Сплаў па Нёмане, прысвечаны 100-годдзю БНР

Серада, Кастрычнік 3, 2018 0

Стагоддзе БНР – падзея, пра якую варта нагадваць і нагадваць.

Патрыёты з Лідчыны, Бярозаўкі, Менска, Гародні адправіліся 21 верасня Нёманам у 100-кіламетровае падарожжа на зробленых уласнымі рукамі плытах у гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Плыты «25 сакавіка» (дзень абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі) і «27 ліпеня» (дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР) майстравалі амаль месяц, а само падарожжа па Нёмане зойме каля тыдня. Мэта падарожжа не толькі ўшанаваць, але і адукаваць.

— Гэтую экспедыцыю мы задумалі яшчэ напрыканцы мінулага года. Пачынаем ад Бярозаўкі і канцавы прыпынак дзесьці ў раене мястэчка Лунна. Там, непадалёк ад мястэчка, ля вёскі Багатырэвічы магіла паўстанцаў 1863 года. Мусім яе наведаць і ўшанаваць памяць змагароў за незалежнасць, — распавёў адзін з ініцыятараў экспедыцыі, сябар сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, падчас маршруту плануецца спы-няцца ў вёсках Беліца, Пескаўцы, Моцевічы, Орля, Дубна, Лунна, і ў горадзе Масты, зразумела.

— Мэта экспедыцыі — папулярызацыя беларускай гісторыі сярод шырокіх колаў беларускага грамадства. З гэтай нагоды рыхтуюцца інфармацыйнныя буклеты «БНР-100″, прызначаныя для распаўсюду сярод вяскоўцаў, банеры «БНР-100″ для пэўнай візуалізацыі, — заключыў Ашурак.

плытыкплыт2кплыт1кплывуцьк

Правесці плыты прыехала не так шмат народу, але тут былі кіраўнікі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк, які прэзентаваў дзве песні, напісаныя з нагоды сплаву, а практычна ўсе ўдзельнікі сплаву — сябры ТБМ.

Сем футаў пад кілем!

Паводле СМІ.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *