НАША СЛОВА № 43 (1402), 24 кастрычніка 2018 г.

Аўторак, Кастрычнік 30, 2018 0

Урад рыхтуе першы кодэкс законаў на дзвюх мовах

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка выказаў спадзеў, што неўзабаве на разгляд Палаты прадстаўнікоў будзе пададзены праект Кодэксу законаў аб адукацыі.

— Міністэрства не з’яўляецца суб’ектам, які мае права самастойна ўносіць законапраекты ў Палату прадстаўнікоў. Гэта прэрагатыва Савета Міністраў. Адтуль нам ужо чатыры разы вярталі праект Кодэксу з рознымі заўвагамі. Але я спадзяюся, што на цяперашнюю сесію дакумент усё ж трапіць, — сказаў Карпенка.

Праект Кодэксу аб адукацыі падрыхтаваны як рабочы дакумент толькі на расейскай мове. Аднак міністр Кар-пенка некалькі разоў заяўляў, што канчатковы варыянт Кодэксу будзе перададзены для разгляду дэпутатам на дзвюх мовах: беларускай і расейскай.

Калі так атрымаецца і дэпутаты яго ўхваляць, то, паводле старшыні ТБМ дэпутата Алены Анісім, гэта будзе пер-шы кодэкс, які Палата прадстаўнікоў за ўвесь час свайго існавання прыме на дзвюх мо-вах.

 

20 кастрычніка беларускія хрысціянскія дэмакраты паведамілі, што сумесна з Аленай Анісім ініцыююць прыняцце новага Закона аб адукацыі. Адно з найважнейшых палажэнняў законапра-екту — рэальнае раўнапраўе беларускай і расейскай моваў у сферы адукацыі.

Альтэрнатыўны законапраект, на думку старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім, можа паскорыць прыняцце Кодэксу аб адукацыі.

— Інфармацыя пра тое, што грамадскасць рыхтуе свой законапраект, на мой погляд, можа падварушыць чы-ноўнікаў. Не выключаю, што яны за тыдзень усё даробяць. Тут жа галоўнае, каб яно было на карысць, а не ў піку. Не пра суперніцтва ідзе гаворка, а пра якасць і пра справу, — сказала спадарыня Анісім.

Уладзімір Глод.

Радыё Свабода. 

Гарадзея адказвае Скідзелю

Пасля выпуску Скідзе-льскім цукровым заводам ве-льмі папулярнай маркі “Цу-доўная цукерня” з беларуска-моўным афармленнем упакоўкі пазіцыі іншых заводаў на рын-ку Беларусі пахіснуліся, што не магло не хваляваць вытворцаў.

На сітуацыю  адрэага-ваў гарадзейскі завод маркай “Літвінскі цукар”. Упакоўка аформлена з нацыянальным каларытам. З абодвух шырокіх бакоў пачка назва аформлена па-беларуску. Тэхналагічныя надпісы на адным вузкім  баку выкананы па-беларуску, на другім — па-расейску.

Вось годныя адказы цукровых заводаў на спрэчкі і аднекванні чыноўнікаў пра немагчымасць адначасовага ўжывання на ўпакоўках абе-дзвюх дзяржаўных моў. Ну, і вельмі важна, што мова стано-віцца фактарам эканамічным. Напісалі па-беларуску — куп-ляюць лепш.

Наш кар.

 

90 гадоў з дня нараджэння Адама Супруна

Адам Яўгенавіч СУ-ПРУН (24 кастрычніка 1928, Палтава — 18 жніўня 1999 года) — савецкі і беларускі лінгвіст, славіст, доктар філалагічных навук (1966), доктар педагагіч-ных навук (1981), прафесар, загадчык кафедры тэарэтыч-нага і славянскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўні-версітэта, заслужаны дзеяч на-вукі БССР (1990).

Нарадзіўся ў настаў-ніцкай сям’і. Пасля вайны сям’я пераехала ў Кіргізію, у горад Фрунзе. А.Я. Супрун вучыўся ў Кіргізскім універсітэце, які скончыў у 1952 г. У 1955 г. у Маскоўскім дзяржаўным уні-версітэце імя М.В. Ламаносава абараніў кандыдацкую дысер-тацыю «Словы з каранямі лі-чэбнікаў у сучаснай рускай лі-таратурнай мове». Лічэбнікі сталі адной з ключавых тэм у творчасці навукоўца: у 1961 г. ён напісаў кнігу «Стараславян-скія лічэбнікі», а ў 1966 г. у Ленінградскім універсітэце абараніў доктарскую дысерта-цыю «Славянскія лічэбнікі. Станаўленне лічэбнікаў як ча-сціны мовы». Аднайменная кніга дагэтуль застаецца ў сла-вістыцы неперасягненым дыя-хранічным даследаваннем пра лічэбнікі.

У тым жа 1966 г. наву-ковец пераехаў у Беларусь у горад Менск і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ар-ганізаваў і ўзначаліў кафедру агульнага і славянскага мова-знаўства, на якой прапрацаваў усё жыццё — больш 30 гадоў. А. Е. Супрун быў ініцыятарам стварэння ў Беларусі ўнівер-сітэцкай славістыкі: на філала-гічным факультэце БДУ вы-кладаюцца ўсе славянскія мо-вы, з 1993 г. адкрыта спецыяль-насць і аддзяленне «Славянская філалогія».

Другую доктарскую ды-сертацыю «Лінг-вадыдактычныя праблемы зместу навучання рус-кай мове ў бела-рускай школе» (на атрыманне навуковай сту-пені доктара пе-дагагічных навук) Адам Яўгенавіч абараніў у Мен-ску ў 1981 г.

Прафесар Супрун чытаў лекцыі і выступаў з дакладамі ва ўніверсітэтах і навуковых уста-новах Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Іспа-ніі, Люксембурга, Польшчы, Славакіі, Славеніі, ЗША, Фін-ляндыі, Харватыі, Чэхіі, у краінах СНД. Пачынальна з 1958 годав ён — удзельнік між-народных з’ездаў славістаў (таксама чалец Беларускага камітэта славістаў), затым і кан-грэсаў МАПРЯЛ, лаўрэат між-народнага медаля МАПРЯЛ імя А. С. Пушкіна (1991).

Навуковец вылучаўся энцыклапедычнай шыратой навуковых інтарэсаў. У славі-стыцы ён застаецца прызнаным аўтарытэтам у этымалогіі, па-лабістыцы, лексікалогіі і лек-січнай тыпалогіі славянскіх моў, псіхалінгвістыцы, лінгва-дыдактыцы, лінгвістыцы тэк-сту. Пад кіраўніцтвам А.Я. Супруна былі створаны аса-цыятыўныя слоўнікі беларус-кай, украінскай, кіргізскай, латышскай моў, а таксама ком-плекс з пяці частотных слоў-нікаў розных стыляў беларус-кай гаворкі. Застаючыся вяду-чым славістам, ён шукаў матэ-рыял для сваіх даследаванняў у генеалагічна і тыпалагічна розных мовах. Яго працы вы-даваліся на ўсіх славянскіх, кіргізскай, узбекскай, нямец-кай, дунганскай і японскай мовах: А. Е. Супрун з’яўляецца аўтарам больш за 600 публіка-цый, у тым ліку больш за 60 кніг і брашур.

 

Адам Яўгенавіч Суп-рун быў выбітным педагогам, заснавальнікам навуковай шко-лы: пад яго кіраўніцтвам аба-ронена больш за 60 кандыдац-кіх і 10 доктарскіх дысертацый. Сярод кніг прафесара Супру-на нямала падручнікаў і наву-чальных дапаможнікаў для ся-рэдняй і вышэйшай школы.

Дадатковую інфарма-цыю пра А. Е. Супруне можна знайсці на сайце кафедры тэа-рэтычнага і славянскага мова-знаўства Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта.

Вікіпедыя.

 

Менскія ўлады дазволілі шэсце на Дзяды

28 кастрычніка (нядзеля) 2018 г. адбудуцца мемарыяльныя шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама і аблвыканкама.

Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро “Парк Чалюскінцаў”).

Пачатак шэсця а 12.00.

Шэсце пройдзе па пр. Незалежнасці – вул. Каліноўскага – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі.

15.00 – 17.00 – мемарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мемарыялу ў Курапатах. Мерапрыемства арганізоўвае Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

20 кастрычніка кіраўніцтва ТБМ і рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча завіталі ў Дзераўнянскую школу ў Стаўбцоўскім раёне. Мэтай гэтага мерапрыемства было пазнаёміцца з дзейнасцю школы з беларускай мовай навучання, а таксама ў межах профільнай арыентацыі распавесці пра дзейнасць прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» настаўнікам і вучням школы.

 

Дырэктар школы Шумчык Марыя Мар’янаўна правяла кароткі агляд па школе, падчас якога можна было заўважыць, што гэтая школа з’яўляецца эталонам установы адукацыі з беларускай мовай навучання. Інфармацыйнае  афармленне зроблена цалкам на беларускай мове, як і выкладанне ўсіх прадметаў. Акрамя таго, заўважана, што педагогі шмат намаганняў надаюць таксама пазакласнай дзейнасці, пацверджаннем чаго з’яўляецца музей «Літаратурная Стаўбцоўшчына», дзе вучні годна расказалі пра пісьменнікаў-землякоў, праспявалі цудоўныя аўтарскія беларускія песні, паказалі ўрыўкі са спектакля па творы Генрыха Далідовіча.

 

Падчас паседжання ў актавай зале школы старшыня ТБМ, дэпутат Алена Анісім, в.а. рэктара Алег Трусаў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэктар па навучальнай і акадэмічнай працы Павел Церашковіч распавялі пра дзейнасць Універсітэта імя Ніла Гілевіча. У сваіх выступах яны закцэнтавалі ўвагу на адметнасці новастворанай установы адукацыі, распавялі пра сваё бачанне выкладання ў сучаснай ВНУ. У прысутных выклікала цікавасць інфармацыя пра запланаваныя спецыяльнасці, а таксама падрыхтоўчыя курсы, навучанне на якіх ужо пачалося. Адбылася зацікаўленая размова, старшакласнікі задавалі шмат пытанняў. У якасці зваротнай сувязі вучні запоўнілі прапанаваныя анкеты.

Наш кар.,

г. Стоўбцы.

 

У інтэрнэт-прасторы беларуская мова ўжываецца нароўні з італьянскай

Як пашыраецца сфера ўжывання беларускай мовы? Пра гэта, грунтуючыся на вы-ніках незалежных даследчыкаў, распавядае акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксандр Лукашанец:

— Толькі тры і шэсць дзястых працэнта моваў свету з’яўляюцца жывымі для Інтэрнэту. Усе астатнія для Інтэрнэту мёртвыя. Дык вось, беларуская мова адносіцца якраз да групы моваў, што знаходзяцца ў адной групе з такімі еўрапейскімі мовамі як італьянская і іншыя. Беларуская мова з’яўляецца рэальна запатраба-ванай для прасунутай часткі нашага грамадства, часцей за ўсё яна выкарыстоўваецца ў сегментах, дзе выкарыстанне моў нікім не рэгулюецца. Па-шырэнне выкарыстання беларускай мовы ў апошнія дзесяцігоддзі адбываецца і ў канфесійнай сферы, прычым багаслужэнні вядуцца на сучаснай літаратурнай мове.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.

 

На курсы ўкраінскай мовы ў Менску запісалася 80 чалавек

У пятніцу ў Менску пачаўся другі сезон курсаў украінскай мовы. Тры групы займаюцца ў двух памяшканнях:

18.00 — у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (Чычэрына, 19) — група пачаткоўцаў;

18.00 — у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) — група пачаткоўцаў;

19.30 — у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) — група тых, хто працягвае вывучаць мову. Большасць студэнтаў тут ходзіць другі год.

 

Пачаткоўцы пачалі з вывучэння літар і вітанняў, студэнты-другакурснікі — з практыкаванняў па націску і вуснага задання ў малых групах: абмяркоўвалі прафесіі і заробкі.

Цяпер на курсах трое выкладчыкаў: філолаг і журналіст з Украіны Аксана Ціпліцька, беларускі філолаг-укра-ініст з украінскімі каранямі Вольга Барысенка і Ягор Дзёбык, беларускі філолаг-украініст, які цяпер выкладае беларускую мову ў Луцку ва Усходнееўрапейскім універсі-тэце імя Лесі Украінкі. Вольга і Ягор будуць чаргавацца.

 

Выкладчыкі працуюць на валанцёрскіх пачатках.

— Групы дастаткова вялікія, і людзі ўсё яшчэ запісваюцца, у наступную пятніцу далучацца і новыя студэнты. Та-му, канешне, хацелася б падзяліць групы, — кажуць арганізатары. — Але для гэтага трэба яшчэ адзін выкладчык. Мы яго актыўна шукаем.

Пачаткоўцы расказалі, што прывяло іх на курсы. Нехта мае ўкраінскія карані і хоча ведаць мову продкаў. У некага знаёмыя ва Украіне («Калі мае ўкраінскія сябры вывучылі беларускую мову, мне стала сорамна, таму я сёння і прыйшоў», — падзяліўся студэнт-гістфакавец). Камусьці ўкраінская патрэбная для работы. Большасць, аднак, проста хоча адчуваць сябе ў сваёй талерцы, калі бывае ва Украіне: «Хачу размаўляць з украінцамі на іх мове».

 

На адкрыцці групы для пачаткоўцаў у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур ансамбль хору ўкра-інскай песні «Крыніца» праспяваў «Ой зелене жито зелене, хорошиї гости у мене». Ансамбль спявае цудоўна, але ўкраінская музыка зараз перажывае такі росквіт, што на афіцыйных мерапрыемствах з поўным правам можа гучаць і «Акіян Эльзы», і песні гурта «KAZKA». Яны слухаліся б не менш чароўна, але прэзентавалі б Украіну больш сучасна.

Паўліна Купрысь.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя. Частка ІІІ

  1. Абляк (Таццяна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва абляк ‘цюрк. абляк ‘таўсташчокі’ (Бір.)’, ст.-рус. облякъ ‘мужчынскае адзенне’ (Ср.).
  2. Абручнік (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва (ст.-бел.) обручник ‘жаніх’ (ПГССЛ).
  3. Адасік (Ігар) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Адась і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Адась-ік — Адасік. ФП: Адам (ст.-яўр. ‘чалавек’, ‘узяты з зямлі’) — Адам (1528 г.) — Адась (народны экспрэсіўны ва-рыянт) — Адась (празванне, потым прозвішча) — Адасік.
  4. Алеферэнка (Валерый) — другасная форма ад Аліферэнка — вытвор з суфіксам -энка ад антра-поніма Аліфер і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Аліфер-энка. ФП: Аліфер (імя <грэц. ‘свабодны, воль-ны’) — Олифер (1528) — Аліфер (імя, потым прозвішча) — Аліферэнка.
  5. Альховік (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва альховік ‘грыб, што расце ў альховым лесе'; жыхар мясцовасці паблізу Альхі (лесу).
  6. Альшэўскі (Алег) — вытвор з суфіксам -скі/-эўскі (-еўскі) ад тапоніма Альшэўка/-Альха і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мяс-цовасці, паселішча': Альшэў(ка)-скі, Альх-еўскі — Альш(х/ш)эўскі.
  7. Амялюсік (Алена) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Амялюс і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Амялюс-ік. ФП: Емельян, Еміліян, імя (<грэц. ‘які належыць Эмілію, пры-няты ў род Эмілія'; ‘прыемны ў словах’) — Емилиян (1676 г.) — Амеллян (1746 г.), Мелюс (1539), Амялюс (празванне, потым прозвішча) — Амялюсік.
  8. Андрасюк (Барыс) — вытвор з суфіксам -юк ад антарпоніма Ан-дрась і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Андрас-юк. ФП: Андрэй (імя <грэц. andreios ‘мужны, храбры, ад-важны’) — Андрей (1211 г.) — Андрась (народны экспрэс. варыянт, празван-не, прозвішча) — Андрасюк.
  9. Андрушкевіч (Таццяна) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапоніма Андрушка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Андрушк-евіч (Андрушкевіч). ФП: Андрэй (імя <грэч. ‘мужны, храбры, адважны’) — Андрушко ((1528 г.) празванне, потым прозвішча) — Андрушкевіч.
  10. Андрыянаў (Уладзімір) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Андрыян і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Андрыян-аў. Утваральнае слова ад імя Андрыян <грэч. ‘Андрэеў’ <Андрэй ‘мужны, храбры, адважны’.
  11. Анісавец (Дзмітрый) — вы-твор з суфіксам -ец ад тапоніма Ані-сава і значэннем ‘нараджэнец названага паселішча': Анісав-ец. Або ад антра-поніма Анісаў з суфіксам
  12. Антонік (Мікалай) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Антон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Антонік. Як і Данілік, Адамік. ФП: Антоній (лац. ‘які пераўзыхо-дзіць’, грэч. ‘атрыманы ўзамен’) — Антон (1566 г., празванне, потым прозвішча) — Антонік.
  13. Анучын (Дзмітрый) — фо-рма прыметніка з прыналежным су-фіксам -ын ад антрапоніма Ануча і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ануч-ын. Утваральнае слова ад апе-лятыва ануча ‘кавалак якой-н. тканіны (звычайна старой)'; ‘парванае, пано-шанае, старое адзенне’ (разм.); ‘кава-лак тканіны для абгортвання ног'; перан. ‘бязвольны, бесхарактарны ча-лавек’.
  14. Апалькаў (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Апалька і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Апальк-аў. ФП: апалька (‘запалены, апечаны’ або ‘гняўлівы’ — ад рус. опалиться ‘гне-вацца’ (Сразн.)) — Апалька (мянушка, потым прозвішча) — Апалькаў.
  15. Апаніцын (Сяргей) — вы-твор з суфіксам -ын ад антрапоніма Апаніца і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Апаніц-ын. ФП: ст.-руск. опона (‘занавес, заслона, па-крывала’ (Ср.) — опоница (рэг.) па-мянш., суфікс -ица) — Опоница (мяну-шка, пазней прозвішча) — Опоницын — Апаніцын.
  16. Аполік (Ігар) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Апол і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Апол-ік. ФП: Апол (імя < грэц. ‘імя Бога мудрасці або апекуна прыгожых мастацтваў’) — Апол (празванне, потым прозвішча) — Аполік.
  17. Аржанік (Іван) — семан-тычны вытвор ад апелятыва аржанік ‘аржаны хлеб’ [аржанік — утварэнне з суфіксам -ік ад аржаны ‘жытні, пры-гатаваны з жытняй мукі, напрыклад, хлеб з жытняй мукі'; аржаны (жытні) — аржан-ік (‘аржаны хлеб’)] — Аржа-нік.
  18. Арцем’еў (Алег) — вытвор з прыналежным суфіксам -еў ад антрапоніма Арцемій і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Арцемій-эў — Арцем’еў. ФП: Арцемій (грэц. artemes ‘здаровы, непашкоджаны’, прысвечаны Арцямідзе — багіні паля-вання і месяца) — Арцём (1528 г.) Артемей (1567 г.) — Артем’еў.
  19. Арэшчанка (Уладзімір) — вытвор з суфіксам -анка (-енка) ад антрапоніма Арэшка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Арэшк-енка — Арэшч(к/ч)-анка. ФП: арэх (‘плод некаторых дрэў, кустоў з ядомым яд-ром у цвёрдай шкарлупіне’, а таксама ‘дрэва, куст з такімі пладамі’) — Арэх (мянушка, потым прозвішча) — Арэ-шка (‘жонка (дачка) асобы з про-звішчам Арэх‘, суфікс -ка) — Арэшка (празванне, потым прозвішча) — Арэ-шчанка.
  20. Асташкевіч (Ірына) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапоніма Асташка і значэннем ‘нашчадак (да-чка) названай асобы': Асташк-евіч. ФП: Аўстафій (імя <грэц. ‘моцны, трывалы, устойлівы, здаровы’) — Ос-тап (1541) — Асташа (1528) — Оста-шко (1526) — Асташка (імя, потым прозвішча) — Асташкевіч.
  21. Асташоў (Сяргей) — вы-твор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Асташ і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Асташ-оў. ФП: Астап (імя <грэц. ‘уваскрэ-шаны’) — Астап (1681 г.), Асташ (1528) — (празванне, пазней прозвіш-ча) — Асташоў.
  22. Астравец (Усевалад) — се-мантычны вытвор ад (ст.-бел.) ост-ровец ‘астравок’ (ПГССЛ).
  23. Ашурак (Вітольд) — се-мантычны вытвор ад апелятыва (рус. смаленск.) ашурак, ашурка ‘рвань, анучы’ (Дабр.).
  24. Бабачкін (Ігар) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -ін ад антрапоніма Бабачка і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Ба-бачк-ін. Утваральнае слова ад апе-лятыва бабачка <рус. бабочка заал. ‘матылёк, матыль’.
  25. Бабічава (Анжэла) — фор-ма прыметніка з прыналежным су-фіксам -ав-а ад антрапоніма Бабіч і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Бабіч-ава. ФП: бабіч (рэг.) ‘дзіця, якое нарадзілася ў бабкі-паві-тухі ці ў старой жанчыны’ — Бабіч (мя-нушка, пазней прозвішча) — Бабічава. Або ад антрапоніма Бабіч ‘бацька-йменне з суфіксам -іч ад Баба (разм. непахв. ‘пра асобу мужчынскага полу’) — Бабіч — Бабічава.
  26. Багдзяй (Васіль) — вары-янт імя Багдан (<слав. ‘Богам да-дзены’ <грэц. Феадосій) набыў ролю прозвішча.
  27. Бадылевіч (Арсень) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам -евіч ад антрапоніма Бадыль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бадыл-евіч. ФП: бадыль (‘звычайна сухое сцябло аднагадовай расліны’) — Бадыль (мянушка, потым прозвішча) — Бады-левіч.
  28. Балай (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва балай (тат. бала ‘дзіця’ і -ай’ памянш. суфікс, балай).
  29. Балахонаў (Ігар) — форма прыметніка з прыналежныным су-фіксам -аў ад антрапоніма Балахон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Балахон-аў. Утваральнае слова — се-мантычны вытвор ад апелятыва бала-хон ‘халат шырокага крою, які раней насілі сяляне, а таксама наогул шыро-кая бясформеная вопратка’. ФП: бала-хон (‘вопратка’) — Балахон (прозвішча) — Балахонаў.
  30. Баранкова (Алена) — вы-твор з акцэнтаваным прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Бара-нок і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Баранок-ова — Баран-к-ова. ФП: баранок (‘вырабленая аўчына ягняці’) — Баранок (мянушка, потым прозвішча) — Баранкова.
  31. Бардовіч (Анатоль) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Барда і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бард-овіч. ФП: барда (укр. барда ‘акраец хлеба'; ‘сякера асобай формы’ (Грынч.)) — Барда (мянушка, пазней прозвішча) — Бардовіч.
  32. Бародзька (Ігар) — вы-твор з фармантам -ка ад антрапоніма Барада і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Барод-ка (форма з літарай «ь» (мяккі знак) для адмежавання ад апелятыва бародка (памянш.-ласк. да барада)) — Бародзька.
  33. Барскі (Аляксандр) — вы-твор з прэстыжным суфіксам -скі ад антрапоніма Барс і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Барс-скі. Утва-ральнае слова — семантычны вытвор ад апелятыва барс ‘буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з пля-містай поўсцю’.
  34. Басаў (Ізраіль) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -аў ад антрапоніма Бас і значэннем ‘нашчадак названайі асобы': Бас-аў. Утваральнае слова ад апелятыва бас, які мае некалькі значэнняў: 1) самы нізкі мужчынскі голас; 2) спявак з та-кім голасам; 3) агульная назва музы-чных інструментаў нізкага рэгістра; 4) струны або клавішы музычных інструментаў, якія адзываюцца нізкім гукам. ФП: бас (‘голас нізкі’) — бас (‘спявак з нізкім голасам’) — Бас (мяну-шка, потым прозвішча) — Басаў.
  35. Басенка (Аляксандр) — вытвор з суфіксам -енка ад антра-поніма Бас з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бас-енка. ФП: бас (‘самы нізкі мужчынскі голас’, ‘спявак з такім голасам’, ‘музычны інструмент нізкага рэгістра’, ‘струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзыва-юцца нізкім гукам’) — Бас (мянушка, пазней прозвішча) — Басенка.
  36. Басянкоў (Анатоль) — фо-рма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -оў ад антрапоніма Басянок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Басянок-оў — Басянк-оў. ФП: бас (‘са-мы нізкі мужчынскі голас’, ‘спявак з такім голасам’, ‘музычныя інструмен-ты нізкага рэгістра і пад.’) — Бас (мяну-шка, потым прозвішча) — Басянок (‘на-шчадак Баса’, суфікс -онак, потым прозвішча) — Басянкоў.
  37. Баталаў (Фёдар) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Батал і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Батал-аў. Утваральнае слова ад апелятыва ба-талы (рус.) ‘вялікія боты’, ‘нязграбны абутак’ (СРНГ).
  38. Баханькоў (Арцём) — фо-рма прыналежнага прыметніка з су-фіксам -оў ад антрапоніма Баханка (Баханька) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Баханьк-оў. Утва-ральнае слова ад апелятыва баханка ‘адна штука печанага хлеба; булка, бохан’.
  39. Бачарнікаў (Сяргей) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -аў ад антрапоніма Бачарнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бачарнік-аў. Утваральнае слова ад апелятыва бачарнік ‘той, хто выраб-ляе бочкі; бондар’. ФП: бочка (‘пасу-дзіна’) — бачар (‘той, хто вырабляе гэты посуд’) — Бачар (прозвішча) — Бачар-нік (‘бондар’) — Бачарнікаў.
  40. Бедка (Іван) — семантычны вытвор ад апелятыва бедка ‘той, хто бядуе’ — ‘жыве ў нястачы, гаруе’ (бя-дун). Або памянш. ад бяда.
  41. Белашэвіч (Ігнат) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -эвіч ад антрапоніма Белаш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Белаш-эвіч. Утваральнае слова ад апелятыва белаш (укр. білаш ‘белы хлеб’ (Грынч.)).
  42. Белявец (Вадзім) — вы-твор з суфіксам -ец ад антрапоніма Бялявы і значэннем ‘нашчадак назва-най асобы': Бяляв-ец — Бялявец, Беля-вец. ФП: бялявы (‘не зусім белы; бела-ваты’, ‘са светлымі валасамі’) — Бялявы (мянушка, пазней прозвішча) — Беля-вец.
  43. Біруля (Наталля) — семан-тычны вытвор ад апелятыва біруля (рус. бируля ‘дудка’, ‘дробныя цацкі’, ‘упрыгажэнні’ (Даль)).
  44. Бісун (Юрый) — мажлівы семантычны вытвор ад апелятыва бісун — утварэння ад укр. біснуватися ‘вар’явацца, шалець’.
  45. Бітэль (Пётр) — семантыч-ны вытвор ад бітэль < літ. bitele ‘пчолка’ (Фрэнк.).
  46. Бораўля (Аляксандр) — вытвор з суфіксам -уля (-аўля) ад антрапоніма Бора і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Бор(а)-уля (параўн. Барад-уля). ФП: Барыслаў (імя <слав. ‘змагар за славу’) — Барис (1528) — Бора (скароч. варыянт, пра-званне, потым прозвішча) — Бораўля (з устаўным «а» для ўнікання формы баруля (<бароцца)).
  47. Бразоўскі (Андрэй) — вы-твор з суфіксам -оўскі ад антрапоніма Броза з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Браз-оўскі — Бразоўскі. Або ад тапоніма Брозы з значэннем ‘нара-джэнец, жыхар названага паселішча': Браз-оўскі — Бразоўскі. ФП: польск. brzoza (‘бяроза’) — brzozowy (‘бяроза-вы’) — Brzozowski — Бразоўскі. Або непасрэдна ад прыметнікавай формы: Бразоўскі (апелятыў) — Бразоўскі (прозвішча) (шляхам антрапанімі-зацыі). Або паланізаваны варыянт Беразоўскі.
  48. Броўка (Пятрусь) — семан-тычны вытвор ад апелятыва броўка ‘край абочыны, кювета на дарогах і пад.’ або броўка ‘памянш.-ласк. (з суфіксам -ка) форма ад брыво ‘дуга-падобная палоска валасоў над вокам».
  49. Брушка (Ігнат) — семан-тычны вытвор ад апелятыва брушка ‘тоўсты жывот у чалавек (разм., жарт.)'; ‘задні аддзел цела членіста-ногіх (спец.)’ або (рэг.) брушка ‘ага-родная расліна сямейства крыжаквет-ных, а таксама караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага ко-леру’, адэкват нарматыўнага бручка (гл. СНМЗ, с. 20).
  50. Брыцікаў (Мікіта) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Брыцік і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Брыцік-аў. Утваральнае слова ад апелятыва бры-цік ‘астрыжаны пад грэбень’ (Даль). ФП: брыць (‘зразаць валасы пад ко-рань’) — брыцік (‘пастрыжаны пад ко-рань’, брыц-ік) — Брыцік (мянушка, потым прозвішча) — Брыцікаў.
  51. Бубех (Іван) — семантычны вытвор ад апелятыва бубех ‘малы плод’ (СНМЗ, с. 20).
  52. Бубка (Андрэй) — семан-тычны вытвор ад апелятыва бубка (зборн. дзіцяч. ‘зярняты’, ‘ягады’ (КСЧ)).
  53. Буглак (Ірына) — семан-тычны вытвор ад апелятыва буглак тат. ‘сіло?’ (пастка для лоўлі птушак і дробных жывёлін).
  54. Будовіч (Таццяна) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам -овіч ад антрапоніма Буда і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Буд-овіч. ФП: буда (‘крытая скураю або брызентам карэта, брычка, воз і пад.'; ‘верх над карэтай, брычкай’, ‘шалаш, будан’) — Буда (мянушка, потым прозвішча) — Будовіч.
  55. Буевіч (Іосіф) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам -евіч ад антра-поніма Буй з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Буй-евіч. ФП: буй (‘высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца'; а таксама ‘сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі; месца рыбацкай сеці і пад.’) — Буй (мянушка, потым проз-вішча) — Буевіч.
  56. Бузо (Аляксандр) — друга-сная форма ад буза — семантычны вытвор ад апелятыва буза: 1) рэшткі вадкасці разам з асадкам; падонкі; пітво з проса, грэчкі, ячменю, распаў-сюджанае ў Крыме і на Каўказе; ад-клады на дне вадаёмаў; 2) скандал, шум (разм.). Форма з фінальным о для адмежавання ад апелятыва ці даніна модзе.
  57. Букштаў (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Букшта і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Букшт-аў. ФП: букшта (‘той, хто палохае’ <літ. bukstus ‘палохаць») — Букшта (мяну-шка, пазней прозвішча) — Букштаў.
  58. Булгак (Алег) — семан-тычны вытвор ад апелятыва булгак (рус.) ‘склока, звадка, сварка’ (Даль).

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

Прайшлі чарговыя заняткі «Гістарычнай школы»

16 кастрычніка, пра-йшла лекцыя і прагляды да-кументальных гістарычных стужак у «Гістарычнай шко-ле» на чале з Алегам Труса-вым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кан-дыдатам гістарычных навук. Тэма сустрэчы «Спадчына Радзівілаў: Мір і Нясвіж», на якой былі паказаныя стужкі гісторыка і доктара гістарыч-ных навук Алеся Краўцэвіча (створаныя для тэлеканала Белсат). Цікава было параў-наць фільмы пра Мірскі і Няс-віжскі замкі, сп. Алег даў раз-горнуты каментар да стужак, распавёў многа дадатковага матэрыялу і адказаў на розныя пытанні прысутных.

Другая лекцыя на тэ-му тэму «Гістарычны цэнтр Нясвіжа» прайшла ў сядзібе ТБМ 23 кастрычніка.

Наш кар.

 

Слонімцы слухалі пра гісторыю, культуру і літаратуру

Сябры Слонімскага грамадскага аб’яднання ўстойлівага развіцця «Мінолс» запрасілі да сябе слонімскага краязнаўца, гісторыка і літаратара, намесніка старшыні Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Сяргея Чыгрына, каб ён распавёў ім пра гісторыю горада над Шчарай, пра знакамітых людзей, пра славутыя помнікі на тэрыторыі раёна. Госць пагадзіўся, і такая сустрэча адбылася. Прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з выступленнем Сяргея Чыгрына, які цікава распавёў пра свой край, пра тыя факты і падзеі, пра якія яны ніколі не чулі. Падчас сустрэчы вялася гутарка і пра ўшанаванне сваіх знакамітых землякоў, асабліва пісьменнікаў, тым больш, што ў верасні 2019 года ў Слоніме адбудзецца рэспубліканскае свята Дзень бела-рускага пісьменства і друку. Сябры грамадскага аб’яднання задалі госцю шмат пытанняў, асабліва па ахове помнікаў, у прыватнасці, па ахове палаца Пуслоўскіх у мікрараёне Альбярцін. Бо архі-тэктурны помнік першай паловы XIX стагоддзя, сапраўды, просіць дапамогі, асабліва каменныя львы перад палацам.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

 

Тысячы людзей наведалі выставу

«Беларусь і Біблія»

Завершыў дзейнасць у нашай краіне ўнікальны міжнародны праект «Inspired Ex-hibited».

Па падлікам за месяц выставу «Беларусь і Біблія» наведалі каля 20.000 чалавек. Яна выклікала гарачую заціка-ўленасць. Па выходных днях на пляцоўку да бібліятэкі прыбывалі шматлікія экскурсійныя аўтобусы з Баранавічаў, Віцебска, Паставаў, Багушэўска, Гомеля, Гародні.

Выставу наведала падчас чарговага візіту на Беларусь праўнучка Ігната Дамейкі з дачкой і ўнукамі — се-ньёра Пас Дамейка. Каштоў-ныя экспанаты аглядаў брыта-нскі філолаг-славіст  з Лондана Арнольд Мак-Мілін.

Творчыя асобы штодзённа знаёміліся з унікальнай экспазіцыяй. Павел Татарнікаў і Канстанцін Вашчанка, Мікола Купава  і Алесь Пушкін вывучалі ілюстрацыі і гравюры старажытных выданняў, Навум Гальпяровіч і Яўген Гучок цікавіліся мовай і стылем кніг, Глеб Лабадзенка і Руся фатаграфаваліся з дзецьмі і моладдзю, друкавалі аркушы першай старонкі «Псалтыра».

На выставе працавалі 70 валанцёраў. Глыбокія па змесце  экскурсіі праводзілі гісторыкі Юрась Бачышча і Андрусь Унучак, служыцелі розных цэркваў Алег, Багдан і Аляксандр, пастар Антоній Бокун.  Вялікія скаўтскія дружыны прыбывалі з Гародні і Менска ў суправаджэнні старэйшых.

Адбыліся навуковыя сталы па пытаннях сучасных перакладаў Бібліі. За апошні тыдзень з лекцыямі выступілі вядомы гебраіст дацэнт БДУ Галіна Сінілава і доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая.

Наведвальнікі пранік-ліся галоўнай думкай арганізатараў выставы: незлічоныя невядомыя перапісчыкі Святога Пісьма са стагоддзя ў стагоддзе рупліва перапісвалі і захоўвалі яго змест, вялікія асветнікі і мецэнаты ўсіх народаў (сярод якіх былі Ёган Гутэнберг, Францішак Скарына, Мікалай Радзівіл Чорны і Канстанцін Астрожскі, Уільям Ціндэйл і Майз Кавердэйл, Дзекуць-Малей і Янка Станкевіч) з сама-ахвярнасцю і рызыкай друкавалі і распаўсюджвалі Пісанне, каб яно нязменным дайшло да нашага часу.

Архімандрыт Сяргей Акімаў, доктар багаслоўя, прафесар, рэктар Менскай духоўнай акадэміі падзяліўся сваімі думкамі пра наведванне выставы «Беларусь і Біблія»:

— Мяне захапляе ідэя, якая нарадзілася ў Нацыянальнай бібліятэцы і энтузіязм, які праявіў Раман Сцяпанавіч Матульскі. Выстава была цікавая ўсім. Яе значэнне ў тым, што яна была прызначаная для самай шырокай аўдыторыі. Спецыялістам важна было наведаць яе і ўбачыць арыгіналы старажытных рукапісаў, сабраных у адным месцы. Кожнаму чалавеку, які цікавіцца гісторыяй, духоўнай культурай, пытаннямі, звязанымі з жыццём чалавека і грамадства, важна было пабываць на ёй.

 

Мне вельмі спадабалася, як была арганізавана прастора для дзяцей — інтэрак-тыўная пляцоўка, заняткі, гульні. Здзівіла, якую вялікую цікавасць праяўлялі да выставы людзі. Плынь наведвальнікаў сведчыць аб тым, што гэтая тэма важная, яна запатрабаваная і тут адкрываецца вялікае поле для дзейнасці. Вельмі важна папулярызацыя такіх ведаў сярод дзяцей і моладзі. У гэтым — самае галоўнае значэнне выставы!

Дзіцячыя ўражанні — самыя яркія, яны застаюцца на ўсё жыццё. Цікавасць, якая загараецца ў дзіцячым узросце, праходзіць праз усе гады. Калі ў кагосьці на выставе запаліцца агенчык любові да Святога Пісання як да кнігі, як да прадмета, звязанага з гісторыяй і культурай, цікавасць гэта будзе развівацца, з’явіцца жаданне зазірнуць углыб, паглядзець, што там напісана, чаму гэтай кнізе надаецца так шмат увагі.

 

Мы прыводзілі на выставу нашых студэнтаў з Менскай духоўнай акадэміі. Я і ін-шыя выкладчыкі выкарыстоў-валі любую магчымасць, каб прыйсці сюды некалькі разоў, паглядзець на экспанаты і натхніцца! Выстава мяне кранула, ўразіла і захапіла. Гэта не проста збор каштоўных прадметаў, якія можна разглядаць. Выстава жывая, яна суправаджалася вялікай колькасцю мерапрыемстваў, сустрэч з людзьмі. След, які яна пакіне ў душах людзей, будзе працяглым і станоўчыя вынікі мы будзем адчуваць.

Бібліёграф Любоў Іванаўна Даніленка падчас круглага стала задала пытанне, як далей вывучаць Кнігу кніг усім, у каго абудзілася цяга да пазнання яе. Спадарыня  Ірына Дубянецкая адказала: трэба чытаць Бібілію з каментарамі айцоў Царквы і з сучаснымі каментарамі, і прымяняць Слова Божае ў сваім жыцці, у літаратурнай і навуковай творчасці. Спадар Алесь Суша нагадаў, што ў Нацыянальнай бібліятэцы ёсць свая багатая калекцыя каштоўных беларускіх старадрукаў, ёсць факсімільныя ўзнаўленні кніжных помнікаў, кнігі па біблеістыцы, якія можна вывучаць круглы год.

 

21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося апошняе мерапрыемства  ў  межах выставы «Беларусь і Біблія», якое  сабрало вялікую колькасць наведвальнікаў. Сябры «Клуба кніжных прафесараў» пад кіраўніцтвам Тац-цяны Сапегі і іншыя дзеці з бацькамі прыйшлі на прэзентацыю захапляльнай кнігі доктара Скота Кэрала «Прыгоды  Вялікай кнігі» у перакладзе на беларускую мову, які зрабіла  Вольга Жандарава. Кніга выйшла накладам у 1000 асобні-каў і яе атрымалі групы наведвальнікаў выставы, якія прыходзілі з агульнаадукацыйных і нядзельных школ.

Доктар Скот падпісаў кніжкі на памяць дзецям і бацькам. Дзеткі атрымалі сапраўдныя гусіныя пер’і, якімі карысталіся перапісчыкі. Маленькім прафесарам было важна пагаварыць з паважаным навукоўцам з ЗША, які паставіўся да іх з любоўю. Усе наведвальнікі выставы сардэчна падзякавалі доктару Скоту Кэралу за ўнікальную магчымасць да-крануцца да гісторыі стварэння самай галоўнай Кнігі чалавецтва.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Архімандрыт Сергій Акімаў;
  2. Круглы стол «Беларусь і Біблія»;
  3. Сястра Алена, Джон Слайф і айцец Мікалай;
  4. Алесь Суша, Скот Кэрал і маленькія чытачы;
  5. Яўген Гучок.

 

 

Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста трэці»

У менскай сядзібе Па-ртыі БНФ 17 кастрычніка прайшла прэзентацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзе-вяноста трэці» з серыі «Біблія-тэка Свабоды. ХХІ стагоддзе», а таксама ранейшай кнігі «Дзе-вяноста другі».

 

Эпіграф кнігі — цытата з рамана «Дзевяноста трэці год» Віктора Гюго: «Усё было страшна, але ніхто не ведаў страху».

У зале прысутнічаў ш-эраг дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання: Сяргей Антончык, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Вярцінскі, Валянцін Голубеў, Лявон Дзейка, Пётра Садоўскі. Прыйшлі таксама палітыкі Тацяна Караткевіч, Рыгор Кастусёў, Аляксей Яну-кевіч, Павел Севярынец, пра-ваабаронца Алесь Бяляцкі, ма-стак Аляксей Марачкін, літара-тары Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Сяргей Ваганаў, Ся-ргей Шапран.

Сяргей Навумчык зая-віў, што праводзіцца прэзэнта-цыя не адной кнігі, а цэлага цыклу з пяці кніг. Праўда, вы-ходзілі яны ў іншай паслядоў-насці — «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацвёрты», «Дзе-вяноста пяты» і «Дзевяноста другі».

— Кожны з іншых дэ-путатаў напісаў бы інакш. Але мне збольшага ўдалося заха-ваць гістарычную канву, — перакананы аўтар. — Прывілей аўтара жанру «нон-фікшн», у адрозненне ад аўтараў мас-тацкіх твораў, — ён нічога не мусіць выдумляць.

 

Пачатак 1990-х гадоў у аўтара цыклу кніг атаясам-ліваецца з дзвюмя гістарыч-нымі постацямі — Васілём Быка-вым і Зянонам Пазьняком. Ся-ргей захаваў касету з выступам Васіля Быкава ў тагачасным Доме кіно, што быў тады ў Чы-рвоным касцёле, на паседжанні «Мартыралогу» ў 1988 годзе. Народны пісьменьнік гаварыў там пра Курапаты, пра ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Уладзімір Арлоў ус-памінаў, як 30 гадоў таму ў До-ме кіно «тварылася новая гіс-торыя Беларусі, адбываўся пе-ршы крок да незалежнасці» — утварэнне «Мартыралогу» і ўтварэнне аргкамітэту Бела-рускага народнага фронту. А праз некалькі дзён былі «Дзя-ды». На экране — фотаздымкі з тых першых «Дзядоў», бел-чы-рвона-белы сцяг.

— Гэта былі непаўтор-ныя дні. Як напісаў Васіль Быкаў у часопісе «Огонёк», «на мітынг ішло насельніцтва, а вяртаўся народ», — казаў Ар-лоў.

На думку Арлова, і 1988, і 1989, і 1990 гады вартыя асобных кніг, таму ён чакае ад Сяргея Навумчыка яшчэ як мінімум пяці.

Літаратар, публіцыст Сяргей Дубавец узгадаў «Ма-йстроўню» — першае незалеж-нае моладзевае аб’яднанне, якое ўтварылася яшчэ ў 1980 годзе, і таксама «Дзяды» 1988 года.

— Варта нагадваць, што менскія Дзяды 1988 года былі першай пратэставай акцыяй у Савецкім Саюзе, якую жорст-ка разганялі вадамётамі, спец-назам з дубінкамі. Ужо потым былі падзеі ў Прыбалтыцы, Тбілісі, — казаў Дубавец.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання гісторык Валянцін Голубеў перакананы, што калі б не было БНФ, калі б не было такога ўздыму, як у канцы 1980-х — пачатку 1990-х, мы б не змаглі так хутка ства-рыць незалежную суверэнную дзяржаву — Беларусь.

— Шчасце ў тым, што 1990-я гады былі гадамі нацы-янальнага адзінства. А гул з плошчы даходзіў у залу Вяр-хоўнага Савета. Было чуваць задавальненне людзей. Была сувязь паміж людзьмі і сувязь паміж палітыкамі, і яна вельмі шмат значыць, — казаў Голубеў.

Дэпутат ВС 12 склі-кання Лявон Баршчэўскі рас-казаў, што для яго 1993 год быў самым «шалёным» — апазіцыя ездзіла па краіне, даносіла да людзей свой пункт гледжання.

— Кантакт з людзьмі — гэта тое, чаго не могуць сабе дазволіць цяперашнія маладыя палітыкі, бо яны не могуць уладкавацца на працу, а ў нас гэта было, — разважаў Барш-чэўскі. — Мы ўсе прыйшлі з гушчы народа. І напоўніцу выкарыстоўвалі магчымасць кантактаваць з людзьмі.

На прэзентацыі такса-ма выступілі Вінцук Вячорка, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Антончык, Вячаслаў Ракіцкі.

 

*   *   *

 

«Дзевяноста трэці» — 69-ы том «Бібліятэкі Свабоды» і пятая кніга хронікі новай бела-рускай дзяржаўнасці канца ХХ стагоддзя.

У ёй аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў пар-ламенце за і супраць вайсковых саюзаў, за энергетычную неза-лежнасць і супраць увядзення прэзідэнцтва, гаворыцца пра здабыткі і паразы нацыяналь-нага адраджэння і дэмакратыі, пра галоўных дзейных асобаў і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990-1995).

Іна Студзінская,

Радыё Свабода.

 

Навіны Германіі

У Менску пройдзе Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы

У сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (МКБ), якая пройдзе 30 кастрычніка — 1 лістапада ў Менску, возьме ўдзел Аляксандр Лукашэнка, паве-дамляюць арганізатары на сайце канферэнцыі. «Пасяджэнне асноўнай групы МКБ арганіза-ванае ў партнёрстве з урадам Беларусі і з’яўляецца нейтра-льнай платформай для абмену думкамі па палітычных пы-таннях», — адзначаецца ў паведамленні. Плануецца, што ў мерапрыемстве таксама возьмуць удзел прэм’ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў, прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян і прэм’ер-міністр Малдовы Павел Філіп. Удзельнікамі дыскусіі стануць міністры замежных спраў Македоніі, Манго-ліі, Польшчы і Славакіі, генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, камісар ЕС па перамовах аб добрасуседстве і па-шырэнні Ёханес Хан, генеральны сакратар НАТА па камуні-кацыях і бяспецы Арнд Фрэйхер Фрэйтаг фон Ларынгховен, выканаўчы сакратар Аргані-зацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў Ласіна Зербо.

«Пасяджэнне асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з’яўляецца нейтральнай платформай для абмену думкамі па палітычных пытаннях. Мерапрыемства аб’ядноўвае выбітных, высокапастаўленых удзельнікаў з усіх бакоў у важны момант, каб спрыяць канструктыўнаму дыялогу і зрабіць магчымы ўнёсак у адраджэнне тупіковых перагаворных працэсаў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе. Асноўнымі тэмамі стануць перспектывы менскага працэсу па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны, будучыня адносін паміж Усходам і Захадам, заканчэнне тэрміну дзеяння пагадненняў аб кантролі над звычайнымі і ядзернымі ўзбраеннямі ў Еўраатлантычным рэгіёне. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца рэгіянальныя канфлікты і ўстойлівасць эканомікі Усходняй Еўропы.

«Адносіны паміж Ус-ходам і Захадам — гэта страта ўзаемнага даверу, чаго не існавала з часоў «халоднай ва-йны», таму Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы не выбрала б лепшага месца для арганізацыі сустрэчы сёлета. У Менска доўгая гісторыя як месца для міжнародных намаганняў па вырашэнні канфліктаў і крызісаў», — цытуюць арганізатары старшыню Мюн-хенскай канферэнцыі Вольфганга Ішынгера.

belapan.by.

Фота securityconference.de.

 

100-годдзе першай беларускай арганізацыі на Лідчыне

22 кастрычніка на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі Лідскага раёна актывісты лідскіх і бярозаўскіх арганізацый адзначылі 100-годдзе ўтварэння першай беларускай арганізацыі ў Лідзе. Арганізацыя была створана 19 кастрычніка 1918 года героем Першай сусветнай вайны генерал-маёрам Я.А. фон Гротэ дэ Буко.

Менавіта нямецкае прозвішча  дазволіла яму знайсці агульную мову з немцамі, якія збіраліся пакідаць Ліду (першыя часткі пачалі ад’язджаць 27-28 снежня). Бе-ларусы імкнуліся атрымаць ад немцаў зброю і ўзяць уладу. Улада павінна была брацца на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Вечарам  22 кастрычніка Станіслаў Суднік прачытаў невялікую лекццыю пра падзеі тых часоў, пра тое, як нялёгка было беларускім патрыётам, калі немцы вырашылі перада-ваць уладу ў горадзе бальшавікам, калі павет быў захоплены падраздзеламі польскай Самаабароны Лідчыны.

Сяржук Чарняк распавёў пра перыпетыі 30-гадовай даўніны, калі восенню 1988 года  ў Лідзе пачала стварацца першая беларуская арганізацыя найноўшага часу, а менавіта — “Рунь”.

Лявон Анацка, Вітольд Ашурак, Сяргей Пантус, Віталь Карабач, Сяргей Сідарэнка гаварылі пра сёлетнюю дзейнасць грамадскіх арганізацый на Лідчыне, дзе становіцца вельмі няпроста.

Завяршыў вечарыну невялікі канцэрт патрыятычных песень у выкананні Сяржука Чарняка.

Помнім мы, будуць помніць і нас.

Наш кар. 

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

Копія прамовы да-кладчыка пана Legoyt-a.

‘Monsieur le capitaine a l’etat major Russe Sierakowski avait emis le desir que le Congres le recommandat nominativement a M.M. les chefs des Bureaux de statistique etrangers et facilitat ainsi les etudes de criminalites et fac [?] [выкраслена] militaire qui lui ont ete confies dans son pays. La section a pense que Votre assemblee sortirait des limites de sa mission et peut-etre meme de convenances en accu-eillant un voeu formule dans ces termes. Mais jalouse d’encoura-ger autant qu’il pourrait depen-dre d’elle les estimables travaux deja entrepris par M. Siera-kowski et dont elle a reconnu tout l’interet, elle a emis le voeu suivant, qu’elle soumet avec confiance a Votre ratification.

Le Congres verrait avec plaisir les divers gouvernements mettre a la disposition des sa-vants etrangers occupes d’etudes sur la criminalite militaire com-paree les documents qu’ils ont pu recueillir sur celle de leurs ar-mees respectives.

Il verrait egalement avec plaisir les gouvernements qui publient habituellement la sta-tistique criminelle de leurs ar-mees faire preceder ce document de notes explicatives sur l’or-ganisation et la competence des tribunaux militaires de leurs paysr”.

На тым жа кангрэсе ў 1861 [1860] годзе была прынята аксіёма, аснованая на матэ-матычных вылічэннях, што бо-льшасць войск неабучаных не можа перамагчы меншасці ў 100 000 абучананага жаўнера, хіба што ледзве магла б зраў-няцца ў лакальных бітвах пры роўнай спраўнасці і энергіі.

“La verite de ce principe a ete frequement demontree, mais elle ne peut etre demontree en trop de formes, car elle contient cet enseignement solenel que le devouement patriotique meme allie au courage heroique et a l’adresse personnelle dans l’usa-ge des armes ne pourrait defen-dre l’independance nationale, a moins que ces qualites ne soient combinees a l’organisation scie-ntifique qui permet au chef de concentrer les efforts du tout ou d’une poignee de soldats sur un point donnе dans le plus bref delai et avec l’effet le plus com-plet220.

Палажэнне гэтае было выказанае і горача падтры-манае роўна як на Кангрэсе, так і ў прыватных колах Сера-коўскім.

“Пасля прайшоўша-га Кангрэсу Серакоўскі адве-даў у навуковых мэтах Па-рыж221. Турын, Вену і Берлін. Рэкамедаваны міністрам ам-басадарам у тых сталіцах, меў магчымасць вывучыць да-кладна ўсё, што яму для мэты было патрэбным. Мемарыяла-мі, высыланымі з падарожжа, не пераставаў падтрымліваць неабходнасць рэформ. Пада-рожжа і сутыкненне з заха-дам і яго цывілізацыяй развілі і расшырылі яшчэ болей здоль-насці і паняцці Серакоўскага. Працы222 яго былі прызнаны такімі выдатнымі, што іх мі-ністр перадаваў імператару ў арыгінале, і што ў вачах заў-зятых праціўнікаў давала яго думкам права на існаванне ў Расіі. Стаў вядомым у цэлым Пецярбургу, а не толькі ў вы-шэйшых сферах ваеннага міні-стэрства”.

“Вяртаючыся з за-межжа, калі затрымаўся ў Варшаве, Сухазанет223, былы міністр, а цяпер намеснік Ка-ралеўства Польскага, захацеў пабачыцца з Серакоўскім, на тлумачэнне, што едучы з-за мяжы не мае мундзіра, Суха-занет загадаў адказаць, што не мундзір, а галава Серакоў-скага яму патрэбная. Падоб-ныя словы і прыём даказвалі вялікае ўжо значэнне Серакоў-скага ва ўрадавых колах”.

аста здаралася, што цар запрошваў змест мемары-ялаў Серакоўскага ўжо пасля паметак у Камітэце. Маю ў ся-бе адзін такі “Аб не прызна-чэнні на пасады асобаў не па-водле здольнасцяў, а па пра-тэкцыі”. Часта выклікаў да сябе Зыгмунта і казаў яму чытаць і тлумачыць праблемы. змеш-чаныя ў мемарыялах.)

“Зыгмунт пасля вяр-тання ў Пецярбург быў як най-лепей прыняты генералам Мі-люціным і бачыў прыбраныя з кодэксу цялесныя пакаранні. Гэтая змена пакіравала на на-ступнае, г.зн. на рэфарма-ванне турам і на заснаванне дысцыплінарных рот на ўзор цывілізаваных краёў. Зыгмунт падаў гэтую думку Мілюціну. Той прыняў яе добра і ў другі раз выслаў Серакоўскага за мяжу, менавіта ў Францыю і Алжыр”.

 

Некалькі ўспамінаў з падарожжа, якія адносяцца да нашага прыватнага жыцця

 

“У 1861 годзе Зыг-мунт праязджаючы праз Віль-ню пазнаёміўся з сям’ёй Далеў-скіх. Двух старэйшых братоў Францішка і Аляксандра, а таксама сястру Тэклю (сёння Яніке) знаў ужо з 1846 года. Складалася яна з чатырох братоў: Францішка, Аляксан-дра, Канстанціна і Цітуса і шасці сясцёр. З адной з мало-дшых Апалоніяй Зыгмунт узяў шлюб у 1862 годзе, выязджа-ючы за мяжу на чатыры ме-сяцы, два адпачынку і два ў ін-тарэсах дзяржавы”225.

Так дзіўна, не раз нават па-дзівацку, як бы з жадання паменшыць сімпатыі да яго памяці апісваюць Зыгмунта менавіта ў “Гісторыі двух га-доў”, дзе аўтар прадстаўляе яго блякла-жоўтым, з малымі заўсёды апушчанымі вачыма, з губамі з’едліва сціснутымі і г.д. Апісаннем тым лупцуе сам ся-бе, калі гаворыць пра яго сло-вы, натхнёныя, электрызую-чыя і падымаючыя натоўпы. Каб гэта было мажлівым, пры малых вачах, заўсёды апушча-ных і губах з’едліва зацісну-тых?!

 

Сёння спытаю сябе, якім жа мне падаўся, калі яго першы раз убачыла, як чала-века пабочнага, зусім чужога.

Ад варшаўскіх падзей жыхары Вільні звыклі збірацца што пятніцу а шостай гадзіне за Зялёным мостам, на ўзгорку пад фігурай Збаўцы, назы-ванай Чырвоным Крыжам226. У адну з пятніц, калі мы з сёст-рамі вярталіся, пайшоў дождж, што нас прымусіла зайсці да знаёмых. Было каля сёмай, калі мы ўвайшлі пад браму нашага дома. Ва ўсіх вокнах было цём-на, толькі гасцявы пакой быў асветлены. Відочна, нехта быў у нязвыклую гадзіну ў брата Францішка. З пярэдняй, у якой таксама не гарэла лямпа, сястра для прывядзення ў парадак ві-льготнай ад жажджу вопраткі, пабегла ў пакой маці, я затры-малася ў цёмнай пярэдняй, за-непакоеная відам нейкага вай-скоўца, які стаяў каля брата па-сярод пакоя (вайскоўцы ў нас не бывалі — полькі не глядзелі ніколі на праход войска, адва-рочвалі галовы, сустрэўшы ва-йскоўца на вуліцы).

Зацікаўленая гляджу і думаю — дзіўны твар. Гэты твар адрозніла б сярод найінтэлі-гентнейшых людзей. Уражваў выявай розуму, энергіі, ста-ноўчасці, побач з дзіўнай пра-мяністасцю вялікіх цёмна-, шэ-ра-блакітных вачэй, адлюст-роўваючых кожную думку, кожнае пачуцце. Уся постаць гэтага чалавека ад першай хвілі бачання цягнула. прыкоўвала да сябе.

Размаўлялі, а я стаяла задумаўшыся, аж пакуль Фра-нцішак, не ведаю, ці заўважы-ўшы некага, стаяўшага ў пя-рэдняй, увайшоў.

— Гэта ты, — сказаў, — як жа гэта добра. Калі ласка, ува-йдзі, забаў госця на хвіліну — я пайду да Севярына (Ромера), можа там каго з патрэбных мне людзей застану. Адразу вяр-нуся.

Я ўвайшла — прадставі-ўшы Зыгмунта Серакоўскага, Францішак пайшоў. Села, пака-зала госцю на фатэль. Што бы-ло далей, не сумела б распаве-сці. Ці мы размаўлялі? Ці мы маўчалі? Памятаю толькі, што дзівілася сама сабе, што не аб-разілася, калі ён асмеліўся ад-сунуць нецярплівай рукой пад-свечнік, стаяўшы на стале, які яму часткова мяне засланяў. Углядаўся сваімі блакітна-шэ-рымі прамяністымі вачыма, як мне здавалася, са здзіўленнем.

Брат вярнуўся, а за ім увайшло некалькі чалавек — я выйшла. У кабінеце брата ся-дзелі дзве сястры, гатовыя ўва-йсці ў залу ў выпадку з’яўлен-ня паліцыі ў браме. Яны гава-рылі, што сплёўшы рукі над галавой я прайшла ў свой пакой са словамі: “Адбылося”. А што адчувала тады? Што думала? Памятаю пачуццё трывогі, уражання перад нечым, што адбылося, чаго ўжо не адсу-нуць назад, ані адклікаць не-льга, а што адтуль будзе ўсім, на ўсё маё жыццё.

Наступным днём, г. зн. у суботу была пэўная, што Зы-гмунт прыйдзе не дзеля брата, але выключна дзеля мяне, але цэлы дзень сышоў. Зыгмунт не прыйшоў.

Звычайна ў нядзелю збіралася ў нас больш людзей. Цэлы дзень сышоў — Зыгмунт не прыходзіў. Была здзіўленая і заведзеная. Вечарам каля дзя-сятай званок. Я стаяла ў дзвя-рах, якія вялі з кабінета брата ў залу — увайшоў Зыгмунт. Ві-таўся з маці, з братамі, з кале-гамі з Арэнбурга, у канцы з неспакоем аглянуўся вакол па пакоі, як бы каго шукаў. Уба-чыў мяне, наблізіўся, узяў ру-ку са словамі:

— Прашу мяне праба-чыць , што ўчора не быў, быў з Алесем у Караля Фалевіча ў Верках, маглі вярнуцца толькі чоўнам, вясляр спазніўся — прыбылі ў горад ноччу.

Ён тлумачыў, і я тое тлумачэнне прымала зусім на-туральна, як бы мне яно нале-жала пасля ўчарашняга ча-кання.

Размаўлялі ў кабінеце, дзе быў з намі брат Аляксандр.

На наступны дзень ра-на Зыгмунт ад’ехаў за мяжу. Вяртаючыся, затрымаўся на адзін дзень — быў у нас. Праз некалькі дзён (можа Зыгмунт размаўляў з братам) Франці-шак увайшоў рана ў наш па-кой, разбудзіў мяне, падняў з пасцелі, паставіў і, гледзячы мне проста ў вочы, запытаў:

— Скажы мне шчыра, ці табе Зыгмунт больш падабаец-ца, чым усе, якіх ведала да-гэтуль?

Праз хвілю маўчання і вагання я адказала:

— Я сама не ведаю.

Пасля сыходу двух ты-дняў сястра Беркман забрала мяне ў Кяйданы. Я зразумела — маці і браты не хацелі, каб ба-чылася з Зыгмунтам, калі той будзе паўторна праязджаць праз Вільню.

У Вільні снавалі апавя-данні пра намеры Мілюціна ажаніць Зыгмунта з плямян-ніцай — пра намеры Філосафа, Штрэфлера ў Вене і іншыя та-му падобныя весткі. Злучэнне Зыгмунта з нашай сям’ёй, так моцна скампраментаванай, не толькі было б канцом кар’еры, але ў будучыні пагражала яму смерцю. Я ў той час гэтага не разумела.

Сястра Беркман атры-мала ў траўні тэлеграму з запы-таннем ад Зыгмунта, ці можа ён прыехаць у Кяйданы?

30 ліпеня/11 жніўня 1862 года адбыўся наш шлюб у Кяйданах у фарным касцё-ліку227. Пасля правядзення тыдня з сям’ёй, якая сабралася ў Беркманаў, праз Коўню, дзе сабраная вялікая колькасць жыхароў чакала ў кватэры Якуба Гейштара, і Вільню, пасля паразумення з Цэнтраль-ным камітэтам у Францішка Далеўскага, Зыгмунт накіра-ваўся ў Варшаву, дзе мы зна-ходзіліся ў таварыстве нека-лькіх знаёмых сямей з Літвы, у іх ліку былі ад даўна блізкія знаёмыя абоіх, як Ганна з Ту-рчынскіх Славінская і прыя-цель Зыгмунта пан Бенядыкт Дыбоўскі.

 

Набліжалася да Вар-шавы з дзіўным неспакоем і ўзрушэннем. Мела там паз-наць і ўбачыць той горад, які быў першым па ахвярах за Ба-цькаўшчыну, горад, абліты ўжо крывёю тых ахвяр, суст-рэць і пазнаёміцца са жменькай людзей, якія  меліся вырашаць лёсы Літвы і нашага жыцця. Перад тымі думкамі Варшава гістарычная, цывілізацыйная паменшала ў маіх вачах.

Пры дзённым святле мы праехалі (у той час яшчэ драўляны) мост. Горад і яго старажытны замак былі спаві-тыя ў смузе. Церушыў дроб-ны, імглісты дождж. Мы спы-ніліся ў Еўрапейскім гатэлі. Та-варыства разбілася. Кожны шукаў іншых уражанняў, ста-соўна да сваіх жаданняў і пры-хільнасцяў.

Зыгмунт цэлы дзень за-няты, жыве сярод сваіх і фігур чыноўніцкіх, вяртаецца ў га-тэль смутны і задумлівы. Бывае на судах Ярашынскага і Ржонкі.

Вечарам тры нумары, якія мы займаем 20,21, 22 — по-ўныя людзей, асаблівых ве-чарам.

Экзекуцыя адбылася над абодвума асуджанымі228. Страшнае гэта зрабіла на мяне ўражанне. Ці ж тыя слёзы , у той час пралітыя, той боль, які не паддаецца выказванню, які адчула ад весткі пра пакутніц-кую смерць тых маладых, не-вядомых мне людзей, быў гола-сам прадчуцця ўласных паку-таў у недалёкай будучыні.

А потым Кракаў, якія ж інакшыя ад Варшавы выклі-каў ува мне ўражанні. Сумнай, разжаленай свежа пралітымі слязамі, здавалася мне, што ступаю па магільніку, дзе спа-чывае пахаванай уся вялікасць Бацькаўшчыны, і што кожная ўзлятаўшая пылінка ёсць част-кай праху тых веліканаў, чыя прайшоўшая вялікасць ёсць сёння нашай моцай. Знікла з маёй душы ўразлівасць на ўся-кую прыемнасць, такі боль і смутак мяне агарнуў, што сыхо-дзячы па ступеньках да лёхаў, дзе спачываюць у трунах па-рэшткі нашых каралёў, гатовая была ўпасці на калені і абды-маць тыя труны, заклікаючы да тых прахаў аб літасці, аб да-памозе. Авалодала ўзрушэння-мі, апомнілася, але не магла зда-быць з сябе ні аднаго слова — стаяла, услухвалася ў словы Зыгмунта і ва ўражанні ўласнай душы.

Пасля наведвання ўсіх памятных мясцін Кракава і яго ваколіц: Вялічкі, Бялан, пада-ліся мы ў Вену. Урадавых дару-чэнняў Зыгмунт там не меў, але, аднак, працаваў тут вельмі шмат у архівах, ва ўрадавых бібліятэках, адведваў асоб, па-трэбных для папаўнення шука-ных звестак, а вечарамі часта да пазна пісаў. Гаварыў, што для падтрымкі справы, мэты свайго жыцця, яшчэ шмат мае для залатвення і мусіць залат-віць.

(Працяг у наст. нумары.)

 

220 Праўдзівасць гэтай высновы выказвалася шматкратна, але нельга яе выказаць цалкам фармальна, паколькі ўтрымлівае яна высокую навуку, што адно патрыятычнае заангажаванне злучанае з геройскай адвагай і асабістым уменнем у карыстанні зброяй, не маглі бы абараніць нацыянальнай незалежнасці, калі гэтыя якасці былі злучаны з навуковай арганізацыяй, якая дазваляе начальніку сканцэнтраваць высілкі ўсіх або часткі жаўнераў у дадзеным пункце неадкладна і з як найлепшым вынікам (франц.).

221 У Парыжы ў 1860 г. Севярын Гашчынскі безвынікова намагаўся зацягнуць Серакоўскага ў тавянізм. Напісаў пра Серакоўскага: “Паганец поўны, але чысты, шчыры з вялікім жыццём і агнём. Думкі радыкальныя, дэмакратычныя. Рассталіся сардэчна”; S. Goszczynski, Dziennik Sprawy Bozej, т. 2, Варшава, 1984, с. 82.

222 У перыяд ад VII.1860 да ІІ.1861 г. Серакоўскі напісаў і апублікаваў чатыры карэс-пандэнцыі “Извлечения из писем о военно-уголовных учреждениях главнейших европейских государств”, “Морской сборник”, 1862, № 1-4.

224 Сухазанет як ваенны міністр перад Мілюціным пасылаў Серакоўскага за мяжу, каб пазнаёміўся з пануючай там пенітанцыянарнай сістэмай.

225 Серакоўскі атрымаў камандзіроўку і адпачынак 2/14.VІІ.1862 г. на выезд з даручэннем ураду, каб агледзець турэмныя ўстановы ў Парыжы і Лондане.

226 Фігура Збаўцы з крыжам, прызнавалася за цудатворную, стаяла на беразе Віліі насупраць касцёла св. Рафаіла ад 1720 г.

227 Ва ўрачыстасцях і вяселлі ўзяло ўдзел шмат гасцей з Коўні і Вільні. м. ін. Якуб Гейштар, Канстанцін Каліноўскі, кс. Антоні Мацкевіч. Сведкам быў прыяцель з Арэнбурга Ян Станевіч.

228 21 жніўня 1862 г. страчаны Ярашынскі, а 26 — Ржонка. Серакоўскі, прыехаўшы ў Парыж, прасіў Зофію і Юзафа Багдана Залескіх аб дапамозе ў пошуках лекара і лекаркі для жонкі, якая: “Нажаль, у дарозе моцна слабла на здароўе з-за ўражанняў у Варшаве”. Ягелонская бібліятэка. Аддзел рукапісаў., ркпс. 921 1ІІІ, т. 17, арк. 147.

 

У Стоўбцах адбылося грамадскае абмеркаванне: «Стоўбцы — 425. Як нам святкаваць Дзень горада?»

Горад Стоўбцы ўпер-шыню адсвяткаваў свой Дзень горада толькі ў 2018 годзе. Раней, нефармальным святам горада было 2 ліпеня — Дзень вызвалення ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў, але сам дзень не меў аніякіх згадак пра гісторыю горада, акрамя самога факту прыходу савецкай арміі. Дзякуючы праведзенай канферэнцыіі НАН ў Стоўб-цах, а потым і адпаведнаму рашэнню мясцовага Савета дэпутатаў было вырашана, што дата заснавання — 20 чэрвеня 1593 года і адзначаць Дзень горада на бліжэйшыя выходныя ад гэтай даты. На гэты год прыпала дата — 23 чэрвеня.

Свята сабрала небыва-лую колькасць наведвальнікаў і па праведзенай апытанцы бо-льшасці жыхароў свята прыйшлося да спадобы. У той жа момант такія аспекты, як фар-мат правядзення, канцэптуальнае аформленне, а таксама няведанне жыхарамі гістарычных перадумоў свята, прывялі да неабходнасці абмеркаваць: «Як і якім чынам нам адзначаць наступнае свята горада?».

 

Каб абмеркаваць вы-нікі праведзенага свята, 19 верасня ў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа, адбылося грамадскае абмерка-ванне: «Стоўбцы 425. Як нам святкаваць Дзень горада?». Іні-цыятарамі абмеркавання сталі Таварыства беларускай мовы г. Стоўбцы і дэпутат палаты прадстаўнікоў спн. Алена Ані-сім. Удзел у мерапрыемстве прынялі жыхары горада, нача-льніца аддзела па ідэалогіі і справах моладзі спн. Святлана Жыбуль, гісторыкі, краязнаў-цы і простыя жыхары горада.

Каб распавесці пра свой досвед правядзення гарадскіх фестываляў быў запрошаны сп. Уладзімір Булаў-скі, каардынатар кампаніі «Будзьма» па Віцебскай вобласці, прамоўтар і мэнаджар розных музыкальных груп і канцэр-таў, арганізатар шматлікіх імпрэзаў, падзей, вядоўца, чалец гарадскога камітэта па падрыхтоўцы Дня горада Віцебск.

Спадар Уладзімір вельмі цікава і грунтоўна рас-казаў і паказаў якім чынам адбываецца ўзаемадзеянне ку-льтурніцкіх грамадскіх аргані-зацый і гарадскіх уладаў горада Віцебска. Як пры дапамозе грамадства складаюцца пра-грамы святкавання гарадскіх святаў.

 

У выніку дыскусіі былі абмеркаваны і выказаны наступныя парады і ідэі:

— Так ці інакш упісваць міфалогію і вобраз Нёмана ў свята горада, бо менавіта гэтая рака ёсць пачатак горада. Ува-собіць віціну, як сімвал горада, што змяшчаецца на гарадскім гербе;

— Неабходна і надалей прасоўваць стварэнне краязна-ўчага музея, які б мог узяць на сябе частку адказнасці за такое мерапрыемства надалей;

— Прадставіць месца для выступу сучасных стаўпе-цкіх гуртоў, да прыкладу Rosy;

— Распачынаць працу ў падрыхтоўцы да свята з рас-працоўкі кан-цэпцыі. Яна мо-жа быць даты-чна якой-не-будзь адной тэ-матыкі ці эпохі гісторыі г. Сто-ўбцы, ці ства-раць заналь-насць у адпа-веднасці з гіс-торыяй горада;

— Мяс-цовай філіі ТБМ ўвайсці ў склад аргані-зацыйнага ка-мітэта, дзе пра-панаваць правядзенне «Кірма-шу праектаў» для жыхароў го-рада.

 

Дэпутат спн. Алена Анісім праінфармавала ўсіх аб тым, што ў ліпені 2019 года пройдзе канфэрэнцыя па мова-знаўстве ў Стоўбцах, і аб не-абходнасці скарыстаць яе для падрыхтоўкі і распрацоўкі мяс-цовых адметнасцяў.

Крыніца: Фэйсбук «Таварыства беларускай мовы. Стоўбцы»

 

Сымон Барыс

Кнігі ўспамінаў як гістарычная крыніца

(Заканч. Пачатак у папяр. нумары.)

 

Кніга «Асавінская Сла-бодка» журналіста Віктара Скарахода выйшла ў серыі «Ведаць свой край Беларусь». У гэтай  серыі надрукавана не меней за 14 невялікіх кніг — ко-жная з іх пра адно сельскае  паселішча. Кніга В. Скарахода цікавая тым, што ён апісвае як праводзілася сялянская рэфо-рма 1861 года ў яго вёсцы, як сяляне выкуплівалі ў паноў зямлю. Апрача таго тут можна пазнаёміцца са звесткамі «Ме-трычных кніг» Вітуніцкай ца-рквы (цяпер Докшыцкага ра-ёна) за 1837 — 1859 гады. Там даюцца запісы грамадзянскага стану: вянчанні і хрышчэнні гэтага прыходу. Па- беларуску называюцца тутэйшыя людзі-іх імёны, па бацьку ў родным склоне (чый ён або яна) і проз-вішчы.

Спадзяюся, што карот-кія звесткі пра кнігі, выдадзе-ныя ў апошнія гады зацікавяць чытачоў і ў першую чаргу на-стаўнікаў гісторыі. Звярніце ўвагу на мову кніг і на іх змест. Усе пракамуністычныя ўспамі-ны напісаны па-руску. Не па-важаюць яны родную мову. Падумайце, хто ж яны самі.

 

Навуковая і навукова-папулярная літаратура на гістарычную тэму:

 

Е. Г. Мазаник* «Воз-мездие: Документальная по-весть» (Мн., 1988).

А. І. Валахановіча «Уз-лёты і падзенні Вільгельма Кубэ: яго бачанне будучыні Беларусі» (Мінск, 2014).

М. И. Пастухов «Под знаком Конституции» (Мн., 2017).

Э.Г. Иоффе «Его назы-вали «белорусский Берия» (Лаврентий Цанава») (Мн., 2016).

Сяргей Шупа «Пада-рожжа ў БНР» (2018).

Станіслаў Рудовіч, Ва-лерый Герасімаў «Іх звала Беларусь святая» Да 100-год-дзя Усебеларускага з’езда 1917 года» (Мн., 2017).

«Беларуская Народная Рэспубліка — крок да незале-жнасц: да 100-годдзя абвяш-чэння: гістарычны нарысі»/А.А. Каваленя і інш. (Мн., 2018).

*Як склаліся іх лё-сы?

Аніта Кубэ (1916 -2011), жонка гаўляйтара Бе-ларусі Вільгельма Кубэ, пра-жыла 95 гадоў і памерла ў доме састарэлых, куды яна захацела пераехаць сама. Догляд ёй за-бяспечвалі высакакласныя ле-кары і абслуга. У публікацыях у нямецкай прэсе сцвярджа-лася, што ў апошнія гады Аніта пакутавала на псіхічнае рас-стройства. Яе часта наведвалі сыны. Яна пісала лісты да Але-ны Мазанік і даравала ёй забой-ства мужа, бо была пераканана, што яе прымусілі зрабіць такі ўчынак.

Алена Рыгораўна Ма-занік (1914 -1996) памерла ў 82 гады, апошнія гады пакута-вала ад вострага псіхічнага рас-стройства. Яна ўвесь час тры-мала ў доме хатнюю прыслу-жніцу. Мела дачу і часта мяня-ла адрас месца жыхарства. Ба-ялася не столькі немцаў, як сва-якоў тутэйшых закладнікаў, якіх немцы расстралялі як пом-сту за забойства Кубэ. А сы-шоўшы на пенсію ў 46 гадоў, жыла пад наглядам пляменніцы Лідзіі Пігулеўскай. У часе пе-рабудовы Зорку Героя Савец-кага Саюза Алены Мазанік прадалі яе сваякі.

Алена двойчы была за-мужам. Першы муж быў ары-штаваны, рэпрасаваны, а пасля загінуў як партызан. На пача-тку 1930-х гадоў яна выйшла другі раз замуж за шафёра Ба-ляслава Антонавіча Тарлец-кага. Да вайны ў Алены з Ба-ляславам памерлі двое сыноў. Жэня памёр у 1935 годзе, ва ўзросце паўтара гады. Яна ад-дала сына ў беларускую вёску Паддзягцярня сваякам. Там дзіця захварэла інфекцыйнай хваробай і памерла ад абяз-воджвання арганізма. Так ка-жуць сваякі.

Другога сына Мазанік страціла ў 1939 годзе. Цяжар-ную Алену моцна ўзрушыла ў кузаве грузавіка. Заўчасныя роды, і дзіцяці, народжанага за некалькі тыдняў да тэрміну, выратаваць не ўдалося. Ён пра-жыў некалькі дзён. У час вайны Б. Тарлецкі служыў шафёрам НКУС у Маскве. Ад жонкі ён адмовіўся за тое, што праца-вала ў Менску на немцаў.

У Менску жанчыны Аніта і Алена ведалі адна адну каля года, але не размаўлялі. З 1942-га па верасень 1943-га года, Мазанік (тут яе называлі Галіна) выконвала даручэнні сям’і Кубэ: сервіравала сталы, прыбірала памяшканні ад’ю-тантаў.  Алена добра не ведала нямецкагай мовы, карысталася парай фраз па-нямецку.

Да вайны Алена Маза-нік 10 гадоў была супрацоў-ніцай НКУС, працавала ў ста-ловых НКУС і на ўрадавых да-чах. Там навучылася сервіра-ваць абеды і банкеты, выгуль-ваць сабак, няньчыць дзяцей. У 29 гадоў выгадна адрозніва-лася ад маладых студэнтак, якіх бралі немцы на работу ў якасці прыслугі. Буйная, працаздоль-ная. У асабняку Кубэ яе звалі Галіна Вялікая. Вялікія ногі, рукі.

Алена напісала ў аўта-біяграфіі, што Кубэ ўзяў яе на работу, ведаючы, што яна была супрацоўніцай НКУС. Ён вы-рашыў, што назад для яе дарогі не будзе, бо здраднікамі ў СССР лічыліся ўсе, хто пра-цаваў на немцаў.

У Аніты усё было па-іншаму. Маладая актрыса з Гамбурга прыехала ў правін-цыйны нямецкі гарадок сы-граць у гістарычнай драме «Таціла». Яе аўтарам быў вядо-мы нямецкі палітык Рыхард Пауль Вільгельм Кубэ (1887-1943). І гэта была апошняя ро-ля Аніты ў тэатры. Аўтар дра-мы Вільгельм (меў 46 гадоў) закахаўся ў маладую актрысу Аніту Лідэн (мела 22 гады). Дзеля яе ён кінуў сваю жонку Маргарэт Шмідт і двух сыноў. А  ў 1938 годзе ажаніўся з ёй. Потым было ў Аніты шчаслівае замужжа і нараджэнне чацвя-рых дзяцей. Праўда, чацвёрты сын ніколі не бачыў свайго бацькі. Кубэ забілі, калі Аніта была цяжарная.

Вільгельм Кубэ нара-дзіўся ў сям’і вайскоўца ў го-радзе Глогаў. Скончыў Бер-лінскі ўніверсітэт па спецыяль-насці гісторыя. Працаваў на-стаўнікам і рэдактарам газет. У паводзінах быў ветлівы і куль-турны. Захапляўся тэатрам і гісторыяй. Вывучаў і гісторыю Беларусі. Лічыў, што яўрэяў трэба выкарыстоўваць як ра-бочую сілу, а не знішчаць. Як сцвярджала Аніта, аб гэтым ён напісаў Гітлеру і Гімлеру. Па-важліва ставіўся да беларускай інтэлігенцыіі і беларускіх на-цыянальных арганізацый. Не ладзіў з кіраўніцтвам СС. За-бойства Кубэ адбылося выбу-хам міны ноччу на 22 верасня 1943 года. Калі Кубэ забілі,  Гі-млер сказаў: «Добра, што яго забілі партызаны, інакш ён ско-нчыў бы ў канцлагеры». Дасле-дчыкі гэтага забойства лічаць, што гэта забойства не магло б адбыцца на кватэры, калі б у гэтым не былі зацікаўлены эсэ-саўцы. Трохпавярховы асаб-няк на вуліцы Тэатральная, д. 27, ахоўваўся знадворку, а спа-льня Вільгельма — афіцэрам паліцыі. (Гэты былы Дом пісь-менніка на вуліцы Энгельса стаяў праз вуліцу ад сучаснага кінатэатра «Піянер» і Тэатра юнага гледача.) Дарэчы, пар-тызаны некалькі разоў спраба-валі яго забіць, але ўвесь час Вільгельму шанцавала.

Алена Рыгораўна Ма-занік, Марыя Барысаўна Осіпава (1908 -1999) і Надзея Віктараўна Траян ( 1921 -2011) за тэрарыстычны акт ат-рымалі званне Героя Савецкага Саюза, а іх памочнікі  сястра Мазанік Валянціна Шуцкая і камандзір атрада «Дзіма» маёр Фёдараў былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Удзельнічала ў той падзеі ў Менску яшчэ адна жанчына лекар Таццяна Мікітаўна Каліта (1918 -1996), якая нейкі час працавала пры-біральшчыцай у сям’і Кубэ. Менавіта яна звязала Осіпаву з Мазанік. Яе таксама хацелі адправіць тым самалётам у Маскву, але яна спазнілася, а самалёт ужо адляцеў.

Лёс распарадзіўся так, што Алену Мазанік і гаўляй-тара Кубэ хавалі з аднаго бу-дынка —  Дома афіцэраў, толькі з разніцай ў 53 гады. Мазанік і Осіпава пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

 

 

 

Салігорск беларусізуецца

У Салігорску на новых прыпынках грамадскага транспарту з’явіліся стэнды на гістарычную тэматыку з Вітаўтам, Львом Сапегам і Радзівіламі.

 

Свята капусты «Хрумсцім, хрумсцім капустай» адбылося ў Дзітвянскім Доме культуры

Восень — час ураджаю і пад-вядзення вынікаў працы земляро-баў… А ў аграгарадку Дзітва Лід-скага раёна стала добрай традыцыяй праводзіць  свята капусты «Хрумсцім, хрумсцім капустай»!

Здзейснілася брэндавае мера-праемства 14 кастрычніка на ад-крытай пляцоўцы Дзітвянскага Дома культуры, дзе творчы калектыў ус-тановы прадставіў гасцям свята зай-мальную праграму. Даспадобы ўсім прысутным прыйшлася дэгустацыя народных страў з капусты. Мясцо-выя гаспадыні прадставілі гэту цудоў-ную гародніну ва ўсіх варыянтах прыгатавання: тушаную і параную, вараную і смажаную, квашаную і за-печаную. Атрымаліся сапраўдныя шэдэўры кулінарнага мастацтва! Па-спрабаваць прысмакі змаглі ўсе ах-вочыя.

А пакуль вяскоўцы частава-ліся стравамі з капусты, праграма свя-та працягвала радаваць конкурсамі, жартамі, танцамі і музычнымі нума-рамі. Народны хор «Скарбніца» ад-крытага акцыянернага таварыства «Завод «Оптык» горада Ліды прад-ставіў  музычную праграму і падара-ваў гасцям мерапрыемства святочны настрой.

Падчас свята працавалі ганд-лёвыя рады, дзе можна было набыць садавіну, агародніну і нават мёд. Для маленькіх гасцей працавалі дзіцячыя інтэрактыўныя пляцоўкі. Дзень па-радаваў і сонейкам, і восеньскім ця-плом, і цудоўным святочным наст-роем!

Наш кар.

 

«Свет вачыма мастака»

16 кастрычніка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася творчая сустрэча «Свет вачыма мастака» з вядомым беларускім мастаком, аўтарам партрэтнай галерэі вы-датных людзей нашай сучаснасці Мельнікавым Уладзімірам Сяргеевічам.

Работы мастака зна-ходзяцца ў найбуйнейшых музеях Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях Ра-сіі, Амерыкі, Аўстраліі, Польшчы, Літвы, Германіі, Швецыі і іншых краін.

Сярод цудоўных партрэтаў аўтара — партрэты Ніла Гілевіча, Вольгі Іпатавай, Анатоля Ярмоленкі, Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка, Валянціна Таўлая, Ганны Радзько, Барыса Кіта, Мітрапаліта Філарэта, Прэзідэнта Рэспублікі Бе-ларусь Аляксандра Лукашэнкі і многія іншыя.

Запрошанымі гасцямі былі расійскі паэт Півавараў Руслан Ана-тольевіч і лідская паэтка Мельнікава Святлана Уладзіміраўна.

Руслан Анатольевіч Півавараў нарадзіўся і вырас у Новамаскоўску. З’яўляецца членам і сузаснавальнікам грамадскай арганізацыі «Літаратурнае аб’яднанне паэтаў Новамаскоўшчыны  «Вольная ліра».

 

Святлана Уладзіміраўна Мельнікава ў цяперашні час з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання «Суквецце» г. Ліды. Вершы апублікаваны ў міжнародным калектыўным зборніку «Зоряна криниця» (Зорны калодзеж), г. Пакроўск (Украіна).

 

Ва ўтульнай зале сабраліся шматлікія чытачы, на-вучэнцы школ і ліцэя г. Ліды, бібліятэкары. На мерапрыемстве былі прадэманстраваны мастацкія творы Мельнікава Уладзіміра Сяргеевіча, прагучалі вершы запрошаных гасцей у аўтарскім выкананні. Гледачы змаглі ацаніць усю прыгажосць мастацкіх і паэтычных твораў і талент аўтараў, а таксама задаць усе пытанні, якія цікавяць, па біяграфіі і творчасці гасцей.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК «Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы»

Дар’я Марцінкевіч.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *