Навіны Германіі. Праграма Тыдняў Германіі ў Беларусі

Аўторак, Кастрычнік 23, 2018 0

Менск

18.10, чацвер,         19.00.

Інстытут імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3.

Аўтарскія чытанні з Марлене Родар у Менску

Нямецкая пісьменніца Марлене Родар чытае ўрыўкі са сваёй кнігі «Cache».

Каханне, якое спальвае сэрца. Лейла і Макс — няроўная пара, якая ўжо год разам. Макс — прывабны хлопец з сям’і, якая займае высокае становішча ў грамадстве, і Лейла — «несамавітая дзяўчына з міграцыйным фонам», як яна сама сябе харак-тарызуе.

Тым не менш усё выглядае ідэальна, пакуль не з’яўляецца загадкавы Рэд.

На нямецкай мове.

Уваход вольны.

 

23.10, аўторак, 10.00 -18.00.

Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау. Пр-т Газеты Праўда, 11.

Форум «75 гадоў тра-гедыі і гераізму Менскага гета: праблемы і перспектывы за-хавання памяці пра Халакост у Беларусі».

Форум праводзіцца ў памяць аб ахвярах Менскага гета, якое было ліквідавана 21-23 кастрычніка 1943 года, 75 гадоў таму назад. На ім будуць прысутнічаць былыя вязні Менскага гета, спецыялісты-гісторыкі, адукатары, грамадскія дзеячы з Беларусі, Германіі і іншых краін Еўропы. Падчас пленарнага і секцыйных паседжанняў форуму будуць дыскутавацца актуальныя пытанні даследаванняў, адукацыі і захавання памяці пра гэтую трагічную старонку гісторыі.

Уваход па запрашэн-нях.

 

24.10, серада, 19.00-21.00.

Абласная бібліятэка імя Пушкіна, аддзел замежнай літаратуры, 3 паверх, вул. Гі-калы 4.

24 кастрычніка аддзел замежнай літаратуры бібліятэкі імя А.С. Пушкіна стане месцам сустрэчы дзвюх культур. Кавер-бэнд DACH выканае старыя і новыя хіты на нямецкай мове. Таксама выступіць

Ганна Веракша — студэнтка БДУ, якая не можа ўявіць свайго жыцця без беларускай народнай музыкі.

Падчас гульняў госці могуць больш даведацца як пра нямецкую, так і беларускую культуру і гісторыю.

Уваход вольны.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *