Лідскія літаратурныя зазімкі

Серада, Снежань 26, 2018 0

12 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшлі Лідскія літаратурныя зазімкі, прысвечаныя 220-м угодкам з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

У імпэзе брсалі ўдзел старшыня Лід скай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, намеснік старшыні, вядомы бард Сяржук Чарняк. Вяла імпрэзу бібліёграф Галіна Курбыка. Аўдыторыю складалі дзве групы Лідскага каледжа, работнікі бібліятэкі, прадстаўнікі СМІ.

галякічарняккідзецікі

Падчас імпрэзы прагучалі ўрыўкі з “Пана Тадэвуша” на беларускай і польскай мовах, “Песня жаўнера” ў перакладзе Станіслава Судніка. Сяржук чарняк выканаў некалькі песень, у тым ліку на словы наваградскага паэта Самсона Пярловіча.

Станіславу Судніку было даручана адказаць на пытанне, чаму Адам Міцкевіч, які так моцна любіў Беларусь, пісаў па-польску.

І, магчыма, нехта з прысутных зразумеў, чым такім была пратэстная самапаланізацыя, і дойдзе да пратэстнай самабеларусізацыі. Прынамсі аўдыторыя актыўна рэагавала на выступы, асабліва на песні.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *