Навіны Германіі. Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Менску

Панядзелак, Лістапад 19, 2018 0

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 31 кастрычніка — 1 лістапада праходзіла ў Менску. У адкрыцці форуму і дыскусійнай сесіі «Адносіны Усход-Захад» прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На працягу двух дзён кіраўнікі дзяржаў, значныя палітычныя дзеячы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і акадэмічнай супольнасці, кіраўнікі спецслужбаў і эксперты па пытаннях бяспекі абмяркоўвалі развіццё ўзаемаадносін па лініі Усход-Захад, магчымыя шляхі вырашэння рэгіянальных канфліктаў, эканамічную сітуацыю ва Усходняй Еўропе, пытанні энергетычнай і транснацыянальнай бяспекі.

Усяго ўдзел у сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прынялі больш за 100 чалавек. Сярод іх прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян, прэм’ер-міністр Малдовы Павел Філіп, міністры замежных спраў Македоніі, Манголіі, Польшчы і Славакіі, генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан, выканаўчы сакратар падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі па Дагаворы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў Ласіна Зерба.

Па словах старшыні канферэнцыі Вольфганга Ішынгера, «узаемны давер паміж Усходам і Захадам скараціўся да мінімумаў, якія не назіраліся з часоў халоднай вайны». У гэтых рэаліях беларуская знешняя палітыка спрабуе стварыць новыя фарматы даверу і паважлівага дыялогу. І, мяркуючы па міжнародным прызнанні, у Менска гэта атрымліваецца.

Ана Брнабіч, прэм’ер-міністр Сербіі адзначыў:

— Тое, што Мюнхенская канферэнцыя праходзіць у Менску, у Беларусі, вельмі паказальна. Гэта важная канферэнцыя, важная падзея ў частцы рабочай групы бягучай Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Беларусь атрымлівае магчымасць быць бачнай для сусветнай супольнасці. І гэта выдатная магчымасць прарэк-ламаваць сваю краіну, паказаць яе вялізны патэнцыял.

У час міжнароднага форуму праходзілі чатыры дыскусійныя сесіі. Яны былі прысвечаны менскаму працэсу, адносінам паміж Усходам і Захадам, кантролю над узбраеннямі і ўмацаванню даверу, а таксама рэгіянальным канф-ліктам.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праводзіцца штогод з 1963 года. Першапачаткова мерапрыемства задумвалася як форма дыялогу паміж ФРГ і ЗША па пытаннях палітыкі бяспекі. З цягам часу яно пачало прыцягваць усё больш увагі прадстаўнікоў палітычных і ваенных колаў іншых краін. Цяпер канферэнцыя з’яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных форумаў у свеце па пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Першая сустрэча Асноўнай групы МКБ адбылася ў 2009 годзе. Форумы праходзяць у фармаце эксклюзіўнага закрытага дыялогу высокага ўзроўню з прыцягненнем шырокага кола ўдзельнікаў. Яны з’яўляюцца прадаўжэннем Мюнхенскай канферэнцыі і ў пэўнай ступені задаюць тон дыскусіі.

 

У 2018 годзе кіраўні-цтва МКБ прапанавала правесці чарговую сустрэчу Асноўнай групы ў Менску, абгрунтаваўшы гэта ўкладам, які ўносіць Беларусь ва ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і магчымасцю сабраць на беларускай пляцоўцы ключавых ігракоў.

Прадстаўнікі Беларусі прымаюць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з 2006 года. Як растлумачылі ў МЗС, пляцоўка выкарыстоўваецца беларускім бокам для прадстаўлення пазіцыі краіны па ключавых аспектах міжна-роднай і рэгіянальнай архітэктуры бяспекі, правядзення двухбаковых сустрэч з афіцыйнымі асобамі розных дзяржаў.

Беларусь прапануе зрабіць Усходнюю Еўропу трансгранічным поясам стабільнасці і ўзаемадзеяння.

Дарэчы, ініцыятыва правесці мерапрыемства менавіта ў Менску зыходзіла непасрэдна ад кіраўніцтва Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Галоўны аргумент — Беларусь даўно заваявала рэпутацыю перагаворнай пляцоўкі і ў сусветнай супольнасці мае статус стабільнага і надзейнага партнёра.

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усходнюю Еўропу трансгранічным поясам ста-більнасці і ўзаемадзеяння. Аб гэтым ён заявіў на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь знаходзіцца на геаграфічным скрыжаванні Еўропы, фактычна заціснутая паміж геапалітычнымі гігантамі.

— Мы не хочам апынуцца на лініі новага цывілізацыйнага разлому, на вастрыі блокавага процістаяння паміж Усходам і Захадам — гэта галоўнае. Беларусы, як ніхто іншы, ведаюць, што гэта можа ў сабе таіць. З ростам процістаяння нам прадказваюць лёс буфера, або «бастыёна», паміж Расіяй і НАТА. Аб гэтым гавораць і эксперты, і палітыкі, — канстатаваў беларускі лідар.- З аднаго боку, гэта дрэнна. Але з іншага, калі б уладныя людзі прыйшлі да дамоўленасці не цягнуць дзяржавы Усходняй Еўропы ў розныя ваенна-палітычныя блокі, не патрабаваць пацвярджэння лаяльнасці на шкоду іх суверэнным інтарэсам, гэты рэгіён стаў бы трансгранічным поясам стабільнасці і ўзаемадзеяння…

Паводле слоў Прэзідэнта, на гэты момант з задачай спыніць проціборства на паўднёвым усходзе Украіны ніхто не спраўляецца — ні «нармандская чацвёрка», ні трохбаковая кантактная група АБСЕ, ні Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ ва Украіне, ні фармат Волкер-Суркоў.

Самым жудасным Аляксандр Лукашэнка назваў той факт, што прадаўжаюць гінуць у тым ліку многія прадстаўнікі мірнага насельніцтва — жанчыны і дзеці.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь прыняла 160 тыс. перасяленцаў з Украіны, забяспечыўшы іх усім неабходным, аказаўшы дапамогу ў працаўладкаванні, медабслугоўванні, сацыяльнай і псіхалагічнай адаптацыі. «Словам, яны атрымалі тут сваю другую радзіму. І нам далося гэта няпроста ў нашай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі», — сказаў ён.

—  Беларусь — невялікая дзяржава, але мы гатовы ўносіць сваю лепту ў вырашэнне тых ці іншых канфліктаў. Што мы, у прынцыпе, ужо робім. Але хочам адчуваць нашу большую запатрабаванасць з боку асноўных сусветных ігракоў, — заявіў Прэзідэнт. — Прасцей кажучы, мы можам узяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расійска-ўкраінскай граніцы, а таксама суправаджаць правядзенне выбараў на Данбасе, зыхо-дзячы з разумення таго, што гэтыя рэгіёны з’яўляюцца неад’емнай часткай Украіны, — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле БелТА.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *