Навіны Германіі. Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Менску

Аўторак, Кастрычнік 9, 2018 0

VI Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Менску, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі. Эксперты абмяркуюць пытанні лічбавай трансфармацыі энергетыкі, сеткавай інфра-структуры, устойлівага гарадскога энергазабеспячэння і экалогіі, стварэння і развіцця «разумных гарадоў», павышэння энергаэфектыўнасці, развіцця аднаўляльнай энергетыкі. Праграмай форуму запланаваны панэльныя дыскусіі «Новая энергетычная палітыка ў гарадах», «Тэхналогіі назапашвання энергіі і зліццё сектараў», «Дыгіталізацыя і кіраванне сеткамі», «Магчымасці фінансавання праектаў у сферы аднаўляльных крыніц энергіі і энергаэфектыўнасці». «Форум накіраваны на ўмацаванне ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў і нямецкіх кампаній, укараненне найноўшых тэхналогій, асваенне вытворчасці інавацыйнай прадукцыі і прыцягненне ў Беларусь замежных інвестыцый», — адзначылі ў прэс-службе.

zviazda.by.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *