручэнцаву да-ручэнне размясціць вязня182 ў як найбольш бязлюдным, пус-тынным месцы. Таму прызна-чылі Зыгмунта ў 1-шы баталь-ён, які стаяў ва Уральску183 і ў роту, якая складала гарнізон будаваўшайся ў той час новай цвердзі на ўсходнім беразе Кас-пійскага мора, на паўвостраве Мангышлак184, якая называ-лася Новапятроўскам185.

У канцы жніўня 1848 года прыбыў Зыгмунт на месца прызначэння. Была гэта абса-лютная пустыня, пазбаўленая ўсякай расліннасці. Збожжа, сена і ўсякія прадукты мусілі дастаўляць з-за мора. Фартэчка на невялікім узгорку, тры вяр-сты ад мора, не мела ніякіх кра-явідаў апрача раскіданых кір-гізскіх магіл і салёных азёраў. Без ніякіх слядоў чалавечага жыцця, ані гарадоў, ані вёсак. На працягу двух летніх месяцаў што два тыдні прыбываў пара-вы карабель з Гур’ева186. Зі-мой з-за замерзлых берагоў перарывалася і тая камуніка-цыя са светам. Ніякага іншага таварыства акрамя сотні каза-каў і роты салдат. Ніякіх вестак, ніякіх лістоў, ні газет пра падзеі, што трэслі ўсю Еўропу.

Няшчасны выгнанец шукаў паратунку ў працы і знайшоўшы чатырнаццаціга-довага хлопца, нашчадка ссы-льнага з 1831 года, пасвяціў яму ўсе свае вольныя хвіліны і з такім запалам і хуткасцю ад-даўся навуцы таго хлопца, што сам пазней жартаваў з сябе і дзівіўся, што яму галава не лоп-нула, так хацеў у яе ўсё адразу ўпакаваць.

Да побыту ў Новапят-роўску адносіцца анекдот пра Серакоўскага, як выкладчыка салдацкай літаратуры. Абавя-заны быў вучыць ёй тых, хто не ўмеў чытаць. Трэба было сказаць фразу, а некалькі дзя-сяткаў салдат за ім паўтарала. І так бяздумна вучылі фразу за фразай, чым хутчэй, чым невы-разней, тым лепей. У адным з тых мудрых настаўленняў ска-зана: “Ад салдата патрабуец-ца няшмат: любіць імперата-ра, Бога і Бацькаўшчыну”. Се-ракоўскі перанёс знак прыпын-ку і засталося ў Новапятроў-ску, напэўна, па сённяшні дзень настаўленне, якое абавязвае, што ад салдата патрабуецца “няшмат любіць імперата-ра”.

Другі анекдот адносіц-ца да побыту ва Уральску, дзе маёр Міхайлаў цёмны, грубых звычаяў пераэкзаменоўваў но-вапрыбылых, у іх ліку быў і Зыгмунт. Загадалі яму прадэ-кламаваць пункцікі: “Солдат есть имя общее знаменитое; первейший генерал и последний рядовой называется солда-том”187. Зыгмунт гаворыць павольна, робячы акцэнт на выразе “Первейший генерал и последний рядовой называ-ется солдатом”.

— Скверно! Скверно!188 — крычыць Міхайлаў.

Клічуць фельфебеля, каб паказаў189, як трэба гава-рыць. Той у такі цудоўны спо-саб патрафіў вярцець языком, што ні адзін выраз, ні адну ду-мку не ўдалося ўхапіць.

— Вот так-то нужно го-ворить190.

На другі дзень кліча Зыгмунта. Паўтараецца тая ж сцэна. Міхайлаў пеніцца, кры-чыць. Таварышы, палякі, пры-сутныя пры тым, глядзяць з трывогай; а калі той дзікі са-трап загадае біць непаслуш-нага? Не дазволяць таго, хоць бы іх усіх вымардаваць мелі.

Раптам Міхайлаў сярод крыкаў, праходзячы каля Зыг-мунта шэпча:

— Прийди завтра ко мне на чай191.

Зыгмунт не верыць сваім вушам. Аднак на наступ-ны дзень іде да Міхайлава. Той найперш праганяе дзяжур-нага: “Поді вон”192, пасля чаго замыкнуўшы дзверы на ключ, набліжаецца дам Зыгмунта з салодкай усмешкай і гаворыць, як умее, найдалікатней:

— Послушай, ты — сту-дент, умный человек, поймёшь, что нельзя говорить: “Первей-ший генерал и последний ря-довой называется солдатом”, — видишь — когда я ему в рожу, так и он мне в рожу193.

Зыгмунт мусіў ужыць усё сваё красамоўства, каб пе-раканаць Міхайлава, што “об-разованный человек”194 не мо-жа так бяздумна перакручваць язык, як бедны непісьменны салдат. У канцы паўстала ўмо-ва, што Міхайлоў ужо ніколі не выкліча палякаў на публіч-нае выступленне, але хоча, каб Серакоўскі прыходзіў да яго штодзень на чай. Той чай з цёмным звычайным п’яніцам быў для Зыгмунта сапраўдным мучэннем, але хадзіў, бо дабіўся многіх зменаў. Міхайлаў з гэ-тага часу не біў па твары шара-гоўцаў за не досыць вясёлы вы-гляд, не загадваў у манежы двум шараговым салдатам, уз-броеным розгамі біць маршы-руючага пасярэдзіне за няўме-ласць рухаў і шмат іншых зме-наў патрафіў дамагчыся ад Мі-хайлава.

“Пан маёр не мог зра-зумець, што за такі мудрён-ный народ195 ёсць сасланым пад яго каманду. Зыгмунт ву-чыў новапрыбылых, каб адказ-валі, што “за намаганні  з мэ-тай пад’ёму нацыі”. Міхайлаў гэтага не разумеў, таму тым большага ўяўлення набраўся пра народ, дзе кожны салдат так высока выказваецца.

З Уральска Зыгмунт быў прыкамандзіраваны да 2-га батальёна, які пастаянна кватараваў у Арэнбургу196. Тут ён застаў большае кола палякаў, як: Фішара, Бранісла-ва Залескага, двух братоў Пя-троўскіх, Эдварда Пажарска-га, д-ра Круневіча, Станевіча і шмат іншых, асуджаных у арыштанцкія роты. Змена месца знаходжання была ўда-лай. Арэнбург быў цэнтрам кіравання абшырных правін-цый; большы доступ да кні-жак, газет і што найважней-шай было рэччу для ссумавана-га выгнанца, весткі з краю. Становішча Зыгмунта палеп-шылася, калі пасля Абручова заняў месца генерал Аляксей Пяроўскі197, чалавек вялікай шляхетнасці і вышэйшых ду-мак, пры якім198 польскія выг-нанцы маглі спадзявацца на лепшае абыходжанне і ацэ-нку”.

Да першых дзён пры-быцця Пяроўскага адносіцца аповесць палкоўніка Лютке-віча. Мела гэта месца ў час манёўраў. Пасля розных пава-ротаў прайшла перад генера-лам пяхота, пасля чаго па ка-мандзе мела раздзяліцца на два крылы правае і левае, пакі-даючы пляц вольным для ім-чаўшай конніцы.

У апошніх шэрагах пя-хоты пастаўлены былі свежа далучаныя аддзелы, у іх ліку быў бледны, хілы яўрэйчык з Вільні ці з Гародні. “Заўсёды дзівіўся, — гаварыў пан Лютке-віч, — чаму той бядак быў за-лічаны на вайсковую службу? Кураня мацнейшым і трыва-лейшым магло быць за яго, а сёння ўпаў, шынель, цяжкі ра-нец. Цягнуўся гэты бядак, не ведаю ўжо якім высілкам. Пры хуткім павароце направа, на- лева, дыхання яму, відочна, забракла — упаў самлелы.

А тут кавалерыя го-ніць, аж зямля стогне. Разду-шыць, здратуе. Раптам з ша-рэнгаў нейкі салдат вырываец-ца. Бяжыць і проста з пад ка-пытоў вырывае ахвяру. Стру-пянеў — гэта Серакоўскі. Пава-рочваю ўражаныя вочы на Пя-роўскага. Але стаўся сапраў-дны цуд — Пяроўскі апусціў вочы і, не падымаючы іх, па-вярнуў каня ў бок. Гэта азна-чала для нас — можам не ба-чыць таго, што сталася.

Не буду пералічваць усіх таксама грозных для яго жыцця выпадкаў у час вайско-вай службы, але тое толькі скажу, — гаварыў далей пан Люткевіч, што не меў ані я, ані яго таварышы моцы ўстрымаць яго, калі ішлося пра аказанне дапамогі няшча-сным.

Праўда, што ва ўсім нашым батальёне, не выклю-чаючы нашага генерала, мы ўсе яго пасля бліжэйшага зна-ёмства горача любілі, быў ён у тым нашым бязлюдным пус-тынным жыцці промнем, які разаграваў і асвятляў нас. Бы-ло ў ім нешта накшталт іскры з неба, якая запаляла ў нашых душах гарачэйшыя, шляхет-нейшыя пачуцці і румяніла твары перад здзяйсненнем у яго прысутнасці якога-не-будзь брыдкага ўчынку.

Другі памятны мне выпадак таго ж роду здарыў-ся ў першыя дні нашага побы-ту над Сыр-Дар’ёй199. Зыг-мунт стаяў на варце. Сярод ночы выпала мне абысці цвердзь, для праверкі, ці ўсё ў парадку.

Ноч была светлая, ме-сяц у поўні далёка асвятляў стэп спакойны, аднастайны, дазваляючы адрозніць най-драбнейшую дэталь. Мусілі быць вельмі чуйнымі. Каканд-цы200 кружылі, чакаючы на прыдатную хвілю для захопу цвердзі.

Ведаў, што ў тую ноч Зыгмунт стаяў на варце каля скалы ля падножжа гары. Ноч была незвычайна мароз-ная. Прызнаюся — быў трохі неспакойны, як таксама на-шыя палякі вытрымаюць той холад? Набліжаюся ціха — гля-джу — стаіць бедны наш Зыг-мунт, здаецца быццам зусім не чуйны да марозу, які праймае да мазгоў касцей. Дзе ён ёсць думкай? Ці на Літве? Ці на Украіне? Ці ў Пецярбургу ў коле сваіх таварышаў? Ледзве ў мяне тая думка праскочыла, пачуўся ля ног нашых слабы балесны чалавечы енк.

Пэўна, папярэдняя вар-та падстрэліла дазорнага кір-гіза. абадрала яго і пакінула лёсу. Пакуль я меў што паду-маць і сказаць. Зыгмунт пакі-дае пляцоўку, спускаецца па схіле, і я нябачны пасоўваюся асцярожна. Гляджу — скідае з сябе шынель, зрывае з сябе ка-шулю, прыкленчвае, расцірае параненаму рукі, ногі і грудзі, бінтуе раны і паставіўшы яго на ногі гаворыць па-татар-ску: ”Уцякай няшчасны, бо загінеш ці ад рук нашых, ці ад холаду”. Пасля чаго Зыгмунт спяшаецца на сваё месца, і я цішком аддаляюся, каб ён мяне не ўбачыў і каб як найхутчэй змяніць яго з варты, бо, стоя-чы ў адным шынялі, змёрз бы.

З’явіўся. Я адаслаў дзя-журнага, непатрэбнага тут сведку і камандую рэзкім гола-сам: “Cнять шинель!” Зыг-мунт стаіць, не ўздрыгне, то-лькі пільна глядзіць мне ў вочы. Яшчэ раз камандую грозна: “Снять сейчас же шинель!”201

Замест усякага адказу Зыгмунт кідаецца да мяне, хапае мяне за плечы і, смеючы-ся, весела гукае:

— Ах ты стары абман-шчык! Шпігуеш за мной і яш-чэ разыгрываеш! Не сыдзе та-бе гэта бяскарна. Давай мне тут зараз жа сваю кашулю! Давай, бо будзе табе кепска! Паскарджуся, што бачыў усё, а не застрэліў мяне, ані аддаў пад суд!

Не было рады — жыццё мілейшае, чым кашуля. Апра-нуў, напаіў азяблага гарбатай і адправіў у казармы непапраў-нага грэшніка”.

Пан Люткевіч разумеў Зыгмунта, любіў яго, бо сам быў рэдкім тыпам чэснага ча-лавека, чулага і літасцівага сэрца.

 

Апавядаў у сваіх ус-памінах пра Зыгмунта Брані-слаў Залескі. “Перад узяццем Ак-Мячэці202 батальёны, у якіх знаходзіліся нашы выгнанцы стаялі доўгі час у Арэнбургу. Тут, як усюды, Зыгмунт стаў-ся душой кола, у якім мусіў жыць. Прыцягваў. прывязваў да сябе і з часам, маючы ўжо выбітае ў мясцовых уладаў становішча, патрафіў уплы-ваць на лёс не аднаго са сваіх таварышаў. Сходзіліся да яго паслухаць агністых, буйным ўяўленнем і гарачымі пачуц-цямі напоўненых апавяданняў, або дысертацый. Сходкі тыя называў на ўласцівай яму мове “Вялікім малаком”, бо бедны салдат гасцям сваім, якія збі-раліся ў казармах, нічога больш акрамя малака ахвяра-ваць не мог”.

Усё, што рабілася на свеце, жыва яго займала, газеты чытаў прагна і для сваіх калегаў быў крыніцай усякіх палітыч-ных паведамленняў. Пошта прыходзіла два разы на ты-дзень, але восенню і вясной часта ў непрывычныя гадзіны. Зыгмунт пільнаваў прыбыццё кур’ера і праводзіў цэлыя гадзіны за чытаннем газет. Ноч, слота, замяць, нічога яго стры-маць не магло. У фельдфебеля заўсёды патрафляў атрымаць сабе дазвол, а калегам, якія яго ўгаворвалі, каб адклаў на за-ўтра, звычайна адказваў: “А калі ноччу памру, а Пан Бог спытаецца, што робіцца на свеце, і акажацца, што не ве-даю, скажа мне, што быў дур-нем і не меў сумленнай і неаб-ходнай цікавасці, бо былі ж сродкі даведацца”.

(Працяг у наст. нумары.)

181 Арэнбург, губернскі горад, пры ўпадзенні ракі Оры ў Урал. Быў гэта адзін з найбольшых гарадоў на так званай Арэнбургскай лініі, ці лініі вайсковых цвердзяў ад Уральска да Троіцка. Серакоўскі быў прыгавораны на бестэрміновую службу ў штрафным Арэнбургскім корпусе за “падазрэнне ў намеры ўцячы за мяжу”. Царскім рашэннем накіраваны шарагоўцам у Спецыяльны вайсковы корпус. Была гэта частка з астрожнымі ўмовамі службы, у якую траплялі палітычныя, асуджаныя галоўным чынам у 33-40-х гадах ХІХ ст.

182 Серакоўскі прыбыў у Арэнбург 31.V.1848 г.

183 Уральск, горад на Сібірскім тракце да Уладзівастока. Серакоўскі знаходзіўся там ад 30.VIII.1849 да 30. VIII.1852 г., служыў у 1-ай роце 1-га батальёна.

184 Мангышлак, паўвостраў на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Каспійскага мора.

185 Новапятроўск (цяпер форт Шаўчэнка), застава на паўв. Мангышлак, 800 км ад Арэнбурга. Серакоўскі правёў тут 9 месяцаў, адасланы як шараговец у 2-гі паўбатальён 1-га Арэнбургскага лінейнага батальёна.

186 Гур’еў, горад над Каспійскім морам.

187 Салдат — гэта імя агульна слаўнае: найпершы генерал і апошні шараговец называецца салдатам.

188 Найпершы генерал і апошні шараговец называецца салдатам. Кепска! Кепска!

189 Фельдфебель — вышэйшая сяржанцкая ступень, ці ў роце найстарэйшы з сяржантаў (старшына).

190 Вось так трэба гаварыць.

191 Прыйдзі заўтра да мяне на гарбату.

192 Пайшоў вон!

193 Паслухай, ты — студэнт, разумны чалавек, зразумееш, што нельга гаварыць: “Найпершы генерал і апошні шараговец называецца салдатам”, — бачыш — калі я яму ў морду, то і ён мне ў морду.

194 Адукаваны чалавек.

195 Дзіўны народ.

196 Серакоўскі знаходзіўся ў Арэнбургу ад 1.ІХ.1852 да 6.VI.1854 г.

197 Не Аляксей, а Васіль Пяроўскі.

198 Тут у канцы с. 52 рукапісу на палях старонкі з левага боку вертыкальна алоўкам упісана: “Сын Міхайлава сасланы ў Сібір у 1863 годзе за палітыку, а Абручова — у 1862 годзе за ўдзел у выдавецтве “Зямлі і волі”. Дачушка плямянніка Пяроўскага павешана ў Пецярбургу за замах на жыццё Аляксандра ІІ.

199 Серакоўскі знаходзіўся ў форце Ак-Мячэць ад ІХ.1853 г., заняты на разбудоўванні ўмацаванняў.

200 Какандцы — жыхары Какандскага (Каканд) ханства, якое межавала з Расіяй уздоўж Сыр-Дар’і.

201 Зняць шынель. Зняць зараз жа шынель.

202 Ак-Мячэць (цяпер Кызыл-Арда), пабудавана ў 20-х гадах ХІХ ст., найдалей на поўнач высунатая цвердзь Какандскага ханства, на правым беразе Сыр-Дар’і, на скрыжаванні караванных шляхоў з Ташкента, Бухары і Хівы ў Заходнюю Сібір. Мела велізарнае гаспадарчае і стратэгічнае  значэнне. Расейцы ўзялі яе ў 1853 г. Перайменавана ў Пяроўск. Серакоўскі ўдзельнічаў у яе ўзяцці.

 

НЕВЯДОМАЯ НЯСВІЖЧЫНА

Скажаце, такой не іс-нуе, бо ёсць Нясвіж — з Пала-цам, музеямі, пейзажным пар-кам… Але акурат Нясвіж і зац-міў сваім бляскам тое, што за яго межамі. Гістарычна-края-знаўчы патэнцыял раёна заста-ецца далёка ўбаку, у большасці, на жаль, няўважаны і заняд-баны.

Днямі актывісты мяс-цовай суполкі ТБМ зладзілі першую экскурсію для туры-стаў з Менска менавіта пад гэт-каю назвай — «Невядомая Няс-віжчына». Прапанавалі тры напаўзабытыя і амаль недасяж-ныя воку турыста аб’екты для знаёмстваў і адкрыццяў — За-вушша (тут захаваліся рэшткі сядзібы Ігната і Тэафіліі Ма-раўскіх, ХVIII cт.), Вялікая Ліпа (сядзібны двор Абухові-чаў, ХVІІ — ХІХ ст.) і помнік прыроды Дуб Якуб у Казлах.

Што да першых двух, сёння яны крычаць аб пара-тунку, патрабуюць сталага до-гляду. Напрыклад, у Завушшы захаваўся цудоўны вадзяны млын, непадалёку — мураваная каплічка. Абодва будынкі псу-юцца і зарастаюць. Тут жа ма-ляўнічая сажалка і рэшткі аца-лелага парка. Хоць відаць, што дзесяцігоддзі пакінулі разбу-ральны след, аднак грунтоўна заснаваны асяродак яшчэ тры-вае, чакае падтрымкі на аднаў-ленне і вяртанне. Турыстаў уразіў і драўляны амбар, які, нягледзячы на ахоўную шыль-ду Мінкульта, актыўна экс-плуатуецца гаспадаркай і не стаў пакуль аб’ектам актыўнай культуры. А што такое лядоў-ня, наведнікі даведаліся, калі прыпыніліся ля глыбокіх му-раваных сцен, напалову засы-паных смеццем.

Наступным пунктам «Невядомай Нясвіжчыны» была сядзіба Абуховічаў у Вя-лікай Ліпе. Тут ацалеў цэлы комплекс аб’ектаў для агляду і знаёмства: уязная брама, архі-тэктурна спалучаная з прым-кнутай стайняй на два крылы, свіран з галерэяй дасканала вы-будаваных склепаў і афіцына — месца, дзе размяшчаліся служ-бы эканома, архіў і бібліятэка. Выбіраючы сцяжыну між кра-півы, наведнікі дэталёва знаё-міліся з рэшткамі сядзібнай спа-дчыны, шмат фатаграфаваліся і задавалі пытанні.

Вялі экскурсію На-талля Плакса і Валер Дранчук.

— Нашымі гасцямі былі супрацоўнікі менскай айтыш-най фірмы, — кажа Наталля. — Група з 28 чалавек, пераважна маладых. Мы адчулі і ўвагу, і агульнае шкадаванне, што будынкі і шляхот-нае асяроддзе зане-падаюць, не маюць належнай падтры-мкі ні з боку дзяр-жавы, ні грамад-ства. Але не было абыякавых, была заклапочанасць і гатоўнасць  разам думаць над перспек-тывай помнікаў. Нам пасля перадалі з Менска, што па вяртанні хто-ніхто з удзельнікаў зага-варыў на працы па-беларуску, а на ін-фармацыйным стэн-дзе з’явіліся бела-рускамоўныя абве-сткі. Нам давялі, што гэта наўпрост уплыў экскурсіі.

Цікава і тое, што ў Нясвіж госці з Менска патрапілі па дарозе ў Ліду, дзе іх чакала больш «лёг-кая» вячэрняя пра-грама. Аднак для ўзбагачэння ўражан-няў загадзя пагадзі-ліся на экскурсію з наведаннем цікавых мясцін у Нясвіжскім раёне.

Адам Ружыцкі.

На фота:

  1. Падчас экскурсіі ў Завушшы;
  2. Вялікая Ліпа. Уязная брама на сядзібе Абуховічаў;
  3. Афіцына. Да 1967 тут размяшчалася школа;
  4. Каля Дуба Якуба ў Казлах. Каб абняць, не хапіла пяцёх.

 

У музей Вітольда Бялыніцкага –Бірулі

23 верасня 2018 года, у нядзелю, Магілёўская супо-лка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіла экскурсію ў музей Ві-тольда Бялыніцкага-Бірулі на выставу «Калі мы былі дзець-мі». Праводзіла экскурсію ды-рэктар музея спадарыня Свят-лана Строгіна.

Музей Вітольда Бя-лыніцкага-Бірулі знаходзіца на пешаходнай вуліцы горада. Гэта двухпавярховы мураваны аса-бняк у стылі позняга барока і ранняга класіцызму, які з’яўля-ецца помнікам архітэктуры канца XVII стагоддзя — адзін з найстарэйшых ў Магілёве. Чатыры гады на вуліцы Ленін-скай за каванай металічнай агароджай ішла праца, і вось 1 верасеня 2018 года адчыніліся дзверы будынка, запрашаючы наведвальнікаў. Пачаў працу музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Будынак атрымаў не толькі новае аблічча, але і новую гаспадыню. Гэта Свят-лана Строгіна, былы намеснік дырэктара абласнога мастац-кага музея імя Паўла Масле-нікава.

Стыльны і ўрачысты на выгляд, гэты дом ведае шмат таямніц. Дакладна вядома, што ён пэўны час належаў купцам Аношкам, а потым хто ім толькі не карыстаўся. Краязнаўцы звязваюць з ім эпахальныя па-дзеі. Кажуць, што тут у розныя часы кватаравалі першыя асо-бы розных дзяржаў. Захаваліся звесткі, што менавіта ў гэтым доме ў траўні 1780 года спы-няўся імператар Аўстра-Венг-рыі Іосіф II. У савецкі час бу-дынак выкарыстоўваўся ў роз-ных мэтах. Таму, дзякуй Богу, і захаваўся да нашых дзён.

У канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя яго рэкан-струявалі для музейных патрэ-баў і надбудавалі трэці мансар-дны паверх. А ў снежні 1982 года ў ім адкрыўся музей сла-вутага ўраджэнца Магілёўш-чыны Вітольда Каятанавіча Бя-лыніцкага-Бірулі. На сённяшні дзень ён з’яўляецца адным з трох філіялаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Пасля апошняй рэка-нструкцыі будынак перажыў сваё другое нараджэнне. Былі ўмацаваны нясучыя канст-рукцыі, змяніліся дах, вокны, зроблены новыя інжынерныя сеткі і шмат чаго іншага. Ста-рыя сцены і сучасныя тэхна-логіі — такім стаў музей пасля капрамонту. У залах з’явіліся аўтаномныя кандыцыянеры і паветраачышчальнікі, сістэма пылазбору, усе ноу-хау па ІР-сістэмах, сістэма кліматычнага кантролю.

Да капрамонту трэці паверх выкарыстоўваўся для правядзення часовых выстаў. Каб падняцца на яго, трэба бы-ло пераадолець некалькі пра-лётаў вельмі стромкай стара-даўняй лесвіцы. Яна — адна з галоўных славутасцяў асаб-няка. Трэба асцярожна пады-мацца па прыступках трохву-гольнай формы. А яшчэ тут падвалы цікавай скляпеністай формы. Былы ўладар дома ган-дляваў вострымі прыправамі і захоўваў іх там у вялікай коль-касці. Цяпер у падвале размя-сціўся гардэроб.

Пасля капрамонту планіроўка цалкам памянялася. Выставы будуць праходзіць на першым паверсе. Зараз тут разгарнулася выстава «Калі мы былі дзецьмі», на якой прад-стаўлена больш за 70 твораў графікі, жывапісу і скульпту-ры. Спадчыне Вітольда Каята-навіча Бялыніцкага-Бірулі цал-кам прысвечаны другі паверх: адноўлена дзейная экспазіцыя мемарыяльнага раздзела му-зея. Там жа сваё месца, як і ў ранейшыя часы, займае раяль, каб адрадзіць традыцыю ра-мантычных музычных вечароў. А на трэцім размясціліся кабі-неты для працаўнікоў і лек-цыйная зала, пляцоўка для пра-вядзення інтэрактыўных мера-прыемстваў.

У фондах Нацыяна-льнага мастацкага музея захоў-ваецца багатая творчая спад-чына акадэміка жывапісу Віто-льда Бялыніцкага-Бірулі. Яна збіралася на працягу многіх га-доў і была перададзена музею ўдавой мастака Аленай Аляк-сееўнай. У магілёўскім музеі экспануюцца творы, якія хара-ктарызуюць розныя этапы дзейнасці майстра. Яго дарэва-люцыйная і паслярэвалюцый-ная творчасць істотна мяняла-ся, мела свае фарбы.

У Беларусі захоўва-ецца ўсяго 460 работ Бялы-ніцкага-Бірулі, уключаючы эцюды. Святлана Строгіна па-ведаміла, што будзе магчы-масць убачыць іх усе праз інфакіёск. Плюс яшчэ тыя, што захоўваюцца ў музеях іншых краін. У тым ліку інтэр’еры дачы-музея «Чайка», дзе жыў мастак.

Магілёўскі музей Віто-льда Бялыніцкага-Бірулі сэр-дэчна запрашая пабачыць усё на свае вочы.

Наталля Шамянкова,

г. Магілёў.

 

Сплаў па Нёмане, прысвечаны

100-годдзю БНР, паспяхова завершаны

Завяршылася экспедыцыя па Нёмане ў гонар стагоддзя БНР, якую зладзілі актывісты з Лідчыны. На працягу сямі дзён было пераадолена больш за пяцьдзясят кіламетраў. Вандроўка праходзіла па маршруце: в. Агароднікі, в. Ганцавічы, в. Сялец, в. Беліца, в. Збляны, в. Панямонцы, в. Пескаўцы, в Моцевічы і завяршылася ў в. Орля.

Цягам васьмі дзён два плыты пад назваю «25 сакавіка» і «27 ліпеня» прайшлі Нёманам па тэрыторыі Лід-скага, Наваградскага, Дзятлаўскага і Шчучынскага раёнаў Гарадзенскай вобласці.

Цягам маршруту да экспедыцыі далучаліся актывісты з Бярозаўкі, Беліцы, Ліды, Гародні і Менска. Мэтаю яе правядзення было чарговы раз нагадаць жыхарам прылеглых да Нёмана населенных пунктаў аб важнай у гісторыі Беларусі даце — 100-годдзі БНР, зазначыў каардынатар абласной грамадскай ініцыятывы «Спадчына» Сяргей Трафімчык.

— Выбралі такі фармат — прайсціся па Нёмане з нашымі нацыяна-льнымі сцягамі, на бартах плытоў у нас былі банеры «100 гадоў БНР».

Адзін з удзельнікаў Вітольд Ашурак адзначае, што на працягу маршруту траплялася не так шмат рыбакоў, але некаторыя з іх віталі падарожнікаў воклічам: «Жыве Беларусь!».

Нажаль, моцны сустрэчны ве-цер не дазволіў прайсці ўвесь запланаваны маршрут, а гэта амаль сто кіламетраў, але арганізатары не адчай-ваюца і плануюць зрабіць падобныя сплавы традыцыйнымі.

Па факту час сплаву абмежаваўся не ветрам і не надвор’ем, а транспартам, які быў замоўлены, каб вярнуць плыты ў Беліцу, у “порт прыпіскі”.

Таму сёлетні сплаў атрымаўся як бы тэставым. Стала зразумела:

— што рабіць сплаў трэба на месяц-два раней;

— што дайсці да Лунна за 7-8 дзён не атрымоўваецца;

— што не ўсе людзі вытрымліваюць поўны маршрут, таму ў экіпажах павінна быць запланаваная пастаянная ратацыя, павінен быць спіс і графік папаўнення экіпажаў;

— павінны быць прадуманы  і арганізаваны сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, канцэрты пры кастры на месцах стаянак і г.д.

Аднак пачатак зроблены.

Наступны сплаў можа быць прысвечаны нейкай іншай даце, але першы прайшоў пад сцягам 100-годдзя БНР, за што ўдзельнікам — гонар і слава!

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара і ўдзельнікаў

сплаву.

 

Мар’ян Даргель

 

Абдымаю думкай родны край

   (Натхненне паланэзам)

 

Абдымаю думкай родны край,

Малітвы шлю ад сэрца небу,

Прашу я ласкі на спакой і ўраджай,

Дай, Божа, нам спакою, удачы, хлеба!

 

Ляціць над краем мая мара,

Над роднай беларускаю зямлёй:

Адхілі, о, Божа! злую хмару,

Каб рэкі нашы не пацяклі крывёй!

 

Зрабі, каб сонца ласку нам давала,

І каб ураджайныя дажджы ішлі,

Каб гора Беларусь ніколі не спазнала,

Каб надалей шчаслівыя гады плылі.

 

Каб братэрская любоў запанавала,

Каб дзеткі ўсе здаровымі раслі,

Каб супольнасць свету

Беларусь пазнала,

І з ёй шчасліва мы ў будучнасць ішлі!

 

Гартаю жыцця старонкі

 

Жыцця свайго кніжку…

няспешна гартаю,

Кожны дзень адгортваю старонку,

На ноч — закрываю.

Чытаю адказна,

чытаю ўважна, не спешна.

Раней жа спяшыў,

нават не звяртаў

на знакі прыпынку ўвагі,

Цікавая кніжка — жыццё!

У кожнага свой непаўторны раман:

Адыходзіць штось у небыццё,

Іншае ж у душы, нібы талісман…

 

Як жа зрабіць, каб заставалася штось?

Каб зробленае як вада ў  ступе

не стаўклося?

Мусіць і старацца трэба больш —

Каб зробленае і пасля цябе

іншым прыдалося!

 

Званы і званочкі

 

Звоняць на храмах званы:

Бом…бом… бом,

Ім падпяваюць званочкі:

Дзынь… дзынь…дзынь.

Што ж хочуць нам сказаць яны?

Аб чым папярздзіць,

чым сэрца напоўніць?

А можа звон дапаможа

падняць жыццёвы настрой?,

Аб векапомным напомніць.

Ляціць да неба меладычны звон,

Будзіць душу і лечыць цела,

Каб аб вечным дбала душа,

каб да неба імкнуцца хацела,

каб думку і сэрца грэла.

 

Злавіць хачу ўдачу

 

Хачу злавіць сабе ўдачу,

Усё жыццё за ёй ганяюся,

Яна ж, нібы вавёрка, скача,

У рукі не даецца, як я ні стараюся.

 

Вось, вось здаецца прыручыў,

Ісці з сабою побач дазваляе,

Але ж нібы дзяўчына тая,

без прычыны,

Твар ад пацалунку адхіляе.

 

Але ж надзеі я ніколі не губляю,

Калі-нібудзь яе я зацугляю,

Тады і ў мяне на вуліцы

настане свята,

І зажыву, браточкі, я

шчасліва і багата!

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *