“Мова нанова” ў Лідзе

Чацвер, Лістапад 29, 2018 0

Прайшлі першыя месяцы працы курсаў “Мова нанова” ў Лідзе. Занепакоенасць, што ўсё закончыцца першымі заняткамі, не спраўдзілася. Людзі прыходзяць, выкладчыкі ёсць, госці ад удзелу не адмаўляюцца, гаспадары “Ga11ery” не выганяюць.

Адбыліся некаторыя змены. Курсы змясціліся з чацвярга на сераду на тыя ж 18.30.

Тэмай заняткаў 14 лістапада была сама “Беларуская мова”. Асноўную тэму рыхтавалі маладыя лідскія філолагі, за што ім вялікі “Дзякуй”.

Ганаровым госцем быў рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, які, не звязаны строгімі правіламі філалагічнай адукацыі, распавядаў пра мову ў папулярным ключы, спыняючыся на словах, якія ацалелі ў нашай мове з часоў неаліту, дайшлі з хецкай мовы і санскрыту, як і чаму тыя словы мяняліся з часоў Кірыла і Мяфодзія Салунскіх, Кірылы Тураўскага і Скарыны да нашага часу.

залакі

На жаль, лідскія курсы пакуль не маюць свайго праектара, але грамадства гэтай праблемай самаазадачылася. Трэба спадзявацца, праз нейкі час праектар будзе.

Наш кар.      

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *