НАША СЛОВА № 47 (1406), 21 лістапада 2018 г.

Серада, Лістапад 28, 2018 0

На шырокае грамадскае абмеркаванне

У адпаведнасці з рашэннем Рады ТБМ на шырокае грамадскае абмеркаванне выносіцца  канцэпцыя праекта Закона Рэспублікі Беларусь “АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ, якая прапануецца Грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Праект Закона распрацаваны ўжо даўнавата, была спроба ўнесці яго ў Парламент, тады яго завярнулі на дальніх подступах. Зараз праект дапрацаваны, аўтар дапрацовак — намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі. Асноўная сутнасць дапрацовак — прыбраць з праекта моманты, якія можна тлумачыць неадназначна, а таксама моманты, якія можна трактаваць як супярэчлівыя ўжо існым законам і Канстытуцыі.

Праект ужо размешчаны на сайтах ТБМ tbm-mova.by i nslowa.by.

У гэтым нумары на стст. 3-6 мы таксама публікуем праект, каб ён быў і на паперы.

Свае заўвагі да праекта можна накіроўваць на электронныя адрасы: siadziba@gmail.com, naszaslowa@tut.by і на паштовыя адрасы: 220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 13 і 231282, Гродзенская вобл., Ліда-2, п/с 7.

Абмеркаванне будзе нядоўгім. 20 студзеня Рада ТБМ зацвердзіць канчатковы варыянт праекта.

Наш. кар.

“Мова нанова” ў Лідзе

Прайшлі пер-шыя месяцы працы курсаў “Мова нано-ва” ў Лідзе. Занепа-коенасць, што ўсё за-кончыцца першымі заняткамі, не спраў-дзілася. Людзі прыхо-дзяць, выкладчыкі ёсць, госці ад удзелу не адмаўляюцца, гас-падары “Ga11ery” не выганяюць.

Адбыліся не-каторыя змены. Кур-сы змясціліся з чац-вярга на сераду на тыя ж 18.30.

Тэмай заняткаў 14 ліс-тапада была сама “Беларуская мова”. Асноўную тэму рыхта-валі маладыя лідскія філолагі, за што ім вялікі “Дзякуй”.

Ганаровым госцем быў рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, які, не звяза-ны строгімі правіламі філала-гічнай адукацыі, распавядаў пра мову ў папулярным клю-чы, спыняючыся на словах, якія ацалелі ў нашай мове з часоў неаліту, дайшлі з хецкай мовы і санскрыту, як і чаму тыя словы мяняліся з часоў Кірыла і Мяфодзія Салунскіх, Кірылы Тураўскага і Скарыны да на-шага часу.

На жаль, лідскія курсы пакуль не маюць свайго праек-тара, але грамадства гэтай пра-блемай самаазадачылася. Трэ-ба спадзявацца, праз нейкі час праектар будзе.

Наш кар.      

130 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Гадлеўскага

Вінцэнт ГАДЛЕЎСКІ (16 лістапада 1888, в. Шуры-чы, Ваўкавыскі павет — снежань 1942, канцлагер Трасцянец) — каталіцкі святар, беларускі па-літычны і грамадскі дзеяч, пуб-ліцыст.

Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семіна-рыю (1912) і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэ-мію (1916). Пасвечаны ў свя-тары 3.6.1914. У гады вучобы ў духоўнай акадэміі быў сябрам культурна-асветнага гуртка беларускіх студэнтаў.

Душпастырскую дзей-насць распачаў у 1916 г. Слу-жыў вікарыем пры кафедраль-ным касцёле ў Менску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. прымаў удзел у дзейнасці бела-рускіх культурна-адраджэн-цкіх, рэлігійных і палітычных арганізацый.

У сакавіку 1917 абра-ны ў Беларускі нацыянальны камітэт, удзельнік Усебеларус-кага з’езда 1917. Пасля абвяш-чэння БНР (сакавік 1918) ува-ходзіў у склад яе Рады. Да 26.5.1918 працаваў асобаўпаў-наважаным у камісіі па бе-жанскіх справах пры Радзе БНР. Адзін з заснаваль-нікаў і лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, рэдагаваў газету «Крыні-ца». Выкладаў у Нясвіжскай беларускай семінарыі. На пачатку 1920-х гадоў пера-ехаў на Віленшчыну, дзе ў міжваеннае дваццацігоддзе шырока займаўся нацыяна-льна-рэлігійнай і культур-на-асветнай дзейнасцю. З 1924 пробашч касцёла ў мяст. Жодзішкі Свянцян-скага павета. У 1925 і 1927 арыштаваны польскімі ўла-дамі, у 1927 асуджаны на 2 гады турмы. З 1929 жыў у Вільні. Служыў капеланам у шпіталі, выконваў абавязкі прэфекта ў школе пры кляштары берна-рдзінак. Адзін з заснаваль-нікаў Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні (кастрыч-нік 1928). У 1930 пераклаў на беларускую мову Новы за-павет (выдадзены ў Вільні ў 1939).  Арганізаваў і ўзначаліў выданне газеты «Беларускі фронт», у якой шырока высту-паў як публіцыст.

З верасня 1941 у Мен-ску. Падчас нямецкай акупацыі быў прызначаны галоўным школьным інспектарам пры ге-неральным камісарыяце Бела-русі (кастрычнік 1941).

Неўзабаве Гадлеўскі пачаў крытыкаваць нямецкую палітыку ў дачыненні да бела-рускага народа. Быў арышт-аваны нямецкай паліцыяй у Менску ў ноч на 24 снежня 1942 года. Акупанты прапана-валі яму працу ў Рызе, але той адмовіўся. Неўзабаве быў за-катаваны.

Вікіпедыя.

 

125 гадоў з дня нараджэння Кастуся Езавітава

Кастусь Барысавіч ЕЗАВІТАЎ (17 лістапада 1893, Дзвінск, цяпер Латвія — 23 траўня 1946, НКУС БССР, Менск, СССР) — беларускі палі-тычны, грамадскі і ваенны дзе-яч, публіцыст, перакладчык, пэдагог.

Нарадзіўся ў сям’і кад-равага афіцэра. У 1916 годзе скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У 1913 стаў сябрам Беларускай Сацыялістыч-най Грамады. У Першую сусветную вайну право-дзіў актыўную тлумачаль-ную і арганізацыйную ра-боту сярод салдатаў-бела-русаў Паўночнага фронту. Быў абраны намеснікам старшыні Цэнтральнай Бе-ларускай вайсковай рады. У лютым 1918 стаў камен-дантам Менска. За ўдзел у працы Першага Усебела-рускага кангрэса і дзей-насць па стварэнні беларус-кага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны ВЧК, але здолеў уцячы.

Пасля адступлення ба-льшавікоў быў прызначаны камендантам Менска і Мен-скага гарнізона. 25 сакавіка 1918 г. удзельнічаў у абвяш-чэнні БНР, уваходзіў у склад Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых спра-вах (міністра абароны).

У 1919-1920 гадах быў кіраўніком Вайскова-дыплама-тычнай місіі БНР у Латвіі і Эс-тоніі. Наладзіў дыпламатыч-ныя стасункі беларускага ўра-ду з урадамі Украіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі. Арганізаваў пераход на слу-жбу БНР корпуса С. Булак-Балаховіча. У траўні 1920 «за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспуб-лікі» атрымаў званне генерал-маёра.  Рэдагаваў газету «Голас беларуса» і часопіс «Беларус-кая школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).

У Другую сусветную вайну займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На Другім Усебеларускім кангрэ-се быў абраны ў склад Бела-рускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вай-сковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы СМЕРШам у кра-савіку 1945 года. Паводле афі-цыйнай версіі, памёр падчас следства ад сухотаў і дыстрафіі 23 траўня 1946, паводле іншых звестак расстраляны.

Вікіпедыя.

 

З’явіцца ў дзённіку Віктара Шніпа і запіс аб сустрэчы з паэтамі Лідчыны

Днямі ў канферэнц-зале Лід-скага замка, у рамках чарговага пасе-джэння літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты», адбылася сустрэча з беларус-кім паэтам, празаікам, галоўным рэда-ктарам выдавецтва «Мастацкая літа-ратура» Віктарам Шніпам.

Віктар Анатольевіч Шніп — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзі-дэнта Рэспублікі Беларусь у наміна-цыі «Мастацкая літаратура» (2008), з таго ж 2008 года з’яўляецца галоўным рэдактарам аднайменнага выдавецтва. Акрамя таго што выдае кнігі іншых пісьменнікаў, мае многа сваіх — больш за дваццаць кніг паэзіі, прозы, дзён-нікавых запісаў. Шмат вершаваных тэкстаў паэта пакладзена на музыку беларускімі рок-групамі.

Знаёмства Віктара Шніпа з будучым кіраўніком літаб’яднання «Суквецце» Алесем Хітруном адбы-лося яшчэ ў 2007 годзе ў Вязынцы, на малой радзіме Янкі Купалы, куды Алесь прыехаў у складзе дэлегацыі лідскіх паэтаў на ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Купалы. Другая сустрэча галоўнага рэдактара выдавецтва з Менска і кіраўніка літ-аб’яднання з Лідчыны мела месца ў 2014 годзе ў музеі Васіля Быкава ў Ждановічах. У верасні таго ж года Віктар Шніп па запрашэнні Алеся Хітруна наведаў Ліду. Тады ў Лідзе якраз было свята горада. Алесь пра-вёў для госця экскурсію па Лідскім замку. Запісы аб тым прыездзе ў наш горад ёсць у дзённікавай прозе пісь-менніка. Ліда тады стала адным з пунктаў яго маршруту Менск — Ліда — Мураванка — Жалудок, які быў пра-цягам паездкі па Еўропе.

І вось, праз чатыры гады, Віктар Анатольевіч зноў прыехаў у наш горад, у канферэнц-зале Лідскага замка сустрэўся з сябрамі літаб’яд-нання «Суквецце», а таксама з вучнямі СШ № 11 (магчыма, і аб гэтай суст-рэчы пісьменнік згадае ў сваім дзён-ніку).

Трэба адзначыць, што перад тым як наведаць замак, Віктар Шніп пабываў у Крупаве, на малой радзіме Алеся Хітруна, выступіў перад вуч-нямі мясцовай школы. Заглянуў ён і ў домік Таўлая каля замка.

— Гэта вельмі добра, што пры вашым музеі існуе літаратурны ад-дзел, — адзначыў пазней Віктар Ана-тольевіч, — што тут збіраюцца звесткі аб паэтах Лідчыны. Дзякуючы гэтай рабоце паэты застануцца ў гісторыі вашага краю, аб іх будуць ведаць на-шчадкі.

Выступаючы ў канферэнц-зале Лідскага замка, пісьменнік многа і цікава расказваў аб сваім жыццёвым і творчым шляху, аб сваім станаўленні як літаратара, аб асаблівасцях працы ў выдавецтве, адказваў на пытанні.

Нарадзіўся Віктар Шніп у вёсцы Пугачы Валожынскага раёна, усяго за дзесяць кіламетраў ад Купа-лавай Вязынкі. Яшчэ ў маладыя гады меў шчасце сустрэцца з некаторымі класікамі беларускай літаратуры. На-прыклад, насіў свае вершы ў сшытках Рыгору Барадуліну; маладому Вік-тару Шніпу паціснуў руку Уладзімір Караткевіч; у Доме літаратара, у час святкавання юбілею часопіса «Мала-досць», малады паэт сустрэўся з Ва-сілём Быкавым… У час вучобы на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве Віктар Шніп пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Людмілай Рублеўскай, паэтэсай і празаікам.

Расказваючы аб сваёй твор-часці, паэт адзначыў, што, акрамя іншага, яго пяру належыць вялікі цыкл балад (каля трохсот) аб зна-камітых людзях Беларусі, пачынаючы з Ефрасінні Полацкай і заканчваючы сучаснікамі, і гэты цыкл працягваецца. На многія вершаваныя тэксты паэта напісаны песні. Гаворачы аб песнях, Віктар Анатольевіч згадаў аб сваёй сустрэчы з кампазітарам Ігарам Лу-чанком, які напісаў на словы паэта «Гімн работнікаў культуры».

Звяртаючыся да лідскіх па-этаў, Віктар Шніп падкрэсліў, што чалавеку, які піша, важна шмат чы-таць, пастаянна пашыраць сваю літа-ратурную дасведчанасць.

— Паэзія патрабуе да сябе су-р’ёзных адносін, — казаў Віктар Ана-тольевіч. — Калі ты паэт — ты павінен даказваць, што ты паэт, штодзённа. Як кажуць, ні дня без радка. Паэты ня-суць святло ўсім, хто чытае або слухае іх творы. Працягвайце несці святло паэзіі людзям і вы. Пішыце, чытайце, друкуйцеся — усё ў вас атрымаецца.

 

Напрыканцы сустрэчы кож-ны жадаючы мог набыць кнігу дзён-нікавай прозы Віктара Шніпа «Пуга-чоўскі цырульнік».

Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ.

 

Іншая сустрэча Віктара Шніпа з чытачамі адбылася ў Кру-паўскай СШ Лідскага раёна. Пра гэта — у наступным нумары.

Павел Севярынец правёў сустрэчы на Гарадзеншчыне

17 лістапада Гарадзеншчыну наведаў беларускі грамадска-палітыч-ны лідар Павел Севярынец. З ім быў рэжысёр Аляксей Туровіч, аўтар уні-кальнага фільма «Жоўты пясочак», знятага паводле твора Васіля Быкава.

Першая сустрэча прайшла на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі пад Лідай. Ппачалася імпрэза з  прэзента-цыі рамана “Беларусалім”, які быў сёлета ў шорт-лісце прэміі Гедройця. Аўтар адзначыў, што гэта толькі пер-шая кніга трылогіі, дзве наступныя кнігі таксама напісаны, але яшчэ не выдадзены.

Павел Севярынец спыніўся на пытаннях падрыхтоўкі да прэзідэн-цкіх выбараў, выклаў свае погляды на ўмовы ўдзелу ў выбарчай какмпаніі.

У Гародні П. Севярынец  пра-вёў сустрэчу з сябрамі сваёй партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакра-тыя, а таксама з гарадзенцамі, якія ці-кавяцца дзейнасцю адроджанай БХД. Адкрылі спатканне П. Севярынец, А. Туровіч і гарадзенскі грамадскі ак-тывіст Сяргей Верамеенка. На су-стрэчу прыйшло каля 30 чалавек. Павел Севярынец расказаў прысут-ным асноўныя палажэнні партыйнай праграмы БХД, выклаў сваё пакро-кавае бачанне рэфармавання дзяр-жавы пасля змены ўлады. Пасля гэтага палітык адказаў на пытанні, а таксама прадставіў кніжкі, якія пад-рыхтавала і выдала БХД за апошнія гады.

Павел Севярынец — найбольш адэкватны палітык з маладога пака-лення, ён здольны правесці нармаль-ную прэзідэнцкую кампанію. З гэтай нагоды на Лідчыне ён атрымаў параду не імкнуцца аб’ядноўваць усе апазі-цыйныя сілы. Найбольшае разуменне і перспектыву будзе мець аб’яднанне выключна нацыянальных сілаў.

Паводле Ладзіка Майніча,

Беларускае Радыё Рацыя.

АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Канцэпцыя праекта Закона Рэспублікі Беларусь, якая прапануецца Грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

Беручы пад увагу тое, што беларуская мова:

— ёсць атрыбутам беларускай нацы-янальнай адметнасці;

— ёсць гарантыяй нацыянальнай тое-снасці беларускага народа ў прасторы і часе;

— ёсць нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю;

— ёсць фактарам яднання беларускага народа і тым самым гарантыяй дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе еднасці і непадзельнасці;

— мае магчымасць зберагацца і разві-вацца ва ўсіх сваіх формах толькі на тэрыторыі пераважнага рассялення беларускага народа, г.зн. у Рэспубліцы Беларусь;

— у выніку працяглай адсутнасці дзяр-жаўнага суверэнітэту Беларусі вымагае дадат-ковай падтрымкі ў параўнанні з мовамі, якія належаць народам з бесперапыннай традыцыяй нацыянальнай дзяржаўнасці і маюць статус міжнародных,

а таксама прызнаючы лінгвістычныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь,

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь прымае гэты Закон.

 

Артыкул 1. Праўныя падставы і мэта Закона

 

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб беларускай мове грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з дадзенага Закона, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» і іншых актаў зака-надаўства Рэспублікі Беларусь.

Праўнай падставай для распрацоўкі і прыняцця дадзенага Закона з’яўляюцца міжна-родна-праўныя акты, абавязковыя для Рэспуб-лікі Беларусь, а менавіта:

— Усеагульная дэкларацыя правоў чала-века;

— Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах;

— Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных i культурных правах;

— Еўрапейская культурная канвенцыя;

— Канвенцыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры «Аб ахове і заахвочванні разнастайнасці формаў культурнага самавы-яўлення»;

— Канвенцыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры «Аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны»;

— Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб куль-туры.

Мэтай гэтага Закона з’яўляецца пашы-рэнне і ахова функцыянальнага асяроддзя для зберажэння і забеспячэння перспектывы бела-рускай мове.

 

Артыкул 2. Статус беларускай мовы

 

Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа.

Беларуская мова — дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь.

Беларуская мова — тытульная мова Рэспублікі Беларусь.

Беларуская мова ва  ўсіх формах яе вуснага і пісьмовага бытавання і незалежна ад ступені кадыфікацыі з’яўляецца нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю, якая ахоўваецца дзяржавай.

Аб’ектамі аховы дзяржавы ёсць беларус-кая вусная і пісьмовая літаратурная мова, лек-сіка і фразеалогія, дыялектная мова, старабела-руская мова, графічныя сістэмы і арфаграфіч-ныя традыцыі, тапанімія, традыцыйны іменаслоў і сістэмы наймення людзей.

 

Артыкул 3. Беларуская мова — нацыянальны капітал

 

Беларуская мова, як гуманітарная суб-станцыя, з’яўляецца прыналежнасцю, а значыць, і ўласнасцю беларускай нацыі і Беларускай Дзяржавы.

Ніхто ў свеце, акрамя беларускага наро-да і Беларускай Дзяржавы, не можа праводзіць ніякіх дзеянняў па зменах, рэфармаванні, удасканаленні беларускага маўлення, беларус-кага правапісу, беларускіх лінгвістычных нор-маў.

Ніхто ў свеце, акрамя беларускага наро-да і Беларускай Дзяржавы, не мае права вызна-чаць лінгва-прававы статус беларускай мовы.

 

  1. ДЗЯРЖАЎНАЯ МОЎНАЯ ПАЛІТЫКА, ДЗЯРЖАЎНЫЯ І АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ ПА ПАДТРЫМЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

 

Артыкул 4. Асноўныя пастулаты дзяржаўнай моўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

 

Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе зака-надаўчую, арганізацыйную і фінансавую пад-трымку беларускай мовы ў формах і аб’ёмах, неабходных для забеспячэння паўнавартаснага функцыянавання і развіцця беларускай мовы, падтрымання яе прэстыжу ва ўсіх сферах жыцця краіны, у прыватнасці:

— спрыяе падвышэнню моўнай культуры грамадзян;

— стварае ўмовы для захавання дыя-лектаў;

— стварае ўмовы для захавання помнікаў пісьменства беларускага народа і прымае захады для вяртання помнікаў пісьменства, што зна-ходзяцца па-за межамі Беларусі;

— забяспечвае матэрыяльную базу для функцыянавання беларускай мовы;

— забяспечвае фармаванне і развіццё беларускай тэрміналогіі для ўсіх галін навукі, усіх сфер дзяржаўнай дзейнасці і гаспадаркі;

— падтрымлівае як прыярытэтныя галіны навукі, якія займаюцца даследаваннем бела-рускай мовы, аказвае дзяржаўную падтрымку выданню навуковых і папулярных прац у пытан-нях беларускай мовы, перакладаў на беларус-кую мову даведачнай, навучальна-метадычнай, мастацкай літаратуры, мастацкіх, дакументаль-ных, мультыплікацыйных, навучальных фільмаў.

Беларуская дзяржава абараняе моўныя правы беларусаў у дыяспарах і на абшарах тра-дыцыйнага рассялення беларусаў за мяжой, пад-трымлівае адпаведныя ініцыятывы, а таксама ажыццяўляе захады з мэтай надання беларускай мове афіцыйнага статусу на гэтых абшарах. Дзяржава падтрымлівае адкрыццё факультэтаў і кафедр беларускай мовы, а таксама беларускіх школ і беларускамоўных выданняў (газеты, часопісы, альманахі) у замежных краінах — у першую чаргу там, дзе існуюць беларускія дыяспары.

Дзяржава прымае захады для надання беларускай мове афіцыйнага статусу ва ўсіх міждзяржаўных утварэннях, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларусь.

 

Артыкул 5.  Дзяржаўныя, агульнанацыя-нальныя і міжнародныя праграмы падтрымкі і распаўсюду беларускай мовы

 

— у Рэспубліцы Беларусь:

У Рэспубліцы Беларусь распрацоўва-юцца і ажыццяўляюцца дзяржаўныя і агульна-нацыянальныя праграмы падтрымкі беларускай мовы.

Дзяржаўныя і агульнанацыянальныя праграмы па падтрымцы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь распрацоўваюцца ў пер-шую чаргу ў кірунках, якія выклікаюць занепа-коенасць у грамадстве, патрабуюць неадклад-нага ўмяшання дзяржавы.

Дзяржаўныя і агульнанацыянальныя праграмы па падтрымцы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь фінансуюцца з дзяржаў-нага бюджэту Рэспублікі Беларусь, са сродкаў спецыяльных фондаў падтрымкі беларускай мовы; могуць прыцягвацца таксама сродкі айчынных і замежных спонсараў, якія пры тым не падлягаюць абкладанню падаткамі, зборамі (пошлінамі).

У Рэспубліцы Беларусь засноўваюцца фонды падтрымкі беларускай мовы.

Арганізацыі маюць права распрацоў-ваць уласныя праграмы падтрымкі беларускай мовы ў межах сваёй кампетэнцыі.

 

— у дыяспарах:

Агульнанацыянальныя праграмы па падтрымцы беларускай мовы ў дыяспарах і між-народныя праграмы распаўсюду беларускай мовы распрацоўваюцца ў межах вырашэння задач па папулярызацыі беларускай мовы на міжнароднай арэне, па заваяванні і абароне пазіцый беларускай мовы ў сусветнай моўнай супольнасці.

Агульнанацыянальныя праграмы па падтрымцы беларускай мовы ў дыяспарах і міжнародныя праграмы распаўсюду беларускай мовы фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Беларусь; яны таксама могуць фінан-савацца са сродкаў спецыяльных фондаў пад-трымкі беларускай мовы, а таксама сродкаў айчынных і замежных спонсараў, якія пры гэтым не падлягаюць абкладанню падаткамі, зборамі (пошлінамі).

 

  1. ДЗЕЙНАСЦЬ ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ,

МІНІСТЭРСТВАЎ І ВЕДАМСТВАЎ ПА ПАДТРЫМЦЫ  БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

Артыкул 6. Арганізацыя дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы

 

Гарантам годнага бытавання і свабод-нага развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Бела-русь.

Ідэалагічнае і арганізацыйнае забеспя-чэнне дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ажыццяўляе Дэпартамент беларускай мовы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Заканадаўчае забеспячэнне дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ажыццяўляе Нацы-янальны Сход Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйную і фінансавую пад-трымку беларускай мовы ажыццяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Адзін раз на пяць гадоў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прымае дэталёвы план выканання гэтага Закона з улікам палажэнняў дзяржаўных і агульна-нацыянальных праграм па падтрымцы беларус-кай мовы і размяркоўвае адказнасць за выка-нанне плана паміж адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.

Юрыдычную абарону беларускай мовы ажыццяўляюць праваахоўныя структуры, суды і Пракуратура Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 7. Дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеля годнага бытавання і свабоднага развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даскана-ла валодае беларускай мовай.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь як вы-шэйшая службовая асоба Рэспублікі Беларусь ставіцца да беларускай мовы, як да нацыяна-льнай святыні і дзяржаўнай каштоўнасці, уруча-най яму беларускім народам разам з прэзідэн-цкімі паўнамоцтвамі.

У ажыццяўленні дзяржаўнай дзейнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выкарыстоўвае беларускую мову ў аб’ёме не меншым за рускую мову.

Усе ўказы Прэзідэнта выдаюцца па-беларуску і па-руску.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь аргані-зуе дзейнасць усёй уладнай вертыкалі на бела-рускай мове.

Прэзідэнт Беларусі падчас афіцыйных, публічных, культурніцкіх і інш. мерапрыемстваў асабістым прыкладам падтрымлівае і прапа-гандуе беларускую мову.

 

Артыкул 8. Дэпартамент беларускай мовы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

 

Дэпартамент беларускай мовы пры Прэ-зідэнце Рэспублікі Беларусь (далей — Дэпарта-мент беларускай мовы) ёсць арганізацыйна-выканаўчым органам, які ствараецца з мэтай арганізацыі выканання гэтага Закона.

У сваёй дзейнасці Дэпартамент беларус-кай мовы кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, іншымі нарматыўнымі праўнымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Паўнамоцтвы Дэпартамента беларускай мовы і парадак яго працы вызначаюцца Стату-там (Рэгламентам) Дэпартамента беларускай мовы, які зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспу-блікі Беларусь.

Памяшканне для працы Дэпартамента беларускай мовы забяспечвае Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Колькасны і персанальны склад Дэпар-тамента беларускай мовы зацвярджае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Дэпартамент беларускай мовы ўзнача-львае Старшыня, які прызначаецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Дэпартамент беларускай мовы:

1) разглядае канкрэтныя пытанні вы-канання гэтага Закона;

2) падае ў органы дзяржаўнага кіравання прапановы па выкананні гэтага Закона;

3) разглядае праекты актаў заканадаў-ства, палажэнні якіх маюць дачыненне да сферы прымянення гэтага Закона, і падае ў органы дзяржаўнага кіравання высновы наконт праек-таў актаў заканадаўства, якія датычаць аховы і выкарыстання беларускай мовы;

4) сумесна з Інстытутам кантролю ведаў і вядучымі ВНУ краіны распрацоўвае інстру-ментарый для праверкі ўзроўню валодання беларускай мовы службоўцамі розных сфер дзейнасці; удзельнічае ў распрацоўцы праграм удасканалення валодання беларускай мовай для службоўцаў;

5) вызначае прыярытэтныя кірункі ка-дыфікацыі беларускай літаратурнай мовы;

6) ацэньвае і зацвярджае найважнейшыя ўнармаваныя мовазнаўчыя працы (слоўнікі, даведнікі, дапаможнікі, падручнікі);

7) у супрацоўніцтве з іншымі дзяр-жаўнымі і грамадскімі ўстановамі ды аргані-зацыямі вырашае пытанні ўкаранення бела-рускай мовы ў інфармацыйныя тэхналогіі;

8) сумесна з галіновымі міністэрствамі і іншымі арганізацыямі вырашае пытанні замены іншамоўных тэрмінаў беларускімі адпаведнікамі;

9) дбае пра зберажэнне дыялектаў бела-рускай мовы;

10) клапоціцца пра захаванне трады-цыйных беларускіх геаграфічных назваў, зацвяр-джае іх спіс і вызначае парадак ужывання;

11) вызначае шляхі рэалізацыі права грамадзян на выкарыстанне традыцыйнага беларускага іменаслову і традыцыйнай сістэмы наймення людзей;

12) сочыць за культурай беларускай мовы ў адукацыі, у сродках масавай інфармацыі, у выдавецкай дзейнасці, у навуцы, у грамадскім жыцці, у іншых галінах;

13) вывучае запыты грамадства ў галіне абароны, унармавання, пашырэння выкары-стання беларускай мовы і прымае па іх рашэнні;

14) зацвярджае Статут і структуру Дзяржаўна-грамадскай Камісіі Дэпартамента беларускай мовы, Сакратарыята Дэпартамента беларускай мовы (далей — Сакратарыят), Дзяр-жаўнай інспекцыі Дэпартамента беларускай мовы і арганізуе іх дзейнасць;

15) распрацоўвае каштарыс даходаў і выдаткаў Дэпартамента беларускай мовы.

 

Дэпартамент беларускай мовы Рэспуб-лікі Беларусь карыстаецца правам заканадаўчай ініцыятывы, вырашае канкрэтныя пытанні прымянення законаў, якія рэгулююць афіцыйнае ўжыванне моў у Рэспубліцы; падае прапановы Парламенту і Ураду; разглядае праекты зака-надаўчых і падзаконных актаў, палажэнні якіх маюць дачыненне да сферы прымянення гэтага Закона.

Дэпартамент беларускай мовы супра-цоўнічае з іншымі органамі ўлады, Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Ку-палы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, універсітэтамі, Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны, іншымі ўстановамі і арганізацыямі.

Дэпартамент беларускай мовы мае права:

1) атрымліваць інфармацыю аб сітуацыі з аховай і выкарыстаннем беларускай мовы ад дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіра-вання і самакіравання, усіх прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у Рэспубліцы Беларусь;

2) атрымліваць і разглядаць інфарма-цыю аб рэагаваннях на прадпісанні Дзяржаўнай інспекцыі Дэпартамента беларускай мовы;

3) удзельнічаць у пасяджэннях, канфе-рэнцыях і нарадах дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, дзе раз-глядаюцца пытанні беларускай мовы, уносіць прапановы ў гэтых пытаннях;

4) патрабаваць ад дзяржаўных аргані-зацый распрацаваць уласныя праграмы пад-трымкі беларускай мовы ў межах сваёй кам-петэнцыі.

 

Дэпартамент беларускай мовы каарды-нуе дзейнасць па падтрымцы беларускай мовы, якую ажыццяўляе Міністэрства культуры, уп-раўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў і мінскага гар-выканкама, райвыканкамаў, гарвыканкамаў; упаўнаважанымі па справах падтрымкі беларус-кай мовы сельскіх і пасялковых саветаў, міністэр-стваў, ведамстваў ад цэнтральнага апарату да прадпрыемства і асобнай юрыдычнай адзінкі.

 

Дзейнасць Дэпартамента беларускай мовы фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту. Сродкі Дэпартамента беларускай мовы выка-рыстоўваюцца для:

1) выканання задач Дэпартамента бела-рускай мовы;

2) выплаты заробку супрацоўнікам Дэпартамента;

2) аплаты працы экспертаў, нанятых Дэпартаментам беларускай мовы;

4) падрыхтоўкі і ажыццяўлення публі-кацый;

5) гаспадарчых выдаткаў.

 

Старшыня Дэпартамента беларускай мовы:

1) арганізуе працу Дэпартамента бела-рускай мовы, адказвае за выкананне Камісіяй беларускай мовы пастаўленых задач;

2) адказвае за мэтавае выкарыстанне сродкаў, атрыманых з дзяржаўнага бюджэту і іншых крыніц;

3) склікае пасяджэнні Дэпартамента беларускай мовы, старшынюе на іх, рыхтуе праекты рашэнняў;

4) засведчвае подпісам пратаколы пася-джэнняў Дэпартамента беларускай мовы;

5) прадстаўляе Дэпартамент беларускай мовы ў зносінах з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі;

6) падае праект каштарысу выдаткаў Дэпартамента беларускай мовы на зацвяр-джэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

7) кіруе Сакратарыятам, зацвярджае яго персанальны склад, падае на зацвярджэнне Камісіі беларускай мовы Статут і структуру Сакратарыяту;

9) не менш як адзін раз на год трымае справаздачу аб дзейнасці Дэпартамента бела-рускай мовы перад Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 9. Дзяржаўна-грамадская камісія Дэпартамента беларускай мовы

 

Дзяржаўна-грамадская камісія Дэпар-тамента беларускай мовы (далей — Камісія) — кан-сультатыўна-дарадчы (экспертны) орган, які ствараецца з мэтай пастаяннага нагляду за выка-наннем гэтага Закона, адсочвання моўных працэсаў у грамадстве і ўнясення прапаноў у дзейнасць Дэпартамента беларускай мовы.

Камісія складаецца з экспертаў Нацы-янальнай акадэміі навук Беларусі, універсітэтаў, прадстаўнікоў профільных грамадскіх аргані-зацый, у тым ліку творчых саюзаў і арганізацый навукоўцаў (Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны).

Члены Камісіі прызначаюцца на 5 гадоў. Колькасць тэрмінаў удзелу ў Камісіі не абмя-жоўваецца. Час пачатку паўнамоцтваў члена Камісіі адлічваецца з дня яго прызначэння ў склад Камісіі.

Камісію ўзначальвае старшыня Дэпар-тамента беларускай мовы.

Камісія праводзіць пасяджэнні. Пася-джэнні Камісіі праводзяцца не радзей як адзін раз на месяц. Пасяджэнне Камісіі лічыцца права-моцным, калі на ім прысутныя не менш як 2/3 членаў Камісіі беларускай мовы.

Па выніку разгляду пытанняў Камісія прымае рашэнні. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала не менш за 2/3 пры-сутных членаў Камісіі.

Склад Камісіі зацвярджаецца Прэзі-дэнтам Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 10. Сакратарыят Дэпартамента беларускай мовы

 

Сакратарыят Дэпартамента беларускай мовы:

1) абслугоўвае Дэпартамент беларускай мовы, дзейнасць яе экспертаў і структур;

2) рыхтуе праекты дакументаў і іншыя матэрыялы для Дэпартамента беларускай мовы;

3) рыхтуе да друку і арганізуе публіка-цыі дакументаў і выданняў Дэпартамента бела-рускай мовы;

4) кансультуе грамадзян, юрыдычных асоб;

У складзе Сакратарыяту дзейнічаюць юрыдычны аддзел, аддзел працы з грамадзя-намі, выдавецкі аддзел, агульны аддзел.

 

Артыкул 11. Дзяржаўная інспекцыя Дэпартамента беларускай мовы

 

Дзяржаўная інспекцыя Дэпартамента беларускай мовы (далей — Інспекцыя) — спецы-яльна ўпаўнаважаны дзяржаўны орган, падпа-радкаваны Старшыні Дэпартамента беларускай мовы, які ажыццяўляе ў межах сваёй кампе-тэнцыі нагляд і кантроль за выкананнем закана-даўства аб беларускай мове.

У сваёй дзейнасці Інспекцыя кіруецца Канстытуцыяй, гэтым Законам, іншымі актамі заканадаўства.

Статут Інспекцыі зацвярджае Старшы-ня Дэпартамента беларускай мовы.

Структура Інспекцыі зацвярджаецца Старшынём Дэпартамента беларускай мовы па прадстаўленні Дырэктара Інспекцыі.

Інспекцыя ёсць юрыдычнай асобай, мае гербавую пячатку са сваім найменнем, банкаў-скія рахункі.

Фінансаванне Інспекцыі ажыццяўляецца з бюджэту Дэпартамента беларускай мовы і іншых крыніц, не забароненых законам.

Супрацоўнікі Інспекцыі, за выключэн-нем асобаў, што забяспечваюць яе функцыя-наванне і ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоў-ванне, з’яўляюцца дзяржаўнымі службоўцамі.

 

Задачай Інспекцыі з’яўляецца ажыццяў-ленне кантролю за выкананнем гэтага Закона, іншых праўных нормаў, якія забяспечваюць ахову і выкарыстанне беларускай мовы.

Кожны чалавек мае права звярнуцца ў Інспекцыю з патрабаваннем праверкі парушэн-няў сваіх ці калектыўных правоў у галіне выка-рыстання беларускай мовы.

З мэтай рэалізацыі ўскладзенай на яе задачы Інспекцыя ажыццяўляе наступныя функцыі:

1) ажыццяўляе праверкі выканання патрабаваняў заканадаўства аб беларускай мове рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраван-ня, органамі мясцовага кіравання і самакіра-вання, усімі ўстановамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымаль-нікамі і прадухіляе правапарушэнні ў сферы аховы і выкарыстання беларускай мовы;

2) высвятляе ў дзяржаўных органаў, іншых юрыдычных асоб, а таксама фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпры-мальнікаў, прычыны выяўленых парушэнняў заканадаўства ў сферы аховы і выкарыстання беларускай мовы.

3) у межах сваёй кампетэнцыі выдае абавязковыя для выканання дзяржаўнымі орга-намі, іншымі юрыдычнымі асобамі, а таксама фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прадпісанні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў  заканадаўства ў сферы аховы і выкарыстання беларускай мовы;

4) у межах сваёй кампетэнцыі вядзе адміністрацыйны працэс;

5) рыхтуе і ва ўстаноўленым парадку ўносіць праекты нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы і выкарыстання беларускай мовы;

6) запытвае ў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, органаў мясцовага кірвання і самакіравання, іншых юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і бязвыплатна атрымлівае ад іх інфармацыю, неабходную для выканання ўскладзенай на Інспекцыю задачы;

7) у межах сваёй кампетэнцыі ажыц-цяўляе міжнароднае супрацоўніцтва;

8) у межах сваёй кампетэнцыі дае рэкамендацыі па пытаннях аховы і выкарыстання беларускай мовы;

9) інфармуе грамадства пра сваю дзейнасць;

10) выконвае іншыя прадугледжаныя заканадаўствам функцыі.

Інспекцыя складае справаздачы перад Старшынём Дэпартамента беларускай мовы, абменьваецца інфармацыяй па сваёй дзейнасці з Камісіяй Дэпартамента беларускай мовы. Прад-стаўнікі Інспекцыі маюць права ўдзельнічаць у паседжаннях Камісіі Дэпартамента беларускай мовы.

 

Інспекцыю ўзначальвае Дырэктар. Дырэктар прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе Старшынём Дэпартамента беларускай мовы са згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дырэктар мае намесніка, які прызначаецца на пасаду Старшынём Дэпартамента беларускай мовы па прадстаўленні Дырэктара Інспекцыі.

Дырэктар Інспекцыі:

1) кіруе дзейнасцю Інспекцыі і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскла-дзенай на яе задачы;

2) зацвярджае штатны расклад Інспекцыі ў адпаведнасці з яе структурай і колькасцю супрацоўнікаў, а таксама фондам аплаты працы;

3) зацвярджае палажэнні аб структур-ных падраздзяленнях Інспекцыі;

4) прымае на працу і звальняе ва ўста-ноўленым парадку супрацоўнікаў Інспекцыі;

5) ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю падраздзяленняў Інспекцыі;

6) у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады;

7) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Дырэктар Інспекцыі з’яўляецца Галоў-ным інспектарам паводле пасады, яго намеснік — намеснікам Галоўнага інспектара.

Інспекцыя мае штатных інспектараў.

Інспекцыя можа мець абласныя, гарад-скія і раённыя падраздзяленні.

Службовымі асобамі Інспекцыі, якія маюць права ажыццяўляць кантроль за аховай і выкарыстаннем беларускай мовы, з’яўляюцца Дырэктар Інспекцыі і яго намеснік, інспектары.

Інспектары маюць права ажыццяўляць праверкі ў вызначаным заканадаўствам парадку, складаць пратаколы аб адміністрацыйных права-парушэннях у сферы аховы і выкарыстання беларускай мовы, а таксама ажыццяўляюць іншыя, прадугледжаныя Статутам Інспекцыі і адпаведнымі палажэннямі, правы. Дзеянні і рашэнні інспектараў могуць быць абскарджаны Дырэктару Інспекцыі альбо ў суд.

Дзяржаўныя органы, іншыя юрыдыч-ныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны падчас праверак Інспекцыі ствараць умовы для выканання інспектарамі іх абавязкаў.

 

Артыкул 12. Дзейнасць Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаў-чым забеспячэнні дзяржаўнай падтрымкі  беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

 

Нацыянальны Сход Рэспублікі Бела-русь заканадаўча фармуе дзяржаўную паліты-ку Рэспублікі Беларусь у дачыненні да беларус-кай мовы, прымае дапаўненні і папраўкі ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэкс Рэс-публікі Беларусь у частцы ўстанаўлення крымі-нальнай і адміністрацыйнай адказнасці за невы-кананне Заканадаўства аб мовах, за публічную знявагу і абразу беларускай мовы, за падрыў пазіцый беларускай мовы ў дзяржаве і грамад-стве, за непрыняцце мер па папулярызацыі беларускай мовы ў краіне і за мяжой.

Старшыні абедзвюх палат Нацыяна-льнага Сходу Рэспублікі Беларусь дасканала валодаюць беларускай мовай, вядуць паседжан-ні палат па-беларуску і па-руску, падчас афі-цыйных, публічных, культурніцкіх і іншых ме-рапрыемстваў асабістым прыкладам падтрым-ліваюць і прапагандуюць беларускую мову.

Старшыні абедзвюх палат Нацыяна-льнага Сходу Рэспублікі Беларусь вядуць пленарныя паседжанні палат на беларускай мове.

Дэпутаты абедзвюх палат Нацыяналь-нага Сходу Рэспублікі Беларусь карыстаюцца беларускай мовай і асабістым прыкладам падчас афіцыйных, публічных, культурніцкіх і іншых мерапрыемстваў асабістым прыкладам падтрым-ліваюць і прапагандуюць беларускую мову.

Законы Рэспублікі Беларусь прымаюцца на дзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Бела-русь, могуць прымацца толькі на беларускай мове.

 

Артыкул 13. Дзейнасць Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь, па навуковым забеспячэнні паўнавартаснага функцыянавання і развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

 

У навуковай, аганізацыйнай і адміністра-цыйнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, усіх яе інстытутаў і падраз-дзяленняў, якая фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, беларуская мова выкарыстоўваецца ў ступені не меншай, чым руская.

Нацыянальная акадэмія навук Рэспуб-лікі Беларусь арганізуе і ажыццяўляе навуковае забеспячэнне паўнавартаснага існавання бела-рускай мовы.

Нацыянальная акадэмія навук арганізуе навуковыя даследаванні ў сферы беларускай мовы, літаратуры і ў іншых галінах беларускай лінгвістыкі, публікацыю вынікаў гэтых даследа-ванняў, выданне акадэмічных слоўнікаў, пад-ручнікаў і іншай літаратуры, якая адлюстроўвае працэсы, што адбываюцца ў беларускай мове, вядзе Тэрміналагічны банк беларускай мовы.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўдзельнічае ў працэсе кадыфікацыі беларускай літаратурнай мовы шляхам шырокай і свабоднай агульнаграмадскай дыскусіі.

Кадыфікацыя беларускай літаратурнай мовы адбываецца ў выніку шырокай і свабоднай агульнаграмадскай дыскусіі кансэнсусным рашэннем грамадскай кадыфікацыйнай камісіі, складзенай на парытэтных асновах з навукоўцаў Акадэміі навук, універсітэтаў, прадстаўнікоў профільных творчых саюзаў і грамадскіх арганізацый. Склад кадыфікацыйнай камісіі зацвярджаецца Дэпартаментам беларускай мовы.

Кадыфікаваны варыянт беларускай літа-ратурнай мовы абавязковы для ўжывання дзяр-жаўнымі органамі. Дыскрымінацыя носьбітаў мовы паводле ступені яе кадыфікацыі ў недзяр-жаўнай сферы не дапускаецца. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі арганізуе адаптацыю да беларускай мовы ўсіх відаў камп’ютарных праграм, якія маюць масавае выкарыстанне. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аргані-зуе распрацоўку і ўкараненне электронных перакладчыкаў з шырока распаўсюджаных моў свету на беларускую і, наадварот: з беларускай на шырока распаўсюджаныя мовы свету.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі вядзе працу па забеспячэнні годнага прад-стаўніцтва беларускай мовы ў навуковым ды-скурсе ў Беларусі і па-за яе межамі.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выступае з навукова абгрунтаванымі ініцыя-тывамі ў справе паляпшэння сітуацыі з быта-ваннем беларускай мовы ў краіне і павышэннем яе папулярнасці за мяжой.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дасканала валодае бе-ларускай мовай, у сваёй афіцыйнай дзейнасці карыстаецца ёй як мінімум у тым жа аб’ёме, што і рускай мовай.

 

Артыкул 14. Дзейнасць Ураду Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, дэпартаментаў і ведамстваў па практычным, эканамічным і фінансавым забеспячэнні дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

 

Урад Рэспублікі Беларусь арганізуе і ажыццяўляе практычную, эканамічную і фінан-савую падтрымку беларускай мовы.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь дасканала валодае беларускай мовай, арганізуе дзейнасць Ураду, вядзе паседжанні па-бела-руску і па-руску.

Урад Рэспублікі Беларусь забяспечвае, каб дзейнасць усіх міністэрстваў і ведамстваў ажыццяўлялася на беларускай мове як мінімум у тым жа аб’ёме, што і на рускай.

Міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, дэпартаменты і ведамствы Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у рэалізацыі дзяржаўных праграм падтрымкі беларускай мовы ў Рэспуб-ліцы Беларусь у частцы датычнай іх асноўнай дзейнасці.

 

Артыкул 15. Дзейнасць Міністэрства адукацыі па забеспячэнні паўнавартаснага функцыянавання беларускай мовы ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і ў беларускіх школах дыяспары

 

Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад’емнае права на выхаванне і атры-манне адукацыі на беларускай мове. Гэта права забяспечваецца сістэмай дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, ліцэяў, каледжаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ў магістратуры і аспірантуры.

У дзіцячых дашкольных установах, а таксама ў дзіцячых дамах у Рэспубліцы Беларусь выхаванне вядзецца на беларускай мове ці на беларускай і рускай мовах.

У адпаведнасці з пажаданнямі грамадзян па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы ці асобныя групы, у якіх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасці.

У Рэспубліцы Беларусь вучэбная і выха-ваўчая праца ў агульнаадукацыйных школах вядзецца на беларускай мове ці на беларускай і рускай мовах.

У адпаведнасці з пажаданнямі грамадзян па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца агульнаадукацыйныя школы ці класы, у якіх вучэбна-выхаваўчая пра-ца вядзецца на мове нацыянальнай меншасці ці вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

Парадак вывучэння беларускай мовы вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі краіны, вызначаецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне адукацыі.

Навучанне і выхаванне ў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на беларускай мове ці на бела-рускай і рускай мовах.

Беларуская мова ва ўсіх навучальных установах Рэспублікі Беларусь недзяржаўнай формы ўласнасці вывучаецца незалежна ад іх ведамаснай, прафесійнай ці канфесійнай прына-лежнасці.

Міністэрства адукацыі распрацоўвае і рэалізуе сістэму маральнага і матэрыяльнага заахвочвання выкладання на беларускай мове. За выкладанне або выхаванне, якое праводзіцца па-беларуску, работнікам адукацыі выплоч-ваецца прэмія.

Міністэрства адукацыі арганізацыйна і матэрыяльна падрымлівае беларускія школы ў дыяспарах, у тым ліку і накіраваннем у такія школы выкладчыкаў са свайго штату, або шля-хам заключэння дамоў з грамадзянамі тых краін, дзе знаходзіцца беларуская школа.

Міністэрства адукацыі прымае арганіза-цыйныя захады і аказвае падтрымку ў адкрыцці і арганізацыі працы кафедр беларускай мовы і літаратуры ў краінах блізкага і далёкага замежжа дзеля папулярызацыі беларускай мовы ў як мага большай колькасці краін свету.

 

Артыкул 16. Дзейнасць Міністэрства культуры па забеспячэнні паўнавартаснага функцыянавання беларускай мовы ў сістэме культуры Рэспублікі Беларусь і па папулярызацыі беларускай мовы за межамі краіны

 

Развіццё беларускай мовы — прынцыпова важны накірунак дзейнасці Міністэрства куль-туры Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь гарантуецца захаванне і развіццё культуры на мовах народаў, прадстаўнікі якіх жывуць у краіне.

Міністэрства культуры Рэспублікі Бе-ларусь арганізуе далучэнне насельніцтва краі-ны да здабыткаў сусветнай культуры, ажыц-цяўляе пераклад на беларускую мову кнігаў, фільмаў, серыялаў, стварае беларускамоўныя аналагі найбольш масавых і папулярных шоу і забаўляльных праграмаў.

Міністэрства культуры Рэспублікі Бе-ларусь клапоціцца аб захаванні культурных здабыткаў беларускага этнасу ў дыяспарах, аказвае калектывам і арганізацыям культуры дыяспараў арганізацыйную і матэрыяльную падтрымку.

Асноўнай мовай праграм беларускіх дзеячоў культуры, якія прадстаўляюцца на міжнародныя конкурсы і фестывалі з’яўляецца беларуская мова.

 

Артыкул 17.  Дзейнасць Міністэрства інфармацыі і Белтэлерадыёкампаніі па забеспячэнні паўнавартаснага функцыянавання беларускай мовы ў беларускай дзяржаве і беларускім грамадстве

 

Ва ўсіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі выкарыстоўваецца беларуская мова.

Усе дзяржаўныя парталы, усе сайты дзяржаўных устаноў: Адміністрацыі Прэзідэнта, Палаты Прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі, міні-стэрстваў, ведамстваў, абласных, гарадскіх, раённых саветаў і выканаўчых камітэтаў, іншых дзяржаўных структур і арганізацый маюць бела-рускую версію. Беларуская версія не можа змя-шчаць менш інфармацыі і быць аформлена горш, чым рускамоўная.

Літаратурныя і навуковыя выданні, якія выходзяць на замежных мовах, маюць бела-рускамоўнае рэзюмэ.

Працэнт і аб’ём замежнай відэа- і кіна-прадукцыі, набытай Белдзяржтэлерадыёкам-паніяй і агучанай па-беларуску, не павінен быць меншым за працэнт і аб’ём замежнай відэа- і кінапрадукцыі, набытай Белдзяржтэлерадыё-кампаніяй і агучанай па-руску.

Артыкул 18. Дзейнасць Міністэрства спорту і турызму па папулярызацыі беларускай мовы ў беларускім грамадстве і годнай рэпрэзентацыі краіны на міжнароднай арэне

 

Міністэрства спорту і турызму аргані-зуе трансляцыю спартыўных рэпартажаў з усіх значных матчаў і спаборніцтваў на беларускай мове.

Усе спартовыя і турыстычныя аб’екты маюць знешняе і ўнутранае афармленне на беларускай мове.

Усе экскурсаводы краіны абавязаны валодаць беларускай мовай у аб’ёме дастат-ковым для паўнавартаснага выканання служ-бовых абавязкаў.

 

Артыкул 19. Дзейнасць Міністэрства гандлю і Дзяржаўнага мытнага камітэту па забеспячэнні правоў беларускіх спажыўцоў

 

Міністэрства гандлю і Дзяржаўны мыт-ны камітэт дапускаюць на беларускі рынак то-лькі тавары, якія маюць беларускамоўную спе-цыфікацыю, а таксама беларускамоўны варыянт дакументацыі (інструкцыі па экплуатацыі, тэ-хнічныя апісанні, гарантыйныя талоны і г.д.).

 

Артыкул 20. Дзейнасць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі па забеспячэнні паўнавартаснага функцыянавання беларускай мовы ў галіне электроннай і паштовай сувязі

 

Пошта і тэлеграф забяспечваюцца мар-камі, канвертамі, паштоўкамі, бланкамі і да т. п., надпісы на якіх выконваюцца на беларускай мове і адпавядаюць патрабаванням Сусветнай паш-товай канвенцыі.

Любыя даведачныя, інфармацыйныя і забаўляльныя паслугі па электронных сродках сувязі павінны быць даступныя на беларускай мове.

 

Артыкул 21. Дзейнасць міністэрстваў транспарту і дзяржаўных транспартных кампаній па забеспячэнні паўнавар-таснага функцыянавання беларускай мовы ў галіне транспарту і беларуска-моўным афармленні транспартных магістраляў

 

Уся пісьмовая і вусная даведачная ін-фармацыя для грамадскасці на транспарце: на вакзалах, станцыях, аэрапортах, прыпынках транспарту, а таксама на карпусах і ў салонах любых пасажырскіх транспартных сродкаў паві-нна быць на абедзвюх дзяржаўных мовах. Тэк-сты на беларускай і на рускай мовах мусяць мець аднолькавы змест і быць аднолькава заў-важнымі.

 

Артыкул 22. Дзейнасць Міністэрства Абароны, Міністэрства Унутраных Спраў, Дзяржаўнага Памежнага Камітэта, Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі, іншых вайсковых, спецыяльных фармаванняў і сілавых структурах Рэспублікі Беларусь

 

Ва Узброеных Сілах, іншых вайсковых, спецыяльных фармаваннях і сілавых структурах Рэспублікі Беларусь ужываецца беларуская і руская мова. Баявая і штодзённая служба ва Узброеных Сілах, іншых вайсковых, спецыя-льных фармаваннях і сілавых структурах Рэс-публікі Беларусь арганізуецца па беларуска-моўных баявых і агульнавайсковых статутах.

Пры арганізацыі ўзаемадзеяння з вай-сковымі і праваахоўнымі структурамі замежных краін ужываецца беларуская і іншыя прыма-льныя для бакоў мовы.

 

Артыкул 23. Дзейнасць Міністэрства юстыцыі, пракуратуры, судоў

 

У Рэспубліцы Беларусь судаводства вядзецца на беларускай і рускай мовах.

Кожны чалавек мае права выступаць у судзе на любой з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, а таксама на іншых мовах, без залеж-насці ад таго, на якой мове вядзецца працэс. Гарантуецца права на ўдзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка.

Выбар мовы ці моў вядзення працэсу адбываецца па згодзе бакоў. У выпадку немаг-чымасці дасягнуць згоды, выбар мовы ці моў ажыццяўляе суд.

Пры разглядзе ў судах крымінальных і грамадзянскіх спраў, гаспадарчых спрэчак асобам, якія прымаюць удзел у справе і не валодаюць мовай судаводства, забяспечваецца права азнаямлення з адпаведнымі матэрыяламі, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка, права выступаць у судзе на роднай мове.

Следчыя і судовыя дакументы выда-юцца асобам, якія прымаюць удзел у справе, па іх патрабаванні, у перакладзе на родную мову або іншую мову, якой яны валодаюць.

Вядзенне спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах.

Калі асоба, якая прыцягваецца да адміні-страцыйнай адказнасці, не валодае мовай, на якой вядзецца справа, яна можа выступаць на роднай мове і карыстацца дапамогай перакладчыка.

Натарыяльнае справаводства ў Рэпуб-ліцы Беларусь вядзецца на беларускай і (або) рускай мовах. Мова (мовы) справаводства па канкрэтнай справе абіраецца кліентам.

Калі асоба, якая звярнулася ў натары-яльную кантору ці іншая зацікаўленая асоба, не ведае моў, на якіх вядзецца справаводства, тэксты дакументаў павінны быць перакладзены ёй натарыусам ці іншай адказнай асобай, якая здзяйсняе натарыяльнае дзеянне, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Акты пракурорскага нагляду ў Рэспуб-ліцы Беларусь складаюцца на беларускай ці рускай мовах.

У зносінах з органамі пракуратуры, пракурорскага нагляду іншых дзяржаў выка-рыстоўваецца прымальная для бакоў мова.

 

Артыкул 24. Дзейнасць Міністэрства працы

 

Дзяржаўныя ўстановы і прадпрыемствы мусяць забяспечыць права працоўнага кары-стацца вуснай і пісьмовай беларускай мовай пры выкананні сваіх службовых абавязкаў.

Дзяржаўныя ўстановы абавязаны забяс-печыць навучанне беларускай мове для сваіх супрацоўнікаў. Навучанне мусіць быць аргані-завана ў зручны для супрацоўніка час і такім чынам, каб яму не замінала выкананне служ-бовых абавязкаў.

Дасканалае валоданне беларускай мовай павінна быць станоўчым фактарам пры прыёме на працу і павышэнні на пасадзе ў дзяржаўных установах.

 

  1. ДЗЕЙНАСЦЬ ОРГАНАЎ МЯСЦОВАГА КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ, ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, УСТАНОЎ, АРГАНІЗАЦЫЙ, ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ, І ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ ПА ПАДТРЫМЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

Артыкул 25. Дзейнасць органаў мясцовага кіравання Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

 

Нарматыўныя прававыя акты дзяр-жаўных органаў Рэспублікі Беларусь публі-куюцца на беларускай мове ці на дзвюх дзяр-жаўных мовах. Абедзве моўныя версіі маюць аднолькавую юрыдычную моц.

Усе інфармацыйныя паведамленні для грамадскасці, а таксама бланкі і фармуляры, якія выдаюцца дзяржаўнымі арганізацыямі і прад-прыемствамі ці размяшчаюцца ў іх памяш-каннях, мусяць быць на абедзвюх дзяржаўных мовах.

Органы мясцовага кіравання і самакі-равання ажыццяўляюць падтрымку беларускай мовы падчас сваёй штодзённай дзейнасці, а таксама шляхам рэалізацыі на месцах дзяр-жаўных і агульнанацыянальных праграмаў падтрымкі беларускай мовы, распрацоўваюць і рэалізуюць мясцовыя праграмы і планы пад-трымкі беларускай мовы.

Фінасаванне мясцовых праграм і планаў падтрымкі беларускай мовы ажыццяўляецца за кошт мясцовых бюджэтаў, спецыяльных фондаў і сродкаў спонсараў і мецэнатаў.

Арганізацыйную працу па выкананні праграмаў падтрымкі беларускай мовы ў абла-сцях вядуць упаўнаважаныя па справах бела-рускай мовы. Усе органы мясцовага кіравання прызначаюць упаўнаважанага ці ўпаўнаважаных па справах беларускай мовы.

 

Артыкул 26. Абавязкі і правы ўпаўнаважаных па справах беларускай мовы ў органах мясцовага кіравання Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

 

Упаўнаважаныя па справах беларускай мовы  ў органах мясцовага кіравання Рэспублікі Беларусь абавязаны:

— арганізоўваць рэалізацыю на месцах дзяржаўных і агульнанацыянальных праграмаў падтрымкі беларускай мовы;

— распрацоўваць і рэалізоўваць мясцо-выя праграмы і планы падтрымкі беларускай мовы;

— патрабаваць ад прадпрыемстваў, уста-ноў, арганізацый, таварыстваў, фірмаў і іншых суб’ектаў гаспадарання, а таксама ад усіх юры-дычных суб’ектаў права Рэспублікі Беларусь выканання гэтага Закона, Закона аб мовах Рэспу-блікі Беларусь, палажэнняў дзяржаўных, агуль-нанацыянальных і мясцовых праграмаў падтры-мкі беларускай мовы.

Упаўнаважаныя па справах беларускай мовы  ў органах мясцовага кіравання Рэспублікі Беларусь маюць права:

— кантраляваць выкананне гэтага Закона, Закона аб мовах Рэспублікі Беларусь, дзяржаў-ных, агульнанацыянальных  і мясцовых пра-грамаў падтрымкі беларускай мовы аддзеламі мясцовых органаў улады, прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, таварыствамі, фірма-мі і іншымі суб’ектамі гаспадарання, а таксама ўсімі юрыдычнымі суб’ектамі права Рэспублікі Беларусь;

— прадстаўляць да прыцягнення да адказ-насці кіраўнікоў аддзелаў мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў, установаў, арганізацый, таварыстваў, фірмаў і іншых суб’ектаў гаспа-дарання, а таксама ад ўсіх юрыдычных суб’ектаў права Рэспублікі Беларусь у рамках заканадаў-ства Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 27. Дзейнасць прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, таварыстваў, фірмаў і іншых суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

 

Прадпрыемствы, установы, арганізацыі, таварыствы, фірмы і іншыя суб’екты гаспа-дарання Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць падтрымку беларускай мовы падчас сваёй паў-сядзённай дзейнасці, а таксама шляхам удзелу ў рэалізацыі на месцах дзяржаўных і агульна-нацыянальных праграмаў падтрымкі беларус-кай мовы.

Кіраўніцтва прадпрыемстваў, устано-ваў, арганізацый, таварыстваў, фірм і іншых суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь прызначае супрацоўнікаў, адказных за выка-нанне праграмаў падтрымкі беларускай мовы ў рамках правоў, нададзеных ім гэтым законам.

Прадпрыемствы, установы, арганізацыі, таварыствы, фірмы і іншыя суб’екты гаспа-дарання Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць маркіроўку сваіх тавараў на беларускай і пры неабходнасці на іншых мовах. Першы асобнік усіх тэхнічных дакументаў на тавары (тэхнічнае апісанне, інструкцыя па эксплуатацыі, гаран-тыйныя талоны і інш.) выконваюцца на бела-рускай мове.

Тэхналагічнае абсталяванне, выпушча-нае ў Беларусі і завезеная з замежных краін, забяспечваецца дакументацыяй на беларускай мове.

Банкі і бухгалтэрыі прадпрыемстваў забяспечваюць права грамадзяніна атрымліваць паўнавартаснае абслугоўванне на беларускай мове, карыстацца беларускамоўнымі версіямі любых дакументаў. Для гэтага ў краіне рас-працоўваецца поўны камплект банкаўскай і бух-галтарскай дакументацыі на беларускай мове.

 

Артыкул 28. Дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб’яднання Рэспублікі Беларусь па падтрымцы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

 

Грамадскія аб’яднанні нацыянальных меншасцяў Рэспублікі Беларусь арганізуюць дзейнасць на нацыянальных мовах або на нацыянальных і беларускай мовах.

 

  1. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ І АБАРОНЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

Артыкул 29. Правы грамадзян Рэспублікі Беларусь па карыстанні беларускай мовай

 

Рэспубліка Беларусь усімі неабходнымі сродкамі забяспечвае права грамадзян свабодна карыстацца беларускай мовай ва ўсіх сферах грамадскага жыцця на ўсёй тэрыторыі Рэспуб-лікі Беларусь. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі краіны мае права кары-стацца беларускай мовай ў любым выпадку, у любым месцы, у любы час.

Кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Бела-русь дастаткова ведаць толькі беларускую мову, каб пачувацца і быць паўнапраўным, паўнавартасным і годным суб’ектам беларускага грамадства.

Кожная асоба ў Рэспубліцы Беларусь мае права на атрыманне любых дакументаў, а таксама на ажыццяўленне на яе просьбу праду-гледжаных заканадаўствам дзеянняў і правя-дзенне ў адносінах да яе працэдур на беларускай мове.

Усе дзяржаўныя органы, а таксама іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, неза-лежна ад формы ўласнасці і арганізацыйна-праўнай формы, надзеленыя правам зацвяр-джаць бланкі, узоры і іншыя формы дакументаў, якія выдаюцца на просьбу грамадзян ці аргані-зацый Рэспублікі Беларусь альбо іншым чынам прызначаны для выкарыстання грамадзянамі ці арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, забяспеч-ваюць права грамадзян на атрыманне любых бланкаў, узораў, іншых форм дакументаў на беларускай мове.

Натарыусы і іншыя ўпаўнаважаныя на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў асобы забяспечваюць асобам, што звярнуліся да іх па ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння, права на атрыманне дакумента, што афармляецца пры ажыццяўленні натарыяльнага дзеяння, на бела-рускай мове. Адмова аформіць натарыяльнае дзеянне па-беларуску са спасылкай на няведан-не мовы альбо тэхнічныя акалічнасці не дапу-скаецца.

Дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі забяспечваюць асобам, што звярнуліся да іх па ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры, права на атрыманне дакумента, што афармля-ецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай пра-цэдуры, на беларускай мове. Адмова аформіць адміністрацыйнае дзеянне па-беларуску са спа-сылкай на няведанне мовы альбо тэхнічныя акалічнасці не дапускаецца.

Кожная асоба ў Рэспубліцы Беларусь мае права атрымаць на свой пісьмовы, вусны, электронны зварот у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь адпаведна пісьмовы, вусны, электронны адказ на бела-рускай мове.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на атрыманне адукацыі любога ўзроўню на беларускай мове.

Навучанню на беларускай мове, выдан-ню літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапамо-жнікаў на беларускай мове аказваецца дзяр-жаўная падтрымка.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права насіць, а таксама надаваць сваім дзецям асабовыя імёны ў адпаведнасці з беларускай іменаслоўнай традыцыяй; ужываць і запісваць свае асабовыя імёны і прозвішчы ў адпаведнасці з беларускай іменаслоўнай традыцыяй.

Адмова дзяржаўнымі органамі альбо службовымі асобамі ў ажыццяўленні дзеянняў, звязаных з напісаннем асабовых імёнаў, проз-вішчаў грамадзян, калі грамадзянін патрабуе напісання яго імя (імёнаў), прозвішча ў адпавед-насці з беларускай іменаслоўнай традыцыяй, не дапускаецца.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права атрымліваць інфармацыю пра тавары (работы, паслугі) на беларускай мове.

Прадавец (вытворца, пастаўшчык, прад-стаўнік вытворцы, пастаўшчыка альбо прадаўца, выканаўца) абавязаны забяспечыць права грама-дзян на атрыманне прадугледжанай закана-даўствам інфармацыі пра тавары (работы, паслугі) на беларускай мове.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія праходзяць вайсковую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і вайсковых фармаваннях Рэспублікі Беларусь, маюць права карыстацца падчас службы бела-рускай мовай. Дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.

Паводле вуснай альбо пісьмовай заявы асобы, у адносінах да якой распачаты крымі-нальны пераслед альбо ўзбуджана крымінальная справа, распачаты адміністрацыйны працэс — адпаведны крымінальны працэс, крымінальная вытворчасць, адміністрацыйны працэс падлягае вядзенню на беларускай мове.

 

Артыкул 30. Абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь па падтрымцы і  абароне беларускай мовы

 

Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь цераз удзел у выбарах і рэферэндумах з’яўля-ецца суб’ектам дзяржаўнага кіравання і акрамя правоў мае і абавязкі па захаванні, падтрымцы і абароне беларускай мовы.

Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь абавязаны:

— не ставіцца пасіўна да абразлівых і зня-важлівых выказванняў на адрас беларускай мовы, іншых парушэнняў гэтага Закона, а звяр-тацца ў такім выпадку ў адпаведныя дзяр-жаўныя ўстановы;

— патрабаваць ад дзяржаўных службоў-цаў, ад кіраўніцтва і інжынерна-тэхнічнага кіраўніцтва прадпрыемстваў, установаў, аргані-зацый, таварыстваў, фірмаў і іншых суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь пры выка-нанні сваіх службовых абавязкаў выконваць патрабаванні гэтага Закона;

Кожная сям’я Рэспублікі Беларусь аба-вязана забяспечыць, каб дзеці да 16 год авало-далі вуснай і пісьмовай беларускай мовай.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ГЭТАГА ЗАКОНА

 

Артыкул 31. Адказнасць дзяржаўных структур фізічных і юрыдычных асоб за парушэнне гэтага Закона

 

Фізічныя і юрыдычныя асобы, якія па-рушаюць гэты Закон, нясуць адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

У Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адмі-ністрацыйных правапарушэннях уносяцца змены і дапаўненні з тым, каб устанавіць ад-казнасць за наступныя парушэнні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні беларускай мовы:

1) парушэнне раўнапраўя беларускай мовы ў дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяр-жаўнага кіравання, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, іншых юрыдычных асоб і індыві-дуальных прадпрымальнікаў;

2) дзеянне або бяздзеянне, якое прывяло да парушэння права грамадзяніна Беларусі на атрыманне адукацыі на беларускай мове;

3) адсутнасць тэкстаў на беларускай мове, не менш змястоўных за тэксты на іншых мовах, на пячатках, бланках, шыльдах, надпісах у службовых памяшканнях, афіцыйных сайтах у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіраван-ня і самакіравання, устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, іншых юрыдычных асоб і інды-відуальных прадпрымальнікаў;

4) парушэнне права грамадзяніна атры-маць інфармацыю пра тавары ці паслугі на беларускай мове, у тым ліку адсутнасць назваў тавараў і паслуг на беларускай мове, адсутнасць тэкстаў на беларускай мове, не менш змястоўных за тэксты на іншых мовах, на ўпакоўках тавараў, у інструкцыях да тавараў, у апісаннях паслуг, якія прадаюцца / аказваюцца ў Рэспубліцы Бела-русь; адсутнасць гукавых інфармацыйных паве-дамленняў на беларускай мове, не менш змя-стоўных за паведамленні на іншых мовах, у аб’ектах транспарту, гандлю, сферы паслуг;

5) парушэнне права грамадзяніна атрымаць адказ ці дакумент на беларускай мове ад дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, устаноў, прадпры-емстваў і арганізацый, іншых юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

6) невыкананне пазначанай у гэтым Законе прапорцыі беларускамоўных тэлеві-зійных і радыёпраграм, прызначаных для пуб-лічнага паказу кіна- і відэафільмаў.

7) неўжыванне беларускіх формаў ге-аграфічных назваў, у тым ліку як першасных пры перадачы на іншыя мовы, акрамя бела-рускай;

8) адмова грамадзяніну ў праве насіць самому або надаваць сваім дзецям асабовыя імя (імёны) адпаведна беларускім іменаслоўным традыцыям, ужываць і запісваць свае асабовыя імёны і прозвішчы адпаведна беларускім іме-наслоўным традыцыям;

9) невыкананне прадпісанняў Дзяр-жаўнай інспекцыі Дэпартамента беларускай мовы (інспектара Дзяржаўнай інспекцыі Дэпар-тамента беларускай мовы);

10) усе іншыя парушэнні права грама-дзяніна актыўна і пасіўна карыстацца беларускай мовай ў поўным аб’ёме ва ўсіх сферах грамад-скага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

 

  1. ПЕРАХОДНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

Артыкул 32. Парадак і тэрміны ўвядзення ў дзеянне гэтага Закона

 

Дэпартамент беларускай мовы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўна-грамадская камісія, Сакратарыят  і Інспекцыя Дэпартамента беларускай мовы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ствараюцца ў вызначаным гэтым Законам парадку на працягу 6 месяцаў з дня ўступлення ў сілу гэтага Закона.

Усе дзяржаўныя органы абавязаны на працягу (1 года) з даты ўступлення ў сілу гэтага Закона прывесці свае нарматыўныя праўныя акты ў адпаведнасць з палажэннямі Закона.

На працягу (1 года) з дня ўступлення ў сілу гэтага Закона Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае ажыццяўленне перакладу на беларускую мову дзейных заканадаўчых актаў (кодэксы, законы), іншых нарматыўных праўных дакументаў, у першую чаргу датычных сфер адукацыі, культуры, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама забяспечвае ажыццяў-ленне перакладу на беларускую мову баявых і агульнавайсковых статутаў, што дзейнічаюць ва Узброеных Сілах і іншых сілавых і спецыяльных структурах Рэспублікі Беларусь.

«Абяцаю, што ўсё асілю я…»

(Успаміны пра першую дарогу да Жэні Янішчыц)

20.ХІ.1948 года нарадзілася Яўгенія Янішчыц. Мой аповед пра наведванне радзімы Я.І.Я. летам 1965 г.»Абяцаю, што ўсё асілю я…»

У канцы лета 1965 года закон-чылася мая журналісцкая практыка ў газеце 120-й гвардзейскай Рага-чоўскай дывізіі ва Уруччы. Узгадаю, што сяржант гэтай дывізіі ў жніўні 1963 года стаў у Львове курсантам факультэта журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча СА і ВМФ. Яшчэ вясной 1965 года ўда-лося выпрасіцца на стажыроўку ў «родную» мне дывізію, а па-праўдзе — насыціцца радзімай.

У Львоў вырашыў вяртацца праз Баранавічы, каб потым на патрэ-бнай развілцы накіравацца ў бок Пінска, а на Ясельдзе знайсці Жэню Янішчыц. Зацікавілі першыя публі-кацыі яе вершаў у рэспубліканскім друку, захацелася ўбачыць гэтага незвычайнага самародка.

Як гэта ўсё адбывалася больш як паўсотні гадоў таму, расшыфроў-ваю зярняткі радкоў з курсанцкай «захаляўнай» кніжыцы.

 

ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

 

У Баранавічах — непаразумен-не. На галоўнай станцыі — Палескай — цягнік не спыніўся. Завезлі на «Цэнт-ральную». Адтуль аўтобусам вярну-ўся назад. За Баранавічамі сеў на гру-завічок і паехаў да Ляхавіч. Калі пра-язджаў Шчару, то па абодва бакі было добра бачна, як чарнеюць байніцамі доты. Хлопец-шафёр гаворыць, што тут у часы Першай вайны тры гады фронт стаяў:

— Па ўсёй Шчары — такія гер-манскія бункеры!

Шафёр працаваў у леспрам-гасе, і калі пілавалі ствалы дрэў, дык піла часценька ўядалася то ў калючы дрот, які завяз у камлі, а то ў асколкі…

Горад Ляхавічы стаіць на рацэ Ведзьма. Бачу, што гэта проста руча-іна з гнілымі берагамі.

— Малая то малая, — прыкмячае кіровец, — а летась гэтая Ведзьма ча-лавека ўтапіла…

На маёй зацяглай дарозе вёска Свяціца — апошняя з населеных пунк-таў па дарозе ад Ляхавіч да Ліпска. Мяне зацікавіла тая Свяціца вось чаму. У Львоўскім музеі ўкраінскага мастацтва паказалі Біблію Скарыны, мноства беларускіх старадрукаў, якія набыў у свой час Іларыён Свянціцкі, стварыўшы тым самым «Беларускі аддзел». Распавялі мне пра такі подз-віг вучонага яго дачка Вера Іларыё-наўна, удава Анісся Мацвееўна.

Першапачатковае прозвішча яго — Свяціцкі. Бацька Сямён Свяціцкі служыў святаром. І была згадка, што продкі яго — з ваколіц Выганаўскага возера, якое мела ў ХІХ ст. назву Свя-ціца. А тут мне напаткалася вёска Свяціцца — даўняе ўладанне Радзівілаў.

У Ліпску мяне высадзілі. Да Залужжа — 4 км. Прайшоў спакойна. Мне параілі пазней ісці ў Тухавічы, а пасля кіравацца да 10-га шлюза. Сем кіламетраў да Тухавіч ішоў па лесе. У вёсцы дазволілі пераначаваць на га-рышчы. Развітаўся з гаспадыняй хаты і маці дзетак Зінай Пацукевіч. Пача-лася новая дарога.

 

ДЗЕНЬ ДРУГІ

 

І вось я сяджу ў рыбацкай хібары. Хлопчык пакарміў мяне. Мы пакупаліся ў Агінскім канале. Матор-ная лодка павязе мяне бліжэй да веча-ра.  Прыйшоў час гатаваць перакус. Я начысціў бульбы. «А яшчэ будзе суп з гарохам», — кажа мой кармілец.

Маторкай я праехаў 10 км. Далей канал перасох. А да Целяханаў, мне сказалі, дабірацца ажно 12 вёрст.  Рушыў у патрэбным кірунку. Дзесьці ў лесе заўважыў вышку. Агледзеў з яе вышыні ўсю мясцовасць. Не так далёка прыкмеціў будыніны. Рукзак скручвае плечы. Не дапамагае і про-цівага яму — «Спідола».

Аказваецца, першай вёскай стала перада мной Вулька-Целя-ханская. Побач — возера. Заначаваў у добрых людзей. Сытна пачаставалі. Адпачываў у ложку. Гаспадары замо-жныя. Паснедаўшы, адправіўся ў дарогу.

 

ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

 

І вось я сяджу каля ліпы ў Це-ляханах. Сто вёрст ад Баранавіч — гэта калі напрасткі… Чакаю папутку. З ма-лодшым сяржантам-міліцыянтам да-ехаў да Лагішына. Далей ён ехаць не заахвоціўся — на-тросся ў кузаве. А я на спыненай ім машыне даязджаю да Ясельды. Ад-праўляюся ў бок Парэчча, на землі Агінскіх-Скірмун-таў. Вёска цікавая, але мне сказалі, што Жэню трэба шукаць у Рудцы, за пяць кіламетраў ад-сюль…

Прышлося мне пешкі вяртац-ца назад. Па дарозе сустрэўся з аўто-бусам, у якім, як пазней даведаўся,  ехала Жэня з Рудкі ў Парэчча. А ў вёс-цы Рудка я знайшоў яе дом, але Жэні там не аказалася: мы размінуліся. Мяне сустрэла яе мама — лагодная, усмеш-лівая жанчына. Паказала Жэніны сшыткі. Сяджу, чытаю, перапісваю… Надта ж спадабаўся яе верш «Лівень». Уразіла:

Я найшчаслівая з самых шчаслівых,

Я — у дарозе вечнай…

 

Пасля параўнання:

«Лівень, лівень!

Мой добры хлопчык…»

закранула і такое:

Сэрца ў грудзях — маленькі гармонік,

Крыху дзёрзкі і бесклапотны.

 

Дзяўчыне яшчэ і сямнаццаці няма, а творы вельмі «дарослыя». Пе-рапісаў радкі з верша «Пісьмо да на-стаўніцы»:

Абяцаю, што ўсё асілю я,

З непрыкметным не выйду ў свет.

Верце мне, Кацярына Васільеўна,

Без трывогі і без прыкмет.

 

Я паспеў перапісаць у свой сшытак і такія вершы Жэні: «Хутка вернешся», «Раўчукі», «Дарогі»… У апошнім — спадзяванні аўтаркі на будучыню, у якой

…І зайграюць гармонікам

Пасівелыя вёсны.

Верыць аўтар, што прыйдзе час, калі

Раптам сэрцам адчую я,

Як не згасла каханне.

 

А я што РАПТАМ адчуў? Ра-птам убягае ў хату дзяўчынка. Спытаў спачатку, агаломшаны:

— Жэня?

Адказвае:

— Так!

Знаёмлюся:

— Панізьнік…

Такая жывая, па-добраму смешная дзяўчынка стаяла перада мною. Нават не верылася, што гэта яна, Жэня, можа пісаць такія крана-льныя вершы.

Вясёлая! І гаворка вясёлая між намі не спыняецца. Ад Жэні я дазнаўся пра цікавы альманах «Ясельда» і што ў газеце «Полесская правда» за 11 красавіка 1964 года пра яе пісалі як пра маладую паэтэсу, якую любяць «за открытый, восторженный харак-тер». Пацікавіўся, а з якой нагоды пачалося ў Жэні захапленне вершамі? Дазнаўся, што ў школе рыхтаваліся правесці вечар, прысвечаны Якубу Коласу. Ёй прапанавалі прачытаць верш народнага паэта. Падумала: на-дта ж вялікі, цяжка будзе вывучыць на памяць. Лепш я напішу свой! Так і пачалося…

А потым мы пачалі чытаць  па чарзе  вершы. І зараз чую яе шчабят-лівы голас:

Прастора і сэрца — насцеж.

Іду, нібыта вясна.

Людзі, бярыце шчасце:

Для вас я яго нясла.

 

Дзявочыя вершы было над-звычай прыемна слухаць. А па-са-праўднаму таленавітыя — адчуваць на сэрцы свята. Я быў уражаны такому ўваходжанню ў паэзію. Аж зайздрасць брала ад  шчаслівасці яе радкоў.

…Потым  — палуднавалі. І на Ясельду! Хадзілі па беразе рэчкі з фо-таапаратам і «Спідолай». Гаварылі, пераходзілі кладачку, гаварылі… Мне было вельмі нязвычна, што Жэ-ня называе мяне на «вы». Колькі не ўпрошваў — хоць бы што.

А пад вечар яна мяне право-дзіла аж за дзве вёскі. Я ўзлажыў рук-зак за спіну, а яна паехала на ровары дадому, у Рудку.

Потым у мяне быў Пінск, а пад вечар наступага дня — Львоў. На адрас вучылішча пры-ходзілі пісьмы з Ясе-льды, а потым са Свіс-лачы. Студэнтка БДУ дзялілася і новымі ра-дасцямі, і гаркотаю ад крыўдных неспадзе-вак. Адразу пасля пры-езду з Рудкі я паста-раўся перапісаць вер-шы Жэні і разам з фо-таздымкам, дзе яна кла-дачку пераходзіць, па-слаў у газету «Літа-ратура і мастацтва». Ге-надзь Мікалаевіч Бу-раўкін заахвоціўся яе паэзіяй, і вялікая пад-борка вершаў Янішчыц была ім падрыхтавана і  апублікавана. На жаль, здымак-ілюстрацыя быў без подпісу. Але «кладачку тоненькую» згадвалі пазней у прэсе А. Лойка, Р. Бяроз-кін… Віктар Гардзей пісаў: «…усме-шлівая, шчаслівая дзяўчынка ракры-ленай птушкай памкнулася кудысьці ўвысь над вясковымі кладкамі». А я і сёння ўсцешаны як «хросны бацька» той лімаўскай публікацыі.

Перад выпускнымі экзамена-мі ў вучылішчы я напісаў верш, Жэні прысвечаны. Львоўскі архіў разам з паўсотняй ненадрукаваных вершаў на дзіва збярогся і Аўгінін верш праз паўстагоддзе выплывае насуперак лістападу…

А — Я (Аўгінні Янішчыц)

Маленькая дзяўчынка з-за ракі!

Я рады,

      што на свеце столькі светласці

І ясельдзянскай задумённай ветласці,

І шчырасці — у подыме рукі.

І столькі суму, зменлівых трывог,

І зманлівых

              сумленне выпадковасцяў…

Асцерагаешся слядоў ад подласцяў?

Пякуцца там, дзе выкінуты Бог…

Маленькая дзяўчынка з-за ракі!

Я рады, што і кладкі робяць хісткімі,

Што смех крынічны

                       надзяляюць віскатам,

Што ходзяць гасцяваць на Саракі.

Што дзесь далёка —  не ўсім дайсці-

Як Беларусь мацнее Край — Паэзія.

Што ёсць і праславяншчына  —

                                        П а л е с с е!

І ўсё, што напаткала ты ў жыцці.

Я рады, што нам столькі выбіраць

І прыбіраць, і нішчыць непатрэбнае…

А сэрцайка ўжо б’ецца не пад рэбрамі,

Калі яму паходняю палаць.

Не мне наказам шчырым паланіцца.

Мне б толькі —

                    у спагадзе — пакланіцца:

— Усё гэта за плечы перакінь,

Маленькая дзяўчынка з-за ракі!

 3.VІ. 1967, г. Львоў.

Сяргей ПАНІЗЬНІК.

Фота Сяргея Панізьніка.

 

На патрэбу душы

Творчая вечарына па-эта і публіцыста Яўгена Гучка адбылася 13 лістапада ў мен-скай бібліятэцы імя Ф. Багу-шэвіча. Лірызм, філасафіч-насць і грамадзянскасць  адзна-чаюць асабісты творчы по-чырк аўтара больш за 10 кніг паэзіі і прозы: «Маё пяцікніж-жа», «Сэрцам і думкаю», «Ах, Родчанка!», «Беларус у Магдэ-бурскім праве», «Формула травы».   Я. Гучок — майстар выразных трохрадкоўяў, у якіх закладзены глыбокія філа-софскія думкі.

Яўген Сяргеевіч нара-дзіўся ў Слуцку 4 лістапада 1940 года ў сям’і будаўнікоў. Яго бацька Сяргей Лук’янавіч Гучок паходзіў з чэхаў, якія ў свой час рознымі шляхамі тра-плялі на Беларусь. Маці Каця-рына Ільінічна Амяльковіч па-ходзіла з бакавой лініі слуцкіх князёў Алелькавічаў — Амель-кавічаў.

Яўген скончыў школу № 9, працаваў у геалагічным атрадзе і на мэблевай фабры-цы. У 1960-1963 гадах ён  слу-жыў у войску, а затым вучы-ўся на філалагічным факуль-тэце БДУ (1963-1968) і ў аспі-рантуры пры ім. Некаторы час Яўген Сяргеевіч настаўнічаў у школе. Потым у 1971 годзе ён уладкаваўся рэдактарам у вы-давецтва «Народная асвета» і 30 гадоў працаваў у ім вяду-чым рэдактарам. За гэты час праз яго рукі прайшлі дзясяткі падручнікаў па гісторыі, геа-графіі, юрыспрудэнцыі. Адна-часова спадар Яўген займаўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце.

Вершы на рускай мо-ве ён пачаў пісаць з дзяцінства, працягваў ствараць іх і ў вой-ску. Школа яго была рускамоў-най, пра мінуўшчыну роднага Слуцка настаўнікі ў тыя часы распавядалі мала, але маці чы-тала вершы Ф. Багушэвіча і М. Багдановіча. Цікавасць да род-най мовы і гісторыі да спадара Яўгена прыйшла пазней праз краязнаўца Рыгора Родчанку, які вадзіў яго па слуцкіх могіл-ках: праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх, паказваў, дзе пахаваны славутыя землякі, распавядаючы пра іх.

Першая кніга паэта «Белое чудо» выйшла на рус-кай мове. Падчас запісу пра-грамы на тэлебачанні спадар Яўген апынуўся сярод бела-рускамоўных паэтаў і пісьмен-нікаў.

У той момант ён пуб-лічна заявіў, што наступная яго кніга будзе па-беларуску. Кнігі «Блакітныя чмялі», «Паэма дзя-цінства», «Сэрцам і думкаю», «Формула травы», «Nekropo-lis» і іншыя, сапраўды, выйшлі на роднай мове. У адным з ве-ршаў ён прызнаўся, што ў яго сэрцы жыве адна Дама — Па-эзія, якой ён не здраджваў ніко-лі і з якой нават кранаў нябёсы. Пад такім дэвізам ён  і ствараў паэтычныя радкі. А найлеп-шыя ягоныя рыфмы нараджа-ліся «паміж Слуцкам залатым і Капылём сярэбраным»:

І  ўжо лунаю я,

                быццам несцялесны,

Случчына, любоў мая,

           край ты мой нябесны!

 

Скарбы сусветнай лі-таратуры, паэтычныя вобразы творцаў розных краін увайшлі ў тканіну ягоных вершаў. Шэ-раг твораў Яўген Сяргеевіч Гучок прысвяціў знакамітым асобам Беларусі: Ларысе Гені-юш, Міколе Ермаловічу, Ана-толю Беламу.

З 1984 года Яўген Гу-чок з’яўляецца сябрам Мен-скага гарадскога культурна-асветніцкага клуба «Спадчы-на». За актыўны ўдзел у жыцці клуба, напісанне высокамас-тацкага верша, прысвечанага выступленню Міколы Ерма-ловіча ў клубе, Камітэтам Уша-навання  Яўген Гучок быў ўзна-гароджаны медалём М. Ерма-ловіча і адпаведным дыпломам (2006) і быў занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Бела-русь». У свой час Яўген Сяр-геевіч удзельнічаў у запачат-каванні стварэння ТБМ імя Ф. Скарыны.

Вершы Яўгена Гучка былі змешчаны ў калектыўных зборніках, часопісах і газетах не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы, Чэхіі, Злучаных Штатах Амерыкі.

Як будзеш цвёрда

   стаяць за Айчыну зямную,

Дык мецьмеш мажлівасць

Увайсці у яе — Нябесную,  — 

перакананы творца.

 

На вечарыну прыйшлі студэнты 2 курса Менскага дзяржаўнага лінгва-гуманітар-нага каледжа пад кіраўніцтвам выкладчыка Алеся Віктаравіча Чэчата. Студэнты прадэклама-валі вершы «Зямля мне бачыцца цудоўнейшым сталом», «Душа не тлее, а гарыць», якія яны ўпа-дабалі.

— Мы даўно жадалі сустрэцца з паэтам з філасо-фскім поглядам на жыццё, аба-знаным у гісторыі, літаратуры, мове, — адзначыў А. В. Чэчат.- Да гэтага часта прыцягвалі ўва-гу яго вострыя публіцыстыч-ныя артыкулы ў «Народнай во-лі». Яго пазіцыя і погляды выяўляюць у ім патрыёта на-шай Радзімы, многія ягоныя вобразы звязаны са Случчы-най.  Яго творчасць — як баль-зам для душы! — прамовіў выкладчык каледжа.

На  чалавека вучацца таксама

А  тэрмін навучання —

                               усё жыццё,

Іспыт здаюць, іспыт нялёгкі,

Да  смерці аж, і нат пры ёй, —

сцвярджае паэт у лі-рычных радках.

 

Загадчыца бібліятэкі Наталля Анатольеўна Стрыге-льская падзякавала паэту, па-жадала яму добрага здароўя на доўгія гады і выпуску новых паэтычных кніг.

У размове за гарбатай  слухачоў зацікавілі меркаванні творцы  пра лірыку Ясеніна і Цютчава, успаміны пра тое, як малады Жэня Гучок наведваў Іллю Эрэнбурга і раіўся з ім.

Яўген Сяргеевіч з’яў-ляецца пастаянным чытачом бібліятэкі імя Ф. Багушэвіча, дзе сярод твораў айчыннай і сусветнай літаратуры да яго прыходзяць вобразы, натхнен-не, а магчыма, прылятаюць і музы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Яўген Сяргеевіч Гучок;
  2. На паэтычнай веча-рыне.

Навіны Германіі

МУС Германіі будзе аплачваць жытло мігрантам, якія захочуць з’ехаць

МУС Германіі запус-ціла рэкламную кампанію ў берлінскім метро. Уцекачам, якія да 31 снежня 2018 года паведамяць нямецкім уладам аб сваім добраахвотным ад’ездзе на радзіму, будзе кампенсава-на гадавая арэнда жылля на новым месцы (на суму да 3000 еўра), выдзелены грошы на будаўніцтва або рамонт жылля, або на абсталяванне.

Гіганцкія білборды са «спецпрапановай» 13 лістапада былі размешчаны на многіх станцыях берлінскага метро, МУС звяртаецца да пасажы-раў на на сямі мовах: ангель-скай, нямецкай, французскай, арабскай, пушту, фарсі і рус-кай, — паведамляе Deutsche Welle. На рэкламу было выдат-кавана каля 500 тысяч еўра, але колькі мігрантаў скарысталіся бонусам — пакуль невядома.

У МУС Германіі тлу-мачаць, што мэтавая аўдыто-рыя рэкламнай кампаніі — за-межнікі, якім адмоўлена ў Гер-маніі ў статусе ўцекача. Нямец-кія чыноўнікі лічаць, што доб-раахвотны ад’езд з краіны вы-гадны абодвум бакам: і самому мігранту, і Германіі. Мігранта ў гэтым выпадку не будуць прымусова саджаць у самалёт у суправаджэнні паліцэйскага, а таксама ён атрымае грашовы бонус. Цяпер гэта 1200 еўра, калі мігрант з’едзе яшчэ падчас разгляду сваёй заявы аб надан-ні прытулку і 800 еўра, калі ча-лавек пасля адмовы не стаў падаваць апеляцыю і з’язджае на радзіму ў зададзеныя тэрмі-ны. Цяпер да канца 2018 года да гэтых грошай дадасца яшчэ і бонус на аплату жылля ад МУС Германіі.

Што тычыцца выгод, якія атрымлівае нямецкі бю-джэт, то чыноўнікі тлумачаць, што адна прымусовая дэпарта-цыя каштуе нямецкім падатка-платнікам 1500 еўра. У той жа час, калі мігрант сам і добра-ахвотна з’язджае з краіны, фі-нансавыя выдаткі дзяржаўных структур скарачаюцца напало-ву — у сярэднім да 700 еўра. Да таго ж для высылкі мігрантаў часта даводзіцца наймаць чар-тарныя рэйсы, а яны абыхо-дзяцца бюджэту значна дара-жэй, чым звычайны авіяпералёт эканом-класам у адзін канец.

Вопыт Германіі па «до-браахвотнай» высылцы бежан-цаў не ўнікальны: ад 2016 года паводле такой жа схемы пра-цуюць, да прыкладу, Бельгія і Швецыя.

За першую палову 2018 года з Германіі, паводле ацэнак tagesschau.de, добраах-вотна з’ехалі 10 669 чалавек. У той жа час прымусова дэпарта-вана было 12 261. Аднак гэтая колькасць можа вырасці ў на-ступным годзе: у лістападзе Бундэстаг зрабіў больш жор-сткімі правілы прадстаўлення прытулку ў Германіі і ўвёў да-датковыя праверкі тых, хто яго просіць.

Deutsche Welle.

 

У Германіі выкрылі змову вайскоўцаў

Федэральнае кіраўніцтва крымінальнай паліцыі Германіі выкрыла змову вайскоўцаў Бундэсвера і элітных салдат Uniter, якія планавалі палітычныя забойствы. Пра гэта паведамляе ня-мецкае выданне Focus са спасылкай на матэрыялы расследавання.

Адзначаецца, што яны рыхтавалі «Дзень ікс», у які павін-ны былі забіць «непапулярных палітыкаў». У спісе знаходзіўся кіраўнік фракцыі Левай партыі ў парламенце Германіі Дзітмар Бартч. У групы былі сакрэтныя запасы зброі і паліва.

У змову аказаўся ўблытаны і супрацоўнік вайсковай контрразведкі. Ён паведамляў змоўшчыкам пра ход расследаван-ня, а таксама пра ператрусы. Выданне паведамляе, што яму вы-ставілі абвінавачванні, а яго справу разгледзяць у судзе Кёльна.

Focus.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *