НАША СЛОВА № 44 (1403), 31 кастрычніка 2018 г.

Аўторак, Лістапад 6, 2018 0

31-я Усебеларускія Дзяды

Дзяды ў Менску

У Менску прайшло традыцыйнае шэсце, прымер-каванае да Дня продкаў. Па-водле незалежных назіраль-нікаў ControlBY, у шэсці ўзялі ўдзел каля 150 чалавек (павод-ле шэрагу СМІ, да 200 чала-век).

Каля паловы на 15-ю ў Курапатах пачаўся мітынг. Адказны сакратар КХП Алесь Чахольскі зачытаў на мітынгу зварот старшыні КХП БНФ Зянона Пазьняка. Пазьняк пі-ша, што на Курапаты «прахо-дзіць чарговая атака» — так ён называе пабудову (прызнаную незаконнай) і працу рэстарацыі «Поедем поедим» пад самым курапацкім лесам.

Шэсце і мітынг пра-йшлі без здарэнняў.

Пасля завяршэння мі-тынгу абаронцы Курапатаў правялі адмысловую нараду, на якой вырашылі, што варта каля рэстарана «Поедем пое-дим» працягнецца і будзе бес-тэрміновай, да перамогі, як сказаў Павел Севярынец. Яш-чэ адзін з удзельнікаў сёлетніх Дзядоў, шэсця, а потым міты-нгу ў Курапатах, мемарыяле ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, — гэта паэт і бард Зміцер Заха-рэвіч. Ён таксама ўздельнічаў у абароне гэтага мемарыялу ў 2001-2002 гадах, пры пашы-рэнні кальцавой аўтадарогі, у 2017 годзе, тады ў былой ахоў-най зоне пачалося будаўніцтва офіснага цэнтра і ў 2018 годзе, калі побач з мемарыялам- пахаваннем пачаў працу рэста-ранна-забаўляльны комплекс «Поедем поедим». Па словах Змітра Захарэвіча, ён часта бывае ў Курапатах.

— Я прыходжу, каб ад-даць даніну памяці. І не толькі тым, хто забіты ў Курапатах, але ўсім нашым продкам. Дзяды — гэта беларускае нацыянальнае свята, і не толькі ахвяры каму-ністычнага рэжыму ёсць нашы-мі дзядамі. Нашы дзяды — гэта ўсе крэўнікі нашы: гэта і Вітаўт Вялікі, і Канстанцін Астрожскі, і Канстанцін Каліноўскі. І мы ўсе павінны памятаць не толькі пра ахвяраў, але і пра герояў нашага народа, — упэўнены Зміцер Захарэвіч.

Паводле Бела ПАН.

Фота “Нашай Нівы”.

Дзяды ў Свіслачы

У Свіслачы і Якушоў-цы прайшоў традыцыйны фэст памяці паўстанцаў Каліноўскага 1863-1864. У гэтых мясцінах было радавое гняздо Каліноў-скіх, таму грамадскія актывісты Гарадзеншчыны традыцыйна праводзяць агульнабеларускі фестываль «Дзень памяці паў-станцаў 1863 года». Як паве-даміў удзельнік мерапрыем-ства Віктар Сазонаў, прыехала некалькі дзясяткаў удзельні-каў, акцыю фатаграфавалі і здымалі на відэа шматлікія асобы ў цывільным:

— У дванаццаць гадзін усе сабраліся, людзей прыеха-ла не шмат — некалькі дзясяткаў. Было вельмі шмат cцягоў, кож-ны трэці трымаў сцяг. А два-наццатай гадзіне людзі пайшлі ад касцёла на могілкі да магілы Віктара Каліноўскага, дзе Ула-дзімір Хільмановіч і Юрась Глебік расказалі гісторыю па-хавання.

Пасля гэтага праз усю Свіслач людзі са сцягамі пайшлі да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту ды да будынка Свіслацкай гімназіі. Усюды ўсклалі кветкі і паставілі знічы.

— Была вельмі ці-кавая рэакцыя мясцовых людзей, якія з усіх бакоў здымалі гэта ўсё на ма-більныя тэлефоны. Гэтая калона машын, гэтыя лю-дзі суправаджаліся супрацоў-нікамі ў цывільным, якія зды-малі на відэакамеры.

Затым удзельнікі фэс-ту памяці паўстанцаў Калі-ноўскага накіраваліся ў Яку-шоўку, дзе знаходзілася сядзіба сям’і Каліноўскіх, зараз стаіць памятны крыж. Сёлета адзна-чаецца 155-ая гадавіна з часу пачатку паўстання, лідарам якога на нашых землях быў Кастусь Каліноўскі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя.

РАДА ТБМ

У адпаведнасці з рашэннем Сакратарыята ад 24 кастрычніка на 7 лістапада прызначана паседжанне Рады ТБМ.

Пачатак рэгістрацыі 9.30. Пачатак працы — 11.00.

Кошт праезду сябрам Рады кампенсуецца.

 

Парадак дня Рады ТБМ г. Менск

  1. Абмеркаванне праекту Плана дзейнасці ТБМ на 2019 год.
  2. Прыняцце Пастановы Рады ГА ТБМ «Аб праекце Закона “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”».
  3. Аб заснаванні Берасцейскай абласной арганізацыі ТБМ і правядзенні ўстаноўчай канферэнцыі Берасцейскай абласной арганізацыі ТБМ.
  4. Аб Перапісе ў 2019 г.
  5. Аб дзейнасці Універсітэта імя Ніла Гілевіча (+ прэзентацыя сайта).
  6. Аб падпісцы на «Наша слова».
  7. Рознае.

Берасцейскай абласной арганізацыі  ТБМ быць!

Паўстане Бера-сцейская абласная ар-ганізацыя Таварыства беларускай мовы. Так вырашылі сябры ТБМ ў Баранавічах на па-шыраным паседжанні раённай рады.

У сядзібе Ба-ранавіцкай арганізацыі Таварыства беларус-кай мовы ў Русіна са-браліся сябры тавары-ства, з Менска прыеха-ла кіраўніцтва: стар-шыня Алена Анісім, яе намеснік, рэдактар га-зеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, ганаровы старшыня Алег Трусаў, дырэктар беларускага ліцэя і першы намеснік старшыні ТБМ Ула-дзімір Колас і іншыя.

Сустрэча пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра Віктару Сырыцу.

Першай тэмай сустрэчы была прэзен-тацыя Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Тут слова бралі выканавец абавязкаў рэктара Алег Тру-саў, першы прарэктар Уладзімір Колас, прарэк-тар па навукова-вучэбнай працы Павел Цера-шковіч.

Другой мэтай вялікай сустрэчы ў Бара-навічах  было стварэнне аргкамітэта для склі-кання канферэнцыі па стварэнні Берасцейскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы. На Берасцейшчыне ёсць шэраг зарэгістра-ваных арганізацый ТБМ (Баранавічы, Берасце, Пінск, Пружаны і інш.), але многія раёны не маюць і ніколі не мелі структур ТБМ, хаця там ёсць сябры ТБМ.

Пра мэту стварэння абласной аргані-зацыі ТБМ гаворыць старшыня ТБМ Алена Анісім:

– Каб актывізаваць, зарганізаваць дзей-насць тых людзей, якія сёння падтрымліваюць Таварыства беларускай мовы, але, на жаль, не маюць вось такой арганізацыі. Таму мы лічым, што трэба ўсіх гэтых людзей згуртаваць і далей рухаць нашыя справы.

У аргкамітэт абраны 5 чалавек. Адказ-ным сакратаром ргкамітэта абраны сябар Бара-навіцкай арганізацыі, паэт Аляксей Белы.

Усе юрыдычна неабходныя рашэнні па скліканні ўстаноўчай канферэнцыі Берасцей-скай абласной арганізацыі ТБМ прыме Рада ТБМ 7 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Сустрэча з Андрусём Такіндангам прайшла на курсах універсітэта імя Ніла Гілевіча

Майстар-класы для слухачоў падрыхтоўчых кур-саў Універсітэта імя Ніла Гіле-віча працягваюцца на сталічнай сядзібе ТБМ. Гэтым разам ад-былася сустрэча з музыкам Андрусём Такіндангам:

— Рок — гэта было вельмі крута, калі вось ты далучаўся да гэтага року, то, значыць, ты далучаўся да нечага сучаснага. І гэта было для моладзі над-звычай важна, што тваёй мовай размаўляюць і робяць нешта актуальнае. Дзякуючы нашым, беларускім, рокерам у моладзі сфармавалася Беларушчына, нейкі смак да беларускай мовы. Яны зразумелі, што ты не бу-дзеш нейкім там звырадкам, калі будзеш карыстацца бела-рускай мовай і, што там, гэта будзе цікава і модна.

Андрусь Такінданг — музыка, тэлевядовец, мастак. На сустрэчы са слухачамі ён распавёў пра свой шлях да Бе-ларушчыны ў вырашальныя 1990-я гады.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск.

Гісторыя Расіі

Беларускі пагляд

У Менску ў выдавец-тве Зміцера Коласа выйшла  “Гісторыя Расіі ад сярэднявеч-ча да сучаснасці: нарысы”.

Рэдакцыйны аўтарскі калектыў: кандыдат гістарыч-ных навук, дацэнт Алег Трусаў, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксей Ха-дыка.

Рэцэнзенты: доктар гіс-тарычных навук, прафесар Аляксандр Краўцэвіч, канды-дат гістарычных навук, дацэнт Павел Церашковіч.

536 с. з ілюстрацыямі.

 

Гісторыя Расіі ня-зменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзены вынікі дасле-даванняў як расійскіх гісторы-каў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выдан-не забяспечана грунтоўнай бі-бліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялі-кая колькасць ілюстрацый, ча-стка якіх ніколі не публікава-лася. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй.

 

Уводзіны пачынаюцца наступным чынам:

“Пісаць гісторыю лю-бой імперыі досыць цяжка, бо аўтар сутыкаецца з рознымі міфамі, якія стагоддзямі трывала ляжалі ў падмурку светапогляду большасці насе-льніцтва імперыі. Расія не з’яўляецца выняткам, пага-тоў цяпер назіраецца чарговы ўздым хвалі імперскай ідэа-логіі.

Таму ўпершыню ў бела-рускай гістарыяграфіі мы зрабілі спробу выкласці гісто-рыю Расіі па-беларуску і з беларускага гледзішча на пра-цэсы гістарычнага развіцця нашага ўсходняга суседа.

У нашай кнізе шмат імён і нрозвішчаў. Чытачу ня-ма неабходнасці запамінаць іх усе. Але мы цудоўна разумеем, што любую гісторыю робяць асобы. I гэта не толькі кіраў-нікі дзяржавы ды палкаводцы, але і выбітныя грамадскія дзе-ячы, навукоўцы, пісьменнікі, мастакі, архітэктары, ску-льптары, кампазітары, акто-ры, а таксама і тыя звычай-ныя людзі, якія, напрыклад, па-кінулі нашчадкам свае неацэн-ныя ўспаміны пра ўласныя трыумфы і пакуты.

Асноўныя паняцці і тэ-рміны з расійскай гісторыі, спісы рэкамендаванай літа-ратуры, якія падаюцца намі ў канцы кожнага раздзела, па-вінны разглядацца як дадатак да асноўнага тэксту кнігі…”

Наклад кнігі ўсяго 300 асобнікаў, але па ўсёй верагод-насці паўторыцца сітуацыя з папярэднімі кнігамі аўтарства Алега Трусава, будуць і 2-е, і 3-е выданні.

Яраслаў Грынкевіч.

У Цяньцзіньскім універсітэце ёсць спецыяльнасць «Беларуская мова»

Надзвычайны і Паўна-моцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды ў інтэрв’ю ТАСС расказаў, як на сёння развіва-юцца культурныя і гуманітар-ныя сувязі паміж Беларуссю і Кітаем.

— Гэты год мы абвясцілі годам турызму Беларусі ў Кі-таі. Пад гэта была ажыццёўлена адмена віз, і, безумоўна, гэта дало пэўны штуршок у колька-сці турыстаў. Мы рэгулярна праводзім форумы, — адзначыў пасол.

Паводле яго слоў, на-ступны год плануецца аб’явіць годам адукацыі, «таму што тыя людзі, якія непасрэдна «працу-юць рукамі», прасоўваюць двухбаковае супрацоўніцтва на працоўным узроўні — гэта, як правіла, былыя выпускнікі, хто калісьці вучыўся альбо ў Бела-русі, альбо ў Кітаі. Гэта падму-рак, і чым больш у нас будзе такіх людзей, тым больш будзе выбар для шматбаковага су-працоўніцтва». Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі таксама распавёў, што КНР адкрывае ў свеце і ў Бе-ларусі інстытуты Канфуцыя і класы Канфуцыя і назваў іх «адным з элементаў распаўсю-джвання кітайскай культуры і мовы».

— Для нас гэта магчы-масць вучыць сапраўдную кі-тайскую мову. З іншага боку, мы тут, у Кітаі, ствараем цэнт-ры вывучэння Беларусі, калі ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» кітайскія сту-дэнты, выкладчыкі для больш глыбокага пазнання рэгіёну прысвячаюць сябе вывучэнню беларускай мовы.

Кірыл Руды падкрэс-ліў, што ў некаторых кітайскіх універсітэтах ёсць спецыяль-насць «беларуская мова», на-прыклад, у Цяньцзіньскім ін-стытуце замежных моў.

— 18 верасня мы ад-крылі ў Цяньцзіні, у гэтым уні-версітэце, першы помнік бела-русу ў Кітаі — беларускаму па-эту Якубу Коласу, — дадаў пасол.

zviazda.by.

Добры гаспадар, бізнэсовец і краязнавец

17 кастрычніка ў клу-бе «Прамова» на менскай ся-дзібе ТБМ адбылася сустрэча са спадаром Францішкам Жыл-кам, правадзейным сябрам Бе-ларускага геаграфічнага тава-рыства, краязнаўцам, літарата-рам і бізнэсоўцам. Ён з’яўля-ецца дырэктарам кампаніі ТАА ФРА-МІЛ і кіраўніком ста-маталагічнай лякарні «Глорыя» ў Менску. Яго кампанія ўжо 20 гадоў карыстаецца ў сваёй дзейнасці роднай мовай. Сяб-ры клуба захапіліся аповедам спадара Францішка пра яго родныя мясціны і пра справу яго жыцця.

Францішак Балясла-вавіч Жылка нарадзіўся 2 сне-жня 1951 года ў Жодзішках, якія стаяць на рацэ Віліі на Сма-ргоншыне, і паходзіць са шля-хецкага роду. Жодзішкі — стара-даўняе мястэчка, якое мела Ма-гдэбурскае права з 1774 года. Кальвінісцкі збор 1612  года быў пазней перабудаваны ў ка-сцёл. Сям’я  Жылкаў прытрым-лівалася касцёла. Сп. Франці-шак вывучае генеалогію свай-го роду і прасачыў яе ад 1745 года да нашых дзён. Пяць гадоў ён працаваў над радаводным дрэвам.

Дзед спадара Франці-шка Юры быў знаёмы з Він-цэнтам Гадлеўскім. Ён прыехаў у Жодзішкі з Куранца, узяў у арэнду, а потым выкупіў ва-дзяны млын, і яго сям’я з 9 ча-лавек жыла за кошт млына. У 1951 годзе млын забралі ў кал-гас, а калі ў 1961 годзе з’явілася электрычнасць, млын апыну-ўся ў заняпадзе. Не было меха-нізмаў, застаўся трохмятровы падмурак з камянёў.

Аднойчы ў мястэчку на фэсце святой Ганны, калі ўся сям’я сабралася разам, тры дзя-дзькі спадара Францішка пажа-ліліся, што разбураецца стары млын. Назаўтра пляменнік прыняў рашэнне, што возьмец-ца аднавіць былую сямейную маёмасць. Спадар Франшішак у 1996 годзе выкупіў млын у калгаса ў занядбаным стане, рэстаўраваў яго, і вось ужо больш за дваццаць гадоў ён меле муку. Давялося падымаць архівы, вывучаць тэхналогію і аднаўляць яе. Больш за 30 млыноў на Беларусі агледзеў Францішак Баляслававіч і сфа-таграфаваў, знайшоў тэхнало-гію ў прыватнай асобы, уклаў сродкі ў абсталяванне, накрыў страху чарапіцай. Цяпер млын — у працоўным стане.

Сябры клуба «Прамо-ва» задалі добраму гаспадару шмат пытанняў, а потым Фран-цішак Жылка прадставіў сваю кнігу «Вілія вачыма вандроў-ніка» з гістарычнымі і этна-графічнымі матэрыяламі, а так-сама — збор успамінаў стрыеч-нага брата яго дзядулі Юліяна — Фелікса Жылкі «Мае ўспа-міны». Фелікс Жылка быў на-меснікам войта Жодзішак.Яго ўзнагародзілі срэбраным кры-жом.

І распавёў пра невя-лічкую кнігу Збігнева Жаке-віча пра Яна Булгака, бела-рускага і польскага майстра мастацкай і краязнаўчай фата-графіі, «Краіна дзіцячых гадоў нашых бацькоў  і дзядоў».

У другой частцы ве-чарыны гутарка ішла пра ста-маталагічную лякарню «Гло-рыя» па вул. Ясеніна, 6. Сябры клуба засталіся вельмі задаво-леныя сустрэчай з незвычай-ным чалавекам і пранікліся да яго павагай.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

1-2. Сябры клуба «Прамова» і Францішак Жы-лка.

 

Памяці Вячаслава Адамчыка

3 лістапада 2018 года, у в. Варакомшчына, Дзя-тлаўскага раёна, на радзіме Вячаслава Адамчыка адбу-дзецца адкрыццё мемарыяльнага камня ў гонар 85-годдзя з дня нараджэння гэтага знакамітага беларускага пісьменніка. Святочнае мерапрыемства пачнецца ў 11 гадзін імпрэзай у Круцілавіцкай СШ, а пасля будзе прадоўжана ў в. Варакомшчына, што побач з пасёлкам Наваельня.

Ініцыятарам усталявання мемарыяльнага знака выступіў вялікі энтузіяст беларускай справы настаўнік геаграфіі Круцілавіцкай СШ Каско Сяргей. Яго пад-трымалі сябры Дзятлаўскай раённай філіі ТБМ, а фундатарам стала сельская гаспадарка ААТ «Граніт-Агра» і асабліва яе галоўны інжынер Падліпскі Андрэй Пятровіч.

Сардэчна запрашаем усіх неабыякавых людзей ўшанаваць памяць Вячаслава Адамчыка.

Аргкамітэт.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Булыгін (Алег) — форма прыметніка з прына-лежным суфіксам -ін ад антра-поніма Булыга і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Булыг-ін. ФП: булыга (рус. ‘дубіна, сукаватая палка'; ‘ва-лун, круглы камень’ (Даль, Мельн.)) — Булыга (мянушка, потым прозвішча) — Булыгін.
  2. Булыка (Аляк-сандр) — семантычны вытвор (з старадаўнім суфіксам -ыка) ад апелятыва булыка ‘папскі па-сланец’. ФП: була (гіст.) ‘па-пская грамата, папскае па-сланне’ (лац. bulla) (ТСБМ, т. 1, с. 417) + ыка (фармант); параўн. уладыка 1) тытула-ванне архірэя; 2) тое, што і ўладар (хто валодае чым-н., гаспадар чаго-н.), ‘той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай, каму ўсё падначальваецца’ (ТСБМ — 2016, с. 855).
  3. Бургута (Аляксан-дра) — семантычны вытвор ад апелятыва бурга / бургута рус. бурга ‘лука ў сядле’, ‘шалаш паляўнічых’ (СРНГ) або ад літ. burgas ‘пазыка’ (Фрэнк.).
  4. Бурлевіч (Ігар) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Бурло з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бурл-евіч. ФП: бурло (рус. ‘самы вялікі звон на званіцы’, ‘гарлапан, крыкун’, мянушка паўнатварага чалавека (СРНГ, 3); укр. ‘лаянка, нараканне’ (Грынч.)) — Бурло (мянушка, потым прозвішча) — Бурлевіч.
  5. Бутаў (Ілья) — вы-твор з прыналежным суфіксам —аў ад антрапоніма Бут і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Бут-аў. ФП: бут (польск. but ‘бот’, укр. бут ‘бот’ (рэг.)) — Бут (мянушка, потым прозвішча) — Бутаў.
  6. Буць (Андрэй) — семантычны вытвор ад апеля-тыва буць (укр.) ‘хлеб, што пры выпечцы не ўдаўся’ (Грынч.).
  7. Бучкін (Віктар) — вытвор з прыналежным суфі-ксам -ін ад антрапоніма Бучка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Бучкін. Утваральнае слова ад апелятыва бучка (рус. ‘шум, крык, сварка’ (Даль)).
  8. Буяк (Эла) — семан-тычны вытвор ад ст.-бел. буяк ‘бугай’ (ПГССЛ).
  9. Буякевіч (Арцём) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Буяк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Буяк-евіч. ФП: буяк (мн. буякі ‘кустовая ягадная расліна ся-мейства верасовых, а таксама цёмна-сіняя з шызым налётам ягады гэтай расліны’) — Буяк (мянушка, затым прозвішча) — Буякевіч.
  10. Бычкоўскі (Ан-тон) — вытвор з суфіксам -оўскі ад тапоніма Бычкі (вёска) і значэннем ‘нараджэнец назва-най мясціны, яе жыхар': Бычк-оўскі. Або шляхетная форма ад прозвішча Бычок.
  11. Бялей (Леанід) — вытвор з суфіксам -ей ад ант-рапоніма Белы з экспрэсіўным значэннем (непахвальнае). Па-раўн.: Малы — Малей.
  12. Бялінскі (Алесь) — мажлівы вытвор ад антрапо-німа Бялей з экспрэсіяй прэс-тыжнасці: Бялей-інскіБялінскі (спрашчэнне структуры сло-ва).
  13. Бялянскі (Уладзі-мір) — вытвор з суфіксам -скі ад антрапоніма Бялян і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Бялян-скі. Вытворнае слова ад апелятыва бялян ‘белай масці, белы’. Або ад тапоніма Бяляны і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясцовасці': Бялян-скі.
  14. Бялячыц (Ры-чард) — другасная форма ад Бялячыч — вытвор з суфіксам бацькаймення.
  15. Вайноўскі (Міха-іл) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Войнава з значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны, паселішча': Вайнов-скі — Вайноўскі.
  16. Валадашчык (Вік-тар) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Валадась з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Валадась-чыкВала-дш(с/ч)чык. ФП: Уладзімір (імя <слав. ‘які валодае светам, вя-лікі, знакаміты’) — Володко (1528 г.) — Валадось (народны варыянт (пяшч.)) — Валадош-чык — Валадашчык.
  17. Валачкова (Ана-стасія) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -ова ад антра-поніма Валачок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Валачок (род. Валачка)-ова: Валачк-ова. ФП: волак (‘уча-стак паміж дзвюмя карабляход-нымі рэкамі, цераз які ў даўнія часы перацягвалі волакам ка-раблі для працягу шляху’) — во-лачак (памянш. ад волак, су-фікс -ак) — Волачак (мянушка, пазней прозвішча) — Валачкова.
  18. Валовая (Таццяна) — семантычны вытвор ад апе-лятыва-прыметніка валовы — утварэнне з суфіксам -ов-ы ад вол ‘кастрыраваны бык, якога выкарыстоўваюць на сельска-гаспадарчых работах’. Адсюль і прозвішча Валовік (‘нашчадак асобы з прозвішчам Валовы‘) (Валов-ік).
  19. Валуевіч (Андрэй) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Валуй з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Валуйевіч. ФП: валуй (‘жаўта-вата-белага колеру з увагнутай шапкай грыб сямейства сыра-ежкавых’) — Валуй (мянушка, пазней прозвішча) — Валуевіч.
  20. Валынцаў (Дзяніс) — вытвор з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Ва-лынец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Валынец-аў — Валынцаў. ФП: валынец (‘з па-селішча Валынь‘) — Валынец (ан-трапонім-асоба з гэтай мясцо-васці, суфікс -ец) — Валынцаў.
  21. Вальчык (Стані-слава) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Валя з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Вальчык. ФП: Валянцін (імя <лац. valens, valentins ‘здаровы, дужы’) — Валя (народна-гутарковы ва-рыянт, празванне, пазней про-звішча) — Вальчык; як і Адам-чык, Вакульчык.
  22. Вапа (Яўген) ад польск. Wapa < першасна Лапа [параўн.: Ваврын, 1567 г. і белар. Лаврын, 1558 г. (Бірыла М. Беларуская антрапанімія, 1966, с. 105), а таксама народ-нае (в. Грабавы, Зэльв. р-н) школа і сучаснае каталіцкае шкова (<szkola)] семантычны вытвор ад апелятыва лапа ‘ступня або ўся нага ў некато-рых жывёл і птушак’, ‘аб руцэ або назе чалавека (разм.)’, ‘га-ліна хвойнага дрэва’, ‘частка інструмента’ і інш.
  23. Варапай (Мікалай) — семантычны вытвор ад рэг. апелятыва варапай ‘сляпы ча-лавек’ (Нас.).
  24. Варыкаш (Алесь) — мажлі-вы семантычны вытвор ад апелятыва варыкаш ‘той, хто варыць кашу’ (Бі-рыла).
  25. Варэц (Дзмітрый) — семантычны вытвор ад апеля-тыва варац, варэц ‘пра таго, хто варыць ці даглядае за працэсам варкі; кухар, повар’.
  26. Васілевіч (Ма-рыя) — форма бацькаймення з акцэнтаваным фармантам -евіч ад імя Васіль (грэч. basileus ‘цар’) набыла ролю прозвішча: Васіл-евіч — Васілевіч [«Міс Беларусь» 2018 г.].
  27. Ватовіч (Ірына) — вытвор з акцэнтаваным суфі-ксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Вата з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ват-овіч. ФП: Вата (імя <грэч. ‘купіна’) — Вата (мянушка, пазней прозвішча) — Ватовіч. Або ад апелятыва вата ‘валакністы матэрыял з бавоўны, шэрсці або сінтэтыч-ны, прызначаны для медыцын-скіх бытавых і тэхнічных мэт’, які семантычна набыў ролю мянушкі чалавека (з частым выкарыстаннем у яго маўленні гэтага слова), а пазней стаў най-меннем-прозвішчам.
  28. Ваяводская (Але-на) — вытвор з суфіксам -ская ад тапоніма Ваявода / Ваяводы з значэннем ‘нараджэнка, жы-харка названай мясціны, пасе-лішча': Ваяводская. Або прэс-тыжная (шляхетная) форма ад прозвішча Ваявода і значэннем ‘нашчадак Ваяводы’. ФП: ва-явода (у Старажытнай Русі: начальнік войска, кіраўнік го-рада ці акругі; а таксама: на тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1920 да 1939 г. і ў Польшчы: кіраўнік ваяводства) — Ваявода (мянушка, потым прозвішча) — Ваяводскі (Ваяводская).

 

Вялікаму беларускаму энцыклапедысту споўнілася б 80

29 кастрычніка пісь-менніку, літаратуразнаўцу, крытыку, бібліёграфу, фальк-ларысту, энцыклапедысту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Янку Саламевічу (1938- 2012) споўнілася б 80 гадоў з дня нараджэння. Так хочацца шчыра павіншаваць спадара Янку з сённяшнім юбілеем і пажадаць яму доўга-доўга пажыць на беларускай зямлі, каб ён паспеў яшчэ вы-даць не толькі ў двух тамах слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў, але і шмат іншых цікавых кніг. Але такой маж-лівасці ўжо ніколі не будзе, бо яго не стала летам 2012 года. Я шмат гадоў з Янкам Саламе-вічам сябраваў і не мог ната-ліцца ягонымі ведамі, аповедамі пра нашу Беларусь, яе гісто-рыю, літаратуру, выданні і, вя-дома ж, людзей. З ім гутарыць можна было бясконца. З ім ці-кава было бываць на розных мерапрыемствам, фэстах, вя-селлях, сустрэчах. Ён мог так развесяліць грамаду, што людзі проста «рвалі» жываты ад сме-ху, бо выдатна ведаў беларускі гумар, фальклор. Ён умеў прыкмеціць і запомніць нейкае добрае слоўца, выраз, прымаў-ку. А пра землякоў сваіх з вёскі Вялікая Кракотка, што на Сло-німшчыне, ён мог распавядаць бясконца. Янка Саламевіч часта прыгадваў сваіх бацькоў, іх крылатыя выразы, прымаў-кі, слоўцы. Ён заўсёды памя-таў розныя вясковыя крако-цкія выразы і тыя, якія яму казалі бацькі: зняхаліся (г. зн. злюбіліся), спадніца тоўста, як падруба; далікатны, як панскі цюцька; вада халод-ная, аж у зубы заходзіць; ідзе, як назаўтра; пляце смалянога дуба (гаворыць абы-што); ужэ налавіў рыбы (нацубарыў у пасцель) і г.д. Янка Саламевіч у свой час скончыў  Белдзяржуніверсітэт, абараніў кандыдацкую дысер-тацыю. З 1968 года працаваў у выдавецтве «Беларуская Эн-цыклапедыя», спачатку старэй-шым навуковым супрацоўні-кам, потым загадчыкам навуко-вай рэдакцыі народнай асветы і беларускіх слоўнікаў, вяду-чым рэдактарам, вядучым рэ-дактарам рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі. У 1972 годзе з друку выйшла яго манаграфія «Міхал Феда-роўскі», прысвечаная чалаве-ку, які выяўляў мастацкія зда-быткі беларускага народа і тым самым прычыніўся да паўней-шага раскрыцця духоўнага во-бліку беларусаў перад светам. У кнізе ён разгледзеў і пра-аналізаваў жыццёвы і творчы шлях і навуковую дзейнасць Міхала Федароўскага, звярта-ючы ўвагу не толькі на яго песенную спадчыну, як гэта рабілася дасюль польскімі ву-чонымі, але і на казкі, пры-казкі, загадкі, паданні, легенды, замовы і анекдоты. Потым з друку выйшаў першы ў Бела-русі «Слоўнік беларускіх псе-ўданімаў і крыптанімаў. XVI-XX стагоддзяў». Ён хацеў яго дапоўніць і выпусціць слоўнік з друку ў двух тамах. Потым былі іншыя кнігі, якія ён напі-саў, склаў, падрыхтаваў. Тыся-чы яго артыкулаў змешчаны ў розных беларускіх энцыкла-педыях, даведніках, календа-рах. Янка Саламевіч напачатку 1980-х гадоў вёў на беларускім тэлебачанні цудоўную перада-чу «Роднае слова» і шмат чаго іншага зрабіў гэты таленавіты чалавек.

Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя.

 

Навіны Германіі

Немец, які любіць Гародню

У Цэнтры гарад-скога жыцця адбылася су-стрэча з нямецкім даслед-чыкам, гісторыкам і антра-полагам Феліксам Акер-манам, аматарам Гародні, аўтарам шэрагу навуковых прац па гісторыі нашага рэ-гіёна. Пра сваё стаўленне да Гародні кажа Фелікс Аке-рман:

— Сёння Гародня — гэта ў асноўным людзі, гэта калегі, сябры, гэта кантакт з сучаснасцю, якая робіцца гэтымі людзьмі.

РР:

— Вы вывучалі го-рад, вывучалі асобаў, што змянілася за апошнія пяць гадоў, пакуль вас не было?

— На самой справе з’я-вілася шмат новых месцаў, я маю на ўвазе не толькі кавярні, клубы нейкія. Трошкі іншы падыход да публічнай прасто-ры. Калі яшчэ 10 гадоў таму не было куды пайсці, акрамя крамы, то зараз ёсць.

 

На думку гарадзен-скага краязнаўца Алеся Гос-цева, Гародня доўгі час чакала такога даследчыка як Фелікс Акерман.

— Для мяне Фелікс Аке-рман — гэта выключная постаць. Як толькі ён з’явіўся, больш 15 гадоў таму, ён амаль адразу па-знаёміўся са мной. Так атры-малася, што мы з ім пасябра-валі. З цягам часу я ўсё больш разумеў, што гэта чалавек не-звычайны. Ён невыпадкова абраў менавіта Гародню для сваіх росшукаў. І Гародня за-слугоўвае такога даследчыка.

Сустрэча з Феліксам Акерманам адбылася ў форме дыскусіі, якую вёў гісторык Андрэй Чарнякевіч. Ужо ў 2019 годзе кніга Фелікса Аке-рмана «Palimpsest Grodno», пра гісторыю Гародні  будзе пера-клададзена на беларускую мову і выдадзена часопісам Arche.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў лістападзе

Абрагімовіч Марына Яўген.

Аліхвер Людміла Уладзіслав.

Амінава Святлана

Андрэева Галіна Андрэеўна

Андрэйкавец Надзея Дзмітр.

Анціфораў Алег Мікалаевіч

Анцыповіч Максім Рыгоравіч

Асецкі Аркадзь

Асмакоўская Алена

Атрахімовіч Іосіф Канстанцін.

Бабак Вольга

Бабкова Ганна Ігараўна

Баранаў Аляксандр Геогріевіч

Бародка Зміцер Міхайлавіч

Бартасевіч Людміла

Баўтовіч Міхась

Бахвалаў Дзмітры

Бекіш Віктар Андрэевіч

Белакоз Вера

Борын Алег Мікалаевіч

Булаш Алена

Бусько Сафія Раманаўна

Бухавец Пятро Пятровіч

Быцкевіч Сяргей Аляксандр.

Бяляўская Таццяна

Ваданосава Фаіна Аляксандр.

Васько Віктар Вячаслававіч

Ветчынаў Сяргей

Вікторчык Ніна Сяргееўна

Віценя Алег Аляксандравіч

Вішнеўскі Павел Уладзімір.

Волкаў Алег

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Галяшоў Зміцер

Ганцэвіч Вольга Мечыслав.

Ганчарова Таццяна

Гаргун Леанід Ігаравіч

Гарлуковіч Яўген Дзмітрыевіч

Гівоіна Вольга Міхайлаўна

Главацкіх Васіль Б.

Глухава Святлана Пятроўна

Гнедчык Алег

Горбач Аляксандр Клаўдзіевіч

Груша Дар’я Уладзіміраўна

Грыб Ян Янавіч

Грыгаровіч Андрэй Анатол.

Губарэвіч Віктар Дзмітрыевіч

Губчык Яўген Іванавіч

Гур’ян Алена Барысаўна

Гучок Яўген Сяргеевіч

Дабравольскі Аляксандр Ал.

Давыдзька Святлана

Данішэвіч Вольга Вячаслав.

Даўлюд Наталля Мікалаеўна

Дацэнка Аляксандр Кірылавіч

Дзербянёва Анжаліка

Дзіцэвіч Людміла Мікалаеўна

Дзядзюля Вера

Длатоўская Аліна Аляксандр.

Домаш Валянціна Іосіфаўна

Досіна Алена

Доўнар Аляксандр Андрэевіч

Драгун Данута

Драздовіч Алена Станіслав.

Дрыга Святлана Мікалаеўна

Дубко Ганна Міхайлаўна

Дубовік Іна Пятроўна

Дуброў Алег Анатольевіч

Ермакова Аляксандра Мікал.

Есьман Рыгор Міхайлавіч

Еўсіевіч Наталля Анатольеўна

Ефіменка Ганна Сяргееўна

Ждановіч Міхаіл Васільевіч

Зайкоўскі Эдвард Міхайлавіч

Зарэцкая Вера Якаўлеўна

Здановіч Уладзімір Васільевіч

Зуева Галіна Паўлаўна

Ігнатчык Андрэй Валер’евіч

Іокша Марыя Мікалаеўна

Кавалёва Алена Пятроўна

Кавалёў Аляксей Аляксандр.

Кавальчук Караліна

Кадыш Любоў

Кажамякін Генадзь Вячаслав.

Казакоў Алесь

Казачонак Сяргей

Казлоўскі Руслан Канстанц.

Калатоўкіна Ларыса Анатол.

Калчанаў Алег Аляксеевіч

Капойка Уладзімір

Карповіч Ірына Іванаўна

Касцюк Таццяна Уладзімір.

Касцян Альгерд Дзянісавіч

Кацяшоў Дзмітры Сяргеевіч

Кіеня Уладзімір Уладзіміравіч

Кірэева Алена Уладзіміраўна

Клікун Таццяна

Козел Валеры

Козел Галіна Маркаўна

Корнеў Алесь Касьянавіч

Кошкіна Людміла Чаславаўна

Круглік Уладзімір Анатол.

Крук Валянціна Іосіфаўна

Крыжаноўская Вольга Алякс.

Кудзёлка Генадзь Міхайлавіч

Кудлацкая Валянціна

Кужанава Вольга

Кузьма Аляксандр

Кузьміч Мікалай Пятровіч

Кулакевіч Сяргей Адамавіч

Купрэева Таццяна Уладзімір.

Курніцкая Яна Іванаўна

Кучынская Галіна

Лапіцкая Святлана

Лапкоўская Браніслава Міх.

Левіт Зміцер

Лепяцюхіна Ганна

Лісіцкая Вольга Мікалаеўна

Лісіцын Генадзь Дзям’янавіч

Літоўчык Святлана Міхайл.

Лойка Алег Паўлавіч

Лойка Ніна Сцяпанаўна

Лось Дзіяна Іванаўна

Лубянава Таццяна Віктараўна

Лысова Таіса

Ляшук Валерыя

Мазур Тамара Міхайлаўна

Макарэвіч Наталля Міхайл.

Маковіч Дзіна

Маліноўская Марфа Яўген.

Маліноўскі Віктар Леанідавіч

Мараўскі Фелікс Дамінікавіч

Марговіч Антон Антонавіч

Мароз Жана Мікалаеўна

Марозава Святлана Валянцін.

Мацкоўская Наталля Васіл.

Мацюкевіч Паўлюк Іванавіч

Мельнік Міхась Іванавіч

Мельнікаў Аляксандр

Мельнікаў Андрэй Міхайл.

Мельнікаў Юры Сяргеевіч

Меляшкевіч Юры Віктаравіч

Міжурына Раіса Канстанцін.

Мілаш Леакадзія

Мілюць Анатоль Іванавіч

Міхалевіч Мілана Міхайлаўна

Міцкевіч Андрэй Мікалаевіч

Моніч Зміцер

Мухіна Леанарда Станіслав.

Нагін Павел Пятровіч

Несцераў Аляксей

Нікалаевіч (Палонка) Вольга В.

Нікіціна Ліля

Нікіціна Людміла Канстанцін.

Пагрэбіцкі Алег

Падасетнікаў Васіль

Паляшчук Таццяна

Панюціч Аляксандр

Паражынскі Аляксандр

Паросава Марына

Пашкевіч Валеры Васільевіч

Пракаповіч Мікалай Мікал.

Пракопчык Марына Міхайл.

Прахарэнка Кацярына Валян.

Прыбыш Павел Іванавіч

Пугаўка Алена

Пугачэўскі Аляксандр Вікт.

Пыльчанка Яўген Аляксандр.

Пячкова Яўгенія Якаўлеўна

Рабушко Анастасія Віктараўна

Радзівон Ірына

Радкоў Генадзь Андрэевіч

Радына Данута Аляксандраўна

Ражко Ірына Францаўна

Ралько Леанід Міхайлавіч

Раманюк Наталля

Розумаў Анатоль Якаўлевіч

Русецкі Марцін Ігаравіч

Руткоўская Яўгенія Карпаўна

Рыжыкаў Міхаіл

Рэзнікава Настасся Уладзімір.

Сабалеўскі Уладзіслаў Уладзім.

Савіцкая Яніна Іосіфаўна

Савіч Аляксандр Аляксандр.

Салей Алена Міхайлаўна

Салей Ларыса Іванаўна

Сарнацкі Ігар

Севасцюк Марына Леанідаўна

Севасцян Павел

Сергіевіч Дзмітры

Сімакова Рэгіна Іосіфаўна

Сінкевіч Мікалай Сцяпанавіч

Сітнікаў Арцём Сяргеевіч

Скок Віктар Уладзіміравіч

Скрыпнічэнка Георгі Сярг.

Скуратовіч Аркадзь

Слабадзін Аляксандр Юр’евіч

Смаргун Валянцін Васільевіч

Сойка Мікалай Уладзіміравіч

Солтан Алена Антонаўна

Сталярова Вера

Станкевіч Ларыса Фёдараўна

Стасевіч Яўгенія Валер’еўна

Стасюкевіч Дзіна

Сурко Анатоль

Сцепулёнак Эма Антонаўна

Сцямпкоўская Хрысціна

Тарасава Святлана Міхайлаўна

Таўгень Антон

Тозік Эдуард

Трафімец Ульяна Святаслав.

Трафімчык Алена Веніямін.

Турцэвіч Паліна Віктараўна

Тыгрыцкая Вольга Аляксанд.

Тычына Зміцер Валянцінавіч

Тышко Іван Іванавіч

Уласава Дар’я

Уласевіч Дар’я

Федаровіч Кацярына

Федаровіч Надзея

Фралоў Аляксей Валер’евіч

Фядзюшын Ягор Ягоравіч

Хамінскі Міхась Аляксандр.

Хвошч Галіна

Хляба Глеб Ігаравіч

Царкоў Мікалай Прохаравіч

Цвік Валер Іосіфавіч

Цвяткова Алена Мікалаеўна

Цехановіч Святлана

Цімаховіч Аляксандра Іван.

Цярэшчанка Ігар Барысавіч

Чарнаморцаў Валер

Чаховіч Г. Г.

Чашун Уладзімір

Чыж Уладзіслаў Аляксандр.

Шнітоўскі Міхась

Шпак-Рытскі Юрась

Шутава Вольга Вікенцеўна

Шчурко Галіна Аляксандр.

Шчурко Лідзія Іванаўна

Шчэрбін Іван Аляксеевіч

Шыла Іван Уладзіміравіч

Шыманчык Святлана Мікал.

Шымкус Рычард Эдуардавіч

Ючкавіч Аксана Станіславаўна

Якаўцава Людміла Уладзімір.

Ялугін Эрнест Васільевіч

Яніцкі Міхаіл Іванавіч

Яскевіч Аляксей Юр’евіч

 

 

У Гомелі ўшанавалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Сябры Сафійскай гра-мады Прэабражэнскага брац-тва БПЦ зладзілі паніхіду і прыборку на старасвецкіх мо-гілках у Навабеліцы. У гэтым месцы пахаваныя святары-ах-вяры камуністычнага тэрору. Падчас акцыі зачытваліся імё-ны і звесткі пра рэпрэсаваных гамяльчан. Гамяльчанка Свят-лана гаворыць, што грамад-ству трэба зрабіць усё, каб памяць пра бязвінна забітых не згасла.

— Чытаем вось гэтую кнігу памяці. Тут жа і кавалі, і дырэктары заводаў, і служ-боўцы, і святары. Усе людзі жылі, тварылі, і такі цяжкі лёс выпаў на іх долю, але, я думаю, многія не зламаліся. Гэта до-бра, што мы зараз аднаўляем памяць пра іх.

Удзельнік жалобнай акцыі Андрэй Скідан заўважае, што мясцовая праваслаўная грамадскасць пачала рабіць прыборкі Навабеліцкіх могілак на Змітраўскія Дзяды гадоў дзесяць таму.

— Якраз канец кастрыч-ніка — пачатак лістапада былі для Гомеля самымі крывавымі днямі 1937 года, і таму мы ска-нцэнтравалі сваю работу на могілках, прыборцы магіл з па-мінавеннямі, бо сёння гэтага няма дзе зрабіць. А тут на ма-гілах мы чытаем мартыралог Гомельскай епархіі.

Гомельская грамад-скасць у кастрычніку ладзіць некалькі імпрэз, у межах якіх будзе ўзнятая праблема памяці пра ахвяр камуністычнага тэ-рору. 29 кастрычніка ў Аблас-ной бібліятэцы пройдзе вечар памяці. У той жа вечар на базе грамадска-палітычнага цэнтра Палеская, 52 адбудзецца прэ-зентацыя кнігі Анатоля Бароў-скага «Паўстанец духу» пра аднаго з кіраўнікоў Нарыль-скага паўстання Рыгора Клі-мовіча.

Беларускае Радыё Рацыя,

г. Гомель.

 

Талака ля крыжа пакут у Баранавічах

На Дзяды сябры Та-варыства беларускай мовы ў Баранавічах правялі талаку ля крыжа пакут, якая стала ўжо традыцыйнай. Яны ўпарад-кавалі тэрыторыю, паклалі кве-ткі, запалілі знічы. Жалобнае мерапрыемства пачалося з па-ніхіды грэка-каталіцкага свя-тара Яўгена Маліноўскага. Скончылася паніхіда гімнам «Магутны Божа», затым людзі ўспомнілі пра знакамітых, бяз-вінна забітых камуністычным рэжымам ахвяр, прачыталі іх вершы. Гаворыць сябра тава-рыства Анэля Камбалава:

— 29 кастрычніка — гэта страшны дзень нашай беларус-кай гісторыі. Мы памятаем і за-ўсёды збіраемся на нашым святым месцы — ля крыжа, які ўсталяваны ў гонар ахвяраў тых страшных гадоў. Гэты крыж — сакральнае месца ў Ба-ранавічах. Калісьці тут была турма, дзе катавалі нашых дзя-доў, прадзедаў, тут быў і Язэп Маліцкі з вядомых.

Крыж «Ахвярам гва-лту 1939-1953 гг.» быў усталя-ваны актывістамі ў 1990 годзе ў цэнтры горада. У тым жа го-дзе ўлады перавезлі крыж у сквер на скрыжаванні вуліц Крупскай і Смаленскай. Там яго паставілі на новае месца, дзе ён знаходзіцца і цяпер. Крыжам пакут апекуецца толь-кі дэмакратычная грамадскаць горада.

Беларускае Радыё

Рацыя,

г. Баранавічы.

 

Высакародны ўчынак беларускага трэнера па боксу да свята Дзядоў

Каля зусім невялічкай вёсачкі Чараўкі, што сха-валася ў лесе каля в. Біскупцы на Лідчы-не, давялося бачыць апошнім часам цу-доўныя рэчы. На мясцовых амаль за-кінутых ды зарос-лых хмызняком і дрэвамі могілках з’явіўся сапраўдны гаспадар, які за да-волі кароткі адрэзак часу зрабіў неве-рагодны аб’ём работ па іх добраўпарад-каванні.

Могілкі набылі прыстойны выгляд. Уся тэрыто-рыя пачышчана ад густа парослага хмызняку, пры-браны і выкарча-ваны звыш 20-ці шматгадовых хвой. Усталявана новая прыгожая агаро-джа з бетонных секцый у памеры звыш за 200 мет-раў і з уваходнай брамай. На брам-цы два маленькія крыжыкі апавяш-чаюць пра шана-ванне двух хрысці-янскіх веравы-знанняў: права-слаўнага і каталіц-кага. Да ўсяго ста-ла вядома, што на гэтым работы яш-чэ не скончаны і ў планах ёсць упарадкаваць да-рожку прыгожай брукаван-каю.

Гэта годная, да таго ж вельмі затратная справа зроб-лена высілкамі і на сродкі вядо-мага, і знакамітага на Лідчыне чалавека — трэнера па боксу, Аляксандра Іванавіча Памахі, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы. І ўсе работы выконваліся з непа-срэдным фізічным удзелам са-маго сп. Памахі.

Аляксандр Іванавіч за 40 год сваёй плённай трэнер-скай працы падрыхтаваў шмат паспяховых спартоўцаў. Сярод іх — добрыя майстры спорту і нават удзельнік Алімпійскіх гу-льняў, майстар спорту міжна-роднага класа — сп. Міхась Бяр-нацкі.

Адметна, што аднавіў-шы і ўпарадкаваўшы месца па-хавання сваіх бацькоў сп. Аля-ксандр усталяваў па іх новыя прыгожыя помнікі. А надма-гільныя надпісы на іх выкананы на роднай беларускай мове, што, нажаль, яшчэ з’яўляецца даволі рэдкай з’явай у нашым жыцці.

Заўважна і тое, што гэты высакародны ўчынак, які здзейсніў беларускі спартыў-ны трэнер, якраз прыпаў да бе-ларускага восеньскага свята ў гонар памерлых продкаў — Дзя-доў, калі спакон вякоў бела-русы ўшаноўвалі памяць сваіх прашчураў.

nslowa.by.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

У першыя дні пасля прыбыцця мы выбраліся ў та-варыстве пана Бенядыкта Ды-боўскага ў Шонбрун, дзе меў рэзідэнцыю генерал Штрэф-лер, вялікі прыяцель Зыгмун-та. Калі мы прыбылі на перон перад палацам, уся сям’я: ба-цькі, дочкі выбеглі на прыві-танне Зыгмунта. Абдымалі, ца-лавалі, як блізкага, як бы на-лежаўшага да радні. Зыгмунт любіў людзей, таму і яны ад-плачвалі яму гарачымі пачуц-цямі.

Мужчыны аддаліліся ў дальшыя пакоі, а пані Штэфлер забаўляла мяне далікатным апавяданнем пра першыя хвілі знаёмства з Зыгмунтам, аб ура-жаннях, якія выклікалі ў яе мужа вялікі розум, веды і шля-хетнасць Зыгмунта, што чала-век такі геніяльны ёсць пры-значаны адыграць вялікую ро-лю ў сваім жыцці, у свеце.

Пасля гарбаты ўсё та-варыства накіравалася ў горы для адведвання Звярынца229 і прыгожых ваколіц, якія атачалі палац.

 

Пасля наведвання Ве-ны, яе выстаў і ваколіц, пасля частага, амаль штодзённага на-ведвання венскіх тэатраў мы накіраваліся ў Ліпск, Уроцлаў і іншыя гарады, дзе Зыгмунт меў шмат знаёмай універсітэц-кай моладзі. На даўжэй мы за-трымаліся ў Познані. Пасля адбытых досыць шматлікіх ві-зітаў у журналістаў і слаўней-шых літаратараў, павозкай, прысланай панам Негалеўскім па аднаго з дэпутатаў, Зыгмунт сабраўся, каб адведаць іх у Ма-раўніцы (пад Сміглавам).

Чуючы стук набліжаў-шайся павозкі, думаючы, што гэта прыязджае чаканы прыя-цель, пан Негалеўскі выбег на ганак у папялістай блюзе, пад-паясанай шырокім пасам, з тварам вясёлым, усмешлівым, загарэлым, з белымі валасамі ў беспарадку вакол галавы, уяў-ляў сапраўдны тып польскага шляхціца, земляроба — толькі позірк хуткі, твар поўны жыц-ця з выразам энергіі дазваляў у ім дадумацца энергічнага, разумнага і пяруннага парла-менцкага прамоўцу.

Мужчыны, хочучы зрабіць яму неспадзяванку, схаваліся глыбока ў павозцы, просячы мяне, каб выхілілася цераз акно і вітала гаспадара. Я ахвотна згадзілася, забаўле-ная гэтай сітуацыяй.

На той від пан Нега-леўскі голасна крыкнуў:

— Што гэта? У імя Айца, і Сына, і Духа! Што гэта? Хто гэта?

Мужчыны з галосным смехам выскачылі з павозкі, жартуючы з яго ўражання.

— Мае панове, не ведаю, ці былі б менш за мяне здзіўле-ныя і ўстрывожаныя метамар-фозай. Калі б заміж доўгага носа пана Бянткоўскага і яго чорнай чупрыны і твару, не-спадзявана ўбачылі (тут нату-ральная ветлівасць і галант-насць вымагалі дадаць) мала-дзенькі, светлы тварык, які ў дадатак смяецца і фіглярна пад-міргвае?!

Наступілі прадстаў-ленні і высвятленні. Неўзабаве прыбыла (не памятаю з якой пабожнай пілігрымкі ў групе пань з суседства) пані Негалеў-ская. Пасля чаго абед, прагул-ка, агледзелі ў зале бюро з па-рыжскай выставы, ахвярава-нае пану Негалеўскаму з над-пісам: “Удзячныя супляменнікі за ацаленне ад задуманай пру-скім урадам змовы па ўцяг-ненні жыхарства Вялікаполь-шчы ў рэвалюцыйны рух”. (Пан Негал[еўскі] перахапіў карэс-пандэнцыю ўрадавых агентаў, аселых у Лондане, з берлінскай паліцыяй. Усю тую справу з доказамі на руках выказаў у парламенце, здэмаскаваў нік-чэмную інтрыгу).

Пад вечар з’ехалася бліжэйшае суседства і яшчэ некалькі дэпутатаў. З якой жа зацікаўленасцю я прыслух-валася да ішоўшых там раз-моваў. Якое ж тут іншае бур-ліла жыццё ад нашага, поўнага таямніцы і пагрозы. Вера ў ма-жлівасць жыцця з прусакамі (як мне ў той час здавалася) пераважала, апрача Негалеў-скага, Кантака і Гутара. Біс-марк у пазнейшы час развіў непрымірымы патрыятызм.

Размова мужчын пра-цягнулася да позняга вечара. З якой зацікаўленасцю ўслухва-ліся яны ў паведамленне Зыг-мунта аб сітуацыі ў Расіі і ў Краі. Гаварыў аднак толькі тое, што мела сувязь з нашай спра-вай.

Чуючы голас некага з дэпутатаў, што парламент для палякаў, гэта ў Прусіі пустая фраза, кепска ці добра гаво-рым, гэта для нас мае заўсёды адзін вынік выразнае, станоў-чае: “Не!”.

— То для чаго, панове вы ездзіце на сойм230? — пытаю.

— Найперш, каб не стра-ціць пляцовак, нам належных, чакаць зручнай хвілі; уклю-чыцца ў барацьбу, не страціць умоў для абароны, шукаць для яе сродкаў, а найчасцей, каб служыць баластам для пад’ёму сваёй справы і паніжэння не-прыяцеляў.

— Не, панове, — загукаў горача пан Уладзіслаў — не то-лькі для гэтага. У 1848 годзе мы бачылі перад сабой два за-данні для выканання. Першым ёсць бараніць нашыя правы божыя, святыя нацыянаналь-ныя, гістарычныя і праўна-па-літычныя, якія знаходзяцца пад паручыцельствам усёй Еўро-пы, і гарантаваныя манархамі, якім аддалі нас у дзяржавы. Для забеспячэння міру ў Еў-ропе створаны ў структуры еўрапейскіх краін асобны зусім стан палітычна-міжнародны з забеспячэннем ўсяму нашаму народу, нягледзячы на падзелы паміж трымя захопніцкім скі-петрамі, павагі полькай нацыі і тэрытарыяльнай супольнасці праз ухваленне асобнай поль-ска-нацыянальнай эканамічна-гандлёва-палітычнай сістэмы з асобнымі консуламі ў кожнай зоне акупацыі ад манархій за-хопнікаў і еўрапейскіх. Каралі, прымаючы ў дзяржавы дару-чаную ім частку Польшчы вы-разна і даходліва прызналі на-шую Бацькаўшчыну і абавяза-ліся шанаваць нашую нацыю, нашую мову як краёвую і сва-боду нашага польскага каталіц-кага касцёла.

Нашыя дэпутаты ёсць абаронцы ўсяго народа — не частак яго. Абавязкам іх ёсць жадаць выканання ўмоваў на-лежных і адпаведных прысязе.  Нашыя дэпутаты для падтры-мкі салідарнасці стварылі По-льскае Кола231, ці сойм у сойме. Задачай Кола ёсць дамагацца  асобнай канстытуцыі, гаранта-ванай нам венскімі трактатамі і адозвай караля пры акупацыі  ў 1815 годзе, таму Польскае Кола ніколі не ўмешваецца ў справы чыста нямецкія. У між-народных справах кіруецца прынцыпамі свабоды, роўна-сці, справядлівасці і добрасу-мленнасці. Ва уласных справах бароніць свабоды Касцёла, рэ-лігіі, дамагаецца вяртання ў школах польскай мовы, а ў справах адміністрацыйна-су-довых побач з нямецкай поль-скай мовы.

Абавязкі згвалчаны, умовы не вытрыманы. Не маем асобнай канстытуцыі не маем сойму ў сябе, падымаем наш пратэстны голас не ў сябе на сваёй зямлі, а ў краі чужым, варожым і на чужой мове, але і гэта нас не стрымвае, не стра-шыць. Едзем туды, каб заклі-каць да справядлівасці і пратэ-ставаць супраць гвалтоўнага парушэння вышэй выражаных абавязкаў, супраць накінутай нам супольнай канстытуцыі, супраць бюджэту для павелі-чэння арміі, бо яна служыць для павелічэння ўціску поль-скай нацыі і яшчэ супраць па-велічэння падаткаў.

Вось агульны вобраз нашага парламенцкага жыцця і для чаго туды едзем.

Я сардэчна падзякавала за тлумачэнне і паважны адказ, просячы пры тым, каб даў мне на пісьме, як памятку з Мараў-ніцы

Наступны дзень была гэта субота. Паны прыбылі з Познані, начавалі ў Мараўніцы. Зыгмунт правёў з імі ранішнія гадзіны, а пан Негалеўскі пра-вёў мяне па ўсёй узорна арга-нізаванай гаспадарцы. Усё тут для мяне было навіною пасля Літвы. Асабліва захапілі мяне жылыя дамкі для работнікаў — ахайныя, белыя, аточаныя дрэ-ўцамі і кветкамі. Унутры чыста, сталы пакрытыя сурвэтамі, а на іх кніжкі з народных вы-давецтваў. “Wielkopolanin” 232 амаль у кожнай хаце. Дзятва чыстая, у белых або каляровых кашульках. Такому дворыку не адзін заградовы шляхціц на Літве пазайздросціў бы.

А аднак нягледзячы на тыя ўсе добрыя бачаныя і чу-тыя рэчы, Вялікапольшча — гэтае гняздо нашай старашля-хетчыны — менш мне падабала-ся, чым Літва і Каралеўства. Паверхня нізкая, плоская, без узгоркаў і багатых лясоў.

 

Пасля вяртання ў Бе-рлін мы засталі ўжо ўсіх дэ-путатаў з Вялікапольшчы і За-ходняй Прусіі сабраных на сойм. Зыгмунт, бачачы маю вялікую зацікаўленасць сой-мам і жыццём нашых дэпутатаў, дзякуючы запабегам пана Ба-нткоўскага дастаў два білеты на галярэю — гэтая прыемнасць перавысіла ўсе тэатры і канцэ-рты. Пры падказках і заўвагах, якія рабіў Зыгмунт, магла за-рыентавацца і ў канцы сачыць за ходам спрэчак; чула выступ Вальдэцка і бурныя воплескі яму пасыланыя; прыгледзе-лася да ардынарнай, буйвала-ватай постаці Бісмарка; да су-тычкі Кантака з нейкім немцам, які яму дзякаваў за вельмі ка-рысны твор напісаны нашым супляменнікам, на што Кантак адказваў больш-менш даклад-на такімі словамі: “Працаваў над тым творам, не думаючы пра нямецкую дзяржаву, якая не ёсць маёй Бацькаўшчынай. Я — паляк. Але калі немцам па-трэбна скарыстацца з маёй пра-цы, то і  няхай — калі ласка!”

Зыгмунт затрымаўся ў Берліне даўжэй з-за вялікага з’езду людзей з розных бакоў Польшчы: дэпутаты, карэспан-дэнты, вучоныя і да т.п. Раніцой Зыгмунт працуе, пасля снедан-ня выязджаем разам, заўсёды нас нехта суправаджае; на вя-чэрняй гарбаце збіраемся больш шматлікім колам знаё-мых. Найчасцей былі Гутры, Кантак, Лібэльт233 і Банткоўскі.

Зыгмунт не раз паў-тараў: “Хачу, пакуль жыву, каб ты пазнаёмілася з найлепшымі людзьмі і даведалася ўсё, што ёсць найлепшае на зямлі”. Так ведала, адчувала яго амаль бязмежнае каханне да мяне, але больш за ўсё кранала мяне яго амаль бацькоўская чуласць і клопат пра мой разумовы і ма-ральны бок. Перад кожнай лек-цыяй, перад кожным канцэр-там, перад галярэяй карцін або цікавай судовай справай, на якія мяне часамі браў, менавіта ў Францыі, заўсёды знайходзіў час і цярплівасць мяне падрых-таваць і ўсё растлумачыць. Не магла зразумець, як чалавек ледзь трыццаціпяцігадовы, проста з універсітэта прыгаво-раны на нуднае, самотнае жыццё ў бязлюдным стэпе ў атачэнні казармаў, салдафонства, а по-тым прыгавораны на цяжкую працу ў акадэміі, а яшчэ далей у жыцці з вялікім, цяжкім за-даннем у душы, увесь ім пра-нікнуты, спрацованы збіран-нем матэрыялаў, патрэбных для ажыццяўлення яго, заняты шуканнем сэрцаў і думак ся-род людзей, здольных яго зра-зумець і падтрымаць тое за-данне для правядзення яго ў жыццё — прабягае Еўропу, усюды сочыць, шукае праўды, працуе цяжка, амаль без ад-пачынку, а ў стасунках з ата-чаўшымі яго светлы, пагодны, сонечны, просты і натуральны. Запытвалася не раз сябе, як гэты чалавек меў час, сілы і здольнасць адолець гэта ўсё, адукавацца так усебакова, так грунтоўна і глыбока пазнаё-міцца нават з эстэтычным бокам цывілізаванага свету.

Як дасканала ведаў ён гісторыю музыкі, жывапісу і архітэктуры. Як умеў адроз-ніць школы, эпохі і роды з усёй іх нескарыстанай прыгажосцю: літаратуру і гісторыю свету. Гэтага я зразумець не магла. І часта здаралася, калі на кан-цэртах класічнай музыкі звяр-таў маю ўвагу і тлумачыў: я думала са страхам пра яго пры-спешанае, падвойнае жыццё, дзе праца на працягу гадзін раўнялася гадам.

Пазней прыпамінала сабе, як у дзень апошняга вы-езду з Пецярбурга Уладзімір Спасовіч не пайшоў ва ўнівер-сітэт. Правёў цэлы дзень з Зыг-мунтам, які ў сваім кабінеце сартаваў паперы, выняў у той час тоўстую кніжку, апраўле-ную ў чорнае палатно, пада-ючы яе Уладзіміру сказаў:

— Вось мая трохме-сячная праца па-за дзяржаўнай, знойдзеш тут усе еўрапейскія краі апрача Іспаніі. Не маю і не буду ўжо мець часу там быць. Будзь і скончы. Слухай, Ула-дзя, ты са мной не пойдзеш, не пойдзеш у паўстанне, бо і мар-ны быў бы з цябе паўстанец, але працаўнік з цябе сумленны, лагічны, веру, калі мяне ўжо не будзе, ты далей будзеш пра-цаваць для дабра Бацькаўш-чыны.

Уладзімір, стоячы пры акне адгортваў аркушы пада-най яму кніжкі і чытаў.

— Шкода, шкода такой галавы, — гаварыў сам да сябе. — Зыгмунце, што ты выканаў за тры месяцы, для мяне мала было б трох гадоў, — дадаў.

 

У далейшым пада-рожжы Зыгмунт часта затрым-ваўся, і нават збочваў з дарогі толькі, каб паказаць мне ней-кую мясцовасць, памятную су-тыкненнем народаў у парэва-люцыйных бітвах, або цуды архітэктуры і прыроды. Даў-жэй, аднак, у тых месцах, дзе найбольш было польскай мо-ладзі ва ўніверсітэтах, як: Ліпск, Уроцлаў, Гайдэльберг, тут нават патраціў некалькі дзён на наведванне прыгожых ваколіц пад кіраўніцтвам аднаго са студэнтаў, якога Зыгмунт называў Стасем Гайдэльберг-скім (пан Станіслаў Крумінскі).

У Нанцы, ці то ў вы-ніку моцныў уражанняў, ці лі-шняй нагрузкі, я занемагла. Ус-трывожаны Зыгмунт вёз мяне спешна пад апеку парыжскіх дактароў і шаноўнай, любімай пані Багданавай Залескай, якая ў гэты час дала доказы маця-рынскай дабрыні і клапатлі-васці.

Уся польская калонія тут была Зыгмунту добра зна-ёмая, як і моладзь, што вучы-лася ў навуковых установах234.

Парыж рабіў ўражанне нейкага польскага горада, скан-цэнтраваўшага ўсе нашыя рэгі-ёны — найбольш, аднак, было прадстаўнікоў з Літвы, нават сустрэла тут калег Зыгмунта з арыштанцкіх рот, як Круневіч і Браніслаў Залескі, пасля пера-езду мяжы прадстаўленых мне, і, праўдападобна, едучых тым жа, што і мы, цягніком з Пе-цярбурга: Зыгмунта Падлеў-скага, Яраслава Дамброўскага, Юзафа Галянзоўскага (Галі-ноўскага) і яшчэ дваіх, чыіх прозвішчаў не памятаю. Ула-дзіслава Касоўскага Зыгмунт спаткаў бадзяўшымся па Па-рыжы. Паўгода назад пакінуў ён Пецярбург, каб падацца ў Італію ў ролі інструктара фар-маваных там польскіх легіё-наў235. Італьянскі ўрад не да-зволіў гэтага. Легіёны распус-ціліся. Уладзіслаў Касакоўскі аказаўся ў Парыжы без гро-шай, без пасады, без мэты, без пашпарта і без магчымасці вя-ртання. Зыгмунт заняўся яго лёсам. Пабег у кансулят. Што гаварыў, як прадставіў справу — не ведаю, але ведаю, што Ка-соўскі быў вернуты на раней-шую пасаду і быў пасланы з Парыжа з важнымі паперамі для ўручэння ў рукі цару. У Пецярбургу на станцыі чакала яго дворная карэта з экскор-там, якая павезла легіянера ў Зімовы палац236. Касоўскі пася-рэднічаў паміж Вільняй і Пе-цярбургам і вазіў Францішку пасылкі: шрыфты, зброю і да т. п. рэчы.

(Працяг у наст. нумары.)

229 Найстарэйшы заалагічны сад у свеце, закладзены на тэрыторыі імператарскага палаца Шонбрун у Вене.

230 Трэба разумець — “прускі рэйхстаг”.

231 Польскае Кола ў прускім парламенце ўтваралі дэпутаты з Познаньшчыны, Шлёнска, Памор’я і Мазураў.

232 Не мог гэта быць “Wielkopolanin”, бо выходзіў ад 1883 г. Негалеўскі выдаваў для “ўсіх станаў” “Gonca Wielkopolskiego”, але выданне таксама пачало выходзіць пазней (ад 1877 г.).

233 Іваньскі ўспамінае, што ў снежні 1860 г. разам з Серакоўскім спаткаліся з Лібэльтам у гатэлі Базар у Познані. “Ойча, ты нас вучыш адчуваць і думаць па-польску! — выгукнуў раптоўна Серакоўскі, абдымаючы ўваходзячага патрыёта”; A. Iwanski, op. cit., c. 146.

234 Серакоўскі: “Прабыў таксама даўжэйшы час на парыжскім бруку […] жыў на Елісейскіх палях, у англійскім пансіянаце, з раніцы залатвяў, як пасланнік мін. Мілюціна, справы службовыя і складаў афіцыйныя візіты, а вечарам не выходзіў з Лацінскага квартала, праводзячы свой час з эмігрантамі і моладдзю; найчыстай вады энтузіястамі, у кожную працу ці размову ўкладваў усю сваю душу, перакананнямі сваімі набліжаўся да радыкальных”; A. Iwanski, op. cit., c 141-142.

235 Гаворка ідзе пра спробу стварэння польскага легіёна ў Італіі, распачатую восенню 1860 г. Людвікам Мераслаўскім. Кароль Віктар Эмунііл ІІ згадзіўся на стварэнне ў Італіі польскай вайсковай школы.

236 Зімовы палац (Зимний дворец) у Пецярбургу, сядзіба цара, сёння музей Эрмітаж.

 

«Сапраўднае я яшчэ напішу, значнае — наперадзе»

12 кастрычніка ў Ма-гілёве ўзгадвалі пра творчасць і лёс земляка, паэта і публі-цыста Юркі Лявоннага (Лявона Юркевіча). Пры падтрымцы магілёўскай суполкі Тавары-ства беларускай мовы ў цэнтры «Кола» адбылася лекцыя-прэ-зентацыя, якая была прысвеча-на памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў. На су-стрэчы выступалі кіраўнік праекту «(Не)расстраляныя» Сяргей Будкін і паэт, літара-туразнавец, кандыдат філала-гічных навук Віктар Жыбуль. Сяргей Будкін расказаў пра сам праект і падрыхтоўку кні-жнага выдання з музычным да-даткам пра рэпрэсаваных па-этаў. «(Не)расстраляныя» — працяг праекту, які пакліканы вярнуць імёны і творы рэпрэ-саваных дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс. Сяргей Будкін распавёў, што рыхтуецца да друку ўнікаль-нае выданне, у якое ўвойдзе 18 гісторыяў жыцця рэпрэсава-ных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фота-здымкаў, частка з якіх будзе апублікаваная ўпершыню. Таксама да кнігі будзе далу-чаны музычны CD-дадатак з песнямі на словы герояў пра-екту. Аб’ём кнігі — больш за 300 старонак. Аздабленнем выдан-ня займаецца дызайнерка На-ста Шастак. Над выданнем пра-цуюць знаныя даследчыкі літа-ратуры і культуры, якія ўпе-ршыню ў гісторыі сучаснай Беларусі падрыхтавалі і пра-чыталі адкрытыя лекцыі пра герояў гэтага праекту.

— Мы хочам, каб тво-ры закатаваных пісьменнікаў ведалі, а іх твары пазнавалі. Перакананы, што, каб дасяг-нуць такой мэты, варта праца-ваць на ўсіх узроўнях успры-няцця і рабіць гэта густоўна, прыгожа і па-сучаснаму, — казаў кіраўнік і прадусар пра-екту Сяргей Будкін.

Летась у першай ча-стцы праекту вершы расстра-ляных паэтаў праз 80-100 год пасля іх напісання сталі песнямі. Тады ж прайшла канцэртная прэзентацыя праекту і 12 ад-крытых лекцый з удзелам му-зыкаў, а таксама рэалізаваны выдавецкі праект — серыя з 12 «маўклівых кніг» — нататнікаў з выявамі паэтаў і цытатамі з іх твораў. У Facebook створана 12 персанальных старонак па-этаў, куды дадаюцца іх творы, фота і ўспаміны.

Уваскрэсіць з нябыту забытыя імёны вырашыў му-зычны медыярэсурс TuzinFM у сваім праекце «(Не) расстра-ляная паэзія». Партал натхнёна прасоўвае айчынную музыку і рэалізуе ўнікальныя музыч-ныя праекты. Каб распавесці пра забытых паэтаў, ён заах-воціў сучасных выканаўцаў стварыць песні на вершы «рас-стралянага тузіна».

Віктар Жыбуль прэ-зентаваў зборнік вершаў паэта, упершыню выдадзены пасля доўгага перапынку (апошняе выданне Лявоннага выйшла па-сля яго рэабілітацыі ў 60-х га-дах). Літаратуразнавец распа-вёў, што Юрка Лявонны, як чалавек з тонкім густам да сло-ва, да паэтычнай формы, і сам адчуваў, што многія вершы ў яго напісаны павярхоўна, без асаблівага старання, але быў перакананы:«Сапраўднае я яшчэ напішу, значнае — напе-радзе.» Па сваёй сутнасці Ля-вонны быў лірык, тонкі і ра-мантычны… Але паэт мусіў ста-навіцца на «горла ўласнай пе-сні». Паэт не ведаў, што чакае яго наперадзе, і, на жаль, напі-саць сваё «сапраўднае» так і не паспеў. Але зярняткі таго «са-праўднага» усё ж такі не ў ад-ных, дык у іншых вершах пра-біваліся, прарасталі.

Лявонны нарадзіўся ў 1908 годзе ў Чавусах і скончыў Магілёўскі педтэхнікум, а за-тым Менскі педінстытут, адзін час працаваў у рэдакцыі газеты «Магілёўскі селянін». Першыя вершы Юркі Лявоннага пачалі друкаваць у 1924 годзе, паз-ней выйшла некалькі зборнікаў паэта, а ў 34-м ён быў прыняты ў сябры Саюза пісьменнікаў БССР. У 1936 г. Ю. Лявонны разам з С. Грахоўскім пераклаў раман Жуля Верна «20 000 лье пад вадой», які ў беларускім варыянце атрымаў назву «80000 кіламетраў пад вадой». Але выйшаў пераклад толькі ў 1937 г. — ужо пасля арышту абодвух перакладчыкаў, таму на тытульным аркушы было пазначана толькі прозвішча рэдактара — Янкі Маўра.

Нягледзячы на тое, што Лявонны, як і шмат іншых тагачасных літаратараў, нямала сваіх твораў прысвячаў «дасяг-ненням» савецкай улады і шчас-ліваму жыццю, быў абвінава-чаны ва ўдзеле ў «шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» і рас-страляны ў «чорную ноч» но-вай гісторыі Беларусі — 29 каст-рычніка 1937…

Магілёўцы змаглі на-быць зборнік ве-ршаў Юркі Ля-воннага, што быў нядаўна вы-дадзены пры ўкладанні Вікта-ра Жыбуля.

Адбыў-ся незвычайны вечар: цiкавая тэма, глыбока прапрацаваная Сергеем Будкі-ным і Віктарам Жыбулем.

Наталля Шамянкова,

г. Магілёў.

Знойдзена яшчэ адно пахаванне паўстанцаў 1863 года

Вядомы лідскі края-знавец Леанід Лаўрэш, разбіра-ючы ўспаміны ўладальніка Ішчалны (цяпер Шчучынскі раён) Караля Лясковіча, якія захоўваюцца ў відзе машына-пісу ў фондзе Асалінскіх ва Уроцлаве, знайшоў наступны фрагмент:

“На адлегласці 1,5 км ад Стрэліцы, у паўночна-ўсходнім накірунку (так у тэ-ксце, рэальна  — у паўночна-заходнім накірунку, г.л. карту) знаходзілася адзіная ў гэтай мясцовасці шляхецкая ваколіца Станкевічы. Паміж дваром і ваколіцай меўся высокі курган з крыжам на вяршыні — помнік 1863 г. Тут была супольная магіла паўстанцаў, палеглых у сутычцы з казакамі”.

Здаўна вядомая капліца на могілках у Станкевічах, якая паводле мясцовай легенды бы-ла збудавана паўстанцамі за ад-ну ноч. Некалькі гадоў назад капліца была рэстаўравана, грунтоўна адрамантавана і зараз знаходзіцца ў добрым стане.

21 кастрычніка актыві-сты лідскіх грамадскіх аргані-зацый арганізавалі краязнаў-чую экспедыцыю ў раён Стан-кевічаў і Стрэліцы. Згаданы ў запісе курган быў заўважаны са Станкевічаў у раёне былой Стрэліцы за поймай рэчкі Гол-даўкі. У раёне кургана, але не на самім кургане, стаіць высо-кае адзінокае дрэва, якое добра відно з усіх бакоў.

Да кургана вядзе доб-рая палявая дарога, але сам курган і зямля вакол яго не ра-зараны, мабыць, пра магілу ведалі здаўна. Сёння спытаць асабліва няма каго. На месцы Стрэліцы — нічога. У Станке-вічах — адзін чалавек, які крыжа не памятае. У Ляскевіча ўспа-міны датаваны 1971 годам. Ён недзе равеснік 20-га стагоддзя, таму бачыў крыж хутчэй за ўсё ў часы міжваеннай Польшчы.

Знайсці рэшткі крыжа не ўдалося. Зусім магчыма, што яго знеслі яшчэ ў 1939 годзе, амаль 80 гадоў назад, можа — пазней.

Тым не менш, пахаван-не паўстанцаў на кургане, па-будова капліцы даюць магчы-масць меркаваць, што поле бою ў той сутычцы засталося за паўстанцамі.

24 кастрычніка Лідская гарадская арганізацыя ТБМ імя Ф. Скарыны звярнулася ў Лідскі райвыканкам з просьбай дазволіць пад Дзяды аднавіць крыж на кургане.

Які будзе адказ, па-куль сказаць цяжка, але асноў-ная праца зроблена: устаноў-лена дакументальна і пацвер-джана на мясцовасці наяўнасць яшчэ аднаго пахавання паўстан-цаў на Лідчыне.

Гісторыя вярнула нам падзею, будзем спадзявацца, што верне і імёны.

Яраслаў Грынкевіч.

 

На Блакітную крыніцу пад Прапошаскам

Гэтым разам 30 верасня 2018 года Магілёўская філія ТБМ імя Ф. Скарыны выбралася ў краязнаўчую вандроўку па добра знаёмым мар-шруце: Магілёў — Слаўгарад — Блакіт-ная крыніца — Лясная — Магілёў. На шляху ў бок Слаўгарада, акрамя гіста-рычнай інфармацыі аб цікавостках нашага маршруту, мы правялі сярод удзельнікаў вандроўкі эрудыт-лато. Сярод пытанняў было, напрыклад, і такое, хто напісаў верш «Сказка о го-роде Пропойске». Сярод чатырох прапанаваных адказаў трэба было абраць адзін дакладны. Усяго пытан-няў было 10. Гэты цікавы інтэрактыў распрацаваў Сяржук Дымкоў. Пера-можцай аказалася спадарыня Наталля Кірылоўская, якая атрымала набор паштовак з выявамі старажытнага Магілёва. Дарога з Магілёва на Слаў-гарад вядзе праз мястэчка Гразівец, дзе ў 1788 годзе нарадзіўся вядомы беларускі філолаг, этнограф Іван На-совіч.

У старажытным Прапоша-ску, так гэты горад называўся да 1945 года, мы адразу накіраваліся да якара, які ўсталяваны на высокай калоне не-далёка ад таго месца, дзе зліваюцца дзве ракі: Проня і Сож. З гэтага месца адкрываецца шырокая пойма ракі, якая па вясне на некалькі кіламетраў затапляецца вадой. Варта адзначыць, што па прыгажосці гэтая мясціна адна з самых вартых на Беларусі! Затым паехалі да праваслаўнай царквы, якую напрыканцы 18 стагоддзя фун-даваў князь Аляксей Галіцын. Царква Нараджэння Маці Божай пабудавана ў стылі класіцызму і была распісана фрэскавымі роспісамі, якія, на вялікі жаль, збольшага не захаваліся. За не-калькіх сот метраў ад царквы, на стро-мкім беразе Сажа, знаходзіцца Зам-кавая гара. Калісьці тут быў замак у часы Вялікага Княства, а потым быў пабудаваны палац Галіцына. Да на-шага часу нічога не захавалася, і на гэтым прыгожым месцы размяшча-ецца мясцовы парк. Сведкам тых даў-ніх часоў засталася  вялізная ліпа на якой, паводле падання, зрабіла надпіс імператрыца Кацярына II, калі знахо-дзілася ў гасцях у Галіцына ў 1787 годзе. Зусім нядаўна ў парку размя-сцілі некалькі цікавых малых архітэк-турных форм і шыльдаў, якія распа-вядаюць пра гістарычныя «подзвігі» горада: гэта царская карэта, у якую можа кожны залезці, трон, арэлі, памя-тная шыльда, прысвечаная візіту расі-йскай імператрыцы ў Прапошаск, а таксама шыльда з асноўнымі  гіста-рычнымі датамі горада. Надпіс на шы-льдзе завяршае ўрывак з верша вя-домага тутэйшага паэта, ветэрана вай-ны, актыўнага сябра ТБМ Фелікса Шкірманкова:

Тут глыбока ў зямлі,

На беразе Сажа-ракі,

Твае, Прупоя, горад мой,

                                  схаваны карані.

Ты моц ад іх і прыгажосць прымаеш,

Працоўным подзвігам

                       Радзіму праслаўляеш.

А Прапошаску ёсць чым ганарыцца і пра што распавесці. Гэта радзіма Івана Грыгаровіча, талена-вітага гісторыка і архівіста. З гэтых мясцінаў кампазітар Іосіф Казлоўскі і паэт Міхась Стральцоў.

За 7 кіламетрах за горадам знаходзіцца помнік прыроды Блакіт-ная крыніца. А каб даехаць да кры-ніцы, нам прыйшлося пракладаць шлях па пантонным мосце цераз Сож. Новы мост будуецца ўжо некалькі год. На Блакітную крыніцу ў апошнія гады пачалі прыязджаць тысячы ту-рыстаў, асабліва на жнівеньскае свята Макавей. Але разам з турыстычнай увагай прыйшло так званае «облого-раживание». Каля самай крыніцы пабудавалі праваслаўную капліцу, паставілі некалькі платоў і лавак. Сталы і іншыя «фішкі» сённяшняга турызму з’явіліся ў апошнія гады. З аднаго боку, гэта, мабыць, і зручна для наведвальнікаў, а з іншага, у мяне складваецца ўражанне, што крыніца як помнік прыроды пачынае губляць свае натуральныя непаўторныя яка-сці. Капліцу, плот, лаўкі, сталы для турыстаў і ліхтары, якія працуюць на сонечных батарэях(!), можна было б аднесці на пару соцень метраў ад крыніцы.

Вада тут круг-лы год аднолька-вай тэмпературы +5. Пра паходжан-не помніка прыро-ды існуе прыгожая легенда пра прыга-жуню Кацярыну і яе няшчаснае кахан-не. Легенда пра Кацярыну і двух хлопцаў Сцяпана і Марку, запісаная вядомым магілёў-скім краязнаўцам Е. Раманавым у 1891 годзе. У паданні фі-гуруе валатоўна Кацярына, за якую спаборнічаюць два волаты — Сцяпан і Марка. Кацярына кахае Сцяпана, але ён, аднак, быў кры-ху слабейшы за сва-йго суперніка. Яна абяцае выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамагае і Кацярына, каб не жыць з некаханым, падае з ка-мення, ператвараецца ў ваду і выхо-дзіць з-пад зямлі за 5 вёрст ад Пра-пойска ў выглядзе крыніцы — гэтую крыніцу назвалі Сіні Калодзеж.

Калі мы нафоткаліся, набралі вады і наглядзеліся на прыгажосць краявідаў, то накіраваліся ў апошні наш пункт у маршруце.

 

Мястэчка Лясная. Гэтую вё-ску мы ўсе ведаем яшчэ са школьнай праграмы. Менавіта тут, роўна 310 год таму, маскоўскія войскі на чале з царом Пятром I атрымалі над шведамі першую істотную перамогу ў Паў-ночнай вайне. І таму тут і была па-будавана адразу пасля некалькіх дзён пасля бітвы драўляная царква. А ў пачатку 20-га стагоддзя да 200-годдзя бітвы быў створаны цэлы мемарыял па ініцыятыве апантанага гісторыка Еўдакіма Раманава. Архітэктурнай дамінантай з’яўляецца мураваная кап-ліца ў гонар Святога Пятра, аздоб-леная выявамі дзвюх мазаік. У са-вецкія часы ў храме знаходзіўся музей. Тут жа непадалёк быў ство-раны помнік: на скале расійскі арол сваімі кіпцюрамі разрывае шведскі сцяг. У гэты дзень, калі мы завіталі ў Лясную, у аграгарадку адзначаўся юбілей бітвы. Была зроблена сцэна з вялізнай выявай маскоўскага цара Пятра I. Але ж агульнавядома, што гэтая вайна нічога добра беларускаму народу не прынесла, акрамя зніш-чэння нашай зямлі. У дадатак да ўсяго, 310 год таму, у верасні 1708 года па загаду маскоўскага цара быў цалкам спалены наш родны горад Магілёў, які да таго часу быў самым заможным горадам на Беларусі. Ведаючы ўсё гэта, мы загадзя дамовіліся сустрэцца з мясцовым народным гуртом «Вяс-ковачкі», якія прыехалі сюды са сваёй вёскі Васькавічы. Было 5 удзельніц гурта, якія праспявалі для нас вя-домыя і невядомыя народныя песні. Многія з магілёўцаў узгадалі, як і іх бацькі і дзяды калісьці спявалі такія мілагучныя творы. Напрыканцы нашага «прыватнага» канцэрту мы гэтым мілым бабулечкам падаравалі прысмакаў: некалькі кіло печыва і ві-награду! І агульнае фота на памяць! Затым наведалі мясцовы краязнаўчы музей, прысвечаны бітве пры Лясной. А пасля ўсе завіталі ў храм да мяс-цовага святара айца Георгія Сакалова. Айцец Георгій незвычайны чалавек: дасканала валодае беларускай мовай, добра ведае гісторыю Беларусі і на-цыянальную культуру. Нават назва выставы пры храме гучыць так: «Ду-хоўная спадчына роднай зямлі». Усім рэкамендую нашага айца Георгія Сакалова! Ён у нас такі разумны, што яго часта запрашаюць чытаць лекцыі ў Жыровіцкую семінарыю. Падзяка-ваўшы гаспадару храма, мы накіра-валіся дадому ў наш  Магілёў з до-брым настроем і процьмай файных фатаздымкаў.

Алег Дзьячкоў.

г. Магілёў.

 

Шануйма свой скарб

 

Паважанаму Язэпу Іосіфавічу Навумчыку, шчыраму абаронцу беларушчыны,

   з нагоды мінулага юбілею.

 

Шануйма, сябры,

свой  скарб — беларускасць,

Не здавайма роднай мовы на кпіны,

Найгалоўная наша яна адметнасць,

Як маці, яе шанаваць мы павінны.

 

Смяюцца няхай над словам “бульба”,

Курчаць насы  «господа» ці «панове»,

Але ж Скарына даў славянам Біблію,

Семяновіча ідэі — ракетаў аснова.

 

Суседзям дзяржавы

грубая сіла мацніла,

Памежныя нівы яны плюндравалі,

Набыткі другіх рабавалі, гвалтавалі,

Нішчылі культуру,

людзей прыгняталі.

 

Светлы вобраз твой, мая Радзіма,

Хай сілы нам дае ўтрымацца,

Любіць цябе бязмерна, краю мілы,

Каб без цябе, як без бацькоў,

сіротамі не застацца…

З павагай Даргель Мар’ян.

 

Надзея Саўчук-Германовіч

 

Ладдзя

 

Калі адчуеш нешта,

што не збыць ніколі,

Калі ўсе зоркі свету

замігцяць з нябёсаў,

Тады пабачыш свет,

што некалі згубіла,

Тады адчуеш змест і назавеш сама.

Сваё жыццё, Радзіму, памяць, мову,

Ні неяк там, а Роспачы Ладдзёй.

Усё жыццё — гульня,

усё жыццё — тэатр.

І я ў ім, бы ўпэўнены гросмайстар

Жыццё-гульню

праслаўлю перамогай;

Жыццё-тэатр

трымаю аўтарскай рукою.

Аб часе тым, калі я роспаччу была,

Забыўшыся на мову родную плыла,

Я напішу радкі з мелодыяй дажджу…

 

Ладдзя Любові, ужо не роспачы

Плыве па небасхіле зорным шляхам.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *