Навіны Германіі. Немец, які любіць Гародню

Аўторак, Лістапад 6, 2018 0

У Цэнтры гарадскога жыцця адбылася сустрэча з нямецкім даследчыкам, гісторыкам і антраполагам Феліксам Акерманам, аматарам Гародні, аўтарам шэрагу навуковых прац па гісторыі нашага рэгіёна. Пра сваё стаўленне да Гародні кажа Фелікс Акерман:

— Сёння Гародня — гэта ў асноўным людзі, гэта калегі, сябры, гэта кантакт з сучаснасцю, якая робіцца гэтымі людзьмі.

РР:

— Вы вывучалі горад, вывучалі асобаў, што змянілася за апошнія пяць гадоў, пакуль вас не было?

— На самой справе з’явілася шмат новых месцаў, я маю на ўвазе не толькі кавярні, клубы нейкія. Трошкі іншы падыход да публічнай прасто-ры. Калі яшчэ 10 гадоў таму не было куды пайсці, акрамя крамы, то зараз ёсць.

двоекзалак

На думку гарадзенскага краязнаўца Алеся Госцева, Гародня доўгі час чакала такога даследчыка як Фелікс Акерман.

— Для мяне Фелікс Акерман — гэта выключная постаць. Як толькі ён з’явіўся, больш 15 гадоў таму, ён амаль адразу пазнаёміўся са мной. Так атры-малася, што мы з ім пасябравалі. З цягам часу я ўсё больш разумеў, што гэта чалавек незвычайны. Ён невыпадкова абраў менавіта Гародню для сваіх росшукаў. І Гародня заслугоўвае такога даследчыка.

Сустрэча з Феліксам Акерманам адбылася ў форме дыскусіі, якую вёў гісторык Андрэй Чарнякевіч. Ужо ў 2019 годзе кніга Фелікса Акермана «Palimpsest Grodno», пра гісторыю Гародні  будзе пераклададзена на беларускую мову і выдадзена часопісам Arche.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *