Навіны Германіі. Праграма Тыдняў Германіі ў Беларусі

Аўторак, Кастрычнік 9, 2018 0

Менск

3.10, серада — 19.30.

Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пл. Свабоды, 9, г. Менск.

Канцэрт аркестра «CollegiumMusicum» і камернага хора царквы св. Міхаіла (Ена, Германія).

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання твораў Георга Фрыдрыха Гендэля (1685-1759), Ёгана Себасцяна Баха (1685-1750), Антоніа Вівальдзі (1678-1741) і Каміля Сен-Санса (1835-1921). Канцэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам дырэктара царкоўнай музыкі Марціна Маера.

Уваход вольны.

БДУ. Факультэт міжнародных адносін. Аўд. 1201, вул. Ленінградская, 20.

«Shorts at Moonlight» — фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Менску.

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Менск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю «Shorts at Moonlight». З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены менскай публіцы на працягу двух вечароў.

Таварыства дружбы Майнц-Менск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

На нямецкай мове.

Уваход вольны.

 

4.10, чацвер.

БДУ. Факультэт міжна-родных адносін. Аўд. 601, вул. Ленінградская, 20.

«Shorts at Moonlight» — фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Менску.

 

5.10, пятніца, 18.00.

Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна, вул. Сухая, 25, Менск.

Прэм’ера фільма «Так, Андрэй Іванавіч» (Ja, Andrei Iwanowitsch).

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна запрашае на прэм’еру фільма «Так, Андрэй Іванавіч» (Ja, Andrei Iwanowitsch). Ён прысвечаны сучаснаму жыццю аднаго з апошніх беларускіх вязняў Бухенвальда Андрэя Іванавіча Маісеенкі. Чалавека, чый трагічны лёс і цяперашнія жыццёвыя абставіны не змаглі пазбавіць годнасці і жыццярадаснасці. Чалавека, які не згубіў веры ў сябе і ў лепшае.

Напрыканцы фільма адбудзецца размова з рэжысёрам Ханесам Фарлокам (Hannes Farlock) і самім галоўным героем фільма.

Мова фільма: руская з нямецкімі субтытрамі.

Працягласць: 70 хвілін.

Уваход вольны.

 

Да 6.10. 12.00-20.00.

Галерэя «Ў» вул. Кастрычніцкая, 19. Менск.

Фотавыстава «Кволая сіла: Кветкі ў сучаснай фатаграфіі»

Прыгажосць і мінучасць, каханне і смерць. У якасці сімвалаў кветкі выкары-стоўваюцца часцей за любыя  іншыя жывыя стварэнні. З пункту гледжання гісторыі мастацтва гісторыя адлюстравання кветкі — адна з самых супярэч-лівых і складаных.

Адкрыццё адбылося 6 верасня.

 

9-10.10, 09.00-19.00.

Атэль Renaissance. Пр. Дзяржынскага, 1Е, Менск.

Канферэнцыя «Аднаўляльныя крыніцы энергіі і дэгіталізацыя».

У рамках канферэнцыі эксперты і маладыя навукоўцы з Германіі і Беларусі выступяць з дакладамі на тэмы аднаўляльнай энергіі і дэгіталізацыі і абмяняюцца думкамі аб бягучай рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Канферэнцыя арганізавана Нацыянальнай Акадэміяй навук Беларусі, Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD) і Федэральным міністэрствам адукацыі і навукі (BMBF).

Па запрашэнні.

 

10.10, серада, 19.00.

Інстытут імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3, Менск.

Менскі ўрбаністычны форум: лекцыя і майстар-клас Інстытута прыкладной урбаністыкі з Берліна

Менскі ўрбаністычны форум збірае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, супрацоўнікаў гарадскіх адміністрацый і інстытутаў гарадскога планавання для абмеркавання будучыні нашых гарадоў. У межах “Школы гарадскога актывіста” ўдзельнікі форуму змогуць распрацаваць планы развіцця тэрыторыі ў раёне Трактарнага завода. Берлінскае архітэктурнае бюро ifau (Інстытут прыкладной урбаністыкі) 10-га кастрычніка а 19-й гадзіне прадставіць свае праекты развіцця гарадоў і працу з гарадскімі актывістамі ў Берліне і Гамбургу. З 11-га кастрычніка эксперты з Берліна будуць працаваць з групай “Школы гарадскога актывіста”.

 

Гародня

 

6.10, субота, 17.00.

Евангельска-Лютаранская царква св. Іаана, вул. Акадэмічная, 7a, Гародня.

Канцэрт аркестра «CollegiumMusicum» і камернага хора царквы св. Міхаіла (Ена, Германія)

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання твораў Георга Фрыдрыха Гендэля (1685-1759), Ёгана Себасцьяна Баха (1685-1750), Антоніа Вівальдзі (1678-1741) і Каміля Сен-Санса (1835-1921). Кан-цэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам дырэктара царкоўнай музыкі Марціна Маера.

Уваход вольны.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *