Павел Севярынец правёў сустрэчы на Гарадзеншчыне

Чацвер, Лістапад 29, 2018 0

17 лістапада Гарадзеншчыну наведаў беларускі грамадска-палітычны лідар Павел Севярынец. З ім быў рэжысёр Аляксей Туровіч, аўтар унікальнага фільма «Жоўты пясочак», знятага паводле твора Васіля Быкава.

Першая сустрэча прайшла на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі пад Лідай. Ппачалася імпрэза з  прэзентацыі рамана “Беларусалім”, які быў сёлета ў шорт-лісце прэміі Гедройця. Аўтар адзначыў, што гэта толькі першая кніга трылогіі, дзве наступныя кнігі таксама напісаны, але яшчэ не выдадзены.

беларусалімк

Павел Севярынец спыніўся на пытаннях падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў, выклаў свае погляды на ўмовы ўдзелу ў выбарчай какмпаніі.

У Гародні П. Севярынец  правёў сустрэчу з сябрамі сваёй партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, а таксама з гарадзенцамі, якія цікавяцца дзейнасцю адроджанай БХД. Адкрылі спатканне П. Севярынец, А. Туровіч і гарадзенскі грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка. На сустрэчу прыйшло каля 30 чалавек. Павел Севярынец расказаў прысутным асноўныя палажэнні партыйнай праграмы БХД, выклаў сваё пакрокавае бачанне рэфармавання дзяржавы пасля змены ўлады. Пасля гэтага палітык адказаў на пытанні, а таксама прадставіў кніжкі, якія падрыхтавала і выдала БХД за апошнія гады.

залак

Павел Севярынец — найбольш адэкватны палітык з маладога пакалення, ён здольны правесці нармальную прэзідэнцкую кампанію. З гэтай нагоды на Лідчыне ён атрымаў параду не імкнуцца аб’ядноўваць усе апазіцыйныя сілы. Найбольшае разуменне і перспектыву будзе мець аб’яднанне выключна нацыянальных сілаў.

Паводле Ладзіка Майніча,

Беларускае Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *