Навіны Германіі. Горшы вынік з 1950 года: баварскія саюзнікі канцлера Меркель правалілі выбары

Аўторак, Кастрычнік 23, 2018 0

Экзітполы сведчаць аб тым, што сястрынская партыя канцлера Германіі Ангелы Меркель пацярпела поўнае паражэнне на выбарах у зямлі Баварыя.

Хрысціянска-сацыяльны саюз — партнёр па кіруючай кааліцыі ХДС Ангелы Меркель губляе абсалютную большасць у ландтагу — федэральным парламенце Баварыі.

На другое месца выйшлі Зялёныя, у ландтаг таксама ўпершыню прайшла Альтэрнатыва для Германіі, якая прытрымліваецца антыіміграцыйнай палітыкі.

ХСС практычна аднаасобна кіраваў Баварыяй з 1957 года, аднак пачаў губляць падтрымку пасля таго, як многія выбаршчыкі пачалі прытрымлівацца дыяметральна процілеглых пунктаў гледжання ў такіх ключавых пытаннях як іміграцыя.

«Гэта ўзрушэнне для Баварыі», — прыводзіць Financial Times меркаванне палітычнага аналітыка з Універсітэта Майнца. Больш за 60 гадоў ХСС правіў Баварыяй. «ХСС быў Баварыяй, а Баварыя была ХСС. Цяпер усё ў мінулым».

Старшыня ХСС Хорст Зеехофер прызнаў, што гэта быў «не лепшы дзень», але гэта толькі «адзін бок медаля», паколькі па выніках выбараў партыя атрымала «відавочны мандат» на фарміраванне новага ўрада.

nslowa.by.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *