НАША СЛОВА № 48 (1407), 28 лістапада 2018 г.

Серада, Снежань 5, 2018 0

У Слуцку адбыліся ўрачыстасці ў гонар збройнага чыну 1920 года

Амаль 80 чалавек узялі ўдзел 24 лістапада ў Слуцку (Менская воб-ласць) у шэсці і мітынгу з нагоды 98-й гадавіны збройнага чыну.

 Паўстанне 1920 года было спробай абара-ніць незалежнасць Бела-русі. На працягу месяца, у лістападзе-снежні, вай-сковыя аддзелы, сфарма-ваныя на Случчыне пера-важна з мясцовых вяс-коўцаў, аказвалі супраціў войскам Саветаў

Шэсце, мітынг і свято-чны канцэрт дазволілі мясцо-выя ўлады. У Слуцк прыбыў аўтобус з удзельнікамі з Мен-ска. Перад пачаткам акты-ві-сты з Менска, узялі ўдзел у эк-скурсіі па месцах, звязаных з дзеяннямі паўстанцаў. Потым усе ўдзельнікі акцыі сабраліся ў 11.00 каля гарадскога ста-дыёна, далей адбылося шэсце да гарадскога парку, у якім з 11.45 да 12.30 запланаваны мітынг. Арганізатарамі мера-прыемства выступілі намеснік старшыні Партыі БНФ Аляк-сей Янукевіч, сябар Партыі БНФ Павел Батуеў, сябар Па-ртыі БНФ і каардынатар руху «За Свабоду» па Менскай во-бласці Віталь Амяльковіч і прадстаўнік руху салідарнасці «Разам» Генадзь Драздоў.

Як і летась, улады змя-нілі маршрут дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам правесці калону па галоўнай вуліцы Слуцка.

Выступаючы на міты-нгу, старшыня руху «За Сва-боду» Юрась Губарэвіч выка-заў падзяку тым, хто кожны год збіраецца ў Слуцку, каб ушанаваць памяць герояў паў-стання.

— Гэта азначае, што па-мяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за вольную і незалеж-ную Беларусь, — існуе, яна ў нашых сэрцах, — сказаў ён. Палітык адзначыў, што пагро-зы незалежнасці Беларусі не зніклі, і яны зыходзяць ад ім-перскай Расіі. — Сённяшнія ўлады наўрад ці можна назваць гарантам незалежнасці Бела-русі, уся надзея — на беларус-кае грамадства, — падкрэсліў ён.

Адзін са стваральнікаў руху салідарнасці «Разам» Вя-часлаў Сіўчык адзначыў, што ва ўладзе знаходзяцца людзі, якія не любяць Беларусь і бе-ларусаў.

— Нас чакаюць досыць цяжкія падзеі. Таму трэба аб’я-дноўваць беларусаў, якія тры-маюцца каштоўнасцяў незале-жнасці і свабоды. Тады ўсё будзе добра, — лічыць ён.

Скончыўся мітынг ма-лебнам па загінулых героях і выкананнем гімна «Магутны Божа».

Традыцыйна перад удзельнікамі мерапрыемства ўрачыста прынялі прысягу новыя сябры Маладога Фро-нту.

Святочныя мерапры-емствы працягнуліся ў 14.00 двухгадзінным канцэртам «За Случчыну!» у Доме культуры з удзелам рок-музыканта Ля-вона Вольскага, паэта Андрэя Хадановіча, гуртоў Zanzibar (Менск) і «Харачакра» (Салі-горск).

 belapan.by.

Ля помніка ахвярам Галадамору гарэла свечка і ад Беларусі

24 лістапада старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прад-стаўнікоў Алена Анісім была ў  Кіеве, дзе прымала ўдзел у Міжнародным форуме, пры-свечаным 85-м угодкам Гала-дамору. Спадарыня Алена зна-ходзілася там па запрашэнні Пасольства Украіны і Міні-стэрства замежных спраў Ук-раіны. Усе нашы суседзі, Літва, Латвія, Польшча і іншыя кра-іны афіцыйна прымалі ўдзел і былі прадстаўлены на высокім дзяржаўным узроўні, у тым ліку і на прэзідэнцкім

Тое, што з беларускага боку не было на афіцыйным уз-роўні дзяржаўных асобаў, свед-чыць пра тое, што мы пакуль што ніяк не адмяжуемся ад сталінскіх метадаў кіравання, ніяк не адмовімся ад гэтай не самай лепшай, мякка кажучы, спадчыны.

Спадарыня Алена прысутнічала падчас выступаў з удзелам Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, а таксама прымала ўдзел у шэсці і запа-льванні свечак да помніка ах-вярам Галадамору. Дзякуючы яе прысутнасці, свечка ад Бе-ларусі  там таксама была запа-лена.

Наш кар.

На магіле першага старшыні ТБМ, Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча адкрылі помнік

На менскай Кальварыі луналі бел-чырвона-белыя сцягі, там адбылося адкрыццё помніка на магіле першага старшыні ТБМ, народнага па-эта Беларусі Ніла Гілевіча. Гаворыць брат паэта літаратар Мікола Гіль:

— Калі ўжо брат цяжка хварэў, ён гаварыў, што на яго магіле хацеў бы бачыць звы-чайны беларускі валун. І сёння мы бачым, што гэта яго жадан-не і воля спраўдзіліся. На магі-ле пастаўлены не проста валун, а валун з нашай Лагойшчыны, нават больш — з наваколля на-шай Слабады. Ніл Гілевіч сы-шоў з жыцця ў 2016 годзе. Па-сля яго сыходу ў краіне больш не засталося пісьменнікаў уга-нараваных дзяржавай званнем Народнага паэта Беларусі.

Паэт Сяргей Законні-каў распавядае:

— Наколькі нашая ўлада абыякава ставіцца да такіх асо-баў. Я разумею, чаму яна так ставіцца. Таму што гэтыя асо-бы будзілі ў грамадстве не то-лькі нейкія эстэтычныя пачуц-ці. Яны будзілі прагу волі, сва-боды, прагу таго, што заўсёды жыве ў народзе.

— Пасля бацькі засталіся зберажэнні. Яны невялікія, і іх якраз хапіла. Гэта так званыя, як у народзе кажуць, «граба-выя грошы». Сказаў: «Вось грошы, а з помнікам ты разбя-рэшся». Калі Нілу Гілевічу 30 верасня споўнілася 75, а потым і 80, то ні па адным тэлеканале не было сказана пра гэта ані слова. Мы прывыклі абыхо-дзіцца без дапамогі дзяржавы, — кажа сын Ніла Гілевіча Сяргей Гілевіч.

Беларускае Радыё Рацыя,

belsat.eu.\

“Нясвіжскія каеты” —новае выданне ТБМ

24 лістапада 2018 года ў Нясвіжы на сходзе нацыя-нальнай грамады, ядро якой на сёння стварае Нясвіжская раён-ная арганізацыя ТБМ, абвеш-чана аб заснаванні чарговага выдання ТБМ — гістарычна-краязнаўчага часопіса “Няс-віжскія каеты”. Што за “кае-ты”, адкуль яны ўзяліся?

Слова “кает” бытавала на Нясвіжчыне да 60-х гадоў 20-га стагоддзя і абазначала просты сшытак. Паступова школьныя словы “сшытак” і “тетрадь” выцеснілі “кает”, і слова пачало забывацца. У па-мяці жыхароў вёскі Сейлавічы захавалася сцэнка з жыцця, калі бабка прыйшло ў сяльмаг і па-прасіла “кает”. Маладая і ўжо “вучоная” магазіншчыца слова такога не ведала, а прысутны народ падказваць не спяшаўся, чакаючы, што з таго цырку вы-йдзе. Кает бабка ўсё-такі купі-ла, а нясвіжскія краязнаўцы паміж словамі “хроніка”, “ана-лы”, “запісы” выбралі слова “каеты”, каб вярнуць яго з не-быцця. Слова “кает” у поль-скай мове пазначана як саста-рэлае і больш не ўжываецца. Паходзіць яно недзе з італьян-скай ці французскай мовы.

Назва вызначыла і фо-рму часопіса. Форма самая простая — без усякай тэматыч-най прывязкі і строгіх рубрык. Якія матэрыялы ўдасца пад-рыхтаваць, тыя і ідуць у нумар. Зрэшты, ёсць у Польшчы “Ze-szyty historyczne” (“Гістарыч-ныя сшыткі”). Але ў нас бу-дуць “каеты”.

Часопіс спланаваны як электронны, канцавы прадукт будзе выходзіць у рэжыме ПДФ адзін раз на квартал. Ко-жны зможа сам раздрукаваць сабе папяровую версію.

Вызначана рэдкалегія:

Дранчук Валер, жур-наліст, пратэстны эколаг, сябар ТБМ; заснавальнік і выдавец газеты «Белавежская пушча» (1995 — 2001); аўтар каляндар-най серыі «Маляўнічая Баць-каўшчына», кніг і праектаў па захаванні культурнай спадчы-ны і прыроднага асяроддзя; лаурэат міжнароднай прэміі Генры Форда (1999) і прэміі Пэн-цэнтра імя Алеся Ада-мовіча. Жыве ў Нясвіжы.

Качановіч Леанід, гісторык, педагог, сябар ТБМ; адзін з укладальнікаў кнігі гіс-тарычнай хронікі  «Гарадзея», памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім. Жыве ў Гарадзеі.

Плакса Наталля, школьны педагог, краязнаўца, старшыня раённай арганізацыі ТБМ;  аўтар  культурна-гіста-рычных выпускаў раённага радыёвяшчання па Менскай вобласці; суаўтар каляндарнай серыі «Маляўнічая Бацькаўш-чына» («Невядомая Нясвіжчы-на»). Жыве ў Карцэвічах Няс-віжскага раёна.

Суднік Станіслаў, рэ-дактар газеты “Наша слова” і часопіса “Лідскі летапісец”, намеснік старшыні ТБМ.

Першы нумар “Нясві-жскіх каетаў” мае выйсці пад канец сакавіка 2019 г.

Яраслаў Грынкевіч.

 

«Слоўнік беларускай мовы» — гэта пераканаўчы аргумент на карысць існавання ў цэнтры Еўропы самабытнай і багатай беларускай мовы, а адпаведна і беларускага народа

17 лістапада 2018 г. Мастацкі музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі і ТБМ імя Ф. Скарыны правялі імпрэзу, прымеркаваную да 230-годдзя Івана Насовіча — беларускага мовазнаўцы, лексікографа, фа-лькларыста, этнографа. Шано-ўным госцем быў настаяцель праваслаўнага Свята-Петра-паўлаўскага храма-помніка ў вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна, дацэнт Менскай духоў-най семінарыі пратаіерэй Геор-гій Сакалоў. Мерапрыемства адбылося перадусім дзякуючы дапамозе загадчыка музея, даў-няга сябра нашай арганізацыі, Строгінай Святланы Вікенць-еўны. Супрацоўнікі абласной бібліятэкі падрыхтавалі змяс-тоўную выставу з кнігамі і фо-таздымкамі, прысвечаную І. Насовічу.

Айцец Георгій Сака-лоў распавёў гісторыю жыцця і дзейнасці Івана Іванавіча На-совіча. Цяжка пераацаніць зна-чэнне Насовіча ў гісторыі бела-рускай філалогіі, фальклары-стыкі і этнаграфіі. Ён займае пачэснае месца сярод выдатных дзеячаў культуры ХІХ ст. Яго называюць «беларускім Да-лем», супастаўляючы дзве слынныя працы У.І. Даля з кнігамі І.І. Насовіча, хоць слу-шна было б Даля назваць «рус-кім Насовічам», таму што сло-ўнік Даля выдалі праз 10 год пасля выдання «Слоўніка бела-рускай мовы» (у арыгінале «Словарь белорусского наре-чия») і «Зборніка беларускіх прыказак».

Асноўнае месца ў на-вуковай спадчыне І.І. Насовіча займае тлумачальна-перакла-дны «Слоўнік беларускай мо-вы». Гэта навукова- лінгвісты-чны летапіс народа і часу, самы поўны на той час збор лексікі і фразеалогіі жывой беларускай мовы, які ахоплівае больш за 30 тысяч слоў. У гэтым арыгі-нальным і непаўторным творы засведчаны стан і ўзровень раз-віцця беларускай мовы сярэ-дзіны 19 ст., данесены нашчад-кам лексічныя скарбы і фразе-алагічнае багацце нацыяналь-най мовы. Матэрыялы для слоўніка Насовіч чэрпаў з га-ворак Магілёўшчыны, Менш-чыны, Віцебшчыны, Гарадзен-шчыны, некаторых паветаў Прывіленскага краю, гэта зна-чыць, з усяго моўнага ландша-фту тагачаснай Беларусі. Бела-руская мова ў тыя часы афі-цыйнымі ўладамі не прызна-валася як самастойная, лічы-лася «наречием русского язы-ка», і Насовіч уключаў у свой «Слоўнік…» далёка не ўсё, што было ў жывым маўленні бела-русаў, а толькі тое, што не су-падала з засведчанымі ў давед-ніках фактамі рускай мовы. Таму ў ягоным «Слоўніку…» няма многіх тысячаў такіх, на-прыклад, вядомых кожнаму бе-ларусу шырокаўжывальных слоў, як агонь, вада, вішня, зямля, нага, сын, хлеб і гэтак далей. Дарэчы, у тыя часы, як пісаў І.І. Насовіч ва «Успамінах майго жыцця», па-беларуску размаўлялі чыноўнікі, настаў-нікі, мясцовыя яўрэі, прадстаў-нікі ўсіх саслоўяў.

Для пацвярджэння ўжывальнасці слоў і даклад-насці тлумачэння І.Насовіч выкарыстоўваў народныя пес-ні, прыказкі, выслоўі, фразеа-лагізмы. Многія словы ўзяты са старабеларускіх пісьмовых помнікаў. Такім чынам, у «Сло-ўніку…» шырока выкарыстана жывое народнае беларускае слова. Да гэтага часу ён з’яў-ляецца ўнікальным творам у беларускай лексікаграфіі. Калі Насовіч складаў свой слоўнік, яшчэ і гаворкі не было пра фра-зеалагізмы, не было ні ў рускай, ні ў замежнай лексікаграфіі ўзораў. Насовіч ішоў самастой-ным шляхам і даў такія ўзоры распрацоўкі фразеалагізмаў.

Гэты слоўнік па сваёй будове і прынцыпах раскрыц-ця лексічнага значэння лічаць тлумачальна-перакладным бе-ларуска-рускім даведнікам. У ім апісана больш як 30 тысяч слоў. У многіх выпадках бела-рускае слова тлумачыцца рус-кім адпаведнікам, усюды да-ецца граматычная, а пры не-абходнасці і стылістычная ха-рактарыстыка слова, прыво-дзіцца ілюстрацыйны матэры-ял з жывой народнай гаворкі.

У 1863 г. рукапіс «Слоўніка…», пасля 16-гадо-вай напружанай працы па яго складанні, быў пададзены ў Акадэмію навук. Рукапіс ат-рымаў высокую ацэнку («як праца надзвычай важная»). Аў-тару была прысуджана Дзямі-даўская прэмія (714 рублёў), а ў 1870 г. «Слоўнік…» выйшаў з друку. Акадэмічнае выданне «Филологические записки» аца-ніла гэты слоўнік як «помнік, які можа служыць найлепшым упрыгожаннем рускай вучо-най літаратуры».

Другая праца І.І. На-совіча, істотная для беларус-кай філалогіі і фалькларыстыкі — «Зборнік беларускіх прыка-зак». Аўтар сціпла назваў яе зборнікам прыказак, а між тым гэта быў першы ў гісторыі ўсходнеславянскага мовазнаў-ства тлумачальны слоўнік пры-казак. Збіранню, асэнсаванню і вытлумачэнню прыказак На-совіч аддаў больш за дваццаць гадоў жыцця. Публікацыя гэ-тых матэрыялаў мае сваю гіс-торыю. Першая тысяча прыка-зак была надрукавана ў 1852 г.

Значэнне зборніка не толькі ў тым, што яго аўтар упершыню занатаваў каля ча-тырох тысяч прыказак і пры-мавак. Выдатны знаўца бела-рускай народнай творчасці, Насовіч упершыню ва ўсход-неславянскай фалькларысты-цы зрабіў спробу патлума-чыць сэнс нашых прыказак і прымавак, адзначыць асаблі-васці функцыянавання, параў-наць іх з прыказкамі і пры-маўкамі з іншых моў. Звя-ртаючы ўважлівы погляд на беларус-кія народныя пры-казкі, Насовіч сцвярджаў, што яны складаюць для простага наро-да маральна прак-тычную філасо-фію, якую ён, без-умоўна, цудоўна ведаў, што дае пад-ставы назваць да-следчыка энцыкла-педыстам беларус-кага жыцця.

Варта звярнуць увагу яшчэ на адзін твор, напісаны, але не надрукаваны. Насовіч ва «Успамінах майго жыцця» пры-гадвае: калі ён упершыню гля-дзеў на свой толькі што выда-дзены «Слоўнік беларускай мовы», то ўбачыў, што, на жаль, замест ягонай вялікай прад-мовы да «Слоўніка…», якая каштавала яму «многіх бяс-сонных начэй на працягу цэла-га года», далі кароткую рэдак-цыйную прадмову з некаторы-мі высновамі, супрацьлеглымі поглядам аўтара. У ягонай прадмове даваліся, у прыват-насці, гістарычныя звесткі пра беларускую гаворку «як гаво-рку старажытнага племені крывічоў ад вярхоўя Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі», га-ворку, сляды якой «і цяпер яш-чэ відаць у Пскоўскай, Смален-скай і Цвярской губернях».

Насовіч напісаў і яшчэ некаторыя лінгвістычныя пра-цы, а таксама апублікаваў шэ-раг фальклорных зборнікаў з беларускімі песнямі.

За некалькі гадоў да адыходу ў іншы свет І.І. На-совіч напісаў «Успаміны майго жыцця». Рукапіс захоўваўся ў ягонай унучкі, якая жыла ў Паўночнай Асеціі, і ў пачатку 1950-х гадоў быў набыты ака-дэмічным Інстытутам мовазна-ўства імя Якуба Коласа. А ўпершыню прыкладна палова гэтай мемуарнай працы на-друкавана ў трох нумарах ча-сопіса «Нёман».

Насовіч нарадзіўся ў в. Гразівец Быхаўскага павета (цяпер Чавускі раён) у сям’і дзяка 26 верасня (7 кастрыч-ніка) 1788 года. Мінула толькі 16 гадоў, як гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, і грамадскае жыццё знаходзілася яшчэ пад уплывам прагрэсіўных ідэй Асветніцтва. Скончыўшы Магілёўскую гім-назію, Магілёўскую духоўную семінарыю, быў настаўнікам, інспектарам Аршанскага ду-хоўнага вучылішча, Мсціслаў-скага духоўнага вучылішча, а пасля быў і рэктарам апош-няга. З 1822 года працуе ў сістэме Міністэрства народнай асветы: загадчык, наглядчык, выкладчык Дынабургскай гім-назіі. Заслугі ў галіне адукацыі Насовіча былі адзначаныя ор-дэнам св. Станіслава ІІІ ступені.

У 1843 г. Насовіч вы-ходзіць у адстаўку, атрымлівае вялікую пенсію (на ўзроўні генерала) і пасля вяртання ў Мсціслаў займаецца навуко-вай дзейнасцю, супрацоўніча-ючы з Археаграфічнай камі-сіяй, этнаграфічным аддзялен-нем Рускага геаграфічнага та-варыства, аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук.

Няўрымслівы пенсія-нер стварыў унікальны гіста-рычны слоўнік. Іван Іванавіч Насовіч здолеў паказаць, што сусвет беларусаў бязмерны, а жыццё багатае і разнастайнае, даў магчымасць глыбей дасле-даваць гэты сусвет, што было немалаважна для развіцця на-цыянальнай самасвядомасці. Вядома, што таўшчэзны слоў-нік Насовіча быў настольнай кнігай у Максіма Багдановіча, па якой паэт вывучаў родную мову.

Слоўнік — гэта перака-наўчы аргумент на карысць іс-навання ў цэнтры Еўропы са-мабытнай і багатай беларускай мовы, а адпаведна і беларускага народа.

Нарадзіўшыся ў кан-цы XVIII ст., перажыўшы і на-ступленне французаў, і паў-станні, і змену цароў, ён, апан-таны і працавіты, адукаваны і дапытлівы, нібыта пражыў некалькі жыццяў: і жыццё так званага грамадска карыснага чалавека (калі працаваў у сферы адукацыі), і жыццё на-вукоўца (калі выйшаў на пен-сію і амаль увесь час даказваў, што яшчэ не стары і можа быць патрэбны навуцы). Якая сіла духу, прага жыцця і дзейнасці павінна быць у чалавека, які першыя даследчыцкія працы прадстаўляе на суд навуковай грамадскасці ў 62 гады, а «Сло-ўнік…»завяршае к 75!

Але яго смерць 25 лі-пеня 1877 г. засталася незаўва-жанай грамадскасцю: чалавека, што так многа зрабіў для род-нага краю і на карысць дзяр-жавы, вернападданым якой быў, пахавалі ціха на могілках Тупічэўскага манастыра ў Мсціславе.

Адзначаючы сёлета 230-годдзе з дня нараджэння Івана Іванавіча Насовіча, бу-дзем і надалей помніць пра ягоны навуковы подзвіг у гіс-торыі нашага народа і яго ду-хоўнай культуры.

Наталля Шэмянкова,

г. Магілёў.

 

Новы атлас  ахоплівае  ўсю  гісторыю Беларусі

21 лістапада ў На-цыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя ча-тырохтомнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі».

У старажытнагрэ-цкай міфалогіі Атласам (або Атлантам) называлі вяліз-нага магутнага тытана, які трымае на сваіх плячах не-басхіл. Атлас, які быў прэ-зентаваны ў бібліятэцы, не саступае яму ў маштабах — больш за 10 гадоў карто-графы, гісторыкі, карэкта-ры і іншыя спецыялісты працавалі над стварэннем першага ў Беларусі най-больш поўнага гісторыка-картаграфічнага выдання, якое ахоплівае пе-рыяд ад з’яўлення першабытнага чалавека на беларускіх землях да нашага часу.

Госці мерапрыемства пазнаёміліся са зместам усіх чатырох тамоў, даведаліся пра асаблівасці падрыхтоўкі карт і каштоўнасць «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» ў культурным кантэксце.

На прэзентацыі ў Нацыянальнай біб-ліятэцы сабраліся прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытута гісторыі НАН Беларусі на чале з В.В. Даніловічам, Дзяр-жаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Бела-русь, міністэрстваў замежных спраў, культуры, інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага навукова-даследчага цэнтра элект-роннай дакументацыі, рэспубліканскага ўніта-рнага прадпрыемства «Белкартаграфія»,  а таксама дыпламаты, навуковыя дзеячы і жур-налісты. Ва ўрачыстай абстаноўцы поўны кам-плект атласа быў перададзены ў фонд Нацы-янальнай бібліятэкі Беларусі.

Ініцыятарам праекта па стварэнні атласа стала РУП «Белкартаграфія». Дырэктар арга-нізацыі Іна Шлык адзначыла, што работа над такім буйным выданнем стала новым этапам у развіцці айчыннай картаграфіі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі падзя-каваў аўтарскаму калектыву за шматгадовую працу над аўтарытэтным выданнем і запэўніў, што 4 тамы атласа зоймуць годнае месца ў галоў-най кніжнай скарбніцы краіны.

Першы том «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» выйшаў у 2009 годзе, апошні — у кастрычніку 2018-га. Тэматычныя раздзелы кніг прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, адміністрацыйным пераўтварэнням, сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю, духоў-наму жыццю грамадства. На старонках атласа чытач знойдзе больш за 400 унікальных карт. У аснове кожнай — арыгінал-крыніца. Кожны том атласа дапаўняюць генеральныя карты, на якіх паказаны ўсе больш-менш значныя населеныя пункты адпаведнага часу з пазначэннем прына-лежнасці. Геаграфічны паказальнік знаёміць чытача з гістарычнымі і сучаснымі назвамі ўсіх населеных пунктаў, размешчаных на генеральнай карце, прыналежнасцю да паветаў і маёнткаў, часам першай згадкі ў крыніцах, варыянтамі і зменамі назваў.

У распрацоўцы выдання, акрамя супра-цоўнікаў прадпрыемства «Белкартаграфія», удзельнічалі таксама вучоныя Інстытута гісто-рыі НАН Беларусі, спецыялісты Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай даку-ментацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых навучальных устаноў, а таксама розных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Падрыхтавала Э. Дзвінская,

фота nlb.by.

 

Слоўнік-даведнік лекавых раслін

У выдавец-тве Гарадзенскага дзяржаўнага меды-цынскага ўнівер-сітэта надрукава-ны першы ў гісто-рыі беларускай ле-ксікаграфіі  «Рус-ка-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін». Аўтары выдання старшы выклад-чык ГрДМУ Вік-тар Варанец і ўрач-псіхіятр-на-рколаг Арцём Ва-ранец. Слоўнік змяшчае 500 на-зваў раслін і дае інфармацыю пра іх лекавыя ўласцівасці. Да кожнага наймення падаецца ка-ляровы здымак расліны. Кніга будзе цікавай як для прыхі-льнікаў народнай медыцыны, так і для ўсіх аматараў бела-рускага слова.

В. Варанец.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Добрык (Ар-нольд) — вытвор з суфіксам —ык ад антрароніма Добры: Добр-ык (параўн. Худ-ык, Хвор-ык і пад.). Гл. Дабрук.
  2. Дробаў (Кастусь) — форма прыметніка з прына-лежным суфіксам -аў ад ант-рапоніма Дроб і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дроб-аў.Утваральнае слова ад апелятыва дроб ‘кавалачак ча-го-н., драбок'; ‘лік, прадстаў-лены ў выглядзе частак адзінкі’.
  3. Дрылёнак (Тама-ра) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антрапоніма Дрыль і се-мантыкай ‘нашчадак названай асобы': Дрыл-ёнак. ФП: дрыль (‘інструмент для свідравання дзірак у метале, дрэве і пад.’) — Дрыль (мянушка, потым проз-вішча) — Дрылёнак.
  4. Дрэма (Рыта) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва дрэма (ад драмаць — нуль-суфіксавы дэрыват) ‘той, хто дрэмле, засынае’.
  5. Дубатоўка (Валя-нцін) — семантычны вытвор ад апелятыва дубатоўка, які мае два значэнні: 1) ‘прылада для атрымання рошчыны пры дуб-ленні шкуры (таўкач, мяла, якім таўкуць дубовую кару': дуб-а-тоўка (Дубатоўка)); 2) ‘асоба, якая выконвае названую работу’ — гарбар (работнік гар-барнай вытворчасці).
  6. Дудзінскі (Дзяніс) — вытвор з суфіксам -скі ад та-поніма Дудзіна і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясцовасці': Дудзін-скі. ФП: дуда (‘музычны інструмент’) — Дуда (‘прозвішча чалавека, які іграе на дудзе’) — Дудзіна (‘ула-данне асобы з прозвішчам Дуда‘, тапонім) — Дудзінскі.
  7. Дудзіч (Таццяна) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -іч ад антрапоніма Дуда і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Дудз-іч. ФП: дуда (‘беларускі духавы на-родны музычны інструмент у дзвюх і больш трубак, устаўле-ных у скураны мяшок, які на-дзімаецца праз трубку’) — Дуда (мянушка, потым прозвішча) — Дудзіч.
  8. Дудзько (Анаста-сія) — семантычны вытвор ад апелятыва дудка ‘народны ду-хавы музычны інструмент з трыснягу або дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі’. Форма Дудзько — для адмежавання ад апелятыва і як мода на фіна-льнае «о» (гл. Бузо < буза), Лазо < лаза і пад.
  9. Дудко (Аксана) — другасная форма, першасная Дудка — семантычны вытвор ад апелятыва дудка (1) народны духавы музычны інструмент з трыснягу або з дрэва ў выгля-дзе трубкі з дзірачкамі; 2) ‘кру-глае, звычайна пустое ўнутры сцябло чаго-н. (разм.); форма з канцавым «о»Дудко — для адмежавання ад апелятыва’).
  10. Дучэнка (Сяргей) — вытвор з фармантам -энка (-енка) ад антрапоніма Дука і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Дук-енка — Дуч(к/ч) энка. ФП: дука (укр., рус.) ‘знатны чалавек, багаты, бага-тыр’ (Даль, Грынч.) — Дука (мя-нушка, потым прозвішча) — Дучэнка.
  11. Ёрш (Сяргей) — семантычны вытвор ад апе-лятыва ёрш ‘невялікая прэсна-водная касцістая рыба сямей-ства акунёвых з калючымі пла-ўнікамі’, а таксама ‘шчотка для мыцця бутэлек, посуду і пад.’.
  12. Жалезкая (Воль-га) — семантычны вытвор ад апелятыва жалезка (разм. ус-тар.) ‘чыгунка’ (пераважна ў мове партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., ТСБМ, т. 2, с. 249) — Жалезка (мянушка, пазней прозвішча) — Жалезкая — пераафармленне ў жаночую форму прыметніка (з фінальным сегментам -ая).
  13. Жаўнерык (На-стасся) — вытвор з суфіксам —ык ад антрапоніма Жаўнер і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асообы': Жаўнер-ык. Параўн. Карпік (Карп), Данілік (Даніла). ФП: жаўнер (‘салдат польскай арміі'(уст.)) — Жаўнер (мянушка, пазней прозвішча) — Жаўнерык.
  14. Жаўняк (Базыль) — семантычны вытвор ад апе-лятыва жаўняк ‘гуз’ (‘жаўлак ад удару або нараст на целе ча-лавека, жывёлы; увогуле пука-тая няроўнасць’ (СБГПЗБ, т. 2, с. 144)).
  15. Жубр (Алег) — се-мантычны вытвор ад старабе-ларускага жубр ‘зубр’ («Пад-ручны гістарычны слоўнік су-бстантыўнай лексікі», Мінск, 2013, т. 1-2).
  16. Жукевіч-Дзівота (Вікторыя) — састаўное най-менне, першы кампанент Жуке-віч — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Жук і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Жук-евіч. Утваральнае слова ад апелятыва жук (‘насякомае з жорсткім надкрыллем’, перан. ‘Пра хітрага пранырлівага ча-лавека’ (разм., неадабр)). Дзіво-та — семантычны вытвор ад апелятыва дзівота (разм.) ‘тое, што і дзіва (што выклівае здзі-ўленне, цуд)’ (ТСБМ, т. 2, с. 173).
  17. Жыбуль (Віктар) — семантычны вытвор ад апеля-тыва жыбуль (літ. zibulis ‘тое, што блішчыць'; ‘блішчак’ (‘част-ка мінералаў’ ТСБМ — 2016, с. 114)).
  18. Жылец (Андрэй) — семантычны вытвор ад ст.-бел. жылец ‘жыхар’ (ПГССЛ).
  19. Жылюк (Уладзі-мір) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Жыла і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Жыл-юк. ФП: жыла (апелятыў мае розныя значэнні 1) назва крывяносных судзін; 2) тое, што і сухажылле; 3) трэ-шчына ў зямной кары, напоў-неная горнай пародай, а так-сама сама горная парода ў та-кой трэшчыне; 4) багністае месца з падземнай крыніцай; 5) асобны провад кабелю) — Жыла (мянушка, потым прозвішча) — Жылюк.
  20. Жыравец (Ігнат) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Жырава і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названага паселішча': Жырав-ец.
  21. Жыраў (Антон) — вытвор з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Жыр і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Жыр-аў. ФП: жыр (‘зя-лёны корм’ — Фасмер, ЭСРЯ, т. 2, с. 56), жыр (‘кармленне жы-вёл’ (ТСБМ), літ. zyras ‘карм-ленне жывёл’ — ЭСБМ, т. 3, с. 265) — жыр ((перан.) ‘той, хто корміць’) — Жыр (‘мянушка асо-бы-кармільца, потым прозві-шча’) — Жыраў.
  22. Жыровіцкі (Анд-рэй) — вытвор з суфіксам -скі (-цкі) ад тапоніма Жыровічы і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названага паселішча': Жыро-віч-скі — Жыровіцкі. Гл. Жы-ровіч.
  23. Жыровіч (Іван) — вытвор з акцэнтаваным суфік-сам бацькаймення -овіч ад ант-рапоніма Жыр і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Жыр-овіч. (Гл. Жыраў). Форма мн. ліку ад Жыровіч набыла ролю тапоніма Жыровічы (паселіш-ча): параўн. Жыровічы мана-стырскія.
  24. Жэрабаў (Ігнат) — форма прыналежнага прыме-ніка з суфіксам -аў ад антра-поніма Жэраб з значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Жэраб-аў. Утваральнае слова ад апелятыва жэраб укр. жереб ‘жарабя’, ‘жарабец’ (Грынч.).
  25. Забэйда-Суміцкі (Міхаіл) — састаўное прозвішча, першы кампанент Забэйда — ад жаночага татарскага імя Зу-бейда, адаптаваны да мясцовага маўлення (Свіслацкі р-н Гродз.), другі Суміцкі — адтапа-німічны з фарманта -скі (-цкі) ад Сумікі: Сумік-скі — Суміцкі.
  26. Залацілін (Вік-тар) — форма прыметніка з пры-належным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Залаціла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Залаціл-ін. ФП: залаціць (‘па-крываць золатам, пазалотай'; ‘асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер’) — залаціла (‘той, хто залоціць’, суфікс -ла/-іл-а)Залаціла (мянушка, потым прозвішча) — Залацілін.
  27. Залуцкі (Іосіф) — вытвор з суфіксам -скі (-цкі) ад тапоніма Залукі (за Лукай) і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны, паселішча': Залук-скі — Залуцкі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Вяртанне да Скарынаўскай

тэмы ў музыцы

Ужо другі год з моман-ту слаўнага юбілею 500-годдзя беларускага кнігадрукавання жыццё Францішка Скарыны ўздымае хвалю культурных ім-прэз і надае энергію творцам.

Новы маштабны музы-чны твор «Скарына. Вяртан-не»  ў выкананні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Бела-русі пад кіраўніцтвам дырыжо-ра Міхаіла Казінца, хору і са-ліста прагучаў на сцэне Бел-дзяржфілармоніі.

Да Скарынаўскай тэмы звярнуліся кампазітар Ларыса Сімаковіч і Барыс Жанчак. На прэм’еры прысутнічалі многія дзеячы культуры Беларусі і сябры ТБМ на чале з Аленай Анісім.

У сямі частках музыч-нага твору адлюстравана жыц-цё Францішка Скарыны: яго нараджэнне на полацкай зямлі, студэнцтва ў Кракаве, мала-досць у Падуі, віленская дзей-насць і каханне, праца ў Празе і смерць на чужыне.

Праз музыку паказана полацкая зямля, дзе росныя травы гучаць песнямі, мудрыя пчолы гудуць лірамі, зямля, асвечаная Сонцам і Месяцам, якая нараджае геніяў. Кракаў-скае шчаслівае студэнцтва, ды-спуты магістраў вызваленых навук перададзены ў шматга-лоссі нацыянальных моваў. Карнавальная плошча Падуі загучала віланэламі і мадрыга-ламі, канцонамі і бергамаскамі. Віленскія гады Скарыны пака-заны ў велічы яго дасягненняў і горычы яго страт. Святло адзіноты і росныя ружы на-гадваюць пра пражскі каралеў-скі сад, дзе пан Францішак га-даваў кветкі тугі.

Памяць пра яго вярта-ецца ў Полацк, туды, дзе раяцца пчолы і гучыць росная трава, дзе звініць бомамі глыбокае неба, а «ўскормленыя суць па Бозе да той зямлі вялікую ла-ску маюць».

— З вялікім задаваль-неннем я выконваў гэты твор, — распавёў саліст Ян Жанчак.- Мне было цікава пражыць ска-рынаўскае жыццё, асабліва мне спадабаўся фінал, дзе можна было больш спяваць. Мой ба-цька Барыс Жанчак напісаў вер-шы, а маці Ларыса Сімаковіч стварыла музыку, усе мы сустрэліся на сцэ-не. Сёняшняя імп-рэза была вельмі ўдалая! — прызна-ўся малады ар-тыст.

Канцэрт працягнуў се-рыю выступлен-няў старэйшага з беларускіх дыры-жораў, народнага артыста БССР,  лаўрэата прэміі «За духоўнае адра-джэнне», прафе-сара Міхаіла Ка-зінца.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Адчуць сябе цемрашалкай

З вялікай прыемнасцю паглядзела пастаноўку ў Купа-лаўскім тэатры «Сон у Купа-льскую ноч». Вельмі хачу па-дзяліцца з вамі сваімі перажы-ваннямі.

Ад пачатку была ўра-жанна новым канструктыўным рашэннем расстаноўкі крэслаў у зале. Для мяне тэатр — заўсё-ды Храм мастацтва, нават, калі гэта вулічная пляцоўка ці мале-нькі пакойчык арэндаванай ква-тэры. Геніяльнай задумай было падкрэсліць боскі пачатак тэат-ра праз арганізацыю прасто-ры. Сцэна ў цэнтры як алтар, публіка размешчана на чатыры бакі ад сцэны — гэта фактычна класічная крыжова-купальная пабудова храма, што адразу пе-раключае гледача на ўспры-манне сакральнасці дзейства. Шкляны куб, які ўмоўна фар-муе сцэну ёсць адначасова і заслона і дэкарацыя: на яго-ную паверхню праектуюцца літары-словы арабескамі роз-ных моваў і шрыфтоў, фактыч-на яны ствараюць кінематагра-фічную плынь, кіно паслугуе тэатру! Акторы ўзнікаюць праз незаўважныя дзверы по-бач з табой, праходзяць праз глядачоў, знікаюць у супраць-леглым кірунку або падаюць у бездань (падлога сцэны хавае ніжні паверх).

Я хвалявалася, у якой стопні будзе захаваны шыкоў-ны тэкст Алеся Разанава. Але мяне так захапіла дзейства, што я забылася на свае страхі. На-столькі гарманічным было ас-вятленне, музычнае супра-ваджэнне і каларыстычнае рашэнне спектакля.

Музычнае суправа-джэнне варта адзначыць асоб-на. Размаітасць стыляў і фор-маў сплятаецца ў дзіўны фан-тазійны клубок, я не бяруся нават аналізаваць. Магу ска-заць толькі, што ўражанне цэ-льнасці зачароўвае. Я выпадко-ва падслухала размову гуртка маладзёнаў пасля спектакля. Яны размаўлялі толькі пра му-зыку і асаблівасці аранжыроў-кі, відавочна, музыка ўразіла іх больш за ўсё.

Узмацненне роляў Ты-таніі і Абярона ад другасных персанажаў у Шэкспіра да га-лоўных ў пастаноўцы Купалаў-скага дадае трагічную нотку ў па-сутнасці камедыйную п’есу. Яны праз непаразуменне ледзь не страцілі сваё каханне, няўжо недарэчная выпадковасць мо-жа цалкам змяніць лёс чалаве-ка! Таму з заміраннем сэрца мы сочым за развіццём сюжэту. Маналог Абярона са слязьмі на вачах неверагодна пранікнёны. Кульмінацыя гісторыі кахання — ягоная песня, песня кахання караля-трубадура. Ён адзіны з усіх герояў спачатку выяз-джае з-пад сцэны, а потым уз-вышаецца над ёй, як бы моцай свайго пачуцця падымаецца над штодзённасцю. Драматызм падкрэсліваюць і касцюмы ге-рояў: у першай частцы спекта-кля яны ў чорным, у другой — у белым. Танец Тытаніі і Абя-рона ў белых строях служыць прыгожым завяршэннем сю-жэту. Магчыма, мне падалося (я сядзела не ў першым радзе!), Абягон да моманту танцу па-спеў не толькі пераапрануцца, але яшчэ і пагаліцца. Магчыма мне гэта прымроілася, тады хай застаецца ў маім уяўленні. Як па мне, гэтая дробная рысачка здольная падсвядома яшчэ раз падкрэсліць урачыстасць мо-манту. Агулам каларыстычнае рашэнне касцюмаў (стрыманае ў чорна-белай гаме) канцэп-туальна злучае мінулае з суча-сным, робіць вечную тэму блі-жэй да нас.

Вось толькі мне як тво-рчаму чалавеку шчыра не ха-піла фарбаў! Цягам усяго спек-такля мне карцела дадаць яск-равых колераў усім персана-жам. Чаму было не асвятліць характар дзяўчат пяшчотна-ружовым ці рамантычна-лі-ловым? Ці могуць эльфы вы-ходзіць на сцэну ў белых спар-товых касцюмах і круглых ша-пачках, якія робяць іх падоб-нымі да пэўных расходных ма-тэрыялаў? Я адчула сябе стра-шэннай цемрашалкай. Мне ха-целася бачыць іх матылькамі з празрыстымі вясёлкавымі крыльцамі, птушкамі ў стра-катых пёрках, настолькі яскра-вымі, наколькі мусяць быць фантастычныя істоты ў тэатры (Храме мастацтва!) і ў маім уя-ўленні. Напэўна, гэта цудоўна!

Анэля Камбалава.

 

ЗАЦІКАВІЦЬ «НАШЫМ СЛОВАМ»

На чарговым пасе-джанні Рады ТБМ зноў узнікла пытанне пра газету. Як падняць падпіску? Гучалі парады: пад-пісваць сяброў як падарунак ім, сабраць грошы са знаёмых і пайсці на пошту зрабіць пад-піску, бо людзі шкадуюць часу, ім лягчэй грошы аддаць… Прапанова аднаго з сяброў, што трэба зрабіць газету больш цікавай, неяк толькі слізганула па паверхні думак радцаў і знікла. На погляд аўтара гэтых радкоў менавіта на гэтым варта было б засяро-дзіцца.

Газета стала занадта «акадэмічнай», ёй не хапае ма-тэрыялаў лёгкага жанру. Адна справа, калі такія матэрыялы не паступаюць у газету, іншая справа, калі паступаюць, але на старонкі газеты не трапляюць.

Дзяды (А. Трусаў, С. Суднік ды іншыя аксакалы, што маюць дачыненне да ства-рэння газеты), мабыць, забылі, што любілі чытаць у маладосці. І цяпер з насупленымі тварамі друкуюць вытрымкі з Вікіпе-дыі да таго ці іншага юбілею. Юбілеі адзначаць трэба, гэта нават пазначаецца ў планах Таварыства. Але варта загадзя даць каму-небудзь дасведча-наму даручэнне падрыхтаваць матэрыял пра юбіляра для га-зеты, матэрыял, з якога будзе бачны чалавек, а не высушаная кветачка гербарыя.

Асобна хацелася б ска-заць пра тэксты, у якіх част-кова сустракаецца руская мова (кшталту першых старонак «Вайны і міру» А. Талстога, насычаных французскай мовай з перакладамі ў зносках). На-прыклад, быў матэрыял, дзе жанчына і мужчына размаўля-юць, у тым ліку пра мову, му-жчына — па-беларуску, жанчы-на — па-расійску. Тэкст не па-трапіў на старонку «НС» мена-віта з-за таго, што значная ча-стка была не беларускамоўнай. Але пры перадачы слоў жан-чыны нашай мовай ён шмат страціў бы і стаў бы менш ці-кавым.

Хацелася б, каб чытачы выказаліся наконт вартасці пуб-лікацыі такіх тэкстаў (маецца на ўвазе з частковым выкары-станнем расійскай мовы, калі гэта адпавядае нейкай задуме аўтара тэкста).

Міхась Булавацкі,

сябар Рады ТБМ.

 

“Наша слова” для “маладых”

Некалькі месяцаў ужо працуе сайт “Наша слова штодзень” (nslowa.by). Калі ласка, велізарны аб’ём інфар-мацыі нацыянальнай скірава-насці. Але сайт паўнавартасна зможа функцыяваць толькі тады, калі будзе аснова — папя-ровая версія “Нашага слова”.

Чытайце “Наша слова” ў інтэрнэце і на паперы, толькі чытайце! Пішыце па-бела-руску, гаварыце па-беларуску. Толькі не маўчыце!

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, ідзе падпіска на першае паўгоддзе 2019 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 66. Цана змянілася нязначна. У 2019 годзе мы працягваем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

 

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

27 лістапада споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння вядомага яўрэйскага савецкага пісьменніка, ураджэнца Жлобіншчыны Май-сея Шапшалевіча ЛЯХАВІЦКАГА (1893-1991).

Яўрэі жылі на Жлобіншчыне здаўна. Але ў масавым парадку сяліцца тут яны пачалі ў XIX стагоддзі, калі ў Расійскай імперыі была ўзаконена так званая мяжа яўрэйскай аседласці, за якой апошнія не мелі права сяліцца. У выніку яўрэйскія кагалы складалі значны працэнт на-сельніцтва Жлобіна, Карпілаўкі, Стрэшына, іншых мясцовых населеных пунктаў. А што тычыцца мястэчка Шчадрын, дзе і нарадзіўся М. Ляхавіцкі, дык яно, наогул, было чыста яў-рэйскім.

Будучы пісьменнік з юнацтва прагнуў ведаў. Таму ён з’ехаў з родных мясцін у Екаце-рынаслаў, на Украіну. Тут у 1917 годзе Майсей Ляхавіцкі экстэрнам вытрымаў курс гімназіі. Уцягнуўся ў палітыку, быў членам партыі «Паа-лей Цыён», якая прытрымлівалася сацыял-дэмакратычных пазіцый.

У савецкі перыяд адышоў ад палітыкі. У 1921 годзе пераехаў у Маскву з мэтай ат-рымаць вышэйшую адукацыю. Стаў інжыне-рам-энергетыкам, абараніў кандыдацкую ды-сертацыю. Таксама зарэгістраваў шматлікія вынаходствы, за што нашага земляка ўзнага-родзілі ордэнам Леніна.

Пісаць Майсей Ляхавіцкі пачаў пасля таго, як пайшоў на пенсію, у 78 гадоў. Пісаў на ідыш. Друкаваўся ў часопісе «Савеціш Гейм-ланд». Напісаў чатыры аповесці, збіраў фаль-клор. Але для нас найбольшую цікавасць ўяўляе яго летапіс пра малую радзіму — «Сто гадоў існа-вання яўрэйскага мястэчка Шчадрына», упер-шыню надрукавана на ідыш у 1981 г. на старон-ках згаданага вышэй часопіса, потым — у руска-мoўным яўрэйскім часопісе «Родник» (1993 г.).

Як сведчыць аўтар летапісу, яўрэі ў Шчадрыне з’явіліся не выпадкова. У адпавед-насці з «Положением о евреях» (1835 г.), у зга-данай ужо намі паласе аседласці яўрэям было дазволена набываць зямлю для стварэння сель-скагаспадарчых паселішчаў. Для перасяленцаў былі ўстаноўлены і пэўныя льготы. У пры-ватнасці, яўрэйскія сем’і, якія сталі земляробамі, вызваляліся ад пастаўкі рэкрутаў. Але яўрэі і на новым месцы засталіся верныя сабе. Праца на зямлі іх асабліва не цікавіла. І калі ў Расіі ў другой палове XIX стагоддзя адносна хуткімі тэмпамі пачалі развівацца капі-талістычныя ад-носіны, яўрэі з мястэчка Шчад-рын праявілі сябе як гандля-ры лесам. Акра-мя гэтага, на мя-жы XIX і XX стагоддзяў у Шчадрыне дзе-йнічала 71 кра-ма, а таксама — аптэка і заезны дом.

Хутка расло і насельніцтва Шчадрына. Калі ў 1897 годзе тут пражывала 4022 чалавекі, дык ў 1909-м — ужо 5600 (Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў, ф. 1290, воп. 11, спр. 1294, арк. 393). Але хутка яўрэйская моладзь у масавым парадку пачала эміграваць у Амерыку. У выніку (па пе-рапісу 1931 г.) у мястэчку засталося ўсяго ня-многім болей за 2000 жыхароў. Тыя, хто застаўся дома, шчыра віталі савецкую ўладу. Яна ім дала роўныя грамадзянскія правы. У 1919 годзе тут адкрылася чатырохкласная школа, дзе заняткі вяліся на ідыш. Гэта была адна з першых па-добных школ на Беларусі. А ў канцы 20-х гадоў у Шчадрыне адным з першых у Беларусі быў арганізаваны яўрэйскі кал-гас. Трагедыя здарылася ў га-ды нямецка-фа-шысцкай акупа-цыі. Аб гэтым Майсей Ляха-віцкі расказвае так: «У суседніх з Шчадрынам мястэчках фа-шысты хутка расправіліся з яўрэйскім насе-льніцтвам. Шчадрынцаў яны першыя ча-сы не забівалі, вырашылі выкарыстаць іх працу для патрэбы сваёй арміі. Усіх яўрэяў перасялілі на адну маленькую вуліцу і прымусілі працаваць у наспех арганізаваных механічных майстэрнях. Пры-гожых дзяўчат сагналі ў адзін з дамоў і адкрылі там публічны дом. Многіх шчадрынцаў забілі. Жыццё шчадрынскага гета доўжылася каля васьмі месяцаў. Восьмага сакавіка 1942 года фашысты вывелі застаўшыхся шчадрынцаў да могілак. Тут ужо быў выкапаны роў, у які зага-нялі людзей, расстрэльвалі і засыпалі зямлёй. Толькі некалькім шчадрынцам, якія паспелі збегчы ў лес і дабрацца да партызанаў, па-шчасціла пазбегчы гэтай долі. Усё астатняе яўрэйскае насельніцтва мястэчка — каля 1500 чалавек, у асноўным жанчыны, старыя і дзеці, было знішчана ў той дзень. Так знікла з Зямлі яўрэйская земляробчая калонія Шчадрын».

…Пахаваны пісьменнік у Маскве на Востракоўскіх  могілках.

Мікалай ШУКАНАЎ.

На здымку: помнік ахвярам генацыду ў Шчадрыне. Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

 

Навіны Германіі

Нямецкі інвестар адкрыў у Івацэвічах мэблевую фабрыку

У Івацэвічах (Берас-цейская вобласць) пачала працу мэблевая фабрыка, адкрытая нямецкім інвестарам, паведамі-ла прэс-служба канцэрна «Бел-леспаперпром».

Нямецкая кампанія «Поліпол Прадукцыёнс Фер-вальтунгс ГМБХ» 20 жніўня падпісала з «Беллеспаперпра-мам» інвестыцыйны праект па стварэнні ў гэтым раённым цэн-тры мэблевай вытворчасці.

У планах кампаніі бу-даўніцтва фабрыкі з аб’ёмам вытворчасці да 2020-га 8,5 тыс. канап і да 2027-га — каля 27 тыс. адзінак мяккай мэблі.

Чакаецца, што на прад-прыемстве будзе працаваць каля 1,2 тыс. чалавек, а агульны аб’ём інвестыцый складзе 20 млн еўра.

— Мэта праекта — раз-віццё апрацоўчай прамысло-васці як прыярытэтнага віду дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый і аб’яднання маг-чымасцяў па вытворчасці мэ-блі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пашырэн-не рынкаў збыту, — адзначылі ў прэс-службе.

На арандаванай плош-чы ў ААТ «Івацэвічдрэў» кам-панія адкрыла першы цэх па вытворчасці канап. Ужо выпу-шчаны першыя ўзоры прадук-цыі. Мэблю вырабляюць бела-рускія спецыялісты, якія пра-йшлі адмысловае навучанне на заводах «Поліпол Прадукцы-ёнс Фервальтунгс ГМБХ» у Польшчы. Да сакавіка 2019-га плануецца выпусціць каля 1 тысячы канап.

Вырабленая мэбля бу-дзе пастаўляцца на еўрапейскі рынак.

ПЦ «Беллеспаперпрам».

Фота pixabay.com.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Кунцэвіч Уладзя — 20 р.
  2. Рымша Алесь — 20 р.
  3. Кулік Анатоль — 10 р.
  4. Мельнікаў Алесь — 10 р.
  5. Пісарэнка Алесь — 10 р.
  6. Рындзевіч Вячаслаў — 10 р.
  7. Шэвяка Аляксандр — 10 р.
  8. Паўловіч Віктар — 10 р.
  9. Мудроў Алег -10 р.
  10. Гняткоў Валеры — 10 р.
  11. Фарнэль Кастусь — 5 р.
  12. Сідараў Сяргей — 5 р.
  13. Недзялкоў Яраслаў — 10 р.
  14. Мельнікаў Юрась — 10 р.
  15. Гацкі Уладзімір — 15 р.

Усе Наваполацк.

  1. Янучок Н.І. — 20 р.
  2. Краўчанка А. — 50 р.
  3. Сарманты — 11 р., пас. Бальшавік
  4. Шалахоўскі Аляксей — 57 р., г. Менск
  5. 2hSU — 2 р., г. Менск
  6. Шабанава Наталля — 5,59 р., г. Менск
  7. Птушка С.І. — 5 р., г. Менск
  8. Лягушаў Алег — 10 р., ст. Ясень
  9. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  10. Ягораў Мікалай — 2 р., г. Менск
  11. Вяргейчык — 15 р., г. Барысаў
  12. Нагорны Юры — 15 р., г. Орша
  13. Гарэцкі — 20 р., г. Менск
  14. Навуліч І.Н. — 30 р., г. Менск
  15. Кулікоўскіх Ірына — 5 р., г. Менск
  16. Пташынскі — 20 р., г. Менск
  17. Чайкоўскі Павел — 18,50 р., г. Менск
  18. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  19. Мандрукевіч — 1 р., г. Менск
  20. Ляўшун — 21 р., г. Менск
  21. Антановіч Тамара — 25 р., Менскі р-н
  22. Ляскоўскі Уладз. — 100 р., Шаркоўшчына
  23. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  24. Ралько Леанід — 20 р., г. Баранавічы
  25. Кунцэвіч Уладзімір — 100 р., г. Наваполацк

41.Кукавенка Іван — 25 р., г. Менск

  1. Жыдаль Дз.У. — 30 р., г. Менск
  2. Бойса І.Б. — 25 р., г. Ліда

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

 

 

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

“9/12 лістапада Алж[ыр], каля поўначы.

Я лішне нецярплівы, патрабавальны?! Ці ж ня-праўда? Можа — не ведаю.

Але слухай, Польцю, што табе скажу: ні адна жа-нчына не была болей, а бадай не была так каханай, як ты каханая. У сярэднія вякі гава-рылі, што не гадзіцца так лю-біць стварэнне, што толькі Тварца гадзіцца так любіць.

Не ведаю — можа, мо-жна адарвана палюбіць усёй душой невядомую прыга-жосць, дабро і праўду, але гэта пэўна, што лепей ўкласці ўсё каханне ў бачны прадмет, у бачную істоту. Я не сароме-юся і не шкадую аб гэтым ка-ханні. Я пакахаў цябе ў імя та-го, што святое — у імя прыга-жосці, дабра і кахання. Праў-да, што я ўсё непасрэдна да цябе адношу, у табе свет бачу. Але я ў табе пакахаў і хачу ка-хаць крыніцу прыгажосці, да-бра і праўды. Бо такое ка-ханне не можа быць грахом, як сцвярджалі сярэднявечныя людзі). Праўда, што ў табе сабраўся ўвесь свет, усё жыц-цё. Я верыў і хачу верыць, што ты можаш быць для мяне анё-лам-ахоўнікам, што ты мо-жаш, што ты захочаш клапа-ціцца аб тым, каб развейваць у нас і наўкола нас найсвя-цейшую тройцу: прыгажосць, дабро і праўду.

Жанчына! Ёсць гэта тлумачэнне, так, гэта тлу-мачэнне, бо ані ты не магла б мяне, ані я не мог бы цябе ша-наваць, каб усё забыў для цябе. Не — я нічога не забыў, але то-лькі кожная думка, кожнае пачуццё, цэлы свет адбіваецца для мяне ў табе. Ты ёсць пры-зма, праз якую я гляджу на свет.

Не спужаўся смерці, падаючы табе руку (а думаў пра смерць), не спужаўся, бо меў надзею, што праз цябе, у табе буду чэрпаць сілы для жыцця і смерці прыгожай. Не саромеюся і не шкдую таго, веру, што гэта мажліва, веру, што гэта можа быць сілай, а не слабасцю.

Але пабач вынік таго, які мой стан: Прачынаюся з рання — першая думка пра цябе, іду на спачынак — апошняя ду-мка пра цябе. Гавару, раблю што і адначасова думаю, ці добра гэта? Ці Полька была б радая гэтаму?

Гляджу на прыгожы пейзаж, на прыгожага чала-века і думаю, чаму тут Полькі няма, і адразу другая думка — трэба з Полькай падзяліцца. І так нават у найдрабнейшых дэталях жыцця.

Я працую і хачу праца-ваць нават мацней, чым раней, для таго, каб мець права пе-рад уласным сумленнем пры-свяціць потым гадзіну пісанню да цябе, на размову з табой. І таму, бачыш, я маю права да-магацца, каб ты хвіліну часу прысвячала мне штодзень. Я прагну толькі іскры ўзаем-насці.

Польцю! Карыстайма з хвілін, у якія можам дзяліцца думкамі і пачуццямі.”

 

“Алжыр. 19 на 20 ліс-тапада 1862 года.

Мілая мая, дарагая мая, найяснейша пані мая!

Сёння мне добра. Ад-чуваю, што Польця мяне кахае, што не можа мяне не кахаць. Маю сёння самаспазнанне сі-лы, магутнасці і неацэнных скарбаў, якія ў табе маю. Доўга сёння пра тое думаў.

Слухай, Польцю! Сёння быў у вельмі шматлікім та-варыстве дома ў маршала. Размаўлялі пра гісторыю. Я гаварыў пра неабходнасць ах-вярнасці і, гаворачы гэта, ад-чуваў, якое гэта шчасце быць багатым, быць так м[оцна] багатым, якім я сёння ёсць. Якое гэта шчасце мець цябе — мець столькім ахвяраваць. Што ж ахвяруе той, каму жыццё абрыдла? Я маю бяз-мернае шчасце ахвяраваць — я маю цябе. Пачуццё гэтае дае сілу, дае павагу, дае годнасць словам і дае годнасць чынам. Цешуся, Польцю, я сёння добра гаварыў, а яшчэ лепей адчуваў.

Слухай далей: гаварыў табе, што будучы шкаляром, думаў толькі аб тым, каб быць першым, ва ўніверсітэце паз-быўся гэтага цалкам, хацеў быць толькі добрым. Але по-тым у жыцці, бачачы столькі тых кепскіх і дурных людзей, якія займаюць высокія пасады, адчуваючы сваю моц і сілу, зноў не раз прагнуў узнясення сябе, прагнуў яго pro publico bono (у такім разе, гэта нават вар-та пахвалы), але прагнуў яшчэ і для самога сябе. Ведаеш, што на версе, на вярхах свабодней дыхаецца. Нават наваколь-ным пропасцям горы надаюць прыгажосці. Не дастаткова гэтага. Ведаў з гісторыі, што так званая вялікасць не дае шчасця — прагнуў яе, не здаю-чы сабе справы — напэўна ду-маў: іншым гэта не дало шча-сця, бо нічога, апрача сябе, не любілі, таму мне можа — дасць. (Чалавек, між іншым, заўсёды марыць пра шчасце).

Цяпер, наколькі вялі-касць адносіцца да мяне само-га, страціла яна для мяне ўсю прыгажосць. Напэўна, праг-нуў заўсёды заняць становіш-ча такое, на якім мог бы ка-рысць найвялікшую, мажлівую прынесці, прагнуў заняць ста-новішча толькі тады, калі ду-маў пра абавязкі чалавека і грамадзяніна. Але калі думаю, калі мару пра шчасце асабіс-тае, цяпер — прысягаю табе- нічога больш не прагну — толь-кі, каб жыць з табой, каб гля-дзець у ясныя твае вочы, на прыгожую галаву, глядзець на цябе — і думаць разам з табой і адчуваць разам з табой. І веру, што з табой магу многія рэчы давесці, адшукаць, пра якія сам ніколі б не даведаўся, ніколі б не знайшоў і не дабіўся. Хто ведае? Можа разам з та-бой, мой анёле, зразумеем ле-пей вечнасць, і будучыню, і пра-ўду. Бачыш, Польцю, які я шча-слівы.”

 

“Парыж, 6 снежня/24 лістапада 1862 года.

Мая мілая, каханая дзяціна! Ведаеш ужо з апош-няга ліста, што па прыездзе ў Парыж атрымаў твае тры лісты. Наймілейшы, напісаны 17 лістапада. Была цяжка хво-рая. Пішаш, што ўжо ўстала. што добра табе. Дзяціна най-мілейшая! Будзь ты здаровая!

Дзіўная рэч, як за ча-тыры месяцы ты стала мне неабходнай. На працягу майго побыту ў Афрыцы цэлая дра-ма разыгралася ў маёй душы.

1 студзеня (1863 года) / 20 снежня (1862 года) маю надзею быць з табой. Праз тыдзень 1/13 снежня выяз-джаю з Парыжа; 8/20 снежня буду ў Берліне, 13/25 снежня буду ў Варшаве. Няхай сабе Ясь гаворыць, што хоча, я там быць павінен абавязкова, каб пабачыцца з сваякамі261, табе ўжо знаёмымі і іхнімі прыяце-лямі, мушу яшчэ быць у Бруселі, у Гельдэльбергу. Маю яшчэ шмат зрабіць. Прасі Бога, каб выканаў усё шчасліва і добра. Чакай і маліся.

Усе інтарэсы ты зала-твіла разумна і добра. Лісты твае дасканалыя; чытаў іх усе тут разам з захапленнем.

Уладзя Міл[овіч] і Бра-ніслаў [Залескі]: цалуюць твае ручкі. (Лаеш мяне, а чаму нічо-га мне не пісала пра сваю хва-робу?)

Твой на векі вякоў Зыг-мунт.”

 

“Варшава. Ноч 27/15 снежня.

Польця мая! Найперш паведамляю: інтарэсы служ-бовыя, а хутчэй кодэксавыя, ідуць дасканала. В[ялікі] князь [Канстанцін], генерал Рам-сай, начальнік штаба262 і г.д. Усе, каму чытаў маю працу, ве-льмі ёй задаволены і маюць пра тое пісаць ваеннаму міністру.

Сёння, ад дзявятай з раніцы да дзясятай вечарам не здымаў мундзіра. Рана В[ялікі] князь прыняў мяне вельмі ласкава, цікавіўся ўсім, што чуў пра Алжыр і пра Фра-нцыю; у генерала Рамсая быў на абедзе, у начальніка штаба на гарбаце.

Я вельмі рады, што праца мая так добра прыня-та.

Сёння якраз можна сказаць, закончыў дзяржаў-ныя інтарэсы. Але В[ялікі] князь зажадаў, каб перапісалі яшчэ ў штабе некаторыя з маіх прац і нататак. Маю гэ-та за адзін дзень скончыць.

Паведаміў ужо ўсім, што выязджаю ў нядзелю. У панядзелак паміж другой і трэцяй буду ў Вільні.”

 

“Пецярбург, 24-7, 1863 года. (Урывак з ліста.)

Мая мілая! Сёння быў у міністра263 і ва ўсіх маіх начальнікаў. За працу маю быў шчодра ўзнагароджаны вель-мі прыветлівым, прыязным і сардэчным прыёмам. Міністр гаварыў, што вельмі рады, што я ўжо вярнуўся. Усе мне гавораць, што быў неабходны ў тыя менавіта [часы?].”

[Зыгмунт Серакоўскі ў студзеньскім паўстанні]

Пасля вяртання з Ал-жыра Зыгмунт пасля некалькі-дзённага побыту ў Вільні вы-ехаў у Пецярбург, каб злажыць у міністэрстве справаздачу са свайго падарожжа і арганіза-ваць жыллё. Сардэчныя прыя-целі ўжо пра тое падумалі, таму што, калі ён прыбыў, усё ўжо было зробленым, так што на Новы год сабралася ў Зыгмун-та найбліжэйшае колка, каб са мной пазнаёміцца і прывітаць у дзень прыезду.

Наша дарагая маці бая-лася, што Зыгмунт лішне мяне песціць, дагаджае, адгадвае мае думкі і жаданні, а што ж бы яна сказала на тое, бачачы, як яго тут усе цэняць, любяць, хапа-юць і запрашаюць. Натураль-на, што многа з тых адзнак зыч-лівасці сплывала і на мяне, бо ведалі, што ўсякая, аказаная мне зычлівасць, робіць яму вя-лікую прыемнасць.

Неўзабаве пазнаёміла-ся з усімі найвыдатнейшымі людзьмі з польскага тавары-ства. Расіян і вайскоўцаў Зыг-мунт не запрашаў дадому, ап-рача Рахнеўскага, з якім я па-знаёмілася перад выездам з Пецярбурга.

Зыгмунт усе дні право-дзіў у міністэрстве. Спяшаўся скончыць распачатыя дзяр-жаўныя работы. Хацеў, сыхо-дзячы адтуль назаўсёды (бо з агульнага настрою ў краі бачыў неабходнасць падрыхтоўкі да гэтай хвілі), хацеў пакінуць па-сля сябе карысную спадчыну ў зацверджаных найпільней-шых рэформах.

Я тут бачыла і чула шмат рэчаў для сябе новых, пра якія ніхто ў нас у Вільні не зда-гадваўся, хіба толькі Франці-шак ведаў пра іх ад Зыгмунта. Кіраваліся прынцыпам — Літва не ведае і не мяшаецца ў справы і працу дзеячаў у Пецярбургу і ў Расіі, як таксама і Пецяр-бург — да працы на Літве, за выключэннем у выпадку па-трэбы на дапамогу і параду.

Вечары мы праводзілі найчасцей на сходах і прыёмах, якія давалі на нашае прывітан-не, але і тут, так як і ў нас у краі, усіх займала адно, весткі з Бацькаўшчыны, весткі з міні-стэрства і з-за мяжы — заўсёды толькі нашая справа.

На тых усіх прыёмах уражвалі мяне: пышнасць і смаката, адным словам, лішак, тым больш, што мне сядзела ў памяці прынятая на Літве стры-манасць у ядзе, у вопратцы і ў напоях. Нават папяросы і цы-гары былі забаронены. Пры-памінаю сабе, як у адзін з ве-чароў забавіў нас усіх Вітольд Аскерка, калі заскочыў з раз-дутымі ноздрамі, гукаючы: “Што гэта? Чую выразна на лесвіцы пах папяросаў! Нехта тут курыў? Безумоўна, ку-рыў!” Сапраўдная зайздрасць малявалася на яго твары. Су-пакоіўся, чуючы, што гэта цэн-зар Аўэр, праходзячы да свай-го жылля, здзейсніў тое злачы-нства, за якое не можа быць прыцягнуты да адказнасці.

Ашчаджаныя грошы накіроўвалі на краёвыя спра-вы.

 

Нягледзячы на прыё-мы, візіты і пачастункі, думка, што неўзабаве можа прыйсці Зыгмунту просьба аб дапамозе з Вільні, атручвала мне кож-ную хвіліну жыцця. Не гава-рыла яму пра тое, але дранц-вела на гук званка ў нязвыклы час, на выгляд з’явіўшайся ней-кай асобы, мне невядомай, з лістом, на ўручаную Зыгмунту тэлеграму, бо не ведала, калі, праз каго і ў які час яна можа прыйсці з Вільні.

Аднойчы дзіўным чы-нам нікога з чужых не было ў нас вечарам. Мы сядзелі ў са-лоніку. Я ўселася зручна ў кут-ку сафы. Зыгмунт выцягнуўся на ёй з галавой на маіх каленях. Вочы меў заплюшчаныя. Ві-зітку, якая ляжала на стале, я рвала на драбнюткія частачкі, клала іх яму на лоб, пасля чаго лёгенька здзьмухвала. Паперкі беглі па твары, вусах, барадзе — твар варушыўся, торгаўся, але вочы не расплюшчваў, сам не варушыўся. Праз хвілю пад-няўся, узяў мае рукі, меў вы-раз спакойны, сур’ёзны. Гава-рыў доўга, прыпамінаў мне перадшлюбную размову. У той час мы не гаварылі пра шчасце, пра дарогу жыцця, ус-ланую ружамі, але пра заўтра страшнае, крывавае, роспач-нае, пра слёзы, пра сіроцтва і  бадзянні. Запытвалі ў той час сябе, ці будзем мець сілы цяр-пець без скаргі? Ці, нягледзячы на ўсю жудасць, не зрабіць замах на сваё жыццё? Гаварыў, што няма жыцця без мэты. Най-горшая істота ёсць атамам ня-бачным, нічога нязначным асо-бна ўзятая, але ў тым слаўным ланцугу, які з’ядноўвае Су-свет, можа ёсць дробным, няба-чным, а, аднак, нязгасным аг-нём. Ці чалавек, як атам, які на-лежыць да ланцуга ў Сусвеце мае права з эгаістычнай дум-кай сысці з гэтага свету? Не! — мусіць жыць, мусіць напоўніць да дна келіх горычы, калі ён яму прызначаны, але для нас, палякаў ,- гэта не келіх горычы, гэта святая камунія!

Ці Зыгмунт у той дзень застаўся дома ў чаканнні, можа, абяцанага пасланца з Вільні і пачаў гэтую размову, каб мяне падрыхтаваць да весткі, якую чакаў з такой трывогай — не ве-даю, але якраз у той час слуга паведаміў, і амаль адначасова з яго словамі ўвайшоў Аляк-сандр Аскерка (чалец Літоў-скага аддзела, прыяцель і ка-лега Зыгмунта з універсітэцкіх часоў).

Зыгмун падняўся. Хві-лю стаялі, углядаючыся адзін у другога. Зыгмунт прамовіў першы:

— Ты прынёс мне смяро-тны прыгавор!

Дамовіліся захоўваць як наймацней таямніцу адносна мэты выезду Зыгмунта. Пры-зналі неабходным прасіць на падставе ўяўнай хваробы жон-кі вывезці яе неадкладна за мяжу264.  Просьба пра адстаў-ку мела быць высланай з Віль-ні, пададзеная цяпер, ацаліла б праўдападобна жыццё Зыгму-нту. Па якой-небудзь прычыне яго зняволілі б, не дапусцілі б таго, каб ён стаў на чале паў-стання на Літве, ён, які ведаў так добра Расію, яе слабыя ба-кі і яе сілу, ён, які рабіў на іх такі вялікі ўплыў, а што ж ця-пер, думаў бы — на сваіх.

 

Перад выездам з Пе-цярбурга гаварыў мне:

— Пайдзі я ў гэтую хві-лю ў адстаўку, ацаліў бы сябе, г.зн. прадоўжыў бы сваё жыц-цё, але не выканаў бы абавязку з погляду Бацькаўшчыны, з погляду сваіх субраццяў, якія клічуць мяне ў сваёй патрэбе. З тым сведчаннем жыць бы не мог, не хацеў бы, нават з табой. І ты мной пагарджала б, бо ты таго, якога кахала, у якога ве-рыла, ужо ўва мне не знайшла б. Давай, будзем мець веру, давай, будзем мець надзею, але калі нам не пашанцуе, не тра-цьма духу, дабраславім хвілю, якая нам дадзена, цярпець і памерці за Бацькаўшчыну. Смерць на шыбеніцы не ёсць ганьбай для паляка. Гэта крыж для хрысціяніна. З часам шы-беніца стане сімвалам пакутніц-кіх часоў Польшчы.

Калі пазней, калі мяне ўжо не будзе, пачуеш галасы, што загінуў як ахвяра націску, маральнага прымусу — запра-тэстуй, я іду па ўласнай маёй волі, па маім уласным перака-нанні, нічым не прымушаны.

 

Зыгмунт. вяртаючыся з Алжыра, на некалькі дзён затрымаўся ў Вільні, тут у гу-бернатара Назімава атрымаў загад ад імператара (сам пра тое прасіў) на агляд цвердзяў, турмаў і на праслухванне вай-сковых судоў.

(Працяг у наступным нумары.)

 

261 Над словам дапісана Rz[ad] N[arodowy]” (“Нацыянальны ўрад”).

262 Гаворка ідзе пра Аляксандра Мінквітза.

263 Гаворка ідзе пра Мілюціна — міністра вайсковых спраў, начальніка Серакоўскага.

264 Серакоўскі атрымаў 28 дзён водпуску на лячэнне жонкі за мяжой.

 

Сяргей Чыгрын

З гутарак з Янкам Саламевічам

29 кастрычніка пісь-менніку, літаратуразнаўцу, крытыку, бібліёграфу, фаль-кларысту, энцыклапедысту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Янку Саламевічу (1938-2012) споўнілася б 80 гадоў з дня нараджэння.

Я шмат гадоў са сваім земляком сябраваў і не мог наталіцца ягонымі ведамі, апо-ведамі пра нашу Беларусь, яе гісторыю, літаратуру, выданні і, вядома ж, людзей. З ім гута-рыць можна было бясконца. З ім цікава было бываць на роз-ных мерапрыемствам, фэстах, вяселллях, сустрэчах. Ён мог так развесяліць грамаду, што людзі проста «рвалі» жываты ад смеху, бо выдатна ведаў бе-ларускі гумар, фальклор. Ён умеў прыкмеціць і запомніць нейкае добрае слоўца, выраз, прымаўку. А пра землякоў сваіх з вёскі Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, ён мог распавядаць бясконца.

Янка Саламевіч часта прыгадваў сваіх бацькоў, іх крылатыя выразы, прымаўкі, слоўцы. Прывяду некалькі прыкладаў. Бацька пра маму, якая пачынала драмаць перад тэлевізарам і дзяўбла носам, ка-заў: «О, ужэ жыдоў возіць!». А пра сучасную моладзь яго бацька казаў: «Вянец пад пло-там, а вяселё потым». А мама загадвала малым такую загад-ку: «Суну-пасуну, Трахім смя-ецца». Ніхто з дзяцей не адгад-ваў. Потым яна тлумачыла: «Месяц відзён, калі адсунуць юшку ў коміне!». Ён заўсёды памятаў розныя вясковыя кра-коцкія выразы і тыя, якія яму казалі бацькі: зняхаліся (г. зн. злюбіліся), спадніца тоўста, як падруба; далікатны, як панскі цюцька; вада халодная, аж у зубы заходзіць; ідзе, як назаўтра; пляце смалянога дуба (гаворыць абы- што); ужэ налавіў рыбы (нацубарыў у па-сцель) і г.д.

Янка Саламевіч у свой час скончыў  Белдзярж-універсітэт, абараніў кандыда-цкую дысертацыю. З 1968 года працаваў у выдавецтве «Бела-руская Энцыклапедыя», спа-чатку старэйшым навуковым супрацоўнікам, потым загад-чыкам навуковай рэдакцыі на-роднай асветы і беларускіх сло-ўнікаў, вядучым рэдактарам, вядучым рэдактарам рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі.

У 1972 годзе з друку выйшла яго манаграфія «Міхал Федароўскі», прысвечаная ча-лавеку, які выяўляў мастацкія здабыткі беларускага народа і тым самым прычыніўся да па-ўнейшага раскрыцця духоўна-га вобліку беларусаў перад светам. У кнізе ён разгледзеў і прааналізаваў жыццёвы і тво-рчы шлях і навуковую дзей-насць Міхала Федароўскага, звяртаючы ўвагу не толькі на яго песенную спадчыну, як гэ-та рабілася дасюль польскімі вучонымі, але і на казкі, пры-казкі, загадкі, паданні, легенды, замовы і анекдоты.

Потым з друку вый-шаў першы ў Беларусі «Слоў-нік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XVI-XX стагод-дзяў». Ён хацеў яго дапоўніць і выпусціць слоўнік з друку ў двух тамах. Потым былі іншыя кнігі, якія ён напісаў, склаў, пад-рыхтаваў. Тысячы яго артыку-лаў змешчаны ў розных бела-рускіх энцыклапедыях, давед-ніках, календарах.

Пры жыцці Янкі Сала-мевіча я запісаў з ім дзясяткі інтэрв’ю. Гутарылі мы і пра бе-ларускі дзіцячы фальклор. Урывак з гэтай гутаркі прапа-ную чытачам «Нашага слова».

— Спадар Янка, вы да-следавалі беларускі дзіцячы фальклор — гэты дзіўны фено-мен беларускай традыцыйнай культуры. Але ён таксама не выдадзены асобнымі выдан-нямі так, як ён таго заслу-гоўвае. Том «Дзіцячы фальк-лор» (1972), які выйшаў у серыі «Беларуская народная твор-часць», не ахапіў шмат тэк-стаў, асабліва варыянтаў з многіх рэгіёнаў Беларусі. Зра-зумела, што адзін том і ёсць адзін. Хаця дзіцячы фальклор у нас багацейшы, чым у сусе-дзяў, хоць рускія і ўкраінцы таксама нараджалі дзяцей, гадавалі іх, мусілі ім нешта спяваць, расказваць. А падрос-шы, дзеці самі нешта прыду-мвалі, асабліва ў гульнях (жму-ркі, гульня «у ножыка», «у ка-меньчыка», у лапту і г. д.), лі-чылках (каб выбраць вядоўцу), загадках, пасля ў жанры страшылак, якія цяпер вельмі папулярныя, скажам, у рускіх, (мо пад уплывам фільмаў жа-хаў). Што вы можаце сказаць і расказаць, як даследчык фа-льклору, пра нашу вуснапаэ-тычную творчасць для дзя-цей?

-Калі гаварыць пра нашу вуснапаэтычную твор-часць для дзяцей і створанае самімі дзецьмі, бачым, колькі ў нас яшчэ не сабрана, колькі не апублікавана. З дзяцінства па-мятаю, як мама нам спявала:

Цілі-бом, цілі-бом,

Загарэўся кошчын дом.

Бяжыць курачка з вядром,

Залівае кошчын дом.

 

Дзіцячая фантазія ад-разу малявала і гэтую кошку (шкада яе было), і яе пышны дом, і пажар, і курачку з вяд-ром, якая яго тушыць.  Ці ёсць гэты тэкст у томе «Дзіцячы фа-льклор»? Па-мойму, няма.

А вось непрыстойныя тэксты. Іх увогуле саромеліся друкаваць. Але ж яны ёсць.

Ці такое, якім спынялі, падмацоўвалі малых, якія надта ўжо прычэпліваліся, каб ім расказвалі казку:

— Расказаць казку?

— Раскажы, раскажы.

— Наклаў кот у вязку,

Нёс, нёс каля калёс

І — тыц табе пад нос.

 

Усе прыклады, якія я тут прыводжу і буду прыво-дзіць, з галавы, з нашае Сло-німшчыны, з мае Малое Кра-коткі, ад маці і ад бабы Наталлі.

— Давайце пачнём з ка-лыханак.

— Давай з калыханак у раздзеле пазаабрадавай быта-вой лірыкі. У нас многа вары-янтаў (гэта ж адна з спецыфіч-ных асаблівасцей фальклору), менавіта варыянтаў, вядомых па ўсёй Беларусі, песенек. Пры-вяду некалькі прыкладаў гэ-тых даступных зместам і фор-маю, наіўнай займальнасцю, выразнасцю паэтычнага ма-люнка, прастатой кампазіцыі, абавязковай рыфмай — каб «складно было». А як яны развівалі дзіцячую фантазію, як спрыялі мысленню воб-разамі:

Люлі, люлі, люлі,

Прыляцелі куры.

Селі на варотах,

У чырвоных ботах.

Куры пазляталі,

Боты паспадалі.

 

*   *   *

Люлі, люлі, люлі,

Пашоў кот па дулі,

Памарозіў лапкі,

Скочыў на палаткі.

Сталі лапкі грэцца,

Німа дзе катку дзецца.

 

Як пасля такога не бу-дзе ажыўляцца і працаваць дзіцячае ўяўленне?! Дарэчы, кот, і гэта ўсім вядома, — самы любімы персанаж нашых калы-ханак. Гэта і зразумела, ён быў у кожнай хаце, праз яго най-перш малыя знаёміліся з жывё-льным светам. Чаго толькі не прасілі ў ката ў калыханках (ус-помні цудоўную і па мелодыі калыханку Міхася Забэйды-Суміцкага) — укласці малога ў люльку, пазабаўляць яго. Каб хутчэй заснуў, прынесці пая-сок, пайсці на таржок, каб ку-піць малому піражок, на вулку, каб купіць булку і г. д.

А гайчуканкі? У нас гайчукаць — падкідаць дзіця на калене, каб не плакала, пагу-ляць з ім. Некалі мая баба На-талля спявала нам такую гай-чуканку:

Гоп, камень-валун,

За каменем горка.

Пасеяла буракі,

А вырасла моркаў.

 

Малое само пачынае думаць і ўяўляць: як так, па-сеяла буракі, а вырасла мор-ква. Відаць, недарэка пераблы-тала насенне. Што яна не ба-чыла, што сее? Ці што?!

А вось гульні з паль-чыкамі, ножкамі малышні, пры-гаворкі-забаўлянкі пра іх. Іх тысячы:

Кую, кую ножку,

Паеду ў дарожку.

Дарожка крывенька,

Кабылка сляпенька.

Жарэбятко пад мосцік,

А Вася цап-царап

                     яго за хвосцік.

 

*   *   *

Кацюты, кацюты,

Ладу, ладу, ладкі.

Дзе былі?

У бабкі.

Што рабілі?

Муку малолі.

Дзе падзелі?

Мышкі з’елі.

Куды панеслі?

Сюды, сюды, сюды (у рукаў).

 

Па-мойму, такія вары-янты, калі не мыляюся, у нашых фалькларыстаў, у хрэстама-тыях не трапляліся. Ці забаў-лянкі пра казу рагатую:

Ішла каза рагатая,

Барола дзіця пузатае,

Калі, калі, калі (двума пальцамі паказвае малому, як каза ба-рола яго ў жывоцік).

 

Ці наша «Сарока-ва-рона». Па-мойму, нашы вары-янты арыгінальныя. Мяркуй сам:

Сарока-варона

Дзеткам кашку варыла.

Гэтаму дала,

Гэтаму дала,

Гэтаму дала,

Гэтаму дала.

А гэтаму чык —

Галоўку адцяла.

 

*   *   *

Сарока-варона

Дзеткам кашку варыла.

После ўсіх лічыла.

Гэтаму дала,

Гэтаму дала,

Гэтаму дала,

Чацвертаму дала.

А гэты малы гультай:

Круп ні драў,

Хлеба ні мясіў,

Вады ні насіў.

Яму кашка на паліцы,

У чарапіцы.

 

— Адным з жанраў дзі-цячага фальклору з’яўляюцца лічылкі. Даволі папулярныя былі ў маё маленства, ды і зараз.

— Лічылкі вельмі про-стыя па змесце і форме, часам нават без усялякага сэнсу, абы складна было:

Анцы, цванцы,

Трычы, рычы,

Эны, бэны,

Мэны-вэк.

 

*   *   *

Кацілася торба

З высокага горба.

А ў той торбі

Хлеб, пшаніца.

З кім ты хочаш

Падзяліцца?

 

*   *   *

Міхась, Сцяпан,

Падай стакан.

Падай лімон,

Выходзь вон.

 

Ёсць яшчэ заклічкі, прыгаворкі. Нашых варыян-таў, па-мойму, у друку не было:

Дожджык, дожджык,

Секані.

Я паеду на кані.

Богу маліцца,

Хрысту хрысціцца.

 

*   *   *

Дожджык, дожджык,

Перастань.

Я паеду на Растань.

Богу маліцца,

Хрысту хрысціцца.

 

*   *   *

Ядзерка, ядзерка

(божая кароўка)

Паляці на неба,

Прынясі нам хлеба.

 

Песенька ці лепш пры-пеўка пра бусла, якую апра-цаваў некалі наш слонімскі паэт Кандрат Лейка:

Бусел, бусел, клекатун,

Узяў бабу за каўдун.

Валачыў, валачыў,

Ды ў карыце намачыў.

 

— А ў Кандрата Лейкі верш гучыць так, напісаны аж-но ў 1883 годзе:

Бусел, бусел, галяндач,

Пашоў жыта аглядаць.

Яшчэ жыта зеляно,

Буслу ногу адняло,

Скача бусел на кію,

Кляне доленьку сваю.

 

— Дарэчы, акрамя пры-певак беларускі дзіцячы фаль-клор багаты на загадкі. У 1989 годзе вы склалі і выдалі цэлую кніжку беларускіх за-гадак.

— Да вайны на Палессі ад 16-гадовай дзяўчынкі рус-кая фалькларыстка Рыбакова запісала больш за 100 загадак. Яны ў том «Беларускай народ-най творчасці» не ўвайшлі. У нас іх безліч. Вось некалькі. «Дзед на бабі рыпаў, рыпаў, па-куль з яе кіндзюк выпаў» (баба і журавель у калодзежы). «Аве-чка ў карові» (нага ў шкар-пэтцы з авечай воўны ў чара-віку, які зроблены са шкуры каровы). Ці многа такіх у кні-жках фальклору?

— А скарагаворкі?

— Гэта ж скарб для лю-бога лагапеда (беларускамоў-нага найхутчэй не знойдзеш). Паспрабуй сказаць, вымавіць спалучэнне нялёгкіх літар ці складоў хутка, каб не зблытац-ца.  Напрыклад: «Дзе цётчы-наму дзядзьку дзецца?». Да-рэчы, я сам гэта прыдумаў. Па-мойму, у чытанні для дзяцей іх трэба ўключыць паболей. Ці многа іх выдавалася асобнымі кніжкамі? Я ведаю толькі па-куль сваю кніжку «Мама мы-шка сушыла шышкі». У такія чытанкі, відаць, трэба ўклю-чаць і аўтарскія творы. Многія нашы паэты спрабуюць іх пі-саць. Гэта ж гульня са словам, выпрабаванне яго эўфанічных магчымасцей.

— Цяпер сталі папуляр-нымі страшылкі. Рускія нават пішуць пра іх навуковыя дасле-даванні.

— Я да іх адношуся неяк кансерватыўна. Лічу, што яны нічому добраму дзяцей не на-вучаць. Але дзеці любяць стра-шылкі. Асабліва сучасныя. Ка-лі я чытаў лекцыі па беларускім фальклоры (1988-1997), пра-сіў студэнтаў даваць мне пра-клёны і страшылкі. І быў здзіў-лены, калі адна студэнтка-мін-чанка, якая працавала ў дзі-цячым садку, дала мне тэксты на беларускай мове. Ну, ці не цікавыя сваёй незвычайнасцю такая страшылка (а можа про-ста гумарэска):

Дзедка старэнькі

Пайшоў у лясок,

Дзедка старэнькі

Прысеў на пянёк.

Выбух!

Доўга над лесам

Ляталі штаны —

Гэта праклятае

Рэха вайны.

 

Каб спыніць тых ма-лых, якія разышліся не на жа-рты, у нас казалі:

Мышка здохла,

Хвост аблез.

Хто прамовіць,

Той і з’есць.

 

Ніхто не хацеў есці здо-хлую мыш, таму адразу за-маўкалі.

Мяне заўсёды расчуль-валі песенькі ў казках. Яны ней-кія вельмі сентыментальныя, быццам разлічаны, каб малое пашкадавала персанажаў, што трапілі ў бяду. Вось як жаласна пеўнік, якога ліса схапіла, абдурыўшы, просіць катка:

Коце, браце,

Мяне ліска нясе

У высокія горы,

У глыбокія норы.

Па барах, па каменні,

Па ўсялякім зеллі.

Ратуй, братка, мяне,

Адбяры мяне ў яе.

 

У казцы каза просіцца ў сваіх казлянят, каб адчынілі:

Дзетачкі, казлятачкі,

Я ваша мама.

Чуць дадому прышла,

Малачка прынясла.

Поўны цыцы малачыцы.

 

Слухаючы казку, пера-чытваючы за персанажаў, ма-лая ўнучка з вочкамі, поўнымі слёз, прыціскаецца да цябе, ёй страшна, яна іх шкадуе, гато-вая вось-вось заплакаць.

Цепяху, лепяху,

Сем вёрст па маху.

Плыве па балоце змей.

 

Малая перажывае, што гэтая пачвара можа паесці га-лоўных герояў, якія робяць да-бро людзям. Думаю, што тут болей спагаднасці, дабрыні, светлых пачуццяў, чым у рус-кіх страшылках:

Маленький мальчик

Нашёл пулемёт,

Больше в деревне

Никто не живёт.

 

*   *   *

Мальчик на кухне

Варил холодец,

Рядом валялся

Безногий отец.

 

Ну, скажы праўду, ча-му могуць навучыць такія «творы»? Думаю, што нічаму добраму і гуманнаму. Не так сабе на радзінах беларусы жа-даюць немаўляці тры долі ўзяці: хлебавую, салявую, зда-ровейкую. Толькі калі змалку ў душу дзіцяці будзе закла-дзена тое, што вучыць яго доб-раму, светламу, спагаднаму, у будучым народзіць Чалавека, народзіць тую асобу, якая бу-дзе думаць не толькі пра сябе, а і пра іншых. Усяму гэтаму выдатна вучыць наш дзіцячы фальклор. Таму і кажу, што лепшыя ўзоры трэба збіраць, друкаваць, каб выхаванне ма-ладога пакалення ішло на вы-сокім педагагічным узроўні, каб яно расло здаровае, вясё-лае, радаснае, каб любіла баць-коў сваіх, суседзяў, усіх добрых людзей, каб думала, як не пера-шкаджаць жыць іншым, як да-памагаць слабейшым, як шка-даваць усё жывое на зямлі.

Сяргей ЧЫГРЫН.

 

(Ад рэдакцыі. Тэкст пададзены з некаторымі ска-рачэннямі, прыбраны фізія-лагізмы.)

 

СУЗОР’Е  ТАЛЕНТАЎ

 

Край мой любы, на свеце адзіны!

Сэрца б’ецца мацней і мацней,

Не знайсці мне за морам Айчыны,

Каб была за цябе даражэй.

(З верша Алы Ярмак «Край мой любы».)

 

Аўтар верша родам з Беларусі, жыве ў Менску, а жыццё складвалася так, што давялося быць у Літве і Расіі. Але незабыўныя сцежкі мален-ства, бацькоўскі абраз у род-ным доме заўжды суправаджа-лі яе ў дарозе. А нядаўна яны прывялі творчага чалавека ў Нясвіж, разам з ёй прыехалі паэты Тамара Кавальчук і Мі-калай Герасімаў, усе яны з’яў-ляюцца сябрамі Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і пуб-ліцыстаў. Гасцей сустракала старшыня Нясвіжскай гарад-ской суполкі Таварыства бела-рускай мовы, вядомы ў рай-цэнтры і за яго межамі празаік і паэт Зоя Кулік. А прынялі іх гасцінна ў Доме палякаў. За салодкім сталом адбылася за-цікаўленая размова з людзьмі слова, прысутныя паслухалі іх вершы. Спачатку азнаёміліся з біяграфіямі гасцей, а яны да-волі своеасаблівыя. У прыват-насці, бацька Алы Ярмак ро-дам з Заходняй Беларусі, быў прыхільнікам Польшчы, але  свой народ не забываў. Дачка засталася вернай роднай  мове, хаця маці яе была з Сібіры. Ала вучылася ў Віленскім універ-сітэце, выкладала потым у шко-ле рускую мову і літаратуру. Таму творчасць яе можна ска-заць дзвюхмоўная, што ніколькі не змяншае яе таленавітасці і прыгажосці. Асабліва краналь-на прагучалі вершы пра маму, пра няспынны бег гадоў. А на верш «Гады — журавы» Светла-горскі кампазітар Аляксей Су-шанкоў напісаў песню.

Не менш цікавай ака-залася жыццёвая і творчая сця-жына Мікалая Герасімава, які нарадзіўся ў Наваградку, рана застаўся без бацькоў, жыў у прытулку, пераадолеў усе ця-жкасці. Служыў на ваенна-ма-рскім флоце, на Кубе, блізка ба-чыў Фідэля Кастра, што зрабі-ла на яго незабыўнае ўражанне.   А ў 1957 годзе паехаў у Маск-ву, на Міжнародным фестыва-лі моладзі і студэнтаў убачыў юнакоў з вострава Свабоды і падбег да іх павітацца. Для беларуса гэты шчаслівы мо-мант застаўся ўспамінам на ўсё жыццё. Давялося жыць у Літ-ве, дзе ствараўся творчы аль-манах на рускай, літоўскай і польскай мовах. Пазней вы-йшаў зборнік «Сузор’е», у які ўвайшлі паэтычныя і праза-ічныя творы дваццаці аўтараў з Беларусі і Літвы. А ў другім альманаху геаграфія пашыры-лася: 33 аўтары з розных краін, у тым ліку з Амерыкі, Ізраіля, Польшчы і іншых. Яго вы-даўцы — Мікалай Герасімаў, яго жонка Ала і паэтка Тамара Ка-вальчук. Усе затраты яны ўзялі на сябе. Вось што значыць бес-карысны энтузіязм адданых творчасці людзей. Цяпер рых-туецца да выпуску кніга «Ле-генды і рэаліі ВКЛ» у садру-жнасці з краязнаўцай Зояй Ку-лік.

Тамара Кавальчук ужо другі раз наведала наш Нясвіж, была ў СШ № 4, яна -аўтар шасці кніг. Родам з На-роўлі, маці — полька, бацька — украінец, а дачка ў пашпарце беларуска. Палюбіла ўсёй ду-шой свой родны край і яго мі-лагучную мову, піша і на руск-ай. Падрыхтавала творы для  кнігі ўсіх узростаў «Буслік», якая хутка выйдзе ў свет. Лі-рыка паэткі кранае душу, а яш-чэ яна напісала верш пра ка-ханне Барбары і Аўгуста, нат-хнёная наведваннем замка Радзівілаў і яго легендамі. Та-мара Кавальчук з’яўляецца і прыхільніцай Полацкага аб’яд-нання паэтаў. Яна знаходзіць цудоўныя вобразы і параўнан-ні, таму з-пад пяра выходзяць выдатныя радкі. Сёлета яна перадала адзін зборнік у рай-бібліятэку, другі — у Дом паля-каў.

Трое творчых людзей пастаянна сустракаюцца з чы-тачамі. Сёлета , напрыклад, іх было 30. Пабывалі ў гімназіі №1 г. Менска, у Мар’інай Горцы, Чэрвені, бібліятэках Янкі Ку-палы і Якуба Коласа, у Нава-градку з нагоды дня нараджэн-ня Адама Міцкевіча і ў іншых месцах. І ўсюды адчувалі заці-каўленасць слухачоў, чулі сло-вы шчырай удзячнасці за пры-емныя моманты сустрэч. А ў сярэдзіне кастрычніка іх чакала цікавая паездка ў Коўню, на 6-ы Міжнародны фестываль ду-хоўнай паэзіі. Запрасіла іх туды доктар гуманітарных навук Эляна Суодзене. На гэтай імп-рэзе была магчымасць выка-зацца ўсім, праходзіла  свята ў праваслаўным храме. Затым будзе выдадзены зборнік «Акі-ян надзеі». Паэты заўжды ў дарозе, і, несумненна, стане цікавай чарговае падарожжа — на прэзентацыю альманаха «Ступені» ў Вільні. Наперадзе іх чакаюць новыя творчыя здабыткі і цікавыя падарож-жы, без якіх нельга ўявіць жыццё інтэлектуальных тале-навітых энтузіястаў.

Раіса Хвір,

г. Нясвіж.

 

ЯГО СЛАВЯНСКАЯ ВЯЛІКАСЦЬ

Напрыканцы гэтага го-да спаўняецца 220 гадоў ад на-раджэння заснавальніка сла-вянскага рамантызму Адама Міцкевіча,  што нарадзіўся на Наваградчыне, бліз возера Сві-цязь, і любіў беларускую Літ-ву як сваю дарагую радзіму. Даводзілася сустракаць мерка-ванні некаторых літаратура-знаўцаў, што Міцкевіч мог гас-цяваць ў нашым Снове, бо ся-браваў з тагачасным гаспада-ром Сноўскага палаца Рдул-тоўскім. Так гэта ці не — да-кладна невядома, а вось тое, што кнігі Міцкевіча часта гас-цявалі ў сялянскай хаце нашага таты — юшавіцкага паэта Івана Гурбана — несумненна. Чытаў-перачытваў ён «Крымскія са-неты» рамантыка з-над Свіцязі, чытаў пра яго ўспаміны сучас-нікаў, добра ведаў яго жыццё-выя дарогі.

Сёння, хай і праз 20 га-доў пасля напісання, ужо пад 220 — годдзе Адама Міцкевіча,  хай бы спраўдзілася татава жа-данне, каб людзі, якія шануюць роднае слова, паэзію і вялікага песняра, што «з Навагрудскага двара», пачыталі тыя ўдзячныя радкі вясковага паэта з няс-віжскіх Юшавіч.

Варта згадаць і тое, што наш тата ў юныя гады быў вуч-нем Пятра Біталя — пераклад-чыка на беларускую мову тво-раў Міцкевіча (у першую ча-ргу паэмы «Пан Тадэвуш»). Таму і не дзіўна, што з такой пашанай ставіўся ён да твор-чай спадчыны Адама Міцкеві-ча, пісаў вершы ў яго гонар. Было тое ў 1998 годзе, калі ад-значалася 200-годдзе Міцке-віча. Два вершы былі падрых-таваны да друку ў раённай газеце. Але здарылася так, што тата надоўга трапіў у бальніцу. Менш, чым праз год, яго не стала. Так і не дайшлі тыя вер-шы  да нясвіжскага чытача.

Некалькі радкоў з вер-ша-прысвячэння «Адаму Міц-кевічу», які тата напісаў у 1998 годзе:

Шануе люд твае тамы,                             

Зямны паклон табе, паэту,

Твой яркі талент любім мы,

Чытаем «Крымскія санеты».

 

Любіў ты Свіцязь,

                           Нёман наш…

Ты заслужыў, магутны, права,

Каб паэтычны твой багаж 

Звінеў над Менскам,

                         над Варшавай.                   

 

Бальзам твой воблік захаваў,

І даў прытулак вечны Вавель.

А ты ў кут родны завітаў

Спачыць душой —

                    тут больш цікава.

 

Твой тэрыкон натхняе нас,

Цябе на славу любім клікаць,

А ты сусвету напаказ

Нясеш Славянскую вялікасць.

 

Вось яшчэ адзін, што мае назву «Тэрыкон Адама Міцкевіча»:

Паэтаў шмат, маладняка —

Усходзіць сонца і заходзіць —

Але такога песняра,

Што з Навагрудскага двара,

Паэззі зыркай мастака,

Высокаўзнёслага арла

У два стагоддзі

Аднаго

Бог людзям родзіць.

Людміла Асоева,

Ларыса Ратомская,

(дочкі паэта Івана Гурбана),

Нясвіж.

 

Паклон Айчыне ад Алеся Цыркунова 

18 лістапада на Жло-біншчыне, у Чырвонабярэж-скім старажытным палацы Ко-зел-Паклеўскіх, адкрылася пе-рсанальная выстава карцін сябра Саюза мастакоў Беларусі Алеся ЦЫРКУНОВА — «Па-клон адроджанай Айчыне».

Алесь Цыркуноў — вя-домы ў Беларусі жывапісец. Яго творы знаходзяцца ў му-зеях Менска, Наваполацка, Гародні, Віцебска, Жлобіна, іншых гарадоў, у прыватных зборах. Пасля Чарнобыльскай аварыі аўтар кардынальна змя-ніў свае погляды на месца мас-така і мастацтва ў грамадстве: сюжэты яго работ набылі на-цыянальную тэматыку. Мастак звяртаецца да знакавых падзей у гісторыі Беларусі, стварае партрэты вядомых суайчын-нікаў: князя Вітаўта, святой Еўфрасінні Полацкай, перша-друкара Францішка Скарыны, іншых. Не апошняе месца ў творчасці Алеся Цыркунова займае тэма малой радзімы. Пра гэта сведчаць яго карціны, пры-свечаныя маці, земляку са Жлобіншчыны, пісьменніку Уладзіміру Содалю, іншыя (усе гэтыя работы прадстаўле-ны на выстаўцы).

Дарэчы, да Года ма-лой радзімы мастак і прымер-каваў сваю выстаўку. А яшчэ — у гонар адроджанай Айчыны: сёлета беларусы адзначаюць 75-годдзе пачатку вызвалення роднай зямлі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў. Ёсць і яшчэ адна падстава для гэтай творчай справаздачы: 70-годдзе самога аўтара. З гэтым юбілеем мастака падчас адкрыцця выстаўкі павіншавалі і па-дзяліліся сваімі ўражан-нямі наконт яго творчасці дырэктар Жлобінскага гіс-тарычна-краязнаўчага му-зея Ніна Шрэйтар, мастакі Леанід Вялічка, Уладзімір Слесараў і Уладзімір Скрыганаў, аўтар гэтых радкоў. А сам Алесь Цы-ркуноў выказаў падзяку аддзелу ідэалагічнай ра-боты, культуры і па спра-вах моладзі райвыканкама за аказанае садзейнічанне ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства (карціны трэба было даставіць з Менска, падрыхтаваць па-мяшканне). Потым мастак правёў экскурсію па вы-ставачнай зале.

 

Мікалай ШУКАНАЎ,

краязнавец.

Фота аўтара.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *