НАША СЛОВА № 51 (1410), 19 снежня 2018 г.

Серада, Снежань 26, 2018 0

З Калядамі, шаноўныя беларусы!

Ціхая ноч

 

Ціхая ноч, святая ноч!

Спіць усё, сніць даўно.

Толькі Маці Святая ўсцяж

Ціха ў яслях люляе Дзіця:

«Спі, Сыночак малы,

Спі, Сыночак малы!»

 

Ціхая ноч, святая ноч!

Бог прыйшоў да людзей.

Хор анёлаў спявае з нябёс:

«Нарадзіўся

вам Збаўца-Хрыстос,

Ён збаўленне прынёс.

Ён збаўленне прынёс!»

 

Ціхая ноч, святая ноч!

Божы Сын, шчасці нам;

І ў сэрцах любоў запалі,

Супакоем наш край адары.

Поўню радасці дай.

Поўню радасці дай!

Музыка — Франц Грубэр.

Словы — Ёзэф Мор.

Пераклад Наталлі Арсенневай.

Да 30-годдзя ТБМ

У наступным 2019 годзе спаўняецца 30 год ад моманту заснавання Тава-рыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Да паважнай даты Таварыства выпусціла се-рыю календароў рознага фармату на 2019 год.

На ўсіх календарах — сімволіка ТБМ і партрэты ўсіх чатырох старшынь: Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Алега Трусава і Алены Ані-сім. Календары можна знай-сці ў сядзібе ТБМ.

Наш кар.

ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАГА СЛОВА

НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ ВДУ ІМЯ П. МАШЭРАВА

З 3-га па 7-ае снежня на філалагічным факультэце Ві-цебскага дзяржаўнага ўнівер-сітэта імя П. Машэрава прахо-дзіў у чарговы раз Фестываль беларускага слова. Стала ўжо добрай традыцыяй у першыя снежаньскія дні ладзіць на пра-цягу ўсяго працоўнага тыдня розныя імпрэзы, акцыі, сустрэ-чы, накіраваныя на папуляры-зацыю нашай роднай мовы, бе-ларускай культуры ўвогуле. Самы актыўны ўдзел ва ўсіх ме-рапрыемствах бяруць сябры ТБМ, у тым ліку і кіраўнікі Віцебскай абласной аргані-зацыі таварыства.

Сёлета фэст адкрыўся ў панядзелак, 3 снежня, спек-таклем-калажам па матывах камедыі У. Бутрамеева «Новыя прыгоды Несцеркі», дзе ў га-лоўнай ролі выступіла актыві-стка ТБМ Крысціна Дайлідзё-нак. У гэты ж дзень усе ахво-тныя маглі наведаць выставу дэкаратыўных вырабаў студэн-таў і выкладчыкаў факультэта «Свет нашых захапленняў».

У аўторак студэнты ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Збяры Беларусь у дум-ках і сэрцы», а потым адбылася сустрэча з пераможцай Рэс-публіканскага конкурсу пра-фесійнага майстэрства «На-стаўнік года — 2017″ Святланай Румянцавай — колішняй вы-пускніцай факультэта бела-рускай філалогіі. Спадарыня Святлана дала таксама майстар-клас пад красамоўнай назвай «Ад законаў прыгажосці — да законаў стварэння тэксту».

У сераду, 5 снежня, прайшла Рэгіянальная (з між-народным удзелам) навукова-практычная канферэнцыя «На-вукова-метадычная думка на Беларусі», прысвечаная 100-годдзю «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тараш-кевіча.

Чацвер, 6 снежня, за-помніўся цудоўнай акцыяй «З гітарай па-бела-руску», дзе сту-дэнты розных факультэтаў, а таксама прафе-сійныя артысты выконвалі песні пад гітару. Спе-цыяльна запро-шаным госцем быў выкладчык па класе гітары Віцебскай музы-чнай школы № 4 Міхаіл Рубін — лаўрэат «Бардаўскай восені»-2016. Ён жа аўтар пяці збор-нікаў вершаў, апошні з якіх бе-ларускамоўны, увайшоў у шорт-ліст сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай.

7 снежня, у пятніцу, свята роднага слова завяршы-лася шыкоўным акордам пад сімвалічнай назвай «Мая зям-ля, мая Радзіма названа свет-ла — Беларусь!»

Такім чынам, на праця-гу пяці дзён на філалагічным факультэце напоўніцу гучала беларуская мова, песцілі слых беларускія песні, а студэнты, у тым ліку і грамадзяне Турк-меністана, у нацыянальных бе-ларускіх строях выклікалі ня-зменнае захапленне ў шматлікіх гасцей фестывалю, сярод якіх былі і кіраўнікі абласной арга-нізацыі таварыства, сябры аб-ласной рады ТБМ. А напера-дзе нас чакае Дзень роднай мовы, які па традыцыі на філ-факу ВДУ таксама праходзіць яскрава і запамінальна!

Юрась Бабіч, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі

ТБМ.

 

50 гадоў таму назад

Год 1968. Ліст з філфака БДУ

50 гадоў таму на філа-лагічным факультэце Бела-рускага дзяржаўнага ўнівер-сітэта адбылася адметная па-дзея, пра якую ў агульных ры-сах ведае кожны, хто цікавіцца літаратурай і тагачасным ку-льтурным жыццём. У кастры-чніку 1968 года з ініцыятывы Алеся Разанава, Віктара Яраца і Лявона Барташа некалькі сот-няў студэнтаў БДУ падпісалі ліст з пажаданнем, каб на бе-ларускім аддзяленні гумані-тарныя дысцыпліны выклада-ліся на роднай мове. Тое, што для сучасных студэнтаў пада-ецца натуральным, у 1960-я гады было вялікай марай, і для партыйнага кіраўніцтва гэтая мара выглядала абсалютна не-адпаведнай надзённым задачам. Тым больш, што падзеі разгор-тваліся неўзабаве пасля «Праж-скай вясны», увядзення вой-скаў у Чэхаславацкую Сацыя-лістычную рэспубліку і заду-шэння там мірных дэмакра-тычных пераўтварэнняў.

Але для большасці сту-дэнтаў, якія падпісвалі ліст, па-шырэнне беларускай мовы ва ўніверсітэце падавалася цалкам нармальнай перспектывай. Бе-зумоўна, ідэя напісаць ліст з’я-вілася ў асяроддзі людзей тво-рчых, шчырых і зацікаўленых.

— Наш курс прафесар Міхась Ларчанка аднойчы жа-ртам назваў хатай-чыталь-няй, — успамінае паэтка, літа-ратуразнаўца Алена Руцкая. — У аўдыторыю заўсёды прыно-сілі газеты і часопісы, новыя зборнікі вершаў і прозы, абме-ньваліся імі, абмяркоўвалі. Апекаваліся намі многія вы-кладчыкі, асабліва пісьменнікі-выкладчыкі. Непрынукнутае пакаленне шасцідзясятнікаў уражвала і захапляла. А пасля натхнёных аповедаў Уладзі-міра Караткевіча (Алег Лойка запрашаў яго на сустрэчы з «узлётаўцамі») «гістматы», «дыяматы», лекцыі па гісто-рыі Беларусі, ды яшчэ на рус-кай мове, зусім не ўспрымалі-ся. Пра гэта загаварылі, бо хацелася, каб адчувалася дамі-наванне беларускай мовы.

Пра ідэю напісання ліста я даведалася, як помніц-ца, ад Жэні Янішчыц, ішла да яе па нейкі падручнік, расказа-ла, што наш выкладчык за-межнай літаратуры на прак-тычных сказаў, што згодны, каб больш дысцыплін выклада-лася па-беларуску, і можа чы-таць свой курс на беларускай мове. Да самага інтэрната вымяркоўвалі прагнозы — ат-рымаецца што ці не. Амаль ніхто не бачыў у такіх пажа-даннях крамолы».

План з лістом не быў рэалізаваны: імкненне падтры-маць мову афіцыйна асудзілі, Алесь Разанаў і Віктар Ярац былі адлічаныя і пазней пра-цягнулі вучобу ў іншых наву-чальных установах. У агуль-ных рысах «гісторыя з лістом» добра вядомая, але ўдаклад-ненне асобных дэталяў дазва-ляе зрабіць яе яшчэ цікавей-шай і выявіць акалічнасці, якія дапамагаюць больш выразна усвядоміць супярэчнасці эпо-хі…

 

Гісторыя з лістом най-перш скіроўвае нашу ўвагу на сам артэфакт. Алесь Разанаў пераконваў следчых, што спа-ліў ліст, але фота дакумента лёгка знаходзіцца ў байнэце. Што адбылося насамрэч? Калі студэнты адчулі небяспеку, ма-лады паэт зімітаваў знішчэнне ліста і спаліў некалькі аркушаў паперы. «Адказныя тавары-шы», якія хацелі атрымаць зве-сткі пра ўсіх, хто падпісаўся, не задаволілі сваю цікаўнасць. Ліст быў надзейна схаваны, па-зней захоўваўся ў сяброў, а ў пачатку 1990-х гг. стаў экспа-натам Беларускага дзяржаўна-га музея гісторыі і культуры (цяпер Нацыянальны гіста-рычны музей).

Каму быў адрасаваны ліст — і адпаведна смелая про-сьба-пажаданне мець больш прадметаў на беларускай мо-ве? Насамрэч адрасат не быў пазначаны, але студэнты пла-навалі накіраваць яго «на самы верх» — першаму сакратару ЦК КПБ Пятру Машэраву.

— Мы падпісвалі ліст, бо сапраўды чакалі зменаў, — рас-павядае Віктар Ярац. — Сту-дэнты ехалі ў беларускую ста-ліцу з вёсак ды мястэчкаў і спа-дзяваліся на глыток беларус-кай вечнасці, але яе тут не бы-ло… Выглядала на тое, нібы мы патрапілі не ў сталіцу Бе-ларусі, а ў Курскую губерню. Ішла татальная русіфікацыя, і гэта ўзрушвала. Многія раз-лічвалі на падтрымку з боку Пятра Машэрава. Але тады мы яшчэ не вельмі разумелі, што пад пільным наглядам Крамля мала што можа змя-ніцца. Нават перадаць ліст не атрымалася, бо «стукнуў» не-хта з аднакурснікаў…»

Хто найбольш ахвотна падпісваў ліст? Як згадвае Алесь Разанаў, «першакурснікі падпісаліся практычна ўсе. На другім курсе подпісаў было крыху меней, на трэцім, на-шым, — яшчэ меней. На чацвёр-тым курсе не падпісалася і па-лова, а на пятым зусім мала». Такім чынам, больш асцярож-ныя і абачлівыя студэнты ста-рэйшых курсаў не захацелі ры-зыкаваць. Бо, натуральна, ста-рэйшыя сябры распавядалі пра тонкасці ідэалагічнай работы і папярэджвалі, што ў кожнай групе, на кожным курсе ёсць асобы, якія далі згоду на су-працоўніцтва з КДБ.

 

Якія наступствы мела «гісторыя з лістом»? Атмасфе-ра на факультэце была напру-жаная, але скандалу ці над-звычай драматычнай развязкі не адбылося. Партыйныя і кам-самольскія функцыянеры вы-казалі сваё адмоўнае стаўленне і рэзкае асуджэнне «нацыяналі-стычных настрояў». Тым часам, многія студэнты, выкладчыкі, пісьменнікі падтрымлівалі ініцыятыву «трэцяга беларус-кага курса» — прычым дастат-кова настойліва. Найперш гэта Ніл Гілевіч, Максім Танк, Ула-дзімір Караткевіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік… Удзельнікі тых падзей могуць лёгка працягнуць гэты пера-лік. Напрыклад, Алеся Разана-ва падтрымаў рэктар Берас-цейскага педінстытута Сяргей Гусак — таленавіты літаратура-знаўца і вельмі сумленны ча-лавек. Віктар Ярац згадвае добрым словам пісьменнікаў Міхася Даніленку, Леаніда Га-ўрылкіна… Падтрымка ўплы-вовых людзей надавала ўпэўне-насці і дапамагла арганізатарам акцыі вырашыць праблему з навучаннем.

Што да настрояў у сту-дэнцкім асяроддзі, то паказа-льным быў справаздачна-вы-барчы камсамольскі сход, які адбыўся ў лістападзе. Алеся Разанава абралі спачатку стар-шынём сходу, а потым кіраў-ніком камсамольскай аргані-зацыі курса. І гэта здарылася неўзабаве пасля камсамоль-скага сходу, на якім аргані-затарам акцыі зрабілі строгую вымову! Не перашкодзіў сту-дэнтам нават кіраўнік уніве-рсітэцкага камсамолу, а на-кіраваны ад факультэта Іван Навуменка проста пакінуў залу. «Людзі зразумелі, што сістэме можна супрацьстаяць, што яна не ўсемагутная,» — адзначае Алесь Разанаў. Аднак пасля асабістых гутарак з кі-раўнікамі камсамольскай ар-ганізацыі многія студэнты са-ступілі, і на наступным сходзе былі зацверджаны рашэнні, патрэбныя кіраўніцтву.

Сітуацыя з выкладан-нем гуманітарных дысцыплін у БДУ на той час засталася ня-зменнай. Але студэнцкая ак-цыя, вядома, мела сэнс:

— Найперш трэба было зрушыць з месца сам стан рэ-чаў, выявіць сябе, падаць свой голас нязгоды, сказаць, што нешта не так у «каралеўстве» Беларусь, — разважае Алесь Разанаў. — Загадзя наступст-ваў ніхто з нас не вылічваў і не змог бы вылічыць. Неабвешча-ныя, у нас былі і далейшыя на-меры з выхадам за межы БДУ. Аднак ужо нашы самыя пер-шыя крокі сталіся падзеяй, урэшце, як выявілася, у гэтым і быў самы большы вынік наша-га выступу. Па сваім значэнні ён, пэўна, пераўзыходзіў тыя паблажкі-ўступкі, якія былі б дасягнутыя шляхам мірных перамоў. Пра іх, дарэчы, і га-варыў дэкан філфака Аляксей Арсенавіч Воўк, наракаючы, чаму мы не звярнуліся са сваёй ініцыятывай наўпрост да яго.

Універсітэцкія падзеі 1968 года не змаглі змяніць сітуацыю ў краіне, але змаглі паказаць, што можна не ба-яцца быць сабой і сказаць уголас, што «жыве Беларусь».

 

Адлічэнне з БДУ і пра-цяг навучання ў іншых ВНУ было своеасаблівым пакаран-нем для бунтароў, але не стала жыццёвай катастрофай. Новыя знаёмствы і стасункі нават спрыялі пашырэнню патрыя-тычных ідэй. Выразна сведчаць пра гэта ўспаміны паэта, тэле-журналіста, грамадскага дзея-ча Міколы Пракаповіча:

— У групе Берасцей-скага педінстытута, куды да-вялося патрапіць Алесю Раза-наву, размаўлялі па-беларуску або на мясцовых гаворках, у інтэрнаце час ад часу нала-джваліся калектыўныя чы-танні і абмеркаванні, нярэдка па-маладому бескампраміс-ныя і паспешлівыя. Пра ліст студэнтаў філфака БДУ ў абарону беларускай мовы мы даведаліся толькі праз нейкі час пасля таго, як у групе з’я-віўся новы студэнт з раман-тычнымі кудзеркамі на галаве і рымскім профілем.

Школьнікам я даволі іранічна ставіўся да слухання бацькам па радыё «варожых галасоў». Мае ж стасункі з палітыкай змяніліся, бадай, пасля «Пражскай вясны». А нацыянальнае пытанне ў кан-франтацыі з камуністычнай ідэалогіяй узнікла, хутчэй, не ад размоў з Алесем, колькі ад самой студэнцкай акцыі і рэ-акцыі на яе ўладаў. Сам жа Алесь успрымаўся не як ахвяра, а як лідар, здольны павесці за сабой. Ён не дараваў прыні-жэння, ні маральнага, ні фізіч-нага. А стаўленне савецкіх уладаў да нацыянальных куль-тур і было такім прыніжэн-нем цэлых народаў».

 

Вакол Алеся Разанава гуртаваліся аднадумцы. Дзя-куючы маладому паэту, у Бе-расце траплялі фотакопіі заба-роненых кніг і дакументаў.

— Былі і сумесныя ванд-роўкі ў сталіцу, візіты ў рэда-кцыі «ЛіМа», «Маладосці», знаёмствы з маладымі мас-такамі (Яўгенам Куліком, Аля-ксеем Марачкіным), з сябрамі-аднакурснікамі ў студэнцкім інтэрнаце. Да Рыгора Бараду-ліна завіталі проста на кватэ-ру. Гэта было як адкрыццё новай, беларускай планеты з яе захапляльным творчым жыццём, — згадвае Мікола Пракаповіч.

 

Прыхільна паставіліся ў Гомелі да Віктара Яраца — і таксама даведаліся пра гісто-рыю з лістом ужо ў той час, калі хлопец стаў студэнтам Го-мельскага педагагічнага інсты-тута. Віктар Ярац скончыў аспірантуру пры кафедры бе-ларускай літаратуры Гомель-скага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук, доўгі час працаваў там выкладчыкам, а галоўнае — узначальваў літ-аб’яднанне «Крыніца», дзе па-чынаўся літаратурны шлях шматлікіх выдатных творцаў.

 

Дзякуючы гісторыі з лістом, многія тагачасныя сту-дэнты пачалі больш асэнсавана ставіцца да грамадска-палі-тычных падзей, актыўна пад-трымалі нацыянальную ідэю і, зрэшты, шмат зрабілі на ніве беларушчыны.

— Учынак Алеся Ра-занава, Віктара Яраца і Ляво-на Барташа ў 1968 годзе ўскалыхнуў Менск, Беларусь, — згадвае паэтка, педагог Тамара Аўсяннікава. — Пра падзею даведаліся за межамі краіны, і цяпер яна на слыху. Трэба бы-ло крочыць у нагу з усімі, а тут знайшліся тыя, хто парушыў роўныя шэрагі. І сёння, маг-чыма, у некаторых студэнтаў спее думка ўскалыхнуць свя-домасць не толькі сваіх адна-годкаў, для якіх родная мова стала няроднай, каб абудзіць іх этнічную памяць.

Ганна Скрыпка.

 

Ад рэдакцыі.

Размясціўшы гэты матэрыял, мы ўбачылі, што вельмі мала сказана пра трэ-цяга ініцыятара ліста Лявона Барташа, і вырашылі коратка дадаць.

Лявон (Леў Георгіевіч) Барташ нарадзіўся ў Мастоў-скім раёне на хутары каля вёскі Княжаводцы, якую ў 1943 го-дзе спалілі немцы. У вёсцы было 1,5 тысячы чалавек.

Пасля ліста 1968 года Лявона Барташа не адлічылі з БДУ. Чаму? Ён і сам не ведае. Далі давучыцца і накіравалі па размеркаванні ў Асвею Віцеб-скай вобласці, дзе ён адбыў тры гады. Вярнуўся на родную Мастоўшчыну. Некаторы час працаваў у райвыканкаме, а пасля выступіў ініцыятарам стварэння музея “Чалавек і лес”, дырэктарам якога пра-быў каля двух дзясяткаў га-доў.

Музей стаў цэнтрам беларускасці ў Мастах. Тут збіраліся нацыянальныя акты-вісты, фармаваліся беларускія асяродкі. Сам Лявон, калі пры-йшла пара, уступіў у БНФ, быў разам з Алесем Белакозам на ўстаноўчым з’ездзе ТБМ, быў у Мастоўскай раённай аргані-зацыі ТБМ. Актыўна супра-цоўнічаў са Станіславам Суд-нікам падчас бытнасці таго ў Мастах і пазней.

У мясцовай незалежнай газетцы “Мастоўскі веснік” друкаваў “сарказмы” на тутэй-шую вертыкаль.

Лявона Барташа з 1968 года добра памятае і добра пра яго адзываецца знакаміты бела-рускі гісторык Анатоль Сіда-рэвіч, які вучыўся на некалькі курсаў раней.

Жыве ў Мастах.

Інфармацыя атрыма-на ад Язэпа Палубяткі, сябра Лявона Барташа на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

 

Старэйшы летапісец роду Гарэцкіх

13 снежня ў Нацыяна-льнай бібліятэцы Беларусі ад-былася юбілейная вечарына акадэміка Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага. Бібліятэка падрых-тавала кніжную выставу, на якой былі прадстаўлены шмат-лікія кнігі навукоўца і пісьмен-ніка. Радзім Гаўрылавіч пера-даў у дар бібліятэцы сваю но-вую кнігу «Апантаны Баць-каўшчынай».

Радзім Гарэцкі з’яўля-ецца  аўтарам 515 навуковых прац па геалогіі і агулам каля 1000 артыкулаў на тэмы гра-мадскага жыцця, культуры, лі-таратуры і беларускай мовы.

Апантаны навукай, мэ-танакіраваны і мужны Радзім Гаўрылавіч усё сваё свядомае жыццё быў упэўненым і непа-хісным на сваіх шляхах. Ён заў-сёды адстойвае нацыянальныя каштоўнасці і выказвае мараль-ную пазіцыю, сваім аўтарытэ-там акрэслівае важныя агуль-нанацыянальныя падзеі. Днямі акадэмік Р.Г. Гарэцкі быў уз-нагароджаны вышэйшай узна-гародай  НАН Беларусі — Зала-тым медалём за развіццё на-вукі.

Святочную вечарыну вёў намеснік старшыні Бела-рускага фонду культуры, пі-сьменнік і грамадскі дзеяч Ана-толь Іванавіч Бутэвіч. Да яго прывітанняў далучыліся Та-дэвуш Стружэцкі і Уладзімір Гілеп.

Успамінаючы свае доў-гае жыццё, акадэмік Гарэцкі ўмоўна вызначыў асноўныя 20-гадовыя цыклы: дзяцінства і жыццё на Беламора-Балтый-скім канале, працу ў Маскве ў Акадэміі Навук СССР і яшчэ два 20-гадовыя цыклы плённай навуковай дзейнасці на Бела-русі.

З маленства яму было горка насіць на сябе найменне сына ворага народа, быць па-збаўленым роднага кута, які бальшавікі адабралі ў 1928 годзе.

Радзім Гаўрылавіч уз-гадваў эпізоды дзяцінства, про-стыя, яле трывалыя мараль-ныя прынцыпы, на якіх яго вы-хоўваў бацька. Распавядаў ву-чоны пра свой першы паход на лодках разам з Гаўрылам Іва-навічам па рацэ Каме, які вы-значыў яго пакліканне да геа-логіі. Р.Г. Гарэцкі вывучаў ар-хітэктуру зямлі на 100 кіла-метраў углыб, у 33 гады ён стаў кандыдатам навук, а у 41 год — ужо доктарам навук.

Радзіма Гаўрылавіча прыйшлі павінша-ваць унучкі Якуба Ко-ласа Марыя  Міхай-лаўна і Вера Данілаў-на. Вялікае сяброў-ства звязвала сям’ю Гарэцкіх з сям’ёй Яку-ба Коласа, пра што сведчаць лісты, дар-чыя надпісы на кнігах, якія захаваліся.

— Радзім Гаў-рылавіч уяўляе для нас прыклад стойка-сці, мудрасці, бадзё-расці! Ён умее слу-хаць сэрца зямлі. Яго геалагічна моцнае зда-роўе дапамагае яму падтрымліваць усіх нас! — адзначыла Марыя Мі-хайлаўна Міцкевіч.

— Юбілей акадэміка Га-рэцкага — свята для беларускай нацыі! — прамовіў старшыня Саюза беларускіх мастакоў, вядомы графік і паэт Рыгор Сітніца, — гэта сведчанне таго, што яна не пахіснецца! Гарэцкія сталі брэндам Беларусі, такім як Еўфрасіння Полацкая і Ска-рына, як Васіль Быкаў, як Ры-гор Барадулін. Мы шчаслівыя прысутнічаць на гэтым свяце. Асабіста я рады, калі мне бадзё-рым голасам тэлефануе акадэ-мік Гарэцкі і паведамляе пра важныя грамадскія падзеі. Ён навечна замацаваў свайму роду месца ў гісторыі, у нацыяналь-най вечнасці!

Старшыня Саюза бела-рускіх пісьменнікаў Барыс Пя-тровіч павіншаваў слыннага навукоўца і сябра Саюза бела-рускіх пісьменнікаў і прызнаў факт, што Радзім Гарэцкі ства-рыў новы жанр у беларускай літаратуры, аб’яднаўшы ліры-чныя мініяцюры, нататкі, згадкі пра сяброў у своеасабовы ме-ланж.

Калісьці рэкаменда-цыю на ўступленне ў Саюз пі-сьменнікаў Радзіму Гаўрыла-вічу даваў Язэп Янушкевіч. Прысутны на вечарыне спадар Язэп  з букетам кветак у руках пажадаў юбіляру творчага на-тхнення і поспехаў.

— Судакрананне з ім прыносіць святло!- прызнаўся паэт Васіль Зуёнак. — Ідзе ўзба-гачэнне інтэлекту і назапаш-ванне энергіі! Радзім Гаўрыла-віч дзеліцца духоўным багац-цем з шырокім колам людзей, перадае свой багаты жыццёвы досвед. Яго кнігі, сюжэты, ха-рактары — залатая сумесь, ство-раная інтэлектуальнымі плас-тамі, — адзначыў Васіль Зуёнак.

Словы віншавання і пашаны выказала юбіляру ста-ршыня Рады ГА ЗБС «Баць-каўшчына» Ніна Шыдлоўская:

— Немагчыма перааца-ніць унёсак акадэміка Гарэцка-га ў арганізацыю і правядзенне I з’езда беларусаў свету ў 1993 годзе. Радзім Гаўрылавіч здзе-йсніў акт яднання беларускай нацыі, ён паспрыяў кансалі-дацыі беларусаў замежжа, ён пераконваў прадстаўнікоў ды-яспары паспрыяць Беларусі!

— Мы вельмі шануем Радзіма Гаўрылавіча, вялікага вучонага, глыбокага, духоўна багатага чалавека, імклівага і  шчырага сябра, — прамовіла Тарэза Голуб. — Ён з’яўляецца сапраўдным рухавіком сумес-ных спраў з музеем гісторыі беларускай літаратуры, а най-перш — Міжнароднай канфе-рэнцыі «Гарэцкія чытанні», якая адбылася ўжо 26 разоў.- Сіла і моц роднага карэння, як пісаў Максім Гарэцкі, давала прадстаўнікам сям’і Гарэцкіх стойкасць, мужнасць, жаданне рабіць для народа.

Кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка за-чытала віншаванне шаноўнаму юбіляру ад яго старэйшых сяб-роў з-за акіяна Вітаўта Кіпеля і Янкі Запрудніка. Народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель з імпэтам заспявала любімую песню Ефрасінні Га-рэцкай «Кум і кума».

На завяршэнне веча-рыны Радзім Гаўрылавіч і Галіна Рыгораўна шчодра па-частавалі гасцей. Днямі былы геолаг і спадарожніца па жыцці шаноўнага акадэміка, Галіна Рыгораўна Гарэцкая, таксама адзначыла свой юбілей. Ёй былі выказаны словы пашаны і ўдзячнасці і падораны букеты кветак.

Эла Дзвінская,

 фота аўтара.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Кіблоў (Андрэй) — мажлівая другасная форма ад Келбоў — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -оў ад антрапо-німа Келб і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Келб-аў — Келбоў — Кілбаў. ФП: келб (‘пячкур’ — невялікая рачная рыба сямейства карпавых, па-даецца «Вялікім слоўнікам бе-ларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 435) — Келб (мянушка, пазней прозвішча) — Келбоў — Кіблоў.
  2. Кіеня (Аляк-сандр) — вытвор з суфіксам —еня ад антрапоніма Кій і зна-чэннем ‘нашчадак’ Кій-еня. ФП: кій (‘прамая тонкая палка’, ‘мо-лат драўляны, жалезны’) — Кій (мянушка, пазней прозвішча) — Кіеня.
  3. Кізялевіч (Рус-лан) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Кізель і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кізель-евіч. ФП: кізель (кізляй (тат. ‘крыніца’ (ТРС))) — Кізель (Кізляй) — мянушка, потым прозвішча) — Кізел-евіч — Кізя-левіч.
  4. Кійко (Ігнат) — другасная форма ад Кіёк — се-мантычны вытвор з суфіксам —ок ад Кій і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кій-ок — Кіёк. Гл. Кіеня.
  5. Кіловіч (Алесь) — вытвор з акцэнтаваным суфік-сам бацькаймення -овіч ад ант-рапоніма Кіла і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Кіл-авіч — Кіловіч. ФП: кіла (‘тое, што і грыжа’ (разм.); ‘хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці’) — Кіла (мянушка, по-тым прозвішча) — Кіловіч.
  6. Кірмашовец (Іван) — семантычны вытвор ад апелятыва кірмашовец ‘удзель-нік кірмашу’ — ‘(вялікі продаж тавараў, які праводзіцца ў пэў-ную пару года ў вызначаным месцы і часта звязаны з выстаў-кай)’.
  7. Кіршнер (Крысці-на) — семантычны вытвор з суфіксам -ер ад кіршвасер (‘га-тунак гарэлкі’ — «Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскуно-ва, с. 440) і значэннем ‘той, хто вырабляе ці прадае кіршну (гарэлку)’.
  8. Кітурка (Ягор) — семантычны вытвор ад апеля-тыва кітурка ‘костачка на назе каля ступні; шчыкалатка’ (гл.: «Калоша ж. Ніжняя часць штаноў ад кятуркі да ступы.» (В. Ластоўскі. Падручны ра-сійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. — Коўна. 1924, с. 245).
  9. Кіянка (Зінаіда) — семантычны вытвор ад апеля-тыва кіянка (рэг.) ‘малаток для апрацоўкі камянёў’ або ўкр. киянка ‘кіяўлянка’, ‘багамолка, якая ідзе ў Кіеў’, ‘невялікі драў-ляны малаток у столяра’ (Грынч).
  10. Клемянок (Ала) — народны варыянт імя Кле-мянцін (лац. ‘спакойны, ціхі, ласкавы’) або імя Клеменс (<лац. clemens ‘міласэрны, літа-сцівы, ласкавы’) набыў ролю прозвішча.
  11. Клец (Андрэй) — семантычны вытвор ад апеля-тыва клец ‘зуб у баране’. Або ад клець ‘свіран, кладоўка’ (з ацвярдзеннем канцавога зыч-нага для адмежавання ад апе-лятыва).
  12. Клім (Рамуальд) — варыянт імя Клімент (лац. clemens ‘міласцівы’ (зафіксава-ны ў 1528 г.)) набыў ролю про-звішча.
  13. Ключнік (Вікен-цій) — семантычны вытвор ад апелятыва ключнік ‘слуга ў панскім маёнтку, у распара-джэнні якога знаходзіліся пра-дукты, харчаванне і ключы ад месцаў іх знаходжання’.
  14. Кляўцэвіч (Іван) — вытвор з суфіксам бацька-ймення -эвіч ад антрапоніма Клявец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Клявец-эвічКляўцэвіч. ФП: клявец (‘мала-ток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос’) — Клявец (мянушка, потым про-звішча) — Кляўцэвіч.
  15. Кміт (Леанід) — бяссуфіксавы вытвор ад укр. кмітити (‘думаць, меркаваць, разумець, цяміць’, абл. ‘назі-раць, сачыць (за кім-н., чым-н.); бачыць, заўважаць’ (Лем-цюгова В.П. Украінска-бела-рускі слоўнік, с. 300) з значэн-нем ‘той, хто думае, разумее, бачыць, заўважае’) набыў ролю прозвішча (праз семантычны пераход — антрапанімізацыю).
  16. Козіч (Аляксандр) — вытвор з суфіксам бацькай-мення -іч ад антрапоніма Коза/ Каза і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Коз-іч. ФП: каза (‘самка казла’, ‘беларускі каляд-ны абрад’) — Каза (мянушка, потым прозвішча) — Козіч.
  17. Концэвіч (Сяр-гей) — вытвор з суфіксам баць-каймення -эвіч (-евіч) ад антра-поніма Конец і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': КонецКонц-эвіч. ФП: koniec (польск. ‘канец’ і іншыя зна-чэнні) — Koniec (мянушка, по-тым прозвішча) — Концэвіч. Або польская форма бел. Кан-цэвіч ці змененае ад Кунцэвіч (гл.).
  18. Корсак (Зоя) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва корсак (рус. корсак, корсук ‘ліса ў кіргізскіх стэпах’, ‘сялянская футравая шапка’ (Даль)).
  19. Космач (Генадзь) — семантычны вытвор ад рус. космач (праст. ‘касмач, куд-лач’). Або акцэнтаваная форма бел. касмач ‘кудлач’ (праст. ‘пра чалавека з доўгімі кудлатымі валасамі’), структурна: косм-ач.
  20. Коцік (Андрэй) — вытвор з суфіксам -ік ад антра-поніма Кот і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Кот-ік — Коцік. ФП: кот (‘свойская жы-вёліна сямейства кашэчых; са-мец кошкі’) — Кот (мянушка, потым прозвішча) — Коцік. Ці ад памянш.-ласк. коцік (семан-тычны вытвор): Кот — коцік — Коцік. Або ад коцік ‘марская млекакормячая жывёліна ся-мейства вушастых цюленяў з каштоўным футрам (ці само футра яго)'; ад коцік ‘суквецце з дробных кветачак у некато-рых дрэвавых раслін, якое апа-дае пасля цвіцення’ (шляхам се-мантычнай дэрывацыі).
  21. Крачок (Эдвард) — семантычны вытвор ад ст.-бел. крачок ‘куст’ (ПГССЛ).
  22. Крашэўская (Ан-жаліка) — вытвор з суфіксам —ская ад тапоніма Крашэва і значэннем ‘нараджэнка, жы-харка названай мясціны': Кра-шэвская — Крашэўская.
  23. Крой (Алесь) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва крой — нульсуфіксавае ўтварэнне ад дзеяслова кроіць ‘разрываць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велі-чыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.’, ‘адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чам-н. вострым'; ‘фасон, пакрой (спец.)’.
  24. Крупко (Леанід) — семантычны вытвор ад апеля-тыва крупка ‘здробленае ачы-шчанае ад шалупіння зерне пшаніцы як прамежкавы пра-дукт пры перапрацоўцы яе ў гатунковую муку’, а таксама ‘тое, што і крупы’ (2 знач.) — пе-ран. ‘снег у выглядзе невялікіх шарападобных зярнят’. Форма з канцавым (Крупко) для адмежавання ад апелятыва («моднае», «прэстыжнае»).
  25. Кручанаў (Аляк-сей) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -аў ад антрапоніма Кручаны з значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Кручан-аў. ФП: кручаны (‘зро-блены скручваннем'; ‘свірале-падобны, віты'; ‘хворы на ша-ленства (пра жывёл)’, (перан.) ‘заблытаны, неспакойны’) — Кручаны (мянушка, потым прозвішча) — Кручанаў.
  26. Крывалап (Аляк-сей) — семантычны вытвор ад апелятыва крывалап (рэканст-руяваны назоўнік ад прымет-ніка крывалапы) ‘з крывымі ла-памі’ (лапа ‘ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак’).
  27. Крывушэнка (Ігар) — вытвор з суфіксам -энка ад антрапоніма Крывуш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крывуш-энка. ФП: крывы (‘выгнуты, не просты'; ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела)); ‘з пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы’ (разм.) — крывуш (‘крывы прад-мет’, ‘кульгавы чалавек’) — Крывуш (мянушка, пазней про-звішча) — Крывушэнка.

(Працяг у наступным нумары.)

 

ТАЛАКОЎЦЫ: У «ХОЛАД» КОЖНЫ МОЛАД

Хто яны, талакоўцы з Нясвіжчыны, што праз другі год  спрыяюць  выданню шмат-гадовай каляндарнай серыі Ва-лерыя Дранчука «Маляўнічая Бацькаўшчына» — робяць гэты праект па-сапраўднаму народ-ным? Мо адны толькі гараджа-не-нясвіжцы, сябры ТБМ, пі-сьменнікі,  настаўнікі? Ды не. Значную частку гэтай неабыя-кавай грамады складаюць ка-рэнныя вяскоўцы, людзі сель-скагаспадарчага занятку, часам ужо і немаладога веку, з адда-леных ад вірлівага жыцця, ча-сам неперспектыўных, вёсак — Альхоўкі, Малева, Карцэвічаў, Маляўшчыны, Саскай Ліпкі, Студзёнак, асобы, што ўразяць мудрасцю поглядаў , глыбінёй разумення як ранейшага так і сённяшняга свету, далікатна-сцю і шчырасцю.

Ірына Абрамовіч з Ма-лой Быхаўшчыны кожны раз удзельнічае ў талакоўскім пра-екце, авансуе грошы на два ка-лендары, а то і болей  асобнікаў. Падчас сустрэчы абавязкова пачастуе цікавай прыгадкай, даўнім слоўкам, забытай на-роднай завядзёнкай. Аніяк не скараецца жанчына сталым гадам, тым болей гэтай зімовай парой, бо памятае дзядоўскую мантру: у холад кожны молад. А ў сённяшнім жыцці гэты хо-лад кранае многія душы сцю-жай «русіфікацыі», наступам чужога, нянаскага свету. Але ў Малой Быхаўшчыне, насупе-рак усім халадам, нарыхтоўва-юць паліва і паляць печкі, заў-сёды радыя роднаму слову і выбіраюць на штодня наш бе-ларускі каляндар.

Не губляе жыццёвага імпэту  жыхарка Гарадзеі Яніна Іванаўна Ялтыкова — ганаровая сяброўка Нясвіжскай арганіза-цыі ТБМ, а найперш, вы не паверыце, аднакласніца самога айца Аляксандра Надсана. Дні яе «календара -2019″ будуць, як і раней, напоўненыя жвавым клопатам, добрым стараннем на карысць сваёй Радзімы і мо-вы, людзей і Божай веры.

Наталля Плакса.

Нясвіж.

«Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці»

У Гародні адбылася прэзентацыя кнігі па гісторыі Расіі ўпершыню выдадзенай па-беларуску. Кажа адзін з ук-ладальнікаў выдання, канды-дат гістарычных навук Алег Трусаў:

— Першае ў свеце вы-данне напісанае пра гісторыю Расіі па-беларуску з беларус-кага гледзішча. Ніхто па-бела-руску пра гісторыю Расіі ў такім аб’ёме, як мы, не пісаў. Мы напісалі ад славян і па сён-няшні дзень — гэтым яна і ад-метная. Па-другое, выкары-стана маса новай літаратуры, асабліва замежнай, якая мала вядомая: ангельскія крыніцы, нямецкія, а таксама падабраная вялікая колькасць ілюстрацый.

На думку мастацтва-знаўцы Аляксея Хадыкі, кніга мае паказаць уплывы на расей-скую культуру мастацтва ін-шых краін:

— Задача была напісаць раздзелы па культуры. Нату-ральна трэба было паказаць сінтэтычна, адкуль браліся якія крыніцы натхнення ў расейскім мастацтве, якое канешне было выдатным, але ў значнай сту-пені было выпеставана замеж-нымі мастакамі. У значнай сту-пені рабілі італьянскія мастакі, але астатнюю частку фактычна з 14-га стагоддзя прыносілі бе-ларусы.

Апрача прэзентацыі выдання па гісторыі выступо-ўцы надалі вялікую ўвагу тэме стварэння ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча, падрыхтоўчыя курсы якога працуюць у Мен-ску.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Навіны Германіі

Беларуска-нямецкія Каляды

У сталічным Музеі гісторыі беларускай літара-туры пачаліся традыцыйныя беларуска-нямецкія Каля-ды. Гаворыць дырэктар му-зея Міхаіл Рыбакоў.

— Культура — гэта тое, што яднае нашы народы. Не толькі беларускі, нямецкі, але розны народ, ён склада-ецца менавіта з культуры. А культура пачынаецца з са-мога чалавека, з саміх кара-нёў, з таго, з чаго ён пайшоў. І гэта можа быць не толькі нейкі выдатны мастацкі твор, не толькі музыка, спе-вы, літаратура, але і звы-чайныя танцы, гульні, якімі займаліся нашы дзядулі, ба-булі альбо дзеці, якія і сёння гуляюць у нешта на дварэ.

Беларусы з немацамі не толькі ваявалі. Мы праз палякаў запазычылі ад наро-даў Германіі Магдэбургскае права, некаторыя прафесіі і назвы рыштунку для працы па метале і драўніне.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск.

Фота аўтара.

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Шаноўныя сябры, заканчваецца падпіска на першае паўгоддзе 2019 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 66. Цана змянілася нязначна. У 2019 годзе мы працягнем выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў.  Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды, а падаём паведамленні і меркаванні саміх чытачоў. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.

Валерыю Стралко — 80!

19 снежня свой 80-гадовы юбілей адзначае Валерый Васілье-віч Стралко — творца, які стаў адме-тнай з’явай у гісторыі беларускага прыгожага пісьменства.

У літаратуру ён прыйшоў ужо ў сталым узросце, але ўвайшоў у яе напрыканцы 1990-х імкліва, як яркі, самародны перакладчык. І ўжо меней, чым праз два гады пасля сваіх першых публікацый, маючы ўжо дзве кнігі (напісаных ім асабіста дзіцячых вершаў «Тук-тук-тук» (1999) і пер-шы выдадзены ў Беларусі ўкраіна-моўны зборнік перакладаў «На кле-нових листах» (2000)), Валерый Стралко быў амаль адначасова пры-няты ў Нацыянальны Саюз пісьмен-нікаў Украіны (2000) і Саюз беларус-кіх пісьменнікаў (2001).

Прычым найбольш фенамена-льнае ў творчасці Валерыя Васілье-віча — тое, што па адукацыі і прафесіі ён фізік; і менавіта ён ці не адзіны сён-ня ў Беларусі, хто перакладае з бела-рускай, рускай моваў на ўкраінскую і наадварот.

Ды як перакладае!

На гэты конт знаны ўкраінскі паэт і перакладчык Дзмітро Білавус (1920 — 2004) адзначыў наступнае: «В. Стралко тонка адчувае арыгінал, а яго аўтарскія мажлівасці, руляван-не на два крылы, украінскае ды бела-рускае, з аднолькавымі праніклівасцю і ўменнем, — з’ява проста ўнікальная».

Майстэрства Валерыя Страл-ко і яго ўнёсак у скарбніцу мастацкага слова атрымалі высокую ацэнку такіх вядомых беларускіх і ўкраінскіх пісь-меннікаў, перакладчыкаў, крытыкаў, як Мікола Аўрамчык (1920 — 2017), Рыгор Барадулін (1935 — 2014), Ге-надзь Бураўкін (1936 — 2014), Алена Васілевіч, Ніл Гілевіч (1931 — 2016), Васіль Жуковіч, Станіслаў Жукоўскі (укр. Станіслав Жуковський), Васіль Жураўлёў, Уладзімір Жытнік (укр. Володимир Житник; 1938 — 2010), Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Уладзімір Каламіец (укр. Володимир Коломієць; 1935-2017), Віктар Капці-лаў (укр. Віктор Коптілов; 1930 — 2009), Міхась Кенька, Міхайла Літві-нец (укр. Михайло Литвинець), Алег Лойка (1931 — 2008), Максім Лужанін (1909 — 2001), Алесь Лупій (укр. Олесь Лупий), Юрый Мушкецік (укр. Юрій Мушкетик), Аляксандр Панамарыў (укр. Олександр Поно-марів), Алесь Петрашкевіч (1930 — 2012), Алесь Пісьмянкоў (1957 — 2004), Рыгор Піўтарак (укр. Григо-рій Півторак), Уладзімір П’яноў (укр. Володимир П’янов; 1921 — 2006), Станіслаў Рэп’ях (укр. Станіслав Ре-п’ях; 1938 — 2012), Янка Сіпакоў (1936 — 2011), Браніслаў Спрынчан (1928 — 2008), Міхайла Шаўчэнка  (укр. Ми-хайло Шевченко), Алесь Яскевіч і інш.

Каб зразумець каштоўнасць зробленага шаноўным юбілярам у лі-таратуры, варта дадаць ужо хаця б тое, што ў шэрагу шматлікіх перакла-даў Валерыя Стралко першае пера-стварэнне па-ўкраінску найлепшага эпічнага твора беларускай літарату-ры мінулага стагоддзя — паэмы Я. Ко-ласа «Новая зямля».

Гаворачы пра гэты пераклад, Ніна Мацяш (1943 — 2008) падкрэслі-ла: «Пераклад папраўдзе кангеніяль-ны. Не згубілася ні крыхотка з бага-цюшчага тэксту і падтэксту паэ-мы, ні рыскі з адзінства лірычнага і эпічнага ў ёй… Праца, вартая нашай самай шчырай удзячнасці і найвы-шэйшай дзяржаўнай узнагароды, бо гэта надзвычай важкі й каштоўны ўнёсак у культуру абодвух народаў, у агульначалавечую духоўнасць».

А ў пасляслоўі да ўкраінскага выдання «Новай зямлі» (Якуб Колас. Нова земля : пер. з білорус. Валерія Стрілка. Київ : Український письмен-ник, 2006) вядомы беларускі літара-туразнаўца Я. Янушкевіч аўтары-тэтна заўважыў, што гэта «першы поўны пераклад коласаўскага твора сярод іншых славянскіх перакладаў».

Сёння, з адлегласці часу, цяжка ўявіць, што ў ма-ладосці Валерый Васільевіч нават і не марыў пра пісьмен-ніцкую дзейнасць…

 

Жыццёвая дарога ў Валерыя Стралко даволі па-кручастая; здаралася так, што непагадзь рабіла непра-глядным далейшы шлях. Зна-йсці выйсце дапамагаў стойкі і ўпарты характар падарож-ніка, загартаваны на роднай Чарнігаўшчыне, Херсонскіх караблеверфях, на распра-цоўцы першага савецкага  калайдара…

Але больш падрабязна пазна-ёміцца з лёсам таленавітага пераклад-чыка, мяркую, будзе цікава з першых вуснаў. Я неаднаразова сустракаўся з Валерыем Васільевічам, апошні раз напярэдадні яго юбілею. Падчас гэтых сяброўскіх сустрэч-размоў ён вельмі ахвотна і змястоўна распавядаў пра сваё жыццё. Вытрымкі з яго аповедаў, якім не бракуе займальных сюжэтных ліній, і прапануюцца чытачам.

 

«Я нарадзіўся ў старажытным Любечы на Чарнігаўшчыне ў сям’і на-стаўнікаў. Але дзяцінства прайшло ў Тупічаве, дзе і скончыў школу. Тады гэта быў раённы цэнтр Чарнігаўскай вобласці, а сёння — сяло ў складзе Га-раднянскага раёна.

Маці Таццяна Фядотаўна (1915 — 1997) выкладала ў школе ўкраінскую мову і літаратуру, а баць-ка Васіль Мікітавіч (1911 — 1991) — чарчэнне і маляванне, у пасляваенны час загадваў Тупічаўскім раяна.

Вучыўся я няблага. У 1952 г. пасля заканчэння з пахвальнай грама-тай 7 класаў быў заахвочаны 10-дзён-най пуцёўкай у Ялту. Мора мяне ўра-зіла страшэнна. З таго часу загарэўся марской прафесіяй і мэтанакіравана маральна і фізічна рыхтаваўся да слу-жбы на флоце: чытаў кніжкі пра мара-коў і адміралаў, загартоўваўся — ра-біў зарадку, спаў у каморы на торфе, мёрзнуў…

У старэйшых класах, вывуча-ючы фізіку, я толкам не разабраўся ў электрычнасці. Яна падалася незра-зумелай, і я вырашыў, што мая пра-цоўная дзейнасць ніякім чынам не бу-дзе звязана з ёй. Але жыццё з мяне пасмяялася, і я шмат гадоў быў павя-заны з электрычнасцю: зваршчык, кранаўшчык, і біла мяне токам… Ско-нчыў нават электратэхнічны інстытут. Прызнаюся, да сённяшняга часу баю-ся электрычнасці, як і радыяцыі.

У 1955 г. скончыў школу з сярэбраным медалём. І сёння дзіўна, але адзіная чацвёрка ў маім атэстаце… па ўкраінскай мове, за сачыненне. Цікава, што старэйшы брат Уладзі-мір, які годам раней за мяне атрымаў атэстат сталасці, таксама сярэбраны медаліст, і таксама чацвёрка ў яго была за сачыненне, але па рускай мове. Да-рэчы, сёння Уладзімір Васільевіч Стралко — вядомы ўкраінскі навуко-вец у галіне фізіка-хіміі, акадэмік НАН Украіны, яшчэ ў савецкія часы за навуковыя дасягненні ён здабыў Дзяржаўную прэмію СССР.

Пасля школы вырашылі з ад-накласнікам паступаць у Херсонскую мараходку (Херсонскае мараходнае вучылішча Міністэрства марскога флоту СССР. — Ю.К.). Варта адзна-чыць, што тады ў сярэднія мараходкі медалістаў бралі без іспытаў. Але маці сказала катэгарычна: «Ніякіх марахо-дак, ты што, тапіцца хочаш?». А я, між іншым, быў перакананы, што час мар-скіх катастроф мінуўся разам з ветра-зьным флотам, для якога яны былі ўласцівыя. Маці з практычных мерка-ванняў (маючы на ўвазе прыклад до-браўладкаванага жыцця ў Тупічаве дырэктара мясцовага спіртзавода і ляснічага) загадала паступаць ў сель-гасакадэмію на лесагаспадарчы фа-культэт. Дарэчы, брат тады ўжо вучы-ўся на хімічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаў-чэнкі. Бацька, хоць займаў нейтраль-ную пазіцыю, казаў, каб дзеці самі вы-біралі, куды паступаць, каб потым не было ніякіх размоў, але моўчкі ўсё-такі падтрымліваў маці. Слова бацькоў — закон, і я мусіў паехаць у Кіеў, у сельгасакадэмію (Украінская сельска-гаспадарчая акадэмія, сёння — Нацыя-нальны ўніверсітэт біярэсурсаў і пры-родакарыстання Украіны. — Ю.К.).

Як медаліст здаваў адзін іспыт па матэматыцы, якой увогуле не баяў-ся, яна была маім любімым школьным прадметам. Але час на рашэнне адво-дзіўся малы, і мне яго проста збрака-вала. У выніку — тры балы. Далей экзаменавацца на агульных умовах не захацеў, бацькам зманіў, што паступ-ленне заваліў, і махнуў у Херсон на штурманскае аддзяленне мараходкі.

Заўважу, паступаць на філфак і ў голаў не прыходзіла. Я думаў, што вершы пішуць нейкія небажыцелі, а не проста звычайныя людзі. Тычына, Сасюра, Бажан, Рыльскі… для мяне з’яўляліся недасяжнай вышынёй. Я нават да школьных настаўнікаў ста-віўся не як да простых людзей.

У Херсоне чакала чарговая няўдача. Яна карэнным чынам змяніла лёс. Медыцынская камісія выявіла дальтанізм (як тады казалі, парушэнне каляровага ўспрымання) і назаўсёды зачыніла дзверы ў мараходку. І што рабіць? Вярнуцца дадому — гэта ж ганьба. Я першы ў гісторыі школы медаліст, хто не паступіў. З цяжкас-цямі ўладкаваўся на працу вучнем зваршчыка на караблемеханічны і караблерамонтны завод імя Камінтэр-на і паступіў на вячэрняе аддзяленне Херсонскага караблемеханічнага тэх-нікума імя адмірала Ф.Ф. Ушакова.

Усё-такі праз два гады мне ўдалося ажыццявіць сваю марскую мару. Праўда, не без хітрыкаў. Я зна-йшоў і запомніў спецыяльныя полі-храматычныя табліцы, што прымя-няліся для праверкі дальтанізму, і па-спяхова прайшоў медагляд прызыў-ной камісіі. Служыць патрапіў на адзін з лепшых караблёў Чарнамор-скага флоту — эсмінец «Сообразитель-ный». Ды ненадоўга. Праз год з не-вялікім падман выявіўся, і мяне ка-місавалі.

Вярнуўся на свой завод. Але неўзабаве напаткала бяда. Па просьбе майстра («канец месяца, выручай» — сумнавядомы савецкі аўрал планавай гаспадаркі) выйшаў у начную змену і зваліўся ў адкрыты люк, які забыліся абгарадзіць папярэднія рамонтнікі. Ледзь не забіўся. Аперацыя (выдалілі селязёнку), доўгае выздараўленне. Лекары забаранілі працаваць у шкод-ных умовах, падымаць цяжкае. Было мне тады 20 гадоў.

Давялося асвоіць прафесію кранаўшчыка. Увесну 1960 г., скон-чыўшы тэхнікум (абараніў дыплом 29 лютага), паехаў дамоў дапамагчы бацькам. Восенню вярнуўся на Херсоншчыну, дзе ў Вялікай Аля-ксандраўцы пасля заканчэння фіз-мата Херсонскага педінстытута вы-кладала ў вячэрняй школе фізіку і матэматыку мая каханая Рая. Ажа-ніліся мы з ёй 7 студзеня 1961 г., а пазнаёміліся, дарэчы, на вечарынцы ў Херсоне 7 лістапада 1958 г. Такое не забудзеш. Ужо болей за год жыву без сваёй Раісы Савельеўны, яна памерла 1 снежня 2017-га. Хачу адзначыць: адзіная найвялікшая ўдача ў маім жыцці — гэта мая жонка.

Калі ў космас паляцеў Гага-рын, працаваў падменным настаўні-кам у глухой вёсцы на Херсоншчыне, выкладаў нямецкую мову, чарчэнне і геаграфію ў васьмігодцы. А вёска мела назву… Новасібірск. Сябры ў лістах жартавалі: маўляў, думалі, што стаў сібіраком. Цікава, што 17 траўня 1961 г. я ўжо сапраўды працаваў у «сапраўдным» Новасібірску, у Інсты-туце ядзернай фізікі Сібірскага аддзя-лення навук Акадэміі СССР. Скон-чыўся тэрмін падмены, і, не знайшоў-шы адпаведнай працы на Бацькаў-шчыне, я падаўся туды, дзе мяне ніхто не чакаў (мажліва, трошкі авантурна). У Новасібірскім акадэмгарадку ад-працаваў каля 10 гадоў.

Адзін з першых у свеце калай-дараў (паскаральнік з сустрэчнымі пучкамі) быў пабудаваны і запушча-ны ў 1963 г. менавіта ў Інстытуце ядзернай фізікі СА АН СССР. І я спрычыніўся да гэтай падзеі…

У Новасібірску завочна скон-чыў электратэхнічны інстытут, пера-йшоў працаваць старшым інжынерам у лабараторыю прыкладной кіберне-тыкі Інстытута гідрадынамікі. Адкуль праз пару гадоў быў запрошаны на працу ў Менск, дзе адпрацаваў у на-вукова-даследчых і праектна-канст-руктарскіх інстытутах. Апошняе ме-сца працы да выхаду на пенсію — на-чальнік сектара ЦКБ «Спектр».

Азіраючыся назад, хачу адзна-чыць, што ўсё ў жыцці невыпадкова. І тое, што я прыйшоў у літаратуру, бы-ло дзесьці прадвызначана ланцугом пэўных падзей…

Калі я быў ужо ў сталым узро-сце, маім блізкім сябрам стаў вядомы беларускі чытальнік, пісьменнік Аля-ксей Аляксеевіч Слесарэнка (1919 — 2005). Ён нарадзіўся ў Кіеве, але ка-рані яго на Брагіншчыне, дзе Аляксей Слесарэнка, дарэчы, вучыўся ў шко-ле. І толькі падчас нашага сяброўства высветлілася, што мае бацькі добра ведалі яго яшчэ падлеткам. Да вайны Слесарэнка здымаўся ў ролі Мірона ў фільме «Палескія рабінзоны» (1934). Атрымаў ганарар, за які яго бацька набыў хату… у Любечы, і хата гэтая знаходзілася па дыяганалі на-супраць школы, у будынку якой тады выкладалі і часова жылі мае бацькі-настаўнікі…

Родны брат маёй маці Мікола Чмель вучыўся ў гімназіі разам з Аб-рамам Кацнэльсонам (1914 — 2003), вядомым украінскім савецкім паэтам і перакладчыкам.

Толькі ў 1990-х гг. я даведаў-ся, што да вайны ў Любечы жыў Эдвард Адамавіч Пархамовіч, лекар з Палтаўшчыны. А яго сын — вядомы ўкраінскі паэт у эміграцыі Леанід Па-лтава (1921 — 1990) у 1938-м скончыў Любецкую школу, дзе працаваў мой бацька. Дарэчы, Л. Палтава сябраваў з Майсеем Сяднёвым (1913 — 2001), пераклаў на ўкраінскую паэму А. Вя-рцінскага «Загор’е»…

Асабліва ў памяці адна дра-матычная падзея. Упэўнены, яна ста-лася для мяне знакавай.

Я скончыў украінскую шко-лу, выхоўваўся ў нацыянальным ася-родку. А калі апынуўся на Херсон-шчыне, сутыкнуўся зусім з іншай мо-ўнай сітуацыяй: фактычным панаван-нем рускай мовы. Вучыцца ў тэхніку-ме, дзе ўсё выкладался па-руску, і працаваць на заводзе, дзе ў лепшым выпадку гучаў уедлівы суржык (ана-лаг беларускай трасянкі), мне было спачатку цяжка. Першы год я яшчэ размаўляў па-ўкраінску.

І вось у першы свой адпачы-нак 31 ліпеня 1956 г. я ступіў на палу-бу парахода «Тарас Шаўчэнка», што плыў па Дняпры маршрутам Херсон — Кіеў — Херсон і… перайшоў на рус-кую мову…  На зваротным шляху ў Кахоўскім моры (Кахоўскае вадасхо-вішча ў ніжнім цячэнні Дняпра. — Ю.К.) наляцеў такі шторм, якога я і на моры не бачыў. Мы ледзь вырата-валіся… І выратаваў нас усіх, і паса-жыраў і каманду, стары параход «Та-рас Шаўчэнка», які не скарыўся злой стыхіі…

Але асабіста для мяне, лічу, тая дняпроўская драма з’явілася ў першую чаргу пакараннем за здра-ду роднай мове. А пакаральнікам і ратавальнікам у адной асобе высту-піў Кабзар. Тарас Рыгоравіч з нябё-саў вызначыў дарогу майго жыцця — духоўнага і творчага…

Сёння я і не разумею, як мог жыць без літаратуры…».

 

У творчым набытку Валерыя Стралко — кнігі перакладаў: «На кле-нових листах» (Мінск,  2000);  «Тарас на Парнасі» (Мінск: «Рэдакцыя ча-сопісу «Вожык», 2003) — вядомай беларускай сатырычнай паэмы «Тарас на Парнасе» на ўкраінскую мову; «Мелодыі журбы і надзеі» (Мінск, 2003) — твораў Лесі Украінкі на бела-рускую мову; «Непагасны агонь = Непогасний вогонь» (Мінск, 2003) — твораў Т. Шаўчэнкі, Л. Украінкі, І. Франко на беларускую, а Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча на ўкраін-скую мову; «Нова земля» (Київ, 2006) — паэмы Якуба Коласа «Новая земля» на ўкраінскую мову; «Любить би віч-но…» (Мінск, 2007) — вершаў Алеся Пісьмянкова на ўкраінскую мову; «Тріада слов’янської поезії = Трыяда славянскай паэзіі = Триада славянской поэзии» (Київ, 2008) — твораў украін-скай класікі на беларускую і рускую мовы, беларускай класікі — на ўкраін-скую і рускую мовы, рускай класікі — на ўкраінскую і беларускую мовы;  «Майдан Волі» (Київ, 2008) — рамана-хронікі Алеся Пашкевіча «Пляц Волі» на ўкраінскую мову; «Тінь Гоб-ліна» (Київ, 2009) — рамана Валерыя Казакова «Цень Гобліна» на ўкраін-скую мову; «Круглянський міст» (Київ, 2011) — аповесцей Васіля Быка-ва на ўкраінскую мову; «Час sесоnd-hand» (Канец чырвонага чалавека) (Мінск, 2013) — кнігі Святланы Алексі-евіч на беларускую мову; «Мастак» (Мінск, 2014) — паэзіі і прозы Т. Ша-ўчэнкі на беларускую мову.

Перакладчыцкая дзейнасць Валерыя Васільевіча Стралко ўгана-равана Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Івана Франко 2003 г. «за пераклады на беларускую мову тво-раў Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франко, шматлікіх сучасных паэтаў», Літаратурнай прэміяй імя Кандрата Крапівы за пераклад кла-січнай беларускай паэмы «Тарас на Парнасе» на ўкраінскую мову (2003), медалём Нацыянальнага Саюза пісь-меннікаў Украіны «Почесна відзнака»  —  «За важкі ўклад у адраджэнне ду-хоўнасці і асабістыя дасягненні ў літа-ратурнай творчасці» (2006), Міжна-роднай літаратурна-мастацкай прэ-міяй імя Грыгорыя Скаварады Фо-нда культуры Украіны за вялікую падзвіжніцкую працу з мэтай зблі-жэння ўкраінскай і беларускай літа-ратур (2013).

Юры Кур’яновіч.

Фота аўтара.

 

Творчая сустрэча з пісьменнікам гістарычнага жанру

27 лістапада 2018 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства «За крокам крок…», прысвеча-нае прэзентацыі кнігі «Леанід Дайнека. «Выбра-ныя творы», якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука» у серыі «Беларускі кніга-збор». У кнігу ўвайшлі новыя раманы Леаніда Дайнекі «Ілоты» і «Сын ільва, дачка Зеўса — Леа-нід і Зінаіда», а таксама  найбольш значныя яго вершы і мініяцюры «Герадоцінкі».

Літаратар нарадзіўся ў 1940 годзе 28 студзеня ў вёсцы Змітраўка 2-я (Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) у сям’і калгасніка. Скон-чыў сярэднюю школу (1956 г.). У Ніжнім Та-гіле вучыўся ў тэхнічным вучылішчы (1957-1959 гг.), працаваў электраслесарам на металургіч-ным камбінаце ў трэсце «Уралспецбуд» (1959-1960 гг.). Служыў у Савецкай Арміі (1960-1963 гг.). У 1967 скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў  рэдак-тарам, старэйшым рэдактарам перадач для дзяцей і юнацтва Віцебскай студыі тэлебачання (1967- 1971 гг.). Пасля пераезду у Менск праца-ваў старэйшым рэдактарам Беларускага тэлеба-чання (1971- 1972 гг.), адказным сакратаром часопіса «Маладосць» (1972-1989 гг.)

З  1989 года — загадчык рэдакцыі паэзіі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Друкавацца пачаў з 1961 года.

Пісаў вершы, паэмы. Выдаў паэтычныя зборнікі «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Начныя тэлеграмы» (1974), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985), «Сняжынкі над агнём», «Вершы і паэмы» (1989).

Некаторыя вершы  Леаніда Мартынаві-ча пакладзены на музыку П. Альхімовічам і У. Семенякам.

З 1976 года аддае перавагу прозе. Аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976), раманаў «Людзі і маланкі» (1978), «Запо-мнім сябе маладымі» (1981), «Футбол на заміні-раваным полі» (1983), «Меч князя Вячкі» (1987), «След ваўкалака» (1988), «Жалезныя жалуды»

Леанід Мартынавіч лаўрэат літаратур-най прэміі СП Беларусі імя І. Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей — за гіста-рычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваў-калака». Многія творы Леанід Мартынавіча пе-ракладзены на мовы народаў свету.

Спадар Дайнека — вядомы ў 90-я гады мецэнат, які разам з сынамі займаўся прадпры-мальніцкай дзейнасцю, заснаваў фірму «БелПі», вядомую выпускам старажытнага напою «Кра-мбамбуля». Свёкар знакамітай Таццяны Бела-ногай. У апошнія гады вельмі папулярным стаў раман спадара Дайнекі «Назаві сына Кан-станцінам».

На мерапрыемстве прысутнічалі: Кас-тусь Цвірка, Яўген Гучок, Сяргей Законнікаў, Аляксандра Грыцкевіч, Ірына Багдановіч, Мі-хась  Скобла, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Лаўр. Вельмі цікава выступаў вядучы рэдактар выдавецтва «Беларуская навука» Георгій Кі-сялёў.

Прыйшлі барды Алесь Камоцкі з песня-мі «Ляцяць гады …немалады я» і «Тутэйшы ча-лавек» і Эдуард Акулін з кампазіцыяй пра беларускага песняра Янку Купалу. Пад час імп-рэзы гучалі вершы ў выкананні творцы Леаніда Дайнекі.  Было вельмі цікава.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Каб спявала душа

«Рабі, што можаш, з тым, што маеш, там, дзе ты ёсць», — пад такім дэвізам зна-камітага амерыканскага палі-тыка Тэадора Рузвельта пра-цуюць ў нашай краіне з лю-дзьмі, што маюць абмежаваныя магчымасці.

Праца з інвалідамі дзе-ля іх паўнавартаснага ўдзелу ў самых розных напрамках зносін — гэта і ёсць для такіх людзей сінонім жыцця. Пры гэтым,  гаворка ідзе не пра адзінкавыя ці выпадковыя мерапрыем-ствы, а сістэму, пры якой  сёння кожны можа займацца спортам, творчасцю, атрымліваць пра-фесію, дзяліцца сваім майстэр-ствам.

Адзначэнне Міжна-роднага дня інвалідаў  характэ-рна сёлета нейкім добрым ус-плескам цікавасці да літара-турнай творчасці гэтых муж-ных людзей. Іх пачуцці, абво-страная ўспрымальнасць рэ-чаіснасці, нясмелая надзея і ве-ра ў каханне, будучыню за-чароўвае і прыцягвае ўвагу чытача.

Літаратурныя аб’яд-нанні, студыі, зборнікі! Колькі ўсяго!

23 лістапада ў меннскай бібліятэцы № 5 адбывалася чарговая паэтычная сустрэча студыі «Палітра радасці». «За-кружыла нас паэзіі завея» — та-кую назву далі імпрэзе аргані-затары. Кіраўнік паэтычнай студыі Здуард Дубянецкі, ма-ладая паэтка Наталля Алейні-кава, Наталля Казакевіч, Міха-іл Піліпец, Ларыса Вайцэховіч закружылі прысутных у кру-гаверці рыфмаў. Зрэшты, не толькі паэзіі, а яшчэ і музыкі, фарбаў.

Мне ўдалося пабываць на паэтычнай вечарыне «Разам з рыфмай» у выставачным комплексе «БелЭкспа», дзе для інвалідаў быў наладжаны вы-ступ паэтаў і бардаў. А яшчэ, і самае галоўнае, тут прайшла прэзентацыя зборніка «Рыф-ма», які сабраў творы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. І, што цікава, вельмі шмат вер-шаў на роднай беларускай мо-ве. Дзіўна, цікавыя, глыбокія вершы Эдуарда Дубянецкага (Менск), Валянціны Кісель, Соні Несцярук (Лепель), Ган-ны Прыёмкі, Сяргея Бяспалага зачаравалі пачуццямі і роднай мовай.

Ц.М. Мартыновіч, ста-ршыня Лепельскай першаснай арганізацыі інвалідаў, распа-вяла пра лепельскі калектыў народнай песні. І можа  не ад-былося б гэтай падзеі, каб не сумесная праца галоўнага фу-ндатара — рэспубліканскай газеты «Вместе» і Саюза пісь-меннікаў Беларусі, які прад-ставілі знакамітыя паэты Ф. Баравы і А. Кавалёнак, сябры Міжнароднай асацыяцыі пісь-меннікаў і публіцыстаў Зоя  Ку-лік, Тамара Кавальчук.

З вялікай насалодай слухалі ўдзельнікі імпрэзы на-родную артыстку, мастацкага кіраўніка Дома паэзіі Таццяну Багушынскую, якая была вя-доўцай мерапрыемства.

Галоўны рэдактар рэс-публіканскай газеты «Вместе» Жанна Леанідаўна Канопліч як генеральны фундатар гэтага зборніка з задавальненнем кан-статавала, што іх выданне ро-біць шчаслівымі шмат людзей, якім лёс паслаў цяжкія іспыты, але даў талент і дабрыню сэрца. А рубрыка газеты «Вместе» пад назвай «Паэтычны куфэ-рак» дае стымул і веру талена-вітым людзям, якія разам ма-юць моц і духоўнасць, якім да-памагае і радзіць Бог, бо пасы-лае на жыццёвую дарогу неа-быякавых людзей, з якімі ва ўнісон стукае іх сэрца і спявае душа.

Зоя Кулік,

старшыня Нясвіжскай гарадской суполкі ТБМ.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Бацькаўшчына! Калі канец пакутам за цябе? Смерць, кроў вакол.

Лягчэй было Хрысту паміраць на крыжы. Ён ведаў, што сваёй смерцю. сваёй паку-тай ашчаслівіць чалавецтва, свет збавіць. А мы? Мы церпім. ведаючы, што сёння даём сябе ўкрыжаваць, каб заўтра сыны і дочкі нашыя мусілі прайсці праз тыя самыя катаванні. Га-вораць, што нічога не гіне, нічога не ідзе на марна на тым свеце, але ці будуць сабраны і палічаны крывавыя слёзы на-шыя і ўся вялікая нядоля  пака-ленняў, якія пасля нас пры-йдуць?

 

Браніслаў Залескі га-варыў пра Зыгмунта: “Сера-коўскі ўсім сваім жыццём да-вёў, што любіў людзей і прагнуў дабра для іх, што гатоў ахвя-раваць за іх. Апошнія гады працаваў у мэтах гуманітар-ных, але ніколі, ані на хвілю не пераставаў быць палякам і ў тым свеце, які ўяўленнем і думкай сваёй агарнаў заўсёды найдарожшай яму была тая найнешчаслівейшая Бацькаў-шчына. Як будучы маладзё-нам гатоў быў аддаць ёй сваё жыццё, так цяпер ясная інды-відуальная ў будучыні пазіцыя, а што найбольшае, сямейнае, ледзьве пакаштаванае шчасце, паклаў на яе алтар” 272.

Зыгмунт перад тым, як пайсці на бой, з улікам добрых стасункаў з міністрам і са-праўдных яго поглядаў, напісаў да яго ліст, у якім паведаміў, што дакуль мог служыў сум-ленна ўраду, сёння аднак не можа быць глухім да голасу Ба-цькаўшчыны і насуперак клі-каўшым яго братам не ў стане застацца ў непрыяцельскіх шэрагах, мусіць змагацца, таму ідзе ў адстаўку і сведчыць, што ўжо ад той хвілі лічыць сябе вольным ад усіх абавязкаў пе-рад урадам. Скончыў такімі словамі: “Можа, праз колькі тыдняў падпіша пан на мяне вырак смерці, але і ў той час не з зможаш адмовіць мне ў павазе” 273.

 

Паўстанне выбухнула ў краі, які яго не хацеў, бо ба-чыў у той час усю немагчы-масць правесці яго ўдачна — не быў да яго падрыхтаваным. Зброі Літва не мела і бачыла немажлівасць яе дастаўкі ў па-трэбнай колькасці, нават паляў-нічую зброю ўрад у той час сканфіскаваў. Заставаўся адзін сродак — перакоўваць косы на жаўнерскую зброю, якой трэба было ўмець валодаць. Таму га-лоўным, а хутчэй першым за-даннем камандзіраў было ву-чыць моладзь абыходзіцца са зброяй, з касой, трымаць шыхт, выконваць сігналы, адліваць кулі і да т.п. Гэта ўсё можна было ажыццявіць у хвілі, воль-ныя ад нападаў ворагаў, у глы-бінях пушчы. Настаўнікамі бы-лі самі камандзіры, якія ў час бою станавіліся ў шэрагі, як простыя жаўнеры, кідаліся ў найнебяспечнейшыя пункты для падтрымання запалу і да-пільнавання выканання адда-дзеных загадаў.

Паводе слоў Бранісла-ва Залескага: “Даленга зразу-меў, што народны дух, узняты любоўю да Бога і Бацькаўш-чыны ў той час, у паўстанні на Літве быў адзіны матэрыя-лам. Распальванне гэтага духу, з’яднанне як найшырэйшых падстаў для паўстання, лічыў за галоўную сваю задачу. Ад маладых гадоў любіў народ, умеў прамовіць да тых прос-тых сэрцаў. Сам шмат цярпеў, разумеў цярпенне іншых і ба-чыў вялікую нядолю тых, хто спрадвеку працуе на зямлі. Ма-рыў пра грамадства, якое б кіравалася правам справядлі-васці і любові. Заклікаючы на-род да бою, прагнуў уліць у ду-шы тых бедных веру, што, калі перамогуць, усім будзе добра ў вернутай Бацькаўшчыне. Люд яму верыў, гарнуўся да яго і ішоў за яго голасам”.

 

Паўстанне на Жмудзі трывала найдаўжэй і ішло най-больш паспяхова. Люд асабліва пасля выступлення Даленгі браў у ім удзел. Выклік яго ад-быўся пасля доўгіх ваганняў і нарадаў. Пайшлі на той крок. як на адзіны выніковы сродак пазбавіцца ад пашыраўшайся анархіі.

На трэці дзень святаў Серакоўскі (Даленга) ў супра-ваджэнні капітана Ляскоўскага і д-ра Траскоўскага прыбыў у Шаты ў Панявежскім павеце да Фларыяна Даноўскага274.  Ад-туль выправіў Яна Жахоўскага ў Кнэбю (Тарэсбор), княжацкі фальварак для заснавання лагера, а сам з шаснаццацю чалавекамі падаўся ў Пашумер да Вялічкі, павятовага каміса-ра. Хвілі там праведзеныя, як і паход у Трускоўскія лясы, дзе наступіла злучэнне паўстанцкіх аддзелаў Ковенскай губерні, апрача дробных аддзелаў, якія атрымалі загады застацца па паветах для далейшага фарма-вання, я занатавала, пішучы пра Канстанціна Далеўскага.

Першым на зборнае месца з’явіўся Колышка, які абмінуў умелым маршам два аддзелы маскоўскіх войскаў, за што атрымаў потым пахвалу перад сабранымі камандзірамі.

Узрушальным быў від пры спатканні тых дзвюх жме-нек людзей у глыбокай пушчы, сярод голых яшчэ дрэў, на зям-лі, пакрытай снегам, а мейсцамі вязкай граззю. Радасць біла з вачэй усіх, калі тыя камандзіры сталі адзін перад адным. Колы-шка сагнуў калена, кладучы зброю да ног Даленгі і прамаў-ляючы прысягу ісці з ім на жыццё або смерць за Бацькаў-шчыну. Гарачыя словы Дален-гі, іхнія сардэчныя, братнія абдымкі зэлектрызавалі мо-ладзь, якая з захапленнем віта-лася, абдымалася.

Пасля размовы з Да-ленгам Длускі — Ябланоўскі з найлепш узброенай універсі-тэцкай моладдзю быў пасланы ў бок мора275. Астатнія, як: Ку-шлейка, Цытовіч, Дамброў-скі276, Колышка, кс. Мацкевіч падаліся з Зыгмунтам у бок Та-рэсбору для навучання мола-дзі вайсковай справе.

У лесе пад Генетамі не-далёка ад Рогава 6 красавіка Даленга, апавешчаны пра гнаў-шаеся за паўстанцамі расейскае войска, арганізаваў засаду. На невялікай палянцы, удачна ак-ружыўшы ворага, нанёс яму паразу, 80 салдатаў палажыў трупамі, маскоўскую кавале-рыю загнаў у балота і забраў увесь абоз з боепрыпасамі277.

Уцякаўшыя маскалі разнеслі вестку пра яго пера-могу, што падняло дух у вако-ліцах, наводзячы страх на не-прыяцеля. Недалёка ад Карса-кішак278 правёў другую пера-можную бітву, што яму дазво-ліла на працягу цэлага тыдня свабодна праводзіць арганіза-цыю аддзелаў у Кнебях, а по-тым, падзяліўшыся на тры калоны пад камандаваннем Да-ленгі, Колышкі і Мацкевіча пусціцца ў далейшы шлях к Біржам, маёнтку Бенедыкта Тышкевіча, дзе ў вядомай яму мясцовасці меў захапіць схава-ную вельмі значную партыю зброі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

272 P.R., Zygmunt Sierakowski, “Ojczyzna”, 1865, № 27.

273 Біёграф Серакоўскага праф. Смірноў не знайшоў гэтага ліста ў архіве Мілюціна. А. Смирнов, Сигизмунд Сераковский, Масква, 1956, с. 98, 133.

274 Серакоўскі з Длускім прыбылі 3/15.IV. Планавалі стварыць каля Шат у  Крамянцішскіх (Крамянцінскіх) лясах галоўны лагер паўстацкага злучэння. 7/19.V. злучэнне Серакоўскага і Колышкі (каля 450 паўстанцаў) рушыла ў Рогаўскую пушчу. Да іх далучыўся аддзел ксендза Мацкевіча. Дабраліся да мэты праз два дні.

275 Длускі быў пасланы на прускую мяжу з мэтай даўзбраення аддзела Серакоўскага. Вярнуўся са зброяй і боепрыпасамі, якія аднак забяспечылі толькі чвэрць ад неабходнага.

276 Вядомая нам літаратура не падае ні аднаго Дамброўскага ў тым лагеры.

277 Бітва мела месца 9/21.IV.

278 Карсакішкі (літ. Карсакішкіс, р-н Панявежскі), вёска і фальварак у Вількамірскім павеце на край Карсакішскага лесу. Сутычка адбылася 15/27.

Іван Буднік

«Казнить смертью расстрелянием!»

(пра ваеннага начальніка Гарадзенскага павета ў час паўстання 1863 г. А. Лянкевіча)

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

Бой пачаўся на насту-пны дзень, 22 траўня (3 чэрве-ня па н. ст.), каля палудня. Пра яго так рапартаваў падпал-коўнік Булгарын, апраўдва-ючы свае дзеянні: на адлегласці каля вярсты ад лагера на паляне размяшчалася смалакурня. Адсюль пачалася атака на ла-гер. Пасля абстрэлу яе карцеч-чу першая рота пайшла ў ата-ку справа ад шашы, а 1-ы звяз  3-й роты паглыбіўся ў лес з боку пляцоўкі, 2-ому звязу загадаў ісці з боку смалакурні з барабанным боем «для адцяг-нення ўвагі мяцежнікаў, але гэта не дапамагло: мяцежнікі ведалі непрыступнасць сваёй пазіцыі і так упарта трыма-ліся на ўзлеску, што я праз 2 гадзіны вымушаны быў на месца 1-й роты паслаць 2-ю,                                                             а 1-ю адвесці ў рэзерв; але і 2-я рота не змагла пераадолець цяжкасцяў мясцовасці; яна таксама не змагла дайсці да адзінай сцяжынкі, якая злучае                                                          шашу з лагерам, хаця і адця-сніла мяцежнікаў настолькі, што ўжо бачны былі іх баракі. Дзеянні 3-й роты, што дзейні-чала пад асабістым наглядам маёра Ягорава, таксама былі паралізаваны мясцовымі пе-рашкодамі. Значная страта людзей (забіта 9 чалавек, па-ранена 41), іх стомленасць, наступаючая цемра і мярка-ванае чатырохвёрстае ад-ступленне па вузкай шашы, акружанай лесам, прымусілі мяне спыніць бой. У палон пад-час бою ўзята 2 чалавекі…. Мяцежнікі пры адступленні нашым не патурбавалі нас ні адным стрэлам.» 10

Пасля нарады каман-дзіраў паўстанцы ноччу пакі-нулі лагер. Запланаваны штурм лагера раніцай 23 траў-ня быў адкладзены на 3 гадзіны ў сувязі з прыбыццём з Бярозы дзвюх рот пад камандай маёра Радава на  падмацаванне атрада падпалкоўніка Булгарына. Калі пачалося наступленне і карнікі  прайшлі 2 вярсты, сустрэлі ад-пушчанага паўстанцамі пара-ненага ўнтэр-афіцэра Кушму, які паведаміў, што мяцежнікі ноччу пакінулі лагер. Пошукі іх не далі вынікаў, толькі бачы-ліся іх сляды на зямлі. На на-ступны дзень п-п Булгарын з дзвюма ротамі ўвайшоў у ла-гер і знайшоў 9 загінуўшых і 5 параненых паўстанцаў і загі-нуўшых расійскіх салдат. Мё-ртвых пахавалі ў розных ма-гілах.

 

Паўстанцкія аддзелы рушылі з-пад Мілавід у роз-ных накірунках, абыходзячы населеныя пункты, мяркуючы заблытаць непрыяцеля і паз-бегнуць пераследу.

Вынікі бою паказалі ўзросшае ўменне паўстанцкіх камандзіраў ваяваць. Яны здо-лелі  аб’яднацца і даць адпор праціўніку, нанеслі яму знач-ныя страты, прымусілі яго ад-ступіць і шукаць падтрымкі, але пакінулі поле бою і ініцыя-тыву за ім (непрыяцелем) з-за недахопу сіл. Расійскія каман-дзіры атрадаў і вайсковыя сле-дчыя адзначалі іншыя асаб-лівасці тактыкі паўстанцкіх камандзіраў, зменлівасць іх складу. Маючы пад сваёй ка-мандай 150 — 200 чалавек перад боем і ў час яго, пры пагрозе паражэння Лянкевіч даваў ка-манду сваім дробным каман-дам-атрадам адступаць-расхо-дзіцца ў розных накірунках, а потым збірацца ў вызначаным месцы. А «Сведения о предво-дителях мятежнических шаек» адзначаюць, што шайка змяня-лася ў сваім складзе па розных прычынах, часам для таго, каб караць непаслушных жыхароў за іх вернасць ураду, а таксама для таго, каб на вялікай тэры-торыі пагрозамі  вербаваць людзей у шайку. «Определить количество шайки невозмож-но, оно постоянно изменя-лось… Он отделял от себя че-ловек по тринадцать мятеж-ников, а в случае надобности притягивал эти отряды к себе.»  11

 

З-пад Мілавід Аляк-сандр Лянкевіч разам з ваўка-выскім аддзелам Стравінскага накіраваўся на сустрэчу з Ануфрыем Духінскім, ваявод-скім ваенным начальнікам. Сустрэча адбылася 15-16 чэр-веня ў Вялікім Вугле, месцы ранейшага базіравання ваўка-выскіх паўстанцаў,  і абмяркоў-валіся планы і месцы дзеянняў паўстанцкіх атрадаў. Адсюль 16 чэрвеня па распараджэнні Духінскага Лянкевіч з 56 паў-станцамі накіраваўся ў Гара-дзенскую пушчу. Шлях далёкі і небяспечны: ваенныя і паш-товыя дарогі, вёскі, мястэчкі і гарады кантраляваліся расій-скімі воінскімі камандамі, палі-цыяй, сельскімі вартамі. Тым не менш яны дабраліся ў вако-ліцы Азёр, па дарозе каля Шчу-чына  злучыўшыся з атрадам у 150 чалавек Парадоўскага (Астрогі). Лянкевіч зноў  пры-няў камандаванне над аб’ядна-нымі сіламі.

У азёрскіх лясах паў-станцы знаходзіліся некалькі дзён, наведвалі лясныя вёскі Зубрава, Шумы, Бершты, Шчанец, дзе знаходзілі пад-трымку жыхароў. Іх спачуван-не паўстанцам улады не пакі-нулі без пакарання: тры сям’і з вёскі Шумы былі высланы ў Астраханскую губерню, а 11 сямействаў з вёскі Зубрава рас-селены па Гарадзенскай. На-сцігнутыя пераважнымі сіламі карных войск, аддзелы Лянке-віча і Астрогі на гэты раз вы-стаялі, але страцілі ў баі 7 ча-лавек і вымушаны былі адсту-піць у глыб Гарадзенскай пу-шчы.

У сувязі з панесенымі стратамі і напаўненнем Гара-дзенскага ваяводства (паўноч-ная частка губерні) воінскімі камандамі Лянкевіч атрымаў загад народнага ўраду ў Вільні перамясціцца ў Аўгустоўскія лясы для аб’яднання з аддзеламі Вавера. 25 ліпеня ён прыбыў са сваімі 200 байцамі ў Сейнен-скі павет, дзе прыняў каманда-ванне над аддзеламі Глеба, Лю-біча, Сэндка, Колышкі, якія злі-ліся ў адзін аддзел колькасцю каля 800 чалавек. То аддзяляю-чыся, то зноў аб’ядноўваючыся з аддзелам Лянкевіча, гэтыя аддзелы кружылі па лясістым Аўгустоўскім  ваяводстве, ус-тупалі ў сутычкі з ворагам. У пачатку жніўня аддзел Глеба, атакаваны моцнымі сіламі ра-сейцаў у Кальварыйскім па-веце, быў разбіты і рассеяны. Аддзел Колышкі  ў Сейненскім павеце выстаяў у сутычцы з пе-раважнымі сіламі ворага, але адступіў, панёсшы невялікія страты, і далучыўся да Лян-кевіча. 12

К  пачатку восені паў-станне і ў Аўгустоўскім вая-водстве пайшло на спад, дроб-ныя аддзелы цярпелі паражэн-ні і рассейваліся; буйнейшыя, не маючы прытоку новых сі-лаў, таксама не маглі даваць ад-пор пераважнай сіле карнікаў. У пачатку верасня Вавер (пс. Раматоўскага) і А. Лянкевіч з аддзелам у 300 чалавек з даб-раахвотнікаў і рэшткаў іншых аддзелаў, якія знаходзіліся ў ваколіцах Аўгустова каля вёскі Стральцавіна (Strzelcowizna), былі нечакана атакаваны дзвю-ма ротамі пяхоты і казакамі пад камандай маёра Эгера. Заспе-тыя знянацку, паўстанцы не змаглі арганізаваць адпор і па-чалі адступаць, адказваючы агнём, трымаліся да позняй ночы.

Бой працягваўся ад палудня да ночы. У выніку яго паўстанцы былі разбіты і рас-сеяны; толькі невялікі аддзел Гліндзіча і Дзікоўскага змог арганізаваць абарону і адар-вацца ад пераследу. У такіх аб-ставінах Вавер і Лянкевіч сы-шлі за мяжу. 13

 

*   *  *

 

Хаця Лянкевіч і пакі-нуў Расійскую імперыю, але яна яго не забывала. Калі то-лькі дайшлі да гарадзенскага губернатара фон Галера весткі, што Аляксандр Лянкевіч узна-чаліў «шайку мятежников»,  ён  25 красавіка 1863 г. запатра-баваў ад губернскага праўлен-ня накласці секвестр на маёнтак Панюкі. Маёнтак быў раздзе-ланы з памерлым братам Анто-нам, і таму была секвестравана  толькі яго палавіна. Акрамя таго казначэйская палата па-збавіла былога падпалкоўніка ваеннай пенсіі. Ваенна-палі-цэйскія і следчыя органы імк-нуліся адшукаць камандзіраў паўстанцкіх аддзелаў і дамаг-чыся іх  пакарання па першым разрадзе (смяротны прысуд), але многія з тых, хто не загінуў у баі, змаглі эміграваць на  За-хад. І тады прысуд выносілі за-вочна. Так  паступілі і адносна Лянкевіча. Часовы палявы аў-дытарыят Віленскай вайсковай акругі, вывучыўшы ўсе матэ-рыялы аб дзейнасці Аляксанд-ра Лянкевіча, у сваім заклю-чэнні ад 19 лістапада 1866 г. прызнаў яго «виновным в при-нятии личного участия в … вооружённом восстании …и полагает: Александра Ленке-вича, лишив чинов…, орде-нов… и званий, казнить смер-тью расстрелянием …, имуще-ство конфисковать в казну».14

 

Некаторыя з удзель-нікаў паўстання 1863 г., хто пайшоў у эміграцыю, уключы-ліся на Захадзе ў грамадска-палітычнае жыццё, іншыя напі-салі ўспаміны, якія былі сабра-ны ў Архіве швейцарскага га-радка Рапельсвіля. А сляды Аляксандра Лянкевіча губля-юцца ў Заходняй Еўропе. Мы ж на яго радзіме не можам па-гадзіцца з тым, каб імя бара-цьбіта за незалежнасць краіны, было забыта.

 

  1. НГАБ у Гродне, ф.1, воп.34, сп. 220, л. 63 адв.- 64.
  2. НГАБ у Гродне, ф.1, воп. 34, сп. 1151, л. 19
  3. St. Zielin’ski, «Bitwy i potyczki 1863-1864r., Krako’w, 1913, s. 334
  4. St. Zielin’ski, «Bitwy i potyczki 1863-1864r., Krako’w, 1913, s. 270
  5. НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, сп. 3420, л. 11

 

Творчы чалавек заўсёды знойдзе сабе справу па душы

Які лёс чакаў дзяцей, што нарадзіліся ў цяжкія пе-радваенныя гады? Якая буду-чыня чакала тых немаўлят, якіх маці хавалі ад фашыстаў у ха-лодных зямлянках? Як выжы-валі яны падчас цяжкіх карных аперацый фашыстаў, калі зям-ля гарэла агнём. Нават зімой.

Самая ахвярная карная аперацыя на Асвейшчыне рас-пачалася ў лютым 1943 года. «Зімовыя чары»- так узнёсла фашысты  назвалі аперацыю, якая вынішчала практычна ўвесь Асвейскі раён: кожны другі беларус стаў ахвярай жу-даснага зверства над старымі і малымі жыхарамі самага пры-гожага краю на поўначы Бе-ларусі.

Аляксандру Мядзюта напачатку вайны было тры га-ды. Але дзіцячая памяць, як чорна-белыя фотаздымкі,  на-вечна пакінула ў яго свядо-масці самыя цяжкія ўспаміны пра той час.

— Пра гэта расказваць цяжка, — кажа Аляксандр Іва-навіч. — Ужо сёння, з вышыні гадоў, немагчыма  нават асэн-саваць, як людзі выжылі ў тым пекле.

У гэтыя дні Аляксандр Іванавіч Мядзюта адзначае свой 80-гадовы юбілей, але за-стаецца цікаўным да грамад-скага жыцця, да творчасці. Жыццё як бы кампенсуе яму  за тыя цяжкія ваенныя і па-сляваенныя гады, калі жылося адной думкай: як бы ўволю пад’есці хлеба.

І за свае 80 год жыцця наш імяніннік у многім быў першым, нават ужо  ў сталыя гады ён знаходзіў сабе заняткі па душы, здзіўляючы сяброў  сваім выбарам .

Ён быў першым у раё-не, хто набыў відэакамеру і пачаў спрабаваць здымаць на-шы краявіды, гарадскія святы, цікавых людзей, а крыху пазней звярнуўся і да больш сур’ёз-ных формаў:спрабаваў рабіць невялікія фільмы па тых тэмах, якія яго хвалявалі. Канешне, тэма вайны гучала асобна.

Давялося перажыць клінічную смерць і пасля гэ-тага ён узяў у рукі пэндзаль.

— У мяне не было  ніякіх  ведаў пра тое, як  ТРЭБА МА-ЛЯВАЦЬ. Маляваў так, як падказвала ўнутранае пачуццё, — расказвае Аляксандр Івана-віч. — І здарылася нечаканае для мяне: адну з маіх карцін ўзялі на выставу аж у Маскву! У мя-не не было мэты стаць мастаком, ды і запозна ўжо, мне проста хацелася маляваць: прыроду, пейзажы, бо мясціны ў нас ве-льмі прыгожыя. А мая родная Асвейшчына — пярліна раёна!

Затым ён ўзяў у рукі пяро і пачаў пісаць вершы, па-цягнула на паэзію. А па дапа-могу прыйшоў да Эдуарда Зубрыцкага, які на той час працаваў у раённай газеце «Дзвінская праўда» і вёў у ёй творчую старонку «Дзвінскія заранкі».

— Не ўсё пайшло адразу, быў і адчай, бо Эдуард Зубры-цкі быў моцны крытык, — смя-ецца Аляксандр Іванавіч. — Ён і дапамагаў, і вучыў. А калі не-шта стала атрымоўвацца, я ат-рымаў вялікую асалоду. Я, калі бяруся за што, спрабую, нават праз няўдачы, давесці справу да канца,  — дзеліцца Аляксандр Іванавіч.

Зараз ён выдаў  дзве кнігі «Между светом и тенью» і «От сердца к сердцу».

Пытаюся, ці  ёсць вер-шы на роднай мове? Шчыра прызнаецца, што на роднай мове напісаў мала, хаця добра разумее, што мова для нацыі -гэта фундамент, якія трымае ўвесь дом.

Аляксандр Мядзюта-ганаровы грамадзянін гарад-скога пасёлка Асвея.

В. Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

*   *   *

Летам п’ю

цішыню надвячорка, —

Не  напіцца мне ўволю цяпла.

І любуюся, ёй на пагорку,

Даллю цешацца вокны сяла.

Закукуе зязюля на гаі,

Не сканчаецца цуд забыцця…

Мае грудзі прастор распірае,

Дзе бясконцая радасць жыцця.

А даюць мне бязмерную сілу

Над палямі жаўрук, пах зямлі,

Любай вочкі, лістокі асіны,

І той плуг,

што блішчыць ад раллі.

Ці з  касой

выйду раніцай  роснай,

Зазвініць цішыня і жыты,

Як звінелі зімовыя сосны

Што чакалі вясну, як і ты?

А. Мядзюта.

 

Лідскія літаратурныя зазімкі

12 снежня ў Лід-скай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы пра-йшлі Лідскія літаратур-ныя зазімкі, прысвеча-ныя 220-м угодкам з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

У імпэзе брсалі ўдзел старшыня Лід скай гарадской аргані-зацыі ТБМ Станіслаў Суднік, намеснік старшыні, вядомы бард Сяржук Чарняк. Вяла імпрэзу бібліёграф Галіна Курбыка. Аўдыторыю склада-лі дзве групы Лідскага кале-джа, работнікі бібліятэкі, прад-стаўнікі СМІ.

Падчас імпрэзы прагу-чалі ўрыўкі з “Пана Тадэвуша” на беларускай і польскай мовах, “Песня жаўнера” ў перакладзе Станіслава Судніка. Сяржук чарняк выканаў некалькі пе-сень, у тым ліку на словы на-ваградскага паэта Самсона Пярловіча.

Станіславу Судніку было даручана адказаць на пытанне, чаму Адам Міцкевіч, які так моцна любіў Беларусь, пісаў па-польску.

І, магчыма, нехта з пры-сутных зразумеў, чым такім была пратэстная самапаланіза-цыя, і дойдзе да пратэстнай са-мабеларусізацыі. Прынамсі аўдыторыя актыўна рэагавала на выступы, асабліва на песні.

Яраслаў Грынкевіч.

 

На лідскіх курсах «Мова нанова» глядзелі батлейку

12 снежня ў Лідзе на курсах «Мова нанова» адбы-лася прэзентацыя прыватнай батлейкі. Ініцыятарам яе ства-рэння стаў мясцовы бізнесовец Віталь Карабач — гаспадар аг-расядзібы «Гасьціна», які адра-зу атрымаў творчы псеўданім “Карабач-Барабач”. Па яго словах, ідэя стварэння бела-рускай батлейкі ўзнікла амаль тры гады таму. І вакол гэтай ідэі адразу ж з’явіўся гурток аднадумцаў — цесляры, якія стваралі сцэну міні-тэатра, ма-стакі, якія выраблялі лялькі і адзенне для персанажаў паста-новак, самадзейныя акцёры, якія ўдзельнічаюць у прадстаў-леннях. Усіх іх аб’яднала любоў да Беларусі, яе гісторыі і мас-тацтва.

— Вясна была. Я прач-нуўся і ўключыў тэлевізар. Па-бачыў лялечны гарадзенскі тэатр. Паглядзеў. Мяне захапі-ла гэтая ідэя. Я тыдзень пра-жыў з гэтай ідэяй. Паехаў да мастака. Ён мне сказаў, так, лялечны тэатр, гэта файна, але трэба рабіць батлейку, бо гэта менавіта нашая гісторыя, гэта будзе больш цікава. З’явілася Алёна Ткачова. Гэта майстар, які захопены батлейкай. І тут супала ўсё. У яе была мара, каб батлейка заставалася ў Бела-русі.

Падчас прэзентацыі прыватная батлейка паказала п’есу Сяргея Кавалёва «Чарна-кніжнік». Пры гэтым, памяш-канне арт-прасторы Ga11ery ледзьве змагло змясціць усіх гледачоў.

На прадстаўленні пры-сутнічала дырэктар Лідскага дома рамёстваў Алена Шчэлі-на, дзе таксама ёсць батлейка. Яна засталася вельмі задаволе-най. Лідскія батлейкі адрозніва-юцца адна ад другой, але вы-конваюць адну задачу, нясуць людзям беларускую культуру і беларускую мову.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота С. Судніка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *