НАША СЛОВА № 42 (1401), 17 кастрычніка 2018 г.

Аўторак, Кастрычнік 23, 2018 0

30 гадоў таму назад прайшоў устаноўчы сход Беларускага Народна Фронту “Адраджэньне”

Арганізацыйны камітэт БНФ за перабудову «Адра-джэньне» ўтвораны 19 каст-рычніка 1988 г. па прапанове Зянона Пазьняка на ўстаноў-чым сходзе Беларускага гісто-рыка-асветнага таварыства па-мяці ахвяр сталінізму «Марты-ралог Беларусі», заснавальні-камі якога выступілі Саюз пісь-меннікаў Беларусі, Саюз кіне-матаграфістаў Беларусі, Саюз мастакоў Беларусі і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастац-тва». На сходзе ў менскім Доме кіно (цяпер Касцёл Святога Сымона і Святой Алены) пры-сутнічалі каля 400 чал.- твор-чая, навуковая і тэхнічная інтэ-лігенцыя, рабочыя, моладзь з аб’яднанняў «Талака» і «Тутэй-шыя». У Аргкамітэт увайшлі Рыгор Барадулін, Алег Бела-вусаў, Васіль Быкаў, Алесь Бяляцкі, Анатоль Варава, Він-цук Вячорка, Ніл Гілевіч, Ана-толь Грыцкевіч, П. Дзмітрук, Юрый Дракахруст, Міхаіл Ду-бянецкі, Алесь Емяльянаў, Вя-часлаў Жыбуль, Уладзімір Ко-нан, Яўген Кулік, Мікола Купа-ва, Адам Мальдзіс, Аляксей Марачкін, Валерый Маслюк, Зянон Пазьняк, Пімен Панчан-ка, Пятро Садоўскі, Алесь Су-ша, Сымон Свістуновіч, Кас-тусь Тарасаў, Міхась Ткачоў, Алег Трусаў, Генадзь Тумаш, Iгар Чарняўскі, Міхась Чар-няўскі, Яўген Шунейка, Васіль Якавенка, пазней па рэкамен-дацыі апошняга кааптаваны А. Жураўлёў.

Аргкамітэт з’яўляўся калегіяльным органам. 11.11. 1988 Аргкамітэт прыняў адоз-ву «Да грамадзян Беларусі», у якой акрэсліў палітычную пазі-цыю руху і заявіў, што БНФ «падтрымлівае распачатую лепшымі сіламі КПСС перабу-дову грамадства на прынцы-пах дэмакратыі і гуманізму», «выступае за дэмакратыю… супраць манаполіі ўлады бюра-кратычных сіл», «за рэальны суверэнітэт Беларусі, абвеш-чаны Канстытуцыямі БССР і СССР», «за падпарадкаванне эканомікі інтарэсам чалавека, за сацыяльную справядлівасць, за непарушнасць правоў чала-века, за прававую дзяржаву, …, за адраджэнне і дзяржаў-насць беларускай мовы».

Вікіпедыя. 

 

100 гадоў таму назад створана першая беларуская арганізацыя ў Лідзе

19 кастрычніка Ліда адзначае 100-годдзе ўтварэння ў Лідзе першай беларускай арганізацыі новага часу. Ства-рыў і ўзначаліў арганізацыю герой Першай сусветнай вай-ны генерал-маёр Яўген Аляк-сандравіч фон Гротэ дэ Буко.

Адзін з лідараў поль-скага руху таго часу ў Лідзе Юзаф Дзічканец пісаў у сваёй кнізе «Самаабарона Лідскай зямлі»: «Самым небяспечным канкурэнтам для палякаў у справе атрымання зброі ад немцаў побач з яўрэямі быў ар-ганізатар беларускага руху ў Лідзе, былы расійскі «исправ-ник» фон Гротэ дэ Буко, які па прычыне свайго нямецкага прозвішча меў пэўныя перавагі ў штадтгаўптмана (началь-ніка павета). Толькі ён мог прыняць рашэнне аб выдачы зброі. Досыць доўгі час пра-цягваліся спробы атрымання зброі».

Далей Дзічканец адзна-чае: «Дзіўна, што рускіх, якія перад вайной мелі прэтэнзіі да Ліды, як да «истинно русского города», у гэты час у Лідзе не было. За выключэннем толькі невялікай групкі, амаль усе «истинно русские люди» пакі-нулі чужы для іх край і горад, накіроўваючыся да сапраўднай сваёй Бацькаўшчыны — Расіі. Былы лідскі спраўнік фон Гро-тэ дэ Буко і той пакінуў шэрагі расіян. … фон Гротэ дэ Буко … пачаў арганізоўваць белару-саў, каб стварыць Беларускую Народную партыю».

pawet.net.

Іосіфу Навумчыку — 80 гадоў

21-га кастрычніка свой 80-гадовы юбілей адзначае стваральнік Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», яе шматгадовы кіраўнік, а цяпер Ганаровы старшыня Іосіф Адамавіч Навумчык. Гэтае імя добра вядомае не толькі пры-хільнікам роднага слова на Віцебшчыне, але і далёка за межамі рэгіёна. Бо ўжо колькі дзесяцігоддзяў Іосіф Адамавіч прымае самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны, з’яўляецца асобай з непа-хісным аўтарытэтам і карыстаецца ня-зменнай павагай усіх, хто яго ведае, хто хаця б адзін раз з ім сустракаўся.

Іосіф Адамавіч Навумчык нара-дзіўся ў 1938 годзе на Пастаўшчыне, і ўсё яго жыццё непарыўна звязана з Пры-дзвіннем. Тут ён працаваў на розных ад-казных пасадах, у тым ліку і сакратаром Віцебскага абласнога камітэта партыі. Партыйныя чыноўнікі такога высокага ўзроўню не маглі мець па вялікім рахунку сваёй уласнай думкі, якая б не супадала з генеральнай лініяй партыі. Тым больш паказальна, што ў Віцебску і ў іншых га-радах вобласці па ініцыятыве сп. Навум-чыка часта ладзіліся шматлікія імпрэзы з удзелам вядомых беларускіх пісьмен-нікаў і паэтаў, увогуле з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі. Неаднаразова пры-язджалі на творчыя сустрэчы з працоўнымі і студэнтамі Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч, Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч і Вольга Іпатава, Алесь Петрашкевіч і Сяргей Панізьнік, Васіль Зуёнак і Пімен Панчанка, Сяргей Законнікаў і Іван Шамякін… Зрэшты, усіх цяпер і не прыгадаеш. Тады Віцебск са-праўды з зайздроснай рэгулярнасцю прымаў пісьменнікаў, бадай, як ніякі іншы горад у Бе-ларусі.

Добра памятаю, як вясною 1989 года мне трапіўся на вочы адзін артыкул у тыднё-віку «Літаратура і мастацтва». Называўся ён «Праца неабходная, складаная». Яго аўтарам быў сакратар Віцебскага абкама КПБ І.А. Навумчык. Тады я не быў знаёмы з гэтым чалавекам, але прозвішча трывала запомніў. Бо артыкул пры-свячаўся праблемам нацыянальнага адраджэння, гаварылася пра неабходнасць ведання роднай мовы, пашырэння сеткі беларускамоўных школ, асвятлялася праца абкама ў гэтым накірунку. Прызнацца, моцна парадаваўся тады, бо з’яві-лася надзея, што і на маёй роднай Віцебшчыне часцей загучыць беларускае слова.

І пазней, калі я сам непасрэдна пазна-ёміўся з Іосіфам Адамавічам, зразумеў, што ўсё гэта было невыпадкова. Ужо ў той час ён бачыў неабходнасць вяртання беларускай мовы ў штодзённы ўжытак, быў не па абавязку, а па ду-шэўным памкненні заклапочаны справай ад-раджэння мовы. Таму і стаў актыўным удзель-нікам устаноўчай канферэнцыі па стварэнні Таварыства беларускай мовы, а потым ініцыя-ваў арганізацыю першасных суполак ТБМ у Віцебску і раёнах вобласці.

Пазней, калі І.А. Навумчык пайшоў на заслужаны адпачынак, то цалкам прысвяціў сябе грамадскай дзейнасці. Ён — да нядаўняга часу нязменны кіраўнік абласной арганізацыі, якая цяпер налічвае больш за шэсцьсот сяброў. Су-полкі таварыства дзейнічаюць у многіх раёнах вобласці. І ў гэтым безумоўная заслуга спадара Навумчыка!

Гаворачы пра І.А. Навумчыка, варта прыгадаць, што ён узнагароджаны трыма ордэ-намі Працоўнага Чырвонага Сцяга. У свой час (у 1985 — 1986 г.г.) наш сённяшні юбіляр знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў Афга-ністане. Мяркую, няма неабходнасці раска-зваць, чым была гэтая краіна для нашага тага-часнага грамадства, якія пачуцці і асацыяцыі выклікала. За заслугі пры выкананні службовага задання ў Афганістане Іосіф Адамавіч узнагаро-джаны ордэнам і Граматай Прэзідыума Вяр-хоўнага Савета СССР.

Зрэшты, не ордэны і граматы з’яўляюцца асноўным для сапраўднага чалавека. Напэўна, куды больш важнымі ёсць шчырая павага сяброў і аднадумцаў, непахісны аўтарытэт у грамадстве, у тым ліку і сярод тых, хто, мякка кажучы, сёння не вельмі прыхільна ставіцца да беларускага слова.

А яшчэ хочацца сказаць пра Іосіфа Ада-мавіча як пра таленавітага арганізатара, чала-века няўрымслівага, здольнага захапіць ідэяй сваіх аднадумцаў і абавязкова ажыццявіць запланаванае. І сёння спадар Навумчык прак-тычна кожны дзень займаецца грамадскай пра-цай. Ён па-ранейшаму рэгулярна сустракаецца з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама, абмяр-коўвае з чыноўнікамі праблемы, звязаныя з пашырэннем беларускай мовы на Віцебшчыне, са стварэннем беларускамоўных школаў у рэгі-ёне, актыўна перадае свой багаты досвед моладзі. Таму хацелася б пажадаць шаноўнаму Іосіфу Адамавічу найперш здароўя, добрага самад-чування на доўгія-доўгія гады! І, безумоўна, здзяйснення ўсіх мараў! Не маю ніякіх сумнен-няў, што да выказаных пажаданняў далучыцца кожны, хто хоць бы адзін раз сустракаўся з сён-няшнім юбілярам!

Юрась Бабіч,

старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.

 

“Круглы стол” у Лідскім замку

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяналь-нага сходу Рэспублікі Бела-русь VI склікання і стар-шыня арганізацыі Тавары-ства беларускай мовы спн. Алена Анісім, у сваім Фэй-сбуку падзялілася ўражан-нямі ад паездкі кіраўніцтва ТБМ і рэктарата Універсі-тэта імя Ніла Гілевіча ў г. Ліду, якая адбылася 13.10.2018 г.

Спн. Анісім распа-вяла, што ў Лідскім замку быў праведзены “круглы стол”, прысвечаны гісторыі рэстаўрацыі гэтага выбіт-нага помніка архітэктуры. Прысутнічалі музейшчыкі, грамадскасць, адказныя асобы з мясцовых органаў улады, журналісты мясцовай тэлевізіі і друкаваных СМІ.

— В.а. рэктара Алег Трусаў, я як старшыня ТБМ, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучаль-на-акадэмічнай працы Павел Церашковіч прэзентавалі дзей-насць нашага Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Для ўсіх прысут-ных было цікава даведацца пра дзейнасць падрыхтоўчых кур-саў, пра запланаваныя спецыя-льнасці. Мы атрымалі таксама зваротную сувязь ад моладзі ў выглядзе запоўненых анкет.

Мелі магчымасць па-знаёміцца з экспазіцыяй, у якой размешчаны ўнікальныя рэчы. Гэта фактычна наша першая паездка з прэзентацыяй дзей-насці Універсітэта імя Ніла Гі-левіча. І вельмі добра, што яна адбылася ў сценах старажыт-нага адметнага помніка нашай архітэктуры. Спадзяёмся, што правядзём яшчэ шэраг такіх прэзентацый па Беларусі.

 

Па-за ўражаннямі сп-ні Анісім трэба адзначыць, што арганізоўвала і вяла імпрэзу “кашталян” замка Ганна Нек-рашэвіч. З дакладам пра лёс замка ў першай палове ХХ стагоддзя выступіў відны лід-скі краязнавец Леанід Лаўрэш.

На імпрэзе прысутні-чалі супрацоўнікі Лідскага музея, якія штодзень вядуць экскурсіі па замку, вымушаны адказваць на самыя розныя пытанні, а тут і самі нарэшце змаглі задаць неабмежаваную колькасць пытанняў Алегу Трусаву. Але прысутнічалі і старшакласнікі, многія з баць-камі, якім перш за ўсё была ва-жная інфармацыя пра Універ-сітэт імя Ніла Гілевіча. Відаць, што яны ўжо думаюць пра будучае месца вучобы. І добра, што гэтыя думкі фармуюцца на фоне старажытных і магут-ных муроў Лідскага замка.

Наш кар.

 

Чытачы сустрэліся з вядоўцай папулярнай калонкі і тэлеперадачы

На Менскай сядзібе ТБМ адбылася сустрэча  з вядомай журналісткай Свят-ланай Калінкінай, да якой многія чытачы ставяцца з па-вагай.

Спадарыня Святлана нарадзілася ў 1970 годзе ў Ме-нску. Яна працавала  ў «Бело-руской деловой газете» ( БДГ) ў 2002-2004 гадах, была шэф- рэдактарам «Народнай Волі» з 2004 года,  а зараз працуе на «Белсаце» і з’яўляецца вядоў-цай праграмы » Размова дня».  Святлана Калінкіна з’яўляецца суаўтарам кнігі «Случайный президент» , выдадзенай суме-сна з Паўлам Шараметам у 2004 годзе.

Спадарыня Святлана  патлумачыла, чаму беларускай мовы становіцца менш на сайтах і яе не хапае ў перыядычных выданнях. На некаторых  сай-тах няма беларускамоўных версій па фінансавых прычы-нах. Нават на сайце Navinу.by , якім кіраваў адданы беларуш-чыне паэт Алесь Ліпай, не было беларускамоўнай версіі.

— Каб выжыць, існаваць і атрымоўваць сродкі, Інтэ-рнзт-рэсурсы прытрымліва-юцца рускамоўнай версіі.

На рускамоўны сег-мент інтэрнэту заходзіць больш людзей, — лічыць С. Калінкіна. У дзяржаўных друкаваных СМІ беларускамоўная пра-стора звужаецца.

— Для мяне беларуская мова цалкам вывучаная. Я га-давалася ў Менску, у Заводскім раёне. Настаўніца беларускай мовы вяла прадмет па-руску, і толькі дыктоўкі вучні пісалі на роднай мове. Ва ўніверсітэце на факультэце журналістыцы давялося больш сур’ёзна за-няцца вывучэннем мовы. Мая беларуская мова — акадэмічная, не сакавітая, таму я пішу на ёй толькі прынцыпова важныя тэк-ты пра сімвалы, ідэалогію, а  астатнія — па-руску. У інтэр-в’ю з экспертамі ў эфіры я вы-біраю тую мову, на якой су-размоўца можа лепш раскрыць сваю тэму, — адзначыла прызна-ная журналістка.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Прайшла прэзентацыя новага сайта газеты «Наша слова» nslowa.by

У чацвер, 11 кастрычніка, у офісе ТБМ у Менску адбы-лася прэзентацыя но-вага сайта газеты «На-ша слова» nslowa.by. Рэдактар газеты і сайта Станіслаў Суднік рас-павёў пра накірава-насць праекту, пра перспектыву пераход-у толькі на электрон-нае выданне ў буду-чыні, тэматыку і раз-віццё, фактычна, нова-га навінавага партала.

Цікава, што і вольную назву сайта таксама было няпроста абраць, выратавала, як распавёў сп. Станіслаў, менавіта напісанне праз w. Сайт напаўняецца што-дня і мае шырокі тэматычны партфель. Дарэчы, цяпер «На-ша слова» мае ўжо два сайты. Першы naszaslowa.by таксама актыўны і напаўняецца, але больш накіраваны менавіта на тую аўдыторыю, якая прывы-кла да друкаванага фармату. Новы больш разгалінаваны і тэматычна шырэйшы. Разам з тым толькі на старым сайце вы-стаўляецца word-аўскі фармат усёй газеты “Наша слова”, ме-навіта там можна спампаваць любы артыкул у самым прос-тым выглядзе.

На новым сайце можна знайсці  pdf-версіі газеты “На-ша слова”, часопіса “Лідскі летапісец”, альманаха “Ад лід-скіх муроў”, альманаха “Нясвіжскі ўток”, хутка з’явіцца наваградскі аль-манах “Стольны град”, магчыма яшчэ нешта.

Такім чынам сіс-тэма СМІ ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” прадаўжае развівацца. У тым ліку трэба ўлічваць і развіццё групаў ТБМ у сацыяль-ных сетках. Ужо актыўна працуюць групы Лід-скага, Гарадзенскага, Магілёўскага ТБМ, на падходзе іншыя рэгіёны.

Паводле Ю. Бажок. 

 

Пазітыўны імідж прадстаўніка Праваслаўнай Царквы

На чарговых занятках курсаў «Мова Нанова» па за-прашэнні Глеба Лабадзенкі вы-ступіў з прэзентацыяй кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мен-скай Праваслаўнай епархіі ай-цец Яўген Грамыка. Святар, які служыць у храме Святога Мікалая ў Шабанах прамаўляў да аўдыторыі і адказваў на пы-танні па-беларуску.

Ён расказаў пра гісто-рыю распаўсюджання хрысці-янства на беларускіх землях, пра першыя праваслаўныя ка-федры,  заснаваныя ў Полацку ў 992 і Тураве ў 1005 годзе, пра дзейнасць Спаса-Праабра-жэнскага манастыра ў Полац-ку, пра служэнне Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураў-скага.

Святар назваў 14 па-месных цэркваў, якія існуюць па ўсім свеце, распавёў пра дзейнасць Беларускага Экзар-хата Праваслаўнай Царквы, нагадаў пра асноўныя права-слаўныя святы і сімвалы. Айцу Яўгену давялося служыць у новазбудаваным храме ў Ду-дутках пад Менскам.

Асноўныя пытанні да святара датычыліся ўжывання беларускай мовы ў набажэн-ствах у праваслаўных храмах. Айцец Яўген засведчыў пра існаванне многіх прыходаў на тэрыторыі краіны, дзе слу-жыцца беларускамоўная літу-ргія, у прыватнасці, у Гара-дзенскай Каложскай царкве, у Менскім Свята-Пятра-Паўла-ўскім саборы, у царкве ў Рата-мцы і многіх іншых.

Святар нярэдка вы-ступае на тэлебачанні ў пра-граме  «Добрай раніцы, Бела-русь» і стварае вельмі прыя-зны імідж сучаснага прадстаў-ніка Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Э. Дзвінская.

На здымках аўтара:

айцец Яўген Грамыка

 

Уладзімір Арлоў — лаўрэат

Прэміі Гедройця – 2018

Галоўным лаўрэатам Прэміі Гедройця — 2018 стаў Уладзімір Арлоў з кнігай «Та-нцы над горадам» за аднаў-ленне містычнай традыцыі ў бе-ларускай прозе ХХІ стагоддзя.

Да фінансавання пры-завога фонду сёлета ўпершы-ню за сем гадоў існавання прэ-міі далучыліся беларускія фун-датары: Адвакацкае бюро «Бараўцоў і Салей», ПП «Тэра-софт»: ТАА «І-Экс-Пі Кэпітал», Юры Зісер і іншыя. Менавіта дзякуючы ім прызавы фонд прэміі ў гэтым годзе істотна павялічыўся і склаў 18 108,80 BYN.

Другое месца заняў Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Сабакі Еўропы» за паспяховае ўкараненне еўрапейскай куль-турнай традыцыі ў сучасны беларускі літаратурны працэс. Прыз — месяц творчай рэзідэн-цыі на выспе Готланд (Шве-цыя). Фундатар прыза — Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Трэцяе месца заняў Вінцэсь Мудроў з кнігай «За-бойца анёла» за развіццё сме-хавой культуры ў сучаснай бе-ларускай літаратуры. Прыз — выданне (наступнай) кнігі. Фундатар прыза — Саюз бела-рускіх пісьменнікаў.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўруча-ецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумен-тальнай прозы. Суарганізата-рамі прэміі з’яўляюцца Бела-рускі ПЭН-цэнтр і Саюз бела-рускіх пісьменнікаў пры пад-трымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутыр-чык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

СЯБРОЎ НАБЫВАЙ 

І СТАРЫХ НЕ ЗАБЫВАЙ

Нядаўна колькасны склад Нясвіжскай арганізацыі ТБМ павялічыўся на двух ся-броў, дакладней, сябровак. Ды якіх! Неўтаймоўна актыўных, непахісных у мудрых жыц-цёвых пазіцыях, бясспрэчна аў-тарытэтных, заслужана ацэне-ных і прызнаных на Нясвіж-чыне. Гэта былыя настаўніцы Яніна Аляксандраўна Ялты-кова з Гарадзеі і Аляксандра Аляксандраўна Скрындзіеў-ская з Высокай Ліпы. Жанчыны сёлета, як кажуць у народзе, размянялі ўжо дзясяты дзяся-так гадоў!

Дні ўшанавання на-стаўнікаў, пажылых людзей, жанчын-маці, што  выпадаюць на  пару лагоднай восені, бабі-нага лета з серабрыстай паву-цінкай, скіравалі актывістаў Га-радзейскай суполкі праведаць аўтарытэтных асоб.

З Янінай Аляксанд-раўнай, дачкой і зяцем прыга-далі яе бацьку, які аддаў жыццё за вольную Беларусь, за тое, каб дзеці ў школах вучыліся па-беларуску. Успамінала Яні-на Аляксандраўна даўнія гара-дзейскія школы, гады настаў-ніцтва, навучанне абслугоў-ваючай працы — колькі добрых швачак выгадавала яна! І тое не дзіўна: сама ж першакласная мадэльерка і швачка. А ў сучас-най Гарадзеі жанчына больш вядомая як шчырая верніца і мецэнатка.

Аляксандра Алякса-ндраўна Скрындзіеўская вы-кладала замежную мову, выда-тна валодае нямецкай і поль-скай і мо таму так заўзята  пра-пагандуе-бароніць родную. Радкі з Якуба Коласа, Паўлюка Труса ўзнёсла прачытае кож-наму свайму госцю: хай адчуе смак роднага слова. Вучняў у яе шмат, ні адзін школьны бу-дынак не змесціць. А ёй прасто-рна ў сваёй невялікай вясковай хацінцы, дзе пануе культ кнігі і Божай веры.

Прапанову далучыц-ца да суполкі ТБМ жанчыны прынялі без аніякіх ваганняў, як самае натуральнае для са-праўднага беларускага інтэл-ігента.

Шчырыя вітанні і віншаванні нашым ганаровым сяброўкам!

Н. Плакса, Нясвіж.

 

Віншаванне Сяргею Чыгрыну

Сябры Слонімскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны шчыра віншуюць краязнаўца, паэта, драматрурга, журналіста, перакладчыка і грамадскага дзеяча Сяргея Мікалаевіча Чыгрына з юбілеем. Зычым яму моцнага здароўя і сілы духу, натхнення і светлых адкрыццяў у кожным новым дні! Наш невялікі падарунак — у словах верша.

Паэту Сяргею Чыгрыну.

                             Да 60-годдзя.

 

Слонім — сталіца любові,

Сталіца еднасці нашай…

Душа ажывае нанова,

Прыняўшы гаючую чашу

 

З тавайго рачнога паветра,

Паветра шчырае Шчары.

Тут варта расстацца, паехаць —

Вярнуццца дадому ўжо марыш…

 

Паэзія Шчарай ліецца…

Здавён наша Шчара люляе

Паэтаў  — і іх спадкаемцаў,

А Слонім — яднае!

                         Святлана Адамовіч.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў кастрычніку

Акаловіч Леанід Аляксандр.

Алейнік Іна Міхайлаўна

Алейнік Юры Леанідавіч

Антановіч Лідзія Аляксандр.

Арлова Эрыка

Архуцік Мікалай

Арцёменка Віталь

Аўдошчанка Валянціна

Ашурак Вітольд Міхайлавіч

Байдакова Ганна Дзмітрыеўна

Бамбіза Мікалай Рыгоравіч

Баравік Пятро Пятровіч

Барташэвіч Антаніна

Бархамовіч Мікалай Сямёнавіч

Барэль Васіль

Бекарэвіч Зміцер Генадзевіч

Бераставы Глеб Андрэевіч

Бордак Наталля Васільеўна

Брыцько Аляксей

Бубала Антон

Буйніцкая Марына

Букаты Алесь Уладзіміравіч

Булавацкі Міхась Пятровіч

Булат Алена Анатольеўна

Бурлевіч Людміла Мікалаеўна

Бусел Мікалай Кліменцевіч

Бычэнка Аляксей Уладзімір.

Бягун Рацібор Аляксандравіч

Бялецкі Віктар Пятровіч

Валуненка Ірына Іванаўна

Варабей Таццяна Пятроўна

Васільева Вераніка Пятроўна

Ваўкавыцкая Таццяна

Вератынскі Кірыл Віктаравіч

Войніч Вераніка

Восіпава Аляксандра Яўген.

Гайдукевіч Ганна Іванаўна

Гарбуль Аляксандр Васільевіч

Гарніцкі Янка Андрэевіч

Герасіменка Алесь

Герашчанка Аліна Андрэеўна

Гіль Міхаіл Нікадзімавіч

Глот Аляксей

Гражынская Галіна Іосіфаўна

Грушка Мікалай Пятровіч

Грынкевіч Георгі Ігаравіч

Грыцавец Алесь Андрэевіч

Грышчук Ганна Рыгораўна

Дамарад Святлана

Данілаў Уладзімір Аляксандр.

Даніловіч М.А.

Данілюк Віктар Уладзіміравіч

Даржынкевіч Генрых Фелікс.

Дашкевіч Святлана Мікал.

Джэйгала Уладзімір Васільевіч

Дзегцярова Кацярына Алякс.

Дзедушкова Алена

Дзеружынская Вераніка Ав.

Дзіцэвіч Юлія

Дзмітрыенка Анатоль Іванавіч

Долбік Ларыса Рыгораўна

Драздова Валерыя Аляксанд.

Дубейка Васіль Міхайлавіч

Дудар Таццяна Аляксандраўна

Думанская Ганна Рыгораўна

Ермаковіч Леанід Іванавіч

Ермаловіч Васіль Васільевіч

Жылінская Кацярына Алякс.

Жэгалава Тарэса Міхайлаўна

Жэгалік Любоў

Зволінскі Тодар

Землякоў Міхаіл Канстанцін.

Зубарава Алена Мікалаеўна

Зяневіч Галіна Сямёнаўна

Зянковіч Юрась

Іваноў Максім Генадзевіч

Ігнашэвіч Вадзім Уладзімір.

Іўчанкоў Мікалай Мікалаевіч

Кавецкая Наталля Уладзімір.

Казак Валянціна

Казлоў Алег Яўгенавіч

Каліноўская Бажэна Андр.

Каліноўская Крысціна

Калыска Раіса Рыгораўна

Каморчанка Алена Мікалаеўна

Каратай Уладзімір Арсеневіч

Карвацкая Валянціна Мікал.

Каржанеўская Марыя Станіс.

Карповіч Лія Васільеўна

Касцючэнка Ірына

Каханчык Зміцер

Качаноўская Наталля Георг.

Качарагіна Людміла Алякс.

Кірыленка Анатоль Іванавіч

Клундук Святлана Сяргееўна

Князюк Андрэй Вас.

Конюх Віктар Лявонавіч

Краўцоў Мікалай

Крой Аляксандр Ільіч

Крот Міхаіл Мікалаевіч

Крупіца Валянціна

Кубанская Любоў Леанідаўна

Кулеш Алена

Кульбіцкі Сяргей Валер’евіч

Кунцэвіч Зінаіда Мікалаеўна

Куржалаў Алег Васільевіч

Кутас Тамара

Кушнер Васіль Фёдаравіч

Лабко Іван Антонавіч

Ланец Вадзім Уладзіміравіч

Лебедзеў Уладзімір Ануфр.

Лебедзь Вераніка Аляксандр.

Лебядзевіч Д.М.

Ліс Дар’я Алегаўна

Ліхадзіеўская Вольга Мікал.

Ліцін Алесь Лазаравіч

Лучко Валянцін Станіслававіч

Люкевіч Уладзімір Паўлавіч

Лявонава Галіна

Лявончык Раман Раманавіч

Ляўчук Валеры Аляксеевіч

Мазырка Аляксандр

Макоўская Вікторыя Алякс.

Макруш Сяргей Вячаслававіч

Малец Таццяна

Малочка Віктар Уладзіміравіч

Малочка Наталля Мікалаеўна

Малько Вячаслаў Аляксандр.

Мальцава Ірына

Малюкова Яніна Ігараўна

Мартысюк Вера

Марцінкевіч Іван Віктаравіч

Маслюкоў Іван Віктаравіч

Масяйчук Аляксандр

Мацвеенка Аляксандр Яўген.

Медзяны Сяргей Віктаравіч

Мезаўцоў Павел Васільевіч

Мерынава Алеся Сяргееўна

Мінаў Леанід Уладзіміравіч

Мінец Валеры Уладзіміравіч

Міняйла Ганна Сяргееўна

Місевіч Аляксандра

Міснікова Кацярына

Міцкевіч Уладзімір Валянцін.

Мішчанчук Мікалай Іванавіч

Навуменка Генадзь

Навумчык Іосіф Адамавіч

Несцярук Валеры Фёдаравіч

Осіпава Аляксандра

Падаляка Павел Аляксандр.

Палейка Анатоль Дарафеевіч

Палікарпаў Валер Канстанц.

Палсцюк Валеры Віктаравіч

Палтаржыцкая Ірына Генадз.

Палубятка Іосіф Іосіфавіч

Паляжаеў Мікалай Уладзімір.

Палянскі Аляксандр Сярг.

Панамарова Лізавета Сярг.

Парыжэская Кацярына

Пастушэнка Герман Сяргеевіч

Пасюкевіч Ірына Уладзіслав.

Паўлоўскі Аляксандр Уладзім.

Пахолак Марына Іосіфаўна

Пеганава Інга

Піліпенка Алена

Поўжык Карына Сяргееўна

Пракаповіч Ілля Мікалаевіч

Пракопчык Таццяна Васіл.

Прыбыш Іван Вітольдавіч

Прылішч Ірына Аляксандр.

Пунько Вольга Язэпаўна

Пярова Маргарыта Сяргееўна

Пярова Наталля Юр’еўна

Пяткевіч Лізавета Алегаўна

Рагачэўскі Сяргей Віктаравіч

Раманоўскі Валер Іванавіч

Раманоўскі Уладзімір Іванавіч

Раманцоў Зміцер Уладзіміравіч

Раманюк Раман

Раплевіч Юры Альбінавіч

Розберг Дзяніс Уладзіміравіч

Рудзёнак Алег

Рудовіч Алена

Руды Яўген Ігаравіч

Русіновіч Іван Кузьміч

Рындзевіч Вячаслаў

Савацееў Кім Сяргеевіч

Савіч Яўген

Сагановіч Яніна Генадзеўна

Сазонаў Віктар Паўлавіч

Сазонаў Вячаслаў Мікалаевіч

Сакевіч Уладзімір Клеменцевіч

Салаўёў Мікалай

Сварцэвіч Алег Іосіфавіч

Святоха Генадзь Уладзіміравіч

Сёмкіна Вольга Віктараўна

Семянчук Валеры

Семянчук Генадзь

Сенькавец Уладзімір Адамавіч

Сідарчук Кірыл Валер’евіч

Сікора Алег Георгіевіч

Сіндзееў Уладзімір Дзмітр.

Сіняк Павел Віктаравіч

Скалабан Аляксандр Максім.

Скіцёў Зміцер Андрэевіч

Смашная Марына Уладзімір.

Спосабаў Іван Іванавіч

Станеўская Людміла

Станкевіч Георгі

Статкевіч Дар’я Валер’еўна

Стральцоў Алесь Уладзімір.

Стэпановіч Алесь Язэпавіч

Субоцін Андрэй Юр’евіч

Суднік Святлана Георгіеўна

Суліменка Дзмітрый Сярг.

Сульжыц Кацярына Сярг.

Сухаверхі Андрэй Сямёнавіч

Сухарэвіч Віталь Пятровіч

Сухоцкі Андрэй Аляксеевіч

Сцежкін Кірыла Аляксандр.

Сцефаненка Ірына Віктараўна

Сялюк Іван

Сямёнава Анастасія Васільеўна

Сямёнаў Віталь

Сенькевіч Надзея Іосіфаўна

Трафімчык Сяргей Аляксан.

Угрын Аляксандр Сяргеевіч

Урублеўскі Вадзім Валер’евіч

Уюльская Надзея Іларыёнаўна

Фалейчык Алесь

Філіповіч Дзіяна Леанідаўна

Хадачок Міхаіл

Хадневіч Цімафей

Хархардзін Уладзіслаў

Цвік Наталля Казіміраўна

Цішкевіч Юлія Іванаўна

Цыганкоў Віталь Аляксеевіч

Цыхун Генадзь Апанасавіч

Цюлькоў Аляксей

Цярэшка Паліна Васільеўна

Чайкоўскі Павел Іванавіч

Чмарава Марына

Чубат Аляксей Леанідавіч

Чыжова Таццяна Дзмітраўна

Шалястовіч Людміла Васіл.

Шаршнёва Наталля Анатол.

Шаткова Дар’я Дзмітрыеўна

Швед Вячаслаў Вітальевіч

Швед Іна Анатольеўна

Шохан Вольга

Шуй Вольга Васільеўна

Шульвінскі Віктар Віктаравіч

Шчэрбік Вераніка Мікалаеўна

Шыдлоўскі Раман Яўгенавіч

Шык Уладзімір Раманавіч

Шырокава Наталля Аляксан.

Юхноўскі Віктар Францавіч

Янкоўскі Юры Уладзіміравіч

Янушкевіч Станіслаў Антон.

Яраховіч Марына Рыгораўна

Яроменкаў Аляксандр Леан.

 

Адказы У. Арлова на пытанні “Радыё Свабода”

— Уладзімір, перш за ўсё віншую вас з атрыманнем прэміі Гедройця за кнігу «Тан-цы над горадам». Можа, для пачатку размовы вы б самі па-тлумачылі нашым чытачам, пра што гэтая кніга і чаму яе варта прачытаць?

— Лепш, каб я пра сваю кнігу казаў не сам (гэта было б нясціпла), а адказаў цытатамі з рэцэнзіі нашай славутай літа-ратуразнаўцы, доктара філа-логіі Ганны Кісліцынай. Тым больш што тая рэцэнзія мела падзагаловак «Чаму варта па-чытаць новую кнігу Уладзімі-ра Арлова» і з’явілася ў верасні на Tut.by. Ганна піша:

«Кніга «Танцы над го-радам» — эстэцкая па ўсіх па-раметрах.

Для тых, хто адчувае час і прастору як непаразу-менне і ўмоўнасць. Для тых, хто шануе сексуальныя фан-тазіі. Для тых, хто любіць ня-спешнае гурманскае чытанне. Для тых, хто любіць таям-ніцы — свае і чужыя.

Ну і, вядома, для тых, хто не баіцца танчыць на да-хах у цёплыя травеньскія ве-чары».

Я магу дадаць, што на-зву гэтай кнізе дала аповесць «Танцы над горадам», героі якой — самнамбулы. Удзень яны не знаёмыя паміж сабой, а ўна-чы, калі танчаць, утвараюць сваё таемнае брацтва, якое, безумоўна, не вечнае. І потым лёсы маіх танцораў складаюцца вельмі па-рознаму, некаторыя з іх пачынаюць танчыць ужо на дахах гарадоў іншага свету.

— Як заўсёды, пасля ўручэння Гедройця хапае ка-ментароў і дыскусіяў, асабліва ў сацыяльных сетках, што зноў кагосьці абышлі. На гэты раз, улічваючы ваш аўтары-тэт, мала хто ставіць пад сумнеў вашу перамогу, мала хто піша, што «зноў далі не таму». Але, тым не менш, многія лічаць, што і іншыя за-слугоўвалі перамогі. Як вы ставіцеся да такіх дыскусіяў? Яны вас чапляюць, кранаюць?

— Я прымаю выбар жу-ры і ў такіх дыскусіях не ўдзе-льнічаю. Сёлета была асабліва вострая канкурэнцыя — павер-це мне як сябру журы прэміі Гедройця мінулых гадоў. Дарэ-чы, ніколі выбар журы ўсіх не задавальняў.

— Ці маеце вы сваю ге-рархію ў сучаснай беларускай літаратуры? Хто ў ёй стаіць вышэй — у каго большыя накла-ды ці ў каго больш прэміяў, за-межных перакладаў? Каго вы любіце і чытаеце, каго лічыце вартымі прачытання?

— Я хачу сказаць най-перш, што лічу надзвычай ціка-вымі, таленавітымі і вартымі пісьменнікамі ўсіх сёлетніх фі-гурантаў кароткага спісу прэ-міі Гедройця, таксама ўсіх лаў-рэатаў мінулых гадоў. Мой спіс усіх, каго я люблю і чытаю, можа атрымацца занадта доўгі.

— Вы неяк пісалі, што Беларусь пачалі адкрываць для сябе з Караткевіча. Я памя-таю, як у канцы 80-х васьмі-томнік Караткевіча на бела-рускай мове выйшаў накладам 70 тысяч асобнікаў. Ці можа сёння пісьменнік быць такім валадаром думак, як былі Ка-раткевіч і Быкаў?

— Час змяніўся. Перада мной два тамы новага, 25-том-нага збору твораў Караткевіча, у якіх змешчаны раман «Кала-сы пад сярпом тваім». (Зраблю тут невялікае адступленьне. Мы часам чуем з вуснаў вядо-мага ўсім «літаратуразнаўцы» — «Дайце мне «Вайну і мір» беларускую». Вось, калі ласка, вазьміце гэты том і пачытайце. «Каласы» — гэта наша «Вайна і мір». Дык вось, сёмы том — якім, вы думаеце, накладам ён вы-йшаў? 2 тысячы асобнікаў. Ін-шыя тамы выйшлі накладам тысяча асобнікаў.

Магу ўзгадаць, што мая кніга гістарычнай прозы, «Міласць князя Гераніма», выпушчаная ў 1993 годзе, мела наклад 40 тысяч асобнікаў.

У нашым несвабодным грамадстве пісьменьнік выму-шаны заставацца «больш чым пісьменнікам». Калі адбыва-ецца сустрэча з чытачамі, гу-чаць пытанні не столькі пра лі-таратуру, як пра сучасную сі-туацыю ў краіне, стан мовы, гістарычнай памяці, падруч-нікі, школьныя праграмы. Я разумею, што пісьменнік сён-ня — не валадар думак, але ад яго чакаюць не толькі кніг, але і адказаў на грамадска-палі-тычныя пытанні.

— Вы разам з мінулагод-нім лаўрэатам Гедройця Змі-тром Бартосікам аб’ездзілі ўсю Беларусь з лекцыямі і вы-ступамі. Часам людзі скар-дзяцца, што дзеці цяпер не разумеюць беларускую мову, не хочуць чытаць. А вашы ўра-жанні ад гэтых сустрэчаў?

— Пра гэтыя сустрэчы я, магчыма, калі-небудзь напі-шу цэлую кнігу. У пэўным сэн-се такой кнігай ужо з’яўляецца мая кніга «Пакуль ляціць стра-ла. Сто пытанняў пісьменніку», дзе я адказваю на самыя роз-ныя пытаньні чытачоў.

Наконт таго, што дзеці не разумеюць беларускай мо-вы. Я ўзгадаю выступ у адной з менскіх школаў, гэта быў сёмы клас. Я звычайна больш люб-лю сустракацца са старэйшымі класамі, гэта мая аўдыторыя. Але выйшла мая кніга «Айчы-на», якая адрасаваная дзецям і падлеткам. І вось калі я вы-ступаў, то гаварыў, як мы, по-лацкія хлапчукі, шукалі ста-ражытныя скарбы. І я бачыў, што мяне большасць не разу-мее. Я папрасіў падняць руку таго, хто ведае, што такое «скарб». Паднялося пяць рук. Я тады спрабаваў патлума-чыць ім тое, што галоўны скарб для нас — гэта наша беларуская мова. Што мова бароніць ме-жы дзяржавы лепш за любую армію.

— Вы паводле адукацыі гісторык, а гісторыкі, маг-чыма, трошкі па-іншаму гля-дзяць на падзеі, бо яны веда-юць, што «ўсё ўжо было». Звы-чайныя людзі не заўсёды мо-гуць глядзець на час, у якім яны жывуць, з гледзішча веч-насці. А як вы гледзіце з пункту гледжання гісторыі на наш час?

— Гісторыя, адрозна ад эканомікі, не можа даваць да-кладных прагнозаў, яна не прадказвае будучыні. Але ве-данне гісторыі дае чалавеку шырыню светабачання, света-разумення і светаўяўлення. І веданне гісторыі, у прыватна-сці нашай, айчыннай, сведчыць, што наша цяперашняя бела-руская сітуацыя не ёсць нейкай непазбежнай і бязвыйсцевай, што перад намі могуць ад-крыцца зусім іншыя шляхі.

У мяне зараз на стале ляжыць кніга «Кароткая гіс-торыя чалавецтва» Юваля Ноя Харары. У яго цэлы раздзел там ёсць «Сляпая Кліо» (нага-даю, Кліо — муза гісторыі).

— Вы даволі шмат пі-салі ў сваіх творах пра пэўныя свае біяграфічныя факты. Ці задумваліся вы пра пытанні выпадковасці і заканамернасці ў сваім лёсе?

— Я тут узгадваю адна-го з улюбёных сваіх аўтараў — Мілана Кундэру, які казаў ка-лісці, што гісторыя безаблічная і няўцямная. Адзін з герояў маёй кнігі баладаў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» разважае, што гісторыя сапра-ўды забаўляецца непрадказа-льнымі сюжэтамі, што яна ня-стомна хлусіць, зневажае, здзе-куецца, часам жартуе. Захо-дзіцца ад рогату.

Я б сказаў, што гэта сказана і пра маю асабістую гісторыю. А наконт пытанняў выпадковасці і заканамернасці ў маім лёсе — я думаю, што маё нараджэнне ў Полацку ў ра-дзілні насупраць Сафійскага сабора запраграмавала мой лёс і маю справу жыцця.

Атрымаўшы прэмію Гедройця, я быў удзячны маім дарагім танцорам і танцоркам і Полацку, дзе мы пачалі тан-чыць. Полацку, дзе мая альфа і амега.

 

Малая радзіма вялікага пісьменніка

Шостага кастрычніка ў Глушы падчас фестывалю «Глушанскі хутарок» урачыста адкрылі «Прыпынак Адамо-віча» — аўтобусны прыпынак, аздоблены ў гонар славутага земляка Алеся Адамовіча.

Арт-аб’ект размясціў-ся на «галоўнай вуліцы» Глу-шы, на трасе Бабруйск — Слуцк. Дзяцінства і юнацтва знакамітага беларускага пра-заіка, публіцыста, кінасцэнары-ста Алеся Адамовіча прайшло ў Глушы. Тут ён знайшоў і спа-чын. Захаваць і ўшанаваць яго-ную памяць ва ўмовах паста-яннага недахопу часу і сродкаў у дзяржавы вырашылі грамад-скія актывісты. Пакуль працяг-ваецца збор сродкаў на помнік і музей, ідзе ўзгадненне пра-ектнай і іншай дакументацыі, ініцыятыўная група вырашыла пайсці нестандартным шляхам і звычайны аўтобусны прыпы-нак ператварыць у мемарыял у сучасным стылі — мастацкую прастору.

— Мы падумалі, што гэта прыцягне ўвагу нават да самой Глушы, — расказвае га-лоўны ініцыятар кампаніі па ўшанаванні памяці Адамовіча, бабруйчанін Андрэй Архіпен-ка. — Людзі праязджаюць праз Глушу — убачаць нешта незвы-чайнае, цікавае для сучаснага пакалення, спыняцца і лішні раз узгадаюць пра Алеся Адамо-віча. Ідэя нарадзілася ў сака-віку, калі былі сабраны подпі-сы за помнік і атрыманы ад-казы з Міністэрства культуры пра пачатак узгадненняў. У траўні правялі конкурс, вы-бралі варыянт аздаблення, і ў мінулыя выхадныя мастак Алесь Благій размаляваў пры-пынак.

Цяпер на сценах пры-пынка — вялікі партрэт Алеся Адамовіча, карта Беларусі з асобна пазначанай Глушай і цытата з аўтабіяграфічнай апо-весці «Vixi».

— Калі мне сказалі пра ідэю такога прыпынка, я нават не зразумела, што гэта і як можа быць, — прызнаецца Наталля Адамовіч, дачка пісьменніка. — Тым больш не магла б такое прыдумаць сама. А потым пра-ніклася, ідэя мне вельмі спа-дабалася, я сама прапанавала канкрэтную цытату з твора. У ёй — пра прыезд дадому, пра любоў да сваёй радзімы, да Глушы. Якраз пасуе для пры-пынка.

На адкрыццё «Пры-пынка Адамовіча» прыехала шмат бабруйчан, са сталіцы прыехалі скульптар будучага бюста пісьменніка Генік Лойка, палітык Таццяна Караткевіч — кіраўнік грамадскага аб’яд-нання «Гавары праўду», сяб-рам якога з’яўляецца Андрэй Архіпенка,  і журналіст Зміцер Бартосік, які ў мінулыя гады выступаў на «Глушанскім ху-тарку» са сваімі песнямі. Пры-ехалі і групы дзяцей з баб-руйскага Цэнтра турызму і краязнаўства.

— Мы хацелі спалучыць наведванне фэсту і экскурсію па мясцінах Адамовіча, — рас-казвае кіраўніца краязнаўчага гуртка Таццяна Ачыновіч. — Тым больш такая нагода, ад-крыццё цудоўнага прыпынка. І толькі прыязджаем у Глушу, як нам мясцовы жыхар кажа: «А вы былі на нашым новым прыпынку? Абавязкова сха-дзіце!».

Яшчэ ў Глушы плану-ецца стварыць музей Алеся Адамовіча ў будынку былой аптэкі: тут працавала мацi пісь-менніка, і сам будынак — герой аповесці «Вайна пад стрэхамі». У наступным годзе мае быць усталяваны бюст — ці на пля-цоўцы між музеем і сельса-ветам, ці на плошчы перад До-мам культуры.

Тэкст і фота:

Арцём ЛУК’ЯНОВІЧ,

“Бабруйскі кур’ер”.

 

Навіны Германіі

Горшы вынік з 1950 года: баварскія саюзнікі канцлера Меркель правалілі выбары

Экзітполы сведчаць аб тым, што сястрынская партыя канцлера Германіі Ангелы Меркель пацярпела поўнае паражэнне на выбарах у зямлі Баварыя.

Хрысціянска-сацыяльны саюз — партнёр па кіруючай кааліцыі ХДС Ангелы Меркель губляе абсалютную большасць у ландтагу — федэральным парламенце Баварыі.

На другое месца выйшлі Зялёныя, у ландтаг таксама ўпершыню прайшла Альтэрнатыва для Германіі, якая прытрым-ліваецца антыіміграцыйнай палітыкі.

ХСС практычна аднаасобна кіраваў Баварыяй з 1957 года, аднак пачаў губляць падтрымку пасля таго, як многія выбар-шчыкі пачалі прытрымлівацца дыяметральна процілеглых пунк-таў гледжання ў такіх ключавых пытаннях як іміграцыя.

«Гэта ўзрушэнне для Баварыі», — прыводзіць Financial Times меркаванне палітычнага аналітыка з Універсітэта Майнца. Больш за 60 гадоў ХСС правіў Баварыяй. «ХСС быў Баварыяй, а Баварыя была ХСС. Цяпер усё ў мінулым».

Старшыня ХСС Хорст Зеехофер прызнаў, што гэта быў «не лепшы дзень», але гэта толькі «адзін бок медаля», паколькі па выніках выбараў партыя атрымала «відавочны мандат» на фармі-раванне новага ўрада.

nslowa.by.

 

Праграма Тыдняў Германіі ў Беларусі

Менск

18.10, чацвер,         19.00.

Інстытут імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3.

Аўтарскія чытанні з Марлене Родар у Менску

Нямецкая пісьменніца Марлене Родар чытае ўрыўкі са сваёй кнігі «Cache».

Каханне, якое спальвае сэрца. Лейла і Макс — няроўная пара, якая ўжо год разам. Макс — прывабны хлопец з сям’і, якая займае высокае становішча ў грамадстве, і Лейла — «несама-вітая дзяўчына з міграцыйным фонам», як яна сама сябе харак-тарызуе.

Тым не менш усё вы-глядае ідэальна, пакуль не з’яў-ляецца загадкавы Рэд.

На нямецкай мове.

Уваход вольны.

 

23.10, аўторак, 10.00 -18.00.

Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау. Пр-т Газеты Праўда, 11.

Форум «75 гадоў тра-гедыі і гераізму Менскага гета: праблемы і перспектывы за-хавання памяці пра Халакост у Беларусі».

Форум праводзіцца ў памяць аб ахвярах Менскага гета, якое было ліквідавана 21-23 кастрычніка 1943 года, 75 гадоў таму назад. На ім будуць прысутнічаць былыя вязні Менскага гета, спецыялісты-гісторыкі, адукатары, грамад-скія дзеячы з Беларусі, Герма-ніі і іншых краін Еўропы. Пад-час пленарнага і секцыйных паседжанняў форуму будуць дыскутавацца актуальныя пы-танні даследаванняў, адукацыі і захавання памяці пра гэтую трагічную старонку гісторыі.

Уваход па запрашэн-нях.

 

24.10, серада, 19.00-21.00.

Абласная бібліятэка імя Пушкіна, аддзел замежнай літаратуры, 3 паверх, вул. Гі-калы 4.

24 кастрычніка аддзел замежнай літаратуры біблія-тэкі імя А.С. Пушкіна стане месцам сустрэчы дзвюх куль-тур. Кавер-бэнд DACH выка-нае старыя і новыя хіты на нямецкай мове. Таксама вы-ступіць

Ганна Веракша — сту-дэнтка БДУ, якая не можа ўя-віць свайго жыцця без бела-рускай народнай музыкі.

Падчас гульняў госці могуць больш даведацца як пра нямецкую, так і беларус-кую культуру і гісторыю.

Уваход вольны.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

Дванаццацігадовая мая сястрычка з уражанымі воч-камі пытаецца ў яго:

— Пане, а што з Поль-шчай у той час будзе?

— Пані пытаецца, што будзе з Польшчай? Прыйдзе такая хвіля ў часе барацьбы з дзікімі бестыямі, хвіля цяжкая для перажыцця, калі загукаем: “Мы ж браты вашыя, разам на дапамогу!” Вы паверыце — ха! ха! ха! вы паверыце, вы — мяккі народ! Мы падставім плечы, вы ўпадзеце нам на грудзі, прыціснем моцна, так моцна. аж задушым!

— Але ж гэта подла, што пан гаворыш! — закрычала з абурэннем і са слязамі малая.

— Так, гэта подла — і гэта шчасце наша, гэта адно нас робіць падобнымі да людзей, якія маюць меркаванне пра рэ-чы (і чаго звяры пазбаўлены), што мы бачым і адчуваем на-шую подласць!

 

Серакоўскі, вядомы ў акадэміі як найздольнейшы вучань, скончыў яе курс і ў 1857 годзе быў прызначаны ў Генеральны штаб213. Была гэта хвіля, якая дазваляла яму ажыццявіць мэту, да якой імк-нуўся з прагаю, а прынамсі на крок наблізіцца да яе; найперш падтрымаць няшчаснага сал-дата расійскай арміі, вярнуць яму месца сярод людзей, аба-раніць ад катавання палкамі, выкінуўшы з дысцыплінарнага кодэксу цялесныя пакаранні. Аддаўся гэтаму з усёй яму ўла-сцівай энергіяй і вытрымкай. Тут былі патрэбны не філант-рапійныя дэкларацыі і заклікі супраць палак, але трэба было скласці довады іхняй шкоды. Серакоўскі, маючы вольны до-ступ да архіваў Ваеннага міні-стэрства, цяжка працуючы, склаў статыстыку пакаранняў і праступкаў у расійскім вой-ску за некалькі дзясяткаў га-доў; пасля дадання да іх пара-ўнальных табліц дысцыплінар-ных кодэксаў усіх еўрапейскіх войскаў давёў:

1) Што расійскі кодэкс за часы Пятра Вяікага214 най-лагоднейшы за ўсе, сёння ўсе іншыя пераважаюць строга-сцю.

2) Што колькасць пра-ступкаў у расійскім войску не-чувана перавышае статыстыку еўрапейскіх армій, якія па ме-ры пастаяннага больш лагод-нага заканадаўства, становяцца больш маральнымі, даказваў, што цялесныя пакаранні аба-вязкова павінны быць адмене-ны.

Працу яго ваенны мі-ністр аддаў камітэту215, які пра-цаваў над пераглядам дысцы-плінарнага кодэксу. Ад яго ме-ркавання залежала ўсё. У ліку чальцоў камітэта было некаль-кі генералаў з мікалаеўскіх ча-соў, гэтыя, верачы толькі ў пал-кі, жадалі адкінуць прапанову і аддаць аўтара ў простыя сал-даты за збэшчванне расійскай арміі довадам, што тае мае больш злачынстваў, чым ін-шыя ў Еўропе. Хвіля для Зыг-мунта і яго справы была кры-тычная. Маладыя прыяцелі Серакоўскага, якія засядалі ра-зам са старымі, вышэй згаданы-мі, атрымалі перамогу. Працу яго прызналі за добрую і кары-сную і аддалі яе на абдумванне, а аўтара дэлегавалі для ўдак-ладнення звестак у тым кірун-ку на міжнародны кангрэс у Лондан у 1861 годзе216.

Са справы, якая ўтры-моўвае увесь ход дэбатаў на Міжнародным кангрэсе ў Лон-дане ў 1861 годзе, выпісваю то-лькі тыя прамовы Серакоў-скага, якія ўплывалі на паста-новы таго ж кангрэсу.

Выступаў па праблемах статыстыкі маральнасці і па пр-аблемах вайсковасці. Аднага-лосна быў выбраным сакрата-ром з боку замежных дзяржаў.

 

Секцыя 5 займалася арміяй і ваенна-марскім фло-там. Пастанавілі дэбатаваць толькі над тым, што ўжо было прадметам разгляду на кангрэ-се ў Бруселі217.

Серакоўскі ўносіць адзіную новую прапанову, што да параўнаўчай статыстыкі, на колькі і якія пакаранні, а мена-віта цялесныя, спрычыняюцца станоўча або адмоўна да мара-льнасці ў арміі? А затым, каб дайсці да пэўнасці прапануе, каб сам Кангрэс звярнуўся да ўсіх дзяржаў, а менавіта да тых, дзе ёсць вайсковыя трыбуналы і таемныя архівы, каб далі яму вольны доступ да іх.

Праблема тая разбудзі-ла жывую зацікаўленасць уся-го сходу. Наступілі доўгія, га-рачыя дэбаты за і супраць пра-пановы. Прэзідэнт Stanhope, Balfour, дакладчык Legoyt і многія іншыя былі за прапа-нову. Апасаліся толькі абра-зіць і абудзіць падазрэнне дзяр-жаваў, ці пад відам статыстыкі Англія не ўпіхне палітыкі, хо-чучы праз параўнанне меншай або большай дэмаралізацыі ў арміі прыйсці да высновы пра меншую ці большую сілу дзя-ржавы.

У канцы, хоць і ў зма-дыфікаванай форме, атрымаў Серакоўскі тое, чаго прагнуў, г.зн. вольны доступ да вайско-вых архіваў і трыбуналаў усіх еўрапейскіх краін.

Дакладчык Legoyt за-кончыў такімі словамі:

— Панове! Дні сходаў падходзяць да канца. Кожная хвіля важная. Гэтая справаз-дача будзе кароткай. Ніякіх змен паводле кангрэсу ў Бру-селі, апрача адной новай пра-пановы, унесенай у гэтай сек-цыі панам капітанам Сера-коўскім.

Пан Серакоўскі, капі-тан расійскага Генеральнага штаба, выказаў пажаданне, каб наш кангрэс даў яму імян-ное даручэнне да ўсіх началь-нікў статыстычных бюро за мяжой для аблягчэння яму тым вывучэння стану вайско-вай крыміналістыкі, што яму даручана ў яго дзяржаве.

Секцыя пасля дэбатаў прызнала, што ваш, панове, сход магчыма перайшоў бы ме-жы сваёй місіі, а можа, і ме-жы этыкету, падтрымаўшы пажаданні ў той форме. Але прагнучы падтрымаць, на ко-лькі гэта ёсць у моцы секцыі, каштоўную працу пана Сера-коўскага, важнасць якой цал-кам прызнае, секцыя выразіла свае пажаданні наступным спосабам:

Кангрэс з прыемнасцю вітаў бы ўсе ўрады, якія ад-дадуць для скарыстання ў на-вуковых мэтах вучоным заме-жных дзяржаў, якія працуюць над параўнальнай вайсковай крыміналістыкай, усякія да-кументы, сабраныя ў архівах адносна да сваіх армій.

Вітаў бы кангрэс з та-кой жа прыемнасцю ўрады, якія прывыклі абнародаваць сваю карную статыстыку ад-носна да арміі і якія выдзялялі б тым жа вучоным нататкі паясняльных дакументаў ад-носных да арганізацыі і кампе-тэнцыі вайсковых трыбуналаў у сваіх дзяржавах.

Адзін з чальцоў прапа-наваў прыбраць з праграмы пытанне адносна да колькасці спраў, іх калібру і сістэмы, але я, — гаварыў далей Legoyt, — раблю заўвагу, што Францыя дае прыклад, выстаўляючы на сваю рызыку, поўную яснасць у тым поглядзе. Прыгадваю яшчэ тут, што Францыя аб-вяшчае штогод па тым пы-танні Compte-rendu du Mate-riel218 асобна для арміі і для ва-енна-марскога флоту.

 

Секцыя 6. Даклад-чык Legoyt з секцыі 6 пра ста-тыстыку маральнасці з дапамо-гай прэсы называе толькі тры найгалоўнейшыя прамовы: з Галандыі Ackersdyka супраць статыстыкі маральнасці; з Іспа-ніі Ripalda за статыстыку мара-ль[насці]; хоць бы толькі пера-лікам і вылічэннем спраў кары-сных Зыгмунта Серакоўскага наступным чынам:

Legoyt:

— Капітан Серакоўскі сцвярджае, што доктар  Acke-rsdyk памыляецца, калі даво-дзіць немагчымасць правя-дзення статыстыкі мараль-насці (з дапамогай прэсы).

Серакоўскі:

— Дазвольце мне, пане прэзідэнце, дадаць некалькі слоў. Пан Quetelet ёсць бацькам той статыстыкі, якую мож-на назваць статыстыкай ма-ральнасці? якую прымаюць як сацыяльную анатомію, а за-даннем яе будзе стварыць но-вую навуку сацыяльную фізія-логію. А таму, што да мяне, то адкідваю найнесправядлі-вейшы закід, які да яе можа быць прыменены, што ёсць прапагандысткай фаталізму, што да нічога не вядзе, хіба толькі да заспакаення пустой цікавасці. Гэта не так. Пан Quetelet  і ўсе з яго школы пад-трымліваюць супраціўнае, што вядзенне статыстыкі маральнасці дапамагае зака-надаўцам і адміністрацыі ў па-ляпшэнні грамадства, паказ-вае яго сённяшні рэальны стан. Тая ж самая статыс-тыка сцвярджае таксама, што там, дзе праводзяцца па-ляпшальныя рэформы роўна як у заканадаўстве, так і ў адмі-ністрацыі, упаўшая мараль-насць па-праўляецца, лік пару-шэнняў і злачынстваў змянша-ецца. Статыстыка мараль-насці не толькі не заслугоўвае імені прапагандысткі фаталі-зму, ёсць гэта хутчэй ідэалізм, напоўнены верай ва ўдаскана-ленне народа. Але і гэтае сцвярджэнне было б памыл-кай, бо ёсць яна хутчэй рэаліз-мам — ёсць сапраўднай навукай. Вучоныя, якія вывучалі гісто-рыю звычаяў і заканадаўстваў з канца ХVІІІ стагоддзя, ужо давялі, што статыстыка ма-ральнасці, што статыстыка судовая пасля правядзення ра-зумных рэформ дапамагае ў паляпшэнні звычаяў і ў змян-шэнні колькасці праступкаў і злачынстваў.

Збор прыняў прамову з жывым прызнаннем.

Пасля трываўшых ней-кі час дыскусій прызналі ста-тыстыку маральнасці, якая аб-народваецца пры дапамозе прэ-сы, сведчаннем інтэлектуаль-най і маральнай сілы краю.

 

Секцыя 2. Санітар-ная статыстыка (кіраўнік Shaf-tesbury). На першым месцы — прадстаўлены план міс Nightin-gale, план апрабаваны ў шмат-лікіх вялікіх шпіталях, таму пастанавілі рэкамендаваць яго ўсім урадам.

Пан Legoyt пасля за-чытвання ліста міс Nightingale, да якога былі далучаны папе-ры, што даводзілі чаканыя вы-нікі тых жа планаў, закончыў выказваннем удзячнасці ад імя ўсіх замежных дэлегатаў высо-капастаўленым асобам у Лон-дане, якія не толькі адчынілі для прыбылых свае салоны, але частавалі іх яшчэ гасцінна і прыязна за сваімі сталамі, а ме-навіта лорду Ebringtonowi, міс Gutts і міс Nightingale, чыё імя вядомае ва ўсёй Еўропе з-за яе бязмежнай адданасці і гераіч-най працы ў час Крымскай вай-ны, дзе была для арміі сапраўд-най збаўчай апорай.

(Міс Nightingale, най-багацейшая партыя ва ўсёй Ан-гліі не выйшла замуж, каб усё сваё жыццё прысвяціць філан-трапічным мэтам, да якіх ішла разумна і з вартай здзіўленню вытрымкай.)

Гавару пра тую сек-цыю, а за тым і пра лонданскіх асабаў, бо Зыгмунт у іхніх са-лонах быў частым госцем, зы-чліва і з прыемнасцю прыма-ным і адзначаным. Распытвалі доўга і з зацікаўленнем пра лё-сы Польшчы, пра яе адносіны да Расіі, пра яе надзеі і зма-ганні. Тут ён пазнаёміўся і зблі-зіўся з многімі знакамітасцямі у Англіі, як сем’і Derby’ch, Nitchel’a, Russela, які аказваў яму шмат сімпатыі і прызнання, слухаў з захапленнем яго пра-мовы. У першы дзень пасля знаёмства запытаў: “Пан не расеец?” Калі Серакоўскі ад-казаў, што ён — паляк, сказаў: “Я быў у тым упэўнены”. Схі-ляў яго да пакідання Пецяр-бурга, прапаноўваў яму адпа-ведную яго сіле розуму пасаду  ў Лондане. Дадаў:

— Шкода жыцця, шкода здольнасцяў!

Перад пакіданнем Пе-цярбурга Зыгмунт атрымаў ліст таго ж зместу.

Даслоўная копія:

Legoyt. Captain Siera-kowski contends that doctor Ackersdyck is mistaken in asser-ting the impossibility of moral statistics.

Sierakowski. Permettez-moi M.le President d’ajouter quelques mots. M. Quetelet est le pere de ce qu’on peut appeler la statistique morale, de dette sta-tistique qu’on regarde comme l’anatomie sociale, et qui doit ten-dre a creer une nouvelle science, celle de la physiologie sociale.

Eh bien, je repousse, pour mon compte, le reproche le plus injuste, qui puisse etre fait a la statistique, celui qui consiste a dire qu’elle propage le fatalisme, ou qu’elle ne mene a rien, que c’est de la pure curiosite.

Cela n’est pas. M. Quete-let et tous ceux de son ecole di-sent, au contraire, que la stati-stique morale aide le legislateur et l’administrateur a corriger les defauts de la societe, en montrant son etat actuel. La statistique demontre que, des qu’il y a des reformes salutaires apportees dans la legislation et dans l’ad-ministration, les mans moeurs se corrigent, le nombre des d?lits et des crimes s’amoindrit.

Loin donc d’encourir le reproche de pousser au fatali-sme, on pourrait peut-etre dire de la statistique que c’est de l’ide-alisme, c’est de la foi en la perfec-tibilite humaine, mais cela n’est pas, non plus, c’est plutot du rea-lisme, c’est de la vraie science.

Tous les hommes, qui ont etudi? l’histoire des moeurs et des legislations depuis la fin du 18eme siecle ont constate qu’il etait juste de dire que la statistique morale, que la statistique judiciaire de-montrait qui les reformes bien faites aidaient a corriger les moe-urs et a diminuer les d?lits et les crimes. (Vives approbations)”219.

(Працяг у наст. нумары.)

213 Серакоўскі скончыў вучобу (1859) з выдатным вынікам і быў прадстаўлены да звання штабс-капітана; быў прыняты на службу ў статыстычны рэферат дэпартамента Генеральнага штаба, ад V.1861 г. як капітан Генеральнага штаба далучаны да групы, што працавала над праектам новага вайсковага дысцыплінарнага кодэксу.

214 Так зв. “Вайсковыя артыкулы” 1715 г.

215 Праект вайскова-судовай рэформы разглядалі ў некалькіх камітэтах і камісіях. Тут камітэт пад кіраўніцтвам ген. М. Сухазанета, утвораны ў ліпені 1862 г. Серакоўскі працаваў над праектам змякчэння адбывання пакаранняў у вязніцах і адмены цялесных пакаранняў.

216 Міжнародны статыстычны кангрэс у Лондане адбыўся 16-22.VII.1860 г. Серакоўскага дэлегавалі вясной у Еўропу з мэтай збору інфармацыі пра ўмовы ўтрымання вайсковых арыштантаў. У Бруселі ён адведаў Ёахіма Лялявеля і асобна падтрымаў яго фінансва, як успамінае Аўгуст Іванскі. A. Iwanski, Pamietniki 1832-1876, Варшава, 1968, с. 117.

217 У Бруселі ў 1853 г. адбыўся першы Міжнародны статыстычны кангрэс.

218 Compte-rendu du Materiel — справаздача.

219  Пераклад гэтага ліста пададзены вышэй.

  Сымон Барыс

Кнігі ўспамінаў як гістарычная крыніца

У 1970-1980-х гадах было надрукавана нямала кніг успамінаў удзельнікаў Другой сусветнай вайны, перш за ўсё партызанскага руху. Сем кніг лепшых партызанскіх мемуараў наступныя:

Ковпак С.А. «От Путивля до Карпат»;

Артозеев Г.C. «Партизанская быль»;

Линьков Г.М. «Война в тылу врага»;

Игнатов П.К. «Записки пар-тизана»;

Лебедев П. «Мы — алексеев-цы»;

Андреев В.А. «Народная во-йна»;

Шкрябач Я.П. «Дорога в Молдавию».

Кніга Я. Шкрабача — успаміны камандзіра партызанскага атрада, які прайшоў з баямі ад Навазыбкава праз Беларусь і Украіну да дзяржаўнай мя-жы Малдавіі.

 

Жыхары Беларусі таксама напісалі некалькі кніг усапамінаў пра свой удзел у партызанскім руху. Вось некалькі з іх:

Климов И., Граков Н.  «Парти-заны Вилейщины»(Мн., 1970).

«Люди Нарачанского края. Вопоминания участников револю-ционной борьбы и Великой Отече-ственной войны». (Мн., 1976).

Мачульский Р.Н. «На огнен-ной земле» (Мн., 1983), «Вечный огонь» (Мн, 1978), «Страницы бес-смертия» (Мн., 1972), «Люди высо-кого долга» (Мн., 1975).

Данилочкин П, М. «Зарево над Вилией» (Мн., 1983).

У Татарстане са спазненнем  была надрукавана кніга М.І. Маш-кова «Таня» (г. Цяцюша, 2013). Та-тарын  Мікалай Іванавіч Машкоў 14 месяцаў партызаніў на Магілёўшчы-не, куды  быў закінуты ў жніўні 1942 года  пасля заканчэння адмысловых трохмесячных курсаў у Маскве.

Легендарны беларускі пар-тызан Герой Савецкага Саюза Васіль Захаравіч Корж напісаў кнігу пра сваю партызанскую брыгаду і даў сваю праўдзівую характарыстыку некаторым кіраўнікам БССР, а гэта не спадабалася ў ЦК КПБ, а таму яго кнігу не надрукавалі. З вялікімі ска-рачэннямі ён друкавацца адмовіўся. Пасля яго смерці дачка здала рукапіс кнігі Каржа ў Нацыянальны архіў Беларусі. Варта сказаць, што В. Корж (псеўданім Камароў) арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі яшчэ ў чэрвені 1941 года і правёў адразу першы бой.  Амаль такі ж лёс напаткаў і кнігу ка-місара брыгада «Штурмавая» Ільі Мартынавіча Фёдарава «Вблизи Минска». Яму ў ЦК КПБ прапанавалі перапісаць кнігу па-іншаму, паказаць шырэй баявую дзейнасць партызан. А на мой погляд, у кнізе пра гэта на-пісана нямала. Рукапіс гэтай кнігі ця-пер захоўваецца ў Музеі генерала М.К. Пуцейкі, што ў Заслаўскай ся-рэдняй школе № 2.

 

Некаторыя ўспаміны парты-занаў і пра жыццё ў часе нямецка-на-цысцкай акупацыі запісвалі настаўнікі многіх школ і друкавалі іх у часопісах і газетах. У бягучым стагоддзі выйшла з друку невялікім накладам кніга былога настаўніка С. Струменскага «Бліскавіцы над Заслаўем» (Мн., 2015), у якой апавядаецца пра пад-польшчыкаў Заслаўя і партызан бры-гад «Штурмавая» і  імя М. В. Фрунзе, якія дзейнічалі ў Заслаўскім, Радаш-ковіцкім і Ільянскім раёнах.

У Слоніме  ў 2003 годзе  была надрукавана кніга Уладзімра Наву-мавіча Хартановіча «Трудные дни ленинградской блокады: Воспоми-нания», а ў 2006 годзе — яго кніга «Годы нашей молодости: воспомина-ния; Послевоенный мирный труд: воспоминания». Хоць у гэтай кнізе і даюцца праўдзівыя факты аб вайне, але дзе-нідзе былы настаўнік дае сваю надуманую характарыстыку некато-рых падзей. Так ён у апошняй кнізе крытыкуе былых старшынь Вярхоў-нага Савета С. Шушкевіча, М. Грыба і С. Шарэцкага. Што датычыцца Гры-ба, дык ён нават памылкова называе яго ініцыял В. А пра апазіцыю дык і наогул сцвярджае ўпэўнена: «… помогает Америке оппозиция, за это она получает от неё подачки в дол-ларах. (…). Они соответствуют на-званию: агенты американских спец-служб» (с. 317). Такія выказванні ў прававой дзяржаве павінен бы разгля-даць суд.  Хачу адзначыць, хоць аўтар і атрымаў вышэйшую адукацыю, але так  і застаўся  савецкім камуністам, ён так і не зразумеў сутнасці калгас-нага ладу. Яго кнігі мне падараваў яго сын, які вывучыўся на настаўніка гіс-торыі.

 

На пачатку гэтага ХХІ ста-годдзя з’явілася некалькі кніг пад-леткаў, якія добра памятаюць тую страшную вайну. Вельмі цікавая кніга «Сквозь тернии» Уладзімра Васіле-віча Гарбачова (1926, г. Талачын — 2016, Мінск). Ён падрабязна расказаў пра захоп немцамі Менска, пра паку-ты ўцекачоў. Потым ён стаў парты-занам. Славуты  ўрач-кардыёлаг, пра-фесар, Заслужаны дзеяч навукі Рэс-публікі Беларусь, памёр у 2016 годзе. Вядомы гісторык прафесар Леанід Лыч у 2011 годзе  выдаў сваю кнігу ўспамінаў «Магільнае ў часы нямец-кай акупацыі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 г.). У ёй расказваецца пра тры-вожнае жыццё местачкоўцаў падчас апошняй вайны. Былы савецкі афіцэр Ілля Копыл распавёў пра сваё бачанне вайны ў кнізе «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка», якая была выда-дзена невялікімі накладамі ў 2009 і 2014 гадах. Гэта кніга была адмоўна ацэнена ветэранамі савецкіх узброеых сіл. Ім не спадабалася страшная пра-ўда.

 

У серыі «Бібліятэка Свабо-ды» пасля 2013 года выйшлі кнігі былога дэпутата Вярхоўнага Савета 12-га склікання Сяргея Навумчыка  «Дзевяноста першы», «Дзеяноста дру-гі»,  «Дзевяноста трэці»,  «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты» 2015).  У іх расказваецца аб палітыч-ных падзеях у Беларусі ў 1991 — 1995 гадах, удзельнікам якіх быў сам аўтар.

Кіраўнікі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь таксама пакінулі свае ўспаміны. Надрукавана кніга «Уроки жизни» Мікалая Дземянцея (Мн., 2006). Яго ўспаміны заканчва-юцца 1991 годам. Вось адказы Мі-калая Іванавіча на пытанні карэс-пандэнта «Народнай газеты». Адка-звае і тлумачыць М. Дземянцей: «Жыццё ў мяне, як бачу цяпер, скла-лася ўдала, было вельмі насычанае і цікавае. Мне давялося працаваць ра-зам з Пятром Міронавічам Машэра-вым, Кірылам Трафімавічам Мазу-равым, Ціханам Якаўлевічам Кісялё-вым, многімі іншымі вядомымі бела-рускімі дзяржаўнымі дзеячамі, па-бываў у многіх краінах, многае бачыў і перажыў. Але, кажучы пра сябе, пра тое, чым даводзілася займацца мно-гія гады, з кім сустракацца, я ста-раўся паказаць гэта праз перапля-ценні асабістых адносін з людзьмі, якія атачалі мяне, расказаць аб най-больш яркіх рысах характару былых кіраўнікоў рэспублікі, іх захапленнях. Бо ўсе яны, нягледзячы на тое, што былі выбітнымі асобамі, заставаліся рознымі па натуры, вызнавалі розны стыль у працы. Скажам, Машэраў, хоць і быў патрабавальны, ніколі не ладзіў разносаў падначаленым, не стараўся іх зняважыць. Пры ім, калі чалавек не спраўляўся з абавязкамі, яго ціха пераводзілі на іншую, менш адказную пасаду. А вось Мікалай Мі-кітавіч Слюнькоў прытрымліваўся некалькі іншых прынцыпаў. Як гаво-рыцца, не дай Бог было трапіцца яму пад гарачую руку. Ён і мяне, калі я выязджаў у камандзіроўкі, часта прасіў быць больш жорсткім і асаб-ліва не цырымоніцца з адсталымі.

Не заўсёды проста, як гэта здавалася неазнаёмленаму, складва-ліся і асабістыя адносіны паміж пер-шымі асобамі Рэспублікі. Мне, на-прыклад, прыйшлося быць сведкам, калі на просьбу загадчыка аддзела ЦК партыі прыняць баявога сябра Пят-ра Міронавіча Машэрава, незадоўга да гэтага загінулага ў аўтаката-строфе, новы першы сакратар Ціхан Якаўлевіч Кісялёў адказаў рэзкай ад-мовай.

Узяцца за пяро вырашыў і яш-чэ па адной прычыне. Мне давялося стаяць ля руля Рэспублікі ў вельмі ця-жкі, можна сказаць, драматычны для нашай, на вялікі жаль, былой вялікай краіны час. Я, як і многія міль-ёны савецкіх грамадзян, вельмі хвара-віта ўспрыняў развал СССР, а падпі-санне ў Белавежскай пушчы віску-лёўскіх пагадненняў лічу крыміналь-ным злачынствам. Сёння што-не-будзь выправіць у гэтай справе нема-гчыма, але атрымаць урокі з раней-шых памылак, каб зноў не наступіць на тыя ж граблі, мы проста аба-вязаны.

Як дэпутат Вярхоўнага Са-вета СССР, я меў магчымасць па-стаянна знаходзіцца ў курсе ўсяго, што адбывалася ў яго кабінетах і кулуарах. У кнізе я досыць падрабязна распавядаю пра перыпетыі барацьбы паміж Гарбачовым і Ельцыным, аб падрыўной дзейнасці розных парла-менцкіх фракцый і аб’яднанняў, заку-лісных інтрыгах. Асобная частка ўспамінаў прысвечана падзеям у Віль-ні ў студзені 1991 года, якія сталі, як цяпер ясна, свайго роду першым сцэнарам так званых «каляровых рэвалюцый», якія час ад часу ўспых-ваюць на тэрыторыі былога Саюза. Мне давялося не толькі ўбачыць гэ-тыя падзеі на свае вочы, але і рассле-даваць іх у якасці старшыні камісіі саюзнага парламента. Спадзяюся, што напісаў пра іх не для гісторыі, а для тых, хто жыве цяпер і прыйдзе на змену нашаму пакаленню. Бо пасля знікнення Савецкага Саюза з карты ў палітыцы, кажучы па вялікім ра-хунку, нічога не змянілася, супраць-стаянне працягваецца. І пра гэта, калі мы хочам бачыць Беларусь моц-най, багатай і стабільнай, таксама трэба памятаць.

— Падводзячы вынік, які ж, Мікалай Іванавіч, галоўны ўрок ва-шых «урокаў жыцця»?

— Як мне ўяўляецца сёння, са-мае важнае — шанаваць сучаснае, не бурыць без разбору створанае раней, быць паслядоўным у сваіх учынках і дзеяннях. Да чаго можа прывесці іг-нараванне гэтых прынцыпаў, думаю, наглядна і ярка паказаў развал краі-ны, якая займала шостую частку зямнога шара. Да сённяшняга дня, праз дваццаць з лішнім гадоў, тыя, не зусім прадуманыя, не да канца ўзважаныя, а часам і шкодныя рэ-формы даюць аб сабе ведаць. Пры-чым, заўважце, цяжэй за ўсіх даво-дзіцца тым, хто больш за іншых ста-раўся вытруціць з розумаў і душ лю-дзей усё савецкае, усё тое, што звя-звала і аб’ядноўвала нас многія дзе-сяцігоддзі, тым, каму не цярпелася хутчэй прывесці свой народ у «свет-лую капіталістычную будучыню».

 

Вячаслаў Францавіч Кебіч напісаў тры кнігі: першая — «Иску-шение властью: из жизни премьер-министра» /под ред. И. Н. Осинского. (Минск : Парадокс, 2008), другая-«Беловежский гамбит» /под ред. И. Н. Осинского. (Минск : Парадокс, 200); трэццяя -«Любим ли мы Россию?» (Мн, 2016).

Яго першая кніга «Спакуса уладай» (2008 год) — асабліва мему-арная: ва ўспамінах аўтара з’яўляюцца яшчэ матывы крыўды, часам ён не-справядлівы да сваіх супрацоўнікаў, не хавае горычы ад паражэння на прэ-зідэнцкіх выбарах. Другая кніга «Бе-лавежскі гамбіт» (2013) уяўляе сабой фактычна пратакольны запіс усяго таго, што адбывалася ў «Віскулях» у канцы 1991 года.

У трэцяй кнізе «Ці любім мы Расію?» (2016) В. Ф. Кебіч ахоплівае практычна ўвесь перыяд гісторыі бе-ларускага этнасу: ад першых яго пра-яў у Вялікім Княстве Літоўскім да станаўлення дзяржаўнасці ў 1919 го-дзе, яе страты падчас польска-рускай вайны 1920 года, аднаўлення тэры-тарыяльнай цэласнасці нашага краю ў поўным аб’ёме ў 1939 годзе, цяжкі і слаўны перыяд пасляваеннай працы ўсіх народаў СССР па аднаўленні раз-бураных рэгіёнаў краіны ў ходзе Вя-лікай Айчыннай вайны.

У гэтай кнізе В. Ф. Кебіч выступіў за больш цесную інтэгра-цыю Менска і Масквы, прааналізаваў з прарасейскіх пазіцый гісторыю Бе-ларусі, жорстка раскрытыкаваў на-цыяналістаў і трохі мякчэй — беларус-кую ўладу і некаторых навукоўцаў Акадэміі навук за «скажэнне гісто-рыі». Такім чынам, Кебіч імкнецца даказаць, што лепш ведае гісторыю, чым акадэмічныя вучоныя. Адзначу, што сам ён мае толькі тэхнічную аду-кацыю, а не гістарычную і хоча ву-чыць вучоных-гісторыкаў, як праві-льна пісаць.

Кебіч пачынае кнігу з тлума-чэння, навошта напісаў яе: «Прыму-сіла тое, што развярнулася ў апошнія гады ў СМІ жорсткая палеміка аб ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі». Экс-прэм’ер шкадуе, што яго пака-ленню ўжо не дажыць да заканчэння гэтай «бессэнсоўнай» спрэчкі.

— Таму я хачу споўніць свой апошні доўг перад дзецьмі, унукамі і будучымі праўнукамі”.

Аўтар пачынае з агляду кан-фліктаў у свеце і адразу пазначае свае сімпатыі. Вайну на Данбасе ён называе грамадзянскай і развязанай «ўзброе-нымі сіламі Украіны і Нацыянальнай гвардыяй разам з прафашысцкімі добраахвотніцкімі фарміраваннямі». Зрэшты, далей Кебіч прызнае, што канфлікт ідзе паміж Расеяй і Украінай, але ляжыць ён «за гранню зразуме-лага».

Сямён Шарэцкі напісаў так-сама тры кнігі, але яны намнога мен-шыя па аб’ёму і па ахопу падзей: «Аба-ронім наш дом — Беларусь», «Наш бе-ларускі дом», «Яшчэ раз аб нацыя-нальнай ідэі для беларускага народа».

 

Станіслаў Станіславаіч Шу-шкевіч хоць і выступаў шмат гадоў са сваім лекцыямі ў замежных краінах, але напісаў успамінаў зусім мала. Ягоная кніга «Моя жизнь, крушение и воскрешение СССР» была надру-кавана ў Маскве ў 2012 годзе. Другая кніга Шушкевіча «Наброски первого. Мемуары» друкавалася толькі ў га-зеце «Народная воля»  ў 2012 годзе (з 18 студзеня па 30 сакавіка).

 

Тры кнігі выдаў Мечыслаў Іванавіч Грыб «Беларусь на шляхах незалежнасці» (Мн., 1994); «На гіс-тарычным скрыжаванні» (Мн., 1996); «Белорусский мост: история, факты, события» (Великие Луки, 2006). Аса-бліва лёгка чытаецца апошняя кніга: хоць яна і дакументальная, але захоп-лівае чытача як нейкі дэтэктыўны твор. Раю ўсім чытачам яе прачытаць. Цікава згадвае Грыб аб тым, як у 1993 годзе В. Кебіч у Маскве падпісаў да-кумент аб увядзенні расійскага рубля ў Беларусі замест беларускіх грошай, а ў Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь за гэты ўчынак разглядалася пытанне аб арышце прэ-м’ер-міністра. Але было прынята кам-прапіснае рашэнне: расійскі рубель не ўводзіць, а Кебіча не чапаць, бо ў Вярхоўным Савеце яго падтрым-лівала большасць дэпутатаў. Стар-шыня Нацыянальнага банка Рэспуб-лікі Беларусь Станіслаў Багданкевіч са згоды Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета адмовіўся ад расійскага рубля і не падпісаў той дакумент. Тлумачыць Мечыслаў Іванавіч, чаму Наталля Пятроўна Машэрава адмовілася быць кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

 

Назаву яшчэ кнігі, якія былі надрукаваны на пачатку ХХІ ста-годдзя.

Віктар Скараход «Асавінская Слабодка: Краязнаўчы нарыс» (Мн., 2004).

Пётр Краўчанка «Беларусь на ростанях. Нататкі дыпламата і палі-тыка» (Вільня, 2007).

Николай Мицкевич «Между истиной и выдумкой: Коммунисти-ческое подполле Жабинковщины в 20-30-е гг. ХХ ст.» (Брест, 2007).

Сяргей Навумчык, Зянон Пазьняк «Дэпутаты назалежнасьці» (Варшава, 2010).

«Жыццё ў імя Бацькаўшчыны: вянок успамінаў і разваг пра Анатоля Белага» (Мн., 2015). У кнізе пра Ана-толя Белага надрукавны ўспаміны яго сяброў і чальцоў клуба «Спадчына».

У 1997 годзе ў выдавецтве «Наша Ніва» надрукавана кніга «Гарт. З успамінаў пра Саюз Бела-рускіх Патрыётаў (Глыбокае, Паста-вы.1945 -1947 гг.). Гэта кніга скла-даецца з успамінаў 12 сяброў пад-польнай маладзёжнай арганізацыі, якая дзейнічала ў Глыбокім і Паставах і была разгромлена супрацоўнікамі МДБ БССР. Мемуары даюць са-праўднае ўяўленне пра сапраўдны беларускі патрыятычны гарт наву-чэнцаў Глыбоцкага і Пастаўскага педа-гагічных вучылішчаў.

(Заканч. у наст. нумары.)

Куток малой радзімы

У Мормалі шануць культуру продкаў

Важным сродкам вывучэння гісторыі малой радзімы з’яўляюцца школьныя этнаграфічныя музеі. Адзін з іх у 1991 годзе быў створаны ў Мормальскай СШ Жлобінскага раёна.

З таго часу вучнямі, іх баць-камі і настаўнікамі мясцовай школы былі сабраны шматлікія экспанаты сялянскага побыту вёскі, матэрыялы аб гісторыі Беларускай чыгункі, якая праходзіць праз Мормаль, вядомых земляках — сярод іх: пісьменнікі Ула-дзімір Федасеенка і Уладзімір Содаль, дзяржаўны дзеяч і дыпламат Анатоль Тозік, вучоны і педагог Ігар Кара-банаў, іншыя, а таксама — аб гісторыі самой навучальнай установы, якой ужо больш за 100 гадоў.

Кожны раз 1 верасня, калі па-чынаецца чарговы навучальны год, у музей Мормальскай школы на экскурсію наведваюцца першакласнікі. А на працягу вучэбнага года вучні наглядна вывучаюць тут матэрыяльную і духоўную культуру сваіх продкаў, вучацца любіць малую радзіму.

Мікалай ШУКАНАЎ,

краязнавец, настаўнік Мормальскай школы ў 1988-1990 гадах.

На здымках: у этнаграфічным музеі Мормальскай школы.

Фота аўтара.

Надзея Саўчук-Германовіч

Мастацтва

Я Славу цяжка гартавала,

Бо прыйдзе час і зразумееш,

Што толькі таленту нам мала —

Табе ды мне, а смутак, зрэшты —

Нічога большага за прыкрасць,

Калі не бачу прыгажосць;

І дапаможа толькі літасць,

Мастацтва сіла ды фурор.

Каб з палатна ды на паперу,

З канцэрту бегма да пленэру,

Я назапашу азарэнне,

Ды Славу прапішу!!!

 

На Глыбоччыне ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча

130-годдзе з дня нараджэння Язэпа Драздовіча адзначылі на Глы-боччыне. На імпрэзу сабралася каля 20 грамадскіх актывістаў з Глыбокага, Шаркоўшчыны, Менска і Бабруйска. Прысутныя ўсклалі кветкі да магілы вядомага мастака ў Ліплянах. Дарэчы, сёлета магілу славутага земляка пры-зналі гістарычна-культурнай каштоўнасцю мясцовага значэння.

Алена, звычайны бухгалтар з Менска і вечны вандроўнік, як яна сябе называе, прыехала на імпрэзу ўпершыню і здзівілася такой невялікай колькасці прысутных.

— Для мяне Драздовіч — гэта сімвал Беларусі, чалавек, які любіў Беларусь, быў вандроўнікам. І я — вандроўнік. Вельмі шмат езджу па Беларусі, люблю Беларусь. Чым больш я езджу, тым больш дазнаюся новага, таму мне так захацелася прыехаць. Я чакала большага. Думала, што будзе хаця б два аўтобусы людзей, бо 130 гадоў Драздовічу. І як бы я крыху расчаравалася.

Падчас імпрэзы ля магілы мастака паэткі Марыя Баравік і Марыя Новікава чыталі вершы, прагучалі ўспаміны родзічаў, краязнаўцаў і мастакоў пра Язэпа Драздовіча. Потым мерапрыемства перамясцілася на сядзібу былога настаўніка і турыста Мар’яна Місевіча. Там прысутныя паглядзелі дакумен-тальны фільм, паслухалі музычную імправізацыю ў гонар Драздовіча на бан-суры (індыйская бамбукавая флейта) у выкананні музыкі і мастака Ягора Дзяйгалы. Імпрэза скончылася наведванем прыватнага музея Мар’яна Місевіча.

Таццяна Смоткіна,

Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтаркі.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *