НАША СЛОВА № 49 (1408), 5 снежня 2018 г.

Серада, Снежань 12, 2018 0

Першы ў свеце беларускі «Буквар» вярнуўся  ў Вільню

28 лістапада ў Вільні, дзе 400 гадоў таму быў ство-раны першы «Буквар» — у чы-тальнай зале Літоўскай Нацыя-нальнай бібліятэкі імя Марці-наса Мажвідаса адбылася прэ-зентацыя факсімільнага вы-дання гэтай кнігі.

Падзея сведчыць пра вяртанне хрысціянскіх каш-тоўнасцей у сферы культуры і адукацыі і служыць узама-паразуменню і культурнаму ўзаемаабмену паміж народамі.

— Вельмі сімвалічнае правядзенне прэзентацыі ме-навіта ў Вільні, — распавёў на-меснік дырэктара Нацыяналь-най бібліятэкі Беларусі, канды-дат культуралогіі Алесь Су-ша, — бо першы «Буквар» быў падрыхтаваны ў 1618 годзе ма-нахамі Віленскага манастыра Святога Духа. Надрукаваны ён быў у друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва, якая дзейнічала недалёка ад Вільні — у мястэчку Еўе (сучасны Ве-віс).

У межах мерапрыем-ства адбылася ўрачыстая пера-дача факсімільнага выдання найбуйнейшым літоўскім біблі-ятэкам — Нацыянальнай, Акадэ-мічнай і Універсітэцкай, а так-сама Віленскай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, Свята-Духаву манастыру і Гістарыч-наму музею Тракайскага замка.

Перад гасцямі высту-пілі Надзвычайны і Паўнамо-цны Амбасадар Рэспублікі Бе-ларусь у Літве Аляксандр Ка-роль і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Літ-вы Рэналдас Гудаўскас.

Прэзентацыя стала пад-сумаваннем вынікаў рэалізацыі міжнароднага навуковага вы-давецкага праекта па факсімі-льным узнаўленні першага «Буквара».

— Да выдання “Буква-ра” спрычыніліся дзве най-больш яркія фігуры беларус-кай культурнай прасторы — Мялецій Сматрыцкі і Лявонцій Карповіч, — адзначыў А.А. Суша. — Багаслоў і публіцыст Лявонцій Карповіч быў кана-нізаваны Праваслаўнай царк-вой.

Партнёрамі праекта выступілі: Бібліятэка Ганаро-вага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Злуча-нага Каралеўства Вялікабры-таніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасоль-ства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялі-кабрытаніі і Паўночнай Ірлан-дыі, Міністэр-ства культуры Рэспублікі Бела-русь, Міжна-родная асацыя-цыя беларусі-стаў, Беларускі дзяржаўны ўні-версітэт, Міні-стэрства адука-цыі Рэспублікі Беларусь, Еўра-пейскі банк рэ-канструкцыі і развіцця, Бела-рускі банк раз-віцця і рэканст-рукцыі «Белін-вестбанк».

— Сёння па кнігах з на-звай «Буквар» вучацца ў многіх краінах свету. Дадзены маш-табны праект закліканы зра-біць першы «Буквар» даступ-ным для шырокай аўдыторыі і прадэманстраваць паважлівае стаўленне да нашай культур-най спадчыны, — адзначыў спа-дар Алесь Суша.

28 кастрычніка ў рам-ках мерапрыемстваў, прысве-чаных 400-годдзю выдання першага беларускага «Буква-ра», дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Мату-льскі наведаў Беларускую біб-ліятэку і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, а 29 каст-рычніка ён правёў прэзента-цыю кнігі ў Бібліятэцы Ганаро-вага таварыства Мідл Тэмпл.

27 лістапада Р.С. Мату-льскі наведаў аддзяленне сла-вянскіх моваў і літаратуры фі-лалагічнага факультэта Жэ-неўскага ўніверсітэта з прэзен-тацыяй «Буквара» ў рамках даследванняў беларускай кні-жнай культуры ў кантэксце еўрапейскай гісторыі.

Падрыхтавала

Эла Дзвінская,

фота nlb.by.

Радзіму Гарэцкаму – 90

Радзім Гаўрылавіч ГАРЭЦКІ (нар. 7 снежня 1928, Менск) — беларускі вучоны-геолаг, грамадскі дзеяч. Акадэмік НАН Беларусі. Сын Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, пляменнік Мак-сіма Гарэцкага.

Скончыў Маскоўскі нафтавы інстытут імя І.М. Губкіна.

У 1952-1957 гг. навуковы супрацоўнік Геалагічнага інстытута АН СССР. З 1971 г. за-гадчык аддзела (а з 1978 лабараторыі) Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР (з 1994 Інстытут геалагічных навук). Член-карэспандэнт АН БССР (1972), з 1977-га — правадзейны член АН БССР. У 1977-1993 дырэктар Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларусі.

У 1973-1990 сябар Бюро, намеснік стар-шыні, старшыня Міжведамаснага тэктанічнага камітэта АН СССР. З 1975 намеснік старшыні, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта па Міжнароднай праграме геалагічнай карэля-цыі, з 1993 сябар Амерыканскага геафізічнага саюза. У 1992-1997 віцэ-прэзідэнт Нацыяналь-най акадэміі навук Беларусі. З 1993 г. галоўны рэдактар часопіса «Літасфера». У 1995-1997 гг. працаваў загадчыкам кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Радзім Гарэцкі з’яўляецца заснаваль-нікам беларускай школы тэктаністаў. Добра вядомы ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкап-нёвых арганізмаў.

Навуковыя працы прысвечаны тэкто-ніцы і геадынаміцы платформаў, уключаючы тэрыторыю захаду Усходне-Еўрапейскага кра-тона і Беларусі, геалогіі карысных выкапняў. Удзельнічаў у складанні шматлікіх тэктанічных мапаў у якасці галоўнага рэдактара ці аўтара. Р. Гарэцкі з’яўляецца аўтарам 500 навуковых прац. Надрукаваў шэраг твораў, прысвечаных нацы-янальнаму адраджэнню Беларусі.

Радзім Гарэцкі з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і актыўным грамадскім дзеячам. Ён клапоціцца пра адраджэнне нацы-янальнай культуры. На працягу васьмі гадоў, з 1993 да 2001 г., з’яўляўся прэзідэнтам «Згурта-вання беларусаў свету «Бацькаўшчына»», на цяперашні момант сябра Вялікай і Малой Радаў арганізацыі, сябар Рады ТБМ.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Узнагароджаны дзяржаўнымі прэміямі СССР, БССР, Расейскай АН.

Вікіпедыя.

(Гутарку нашага карэспандэнта з Радзімам Гарэцкім чытайце на ст. 4.)

 

Каляндар “Родны край”

У Беларусі паспяхова прадаецца самы папулярны беларускі каляндар “Родны край”. У Лідзе першы завоз даўно разабралі. Завезлі зноў. Сёлета, нарэшце, не ўпаў наклад. Як і ле-тась, выдадзена 4 000 асобнікаў. Мізэрная коль-касць для ўсёй краіны, але на дварэ заканчваец-ца другое дзесяцігоддзе 21-га стагоддзя з яго абсалютна новай інфармацыйнай прасторай. І тое, што традыцыйны адрыўны каляндар усё-такі запатрабаваны, ёсць паказчыкам якасці выдання.

Сёлета выдаўцы выбралі асабліва ціка-выя артыкулы пра нашу краіну Беларусь, а таксама матэрыялы, карысныя для прымянення ў паўсядзённым жыцці. Гартаючы старонкі вы-дання, можна даведацца пра старажытныя міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў, пра знаёмыя кожнаму з нас звычайныя прадметы, пра незвычайныя сучасныя музеі нашай краіны, пра рэчы і прадукты, якія вырабляюцца ў Бела-русі, вядомыя далёка за яе межамі, пра славутыя мясціны нашай краіны і шмат іншага. Каляндар дапаможа вам прасачыць юбілейныя даты зна-камітых людзей нашай краіны і нагадае вершы класікаў беларускай паэзіі.

У «гаспадарчай» частцы выдання вы знойдзеце каляндар збору лекавых траў і раслін на кожны месяц, парады па захаванні і ўмацоў-ванні здароўя, а таксама парады па вядзенні хат-няй гаспадаркі, кулінарныя рэцэпты, лічыльнік калорый розных прадуктаў і многае іншае.

Спадзяёмся, што любімы каляндар да-паможа вам пражыць новы год дзень за днём насычана, цікава і з карысцю!

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Наш кар.

 

Па-беларуску можна ўсё

С. М. Румасу

Прэм’ер-міністру

Рэспублікі Беларусь

Аб забеспячэнні моўных правоў

грамадзян Беларусі

 

Паважаны Сяргей Мікалаевіч!

 

Да мяне як да члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь звяртаюцца грамадзяне са скаргамі на тое, што іх права на карыстанне дзяржаўнай беларускай мовай абмяжоўваецца на падставе юрыдычных дакументаў, прынятых некаторымі міністэрствамі, у тым ліку і Саветам Міністраў.

Так, сп. Раткевіч А.А. сутыкнуўся з праблемамі карыстання беларускай мовай у сістэме «Белпошта», якія ўзніклі на падставе Пастановы № 72 ад 16.11.2017 г., прынятай Міністэрствам працы, праз што ён склаў адпаведны зварот (копія дадаецца).

Грамадскаму аб’яднанню «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» ўпраўленнем юстыцыі Мінгарвыканкама адмоўлена ў атрыманні пасведчання юрыдычнай асобы «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» на беларускай мове на падставе Пастановы Савета Міністраў ад 28 студзеня 2009 г. № 114.

Іншыя грамадзяне скардзяцца на тое, што адсутнічаюць штампы аб шлюбе, аб рэгістрацыі па месцы жыхарства і іншыя на дзяржаўнай беларускай мове.

У сувязі з гэтым прашу звярнуць увагу на неадпаведнасць названых юрыдычных даку-ментаў у сістэме працы Савета Міністраў і падначаленых Вам міністэрстваў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, што прыводзіць да парушэння правоў грамадзян.

Прапаную на ўзроўні Савета Міністраў прыняць належныя меры для прывядзення юры-дычных дакументаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзеля забеспячэння права грамадзян Беларусі бесперашкодна карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Дадатак: на 3-х ст.

З павагай,

Дэпутат ад Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70                   А. Анісім.

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ                                      МИНИСТЕРСТВО ЮСТИЦИИ

        РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ                                             РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

вул. Калектарная, 10, 220004, г. Мінск                        ул. Коллекторная, 10, 220004, г. Минск

Тэл./факс: 200-86-87, 200-97-55                                           Тел./факс: 200-86-87, 200-97-55

E-mail: kanc@minjust.by                                                           E-mail: kanc@minjust.by

 

Накіроўваецца па СМДА

Дэпутату Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Анісім А.М.

 

Аб разглядзе звароту

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

 

У мэтах выканання даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2018 г. № 05/149-37/12693р Міністэрства юстыцыі сумесна з зацікаўленымі разглядзела Ваш зварот ад 30 кастрычніка 2018 г. № 45, які датычыцца выкарыстання ў заканадаўстве беларускай мовы, і паведамляе наступнае.

Артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацаваны роўны прававы статус абедзвюх дзяржаўных моў — беларускай і рускай.

Згодна з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

З улікам роўнасці прававога статуса моў, у заканадаўстве не ўтрымліваецца норм аб абавязковасці прыняцця нарматыўных прававых актаў на адной ці другой з дзвюх дзяржаўных моў. Абавязкаў прымаць усе нарматыўныя прававыя акты на абедзвюх дзяржаўных мовах у заканадаўстве таксама не існуе.

Згодна з часткай другой артыкула 54 Закона ад 10 студзеня 2000 года «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» нарматыўны прававы акт прымаецца (выдаецца) упаўнаважаным на тое органам (службовай асобай) на беларускай і (або) рускай мовах.

У дачыненні да пытання аб атрыманні пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» на беларускай мове паведамляем наступнае.

Формы заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб i індывiдуальных прадпры-мальнiкаў, устаноўленыя пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2009 г. № 8 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1″, і формы пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы i iндывiдуальнага прадпрымальнiка, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2009 г. № 114, прыняты на рускай мове.

Аднак, ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 5 Закона i ў сувязі з тым, што заява аб дзяржаўнай рэгістрацыi прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» была запоўнена і прадстаўлена ў рэгіструючы орган на беларускай мове, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі названай установы можа таксама быць выдадзена на беларускай мове.

Пазіцыя Міністэрства юстыцыі па гэтым пытанні даведзена да ведама галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама.

Для атрымання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» на беларускай мове ўзамен раней выдадзенага кіраўніку ўстановы неабходна звярнуцца ў галоўнае ўпраўленне юстыцыi Мінскага гарвыканкама (г. Мінск, пл. Свабоды, 8/10).

Таксама інфармуем, што са снежня 2015 года запушчана беларуская версія вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, з дапамогай якога зацікаўленым асобам прадастаўлена магчымасць скарыстацца рознымі электроннымі паслугамі ў сферы дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання.

Па пытанні аб наяўнасці штампаў аб шлюбе на беларускай мове паведамляем, што згодна з артыкулам 10 Закона Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» запісы актаў грамадзянскага стану i пасведчаннi аб рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану выконваюцца на беларускай i рускай мовах.

Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2008 г. № 60 «Аб парадку ўнясення і анулявання органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, адзнак у дакументы, якія сведчаць асобу» зацверджанна Інструкцыя аб парадку ўнясення і анулявання органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, адзнак у дакументы, якія сведчаць асобу.

Згодна з пунктам 5 дадзенай Інструкцыі адзнакі ў дакументы, якія сведчаць асобу, уносяцца ў выглядзе адпаведных штампаў згодна дадаткам 1-5 да яе, падпісваюцца службовай асобай органа загса, якая ўнесла адзнаку, і змацоўваюцца пячаткай органа загса з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Тэкст у штампе запаўняецца фіялетавым або чорным чарнілам (пастай) на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Такiм чынам, тэкст у штампе аб рэгiстрацыi заключэння шлюбу па жаданні зацікаўленных асоб можа запаўняцца на беларускай мове.

У дачыненні да пытання аб выкарыстанні беларускай мовы ў рабоце РУП «Белпошта» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі паведаміла, што для недапушчэння ў далейшай працы сітуацый, выкладзеных у звароце грамадзяніна Раткевіча А.А., РУП «Белпошта» праведзена тлумачальная работа з працаўнікамі аб’ектаў паштовай сувязі.

Пратаколам рабочай нарады Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 25 чэрвеня 2018 г. № 10 РУП «Белпошта» і РУП «Белтэлекам» даручана прапрацаваць магчымасць ажыццяўлення службамі тэхнічнай падтрымкі, даведачна-інфармацыйнымі службамі адказаў на беларускай мове на беларускамоўныя звароты грамадзян.

Напрыклад, у рамках выканання пратакола РУП «Белпошта» распрацаваны і 19 ліпеня 2018 г. зацверджаны План работы па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ва ўзаемадзеянні з карыстальнікамі паслуг паштовай сувязі. Планам прадугледжаны мерапрыемствы, скіраваныя на граматнае вядзенне дыялогу працаўнікамі аб’ектаў паштовай сувязі і даведачна-інфармацыйнай службы РУП «Белпошта» з карыстальнікамі паслуг, якія звярнуліся за атрыманнем паслуг і інфармацыі на беларускай мове, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнні належнай якасці аказання паслуг беларускамоўным карыстальнікам.

Акрамя таго, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі выдадзены загад аб неабходнасці распрацоўкі РУП «Белпошта» і РУП «Белтэлекам» патрабаванняў для даведачна-інфармацыйных службаў, сэрвісных цэнтраў, аддзяленняў паштовай сувязі пры абслугоўванні беларускамоўных  карыстальнікаў паслуг сувязі і заключэнні дагавораў па аказанні паслуг сувязі на беларускай мове. У адпаведнасці з загадам іншым аператарам паштовай сувязі і электрасувязі рэкамендавана распрацоўка вышэйзгаданых патрабаванняў.

Па пытанні пра замацаванне патрабавання аб неабходнасці валодання беларускай мовай для начальнікаў аддзяленняў паштовай сувязі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла, што ў адпаведнасці з артыкулам 61 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь аднясенне работ, якія выконваюцца, да канкрэтных тарыфных разрадаў (пасад) і прысваенне работнікам адпаведнай кваліфікацыі ажыццяўляюцца ў парадку, вызначаным калектыўным дагаворам, пагадненнем або наймальнікам у адпаведнасці з Адзіным тарыфна-кваліфікацыйным даведнікам работ і прафесій рабочых (далей — АТКД), Адзіным кваліфікацыйным даведнікам пасад служачых (далей — АКДП), іншымі кваліфікацыйнымі даведнікамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку.

У адпаведнасці з агульнымі палажэннямі АКДП, зацверджанымі пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2012 г. № 1 (далей — Агульныя палажэнні АКДП), кваліфікацыйная характарыстыка кожнай пасады мае тры раздзелы: «Службовыя абавязкі», «Павінен ведаць», «Кваліфікацыйныя патрабаванні».

У раздзеле «Службовыя абавязкі» вызначаюцца асноўныя, найбольш характэрныя для канкрэтнай пасады працоўныя функцыі, якія могуць быць даручаны поўнасцю або часткова служачаму, які займае дадзеную пасаду.

У раздзеле «Павінен ведаць» змяшчаюцца асноўныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да служачага ў дачыненні да спецыяльных ведаў, а таксама ведаў нарматыўных прававых актаў, палажэнняў, інструкцый і іншых дакументаў, метадаў і сродкаў, якія служачы павінен прымяняць пры выкананні службовых абавязкаў.

У раздзеле «Кваліфікацыйныя патрабаванні» прадугледжваецца ўзровень адукацыі, пры неабходнасці — профіль (напрамак) адукацыі, спецыяльнасць, рэкамендуемыя патрабаванні да стажу працы, неабходныя для выканання ўскладзеных на яго службовых абавязкаў, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам. У асобных выпадках паказваецца патрабаванне наяўнасці асваення зместу адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую (сярэднюю спецыяльную) адукацыю для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці.

У прыватнасці, раздзел «Павінен ведаць» кваліфікацыйнай характарыстыкі пасады «Начальнік аддзялення сувязі» (выпуск 16 АКДП «Пасады служачых, занятых прадастаўленнем паслуг у галіне тэлекамунікацый і паштовай дзейнасці», зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2017 г. № 72) прадугледжвае веданне нарматыўных прававых актаў у сферы арганізацыі паштовай сувязі і іншых дакументаў, якія рэгламентуюць адпаведны від эканамічнай дзейнасці.

Названыя патрабаванні з’яўляюцца спецыфічнымі, характэрнымі для службовых абавязкаў работніка, які займае дадзеную пасаду.

Згодна з часткай другой пункта 10 Агульных палажэнняў АКДП службовая інструкцыя служачага з’яўляецца лакальным нарматыўным прававым актам арганізацыі, які распрацоўваецца і зацвярджаецца наймальнікам самастойна.

З улікам вышэйсказанага наймальнік мае права ў службовай інструкцыі прадугледжваць дадатковыя патрабаванні да абавязкаў, ведаў і кваліфікацыі работніка з улікам спецыфікі працоўнай функцыі.

У прыватнасці, калі службовыя абавязкі служачага патрабуюць пастаяннага прымянення ў працы рускай і беларускай моў, наймальнік мае права ўстанавіць для работніка дадатковыя патрабаванні да ведаў беларускай мовы.

Адначасова паведамляем, што выпускі АТКД і АКДП размешчаны на прававых парталах і іншых крыніцах прававой інфармацыі ў электронным выглядзе. Паколькі тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты зацвярджаюцца органамі дзяржаўнага кіравання пераважна на рускай мове, то размяшчэнне выпускаў АТКД і АКДП на інфармацыйных парталах выконваецца на мове арыгіналу.

З павагай,

Міністр                                                                             А.Л. Сліжэўскі.

 

З адказу вынікае, што па-беларуску ў нас можна пра-ктычна ўсё, дасягнута ўжо такое жаданае раўнапраўе моваў.

Варта толькі дэпута-ту звярнуцца да прэм’ер-міні-стра, дык глядзіш і пасвед-чанне пра ўніверсітэт могуць зусім законна па-беларуску выдаць, і нейкія там штампы на беларускай мове могуць па-знайходзіць, і нейкага там паштавіка навучыць па-бела-руску на беларускай пошце нешта ведаць.

Глядзіш, там нейкую праграму на пошце паставяць, з’явіцца недзе там на задвор-ках той праграмы беларуская мова пасля кітайскай і г.д.

І што гэта вырашае?

Нічога.

Пакуль няма Прагра-мы па дзяржаўнай падтрым-цы беларускай мовы, так і будзе асобна ўзяты дэпутат займацца асобна ўзятым паш-тавіком, а асобна ўзятага грамадзяніна кожны асобна ўзяты чыноўнік будзе пасы-лаць ў нетры беларускагам заканадаўства або ў іншае месца.

Пакуль няма Інспекцыі беларускай мовы, датуль чы-ноўнікам глыбока абыякавы ўсе нашыя моўныя правы.

Яраслаў Грынкевіч. 

 

«Чырвоны касцёл нас вітае абдымкам ахоўным»

Урачыстасць, прысве-чаная 108-ай гадавіне асвячэн-ня касцёла Святых Сымона і Алены, была адзначана ката-ліцкай супольнасцю 25 ліста-пада ў дзень Пана Езуса Хры-ста — Валадара Сусвету.

На свята ў Менск пры-быў біскуп Казімір Вялікасе-лец, які ў гэты дзень удзяліў сакрамант канфірмацыі дзя-сяткам маладых людзей.

Вечарына, прысвеча-ная памятнай даце асвячэння Чырвонага касцёла «Вы свя-тую веру захавалі…», адбы-лася ў бібліятэцы імя А. Міц-кевіча. Прывітальнае слова гасцям бібліятэкі сказаў біскуп Казімір Вялікаселец. Прад-стаўляючы яго, кс. Уладзіслаў Завальнюк нагадаў, што ён пабудаваў сем храмаў.

— Радасць напаўняе на-шыя сэрцы, бо мы гадаваліся ў часы, калі храмы былі зачы-неныя. Я нарадзіўся ў Пружан-скім раёне Берасцейскай вобла-сці. Калі мне было тры гады, касцёл зачынілі, а ксяндза за-бралі ў турму. Школьнае выха-ванне, палітінфармацыі ў вой-ску — усё было накіравана су-праць веры. Нас выратавала вера бацькоў, хатні касцёл,- распавёў ён.

Біскуп узгадаў выпа-дак, калі генерал Шарль дэ Голь прыляцеў з візітам да Леаніда Брэжнева. Ён сказаў: «Я — католік і хачу ў нядзелю наведаць храм.» У Маскве ў той час не знайшлося каталіцкага святара. Генерал дэ Голь сеў на самалёт і паляцеў у Ленін-град, каб прысутнічаць на свя-той імшы. Пра візіт Шарля дэ Голя распавёў будучаму біску-пу на рэкалекцыях ленінградскі ксёндз.

— Нават прэзідэнты зна-ходзяць прыклады веры і ма-ралі, — падсумаваў Яго Эксе-ленцыя.

Працягнула імпрэзу паэтка і кіраўнік менскага літа-ратурна-музычнага аб’яднання «Галактыка» Кацярына Мяш-кова.

Дакументальная сту-жка адкрыла цікавыя  факты, звязаныя з будаўніцтвам свя-тымі.

На пачатку ХХ стагод-дзя ў губернскім  Менску існа-валі толькі два касцёлы. Фун-датар святыні Эвард Вайніло-віч замовіў праект польскаму архітэктару Томашу Паяздзе-рскаму з Варшавы. Завяршаў будаўніцтва архітэктар Генрых Гай. Матэрыял на будаўніцтва касцёла быў прывезены з Чан-стахова, кожная цаглінка была загорнута ў паперу.

Уладзіслаў Трыпуз працягнуў аповед пра гісто-рыю касцёла Святых Сымона і Алены, які перажыў шмат дра-матычных момантаў.

21 лістапада 1910 года быў асвечаны касцёл Святога Сымона і Святой Алены, які стаў самым вялікім у горадзе і хутка атрымаў неафіцыйную назву «Чырвоны касцёл». Храм асвячаў ксёндз Вітольд Чачот.  На ўрачыстасць пры-быў губернатар Якаў Эрдэлі.

Шмат выпрабаванняў перанёс касцёл у ХХ стагоддзі, але яму выпала важная роля стаць цэнтрам духоўнага жыц-ця Менска. У 1932 годзе касцёл быў зачынены. У 60-тыя гады храм хацелі знесці і на яго мес-цы збудаваць сучасны кіна-тэатр.

У савецкія гады ў касцё-ле знаходзіўся Дзяржаўны по-льскі тэатр БССР, пазней у ім быў створаны Дом кіно.

З 1989 г. ксёндз Ула-дзіслаў Завальнюк разам з вер-нікамі пачаў барацьбу за вяр-танне народу каталіцкіх свя-тынь у Менску  аднавіў і ад-крыў каталіцкія парафіі ў Ка-ралішчавічах, Чэрвені, Смаля-вічах, Раўбічах, Лагойску, Ко-рані, Негарэлым і інш.

Каб вярнуць Чырвоны касцёл, вернікі праводзілі кры-жовыя шэсці вакол будынка паўтары гады кожны вечар, а ў нядзелю — днём, пры любым надвор’і.

21 лістапада 1990 года, у дзень 80-годдзя касцёла, святыня была вернута прыха-джанам.

Вядоўца імпрэзы пад-крэсліла, што з 90-тых гадоў касцёл стаў цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця сталіцы, яго візітнай карткай. У ім што-дня гучыць родная беларуская мова, захоўваецца духоўная спадчына продкаў. У бібліятэ-цы імя А. Міцкевіча захоўва-ецца 50.000 кніг з творамі на-цыянальнай і сусветнай класікі. Словы сардэчнай падзякі пра-гучалі ў адрас пробашча Чыр-вонага касцёла ксяндза-кано-ніка Уладзіслава Завальнюка, які з пастырскай адданасцю і шчырым словам служыць Богу і людзям.

На імпрэзе прагучалі вершы, прысвечаныя Чырво-наму касцёлу, створаныя Каця-рынай Мяшковай, Эдуардам Граковічам, Алегам Жыдові-чам, Ірынай Багдановіч.

Засявае Хрыстос

               дабрынёй Беларусь,

Яе бачаць

         крыштальнай крыніцай,

— стварыла кранальныя радкі Кацярына Мяшкова.

«Чырвоны касцёл нас вітае абдымкам ахоўным»,- напісала паэтка і перакладчыца Ірына Багдановіч.

На вечарыне адбылася прэм’ера песні, прысвечанай касцёлу. У ёй  былі выказаныя пачуцці многіх вернікаў:

У нашым касцёле

              ты знойдзеш сяброў,

Пан Бог адкрывае

                         ў сэрцах любоў,

Усіх навучае, каб добрымі былі,

І тое, што трэба

                      старанна рабілі.

 

У імпрэзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі менскага літара-турна-музычнага аб’яднання «Галактыка»: паэтэса Кацяры-на Мяшкова, спявачка і пісь-менніца Ірына Цуканава, му-зыка і паэт Афанасій Бацяноў-скі; навукоўцы, паэты і пісь-меннікі, сябры бібліятэкі імя Адама Міцкевіча, удзельнікі дзіцячай артстудыі «Неспа-дзянка» і музычнай групы Ме-дыцынскай Палоніі Менска і Менскай вобласці.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Заміроўскі (Вік-тар) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Замірова і значэн-нем ‘нараджэнец, жыхар назва-най мясціны, паселішча': За-міров-скі — Заміроўскі.
  2. Заморац (Дзяніс) — семантычны вытвор ад апе-лятыва заморац (рэг.) ‘заморак’ (‘кволая, фізічна недаразвітая істота’. Або ‘той, хто прыбыў з-за мора’ (за-мор-ац)).
  3. Запартыка (Але-на) — семантычны вытвор ад апелятыва запартыка ‘затыч-ка, якой раней затыкалі дзве-ры, запёртыя на прабой’ (РНС).
  4. Зарэмбін (Антон) — форма прыналежнага пры-метніка з суфіксам -ін ад ант-рапоніма Зарэмба і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Зарэмб-ін. ФП: zarеba (польск. ‘зарубка’ (Карл.)) — Зарэмба (мянушка, пазней прозвішча) — Зарэмбін.
  5. Затурэнская (Тац-цяна) — вытвор з суфіксам -ская ад тапоніма Затур’я і зна-чэннем ‘нараджэнка, жыхарка названай мясціны': затурэнец, затурэнка, затурэнская — За-турэнская.
  6. Згіроўскі (Аляк-сандр) — вытвор з суфіксам —скі ад тапоніма Згірава і зна-чэннем ‘нараджэнец, жыхар на-званай мясцовасці': Згірав-скі — Згіраўскі — Згіроўскі.
  7. Зізюк (Міхась) — вытвор з суфіксам -юк ад ант-рапоніма Зіз і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Зіз-юк. ФП: Зіз (укр. рэг. ‘касаво-касць’ — В.П. Лемцюгова. Ук-раінска-беларускі слоўнік, с. 261) — Зіз (мянушка, потым прозвішча) — Зізюк.
  8. Зоцікавіч (Леа-нід) — форма бацькаймення з суфіксам -авіч ад антрапоніма Зоцік з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Зоцік-авіч. ФП: Ізот (імя <грэч. Zotikos ‘жыццёвы, жыватворны’) — Зот, Зоцік (народныя формы, пра-званне, потым прозвішча) — Зоцікавіч.
  9. Зубрыцкая (Алі-на) — вытвор з суфіксам -ская ад тапоніма Зубрычы з значэн-нем ‘народзінка, жыхарка на-званай мясціны, паселішча': Зубрыч-ская — Зубрыц (ч+с=ц) кая. ФП: зубр (‘дзікі лясны бык сямейства пустарогіх'; ‘пра коснага, кансерватыўна настро-енага чалавека'; ‘пра буйнога спецыяліста, уплывовую асо-бу (разм. жарт.)’) — Зубр (мяну-шка, потым прозвішча) — Зуб-рыч (‘нашчадак Зубра’, бацька-йменне з суфіксам -ыч) — Зуб-рычы (тапонім) — Зубрыцкая.
  10. Зэльвіч (Міхась) — вытвор з суфіксам -іч ад та-поніма Зэльва і значэннем ‘жы-хар названага паселішча': Зэ-львіч. Параўн. Масквіч (<Ма-сква).
  11. Івуць (Галіна) — ва-рыянт імя Іў (падаецца «Арфа-графічным слоўнікам беларус-кай мовы» 2010 у рубрыцы «Асабовыя ўласныя імёны, рас-паўсюджаныя па-за межамі Беларусі», с. 552) з фінальным -уць: Ів-уць (параўн. Карп і Карпуць) набыў ролю прозві-шча.
  12. Ігаровіч (Засім) — вытвор з акцэнтаваным суфік-сам бацькаймення -овіч ад ант-рапоніма Ігар і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ігар-авіч — Ігаровіч. Утваральнае слова-імя Ігар (сканд.) ‘ваяў-нічы'; (слав.) ‘асцярожны, бе-ражлівы’.
  13. Ігнацік (Віталь) — вытвор з суфіксам -ік ад ант-рапоніма Ігнат і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ігна-т-ік — Ігнацік. ФП: Ігнат (імя <грэч. ‘невядомы, вогненны’) — Игнат (1528) — Ігнат (пра-званне, потым прозвішча) — Іг-націк. Параўн. Карпік, Данілік.
  14. Ізраіль (Якаў) — ад імя Ізраіль (<яўр. ‘які змагаўся супраць Бога’), якое праз сту-пень празвання набыло ролю прозвішча.
  15. Ізраільчык (Аб-рам) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Ізраіль і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Ізраіль-чык. Утвараль-нае слова ад імя Ізраіль (<яўр. ‘які змагаўся супраць Бога’). ФП: Ізраіль (імя) — Ізраіль (про-звішча) — Ізраільчык.
  16. Іконнікава (Люд-міла) — вытвор з прыналежным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Іконнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Іконнік-ава. ФП: іконнік (‘той, хто вырабляе ці распаўсюджвае іконы’ (аб-разы — ‘выявы Бога, святога або падзей іх жыцця як прадмет рэлігійнага пакланення вер-нікаў’)) — Іконнік (мянушка, по-тым прозвішча) — Іконнікава.
  17. Ільеня (Фядот) — вытвор з суфіксам -еня ад ант-рапоніма Ілья і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Іль-еня. Утваральнае слова Ілья (Ілля, Ілія) <яўр. ‘моц, цвердзь Божая’.
  18. Істомін (Віктар) — вытвор з суфіксам -ін ад ант-рапоніма Істома і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Істом-ін. ФП: Істома (імя <ст.-грэч. ‘леў сярод людзей’, <ст.-руск. ‘млявы’) — Істома (празванне, пазней прозвішча) — Істомін.
  19. Кабаковіч (Сяр-гей) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Кабак і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Кабак-овіч. ФП: кабак (рус. кабак ‘шынок, карчма’) — Кабак (мянушка, потым про-звішча) — Кабаковіч.
  20. Кавалёнак (Ула-дзімір) — вытвор з суфіксам —ёнак ад антрапоніма Каваль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кавал-ёнак. Утвараль-нае слова — семантычны вы-твор ад апелятыва каваль ‘ра-бочы, майстар, які займаецца коўкай металу’, перан. ‘той, хто сваёй настойлівай працай дама-гаецца чаго-н., стварае што-н.’. Або ад апелятыва кавалёнак ‘памочнік ці сын каваля'; па-раўн. укр. коваленко ‘сын ка-валя’ (семантычны вытвор). ФП: каваль (‘майстар коўкі металу’) — каваль (‘стваральнік’) — Каваль (антрапонім) — Кава-лёнак.
  21. Кадзянчук (Мі-калай) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Кадзян і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Кадзян-чук. ФП: кадзь (‘вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі’ (выкарыстоўваецца для заква-швання капусты і інш.)) — ка-дзян (‘той, хто вырабляе кадзі’, суфікс -ян (параўн. гаршкі — гаршчан ‘ганчар’)) — Кадзян (мянушка, потым прозвішча) — Кадзянчук (гл. «Беларускае народнае словаўтварэнне» П. Сцяцко, с. 147).
  22. Кадлубовіч (Аля-ксандр) — вытвор з акцэнта-ваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антарпоніма Кадлуб і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кадлуб-овіч. Утвараль-нае слова ад апелятыва кадлуб (ст. бел.) ‘пасудзіна, зробленая з цэлага кавалка дрэва, кадаўб’ (Гарб.); ‘драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды’ (ТСБЛМ — 2016, с. 328). ФП: кадлуб (‘пасудзіна’) — Кадлуб (мянушка, пазней прозвішча) — Кадлубовіч.
  23. Казаніна (Віёла) — вытвор з прыналежным су-фіксам -іна ад антрапоніма Казань і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Казан-іна. ФП: казань (‘прамова рэлігій-на-навучальнага характару; пропаведзь’) — Казань (пра-званне, потым прозвішча) — Казаніна.
  24. Казімірэня (Ан-тон) — вытвор з суфіксам -эня ад антрапоніма Казімір і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Казімір-эня. Утвараль-нае слова Казімір (слав.) ‘той, хто не дае ворагу спакою’.
  25. Калакут (Засім) — семантычны вытвор ад ст.-бел. калакут ‘індык’ (ПГССЛ).
  26. Калейчык (Яўге-ній) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Калея і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Калей-чык. Утвараль-нае слова ад апелятыва калея ‘чарга’ (Нас.).
  27. Калібер (Антон) — семантычны вытвор ад апе-лятыва (рэг.) калібер ‘калібр’ (Нас., Даль).
  28. Калістратава (Ві-кторыя) — форма прыналеж-нага прыметніка з суфіксам —ав-а ад антрапоніма Калістрат і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Калістрат-ава. ФП: Калістрат/ Каліст-рацій (імя <грэч. ‘спрытны, спрытны воін’) — Калістрат (1567 г.) — імя, пазней про-звішча — Калістратава.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Апантаны Бацькаўшчынай

Слыннаму  навукоў-цу, акадэміку НАН Беларусі Радзіму Гаўрылавічу Гарэц-каму, сябру Рады ТБМ імя Ф. Скарыны  7 снежня спаў-няецца 90 гадоў.

Радзім Гаўрылавіч — доктар геолага-мінерала-гічных навук, прафесар, за-служаны дзеяч навукі Бела-русі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі РАН імя акадэміка М.С. Шацкага, ён — былы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, член амерыкан-скага геафізічнага саюза, былы прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўш-чына», прэзідэнт Беларус-кага геаграфічнага тавары-ства, старшыня фонду бра-тоў Гарэцкіх.

Навуковыя працы акадэміка Р.Г. Гарэцкага прысвечаны геалогіі, тэкто-ніцы і геадынаміцы плат-формаў і радовішчаў кары-сных выкапняў. Радзім Гаў-рылавіч — аўтар публіцы-стычных артыкулаў, дакла-даў і выступленняў на між-народных з’ездах і навуко-вых канферэнцыях. Акадэ-мік Радзім Гарэцкі — сябар Саюза беларускіх пісьмен-нікаў, сябар Рады Беларус-кага фонда культуры, сябар Рады ТБМ.

 

— Радзім Гаўрылавіч, за апошнія гады выйшаў шэраг Вашых кніг: «Браты Гарэц-кія», «Жыццёвы меланж», «Лісты жыцця і кахання» , у якіх адлюстроўваюцца лёсы братоў Максіма і Гаўрылы Іванавіча Гарэцкіх, важныя падзеі Вашага жыцця і гіс-торыя кахання Вашых баць-коў. Вы шмат працуеце над захаваннем гісторыі Вашай сям’і.

— У выдавецтве «Кніга-збор» некалькі месяцаў таму выйшла мая кніга  «Апантаны Бацькаўшчынай». Гэта працяг маёй кнігі ўспамінаў «Жыццёвы меланж», якая выходзіла ў 2013 годзе. Падрыхтаваць і вы-пусціць кнігу мне дапамагло  ГА ЗБС » Бацькаўшчына».  «Меланж-2″  аб’ядноўвае пяць раздзелаў, у якіх сабраны ўспа-міны пра значныя падзеі гра-мадскага і культурнага жыцця 2013-2018 гадоў.

— У дні народзінаў пры-нята з пашанай узгадваць бацькоў. Вашы бацькі надалі Вам такі моцны імпульс уза-емнай любові і паказалі пры-клад годнага жыцця, што яго хапіла на 90 гадоў!

— Такога шчырага, вер-нага і высокага кахання нашых бацькоў, якое прыносіла  любоў да жыцця людзей, зямлі, мы з братам не сустракалі! Гэта быў прыклад узаемаразумення, ад-надумства, шчырай любові адзін да аднаго, да родных, да блізкіх, Бацькаўшчыны, наро-да, беларускай мовы і роднай зямлі.

Гаўрыла Іванавіч — са-праўдны беларускі інтэлігент, носьбіт вызначальных рысаў беларускага нацыянальнага ха-рактару. Сярод гэтых рысаў — высокародства, мудрасць, вера ў высокія гуманістычныя ідэ-алы, арганічная зрошчанасць са сваім народам, самаахвярнасць, здзіўляючае працалюбства, сі-ла духу, унутраная непахіс-насць, няскоранасць.

Вось чаму сёння неаб-ходна гаварыць пра вялікую ролю Гаўрылы Іванавіча ў ду-хоўным жыцці беларуса, у ма-ральным аздараўленні грамад-ства, як і даследваць літара-турна-мастацкую спадчыну класіка айчыннай літаратуры Максіма Гарэцкага.

Ларыса Восіпаўна Па-рфяновіч была родам з Бела-стока з сям’і чыгуначніка Восі-па Іванавіча і хатняй гаспадыні Ефрасінні Міхайлаўны.

Я заўсёды здзіўляўся мужнасці гэтых людзей. Што ім дапамагала перанесці ўсе тыя жудасныя пакуты і заставацца  сапраўднымі добразычлівымі людзьмі з чыстымі душамі?

Гэта — прага да жыцця, бязмежная любоў да сваёй Ба-цькаўшчыны, уменне знахо-дзіць задавальненне ў рознай, як у разумовай, так  і фізічнай працы, а каму пашчасціла — вя-лікае каханне. 8 ліпеня 1939 года з турмы пасёлка Мядзве-жая Гара Гаўрылу ўдалося перадаць ліст да жонкі, у  якім выказаў сваё вялікае каханне да яе і які цудам захаваўся да на-шага часу. Таму я выдаў кнігу «Лісты жыцця і кахання».

— У кнізе » Жыццёвы меланж» Вы ўзгадвалі пра  100-годдзе Вашага навуковага кі-раўніка акадэміка Аляксандра Леанідавіча Яншына.

— Яму была ўласцівая жарсць да ведаў, нявычэрпная дапытлівасць, надзвычайная памяць і дзівосная працаві-тасць у спалучэнні з  мэтана-кіраванасцю, якія дазволілі яму стаць шырока адукава-ным інтэлігентам. Яго цікавілі прыродазнаўчыя і гуманітар-ныя навукі, любоў да прыро-ды, цяга да вандраванняў. Ён быў палявым геолагам, яго за-хапляла рамантыка даследван-няў, у экспедыцыях ён дапама-гаў разгружаць машыну, ста-віць палаткі, распальваць вог-нішча. На мяне паўплываў гэты чалавек вялікай мужнасці, сілы волі, самавалодання, з  любоўю да справы, з ашаламляльнай энергіяй і грамадзянскай прын-цыповасцю, народны дэпутат Вярхоўнага савета СССР.

— 25 гадоў Вы крочыце разам з ЗБС «Бацькаўшчына».

— У 1993 годзе ўзнікла ідэя стварэння Згуртавання бе-ларусаў свету, міжнароднай грамадскай і культурна-ас-ветніцкай установы з мэтай адраджэння мовы, культуры і адукацыі, стварэння дэмакра-тычнай дзяржавы. Першым прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўш-чына» стаў Васіль Быкаў, стар-шынём Рады — Яўген Лецка. Кульмінацыйным момантам стаў першы з’езд  у ліпені 1993 года, які праходзіў з вялікім уздымам.

ЗБС» Бацькаўшчына» працягвае праводзіць шмат-гранную шырокую дзейнасць па аб’яднанні беларусаў свету, у якой прымае ўдзел вялікая колькасць шчырых сыноў Бе-ларусі і замежжа, адданых здзя-йсненню беларускай нацыяна-льнай ідэі.

Важным за гэтыя гады  было выданне ўнікальных кніг з серыі «Бібліятэка Бацькаўш-чыны», інфармацыйнага бюле-тэня » Беларусы ў свеце», шы-рокую вядомасць атрымала грамадская кампанія «Будзьма беларусамі».

Я з’яўляюся сябрам Малой і Вялікай Рады ГА ЗБС «Бацькаўшчына», і 5 снежня адбудзецца яе пасяджэнне. У Вялікую Раду ўваходзяць прадстаўнікі замежжа, белару-сы з ЗША, Канады і Вяліка-брытаніі. Перыядычна мы збі-раемся і плануем нашу суполь-ную дзейнасць.

— Вас даўно хвалюе лёс літаратурнага дома-музея Максіма Іванавіча Гарэцкага  ў Малой Багацькаўцы.

— Музей быў адчынены ў 1993 годзе да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. Пра яго адкрыццё рупіўся другі са-кратар ЦК КПБ Кузьмін, які тады з’яўляўся дэпутатам Вяр-хоўнага Савета БССР па Мсці-слаўскай акрузе.

Зламаць і перанесці хату ў Мсціслаў нельга, яна павіннна заставацца ў Малой Багацькаўцы.  Раней яна нале-жала да Рэспубліканскага музея гісторыі беларускай літарату-ры ў Менску, а ў 2011 годзе яе перадалі ў валоданне Мсці-слаўскага краязнаўчага музея, у якога не хапае сродкаў на належнае падтрыманне сядзі-бы. Яна не даглядаецца, не ацяпляецца. Мемарыял паві-нен стаяць там, дзе чалавек жыў і тварыў. Сёлета ў Мсціславе адзначалі 125-годдзе Максіма Гарэцкага, запрашалі на свят-каванне і мяне.

— Радзім Гаўрылавіч, нягледзячы на такі пашано-тны ўзрост, Вы працягваеце працаваць і дзейнічаць у шэра-гу ўплывовых беларускіх арга-нізацый. Вы і далей займаецеся пытаннямі геалагічнай наву-кі. Які зараз яе стан?

— Раней існаваў Інсты-тут геахіміі і геафізікі як адзіная моцная ўстанова ў краіне, якая налічвала 220 супрацоўнікаў (17 дактароў і 57 кандыдатаў навук). Вельмі шкада, што на-кірунак навук аб зямлі зараз у горшым стане. Пасля расфар-міравання Інстытута 20 чала-век маіх калег і я перайшлі пра-цаваць ў Інстытут прырода-карыстання НАН Беларусі. Ін-стытут узначальвае мой ву-чань, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Аляксандр Кірылавіч Кара-банаў. Мы з калегамі працуем і ўдзельнічаем у супольных міжнародных праектах. Нядаў-на адзін з такіх міжнародных праектаў з удзелам спецыя-лістаў з Украіны, Польшчы, Германіі і Даніі даследваў Прыпяцкі прагін на поўдні Беларусі. Там знаходзіцца наша самае галоўнае багацце, карысныя вы-капні калійнай солі, на-фты. Дзякуючы сучас-ным прыборам было магчыма вывучаць геа-лагічную будову раёна, каб мець напрамак, як шукаць карысныя выка-пні. Мы шмат супрацоў-нічаем з украінскімі ка-легамі, у іх шмат інсты-тутаў геалагічнага про-філю. Яны запрасілі нас на святкаванне 100-годдзя Украінскай Акадэміі навук.

Нядаўна я ўдзельні-чаў адкрыцці помніка Нілу Гілевічу на Кальварыйскіх мо-гілках. Мы былі сябрамі з Ні-лам Гілевічам, і я выступіў на адкрыцці яго помніка, быў ра-ды, што прыйшла моладзь.

— Вы кожны год ладзі-це Гарэцкія чытанні, ці пра-доўжацца яны ў будучыні?

— Так. Гарэцкія чытанні працягнуцца і далей. Кожны раз адкрываюцца ўсё новыя бакі творчай спадчыны Максі-ма Гарэцкага, робяцца цікавыя параўнанні яго твораў з пра-цамі пісьменнікаў, даецца ацэ-нка яго дзейнасці і яго ролі ў развіцці беларускай літарату-ры, мовазнаўства, знаходзяцца новыя звесткі пра жыццё і дзей-насць братоў Гарэцкіх. (Дасле-дванні праводзілі Міхась Му-шынскі, Віталь Скалабан, Тац-цяна Дасаева, Г. Запартыка).

Нядаўна выйшаў з друку зборнік матэрыялаў ХХVI Гарэцкіх чытанняў, якія звычайна праходзяць у Дзяр-жаўным музеі гісторыі бела-рускай літаратуры. 6 снежня ў музеі адбудзецца прэзента-цыя дыска відэаматэрыялаў, зробленых Алегам Вінярскім да 125-годдзя Максіма Гарэц-кага.

13 снежня ў Нацыяна-льнай бібліятэцы Беларусі ў 16.00 пройдзе вечарына, якую падрыхтаваў да майго юбілею Беларускі фонд культуры, ся-брам Рады якога я з’яўляюся.

— Шчыра дзякуем Вам і жадаем моцнага здароўя і дужых сіл!

Гутарыла

Эла Дзвінская,

 

75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Дзевіскібы

На ўшанаванне 75-год-дзя з дня нараджэння мастака Валерыя Дзевіскібы (25.11. 1943 — 19.10.2001), таленавітага чалавека з  трагічным лёсам, які вымушаны быў з’ехаць у 1992 г. з натхнёнай Рыгі ў Новую Мільчу,»мастака з беларускай душой», як сказаў пра яго Вячка Целеш, прапаную з ар-хіва свайго некалькі здымкаў. 1.»Францыск Скарына» В. Дзевіскібы;  2. «Мікола Гусоў-скі» В. Дзевіскібы (1980 г.); 3. “Сяргей Панізьнік”, 1988 г.; 4. Валерый Дзевіскіба ў май-стэрні, 1988 г., 5. Рыга, каля помніка Крыш’яну Барону Уладзімір Арлоў, Яўген Лец-ка, Валерый Дзевіскіба, Вячка Целеш, Сяргей Панізьнік.1986 г.

Калі ў Гомелі Валерыя не стала, жонка Лідзія звярну-лася да мяне з просьбай аб дапамозе устанавіць помнік на яго магіле. Паспрыялі мне  пі-сьменнікі Вячаслаў Рагойша, Адам Мальдзіс. Я ім перадаў па партрэту з калекцыі Дзеві-скібы, а яны наўзамен самі пе-раслалі на адрас Лідзіі сродкі для ўстаноўкі помніка. У Гоме-лі наведаць мастака яшчэ па-спеў пры яго жыцці Яўген Лецка.

У кнізе «Крывіцкія руны-2″ можна прачытаць на стар. 337-342 успаміны Вячкі Целеша пра Валерыя Дзеві-скібу: «Мастак з беларускай душой».

Вось такія згадкі пра беларуса, народжанага ў гіт-лераўскім канцлагеры на тэ-рыторыі Польшчы. А дапа-маглі яму выжыць палякі Стэ-фа і Богдан Завірухі. У касцёле горада Лодзі і быў ахрышчаны Валеры-Лявонты.

Я пісаў пра мастака ў газеце «Літаратура і мастацт-ва»: «З Юрмалы — у Гомель» (31 снежня 1993 г.), і «Беларусь была роднай» (10 снежня 2004 г.). А таксама ў газеце «Куль-тура»: «Анёл-абаронца Валеры Дзевіскібы…» (№ 47, 25 ліста-пада — 1 снежня 2000 г.). Пісалі пра яго, як пра ўдзельніка вы-ставы «Мікола Гусоўскі і яго час» (Мінск, 1980 г.). Ён ства-рыў мастацкія вобразы Ф. Ска-рыны, В. Дуніна-Марцінке-віча, М. Гусоўскага, М.А. Агі-нскага, М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, С. Манюшкі, В. Цяпінскага, К. Каліноўскага… Сустрэўшыся ў юрмальскім доме творчасці (Дубулты) з Р. Барадуліным, У. Караткеві-чам, У. Калеснікам, У. Дама-шэвічам, Ф. Янкоўскім, не гу-бляў з імі сувязі. Сябраваў з Я. Куліком.

Працы В. Дзевіскібы рознай тэматыкі трапілі ў свой час у прыватныя зборы У. Ар-лова, А. Лойкі, А. Мальдзіса, У. Сакалоўскага, Э. Ялугіна, Я. Лецкі…

 Сяргей Панізьнік.

Здымкі Сяргея Пані-зьніка.

 

З літаратурай і па-мастацку наведаў

Віктар Шніп Крупаўскую сярэднюю школу

Мая малая радзіма… Мой родны кут. Заўсёды пяш-чотна і радасна ўзгадваю вёску (аграгарадок) Крупава, што на Лідчыне. Тут прайшло маё дзя-цінства, тут я скончыў Кру-паўскую сярэднюю школу. За-ўсёды, калі я пераступаю яе па-рог, то хваляванням няма мяжы. Тым больш, калі сам запрашаю ў яе ўтульныя сцены знакамі-тых асоб Беларусі, а менавіта тых, хто сёння стварае сучас-ную беларускую літаратуру, тых, чые імёны вядомы хоць знешне ў школьнай праграме, чые кнігі змяшчаюцца на біб-ліятэчных паліцах. Тады тут пануе сапраўднае свята, якое не часта бывае ў вясковых шко-лах. Так, памятаю, у 2007 годзе тут, у школьных сценах па маёй ініцыятыве была сустрэча з га-лоўным рэдактарам дзіцячага беларускага часопіса «Вясёл-ка» Уладзімірам Ліпскім. Памя-таю тут сустрэчу з Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуар-дам Акуліным. А на гэты раз я зноў зрабіў падарунак для род-най школы. Сюды завітаў вя-домы пісьменнік, галоўны рэ-дактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп. Су-стрэча адбылася з вучнямі і настаўнікамі ў школьным гіс-тарычна-краязнаўчым музеі «Час. Падзеі. Людзі», дзе асобна змяшчаецца экспазіцыя пра вядомага падарожніка, вучо-нага Ігнацыя Дамейку, які жыў у свой час непадалёку ад Кру-пава.

Затаіўшы дыханне вуч-ні слухалі аповеды госця, баю-чыся ўпусціць цікавыя моман-ты з жыцця і творчасці пісьмен-ніка. А паслухаць было што! Віктар Анатольевіч згадаў гіс-торыю напісання свайго пер-шага верша, распавёў пра не-забыўнае знаёмства з Вязынкай — малой радзімай Янкі Купалы, куды насіў вершы яшчэ хлап-чуком з мэтай пазнаёміцца з вядомым класікам беларускай літаратуры, падзяліўся моман-тамі са сваіх прыгодніцкіх ўчы-нкаў, пра вучобу і працу ў вы-давецтве. З задавальненнем адказаў на пытанні прысутных. І, безумоўна, зачытаў свае вер-шы. А найбольш актыўныя слухачы атрымалі на памяць кнігу «Пугачоўскі цырульнік» з аўтографам аўтара. Папоўніў фонды школьнага музея такса-ма асобнік гэтага выдання, а таксама памятны запіс у кнізе водгукаў. Напрыканцы, Вік-тар Анатольевіч завітаў у біб-ліятэку, што знаходзіцца ў бу-дынку школы, пацікавіўся яе кніжным фондам. Вядома, зна-чная частка кніг выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літа-ратура».

Потым госць наведаў літаратурны аддзел (дом Ва-лянціна Таўлая) Лідскага гіс-тарычна-мастацкага музея. Па-сля адбылася яшчэ адна суст-рэча — у канферэнц-зале Лід-скага замка.

Трэба нагадаць, што ў 2014 годзе паважаны пісьменнік быў таксама ў Лідскім замку, аб чым узгадаў у сваім дзённі-кавым рамане «Заўтра была ад-ліга». Пазней стала вядома, што пра сёлетнюю сустрэчу паэт таксама збіраецца занатаваць у сваіх чарговых мемуарах.

Алесь Хітрун,

былы выпускнік Крупаўскай сярэдняй школы.

 

Году малой радзімы прысвячаецца…

З чаго пачынаецца паэт? Магчыма з адчування таго, што жыццё чалавека — гэта шчасце, вялікі дар… — менавіта такімі словамі  пачалася гадзіна гістарычнай памяці «І зноў пяе душа…»  ў  Карэліцкай раён-най бібліятэцы, прысвечаная  110 — годдзю з дня нараджэння самабытнага паэта з маленькай вёсачкі Скорычы Карэліцкага раёна Алеся Мілюця. У час лі-таратурнай імпрэзы гучала ча-роўная, лірычная музыка цы-мбал, чыталіся цудоўныя вер-шы паэта — вершы пранікнёныя любоўю да сваёй Бацькаўш-чыны, якая і ёсць тым ідэалам, якому павінен служыць са-праўдны паэт. Таксама гучаў аўтабіяграфічны аповед з жыц-ця сялянскага хлопца, які загі-нуў ў 1944 годзе ва Усходняй Прусіі.

Сваякі Мілюця, якія прыехалі з Берасця і Менска з самага ранку наведалі родную вёску знакамітага продка і аг-ледзелі кожны куток дарагога сэрцу месца. У час мерапры-емства натхнёныя і з вялікім жаданнем не раз вярнуцца сю-ды, каб адрадзіць радавое гня-здо, шмат гаварылі цёплых слоў аб сям’і, успаміналі сваіх прашчураў,  усіх тых, ад каго пайшоў іх род, а таксам з вя-лікай цеплынёй і ўдзячнасцю гаварылі пра свайго «роднага паэта», чыталі яго пісьмы з фронту да стрыечнай сястры Мані, успаміны класіка бела-рускай літаратуры Янкі Бры-ля, якому пашчасціла быць знаёмым з Алесем Мі-люцем.

Такса-ма далі наказ маладому па-каленню, ву-чням  якія прысутнічалі — любіць і ша-наваць сваю маленькую радзіму, ве-даць яе гісто-рыю і тых людзей, якія яе пра-слаўляюць.

У рамках мерапрыем-ства працавала кніжная выстава «Мой верш — мая споведзь», на якой прадстаўлена літаратура з бібліятэчных фондаў, і  матэ-рыялы з фонду раённага края-знаўчага музея. Ладзілася элек-тронная прэзентацыя.

Наталля Казарэз,

метадыст ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Навіны Германіі

Экспарт у Германію прадпрыемствамі «Беллеспаперпрама» павялічаны на 62%

За студзень-верасень 2018 гады экспарт прадпры-емстваў «Беллепаперпрама» на рынак Германіі вырас на 62% да 12,2 млн даляраў.

З агульнага аб’ёму экс-партаванай прадукцыі больш за 50% займае мэбля (6,4 млн даляраў — у чатыры разы больш, чым за дзевяць месяцаў 2017 года). Другі па папуляр-насці прадукт — фанера (2,8 млн). Пастаўляюцца таксама піламатэрыялы, драўнянае па-ліва, драўняныя пліты (ДСП і ДВП), папера, кардон, дзверы, вокны, розныя драўляныя вы-рабы і іншая прадукцыя.

У наш час канцэрн вя-дзе падрыхтоўку да ўдзелу бе-ларускіх вытворцаў мэблі ў найбуйнай міжнароднай мэб-левай выставе IMM Сologne 2019, якая адбудзецца ў нямец-кім Кёльне 14-20 студзеня.

Беларуская мэбля тут будзе прадстаўлена ўпершыню на адзіным нацыянальным стэ-ндзе. Раней шэраг прадпрыем-стваў удзельнічаў самастойна ў дадзенай выставе, але разроз-ненасць стэндаў і іх знахо-джанне ў розных павільёнах не давалі належнага эфекту, ад-значыла прэс-служба «Беллес-паперпрама».

Таму прынята рашэнне прадставіць на выставе адзіны брэнд якаснай і разнастайнай беларускай мэблі. Прадукцыя будзе прадстаўлена ў інтэр’еры стылізаванай беларускай хаты, дзе ёсць гасціная, спальня, кухня, пакоі адпачынку.

У рамках выставы за-планавана правядзенне бела-руска-германскай канферэн-цыі, на якой адбудзецца прэзен-тацыя беларускіх мэблевых прадпрыемстваў і іх магчыма-сцяў па працы з нямецкімі за-моўцамі і партнёрамі. Удзел у канферэнцыі прымуць прад-стаўнікі шэрагу гандлёвых се-так Германіі і буйных кампаній. Адбудуцца перамовы з прад-стаўнікамі і французскіх кампа-ній, якія таксама выказалі заці-каўленасць у супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі.

Выстава IMM Cologne штогод прымае экспанентаў з усяго свету на плошчы 280 тыс. кв. м. Па колькасці і геа-графіі ўдзельнікаў з гэтай вы-ставай могуць канкураваць то-лькі Парыжскі мэблевы салон (студзень, Францыя) і Міланскі мэблевы салон (красавік, Іта-лія).

Прэс-служба «Беллеспаперпрама».

 

“Верасень” і высокая паэзія на Лідчыне

У канцы лістапада на Лідчыне прайшлі чарговыя літаратурныя сустрэчы. Сюды завіталі паэт і бард, рэдактар літаратурнага часопіса для ма-ладых “Верасень” Эдуард Акулін і паэт-песеннік, сталы аўтар часопіса “Верасень” Ле-анід Дранько-Майсюк.

Першая сустрэча ад-былася ў Мінойтаўскай сярэд-няй школе Лідскаага раёна. Гэтая школа слынная тым, што першая з навучальных устаноў Лідчыны ўключылася ў напі-санне Агульнанацыянальных дыктовак.

Дзіцячыя вершы і зу-сім сур’ёзныя песні не пакінулі абыякавымі нікога: ні вучняў, ні настаўнікаў.

Другая сустрэча пра-йшла ў Палацы культуры Лід-скага політэхнічнага ліцэя. Да слова, і гэты ліцэй у сваёй “ва-гавай катэгорыі” таксама пер-шым далучыўся да Агульна-нацыянальнай дыктоўкі.

На сустрэчу прыйшлі шэсць груп навучэнцаў, пад 200 чалавек, а ў зале стаяла мёртвая цішыня, на столькі ўсе былі захоплены выступамі гас-цей. Толькі апладысменты час ад часу разрывалі тую цішы-ню. А новая песня Эдуарда Акуліна “Белае паліто”, якая яшчэ не трапіла ў ніякі альбом, была сутрэта з захапленнем.

Сустрэчы ішлі пад крылом лідскіх арганізацый ТБМ.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Камендантам у Вільні быў генерал Вяткін, пад каман-дай і наглядам якога знаходзі-ліся вайсковыя вязні. Зыгмунт у час сваіх праездаў праз Віль-ню ніколі не мінаў Вяткіна (ча-лавек гэты просты, грубаваты, але не ведаў фальшу і двуру-шнасці цывілізаваных расей-цаў, з простага мужыка, жуда-сна брыдкі (таму называўся ў Вільні “прыгожым”) нейкай нам невядомай удачай падняў-ся да рангу генерала, ажаніўся з кузінай Суворава. Натура добрая, але ардынарная. Вят-кін шчыра прывязаўся да Зыг-мунта, апрача таго, імпанавалі яму падарожжы, блізкія стасу-нкі з міністрам і іншымі высока-пастаўленымі асобамі. (На Літве і ў Расіі Зыгмунт меў ужо вялікі розгалас.)

У сілу атрыманых цар-скіх даручэнняў Зыгмунт зажа-даў ад Вяткіна змены тагача-снай сістэмы і адмены цялесных пакаранняў, ужываных у тур-мах. Жаданне тое суправаджа-ла лекцыя па тэорыі. Вяткін не меў загаду з Пецярбурга, тэо-рыі не быў у стане зразумець, але, не могучы супраціўляцца ўплыву Серакоўскага, адмяніў цялесныя пакаранні ў турмах. Крок гэты апярэджваў праек-таваную рэформу. У Пецяр-бургу яшчэ дэбатавалі над ёй, а ў Вільні яна ўжо ўвайшла ў жыццё. Акрамя вымовы, пры-сланай Вяткіну, вайсковыя ўлады мелі доказ, што турмы могуць існаваць без палак. У тыя часы вярнуцца да даўняй сістэмы было рэччу немаж-лівай.

Цяпер пасля пакідання Пецярбурга, калі затрымаўся на некалькі дзён у Вільні, быў, як звыкла, у Вяткіна і Назімава, апошні з узрушэннем уручыў яму тэлеграму з міністэрства, віншуючы яго са званнем пад-палкоўніка265.

(Як бы падазравалі мэ-ту яго выезду і спрабавалі яго тым затрымаць.)

 

Па сыходзе многіх га-доў пыталася мяне маці:

— Калі б табе дадзена было выцерці і з сэрца, і з па-мяці ўсё тваё мінулае, якое б жыццё для сябе стварыць ха-цела?

— Калі пакутніцкая смерць дарагіх для нас была неабходнай, непазбежнай, калі ўсе паразы, знішчэнне краю і слёзы там пралітыя былі гіста-рычнай неабходнасцю, непаз-бежныя, то такое, якое пражы-ла, не інакшае. Ані адной хвілі, ні аднаго пачуцця не хацела б сцерці з  памяці (а памяць маю страшна бязлітасную). Адны памятаюць, гэта значыць — ве-даюць, як было; для мяне памя-таць — гэта ведаць, чуць і ба-чыць, як даўней. Каб была мас-таком, магла б аднавіць пэндз-лем кожную рысу, кожнае ад-ценне выразу твару так, як у той час бачыла. Звычайныя штодзённыя рэчы сцерліся цал-кам. Гаварыла маці і так адчу-вала. Бо, калі страшны гром, які выцяў з волі Бога, нішчачы ўсё маё шчасце і жыццё, быў большым, амаль чым людская душа можа перанесці; тая ж самая воля Божая дала мне спазнаць найвышэйшага аса-бістага шчасця: кахаць і быць каханай найвысакароднейшым чалавекам на зямлі. Калі мусіла глядзець і падзяляць пакуты майго мардаванага народа, то бачыла яго ў найпрыгажэйшыя хвілі яго жыцця.

Сёння могуць рацыя-нальныя людзі з халоднай кры-вёй крытыкаваць, наракаць і здзекавацца, і пляваць на тую старонку нашага мінулага, якая была зместам тагачаснага пака-лення і ўсяго жыцця маёй сям’і, але хто яе перажыў, хто яе ба-чыў, той толькі мае паняцце, чым яна была.

У памяці маёй замаца-валася, як бы вялікая, высака-родная хвіля натхнення, адуха-ўлення цэлага народа. У По-льшчы ва ўсіх трох дзялянках, у Расіі, на эміграцыі, усюды, дзе хто насіў імя паляка, мала-дыя, старэйшыя ўсіх узростаў адно адчувалі, адно супольнае мелі жаданне жыцця ці смерці, але разам, за Бацькаўшчыну. Маючы ў душы тыя ўспаміны, разумею запал і радасны ўздым першых хрысціян, калі тыя ішлі на мукі і на смерць за веру. Быў гэта момант, у які знікалі ўсе злыя інстынкты ў нашым грамадстве і пряўля-ліся ўсе яго добрыя бакі: ахвя-рнасць, самаахвярнасць, лю-боў да бліжняга, вера ў шля-хетнасць чалавечай душы — і ўсё гэта ў імя аднаго вялікага па-чуцця, любові да Бацькаўш-чыны!

 

У той час нашая сям’я пазнаёмілася з Зыгмунтам, Францішак і Аляксандр ведалі яго ад 1846 года. Была гэта по-стаць так цяжкая для зразу-мення і для апісання для тых, якія яго не ведалі і не бачылі, як быў цяжкім для зразумення і для апісання для тых, якія не жылі і  не атрымалі ўражанняў 1863 года, той цудоўны момант у нашай гісторыі.

Бачачы і чуючы Зыг-мунта, адчувалася, што дух Божы кіраваў тым чалавекам. У яго прысутнасці кожны па-чуваўся лепшым, здальней-шым да высакародных учы-нкаў. Калі гаварыў, твар яго пераўтвараўся, прыкоўваў зрок, пакараў душу слухача. Серакоўскі не знаў хвіль, пра-ведзеных у бяздзейным спакоі. Думка яго заўсёды дзейная, пі-льна планавала ўсё, што можна, што трэба зрабіць, каб ашчас-лівіць тых найбяднейшых і пе-раследаваных, падняць паграз-шых у бяздзейнасці і ў эгаіс-тычным дабрабыце. Зыгмунт ніколі не сумаваў, і ніхто ніколі не спазнаў суму ў яго тавары-стве. Калі стаў паводле абавя-зку або прыгожага чыну, не ва-гаўся ахвяраваць шчасцем і жыццём сваім. Ніхто яго ніколі не бачыў панурым, маркотным або апатычным. Не верыў у знікненне Духу Божага ў чала-веку. Надзелены нечуванай энергіяй і воляй, быў сапраў-дным панам сам над сабой. Не разумеў так часта паўтараных палякамі выразаў: “Зробіцца”, “Неяк будзе”, “Мне ўсё адно”. Не мог зразумець, як чалавек, абдораны думкай і воляй, можа гаварыць: “Неяк будзе” замест “Зраблю”, а найхутчэй тое апа-тычнае: “Мне ўсё адно”. Любіў усіх людзей: балела яму за ўся-кую дробязь. У выпадку най-большага падзення чалавека не пагарду, а літасць адчуваў да яго, не думаў, як яго пакараць, але як яго паправіць і падняць.

Пэўнага дня было ха-рактэрнае ў тым родзе здарэн-не. У ранні час нехта пазваніў, просячы пра сустрэчу з Зыг-мунтам. Выйшаў. Праз хвілю вярнуўся, пытаючыся ў жонкі.

— Польцю, колькі маеш грошай у бюро?

— Яшчэ ўсе, што даў мне ўчора на хатнія выдаткі.

— Як жа гэта добра! Да-вай жа мне ўсе да гроша.

— Зыгмунце, а што будзе заўтра? — пыталася я, смею-чыся.

— Заўтра?! Ах ты ня-добрая хрысціянка! Нядобра ведаеш пацеры: “Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння”, — тут выразна няма згадкі пра заўтра. Прашу цябе, бяжы ў залу, там застанеш бедную сплаканую маці семярых дзя-цей, бацька якіх упаў нізка, спа-няверыўся. Прытулі яе збале-лую і прыгнечаную, суцеш яе. Польцю, ты зразумееш, як яна моцна няшчасная. Еду ў міні-стэрства, трэба яго ратаваць, трэба яму даць час выправіцца, падняцца ў вачах дзяцей, жонкі, уласнага сумлення і грамад-ства.

(На жаль, быў гэта па-ляк, палкоўнік Лаш…266; сёння бачу ўнукаў таго чалавека, за-нятых карыснай працай. Кло-пат Зыгмунта за іх лёс не па-йшоў на марна.)

Паўстанне Зыгмунт разглядаў з усіх бакоў сродкам не для нашага часу. Едучы ў Парыж, гаварыў мне:

— Праз гадоў 20-30, ту-ды-сюды, мусіць наступіць су-тыкненне інтарэсаў еўрапейскіх дзяржаў, чакаюцца вялікія, страшныя перавароты. Мы сёння ледзьве можам сабрацца на пратэст, але і пратэст павінен быць аблічаным і выкананым так, каб паказаў, акрамя крыва-вых ахвяр, пэўную сілу і моц, а адной з найважнейшых ёсць маральная, духоўная моц ва ўзгодненых памкненнях агулу…

(Працяг у наст. нумары.)

265 Серакоўскі закончыў службу ў званні капітана (тады капітан адпавядаў сённяшняму маёру, і адпаведна наступным званнем было званне падпалкоўніка. Сённяшняму званню капітан тады адпавядала званне штабс-капітан. А Мілюцін, пішучы пра выезд Серакоўскага са службовай дэлегацыяй, зусім запісаў: палкоўнік; Д.А. Мілюцін. Успаміны, т. 1, Масква. с. 482-483.

266 Постаць не ідэнтыфікавана.

 

Іван Буднік

 «Казнить смертью расстрелянием!»

(пра ваеннага начальніка Гарадзенскага павета ў час паўстання 1863 г. А. Лянкевіча)

«Казнить смертью расстрелянием!»

 

Такі суровы вердыкт вынес 19 лістапада 1866 года Часовы палявы аўдытарыят у Вільні Аляксандру Алойзаві-чу Лянкевічу, саракатрохга-доваму падпалкоўніку царскай арміі ў адстаўцы, нашаму зем-ляку.

Нямногія гарадзенцы могуць распавесці, кім ён быў, чым вызначыўся і заслужыў такую ўвагу расійскага суда. А між тым звыш 150 гадоў на-зад дзяржаўныя службы, па-ліцыя, жандармы Паўночна-Заходняга краю былі моцна занепакоены яго дзейнасцю, яго шукалі, імкнуліся затры-маць, але безвынікова. Ажыў-лена зарыпелі пёры паліцэйскіх і ваенных чыноў, калі віленскі генерал-губернатар М. Му-раўёў 7 лістапада 1863 г. за-патрабаваў даць дакладныя звесткі аб усіх «предводителях мятежнических шаек». У выніку працяглых пошукаў былі складзены і высланы гара-дзенскім губернатарам І. Сква-рцовым у Вільню «Сведения о предводителях мятежнических шаек и банд, действовавших в Гродненской губернии, состав-ленные из уведомлений след-ственных комиссий и из показ-аний добровольно явившихся мятежников». У гэтых «Све-дениях» значылася і прозвішча Аляксандра Лянкевіча (пс. Ляндар).1

 

У час паўстання 1863 — 1864 гг. ён быў ваенным нача-льнікам Гарадзенскага павета і камандаваў паўстанцкімі ад-дзеламі на Гарадзеншчыне. Такі яго жыццёвы лёс не быў выпадковым з пункту гледжан-ня яго паходжання і папярэд-няга роду дзейнасці.

Як сведчаць архіўныя дакументы, род Лянкевічаў па-ходзіў з Гарадзенскага павета і пражываў у няісным цяпер не-вялікім маёнтку Панюкі, які знаходзіўся за сем вёрст ад мя-стэчкаў Скідзель і Азёры, по-бач з невялікай вёскай Стру-пін. За паўвярсту праходзіў ажыўлены паштовы тракт з Гародні ў Скідзель і далей у Мількаўшчыну і Каменку.  Сам двор размяшчаўся на пра-вым беразе рачулкі Пыра, якая нясе воды ад Азёр у раку Кот-ра. Група гарадзенскіх края-знаўцаў паспрабавала адшу-каць на мясцовасці і ў свядо-масці  навакольных жыхароў зніклы фальварак Панюкі. Аб гэтым павялі гаворку ў вёсцы Лашавічы, што размясцілася на высокім процілеглым беразе Пыры.

— Вось тут насупраць, на другім беразе, недалёка ад рэчкі і стаяў панскі дом, — павёў з намі размову мясцовы жыхар сямідзесяціпяцігадовы Пілец Уладзімір Аляксеевіч. — Я пом-ню добра і дом, і двор, там і сад яшчэ быў. Пасля вайны там пасялілі ўсходнікаў. Яны буда-валі цукровы завод у Скідзелі. Не глядзелі за домам, загадзілі. А пазней  яго разабралі.

— А прозвішча ўлада-льніка помніце?

— А як жа! Зялінскі, польскі капітан. Да вайны, рас-казвалі, тут і дзве паненкі, доч-кі яго, жылі. З’ехалі перад вай-ной усе.

— Раней каму належаў, пры царскім часе? Пра гэта тут не гаварылі? 

— Не, не скажу. Тут не ведаюць.

 

Пра Лянкевіча тут не чулі. Мы разумеем. Дзе ж ім ведаць аб падзеях і людзях сі-вой даўніны! Пра іх можна бы-ло б даведацца ў школе, калі б пра іх пісалі падручнікі, пачуць па радыё, прачытаць у газетах, калі б там аб іх узгадвалі. А та-кога не было, або аб паўстанцах, ваяваўшых супраць расійскага панавання, падавалася скажо-ная ці няпоўная інфармацыя.

Месца размяшчэння невялікага панскага двара Лян-кевічаў парасло забыццём не толькі ў памяці мясцовых жы-хароў, але і ў самой прыродзе. Рэльеф мясцовасці, лініі заха-ваўшыхся старых дрэў, рэшткі некалькіх здзічэлых яблынь і груш даюць прыблізны эскіз размяшчэння сядзібы, жылых і гаспадарчых будынкаў на

двары. Так, двор  знаходзіўся недалёка ад рэчкі, якая дугой выгіналася перад ім. З «Описи имущества» маёнтка, складзе-най 28 верасня 1863 г. чыноў-нікам палаты дзяржаўных маё-масцяў, даведваемся, што тэр-мін «маёнтак» не вельмі стасу-ецца ў дачыненні да Лянкевічаў. Гэта больш нагадвае вялікі ся-лянскі двор, дзе знаходзіліся жылы драўляны дом, крыты саломай, адрына для збажыны і разам канюшня, адрына для сена, хлеў для жывёлы, кало-дзеж. У гэтым маёнтку для па-трэб гаспадаркі і яго жыхароў меліся адзін рабочы вол, адзін стары конь, карова, дзве свінні. Памешчыку належала 83,5 дзесяціны зямлі. І ўвесь гадавы прыбытак складаў 150 руб.2 Для параўнання паведамім, што ў вёсцы Струпін дзве зале-жныя сялянскія сем’і (згодна з Інвентарным апісаннем маёнтка Панюкі ад 15 снежня 1845 г.) мелі па два рабочыя валы, па адным кані і карове, па 5 авечак і па 4 свінні; у іх у карыстанні было 13 дзесяцін зямлі. Трэба адзначыць, што становішча  гэ-тых дзвюх сялянскіх сем’яў у маёнтку Алойзія Лянкевіча (бацькі Аляксандра) у гэтыя часы адрозніваліся ў лепшы бок у параўнанні з павінна-сцямі сялян у іншых памешчы-каў. Так, яны апрацоўвалі толькі палавіну памешчыцкай зямлі, выконваючы 3 мужчын-скія і 3 жаночыя паншчынныя дні ў тыдзень, а на другую — маёнтак наймаў іншых работні-каў. Яны не выконвалі такіх ад-працовачных павіннасцей, як шарваркі і згоны, не плацілі натуральных падаткаў. Рабочы дзень у Панюках пачынаўся летам з сямі гадзін — на адну га-дзіну пазней, чым у іншых. Та-кія больш мяккія адносіны да сялян у маёнтку не маглі не па-ўплываць на складванне по-глядаў і жыццёвых прынцыпаў Аляксандра Лянкевіча, на яго адносіны да простых людзей.3

Абмежаваныя прыбыт-кі невялікага маёнтка Панюкі не далі магчымасці яму атры-маць адукацыю ва ўніверсітэ-це. Пасля  вучобы ў прыватнай навучальнай установе Аляк-сандр у сямнаццацігадовым узросце паступіў у званні ўнтэр-афіцэра на ваенную слу-жбу, якой аддаў  21 год жыцця і набыў добры вайсковы до-свед. У гады яго службы (з 1840 па 1861)  войска фармі-равалася на аснове рэкруцкіх набораў, існавала жорсткая палачная дысцыпліна часоў праўлення цара Мікалая І (1825-1855 гг.). (Дастаткова ўспомніць апавяданне Л. Тал-стога «Пасля балю».) Служба Аляксандра Лянкевіча прахо-дзіла ў адным з старэйшых у расійскай арміі палкоў — у Ні-заўскім пяхотным. Ён быў сфа-рміраваны яшчэ ў 1726 г. і ўдзельнічаў у войнах Расіі з Турцыяй, Персіяй, Швецыяй, Францыяй; паказальна, што ён прымаў удзел у задушэнні ўсіх трох вызвольных паўстанняў на тэрыторыі Польшчы-Бела-русі (1794, 1830-1831,1863-1864 гадоў). У гады службы Аляксандра Лянкевіча Нізаў-скі полк удзельнічаў у заду-шэнні венгерскай рэвалюцыі ў 1849 г. і ў Крымскай вайне ў 1855-56 гг. Як вопытны ў пра-вядзенні карных аперацый, полк быў накіраваны і ў Цар-ства Польскае ў 1863 г.

(Працяг у наст. нумары.)

 

1 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне, (далей — НГАБ у Гродне), ф. 1, воп. 34. Сп. 1151, л. 18.

2  НГАБ у Гродне, ф.31, воп.1, сп. 33, л. 39, 41, 44

3  НГАБ у Гродне, ф. 31, воп. 1, сп. 33, л. 41, 43

 

Леанід Лаўрэш

Новая інфармацыя пра крыж на магіле паўстанцаў 1863 г. каля Стрэліцы і іншыя народныя мемарыялы 1863 г. на Лідчыне

Як ужо паведамляла-ся раней, вывучаючы машына-пісны рукапіс (больш за 400 старонак) аднаго з апошніх уладальнікаў маёнтка Ішчална Караля Лясковіча, я натрапіў на гэткую інфармацыю: «На адлегласці 1,5 км ад Стрэліцы, у паўночна-ўсходнім накірунку (так у тэксце, рэальна  — у паў-ночна-заходнім накірунку — Л.Л.) знаходзілася адзіная ў гэтай мясцовасці шляхецкая ваколіца Станкевічы. Паміж дваром і ваколіцай меўся вы-сокі курган з крыжам на вяр-шыні — помнік 1863 г. Тут была супольная магіла паўстанцаў, палеглых у сутычцы з каза-камі».

Пасля гэтага на месца пахавання была зладжана экс-педыцыя, у якой я не прымаў удзел, і быў знойдзены той самы курган дзе пахавалі паў-станцаў. Гэта інфармацыя мела досыць шырокі распаўсюд праз незалежныя сродкі маса-вай інфармацыі і сацыяльныя сеткі, распаўсюду інфармацыі, часткова спрыяла тое, што ня-ўрымслівая журналісты знай-шлі «прывід» каля месца паха-вання паўстанцаў …

 

Некалькі дзён таму праз адну з сацыяльных сетак да мяне звярнуўся Іван Арка-дзьевіч Давідовіч (1958 г. н.), урач-неўролаг, інтэлігентны і высокаадукаваны чалавек. Ён нарадзіўся ў вёсцы Ігнаткаўцы, і хутары яго вёскі пераходзілі ў хутары засценка Станкевічы — тая мясцовасць родная для Івана Аркадзьевіча. Ён усё жыццё цікавіўся гісторыяй, чытаў і зараз чытае шмат гіста-рычнай літаратуры, да таго ж многа размаўляў і размаўляе з старымі людзьмі, ды і яго ба-цька (1933 гн.) — сапраўдны скарбец нашай гісторыі.

Дык вось, старыя лю-дзі, якія нарадзіліся ў Іганат-каўцах яшчэ на пачатку XX ст. у свой час расказвалі Івану Аркадзьевічу, што сутычка паміж паўстанцамі і казакамі адбылася каля населенага пу-нкта Ваенполь — мясцовая ле-генда нават звязвала назву «Ваенполь» ці «Вайнаполе» менавіта з той сутычкай. Вя-дома, што населеных пунктаў з гэтка назвай ў 1784 г. не было, на карце Лідчыны яны з’явіліся пасля другой паловы   XIX ст. Цікава, што на гэтай карце ма-юцца два блізкія адзін да аднаго фальваркі з назвай Ваенполь (Вайнаполе) — адзін каля Іг-наткаўцаў (трошкі на ўсход ад вёскі), а другі наўпрост каля Стрэліцы. У 1920-я гг. гэты, апошні, фальварак меў ужо назву Антопаль. Гэта не так істотна, але сутычка паміж паў-станцамі і казакамі магла ад-быцца і наўпрост каля Стрэ-ліцы.

Фальварак Ваенполь (які каля Ігнаткаўцаў) і за-сценак Станкевічы ляжалі каля старажытным гасцінца Мыто — Голдава — Жалудок, гэтак апі-санага ў вопісе Жалудоцкай парафіі 1784 г.: «(Дарога) ад Ліды да Жалудка … ад Жалудка на карчму ў Жушме, дзе ёсць мост на рацэ Лебяда, з Жуш-мы праз Ходараўцы (вёска яс-навяльможнага пана Валові-ча, Слонімскага маршалка), каля Беразаўца (яснавяльмож-нага пана Шукевіча, капіта-на) і двор Стрэліца (яснавя-льможнага пана Сяклюцкага) … адсюль трэба ехаць на Гол-дава (яснавяльможнага пана Важынскага), з Голдава да Радзівонішак (яснавяльмож-ных паноў Нарбутаў), з Радзі-вонішак да Мыто (яснавяль-можнага пана Паца)«.

Калі сутычка адбылася каля Ігнаткаўцаў, дык забітых паўстанцаў па старажытным гасцінцы адвезлі да кургана, які знаходзіўся на зямлі маён-тка Стрэліца, і тут пахавалі. Ка-лі сутычка адбылася каля Ва-енполя Стрэліцкага, забітых нікуды вазіць і непатрэбна бы-ло, пахавальны курган быў зу-сім блізка. Сутычка, магчыма, сталася вынікам засады паў-станцаў на нейкі расейскі атрад ці пошту. Па ўсім відаць, што паўстанцы з поля бою не ўця-калі, а спакойна хавалі сваіх забітых. Значыць, перамога была тут за імі. У метрычных кнігах бліжніх праваслаўных цэркваў павінны былі б быць запісы пра пахаванне расейцаў на нейкіх тутэйшых могілках, бо тады расейцы сваіх забітых нікуды не вывозілі, а хавалі на полі бою ці недалёка, але па-куль нічога падобнага не зна-ходзілі.

Іван Аркадзьевіч яшчэ каля 1970 г. асабіста сам бачыў той крыж на кургане. Ён па-мятае, што гэты зарослы бэзам драўляны крыж быў бачны здалёк і раней пра яго добра ведалі ўсе мясцовыя людзі. Памятае гэты крыж на кургане каля Стрэліцы і яго родная сястра Ганна Аркадзеўна Фунт (1961 гн.) і, канешне ж, яго бацька.

Трэба ўлічваць, што ўладальнікам маёнтка Стрэліца ў час паўстання быў Вінцэнт Сяклюцкі (1793-1864). На Лідчыне ён валодаў яшчэ ад-ным маёнткам — Гарнастаішкі (каля Эйшышак). Дык вось, за падтрымку паўстання царскія ўлады наклалі секвестр на ма-ёнтак Гарнастаішкі, але дака-заць «віну» Вінцэнта Сяклю-цкага так і змаглі, і таму сын Вінцэнта Сяклюцкага Уладзі-слаў праз суд вярнуў маё-масць. Сяклюцкія — калі наў-прост не прымалі ўдзел у паў-станні, дык спачувалі яму.

Іван Аркадзьевіч Даві-довіч таксама расказаў, што ў 1950-х гг. з Сібіры ў засценак Станкевічы вярнуўся толькі адзін чалавек, але выжыла значна больш жыхароў гэтага старога шляхецкага асяродка — усе астатнія з Сібіры адразу ж з’ехалі ў Польшчу.

Па словах Давідовіча, ад Стрэліцы ў той час засталіся толькі гаспадарчыя пабудовы, дарэчы, галоўны, «панскі» дом быў спалены адступаўшымі рускімі войскамі яшчэ ў 1915 г.

 

Далей раскажу пра вядомыя на гэты час магілы паўстанцаў 1863 г. на гіста-рычнай Лідчыне.

Пра пахаванне каля вёскі Мохавічы раней неадна-разова пісалася. У 1995 г. шляхетныя людзі тут аднавілі крыж, які стаяў на магіле паў-станцаў з 1920-х гг. Як вядома, сапраўдны, народны, мемары-ял з’яўляецца лепшай данінай памяці герояў (пра гэтае паха-ванне, гл: Лаўрэш Леанід. Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне, Гродна, 2016. С. 226-227.; Грынкевіч Яраслаў. Народны мемарыял невядомых паўстанцаў // Наша слова № 45(1352), 8 лістапада 2017. і інш.).

На гістарычнай Лід-чыне, каля маёнтка Лябёдка Іваноўскіх (зараз Шчучынскі раён), ёсць яшчэ адна магіла паўстанцаў з мемарыяльным крыжам. Магіла гэта таксама з’яўляецца сапраўдным народ-ным мемарыялам. Дадатковую каштоўнасць гэтаму помніку паўстанцам 1863 г. дадае тое, што каля яго рос і выхоўваўся адзін з заснавальнікаў бела-рускага нацыянальнага руху Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі.

Брат Вацлава Іваноў-скага Тадас Іванаўскас у сваіх мемуарах узгадваў лябёдскую байку канца XIX ст.: «Аднаго разу наш ляснік Вінцук, які жыў у Ванёўцах, сам бачыў д’ябла ці злога духа. Было гэта так: ішоў дарогай і — наблі-жаючыся да крыжа, які стаяў у лесе як памяць пра паўстан-не 1863 г., убачыў чалавека, які стаяў, як і належыць чалавеку, але ўвесь час з сябе нешта здзьмухваў. «А што ён з сябе здзьмухвае? — запытаў адзін з парабкаў. — Можа вошы? — «Не, не вошы, калі б вошы, дык забіваў бы іх». Потым той чалавек хутка расплыўся і знік у імгле». Прывіды на Лідчыне былі заўсёды …

Пляменнік Вацлава Іваноўскага (сын малодшага брата Станіслава), прафесар Казімір Іваноўскі ўспамінаў пра падзеі 1930-х гг.: «… мы … пайшлі са стрэльбай на паля-ванне ў Ванёўцы. … У Ванёўцах меўся добры кавалак мокрага лесу, у гэту пару года ён стаяў яшчэ шэры і голы. … Пасярод лесу стаяў крыж, каля якога маліліся за паўстанцаў 1863 г. Тут казакі наскочылі на лагер інсургентаў, у лагеры меліся вазы з маёнтка Лябёдка з рэчамі для паўстанцаў. След-ства так не ўстанавіла, чые былі тыя вазы і коні — ніхто з суседзяў не выдаў Іваноўскіх (за дапамогу паўстанцам улады канфіскоўвалі маёнткі) … На адваротным шляху, пасля па-лявання, размова вярнулася да крыжа памяці паўстанцаў …».

З успамінаў Тадаса Іва-ноўскага даведваемся, што яго (і Вацлава Іваноўскага) дзед Станіслаў Іваноўскі «аддаў паўстанцам 1863 г. свайго вельмі добрага і таму агуль-навядомага ў ваколіцах каня. Пасля задушэння паўстання рускія, каб даведацца, хто быў гаспадаром каня, вадзілі яго па ваколіцах і пыталіся ў ся-лян, каму ён належыць. І хоць усе ведалі, чый гэта конь, але ніхто дзеда не выдаў».

Гэты крыж стаіць неда-лёка ад вёскі Арцішы (на захад ад Васілішак). Мясцовыя лю-дзі памяталі, што карнікі ме-навіта тут вешалі паўстанцаў, сутычка паміж імі адбылася трошкі на захад ад крыжа, як раз недалёка ад Лябёдкі Іва-ноўскіх. Лесу, як раней, каля крыжа на месцы страты (і вера-годна, пахавання) паўстанцаў ўжо няма.

Раней тут стаяў просты драўляны крыж, у 2014 г. яго замянілі на стальны. Прыгля-дае за крыжам Лідскае тава-рыства польскай культуры — памяць пра герояў 1863 г. жыве.

Здымак А. Колышкі.

 

«Углядайся, мой сыне…»

Чарговы, пятнаццаты каляндар серыі «Маляўнічая Бацькаўшчына» прэзентаваны ў Нясвіжы

Калі падарожны завітае ў Нясвіж і спытае, як прайсці, напрыклад, у палац, кожны несвіжац, дарослы ці малы, пакажа дарогу. А калі вы захочаце даведацца, як трапіць на Міха-льскую гару ці сядзібу Булгакоў, каб атрымаць сем колераў-адценняў бэзу ад Тарэзы і Тамаша? Ды павітацца з дубам Якубам, пасядзець каля Зорнага каменя ў ваколіцах Лявонавічаў? Пама-ліцца ў старажытным Дабравешчанскім храме ў вёсцы Кунаса, які не быў знішчаны ў гады ваяў-нічага атэізму дзякуючы мясцовым жыхарам, прайсціся роднымі сцежкамі выбітнага бела-рускага школазбіральніка Язэпа Шнаркевіча? Тут, згадзіцеся, вам дапаможа не кожны сустрэч-ны. Ды што там дарогу! Далёка не кожны і чуў пра такія цікавосткі.

Тым часам гэта сапраўдныя адкрыцці новага нясвіжазнаўства, якія прэзентуе свежы каляндар на 2019 год «Невядомая Нясвіжчына», што папоўніў серыю каляндарных выданняў «Маляўнічая Бацькаўшчына». Выпуск «Невя-домая Нясвіжчына» быццам і не прэтэндуе на гэткую ролю абазнанага сустрэчнага, які і пад-кажа, і ўсё пакажа, аднак такім акурат і з’яўля-ецца.

Апроч маляўнічых фатаграфій і «кола-дзён» на штомесяц, падаецца кароткае краязнаў-чае эсэ і падрабязныя звесткі-каардынаты, як даехаць да той або іншай мясціны. Падказкі вель-мі дарэчныя, пазначаюць усе бакі свету «невядо-май Нясвіжчыны». Скажам, дуб Якуб — гэта поў-дзень, а кунасаўская святыня — вам на паўночны край раёна. А яшчэ — куды можна даехаць роварам ці аўто, а куды, калі тое бліжэй, — дайсці пешшу.

Гэта пятнаццаты каляндар серыі. А па-чыналася яна ў 2000 годзе з календара акурат нясвіжскай тэматыкі «Нясвіж. Водна-паркавы краявід». Заснавальнік Валер Дранчук прыгад-вае:

— Гэта быў самы вялікі ў памерах калян-дар, дзесьці 85х65. У Менску яго было не знай-сці. Спонсар, які валодаў накладам, не мог адбіц-ца ад замоваў. А прэзентацыю зладзілі ў Нясві-жы, тэматыка абавязвала. І дваццаць асобнікаў пакінулі тут на продаж.

Сёння маем пяты каляндар з прысве-чаных Нясвіжчыне. Былі таксама алоўкавая спадчына Міхала Сеўрука (2003), «мясцовы» жывапіс Яўгена Ждана «Зямля маіх сноў» (2015), а летась дванаццаць старонак былі аддадзены жывапісным «Ідыліям»  амаль забытага самадзей-нага мастака з Малева Хведара Вініцкага.

Выданне «Ідылій» і стала першым «на-родным праектам». На будучы каляндар зрабілі ўнёскі землякі і родныя мастака, да іх далучы-ліся яшчэ дзясяткі людзей, якія вырашылі пад-трымаць ідэю выдаўцоў-краязнаўцаў — кожны ўдзельнік  крэдытор і карыстальнік: сёння даў, заўтра атрымаў.

Аўтар гэтай ідэі краязнаўца і старшыня раённай арганізацыі ТБМ Наталля Плакса ба-чыць бліскучую перспектыву такіх супольных выданняў. Па-першае, кажа яна, беларуская мова, па-другое, нашы, беларускія акцэнты, увогуле беларушчына, тое, за што змагаемся. Напрыклад, у гэтым выпуску мы актуалізавалі будучы перапіс насельніцтва і звярнуліся да карыстальнікаў быць патрыётамі Радзімы, запісваць у якасці роднай толькі беларускую мову. І наказаць гэта сваім родным і блізкім. Сваёй актуальнай інфармацыяй напоўнілі і «коладзён», напрыклад, не абышлі хвілінай маўчання кастрычніцкія дні жудасных рэпрэсій у Менску і інш.

Сёлета да спонсараў-крэдытораў далу-чыліся грамадская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама  менская айтышная кампанія «Адкрыты кантакт».

 

Прыканцы кастрычніка ў кавярні «Ча-барок» адбылася прэзентацыя календара. Яна сабрала найперш удзельнікаў праекта, а таксама шматлікіх запрошаных. У чым адметнасць і актуальнасць «Невядомай Нясвіжчыны», сказаў  Валер Дранчук:

— Нясвіж з яго гістарычнай спадчынай, гняздом Радзівілаў і сучасным дзяржаўным за-паведнікам застаецца адным з самых паспяховых і самадастатковых сёння гарадоў Беларусі. Ад-нак, за межамі першай «культурнай сталіцы» шмат асяродкаў з адметнымі сваімі вартасцю, пра якія мала ці зусім невядома ні ў блізкім, ні ў шарокім свеце. Менавіта на гэтыя каштоўнасці скіравана ўвага календара. Гэта першы такі выпуск. Мяркую, будуць і наступныя.

Аб вартасцях календара выказваліся гісторык Леанід Качановіч, журналістка Раіса Хвір, паэты Нясвіжчыны Алена Шаблоўская, Зоя Кулік, дочкі паэта Івана Гурбана Людміла Асоева і Ларыса Ратомская, былая жыхарка Нясвіжа Валянціна Холадава, захавальнік гісторыі роднага краю Алясандр Сідаровіч, краязнаўца,  стваральнік музея лёну на Стаўб-цоўшчыне Іван Дзявойна, галоўны рэдактар газеты «Наша слова» Станіслаў Суднік, супра-цоўнік кампаніі «Адкрыты кантакт» Валянцін Гладкі, сталыя ўдзельнікі і шчырыя спонсары каляндарнай талакі Пётр Кулік, Ала Шчука, Міхась Асмыковіч, Аляксей Сачко, а таксама Адам Скачко, Аляксандра Чурак, Уладзімір Плакса — людзі, якія нядаўна далучыліся да выдавецкай талакі. Нясвіжац Ігар Шаблоўскі сказаў, што каляндар проста дадае добрага настрою, а настаўніца са шматгадовым стажам і, дарэчы, маці галоўнага спонсара свята, Алены Харлеман, Ніла Яўгенаўна Бруй, узгадала словы Юліуса Фучыка, ягоны запавет, каб у гісторыі не было невядомых людзей — кожны з іх меў сваё прозвішча, сваё  імя, сваё аблічча… Ніла Яўге-наўна падзякавала духоўным фундатарам кален-дара за тое, што яны робяць усё, каб знакамітыя людзі Бацькаўшчыны не засталіся невядомымі, каб з нашай памяці не сціраліся адметныя падзеі, каб мясціны, што знікаюць з твару зямлі, адра-джаліся ці пакідалі след.

На апошняй старонцы календара змеш-чаны імёны удзельнікаў, якія зрабілі першыя ўнёскі. Сярод іх пераважна жыхары Нясвіж-чыны, Стаўбцоўскага раёна, але да справы адра-джэння малой радзімы паспелі далучыцца і Вікторыя Жукевіч з Польшчы, і Алена Харле-ман з Германіі. Ім, адарваным ад роднай зямлі, кожнае слова на роднай мове, кожная выява нясвіжскіх краявідаў грэе душу.

Цікава, што каляндар можна скарыстаць не толькі ў 2019 годзе, але і ў 2030, 2041, 2058, 2069-м…

«Цудоўны стымул жыць доўга!» — пад-казваюць нам выдаўцы.

«Цудоўны стымул  набыць каляндар і стаць удзельнікам народнага праекта па заха-ванні гісторыі Нясвіжчыны » — гэта ўжо раю Вам і я як уладальніца  календара. Сведчу: ён дорыць не толькі добры настрой, але і веды, на-дзею, памяць, запрашае ў новае падарожжа кожнага, хто не абыякавы да ўсяго роднага.

Гартаючы каляндар, міжволі прыгад-ваеш словы Ніла Гілевіча:

Углядайся, мой сыне, пільней углядайся

У святыя абрысы бацькоўскай зямлі,

На чужыя спакусы душой не паддайся,

Каб нашчадкі мяне за свой лёс не клялі.

Валянціна Шчарбакова,

Нясвіж.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *