Навіны Германіі. Тыдні Германіі пройдуць у 11 гарадах Беларусі

Серада, Кастрычнік 3, 2018 0

Тыдні Германіі будуць праходзіць з 23 верасня па 18 лістапада ў адзінаццаці гарадах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства ФРГ у Менску. Мерапрыемствы (іх налічваецца больш як 90) будуць арганізаваны ў Менску, Баранавічах, Барысаве, Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Маладэчне, Пінску і Полацку. Тыдні Германіі ў Беларусі будуць праводзіцца пятнаццаты раз. Іх арганізатарамі з’яўляюцца пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ, прадстаўнікі нямецкіх культурных арганізацый сумесна з беларускімі партнёрамі. Праграмай прадугледжана нямала канцэртаў, разлічаных як на аматараў класікі, так і року. Упершыню ў Менску адбудзецца фестываль XJAZZ. Па-клоннікаў кінамастацтва таксама чакае шмат цікавых паказаў, у прыватнасці, сучаснае кароткаметражнае кіно, арыгінальныя нямецкія версіі ігравых фільмаў з субтытрамі на рускай мове, а таксама дакументалістыка. Будзе паказаны нямы фільм «Насферату» (1921 год) Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў, які будзе дэманстравацца з жывым музычным суправаджэннем — прагучыць музыка Вольгі Падгайскай, выступіць калектыў Fivestoreyensemble. Акрамя таго, будуць арганізаваны цікавыя фотавыстаўкі, віктарыны, майстар-класы баварскай кухні, лекцыі, сустрэчы з германскімі дзеячамі культуры і мастацтва. У час Тыдняў запланаваны таксама канферэнцыя па аднаўляльнай энергетыцы і Менскі ўрбаністычны форум.

zviazda.by.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *