НАША СЛОВА № 45 (1404), 8 лістапада 2018 г.

Чацвер, Лістапад 15, 2018 0

31-я Усебеларускія Дзяды

Дзяды ў Лошыцы

У Менску Кансерва-тыўна-хрысціянская партыя — БНФ правяла акцыю ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

У шэсці ад будынка Менскага гарадскога палаца культуры да Лошыцкага яра ўдзельнічала прыблізна 50 ча-лавек. Яны неслі не менш за 20 бел-чырвона-белых сцягоў, а таксама расцяжкі «Расея — гэта вайна» і «Дзяды».

“Улады імкнуцца зніш-чыць сляды генацыду 1930-40-х гадоў”, — гаворыцца ў заяве старшыні Кансерватыўна-хры-сціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка, якое зачытаў на мі-тынгу ў Лошыцкім яры 4 ліста-пада адказны сакратар партыі Алесь Чахольскі. Пазьняк на-зваў лёс Беларусі трагічным. Паводле яго слоў, на сённяшнім мерапрыемстве актывісты пар-тыі «ўспамінаюць у першую чаргу тых, хто бязвінна загі-нуў ад рук маскоўскіх акупан-таў». Ён адзначыў, што най-больш маса-выя расстрэ-лы адбывалі-ся ў 1937 го-дзе. «Прыво-зілі і забівалі кожны дзень. Паводле маіх разлікаў, тут забілі пры-кладна 10 ты-сяч чалавек. Улетку 1988 года, калі вяліся археалагічныя раскопкі і экс-гумацыя ў Курапатах, месца расстрэлу ў Лошыцы было засыпанае грунтам», — адзна-чыў кіраўнік КХП-БНФ. Па-літык заклікаў памятаць падзеі ў Лошыцкім яры, блізу якога ў найбліжэйшы час улады мо-гуць пабудаваць офісы. «Трэба арганізаваць штодзённае на-зіранне за гэтым месцам і памятным знакам. Камунізм не вернецца. Фашызм не про-йдзе. Ніколі не забудзем аб генацыдзе. Зберажом па-мяць», — заклікаў Пазьняк у заяве.

За падзеямі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цыві-льным. Акцыя дазволеная ста-лічнымі ўладамі ў поўным аб’ё-ме. Згодна са звесткамі гісто-рыкаў, у 1930-х гадах у Лошы-цкім яры знаходзілася так зва-ная Белая дача — месца размяш-чэння спецкаманды НКУС, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі. Шэсце і мітынг у Лошыцкім яры КХП-БНФ традыцыйна право-дзіць праз тыдзень пасля акцыі ў Курапатах. Сёлета яна адбы-лася 28 кастрычніка.

belapan.by.

Дзяды ў Віцебску

Удзельнікі ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» наведалі месцы масавых рас-стрэлаў. Таксама актывісты ўсталявалі крыжы з надпісамі пра трагедыю 1930-х гадоў ка-ля перапахаванняў парэшткаў расстраляных.

Паводле распараджэн-ня Мазалаўскага сельсавета, парэшткі ахвяраў сталінізму, знойдзеныя ў 2014-м годзе ў навакольлях вёскі Хайсы, пера-пахавалі як «ахвяраў вайны» на брацкіх могілках каля станцыі Лужасна.

Ян Дзяржаўцаў, дасле-дчык сталінскіх рэпрэсій пад Віцебскам, вырашыў спыніць гэтую недарэчнасць.

— На месцы перапаха-вання мы ўсталявалі крыж з надпісам «Ахвярам сталінскіх рэпрэсій». Кожны, хто ўбачыць яго, задумаецца: чаму ахвяры сталінізму пахаваныя разам з загінулымі падчас Вялікай Ай-чыннай вайны? Таму, што іні-цыятары перапахавання ўзялі грэх на душу, схлусілі нашчад-кам! Наша задача — выправіць несправядлівасць, — лічыць актывіст.

З ініцыятывы Яна Дзя-ржаўцава, крыж з такой самай шыльдай быў усталяваны і на ўскрайку могілак у вёсцы Ма-залава: там перапахавалі па-рэшткі, знойдзеныя каля Хай-соў пазней, у 2017-м годзе. 22 труны з косткамі закапалі сёле-та на гліністым схіле пад кры-жам з няўцямным надпісам — проста «Ахвярам», не вядома, якога часу і якіх падзеяў.

Сёння тут маліліся і за супакой душаў забітых, і за пакаянне іхніх катаў. У невя-лікім казанні да прысутных ксёндз Вячаслаў Барок гава-рыў пра неабходнасць адчы-ніць архівы КДБ, але не дзеля помсты. Гэта варта зрабіць дзе-ля пакаяння, замірэння і маг-чымасці перагарнуць нарэшце гэтую страшную старонку гіс-торыі.

svaboda.org.

Дзяды ў Магілёве

Трыццаць чалавек прыйшлі 3 лістапада, у дзень памінання памерлых «Дзяды», ушанаваць памяць нявінна за-бітых да двух крыжоў, устаноў-леных насупраць Магілёўскага мясакамбіната, дзе ў гады ста-лінскіх рэпрэсій праходзілі расстрэлы. У адрозненне ад папярэдніх гадоў, калі да месца масавых расстрэлаў часта пры-ходзілі толькі некалькі грамад-скіх актывістаў апазіцыйных партый, сёння сярод тых, хто сабраўся, было шмат новых людзей, моладзі.

— Ахвяры масавых рэп-рэсій вартыя таго, каб мы пра іх памяталі. І памяталі не толькі асабіста, але і масава. Каб была нейкая калектыўная памяць, з якой можна жыць наступным пакаленням. Бо, на жаль, мы сёння назіраем сітуацыю, калі аднаўляецца гэтая савецкая, ка-муністычная ідэалагічная сіс-тэма. Сёння святкуецца юбілей ВЛКСМ, зноў да 7 лістапада прымеркаваны нейкія святоч-ныя мерапрыемствы. Гэта ўсё выглядае дзіка, бо тая дзяржа-ва, якую прыхарошваюць і за-біваюць нам у галаву, была та-талітарнай, — заявіў, адкрыва-ючы памятны мітынг, магілёў-скі журналіст і праваабаронца, актывіст незарэгістраванага ўладамі праваабарончага цэн-тра «Вясна» А. Буракоў.

Ён расказаў, як было выяўлена гэта месца сталінскіх расстрэлаў, і выказаў шкада-ванне, што маладое пакаленне практычна нічога не ведае пра іх. Пасля гэтага прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр сталі-нскіх рэпрэсій хвілінай маўчан-ня, усклалі кветкі і паставілі за-паленыя знічы да ўстаноўле-ных крыжоў.

БелаПАН. Фота: svaboda.org.

 

Насустрач 30-ці гадоваму юбілею Закона «Аб мовах у Беларускай ССР»

Когда мы разучимся говорить на белоруском языке,

 мы перестанем быть нацией.

 А.Р. Лукашэнка.

 

Язык — это история народа.

 Язык — это путь цивилизации и культуры.

А. Купрын.

 

Рэальная моўная сітуацыя ў Беларусі

 

Жыццё за апошнія, больш чым два дзесяцігоддзі, пераканаўча паказала і даказала беларусам і ўсяму цывілізаванаму свету, што ўведзенае ў дзеянне канстытуцыйнае двухмоўе ў монаэтнічнай Беларусі давяло да калапсу беларускай мовы. Аб’ектыў-ная рэальнасць на сёння сведчыць, што практычная татальная  моўная дзяржаўная палітыка русіфікацыі  прывяла беларускі народ на мяжу поўнага моўнага вымірання і, як вы-нік, знішчэнню нашай суверэннай дзяржаўнасці. Высокае аўтарытарнае кіраўніцтва, калі меркаваць па дро-бязных кропкавых упырскваннях бе-ларускага слова ў грамадскае жыццё,  зразумела сваю антынацыянальную памылку. А таму выратаваць нашу сітуацыю можа толькі агалошванне ідэі і сродкаў яе вырашэння. А яна — у нашай сучаснай гісторыі. Апошняя зафіксавала: толькі ўвядзенне  ў дзе-янне Закона аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове спыніць актыўны працэс асіміляцыі беларусаў.  Ні ў адной  з краін, акрамя Беларусі, якія атрымалі сваю дзяржаўную незалеж-насць пасля распаду імперыі СССР, не было ўведзена  дзяржаўнае двух-моўе.  Жыццё ва ўмовах так званага двухмоўя ў Рэспубліцы Беларусь пе-раканаўча даказала, што толькі Закон аб Адзінай беларускай дзяржаўнай мове ў Рэспубліцы Беларусь і нацы-янальна-патрыятычная палітычная воля Прэзідэнта здольныя гэтую лёса-вызначальную праблему пачаць эфе-ктыўна вырашаць. Як паказаў час, канстытуцыйнае двухмоўе немінуча вядзе да поўнай асіміляцыі беларус-кага этнасу. Зацягванне часу з выра-шэннем гэтай праблемы смерці па-добна. Без этнічнай мовы народ стра-чвае класічныя абрысы нацыі.  Ніш-чачы мову, нацыянальную культуру і гісторыю ствараецца атмасфера (страшнае слова) нянавісці да ўсяго беларускага.

 

Цікава, а дзе ж карані русіфікацыі беларускага этнасу?

 

Сёння ў Беларусі здзяйсня-ецца ўнікальная  гістарычная сітуа-цыя. Інтарэсы імперыі-асімілятара  супалі з сучаснай рэальнай дзяр-жаўнай палітыкай самой суверэннай дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Стратэгія ж Расіі, сфармуляваная ца-рыцай Екацярынай II ва ўказе ў да-лёкім для нашага часу 1796 годзе. І яна на нашых вачах збываецца, рэа-лізуецца. Вось яна: «…Великое Кня-жество Литовское впредь имено-вать только Белой Русью, а народ её белорусами, чем на века привяжем её к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя».  Запомні яе кожны беларус, і не толькі. Вось адкуль рас-туць карані ідэалогіі сучаснага «рус-ского мира».

Прапаную кожнаму белару-су ў думках аглянуцца вакол сябе і параўнаць свой моўны стан з моўным станам чалавека любой іншай нацыі. І што мы ўбачым? Мы не такія, як ўсе іншыя. Беларусы адзіны ў свеце на-род, які пад прымусам незаўважна адышоў ад сваёй роднай мовы, род-най песні, беларускамоўных дзіцячых садкоў, беларускамоўных школ, бе-ларускамоўных універсітэтаў. І ці мо-жна нават у сне ўявіць, што, для пры-кладу, рускі чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі, даў згоду на падобны зня-важлівы стан? У адказ мы пачуем ад рускага: «Ты что, идиот, о чем ты спрашиваешь?» А ці можна ўявіць Расею без рускай мовы? Дык будзем годнымі нашых продкаў і не будзем аб’ектам асіміляцыі («этнаграфічнай масай») і паглынання нашай гіста-рычнай Бацькаўшчыны неаімперыяй.

Цытата з указу Кацярыны II, як вынікае, з’явілася на свет у 1796 годзе.  Праз 100 гадоў у 1897 годзе, адбыўся Першы Усерасійскі перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі. У адпаведнасці з яго вынікамі ў Ві-ленскай губерні на беларускай мове размаўляла 56,1% яе насельніцтва, у Віцебскай — 53,0%; Гродзенскай — 44,0%;  Менскай — 76,0%; Магілёўскай — 82,4%; а ўсяго — 63,5 % або 5.408.420 агульнай колькасці жыхароў. Як ба-чна, за 100 гадоў ні рускі штык, ні руская школа, ні рускі поп не змаглі асіміляваць нашых продкаў. Якая рэальная сітуацыя з беларускай мовай  склалася за часы ад 1994 года «Наша слова» перыядычна друкуе.

 

Гістарычна аб’ектыўны прарыў у татальнай русіфікацыі

 

На працягу двух з добрым хвосцікам стагоддзяў Расія право-дзіла ў жыццё асіміляцыйную ім-перскую палітыку: «отнимут у белорусов не только их язык, но и са-му память про самих себя«. І пара-лельна з гэтым знішчальным гіста-рычным працэсам убівалі ўсімі дасту-пнымі сродкамі ў галовы беларусаў міф пра ніколі не існаваўшага  «ста-рэйшага брата». Але ж, о дзіва! У гэтых умовах інтэлектуальны і зда-ровы нацыянальна-патрыятычны па-тэнцыял беларусаў выспяваў у часе, і ў канцы ХХ стагоддзя народ асэн-саваў трагізм моўнай сітуацыі ў Бе-ларусі. Прыйшоў выратавальны час (80-90-ыя гады), калі канстытуцый-ныя прадстаўнікі народа (дэпутаты-камуністы Вярхоўнага савета БССР) адчулі сваю адказнасць за лінгвацыд беларускага народа, а нацыя  пры-йшла да разумення ролі этнічнай мовы ў далейшым яе гістарычным лёсе. Быў прыняты Закон аб адзінай дзяржаўнай мове.

 

Шлях да выратавання

 

Сёння для спынення поўнага выцяснення беларускай мовы з жыц-цядзейнасці грамадства на сваёй гістарычнай Бацькаўшчыне патрэбна толькі палітычная воля дзейнага Прэ-зідэнта дзяржавы. Толькі ён, разам з элітай грамадства, абавязаны і могуць  прапанаваць  навукова абгрунтаванае выйсце з гэтай гістарычна-трагічнай рэальнасці. Улада павінна разарваць гістарычныя ланцугі-путы «русского мира».  І тут немагчыма не ўспомніць пра гістарычны Закон. Вось ён:  26 студзеня 2020 года спаўняецца 30-ці гадовы юбілей прыняцця камуністыч-най уладай і цалкам камуністычным (!!!) Вярхоўным Саветам Беларускай ССР Закона «АБ мовах у Беларускай ССР».  Гэты гістарычны Закон на той час і Канстытуцыя Рэспублікі Бела-русь 1994 года і яе 17 артыкул (і як паказаў час і сёння) быў адзінай рэа-льнай гарантыяй выратавання бела-рускай мовы і беларусаў як нацыі ад поўнай асіміляцыі. Сітуацыя патрабуе ад дзяржаўнікаў і інтэлектуалаў заў-часнага шырокага, удумлівага, аба-члівага яе абмеркавання.

Прапаную. Кампетэнтным дзяржаўным установам падрыхтаваць абгрунтаваную праграму «30-ці га-довы юбілей Закона «Аб мовах у Беларускай ССР». Лагічна было б юбілейны год гэтага гістарычнага За-кона назваць і Годам беларускай мовы. Такія прапановы ўжо ўносіліся, яны не супярэчаць Указу Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 247 «Аб правядзенні Года малой радзімы», а паглыбіць, пашырыць «Рэспубліканскую праграму мера-прыемстваў па правядзенні ў Рэспу-бліцы Беларусь 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы», зац-верджаную пастановай Савета Міні-страў Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпе-ня 2018 г. № 547.

У адпаведнасці з правам за-канадаўчай ініцыятывы (артыкул 99 Канстытуцыі) адпаведным установам выступіць ініцыятарам  і арганіза-тарам дыскусіі ў сродках масавай ін-фармацыі аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове ў Рэспубліцы Бела-русь і распрацоўцы новага закона «Аб адзінай дзяржаўнай мове», або адна-віць (вярнуць да жыцця)   Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» ад 26 сту-дзеня 1990  года.  Галоўнае — сістэмна на аснове навуковай, гістарычнай, педагагічнай інфармацыі праводзіць патрыятычнае выхаванне народа, ума-цоўваць пачуццё нацыянальнай год-насці шляхам паступовага і асэн-саванага пашырэння грамадзянамі  ўжывання беларускай мовы. Нага-даю, што права заканадаўчай ініцыя-тывы маюць і грамадзяне, якія вало-даюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тысяч чалавек.

Важна псіхолага-педагагічна стварыць агульнадзяржаўны клімат добраахвотнасці і адсутнасці  праяў якіх-небудзь форм «гвалту». Праз СМІ трэба давесці да розуму кожнага грамадзяніна, народа, што іменна мова вызначае шлях натуральнага  духоў-нага  развіцця асобы і  Нацыі. Бела-руская мова вывела беларусаў у свет, ідэнтыфікавала нас, абазначыла тэры-тарыяльна наша месца на зямным шары. Беларус без беларускай мовы ніхто і нішто. Беларуская мова свя-тыня беларусаў. Народы і іх мовы  ствараюць суквецці цывілізацый. Мова  народа ёсць яго пашпарт, уні-кальны ідэнтыфікатар у суквецці моваў свету. Мова народа ёсць века-помны духоўны помнік. Ён у вечнасці нацыі.

Прэзідэнт БНР Пётра Крэ-чэўскі пакінуў навечна нам словы, актуальнасць якіх непадуладная часу: «Без мовы няма нацыі, без культуры няма народа і не можа быць незале-жнасці, сваёй уласнай дзяржавы» .

Мікола Савіцкі,

прафесар.  

 

У цэнтры Варшавы гучыць малітва па-беларуску

Ужо больш за дзесяцігоддзе ў цэнтры Варшавы гучыць па-бела-руску малітва.

У грэка-каталіцкім храме Ус-пення Найсвяцейшай Багародзіцы на вул. Мядовай, якім апякуюцца укра-інскія манахі-базыляне, служацца (хоць не часта, але рэгулярна — пры-кладна раз у месяц) беларускія бага-службы.

Прыязджаюць адпраўляць Боскія Літургіі святары Беларускай грэка-каталіцкай царквы з розных га-радоў Беларусі. Набажэнствы збіра-юць тых беларусаў, якія жывуць на чужыне і маюць прагу пачуць Божае Слова па-беларуску. Сярод іх ёсць тыя, хто ўжо стала жыве ў Варшаве, а таксама і тыя, хто прыехаў у сталіцу Польшчы на вучобу.

nslowa.by.

На фотаздымку: а. Андрэй Буйніч, пробашч Лідскай грэка-ка-таліцкай парафіі св. Язафата, удзяляе таямніцу хрышчэння дзіцяці маладой беларускай сям’і ў Варшаве.

 

КАЛАСАВІНЫ ЎВЕСЬ ГОД

Сябры Новасвержан-скай суполкі ТБМ дадаюць у дзейнасць ар-ганізацыі жыва-творнага наднё-манскага  водару, нязводнага духу Коласа. Валян-ціна Іванаўна Хо-ладава, старшы-ня суполкі,  — вы-датная знаўца  творчасці і  род-ных мясцін пес-няра — нястомны ініцыятар літара-турна-лірычных вандровак па Над-нямонні. А гэта заўсёды і замілаванае любаванне краявідамі, і паэтычныя чытанні, і згадкі з жыцця і лёсу Міц-кевічаў.

Яшчэ вясной Валянціна Іва-наўна прэзентавала сябрам-нясвіжцам улюбёнае сасновае ўрочышча на бе-разе Нёмана з дрэвам-кандэлябрам ды даўнія сенажаці пад Свержанем, дзе нарыхтоўвалі сена гаспадары з-пад самога Нясвіжа. «Эх, час касьбы, вя-сёлы час», — раз-пораз прыпраўляе яна свае экскурсіі то адным, то другім  прыродалюбным  радком.

Настойліва вядзе яна сваіх  ся-броў-аднадумцаў і да слыннай Пры-станькі — усім нібыта вядомай, уганара-ванай памятным ка-менем, але не ад-крытай шырокаму воку мясцінкі, якая выпадае з заўсёднай турыстычна-экс-курсійнай коласа-вай айкумены, за-стаецца ўбаку ад нашага спасціжэн-ня Коласа як чала-века, пісьменніка, прыродалюба, апа-зіцыянера-змагара.  Падаецца, што ме-навіта тут, каля Прыстанькі, на стромых нёманскіх берагах можна зра-зумець усё гэта, ад-крыць для сябе… новага Коласа.

Н. Плакса.

 

“Божа, што вы хочаце ад нас?”

Як гомельскія садкі рэагуюць на прапановы стварыць беларускамоўныя групы

Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Ска-рыны дабіваецца стварэння ў дзіцячых садках Гомеля бела-рускамоўных груп. У горадзе з насельніцтвам амаль 500 ты-сяч чалавек створана адна бе-ларускамоўная група ў дзіця-чым садку. Дзяцей туды набіра-юць адзін раз на чатыры гады.

 

Ці сапраўды бацькі не хочуць?

Адміністрацыі садкоў сцвярджаюць, што арганіза-ваць беларускамоўныя групы немагчыма: няма метадычнай літаратуры, выхавацелі не ва-лодаюць беларускай мовай. Галоўны ж аргумент — 100% бацькоў хочуць, каб дзяцей вы-хоўвалі на расейскай мове.

ТБМ правяло адкры-ты бацькоўскі сход. На мера-прыемстве абмеркавалі сітуа-цыю з беларускамоўнай адука-цыяй у Гомелі, прэзентавалі вынікі маніторынгу садкоў.

Агульная выснова паў-тарагадовага маніторынгу сі-туацыі ў садках такая, што не-дзе зніклі 15% бацькоў, якія былі не супраць навучання дзя-цей на беларускай мове. Сёлета з адказаў адміністрацыі садкоў вынікае, што 100% бацькоў вы-казаліся за навучанне дзяцей на расейскай мове.

— Ці за паўтара года ад-былася нейкая катастрофа, ці садкі проста хлусяць нам, — за-значае сябра ТБМ Яўген Яка-венка.

Паўтара года таму ТБМ напісала звароты ва ўсе 116 дзіцячых садкоў Гомеля. Адміністрацыі прасілі паведа-міць: ці магчыма арганізаваць беларускамоўныя групы, ці ёсць бацькі, якія не супраць, каб іх дзеці вучыліся па-бела-руску. Адказы былі разнастай-ныя. Большасць спасылалася, што выхавацелі не валодаюць беларускай мовай, у садку няма метадычнай літаратуры.

Апытанне бацькоў да-ло такі вынік: ад 8 да 20% ба-цькоў не былі супраць бела-рускай мовы. У сярэднім акты-вісты ТБМ падлічылі, што 15% бацькоў — за беларускую мову.

Сёлета ТБМ накірава-ла запыты ў 97 садкоў. У кіра-ўніцтва ўстаноў пыталіся: ці мае дзіцячы садок магчымасць прадставіць беларускамоўную адукацыю, ці звяртаўся да іх хто-небудзь з бацькоў, ці пра-водзілі садкі тлумачальную працу сярод бацькоў аб магчы-масці навучання на беларус-кай мове?

— Мінулы раз, паўтара года таму, адміністрацыі садкоў наогул не разумелі: што мы хо-чам. І калі мы пасля запытаў тэлефанавалі ў садкі, загадчы-цы казалі: «Божа, што вы хочаце ад нас?», — заўважыла старшы-ня гарадской арганізацыі ТБМ Алеся Аўласевіч.

Сёлета на 97 зваротаў былі атрыманы 74 адказы —        3/4. З гэтых 74 адказаў 2/3 адка-залі па-беларуску, 1/3 — на ра-сейскай мове. Гэта парушае За-кон аб зваротах грамадзян.

З усіх адказаў 3/4 пры-йшлі пад капірку, абсалютна ад-нолькавыя.

— Стандартныя бал-ванкі. Відавочна, нехта іх ра-заслаў у садкі, а там часам нават не пару-піліся, каб уставіць нумар садка, ці назву адміністрацыі раёна, куды мы можам абска-рдзіць адказ. Замест нумара садка ці назвы адміністрацыі раёна — проста прагалы, — па-тлумачыў Яўген Яка-венка.

Калі сябры ТБМ пачалі аналіза-ваць адказы, то пры-йшлі да такой высно-вы: адказы, атрыма-ныя да 12 кастрыч-ніка, былі не «балван-камі», іх пісалі сама-стойна адміністрацыі. «Усе яны былі розныя і цікавыя», — заўважыў сябра ТБМ.

З 12 па 15 кастрычніка ў ТБМ з садкоў пайшла «ста-ндартная балванка» — ідэнтыч-ныя адказы ў выглядзе спасы-лак на заканадаўчыя акты.

— Мы пытаемся: у вас ёсць магчымасць адукацыі на беларускай мове? А яны адказ-ваюць — у Беларусі дзве дзяр-жаўныя мовы. З гэтых стан-дартных «балванак» тры былі па-беларуску, 12 — на расейскай мове, — дадаў Яўген Якавенка.

Пасля 15 кастрычніка адміністрацыі садкоў «апамя-таліся» і пачалі збольшага ад-казваць па-беларуску. Прына-мсі, 3/4 адказаў пасля 15 каст-рычніка прыйшлі на беларус-кай мове.

 

Чым «адбіваліся» садкі ад беларускай мовы?

Паводле Яўгена Яка-венкі, пераважная большасць загадчыкаў садкоў спасылалася на нежаданьне бацькоў, каб дзеці навучаліся на бе-лару-скай мове.

— Нібыта яны право-дзілі апытанне, і 100% выка-заліся за расейскую мову. Дзі-ка, бо паўтара года таму 15% мелі жаданне вучыцца па-беларуску, — здзіўляецца сябра ТБМ.

Іншыя аргументы — няма выхавацеляў, якія валода-юць беларускай мовай, няма метадычнай літаратуры, няма памяшкання.

— Быў такі адказ, што ў садку ёсць і метадычная літа-ратура, і сцэнары святаў, і вы-хавацелі, якія валодаюць бела-рускай мовай, але няма жада-ючых сярод бацькоў, — заўва-жыла Алеся Аўласевіч.

З садка № 34 Чыгунач-нага раёна адказалі, што, паво-дле Кодэксу аб адукацыі (не спасылаючыся на канкрэтны артыкул) для стварэння бела-рускамоўнай групы патрэбна не менш за 20 чалавек.

— Гэта стопрацэнтная хлусня. Нідзе ў Кодэксе аб аду-кацыі няма такой нормы. Гэта міф, — кажа Яўген Якавенка.

 

Як садкі папулярызавалі беларускую мову сярод бацькоў

Алеся Аўласевіч пабы-вала ў адным садку, каб пагля-дзець, як адміністрацыя папу-лярызуе сярод бацькоў бела-рускамоўнае навучанне.

— Калі ў садку казалі бацькам пра беларускую мову, то чамусьці гучала такое: “Ла-пці, сяляне, народныя песні, бу-дзем вучыцца на гуслях граць”. Але беларуская мова — гэта не пра прыгнечаных сялян, не пра гуслі! Гэта мова стасункаў, — кажа старшыня гарадской ар-ганізацыі ТБМ.

Алеся Аўласевіч вядзе гурток «Мова дзяцей». Там за-ймаюцца дзеці розных узро-стаў — і 3-5 гадоў, і школьнікі.

— Дзеці вельмі пазітыў-на рэагуюць на беларускую мову. Асабліва дашкольнікі — яны лёгка ўспрымаюць новыя словы. Для тых жа дзяцей, якія да школы не займаліся беларус-кай мовай, у першым класе ўзнікаюць складанасці. Ім ця-жка размаўляць, цяжка разу-мець такія словы, як «спадніца, кашуля, цыбуля«, — кажа Алеся Аўласевіч.

Яўген Якавенка лі-чыць, што «зверху» не проста не хочуць спрыяць адукацыі на беларускай мове, але і ства-раюць перашкоды.

 

Што рабіць з адказамі з садкоў

На сходзе было прапа-навана сабраць усе адказы з садкоў і накіраваць у пастаян-ную камісію па адукацыі пры Палаце прадстаўнікоў.

— Гэты факт павінен разглядацца на самым высокім узроўні. Як гэта? У рэгіёне Бе-ларусі, не Расеі, цалкам адсут-нічае насельніцтва, якое хоча навучацца на беларускай мо-ве? Ці садкі скажаюць інфар-мацыю і хлусяць?, — заўважыў адзін з бацькоў.

Алеся Аўласевіч дада-ла, што ёсць бацькі, якія хо-чуць, каб навучанне ў садках вялося на беларускай мове. Яны гатовыя аддаць дзяцей у такія групы. Толькі не гатовыя змагацца — хадзіць па выкан-камах, аддзелах адукацыі, збі-раць подпісы, падаваць на суд.

Пакуль гатоў змагацца да канца і дайшоў да суда толькі адзін бацька — жыхар Гомеля Сяргей Макрэнка. Ён падаў пазоў у суд на чыноўнікаў, якія не дазволілі яго дачцэ атры-маць адукацыю на беларускай мове ў школе № 5 па месцы жыхарства. Цяпер Сяргей му-сіць вазіць дачку праз увесь горад у гімназію № 36 — там створаны адзіны першы клас з беларускай мовай навучання.

Радыё Свабода.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Ветраніцын (Мі-калай) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ын ад антрапоніма Ветраніца і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Ветраніц-ын. ФП: вет-раніца (‘ветранае надвор’е'; «Слоўнік народнай мовы Зэль-веншчыны» Сцяцко П., с. 24) — Ветраніца (прозвішча) — Вет-раніцын.
  2. Веяўнік (Барыс) — семантычны вытвор ад апеля-тыва (рэг.) веяўнік ‘той, хто вее зерне (ачышчае яго ад мякіны веялкай)': веяць — веяўнік.
  3. Вільчук (Канстан-цін) — семантычны варыянт ад (рэг.) вільчук ‘вільчык’ (верхні стык двух бакоў страхі; канёк).
  4. Віцяк (Юрый) — народны экспрэс. варыянт з суфіксам -як (-ак) ад канан. імя Віктар (лац. Victor ‘перамо-жца’).
  5. Волах (Ілья) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва волах (рус. волох ‘юшка’, ‘накрыўка на пасудзіне’ (Ме-льн.)). Або змененая форма Валах — семантычны вытвор ад апелятыва валах (ст.-бел.) ‘конь’ (Нас.), рус. валах ‘па-кладаны баран, пакладаны бы-чок’, валах ‘батан. назва не-калькіх раслін’ (Даль).
  6. Волік (Ала) — се-мантычны вытвор ад старабел. воликъ ‘вол’ (»Падручны гіста-рычны слоўнік субстантыўнай лексікі», Мінск, 2013).
  7. Вуек (Уладзімір) — ад польск. wuj ‘дзядзька (брат мамы)’, укр. рэг. вуйко ‘дзя-дзька’, (перан.) ‘мядзведзь’.
  8. Вупар (Цімох) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва (ст.-бел.) упар ‘упартасць’ (ПГССЛ).
  9. Вяжэвіч (Пётр) — вытвор з акцэнтаваным суфік-сам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Вежа і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Вежевіч — Вяжэвіч. Утвараль-нае слова ад апелятыва вежа ‘высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне'; ‘браніраваная вы-шка для гармат і кулямётаў на караблях, танках і пад.’. ФП: вежа (‘збудаванне, вышка’) — Вежа (мянушка, потым про-звішча) — Вяжэвіч.
  10. Вярыга (Уладзі-слаў) — семантычны вытвор ад ст.-бел. верига ‘ланцуг’ (Сразн.).
  11. Габец (Ягор) — вы-твор з суфіксам -ец ад антра-поніма Габа і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Габ-ец. ФП: габа (укр.) ‘белае ту-рэцкае сукно'; (перан.) ‘покры-ва’ (уст.) ‘аблямоўка’ — Габа (мянушка, потым прозвішча) — Габец.
  12. Гавін (Эдвард) — семантычны вытвор ад апе-лятыва (укр.) гавин ‘варонін’.
  13. Гайдучык (Аляк-сандр) — вытвор з суфіксам -ык (-ік) ад антрапоніма Гайдук і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гайдук-ік — Гайдуч(к/ч)ык. Утваральнае слова ад апелятыва гайдук ‘слуга, выяз-ны лакей часоў прыгоннага права’, а таксама ‘паўстанец-партызан на Балканах і ў Вен-грыі ў эпоху турэцкага ўлада-льніцтва’. Або ад гайдук (ст.-рус. ‘лёгка ўзброены воін (Ср.)’).
  14. Галабурда (Ган-дзя) — семантычны вытвор ад апелятыва галабурда укр. ‘дэбош, буянства’, ‘дэбашыр, буян’ (Грынч.).
  15. Галец (Сымон) — семантычны вытвор ад апеля-тыва галец (рыба ‘галец’), ‘ста-ры венік, дзяркач'; ‘бедны ча-лавек’. На Зэльвеншчыне з гэтай семантыкай (пра беднага чалавека) бытуе слова галуй і галай («Слоўнік народнай мо-вы Зэльвеншчыны», с. 31).
  16. Галоўчанка (Ра-ман) — вытвор з фармантам -анка ад антрапоніма Галоўка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Галоўч(к/ч)анка. ФП: галава (слова мае шмат значэн-няў: 1) верхняя частка цела чалавека або жывёлы; 2) перан. ‘розум, свядомасць, развага'; 3) кіраўнік, начальнік, старэй-шы ў сям’і і інш.) — галоўка (памянш. ад галава, суфікс -к-а) — Галоўка (празванне, потым прозвішча) — Галоўчанка.
  17. Галоцік (Ганна) — вытвор з суфіксам -ік ад ант-рапоніма Галота і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Галот-ік — Галоцік. ФП: галота (разм. ‘беднякі, бедна-та'; ‘беднасць, галеча’ (ТСБМ, т. 2, с. 20)) — Галота (мянушка, потым прозвішча) — Галоцік.
  18. Галубіцкая (Лю-боў) — вытвор з суфіксам -ская ад тапоніма Галубічы і зна-чэннем ‘нараджэнка, жыхарка названага паселішча': Галубіч-ская — Галубіцкая.
  19. Галубоўскі (Вале-рый) — вытвор ад тапоніма Га-лубы з суфіксам -оўскі з зна-чэннем ‘нараджэнец названай мясціны': Галуб(ы)-оўскі. Або прэстыжная форма з фарман-там —оўскі ад Голуб.
  20. Галышка (Ягор) — ад імя Галышка (яўр., польск.) ‘Бог мой з’яўляецца дасканаласцю’. Або ад апеля-тыва галышка ‘жан. да галыш — голы чалавек, голае дзіця'; ‘бе-дны чалавек'; ‘круглы гладкі камень’ (ТСБМ, т. 2, с. 22).
  21. Ганчыш (Іван) — другасная форма ад Ганчыч — вытвор з суфіксам бацькай-мення -ыч (-іч) ад антрапоніма (імя) Ганка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ганк-іч — Ганч(к/ч)ыч. ФП: Ганна (імя <ст.-яўр. Hanna > hen ‘грацыя, мілавіднасць’) — Ганна (1528 г.) — Ганка (народны ва-рыянт, празванне, потым проз-вішча) — Ганчыч — Ганчыц (вы-нік дысіміляцыі чч > чц).
  22. Гарадзецкая (Яні-на) — вытвор з суфіксам -ская (-цкая) ад тапоніма Гарадзец і значэннем ‘нараджэнка, жыха-рка названага паселішча': Гара-дзец-ская — Гарадзецкая.
  23. Гардзіеня (Алег) — вытвор з суфіксам -еня/-эня ад антрапоніма Гардзій і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Гардзій-эня — Гардзі-еня. Утваральнае слова — імя Гардзій <грэч. ‘грозны, хуткі’.
  24. Гаркуноў (Данііл) — вытвор з прыналежным су-фіксам -оў ад антрапоніма Гар-кун і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Гаркун-оў. ФП: горкі (апелятыў мае розныя значэнні: 1) з смакам палыну, гарчыцы; 2) поўны гора, цяжкі, гаротны; 3) набыты ў выніку цяжкай працы, доўгіх выпраба-ванняў; 4) які жыве ў цяжкім горы; бяздольны) — гаркун (‘з уласцівасцямі таго, што абазна-чана словам «горкі», суфікс -ук‘) — Гаркун (мянушка, потым прозвішча) — Гаркуноў.
  25. Гарэцкі (Алег) — семантычны вытвор ад апеля-тыва-прыметніка гарэцкі (рэг.) ‘той, хто жыве на ўзгорку, га-рыстай мясцовасці’.
  26. Гасан (Надзея) — семантычны вытвор ад апеля-тыва гасан — утварэння ад дзеяслова (укр.) гасати (разм.) ‘кідацца, мітусіцца’, ‘ганяцца (за кім у пераслед)’ — ‘той, хто гойсае ў клопатах'; ‘гайсун’.
  27. Гелей (Ілья) — ма-гчымая другасная форма ад Гілій — семантычны вытвор ад апелятыва гелій ‘хімічны эле-мент, інертны газ — самы лёгкі пасля вадароду’. Або ад Елей (рус. елей, бел. Ялей — ад апе-лятыва ялей ‘аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоў-ным ужытку’ (семантычны вы-твор)): Гелей < Елей; параўн. Гальпяровіч < Альпяровіч.
  28. Гермашэўскі (Мі-раслаў) — вытвор з прэстыж-ным суфіксам —эўскі ад антра-поніма Гермаш і значэнем ‘нашчадак названай асобы': Гермаш-эўскі. ФП: Герман (імя <плац. ‘родны, адзінародны брат’) — Герман (1528) — Гермаш (народны варыянт, празванне, потым прозвішча) — Герма-шэўскі.
  29. Гікала (Мікалай) — семантычны вытвор ад апе-лятыва гікала (укр. гикало ‘за-іка’ (Грынч.)). Або ‘той, хто гікае’ — утварэнне з суфіксам —ла ад рэг. гікаць: гікала — адэ-кват нармаванага ікала — ад ікаць ‘міжвольна ўтвараць уды-хальныя рухі і адрывістыя гу-кі, якія выклікаюцца сутарга-вым скарачэннем дыяфрагмы’ (падаецца гікаць, гіканне, гікаўка «Вялікім слоўнікам бе-ларускай мовы Ф. Піскунова, с. 230″). Гл. таксама «Бела-рускае народнае словаўтва-рэнне» П. Сцяцко, с. 48-49.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Звяртаюся да Паўла Сцяцко. Паважаны спадар Павел, вельмі хацелась бы, каб у Вашым артыкуле «Прозвішчы Беларусі» з’явілася тлумачэнне прозвішча Харлап. Гэта прозвішча былога міністра прамысловасці і маё. Не магу нідзе знайсці хоць якую інфармацыю. Буду вельмі ўдзячная. З павагай Ала Харлап.

 

Цудоўны свет уяўленняў мастака адкрыты для чытачоў

Рэтраспектыўная вы-стаўка кніжнай графікі вядома-га ілюстратара Паўла Татарні-кава «Pencil & пэндзаль» ад-крылася ў галереі «Лабірынт» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Чытачы памятаюць паспяховыя аўтограф-сесіі мас-така з Уладзімірам Арловым ў 2017 годзе падчас прэзентацыі кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Кас-цюшкі» ў сталічнай  «Акадэм-кнізе» і ў Нацыянальным мас-тацкім музеі.

І вось цэлая галерэя вобразаў вядомага кніжнага ілюстратара разгортвае свет яго ўяўленняў пра мінулае Беларусі і іншых еўрапейскіх краін.

Нагадаем, што Павел Юр’евіч нарадзіўся ў Берасці ў сям’і мастакоў у 1971 годзе. Ён скончыў Рэспубліканскі ка-ледж мастацтваў і аддзяленне графікі Беларускай акадэміі мастацтваў.

Сёння Павел Татарні-каў — дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай ака-дэміі мастацтваў, член Беларус-кага саюза мастакоў, акадэмік Беларускай акадэміі выяўлен-чага мастацтва. Ён — тройчы дыпламант (2000, 2001, 2002) і двойчы лаўрэат (2003, 2007) Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Павел Татарнікаў — адзіны ў краіне ўладальнік прыза «Залаты яблык» Міжна-роднага біенале ў Браціславе (2001, 2009) — вышэйшай уз-нагароды для кніжных ілюст-ратараў. Спадар Павел быў уз-нагароджаны дзяржаўнай прэ-міяй Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе ў галіне літаратуры, архітэктуры і мастацтва.

Яму пашчасціла ўдзе-льнічаць у шматлікіх выставах кніжнай графікі ў Літве, Ук-раіне, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Япо-ніі. Стылю мастака ўласціва вытанчанасць, дэталёвасць, скрупулёзнасць.

Асаблівае майстэрства і багатую фантазію мастак пра-яўляе пры афармленні кніг казак.  Ён стварыў захапляльны вобразны свет, ілюструючы творы Уладзіміра Ягоўдзіка: «Царэўна ў падземным ца-рстве»,» Звярынец апошняга ледавіка», «Чаму зніклі маман-ты», аповесці Анатоля Бутэві-ча: «На далонях вечнасці», » За наміткай гісторыі»,  » Славутыя сваім родам». У скарбонцы мастака — ілюстрацыі да фран-цузскай і англійскай класікі, да твораў Аляксандра Дзюма і Роберта Льюіса Сцівенсана, да кітайскага эпасу «Нябесны ім-ператар і 10 сонцаў», да запа-мінальных казак Ганса Хры-сціяна Андэрсана.

На адкрыцці выставы выступілі заслужаны дзеяч ма-стацтва Уладзімір Савіч, графік і дызайнер  Андрэй Басалыга, пісьменнікі Анатоль Бутэвіч  і Уладзімір Ягоўдзік.

Уладзімір Савіч ад-значыў, што сапраўдны мастак вызначаецца па сваім бераж-лівым стаўленні да гісторыі Ра-дзімы, яе нацыянальных геро-яў. Анатоль Іванавіч Бутэвіч з удзячнасцю ўзгадаў перыяд працы над кнігамі з серыі «Сем цудаў Беларусі».

— Ад  таленту мастака залежыць, ці знойдзе кніга шлях да сэрцаў чытачоў, і аса-бліва да маленькіх,- сказаў Анатоль Бутэвіч. — Зычым шмат плёну шаноўнаму Паўлу Юр’евічу на доўгія гады!

— Для мяне асаблівае значэнне мае тое, што выстава пачынае працу ў перыяд успа-міну нашых продкаў, на Дзяды, — адазваўся вядомы ілюстра-тар.

На выставе прадстаў-лены больш за 90 графічных работ мастака. Гледачы пазна-ёміліся з графічнымі партрэ-тамі Яна Хадкевіча, Канстан-ціна Астрожскага, Яна Гашто-льда, Сафіі Слуцкай, Яўхіма Літавора Храбтовіча і караля Артура — цэнтральнага героя брытанскага эпасу. Гасцей вы-ставы зацікавілі дэталёвыя ма-люнкі да твораў Шэкспіра, Стывенсана. У выглядзе аднаго з венецыянскіх дожаў Павел Татарнікаў увекавечыў свайго бацьку. Мастак жыве ў Мен-ску, мае жонку Ірыну і сына Яна. Яны прыйшлі, каб падзя-ліць з ім радасць падзеі.

 Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

У Магілёве прэзентавалі мастацкую выставу «100 гадоў барацьбы, гонару і годнасці»

23 кастрычніка ў Ма-гілёве прэзентавалі мастацкую выставу «100 гадоў барацьбы, гонару і годнасці». Выстава знаёміць гледачоў з творчасцю мастакоў суполкі «Пагоня». Гэтае мастацкае аб’яднанне паўстала пры Беларускім са-юзе мастакоў у пачатку 1990-х. У Магілёве прадстаўлены 23 працы: графіка, фота і жывапіс, гэта творы з выставы «Код: 25.03.18″, што ўвесну 2018 го-да ладзілася Беларускім саю-зам мастакоў у менскім Палацы мастацтваў. Для магалёўцаў паказ гэтай выставы арганіза-валі магілёўскі мастак Базыль Камароў і грамадскі дзеяч Ві-таль Васількоў. Камароў, мас-так-адраджэнец, ветэран неза-лежніцкага руху Магілёўшчы-ны. Пад час прэзентацыі ён па-драбязна распавёў пра ўсе акалічнасці, звязаныя як з са-мой суполкай «Пагоня», так і непасрэдна з ідэяй і рэалі-зацыяй мастацкага праекту «100 гадоў барацьбы, гонару і годнасці» ў Магілёве. Перша-пачаткова выставу «100 гадоў барацьбы, гонару і годнасці» планавалася экспанаваць у ад-ным з гарадскіх музеяў, дзе звычайна праходзяць усе вы-ставы. Але, як паведаміў магі-лёўскі арганізатар, паўставалі бюракратычныя пытанні. І ён хадзіў па музеях і ўстановах, каб дамовіцца аб месцы правя-дзення, але ніхто не захацеў браць гэтую выставу. Людзі перасцерагаліся. Адказныя чыноўнікі цягнулі час, каб уз-гадніць пытанне аб правядзенні выставы ў Магілёве. А час ішоў, чакаць больш не было магчымасці, бо карціны хутка павінны ехаць у Гомель і Бе-расце. Грамадскі цэнтр «Кола» гасцінна прыняў выставу ў сваіх сценах.

На выставе прадстаў-леныя працы Міколы Рыжага, Віктара Маркаўца, Віктара Мікіты, Людмілы Зарубінай, Мікалая Крукава і Міколы Купавы. Усе працы яднае тэма патрыятызму, беларускасці. Як зазначыў гісторык Алесь Агееў, выстава «100 гадоў ба-рацьбы, гонару і годнасці» распавядае пра Беларусь і асобу ў Беларусі. Выстава знаёміць з асобамі, якія былі рухавікамі адраджэння. На постарах — партрэты галоўных дзеячаў беларускага нацыяна-льнага руху: Ларысы Геніюш, Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка і іншых, а на карцінах наўпрост ці ўскосна ўздыма-ецца тэма барацьбы за неза-лежнасць. Напрыклад, карціна Віктара Маркаўца «Памятны камень на шляху Язэпа Драз-довіча» выяўляе пейзаж, цэнт-ральнае месца ў якім займае прыдарожны валун з выявай «Пагоні». А на карціне Мікалая Крукава наўпрост выяўлены партрэт генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

Базыль Камароў зла-дзіў і невялічкую «экскурсію» па экспазіцыі. Больш падра-бязныя звесткі пра перыяд БНР і ўвогуле пра гісторыю ад-раджэння нашае дзяржаўнасці на працягу гэтых 100 год, пра некаторых нацыянальных дзе-ячаў распавялі гісторыкі Ігар Пушкін і Аляксандр Агееў. Але зрабілі яны гэта не звы-чайным спосабам, а ў выглядзе гістарычнай віктарыны з ціка-вымі прызамі.

Праз карціны і поста-ры, прадстаўленыя на выставе, мы можам пазнаёміцца з па-трыётамі Беларусі, якія былі рухавікамі адраджэння і пакі-нулі нам духоўную і матэрыя-льную спадчыну. Не дзіўна, што на прэзентацыі выставы сабраліся сённяшнія магілёў-скія патрыёты. Гэта не проста наша памяць, гэта яшчэ і даніна нашай павагі тым прадстаўні-кам Беларусі, якія ў няпростых варунках узялі на сябе адказ-насць за лёс краіны, абвясціў-шы пра стварэнне суверэннай дзяржавы. Адкрыццё выставы працягвае святкаванне ў Ма-гілёве 100-годдзя БНР. Да кан-ца года плануецца правядзенне яшчэ некалькіх мерапрыем-стваў па дадзенай тэматыцы.

 

Выстава «100 га-доў барацьбы, гонару і годнасці» прабудзе ў гра-мадскім цэнтры «Кола» да канца лістапада. Дагэ-туль яе паспелі пабачыць наведнікі ўсіх  мера-прыемстваў, якія пра-ходзяць на «Коле»: сту-дэнты курсаў «Мова на-нова», удзельнікі май-стар-класаў па спевах, танцах і іншыя.

Наталля Шамянкова,

г. Магілёў.

 

80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Блакіта

Валянцін БЛАКІТ (сапр.: Валянцін Уладзіміравіч Болтач; 7 кастрычніка 1938, в. Вострава, Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласць — 7 сне-жня 2007) — беларускі пісь-меннік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Скі-дзельскай сярэдняй школы (1956) быў прыняты на работу літсупрацоўнікам у рэдакцыю шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». Служыў у Савецкай Арміі (1957-1960).

Потым працаваў у жа-лудоцкай раённай газеце «За Радзіму» і ў міжраённай газеце «Савецкая вёска». У 1963-67 гг. — адказны сакратар воранаў-скай раённай газеты «Ленинское знамя».

У 1966 г. скончыў за-вочна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1967-68 гг. — уласны карэспандэнт аб-ласной газеты «Гроднен-ская правда». З 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971-72 і 1974-78 гг. — на-меснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гарадзенскага абкама КПБ. У 1972-74 гг. вучы-ўся ў ВПШ ЦК КПСС у Маскве. У 1978-87 гг. — загадчык сектара тэле-бачання і радыё ЦК КПБ. У 1987-2000 гг. — галоўны рэда-ктар часопіса «Вожык». Сябар Саюза пісьменнікаў з 1981 г.

Вершы і нататкі пуб-лікаваў яшчэ ў школьныя гады ў раённай і абласной газетах. Першае апавяданне надрука-вана ў 1960 г. (часопіс «Во-жык»)

Першы зборнік саты-ры і гумару пад назвай «Вы-находнік» выдаў у 1974 г. Аў-тар кніг: «Час прылёту жура-воў», «Адчай», «Чуйная цішы-ня», «Вяселле ў Беражках», «Шануй імя сваё», «Усмешка фартуны». «Вырай», «Апо-весці».

Узнагароджаны меда-лямі.

Вікіпедыя.

 

Навіны Германіі

ГЕРМАНІЯ ПЕРАД НОВЫМІ ПРАБЛЕМАМІ

Да вынікаў выбараў ў Гесэне

Праз два тыдні пасля выбараў у зямельны парла-мент Баварыі на выбрчыя ўча-сткі прыйшлі жыхары федэра-льнай зямлі Гесэн.

Гэтымі выбарамі завя-ршаецца пяцігадовы цыкл 2013-2018 гг., цягам якога пра-йшлі выбары ў зямельныя пар-ламенты ўсіх 16 федэральных земляў і двойчы (у 2013 і 2017 гг.) выбары ў Бундэстаг.

Нічога сенсацыйнага ў Гесэне не адбылося. Кожная з партый-суперніц атрымала прыблізна тую колькасць га-ласоў, якую прадказвалі ёй сацыёлагі. А сацыёлагі прад-казвалі, што Хрысціянска-дэ-макратычны саюз і Сацыял-дэмакратычная партыя зведа-юць вялікія страты.

Поспех прадказвалі зя-лёным і права-папулісцкай Альтэрнатыве для Германіі. Зялёныя набралі 19,8 адсотка галасоў. Прырост у параўнанні з 2013 годам склаў 8,7 пра-цэнта. Альтэрнатыва ў 2013 годзе дэбютавала і атрымала тады падтрымку толькі 4,1 пра-цэнта гесэнскіх выбаршчыкаў. Учора ж за яе прагаласалі 13,1 адсотка грамадзян, якія пры-йшлі на выбарчыя ўчасткі.

Можна сказаць, што і зялёныя, і Альтэрнатыва за-бралі галасы ў хадэкаў і эсдэкаў. У 2013 годзе за «чорных» (ко-лер хрысціянскіх дэмакратаў) галасавалі 38,3 працэнта выбар-шчыкаў, сёлета ім перавагу аддалі 27 адсоткаў грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні. Чырвоныя (а дакладней — ру-жовыя) страцілі падтрымку 10,9 адсотка выбаршчыкаў: у 2013 г. яны набралі 30,7 пра-цэнта галасоў, сёлета — 19,8 ад-сотка. Умацавалі свае пазіцыі таксама ліберальная Свабод-ная дэмакратычная партыя (СвДП) і Левая партыя.

Калі  працэнты галасоў пераводзіць на колькасць ман-датаў, то хадэкі атрымалі ў 137-асабовым ландтагу Гесэна 40 месцаў, а сацыял-дэмакраты і зялёныя — па 29. 19 крэслаў у зямельным парламенце будуць належаць прадстаўнікам Аль-тэрнатывы, 11 — «жоўтым» (ко-лер Свабоднай дэмакратычнай партыі) і 9 — Левай партыі.

Вынікам выбараў у Ге-сэне стала тое, што старая — чор-на-зялёная ўрадавая кааліцыя захаваецца. Хадэкі і зялёныя атрымалі роўна 69 мандатаў у ландтагу, што дазваляе ім зноў сфармаваць кабінет. (Адной з асаблівасцяў Гесэна з’яўляецца тое, што лідэрам зялёных і віцэ-прэм’ерам зямлі з’яўляецца Та-рэк аль-Вазір, сын немкі і емен-скага араба, грамадзянін Гер-маніі і Емена). Некаторыя ж назіральнікі лічаць, што для большай стабільнасці земель-нага ўрада ў Гесэне патрэбная і можа скласціся «Ямайка» — трохпартыйная чорна-зялёна-жоўтая кааліцыя (такія колеры сцяга Ямайкі).

Выбарамі ў Гесэне пра-ктычна завяршылася перамена палітычнага ландшафту ў Гер-маніі. Цяпер правая Альтэрна-тыва для Германіі прадстаўлена ва ўсіх зямельных парламентах і ў Бундэстагу. Яна стала трэ-цяй палітычнай сілай у краіне, пасунуўшы зялёных, лібера-лаў ды Левую партыю і насту-паючы на пяты сацыял-дэма-кратам.

Многія назіральнікі лі-чаць, што выбары 14 кастрыч-ніка ў Баварыі, дзе хрысціян-скія сацыялісты і сацыял-дэ-макраты таксама панеслі стра-ты, а таксама выбары ў Гесэне абвастрылі пытанне аб лідэры Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Раздаюцца галасы, што Ангеле Меркель пара ўжо па-кінуць капітанскі масток. Прад-казваюць таксама распад вялі-кай урадавай кааліцыі хадэкаў і эсдэкаў у Берліне і стварэнне «ямайкі» на федэральным уз-роўні (чорныя, зялёныя і жоў-тыя маюць у Бундэстагу 393 з 709 месцаў).

Пакуль што не падобна на тое, што сацыял-дэмакраты хочуць выйсці з кабінета Ан-гелы Меркель. Іх лідарка Анд-рэа Налес па выніках выбараў у Гесэне наракае на кааліцыю, але разам з тым хоча яе заха-ваць, бо лічыць выхад з альян-су небяспечным. Небяспека ж палягае ў тым, што фармаванне новага, трохпартыйнага, ура-ду Германіі можа зацягнуцца і нават скончыцца няўдачай, а гэта з неабходнасцю прывядзе да новых парламенцкіх выба-раў, на якіх, як прадказваюць сацыёлагі, і сацыял-дэмакра-ты, і хрысціянскія дэмакраты пацерпяць істотныя страты. Калі раней у Германіі даміна-валі гэтыя дзве палітычныя плыні, то цяпер такой гарантыі няма. Германіі могуць пагра-жаць частая змена кабінетаў і перафарматаванне ўрадавых кааліцый, як гэта некалі было ў Італіі.

Анатоль Сідарэвіч.

 

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў Гомелі

У суботу 3 лістапада кіраўніцтва ТБМ зладзіла па-ездку ў Гомель. У ёй бралі ўдзел старшыня ТБМ Алена Анісім, ганаровы старшыня, в.а. рэктара Уіверсітэта імя Ні-ла Гілевіча Алег Трусаў, пер-шы намеснік Уладзімір Колас, кіраўнік справамі Юля Бажок, а таксама прарэктар універсі-тэта Павел Церашковіч і загад-чык па гаспадарчай частцы Яўген Кажарскі.  Мэтаў было некалькі:

— Наведаць Цэнтр бела-рускай мовы;

— Паглядзець на дзей-насць Гомельскай гарадской арганізацыі ТБМ;

— Прэзентаваць Універ-сітэт імя Ніла Гілевіча.

Падчас сустрэчы ў Цэ-нтры беларускай мовы, дзе ажыццяўляе сваю дзейнасць Гомельская гарадская арганіза-цыя ТБМ, удзельнікі распавя-лі пра імпрэзы, якія ладзіць ТБМ Гомеля. Яны таксама за-давалі пытанні пра спецыяль-насці, пра фінансаванне Універ-сітэта імя Ніла Гілевіча, выка-залі некалькі прапаноў і пажа-данняў.

Хоць часу было ня-шмат, улічваючы адлегласць паміж сталіцай і горадам над Сожам, бо трэба было вярнуц-ца назад, удалося крыху пра-гуляцца па цэнтры і сфатагра-фавацца ля знакавых месцаў: ля палаца, з Кірылам Тураўскім.

Наш кар, г. Гомель.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Андрэй — 135 р., г. Менск
  2. Макуленка Барыс — 5р., г. Менск
  3. Жыдаль — 10 р, г., Менск
  4. Грудніцкая Тамара — 7 р., Баравуха
  5. Нагулевіч В.С. — 10 р., г. Гародня
  6. Сабалеўскі І.А. — 10 р., г. Гародня
  7. Янучок — 20 р., г. Менск
  8. Каржанеўская М.С. — 10 р., г. Заслаўе
  9. Бандарэнка З. — 20 р., г. Менск
  10. Вяргейчык — 15 р., г. Барысаў
  11. Неабыякавы — 10 р., г. Менск
  12. Ляўшун — 13 р., г. Менск
  13. Бойса І.Б. — 25 р., г. Ліда
  14. Рабека Мікалай — 40 р., г. Менск
  15. Салавей Лія — 7 р., г. Менск
  16. Пальчэўскі Юрась — 5 р., г. Менск
  17. Краўчанка А. — 50 р., г. Менск
  18. Спадаровіч Віктар — 1 р., г. Менск
  19. Ралько Леанід — 20 р., г. Баранаывічы
  20. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  21. Птушка — 5 р., в. Хільчыцы
  22. Шкарда Уладзіслаў — 45 р., г. Менск
  23. Кукавенка Іван — 25 р., г. Менск
  24. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  25. Сівы Сяргей — 5 р., г. Валожын
  26. Крыўко — 10 р., г. Наваполацк
  27. Скрыпко Анатоль — 100 злотых, Польшча
  28. Саўчанка Уладзімір — 10 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

135 гадоў з дня нараджэння Язэпа Лёсіка

Язэп Юр’евіч Лёсік (18 лістапада 1883, в. Міка-лаеўшчына Менскага пав., ця-пер Стаўбцоўскі раён — 1 кра-савіка 1940) — беларускі на-цыянальны і палітычны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, мова-знавец, педагог. Акадэмік АН БССР (1928).

Язэп Лёсік нарадзіўся ў сялянскай сям’і на Стаўбцоў-шчыне. Вучыўся ў Маладзе-чанскай настаўніцкай семінарыі (1898 — 1899), скончыў Ноўга-рад-Северскае гарадское ву-чылішча (1902). З 1902 г. пра-цаваў выкладчыкам Бабруй-скай сельскагаспадарчай шко-лы, з 1903 г. настаўнічаў у мяс-тэчку Грамяч Ноўгарад-Се-верскага павета Чарнігаўскай губерні. За ўдзел у рэвалю-цыйных выступленнях 1905 г. арыштаваны, зняволены ў Но-ўгарад-Северскую турму. У 1907 г. прывезены на суд г. Старадуб, але праз некалькі дзён уцёк з мясцовай турмы.  У 1911 г. прыехаў у Ноўгарад-Северскі да брата Антона. Тут зноў арыштаваны і прыгавора-ны да бестэрміновага пасялен-ня ў Сібіры. Пакаранне адбы-ваў у г. Кірэнску і Бадайбо Іркуцкай губерні, дзе пазнаё-міўся і пасябраваў з А. Гару-ном. Падтрымліваў сувязь з газетай «Наша ніва».

У Беларусь са ссылкі вярнуўся пасля Лютаўскай рэ-валюцыі ў 1917. У Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе (БСГ, менская секцыя, з краса-віка 1917). Стаў адным з ліда-раў БСГ, кандыдат ад партыі ва Устаноўчы сойм на Менш-чыне. Увайшоў у Беларускі на-цыянальны камітэт, рэдагаваў яго газету «Вольная Беларусь» (1917-18). На З’едзе беларускіх арганізацый і партый абраны ў Выканаўчы камітэт Цэнтраль-най рады беларускіх арганіза-цый, пазней увайшоў у Вялі-кую беларускую раду. Стар-шыня Выканаўчага камітэта Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (па II з’езде, ліпень 1917). Удзельнік Усебеларус-кага з’езда (кангрэса) 1917 г. Выступіў публічна супраць разгону кангрэса і супраць бальшавікоў.

Падчас акупацыі Бела-русі нямецкімі і польскімі вой-скамі жыў і працаваў у Мен-ску. Супрацоўнічаў з Народ-ным сакратарыятам Беларусі. Адзін з ініцыятараў акту неза-лежнасці Беларускай Народ-най Рэспублікі (БНР). З 14 траўня 1918 г. Старшыня Прэ-зідыума Рады БНР. Пасля пад-пісання 27 жніўня дадатковай нямецка-савецкай дамовы да Берасцейскага міру Я. Лёсік, старшыня Народнага сакрата-рыяту і народны сакратар за-межных спраў І. Серада і на-родны сакратар, начальнік кан-цылярыі Народнага сакрата-рыята Л. Заяц накіравалі канц-леру Германіі Г. фон Гертлінгу пратэст супраць планаў пера-дачы земляў, на якія прэтэнда-вала БНР, у рукі палякаў. Па-сля прыходу бальшавікоў у Менск (пачатак снежня 1918 г.) абвешчаны па-за законам ра-зам з іншымі раднымі.

Падчас польскай аку-пацыі 1919-20 супрацоўнічаў у газетах «Звон» і «Беларусь» (рэдактар з 1920). Пасля рас-колу Рады БНР на Найвышэй-шую раду БНР і Народную раду БНР (13.12.1919) Язэп Лёсік стаў старшынём першай.

Пасля заканчэння гра-мадзянскай вайны застаўся ў БССР. У ліпені 1920 абвясціў аб «прызнанні прынцыпаў Са-вецкай улады» і выйшаў з палі-тычнага жыцця. З ліпеня 1921 выкладаў у БДУ, на беларукіх лектарскіх курсах, у Белпед-тэхнікуме. У 1922 абраны пра-вадзейным членам Інстытута беларускай культуры, удзель-нічаў у рабоце Тэрміналагіч-най камісіі (з пач. 1930 яе стар-шыня). Пераклаў на беларус-кую мову (1923) «Маніфест камуністычнай партыі» К. Ма-ркса і Ф. Энгельса. Быў адным з ініцыятараў правядзення Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапі-су і азбукі (лістапад 1926), на якой выступіў з двума асноў-нымі дакладамі. У 1928 зацве-рджаны правадзейным членам Беларускай АН. З’яўляўся ды-рэктарам Інстытутата навуко-вай мовы.

У 1922 г., пасля выхаду ў свет «Практычнай граматыкі беларускае мовы», «Звезда» на-звала падручнік «контррэва-люцыйным». У пач. лістапада 1922 г. Я. Лёсіка арыштавалі, але ў абарону яго выступіў та-гачасны наркам асветы БССР У. Ігнатоўскі. У снежні 1922 Лёсік адпушчаны. Другі раз яго арыштавалі 20.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Бе-ларусі». 6.12.1930 пастановай СНК БССР Я. Лёсік пазбаў-лены звання акадэміка. Паста-новай калегіі АДПУ БССР ад 10.4.1931 ён сасланы на 5 гадоў у г. Камышын Саратаўскай вобл. Жыў у г. Нікалаеўскі, дзе выкладаў у педтэхнікуме. У лістападзе 1934 г. пастановай ВЦВК атрымаў амністыю без дазволу на вяртанне ў Менск. У 1935 г. пераехаў з сям’ёй на Браншчыну, выкладаў рускую мову ў Малавышкаўскай шко-ле на ст. Злынка. Восенню 1937 перасяліўся ў г. Актарск Сара-таўскай вобл., працаваў у пед-тэхнікуме. У чэрвені 1938 зноў арыштаваны за «прыналеж-насць да існаваўшай у Саратаве з ліку палітссыльных контр-рэвалюцыйнай арганізацыі». 31.3.1940 асобай нарадай асу-джаны на 5 гадоў канцлагераў за «антысавецкую агітацыю». Паводле афіцыйнай версіі, па-мёр ад сухотаў у саратаўскай турме. Па прыгаворы 1938 г. рэабілітаваны 8.10.1958 г., па прыгаворы 1931 г. — 10.6.1988 г. Адноўлены ў званні акадэ-міка ў 1990 г.

Вікіпедыя.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

Зыгмунт, не хочучы пазбаўляць мяне прыемнасці пазнаёміцца і пачуць размовы цікавых для мяне людзей, пры-маў іх у маіх пакоях, што разам з усім было больш бяспечным. А калі я ўжо была здаравейшая, карысталася са шматлікіх за-прашэнняў на абеды і вячэрнія зборы даўней тут асеўшых сямей.

 

15 жніўня арганізоў-ваюць у Вярсалі забаву, якая называецца “Вялікімі водамі”, каб правесці час разам поль-скае таварыства заняло для сябе некалькі вагонаў. Нешта ў машыне самсавалася, адла-жылі асвятленне фантанаў на некалькі гадзін, пра што забылі паведаміць парыжскую стан-цыю.

Пасля забавы тавары-ства распарушылася па парку, па палях Трыанона237, у канцы аказалася на станцыі трохі зму-чанае самой забавай і аглядан-нем палаца, карціннай галерэі і іншымі асаблівасцямі. Усе былі аднак у як найлепшым настроі. Зыгмунт, весела смеючыся, жа-ртуючы пастанавіў сесці толькі ў такое купэ, дзе ўсе будуць маладыя, і дзе ўсе твары будуць яму сімпатычныя. Ужо тры разы пасля адчынення дзве-рцаў гукаў: “Не, не тут, ідзём далей!” У канцы заскакваем [мы] абое. Усе тут маладыя і вясёлыя, як і мы. Зыгмунт развясёлены нахіляецца да мяне са словамі, якія так часта вымаўляюцца дзецьмі: “Што б ты рабіла ў падобным…”. Не дакончыў. Раздаўся не крык, не енк, але толькі з соцень грудзей жудаснае: “Ах!” Пазней — поў-ная ціша і цемната. Вагон наш перавярнуўся акном да зямлі, пры якім я сядзела. Зыгмунт як заўсёды не думае пра сябе, засланяе мяне, падтрымлівае ўсёй сілай цяжар васьмі чала-век, выкінутых са сваіх месцаў. На шчасце ўсе маладыя, моц-ныя, ужо ўзбіраюцца на верх вагона праз другое акно, чап-ляючыся за паліцы, сеткі і г.д. Дванаццатая гадзіна, поўнач, ані аднаго агенчыка. Лямпы і ліхтары пагаслі. Цемра поўная. Па шуме дрэў можна толькі здагадацца, што мы ў лесе. Вы-біраемся праз акно, нягледзячы на заклікі: “Ne vous bongez pas! Ne vous bongez pas!” 238 Цяпер чуем з пэўнай адлегласці енк і крыкі пра дапамогу. Чыгунач-ная служба бяжыць уздоўж лініі заклікаючы: “Les me-decins! Les Medecins au se-cours”2 39.

Вагоны збіліся ў кучу. Наш (лакаматыў) яшчэ манеў-раваў, калі кур’ерскі з Парыжа даскочыў перарваў ланцуг, адны вагоны нагрувасціў, ін-шыя раздушыў або толькі пе-равярнуў. Шаснццаць ваго-наў з падарожнымі разбіта..

Зыгмунт пакінуў мяне пад дрэвам, а сам з іншымі паспяшыў на дапамогу: рата-ваць, выцягваць, пераносіць. Нейкі англічанін паспяшаўся на месца здарэння з просьбай аб размяшчэнні параненых у яго блізка размешчаным палацы. Асвяцілі ўвесь палац. Не буду апісваць усёй жудасці і жахлі-вых сцэн. Польскае таварыст-ва ацалела, апрача няшчаснай пані Цеханоўскай, якая быццам бы мела адарванымі абедзве нагі.

 

Не раз пазней у цяж-кія і балесныя гадзіны жыцця думала, чаму ў той час не загі-нулі абое разам? Вагон наш быў першым каля раздуша-ных. Зыгмунт спрабаваў адка-заць і абходзіў маўчаннем — для чаго і на што былі патрэбны абоім пазнейшыя пакуты.

Тры гадзіны прайшло ад крушэння вагонаў. Мы вя-рнуліся ў Парыж. Тэлеграма данесла пра выпадак. Гатэль пані Бойс на Калізеі быў увесь асветлены. Ніхто не спаў. Ча-калі вестак пра наш лёс. Калі экіпаж затрымаўся на Калізеі, 7 перад англійскім пансіянатам пані Бойс, яна, уся служба, го-сці, усе выбеглі сустракаць. Жывучы тут цэлы месяц, мы пазнаёміліся і зжыліся з многімі англійскімі сем’ямі. Цяпер яны выказвалі нам сардэчную ра-дасць з нагоды цудоўнага, як гаварылі, ацалення. Наш ша-ноўны служка, стары Пётр, прывязаны да абоіх, бегаў уз-рушаны, узрадаваны ад Зыг-мунта да мяне, гукаючы: “Vous etes surs! Grace a Dieu, vous etes sauves!” 240 Калі Зыгмунт ады-ходзіў на даўжэйшы час, звы-кла даручаў шаноўнаму Пят-ру глядзець за маладой, неда-сведчанай паняй. Не раз Пётр паступаў са мной страшна дэ-спатычна. Аднаго дня ў адсут-насць Зыгмунта пан Багдан За-лескі і пан Севярын Галянзоў-скі, папярэджаныя Зыгмунтам, што жонка засталася адна, прыйшлі яе забавіць “et lui tenir compagnie”241 да вяртання му-жа. Былі Пятром даложаны, але і адпраўлены, нягледзячы, што выразна яму гаварыла: “Recevoir”242. “Jamais, — адказаў з упартасцю. — Je connais tous ces vieus-la! Mon maitre est absent, je ne les rece-vorai pas!” 243 Паны, якія стаялі на нека-лькі ступенек ніжай, чулі ўсю размову з Пятром, якую апа-вядалі, смеючыся, Зыгмунту.

 

У пярэдадзень майго выезду ў Вільню, а Зыгмунта ў Алжыр, мы хацелі абое разам залатвіць некаторыя справы, як довад памяці для сям’і і прыяцеляў. У адной з крамаў ці згубіла, ці ў мяне нехта вы-цягнуў партманэтку з кішэні, у якой быў абручальны пярс-цёнак, што стаў лішне свабод-ным на пальцы пасля хваробы. Сядаючы ў экіпаж, з уражан-нем заўважыла згубу. Заба-бонныя ліцвіны ўспрымаюць такое за кепскае прадказанне. Зыгмунт звычайна жартаваў з усіх забабонаў і прадказанняў, у гэты раз выраз яго твару змяніўся на адно імгненне вока. Супакойваў і суцяшаў мяне. Усялякія пошукі, абвяшчэнні праз паліцыю і газеты, ахвяра-ванне вялікай узнагароды ака-заліся дарэмнымі. Вырашылі зрабіць другі абручальны пяр-сцёнак. Прасіла — таму мы па-йшлі ў касцёл Св. Магдалены, прысягаючы там перад алта-ром ужо не да смерці, але за-хоўваць вернасць і пасля сме-рці244. Згублены абручальны пярсцёнак быў паводле ліцві-наў другім кепскім прадказан-нем. Першае было ў дзень шлюбу, які адбыўся ў фарным касцёле ў Кейданах, на Жмудзі. Пасля заканчэння цырымоніі Зыгмунт абняў плечы жонкі, каб з ёй выйсці з касцёла. Дзень быў пахмурны. Калі ўжо былі пасярэдзіне касцёла, касце-льная служба расчыніла шы-рока дзверы перад маладой па-рай. У тую хвілю з-за хмараў упаў ясны сноп праменняў на іх абоіх, пасля чаго сонца зноў схавалася за хмары, а калі вы-йшлі з касцёла пайшоў густы дождж пры проблісках сонеч-ных промняў. З натоўпу лю-дзей, што запоўнілі гару, на якой узносіцца касцёл адазва-ліся галасы забабонных жму-дзінаў: “Бог праменямі сваімі дабраслаўляе, шчасліва будуць жыць, але коратка! Дождж з промнямі — гэта слёзы на ўсё жыццё з прызначэння неба”. Абое гэта чулі. Зыгмунт пры-туліў мацней плечы жонкі. Ішоў, гледзячы перад сабой, сходзячы сказаў толькі: “Ня-хай споўніцца Божая воля — абы не па нашай віне”.

Калі перад домам мы выйшлі з экіпажа — брама рас-чынілася. Вясковая дзятва ў белых кашульках з кветкамі ў ручках стаяла па абодвых баках дарогі, усыпанай да ганка вало-шкамі. (Былі гэта мае вучаніцы і вучні з прылеглых вёсак, а менавіта з Ібян245, у 1863 годзе спаленых, зраўняных з зямлёй, а жыхароў гэтай асады пагналі ў Сібір.)

Маці наша з жонкай Стэфана Гейштара прыняла нас на ганку хлебам і соллю. А тыя ўсе, якія селі з намі спажыць першы абед, які ж смутны быў іхні канец пасля прайшоўшага года.

Маці наша з малод-шымі сёстрамі сасланая на гра-ніцу Сібіры. Юлія з Далеўскіх Беркман (шуканая Мураўё-вым, як Юліян Далеўскі, ка-місар Коўні, зняволеная разам з мужам на два гады), вывезены абое ў Вятку, Францішак Да-леўскі — у Сібір на 20 гадоў катаргі; Канстанцін Далеўскі расстраляны, Цітус Далеўскі расстраляны. Якуб Гейштар — у Сібір; Шылінг забіты ў паў-станні; кс. Мацкевіч, які ў той дзень прыбыў да Беркмана і быў затрыманы на абед, паве-шаны; Канстанцін Каліноўскі расстраляны. Трое Гейштараў, сыны Стэфана, забітыя, чац-вёрты сасланы ў Сібір; Чапскі — на цяжкія работы ў Сібір. Адзін толькі прыбылы з Пе-цярбурга Ян Станевіч ацалеў.

Усе гэтыя ўспаміны, без ведання будучых страш-ных лёсаў, з дня шлюбу стаялі перад вачыма нашага ўяўлен-ня. І той малы ў Кяйданах до-мік (Страбейкаў), аточаны дрэвамі, падворак з клумбамі рознакаляровых кветак, вялі-кая гасціннасць і сардэчнасць Беркманаў пры частаванні радні на працягу тыдня; ра-дасць Зыгмунта ад магчымасці правесці некалькі дзён сярод лясоў, палёў і вясковага люду, а таксама жыхароў суседніх маёнткаў; іхняя гасціннасць і жаданне прыняць, вера і пры-знанне яму аказваныя. Пры-паміналіся нам нашыя вылазкі да цудоўных бароў; най-часцей мы пакідалі экіпаж на краі лесу, а самі заглыбляліся, раска-шуючы шумам дрэў, відам над-звычай пышнай папараці і сма-рагдавых палянак. Усё гэта мы перажылі яшчэ раз, ідучы пло-шчай Рэвалюцыі, па вуліцы Калізея

На наступны дзень я, праведзеная Зыгмунтам і па-нам Уладзімірам Міловічам, накіравалася ў Вільню.

(Працяг у наступным нумары.) 

237 Трыанон — частка вярсальскага парку.

238 Не кранайцеся з месцаў! Не кранайцеся! (франц.).

239 Лекара, лекара на дапамогу! (франц.).

240 Ацалелі! Дзякуй Богу, ацалелі! (франц.).

241 І скласці ёй кампанію (франц.).

242 Прыняць (франц.).

243 Ніколі. Не ведаю гэтых старых! Няма майго пана і іх не ўпушчу! (франц.).

244 У рапартах ваеннага ведамства захавалася нататка пра шлюб Серакоўскага ў Парыжы.

245 Ібяны (Ібенай, сёння р-н Кяйданскі) — шляхецкая ваколіца ў Ковенскай губерні, Ковенскім павеце, дашчэнту спаленая ў час паўстання 1863 г.; ад 1866 г. заселена стараверамі.

Старое пахаванне.

Як захаваць памяць продкаў?

Аблічча старых гарадскіх могільнікаў — тэма трапяткая для насельніцтва. Лёс старых могілак (размешчаных па праспекце Перамогі ў Лідзе) складаны. Іх захаванасць і тэрытарыяльную цэласнасць трагічна парушалі падзеі і людзі 20 стагоддзя. «Гістарычны горад» у горадзе, заснаваны ў 1797 годзе, з мноствам магіл людзей розных саслоўяў і канфесій.

Сюды прывозілі хаваць не толькі гараджан, але і некаторых жыхароў Лідскага павета. Узрост могілак такі, што магіл, даўно не наведваных, вельмі шмат.

Тым не менш, яны — частка культурнай прасторы, якую неабходна вывучаць і правільна пра яе распавесці сучаснаму грамадству.

Наколькі аўтэнтычнасць гэтага гістарычнага некропаля можна зберагчы і захаваць? Ініцыятарамі такой задачы выступіла грамадскае аб’яднанне сяброў Лідчыны з г. Гданьска пры фінансавай падтрымцы праектаў аднаўлення помнікаў гісторыі і культуры Міністэрствам культуры Рэспублікі Польшча.

Гэтая ініцыятыва была падтрымана Лідскім раённым выканаўчым камітэтам, і праект ужо ў дзеянні. Супрацоўнікі гістарычна-мастацкага музея ў адзін з восеньскіх дзён наведалі гэтае «месца сну» ў суправаджэнні карэннай лідзянкі, прадстаўніцы адной з найстарых сем’яў горада Галіны Лаўрэш (з сям’і Хруль). Пачынаючы гутарку пра рэаліза-цыю дадзенага праекту, яна сказала:

— Гісторыя гэтага горада — гэта фактычна гісторыя і маёй сям’і з 1527 года.

 

Мы пазнаёміліся з цікавым падыходам, пакладзеным у аснову канцэпцыі аднаўлення, распрацаванай прафесарам архітэктуры і спецыялістам па паркавым дызайне Катажынай Размарыноўскай. Гэта так званая рамантычная рэстаўрацыя («арганізаваная занядбанасць»). Надмагіллі захоўваюцца ў існым выглядзе (закансерваваны, што вельмі важна!), але надпісы «адкрыты» для чытання (і вывучаны, што каштоўна!). Дазваляецца ачыстка і вываз смецця, але не фрагментаў надмагілляў і агародж, да якога б перыяду гісторыі могілак яны ні адносіліся. Высякаецца хмызняк, асобныя старыя дрэвы фрагментарна ўключаюцца ў агульную кампазіцыю або высаджваюцца новыя тых жа парод. Аднаўляецца гістарычная трасіроўка алей і дарожак. І што ў дадзеным выпадку важна — аднаўляецца фундатарская агароджа могілак 1903 года.

Менавіта надмагіллі — натуральная прыналежнасць і каштоўнасць любых могілак. Розных памераў, стыляў, вы-кананыя ў традыцыйных матэрыялах; наіўныя — самадзейных разбяроў, тыпавыя, аўтарскія, нарэшце, сапраўдныя шэдэўры сепулькральнага мастацтва. Надмагільныя помнікі — гэта дэманстрацыя сацыяльнага і фінансавага становішча, на гэтых могілках повятовая шляхта гэта паспяхова дэманстравала. Мы ўбачылі надмагіллі з граніту, пясчаніку, цэглы, дзікага каменю, шмат рэдкіх узораў чыгуннага ліцця і коўкі. Характэрна, што вельмі рэдка сустракаюцца паўторы вонкавага выгляду надмагілляў — знак таго, што грошай на гэтыя мэты не шкадавалі…

Тут жа можна разглядзець надмагільныя сімвалы і знакі. Выпадковаму чалавеку яны невядомыя: дэндралагічныя помнікі ў выглядзе ствалоў без галінак, часцей за ўсё падкажуць пра пахаванне чалавека, у якога няма спадчыннікаў; плюшч — знак вечнага жыцця; паходня — знак канца жыцця; зламаная ружа — знак сыходу чалавека ў росквіце гадоў; вянок з руж — знак дабрадзейнасці; галінка  лаўру — неўміручасць і чысціня; свечкі — хуткабежнасць жыцця…

Гэта так званыя, лапідарныя «лісты». Часам іх завуць (па форме помнікаў) «квадратнымі лістамі» будучым пакаленням. Вынікам працы на працягу года ў рамках дадзенага праекту стаў цэлы пласт «адкрытых» (расчышчаных) прачытаных і дадаткова вывучаных «каменных лістоў». На плітах чытаецца найкаштоўнейшая інфармацыя пра тое, хто пахаваны, з якой сям’і і род заняткаў памерлага. Бяры і чытай рэальную гісторыю жыцця людзей горада Ліды і Лідскага павета!

 

Вельмі важна, што гэтае месца, нягледзячы на разбурэнні на яго тэрыторыі, захавала архітэктурную кампазіцыю. Размяшчэнне вонкавых і ўнутраных элементаў, усё яшчэ ўзгоднена паміж сабой і творыць адзінае цэлае, у якім вызначальнымі з’яўляецца глыбінная кропка капліцы ў гонар хрысціянскай вялікапакутніцы Святой Варвары. Заснавана капліца ў 1805 годзе; у яе сценах гучаў орган, яна спазнала пажар, зацягнутую рэстаўрацыю, доўгае запусценне і толькі на стыку стагоддзяў ХХ і ХХІ яе аднаўленне было завершана.

Назапасілася досыць аргументаў, каб надаць самаму старому з захаваных могільнікаў горада, рэгіянальны статус гістарычна — культурнай каштоўнасці. Гэта вельмі важна для гісторыі самога горада і генеалагічных (біяграфічных) даследаванняў пра людзей, якія яго засялялі… Дарэчы, падобныя аб’екты многія гарады ўключаюць у настальгічныя турыстычныя туры для невялікіх груп людзей.

Таццяна Нікіфарава,

г. Ліда.

 

Здымкі Лідскага гіс-тарычна-мастацкага музея. На сярэднім здымку: Наталля Хацяновіч (музей), Галіна Лаў-рэш, Таццяна Нікіфарава (му-зей).

 

Пад крыжам Святой Ефрасінні

2 лістапада  з ініцыацівы гаспадара аграсядзібы «Гасьціна» Віталя Карабача і яго сяброў былі запалены знічы ў памяць святой асветніцы Беларусі і ўсіх нашых продкаў каля ўсіх ефрасін-неўскіх крыжоў на Лідчыне. У Лідзе іх — шэсць, і два — у раёне.

Святая Ефрасіння, беражы Ліду і ўсю Беларусь!

Наш кар.

 

Палымяны матор сэрца Маякоўскага

Грандыёзная прэзентацыя новага дыска Змітра Вайцюшкевіча на вершы Уладзіміра Маякоўскага «Лю-блю» адбылася 2 лістапада ў культур-най прасторы «ОК16″ у Менску па вуліцы Кастрычніцкай, 16. Атмасфера былога індустрыяльнага комплекса 1920-тых гадоў, у якім праходзіла ві-довішча, найбольш адпавядала сты-лістыцы паэзіі Уладзіміра Маякоў-скага.

У супольным праекце ўзялі ўдзел лепшыя музыканты краіны: джазавы калектыў «Apple Tea» на чале з Ігарам Сацэвічам, Аляксандр Шувалаў і Канстанцін Гарачы, Марк Прыходзька, Аляксей Іванько, Сяр-гей Трухановіч, Майк Рубін, Стыў Крамер і «Conkordia-Chor»  Галіны Казіміроўскай.

Зміцер Вайцюшкевіч упер-шыню выканаў творы Уладзміра Ма-якоўскага ў 2003 годзе, дыск «MW» пабачыў свет у 2005-тым. Дзякуючы новым магчымасцям, артыст зноў звярнуўся да лірыкі У. Маякоўскага, ужо ў беларускім варыянце.

— Калі Рыгор Іванавіч пачуў мой першы запіс на вершы Уладзіміра Маякоўскага, ён мякка папракнуў: «Паслухай, а чаму ты не спяваеш па-беларуску?! У мяне ёсць пераклад, зроблены на пачатку 80-тых гадоў”, — узгадвае Зміцер Вайцюшкевіч.

У новы альбом увайшлі дзве песні на беларускай мове: «Паслу-хайце» ў перакладзе Рыгора Бара-дуліна і  «Размова з фінінспектарам аб паэзіі», пераствораная В. Рыжко-вым.

Найбольш выразна на кан-цэрце прагучалі творы  «Бруклінскі мост» і «Паслухайце». Уладзімір Ма-якоўскі наведаў ЗША ў 1925 годзе, калі ён рыхтаваў публікацыі да «Из-вестий» і «Огонька». Знаходзячыся ў Нью-Ёрку, ён глядзеў з вышыні на Гудзонаў заліў і маленькія мачты ка-раблёў унізе,  і быў уражаны гігант-скай сталёвай канструкцыяй маста. У захапленні ён пісаў у вершы: «Вот эта стальная лапа соединяла моря и пре-рии».

Зміцер Вайцюшкевіч пабываў у Нью-Ёрку і прайшоўся па Брук-лінскім мосце ў 2017-тым. Сустрэча творцаў у думках адбылася, і музыч-ная кампазіцыя «Бруклінскі мост» атрымалася вельмі моцнай.

— Стварыць атмасферу, напу-сціць рокава гулу ўдалося, — адазваўся Ігар Сацэвіч, кіраўнік гурта «Apple Tea .- Я працаваў у студыі Уладзіміра Мулявіна ў 1988 годзе, як раз у той момант, калі ён займаўся з тэкстамі Уладзіміра Маякоўскага. І сёння так-сама эмоцыі былі моцныя, спектакль атрымаўся!

— Канцэрт для мяне быў аса-бліва прыемным, таму што мы зна-ходзіліся на адной сцэне з найлепшымі беларускімі музыкантамі, — адзначыў баяніст «WZ- Orkiestrа» Аляксандр Шувалаў. — Я заўсёды шанаваў гурт «Apple Tea», але ніколі не думаў, што мы будзем граць разам. Для мяне асобны гонар, што мы знайшлі су-месны настрой і падыход да паэзіі Маякоўскага. Джазавыя музыканты ў кожным творы паказвалі свае маг-чымасці і захавалі свой непаўторны стыль.

— Дыск «Люблю» ў параўнанні з «MW» атрымаўся найбольш  разна-стайным па стылях: ад джазу і ака-дэмічнай музыкі да альтернатыўнага  року і хіп-хопу, — прамовіў З. Вай-цюшкевіч. — Некаторыя песні з пер-шага альбома я перарабіў у новым выглядзе, як мне падаецца, лепшым чынам. Двухмоўе ў нас прысутнічае ў жыцці, яно з’яўляецца рэальнасцю. Кантакты з Расіяй эканамічныя і культурныя мы так ці іначай пад-трымліваем,- сказаў артыст.

Асноўная тэма канцэртнай прэм’еры і дыска, тэма кахання, пераканаўча пра-гучала, насычаная энэргетыкай Мая-коўскага і перакладамі Р. Барадуліна і В. Рыжкова.

«Паслухайце, — пачуўся непаў-торны тон Рыгора Барадуліна. — Яно як зоркі — запальваюць, значыць,  гэта некаму рупіць павінна. Значыць, нехта хоча, каб яны свяцілі!»

І слухачы адчулі сябе ў цэнтры зорнай феерыі. У Маякоўска-га, які заўсёды ўспрымаўся чыста пралетарскім паэтам, знайшліся неча-каныя радкі:

» Плача, Богу жылістую руку цалуе,

просіць, каб абавязкова зорка была.

Клянецца, што не вытрывае

                                бяззорную муку».

 

Асэнсаванне  лірыкі Маякоў-скага па-беларуску ўзбагачае чытачоў і слухачоў больш глыбокім разумен-нем яго творчасці. Сто гадоў таму паэт пісаў пра каханне з грандыёзнымі ме-тафарамі. Пра тое, што ўсё яго цела ператварылася ў суцэльнае сэрца, якое гудзіць ад пачуцця. Як караблі імкнуцца да гаваняў, так і паэт — да сваёй каханай.

Ураган, огонь,       

              вода подступают в ропоте.

Кто сумеет совладать?

                   Можете? Попробуйте…

(Ул. М.)

 

У кампазіцыях  «Невозмож-но», «Флоты»,  «Разговор с товарищем Костровым из Парижа о сущности любви» прагучала асноўная ідэя                 паэта: » Клянусь -люблю неизменно и верно!». На канцэрце прысутнічала жонка Змітра Вайцюшкевіча — Галіна Казіміроўская, кіраўніца калектыва  «Conkordia-Chor», які ўдзельнічаў у запісах дыска.

У канцы праграмы ў стылі хіп-хопу Віталь Рыжкоў і Зміцер Вай-цюшкевіч выканалі песню «Размова з фінінспектарам пра паэзію». «Здабыць каштоўнае слова з артэзіянскіх люд-скіх глыбінь»- клопат творцаў усіх эпох, які іх аб’ядноўвае. Прэзентацыя новага дыска завершылася выканан-нем новай мелодыі «Зорка Дзіва», якая ў хуткім часе ўвойдзе ў запісы скры-пічных квартэтаў на вершы Ул. Няк-ляева: «Ты са мною, Зорка Дзіва, Божае святло».

Эла Дзвінская,

фота Алекса Жарнасека і  аўтара.

 

На Дзятлаўшчыне ўшанавалі Вячаслава Адамчыка

Увесь дзень 3 лістапада на Дзятлаўшчыне адбывалася шырокае ўша-наванне лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаслава Адамчыка (1933-2001), якому 1 лістапада споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння. Урачыстасці пачаліся ў Круцілавіцкай сярэдняй школе, дзе былі наладжаны дзве выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці земляка. У Круцілавіцкай школе ў гэты дзень прэзентавалі музей-пакой, прысвечаны Вячаславу Адамчыку. А ў актавай зале пра яго ўспаміналі землякі, пісьменнікі, сябры. Цікавыя эпізоды сустрэч з пісьменнікам прыгадвалі літаратары Леанар-да Юргілевіч, Сяргей Чыгрын, Аляксей Пяткевіч, Алена Абрамчык. Шчырыя словы ў адрас арганізатараў мерапрыемства выказаў кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, асабліва ў адрас настаўніка Круцілавіцкай СШ Сяргея Каско, які шмат зрабіў дзеля ўшанавання свайго земляка, і ў адрас фундатараў мерапрыемства. Са школьнай сцэны ў гэты дзень гучалі раннія вершы Вячаслава Адамчыка, урыўкі з яго кніг, былі паказаны школьныя рэпартажы з тых мясцін, дзе нарадзіўся і жыў іх знакаміты зямляк. Адбыўся і невялікі канцэрт мясцовых артыстаў.

Пасля з Круцілавічаў усе ўдзельнікі свята пераехалі ў вёску Вараком-шчына. Тут і быў адкрыты мемарыяльны камень з шыльдай, прысвечанай Вячаславу Адамчыку. Падчас адкрыцця мемарыяльнай шыльды і каменя перад прысутнымі спяваў бард з Ліды Сяргей Чарняк.

У арганізацыі мерапрыемстваў чынны ўдзел брала Дзятлаўская раённая арганізацыя ТБМ на чале з Валерыем Петрыкевічам.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён.

Фота аўтара.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *