Алесь Краўцэвіч на курсах “Мова нанова” ў Лідзе

Панядзелак, Снежань 17, 2018 0

Выдатныя занятакі курсаў беларускай мовы “Мова нанова” прайшлі 5-га снежня ў Цэнтры сучаснага мастацтва Ga11ery ў г. Лідзе! Сустрэча з прафесарам варшаўскага ўніверсітэта, гісторыкам і археолагам сп. Алесем Краўцэвічам уразіла ўсіх прысутных захапляльнымі ведамі пра нашу спадчыну і мінулае — Вялікае Княства Літоўскае — прамымі нашчадкамі якога мы, беларусы, з’яўляемся.

Цудоўная вядоўца Наталля Тананушка адкрыла занятак словамі беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча: «Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ».

Прафесар Алесь Краўцэвіч праз тлумачэнне кожнага слова са слоўніка, прысвечанага тэме заняткаў, дапамог прысутным уявіць карціну пра час нашай вольнай Дзяржавы, чым і пашырыў веды ў вывучэнні роднай мовы.

Усіх таксама ўразілі пэўныя адказы ў веданні значэння слоў самага юнага слухача курсаў “Мова нанова” Кастуся Буйніча, якому за добрыя веды сп. Алесь Краўцэвіч прэзентаваў сваю кнігу «ГЕДЫМІН».

людзік

bty

bty

Добры практычны занятак правяла Ірына Струмскіс, праз які слухачы курсаў таксама даведаліся пра цікавыя значэнні слоў.

Лепшыя вучні заняткаў — Кастусь Буйніч і сп. Павел (прозвішча назваць забыўся), атрымалі ад курсаў “Мова нанова” памятныя значкі.

Без падарунка не пакінулі і шаноўнага госця сп. Алеся Краўцэвіча, якому ад Лідскіх курсаў “Мова нанова” шчыра падзячылі за сустрэчу памятным значком «Мова нанова», апошнім нумарам часопіса «Лідскі летапісец» і апошнімі нумарамі штотыднёвай газеты «Наша слова». Прымаючы падарункі, сп. Алесь Краўцэвіч, шчыра дзякуючы, прызнаўся, што газету «Наша слова» выпісвае, а часопісы «Лідскі летапісец» з задавальненнем збірае ў асабістую падшыўку.

Усе слухачы курсаў таксама атрымалі новыя нумары газеты «Наша слова» і маглі набыць кнігі прафесара з памятным аўтографам.

Шчыра дзякуем усіх хто падтрымлівае інфармацыйна Лідскія курсы беларускай мовы «Мова нанова» — штотыднёвай газеце «Наша слова», газеце «Принеманские вести», Таварыству беларускай мовы імя Ф. Скарыны г. Ліды, SAY.BY, Ga11ery. І таксама за дапамогу ў распаўсюдзе кішэнных афішаў (flyer) кавяр-ням — “Добрая кава”, “Central Coffee House” і кавярні хуткага харчавання “Тутака”.

Алег Лазоўскі.

Фота: Алег Лазоўскі, Павел Мацылевіч.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *