Свята капусты «Хрумсцім, хрумсцім капустай» адбылося ў Дзітвянскім Доме культуры

Аўторак, Кастрычнік 30, 2018 0

Восень — час ураджаю і падвядзення вынікаў працы земляробаў… А ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна стала добрай традыцыяй праводзіць  свята капусты «Хрумсцім, хрумсцім капустай»! Здзейснілася брэндавае мерапраемства 14 кастрычніка на адкрытай пляцоўцы Дзітвянскага Дома культуры, дзе творчы калектыў установы прадставіў гасцям свята займальную праграму. Даспадобы ўсім прысутным прыйшлася дэгустацыя народных страў з капусты. Мясцовыя гаспадыні прадставілі гэту цудоўную гародніну ва ўсіх варыянтах прыгатавання: тушаную і параную, вараную і смажаную, квашаную і запечаную. Атрымаліся сапраўдныя шэдэўры кулінарнага мастацтва! Паспрабаваць прысмакі змаглі ўсе ахвочыя.

двоекаднак

А пакуль вяскоўцы частаваліся стравамі з капусты, праграма свята працягвала радаваць конкурсамі, жартамі, танцамі і музычнымі нума-рамі. Народны хор «Скарбніца» адкрытага акцыянернага таварыства «Завод «Оптык» горада Ліды прадставіў  музычную праграму і падараваў гасцям мерапрыемства святочны настрой. Падчас свята працавалі гандлёвыя рады, дзе можна было набыць садавіну, агародніну і нават мёд. Для маленькіх гасцей працавалі дзіцячыя інтэрактыўныя пляцоўкі. Дзень парадаваў і сонейкам, і восеньскім цяплом, і цудоўным святочным настроем! Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *