Навіны Германіі. Нямецкі інвестар адкрыў у Івацэвічах мэблевую фабрыку

Серада, Снежань 5, 2018 0

У Івацэвічах (Берасцейская вобласць) пачала працу мэблевая фабрыка, адкрытая нямецкім інвестарам, паведаміла прэс-служба канцэрна «Беллеспаперпром».

Нямецкая кампанія «Поліпол Прадукцыёнс Фервальтунгс ГМБХ» 20 жніўня падпісала з «Беллеспаперпрамам» інвестыцыйны праект па стварэнні ў гэтым раённым цэнтры мэблевай вытворчасці.

У планах кампаніі будаўніцтва фабрыкі з аб’ёмам вытворчасці да 2020-га 8,5 тыс. канап і да 2027-га — каля 27 тыс. адзінак мяккай мэблі.

Чакаецца, што на прадпрыемстве будзе працаваць каля 1,2 тыс. чалавек, а агульны аб’ём інвестыцый складзе 20 млн еўра.

— Мэта праекта — развіццё апрацоўчай прамысловасці як прыярытэтнага віду дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый і аб’яднання магчымасцяў па вытворчасці мэблі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пашырэнне рынкаў збыту, — адзначылі ў прэс-службе.

На арандаванай плошчы ў ААТ «Івацэвічдрэў» кампанія адкрыла першы цэх па вытворчасці канап. Ужо выпушчаны першыя ўзоры прадукцыі. Мэблю вырабляюць беларускія спецыялісты, якія прайшлі адмысловае навучанне на заводах «Поліпол Прадукцыёнс Фервальтунгс ГМБХ» у Польшчы. Да сакавіка 2019-га плануецца выпусціць каля 1 тысячы канап.

Вырабленая мэбля будзе пастаўляцца на еўрапейскі рынак.

ПЦ «Беллеспаперпрам».

Фота pixabay.com.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *