«Свет вачыма мастака»

Аўторак, Кастрычнік 30, 2018 0

16 кастрычніка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася творчая сустрэча «Свет вачыма мастака» з вядомым беларускім мастаком, аўтарам партрэтнай галерэі выдатных людзей нашай сучаснасці Мельнікавым Уладзімірам Сяргеевічам.

Работы мастака зна-ходзяцца ў найбуйнейшых музеях Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях Расіі, Амерыкі, Аўстраліі, Польшчы, Літвы, Германіі, Швецыі і іншых краін.

Сярод цудоўных партрэтаў аўтара — партрэты Ніла Гілевіча, Вольгі Іпатавай, Анатоля Ярмоленкі, Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка, Валянціна Таўлая, Ганны Радзько, Барыса Кіта, Мітрапаліта Філарэта, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і многія іншыя.

Запрошанымі гасцямі былі расійскі паэт Півавараў Руслан Анатольевіч і лідская паэтка Мельнікава Святлана Уладзіміраўна.

Руслан Анатольевіч Півавараў нарадзіўся і вырас у Новамаскоўску. З’яўляецца членам і сузаснавальнікам грамадскай арганізацыі «Літаратурнае аб’яднанне паэтаў Новамаскоўшчыны  «Вольная ліра».

 выстыпк

Святлана Уладзіміраўна Мельнікава ў цяперашні час з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання «Суквецце» г. Ліды. Вершы апублікаваны ў міжнародным калектыўным зборніку «Зоряна криниця» (Зорны калодзеж), г. Пакроўск (Украіна).

дзеўкак

Ва ўтульнай зале сабраліся шматлікія чытачы, навучэнцы школ і ліцэя г. Ліды, бібліятэкары. На мерапрыемстве былі прадэманстраваны мастацкія творы Мельнікава Уладзіміра Сяргеевіча, прагучалі вершы запрошаных гасцей у аўтарскім выкананні. Гледачы змаглі ацаніць усю прыгажосць мастацкіх і паэтычных твораў і талент аўтараў, а таксама задаць усе пытанні, якія цікавяць, па біяграфіі і творчасці гасцей.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК «Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы»

Дар’я Марцінкевіч.

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *