НАША СЛОВА № 50 (1409), 12 снежня 2018 г.

Панядзелак, Снежань 17, 2018 0

Алесь Краўцэвіч на курсах “Мова нанова” ў Лідзе

Выдатныя занятакі ку-рсаў беларускай мовы “Мова нанова” прайшлі 5-га снежня ў Цэнтры сучаснага мастацтва Ga11ery ў г. Лідзе! Сустрэча з прафесарам варшаўскага ўні-версітэта, гісторыкам і архео-лагам сп. Алесем Краўцэвічам уразіла ўсіх прысутных захап-ляльнымі ведамі пра нашу спа-дчыну і мінулае — Вялікае Кня-ства Літоўскае — прамымі на-шчадкамі якога мы, беларусы, з’яўляемся.

Цудоўная вядоўца На-талля Тананушка адкрыла за-нятак словамі беларускага кла-сіка Уладзіміра Караткевіча: «Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай пе-равагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на мара-льную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ».

Прафесар Алесь Краў-цэвіч праз тлумачэнне кожнага слова са слоўніка, прысвеча-нага тэме заняткаў, дапамог прысутным уявіць карціну пра час нашай вольнай Дзя-ржавы, чым і пашырыў веды ў вывучэнні роднай мовы.

Усіх таксама ўразілі пэўныя адказы ў веданні зна-чэння слоў самага юнага слу-хача курсаў “Мова нанова” Кастуся Буйніча, якому за до-брыя веды сп. Алесь Краўцэ-віч прэзентаваў сваю кнігу «ГЕДЫМІН».

Добры практычны за-нятак правяла Ірына Струм-скіс, праз які слухачы курсаў таксама даведаліся пра цікавыя значэнні слоў.

Лепшыя вучні занят-каў — Кастусь Буйніч і сп. Па-вел (прозвішча назваць забыў-ся), атрымалі ад курсаў “Мова нанова” памятныя значкі.

Без падарунка не па-кінулі і шаноўнага госця сп. Алеся Краўцэвіча, якому ад Лідскіх курсаў “Мова нанова” шчыра падзячылі за сустрэчу памятным значком «Мова на-нова», апошнім нумарам часо-піса «Лідскі летапісец» і апо-шнімі нумарамі штотыднёвай газеты «Наша слова». Прыма-ючы падарункі, сп. Алесь Кра-ўцэвіч, шчыра дзя-куючы, прызнаўся, што газету «Наша слова» выпісвае, а ча-сопісы «Лідскі летапі-сец» з задавальненнем збірае ў асабістую падшыўку.

Усе слухачы курсаў таксама атры-малі новыя нумары газеты «Наша слова» і маглі набыць кнігі прафесара з памят-ным аўтографам.

Шчыра дзякуем усіх хто падтрымлівае інфармацы-йна Лідскія курсы беларускай мовы «Мова нанова» — штоты-днёвай газеце «Наша слова», газеце «Принеманские вести», Таварыству беларускай мовы імя Ф. Скарыны г. Ліды, SAY.BY, Ga11ery. І таксама за дапамогу ў распаўсюдзе кі-шэнных афішаў (flyer) кавяр-ням — “Добрая кава”, “Central Coffee House” і кавярні хуткага харчавання “Тутака”.

Алег Лазоўскі.

Фота: Алег Лазоўскі, Павел Мацылевіч.

Прэзентацыя беларускамоўнага Новага Запавету ў Наваградку

У Цэнтральнай раён-най бібліятэцы ў Наваградку было прэзентавана Евангелле на беларускай мове. Першы поўны афіцыйны рыма-ката-ліцкі пераклад Новага Запавету быў падрыхтаваны Cекцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў пры Каталіцкім касцёле Беларусі. Першая прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску, а пасля ў шэрагу іншых гарадоў Белару-сі. У Наваградак Евангелле прывёз мітрапаліт Менска-Ма-гілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

— Гэтая падзея вельмі важная, важная для горада. Тым больш, тут нарадзіўся вя-лікі чалавек слова Адам Міц-кевіч, які казаў: «Чалавек, ты верыш, што Бог нарадзіўся ў бэтлеемскай стайні, але бяда табе, калі Ён не народзіцца ў тваім сэрцы». А нараджаеца Бог у сэрцы чалавека найперш праз Божае слова, бо вера ад слуху, як вучыць святы апо-стал Павел. Таму ў шэрагу гэ-тых месцаў, дзе адбывалася прэзентацыя, вельмі важны таксама і Наваградак.

Нароўні з каталіцкім духавенствам у прэзентацыі перакладу Новага Запавету ў Наваградку бралі ўдзел і прад-стаўнікі мясцовай свецкай ула-ды. А пасля мерапрыемстваў у Цэнтральнай бібліятэцы Та-дэвуш Кандрусевіч адслужыў імшу ў мясцовым касцёле святога Міхала Арханёла.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак. Фота аўтара.

100 гадоў з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі

Кастусь КІРЭЕНКА (Канстанцін Ціханавіч), (12 снежня 1918, в. Гайшын, Слаў-гарадскі раён — 15 верасня 1988) — беларускі паэт, перакла-дчык, журналіст і рэдактар.

Скончыў Гомельскі пе-дагагічны інстытут у 1940 го-дзе. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Савецкую Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — ве-жавы стралок танка, потым ка-рэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім фра-нтах. Пасля дэмабілізацыі пра-цаваў у часопісах «Беларусь» (1945-1962), галоўным рэдак-тарам часопісаў «Бярозка» (1962-1972) і «Полымя» (1972-1986). У 1980-1984 гадах з’яў-ляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Друкаваўся з 1939 го-да. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ра-нак ідзе» (1945), «Пасля нава-льніцы» (1947), «Мая рэспуб-ліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хва-ля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая раду-га» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Ка-лыска вятроў» (1985), «На-дзея» (1985). Для дзяцей вы-йшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і па-эм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах вы-йшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986-1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977) і інш.

Вікіпедыя.

 

Праект

План дзейнасці

Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» на 2019 год  

№                                  Назва мерапрыемства                                   Тэрмін              Адказны

                                                                                                               выканання   за правядзенне

 

  1. Асветніцкая і педагагічна-псіхалагічная праца:

— з бацькамі, дзеці якіх пойдуць у дзіцячыя садкі і першыя

класы ў 2019-2020 навучальным годзе;

— з бацькамі і іх дзецьмі, якія навучаюцца ў рускамоўных і

беларускамоўных адукацыйных установах;

— з арганізацыямі і ўстановамі з мэтай прапаганды беларус-

кай мовы і літаратуры;

— правядзенне курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства;

— звярнуцца да дзяржаўных і недзяржаўных тэлеканалаў

па дапамогу ў стварэнні беларускамоўных класаў.

  1.    Праца рэгіянальных арганізацый ТБМ па захаванні і  

         адкрыцці беларускамоўных адукацыйных устаноў:

збор подпісаў, лісты ў дзяржаўныя ўстановы, пікеты і інш.

 

 

 

 

  1.  Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па пытанні

выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы,  з Міні-

стэрствам сувязі па пытаннях выпуску беларускамоўнай

прадукцыі.

  1.    Супрацоўніцтва з банкаўскімі структурамі па пытаннях

афармлення на беларускай мове бланкаў, рэквізітаў і

іншай банкаўскай прадукцыі.

  1. Праца з прадпрыемствамі па ўкараненні беларускамоў-

нага афармлення выпусканай прадукцыі.

 

 

  1.     Работа па пашырэнні кола падпісчыкаў і чытачоў на

«Наша слова», «Новы час «, «Верасень» і іншыя беларус-

камоўныя газеты і часопісы.

  1. Правядзенне літаратурных  сустрэч.

 

  1.    Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.

Правядзенне круглых сталоў, сустрэч з чытачамі (разам

з пісьменнікамі і журналістамі).

Першы этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі — 21 лютага,

2-і этап — 15 сакавіка, 3-і этап — 25 сакавіка.

 

 

  1. Забеспячэнне дзейнасці інтэрнэт-партала ТБМ.         

 

 

  1. Кампанія па актывізацыі грамадзян да беларускай

        мовы з нагоды Перапісу  

  1.  Адзначыць Еўрапейскі дзень моў.

 

 

  1. Адзначыць Дзень беларускай школы.

 

 

  1. Падаць праект Закона Аб дзяржаўнай падтрымцы

         беларускай мовы ў Палату прадстаўнікоў

  1. Правядзенне курсаў для школьнікаў па гісторыі,

         беларускай мове

 

  1. Выдаць чарговую кнігу “Летапіс ТБМ” за апошнія 5

         гадоў

 

  1. Адзначыць наступныя даты:

1000 — Першыя летапісныя звесткі пра Берасце (1019)

975 — Пачатак княжання ў Полацку Усяслава Чарадзея

(1044)

525 — Высокае атрымала магдэбургскае права (1494)

450 — Люблінская ўнія (1569, 1 ліпеня)

450 — І. Фёдараў і П. Мсціславец выдалі сваю першую

кнігу ў Беларусі  (1569)

450 — Радашкавічы, Крынкі, Сураж і Дзісна атрымалі

Магдэбургскае права (1569)

440 гадоў таму назад (1579) мяст. Мір атрымала

Магдэбургскае права (няпоўнае).

425 — Заснаванне Бельскага брацтва (1594)

275 — Міхал Карповіч (1744 — 1803), асветнік

225 — Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі

(1794)

225 — Ян Баршчэўскі (1794 — 1851)

225 — Ігнат Ходзька (1794 — 1861)

200 — Фларыян Міладоўскі (1819 — 1889), кампазітар

200 — Браніслаў Залескі (1819 ці 1820 — 1880), мастак

200 — Станіслаў Манюшка (1819 — 1872)

175 — Іван Яркоўскі (1844 — 1902), фізік

150, 125 — Адам Гурыновіч (1869 — 1894)

150 — Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1869 — 1927),

мастак

150 — Казімір Стаброўскі (1869 — 1929)

125 — Альбін Стэповіч (1894 — 1934)

125 — Мікола Галадзед (1894 — 1937)

125 — Сцяпан Булат (1894 — 1921)

100 — Заснаванне Беларускай гімназіі ў Вільні (1919, 1

студзеня)

100 — Вера Палтаран (Ляпеская) (1919)

100 — Утварэнне Беларускай ССР (1919, 1 студзеня)

100 — Смерць Івана Луцкевіча (1919)

80 — Уз’яднанне беларускага этнасу ў рамках БССР у

ходзе 2-й Сусветнай вайны

75 — Знішчэнне Супраслеўскай бажніцы абарончага тыпу

(1944)

75 — Скасаванне Беластоцкай вобласці ў сувязі з

перадачай яе тэрыторыі ПНР (1944)

30 гадоў утварэння ТБМ імя Ф. Скарыны

 

30 гадоў устаноўчай канферэнцыі Гарадзенскай

гарадской арганізацыі ТБМ

 

30 гадоў устаноўчай канферэнцыі Лідскай

гарадской арганізацыі ТБМ

 

  1. Адзначыць юбілейныя даты сяброў ТБМ:

70 гадоў з дня нараджэння Міхася Мельніка, першага

старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ

Паважанае спадарства,

аматары гісторыі нашай краіны!

 

На падрыхтоўчых курсах Прыватнай установы адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча» з панядзелка 3 снежня ў 17:30 пачы-наецца курс лекцый па гісторыі Беларусі.

Лектар — вядомы вучоны, доктар гістарычных навук, пра-фесар Валянцін Голубеў.

Курс уключае ў сябе 36 гадзін лекцый.

Заняткі праводзяцца адзін раз на тыдзень.

Чакаем усіх неабыякавых да сваёй гісторыі сяброў!

Па пытаннях наведвання курса і аплаты звяртацца па тэл: +375 29 6383359, сп. Эліна.

 

Даследаванне пра мяшчан

У сталічнай краме «Акадэмкніга» набыў кнігу маладой аўтаркі Ксеніі Сяргееўны Цера-шковай пад назвай «Мяшчане ў сацыяльна -эканамічным развіцці беларуска-літоўскіх губер-няў (1861-1914)». Кніга з’явілася ў выдавецтве «Беларуская навука» і мае наклад 150 асобнікаў.

Даследаванне прысвечана выяўленню спецыфікі сацыяльна-прававога і эканамічнага становішча мяшчан беларуска-літоўскіх губерняў ва ўмовах мадэрнізацыйных працэсаў і пераходу ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага. Структура працы абумоўлена выбарам прадмета даследавання,якім з’яўляецца сацыяльна-прававы статус і гаспадарча-эканамічная дзейнасць мяш-чан беларуска-літоўскіх губерняў ад 60 гадоў ХІХ ст. да пачатку ХХ ст.

Асноўнымі кірункамі гістарычнага ана-лізу вызначаны наступныя праблемы: вызначэнне характару ўрадавай палітыкі ў фарміраванні і трансфармацыі прававога статусу мяшчан, уста-наўленне дынамікі колькасці мяшчан, выяўленне крыніц іх папаўнення і этнаканфесійнага складу; вылучэнне асноўных напрамкаў сацыяльнай мабі-льнасці мяшчан, вызначэнне вядучых кірункаў развіцця гандлёвай дзейнасці мяшчан; устанаў-ленне асноўных форм і галіновай структуры мяшчанскага прамысловага прадпрымальніцтва і іх эвалюцыі на працягу 60-х гадоў XІX — пачатку XX стагоддзя.

Рэцэнзентамі манаграфіі з’яўляюцца: док-тар гістарычных навук, дацэнт Н.І. Плятаева і кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.В. Яноў-ская.

Навукова-папулярнае выданне насычана добрымі фатаграфіямі, табліцамі і іншымі дадат-камі… Геаграфічныя межы даследавання (такая спецыфіка тэмы) ахопліваюць тэрыторыю крыху большую за сучасныя межы Беларусі. Манагра-фія зацікавіць даследчыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Кнігу мажліва набыць усяго за 13 рублёў.

Спяшайцеся!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Графіка і паэзія Рыгора Сітніцы

Хай сабе для натоўпу слова маё — пустое.

Ды, калі выйдзе тэрмін зямное візы,

Ведацьму, хоць да неба я не дастаў, затое

Жыў ля яго паблізу. (Р.С.)

 

Выстаўка графікі старшыні Саюза  бела-рускіх мастакоў Рыгора Сітніцы дэманструецца ў Дзяржаўным мастацкім музеі. Яна мае каш-тоўнасны сэнс, бо выяўляе знакавыя моманты ў архітэктуры, манументальных помніках, матэ-рыяльнай культуры.

Нядаўна на ад-крыцці выставы свайго калегі Рыгор Сітніца сказаў:

— У нашым са-юзе прадстаўлена як акадэмічнае, так  і канцэ-птуальнае мастацтва. Паводле дыплома і пра-фесіі мастацтва не за-ўсёды адбываецца. Для мастака і творчай асобы заўсёды важна ісці за ідэяй, якой ён служыць. Мастак паводле сут-насці сваёй рухаецца да канца, спазнаючы Сусвет і інтэлектуальны досвед папярэднікаў.

Улюбёны матыў спадара Рыгора — бела-руская манументальная культура, помнікі дой-лідства, хаты з груба абчасаных бярвенняў, насе-чаныя дровы, штакетнік зімой, побытавыя прад-меты. Цёплыя пачуцці выклікаюць плеценыя косы цыбулі, кошык з кукурузнымі пачаткамі.

У працах праяўляецца настальгія па традыцыйных вясковых вобразах, якія закла-дзены ў свядомасць многіх людзей з дзяцінства. Мастак трывала замацоўвае свет вобразаў свай-го маленства, каб гэты свет працягваў  існаваць.

— Простыя рэчы я раблю простымі матэ-рыяламі, выводжу з банальнага кантэксту і ўздымаю на ўзровень высокага мастацтва. Я спрабую паказаць маладым людзям, як з бульбы, цэглы, шыферу зрабіць су-часны арт-аб’ект. Я рэалістычны мастак, але часам спалучаю канструктывісц-кія і супрэматычныя кампазіцыі. Я ствараю мастацкі вобраз, які становіцца новай рэальнасцю, — пракаментаваў сваю выставу Рыгор Сямёнавіч Сітніца.

У  дакументальных адбітках ён бачыць магчымасць захаваць нацыяна-льную культурную спадчыну. Твора-мі Рыгора Сітніцы можна выдатна ўпрыгожваць сядзібы, кавярні, турыс-тычныя аб’екты.

Аглядаючы творы на выставе, пачула мяркаванне аднаго з гледачоў, які палічыў гра-фіку Рыгора Сітніцы безэмацыйнай і сухой.

Каб паглыбіць знаёмства з вядомай тво-рчай асобай, зазірнула ў кнігу вершаў Рыгора Сітніцы «Ток», што выйшла ў 2018 годзе ў вы-давецтве «Чатыры чвэрці», і пераканалася, што яго паэзія, як і ўся творчасць, — поўная эмацый-ных вобразаў і глыбокіх пачуццяў. Што неда-гаварыў графік-Сітніца, тое цудоўна выразіў Сітніца-паэт.

Пра што гаворыць птушыны клінапіс

На снезе белым нібы пергамент?

Пра што яліны крэсляць галінамі,

Даверыўшы воблаку тэстамент?

 

— У вершах Рыгора Сітніцы — раскутасць і ашчаднасць, аратайнасць і панавітасць, апан-танасць і роздумнасць, прыпар шчодрадайнасці і прысмерк смутку, баляванне гуку і раскоша майстэрства, — пісаў пра свайго сябра народны паэт Рыгор Барадулін.

У паэзіі Рыгора Сітніцы шмат музычных вобразаў, у вершы ўплятаецца блюз начнога дажджу і сола для вулічнага саксафона, срэбра флейтаў і золата труб, настальгічны водар мело-дыі, які аплятае смуткам прысады.

Паэт цудоўна перадае прыгажосць  хві-лінаў пары яснавокай, восені,  і апісвае  вэлюм  белы каляднай завеі. Хвалюе яго душу і вясно-вы настрой:

Маладым капяжам расхінуўшы душу і вакно,

Сакавіцкім блакітам паштоўку

                                                    табе напішу я,

І нібыта з абноўкаю,

                   з небам вясновым цябе павіншую —

Да блакіту вачэй тваіх дужа пасуе яно.

У многіх вершах Рыгора Сітніцы гу-чыць настальгія па разбураных гарадскіх забу-довах, чуецца імкненне захаваць каштоўнае мастацкае і культурнае асяроддзе. Сум па ады-шоўшых сябрах навявае смутак, нараджаюцца радкі наўздагон Сяргею Цімохаву і іншым тво-рцам. Цыкл вершаў «Трысвечнік» сугучны барадулінскаму «Трыкірыю».

 

Стрыманасць і патрабавальнасць нара-джаюцца ў душы паэта, калі ён сустракаецца з вялікай чалавечай бядой.У вершы «Вочы бяды» паэт  піша, што адчувае чалавек, які наведвае дзіцячы хоспіс у Бараўлянах:

«Ці вы ашуканы каханак, ці тлумных багем

Заўсёднік натомлены,

                                 ці барацьбіт з ветракамі,

Ці прага пажадная цісне душу, нібы камень…

Ды глянуўшы ў вочы вялікай Бядзе і Журбе,

Спытайцеся ў сябе:

Які гэта клопат вам соладка спаць не дае?

Чаго вашым душам ў гэтым жыцці не стае?

Ці мала вам хлеба,

                     ці свет гэты стаўся вам цесны?

Даруй нам, Бацька Нябесны…»

 

Герой паэмы Рыгора Сітніцы «Знак пе-расцярогі» перажывае драматычную барацьбу з анкалагічным дыягназам.У пошуках падтрымкі і паратунку ён з усёй моцай пачуццяў звяр-таецца да Вышэйшых сілаў. І апошні прыстанак юдолі, шпіталь ў Бараўлянах, адыходзіць на задні план, а канцавым прыпынкам надзеі ста-новіцца  Царква Багародзіцы ў Бараўлянах. Лёс-канваір вяртае героя зноў на святло. Пера-жыўшы разам з героем паэмы яго выпрабаванні, чытач адчувае ачышчэнне душы і вызваленне з палону тысячы непатрэбных дробязяў, клопатаў, турбот.

Паэма была створана аўтарам у 2011-13 гадах, а  ў 2012 годзе Рыгор Сітніца стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і ў той жа перыяд быў узнагароджаны медалём Францыска Ска-рыны.

Э. Дзвінская,

На здымках: Рыгор Сітніца і яго працы.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Калымага (Сяр-гей) — семантычны вытвор ад апелятыва калымага (разм. не-адабр.) ‘пра нязграбныя калё-сы, павозку, машыну’.
  2. Калянковіч (Ула-дзімір) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Калянка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Калянк-овіч. Утвараль-нае слова ад апелятыва калян-ка ‘скрылік (каўбасы, моркві-ны, яблыка; мае форму круга (кола))’ («Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны» П. Сця-цко, с. 56).
  3. Канашэнкаў (Ігар) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Канашэнка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Ка-нашэнк-аў. ФП: Конан (імя <грэч. ‘які працуе, служыць, спяшаецца’) — Конон (1555 г.), Конаш (1577) — Конаш (пра-званне, потым прозвішча) — Канаш-энка (‘нашчадак Ко-наша‘, суфікс, -энка) — Кана-шэнкаў.
  4. Каплуновіч (Алег) — вытвор з суфіксам бацькаймення -овіч ад антра-поніма Каплун і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каплун-овіч. ФП: каплун (‘па-кладаны певень, якога адкорм-ліваюць на мяса’) — Каплун (мянушка, потым прозвішча) — Каплуновіч.
  5. Капцюг (Ірына) — другасная форма ад Капцюх — семантычны вытвор ад апе-лятыва капцюх (устар.) 1) све-тач; 2) курная хата (СБГПЗБ, т. 2, с. 409). Форма Капцюг для адмежавання ад апелятыва капцюх.
  6. Капчук (Іван) — семантычны вытвор ад апеля-тыва капчук (памянш. да капец ‘курган, надмагільны насып’ (СБГПЗБ, т. 2, с. 404)).
  7. Капыльская (Ла-рыса) — вытвор з суфіксам —ская ад тапоніма Капыль і зна-чэннем ‘нараджэнка названага паселішча, жыхарка яго': Ка-пыль-ская.
  8. Капытка (Алена) — другасная форма ад Капыток — семантычны вытвор ад апе-лятыва капыток, памянш. (су-фікс -ок) ад капыт ‘рагавое ўтварэнне на канцы ног у нека-торых млекакормячых’. Форма Капытка для адмежавання ад апелятыва.
  9. Каразей (Алег) — семантычны вытвор ад апеля-тыва каразей — утварэнне ад прыметніка каразійны з выка-рыстаннем суфікса -ей: караз (-ійн-)-ей. ФП: карозія (спец.) (‘разбурэнне металаў пад уз-дзеяннем асяроддзя-вільгаці, хімічных рэчываў і пад.’) — ка-разійны (‘які мае адносіны да карозіі’) — карозей (субстан-тыў) — Каразей (мянушка асо-бы) — Каразей.
  10. Караленка (Ула-дзімір) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам -енка ад антра-поніма Кароль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Карол-енка — Караленка. ФП: Карл (імя <ням. ‘асілак, мужны чалавек’) — Кароль (1630 г.) — Кароль (празванне, потым про-звішча) — Караленка.
  11. Караняка (Сяр-гей) — семантычны вытвор ад апелятыва караняка ‘вялікі ко-рань’ ці як экспрэсіўны вары-янт лексемы ‘корань‘ (‘падзем-ная частка расліны, пры дапа-мозе якой яна замацоўваецца ў зямлі і атрымлівае пажыўныя рэчы'; ‘пачатак, аснова, крыніца чаго-н.’ і інш.).
  12. Каратаеў (Іван) — вытвор з прыналежным суфік-сам -еў ад антрапоніма Кара-тай з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Каратай-еў. ФП: рус. коротай ‘кароткі ка-фтанчык’, ‘чалавек у кароткім адзенні’ (Даль), цюрк. кара ‘чорны’ і тай ‘жарабя’ (Фасм.) — Каратай (мянушка, потым прозвішча) — Каратаеў.
  13. Каржанеўскі (Эд-вард) — вытвор з акцэнтаваным фармантам -еўскі ад антра-поніма Коржань і значэннем ‘нашчадак названай асобы’ — Коржанеўскі. ФП: коржань (польск. korzеn ‘корань’) — Ко-ржэнь (палітарная перадача польск. Кorzеn) — Коржань (мянушка, потым прозвішча) — Коржанеўскі — Каржанеўскі.
  14. Карэўскі (Аляк-сандр) — вытвор з суфіксам —скі ад тапоніма Карэва і зна-чэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясцовасці': Карэв-скі — Карэўскі. Або прэстыжная форма (з суфіксам -эўскі) ад антрапоніма Кары — семан-тычнага дэрывата ад апеляты-ва-прыметніка кары ‘карыч-невы (пра колер вачэй)’. ФП: кары (‘колер’) — Кары (антра-понім, прозвішча) — Карэва (тапонім) — Карэўскі.
  15. Касаты (Людвіг) — семантычны вытвор ад апе-лятыва касаты ‘з касой на га-лаве’ («Вялікі слоўнік беларус-кай мовы» Ф. Піскунова, с. 428).
  16. Каспяровіч (Па-вел) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Каспер і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Каспер-овіч. ФП: Ка-спер (імя <серб., польск. ‘вар-таўнік скарбаў'; грэч. gaspares <санск. gataspa ‘майстар, на-стаўнік’) — Каспер (празванне, потым прозвішча) — Каспяро-віч.
  17. Кастузік (Вольга) — другасная форма, першасная Кастусік — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Кастусь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кастусь-ік — Кастусік. ФП: Канстанцін (імя <лац. ‘цвёрды, стойкі, пастаянны’) — Константин (1635 г.), Косця (1556), Костусь (народны ва-рыянт, празванне, потым про-звішча) — Кастусік — Кастузік (мена парных па звонкасці-глухасці гукаў с — з).
  18. Касцень (Алесь) — народны варыянт з фіналь-ным -ень ад імя Канстанцін набыў ролю прозвішча. Гл. Касцюніна.
  19. Касцюкоўскі (Аляксей) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Касцюкоўка і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны': Касцю-коў(ка)-скі. Або ад антрапоніма Касцюк з суфіксам шляхетна-сці -оўскі і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Касцюк-оўскі. ФП: Канстанцін (імя <лац. ‘цвёрды, стойкі, пастаянны’) — Костюк (1558 г.) — (празванне, потым прозвішча) — Касцю-коўка (тапонім) — Касцюкоўскі.
  20. Касцюніна (Уль-яна) — прыметнікавая форма з суфіксам прыналежнасці -ін-а ад антрапоніма Касцюня і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Касцюн-іна. ФП: Канстанцін (імя <лац. ‘цвёрды, стойкі, пастаянны’) — Косця (1556) — Касцюня (на-родны варыянт, потым прозві-шча) — Касцюніна.
  21. Кацур (Юрый) — мажлівы семантычны вытвор ад апелятыва кацур ‘самец качкі’ (пры змене ц/ч, як ця-рэшня ‘чарэшня’ (СБГПЗБ, т. 2, с. 444)). Або ад ст. бел. кацер ‘ерэтык’ («Беларуская антра-панімія» М. Бірылы, 1989, с. 194). Ці вытвор з -ур ад Кац (1589) <Канстанцін <лац. ‘цвёрды, стойкі, пастаянны’ з нарошчаным -ур (параўн. Сцяпан — Сцяпур).
  22. Кацянкоў (Міка-лай) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Кацянок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кацянок (род. Кацянк-а) — Кацянкоў. ФП: кацянок (рэг.) ‘кацяня’ — Каця-нок (мянушка, потым прозві-шча) — Кацянкоў.
  23. Кеда (Альжбета) — семантычны вытвор ад апе-лятыва-слова кеда, якое з ста-рабеларускага кгеда, дзе ды-граф (спалучэнне дзвюх літар) кг абазначаў выбуховы гук [g, =к] <першаснае геда < літ. geda ‘сарамлівасць’ <gedytis ‘саро-мецца’, літара К, што абазна-чала толькі адметнасць выбу-ховага гука [г], затым замяніла і гук, лексема стала перада-вацца на пісьме: кеда < геда.
  24. Келбік (Сымон) — семантычны вытвор ад апе-лятыва келбік — памянш.-ласк. ад келб ‘пячкур’. Гл. Кіблоў < Келбоў. Або вытвор ад антра-поніма Келб з суфіксам -ік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Келб-ік; як Адамік, Лукашык.
  25. Кібалка (Зінаіда) — семантычны вытвор ад апе-лятыва кібалка ‘жаночы гала-ўны ўтвор — шапачка пад пад-вязку’ (Даль).

(Працяг у наступным нумары.)

 

Усебеларускае 70-годдзе Яўгеніі Янішчыц

Палесся мілае дзіця

Яны даўно былі гатовы

Ажыццявіць «святы» парыў —

Ліквідаваць дарэшты мову,

Якой Купала гаварыў.

 

Але назло іх крыку: «Знішчыць!»

З глыбінь народнага жыцця

Увысь ірвалася Янішчыц —

Палесся мілае дзіця.

(Ніл Гілевіч, «Сказ пра Лысую гару».)

 

20 лістапада 2018 года творчая грамад-скасць г. Менска адзначыла юбілей Яўгеніі Яні-шчыц, якая трагічна загінула ў 1988 годзе.

Мерапрыемства адбылося ў Дзяржаў-ным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Прысутных прывітаў новы кіраўнік  музея спадар Міхась Леанідавіч  Рыбакоў.

Потым перад прысутнымі выступалі пісьменікі: Анатоль Бутэвіч, Васіль Жуковіч, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Генрых  Далідовіч, Аляксандра Грыцкевіч… У зале прысутнічалі Хрысціна Лялько, Антаніна Ха-тэнка, Анатоль Верабей, Ірына Багдановіч, Святлана Багданкевіч і іншыя асобы.

Супрацоўнікі БТ былых часоў прэзен-тавалі вельмі цікавы фільм пра геніяльную паэтку, які меў назву «Палесся мілае дзіця…» Гучала музыка славутай Таццяны Беланогай. Мне вельмі спадабалася, як чытала вершы Яўге-ніі Янішчыц супрацоўніца музея Аксана Жы-льбіч.Цікава было паслухаць журналістаў Валянціну Гумілёўскую і Уладзіміра Субата. Вечарына працягвалася тры гадзіны. Прысут-ныя не хацелі разыходзіцца, бо было сапраўды цікава.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Мы чуем тваю жаўруковую песню

Палессе нарадзіла паэтэсу

Кожны народ мае паэ-таў-пісьменнікаў, якія прасла-вілі свой край. На Пінскім Па-лессі такой з’яўляецца Яўгенія Янішчыц.

Лістапад 1948 года… У палескай вёсачцы Рудка з Бо-жай ласкі нараджаецца дзяў-чынка, якой наканавана стаць таленавітай паэткай.

Яўгенія Янішчыц — го-нар нашага краю, нашага Па-лесся.

Рудка, Велясніца, Мер-чыцы, Парэчча — гэта вёскі, дзе нарадзілася Жэня, дзе прайшлі дзіцячыя гады, дзе прайшло яе школьнае юнацтва. Тут яна расла, вучылася, сталела, тут яна спрабавала стаць на паэты-чнае крыло, адсюль яна паля-цела ў новае жыццё.

Вучоба ва ўніверсітэце адкрыла шырокія магчымасці развіць свае паэтычныя здоль-насці. Тут яна трапіла ў кола настаўнікаў-паэтаў: Ніла Гіле-віча, Алега Лойкі, Генадзя Бу-раўкіна, Васіля Жуковіча, па-сябравала з Валянцінай Коў-тун, Раісай Баравіковай, Воль-гай Іпатавай. Тут яна і выдала свой першы зборнік паэзіі «Снежныя грамніцы», які за-сведчыў, што ў паэзію прыйш-ла таленавітая асоба, яркая са-мабытная. I пайшлі з друку адзін за другім «Дзень вечаро-вы», «Ясельда”, “На беразе пляча», «Пара любові і жалю», «Каліна зімы». Але, на жаль, лёс адмераў ёй толькі сорак гадкоў і … столькі ж веснаў і зім.

У гэтым лістападзе Па-лессе адзначыла сямідзесяціга-довы юбілей нашай знакамітай зямлячкі паэтэсы.

 

Спеў душы Яўгеніі Янішчыц

Пад такім загалоўкам- дэвізам прайшло свята Яўгеніі Янішчыц, яе сямідзесяцігадо-вы юбілей з дня нарджэння. Свята пачалося ў чытальнай за-ле раённай бібліятэкі, якая но-сіць яе імя.

Аўторак 20 лістапада, дзесяць гадзін раніцы…

У чытальную залу ра-ённай бібліятэкі сабраліся госці прыхільнікі паэзіі Яўгеніі Яні-шчыц, каб адсвяткаваць юбі-лей паэтэсы.

Па-святочнаму выгля-дае зала: у цэнтры — партрэт Яўгеніі Янішчыц, які ўпрыго-жаны гронкамі каліны. Тут кні-жна-ілюстраваная выстава «Паэтэса палескага краю», якая аформлена чатырма раздзе-ламі: «Палессе нарадзіла па-этку», «Увысь ірвалася Яні-шчыц», «Літаратурная спадчы-на Я. Янішчыц» і «У вянок Я. Янішчыц». У другім канцы залы выстава «Голас палескай душы».

На экране відэакліп і гучыць музыка, у залу выхо-дзіць дзяўчына, якая чытае верш Я. Янішчыц «Я вас лю-блю».

Раптам залу запаўняе мелодыя песні на словы Я. Яні-шчыц і музыку З. Еўтуховіча «Старана мая азёрная». Яе змяняе тэатралізаванае прад-стаўленне вершаў «У калы-ханку сыну».

З замілаваннем зала сустракае тэтралізаванае выка-нанне вершаў паэтэсы «Прале-скі»  і «Ты пакліч мяне. Пазаві».

Удзел у свяце прынялі сын Я. Янішчыц Андрэй, яго жонка і ўкладальніца чатырох-томніка «Я. Янішчыц.  Жыцця-піс»  Т. Аўсяннікава. Яны прэ-зентавалі 2-гі том гэтага энцы-клапедычнага выдання.

Найбольшую зацікаў-ленасць праявілі гледачы да тэатралізаванага выканання верша «Маці», які артыстычна прачыталі прадстаўніцы Бобрыкаўскай бібліятэкі.

Амаль у завяршэн-не мерпрыемства залу ўзарвала выкананне на-родных напеваў Сухавер-хай Таццяны, Быковіч Жанны і Міхалевіч Алены.

Вядоўца пад гукі песні «Да сустрэчы» жадае ўдзельнікам свята поспехаў і шчасця. А святкаванне працягваецца ў в. Рудка ля хаты, дзе нарадзілася па-этка, і ў музеі яе імя ў Па-рэцкай школе.

Уладзімір Гук.

 

У Магілёве адзначылі юбілей Яўгеніі Янішчыц (20.11.1948 — 25.11.1988)

Яўгенія Янішчыц — адна з самых яркіх і таленавітых бе-ларускіх паэтак, адна з самых чытаных і запатрабаваных. Мо таму, што ў яе паэзіі столькі чысціні і шчырасці, столькі святла і любові:

«Прымі святло,

Што льецца з-пад пяра

І вырастае

            ў сонца пад рукамі…», 

 

«Мой боль —

На вышыні святла,

Таму і ноччу мне світае».

 

Натуральна, што ў юбі-лейныя гады цікавасць да яе творчасці і жыцця павялічва-ецца. У лістападзе на радзіме паэткі, у Пінску і ў Парэччы, ушанавалі памяць знакамітай зямлячкі. Адзначылі 70-гадо-вы юбілей Яўгеніі Янішчыц  і ў Магілёве — тут яе помняць і памяць аб ёй зберагаюць. Го-рад яна наведвала двойчы: у 1976 і ў 1981 гг. У першы пры-езд Яўгенію Янішчыц сустра-каў Аляксей Пысін, у другі — Віктар Арцем’еў. У 1976  годзе яна вымушана была затры-мацца ў горадзе амаль на тры месяцы, бо трапіла ў аварыю пры пераходзе праспекта Мі-ру насупраць гасцініцы “Магі-лёў”. Я падтрымлівала яе, як магла, насіла ў гарадскую ба-льніцу хуткай дапамогі падсіл-каванне, паперу, канверты. Мы, аднакурсніцы, чатыры га-ды жылі разам у адным інтэр-нацкім пакоі. І пасля вучобы ліставаліся, сустракаліся, тэле-фанавалі адна адной. А зараз, у імя нашага сяброўства, я разам з кандыдатам філалагіч-ных навук Святланай Каляд-кай пры падтрымцы сына Анд-рэя, а таксама Сяргея Панізьні-ка працуем над чатырохтом-ным выданнем «Яўгенія Яніш-чыц: творы, жыццяпіс, камента-рыі». Сын дазволіў карыстацца сямейным архівам, а Сяргей Панізьнік даслаў рэдкія фота-здымкі Жэні, аўтарам якіх з’яў-ляецца сам, і перадаў сыну лі-сты Жэні да яго, якія ашчадна захоўваў на працягу 50 гадоў. Удзячнасць яму вялікая ад ук-ладальнікаў выдання і ад чыта-чоў. Выдадзена ўжо два тамы. Праца пасоўваецца не так хутка, як хацелася б, бо на грамадскай аснове. Прэзентацыя 1 тома прайшла ў Магілёўскім ліцэі № 1 і ў Магілёўскай бібліятэцы імя Я. Купалы. Другі том прэ-зентавалі ў Магілёўскай аблас-ной бібліятэцы і бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. І, канешне, на Піншчыне. Дарэчы, «Беларус-кая навука» за выданне 1 тома атрымала дыплом другой сту-пені на Міжнародным конкур-се кнігі ў намінацыі «Літ-фар-мат» за 2016 г.

28 лістапада гэтага года супрацоўнікі аддзела бела-рускай і краязнайчай літара-туры Магілёўскай абласной бібліятэкі, загадчык аддзела Наталля Багданава і Інга Шай-дакова, разам з літаратурным клубам «Святліца» ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і мо-ладзі «Агат» г. Магілёва» пра-вялі імпрэзу «Мая адзіная пес-ня». Мерапрыемства наведалі студэнты гістарычна-філала-гічнага факультэта МДУ імя А.А. Куляшова, навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны полі-тэхнічны каледж», сябры ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» начале з старшынём Алегам Дзьяч-ковым.

Прысутныя пазнаёмі-ліся з жыццёвым і творчым шляхам паэткі.  У ходзе літа-ратурна-музычнай кампазіцыі прагучалі ўрыўкі з лістоў паэткі да Панізьніка і вершы, якія школьніца Жэня, а потым студэнтка дасылала разам з лістамі свайму каханаму. Вер-шы чыталі ўдзельнікі літара-турнага клуба «Святліца» На-стасся Аўчыннікава, Мілада Паўлава, Лаліта Якуціна, Ната Драздова, Ганна Сурта, Паліна Заенчык, Лізавета Сідарава, Ка-цярына Шындзікава, Валерый Папкоў. Ужо сёмы навучальны год клубам кіруе аўтар гэтых радкоў.

Адзін з вершаў Я. Яні-шчыц прагучаў напрыканцы ў выкананні Ядвігі Піменавай, госці мерапрыемства. Затым усе ахвочыя наведалі аддзел беларускай і краязнаўчай лі-таратуры і па-знаёміліся з кні-жнай выставай «Гарчынка пе-сні недапетай», арганізаванай да юбілею паэткі.

1 снеж-ня ў Магілёў-скай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшла імпрэ-за «У вянок па-мяці Яўгеніі Яні-шчыц», якую праводзілі супрацоўнікі чы-тальнай залы Валянціна Сяліц-кая і Наталля Андрэева разам з літаратурным клубам «Свят-ліца».  Тут прысутнічалі ўжо чытачы старэйшага пакалення. У імпрэзе прыняў удзел стар-шыня Магілёўскага аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьмен-нікаў» Мікола Яцкоў, які хо-раша сказаў аб працы паэта ўвогуле і аб паэзіі Я. Янішчыц, на вершы якой ён напісаў дзе-сяць песень. Чатыры з іх аўтар выканаў і быў цёпла прыняты аўдыторыяй. Было многа пы-танняў да мяне як сяброўкі і як да аднаго з укладальнікоў чатырохтомнага выдання.

Напрыканцы слова па-прасіў чытач бібліятэкі Міка-лай Асіповіч, які працаваў у трэсце № 12 горада Магілёва і ў 70 — 80-я гады мінулага ста-годдзя дасылаў нататкі аб пра-цоўнай дзейнасці калектыва ў перыядычныя выданні. Спра-баваў пісаць ён і вершы. Міка-лай Савельевіч узгадаў, што якраз ад Яўгеніі Янішчыц на афіцыйных лістах зусім неафі-цыйнага зместу атрымліваў ён рэцэнзіі на свае вершы. Па-добраму, каб не пакрыўдзіць аўтара, паэтка тлумачыла, што не так у вершах і чаму яны не могуць быць надрукаванымі. Ён не пакрыўдзіўся, бо разу-меў, што вершы слабыя, але пі-саць не перастаў. Мікалай Са-вельевіч не ўтрымаўся і ўсё ж прачытаў два вершы, з тых не-надрукаваных, а таксама новы, да 70-годдзя Я. Янішчыц. На жаль, лісты аўтар не захаваў, аб чым выказаў шкадаванне.

А задавальненне магі-лёўцам прынесла школа гарад-скіх ініцыятыў, якая аздабляе пустуючыя сцены беларускімі вершамі. Першымі з’явіліся радкі з верша Яўгеніі Янішчыц «Ты пакліч мяне. Пазаві…» у двары дома № 18 на праспекце Міру ў 2017 годзе. Маладая магілёўская мастачка Юлія Раткіна падзялілася сваім ба-чаннем гэтых радкоў.

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Сто дарог за маімі плячыма,

Пачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць не магчыма.

 

Паэзія Яўгеніі Яніш-чыц будзе жыць, пакуль мы будзем чытаць і перачытваць яе творы. А хто дакранаецца да творчасці паэткі, той назаў-сёды застаецца яе прыхільнікам.

Тамара АЎСЯННІКАВА.

 

Аўтографы праз жыццё прафесара

У Гарадзенскай аблас-ной навуковай бібліятэцы пра-йшла прэзентацыя кнігі-аль-бома аўтографаў, якія захоўва-юцца ў асабістай бібліятэцы Аляксея Пяткевіча, прафеса-ра, сябра ТБМ. У кнізе чытач знойдзе аўтографы 577 чала-век, многія аўтары аўтографаў пакінулі значны след у бела-рускай літаратуры. Гэта пазна-кі Уладзіміра Караткевіча, Зоські Верас, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна ды іншых. Збор аўтографаў Аляксея Пят-кевіча выйшаў у выдавецтве «ЮрсаПрынт» і мае назву: «Аў-тографы-разам». У зборы ад-люстравала ўсё яго жыццё, ад 50-х гадоў да пачатка 21-га ста-годдзя.

— Калісьці я не задум-ваўся пра каштоўнасць аўто-графа, у маладосці, калі яго пісалі на кніжцы і даравалі мне. — кажа Аляксей Пяткевіч. — Ну вось пакінуў след пра сябе чалавек на сваёй кнізе, і ўсё! Прыемна глянуць і толькі.

Такі падарунак, дзеліц-ца Аляксей Пяткевіч, успры-маў чыста эмацыйна. Першыя аўтографы ў хатняй бібліятэ-цы, заўважае аўтар кнігі «Аўто-графы-разам», пачалі з’яўляц-ца з пяцідзесятых гадоў, ад студэнцтва.

І вось  цяпер, ужо па прашэсці дзясяткаў гадоў, ён бачыць, наколькі гэты «след рукі чалавека» важны.  На ду-мку прафесара, аўтограф — гэта сваеасаблівы дакумент, адбітак душы чалавека, які рабіў яго, гэта — пэўны след часу, і гісто-рыя, і — нейкі летапіс літара-туры. Кніга, якая фактычна стала альбомам аўтографаў лі-таратуры, бо ў зборах Аляксея Пяткевіча пераважаюць пісь-менніцкія аўтографы. Таму аўтограф для аўтара кнігі стаў-ся шматзначнай рэччу.

 

Вячаслаў Рагойша пі-сьменьнік і тэарэтык казаў, што аўтограф — гэта як курган: у якім нешта закладзена, нейкія вялікія таямніцы, а сказаць дакладна — цяжка. І прывёў вобраз з Янкі Купалы: «Кур-ганы шмат чаго нам гавораць».

— Вось так і аўтограф, — падвёў Аляксей Пяткевіч.

— Я разглядаю, як спе-цыяліст, выданне падобнай кні-гі і як элементы і дэталь, якая ў ёй раскрываецца. Аўтограф, менавіта з такога боку, што пад падобным паняткам хаваецца паўнавартасны, класічны і ста-радаўняга часу паходжання жанр. А як кожны жанр, ён мае свае каноны, мае свае законы, і мае сваю каштоўнасць. Най-перш, гэта — маленькі мастацкі твор. Таму што падобныя эле-менты. маюць ярка афарбава-ны творчы выгляд. Тым больш, калі яны робяцца лю-дзьмі яркімі, запамінальнымі, каларытнымі. Я сама маю ка-лекцыю такіх цікавых запісаў, і ганаруся імі не толькі як па-мяццю. А менавіта спосабам, яшчэ раз паглядзець, як мысліў паэт. Як ён разглядаў нават такую элементарную з’яву, як звычайныя чалавечыя і твор-чыя стасункі. Так што панятак «аўтограф» далёка не другас-ны. Наадварот, ён патрабуе і мастацкага вывучэння, і адмы-словага даследвання. Прычым з розных галінаў, не толькі літа-ратуразнаўчых, мовазнаўчых (спецыфіка мовы), ну і, можа, графалагічных. Гэта спецыфіка почырку, самавыяўлення чала-века, што пакінуў запіс, — ска-зала пра кнігу Святлана Тара-сава, выкладчык Гарадзенска-га Купалаўскага ўніверсітэта.

А дачка Аляксея Пят-кевіча, Марыя Загідуліна памя-тае, як ставіліся некаторыя аўтографы літаратарамі, якія былі ў гасцях у яе бацькі:

— Аўтографы, гэта — не проста подпісы. Гэта перш за ўсё людзі, якія стаяць за гэтымі подпісамі, якія ішлі па жыцці, можа быць, разам, ці сустра-каліся. Часта, можа, нават і вы-падкова. Але пакінулі свой след. І якіх я, многіх з якіх — памятаю. З часоў яшчэ дзяцін-ства. Многія з якіх, былі ў нас дома.

Такая вялікая коль-касць аўтографаў у бібліятэцы Аляксея Пяткевіча не звязаная з захапленнем калекцыянера. Іх ў яго больш, як 700. Доўгае жыццё прафесара дало, віда-вочна, магчымасць перасякац-ца яго лёсу з лёсамі многіх тво-рчых людзей, якія хацелі пакі-нуць адзнаку памяці.

— Ну я проста не ініцы-яваў такой практыкі, не прапа-ноўваў камусьці нешта напі-саць. Скажам, на паштоўцы. Іншая справа, што калекцыя-неры, яны самі ініцыююць гэ-тую справу. Я гэтым не зай-маўся. (Смяецца). Неяк не прыходзіла мне да галавы. Ка-нешне, гэта таксама спосаб пакінуць памяць пра сябе, пра сваю прафесію, пра свой час. — сказаў Аляксей Пяткевіч.

Аўтограф пакінуты ка-мусьці Святлана Тарасава раз-глядае, як давер, і як выключ-ную блізкасць чалавека: ду-хоўную, творчую…  Гэта кра-нае, і гэта, па сутнасці, звязвае. Бо існуе часам пэўная доля пераемнасці ў аўтографе, калі старэйшыя пакідаюць яго ма-лодшым, малодшыя — старэй-шым. Каму і хто,  што запавядае і на што звяртае непасрэдную ўвагу.

Цяпер кнігу можна зна-йсці на паліцы абласной біб-ліятэкі імя акадэміка Карскага, але можна і набыць у выда-вецтве «ЮрсаПрынт».

Віктар Парфененка.

 

Навіны Германіі

Пераемніцай Меркель стала прыхільніца жорсткай антыпуцінскай лініі

Выбары ў Хрысціянска-дэмакратычным саюзе скончыліся перамогай 56-гадовай Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр. Яна ўзначаліць партыю, а праз тры гады мае стаць кандыдаткай ад партыі ў канцлеры Германіі. Раней яна кіравала за-ходняй зямлёй Саар і толькі нядаўна пераехала ў Берлін.

— Так, я ведаю, што маё прозвішча цяжка вымавіць, — жартуе яна.

Нямецкая прэса назы-вае яе проста: АКК.

Меркель была дачкой пратэстанцкага пастара, Крамп-Карэнбаўэр — каталічка. Па поглядах яна блізкая да Ме-ркель — як у эканоміцы, так і ў маральных пытаннях, а таксама ў поглядах на Еўрапейскі Саюз і ролю Германіі ў свеце. Яе лічаць здольнай да пошуку кампрамісаў. У Саары яна кіравала ў кааліцыі з “зялёнымі” і лібераламі.

Меркель праславілася сваёй здатнасцю кіраваць бес-канфліктна і прыслухоўвацца да розных сілаў. Падчас доўга-га кіравання Меркель Германія стала безумоўнай лідаркай Еўрасаюза, а Еўрасаюз упершыню стаў успрымацца як сусветны цэнтр сілы. ЕС удалося істотна падняць эканамічны патэнцыял і дабрабыт новых членаў на ўсходзе Еўропы. Узровень жыцця ў Польшчы, Балтыі, Славаччыне наблізіўся да сярэднееўрапейскага, хоць гэта выклікала нараканні ў краінах «старой Еўропы», бо бізнэс масава пераносіў вытворчасць на ўсход.

На з’ездзе ХДС Крамп-Карэнбаўэр атрымала 517 га-ласоў з 999 у другім туры выбараў.

Новая кіраўніца хрысціянскіх дэмакратаў вядомая як валявы палітык. У Саары яна спачатку ўзначальвала Міністэрства ўнутраных спраў. Адзначылася яна і цвёрдай лініяй у адносінах да рэжыму Пуціна. Пасля нападу на ўкраінскія караблі ў Керчанскай пратоцы яна прапанавала за-блакаваць еўрапейскія порты для расійскага флота.

Сяргей Гезгала;

фота Ройтэрз.

«Куточак мой мой родны — мая маленькая радзіма»

30 лістапада адбыўся справаздачны канцэрт «Куточак мой мой родны — мая маленькая Радзіма» Сейлавіцкага сельскага клуба Нясвіжскага р-на (за-гадчыца —  Сіняўская Марына Іванаўна).

На свята былі запрошаны:

Кувалдзін Гелена Міхайлаўна — старэйшая жыхарка вёскі;

Станкевіч Валянціна Аляксандраўна — настаўніца рускай мо-вы і літаратуры. 30 гадоў пры-свяціла адукацыі дзяцей;

Казубоўскі Валерый Антонавіч — дырэктар Дзяр-жаўнай ўстановы адукацыі «Сейлавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» (з 1993 года);

Лукашэнка Ігар Альф-рэдавіч — з 1987 года узнача-львае Сейлавіцкую амбулаторыю;

Суднік Станіслаў Вац-лававіч, рэдактар “Нашага сло-ва”, родам з гэтай вёскі;

прадстаўнікі ўлады, школьнікі і жыхары вёскі.

Рэй вёў ансамбль песні «Раздолле» Сейлавіцкага сель-скага клуба. Назва вельмі пра-вільная. Яшчэ больш за 400 гадоў назад Сейлавічы першы раз трапілі ў пісьмовыя кры-ніцы як “сейлавіцкія валокі”.

 

Валок тых не памен-шала, таму зусім натуральна гучалі словы падзякі ў адрас Бутрымовіч Ніны Уладзімі-раўна, якая 40 гадоў адпраца-вала галоўным заатэхнікам, і ў адрас тых, хто працуе цяпер: Хвіцькі Вячаслава Канстанці-навіча, Любкі Генадзя Гена-дзевіча, Праневіча Уладзіміра Іванавіча, Кісуна Мікалая Мі-калаевіча, Зубовіча Юрыя Дзмітрыевіча.

 

Праграма  была на бе-ларускай мове. Гучалі песні і вершы, у тым ліку і пра Сейла-вічы аўтарства Станіслава Суд-ніка. Адным з сімвалаў веча-рыны стала Люцыянава таполя, якая адна засталася на месцы велізарнага хутарнога масіву вакол Сейлавіч. Таполя стаіць у адзіночку ўжо звыш 50 гадоў, а сейлаўцы гля-дзяць на яе, і не забываюць ні дня са свайго мі-нулага, і ўпэў-нены ў будучы-ні. Сёння тут аг-рагарадок, цэнтр сельсавета і раз-долле палёў. То-лькі  жыві.

Я. Грынкевіч.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

… Перамога сёння ў нашых умовах ёсць в[ельмі] ця-жкай справай, хіба толькі пры дастатковым узбраенні, беру-чы на ўлік наш вялікі запал, агульную ахвярнасць, адкід-ванне асабістых мэт, як таксама разлік на слабыя бакі нашых непрыяцеляў, якія стаяць пры ўладзе, г. зн. брак сумлення, брак патрыятычных пачуццяў і вялікая апатычнасць у арміі — аднак у кожным разе паўстанне зараз без неабходнай падрых-тоўкі будзе полем крывавых Фермапілаў, з якіх не выйдзе ніхто, каб даць сведчанне праўды.

 

Перад выездам за мя-жу ў 1862 годзе Зыгмунт ад-ведаў Літву, Падолле, Украіну, паразмаўляў станоўча з Цэн-т[ральным] Літ[оўскім] Камі-тэтам267 і ў Варшаве прадставіў Нац[ыянальнаму] Ур[аду]268 ўсю страшную заўчаснасць паўстання. Паслаў у Лондан (на колькі памятаю) Нікаровіча з даручэннямі да ўплывовых асоб. Бачыўся пры пасярэдніц-тве князя Напалеона з імпера-трыцай Яўгеніяй і імператарам Напалеонам. Усюды чуе адно: не час, трэба чакаць. Нягледзя-чы на запэўніванні Нацыяналь-нага Ураду ў Варшаве, што паўстанне будзе адкладзена на год або два, аблічыў, прадба-чыў, што паводле агульнага на-строю ў Краі, таго роспачліва-га парыву да свабоды, Нац[ыя-нальны] Ур[ад] не будзе мець моцы ані стрымаць, ані пакіра-ваць паўстаннем.

На Літве не было тако-га вялікага разлому ў народзе, як у Каралеўстве, нягледзячы на назвы партый “Белай” і “Чырвонай”, была там адна патрыятычная партыя, якая дагэтуль не выходзіла з-пад агульнага кіраўніцтва. Абыва-целі, сяляне ўнутраных губер-ній, рамеснікі, універсітэцкая і школьная моладзь ахвотна падпарадкоўваліся кіраўніцтву спачатку Цэнтральнага Камі-тэта, а потым Літоўс[кага] Ад-дз[ела]269.

На Літве надавалі назву партыі “Белай” тым, якія лічылі за неабходную падрыхтоўчую працу, мірную, праз пашырэн-не паняццяў працы, ведаў і ма-ральнасці, з’яднання ў памк-неннях да супольнай мэты ўсіх слаёў і вызнанняў.

Назву партыі “Чырво-най” (“Руху”) надавалі перава-жна моладзі, якая рвалася да неадкладнага паўстання, абві-навачвала Літ[оўскі] Ад[дзел] у лішнім шкодным прамарудж-ванні, у нескарыстанні з агуль-нага настрою.

Нягледзячы на адзін-ства і агульную працу на Літве, нягледзячы на перакананне На-ц[ыянальнага] Ур[аду] ў Вар-шаве ў неабходнасці адкладу, Зыгмунт прадбачыў, што па-рыў Краю можа быць мацней-шым ад волі кіраўнікоў і таму (на колькі я магла бачыць) ра-біў за мяжой усё тое, што магло забяспечыць Край ад выбуху ў хвілю нечаканую. З той мэтай ездзіў у Брусель і затрымваў-ся, вяртаючыся з Алжыра, у Варшаве.

Не будучы цалкам па-свечанай у яго дзейнасць за мяжой, у падрыхтоўку і забес-пячэнне, якія там вяліся, хачу пакінуць апісанне тых хвілін лепей за мяне абазнаным ва ўсёй той справе.

 

Паўстанне выбухнула. Людзі злой волі і маскоўскі ўрад пачалі і на Літве пашыраць ана-рхію. Літва, абапіраючыся на дамовы з Зыгмунтам, мелася яго выклікаць на дапамогу ў  выпадку крайняй патрэбы. Пасля склікання арганізацыі Аддзела ў поўным складзе, галасаваннем прызналі патрэ-бу неадкладна паслаць Аляк-сандра Аскерку да Зыгму-нта270.

Першыя словы, якія я пачула з вуснаў брата Франці-шка пасля прыбыцця ў Віль-ню, былі:

— Бараніў горача жыц-цё Зыгмунта, такое патрэбнае Краю. Бедная сястра, баро-нячы яго, не думаў, аднак, у той час, што разам бараню тваё шчасце, а гэта, напэўна, у вачах грамады адняло сілу маіх пера-канаўчых слоў. Паддаўся боль-шасці галасоў, якія гукалі, што “Серакоўскі сёння можа толькі сваёй прысутнасцю і ахвярай ацаліць Край ад анархіі, ён адзін можа з’яднаць і пакіраваць паўстаннем”. Далейшыя дэталі, якія адносяцца да часу, праве-дзенага Зыгмунтам у Вільні; да паседжання Літ[оўскага] Ад-дзела і плану наступных дзеян-няў, пададзенага Зыгмунтам як ваяводам ковенскім і віленскім, я змяс-ціла ў нататках з 1863 года.

Пасля некалькіх дзён, праведзеных у Вільні, Зыгмунт Серакоўскі (вядомы ў паўстанні пад імем Даленгі) выехаў нач-ным цягніком з велікоднага ве-чара ў Коўню ў таварыстве жонкі і яе сястры Зузанны (ця-пер Турская)271. На працягу ўсёй дарогі ніхто не прамовіў ні слова ані пра будучыню, ані пра заўтра, ані пра расстанне. Зыгмунт не спаў, углядваўся ў даль, паглыблены ў думкі, але пагодны, спакойны.

У першы дзень святаў Зыгмунт ноччу пакінуў усіх яму дарагіх, парваў з усім мі-нулым, каб пайсці на нэндзу. холад, каб быць гнаным ва ўла-сным Краі, як злачынец, пайсці на спатканне можа з калецтвам, можа са смерцю, несучы з са-бою толькі адно вялікае пачуц-цё, якое кіравала ім і прысвя-чала яму праз усё жыццё сярод вельмі зменнага чаргавання ня-долі і долі — любоў да Бацькаў-шчыны, пачуццё святога аба-вязку ў адносінах да яе.

Абавязак! Страшны гэ-та выраз, што тыранізуе душу чалавека, які яму надаў, пры-знаў права кіраваць сабой.

Я павінна, можа, была шукаць суцяшэння ў думцы, што ў тую хвілю ўвесь Край церпіць, што на парозе ні адна-го двара, хаты або загроды жонкі, маці, дочкі і сёстры спла-каныя праводзяць і дабраслаў-ляюць сваіх найдаражэйшых. Не — гэта для мяне не магло быць суцяшэннем. Каб жа ўла-сным цярпеннем магла акупіць слёзы ўсіх тых няшчасных!

Суровая, бязлітасная Бацькаўшчына! Схапіла ў ясны шчаслівы дзень жыцця сваю ахвяру і кінула яе ў чорную ноч на крывавую муку і гаво-рыць пераносіць пакуту з рада-сцю, высмоктвае па кроплі кроў з сэрцаў сваіх ахвяр і хоча, каб яе дабраслаўлялі і рыхта-валі і далей сэрцы і душы, га-товыя аддаца ёй на пакуту.

Зыгмунце, пры рас-станні не знайшоўся нават на адно слова надзеі, каб даць палёгку няшчаснай, кінуў стра-шны выраз:

— Абдымі моцна шыю, каб у хвілю, калі пятля сці-скацца будзе, мог памятаць по-ціск тваіх рук! Лягчэй мне будзе паміраць!

(Працяг у наст. нумары.)

267 Серакоўскі сустрэўся ў жніўні 1862 г. у Вільні з прадстаўнікамі лагера “белых” і “чыр-воных”. Згадзіўся стаць камандзірам збройных сіл на Літве.

268 Серакоўскі сустрэўся з чальцамі Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта, ці тагачаснай улады “чырвоных”. Прадставіў стратэгічны план паўстання. Прапаноўваў пачаць паўстанне на Жмудзі, куды марскім шляхам меліся дастаўляць зброю. Далей паўстанне мела пашырыцца на Віленшчыну і Гарадзеншчыну, а таксама здабыць Дынабург — важны камунікацыйны вузел, каб затрымаць хуткае перакідванне расійскіх войск у Каралеўства.

269 Літоўскі Аддзел або Аддзел Кіраўніцтва Правінцыямі Літвы быў утвораны ў Вільні 27.ІІ/11.ІІІ.1863 г. пасля фактычнага распаду Літоўскага Правінцыйнага Камітэта ці Правінцыйнага Часовага Ураду на Літве і Беларусі ў выніку заснавання камітэта “белых” з  урадавым камісарам Ду Лаўрэнсам. У яго склад увайшлі чальцы камітэта “белых”: Якуб Гейштар, Аляксандр Аскерка, Антоні Яленскі, Ігнацы Лапацінскі і Францішак Далеўскі.

270 У І.1863 г. па справе прыняцця пасады галоўнага кіраўніка паўстання на Літве ездзіў да Серакоўскага прадстаўнік Літоўскага Правінцыйнага Камітэта Козел-Паклеўскі. Аскерка паехаў на пачатку сакавіка ад імя Кіраўнічага Аддзела Правінцыямі Літвы, новага ўраду прыхільнікаў “белых”.

271 Серакоўскі прыехаў у Вільню 27.ІІІ/7.ІV, пасяліўся ў гатэлі і праз тыдзень з нечым паехаў у паўстанцкі лагер, які паўставаў на Ковеншчыне. Суправаджала яго жонка.

 

У Магілёве прайшла прэзентацыя навуковай манаграфіі пра Глускі замак

Магілёўская абласная бібліятэка і ТБМ імя Ф. Ска-рыны запрасілі грамадскасць горада 22 лістапада 2018 г. на прэзентацыю кнігі «Глускі за-мак у святле археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц». На імпрэзу з амата-рамі гісторыі Прыдняпроў-скага краю прыехала аўтар кнігі, шаноўная спадарыня Ірына Ганецкая — старшы на-вуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай ака-дэміі навук Беларусі.

“Глускі замак ніколі не быў такім важным у гісто-рыі краіны, як Крэўскі, такім бліскучым, як Нясвіжскі. Ён быў адным з многіх, нічым асаблівым не адрозным. За сваё жыццё спазнаў і лепшыя, і горшыя часы. Для нас ён цікавы тым, што з усіх пунк-таў гледжання гэта тыповы беларускі замак. Храналагіч-ныя рамкі даследавання вы-значаны 16-18 стагоддзямі, што адпавядае часу існавання помніка ў якасці феадальнай рэзідэнцыі”, — гаворыцца ва ўступным слове да кнігі.

 

Ірына Уладзіміраўна распавяла пра цяжкую працу археолагаў і падрабязнасці ар-хеалагічнага вывучэння. Яна адзначыла, што Глускі замак даследаваўся з дапамогай мяс-цовых школьнікаў: у падмурку кнігі — цаглінкі іх працы. Помнік не быў лёгкім для раскопак: то абвал, то зверху залівае, то зні-зу вада, то адвал адкінуць трэ-ба… І яны, як кураняткі, грэблі сваімі рукамі зямлю. Гэтым хлопчыкам яна бязмерна ўдзя-чная за іх працу. І, канешне ж, вялікі і шчыры дзякуй усім глушчанам, хто хоць нейкім чынам паўдзельнічаў у рас-копках. На працягу трынац-цаці археалагічных сезонаў (з 1996 па 2008 год) на тэ-рыторыі Глускага замчы-шча праводзіліся раскопкі. За час сістэматычнага ком-плекснага вывучэння Глу-скага замка былі праведзе-ны не толькі раскопкі: ап-рацавана велізарная коль-касць археалагічных зна-ходак, сабрана і вывучана больш за сто пісьмовых да-кументаў, планаў, малюнкаў 16-20 стагоддзяў, якія ты-чацца гісторыі замка. За гэты час пра Глускі замак шмат чаго цікавага дазна-ліся не толькі непасрэдна ўдзе-льнікі раскопак, але і звычай-ныя глушчане: у раённай га-зеце рэгулярна друкаваліся рэпартажы, як кажуць, з месца падзей, а яшчэ частка зной-дзеных артэфактаў размешчана ў экспазіцыі мясцовага гісто-рыка-краязнаўчага музея. Іры-на Уладзіміраўна паведаміла, што гэтая праца ад пачатку да выхаду кнігі заняла 22 гады.

 

У кнізе аналізуюцца як археалагічныя крыніцы, так і пісьмовыя (архіўныя даку-менты). Ёсць і вельмі цікавыя, адмысловыя раздзелы, напры-клад: «Вызначэнне рыбінай лускі. Іхтыялагічная калекцыя з раскопак Глускага замка», «Даследаванне рэшткаў раслін, атрыманых у выніку археала-гічных раскопак Глускага зам-ка». У цэлым, артэфакты арга-нічнага паходжання кепска за-хоўваюцца ў культурным пла-сце. Рэшткі непасрэдна пладоў ды ягад адносяцца да катэгорыі рэдкіх знаходак. Адным з ня-многіх выключэнняў з агульна-га правіла стаў Глускі замак, дзе пашчасціла знайсці насенне маліны, бузіны, маку, гарбуза, а таксама амаль цэлую грушу.

Як заявіла аўтар кнігі, манаграфія з’яўляецца выклю-чна навуковым выданнем, але ў той жа час яна можа быць ці-кавая жыхарам Глуска і тым, хто цікавіцца яго гісторыяй. Ірына Ганецкая прадставіла фотапрэзентацыю праведзе-ных на месцы замка археала-гічных раскопак, выявы зной-дзеных артэфактаў, пісьмовых дакументаў аб старажытнай цвердзі, дзе зараз размяшча-ецца стадыён. Паводле яе, са-мыя раннія знаходкі датуюцца пачаткам 16 стагоддзя. На ас-нове аналізу гэтых археалагіч-ных матэрыялаў і сведчанняў пісьмовых крыніц Глускі за-мак паказаны як складаная шматфункцыянальная сістэма.

Кніга І. Ганецкай аб’ё-мам 415 старонак у цвёрдай вокладцы накладам 300 асоб-нікаў выдадзена сёлета выда-вецтвам «Беларуская навука».

Прэзентацыя выдання ў Магілёве была зладжана Ма-гілёўскай гарадской арганіза-цыяй «Таварыства беларускай мовы» сумесна з Абласной біб-ліятэкай г. Магілёва.

Наталля Шэмянкова.

Фота Алесь Сабалеўскі.

Магілёў, снежань 2018 г.

 

Іван Буднік

«Казнить смертью расстрелянием!»

(пра ваеннага начальніка Гарадзенскага павета ў час паўстання 1863 г. А. Лянкевіча)

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

Вайсковая служба не зрабіла афіцэра Лянкевіча бяз-душным салдафонам.  Да сара-ка гадоў жыцця ў яго склаліся цвёрдыя жыццёвы погляды і прынцыпы  паводзін. Ён выка-заў іх у сваім закліку да паў-стання ў маёнтку Талочкі Баля-слава Канеўскага. Губернская следчая камісія ў дакладзе ге-нерал-губернатару М. Мура-ўёву прыводзіць словы А. Лян-кевіча, якія характарызуюць  мэты, за якія ён ідзе змагацца: «Вся молодёжь Царства Поль-ского, Литвы и Малороссии вышла на поле брани против нашего неприятеля, который заграбил наше отечество и рубит нашу Божию матерь в костёлах. Будем сражаться за отечество, веру и сво-боду!»4

 

Звольніўшыся з вой-ска ў званні падпалкоўніка, ён, чалавек нежанаты, жыў у Па-нюках з сям’ёй памерлага ста-рэйшага брата Антона, прыву-чаўся да  сельскага жыцця,                                              быў апекуном разам з іх маці над малагадовымі дзецьмі і кі-раваў усёй гаспадаркай, рас-параджаўся яе набыткамі.  А яна ўсё болей патрабавала ўвагі ў сувязі з пачаўшайся рэфор-май па скасаванні прыгоннага права, усталяванні новых адно-сін з былымі залежнымі сяля-намі. Як новы памешчык, Аля-ксандр Лянкевіч наведваў сваіх суседзяў, абнаўляў і заводзіў новыя знаёмствы. Ён пабываў у За-крэўшчыне ў Міхаіла Юроўскага, у маёнтку Талочкі Канеўскага, сустракаўся з шляхтай ваколіц Цыдзікі, Юра-вічы, Абуховічы, Быльчыцы, з памешчыкамі і чыноўнікамі ў губернскай Гародні. Яго, ня-даўна служыўшага ў арміі, ах-вотна прымалі суседзі-памеш-чыкі ў Кашубінцах, Гушчыцах, Галавачах.

З гутарак, з назіранняў і нешматлікай інфармацыі, што даходзіла з Варшавы, ён рабіў высновы аб нарастанні напру-жанасці  ў горадзе і, напэўна, рыхтаваўся да нечага. Іначай нельга зразумець яго дзеянні ў студзені — лютым 1863 года па прадажы ўдаве брата Анто-на  Эміліі, сваёй часткі (пало-вы) маёнтка Панюкі, акт аб чым яны склалі 14 сакавіка 1863 г. Аднак справа не была даведзена да канца, Эмілія Лян-кевіч не была ўведзена ў вало-данне ўсім маёнткам, чым паз-ней і скарысталіся ўлады, пры-знаўшы акт куплі-продажу не-сапраўдным.

 

А падзеі нарасталі, пашыраліся.  Да Гародні дахо-дзілі звесткі аб пачатку паў-стання ў Варшаве з 22 на 23 студзеня (па н.ст.) 1863 г. і мані-фесце Часовага Нацыянальнага Урада, аб звароце 1 лютага 1863 г. Часовага Правінцый-нага Урада Беларусі і Літвы з заклікам да ўзброенай бара-цьбы, аб сутычках паўстанцаў з расійскімі войскамі ў Суражы Беластоцкага павета 23 сту-дзеня 1863 г., у Рудаўцы Бе-льскага павета 30 студзеня, біт-ве каля мястэчка Сямяцічы Бельскага павета 6-7 лютага. Гэтыя падзеі ўзбуджалі жыха-роў Гародні, і шляхта, чыноў-нікі, моладзь горада пачалі та-емна рыхтавацца да выступ-лення. І яно адбылося 2 сака-віка нападзеннем на чыгуначны вакзал. Нападаўшыя колька-сцю да 150 чалавек планавалі захапіць цягнік і выехаць у Па-рэчча, каб далучыцца да паў-станцаў. Але выехаць удалося на паравозе 8 чалавекам, ас-татнія, атакаваныя ротай Калу-жскага палка, былі схоплены або разбегліся.

Поспех спачатку спа-дарожнічаў Аляксандру Лян-кевічу. Ён быў зацверджаны «нарадовым жондам» (Часовым Урадам Беларусі і Літвы) ваен-ным начальнікам Гарадзенска-га і Ваўкавыскага паветаў, па-зней яму нададзены вайсковы чын палкоўніка. У другой пало-ве красавіка ён стварыў невялі-кі аддзел з шляхты і сялян з на-вакольных вёсак.

Гарадзенскі земскі спраўнік пацвердзіў гэта, ра-партаваўшы 21 красавіка гу-бернатару фон Галеру, што з 19 на 20 красавіка пайшлі ў інсургенты жыхары вёскі Абу-ховічы Аляксандр Абуховіч, Іван Радзіваноўскі, Фелікс Абу-ховіч, Франц Пархоўскі, Ві-кенцій Каланіцкі, Кандрат Абу-ховіч; у другім рапарце — што з вёскі Талочкі пайшлі «ў шай-ку 4 дваран, 6 аднадворцаў і 6 сялян»; з суседняй ваколіцы — Эйсмантаў Надтабольскіх — па-йшлі 8 чалавек, далучаліся жы-хары іншых вёсак.5 Падбіраю-чы байцоў у свой аддзел, Лян-кевіч бачыў іх непадрыхтава-насць  і імкнуўся падняць іх ба-явы дух ідэяй змагання за сва-боду Айчыны і веру. Знаходзя-чыся ў вёсцы Талочкі, ён гава-рыў, што вораг «заграбіў нашу айчыну і знішчае нашу Божую маці ў касцёлах», заклікаў «змагацца за Айчыну, веру і свабоду».  Раніцай 20 красавіка слабы, дрэнна ўзброены аддзел Лянкевіча з 30 (па словах ін-шых — з 40) чалавек з’явіўся ў мястэчку Азёры, дзе захапіў у Гарадзенскім лясніцтве і ў ляс-нічага Дэльпацэ 66 розных ружжаў (дзяржаўных і пры-ватных), 22 фунты пораху, куль — за 25 фунтаў. Аддзел атрымаў добрую падтрымку ў фальва-рках графа Леапольда Валіцка-га, які выказаў у асабістай су-стрэчы з Лянкевічам салідар-насць з паўстанцамі. Паўстанцы атрымалі некалькі вазоў пра-дуктаў харчавання, 9 коней і авёс для іх. Папоўніўся аддзел і новымі байцамі з ліку два-ровых людзей, парабкаў і жы-хароў Азёр.6 (Да гэтых падзей адносіцца і адзінае знойдзенае ў архіве сведчанне аб знешнім выглядзе Аляксандра Лянкеві-ча. Жыхар мястэчка Азёры Іван  Валансовіч, які непрацяг-лы час знаходзіўся ў аддзеле на Святым Балоце, а потым яго пакінуў, на допыце ў гарадзен-скай гарадской паліцыі  распа-вёў: “Апрануты Лянкевіч быў у стацкую адзежу і ваенную шапку, росту сярэдняга, сі-вы…”.

 

Як чалавек вайсковы, камандзір аддзела разумеў, што з неабучанага, дрэнна ўзброенага паўстанца стойкага, спрактыкаванага ваяра без на-лежнага навучання не атрыма-ецца, і таму адвёў аддзел у глыб Гарадзенскай пушчы. Гэтае месца — Святое Балота за 12-15 вёрст ад Азёр у бок Астрына, выспа, сухая мясціна, акружа-ная балотамі, куды сабралася каля 200 чалавек (па інфарма-цыі губернатара). На працягу трох дзён ва ўмовах трывогі і небяспекі тут праводзілася ар-ганізацыя  аддзела, уладкаван-не лагера, элементарнае наву-чанне паводзінам у час бою і стральбе. На наступны дзень было арганізавана прывядзен-не паўстанцаў да прысягі, якую прымаў вікарны ксёндз Азёр-скага касцёла Янушэвіч у пры-сутнасці камандзіра аддзела Лянкевіча.

Але нядоўга працягва-лася ў лагеры мірнае жыццё: ужо  праз два дні тут з’явілася вайсковая каманда падпал-коўніка Мантэйфеля, пасланая з Гародні, у складзе дзвюх рот пяхоты і 30 казакаў і рушыла на лагер. Паўстанцы занялі до-брыя пазіцыі на ўзвышшы, акружаным непраходным ба-лотам. Расійскае войска, раз-дзяліўшыся на дзве часткі, ата-кавала  паўстанцаў, якія былі разбіты і рассеяны. Гераізм паўстанцаў пры недахопе зброі не ўстаяў перад арганізаванай, спрактыкаванай, добра ўзбро-енай сілай. 23 красавіка 1863 г. (па ст.ст.) губернатар фон Га-лер дакладаў у Вільню гене-рал-губернатару Назімаву: «Шайка мятежников в 200 человек под предводительс-твом Линкевича разбита от-рядом подполковника Ман-тейфеля, потеряв убитыми и утонувшими до 40 человек, взято орудие, весь обоз, 40 ло-шадей. В плен взято 2 чело-века, провизию для шайки до-ставлял помещик Валицкий.» 7  Падпалкоўнік Мантэйфель ус-трымаўся ад пераследу паў-станцаў, баючыся непраходных балот.

Адсюль Лянкевіч з рэ-шткамі свайго аддзела  накіра-ваўся ў Ваўкавыскі павет, па-збягаючы сутычак з трымя ро-тамі расійскага войска пад Янінам, на злучэнне з паўстан-цамі Густава Стравінскага (пс. Млотэк), які фарміраваў атрад у лесе пад Гутай Быхаўца, і за-тым перайшоў пад Лыскава. Лянкевіч перажываў разгром, але і разумеў, што іначай і быць на магло: надта непадрых-таваныя яго хлопцы, не знаў-шыя ні дысцыпліны, ні паво-дзін у баі, не меўшыя зброі. Усё гэта трэба тэрмінова выпраў-ляць. 17 траўня Лянкевіч  пры-быў ва ўрочышча Вялікі Ву-гал, куды дабраліся  пасля бою пад Міхалінам абедзве часткі атрада Стравінскага-Акінчыца і пружанскі атрад Влодка (42 чалавекі), і прыняў каманда-ванне над сабраўшыміся сіламі.  Напэўна, у гэтых месцах адбы-лася сустрэча К. Каліноўскага з А. Лянкевічам і Ф. Юндзілам напярэдадні бітвы пад Мілаві-дамі, калі ён разам з Э. Заблоц-кім прыехаў наладжваць ра-боту паўстанцкіх арганізацый у Ваўкавыскім і Слонімскім паветах, дзе павятовых началь-нікаў не стала.

 

Прыняўшы каманда-ванне над аддзеламі ў Вялікім Вугле, Лянкевіч накіраваўся праз Новы Двор да Вялікіх Грынак паблізу Белавежскай пушчы, дзе на працягу чаты-рох дзён займаўся навучаннем паўстанцаў вайсковай справе. Вынікі гэтага навучання пра-явіліся пры сутычцы з расій-скім атрадам у складзе 2-х рот і 15 казакаў каля Савіцкіх корч-маў у час руху агульнага ад-дзела да Людвінова. Паўстанцы занялі паўкругавую абарону па краі лесу такім чынам, што непрыяцель, пачаўшы атаку, трапіў у паўакружэнне і тра-пляў  пад перакрыжаваны агонь. «…Непрыяцель ударыў на правае крыло паўстанцаў, але хутка пад агнём кінуўся на левае і таксама пад агнём па-бег на масток на дарозе, што вяла праз балота, а адтуль нарэшце, трапіўшы пад круга-вы агонь, збег да Савіцкіх корчмаў, знішчыўшы па даро-зе 3 масткі.» У гэтым непра-цяглым баі загінулі 12 маскалёў і 2 паўстанцы. Гэты, хоць і не-вялікі поспех быў выкарыста-ны ў новых баях з карнікамі.8

Важнейшая бітва паміж паўстанцкімі атрадамі Гара-дзеншчыны і карнымі расійс-кімі войскамі адбылася  пад Мілавідамі Слонімскага павета (цяпер  Баранавіцкі  р-н) 22 — 23 траўня (3 — 4 чэрвеня). У папярэднія дні ў Мілавідскіх лясах сабраліся ваўкавыскі ад-дзел Густава Стравінскага, з ім гарадзенскі Лянкевіча, слонім-скі Юндзіла, наваградскі пад камандай Міладоўскага і кс. Лашкевіча, пружанскі Влодка. Усяго сабралася каля 800 паў-станцаў. Камандаванне аб’яд-нанымі сіламі прыняў паўстан-цкі палкоўнік Лянкевіч. «Для разбития и уничтожения шайки инсургентов, скрываю-щихся в Миловидских лесах,» ваенны начальнік г. Слоніма з паветам палкоўнік Клавер 20 траўня паслаў атрад у складзе 3 рот пяхоты, 30-і коннікаў і 4-х гармат пад камандай падпал-коўніка Булгарына.  Камандзір паўстанцаў вельмі ўдала вы-браў месца для лагера і суст-рэчы праціўніка. Пасля бою так апісваў яе  Булгарын у сваім рапарце:

«Уся адлегласць ад Мі-лавід да Чамел і далей над-звычай лясістая, балоцістая, так што шаша ўяўляе сабой вузкае дэфіле, і толькі вельмі зрэдку сустракаюцца палянкі. Там, дзе размясціліся мяцеж-нікі, на 6 вёрст улева ад дарогі лес надзвычай густы, лісцевы, нерасчышчаны, і мясцовасць топкая, многія дрэвы, вырва-ныя з коранем, уяўляюць на кожным кроку завалы, вадзя-ныя ямы яшчэ болей умацоў-ваюць недаступнасць лагера мяцежнікаў.» 9  На шашы і па абодва бакі дарогі  да лагера Лянкевіч  арганізаваў моцную  засаду з стралкоў і касінераў. Булгарын выслаў наперад па шашы разведку, якая трапіла ў засаду, пры гэтым 2 радавыя загінулі, паранены унтэр-афі-цэр трапіў у палон, а паранены прапаршчык на кані змог вы-ратавацца.

(Заканч. у наст. нумары.)

 

Віталь Воранаў

Дык якая беларуская дуда найстарэйшая?

Нядаўна мне пашан-цавала ўрэшце дабрацца да Вільні і зрабіць дакладныя фо-такартачкі глыбоцкай дуды з Верацеяў (колішняя Праза-роцкая воласць, Дзісенскага павета, Віленскай губерні), што ў палове дарогі паміж Пало-віцай і Лужкамі на Глыбоч-чыне. Дарэчы, «глыбоцкай» дуду можна называць па ана-логіі з «лепельскай». «Лепель-ская» таксама адносіцца не да Лепеля, а да вёскі Верабкі (на Лепельшчыне), як з месцам апошняга вядомага выкары-стання. Глыбоцкая дуда дату-ецца Нацыянальным музеем Літвы 1849 годам, а гэта азначае што яна старэйшая за лепель-скую (1877), якая доўгі час лі-чылася найстарэйшай, ажно на 28 гадоў! Тут трэба заўважыць што вызначэнне дакладнай да-ты стварэння дуды з’яўляецца справай даволі спрэчнай і вы-магае асобнага тлумачэння.

Пра лепельскую дуду можна прачытаць у часопісе «Дудар». Зміцер Сасноўскі пі-ша наступнае: «Найстарэйшая захаваная беларуская дуда захоўваецца ў Лепельскім кра-язнаўчым музеі. Гэта прыклад аднабурдоннай беларускай дуды, уласцівай паўночнабела-рускаму дударскаму рэгіёну. Апошняе месца выкарыстання гэтай дуды — в. Верабкі Лепе-льскага раёна.

Інструмент быў набы-ты ў 1877 г. у мясцовых плы-тагонаў. Апошні ўладар — Іван Міснік, які быў нашчадным ду-даром, таму ўвесь ягоны род — і дзяды, і сыны мелі мянушку «Дуда». Інструмент быў зда-дзены ў Лепельскі музей пасля смерці Івана Місніка ў 1968 г. Паводле інфармацыі Уладзі-міра Місніка (унука дудара Іва-на Місніка), дзед граў на вясел-лях і хрэсьбінах. Пішчыкі былі выраблены з чароту і заха-валіся дагэтуль у працоўным стане». На прыкладзе лепе-льскай дуды бачна, што вызна-чыць, колькі гадоў інструмен-ту, немагчыма, адзінае, што мо-жа занатаваць музей пры па-ступленні экспаната, гэта тое, хто быў апошнім вядомым ула-снікам, а таксама, дзе і калі на-быў сабе гэты інтрумент. Рада-вод гэтай дуды сягае 1877 года, калі інструмент быў набыты ў плытагонаў Днепра-Дзвінскага канала — гэта, дарэчы, азначае, што дуда зусім не мусіла быць вырабленая на Лепельшчыне, а ўлічваючы спецыфіку плыта-гонства — экспанат хутэй за ўсё зусім іншага радаводу, чым лепельскі…

Глыбоцкая ж ду-да была вядомая дудар-скаму асяроддзю і раней. Дудар і майстар Тодар Кашкурэвіч пісаў пра яе наступнае: «Некаторыя з сучасных дудароў маюць жаданне выкарыстоў-ваць экзатычны кшталт мяшка — поўсцю навонкі, надаючы інструменту нібыта старажытны выгляд! На жаль ці на шчасце, але мы маем толькі адзін факт існа-вання такога інстру-мента, які таксама зна-ходзіцца ў Віленскім гістарыч-ным музеі. Пры гэтым мяшок тут зроблены з барсука». У гэтым каментары бачна непры-хаваная перадузятасць да канк-рэтнага інструмента, нягледзя-чы на тое, што самім жа аўта-рам, у іншых тэкстах адзнача-ецца наяўнасць іншых прыкла-даў інструментаў, зробленых у такой традыцыі. Мяхі поўсцю навонкі з’яўляюцца стандарт-нымі для шмат якіх іншых еў-рапейскіх традыцый (Славакія, Польшча, Чэхія і інш.). Дарэ-чы, нядаўнія даследванні гука-шэрагу беларускай дуды пака-залі на блізкасць беларускай дуды менавіта да дуд цэнтраль-на-еўрапейскіх традыцый. Ін-шай прычынай нелюбові да гэтай дуды можа быць факт, што інструмент знаходзіцца ў Вільні, а таму не зусім упісва-ецца ў наратыў пра «беларуска-літоўскі» інструмент, якога ас-ноўным апалагетам і з’яўляецца якраз Тодар Кашкурэвіч. Тым больш, што літоўскія даслед-чыкі пісалі пра дуду з такім фу-трам як пра сваю, «Лабанор-скую», і на фоне ўсяго гэтага, інструменту з далёкіх не літоў-скіх Верацеяў не зусім знахо-дзілі месца ў такой наўмысна створанай карціне свету. Як яшчэ можна патлумачыць тое, што найстарэйшы інструмент (які ў Літве многімі лічыцца нацыянальным) захоўваецца ў запасным фондзе, а не экспа-нуецца наведвальнікам? Вось такое канцылярскае і штучнае жаданне стандартызацыі, а таксама нейкія прыватныя ін-тарэсы і прывялі хутчэй за ўсё да таго, што лепельская дуда паўсюль фігуруе ў якасці най-старэйшай.

Афіцыйны і засведча-ны радавод глыбоцкай дуды сягае 1849 года, такой датай пазначана стварэнне інстру-мента. Дуда была выраблена за 80 гадоў да паступлення ў эт-награфічны музей Універсі-тэту Стэфана Баторыя ў Вільні, у 1929. Глыбоцкая дуда пасту-піла ў музей на 39 гадоў раней за лепельскую, а ейны радавод больш старажытны на 29 га-доў. Трэба падкрэсліць, што га-ворка тут пра тое, што засвед-чана ў дакументах і ў музейнай інфармацыі датычна гэтых двух канкрэтных інструментаў. Мо-жна спекуляваць, што лепель-ская дуда была выраблена яшчэ раней за глыбоцкую, але даказаць гэтага на сённяшні дзень немагчыма, хіба што шляхам дарагіх лабараторных даследванняў дрэва або ску-ры дуды. Калі ўлічваць акадэ-мічны падыход, то галоўным і адзіным параметрам тут з’яў-ляецца музейная даціроўка. Ка-лі чыста візуальна, то няўзбро-еным вокам бачна, што глыбоц-кая дуда значна старэй. Нека-торыя часткі дуды, як сапель, парахнеюць ужо праз некалькі гадоў актыўнага выкарыстан-ня. Калі б лепельская дуда была старэй за глыбоцкую і выка-рыстоўвалася плытагонамі ў вільготных умовах працы, то даўно ўжо б спарахнела ці згніла. А інструмент наадварот выдатна захаваўся. Наогул у розных музеях захавалася каля 20 беларускіх дуд, і многія з іх застаюцца без дакладнай даці-роўкі. Адным інструментам пашанцавала больш, іншым менш. Аднак ёсць інструменты дакладна даціраваныя, і на сённяшні дзень, найстарэйшай прыходзіцца лічыць менавіта глыбоцкую (верацейскую) дуду.

Адметнасць нашай ду-ды на фоне іншых іструментаў у тым, што мех для яе сшыты са скуры барсука, што робіць яго ўнікальным у кантэксце агульнабеларускай дударскай традыцыі. Што цікава, хоць барсук сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, то месца ягонага пашырэння амаль да-кладна супадае з картай па-шырэння дуды…   Дуда выдат-на захавалася. Не хапае толькі пішчыка (унутранага элемента, дзе зараджаецца гук дуды). Дуда знаходзіцца ў запасным фондзе Нацыянальнага музея Літвы, а дакладней у яго этна-графічнай частцы. Да 1918 года і пасля вайны Вільня была важным культурным цэнтрам Беларусі, таму і не дзіва, што там захавалася некалькі важ-ных для беларускай музычный спадчыны інструментаў. Паш-тоўка з глыбоцкім дударом, дарэчы, таксама была надрук-аваная ў Вільні. Глыбоцкая дуда, на жаль, не выстаўляецца ў сталай экспазіцыі і захоўва-ецца ў спецыяльным сховішчы разам з некалькімі іншымі бе-ларускімі дудамі. Вымярэнне дуды і якасныя выявы былі зробленыя аўтарам гэтага тэк-сту ў лістападзе 2018 году, з мэтай вырабу дакладнай копіі дуды, над якой у гэты час па-ралельна працуюць некалькі майстроў-дудароў. Адзін з гэтых майстроў глыбачанін Дзмітры Дзёмін, які з’яўляецца таксама родным унукам паэта Алеся Дубровіча, бюст якому ўстаноўлены ў Алеі славутых землякоў. Дзмітры Дзёмін, удзельнік двух папярэдніх фэстаў Дударскі Рэй, абяцаў прэзентаваць копію верацей-скай дуды ў фонд Глыбоцкага гісторыка-краязнаўчага музея да трэцяга фэсту. Сімвалічна, што адноўлены на падставе музейнага экспаната, інстру-мент будзе выкананы менавіта рукамі нашага земляка.

 

Загучыць у Лідзе ліра

У Лідзе ідуць арганізацыйныя мерапрыемствы па стварэнні канцэртнай праграмы “Спевы пра даўніх ліцвінаў”, што павінна стаць брэндам Лідскага замка. У аснову праграмы пакладзены 55 баладаў Яна Чачота, якія ўяўляюць сабой эпас Беларусі, хоць не такі старажытны як “Іліяда” Гамера ці “Віцязь у тыгравай шкуры” Шата Руставелі, але, як ні круці, эпас. Яму хутка і 200 гадоў будзе. Створаны “Спевы…” на аснове “Кронікі…” Мацея Стрыйкоўскага, якой, ой, колькі гадоў.

Ян Чатот марыў, каб балады спяваліся. Марыў і шмат зрабіў для гэтага ініцыятар вяртання “Спеваў…” беларускаму народу Васіль Ліцвінка. Пераклалі “Спевы…” на беларускую мову Кастусь Цвірка і Станіслаў Суднік.

Было вызначана, што адным з інтрументаў, які павінен аздабляць праграму, будзе колавая ліра або лера.

Для праграмы быў замоўлены абсалютна новы інструмент. Ліра была замоўлена ў Навасібірску, і на сёння гэта самая новая ліра ў Беларусі. Яна зроблена недзе два месяцы назад.

Спецыялісты скажуць: “лідская” ліра адрозніваецца ад звыклай для Беларусі. Адрозніваецца, але па-першае, гэта той самы клас еўрапейскай ліры; па-другое, ніхто нічога тут асабліва не адраджае. У Лідзе ствараецца новая праграма, зроблены новы інструмент. І ўжо вядомы ахвотнікі набыць такі ж.

Сяржук Доўгушаў сяды-тады гаворыць пра рух  лірні-каў. То няхай будзе і лідскі элемент у тым руху.

Прэм’ера праграмы “Спевы пра даўніх ліцвінаў” мае адбыцца ў Лідзе падчас адкрыцця другой вежы замка. Што і як атрымаецца, пабачым пасля, а зараз можна толькі вітаць новую лідскую ініцыятыву.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *