НАША СЛОВА № 41 (1400), 10 кастрычніка 2018 г.

Аўторак, Кастрычнік 16, 2018 0

“Наша слова” № 1400

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У кастрычніку нам удалося захаваць і нават палепшыць сітуацыю за выключэннем Гомельскай вобласці. Сам Гомель трымаецца, падрасла падпіска ў Буда-Кашалёве, але нешта здарылася ў Жыткавічах. На жаль нам не хапіла 14 асобнікаў, каб ізноў пераадолець лічбу 800. І хоць некаторыя раёны далі значнае павелічэнне падпіскі, гэтага аказалася мала.

Верасень Кастрычнік

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       14    15

Бяроза р.в.                8      7

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             6      7

Ганцавічы р.в.          —       —

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          3       4

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             2       2

Ляхавічы р.в.            1       1

Маларыта р.в.          1       1

Пінск  гор.                7       7

Пружаны р.в.           5       4

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     51      52

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            17     18

Віцебск РВПС           1      1

Верхнедзвінск р.в.    4      4

Глыбокае р.в.            7      7

Гарадок р.в.              —       —

Докшыцы р.в.           3      2

Дуброўна р.в.           1      —

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     17     17

Орша гор.                 5      5

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             6       6

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               2       2

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  6       6

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    80      79

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             3       4

Барысаў гор.            4       4

Вілейка гор.              2      2

Валожын гор.           6     23

Дзяржынск р.в.        7      6

Клецк р.в.                 4       4

Крупкі р.в.               3       2

Капыль р.в.             22    20

Лагойск                     5       4

Любань р.в.              1       1

Менск гор.           189    192

Менск РВПС          11     11

Маладзечна гор.      9       9

Мядзель р.в.            2      1

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.             30     33

Смалявічы р.в.        2       2

Слуцк гор.               5       5

 

Салігорск гор.          5       4

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            4       4

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             2       1

Усяго:                   321    337

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          2      3

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —       —

Гомель гор.             17     17

Добруш р.в.              2      2

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       13      6

Жлобін гор.               —      —

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               2       2

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     47      41

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                1       1

Ваўкавыск гор.         4       4

Воранава р.в.          18     18

Гародня гор.           36     36

Гародня РВПС        14     14

Дзятлава р.в.           15     18

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       3       2

Карэлічы р.в.          16     16

Масты р.в.                2       2

Наваградак гор.      21     21

Астравец р.в.            2       2

Ашмяны р.в.             3       4

Смаргонь гор.           6      6

Слонім гор.              31     29

Свіслач р.в.               3       3

Шчучын р.в.             3       3

Ліда                          44     51

Усяго:                    223   231

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  2      1

Горкі гор.                  2      2

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2       2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            1       1

Магілёў гор.            17    20

Асіповічы гор.        10     11

Слаўгарад р.в.          1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             3       3

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                1       2

Усяго                       42     46

Усяго на краіне:  764   786

 

Наша слова — штодзень

nslowa.by

Email:

info@nslowa.by

 

З пачатку кастрычніка ў штатным рэжыме працуе новы (цяпер асноўны) сайт газеты “Наша слова” — “Наша слова — штодзень” (nslowa.by). Такім чынам электронная вер-сія газеты “Наша слова” — гэта штодзённае выданне з выхад-нымі ў суботу і нядзелю.

Стары сайт”Нашага слова” naszaslowa.by працяг-вае працу. Ён будзе выконваць функцыі электроннага архіва газеты “Наша слова” і іншых выданняў, а таксама асвятляць дзейнасць ТБМ на Лідчыне.

Цяпер можна дасылаць інфармацыю не толькі для дру-ку ў газеце “Наша слова” на паперы, але і асобна для раз-мяшчэння толькі на сайце.

Электроння пошта сай-та: info@nslowa.by.

Сайт гатовы да су-працоўніцтва з групамі ТБМ у сацыяльных сетках. Ужо ар-ганізавана такое супрацоўні-цтва з Гарадзенскам групай ТБМ у фэйсбуку.

Сайт зацікаўлены ў размяшчэнні платнай рэкламы. Таму, шаноўныя чытачы, кож-ны з вас можа стаць “рэклам-ным агентам для ТБМ”, калі вы зможаце знайсці прадпры-емствы, установы, прыватных асоб, якія захацелі б размясціць сваю рэклкаму на нашым сай-це.

Аднак, на сёння існа-ванне сайта газеты магчымае датуль, пакуль існуе сама га-зета. Многія арганізацыі ТБМ гэта разумеюць і працуюць над павелічэннем падпіскі.

На 7 асобнікаў вырасла за месяц падпіскаў Лідзе, на 3 — у Нясвіжы, Дзятлаве, Менску, Магілёве, на 1 асобнік павялі-чылася падпіска ў Баранавічах, Берасці, Віцебску, Буда-Каша-лёве, Ашмянах, Асіповічах, Шклове. Але ж у нас не толькі ў гэтых гарадах і раёнах баявыя і дзейныя арганізацыі, ёсць і ў іншых, ды на падпіску яны ча-мусьці не звяртаюць увагі.

Спадзяёмся, што ў блі-жэйшы час клопат пра пад-піску будзе ўсё-такі пачуты сябрамі ТБМ, якіх у нас  больш за сем тысяч.

Станіслаў Суднік.

230 гадоў з дня нараджэння

Івана Насовіча

Іван Іванавіч НАСО-ВІЧ (7 кастрычніка 1788, в. Гразівец, цяпер Чавускі раён —  6 жніўня 1877) — беларускі мовазнавец-лексікограф, фа-лькларыст і этнограф.

Скончыў Магілёўскую гімназію і духоўную семіна-рыю (1812). Працаваў выклад-чыкам, інспектарам Аршанска-га, выкладчыкам, рэктарам Мсціслаўскага духоўных ву-чылішчаў (1813-1822), загад-чыкам, наглядчыкам, выклад-чыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага і Свянцян-скага дваранскіх вучылішчаў (1822-1843). У 1843 выйшаў у адстаўку, пераехаў у Мсціслаў і заняўся навуковай працай.

Шмат падарожнічаў па Паўночна-Заходнім краі. Су-працоўнічаў з Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пе-цярбургскай АН, Археагра-фічнай камісіяй, Аддзяленнем этнаграфіі Рускага геаграфіч-нага таварыства. Па ix прапа-нове склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы «Ал-фавітны паказальнік старажыт-ных беларускіх слоў, выбра-ных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» (Ува-раўская прэмія, 1865, рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу), дзе ра-стлумачаны каля 13 тыс. слоў. Асноўная навуковая праца І. І. Насовіча тлумачальна-пера-кладны «Слоўнік беларускай гаворкі» (1870, Дзямідаўская прэмія, 1865), у які ўвайшло больш за 30 тыс. слоў, запі-саных аўтарам у Магілёўскай, Віцебскай, Менскай і Гарадзен-скай губернях, а таксама выб-раных з вуснай народнай твор-часці, старабеларускіх пісьмо-вых помнікаў; усе значэнні слоў і словазлучэнняў раскрыва-юцца аўтарскімі тлумачэннямі з дакладнымі рускімі эквіва-лентамі і цытатамі з дыялект-най, фальклорнай ці агульналі-таратурнай мовы, часам даецца этымалогія слоў…

Вікіпедыя.

 

130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Язэп Нарцызавіч ДРАЗДОВІЧ (13 кастрычніка 1888, засценак Пунькі Дзісненскі павет, Віленская губерня, (цяпер Глыбоцкі раён) — 15 верасня 1954, Падсвілле; Псеўданімы: Я. Нарцызаў) — беларускі мастак, скульптар, эт-нограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У два гады застаўся без бацькі, яго і пяцёра братоў выхоўвала маці Юзэфа, неўзабаве сям’я засталася без зямлі і дома. Сям’я мусіла часта мяняць месцы жыхарства, арандуючы чу-жую зямлю. Язэп Драздовіч пачаў вучобу ў прыватнай настаўніцы, пасля адвучыўся ў Дзі-сенскай гімназіі, а ў 1906 годзе пераехаў у Вільню, дзе паступіў у мастацкую школу вядо-мага расійскага жывапісца Івана Трутнева, якую скончыў у 1908 годзе.

Творчае станаўленне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду беларускага нацыянальнага адраджэння.

У 1910 годзе прызваны на службу ў расійскае войска. У 1917 годзе, пасля сямі гадоў службы, Язэп Драздовіч вяртаецца дамоў.

У 1919 годзе, пасля стварэння БССР, Драздовіч пераехаў у Менск. Пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага дагавора Язэп Драздовіч пакінуў Савецкую Беларусь і вярнуўся на род-ную Дзісеншчыну. У 1924-1926 гадах выкладаў маляванне ў Глыбоцкай польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з Таварыствам беларускай шко-лы. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і ў 1940-1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глыбокім і Лужках.

Вечны вандроўнік памёр на дарозе…

Вкіпедыя.

 

Ангела Эспіноса:

«Мова, якой я хачу прысвяціць жыццё»

На чарговыя панядзе-лкавыя заняткі на курсах  «Мо-ва нанова» вядовец Глеб Ла-бадзенка запрасіў у Менскую кавярню «Грай» іспанскую бе-ларуску Ангелу Эспіносу Руіз.

Незвычайная дзяўчы-на з выразнымі чорнымі вачы-ма і чуйнасцю да паэзіі нарадзі-лася ў Малазе ў Іспаніі ў 1993 годзе. Яна скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профі-лем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу. Вучылася на славянскай філа-логіі ў Гранадскім універсітэце ў 2015 годзе, а зараз з’яўляецца магістранткай на Кафедры бе-ларускай філалогіі Варшаў-скага ўніверсітэта.

Ангела Эспіноса Руіз  — лаўрэат журналісцкай прэміі «Беларусь у фокусе» (2011), фіналістка паэтычнага кон-курсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна 2015 года. У тым самым годзе яна апублікавала зборнік вершаў «Раяль ля мо-ра» ў Менску і электронны зборнік «Памяць пра будучы-ню». Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць» і «Дзея-слоў», у газеце «Наша Ніва».  У 2017 годзе таленавітая паэтка зрабіла пераклад на іспанскую мову вершаў Максіма Багдано-віча. Яна была прынятая ў Са-юз беларускіх пісьменнікаў.

Некалькі гадоў таму Ангела Эспіноса атрымала стыпендыю ад дэпартамента ЗША і на месяц скіравалася на вучобу па міжнародных і ку-льтурных адносінах. Там было шмат выхадцаў з былога СССР, і яна пачула славянскія мовы, сярод якіх гучала і беларус-кая. З ёй разам апы-нуліся добрыя ся-бры з Беларусі, якія пачалі знаёміць яе з беларускай ку-льтурай. Потым Ангела перамагла на журналісцкім конкурсе ў Варша-ве. Калі яе запрасі-лі на ўзнагаро-джанне, яна апы-нулася ў беларус-камоўным асярод-дзі пісьменнікаў, журналістаў, куль-турных дзеячаў. Пачуўшы беларус-кую мову з вуснаў людзей інтэліген-тных і адукаваных, Ангела  адразу за-кахалася ў яе.

— Я вырашыла, што гэта тая мова, якой я хачу прысвя-ціць сваё жыццё! Вершы я па-чала пісаць даволі хутка, таму што мне падабаецца працэс вы-вучэння новай мовы праз паэ-зію. Калі я даходжу да пэўнага ўзроўню, праз некалькі меся-цаў стараюся пісаць лірычныя творы, таму што менавіта паэ-зія дае адчуванне мовы, якога цяжка дасягнуць іншымі шля-хамі. Больш ці менш паспяхова я пішу на розных мовах. Ня-даўна ў Беластоку па просьбе сябра-журналіста я напісала крыху правакацыйны верш…

Наведвальнікі курсаў даволі лёгка здагадаліся, якія вершы Максіма Багдановіча ў перакладзе на беларускую мо-ву прачытала Ангела Эспіноса  з новай кнігі. Прагучалі творы «Зорка Венера», «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі», «Пагоня» і іншыя. Прыклад таленавітай паэткі натхніў удзельнікаў ку-рсаў. У другой частцы занят-каў сваю творчасць прадста-вілі скульптар Ігар Засімовіч і спявак Зміцер Вайцюшкевіч.

Э. Оліна,

фота аўтара.

 

Размаўляеш на роднай са мной, размаўляй без мяне!

 

Называлі мяне тут паэткай, легендай, прарокам.

Ды прарокам бываць немагчыма на роднай зямлі.

Беларускую мову, відаць, цэнім толькі здалёку.

І стагоддзе таму вы яе, сапраўды, прадалі.

Называлі мяне беларусы ледзь не гераіняй,

А на справе я — толькі дзяўчынка, слабая, малая,

І мой голас губляецца, як Хрыстос у пустыні.

Бо я — птушка марская, хварэю, калі прылятаю.

І чакалі не раз ад мяне найчысцейшае мовы,

Быццам камень, балюча, бязлітасна  б’е,

Збудваць мне адной цяжка тое, што знішчана вамі.

Размаўляеш на роднай са мной, размаўляй без мяне!

Колькі ж хопіць мяне, не магу падарыць абяцання.

Колькі вершаў маіх, колькі слоў узляціць угару!

Ды сама я лячу назаўсёды на крылах кахання,

Я смяротная, усё ж, можа, сёння ці заўтра памру!

Не чакайце сябры пазітыўнай чужынскай адзнакі,

І не слоў мілагучных старэйшых братоў,

Не шукайце вы зорку на небе, прычыны ды знакі,

Беларусь будзе жыць, там дзе памяць, дзе дух, дзе любоў!

Ангела Эспіноса Руіз.

 

І яшчэ пра трасянку

Добры дзень!

У газеце ад 3 кастры-чніка прачытала артыкул «Крыху пра трасянку», які да-слаў паважаны Алег Трусаў.

Згодна з яго мерка-ваннямі, бо назіраю спрэс, і ў Менску, і ў вёсцы, у малых га-радах сапраўдную асіміляцыю рускай мовы нашымі людзьмі.

Я чытала пра гэтую з’яву раней, калі сапраўды за-цікавілася філалогіяй, бо  сама пачала пісаць вершы.

У 19-м стагоддзі рускі навуковец з Пецярбургу заці-кавіўся гаворкамі Палесся. Для імперскай Расіі гэта была ўскраіна, на самой справе, зусім іншая культура.

Дык вось, у сваім на-рысе ён піша, што пачуў знаё-мую песню, словы як бы тыя самыя, але вымаўленне было зусім іншае.

Менавіта такую з’яву, падцверджанне тых высноў, я назірала летам, калі ехала ў электрычцы ў Стоўбцы. Наўс-кос ад мяне сядзелі тры чала-векі, знаёмыя між сабой. Дзве жанчыны і мужчына. Адна з жанчын — дзябёлая, рухавая, з добрым гумарам і моцным го-ласам. Другая — субтыльная, ціхая; размаўляла на рускай мове. (Яна так лічыла.) А му-жчына крыху падтрымліваў размову.

Дзве гадзіны я была сведкам цудоўнай асіміляцыі рускай мовы нашымі людзьмі! Дзябёлая жанчына была такой, якая яна ёсць, яна не сачыла, як на яе глядзяць, ці што ска-жуць. Гутарка яе была свой-скай, добразычлівай, з добрым гумарам — вельмі выразная трасянка. І, не пабаюся ска-заць, гэта гучала  па-нашаму!

Яе суразмоўцы гава-рылі як бы на рускай мове. А на самой справе амаль усе ка-рыстаюцца рускай мовай, але пры гэтым іх вымаўленне за-стаецца свойскім, людзі не мя-няюць артыкуляцыйныя рухі. Мала хто ведае, што беларус-кая мова месціцца на кончыку языка. Наша дзеканне і цеканне — прыродныя адкрытыя гукі. Яны ўласцівыя нам. Гучанне рускіх слоў сыходзіць у глы-біню рота. Руская мова — глы-бокая і касмічная. Але, пава-жаючы суседзяў, варта бераг-чы сваё. Мы — іншыя, мы -бе-ларусы. І, спадзяюся, дарасцем да асэнсавання нашага сімвалу — чысціні бел-чырвона-белага колеру. Бо нават назоў наш ут-рымлівае гэту чысціню.

Дасылаю верш

 

Заклік

Белая, белая, белая,

стань жа, нарэшце,

ты смелаю

і раскажы аб любові,

аб мірнае працы, спакоі.

Вернаю памяці продкаў

стань ты, нарэшце, аднойчы.

Іх разляцелася многа,

кожны знайшоў дзесь дарогу,

долі сваёй не пярэчыў,

зваўся ліцвінам, дарэчы

Хтосьці русінам назваўся,

і працаваць пастараўся.

Жыццямі іх кіравала

і зберагла ад навалы

памяць — любоў да Радзімы,

іх адчуванне Адзінства,

Еднасці з краем тым родным,

дзе нарадзіўся свабодным,

дзе да грудзей быў

прытулены

і ўзгадаваны матуляю.

Што ж тут цяпер адбываецца?

Дзе тыя сілы хаваюцца?

Хто павядзе за сабою,

клікне: не трэба ўжо бою!

Хопіць і бою, і болю,

хопіць пакутаў, даволі!

Дайце Любові дарогу.

І не судзіце нас строга.

 Ядвіга Рай.

 

Варшаўскіх дзяцей будуць вучыць па-беларуску

20 кастрычніка ў Вар-шаве пачынаюцца заняткі ў Пункце вывучэння беларус-кай мовы. Ён дзейнічае ўжо другі год запар, а з’явіўся па ініцыятыве бацькоў, якія хо-чуць навучыць сваіх дзяцей ро-днай мове. Прычым беларуская родная як для карэнных жыха-роў Польшчы, так і для тых, хто пераехаў з Беларусі жыць у Варшаву.

Пункт вывучэння бе-ларускай мовы адкрыўся ў 2017 годзе пры варшаўскай па-чатковай школе № 395 імя рот-містра Вітольда Пілецкага, якая знаходзіцца на вул. Сера-коўскага, 9, каля станцыі метро «Двожац Віленьскі». Пункт працягвае працу сёлета.

Яанна Стальмашчык:

— Гэта пункт для дзя-цей, якія з’яўляюцца грамадзя-намі Польшчы і ходзяць у вар-шаўскія школы або дзіцячыя садкі, адчуваюць сваю прына-лежнасць да беларускай мен-шасці і хочуць вывучаць род-ную мову. Так трэба разумець гэты Пункт. Гэта не пункт, не школа для дзяцей беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу, як гэта разумее частка бацькоў. Дзяцей у нас няшмат. Летась было тры групы. Была малод-шая і старэйшая дзетсадаўскія групы і школьная група. Кож-ная група налічвала ад трох да пяці чалавек. Сёлета трохі зме-ніцца структура. Прыбудзе некалькі дзяцей. Будзе група дзетсадаўская і дзве школьныя — малодшая і старэйшая. Бо ша-сцігадовыя дзеці сталі сяміга-довымі і перайшлі з дзіцячага сада ў школу. А школьнікі так-сама падраслі і будуць вучыць, апрача мовы, яшчэ і гісторыю, і культуру Беларусі.

Жыхарка Варшавы Ганна Чаравацкая невыпад-кова прывяла дзвюх дачок у Пункт вывучэння беларускай мовы. Яе сям’я паходзіць з-пад Гайнаўкі на Падляшшы, пра-бабка са Слоніма, а ў дзеда ў ваенным білеце была ўпісана беларуская нацыянальнасць.

Некаторыя бацькі прыводзяць сваіх дзяцей у пункт вывучэння беларускай мовы і адначасова з’яўляюцца настаўнікамі. Як Ганна Плаш-чынская, якая выкладае бела-рускую мову і літаратуру дзе-ткам ва ўзросце 3-4 гадоў. Яе сыну чатыры гады, і ён таксама вучыцца ў Пункце.

Вядомы ў Варшаве прысяжны перакладчык з бе-ларускай мовы Марыя Луцэ-віч-Напалкава прывяла ў Пункт вывучэння мовы дваіх дзяцей, якія ўжо добра вало-даюць мовай, бо гавораць на ёй дома.

З’яўленне пункта вы-вучэння беларускай мовы ста-ла магчымым дзякуючы нама-ганням жыхаркі Варшавы Ка-раліны Лукашэвіч, выпускні-цы кафедры беларусістыкі Ва-ршаўскага ўніверсітэта. Яна працуе ў Міністэрстве нацыя-нальнай адукацыі Польшчы і расказала, што такія пункты створаны ў сталіцы Польшчы і для некаторых іншых нацыя-нальных меншасцей: армян, немцаў і ўкраінцаў.

Пункт вывучэння бе-ларускай мовы шукае выкла-дчыкаў беларускай мовы, якія маюць педагагічную адука-цыю. Заробак абяцаюць, пра-ўда, невялікі. Ахвочыя могуць звяртацца непасрэдна да ды-рэктара школы або да ініцы-ятыўнай групы Пункта па эле-ктроннай пошце: sadok. warszawa@gmail.com.

Віктар Корбут.

 

Доктар Скот Кэрал сведчыць пра даставернасць Бібліі

Працягваецца захап-ляльная сесія для ўсёй краіны па знаёмстве з гісторыяй ства-рэння і распаўсюджвання са-май уплывовай кнігі чалавец-тва.

На выставе «Беларусь і Біблія» ў музеі кнігі Нацы-янальнай бібліятэкі кожны дзень ветліва сустракае групы наведвальнікаў археолаг і гіс-торык Скот Кэрал з Мічыгана. На выставу прыязджаюць сту-дэнты семінарый з выкладчы-камі, вучні сярэдніх і нядзель-ных школ, прыбываюць групы з універсітэтаў і розных уста-ноў краіны, якія з цікавасцю слухаюць аповед арганізатараў выставы і экскурсаводаў-ва-ланцёраў.

Доктар Скот будуе свой аповед так, каб госці вы-ставы на матэрыяле старажыт-ных крыніцаў пераканаліся ў даставернасці Бібліі. Эксперт высокага ўзроўню на працягу дзесяцігоддзяў займаецца вы-вучэннем і ідэнтыфікацыяй ру-капісаў. Да яго звяртаюцца прадстаўнікі музеяў і прыват-ных калекцый з мэтай даціроўкі старажытных скруткаў. Док-тар Скот быў дырэктарам Ва-шынгтонскага музея Бібліі, які валодае 55 000 экспанатаў. Ён праводзіў раскопкі ў Егіпце, Ізраілі.

У час раскопак у Егіп-це ён знаходзіў каштоўныя да-кументы сярод папірусаў, якія там выкарыстоўвалі, каб зра-біць пасмяротную маску для фараонаў. На папірусах зна-ходзіліся запісы Святога Пі-сьма.

Папірус Нэша, прад-стаўлены ў экспазіцыі, быў зно-йдзены ў горадзе Эль-Фаюм і адносіцца да II стагоддзя да н.э. і захоўвае 10 прыказанняў і малітву «Шэма?»/»Шма Ізра-эль» («Слухай, Ізраіль») Папі-рус паказвае, што пісцы былі зацікаўлены ў захаванні і ў вывучэнні самых важных уры-ўкаў Бібліі.

Габрэі ў перыяд рас-сеяння па свеце распаўсюдж-валі Святое Пісьмо ў розных краінах, куды яны траплялі. Захаваліся скруткі Торы, пера-пісаныя ў Кітаі, Індыі, Емене. Доктар Скот дэманструе гэтыя скруткі і распавядае пра іх.

Вядомы археолаг дэ-манструе наведвальнікам най-каштоўнейшыя знаходкі I, II і III стагоддзяў нашай эры. Ся-род экспанатаў ёсць папірус на грэцкай мове, знойдзены ў Егі-пце, які датуецца 125-140 г. н. э. і захоўвае ўрыўкі з Евангелля паводле Яна. Гэта сведчыць пра тое, што Евангелле распаўсю-джвалася па Блізкім Усходзе і спіс яго патрапіў у Егіпет. Іншы папірус, датаваны паміж 125-175 годам ўтрымлівае ўрыўкі паслання апостала Паўла да карынцянаў.

Паступова археолаг пераходзіць да другой часткі экспазіцыі — друкаваных Біблій  з усяго свету, якія пачалі з’яў-ляцца пасля вынаходжання друкарскага станка Іаанам Гу-тэнбергам у 1448-1455 гадах. У выніку гэтага Біблія стала даступанай простым людзям,  усё больш людзей змагло на-вучыцца чытаць, павысіць сваю адукаванасць і заняць больш высокае месца ў гра-мадстве.

Добразычлівы  і  ўсме-шлівы доктар Скот не стамля-ючыся дэманструе Бібліі на на-цыянальных мовах: нямецкай, англійскай, паказвае Палігло-ты — шматмоўныя Бібліі на 9 мовах вялікага памеру. Пра Біблію Францішка Скарыны распавядаюць гісторыкі і ва-ланцёры.

Доктар Скот і яго жо-нка Дэніс жывуць у маляўні-чым штаце Мічыган у горадзе Гранд Хэйвен, паблізу ад вялі-кага возера Мічыган. Ланшафт разнастайны ўзгоркамі, пясча-нымі дзюнамі.  У  сям’і Кэралаў чацвёра дзяцей: сыны Бенджа-мен і Кэмрын, дочкі — прыга-жуня Джой  і атлетычная Эн.

— У нашым горадзе шмат моцных хрысціянскіх сем’яў, — кажа місіс Дэніс. — Майму мужу часта прыносяць старажытныя дакументы для ідэнтыфікавання, і ён гэтым з цікавасцю займаецца!

На выставе «Беларусь і Біблія» сярод вялікай каман-ды арганізатараў  з экспанатамі знаёміць сям’я Слайфаў: Джон і Энджал з Тэхаса. У іх — тры сыны і тры дачкі. На радзіме яны праводзяць падобныя ле-кцыі  ў музеях, шмат вандру-юць па краіне.

Джон Слайф распавёў драматычную гісторыю пера-кладу Бібліі на англійскую мо-ву. Гэтай працай займаўся Уільям Ціндэйл ў 20-х гадах ХVI-га стагоддзя. Але ў той час пераклад на нацыянальныя мо-вы не падтрымліваўся афіцый-нымі коламі, і Уільям Ціндэйл быў спалены на вогнішчы як ерэтык. Яго працу па перакла-дзе Новага Запавету працяг-нуў Майз Кавердэйл.

У межах дзейнасці міжнароднай выставы «Бела-русь і Біблія»   у канцы верасня адбылася сустрэча з вядомым амерыканскім пратэстанцкім прапаведнікам, філантропам і прадпрымальнікам Джошам Макдаўэлам, аўтарам шматлі-кіх кніг.  Ён нарадзіўся ў штаце Мічыган у сям’і фермераў у 1939 годзе. Пасля акрыцця «жа-лезнай заслоны» яго кніга  «Не проста цясляр» пра жыццё Ісу-са Хрыста была адной з най-больш распаўсюджаных у бе-ларускіх пратэстанцкіх цэрк-вах. Ён — бацька чатырох дзя-цей.

Джош Макдаўэл на-ведаў з лекцыямі 137 краін све-ту і прыбыў  у Беларусь ужо ў сёмы раз. Падчас лекцыі ён прадэманстраваў рарытэты са сваёй прыватнай калекцыі — скрутак Торы, якому каля 600 гадоў, Таджы — кнігі тэкстаў Бібліі, перапісаныя ў Емене каля 500 гадоў таму.

Энергічны, бадзёры і кантактны містар Джош паціс-нуў кожнаму наведвальніку лекцыі руку. Яго аповед пера-канаў гасцей выставы, што да Святога Пісьма трэба ставіцца беражліва.

— Калі я вучыўся ў ка-леджы, то быў раз’юшаны на Бога і царкву і вырашыў, што абвергну «хрысціянскія мі-фы»! — засведчыў Джош Мак-даўэл. — Але выйшла якраз на-адварот. Праз сяброў у студэн-цкім гуртку я стаў хрысціяні-нам. Далей я паставіў сваёй мэтай пацвердзіць гістарычн-ую даставернасць старадаўніх біблійных скруткаў. Першы раз я звярнуўся з просьбай да Госпада, каб ён дазволіў мне авалодаць артэфактамі, праз якія я б мог давесці усім, што Святое Пісьмо праўдзівае і дзейснае.

Зараз мой дом выгля-дае як сапраўдны музей, у якім захоўваюцца старадаўнія ма-нускрыпты. Самай каштоўнай для мяне з’яўляецца Біблія ся-м’і Макдаўэлаў, якой  некалькі соцен гадоў, -сказаў Джош Макдаўэл.

Прапаведнік і пісьмен-нік распавёў пра гісторыю га-брэйскіх манускрыптаў, якія знайшлі на мяжы Германіі і По-льшчы, і якім каля 600 гадоў. Скрутак Торы быў перапісаны ў беднай вёсцы. Да яго ставіліся як да вялікай святыні.

У межах дзейнасці вы-ставы «Беларусь і Біблія» ў Нацыянальнай бібліятэцы з лекцыяй «Біблія і навука» вы-ступіў Нобелеўскі лаўрэат з ЗША Кенэт Брокман, спецыя-ліст па ядзернай фізіцы, які атрымаў  прэмію  за «меры па прадухіленні выкарыстання атамнай энергіі ў ваенных мэ-тах». Гэты высокі моцны ча-лавек  ужо 8 раз прыязджаў на Беларусь з лекцыямі, сустра-каўся са студэнтамі і з выкла-дчыкамі Гомельскага меды-цынскага ўніверсітэта, гана-ровым доктарам якога ён з’яў-ляецца. Кенэт Брокман — бацька 3 дзяцей і 8 унукаў.

26 верасня міжна-родны круглы стол «Беларусь і Біблія» адбыўся ў Нацыяна-льнай бібліятэцы Беларусі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі «Групы даследвання рукапі-саў» ( ЗША), вядомыя даслед-чыкі кніжнай культуры і літа-ратуры, спецыялісты ў галіне багаслоўя, спецыялісты з Нацы-янальнай Акадэміі навук, вы-кладчыкі і студэнты розных на-вучальных установаў краіны, сябры грамадскіх арганізацый, праваслаўны святар і пастар пратэстанцкай царквы.

З паведамленнямі вы-ступілі кандыдат культура-логіі Алесь Суша, прафесар Людміла Іванова, старшыня міжканфесіянальнага Біблій-нага таварыства Рэспублікі Бе-ларусь Аляксандр Іванавіч Фі-рысюк, доктар Оксфардскага Цэнтра  місіянерскіх даслед-ванняў Брус Андэрсан, доктар сакральнага багаслоўя Ірына Дубянецкая, пастар Антоній Бокун і святар Алег Голубеў.

— Мы вывучаем Біблію, паглыбляем свае веды ў рамках тэалагічных дысцыплін, і ста-раемся  данесці Слова Божае ў паўсядзённым служэнні і ў по-быце, — адзначыў пратаіерэй Алег Голубеў.

Дыскусія закранула  пытанні ўплыву Бібліі на ку-льтуру і філасофскую думку Беларусі, распаўсюджванне Бібліі на тэрыторыі нашай кра-іны і прысутнасць яе  ў сучас-най культурнай прасторы кра-іны.

Госці кругла стала са-рдэчна падзякавалі доктару Скоту Кэралу  і спадару Аляк-сандру Сушу за арганізацыю ўнікальнай выставы «Біблія і Беларусь», якая стала яркай па-дзеяй грамадскага і культур-нага жыцця. Выстава стала вы-датнай пляцоўкай для правя-дзення лекцый па гісторыі стварэння і распаўсюду Свя-тога Пісьма і змястоўных інтэ-лектуальных дыскусій. Вы-стаўка працягне  дзейнасць да 21 кастрычніка.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Міжнародны круг-лы стол «Беларусь і Біблія»; 2. Доктар Скот Кэрал, ксёндз Сяргей Бараўнёў і група шко-льнікаў; 3. Джон і Энджал Слайф.

 

Сымон Барыс

Слоўнік асабовых імёнаў: крок уперад, а два назад

За апошнія гады надру-кавана некалькі слоўнікаў ула-сных імён. Хоць некаторыя з іх вельмі падобныя, але маюць свае адрозненні. У мінулым го-дзе выдавецтвам «Народная асвета» выдадзены «Слоўнік асабовых уласных імён» Ула-дзіслава Завальнюка і Валян-ціны Раманцэвіч. Выдадзены ён у цвёрдай вокладцы вялікім накладам 1500 штук. На кнізе пазначана, што надрукаваны пад агульнай рэдакцыяй члена-карэспандэнта НАН Беларусі А. А. Лукашанца. Рэцэнзенты гэтай кнігі — доктар філала-гічных навук Г. М. Мезенка і кандыдат філалагічных навук А. К. Усціновіч.

Шаноўны Аляксандр Лукашанец, доктар філалагіч-ных навук, у прадмове да слоў-ніка піша: «Уласныя імёны з’яўляюцца істотнай састаў-ной часткай слоўнікавага складу любой мовы, вызнача-юць яе нацыянальную спецыфі-ку. Асабовыя ўласныя імёны ўваходзяць у нацыянальны лек-сікон беларускай мовы. Аднак істотна адрозніваюцца ад агульных найменняў як па сваім складзе і асаблівасцях гістарычнага фарміравання, так і па складзе сваёй функцы-янальнай ролі». Вельмі слушна сказана. На с. 4 наступная фра-за нават вылучана чорным шрыфтам: «Таму вельмі важна і неабходна ведаць асаблівасці свайго нацыянальнага іменні-ка і карэктна яго выкары-стоўваць у сучаснай іменасло-ўнай практыцы». Гэтым ска-зам А. Лукашанец дае накіру-нак на нашы нацыянальныя імёны ў гэтым слоўніку. Прасо-чым, на што зрабілі ўпор скла-дальнікі такога паважанага сло-ўніка, на які Міністэрства інфа-рмацыі Рэспублікі Беларусь дало заказ і аказала фінансавую падтрымку, што вельмі рэдка бывае.

У прадмове таксама адзначаецца, што ён мае нар-матыўны характар і прапану-ецца для практычнага прымя-нення. А я хацеў бы вылучыць яго і ў тым, што ён носіць ін-тэрнацыянальны характар. Тут ёсць усе вядомыя імёны, ак-рамя японскіх, кітайскіх, ка-рэйскіх ды якуцкіх.

Адразу даю гэтай кнізе станоўчую адзнаку: выданне «Слоўніка асабовых уласных імён» У. Завальнюка, В. Раман-цэвіч — важная падзея ў гісто-рыі культуры Беларусі 2017 года.

Слоўнік складаецца з прадмовы, трох раздзелаў: Бе-ларуска-рускі слоўнік імён, Каляндар імён, Паходжанне і значэнне ўласных асабовых імён. Затым у кнізе надрука-ваны «Дадатак», у якім даюцца скланенні ўласных асабовых імён, імён па бацьку і про-звішчаў на беларускай і рускай мовах. На мой погляд, гэты «Дадатак» —  самае каштоўнае ў гэтай кнізе і больш неабходнае ў школе і па-за школай для вы-карыстання.

Кніга напісана на грун-тоўнай аснове, улічаны папя-рэднія беларускія і рускія на-вуковыя слоўнікі імён. Для складання слоўніка выкары-станы біблейскія, кананічныя рымска-каталіцкія, кананічныя грэка-праваслаўныя, старасла-вянскія і савецка-рэвалюцый-ныя імёны. Што датычыцца ўніяцкіх беларускіх імён, дык пра іх не ўзгадваецца, а імёны Васіль, Генадзь, Анатоль, Пр-акоп, Якуб, Язэп, Яўген назва-ны народнымі, «якія таксама маюць статус пашпартных (да-кументальных)» (с.5). Аднак шмат беларускіх імён народных ёсць і сярод нарматыўных і ся-род размоўных. І на мой по-гляд, большасць з іх аднесены да размоўных. І зроблена гэта ў каньюктурных палітычных мэтах, бо нідзе нават не згадва-ецца, што існуюць адмысловыя беларускія імёны. І тут лагічна паставіць пытанне складальні-кам слоўніка: Чаму немцы, па-лякі, чэхі, літоўцы, латышы, фі-ны маюць нацыянальныя імё-ны, а беларусы іх не маюць? Можа іх і зусім няма? Аказва-ецца, што яны ёсць, але ў гэтай кнізе яны аніяк не вылучаны. А таму і ўся літаратура пра беларускія імёны тут не выка-рыстана і не даецца ў спісе лі-таратуры і зроблена гэта наў-мысна. І хай не думаюць скла-дальнікі слоўніка, што я за гэта маю на іх крыўду. Зусім не. Я хачу Вас зразумець. У іншы час Вы напісалі б інакш. Нават не сумняваюся. І тады не трапілі ў слоўнік надуманыя рэвалю-цыйныя імёны 1920-1930 -х гадоў. А іх тут вельмі шмат. На-заву іх. Мужчынскія імёны: Акцябрын, Вілен, Кім, Марк-лен, Марлен, Мартэн, Мэлк,  Рэўдзіт, Рэўпуць, Рэўмір, Тра-ктар, Уладзілен, Уладлен. Жа-ночыя рэвалюцыйныя імёны:  Акцябрына, Барыкада, Віляні-на, Вілена, Воля, Змычка, Зме-на, Свабода, Сталіна, Наяб-рына, Леніяна, Іскра, Інтэрна,  Уладлена, Уладзілена,  Нінель, Вілора, Красарма, Рэўміра, Марсельеза, Трактарына, Юнарма, Юнаўлада. Чаму яны тут даюцца на роўных правах з біблейскімі? Для чаго? Адказ прыходзіць сам сабой: для вы-карыстання, бо мы яшчэ не адышлі ад Кастрычніцкай рэ-валюцыі. Ні ў Польшчы, ні ў Літве і нават на Украіне так бы іх не надрукавалі, а ў нас, калі ласка.  Зразумела, пра іх трэба было сказаць, як гэта зрабіў у прадмове А. Лукашанец, але не даваць як нарматыўныя па ўсёй кнізе. У той жа час папуляр-ныя беларускія імёны: Міхась, Кастусь, Вінцэсь і іншыя паз-начаны, як размоўныя. А таму, каб запісаць гэтыя імёны ў да-кументы, трэба пазмагацца з чыноўнікамі ЗАГСа або паш-партнага стала, альбо даць ха-бар. А вось жа  імя Сталіна альбо імя Трактар запішуць без праблем. У Слоўніку яны даюцца як нарматыўныя. І та-кім чынам невядома, дзе мы жывём: у БССР ці ў Рэспуб-ліцы Беларусь?

Станоўчым трэба пры-знаць, што ў слоўніку вельмі шмат стараславянскіх імёнаў, якія раней ніколі не прызнава-ліся царквой: Баян, Браніслаў, Святаслаў, Мечыслаў, Часлаў, Яраслаў, Святлана, Вайслава, Надзея, Воля, Любаміра, Лю-бава, Міраслава і іншыя. Да-юцца тут імёны багоў Стара-жытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, але апускаюцца імёны славянскіх багоў, апрача Лады. Сапраўды, некаторыя з іх не зусім стасуюцца сюды.

А цяпер пра беларус-кія імёны. Падабаюцца яны У. Завальнюку і В. Раманцэвіч ці не, але яны існуюць, хоць яны робяць выгляд, што іх не заўва-жаюць. Зразумела, некаторыя з іх нагадваюць рускія альбо польскія імёны, але шмат такіх, якія маюць адмысловыя бела-рускія формы. У слоўнік тра-пілі беларускія жаночыя імёны, якія маюць суфікс -ін (Каралі-на, Паўліна, Міхаліна, Піліпі-на). Беларускія некаторыя  імёны заканчваюцца на суфікс -сь. Тут заўважаецца ўплыў літоўскай мовы на беларус-кую. Літоўскія імёны мужчын заканчываюцца на суфікс —ас: напрыклад, Віктарас, Вітаў-тас, Леанардас, Мікалас. У Беларусі шмат славутых асоб мелі афіцыйнае імя Міхась, якое стала друкавалася ў навуковай і мастацкай літаратуры. Наза-ву  вядомых асоб з гэтым імем: Лынькоў, Клімковіч, Машара, Зарэцкі, Раманюк, Тычына, Ткачоў, Скобла, Чарняўскі, Шавыркін. Усім вядома імя Кастусь, якое маюць паўстанец Каліноўскі і паэт Цвірка, але яно таксама аднесена да раз-моўных. Жаночыя імёны, якія заканчваюцца на -ся (Вінцэся, Кастуся, Стася) таксама адне-сены да размоўных  Яшчэ гор-шае стаўленне складальнікаў паважанага слоўніка да імён Змітра і Жыгімонт. Іх проста нават няма ў кнізе, хоць у слоў-ніку даюццца зусім-зусім рэд-кія імёны, якія аніякага дачы-нення не маюць да беларускага народа: Фаба, Церамінфа, Іаад, Зарвіл і іншыя. Замест беларускага Змітра даецца праваслаўнае рускае Дзміт-рый і размоўнае Зміцер. Імя Жыгімонт адсутнічае зусім, хоць у беларускіх энцыкла-педыях вялікія князі літоўскія называны гэтым імем. Замест гэтага імені даецца польскае Сігізмунд, якое запісана так і ў  рускай мове. А вось імя Сы-мон прызналі, бо яно ёсць і ў палякаў-католікаў, а імёнаў Міхась, Змітра, Зыдор, Жыгі-монт, Лёля і Самось няма, бо яны беларускія народныя. Да-рэчы, у папярэдніх слоўніках імя Сымон прызнавалася то-лькі як размоўнае. Атрымоў-ваецца, складальнікі слоўніка зрабілі адзін крок уперад, а два назад, каб апынуцца ў савецкім часе. Беларускія імёны іх зусім не цікавяць, а таму яны аніяк не вылучаюцца. Нават А. Лу-кашанец у прадмове да слоў-ніка не называе іх беларускімі, а народнымі (гл. с. 5, вось такая падстрахоўка ад усяго нацы-янальнага).

 

СЫРАКОМЛЯ Ў НЯСВІЖЫ

О Багародзіца, Ты праз сталецці

У міласэрнасці не змружыш вочы

На варце ў браме, каб Твае ўсе дзеці

Тут чуліся ў бяспецы ўдзень і ўночы.

Пільнуй святыні, дзе Твой сын салодкі

Бярэ ад нас ахвяры неадменна,

Пільнуй дамы і вежаў шыхт каменны,

Руіны — даўні гарадок Сіроткі.

Уладзіслаў Сыракомля.

«Да Багародзіцы».

 

Павандраваць па Беларусі яму давя-лося шмат, вымушалі на тое сямейныя абста-віны: паэт і краязнавец Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) паходзіў з сям’і аранда-тара. З’явіўся на свет, калі сям’я жыла і гаспа-дарыла ў арандаваным фальварку Смольгаў на Бабруйшчыне (цяпер Любанскі раён). Не-ўзабаве бацькі пераязджаюць у Яськавічы тага-часнага Слуцкага павета (цяпер Салігорскі  раён). Надзеі набыць гэты фальварак ва ўла-снасць не спраўдзіліся — перабраліся ў Кудзі-навічы (Капыльскі раён), затым Мархачоў-шчыну, пасля Залучча на Стаўпеччыне. Апош-нія гады жыў у фальварку Барэйкаўшчына па дарозе з Вільні да Ашмян.

З Нясвіжам лёс звёў яго двойчы: першы раз у 1833-34 гадах, калі хлопчыкам 11-12 гад-коў вучыўся ў павятовай школе пры дамінікан-скім кляштары, другі — у 1840-44 гадах, калі працаваў у радзівілаўскай канцылярыі. Горад і замак тых часоў перажывалі перыяд заняпаду, уяўлялі сабой сумнае відовішча і «мала чым маглі пацешыць». Ды цікаўны падлетак, пасля малады чалавек знаходзіў тут сабе пацеху ў стараннай вучобе (адзнакі меў па большасці прадметаў «надзвычайныя»), вывучэнні класічнай твор-часці, першых літаратурных і краязнаўчых практыкаваннях. Завёў сяброўства з былымі студэнтамі Віленскага ўніверсітэта, удзельнічаў у літаратурных вечарынах.

15 красавіка 1844 года адбылася па-дзея, што вызначыла надалей сямейны лёс паэта: у нясвіжскім касцёле ён вянчаўся з Паўлінай Мітрашэўскай — пляменніцай кіраўніка радзі-вілаўскай канцылярыі. Маладыя з’едуць у За-лучча.  Але праз усё жыццё пранясе Уладзіслаў Сыракомля ўдзячнасць Нясвіжу, любоў да яго. «Пачынае мацней стукаць сэрца: гэта мы ўяз-джаем у дарагое даўнімі ўспамінамі месца», — так напіша ён пра наш горад. І сёння з яго вялікай краязнаўчай працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах», іншых дзённікавых запісаў маем жывое ўяўленне пра тагачасны Нясвіж, выгляд яго ваколіц, адметнасці гарадскога жыцця (на-прыклад, традыцыйны Святаміхальскі кірмаш, што праводзіўся восенню і амаль супадаў па часе з днём нара-джэння паэта).

Сыракомлю з поўным правам мо-жна назваць пачына-льнікам паэтычнага летапісу Нясвіжа. І пачатак гэты быў да-волі значны, бо ўяў-ляў сабой нізку  вер-шаў пад агульнай на-звай «Згадкі Нясві-жа». Ды не проста ве-ршаў, а вершаў-са-нетаў. Апроч цёплага лірычнага пачуцця  ў іх шмат  гістарычных дэталяў, нясвіжа-знаўчых сведчанняў-падказак пра замак, Слуц-кую браму, Альбу, труны Радзівілаў. Завяршаў паэтычны цыкл верш-малітва да Багародзіцы  берагчы Нясвіж — «даўні гарадок Сіроткі».

29 верасня прадстаўнікі культурнай грамадскасці Нясвіжчыны, у пераважнай боль-шасці сябры мясцовай арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны і суполкі палякаў, наву-чэнцы педкаледжа імя Якуба Коласа сабраліся ў Доме польскім, каб ушанаваць 195 гадавіну ад нараджэння Уладзіслава Сыракомлі (яна акурат выпала на апошнюю суботу верасня). Чыталі яго вершы, па-беларуску і па-польску. Разважалі пра вытокі  адданасці нашаму гораду, глыбей спазнавалі жыццёвы лёс «вясковага лірніка», напісалі невялікую дыктоўку з яго «Вандровак… » пад назвай «Тракт да Нясвіжа», выказваліся наконт святкавання 200-годдзя паэта — па-святочнаму радаваліся, што ён быў у нас і ёсць.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

 

Алег Трусаў:

“Гэта толькі пачатак…”

Выканавец абавязкаў рэктара Нацыянальнага ўні-версітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў распавёў, як па-чаліся курсы і прайшлі май-стар-класы пры ўніверсітэце.

Алег Трусаў:

— Паколькі для правя-дзення курсаў ліцэнзаванне не патрэбна, то ўжо 24 верасня адбыліся першыя заняткі. У межах гэтых курсаў таксама прайшлі майстар-класы, на якія запрашаліся не толькі тыя, хто запісаўся на курсы, але і ўсе ахвочыя. Першы такі майстар-клас праводзіў наш знакаміты гісторык і літаратар Уладзімір Арлоў, затым была сустрэча з Андрэем Дынько. Адным сло-вам, працэс ідзе.

РР:

— Першы блін не вый-шаў камяком?

Алег Трусаў:

— Можна толькі пара-давацца таму, што на курсы запісваецца ўсё больш людзей. Напачатку запісалася толькі 7 чалавек, а зараз ужо 15. Паціху людзі прыходзяць, цікавяцца… Мяркую, што гэта толькі па-чатак.

РР:

— З кім пройдуць на-ступныя майстар-класы?

Алег Трусаў:

— Плануецца сустрэча з журналісткай Святланай Ка-лінкінай, але пакуль гэта яшчэ пад пытаннем. Таксама прой-дуць заняткі з музыкантам Андрусём Такіндангам (22 кастрычніка ў 18.00), бардам Эдуардам Акуліным і паэтам Леанідам Дранько-Майсюком (29 кастрычніка ў 18.00). Да-рэчы, будуць і выязныя май-стар-класы. Нас ужо запрасілі ў Наваполацк, Полацк, Ліду, Стоўбцы і Баранавічы. Там абудуцца сустрэчы кіраўні-цтва ўніверсітэта з грамадска-сцю.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё

Рацыя.

 

Новыя лекцыі ў Гістарычнай школе

 

16 (аўторак) і 23 (аўторак) кастрычніка з 17:30 да 19:00 запрашаем на лекцыі і прагляды дакументальных гістарычных стужак з працягам «Гістарычнай школы» начале з Алегам Тру-савым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкаў рэктара «Універсітэта імя Ніла Гілевіча», Ганаровым старшынём ТБМ.

16 кастрычніка Алег Трусаў распавядзе пра «Спадчыну Радзівілаў. Нясвіжскі і Мірскі замкі». Будзе паказаны дакументальны фільм па тэме.

23 кастрычніка адбудзецца лекцыя на тэму «Гістарычны цэнтр Нясвіжа». Будзе паказаны дакументальны фільм па тэме.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13).

Уваход вольны.

«Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны»

«Зялён явар, дубро-ва. Музыка Полаччыны»- прэзентацыя першага му-зычнага альбома фальклор-нага гурта «Варган» прайшла ў Полацку. У яго ўвайшло больш за трыццаць музыч-ных твораў, абрадавыя і па-заабрадавыя песні ды інстру-ментальныя найгрышы. Ім-прэза адбылася ў канцэртнай зале Полацкага калегіюма. Падтрымаць гурт прыехалі фольк-гурт «Рада», Сяржук Доўгушаў, сябры, землякі ды іншыя. Як кажа кіраўнік гурта Вольга Емяльянчык, гэ-ты дыск пабачыў свет дзяку-ючы падтрымцы многіх лю-дзей. За гэта яна ўдзячная ко-жнаму, а асабліва Сяржуку Доўгашаву:

— Як кажуць удзельнікі гурта «Варган», калі б не Сяр-жук Доўгушаў, мы б яшчэ пяць гадоў збіраліся і невядома, ці сабраліся б пісаць дыск. Сяр-гей нам прапанаваў, нас натхніў і фактычна ўсю арганізацый-ную работу па зборы сродкаў, па менеджменту, узяў на сябе, за што мы яму вельмі ўдзяч-ныя. Мы адказвалі за творчы бок працэсу. Падчас канцэрту гучалі і аўтэнтычныя спевы ў выкананні жыхаркі в. Шастова Полацкага раёна Алімпіяды Шчарбаковай. Дзякуючы ёй гурт «Варган» аднавіў вялікую колькасць мясцовых спеваў, частка якіх увайшла ў альбом. Імпрэза скончылася вечарынай традыцыйных беларускіх тан-цаў.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя.

 

Навіны Германіі

Праграма Тыдняў Германіі ў Беларусі

Менск

11./ 15.10 — 19.00.

Культурны цэнтр «Ко-рпус», пр. Машэрава, 9, кор-пус 8.

Вечары нямецкага ка-роткаметражнага кіно «SHORT EXPORT 2018″.

Ужо трынаццаты год запар праграма SHORT EX-PORT дэманструе неверагодна свежыя кароткаметражкі. Пе-ршакласная нямецкая кіна-праграма стала вынікам супра-цоўніцтва AG Kurzfilm, Ger-man Films, Інстытута імя Гётэ ў Ліёне, агенцтва KurzFilm-Agentur у Гамбургу і міжнаро-днага фестывалю кароткамет-ражных фільмаў у Клермон-Феране. SHORT EXPORT 2018 прадстаўляе шэсць адабраных кароткаметражак, якія адлю-строўваюць мастацка-эстэ-тычную і змястоўную разна-стайнасць гэтага жанру ў Гер-маніі. Фільмы гэтага года апа-вядаюць аб нечаканых сустрэ-чах і іх выніках, аб пошуках і знаходках. Цікавае баўленне часу гарантуецца.

11 і 15 кастрычніка у Культцэнтры «Корпус» кінапа-казы будуць прадстаўлены беларускім кінакрытыкам.

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі.

Уваход вольны.

Інстытут імя Гётэ.

 

12.10, пятніца — 19.00.

Галерэя «Арт-Бела-русь», вул. Казлова, 3.

Міжнародны тэатра-льны форум «Тэарт» прад-стаўляе: Марк Ламерт.

Сёлета Інстытут імя Гётэ прэзентуе ў межах Міжна-роднага тэатральнага форуму аднаго з самых знакамітых сцэнографаў сучаснасці — Мар-ка Ламерта. Ён распрацоўваў мастацкае вырашэнне да спек-такляў такіх рэжысёраў, як Хайнер Мюлер, Дзімітэр Го-чэф і Фолькер Шлёндорф. У галерэі «Арт-Беларусь» бу-дуць прадстаўлены фатаграфіі яго сцэнічных работ.

www.teart.by.

Уваход вольны.

 

14.10, нядзеля — 19.00.

Кінатэатр «Ракета», зав. Рабочы, 3 (ст.м. «Прале-тарская»).

Спецыяльны паказ «Кінемо» ў рамках Тыдняў Германіі 2018.

У рамках Тыдняў Гер-маніі 2018 у чатырох гарадах Беларусі адбудуцца спецыяль-ныя паказы шэдэўра Фрыдры-ха Вільгельма Мурнау «Нас-ферату, сімфонія жаху» ў жы-вым музычным суправаджэнні ад Five-storey ensemble. Музы-ку да фільма напісала белару-ская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

 

«Насферату, сімфо-нія жаху», “Nosferatu, eine Symphonie des Grauens”.

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау.

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах.

У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі службоў-ца агенцтва нерухомасці Тома-са Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на не-прыязнасць праваднікоў,  мала-ды чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гас-падара, упыра Насферату…

Першая вольная экра-нізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм «Насферату, сімфонія жаху» па праве лічыц-ца шэдэўрам нямецкага экспрэ-сіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і ас-вятленнем Фрыдрых Віль-гельм Мурнау стварыў чароў-ную і пужлівую атмасферу на-чнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гіс-торыі кіно.

Фільм Мурнау, які нат-хніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэй-каў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага («Насферату, прывід ночы») да Абеля Фер-ары («Кароль Нью-Ёрка» і «Залежнасць» і Эліаса Меры-джа («Цень упыра»), дагэтуль застаецца непахісным пры-кладам жанру «хорар».

 

Five-storey ensemble

Склад: Вольга Падгай-ская (арган), Віталь Эпаў (ду-хавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка).

Ансамбль сучаснай ка-мернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калекты-ву з’яўляюцца кампазітары Во-льга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калек-тыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а так-сама піша музыку да кіно.

 

«Кінемо»

«Кінемо»- адзіны ў Бе-ларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусвет-нага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампа-зітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Аса-цыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Квіткі ў касах кінатэ-атра і на сайце bycard.by.

15.10-15.11 — 10.00-18.00.

Абласная бібліятэка імя Пушкіна, вул. Гікалы, 4.

Выстава «Дакрануц-ца да матэматыкі».

Выстава «Дакрануцца да матэматыкі» прадстаўляе, верагодна, самую абстракт-ную з усіх навук так, што яна становіцца бачнай для пачуц-цяў, і робіць яе зразумелай для ўсіх узроставых груп — так, што для зразумення непатрэбна на-яўнасць адмысловых ведаў.

Наведвальнікам любо-га ўзросту, з любым узроўнем адукацыі прапануецца паэкс-перыментаваць: яны склада-юць пазлы, будуюць масты, ла-маюць галаву падчас гульні ў косткі, назіраюць за катаннем шароў, ствараюць цудоўныя мыльныя скуры — і пры гэтым як бы між іншым займаюцца матэматыкай.

 

Гародня

 

17.10, серада — 19.00.

Кінатэатр «Чырвоная зорка», вул. Сацыялістычная, 4.

«Насферату, сімфо-нія жаху», “Nosferatu, eine Symphonie des Grauens”.

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау.

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах.

 

Five-storey ensemble.

Склад: Вольга Падгай-ская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка)

Ансамбль сучаснай ка-мернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калек-тыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць ас-нову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоў-нічае з тэатральнымі праектамі, а таксама піша музыку да кіно.

 

«Кінемо».

«Кінемо»- адзіны ў Бе-ларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусвет-нага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампа-зітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацы-яцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Уваход вольны.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

Вычытаныя весткі ад-разу разносіў калегам, няраз будзячы іх сярод ночы, каб ху-тчэй нейкай весткай падзяліцца. Кожнае няшчасце сувыгнанцаў жыва яго хвалявала, і адразу ў меру магчымасці стараўся па-радзіць яму, дапамагчы.

 

Пасля прыезду Пяро-ўскага разыгралася смутная драма ў коле выгнанцаў, у адной з малых фартэцаў Арэн-бургскага краю, у Орску203. Быў там прыгавораны ў рабо-чую роту малады Дабкевіч, слабога здароўя, але вялікага гонару. Камендант Недабраво, які не цярпеў палякаў, здзека-ваўся з яго. Аднаго дня, спат-каўшы яго вяртаўшагася з ра-бот, затрымаў, злаяў і закончыў словамі: “Подлы, як увесь твой народ”. Дабкевіч, які ця-рпліва знёс асабістыя абразы. на тыя словы кладзе сякеру, якую нёс з работы, на зямлю, бярэ розгу і б’е ёй палкоўніка, гаворачы: “Мяне можаш ла-яць, але народу майго не смей!”

Дабкевіч аддадзены пад вайсковы суд, быў прыга-вораны да 6000 палак. Пяроў-скі, не могучы скасаваць пры-гавор, зменшыў яго да 1000. На экзекуцыю Зыгмунта пры-везлі ў Арэнбург. Зыгмунт ужыў усе спружыны, каб таму перашкодзіць. Разлічваў і на тое, што лекары выкажуцца, што Дабкевіч не зможа вы-трымаць палак. Дактары былі гатовы выдаць жаданае пасвед-чанне чалавеку бледнаму, шчу-пламу, які, здавалася, адной на-гой стаіць у магіле, але той на запытанне засведчыў, што зда-ровы і пакаранне вытрымае.

Гаварыў потым, што сумленне не дазволіла салгаць, і  верыў, што паколькі не зрабіў нічога кепскага, то тое, што на яго Бог пасылае, вытрымаць можа.

Заставаўся яшчэ адзін сродак выратавання яго, дамо-віцца з салдатамі, ад удараў якіх залежала жыццё або смерць прыгаворанага да палак. Зыг-мунт са звыклай для яго энер-гіяй і запалам заняўся той спра-вай. Таварышы злажыліся на пачастунак для салдатаў, а ён патрафіў да іх так прамовіць, так іх праняць, што прыгава-рылі, што з Дабкоўскім нічога не станецца. Выканалі абяцан-не. Прыгавораны на атрыман-не 1000 палак меў ледзьве нека-лькі чырвоных пясюгоў на пля-чах. Дабкевіч праз некалькі га-доў вярнуўся на Бацькаўш-чыну, а жыццём сваім быў удзячны Зыгмунту, які правёў дні старанняў за яго ацаленне ў гарачкавым стане.

 

У салдацкім жыцці, пераплеценым разумовай пра-цай, гутаркамі з таварышамі па нядолі, навучаннем дзяцей, прайшлі для Зыгмунта найлеп-шыя гады маладосці.

У 1854 годзе, атрымаў-шы падафіцэрскае званне, па ўласным жаданні быў выкліка-ны ў стэп. Некалькі месяцаў на-зад Пяроўскі здабыў каканд-скую цвердзь Ак-Мячэць, за 500 вёрст на ўсход ад Араль-скага мора над Сыр-Дар’ёй. Здабыча гэтая была для Расіі важнай, паколькі злучала яе арэнбургскія ўладанні з сібір-скімі, адкрывала дарогу ў Ін-дыю і называлася Сыр-Дар’ін-скай лініяй. Пастанавілі збуда-ваць некалькі малых фартэцаў над гэтай ракой, а з Ак-Мячэ-ці, пераназванай у форт Пяро-ўскага, зрабіць сапраўдны пункт абароны, які панаваў бы над стэпам.

Для перабудовы фар-тэцы прызначылі інжынера генерала Бурнеўда (Burneaud), капітана сапёраў пад Ватэрлоа, а пасля разгрому Напалеона служыўшага ў расйскім войс-ку. Быў гэта чалавек вялікай шляхетнасці. Зыгмунта пры-значылі пад яго каманду. На працягу некалькіх гадоў, якія правёў над Сыр-Дар’ёй быў ён правай рукой таго шаноўнага старца. Зыгмунт надзіраў за работамі, засноўваў цагельню, а жыццё ў тым новым краі, дзе нібы закладаліся падваліны цы-вілізацыі, займала і прыцягвала агністае ўяўленне выгнанца. Выкарыстоўваныя для работ кіргізы, дзеці прыроды, прас-татой і наіўнасцю сваёй краналі паэтычны і чулы бок яго душы. Зыгмунт хутка стаў іхнім улю-бёнцам. Прывыкшыя да іншага зусім абыходжання з імі маска-лёў, выпрошвалі заўсёды, каб малады паляк ім загадваў і за-робленыя грошы ім выплачваў. Зыгмунт з уласцівай для яго энергіяй узяўся за вывучэнне татарскай мовы; праз хуткі час мог ужо з імі размаўляць. Калі даходзіла да выплат, стараўся заўсёды мець дробныя срэб-ныя грошы, каб кожнаму мог выплаціць у рукі належнае, любімымі дзецьмі стэпу, срэб-нымі манетамі, што іх набольш захапляла. Дзейная натура Зыг-мунта, знайшоўшы там пажы-ву для сябе, пачувалася над Сыр-Дар’ёй больш шчаслівай, чым у Арэнбургу. Кола сута-варышаў палякаў, якіх і там застаў, яшчэ больш скрасіла яму той побыт. І ўмеў знайсці пры тым усім хвілі для наву-чання і развіцця маладога хло-пца, сына расейскага купца, якога там знайшоў (Лёўка Кібе-раў). Была гэта адна з уласціва-сцяў яго істоты, што на мала-дую, дзяціную яшчэ душу, ра-біў асаблівы ўплыў, як бы маг-нетычнай сілай прыцягваў яе да сябе і пад подыхам яго агні-стай і поўнай любові душы, развівалася яна хутка, як квет-ка пад сонца промнем. Мала-дзенькі хлопец прынік да яго ўсім сэрцам і праз некалькі год, ужо пасталеўшы, вёў з ім пера-піску, звяртаючыся па параду, як да бацькі.

Пасля некалькіх меся-цаў Бурнеўд вярнуўся ў Арэн-бург, і Серакоўскі перайшоў пад каманду начальніка Сыр-Дар’інскай лініі, генерала Фі-тынгофа, у той час пасланы ў аддзеле, выпраўленым для па-гоні за какандцамі, якія, не могучы адабраць Ак-Мячэці, нападалі на расейскія табуны, наносячы шкоду ахове, Зыг-мунт ледзь жыццём не папла-ціўся. Было гэта ў студзені, дзень быў цёплы, як часта зда-раецца зімой у тых краях, і неа-бачлівы генерал выбраўся ў дарогу, узяўшы намёт і цёп-лую вопратку толькі для сябе аднаго, а не падумаў ніколькі пра салдат. На трэці дзень ма-роз 25О  застаў лёгка апрануты аддзел сярод голага стэпу. Гро-зная смерць была блізкая, і то-лькі прытомнасць і энергія не-калькіх палякаў, якія па пяць гадоў пражылі ў стэпе і былі абазнаныя з тамтэйшым жыц-цём, выратавалі аддзел.

У той час памёр цар Мікалай. Зыгмунт Серакоўскі па прадстаўленні Бурнеўда і Пяроўскага атрымаў афіцэрскі чын і мог нарэшце пакінуць Арэнбург204.

 

Паводле выказванняў людзей, якія ад 1846 года дзей-нічалі побач з Зыгмунтам Сера-коўскім, ва ўмовах дэмакра-тызацыі асноў жыцця ў Расіі роўна як у коле польскім, так і ў коле расійскім уплыў Зыг-мунта быў невымерны.

Дзейнічаў сам, прані-кнуты пачуццём веры, надзеі і любові, прышчапляў таксама ў паніклыя душы веру ў мэта-васць жыцця, надзею на вызва-ленне ад сіл, якія абцяжарва-юць рух да волі духу і побыту прыгнечаных народаў, любоў і справядлівасць да слабых і прыгнечаных.

Калі Зыгмунта не стала ў 1848 годзе, польскае кола распалася, але найбліжэйшыя да яго калегі, якія гарэлі пачуц-цём любові да Бацькаўшчыны, працавалі далей.

У той час калегі-расей-цы дзяліліся на мірных, паво-дле ідэй, прышчэпленых поль-скім колам, і рэвалюцыйных — праз Герцэна і іншых расейскіх эмігрантаў. Першыя ствара-юць кола людзей добрай волі, дзякуючы якім, г.зн. іхнім ста-ранням, Зыгмунт з Арэнбурга прыбывае ў сталіцу пасля адме-ны жорсткага закона для сасла-ных у салдаты палякаў не да-ваць ім ні адпускоў, ні адстаўкі, пакуль не выслужаць 10 гадоў у званні афіцэра; як таксама пасля адмены адносна ўжо то-лькі Зыгмунта неабходнасці вы-служыць у званні афіцэра два гады на фронце.

Браніслаў Залескі піша пра Зыгмунта: “Дзевяць цяж-кіх гадоў прайшло ад хвілі, калі Серакоўскі ў суправаджэнні жандармаў пакідаў Пецяр-бург. Маладзён, які растачаў у той час перад Арловым і Ду-бэльтам свае паэтычныя ма-ры і маладзенькую веру, вяр-таўся сёння мужчынам, больш сканцэнтраваным ужо ў сабе, які ведаў жыццё з мно-гіх бакоў, але заўсёды роўна па-лымяна любіў Бацькаўшчыну і нават усё чалавецтва. Некаль-кігадовае жыццё ў казармах і вайсковых шэрагах пазнаёміла яго непасрэдна з усімі цяжка-сцямі і горасцямі маскоўскага салдата, паступаючы ў вай-сковую акадэмію205 і маючы праз гэта адкрытую дарогу ў Генеральны штаб, пастанавіў усе свае здольнасці і працу пры-свяціць найперш прынясенню палёгкі тым няшчасным”.

 

Зыгмунт вяртаецца з Арэнбурга з шырокай, вялі-кай, далёка сягаўшай прагра-май не тапіць трона, Расіі і ўла-снай Бацькаўшчыны ў моры крыві, а шляхам разумных рэ-форм ісці да аўтаноміі ў Поль-шчы праз канстытуцыю, пры-нятую ў дзяржаве.

Вырашаў праз уплыў людзей добрай волі, саноўных, высока стаяўшых і яму адданых прыбіраць з установаў нягод-ных кіраўнікоў справамі дзяр-жавы, абсаджаць установы як найадпаведнейшымі, найшля-хетнейшымі для гэтага людзьмі  і такімі атачаць трон, каб пад іх уплывам выйшла ініцыятыва канстытуцыі ад цара, якога ўва-жаў прызнаваць за рэч абавяз-ковую пры наяўным стане рэ-чаў у дзяржаве і ў жыцці лю-дзей, якія яе насялялі. (У той ролі найчыннейшым і найкары-снейшым быў кузін, з Рама-навых князь Сувораў, пры два-ры ў ролі сямейнага дарадцы і княжна Алена Паўлаўна.)

Цытую словы Брані-слава Залескага: “Акалічнасці, здавалася, таму спрыяюць і прынамсі заспакойваюць на-дзеі шляхетнай душы. Царст-ваванне Аляксандра распача-лося абвяшчэннем вялікіх рэ-форм. Прыніжаная ў Крым-скай206 капманіі Расія, хутка адышла ад улюбёнасці, якой агульна была прасякнута, да Мікалая пад уплывам агітацыі расейцаў, якія прыступілі да крытыкі ўсякіх яго рэакцый-ных распараджэнняў, нязгод-ных з поступам ХІХ стагод-дзя. Імператар Аляксандр вы-казвае жаданне рэформ, да-зваляючы нават сялянскую рэ-форму, пра якую прасіла літоў-ская шляхта. Даручае ства-рыць некалькі камісій, якія мелі падрыхтаваць праекты най-разумнейшых рэформ”.

 

У той час пачынаюць змагацца ў Расіі два магутныя ўплывы: Герцана і таксама іншых эміграгнтаў, г.зн. рэва-люцыйны і мірны, шырока прапагандаваны людзьмі доб-рай волі, якія прагнулі ўвя-дзення заходніх інстытуцый, без пралівання крыві, дэмакра-тычна-канстытуцыйна. Абодва тыя бакі заклікалі да неабход-насці рэформ.

Урад прыніжаны Кры-мскай вайной цешыў сваё гра-мадства і замежную думку па-казным лібералізмам. Больш за дзясятак камісій працавала без ніякай сумеснай ідэі, таму іхняя праца не магла прынесці кары-сці без удзелу людзей сапраўд-най добрай волі.

Кожны з мацнейшых розумаў меў абазначаны шлях, ішоў па ім, ствараючы кола, не аглядваючыся, не ўнікаючы ў працу іншых, ішоў па ім з дум-кай зрабіць як найлепей, як найболей і як найхутчэй (народ церпіць). Серакоўскі заняўся праектамі неабходных рэформ і арміяй; Кастамараў, Кавелін і Спасовіч з колам юрыстаў і прафесараў; Панц[ялееў]207 і Бальтазар Каліноўскі — універ-сітэцкая моладзь; Тургенеў, Талстой, Чарнышэўскі208 і шмат іншых выказваюць салі-дарнасць, кепскі ўплыў ураду на ўсё грамадства, уціск народа і да т.п. патрабуюць рэформаў на ўсіх палях. Агрызка меў у сваім уладанні польскую касу, а для дабра Польшчы стаяў на варце раздачы пасад, будзіў пільнасць расійскага грамад-ства, каб не дапускаць людзей старой, знікчэмнелай руціны з мікалаеўскіх часоў, невукаў і хабарнікаў на пасады. Князь Д[аўгарукаў] у жандармерыі сочыць за выкараненнем фаль-шывых даносаў і за бяспекай кола [Канст., Гніокр.? Ферд. Рэз.?209] рэдактар апускаецца да найніжэйшых слаёў, пільнуе, збірае і размяшчае бяздомную дзятву. Пад уплывам Зыгмун-та нават такія “Маскоў[скія] Ведамасці”210 становяцца да паслуг ліберальнага боку і ста-яць на баку паступальнага руху.

На колькі бачыць, ве-даць і зразумець магла, увесь той рух пасоўваўся хутка і з моцным уплывам наперад, за-хопліваючы праменнямі ідучы-мі з Пецярбурга ад класа, які стаіць найвышэй, пачынаючы ад трона ў найбліжэйшым коле, абдымаючы ўсю Расію. Тым ён адрозніваўся ад рэвалюцый-нага, які найперш узрушаў найніжэйшыя слаі, народ. Мір-ная партыя лічыла той рух за небяспечны і шкодны для краю ў выпадку, калі б забракла пе-радавікоў, народ першы паў бы ахвярай.

Цяжкае гэта было за-данне, але нейкі час яно трыу-мфавала, нягледзячы на струк-туры рэвалюцыйна-анархіч-ныя, нігілістычныя, якія зрыва-лі працу, а хутчэй на нейкі час абцяжарвалі яе. Нігілізм пера-шкаджаў роўна як рэвалюцый-най, так і мірнай працы, сеючы асновы поўнага перавароту, за-лівання крывёй, вынішчэння ўсяго грамадства. Калі пыталі-ся, што далей пасля знішчэння? адказвалі: “Няхай з нічога яшчэ раз свет вылунае, няхай стары. згнілы паслужыць за ўгнаенне для прышлага, новага”.

Прыпамінаецца мне хві-ля спаткання Бэрві з маёй ся-м’ёй на караблі, які ішоў Вол-гай у бок Пярмі211. Яго везлі ў Сібір з жонкай (на колькі па-мятаю, княжной Галіцынай212, з якой узяў шлюб у вязніцы) з дачушкай і з малюткім сынком. Мела галаву з коратка астры-жанымі валасамі, апранута бы-ла ў шэрую сукманку, бегала, гушкаючы сынка, па караблі, называючы яго “малым мілым катаржнікам”.

Бэрві, бачачы маці маю і сясцёр у жалобе, з жандар-мамі наблізіўся, прадставіўся і паведаміў ім, што яго вязуць на цяжкія працы ў Сібір. Пры той аказіі гаварыў доўга з запа-лам распавядаючы свае тэо-рыі, у канцы дадаў, што і ён ве-рыць ва ўваскрасенне Расіі па-сля трох дзён.

Першы дзень пануе ў ёй цемра і хаос . Сярод глыбо-кай цемры часу ад часу сла-быя пробліскі святла, але яно служыць толькі для таго, каб аблегчыць паўзучым гадам і дзікім бестыям лавіць, душыць і жэрці істотаў, створаных на вобраз і падабенства людзей, якія хаваюцца ад бестыяў у це-мры (бюракратыя на вяршыні сваёй моцы).

Другі. Істоты, створа-ныя на вобраз і падабенства людзей, прагнуць жыць і ба-чыць святло, бароняцца, ніш-чаць дзікіх бестый (рэвалю-цыя).

Трэці дзень міру, лю-дзі, выкупаныя ў крыві дзікіх звяроў, запальваюць святло, жыццё пачынаецца.

(Працяг у наст. нумары.)

 

203 Орск — цвердзь над Уралам, 220 км ад Арэнбурга.

204 Серакоўскі закончыў службу ў ІІ.1856 г. У верасні прыбыў у Пецярбург, атрымаў прызначэнне ў падсталічны полк кавалерыі, у 1857 г. атрымаў званне падпаручніка.

205 У жніўні 1857 г. Серакоўскі паступіў у Акадэмію Генеральнага штабу ў Пецярбургу. Рыхтавала між ін. спецыялістаў у вобласці статыстыкі, чым цікавіўся Серакоўскі.

206 Закончаная паразай вайна Расіі з Турцыяй, Францыяй і Англіяй (1853-1856); выявіла слабасць Расіі, даючы повад для правядзення рэформ царом Аляксандрам ІІ.

207 Панцялееў успамінаў Серакоўскага: “Карыстаўся велізарным уплывам у польскіх колах і меў разлеглыя стасункі ў расійскіх таварысцкіх сферах, а з многімі расейцамі быў нават у вельмі цесным сяброўстве”; W. Pantielejew, Wspomnienia, Варшава, 1964. с. 106.

208 Падобна, як шмат палякаў у Пецярбургу і Маскве, Серакоўскі належаў да кола знаёмых і супрацоўнікаў Чарнышэўскага.

209 Постаці не ідэнтыфікаваныя; тэкст нечытэльны.

210 “Московкие ведомости” — расійская газета, якая выдавалася ў 1756 — 1917 гг. Выражала інтарэсы кансерватыўнай часткі расійскай эліты.

211 Пермь — губернскі горад над ракой Камай (на сярэднім Урале), блізка ад Кунгура, у які вывезлі маці і сясцёр Далеўскіх.

212 Жонкай Бэрві-Федароўскага была Эрміёна Бэрві з Жамчужных (пам. у 1924 г.).

 

У Наваградку адсвяткавалі 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча

Міжнароднае свята паэзіі «О, Навагрудскі край — мой родны дом…», прысвечанае 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, праходзіла ў Наваградку 5-7 кастры-чніка.

Асноўны дзень імпрэзы — 6 кастрычніка — пачаўся з цырымоніі ўрачыстага адкрыцця. Яркі тэатра-лізаваны пралог на аснове твораў Адама Міцкевіча падрыхтавалі арты-сты і музыкі заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяр-жаўны акадэмічны музычны тэатр», а ў ролі знакамітага паэта выступіў акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка.

Удзел у імпрэзе прынялі старшыня Наваградскага райвыкан-кама Анатоль Маркевіч, кіраўнік справаў Гарадзенскага аблвыканкама Ігар Папоў, дэпутат Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб-лікі Беларусь шостага склікання Во-льга Папко, генеральны консул Рэс-публікі Польшчы ў Гародні Яраслаў Ксенжак, вядомыя выхадцы з Нава-градчыны, госці з іншых рэгіёнаў вобласці.

— У свеце ёсць месцы, звяза-ныя з выдатнымі гістарычнымі асо-бамі, архітэктурнымі помнікамі і му-зеямі. І проста цудоўна, калі ўсё гэта ёсць адразу. Такім месцам у Беларусі, бясспрэчна, стаў Наваградак, — ад-значыў Анатоль Маркевіч, падчас адкрыцця свята. — Наш горад — з най-старажытнейшых і важных гістарыч-ных цэнтраў Беларусі. Ён з’яўляецца традыцыйным месцам для правядзен-ня рэспубліканскіх святаў у адзначэн-не юбілейных датаў, звязаных са значнымі гістарычнымі падзеямі і асо-бамі. Пачатак гэтаму быў пакладзена ў 1996 годзе, калі ў горадзе прайшло трэцяе рэспубліканскае свята Дзень беларускай пісьменнасці. Наваградак сёння — адзін з самых папулярных турыстычных цэнтраў не толькі ся-род беларусаў, але і сярод замежных гасцей. Нядзіўна, бо тут шмат месцаў, дзе бывалі вядомыя ва ўсім свеце асобы.

Наваградчына — радзіма Ада-ма Міцкевіча. Яго імя вось ужо больш двух стагоддзяў вядома амаль кож-наму чалавеку, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — «О, Навагрудскі край — мой родны дом…» Так пісаў знакаміты паэт пра Наваградскую зямлю, дзе беражна захоўваюць памяць пра яго. Паэт, публіцыст, прафесар двух уні-версітэтаў, грамадска-палітычны дзе-яч, А. Міцкевіч падтрымліваў сувязь з многімі вялікімі людзьмі свайго часу — Аляксандрам Пушкіным, Фрэдэ-рыкам Шапенам, Напалеонам Ордам, Міхалам Агінскім і іншымі. Мы вель-мі ганарымся, што імя нашага земляка, які ўславіў на ўвесь свет сваю малую радзіму — Наваградскую зямлю — ста-іць ў адным шэрагу з імёнамі найвя-лікшых пісьменнікаў, класікаў су-светнай літаратуры. Менавіта На-ваградчына, цікавыя людзі, яе пей-зажы і легенды былі асноўнай кры-ніцай натхнення для паэта.

З першым Міжнародным святам паэзіі ў г. Наваградку «О, На-вагрудскі край — мой родны дом…» прысутных павіншаваў Ігар Папоў.

— Імя Адама Міцкевіча з’яў-ляецца культавым не толькі для На-ваградчыны, але і для ўсіх нас, — адзначыў Ігар Папоў. — Яго творчасць узбагаціла польскую літаратурную мову вершаскладання, яна паслужыла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Сёння яго творчасць цалкам ці часткова перакладзена на 22 мовы, а таксама на мову кінемата-графіі і тэатра. На Наваградчыне свя-та і з вялікай любоўю беражэцца па-мяць пра знакамітага земляка. Тут зна-ходзіцца музей яго імя, праходзяць навуковыя канферэнцыі і выставы, адроджана традыцыя баляў. У 2018 годзе аблвыканкамам былі вылучаны сродкі з бюджэту на рамонт Дома-музея А. Міцкевіча. Прынёманне — гэта край, які багаты гісторыяй і імёна-мі, і адно з іх — гэта імя Адама Міц-кевіча. Я ўпэўнены, што сённяшняе свята паэзіі паслужыць далейшаму увекавечванню памяці нашага зна-камітага земляка.

Яркі і незабыўны выступ акадэмічнага музычнага тэатра пра-цягнуўся праграмай «Я маю край, ра-дзіму дум маіх…».

Анастасія Пятрова.

 

Гарбузовы фэст у аграгарадку Ходараўцы

У Лідскім раёне вызначылі самы вялікі гарбуз…

Сонца  ў небе ярка грае,

Гарбузовы  фэст вас сустракае!

Надыйшоў вясёлы час,

Запрасіла свята вас —

Усіх, хто добра працаваў —

Гарбузы ўсе сабраў.

Гэй, музыкі, дружна грайце,

Наша свята  адчыняйце!

 

…Такімі цудоўнымі словамі 29 верасня ў аграгарадку Ходараўцы распачалося брэндавае мерапры-емства — гарбузовы фэст «Каралева восені», які, дарэчы, праводзіўся ўпе-ршыню.

Пра тое, што ў аграгадку Хо-дараўцы свята, можна было здага-дацца, яшчэ толькі падыходзячы да сельскага клуба-бібліятэкі. На пля-цоўцы каля яго здалёк былі відаць аранжавыя бакі гарбузоў незвычай-ных памераў і яркія вырабы з іх. Ідэя зрабіць гарбуз галоўным героем ура-чыстасці належыць работнікам Лід-скага раённага цэнтра культуры і на-роднай творчасці, а таксама творчаму калектыву Ходараўскага клуба-біб-ліятэкі.

У гэты дзень з надвор’ем па-шанцавала, і восеньскае свята, якое старанна рыхтавалі работнікі сельскай клубнай установы, сабрала шмат гле-дачоў. Ля Ходараўскага клуба-біблія-тэкі было шматлюдна, весела і гучна. Першым узяў слова і павіншаваў удзельнікаў свята старшыня КСУП «Ходараўцы-Агра» Аляксандр Ма-р’янавіч Грынкевіч, які выказаў сло-вы ўдзячнасці вяскоўцам за такі до-бры ўраджай, павагу ўсім, хто ста-ранна працаваў увесь год, пажадаў добрага здароўя і дабрабыту ўсім жы-харам аграгарадка Ходараўцы.

На гарбузовы фэст гасцей запрашалі ветлівыя і гаварлівыя суседкі. Яны прапаноўвалі ацаніць прысмакі з гарбузоў. Тут былі і каша, і пірагі з гарбуза, варэнне і джэм, гарбуз з салёнымі агуркамі і зялёным гарошкам, гарбуз з курыным мясам, гарбузовы суп, гарбуз у цукры і на-ват квас з гарбуза. На выстаўцы-дэгустацыі страў «Гарбузовыя пры-смакі» госці свята не толькі падзівіліся разнастайным стравам з гарбуза, але і паласаваліся імі. Дэгустацыі гарбу-зовай кашы і супу парадавалі адна-вяскоўцаў, а новыя рэцэпты страў прыемна здзівілі ўсіх гаспадынь. Да-рэчы, за лепшыя стравы, гаспадыні, якія гатавалі дзівосныя пачастункі, былі ўзнагароджаны падарункамі ад спонсараў мерапрыемства.

У межах свята была арганіза-вана выстаўка разнастайных дарункаў восені «Гарбузовы цуд», работ дэка-ратыўна-прыкладнога мастацтва жы-хароў аграгарадка, праводзіліся май-стар-класы па карвінгу на гарбузах.

Трапна ўпрыгожаная сцэна, мноства разнастайных пляцовак, лакацый- фотазон  і цікавая праграма гарбузовага фэсту парадавалі навед-вальнікаў.

Увесь час на свяце працавала гульнёва-забаўляльная пляцоўка з аквагрымам, атракцыёнамі для дзяцей і дарослых. Усе ахвотныя маглі паўдзе-льнічаць у гульнях «Меткі кідок», «Дзыгалкі цераз гарбуз», «Катанне гарбуза» і іншых.

У межах свята праводзіліся конкурсы «Гарбузовыя прысмакі»,  «Гарбузовы цуд» (лепшая работа ў тэхніцы квілінгу), «Лепшы гаспадар агароду» (самая вялікая колькасць вырашчаных гар-бузоў) і «Каралева восені 2018″ (самы вялікі гарбуз аг-рагарадка Хода-раўцы).

Жыхары аграгарадка зага-дзя рыхтаваліся да свята і з задава-льненнем паўдзельнічалі ў аб’яўленых конкурсах. У выніку кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў у пяці намінацыях. Пераможцай у намінацыі «Лепшы гаспадар агароду» стала Ган-на Камінская, а падарункам за самы вялікі гарбуз быў узнагароджаны дбайны і руплівы гаспадар Ходараў-скага падворка Уладзімір Вітко. Яго гарбуз-волат заважыў 97 кілаграмаў.  За такі ўраджай гаспадару быў уру-чаны сельскагаспадарчы прыз — мех капусты ад  КСУП «Ходараўцы-Агра».

На працягу свята добры на-строй вяскоўцам і гасцям дарылі леп-шыя артысты Лідскага і Шчучынска-га раёнаў. Гарбузовы фэст працяг-ваўся да позняга вечара і завяршыўся танцавальным марафонам.

Брэндавае мерапрыемства так спадабалася і гасцям, і арганіза-тарам, што ў наступным годзе запла-навана правесці яго з вялікім раз-махам.

Вядучы метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»                                                      В.Р. Троцкая.

 

Новы маршрут — па-беларуску

Новы цікавы турысцка-экс-курсійны маршрут распрацавалі і ўладкавалі вучні Пастаўскай гімназіі разам з супрацоўнікамі Нацыяналь-нага парку «Нарачанскі». Ён прахо-дзіць па тэрыторыі прыродна-гіста-рычнага комплексу «Крыжоўкі» на мяжы Пастаўскага і Мядзельскага ра-ёнаў. Гэты комплекс быў вылучаны вучнямі Пастаўскай гімназіі і выву-чаўся на працягу 2012-2018 гадоў. За гэты час у вандроўках удзельнічала 47 гімназістаў, 6 вучняў з іншых школ горада. У 2018 годзе было праведзена 5 экспедыцый па тэрыторыі гэтага комплексу, прычым, дзве з іх — разам з супрацоўнікамі Нацыянальнага парку «Нарачанскі», якія аказалі навуковую і метадычную дапамогу пры распрацоўцы праекту. Ідэю пра-екту падтрымала і грамадская куль-турніцкая кампанія «Будзьма бела-русамі!». У жніўні гэтага года туры-сцка-экскурсійны маршрут па комп-лексу «Крыжоўкі» быў уладкаваны: пракладзены дзве сцежкі (вялікае і малое кола), прымацаваны інфарма-цыйныя табліцы, павешаны ўказаль-нікі, падрыхтаваны даведнік і буклет, распрацавана схема і інфармацыйны банер. У работах па маркіроўцы мар-шруту ўдзельнічалі вучні, студэнты, супрацоўнікі Нацыянальнага парку «Нарачанскі», сябры Пастаўскай арганізацыі ТБМ.

Маршрут можа задаволіць густы самых патрабавальных амата-раў падарожжаў, бо ўключае адметныя аб’екты прыроды, гіс-торыі і культуры, якія ў больша-сці з’яўляюцца рэдкімі або ўні-кальнымі для Беларусі. Няпоў-ны пералік найбольш цікавых аб’ектаў на маршруце сведчыць пра незвычайную яго насыча-насць: германскія і расійскія ўмацаванні і пахаванні часоў Першай сусветнай вайны, рэшт-кі міжваеннай гідратэхнічнай сістэмы з падмуркам млына, склеп на месцы былога сельска-гаспадарчага вучылішча, пад-мурак і кавалкі чорнага базаль-ту на месцы капліцы-маўзалея У. Друцкага-Любецкага, помнік на месцы бою 1944 г., тры рознавы-сотныя невялічкія, але вельмі прыгожыя  Сарочынскія возе-ры, папуляцыі капавых асін, гло-гу і трэнтаполіі — чырвонай водарасці, якая занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, месца знаходак акамя-неласцей даўнейшых геалагічных эпох у размыве марэны і іншыя. З гэтай мясцовасцю звязаны лёс паэта Уладзі-міра Дубоўкі, князя-мецэната Уладзі-міра Друцкага-Любецкага. Адметна-сцю маршруту з’яўляецца яго бела-рускамоўнае афармленне: усе надпі-сы на галоўным банеры і інфарма-цыйных табліцах пададзены на роднай мове.

Падрабязная характарыс-тыка маршруту падаецца ў даведніку «Прыродна-гістарычны комплекс «Крыжоўкі»: турысцка-экскурсійны маршрут» (аўтары І. М. Пракаповіч, А. А. Януш), які выдадзены ў выда-вецтве «Каўчэг» таксама па-белару-ску і ўключае 70 старонак апісанняў з каляровымі ілюстрацыямі ўсіх ад-метных мясцін. Інфармацыю таксама можна знайсці на сайтах Нацыяналь-нага парку «Нарачанскі» і Пастаўскай гімназіі.

Турысцка-экскурсійны мар-шрут па прыродна-гістарычным ком-плексе «Крыжоўкі» можа выкары-стоўваца ў рэкрэацыйных, пазна-вальных і вучэбных мэтах групамі школьнікаў і студэнтаў, людзей, якія адпачываюць у курортнай зоне «На-рач» і на аграсядзібах, падарожнікамі-індывідуаламі.

Ігар Пракаповіч,

настаўнік геаграфіі,

кіраўнік праекту.

 

Надзея Саўчук-Германовіч

 

ВЫЦІНАНКІ

 

Не ведаю, навошта так люблю,

Напэўна,

           каб прыдбаць Карону роду…

 

 

Я месца на зямлі шукала,

Дзе сэрца каралеўскае ў спакоі.

Чамусьці мне так часта не ставала

Чароўных гукаў велічнай Гародні.

 

Ад года ў год я сумна назіраю,

Як квецяць зоркі ноччу неба столь,

Я зноў і зноў пра сэрца забываю,

Яно маўчыць, яно трывае боль.

 

Дарогамі жыцця,

сцяжынкамі кахання

Ішла я да цябе, куды ж яшчэ ісці?

Натхнённая на поспехі чаканнем,

Я абірала ролю для сябе ў жыцці.

 

Вырашэнні дзённых фарбаў

я шукала,

Ад колеру да колеру,

ад цэнтру ў кут,

І з беллі выцінанкі выцінала

Без мук душэўных і пакут.

 

Каб першае каханне недзе бокам

Не прашмыгнула ціхенька на ранні,

Каб не паверыць раптам ненарокам,

Што шлюбны вечар

лепшы за каханне.

 

Старая Гародня

 

Гародня даўняя, як казка!

Што жыве сваім жыццём;

Рамана доўгага развязка,

Гародня — горад-забыццё.

 

Між ціхай песні, пастаралькі

Тут усё дыхае інакш,

І малюе фарбай яркай

Мне мастак жывы пейзаж.

 

Ён бліскоча па каменнях

І зліваецца ў сюжэт

Тонкі, мяккі ды праменны

Горад, нібы іншы свет!

 

Па шэрых дахах ціхіх хатаў

Імжыць мой сум, ліецца звон,

І паланэз гучыць з-за кратаў

У рытме подыху вякоў!

 

Я там жыву, дзе дыхае Гародня!

І азарэннем блішча прыгажосць,

І ўражвае наш горад сёння,

Сівых стагоддзяў мілы госць.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *