На шырокае грамадскае абмеркаванне

Чацвер, Лістапад 29, 2018 0

У адпаведнасці з рашэннем Рады ТБМ на шырокае грамадскае абмеркаванне выносіцца  канцэпцыя праекта Закона Рэспублікі Беларусь “АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ, якая прапануецца Грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Праект Закона распрацаваны ўжо даўнавата, была спроба ўнесці яго ў Парламент, тады яго завярнулі на дальніх подступах. Зараз праект дапрацаваны, аўтар дапрацовак — намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі. Асноўная сутнасць дапрацовак — прыбраць з праекта моманты, якія можна тлумачыць неадназначна, а таксама моманты, якія можна трактаваць як супярэчлівыя ўжо існым законам і Канстытуцыі.

Праект ужо размешчаны на сайтах ТБМ tbm-mova.by i nslowa.by.

У гэтым нумары на стст. 3-6 мы таксама публікуем праект, каб ён быў і на паперы.

Свае заўвагі да праекта можна накіроўваць на электронныя адрасы: siadziba@gmail.com, naszaslowa@tut.by і на паштовыя адрасы: 220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 13 і 231282, Гродзенская вобл., Ліда-2, п/с 7.

Абмеркаванне будзе нядоўгім. 20 студзеня Рада ТБМ зацвердзіць канчатковы варыянт праекта.

Наш. кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *