“Верасень” і высокая паэзія на Лідчыне

Серада, Снежань 12, 2018 0

У канцы лістапада на Лідчыне прайшлі чарговыя літаратурныя сустрэчы. Сюды завіталі паэт і бард, рэдактар літаратурнага часопіса для маладых “Верасень” Эдуард Акулін і паэт-песеннік, сталы аўтар часопіса “Верасень” Леанід Дранько-Майсюк.

Першая сустрэча адбылася ў Мінойтаўскай сярэдняй школе Лідскаага раёна. Гэтая школа слынная тым, што першая з навучальных устаноў Лідчыны ўключылася ў напісанне Агульнанацыянальных дыктовак.

дранькокізалакі

Дзіцячыя вершы і зусім сур’ёзныя песні не пакінулі абыякавымі нікога: ні вучняў, ні настаўнікаў.

Другая сустрэча прайшла ў Палацы культуры Лідскага політэхнічнага ліцэя. Да слова, і гэты ліцэй у сваёй “вагавай катэгорыі” таксама першым далучыўся да Агульнанацыянальнай дыктоўкі.

эдуардкілеанідкізала ліцэйкі

На сустрэчу прыйшлі шэсць груп навучэнцаў, пад 200 чалавек, а ў зале стаяла мёртвая цішыня, на столькі ўсе былі захоплены выступамі гасцей. Толькі апладысменты час ад часу разрывалі тую цішыню. А новая песня Эдуарда Акуліна “Белае паліто”, якая яшчэ не трапіла ў ніякі альбом, была сутрэта з захапленнем.

Сустрэчы ішлі пад крылом лідскіх арганізацый ТБМ.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *