Навіны Германіі. Праграма Тыдняў Германіі ў Беларусі

Аўторак, Кастрычнік 16, 2018 0

Менск

11./ 15.10 — 19.00.

Культурны цэнтр «Корпус», пр. Машэрава, 9, корпус 8.

Вечары нямецкага кароткаметражнага кіно «SHORT EXPORT 2018″.

Ужо трынаццаты год запар праграма SHORT EXPORT дэманструе неверагодна свежыя кароткаметражкі. Першакласная нямецкая кінапраграма стала вынікам супрацоўніцтва AG Kurzfilm, German Films, Інстытута імя Гётэ ў Ліёне, агенцтва KurzFilm-Agentur у Гамбургу і міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў у Клермон-Феране. SHORT EXPORT 2018 прадстаўляе шэсць адабраных кароткаметражак, якія адлюстроўваюць мастацка-эстэтычную і змястоўную разнастайнасць гэтага жанру ў Германіі. Фільмы гэтага года апавядаюць аб нечаканых сустрэчах і іх выніках, аб пошуках і знаходках. Цікавае баўленне часу гарантуецца.

11 і 15 кастрычніка у Культцэнтры «Корпус» кінапаказы будуць прадстаўлены беларускім кінакрытыкам.

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі.

Уваход вольны.

Інстытут імя Гётэ.

12.10, пятніца — 19.00.

Галерэя «Арт-Беларусь», вул. Казлова, 3.

Міжнародны тэатральны форум «Тэарт» прадстаўляе: Марк Ламерт.

Сёлета Інстытут імя Гётэ прэзентуе ў межах Міжнароднага тэатральнага форуму аднаго з самых знакамітых сцэнографаў сучаснасці — Марка Ламерта. Ён распрацоўваў мастацкае вырашэнне да спектакляў такіх рэжысёраў, як Хайнер Мюлер, Дзімітэр Гочэф і Фолькер Шлёндорф. У галерэі «Арт-Беларусь» бу-дуць прадстаўлены фатаграфіі яго сцэнічных работ.

www.teart.by.

Уваход вольны.

 

14.10, нядзеля — 19.00.

Кінатэатр «Ракета», зав. Рабочы, 3 (ст.м. «Пралетарская»).

Спецыяльны паказ «Кінемо» ў рамках Тыдняў Германіі 2018.

У рамках Тыдняў Германіі 2018 у чатырох гарадах Беларусі адбудуцца спецыяльныя паказы шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау «Насферату, сімфонія жаху» ў жывым музычным суправаджэнні ад Fivestorey ensemble. Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

 

«Насферату, сімфонія жаху», “Nosferatu, eine Symphonie des Grauens”.

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау.

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах.

У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі службоўца агенцтва нерухомасці Томаса Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на непрыязнасць праваднікоў,  малады чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гаспадара, упыра Насферату…

Першая вольная экра-нізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм «Насферату, сімфонія жаху» па праве лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і ас-вятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау стварыў чароўную і пужлівую атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гіс-торыі кіно.

Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэйкаў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага («Насферату, прывід ночы») да Абеля Ферары («Кароль Нью-Ёрка» і «Залежнасць» і Эліаса Мерыджа («Цень упыра»), дагэтуль застаецца непахісным прыкладам жанру «хорар».

 

Five-storey ensemble

Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка).

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Fivestorey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксама піша музыку да кіно.

 

«Кінемо»

«Кінемо»- адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Квіткі ў касах кінатэатра і на сайце bycard.by.

15.10-15.11 — 10.00-18.00.

Абласная бібліятэка імя Пушкіна, вул. Гікалы, 4.

Выстава «Дакрануц-ца да матэматыкі».

Выстава «Дакрануцца да матэматыкі» прадстаўляе, верагодна, самую абстрактную з усіх навук так, што яна становіцца бачнай для пачуццяў, і робіць яе зразумелай для ўсіх узроставых груп — так, што для зразумення непатрэбна на-яўнасць адмысловых ведаў.

Наведвальнікам любога ўзросту, з любым узроўнем адукацыі прапануецца паэксперыментаваць: яны складаюць пазлы, будуюць масты, ламаюць галаву падчас гульні ў косткі, назіраюць за катаннем шароў, ствараюць цудоўныя мыльныя скуры — і пры гэтым як бы між іншым займаюцца матэматыкай.

 

Гародня

 

17.10, серада — 19.00.

Кінатэатр «Чырвоная зорка», вул. Сацыялістычная, 4.

«Насферату, сімфонія жаху», “Nosferatu, eine Symphonie des Grauens”.

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау.

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах.

 

Five-storey ensemble.

Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка)

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Fivestorey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць ас-нову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксама піша музыку да кіно.

 

«Кінемо».

«Кінемо»- адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Уваход вольны.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *