НАША СЛОВА № 46 (1405), 14 лістапада 2018 г.

Панядзелак, Лістапад 19, 2018 0

Адказ беларусаў на выклікі ХХІ стагоддзя

У рамках праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё Кастрычніцкага эканамічнага форума», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Союза, праведзена апытанне, мэтай якога было вывучэнне каштоўнасцей насельніцтва Беларусі.

Апытанне было праведзена для Даследчага цэнтра ІПМ кампаніяй MIA Research в траўні-чэрвені 2018 г.

Былі апытаны:

Населены пункт                          Колькасць   %

Менск                                                        263                      25,9

Менская вобласць                                   129                     12,7

Берасцейская вобласць                          146                       14,4

Віцебская вобласць                               125                           12,3

Гомельская вобласць                         157                           15,5

Гарадзенская вобласць                      95                          9,4

Магілёўская вобласць                         101                             9,9

Усяго                                                     1016                100,0

 

Тып мясцовасці                            Колькасць           %

гарадская мясцовасць                          787                          77,5

сельская мясцовасць                           229                          22,5

Усяго                                                       1016                 100

 

Пол                                                  Колькасць %

мужчынскі                                     458                    45,1

жаночы                                           558             54,9

Усяго                                              1016                100

 

Узроставыя інтэрвалы                Колькасць                %

18-29                                                          273                 26,9

30-44                                                          267                 26,3

45-60                                                          317                 31,2

старэй за 61 год                                     159                     15,6

Усяго                                                       1016                  100

 

Сярод іншых былі атрыманы адказы і на наступныя пытанні:

  1. Хацелі б вы, каб вашыя Колькасць %

дзеці размаўлялі на беларускай

мове гэтак жа добра, як на

рускай?

Так                                                               667                  65,9

Не                                                                345                  34,1

Усяго                                                        1012                  100

 

  1. Беларуская мова — гэта… Колькасць     %

Найважнейшая частка нашай                 864                     86,1

культуры і павінна захавацца

Мова, якая памірае і павінна                 140                        13,9

знікнуць

Усяго                                                        1004                  100

 

  1. Калі здарыцца вайна, ці Колькасць %

    будзеце вы ваяваць за сваю

    краіну

Так                                                                 865               85,6

Не                                                                  145               14,4

Усяго                                                          1010                100

 

  1. Ці ганарыцеся вы Беларуссю Колькасць %

Так                                                                 867               85,8

Не                                                                  144               14,2

Усяго                                                           1011               100

У апытанні ёсць шмат іншых пытанняў. Ёсць адказы, з якімі цяжка пагадзіцца, маральна цяжка, а не таму, што яны не дакладныя.

Мы размесцім арыгі-нал апытальнага ліста на сайце nslowa.by. А адказы на гэтыя чатыры пытанні ставяць крыж на развагах пра поўную і так жаданую нашым ворагам дэна-цыяналізацыю беларусаў. Бе-ларусы — за Беларусь.

Любое праяўленне антыбеларускасці ёсць пасягальніцтвам на нацыянальную бяспеку краіны

З рэспубліканскай Рады ТБМ

Любое праяўленне антыбеларускасці ёсць па-сягальніцтвам на нацыяна-льную бяспеку краіны.

З такім лейтматывам прайшла  7 лістапада ў Менску  Рада ТБМ. Яшчэ да абвяшчэн-ня павесткі дня само па сабе паднялося пытанне пра неадэк-ватнасць паводзінаў ідэлагіч-ных аддзелаў па ўсёй краіне, якія ў прынцыпе нічога не мо-гуць вырашыць, нічога не мо-гуць зрабіць карыснага, але могуць усё забараніць, што ахвотна робяць.

У парадак дня Рады былі ўнесены наступныя пы-танні.

  1. Абмеркаванне пра-екту Плана дзейнасці ТБМ на 2019 год.
  2. Прыняцце Паста-новы Рады ГА ТБМ «Аб пра-екце Закона “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мо-вы”».
  3. Аб Перапісе ў 2019 годзе.
  4. Аб дзейнасці Уні-версітэта імя Ніла Гілевіча (+ прэзентацыя сайта).
  5. Аб справаздачных сходах і канферэнцыях арга-нізацый ТБМ.
  6. Аб заснаванні Бера-сцейскай абласной арганізацыі ТБМ і правядзенні ўстаноўчай канферэнцыі Берасцейскай абласной арганізацыі ТБМ.
  7. Аб падпісцы на «На-ша слова».
  8. Рознае.

Па першым пытанні была засяроджана ўвага на тым, што ў 2019 годзе — 30-годдзе заснавання ТБМ. Выра-шана выдаць “Летапіс ТБМ” за апошнія пяць гадоў.

Па 2-м пытанні на-меснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі далажыў наступ-нае:

— у распрацаваны ТБМ “Закон аб дзяржаўнай пад-трымцы беларускай мовы” ўнесены некаторыя змены, якія скіраваны на тое, каб загадзя прыбраць выяўленыя супярэ-чнасці з Канстытуцыяй і нека-торымі законамі;

— папраўлены праект Закона трэба вынесці на абмер-каванне з тым, каб на наступнай Радзе 20 студзеня зацвердзіць яго цалкам і пачаць вырашаць пытанне з унясеннем на раз-гляд у Палату прадстаўнікоў.

Праект неўзабаве бу-дзе апублікаваны.

Па пытанні перапісу насельніцтва прыняты зварот да грамадзян Рэспублікі Бела-русь:

“Зварот Рады ТБМ да грамадзян Рэспублікі Беларусь з нагоды перапісу 2019 г.

Паважаныя грама-дзяне Беларусі!

У 2019 годзе адбудзец-ца чарговы Перапіс насельніц-тва нашай краіны. Некалькі важных пытанняў датычацца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязаны з нацыя-нальнай бяспекай краіны. Гэ-та пытанні пра родную мову і мову, на якой вы звычайна раз-маўляеце дома. Не сакрэт, што ў побыце большая частка грамадзян нашай краіны ка-рыстаецца абедзвюма дзяр-жаўнымі мовамі. Мы прапа-нуем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных погля-даў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзення Перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на бела-рускай мове і пазначаць род-най мовай і мовай стасункаў у першую чаргу беларускую, а таксама іншыя, якімі кары-стаецеся.

Тым самым вы засвед-чыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларус-кую мову і паспрыяеце ўмаца-ванню незалежнасці і нацыя-нальнай бяспекі Рэспублікі Бе-ларусь.

Рада ТБМ.”

Па пытанні склікання устаноўчай канферэнцыі Бе-расцейскай абласной канфе-рэнцыі пастанавілі склікаць яе ў снежні 2018 — студзені 2019 гг.

Ну а па пытанні павелі-чэння падпіскі на газету “Наша слова” змаглі толькі заклі-каць… Да чаго, ясна. Разам з тым праблема застаецца. Пры газеце запрацаваў новы сайт nslowa.by, але пакуль рэдакцыя трымаецца пазіцыі — любой цаной захоўваць і папяровы штотыднёвік. І проста задача вырашаецца. Каб палова сяб-роў ТБМ падпісалася, то і не стала б праблемы, але дайсці да той паловы яшчэ трэба. Таму дзякуй усім, хто робіць хоць якія захады, каб падняць пад-піску.

Наступная Рада ТБМ — 20 студзеня 2019 года.

 

Наш кар.    

 

 

135 гадоў з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага

Вацлаў Юс-тынавіч Ластоўскі (27 кастрычніка (8 ліста-пада) 1883, засценак Калеснікаў Дзісен-скага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай воб-ласці — 23 студзеня 1938 г., Саратаў, НКУС — беларускі грамадскі і палітыч-ны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, лі-таратуразнавец, эт-нограф, акадэмік АН Беларусі (1928).

У 1902 уступіў у По-льскую сацыялістычную пар-тыю ў Літве. У 1904-1905 слу-хаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе займаўся самаадукацыяй, да-лучыўся да мясцовага беларус-кага руху. У 1906-1908 член БСГ. З сакавіка 1909 у Вільні. У 1909-1914 рэдакцыйны сак-ратар газеты «Наша ніва». Рэдагаваў часопісы «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922), газету «Гоман» (1916-1917). У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні. Кіраваў віленскай «Беларускай кнігарняй» і Беларускім выда-вецкім таварыствам, курыра-ваў выданне школьных пад-ручнікаў, сам удзельнічаў у іх напісанні. Уваходзіў у кіраўні-цтва партыі «Хрысціянская злучнасць» (1915). Адзін з аўтараў «Мемарандума прад-стаўнікоў Беларусі», у якім адстойваў права беларускага народа на нацыянальна-дзяр-жаўнае развіццё і які быў прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі ў Лазане (Швей-царыя, 1916). У 1918-19 член Віленскай беларускай рады, у сакавіку 1918 кааптаваны ад яе ў склад Рады БНР. Удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці БНР. З 1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцы-янераў (БПС-Р). У снежні 1919 узначаліў Кабінет міністраў Народнай рады БНР. Арышта-ваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўню. Разам з Т. Грыбам, К. Дуж-Душэўскім, А. Цвікевічам і інш. увайшоў у Камітэт загранічных груп Бела-рускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху.

У 1923-1927 выдаваў часопіс «Крывіч». У красавіку 1927 пераехаў у БССР. Пра-цаваў дырэктарам Беларуска-га дзяржаўнага музея, загадчы-кам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, не маючы нават сярэдняй адукацыі.  Быў неад-менным сакратаром Інбелку-льта. Арганізоўваў этнаграфі-чныя экспедыцыі ў розныя рэ-гіёны Беларусі, у час адной з іх знойдзены Крыж Ефрасінні Полацкай.

Пастановамі СНК БССР 20 лістапада 1929 вызва-лены з пасады сакратара Бела-рускай АН. 21 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Бе-ларусі». Утрымліваўся ў тур-мах Масквы і Менска. 6 снежня 1930 пазбаўлены звання ака-дэміка. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Са-ратаў. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім — 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990 г.

Вікіпедыя.

 

Леанід Лыч,

доктар гістарычных навук, прафесар

Развагі вакол педагагічнай энцыклапедыі

Маю ўвагу, як колішня-га настаўніка агульнаадука-цыйнай школы, у т. л. і школы-інтэрната, дзіцячай выхаваўчай калоніі, выкладчыка тэхнікума і нарэшце прафесара двух уні-версітэтаў горада Менска, не магла не прыцягнуць выпад-кова заўважаная на кніжнай паліцы Прэзідэнцкай бібліятэкі «Белорусская педагогическая энциклопедия». Адразу паду-малася: ну тут то я абавязкова знайду нямала нацыянальных сюжэтаў, якія так рэдка трап-ляюцца ў публікацыях сучас-ных аўтараў па розных праб-лемах адукацыі, прычым і з далёкіх гістарычных часоў. А такія падыходы ніяк нельга ап-раўдаць, бо калі нашая адука-цыя адарвалася ад роднай гле-бы, працуе паводле педагагіч-ных стандартаў суседняй краі-ны, не выкарыстоўвае бела-рускай мовы ў навучальна-вы-хаваўчым працэсе — гэта ўжо з’ява зусім ненармальная, па-трабуе тэрміновай, канструк-тыўнай рэканструкцыі з аба-вязковым удзелам самой дзяр-жавы, якая нясе поўную адказ-насць за ўзгадаванне такой ма-ладой змены, якая была б здо-льнай працягваць, узбагачаць, адстойваць ад шкодных знад-ворных уплываў нацыянальна-культурную самабытнасць бе-ларускага народа. Пасля азна-ямлення з першымі пяццюдзе-сяццю старонкамі энцыкла-педыі мне так і не трапілі ма-тэрыялы, у якіх хоць што-не-будзь засвяцілася б з нацыяна-льнага беларускага. Ідуць адзін за адным артыкулы агу-льнапланетарнага характару, якім так багата насычаныя эн-цыклапедыі гуманітарнага про-філю Расійскай Федэрацыі і ў значнай ступені самой Рэспу-блікі Беларусь.

Думаў на гэтым завяр-шаць сваё павярхоўнае знаём-ства з «БПЭ». Але мінула нека-лькі дзён, і зноў з’явілася жа-данне ўнікнуць у яе змест, каб публічна выказаць сваё мер-каванне па праблеме, якая так моцна хвалюе людзей. Справа ж тычыцца адукацыі, ад якой так шмат залежыць быць ці не быць беларусам у ХХІ стагод-дзі беларусамі ці растварыцца ў чужой культурна-моўнай стыхіі, стаць этнічным гноем для якога-небудзь іншага на-рода са здаровай, не размытай асіміляцыяй нацыянальнай са-масвядомасцю.

Ніколькі не шкадую за-трачанага на азнаямленне са зместам «БПЭ» часу, бо гэта да-памагло мне яшчэ лепш зразу-мець усе самыя істотныя хібы нашай сучаснай сістэмы адука-цыі. Але ніжэй гаворка будзе весціся не пра іх, а пра само пе-дагагічнае энцыклапедычнае выданне.

Не ў прыклад абсалют-най большасці айчынных эн-цыклапедый — на вялікую ра-дасць энцыклапедый белару-скамоўных — «БПЭ» выйшла на рускай мове. І такое ў пэўнай ступені лагічна, апраўдана: якой па мове ёсць адукацыя, такой павінна быць і выдадзе-ная па ёй энцыклапедыя. Га-лоўнае толькі, каб яна аб’ек-тыўна з належнай паўнатой і глыбінёй раскрывала мінулае і сучаснае гэтай найгалоўнейшай нацыястваральнай сферы, каб пасля азнаямлення з адпавед-нымі артыкуламі чытачу стала зразумелым, якую ролю ады-грывала адукацыя на розных гістарычных этапах, калі яна спрыяла фарміраванню бела-русаў у самабытны этнас, а калі наадварот разбурала яго этна-культурныя, моўныя асновы, служыла паланізацыі ці русі-фікацыі, што прынесла ім не менш бяды за ўсе перажытыя войны, бо апошнія не вялі да страты імі свайго прыроднага нацыянальнага аблічча, а аб-мяжоўваліся цяжкімі біялагіч-нымі наступствамі, страшэн-нымі руйнаваннямі матэрыяль-ных асноў жыцця нашых да-лёкіх продкаў.

Што абсалютная баль-шыня выдадзеных у нас айчын-ных энцыклапедый беларуска-моўныя — гэта на ўсе сто пра-цэнтаў апраўдана. Нацыяналь-ная эліта разумее, што з-за мэ-танакіраванай дзяржаўнай па-літыкі беларускай мове не забя-спечваецца прысутнасць ні ў адной са сфераў грамадскай дзейнасці людзей, і гэта, нату-ральна, вядзе да скону роднага слова тытульнага народа кра-іны. Каб не даць здзейсніцца такой нацыянальнай катастро-фе, трэба шукаць любыя ін-шыя шляхі ўжывання беларус-кай мовы. Паколькі энцыкла-педычная літаратура, як пра-віла, з’яўляецца шматтыраж-най, выданне яе на беларускай мове трэба толькі вітаць, бо яна (літаратура) трапіць жа ў рукі вялікай арміі чытачоў і на пэў-ны час спалучыць іх з родным словам. Не баюся памыліцца напісаўшы: праз «Энцыкла-педыю гісторыі Беларусі» не адзін мільён людзей увайшоў і яшчэ ўвойдзе ў кантакт з бела-рускай мовай, што, як кісла-род, патрэбна ёй для выжы-вання.

Думаю, сказанага пра перавагі выдання энцыклапе-дый на беларускай мове да-статкова, каб і надалей тры-мацца такой узважанай нацы-янальнай практыкі. А зараз перайду да больш-менш пад-рабязнага выкладу атрыманых ад азнаямлення з «БПЭ» ўра-жанняў. Калі пакінуць па-за ўвагай нацыянальны фактар, энцыклапедыя заслугоўвае ста-ноўчай адзнакі, што, мяркую, ужо адзначана ў рэцэнзіях. Але ці можам мы замоўчваць такую з’яву, калі ўся сфера адукацыі апынулася па-за нацыяналь-ным полем, не выкарыстоўвае ў педагагічным працэсе нават роднай мовы тытульнага наро-да краіны? Сто разоў «Не!». І сродкамі энцыклапедычнага выдання была магчымасць належным чынам раскрыць прычыны гэтай бязглуздзіцы, што дапамагло б нам сёння ў пошуках эфектыўных шляхоў уводу адукацыі ў нацыяналь-нае, культурнамоўнае рэчыш-ча, без чаго нам ніяк не ўсцера-гчы этнічную самабытнасць краіны ад поўнай дэградацыі.

На вялікую бяду, «БПЭ» не можа пахваліцца такога роду пазнавальнага ха-рактару артыкуламі. Сярод іх і колькасна, і паводле свайго аб’ёму пераважаюць тыя, што не маюць прамога дачынення да нацыянальнай педагагічнай тэорыі і практыкі, бо яны ў най-большай ступені прыдатныя для педагагічнай энцыклапе-дыі любой краіны.

Асабліва шмат спадзя-ванняў знайсці штосьці з свя-тога нацыянальнага ўскладаў на артыкулы пад літарай «Б». З яе ж пачынаецца назва нашай і дарагой, і гаротнай Бацькаў-шчыны. Гаротнай найперш за ўсё таму, што ў ёй нават адсут-нічае адукацыя ў роднай мове.

Адпаведна з патраба-ваннямі  элементарнай логікі ў «БПЭ» сярод артыкулаў на лі-тару «Б» абавязкова павінен быў бы прысутнічаць адзін з іх з такой назвай: «Беларусізацыя ў сферы адукацыі» з досыць грунтоўным асвятленнем гэтай архіпазітыўнай у нашай гісто-рыі з’явы. Пазітыўнай, як пад-час міжваеннай беларусізацыі, так і ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. ХХ ст. Нічога падобнага ў кнізе не знайсці, што трэба пры-знаць за вялікую загану. Не сумняваюся ў тым, што такое адбылося свядома, а не выпад-кова. Укладальнікі дадзенага тома проста не пажадалі рас-крыць сённяшняму чытачу магутную стваральную ролю беларусізацыі ў змаганні пера-давых колаў нашага грамадства за нацыянальную школу, аса-бліва ў міжваенны перыяд, якая (беларусізацыя) сёння так слёзна просіцца ў практыку дадзенай сферы дзейнасці чалавека суверэннай Рэспуб-лікі Беларусь. Рэдакцыя ж «БПЭ» замест артыкула «Бела-русізацыя ў сферы адукацыі» абмежавалася толькі раскрыц-цём самой дэфініцыі «Полити-ка белорусизации», чым вы-зваліла сябе ад разгляду яе ў кантэксце адукацыі. І з гэтым усё атрымалася на выдатна. Тэкст пад загалоўкам «Поли-тика белорусизации» можна без усялякай перапрацоўкі быць змешчаны ў любой галіновай энцыклапедыі, бо ён і сапраўды датычыць пераважна толькі самой такой палітыкі. Паказу яе ролі ў сферы адукацыі ад-ведзены толькі два сказы да-дзенага артыкула. Затое рэдак-цыя «БПЭ» не паскупілася з вызначэннем памераў для рас-крыцця агульнавядомых тэр-мінаў, якія прысутнічаюць на старонках шматлікіх выдадзе-ных у нас і Расіі  энцыклапедый, слоўнікаў: «католицизм», «ком-петенция», «лекция», «либера-лизм», «личность»… Некато-рым з іх адведзены адна-дзве старонкі, а «самоконтролю» — нават дзве з паловай. Гэта свед-чыць, што ён для нас у разы важней за беларусізацыю ў сферы адукацыі.

У самай мізэрнай ступе-ні выкарыстаны ў «БПЭ» рэ-сурс дэфініцыі «Беларуская мова», хаця яна з’яўляецца кіслародам не якой-небудзь закінутай у наш край жменькі людзей, а самога дзяржаўнага народа краіны, які проста за-хлынаецца з-за немагчымасці ўдыхаць яго напоўніцу. Цвёрда перакананы: у якім бы стра-шэнным стане па волі ўладаў не знаходзілася сёння беларус-кая мова, ёй варта было б даць належнае асвятленне ў «БПЭ», асабліва на працягу тых шчас-лівых гадоў, калі яна выконвала важную, а часам і галоўную ролю ў педагагічным працэсе ўсіх тыпаў навучальных уста-ноў. А вось можа прачытаўшы такое, настаўніцтва хоць трохі задумалася б над яе сучасным сірочым станам і пастаралася б хоць трохі палепшыць яго, ня-гледзячы на сістэмную буйна-маштабнага плану русіфіката-рскую палітыку. Паводле па-мераў дэфініцыю «Беларуская мова» незаслужана абышлі сотні энцыклапедычных арты-кулаў.

Па колькасці знакаў да гэтай святой для кожнага на-цыянальна сумленнага белару-са дэфініцыі ледзь не «дацяг-вае» артыкул «Авторское пра-во», пры адсутнасці якога ў «БПЭ» мала хто палічыў бы такое за сур’ёзны недахоп. Не магу не заўважыць, што наяў-насць гэтай дэфініцыі ніколькі не пашкодзіла стваральнікам «БПЭ» (маю на ўвазе адказную за выпуск яе Соф’ю Самуэль) парушаць маё аўтарскае права. Заказаўшы і своечасова атры-маўшы ад мяне грунтоўны артыкул аб стане адукацыі Бе-ларусі ў час, калі яна знаходзі-лася ў складзе Расійскай ім-перыі, С. Самуэль без майго ве-дама так раскідала яго (ар-тыкул) па розных старонках «БПЭ», што нават не знайшла нідзе месца, каб указаць маё прозвішча. Што да ганарара, дык пра яго гаворкі і не ўзні-кала, хаця і абяцала аплаціць. Класічнае разыходжанне паміж словам і справай.

Каб зрабіць нашага на-стаўніка больш дасведчаным у рускай педагогіцы, выклікаць жаданне працаваць у яе рэчы-шчы, стваральнікі «БПЭ» па-стараліся даць яму як мага больш і артыкулаў адпаведнага характару, хаця з імі ён добра знаёмы ад чытання аналагічнай энцыклапедыі Расійскай Фе-дэрацыі. Дубляваць яе не ме-лася аніякай патрэбы.

Кожны будзе марна губ-ляць час, калі пажадае ў «БПЭ» знайсці артыкулы «ассимиля-ция», «полонизация», «русифи-кация». А яны ж мелі і сёння маюць самае непасрэднае да-чыненне да беларускай сістэмы адукацыі, праўда, архінегатыў-нае. Каб падобная пачварная з’ява абмінула нашую Баць-каўшчыну, яна мела б такую ж прыстойную, нацыянальную, пабудаваную на ўласным гіс-тарычным, культурна-моўным грунце сістэму адукацыі, як гэта пагалоўна ўласціва ўсім еўрапейскім краінам. Раскрыц-цё рэакцыйнай сутнасці пала-нізацыі і русіфікацыі, асабліва апошняй, падштурхнула б мно-гіх, у тым ліку і дзяржаўны кі-раўнічы апарат, педагагічную эліту да тэрміновых пошукаў шляхоў правядзення так на-спелай трансфармацыі адука-цыі  з рускамоўнай у беларус-камоўную, бо без такой ломкі не спыніць этнічную дэграда-цыю маладых пакаленняў ты-тульнага народа краіны. Дзеля пазбаўлення яго ўласнага аб-лічча, ніводная сфера так «плённа» не папрацавала, як рускамоўная адукацыя кра-іны.

Сур’ёзным, нічым не апраўданым недахопам «БПЭ» з’яўляецца абсалютная адсут-насць у ёй артыкулаў-перса-налій. А ў нас жа высокааду-каваных таленавітых майстроў-педагогаў легіён, прычым яшчэ і з цвёрдай нацыянальна-бе-ларускай арыентацыяй. Усё найлепшае, чым толькі можа ганарыцца беларуская нацыя-нальная сістэма адукацыі, непа-срэдна звязана менавіта з дзей-насцю такіх асобаў. Варта было толькі з сярэдзіны 1990-х гадоў парадзець іх шэрагам, як у нас адразу пачала ўсталёўвацца, набіраць моц рускамоўная сіс-тэма адукацыі, бязлітасна руй-нуючы на сваім магістральным шляху беларускія нацыяналь-на-культурныя, моўныя каш-тоўнасці.

Адсутнічаюць у «БПЭ» педагагічныя асобы з мінулага і сучаснага не толькі беларус-кай нацыянальнай, але і пра-расійскай арыентацыі, на якіх у нас ніколі не было дэфіцыту. Зразумела, выносіць на ста-ронкі энцыклапедыі апошнюю катэгорыю такой пільнай неаб-ходнасці не існуе, як на пер-шую: народ у найбольшай сту-пені павінен ведаць сваіх ай-чынных герояў, чым тых, хто перашкаджае яму нармальна жыць і развівацца. Адсутнасць дэфініцый-персаналій, асабліва з апошніх ста гадоў, не магла не адбіцца на попыце чытачоў на «БПЭ», бо многія імкнуліся б набыць яе, ведаючы, што там можна сустрэцца з любімым, высокага прафесіяналізму, шчырай адданасці нацыяналь-наму ідэалу педагогам, а мо яш-чэ і адшукаць каго-небудзь з радні ці земляка.

Мо такіх сур’ёзных хі-баў і ўхілілася б рэдакцыя «БПЭ», каб узяла ў рукі выда-дзеную за савецкім часам у Маскве «Театральную энцик-лопедию». У ёй артыкулы-персаналіі займаюць не менш месца, чым агульнага харак-тару матэрыялы па тэатраль-ным мастацтве, ад чаго назва-ная энцыклапедыя, несумнен-на, толькі ў выйгрышы. Чала-вечы фактар, як творца гісто-рыі, заўжды павінен быць на першым плане.

Дарэчы, стваральнікам «БПЭ» было ў каго не толькі ў Расіі, але і Беларусі павучыцца, у якіх суадносінах павінны знаходзіцца паміж сабой арты-кулы агульнага і нацыяналь-нага парадку, якое меца ў іх ад-весці персаналіям. За пяць га-доў да выдання «БПЭ» выйшла з друку «Ваенная энцыклапе-дыя Беларусі», дзе зазначаныя адносіны знаходзяцца проста ў ідэальным стане, нават з выра-зным крэнам на карысць на-цыянальных персаналій.

Але не толькі ў гэтым стваральнікі «ВЭБ» «абставілі» сваіх калег з «БПЭ». Першая з’яўляецца беларуска-руска-моўнай, што цалкам лагічна. У ёй забяспечана парытэтнае выкарыстанне беларускай і рускай моваў, хаця гэтага мы не бачым і невядома калі ўба-чым у афіцыйным жыцці. Вай-скоўцы, за што ім дзякуй, ады-шлі ад гэтай заганнай, навя-занай усімі палітычнымі рэжы-мамі, акрамя парламенцкага, практыкі. Беларуска-руска-моўная «ВЭБ» стварае вялікі гонар кіраўніцтву Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, све-дыць, што яно ў адрозненне ад тых, хто верхаводзіць адука-цыяй, інтэгравана ў нацыяна-льна-культурнае жыццё Бела-русі і хочацца спадзявацца, што і надалей будзе шанаваць яе бясцэннае багацце — родную мову. А войску яна вельмі па-трэбная. Яно не павінна абс-лугоўвацца мовай любой су-седняй краіны. Не павінна таму, што ў выніку баявых канфлік-таў цывільнае насельніцтва ў цёмныя гадзіны сутак не зможа вызначыць, дзе чужы, а дзе свой салдат.

Для сферы адукацыі та-кая пагроза не існуе, аднак і яна павінна была даць краіне беларуска-рускамоўную «БПЭ». Выдавалася ж яна не ў Тамбове, Волагдзе, Цюмені…, а ў Беларусі. Якое бессаромнае ігнараванне беларускай мовы. І кім? Міністэрствам адукацыі, якое павінна несці, быць у ад-казе за яе прысутнасць у ася-роддзі моладзі ўсіх навучаль-ных устаноў. Калі ў іх адсутні-чае беларуская родная мова, дык увогуле ці патрэбныя такія нашаму народу. Не раз чутае апраўданне, што яго роднай мовай з’яўляецца і руская — гэта блеф, выдумка чужых і ўлас-ных русіфікатараў, якіх апош-нім часам так шмат напладзі-лася на нашай зямлі, у тым ліку і ў педагагічных калектывах усіх тыпаў навучальных уста-ноў і найперш у самага высо-кага з іх. У пэўнай ступені нават здзіўляе, як гэта стваральнікі «БПЭ» асмеліліся па-бела-руску напісаць назву такіх ча-сопісаў, як «Адукацыя і выха-ванне», «Беларуская думка», «Беларуская мова і літарату-ра». А вось назва самага папу-лярнага, самага ранняга нашага нацыянальнага энцыклапедыч-нага выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» пададзена толькі па-руску, што парушае трывала ўсталяваную практыку.  Ну ці не здзек гэта з «Беларускай эн-цыклапедыі імя Пятруся Бро-ўкі»?

 

Не раз думаў, калі б раз-гляданы мною энцыклапеды-чны даведнік, згубіўшы вокла-дку з назвай «Белоруская пе-дагогическая энциклопедия», трапіў у рукі каму-небудзь з чытачоў, ён, пазнаёміўшыся з ім (даведнікам),  не сказаў бы, што апошні прысвечаны Бела-русі. Тое, што ў ім сказана ме-навіта пра яе адукацыю, можа прысутнічаць у педагагічных энцыклапедыях усіх суседніх нам краін, асабліва ў Расійскай Федэрацыі, і, можа, дарэмна мы не паслалі ёй хоць адну тысячу «БПЭ»?

Не адмаўляючы пэўнай тэарэтычнай і практычнай каш-тоўнасці «БПЭ» як для самой Беларусі, так і Расіі, усё ж лічу, што першая з названых не мае на сёння поўнавартнаснай на-цыянальнай педагагічнай эн-цыклапедыі, хаця патрэба ў гэтым найвялізная. Усё больш і больш людзей разумее, што амаль тоесная з Расіяй руска-моўная адукацыя завяла бела-рускі народ у этнічны тупік. Яна не дае нават выпускнікам вышэйшай школы столькі тэа-рэтычных ведаў, практычнага досведу па беларускай мове, каб яны маглі вольна абслугоў-вацца ёю пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, падтры-мліваць рознабаковыя кантак-ты на міжасобасным узроўні.

З афіцыйных крыніц мне стала вядома, што ўжо ажыц-цёўлены пераклад «БПЭ» з ру-скай мовы на беларускую. Ха-целася б парэкамендаваць кі-раўніцтву Міністэрства аду-кацыі Рэспублікі Беларусь ус-трымацца ад яе выданна, бо калі яна ў рускай мове выдання не знайшла належнага попыту, дык такога не адбудзецца з бе-ларускамоўным варыянтам. Адзіная цвёрдая гарантыя зна-йсці чытача палягае ў максіма-льным насычэнні «БПЭ» бела-рускім матэрыялам, якога так не стае ў выданні 2015 года. А яго хопіць нават больш, чым на два тамы. А якую вялізную карысць ён можа прынесці справе стварэння ў суверэннай Беларусі сапраўднай нацыяна-льнай сістэмы адукацыі, якой нам так не стае, якой мы так зачакаліся!

Калі мы ад слоў, абяцан-няў выдаць педагагічную эн-цыклапедыю пяройдзем да справы, дык яе (энцыклапе-дыю) лагічней назваць не «Бе-ларуская педагагічная энцы-клапедыя», а «Педагагічная энцыклапедыя Беларусі», што акурат і будзе абавязваць да-ваць у ёй больш артыкулаў, непасрэдна звязаных менавіта з нашай Айчынай, а не з краіна-мі ўсяго свету, хаця і гэта так-сама вельмі важна. Мы ніколькі не сумняваемся, што такога ха-рактару педагагічнага матэры-ялу ў нас дастаткова. І калі ён у максімальна поўным аб’ёме ўвойдзе ў «Педагагічную эн-цыклапедыю Беларусі», яна будзе толькі ў выйгрышы, аба-вязкова прыцягне да сябе вялі-кую колькасць чытачоў, а га-лоўнае дапаможа разабрацца нам у прычынах сённяшняй нацыянальнай дэградацыі сіс-тэмы адукацыі, прымусіць за-думацца не толькі  занятых у ёй людзей, але і палітычнае кі-раўніцтва, шырокія інтэлек-туальныя колы грамадства, як зрабіць сучасную школу дзей-сным інструментам падрыхтоў-кі ў адначассе і высокаадука-ванай, і нацыянальна свядомай маладой змены беларускага народа з абавязковай прысут-насцю на іх вуснах роднай бе-ларускай мовы. Амаль поўная выкліканая сур’ёзнымі хібамі дзяржаўнай нацыянальнай па-літыкі замена яе рускай мовай не дазваляе нашай краіне раз-вівацца ў адпаведнасці з яе прыроднымі культурна-моў-нымі традыцыямі, уносіць на-ват самы мінімальны ўклад у культурную размаітасць пла-неты Зямля. Пазітыўных выні-каў у гэтым мы не дасягнем без трансфармацыі рускамоўнай адукацыі ў беларускамоўную, а разам з гэтым і самой Бела-русі з рускамоўнага абшару, што толькі робіць яе спакуслі-вым кавалкам для нашай ус-ходняй суседкі, у беларуска-моўны. І да якога толькі часу не будуць разумець гэтай аз-бучнай ісціны нашыя гора-палітыкі, узгадаваныя на чу-жых культурна-моўных каш-тоўнасцях нацыянальная эліта?

Зыходзячы з таго, што аняменне беларусаў у сваёй роднай мове (заўважым: не па іх віне) практычна дасягнула апагею, відаць, ёсць сэнс са-праўдную нацыянальную пе-дагагічную энцыклапедыю Бе-ларусі спачатку падрыхтаваць і выдаць на рускай мове (ляг-чэй знайсці кваліфікаваных аў-тараў), а не на беларускай. Трэба, каб гэты вытрыманы ў здаровым беларускім нацыя-нальным духу даведнік прачы-тала як мага болей людзей і пасля азнаямлення з ім цвёрда зразумела, што надалей у нас не можа функцыянаваць пабу-даваная на чужых педагагічных каштоўнасцях, прычым яшчэ і не ў роднай мове сістэма адука-цыі. Як у рускіх, яна з’яўляецца рускай паводле формы і зме-сту, у палякаў — польскай, у не-мцаў — нямецкай… таксама і ў нас, у беларусаў, яна павінна быць беларускамоўнай. Да якой жа пары мы будзем і па чужой, і па ўласнай волі зай-мацца нацыянальным самаед-ствам?

Пасля з’яўлення ў свет праўдзівага, адпаведнага на-шым нацыянальным інтарэсам першага рускамоўнага тома «ПЭБ» неабходна неадкладна перакласці яго на беларускую мову. Аналагічным чынам ста-віцца і да наступных тамоў.

Новая, па-сапраўднаму нацыянальная «Педагагічная энцыклапедыя Беларусі» па-вінна даць аб’ектыўныя, вычар-пальныя адказы на ўсе пытанні, звязаныя з праблемамі фар-мавання поўнавартаснай бела-рускасці ў нашых маладых па-каленнях; павінна, калі не ва ўсіх, дык у вялізнай колькасці людзей выклікаць жаданне ка-рэнным чынам змяніць формы і змест існай сістэмы адукацыі, пераўтварыўшы яе са сродку русіфікацыі ў сродак белару-сізацыі, што дапаможа тытуль-най нацыі краіны захаваць не толькі сваю этнічную адмет-насць, але і дзяржаўны суве-рэнітэт. Народу, татальна ад-рынутаму цёмнымі сіламі ад бацькоўскай культурна-моў-най спадчыны і вымушанаму гэтымі ж цёмнымі сіламі жыць чужымі духоўнымі ідэаламі, непадуладна быць гаспадаром сваёй краіны, забяспечыць ёй нацыянальны суверэнітэт.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

  1. Глод (Уладзімір) — семантычны вытвор ад апе-лятыва глод ‘глог’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 234) або ад польск. glod ‘голад’.
  2. Гмір (Улляна) — семантычны вытвор ад апеля-тыва гмыр (гмыра) (рэг.) ‘чалавек суровага выгляду’, ‘той, хто жмурыцца, прыжму-рвае вочы’ (Нас.). Форма з галосным «і» для адмежавання ад апелятыва.
  3. Гогалеў (Ігнат) — вытвор з прыналежным суфік-сам -еў ад антрапоніма Гогаль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Гогал-еў. ФП: гогаль (рэг.) ‘смелы, адважны чалавек’ (Нас.), рус. ‘франт, валакіта’ (Даль), ‘род дзікай качкі’ (Грынч.) — Гогаль (мянушка, пазней прозвішча) — Гогалеў.
  4. Гойчык (Стані-слаў) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Гой і значэннем ‘нашчадак (дзіця) названай асобы': Гойчык. ФП: гой (рэг.) ‘высокі, рослы, храбрэц, герой’ (Нас.), укр. з яўр. ‘неяўрэй, хрысціянін’ (Грынч.), польск. goj ‘усякі неяўрэй’, ‘высокі, няскладны чалавек, нязграба’ (Карл.) — Гой (мянушка, потым прозвішча) — Гойчык.
  5. Голік (Аркадзь) — семантычны вытвор ад апе-лятыва голік ‘голы’ (рэг).
  6. Грабянёк (Дара-фей) — семантычны вытвор ад апелятыва грабянёк — памянш. з -ёк ад грэбень ‘пласцінка з радам зубцоў для расчэсвання валасоў або для замацавання жаночай прычоскі'; ‘прыста-саванне да такой формы, ужыв. у розных галінах вытворчасці'; (перан.) ‘вяршыня чаго-н.’.
  7. Гракун (Уладзі-мір) — вытвор з суфіксам -ун ад дзеяслова гракнуць ‘кінуць, упусціць што-н. цяжкае з гру-катам або утварыць шум, гру-кат’ ці ад гракнуцца ‘упасці з моцным грукатам’ з значэннем ‘той, хто падае з грукатам, шу-мам ці кідае што-н. цяжкае з грукатам’. ФП: гракун (‘прад-мет’) — Гракун (асоба) — Гракун (антрапонім — прозвішча).
  8. Грачышына (На-талля) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -ына (-ін-а) ад антрапоніма Грачыха і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Грачых-іна — Грачыш (х/ш)ына. ФП: грэчка (‘травя-ністая меданосная расліна ся-мейства грэчкавых, а таксама зерне гэтай расліны, з якога робяць крупы і муку’) — Грэч-ка (мянушка, пазней прозвіш-ча) — Грэч-ыха (жонка асобы з прозвішчам Грэчка, суфікс —ых-а) — Грачышына.
  9. Грашчанкоў (Мі-калай) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -оў ад антра-поніма Грашчонак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Грашчанок (род. Грашчанка) — Грашчанк-оў. ФП: Герасім (імя <грэч. gerasimos ‘паважа-ны; сумленны, чэсны’) — Га-расім (1539) — Грасім, Граська (народныя варыянты) — Гра-ська (празванне, потым проз-вішча) — Грашчонак (нашчадак асобы Грашча; суфікс -онак) — Грашчанкоў.
  10. Грудзінава (Тац-цяна) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Грудзіна і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Грудзін-ава. ФП: грудзі (‘пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата, а таксама поласць гэтай часткі тулава’) — грудзіна (‘грудная косць, з якой злуч-аны пярэднія канцы рэбраў і часткі плечавога пояса’) — Грудзіна (мянушка, потым прозвішча) — Грудзінава.
  11. Грузд (Віктар) — семантычны вытвор ад апе-лятыва грузд ‘ядомы грыб з шырокай белай ці чорнай мах-натай шапачкай і кароткай ножкай’.
  12. Грыгенча (Вера-ніка) — вытвор з суфіксам -ча (рэг.) ад антрапоніма Грыген (варыянт канан. Грыгорый (<грэч. ‘быць пільным, не спаць’) з значэннем ‘жонка, да-чка названай асобы’): Грыген-ча.
  13. Грышанава (Ірэ-на) — форма прыметніка з пры-належным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Грышан і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Грышан-ава. ФП: Грыгорый (грэч. ‘быць пільным’) — Грыгор (1577 г. — народны варыянт) — Грыш (1591 г.) — Грышан (празванне, потым прозвішча) — Грыша-нава.
  14. Гугаль (Алена) — семантычны вытвор ад апе-лятыва (рэг.) гугаль ‘куколь’ (аднагадовая травяністая рас-ліна сямейства гваздзікавых — пустазелле з цёмна-ружовымі кветкамі і ядавітым насеннем, якое расце сярод злакаў).
  15. Гудачкова (Валя-нціна) — вытвор з суфіксам прыналежнасці -ов-а ад антра-поніма Гудачок: Гудачок-оваГудачкова. ФП: гудок (‘механі-чны свісток, які падае сігналы’, ‘працяжны аднастайны гук сві-стка ці сірэны’) — гудочак (па-мянш. ад гудок, суф. -ак/-оч-ак) — Гудочак (мянушка, потым прозвішча) — Гудачкова. Або ад укр. (рэг.) — гудак ‘музыкант, скрыпач’ (Грынч): гудак — гу-дачок (ласк. -ок) — Гудачок — Гудачкова.
  16. Гуменюк (Юры) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Гумен з семанты-кай ‘нашчадак названай асобы': Гумен-юк (Гуменюк). ФП: ігу-мен (‘настаяцель праваслаўнага манастыра’) — гумен (рэгіяна-льная форма з адпадзеннем пачатковага ненаціскнога «і», як голка (<іголка)) — Гумен (пра-званне, потым прозвішча) — Гуменюк (<Ігуменюк).
  17. Гундар (Наталля) — семантычны вытвор ад апе-лятыва (рэг.) гундар ‘нягоднік, гультай’ (Нас.), з нямецк. Hund ‘сабака’.
  18. Гурло (Мікалай) — семантычны вытвор ад апе-лятыва гурло — утварэння ад рус. гурлить ‘балбатаць, доўга расказваць, хваліцца’ (Даль).
  19. Гуткоўская (Свя-тлана) — вытвор з суфіксам —оўская ад антрапоніма Гутко і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Гутк-оўская. Утваральнае слова — апелятыў гутко, памянш. ад гут <польск. gut ‘крывое сукаватае дрэва, непрыгоднае дрэва’ (Карл.).
  20. Дабрук (Віталь) — вытвор з суфіксам -ук ад ант-рапоніма Добры і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Добр-ук — Дабрук. ФП: добры (у слоўніках 11 значэнняў: 1) чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны; 2) цалкам станоўчы па сваіх якасцях, такі, як патрэ-бна; 3) заснаваны на жаданні дабра; 4) які карыстаецца сла-вай, слаўны, чысты; 5) умелы, старанны, здольны; 6) удачны, паспяховы) і інш. — Добры (мянушка, потым прозвішча) — Дабрук.
  21. Даліда (Ксенія) — імя (<яўр. ‘бедная, няшчасная’) набыло ролю прозвішча.
  22. Даль (Алег) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва даль ‘далёкі прастор; пра-сцяг, шыр'; ‘далёкае месца’.
  23. Данутовіч (Люд-міла) — форма бацькаймення з акцэнтаваным суфіксам -овіч ад антрапоніма Данута з зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Данутавіч. ФП: Данута (імя <грэч. ‘добрая во-ля, зычлівасць’) — Данута (пра-званне, пазней прозвішча) — Данутовіч.
  24. Даргель (Мар’ян) — варыянт імя Дарый (перс. ‘уладар’) з фінальным -гель: Дар-гель (параўн. Юрый > Юргель) набыў ролю прозві-шча.
  25. Дароніна (Тацця-на) — форма прыметніка з пры-належным суфіксам -іна ад ант-рапоніма Дарон і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Дарон-іна. Утвараль-нае слова-імя Дарон (<яўр. ‘дар, падарунак’).
  26. Даўгалёнак (Ігар) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антрапоніма Доўгаль/Даўгаль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Доўгал-ёнак. Утвара-льнае слова ад апелятыва доў-галь ‘высокі чалавек’, укр. дов-галь ‘высокі худы чалавек’, ‘ка-вальскі молат з доўгім вострым носам’ (Грынч.).
  27. Даўжук (Іван) — вытвор з суфіксам -ук ад ант-рапоніма Даўгі / Доўгі і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Даўж(г/ж)-ук.
  28. Дашук (Вольга) — варыянт імя Дасій (грэц. ‘кал-маты’) набыў ролю прозвішча: Дасько (1761) — Дашко — Да-шук.
  29. Дварэцкі (Апалі-нарый) — семантычны вытвор ад апелятыва дварэцкі (гіст.) ‘старшы лакей у панскім доме, які кіраваў хатняй гаспадаркай і прыслугай’. Або ад тапоніма Дварэц: Дварэц-скі — Дварэцкі.
  30. Дзейкун (Раіса) — семантычны вытвор ад апеля-тыва дзейка — утварэння з су-фіксам -ун.
  31. Дзенісенка (Ан-тон) — вытвор з суфіксам -енка ад антрапоніма Дзяніс і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Дзяніс-енкаДзені-сенка. Утваральнае слова — Дзяніс <лац. Дзіяніс ‘імя Бога жыццёвых сіл, прыроды, віна: пазней яго лічылі Богам урад-лівасці, цывілізацыі, шчасця; весялун’.
  32. Дзівочка (Эд-вард) — акцэнтаваны варыянт апелятыва дзівачка (жан. дзі-вак ‘чалавек з незвычайнымі схільнасцямі, звычкамі, погля-дамі; арыгінал’) набыў ролю прозвішча (семантычны вы-твор).
  33. Дзіулін (Дзяніс) — другасная форма ад Дзівулін — утварэнне з прыналежным су-фіксам -ін ад Дзівуля і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Дзівул-ін. ФП: дзіва (‘тое, што выклікае здзіўленне, цуд’) — дзівуля (‘асоба, якая вы-клівае здзіўленне, суфікс -уля‘; параўн. хрыпець — хрыпуля) — Дзівуля (празванне, потым про-звішча) — Дзівулін (Гл. Сцяцко П. «Беларускае народнае сло-ваўтварэнне», с. 67).
  34. Дзюбін (Дзміт-рый) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Дзюба і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дзюб-ін. Утваральнае слова Дзюба — семантычны вытвор ад апелятыва дзюба ‘ў птушак: рагавое ўтварэнне з дзвюх па-доўжаных бяззубых сквіц’.
  35. Дзябёлы (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва дзябёлы ‘дужага це-ласкладу; поўны’, а таксама ‘тоўсты, грубы, трывалы’. Асо-ба атрымала такую мянушку, а пазней прозвішча ў выніку выкарыстання гэтай лексемы (слова) у неідэнтычным моў-ным асяроддзі.
  36. Дзясніца (Ірэна) — семантычны вытвор ад ст.-бел. десніца ‘правая рука’ (ПГССЛ).
  37. Дзяцюк (Андрэй) — семантычны вытвор ад апе-лятыва дзяцюк (разм.) ‘юнак, дарослы хлопец; яшчэ нежа-наты малады чалавек’.
  38. Дзячэк (Іна) — другасная форма ад Дзячок (семантычны вытвор ад апе-лятыва дзячок/дзяк) ‘ў права-слаўнай царкве ніжэйшы слу-жыцель, які не мае ступені свя-шчэнства’.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Прэзентацыя беларускай версіі «Гісторыі Расіі …»

7 лістапада ў офіс ТБМ на прэзентацыю кнігі «Гісто-рыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці» (аўтары Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Аляксей Хадыка) прыйшло каля чатырох дзясяткаў ча-лавек.

Усе аўтары прысутні-чалі на прэзентацыі і распавялі пра свае часткі кнігі.

Як сказаў Алег Тру-саў, чым далей рухаўся па гіс-торыі Расіі, тым больш разу-меў, што там зусім іншы ад нас народ, зусім іншыя каштоўна-сці, зусім іншая ацэнка падзе-яў. У прыватнасці гістарычная тэрміналогія Расіі вельмі адро-зніваецца ад тэрміналогіі Еў-ропы. У Еўропе проста не існа-вала такіх з’яў, як апрычніна і таму падобнае. У той жа час беларуская гістарычная наву-ка на сёння аперуе ў асноўным еўрапейскімі тэрмінамі. Таму была праблема ў паданні ра-сійскіх з’яваў нашай тэрмінало-гіяй, каб не разрываўся наш гістарычны лексікон.

Лявон Баршчэўскі пры напісанні сваёй часткі шмат увагі ўдзяляў нацыянальнасці тых ці іншых дзеячоў расей-скага гістарычнага і культур-нага працэсу. І нейкі не зусім рускі твар у гэтай гісторыі і культуры. Як на вокладцы кнігі, дзе паказаны Сімяён По-лацкі, Іван Федаровіч, які, не сакрэт, з Беларусі, Юрый Гага-рын са смаленскіх беларусаў, беларус Андрэй Грамыка і дачка беларускіх гастарбай-тараў Валянціна Церашкова.

На прэзентацыю са-браліся неабыякавыя людзі, не толькі аматары, але і прафесій-ныя гісторыкі. Многія задавалі пытанні, дзяліліся ўражання-мі, стаялі ў чарзе па аўтограф да аўтараў.

Прадказанне нашай га-зеты, зробленае пасля барана-віцкай прэзентацыі, відавочна, збудзецца. Пасля Новага года хутчэй за ўсё будзе выдавацца яшчэ адзін наклад кнігі.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Ці даведаюцца школьнікі ўсю праўду пра беларусаў замежжа?

ЗБС «Ба-цькаўшчына» атрымала з На-цыянальнага ін-стытута аду-кацыі адказ на просьбу ўнесці змены ў змест школьных пад-ручнікаў.

 

У 2018 годзе на замову «Бацькаўшчы-ны» было пра-ведзена даследа-ванне наконт та-го, як прадстаў-лена дыяспара ў сучасным адука-цыйным працэсе ў Беларусі на прыкладзе ся-рэдняй школы. Вынікі даследа-вання засмучаюць: культурны і гістарычны ўнёсак беларусаў замежжа ў школьных падруч-ніках амаль што цалкам пра-ігнараваны. Больш за тое, нека-торыя падручнікі гуманітар-нага і гістарычна-грамада-знаўчага цыклу фармуюць негатыўнае стаўленне да бела-рускай дыяспары.

Да прыкладу, падруч-нік па грамадазнаўстве для 10 класа сцвярджае, што «…бела-руская нацыя — гэта беларускі народ, які аб’ядноўвае ўсіх грамадзян нашай краіны…», гэтым самым выключаючы з нашага народа 3,5 млн чалавек, якія, жывучы за мяжой і маю-чы грамадзянства іншых краін, вызнаюць сябе беларусамі. Не адпавядае рэчаіснасці і сцвяр-джэнне з падручніка па грама-дазнаўстве для 9 класа, быццам бы «ў шматнацыянальных калектывах беларусы, як пра-віла, нясхільныя ўтвараць зям-ляцкія і нацыянальныя мікра-групы, таму што цэняць у чалавеку перш за ўсё яго аса-бістыя якасці, а фактар эт-нічнай прыналежнасці для іх невырашальны» . І гэта на фоне таго, што ў дваццаці пяці кра-інах свету працуюць больш за сто арганізацый беларускай дыяспары. Негатыўная ацэнка міграцыі як з’явы — «…людзі, абыякавыя да лёсу Бацькаў-шчыны, гатовыя ў любы мо-мант змяніць яе на іншыя краі, ніяк не могуць лічыцца пат-рыётамі…» — не здольная па-тлумачыць, чаму беларусы за-межжа пры гэтым працягва-юць стваральную працу на карысць нашай краіны.

Такая сітуацыя ідзе ўразрэз не толькі з рэчаісна-сцю, але і з Законам «Аб бела-русах замежжа», прынятым у 2014 годзе праз актыўнае спры-янне ЗБС «Бацькаўшчына» і беларускіх асяродкаў у свеце (артыкул 17 Закона прадпісвае дзяржаўную палітыку ў дачы-неннях з беларусамі замежжа накіроўваць на ўмацаванне сувязяў і выкарыстанне іх па-тэнцыялу для развіцця бела-рускай дзяржавы).

Згуртаванне перадало ў Нацыянальны інстытут аду-кацыі не толькі заўвагі, але і выкладзеныя экспертамі пра-пановы. Днямі прыйшоў адказ: «Пры карэкціроўцы вучэбных праграм па вучэбных прад-метах «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства» і «Бела-руская літаратура» рабочым групам будзе прапанавана раз-гледзець пытанне аб магчы-масці ўключэння інфармацыі пра дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары, ролю і месца беларускай дыяспары ў развіцці грамадства, экано-мікі і культуры«. Таксама ў лісце паведамляецца, што аў-тарскім калектывам, якія рых-тавацьмуць новыя падручнікі па згаданых прадметах, будуць перададзены заўвагі наконт асвятлення пытання пра месца і ролю беларускай дыяспары.

Будзем спадзявацца, што вышэйзгаданыя рабочыя групы знойдуць магчымасць пазбавіць школьныя падруч-нікі прыкрасцяў і недарэчна-сцяў, звязаных з тэмамі «эмі-грацыі» і «беларускага замеж-жа». І беларусы з дзяцінства будуць мець магчымасць ка-рыстацца культурнай спадчы-най беларускага замежжа, гана-рыцца асобамі, якія ўзбагачалі сваім талентам беларускую і замежную культуру, навуку, былі заўважнымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі іншых краін і стваралі пазітыўны імідж Беларусі. Адпаведныя лісты з просьбай спрыяння ў карэкціроўцы навучальнай праграмы паводле вынікаў згаданага даследавання Згур-таванне «Бацькаўшчына» накі-равала таксама ў Міністэрства адукацыі, Палату Прадстаў-нікоў і Адміністрацыю Прэ-зідэнта.

Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

 

Імперыялістычная вайна вачыма пісьменнікаў і бібліёграфаў

11 лістапада большасць еўрапейскіх краін адзначае 100-год-дзе завяршэння Першай сусветнай вайны. Гэтай падзеі прысвечана вы-стаўка ў Музеі кнігі На-цыянальнай бібліятэкі Беларусі «БЕЛАРУСЬ У ВЯЛІКАЙ ВАЙНЕ 1914-1918 гг.»  Яна ар-ганізавана бібліятэкай сумесна з Уладзімірам Ліхадзедавым.

На выставе дэ-манструюцца кнігі, ча-сопісы і газеты часоў Пе-ршай сусветнай вайны, ліставанне салдат з або-двух бакоў, рэдкія фота-здымкі, зробленыя ня-мецкімі жаўнерамі.

 

 

Вайна стала ад-ной з самых жахлівых падзей у сусветнай гіс-торыі: удзел у ёй пры-нялі каля 40 дзяржаў з агульнай колькасцю на-сельніцтва звыш 1,5 мі-льярдаў чалавек, каля 10 мільёнаў загінулі, яш-чэ каля 20 мільёнаў вя-рнуліся з вайны пара-ненымі і скалечанымі. Суча-снікі адразу ж назвалі яе «Вя-лікай вайной».

Беларусь стала пры-франтавой паласой, і для на-шых продкаў вайна зрабілася жахлівым выпрабаваннем. 900 тысяч жыхароў Беларусі былі мабілізаваныя і 70.000 чалавек загінулі, скрацілася прамы-словая і сельскагаспадарчая вытворчасць. У 1914 годзе ка-ля Баранавічаў была ўпер-шыню прыменена хімічная зброя.

У той самы час вайна, якая прывяла да краху вялікіх імперый, стварыла і новыя маг-чымасці для фарміравання су-часнай беларускай дзяржаў-насці.

У экспазіцыі прад-стаўлены творы беларускіх пісьменнікаў — Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Якуба Ко-ласа, прысвечаныя Першай сусветнай вайне. Можна пра-гледзець выпускі газет «Наша Ніва» ( 1914), асобнікі часо-пісаў » Искры», ( 1915), Гоман ( 1915), пабачыць мапы, гільзы, пісьмовыя прылады байцоў. Фотааб’ектыў нямецкага жаў-нера схапіў разбураныя масты  і дамы, пажары.

Захавалася сведчанне з іншага боку — адухоўленыя твары сёстраў міласэрнасці ў шпіталі, позірк параненага, у якога ў вачах — спадзяванне.

Прыцягвае ўвагу аб-раз-складзень з выявай свя-тыні ў Лурдзе, знойдзены на месцы баёў каля возера  Нарач.

 

Бібліёграф інфарма-цыйна-аналітычнага аддзела Таццяна Лаўрык падрыхтавала прэзентацыю, прысвечаную палкаводцам, ураджэнцам- Беларусі, якія праявілі сябе на франтах Першай сусветнай вайны: палкоўніка Васіля Ма-храва, генерала-лейтэнанта Юліяна Белазора, генерала-лейтэнанта Уладзіміра Май-Маеўскага  і іншых.

Чарговы выставачны праект Нацыянальнай біблі-ятэкі працягвае фарміраваць у сучасных чытачоў культуру гістарычнай памяці.

Эла Дзвінская.

 

Навіны Германіі

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Менску

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 31 кастрычніка — 1 лістапада праходзіла ў Менску. У адкрыцці форуму і дыскусійнай сесіі «Адносіны Усход-Захад» прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На працягу двух дзён кіраўнікі дзяржаў, значныя палітычныя дзеячы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і акадэмічнай супольнасці, кіраўнікі спецслужбаў і эксперты па пытаннях бяспекі абмяркоўвалі развіццё ўзаемаадносін па лініі Усход-Захад, магчымыя шляхі вырашэння рэгіянальных канфліктаў, эканамічную сітуацыю ва Усходняй Еўропе, пытанні энергетычнай і транснацыянальнай бяспекі.

Усяго ўдзел у сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прынялі больш за 100 чалавек. Сярод іх прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян, прэм’ер-міністр Малдовы Павел Філіп, міністры замежных спраў Македоніі, Манголіі, Польшчы і Славакіі, генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перага-ворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан, выканаўчы сакратар пад-рыхтоўчай камісіі Арганізацыі па Дагаворы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў Ласіна Зерба.

Па словах старшыні канферэнцыі Вольфганга Ішы-нгера, «узаемны давер паміж Усходам і Захадам скараціўся да мінімумаў, якія не назіраліся з часоў халоднай вайны». У гэтых рэаліях беларуская знешняя палітыка спрабуе стварыць новыя фарматы даверу і паважлівага дыялогу. І, мяркуючы па міжнародным пры-знанні, у Менска гэта атрымліваецца.

Ана Брнабіч, прэм’ер-міністр Сербіі адзначыў:

— Тое, што Мюнхенская канферэнцыя праходзіць у Менску, у Беларусі, вельмі паказальна. Гэта важная канферэнцыя, важная падзея ў частцы рабочай групы бягучай Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Беларусь атрымлівае магчымасць быць бачнай для сусветнай супольнасці. І гэта выдатная магчымасць прарэк-ламаваць сваю краіну, паказаць яе вялізны патэнцыял.

У час міжнароднага форуму праходзілі чатыры дыскусійныя сесіі. Яны былі прысвечаны менскаму працэсу, адносінам паміж Усходам і Захадам, кантролю над узбраеннямі і ўмацаванню даверу, а таксама рэгіянальным канф-ліктам.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праводзіцца штогод з 1963 года. Першапачаткова мерапрыемства задумвалася як форма дыялогу паміж ФРГ і ЗША па пытаннях палітыкі бяспекі. З цягам часу яно пачало прыцягваць усё больш увагі прадстаўнікоў палітычных і ваенных колаў іншых краін. Цяпер канферэнцыя з’яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных форумаў у свеце па пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Першая сустрэча Асноўнай групы МКБ адбылася ў 2009 годзе. Форумы праходзяць у фармаце эксклюзіўнага закрытага дыялогу высокага ўзроўню з прыцягненнем шырокага кола ўдзельнікаў. Яны з’яўляюцца прадаўжэннем Мюнхенскай канферэнцыі і ў пэўнай ступені задаюць тон дыскусіі.

 

У 2018 годзе кіраўні-цтва МКБ прапанавала правесці чарговую сустрэчу Асноўнай групы ў Менску, абгрун-таваўшы гэта ўкладам, які ўносіць Беларусь ва ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і магчымасцю сабраць на беларускай пляцоўцы ключавых ігракоў.

Прадстаўнікі Беларусі прымаюць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з 2006 года. Як растлумачылі ў МЗС, пляцоўка выкарыстоўваецца беларускім бокам для прадстаўлення пазіцыі краіны па ключавых аспектах міжна-роднай і рэгіянальнай архітэктуры бяспекі, правядзення двухбаковых сустрэч з афіцыйнымі асобамі розных дзяржаў.

Беларусь прапануе зрабіць Усходнюю Еўропу трансгранічным поясам стабільнасці і ўзаемадзеяння.

Дарэчы, ініцыятыва правесці мерапрыемства менавіта ў Менску зыходзіла непасрэдна ад кіраўніцтва Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Галоўны аргумент — Беларусь даўно заваявала рэпутацыю перагаворнай пляцоўкі і ў сусветнай супольнасці мае статус стабільнага і надзейнага партнёра.

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усходнюю Еўропу трансгранічным поясам ста-більнасці і ўзаемадзеяння. Аб гэтым ён заявіў на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь знаходзіцца на геаграфічным скрыжаванні Еўропы, фактычна заціснутая паміж геапалітычнымі гігантамі.

— Мы не хочам апынуцца на лініі новага цывілізацыйнага разлому, на вастрыі блокавага процістаяння паміж Усхо-дам і Захадам — гэта галоўнае. Беларусы, як ніхто іншы, ведаюць, што гэта можа ў сабе таіць. З ростам процістаяння нам прадказваюць лёс буфера, або «бастыёна», паміж Расіяй і НАТА. Аб гэтым гавораць і эксперты, і палітыкі, — кан-статаваў беларускі лідар.- З аднаго боку, гэта дрэнна. Але з іншага, калі б уладныя людзі прыйшлі да дамоўленасці не цягнуць дзяржавы Усходняй Еўропы ў розныя ваенна-палітычныя блокі, не патрабаваць пацвярджэння лаяльнасці на шкоду іх суверэнным інтарэсам, гэты рэгіён стаў бы трансгранічным поясам стабільнасці і ўзаемадзеяння…

Паводле слоў Прэзідэнта, на гэты момант з задачай спыніць проціборства на паўднёвым усходзе Украіны ніхто не спраўляецца — ні «нармандская чацвёрка», ні трохбаковая кантактная група АБСЕ, ні Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ ва Украіне, ні фармат Волкер-Суркоў.

Самым жудасным Аляксандр Лукашэнка назваў той факт, што прадаўжаюць гінуць у тым ліку многія прадстаўнікі мірнага насельніцтва — жанчыны і дзеці.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Бела-русь прыняла 160 тыс. перасяленцаў з Украіны, забяспечыўшы іх усім неабходным, аказаўшы дапамогу ў працаўлад-каванні, медабслугоўванні, сацыяльнай і псіхалагічнай адаптацыі. «Словам, яны атрымалі тут сваю другую радзіму. І нам далося гэта няпроста ў нашай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі», — сказаў ён.

—  Беларусь — невялікая дзяржава, але мы гатовы ўно-сіць сваю лепту ў вырашэнне тых ці іншых канфліктаў. Што мы, у прынцыпе, ужо робім. Але хочам адчуваць нашу большую запатрабаванасць з боку асноўных сусветных ігракоў, — заявіў Прэзідэнт. — Прасцей кажучы, мы можам узяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расійска-ўкраінскай граніцы, а таксама суправаджаць правядзенне выбараў на Данбасе, зыхо-дзячы з разумення таго, што гэтыя рэгіёны з’яўляюцца неад’емнай часткай Украіны, — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле БелТА.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Змяшчаю некалькі ўрыўкаў з лістоў, напісных з падарожжа:

“Афрыка, Алжыр, 3 лістапада/22 кастрычніка 1862 года.

Мая наймілейшая!

(Я не злоўжываю сло-вамі вітанняў.) Вечар цудоўны. Блакітнае мора пазалочана промнямі месяца. Горад Ал-жыр уздымаецца, надстаіць паўколам над затокай. Ля пад-ножжа майго жылля (Hotel de la Regence, Place du Gouverne-ment) натоўпы людзей, узвы-шаюцца апельсіны і пальмы, газавыя свяцільнікі, як ясныя зоркі на зямлі. А людзі? Арабы, маўры, негры з разложысты-мі плячыма, геркулесавыя іх ногі і рукі мускулістыя — аголе-ныя, апаленыя — рэпразенту-юць ідэал мускульнай сілы. Але тутэйшыя людзі, прыродныя жыхары гэтай зямлі маюць толькі плечы, рукі і ногі для перамяшчэння цяжараў і ўсё тое няшчаснае племя прыга-ворана толькі на тое, каб пе-рамяшчаць-пераносіць цяжа-ры. Але аднак не раз сустра-каюцца ў іхніх чорных вачах іскры запалу і выражэнне сілы, але сілы дзікай неабучанай — і адчуваюць вышэйшасць схуд-нелага, змучанага, але пазна-чанага думкай твара еўрапей-ца і слепа паддаюцца загадам той думкі. А еўрапеец што тут парабляе? Гаворыць пра цывілізацыю, а думае перш за ўсё пра сваю карысць. А жан-чыны? Бедныя — знак няволі носяць на твары — толькі на вочы пакінута адтуліна, а ўвесь твар закрыты грубай заслонай. А вочы іх — гэта вочы нявольніц — не здаюць сабе справы з таго, што бачаць і чуюць — няма ў іх пачуцця чала-вечай годнасці — словам, гэта — нявольніцы.

Французскія афіцэры лепшыя тут, чым у Парыжы. Лагернае жыццё мае сваё аба-янне. Яны ў тым лагеры, лю-бяць гэты вялікі лагер, але бачна, што больш любяць не-шта большае за той лагер. Любяць Францыю, любяць Ба-цькаўшчыну.

Такія першыя ўражан-ні зрабіў на мяне Алжыр. Па-ўтараю: вечар сённяшні так цудоўна прыгожы, што забы-ваецца, што ўвесь люд той нявольнік, што жанчыны ня-вольніцы, а бачыцца толькі прыгожае неба — яснае, блакі-тнае; цёмна-блакітнае, най-прыгажэйшае мора, агні на зямлі. Гоман людзей на пло-шчы — абаяльнасць ва ўсёй прыродзе.”

 

“Афрыка. Алжыр, 1/13 лістапада 1862 года. Вечар перад поўначчу.

Мая наймілейшая! Мая найдаражэйшая! Пры-чына ўсіх клопатаў і неспакояў маіх!

І так, атрымаў сёння нарэшце першы ліст ад цябе, першы ліст ад жонкі!

Гэты ліст зрабіў на мяне такое ўражанне, як яда-падсілкаванне для чалавека. што памірае з голаду. Я рады, шчаслівы, але пры тым так узрушаны, што яшчэ не пры-йшоў да нармальнага стану. Калі б часта, калі б што дзень пісала лісты, напэўна атры-моўваў бы іх без такога ўзру-шэння, як цяпер. Прызвыча-іўся б нават да іх, былі б яны для мяне хлебам штодзённым — звычайнай рэччу — як што-дзённая малітва. А ўласна ліс-ты жонкі, бадай што, павін-ны быць такой малітвай, та-кой штодзённай асалодай і пацехай. Цяпер я не толькі твой муж, які дзеліць усё з табой, хутчэй каханак — я дрыжу ад узрушэння, паста-янна ў стане напружання і чакання. А ты хочаш, каб быў здаровы, моцны і дзейсны. Ад цябе гэта залежыць — давай мне штодзень натхненне — будзь маім анёлам-ахоўнікам — і я буду здаровым. моцным і дзейсным.

Мне міла, мне соладка, калі да цябе хоць некалькі слоў накрэмзаю. Пры гэтым заўсё-ды маю табе столькі распа-весці.

Сёння чытаў некалькі разоў твой ліст, а ўчора ат-рымаў тэлеграму. Параўноў-ваў у думках — лічыў дні і гадзі-ны. Тэлеграма твая выслана да мяне 30 кастрычніка/11 лістапада каля 1/2 да 7. Ве-даеш, што было тры месяцы таму назад? Мы ехалі да кас-цёла, каб прысягнуць жыць і памерці разам! Ці ж не дзіўнае супадзенне. Ані я, ані ты на-пэўна, высылаючы тэлеграму не думала пра тое!

Тое ўсё, што гаворыш і пішаш пра Польсцю — гэта вельмі міла — вельмі — нават за шыю яе абдымаеш і песціш, і называеш савёй найбліжэй-шай! Пішаш, што ніколькі не сумняваешся, што ўбачымся. Мая наймілейшая, і я не сум-няваюся. Тры месяцы таму мы абяцаліся самі сабе “не пакі-нуць аж да смерці” — ужо перад расстаннем у Парыжы — ска-залі сабе “не пакінуць і пасля смерці”. Бог сведка, так і бу-дзе, Польсця?! Чакае нас пры-гожая будучыня. Будучыня на-лежыць нам.

Нягледзячы на ўсякія турботы, і неспакоі, і клопаты гэта добра — кахаць, добра мне з табой, мая прыгожая, мі-лая, светлая.

Соладка мне думаць і [пра] цябе і пра твае вочкі, і пра твае валосікі і ручкі, пра тваю найчыстую душу і шчы-рае сэрца і ясную галоўку і здаровую параду, якую ў най-важнейшых варунках можна ад цябе атрымаць.

Вучыся ты цяпер ад мамы тых дробных штодзён-ных навыкаў, веданне якіх ёсць абавязкова патрэбнае. Вучыся гаспадарцы — заглядвай на ку-хню. Вучыся рабіць парадак у доме. Мама будзе для цябе най-лепшым правадніком. Бо гэта не перашкодзіць табе чытаць, граць, спяваць і даваць пара-ды. Крымінальны кодэкс ёсць больш празаічнай і цяжкай рэччу, чым хатняя гаспадарка або падручнае кухарства, а аднак ён у сённяшнім стане грамадства ёсць абавязкова патрэбным — і бачыш — твой Зыгмунт мусіць ім займацца і займаецца.”

 

“3/15 лістапада. (Урывак з ліста.)

Учора зрабіў конную вылазку за 3 мілі ад Алжыра ў кляштар трапістаў246. (На маё шчасце бедныя прыга-вораныя да публічных работ працуюць цяпер у найпрыга-жэйшых мясцінах Алжыра — у кляштары трапістаў — у цяс-нінах Атласа. так званых парогах Хіфы (рэчкі) — Gorges de la Chiffa247 — і нарэшце ў гарах Kabylii Dzurdzura248. Так, аклядаючы публічныя работы, адведаў я найпрыга-жэйшыя мясціны Алжыра).

І так еду ў  Staoueli249 — a la Trappe250. Будзяць мяне пе-рад усходам сонца. Неба па-годнае, хоць вецер досыць пра-нізлівы, з усходам сонца іду ў горад, дзе наймаю верхавога каня. Божа, прабач алжыр-скім стайням, дзе наймаюць коней для падарожных! Ёсць гэта па большай частцы ста-рыя клячы — вельмі добрыя з выгляду.

Выязджаем — дарога ўецца пад гару, вельмі стро-мая, так што ад’ехаўшы амаль мілю, бачым яшчэ горад і мора пад нагамі. Від най-прыгашэйшы, але любавацца тым відам мне перашкаджае мой аргамак, якога крыкам і бічам мушу заахвочваць да га-лопу або рысі, і які такі цяжкі, што трасуцца ад яго горы Атласу, іначай мой аргамак ідзе паволі, як мул або ослік, на якіх ездзяць вакольныя маў-рытане і каланісты. І так некалькі хвілін ваюю з канём, пасля чаго пускаю яго вольна — крокам і любуюся гарамі, і морам, і горадам, белым, узня-тым на вельмі крутой гары.

Нарэшце дабіраюся да вяршыні гары, і тут цяпер па-чынаецца барацьба з канём, які нарэшце пускаецца цяжкай рыссю і такім жа цяжкім галопам, ад якога, шчыра га-вару, трасецца шаша, так праязджаю звыш дзясятка кіламетраў і зноў бачу мора, бачу цясніны Хіфы, якія прара-заюць горы Атласу і нарэшце клаштар трапістаў. Над мо-рам бялее вёска  Sidi Fer-ruch251, дзе высадзіліся ў 1830 годзе французы. Кляштар трапістаў стаіць на месцы, дзе была генеральная бітва, якая адчыніла ім брамы Ал-жыра.

За вярсту ад кляшта-ра сустракаю прыгавораных да публічных работ, карыста-юся з таго, каб vous derogez a ma dignite du Cavalieri252 адпа-чыць і прайсціся. Пасылаю каня ў кляштар, а сам паколькі ўжо дзясятая гадзіна — хвіля адпа-чынку для тых, хто працуе, іду пеша разам з імі ў іхні лагер. Аглядаю ўсё, ем з імі снеданне, знаёмлюся.

Найбольш выклікае спачуванне малады хлопец, de Bertin з дэпартамента de l’Eure. Мае толькі 19 год — маладзенькі, прыгожы, румя-ны. Пайшоў дабраахвотнікам у войска год таму назад. Пра-даў кашулю, і за гэта прыга-вораны да работ на цэлы год. Таўчэ і разбівае камяні пры шашы. Суцяшаю яго — прад-казваю яму, што можа яшчэ быць Marechal de France253. Усміхаецца бедны хлапчына. Мы ўжо прыяцелі. Нейкі Veillox — стары жаўнер, падчас чэр-веньскіх дзён у 1848 годзе254 не хацеў змагацца ані супраць народа, ані з народам супраць войска. Тры дні хаваўся ў свая-коў у Парыжы. Вайсковы суд зняволіў яго, але Cavaignac вы-слаў яго ў Афрыку. Тут стары ваяка, кепска прыняты, кінуў-ся са зброяй на начальніка, быў прыгавораны на смерць. По-тым памілаваны, яшчэ год па-вінен прабыць на работах, а потым два гады ў войску. Ча-кае хвілі вызвалення і сумуе па сваёй прыгожай Францыі.

А поўдні іду да трапі-стаў, гэта тыя ж самыя бя-ланскія камедулы, толькі больш карысныя, бо камедулы займаюцца выключна сузіран-нем і агародам. Тут паны трапісты абрабляюць зямлю і маюць рукадзельныя май-стэрні і г.д. Велізарная іхняя ферма — узорная. Трапісты ані слова не прамаўляюць паміж сабой — заручаюцца, што за 20 гадоў не прамовілі адзін да другога. Але айцец, які супра-ваджае падарожных (pere hotelier255) мае права забаўляць падарожных размовай. Усе ін-шыя, якіх адведваю пры працы, мусяць маўчаць — айцец гатэ-льнік за іх гаворыць. Я спаку-шаў пастаянна вялебных ай-цоў, пытаючыся айца гатэль-ніка, чаму і іншыя айцы — брац-ці не маглі б паразмаўляць з вандроўнікам, і накіраваць на добрую дарогу? Айцец гатэль-нік даводзіць, што гэта праві-лы збору, а айцы-работнікі, сапраўдныя французы, канеш-не rienz dans leurs barbes256 (таму што носяць велізарныя борады) мігамі і жэстамі па-казваюць, што не могуць сло-ва прамовіць, хаця відно, што радыя былі б, і, калі б не было айца-гатэльніка, ахвотна за-нялі б яго месца. Быў паміж імі на працягу двух гадоў адзін паляк, стары жаўнер. Пры аб-вяшчэнні італьянскай вайны257 скінуў габіт і ўзяўся за зброю. Айцец-гатэльнік паведаміў, што мусілі яго звольніць з кля-штара, бо нягледзячы на пас-ты і малітвы цэлымі начамі чуў гукі труб, ржанне коней, лязгат зброі. Ускокваў начамі і непрытомны аддаваў загады — рыхтаваўся да бою. Рукапа-ложаны айцец вырашыў, што, відаць, такая воля Божая ці спакуса д’ябальская — і ваяка рушыў у лагер. Пасля вайны, гаварылі, калі вяртаўся ў кля-штар, згінуў па дарозе ў Ма-рока.

Айцец-гатэльнік на маё настойванне, каб айцы навярталі вандроўнікаў: “На-вяртаць вас, — гаворыць, — павінны грозныя надпісы, раз-мешчаныя на мурах кожнай залы, кожных сенцаў”. Вядзе мяне і загадвае чытаць надпіс. “Eternite”258 вялікімі літарамі паўтараецца дзесяць разоў на пачатку і на канцы кожнага верша, а вершы апісваюць, якія раскошы ў небе, якія пакуты ў пекле і як усё ёсць марнасць над марнасцю на гэтым свеце, па-доле плачу.

Скончыў чытанне.

— А што праўда, што гэта вельмі страшна? — пы-таецца айцец-гатэльнік. — Вечнасць. Ці падумаў вяль-можны пан пра тое?

— Не страшна, ойча, але суцяшальна, — адказваю. — Вечнасць, вечнае жыццё, гэта найвялікшая пацеха чалавека.

— Як гэта думка пра вечнасць узбудже ў вяльмож-нага пана не страх, але паце-ху? — пытаецца айцец-гатэ-льнік.

— Так, ойча, найвялік-шую пацеху, з той толькі роз-ніцай, што і дзень сённяшні, што і жыццё на на зямлі ёсць часткай той вечнасці. Таму трэба і на зямлі жыць прыго-жа, цудоўна, так, як у веч-насці.

— Гэта непадобна, — адказаў айцец-гатэльнік. А д’ябал, а спакусы яго? Гэта непадобна. Лепей вечна маў-чаць, чым штодзённа блюзне-рыць.

— Так, напэўна, лепей маўчаць, чым блюзнерыць, ле-пей гаварыць і рабіць на славу Божую на божай зямлі, чым маўчаць і закапацца пры жыцці ў магілу, — адказаў.

— Гэта непадобна. Свет ці магіла. Вечнасці ці прадонне! Няма для чалавека выбару — адказваю. Бог ці свет! Жадаем Бога, а не вас!

Што ж было далей га-варыць. І так той с[святы?, стары?] манах, як евангелічны фарысей, дзякуе Богу што-дзённа, што дазволіў яму быць трапістам, кандыдатам у неба, дзякуе, што не ёсць ча-лавекам, і ўсіх людзей, якія жывуць на свеце, мае за кан-дыдатаў у пекла?!

А другой развітаўся з айцамі. А трэцяй развітаўся з вязнямі і рушыў назад у Ал-жыр. Праліўны дождж і пра-нізлівы вецер дакучаў мне ўсю дарогу, конь упіраўся — і трэба было найвялікшых намаган-няў, каб яго скіраваць на рух прыспешаны. Змучыў руку, ма-хаючы пастаянна дубчыкам, ногі, даючы каню шэнкелі259 і голас ад крыку: “Allons”260. Праўда гнаў тры мілі галопам або добрай рвссю. Прыехаў у Алжыр, ледзве могучы ўтры-мацца на нагах. Пасля гарба-ты збіты, змучаны заснуў на канапе. Аб адзінаццатай прач-нуўся, яшчэ горш — усе жылы дрыжалі ад стомы. Напіўся яшчэ раз гарбаты, накрыўся коўдрамі. Сёння пачуваюся здаровым, моцным і добрай думкі”.

 

(Урывак з ліста) “з 5 на 6 лістапада. Ноч.

Пазнаёміўся сёння з панам маршалам Pelissier-ам. Вельмі гэта цікавы чалавек. Усё, што пра яго гавораць, менавіта ў Англіі, поўная фальш, пра яго грубаватасць, пра трубны голас, крыклівы і г.д. — наадварот, гаворыць вельмі ціха, хаця не раз лішне з’едліва, зласліва.

Былі адразу (як у нас гавораць) за панібрата, і не толькі з ім, але і з паняй мар-шалавай!, вельмі прыгожай іспанкай — маладой, белай, прыгожай, чарнабровай, доб-рага росту, жывой і прывет-лівай. Адным словам, абое ве-льмі мілыя людзі, даверлівыя, ветлівыя і гасцінныя. Добра і міла з імі і ў іх. З панам марша-лам размаўляў сам-насам пару гадзін. Была гэта несказана цікавая размова. Больш з яе даведаўся, чым з дзесяці пра-чытаных кніжак. Цікавая гэ-та рэч жыццё і людзі.

Бачыў тут і вельмі смутныя рэчы — алжырскія турмы ў плачэўным стане ў параўнанні з французскімі. Здаецца мне, што мог бы не-калькі спрычыніцца да іх па-ляпшэння, дзякуючы пану ма-ршалу. Прашу Бога, каб гэта наступіла і пажадай шчыра ад усёй душы, каб твой муж зрабіў нешта добрае на свеце”.

(Працяг у наст нумары.)

 

246 Трапісты, папулярная назва паслядоўнікаў найбольш дакладных правілаў, Кан-тэмпляцыйны ордэн.

247 Gorges de la Chiffa, франц. назва перавала Шабат аш-Шыфа ў Алжыры.

248 Dzurdzura, горны пояс з вапнавых скал у Тэльскім Атласе.

249 Staouel, горад на захад ад Алжыра.

250 На ўзор трапістаў (з франц.).

251 Sidi Ferruch, вёска за 35 км ад Алжыра, месца высадкі (14.VI.1830) французскіх жаўнераў, распачаўшая шматгадовае пакарэнне Алжыра.

252 Не паступаючыся маёй годнасцю кавалерыста (франц.).

253 Маршалам Францыі (франц.).

254 Другая пасля лютаўскай рэвалюцыя ў Парыжы ў 1848 г., крывава задушаная войскам ІІ Французскай Рэспублікі.

255 Айцец-гатэльнік (франц.).

256 Пасміхаюцца ў бароды? (франц.).

257 Гаворка ідзе пра вайну П’емонта і Францыі супраць Аўстрыі (1859), якая распачала працэс уз’яднання Італіі.

258 Вечнасць (франц.).

259 Астрогі, шпоры.

260 Пайшоў! (франц.).

 

Леанід Лаўрэш

Дыспуты паміж уніятамі і праваслаўнымі ў школьных тэатрах першай паловы XVII ст.

У канцы XV ст. ў за-ходнееўрапейскай літаратуры з’яўляецца новая форма дра-матычнай творчасці — школьная драма і камедыя. Езуіцкія і пія-рскія калегіюмы ў Беларусі таксама шырока практыкавалі школьныя тэатры, якія мелі практычныя мэты: палепшыць веданне моладзю лацінскай мо-вы, прывучыць да рыторыкі ў публічных месцах, навучыць жэстам і патрэбнай міміцы.

Школьныя п’есы мелі моцны рэлігійна-маральны змест. Сюжэты выдумляліся або браліся са свяшчэннай гіс-торыі, легендаў, жыццяў свя-тых, або свецкай гісторыі (ча-сцей грэцкай ці рымскай). Таму школьная драма часта мела многа супольнага з старажыт-нымі містэрыямі. П’еса пісалася на лацінскай мове, а яе часткі — пралогі, хоры, эпілогі — на на-роднай мове. Апрача таго на народнай мове пісаліся інтэр-медыі, якія ставіліся між актамі п’есы, каб даць магчымасць публіцы, зморанай нуднай шко-льнай драмай крыху пасмяяцца і адпачыць душой, а выклад-чыкам і вучням пераставіць дэкарацыі і падрыхтавацца да другога акту. Інтэрмедыі — гэта невялічкія жывыя сцэнкі, змест гэтых вясёлых сцэнак браўся з смешных гісторый, народных анекдотаў ці проста з народ-нага побыту. Дзейнымі асобамі тут былі ўжо не багі, не каралі, не святыя і не антычныя героі, а — сяляне, цыганы, яўрэі, жаў-неры ды іншыя прадстаўнікі гарадскога або вясковага про-стага люду.

У Нямеччыне ўжо ў пачатку XVI ст. смешныя сцэ-нкі на нямецкай мове ўстаўля-ліся ў лацінскі тэкст школьных п’ес. Езуіты спачатку не дазва-лялі рабіць гэткія ўстаўкі на народнай мове, але потым не толькі дапусцілі іх, а нават уза-конілі ў сваіх падручніках і пакінулі пасля сябе шмат гэткай літаратуры.

З-за таго, што мовай нашага простага народу была мова беларуская, дык і інтэр-медыі, якія ставіліся ў нашым краі пісаліся галоўным чынам па-беларуску. Тут людзі ніжэй-шага стану, як напрыклад селя-нін, яўрэй, цыган, гаварылі заў-сёды па-беларуску, але ролі асоб, якія жылі сярод вышэй-шых класаў і ўжо паспелі наву-чыцца польскай мове напісаны па-польску. Як прадстаўнік больш адукаваных персанажаў з шырокім светапоглядам па-польску вельмі часта размаў-ляў і чорт1.

Школьныя спектаклі ставіліся ў  Вільні ад 1574 г., у Пінску ад 1662 г., у Нава-градку ад 1681 г., у Менску ад 1692 г., у Слуцку ад 1715 г., у Нясвіжы ад 1723 г. і г.д.2

Школьныя інтэрмедыі Эўстаха Пылінскага ад 1651 г. з Гародні, якія захаваліся ў ру-капісах, вывучаліся вядомымі даследчыкамі П.О. Мароза-вым, А. Брукнерам і Я. Ф. Кар-скім. Гэтыя інтэрмедыі даюць унікальную магчымасць непа-срэдна, праз крыніцы XVII ст., дакрануцца да спрэчак паміж уніяцкімі і праваслаўнымі ні-замі грамадства. Просты бела-рус Іван ў ёй чалавек неадука-ваны, баіцца забабонаў, але хітры і мае добрае пачуццё гу-мару. У інтэрмедыі сацыяльны стан Івана на латыні вызнача-ецца як «rusticus» ці «colon».

У камедыі аб Іосіфе «Comoedia de Jacob et Joseph Patriarchis» спектакль пачына-ецца з таго, што ў школьную залу ўваходзіць селянін (rusti-cus) — беларус Іван і, пабачыў-шы шмат публікі, здзіўлена пы-таецца школьных вартаўнікоў:

— Панове, што за дзела будуць тут дзелаці, ці ня сва-дзьбу на месцы сём будуць ска-каці?

Вартаўнік (aulicus) ад-казвае яму па-польску:

— Ja wiem, lecz tobie darmo nie powiem, Iwanie3.

Вартаўнік паведамляе Івану, што будзе нешта тлума-чыць селяніну толькі тады, калі ён адкажа на некалькі пытан-няў. Іван заўважае, што сам ён ведае мала, але яго бацька, быў цівуном, чалавекам шляхетным (ciwun wielmi zaczny), ведаў усю азбуку, і не толькі «рус-кую» але і «польскую». Тады вартаўнік пытаецца ў Івана, што ёсць Бог і што ёсць слаў-ная унія. З адказам на пытанне пра Бога Іван блытаецца, а пра унію кажа, што «унія ёсць Пра-чыстай родная сястра, так мой бацька, старой веры, ка-заў». Вартаўнік лаецца і кажа, што унія — гэта злучэнне з са-праўднай верай і пытаецца якая вера лепшая — уніяцкая ці схі-зматычная? «Добра наша вера уніяцкая, ды такі, праўду мо-вячы, лепша ляцкая ды й «ko-niackaia» (каталіцкая — Л. Л.), бо што лях, або «вонят», то й панок, а што «усьмятык» (схізматык), то мужык ляда-шчо. Ды што-ж, такі й добра: па Сеньку шапка. Мужыком — добрая мужыцкая вера, сабака зьесьць і бяз солі. Старая наша вера, праўда, ды й чорт не ма-лады…» 4. Карскі адзначаў, што Марозаў у сваёй кнізе5, нара-біў памылак пры расчытванні рукапісу і прывёў свой вары-янт гэтага тэксту, я цытую ме-навіта варыянт Карскага6. У варыянце Марозава (менавіта яго цытуе Аляхновіч), апош-няя фраза гучыць як «старая наша вера, праўда, ды й свет не малады», і такім чынам Іван як быццам ўзвышае «усьміты-цкую» веру.

У тэксце, прачытаным Карскім, Іван называе унію сваёй верай але, падобна, ён яшчэ вагаецца, паміж двума канфесіямі.

Пасля гэтай інтэрмедыі пачынаецца сама п’еса, у часе якой Іван, седзячы між публікі, голасна робіць свае заўвагі і весяліць слухачоў, якім, вера-годна не цікава глядзець нуд-ную маральную лацінскую драму.

Пасля п’есы замест эпі-логу пачынаецца другая ін-тэрмедыя «Intermedium de Schysmatico et Vnito Catholico», напісаная прозай. Уніят пачы-нае пераконваць схізматыка (гэта ўжо не Іван), каб той пе-райшоў на уніяцтва.

Уніят кажа:

— Вельмі цябе люблю, мой мілы суседзе, як гарчыца мёд, хачу каб ты быў у небе, гдзе сласно, гдзе хорашо, гдзе мудро; а так «зостань» вонія-там, бо уніяцкая вера сьвет-лая, глыбокая, харошая …

Схізматык:

— … Што гаворыш (за-крэслена), як казёл на ваду гледзячы, ежэлі ваша вера й высока, й глыбока, а хрэн-жа яе дасягнець? Ежэлі сія вера сьветая, то нам грэшным да няе ся не прыступіць.

Уніят:

— Што сяк нізка пан ся на веру смеяў?  Зараз цябе па-чну кіем тесаці і так соб’ю, как горкае яблоко. Не пляці ка-шэляў, Гаўрыла-дурніла: вера наша добра, бо Богу любая, людзём спасенная .

Але і гэты аргумент з перспектывай «кіем цесаці на горкае яблыка» «дурніла» не ўспрымае, бо адказвае:

— Нехай будзе Богу хва-ла, чорту трасця? Я вонятам ня буду, бо бацькі мае не былі, а також хлеб ядалі, півцо пі-валі с карчмы не бывалі; што-ж мне гэтая прынесець вера? Обороніть мяне од усего зло-го светы …

Уніят пачынае пужаць схізматыка пякельнымі мукамі:

— Стой, постой, сусе-дзе, прійдзе на цебе суд Божій, прыйдеть з мёртвых пов-станьне, будзеш не раз вераш-чаті, крычаті, клекаці будзеш крічаті ойе, леле, ойе, леле! … будеш у пекле еслі схізмы не па-кінеш!

— Што-ж — адказвае прастадушна мужык — ды і ў пекле я туды ж пажывлюся: водіцы прынясу, дравец нару-баю, так-такі хлебцем сыт буду ...6

Уніят дасягае мэты, ка-лі, пужаючы селяніна пякель-кым агнём, падсоўвае яму запа-леную свечку і кажа:

— Вось пакаштуй паль-цам, ці смачны вагонь?

Гэты аргумент нарэ-шце пераконвае мужыка, які крычыць ад болю і згаджаецца на ўсё:

— Ой, леле! Пра-Бог баліць! Да душы-ж баліць! Буду вонятам, есьлі вонья ад пекла бароніць…7  

 

Агульным з’яўляецца меркаванне, што сяляне зна-ходзіліся ў баку ад рэлігійных спрэчак. Гістарычныя крыні-цы паказваюць, што супраста-янне адбывалася паміж пратэ-стантамі і праваслаўнымі брац-твамі з аднога боку і іерархіяй царквы з другога. Тым каш-тоўней для нас гэтыя сцэнкі ў інтэрмедыях XVII ст. якія ад-люстроўваюць спрэчкі на рэ-лігійныя тэмы сярод сацыяль-ных нізоў грамадства. Можна дапусціць, што рэплікі перса-нажаў спісаны з натуры і, не гледзячы на апрацоўку, пера-дадзены больш-менш даклад-на.

Не цяжка заўважыць тое што ў абодвух інтэрмедыях дзейнічаюць розныя асобы — Марозаў чамусьці лічыць што Іван і «схізматык» гэта адна і тая асоба. Іван хоць і «rusticus» ці «colon», але бацька яго быў чалавекам шляхетным, адука-ваным і нават цівуном. Сам жа Іван ужо чалавек не пісьменны (ці малапісьменны). Такім чы-нам аўтар п’есы паказвае за-няпад «русінскай» адукацыі — у адукаванага бацькі ўжо непі-сьменны сын, які тым не менш яшчэ ведае пра каштоўнасць адукацыі і цягнецца да яе.

Гісторыкі кажуць, што пасля заняпаду Заходне-Рым-скай імперыі думкі, падобныя на думкі Івана, мелі нашчадкі рымлян. Яны ганарыліся аду-каванымі продкамі, але самі ўжо былі непісьменныя. У сва-ёй папулярнай кнізе «Канец і зноў пачатак» Леў Гумілёў, яўна цытуючы кагосьці з ранейшых гісторыкаў, прыводзіць словы тыповага нашчадка рымлян пра сваіх суседзяў — нашчадкаў варвараў: «Ну што з гэтымі … размаўляць, дзікі ж народ, адвага ў іх, вядома ж, ёсць, але і мы не з гліны злеплены … . Ін-шая справа — я прыйду да сваёй матроны, пагавару з ёй пра Сідонію Апалінарыю ці пра Лукіана, а калі нават я нічога гэтага не ведаю, дык усё адно ў мяне дзед усё гэта ведаў (як шмат хто ў нас цяпер кажуць: «Я французскай мовы не ве-даю, але вось бабуля мая ведала добра», а яны прыкладна гэ-так жа казалі пра латынь)»8.

І верагодна, беларус Іван таму і ўніят, бо паважае веды і цягнецца да адукацыі. Ён зрабіў свой выбар, і таму яго не бессэнсоўна пужаць пя-кельнымі пакутамі.

 

1 Аляхновіч Ф. Беларускі тэатр. Вільня, 1924. С. 23-29.

2 Там жа. С. 24.

3 Там жа. С. 32-33.

4 Карский Е. Ф. Белорусы. Очерки словесности бело-русского племени. Ч. 2. Старая западно-русская письменность. Т. 3. Петроград, 1921 г. С. 216-217.

5 Морозовъ П. О. Исторія русского театра. Томъ 1. С.-Петербургъ. 1889. С. 68-69.

6 Морозовъ П. О. Исторія русского театра до половины XVIII  столетия. С.-Петербург, 1889. С. 69.

7 Карский Е. Ф. Белорусы. Очерки словесности бело-русского племени. Ч. 2. Старая западно-русская письменность. Т. 3. Петроград, 1921 г. С. 219.

8 Гумилёв Лев. Конец и вновь начало. Москва, 2008. С. 130.

 

Памяці Віктара Сырыцы

Віктару Сырыцу, вядомаму гісторыку, грамадскаму дзеячу, кіраўніку суполкі Руху «За Свабоду» і рады Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах, споўнілася б у гэтым годзе 65 год. Баранавіцкія сябры і паплечнікі Віктара Сырыцы наведалі яго месца пахавання ў чарговую гадавіну смерці.  Усклалі ля помніка кветкі, запалілі знічы і прачыталі малітву «Ойча наш». Затым падзяліліся ўспамінамі пра гэтага дарагога ім чалавека:

— Цяжка гаварыць. Гэта самая вялікая страта нашай беларускай грамады ў Баранавічах. Гэта самы паважаны наш чалавек, самы любімы.

— Ведаю, што Віктар Антонавіч не ставіў сабе ніякіх дэвізаў. Але, я думаю, ён жыў па слове Божым. У Бібліі ёсць такія словы: «Змагайся за праўду аж да смерці, і Бог цябе ўратуе».

— Вельмі светлы, адукаваны, выкшталцоны чалавек.

Скончылі прамовы любімым гімнам нябожчыка «Ма-гутны Божа».

Віктар Сырыца раптоўна памёр тры гады таму па дарозе ў Менск па справах Руху «За Свабоду». Яму было 62 гады.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Вялікі маэстра і таленавіты вучань — на адной сцэне

Цыкл юбілейных кан-цэртаў, прысвечаных 80-год-дзю знанага дырыжора, народ-нага артыста Беларусі, прафе-сара Міхаіла Антонавіча Казін-ца, распачаўся ў Белдзярж-філармоніі. Яны праходзяць 9, 18 і 23 лістапада.

Заслужаны дзеяч мас-тацтваў Міхаіл Казінец з’яў-ляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяр-жаўнага акадэмічнага народ-нага аркестра імя І. Жыновіча. Ён нарадзіўся ў вёсцы Цын-цавічы Вілейскага раёна 18 тра-ўня 1938 года. Скончыў Дзяр-жаўную кансерваторыю па класах баяна  ( 1965 г.) і оперна-сімфанічнага дырыжыравання (1973 г.).

У 1975 годзе М. Казі-нец стаў галоўным дырыжорам Нацыянальнага аркестра на-родных інструментаў, атры-маўшы гэтую пасаду як эста-фету з рук самога заснавальніка калектыву — легендарнага Іо-сіфа Жыновіча.

 

Малады душой, пра-гны да працы і закаханы ў му-зыку, ён  выкладае 52 гады ў Акадэміі музыкі. Ён спалучаў клопаты мастацкага кіраўніка сімфанічнага аркестра Акадэміі музыкі «Маладая Беларусь», старшыні Міжнароднага фес-тывалю «Звіняць цымбалы і гармонік», мастацкага кіраўніка фестывалю «Беларусь — мая песня». Маэстра Казінец стаў першым інтэрпрэтатарам  мно-гіх твораў беларускай музыкі.

Сёлета найстарэйшы дырыжор Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і Прэміі прэзідэнта «За духоўнае адра-джэнне» выступіў з юбілейным канцэртам у Вілейцы.

— Мне хацелася вяр-нуцца туды на радзіму не толькі з успамінамі, але і з музыкай на словы нашых нацыянальных паэтаў — Караткевіча, Багда-новіча, Купалы, Бураўкіна, Ба-радуліна і праз такія асобы па-казаць яе землякам, — казаў Міхаіл Казінец.-  Каб яны пачулі музы-ку ў выкананні выдат-ных вакалістаў нашага аркестра — Насці Ра-чыцкай, Марыны Ва-сілеўскай, Андрэя Ко-ласава, Ігара Задарож-нага і запрошанага саліста Яна Жанчака, салістаў-інструмен-талістаў — Галіны Ла-зовік, Дзяніса Чор-нага.

9 лістапада ён запрасіў на сталічную сцэну з Германіі свай-го выхаванца, талена-вітага маладога скры-пача Арцёма Шышко-ва. Пад кіраўніцтвам маэстра Казінца ў яго выкананні прагучаў канцэрт для скрыпкі з аркестрам рэ мажор Ёгана Брамса.

Спявала цудоўная скрыпка і яна казала: «Я ад-рокся ад гэтага свету з яго мі-туснёй, каб здабываць чыстыя нябесныя гукі, адлюст-роўваць сонечныя блікі на вадзе, бруенне кры-штальных крыніцаў, лё-гкі подых ветрыка, гой-данне сцяблінак кветак, палёт ластавак над зям-лёй. Мая душа назаў-сёды злучылася са скрыпкай, а мой лёс — з жыццямі кампазітараў, якія жылі і тварылі ў мінулыя стагоддзі».

Арцём першым з беларускіх музыкан-таў граў на скрыпцы Страдывары і стаў лаў-рэатам прэстыжнага конкурсу каралевы Елізаветы.

Ён нарадзіўся ў Мен-ску і скончыў каледж пры Ака-дэміі і Дзяржаўную Акадэмію музыкі  па класе прафесара Эду-арда Кучынскага, магі-стратуру, а затым — ас-пірантуру  Універсітэта музыкі і выяўленчага мастацтва ў Вене  (Аўст-рыя).

 

Артыст граў на скрыпцы майстра Анд-рэа Гварнэры 1673 го-да, якая была  набыта пры падтрымцы Міні-стэрства культуры і Бе-ларускай  Акадэміі му-зыкі.

Пазней малады скрыпач стаў перамо-жцам престыжных кон-курсаў у Беларусі, Аў-стрыі, Чэхіі, Германіі, Літве, Польшчы, Расіі і Украіне. У 2012 годзе  ён выйграў International Max Rostal Competition.

З Міхаілам Антона-вічам Казінцом у мяне звязана шмат добрых успамінаў, — кажа Арцём. — Тады ён быў рэкта-рам Беларускай Акадэміі му-зыкі і кіраваў аркестрам «Ма-ладая Беларусь». Некалькі ра-зоў мы выконвалі з ім канцэрт для скрыпкі Ёгана Брамса ў Менску і ў іншых гарадах краі-ны. Міхаіл Антонавіч стаяў за дырыжорскім пультам, а я салі-раваў. Зараз я выступаю ў Бер-ліне ў розных канцэртных залах.

Э. Дзвінская.

На здымках:

1.Міхаіл Казінец;

  1. На канцэрце;
  2. Арцём Шышкоў, фо-та аўтара.

 

МІЖНАРОДНАЯ   КАНФЕРЭНЦЫЯ

2 лістапада 2018 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Яку-ба Коласа адбылася  XXXІI навуковая канферэнцыя «Каласавіны-2018″, пры-свечаная 100-годдзю перша-га выдання паэмы Якуба Ко-ласа «Сымон-музыка» і 95-годдзю выхаду паэмы «Но-вая зямля».

Мерапрыемства распачала вучаніца СШ № 196 Соф’я Гарошка, якая чытала вершы класіка. Кан-ферэнцыю віталі даследчыкі і ганаровыя госці з Літвы, Польшчы, Расіі і іншых кра-ін, сярод  якіх доктар гіста-рычных навук, прафесар Алесь Лакотка, пісьменнік, намеснік старшыні Беларус-кага Фонду культуры Ана-толь Бутэвіч, паэт Навум Гальпяровіч, дырэктар філі-яла «Інстытут літаратура-знаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў бела-рускай культуры, мовы і лі-таратуры НАН Беларусі прафесар Іван Саверчанка, старшыня беларускай супо-лкі «Крыніца» г. Клайпеда (Літоўская Рэспубліка) Лог-він Мікалай і намеснік стар-шыні Таварыства беларус-кай культурнай спадчыны г. Друскенінкай (Літоўская Рэспубліка) Мудрова Ірына, а таксама дырэктар літара-турна — мастацкага музея Анастасіі і Марыі Цвятаевых г. Аляксандраў (Расія) Леў Готгельф …

На пленарным пасе-джанні выступілі намеснік па навуцы, дырэктар Інсты-тута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Яўген Гарадні-цкі, а таксама загадчык ка-федры тэорыі і гісторыі ку-льтуры Сілезскага інстытута ў Катовіцах, прафесар з По-льшчы Эва Касоўская.

Асабіста мне спада-баўся даклад Аляксея Нена-даўца пад назвай «Рыбалоў-ства палешукоў у трылогіі Якуба Коласа «На роста-нях».

Пасля кава-паўзы 35 даследчыкаў разышліся працаваць па секцыях. Мя-не найбольш уразіў выступ старшыні фонду духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік» Марыі Міхайлаў-ны Міцкевіч, які меў назву «Якуб Колас і браты Луцке-вічы», а таксама даклад да-цэнта кафедры беларускай і замежнай літаратур Бела-рускага дзяржаўнага педа-гагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдата філалагічных навук Тацця-ны Хоміч пад назвай «Паэма Якуба Коласа «Сымон Му-зыка» ў інтэрпрэтацыі Ада-ма Бабарэкі». Пазней адбы-лося падвядзенне вынікаў канферэнцыі.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *