НАША СЛОВА № 1 (1412), 2 студзеня 2019 г.

Аўторак, Студзень 8, 2019 0

З Калядамі, дарагія беларусы!

100 гадоў таму назад была абвешчана ССРБ

25 сакавіка 1918 года прадстаўнікі беларускага на-цыянальнага руху абвясцілі пра стварэнне незалежнай Бе-ларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне і эвакуацыі германскіх войскаў у снежні 1918 года вялікая частка тэрыторыі БНР была занята Чырвонай Арміяй РСФСР, урад БНР пераехаў у Гародню, пасля эміграваў. Але ідэя самастойнай беларускай дзяржавы нікуды не эмігра-вала.

У канцы 1918 года бе-ларускія палітычныя і грамад-скія структуры ўжо на тэрыто-рыі, падкантрольнай бальшаві-кам, звярнуліся да гэтай ідэі. Яны прытрымваліся розных поглядаў на пытанне беларус-кай дзяржаўнасці. Аблвыкан-кам Заходняй вобласці і фрон-ту (Аблвыканкамзах) і Паўноч-на-заходні абласны камітэт РКП(б) былі праціўнікамі яе стварэння, у той час як этніч-ныя беларусы-бежанцы ў Пет-раградзе, Маскве і іншых гара-дах стварылі ўласныя ўплыво-выя грамадска-палітычныя ар-ганізацыі і настойвалі на сама-вызначэнні.

Да снежня 1918 года савецкае партыйнае кіраўніц-тва не мела вызначанай пазіцыі па пытанні пра беларускую са-вецкую дзяржаўнасць. У снеж-ні ад Аблвыканкамзаху УЦВК РСФСР была накіравана тэле-грама, якая змяшчае такі тэкст: «будзіравалі вакол пытання пра так званую Беларусь, а таксама ў сувязі з актыўнай дзейнасцю Рады БНР у адносі-нах яе міжнароднага пры-знання». У сувязі са зменай ва-енна-палітычнага становішча рашэнне наспела. Адмысло-вую ўвагу ЦК РКП(б) пры-цягнулі рашэнні канферэнцыі беларускіх секцый РКП(б), у якіх пастанаўлялася стварыць часавы рабоча-сялянскі ўрад, склікаць Усебеларускі з’езд ка-муністаў і стварыць нацыяна-льны партыйны цэнтр. 24 сне-жня пытанне пра стварэнне беларускай савецкай дзяржаў-насці абмяркоўвалася на пасе-джанні ЦК РКП(б). 25 снежня наркам па справах нацыяналь-насцяў Іосіф Сталін правёў пе-рамовы са Зміцерам Жылуно-вічам і Аляксандрам Мясніко-вым і паведаміў ім пра рашэнне ЦК РКП(б) падтрымаць ства-рэнне ССРБ. Прычыны такога рашэння Сталін, аднак, не паве-даміў, сказаўшы толькі, што ЦК прыняў рашэнне «па мно-гіх меркаваннях, пра якія за-раз гаварыць не даводзіцца, пагадзіцца з беларускімі тава-рышамі на ўтварэнне Беларус-кай савецкай рэспублікі». 27 снежня на апошніх перамовах у Маскве з удзелам Сталіна бы-ла пазначана тэрыторыя буду-чай дзяржавы (Гарадзенская, Менская, Магілёўская, Смале-нская, Віцебская губерні).

30 снежня 1918 года ў Смаленску ў цяперашнім бу-дынку філармоніі пачала пра-цу VI канферэнцыя арганіза-цый РСДРП(б) Паўночна-за-ходняй вобласці. У адпаведна-сці з рашэннем ЦК РКП(б) у павестку дня было пастаўлена пытанне пра стварэнне Бела-рускай савецкай рэспублікі. Рэзалюцыя пра стварэнне Бе-ларускай савецкай рэспублікі на базе Заходняй камуны была прынята аднагалосна пры пяці ўстрымаўшыхся.

Пастанова пра межы новай дзяржавы была прынята ў той жа дзень. Менская, Сма-ленская, Магілёўская, Віцеб-ская і Гарадзенская губерні, а таксама некалькі паветаў Су-валкаўскай, Чарнігаўскай, Ві-ленскай і Ковенскай губерняў за выключэннем некалькіх паветаў Смаленскай і Віцебскай губерняў былі прызнаны «ас-ноўным ядром Беларускай Рэспублікі».

30-31 снежня вялося стварэнне часавага ўрада. У гэтыя дні паміж Жылуновічам і Мясніковым адбыўся канф-лікт, звязаны з жаданнем Жы-луновіча займець большасць месцаў у часовым урадзе для прадстаўнікоў Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных секцый, але канфлікт быў вычарпаны дзя-куючы ўмяшанню Сталіна. У выніку, Белнацкам і ЦБ бела-рускіх секцый атрымалі 7 мес-цаў у часовым урадзе, у той час як прадстаўнікі  Аблвыкан-камзаху і Паўночна-заходняга абкама — 9. Пры гэтым стар-шынём часовага ўрада быў прызначаны Жылуновіч.

Увечар 1 студзеня 1919 года па радыё быў зачытаны Маніфест Часавага рабоча-ся-лянскага савецкага ўрада Бе-ларусі (“Маніхвэст часовага работніча-селянскаго савец-кага правіцяльства Беларусі”). Маніфест быў складзены ў спешцы, і толькі пяццю чаль-цамі ўрада (Жылуновіч, Чар-вякоў, Мяснікоў, Іваноў, Рейн-гольд). Гэтая дата лічыцца да-тай абвяшчэння Савецкай Бе-ларусі.

3 студзеня 1919 года аблвыканкам Заходняй вобла-сці і фронта самараспусціўся, перадаўшы ўладу часоваму ўраду ССР Беларусі. 5 студзе-ня 1919 года ўрад ССРБ пера-ехаў са Смаленска ў Менск.

16 студзеня на пленуме ЦК РКП(б) было прынята ра-шэнне пра вылучэнне «з Бела-рускай Рэспублікі губерняў Віцебскай, Смаленскай і Магі-лёўскай, пакідаючы ў складзе Беларусі дзве губерні — Мен-скую і Гарадзенскую».

Пастанова ЦК РКП(б) было адмоўна сустрэта боль-шасцю ў ЦВК ССР Беларусі, аднак у сувязі з тэлеграмай старшыні УЦВК Я.М. Свярд-лова, дзе ўтрымоўвалася прад-пісанне «правесці праз мясцо-выя Саветы, а затым праз з’езд Беларусі» гэтае рашэнне, паста-нова была ўрэшце ўхвалена на губернскіх партканферэнцыях. У знак пратэсту супраць ды-рэктыўнай змены тэрыторыі рэспублікі тры наркамы выйш-лі са складу ўрада. Акрамя таго, падобныя дзеянні былі не-папулярнымі і на месцах — так, Невельская павятовая канфе-рэнцыя 21 галасамі супраць 2 прыняла рэзалюцыю супраць перадачы Віцебскай губерні ў непасрэднае падначаленне РСФСР.

31 студзеня 1919 года незалежнасць ССР Беларусі прызнаў УЦВК РСФСР. 2 лютага 1919 года ў Менску пачаткаў працу I Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянс-кіх і чырвонаармейскіх дэпута-таў, які прыняў 3 лютага Кан-стытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

Вікіпедыя.

Навагодні творчы вечар Баранавіцкага ТБМ

У пятніцу, 28 снежня, на сядзібе ў Русінах Баранавіц-кага раёна адбыўся Навагодні творчы вечар. Яго зладзілі ак-тывісты Баранавіцкай гарад-ской арганізацыі  грамадскага аб’яднання «Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Скарыны». Гэта была цудоў-ная імпрэза з танцамі, песнямі, вершамі. Адной з першых пра-гучала «Навагодняя песня» (словы Сержука Сокалава-Во-юша, музыка Таццяны Грыне-віч).

…I радасна на свяце,

I весела — да слёз! —

Калі у цёплай хаце

Гасцюе Дзед Мароз.

 

І сапраўды у нашай хаце было цёпла, весела і ўту-льна. Запрошаная госця Тац-цяна Грыневіч заваражыла ўсіх сваім голасам і цудоўным выка-наннем песень. Асабліва ўразі-лі  «Бэсамэ мучо» на беларус-кай мове ў перакладзе Сержу-ка Сокалава-Воюша і краналь-нае выкананне паланэза «Разві-танне з Радзімай» (музыка Мі-хала Клеафаса Агінскага).

Сэрца напаўнялася шчасцем і дабрынёй, калі свае вершы чыталі таленавітыя паэ-ты, на якіх шчодрая наша бара-навіцкая зямля. Аляксей Белы прапанаваў вершы з новай кнігі «Жыві, дзе ўдосталь ветру…», якія натхняюць вандраваць, па-мятаць пра свае карані і кахаць. Выклікалі добрую ўсмешку і радасны настрой вершы Алеся Бакача, асабліва верш «Пар-кур» з кнігі  вершаў «Ну-ля-Вы-я».

Ну і, канешне ж, тан-цы… Шчырыя, дынамічныя, жыццярадасныя гульні, кара-годы, танцы, якімі заўсёды су-праваджаліся ўсе святы і на-родныя абрады беларусаў. За-кружылі ў парах ці тройках усе госці. «Падыспань», «Полька», «Кракавяк», «Базар» пад акам-панемент музыкі Аляксея Крукоўскага і Таццяны Гры-невіч нікога не пакінулі абыя-кавымі.

Сапраўды кажуць, хто ўмее добра працаваць, той ўмее і добра адпачываць. Напярэда-дні Новага Года гэта цудоўная сустрэча аднадумцаў, сяброў, творчых асоб надала натхнення, веры ў свае сілы і ў тое, што наступны год будзе яшчэ ціка-вейшым і багацейшым на па-дзеі.

Жадаем Вам шчасця, здароўя, кахання, поспехаў у справах і асабістым жыцці, шчырых сяброў і ўвагі з боку родных. Няхай здзейсняцца Ва-шы жаданні і мары! Вясёлых святаў!

М. Падгайскі,

г. Баранавічы.

 

Юбілейныя і памятныя даты 2019 года

СТУДЗЕНЬ

 

1 студзеня – 100 гадоў з дня ўтварэння Сацыялістыч-най Савецкай Рэспублікі Бе-ларусі (пазней БССР).

1 студзеня — 100 гадоў з дня заснавання Беларускай гімназіі ў Вільні.

1 студзеня – 90 гадоў з часу адкрыцця Беларускай Акадэміі навук (цяпер Нацы-янальная Акадэмія навук Бе-ларусі).

3 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэння Міхася Рама-нюка, вядомага беларускага мастацтвазнаўца і этнографа.

4 студзеня – 290 гадоў з дня нараджэння Іяхіма Ігна-ція Храптовіча (Ігнацій Юзаф Літавор, 1729-1812), дзяржаў-нага і грамадскага дзеяча, фі-лосафа, публіцыста, паэта.

12 студзеня — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Хом-чанкі, беларускага празаіка, сцэнарыста.

12 студзеня – 10 гадоў таму на Менскім аўтазаводзе выпушчаны першы камфарта-бельны аўтобус “МАЗ” для міжнародных перавозак.

14 студзеня — 125 гадоў з дня нараджэння Пятра Юр-гялевіча, беларускага мова-знаўца.

14 студзеня — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Шаранговіча, народнага мас-така  Беларусі.

16 студзеня – 100 га-доў з дня нараджэння Уладзі-міра Алоўнікава (1919-1996), кампазітара і грамадскага дзе-яча, народнага артыста Бела-русі.

17 студзеня – 150 га-доў з дня нараджэння Ядвігі-на Ш. (Антона Лявіцкага, 1869-1922), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай прозы.

24 студзеня – 100 га-доў з дня нараджэння Івана Іванавіча Кузняцова (1919-1986), беларускага кампазі-тара.

24 студзеня — 80 гадоў з дня заснавання (1939) Нацы-янальнага мастацкага му-зея Беларусі.

25 студзеня – 150 га-доў з дня нараджэння Адама Гурыновіча (1869-04.02.1894) паэта-дэмакрата, фалькла-рыста.

28 студзеня — 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Ма-монькі (1889-1937), бела-рускага палітычнага дзеяча і публіцыста.

29 студзеня – 190 га-доў таму была створана Бела-руская навучальная акруга.

29 студзеня – 135 га-доў з дня нараджэння Антона Іванавіча Луцкевіча (1884-1942), гісторыка, публіцыста, палітычнага і грамадскага дзе-яча.

31 студзеня – 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Пятровіча Грыцкевіча, док-тара гістарычных навук, пра-фесара.

 

Студзень — 60 гадоў таму назад у Інстытуце матэ-матыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР пачала працаваць першая ў Беларусі ЭВМ “Урал-1”, якая паклала пачатак выкарыстанню ЭВМ у наву-ковых даследаваннях.

 

ЛЮТЫ

 

2 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Мі-хайлавіча Лыча, доктара гістарычных навук, прафесара.

3 лютага – 100 гадоў таму 1 Усебеларскі з’езд Са-ветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў прыняў Канстытуцыю Сацы-ялістычнай Савецкай Рэспуб-лікі Беларусь, зацвердзіў герб і сцяг ССРБ.

14 лютага – 220 гадоў з дня нараджэння Валенція Ваньковіча (1799-1842), бела-рускага жывапісца.

15 лютага — 30 гадоў таму (1989 г.) закончаны вывад савецкіх войскаў з Афгані-стана.

16 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння А.Д. Гарэ-ліка (1929-1996), скрыпача, народнага артыста Беларусі.

16 лютага — 80 гадоў з дня нараджэння Чэслава Не-мана (Юліюш Выдрыцкі), выбітнага музыкі, кампазітара, спявака.

17 лютага — 80 гадоў з дня нараджэння Мечыслава Курыловіча, беларускага паэта.

18 лютага – 90 гадоў таму  пачала дзейнічаць першая ў Беларусі Койданаўская (з 1932 г. – Дзяржынская) ма-шынна-трактарная станцыя (МТС).

18 лютага — 75 гадоў з дня нараджэння Яўгена Будзі-наса, беларускага празаіка, на-рысіста.

21 лютага – 20 гадоў з часу заснавання Міжнароднага дня роднай мовы.

22 лютага  — 80 гадоў з дня нараджэння (1938) – Ула-дзіміра Андрэевіча Бабкова гісторыка, і палітолага, члена- карэспандэнта НАН Беларусі.

22 лютага – 130 гадоў з дня нараджэння М.Я. Бай-кова (1889-1941), педагога, лінгвіста, літаратуразнаўца.

25 лютага — 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Да-рожнага (сапр. Сяргей Мі-хайлавіч Серада, 1909-1943), паэта.

26 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння Г.Д. Коласа (1929-1994), бел. крытыка, кінадраматурга, публіцыста.

 

САКАВІК

 

1 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось (1929-1977), паэтэсы.

3 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Міколы Татура, беларускага пера-кладчыка, паэта, крытыка.

4 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Міколы Лу-псякова, беларускага праза-іка, дзіцячага пісьменніка, пера-кладчыка.

6 сакавіка — 120 гадоў з дня нараджэння Пятра Сам-цэвіча, беларускага лінгвіста, фалькларыста.

10 сакавіка — 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пігулеўскага, беларускага грамадска-культурнага дзея-ча, пісьменніка.

18 сакавіка — 125 гадоў з дня нараджэння Альбіна Стаповіча, беларускага гра-мадска-культурнага дзеяча, кампазітара, музычнага педа-гога.

18 сакавіка – 110 га-доў з дня нараджэння Кан-станціна Міхайлавіча Палі-карповіча (1889-1963), гісто-рыка, археолага.

19 сакавіка – 110 га-доў з дня нараджэння Брані-слава Сільвестравіча Смо-льскага (1909-2005), музыка-знаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

20 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Эмануіла Рыгоравіча Ёфэ, доктара гіс-тарычных навук, журналіста.

20 сакавіка – 130 га-доў з дня нараджэння Часлава Родзевіча (1889-1942), тэат-ральнага і грамадскага дзеяча.

21 сакавіка — 120 гадоў з дня нараджэння Міколы Ільінскага, беларускага дра-матурга, празаіка, акцёра.

22 сакавіка — дзень па-мяці Кастуся Каліноўскага (02.02.1838 — 22.03.1864), кі-раўніка нацыянальна-вызво-льнага руху, публіцыста, паэта. Заканчэнне паўстання на Літве і Беларусі.

27 сакавіка – 520 га-доў з часу надання гораду Менску самакіравання павод-ле Магдэбургскага права.

27 сакавіка – 110 га-доў з дня нараджэння Вале-рыя Дзмітрыевіча Марако-ва (1909-29.10.1937), паэта.

28 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Веры Пал-таран (па мужу Ляпенскай, 1919 — 1989), беларускага пра-заіка, нарысіста.

31 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Зігфрыда Натанавіча Левіта, беларус-кага мовазнаўца.

 

Сакавік — 35 гадоў таму ў Менску створаны куль-турна-асветніцкі клуб “Спад-чына”.

 

КРАСАВІК

 

3 красавіка — 40 гадоў Быхаўскаму гістарычна-края-знаўчаму музею.

8 красавіка – 440 га-доў таму (1579 г.) мястэчка Мір атрымала Магдэбургскае права.

13 красавіка — 225 гадоў таму (1794 г.) пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Та-дэвуша Касцюшкі.

13 красавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лісіцына, беларускага паэта.

17 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іосіфавіча Валахановіча, гісторыка, журналіста, пісь-менніка.

18 красавіка — 125 гадоў з дня нараджэння Кас-туся Пуроўскага, беларускага фалькларыста, спевака.

20 красавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Яўгена Лец-кі, беларускага літаратура-знаўца, пісьменніка, краязнаў-ца, кандыдата філалагічных навук.

22 красавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Атрашкевіча, беларускага літаратуразнаўца.

23 красавіка  — 225 га-доў таму (1794 г.) у Вільні ўтвораны паўстанцкі ўрад ВКЛ — Найвышэйшая рада літоў-скага народа.

24 красавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Зянона Пазьняка, беларускага гра-мадска-палітычнага і культур-нага дзеяча, тэатразнаўца, ар-хеолага, публіцыста, паэта, кан-дыдата мастацтвазнаўства.

24 красавіка – 60 га-доў таму (1959 г.) адкрыты Лідскі краязнаўчы музей.

26 красавіка — 120 га-доў з дня нараджэння Ільі Гурскага, беларускага праза-іка, драматурга.

27 красавіка – 180 га-доў з дня нараджэння Мсці-слава Адамавіча Камінскага (1839-1868), этнографа, фаль-кларыста, публіцыста.

28 красавіка – 80 га-доў з дня нараджэння (1939 г.) Зінаіды Александраўны Ба-ндарэнкі, дыктара тэлеба-чання, народнай артысткі Бе-ларусі.

 

ТРАВЕНЬ

 

1 траўня – 80 гадоў з дня нараджэння (1939 г.) На-таллі Віктараўны Гайды, спявачкі, народнай артысткі Беларусі.

1 траўня – 50 гадоў таму ў Гомелі заснаваны ўні-версітэт на аснове педагагіч-нага інстытута (з 1988 г. – Гомельскі дзяржаўны універ-сітэт імя Францішка Скары-ны).

2 траўня – 75 гадоў з часу заснавання (1944 г.) у Менску Літаратурнага музея Янкі Купалы.

4 траўня — 200 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Станіслава Міладоўскага, кампазітара, піяніста, педагога.

5 траўня – 200 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819-1872), бела-рускага кампазітара. дырыжо-ра і педагога.

9 траўня – 170 гадоў з дня нараджэння Вітольда Карлавіча Цэраскага (1849-1925), астранома, педагога.

11 траўня — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Шаў-чонак, беларускай паэткі, журналісткі.

12 траўня – 65 гадоў таму (1954 г.) БССР прынята ў ЮНЕСКА.

15 траўня – 40 гадоў з дня адкрыцця Музея стара-жытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ.

16 траўня — 130 гадоў з часу першай публікацыі паэмы “Тарас на Парнасе”.

21 траўня — 150 гадоў з дня нараджэння Мікалая Чуркіна, беларускага кампазі-тара, фалькларыста.

25 траўня – 100 гадоў з дня заснавання (1919 г.) Бе-ларускага дзяржаўнага музея. Існаваў да 1942 г.

30 траўня – 420 г. таму (1599 г.) заснаваны Мірскі Мікалаеўскі касцёл.

30 траўня – 20 гадоў таму ў Менску ў пераходзе станцыі метро “Няміга” ў выніку панікі загінула 53 чалавекі.

 

ЧЭРВЕНЬ

 

8-14 чэрвеня — 85 гадоў таму (1934 г.) адбыўся І Усе-беларускі з’езд пісьменнікаў.

10 чэрвеня — 80 гадоў з дня нараджэння Хведара Чэрні, беларускага паэта.

13 чэрвеня — 160 гадоў з дня нараджэння Канстанці-на Горскага, скрыпача, кампа-зітара, педагога.

15 чэрвеня — 40 гадоў таму (1979 г.) заснавана Чыр-воная кніга Беларусі – спіс рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін.

16 чэрвеня — 430 гадоў з дня нараджэння Альбрыхта Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.

19 чэрвеня – 95 гадоў з дня нараджэння Васіля Ула-дзіміравіча Быкава (1924-2003г.), народнага пісьменніка, Беларусі, грамадскага дзеяча.

20 чэрвеня – 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Раеўскага, га-лоўнага рэжысёра Нацыяна-льнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

24-25 чэрвеня – 30 гадоў таму ў Вільні адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускага Народнага Фронту “Адра-джэньне”.

25 чэрвеня — 225 гадоў таму (1794 г.) паўстанцкія войскі ВКЛ пацярпелі пара-жэнне ад расійскіх войск каля мястэчка Солы.

25 чэрвеня — 80 гадоў з дня нараджэння Варлена Бе-чыка, беларускага крытыка, літаратуразнаўца.

26 чэрвеня – 45 гадоў таму (1974 г.) г. Менску пры-своена ганаровае званне “Го-рад-герой”. Л.І. Брэжнеў уру-чыў ордэн Леніна і медаль “Залатая Зорка” г. Менску толькі ў 1978 г.

27 чэрвеня – 30 гадоў з дня Устаноўчага з’езда Та-варыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

 

Канец чэрвеня — 75 гадоў з часу правядзеня ІІ Усе-беларускаму кангрэса.

 

ЛІПЕНЬ

 

1 ліпеня – 450 гадоў Люблінскай уніі (1569 г.) – урачыстае абвяшчэнне пра аб’яднанне на аснове роўнасці Каралеўства Польскага (Ка-рона) і Вялікага Княства Лі-тоўскага (Княства) у федэра-тыўную дзяржаву – Рэч Па-спалітую.

3 ліпеня — 70 гадоў вызвалення Менска ў выніку аперацыі Баграціён.

5 ліпеня — 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Каранеўскага, беларускага краязнаўца, журналіста.

6 ліпеня — 25 гадоў та-му (1989 г.) у Беларусі ўра-чыста адзначалася Купалле. З таго часу адзачаецца яно што-год.

9 ліпеня – 60 гадоў таму (1959 г.) у Маладзечне заснаваны Менскі абласны краязнаўчы музей (адкрыты 26 красавіка 1964 г.)

17 ліпеня — 75 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Дані-льчык, беларускага мовазнаў-ца.

19 ліпеня — 150 гадоў з дня нараджэння Лявона Ві-тан-Дубекаўскага, паэта, ар-хітэктара, палітычнага дзеяча.

23 ліпеня — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Кір-веля, беларускага пісьменніка.

23 ліпеня – 70 гадоў таму (1949 г.) заснаваны Мен-ская цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы.

28 ліпеня — 70 гадоў таму (1944 г.) войскі І-га Бела-рускага фронту вызвалілі г. Берасце ад нямецка-нацысцкіх акупантаў. Завершана вызва-ленне Беларусі ад акупацыі.

31 ліпеня – 370 гадоў таму (1649 г.) адбылася бітва пад Лоевам паміж аб’яднанымі казацкімі атрадамі на чале з Міхаілам Крычаўскім і вой-скам Вялікага Княства Літоў-скага.

 

Ліпень. 30 гадоў таму адноўлены Спаса-Ефрасін-неўскі жаночы манастыр у Полацку.

 

ЖНІВЕНЬ

 

2 жніўня — 470 гадоў з дня нараджэння Мікалая Крыштафа Радзівіла Сірот-кі (1549-1616), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ

3 жніўня — 35 гадоў таму (1984 г.) уведзены ў эксплуатацыю ўчастак пер-шай лініі Менскага метра-палітэна.

4 жніўня – 75 гадоў таму заснаваны Менскі аўтама-більны завод.

7 жніўня — 140 гадоў з дня нараджэння Пятра Ан-тонавіча Крачэўскага (1879-1928), палітычнага дзеяча, гісторыка, паэта, драматурга.

7 жніўня — 65 гадоў з дня нараджэння Алега Ана-тольевіча Трусава, ганаро-вага старшыні ТБМ, кандыдата гістарычных навук.

10 жніўня — 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Ста-вера, паэта.

12 жніўня – 620 гадоў таму (1399 г.) адбылася бітва на р. Ворскла, у час якой загі-нуў князь Андрэй Полацкі.

12 жніўня — 15 гадоў таму ў Інтэрнэт-энцыклапедыі «Вікіпедыя» з’явіўся бела-рускамоўны раздзел (беларус-кая энцыклапедыя).

14 жніўня — 225 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Ігнатавіча Балінскага (1794-22.12.1883 г.), гісторыка і пуб-ліцыста.

16 жніўня – 610 гадоў з пачатку “Вялікай вайны” (1409-1411 гг.) Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага супраць Тэўтон-скага ордэна. Закончылася Торунскім мірам 1411 г. Жа-мойць перадавалася ВКЛ.

17 жніўня – 80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Кан-станцінавіча Новіка, доктара гістарычных навук, прафесара.

19 жніўня — 350 гадоў таму (1669 г.) у Заслаўі адкрыта аптэка.

22 жніўня – 450 гадоў таму (1569 г.) мястэчку Дзісна нададзена Магдэбургскае права.

28 жніўня – 70 гадоў з дня нараджэня Алега Рыгора-віча Бухаўца, доктара гіста-рычных навук, прафесара, загадчыка кафедры паліталогіі Беларускага дзяржаўнага эка-намічнага універсітэта.

29 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння Валянціна Мікалаевіча Ціхановіча (1909-1978 г.), графіка.

29 жніўня – 110 гадоў таму лётчыку Сяргею Івана-вічу Грыцаўцу (1909-1939) упершыню ў СССР другі раз прысвоена званне Героя Са-вецкага Саюза.

31 жніўня – 460 гадоў таму (1559 г.) Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага.

 

ВЕРАСЕНЬ

 

1 верасня – 80 гадоў з дня пачатку Другой сусветнай вайны. Германія напала на Польшчу.

1 верасня — 15 гадоў таму адкрыты Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

2 верасня — 130 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Шапялевіча, беларускага мо-вазнаўца, педагога.

4 верасня – 160 гадоў з дня нараджэння Браніслава Ігнатавіча Эпімах-Шыпілы (1859-1934), дзеяча беларус-кай культуры, выдаўца і мова-знаўца.

9 верасня — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Шурпы, беларускага паэта, педагога, журналіста.

10 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Глебава (1929-2000), кампазітара, пе-дагога, народнага артыста Беларусі і СССР.

12 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння М.Я. Мату-коўскага (1929-2001 г). дра-матурга журналіста, заслужа-нага работніка культуры Бе-ларусі.

13 верасня – 45 гадоў таму (1974 г.) Беларуская рэспубліканская студыя тэле-бачання пачала каляровыя перадачы.

15 верасня — 90 гадоў з дня нараджэння Арлена Каш-курэвіча (1929 — 2013), бела-рускага графіка, Народнага  мастака Беларусі.

17 верасня — 225 гадоў таму (1794 г.) адбыўся Круп-чыцкі бой каля в. Крупчыцы (цяпер Жабінкаўскі раён)  паў-станцаў на чале з К. Серакоў-скім з расійскімі войскамі на чале з А. В. Суворавым.

17 верасня – 110 гадоў з дня нараджэння Лукаша Калюгі (сапр. Вашына Кан-станцін Пятровіч, 1909-1937 г.), пісьменніка.

17 верасня — 80 гадоў уз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй.

17 верасня – 70 гадоў з дня нараджэння Генадзя Дзмітравіча Карпенкі (1949-1999), палітычнага і дзяржаў-нага дзеяча.

19 верасня — 200 гадоў з дня нараджэння Руфа Ігнац-цева (1819 — 1886), этнографа, гісторыка, археолага музы-канта.

20 верасня – 90 гадоў таму (1929 г.) па ініцыятыве краязнаўца І.У. Стаброўскага адкрыты Слонімскі краязнаў-чы музей.

21 верасня — 225 гадоў з дня нараджэння Кандрація Іванавіча Грум-Гржымай-лы (1794-1874), вучонага ў галіне хірургіі.

21 верасня — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Рама-ноўскага (1919 — 1977), бела-рускага жывапісца.

26 верасня — 400 гадоў з дня нараджэння Ігнація Іяў-левіча (Яўлевіча, 1619 — 1686), беларускага педагога, пісьмен-ніка, асветніка, царкоўнага дзе-яча.

26 верасня – 390 гадоў таму падпісана перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, гэтым перамір’ем закончылася вайна (1600-1629 гг.).

29 верасня – 490 гадоў Статуту Вялікага Княства Лі-тоўскага 1529 г.

 

Верасень:

210 гадоў таму ў в. Жо-дзішкі (цяпер Смаргонскі раён) езуіты заснавалі калегіюм (ся-рэдняя навучальная ўстанова), якая дзейнічала да 1773 г.

110 гадоў з дня засна-вання настаўніцкай семінарыі ў Рагачове. Існавала да 1919 г.

 

КАСТРЫЧНІК

 

1 кастрычніка – 60 га-доў з дня нараджэння Вені-яміна Аркадзьевіча Косма-ча, доктара гістарычных на-вук, прафесара.

2 кастрычніка — 200 гадоў з дня нараджэння А. Незабытоўскага (1619-1849),. пісьменніка, філосафа, гісто-рыка.

4 кастрычніка — 270 гадоў з дня нараджэння Фран-цішка Дыянізы Князьніна (1749 — 1807), беларускага па-эта, драматурга, пераклад-чыка.

7 кастрычніка – 120 гадоў з дня нараджэння Мі-калая Паўлавіча Благіна, лётчыка- выпрабавальніка.

10 кастрычніка – 80 гадоў таму (1939 г.) падпісаны дагавор паміж СССР і Літвой. Літве перадавалася большая палова Віленскага ваяводства і г. Вільня.

13 кастрычніка – 120 гадоў з дня нараджэння М. Жыркевіча (1899-1984), пе-дагога, аўтара школьных пад-ручнікаў па беларускай мове.

13 кастрычніка – 60 гадоў з дня нараджэння Вяча-слава Іванавіча Мянькоў-скага, доктара гістарычных навук, прафесара.

15 кастрычніка – 90 гадоў таму (1929 г.) створаны Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

19 кастрычніка – 90 гадоў з дня пуску першага трамвая ў Менску.

21 кастрычніка – 80 гадоў з дня нараджэння Ула-дзіміра Іосіфасіча Навіцка-га, доктара гістарычных навук.

Кастрычнік – 30 гадоў таму ўтвораны Беларускі эк-зархат – Беларуская права-слаўная царква.

 

ЛІСТАПАД

 

7 лістапада – 75 гадоў таму (1944 г.) ў Менску ад-крыты Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вай-ны. Гэта быў першы ў СССР музей, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

7 лістапада — 70 гадоў з дня нараджэння Міхася Ме-льніка, паэта, першага стар-шыні Лідскай гарадской арга-нізацыі ТБМ.

10 лістапада – 270 га-доў з дня нарадээння Мацея Радзівіла (1749-1800), дзяр-жаўнага дзеяча ВКЛ, драма-турга, кампазітара, удзельніка паўстання 1794.

11 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Геор-гія Уладзіміравіча Забор-скага (1909-1999), народнага архітэктара СССР, аўтара Ма-нумента Перамогі ў Менску.

11 лістапада – 20 гадоў таму адкрыты Старадарожскі мастацкі музей (фонд А.Я. Белага).

13 лістапада – 525 га-доў таму горад Высокае атры-маў Магдэбургскае права.

14 лістапада – 100 га-доў таму (1919 г.) адкрыты Гомельскі абласны краязнаўчы музей.

14 лістапада – 80 га-доў таму 3-я (нечарговая) сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР прыняла закон “Аб пры-няцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У выніку насельніцтва Белару-сі павялічылася да 11 млн. чалавек.

21 лістапада – 150 гадоў з дня нараджэння Казі-міра Стаброўскага (1869-1929), жывапісца, педагога.

26 лістапада – 60 гадоў таму (1959 г.) у Менску ад-крыты Літаратурны музей Якуба Коласа.

29 лістапада – 160 гадоў з дня нараджэння Міка-лая Андрэевіча Янчука (1859-1921), пісьменніка, этно-графа.

30 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэння Міха-ся Лынькова (Міхася Ціха-навіча, 1899-1975), пісьменніка літаратуразнаўца, Народнага пісьменніка Беларусі.

30 лістапада – 80 гадоў таму (1939 г.) пачалася савецка-фінляндская вайна, якая доў-жылася да 12 сакавіка 1940 г.

 

СНЕЖАНЬ

 

1 снежня — 30 гадоў з дня правядзення ў Гародні гарадской устаноўчай канфе-рэнцыі Таварыства беларус-кай мовы імя Ф. Скарыны.

4 снежня – 80 гадоў таму на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўтвораны Барана-віцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі існавалі 10 абласцей.

9 снежня – 450 гадоў таму (1569 г.) Радашковічы атрымалі Магдэбургскае пра-ва.

10 снежня — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Бе-лага, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, кіраўніка клуба «Спадчына», ствараль-ніка Старадарожскага мас-тацкага музея.

14 снежня – 80 гадоў таму Ліга Нацый выключыла СССР з ліку сваіх членаў за агрэзію супраць Фінляндыі.

16 снежня – 80 гадоў з дня нараджэння (1939 г.) Зьні-ча (сапр. А.А. Бембель), паэта, публіцыста, філосафа.

16 снежня — 30 гадоў таму назад утворана Лідская гарадская арганізацыя ТБМ імя Ф. Скарыны.

25 снежня – 80 гадоў таму пастановай СНК БССР арганізаваны дзяржаўны запа-веднік “Белавежская пушча”.

27 снежня — 100 гадоў з дня нараджэння Галіны Ма-каравай, народнай артысткі Беларусі і СССР.

28 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння Іларыёна Мяфодзьевіча Ігнаценкі (1919-2002 ), гісторыка, ака-дэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

28 снежня – 30 гадоў таму (1989 г.) створана Бела-рускае краязнаўчае тавары-ства.

 

     У 2019 годзе

 

1045 гадоў гораду Ві-цебску.

1010 гадоў з часу пер-шага ўпамінання пра Літву ў “Аповесці мінулых гадоў”.

1000 гадоў таму (1019 г.) з часу першага ўпамінання ў летапісе пра Бярэсце.

975 гадоў таму назад — пачатак княжання ў Полацку Усяслава Чарадзея.

975 гадоў з часу пер-шых пісьмовых звестак пра горад Навагародак.

960 гадоў (1059 г.) з першага ўпамінання ў летапісе пра Копысь (цяпер гарадскі пасёлак ў Аршанскім раёне).

900 гадоў таму кіеўскі князь Уладзімір Манамах заха-піў Менск, узяў у палон Глеба Усяславіча.

890 гадоў таму кіеўскі князь Мсціслаў саслаў полац-кіх князёў з жонкамі і дзецьмі ў Візантыю за адмову падпа-радкавацца яго ўладзе.

860 гадоў з часу пер-шых летапісных звестак пра Чачэрск. Вядомы 500 гадоў як мястэчка.

790 гадоў гандлёвай дамове Смаленскага, Віцебска-га і Полацкага княстваў з гора-дам Рыгаю, востравам Готланд і нямецкімі гарадамі, які вядо-мы пад назваю “Смоленская торговая правда”.

635 гадоў таму (1384 г.) герб “Пагоня” стаў дзяр-жаўным гербам Вялікага Кня-ства Літоўскага.

620 гадоў (1399 г.) гандлёваму дагавору Полацка з горадам Рыгаю.

525 гадоў таму назад  Высокае атрымала Магдэбур-гскае права (1494).

490 гадоў таму (1529 г.) пабудаваны Мікалаеўскі касцёл у вёсцы Геранёны Іўеў-скага раёна.

470 гадоў таму (1539 г.) быў пабудаваны Аўгустоў-скі канал, які злучыў рэкі Неман і Бебжа (басейн Віслы). Будаўніцтва пачалося ў 1524 г., адноўлены ў 2007 г.

450 гадоў з дня нара-джэння Яна Пётры Сапегі (1569-1611), гетмана, вайско-вага дзеяча ВКЛ.

450 гадоў таму назад  І. Фёдараў і П. Мсціславец вы-далі сваю першую кнігу ў Беларусі  (1569).

450 гадоў таму назад Радашковічы, Крынкі, Сураж і Дзісна атрымалі   Магдэбург-скае права (1569).

440 гадоў таму (1579 г.) Віленская езуіцкая акадэмія ператворана ў Віленскі ўні-версітэт – першы ўніверсітэт ва Усходняй Еўропе.

420 гадоў гораду Ві-лейка. У 1599 г. упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых кры-ніцах як цэнтр староства.

410 гадоў з часу ўтва-рэння Трыбунала скарбовага ВКЛ. Дзейнічаў да 1726 г.

410 гадоў з дня на-раджэння Паўла Яна Сапегі (1609-1665), гетмана вялікага ВКЛ.

410 гадоў таму (1609 г.) беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам Янам Хад-кевічам перамаглі шведаў пад Рыгай і занялі Пярну.

390 гадоў з дня нара-джэння Сімяёна Полацкага (Пятроўскі-Сітняновіч Саму-іл Гаўрылавіч, 1629-1680 г.), паэта, драматурга, пераклад-чыка, педагога, рэлігійнага і грамадскага дзеяча.

250 гадоў таму (1769 г.) пачаў дзейнасць у Гародні тэатр Антонія Тызенгаўза.

225 гадоў з дня нара-джэння Яна Баршчэўскага.

150 гадоў з дня нара-джэння А.Р. Пшчолкі (1869-1943), пісьменніка, публіцыста, этнографа.

110 гадоў таму рас-пачата публікацыя зборнікаў дакументаў навуковых прац па гісторыі Беларусі – “Полоцко-Витебской старины”, “Мин-ской старины”.

30 гадоў таму 1989 г. заснаваны ілюстраваны гіс-торыка-культурны часопіс “Спадчына”

Укладальнікі

Сымон Барыс, Станіслаў Суднік.

 

75 гадоў з дня нараджэння Міхася Раманюка

Міхась Фёдаравіч Ра-манюк (3 студзеня 1944, в. Кавалі, Брагінскі раён, Гоме-льская вобласць — 4 верасня 1997, Менск, Беларусь) — бела-рускі мастацтвазнаўца і этно-граф.

Дзяцінства прайшло ў вёсцы Старынкі Койданаўскага раёна. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Заснаваў часопіс «Мастацтва Беларусі» і стаў ягоным першым галоў-ным рэдактарам. Стварыў сцэ-нічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. За ўласныя грошы правёў дзясят-кі этнаграфічных экспедыцый, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцый традыцыйных строяў беларусаў. Збор і архіў Міхася Раманюка налічвае больш за 100 000 адзінак уні-кальнага этнаграфічнага матэ-рыялу, сабранага ўласнымі ру-камі; падарожныя дзённікі складаюць дзясяткі тамоў. Ва-жная частка шматгадовай тво-рчай дзейнасці Міхася Раманю-ка — артыкулы і ілюстрацыі ў энцыклапедыях: «Беларуская савецкая энцыклапедыя», «Эн-цыклапедыя літаратуры і мас-тацтва Беларусі», «Этнаграфія Беларусі»… Памёр ва ўзросце 53 гадоў ад анкалагічнай хва-робы.

У 1981 годзе выдаў аль-бом «Беларускае народнае адзенне», што складаецца з ар-хіўных фатаздымкаў ды фата-здымкаў, зробленых аўтарам падчас экспедыцый 1967-1980 гадоў. Строі вызначаны аўта-рам згодна вылучаным ім этна-графічным рэгіёнам Беларусі:

Заходняе Палессе;

Усходняе Палессе;

Прыдняпроўе;

Цэнтральная Беларусь;

Панямонне і Наддзвінне.

Вікіпедыя.

 

Гарадзенскі каляндар

Выйшаў “Беларускі настольны перакідны края-знаўчы каляндар на 2019 год (па матэрыяле Гродзеншчы-ны). Гэта ўжо 10-ты выпуск.

Як і раней, складальнік календара Аляксей Пяткевіч, рэдактар Станіслаў Суднік.

Наш кар.

 

Да 100-годдзя БССР

Літаратурны вобраз кіраўніка першага ўрада БССР

Зміцер Хведаравіч Жылуновіч. Ён жа — Капыля-нін, Сымон Друк, Авадзень, Цішка Гартны. Некаторым су-часнікам здавалася, што вядо-мы грамадскі  дзеяч Жылуно-віч — гэта іншы чалавек, які да публіцыста дачынення не мае. Мастацкі вобраз аўтара «Мані-хвэста Часовага рабоча-сялян-скага ўраду Беларусі», абвеш-чанага 1 студзеня 1919 года, стварыў у сваёй дакументаль-най аповесці «Без эпітафіі» (1989) Эрнест Ялугін. Пісьмен-нік распавёў пра сваю працу над біяграфіяй кіраўніка пер-шага ўрада БССР.

 

— Эрнест Васільевіч, Зміцер Жылуновіч блізкі Вам як публіцыст, рэдактар газе-ты і часопіса. Што падштрух-нула Вас даследваць яго жыц-цё і дзейнасць? Якія абставіны і асобы паспрыялі Вам у ства-рэнні кнігі пра яго?

— У канцы 80-тых гадоў я працаваў адказным сакрата-ром часопіса «Нёман». Чыта-чоў зацікавілі мае эсэ пра Міка-лая Ўлашчыка і Адама Маль-дзіса, і мне даручылі напісаць пра Жылуновіча. Мне паспры-яў Аляксей Кароль, які праца-ваў у Інстытуце гісторыі пар-тыі, падзяліўся сваімі знаход-камі Віталь Скалабан.

Калі я збіраў матэрыял, рабіць усё было даволі скла-дана, бо яшчэ дзейнічала КПСС. Але перабудова зада-вала свой тэмп. Шмат матэры-ялаў я здабыў у архівах, я су-стракаўся з удзельнікамі па-дзей.

У свой час, калі Ніл Гі-левіч і Алег Трусаў запрасілі мяне да рэдактарства «Нашым словам», я зразумеў, якой ва-жнай з’яўляецца газета як ка-лектыўны арганізатар і натхня-льнік у дзейнасці ТБМ. Сам я быў адказным сакратаром у чатырох рэдакцыях, пачынаю-чы з Мсціслаўскай раённай газеты.

Першы варыянт кнігі на рускай мове быў надрука-ваны ў часопісе «Нёман» пад назвай «После небытия». Мне важна было паказаць, што зра-біў Зміцер Жылуновіч як дзя-ржаўны дзеяч. Кніга выходзіла ў СССР вялікім накладам. Калі ўтварылася Рэспубліка Бела-русь з ідэяй незалежнасці, уз-нятая тэма стала яшчэ больш актуальнай. Маю кнігу чыталі дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

— З кім Вам давялося сустрэцца падчас працы?

— Вялікую дапамогу аказала Галіна Жылуновіч, якая падрабязна распавяла пра бацьку і пазнаёміла з пісьмамі і сямейнымі рэліквіямі, дапама-глі В.У. Скалабан — аўтар ды-сертацыі пра дзейнасць Белнац-кама і У.Д. Якутаў, — аўтар прац пра Аляксандра Чарвякова. Багаты гістарычна-літаратур-ны і чалавеказнаўчы матэрыял быў сабраны ў кнізе «Успа-мі-ны пра Цішку Гартнага», укла-дальнікам якога была дачка пісьменніка, кандыдат філа-ла-гічных навук Г.З. Жылуновіч і вядомы зямляк Гартнага, док-тар гістарычных навук, прафе-сар С.Х. Александровіч.

Акрамя таго, я знай-шоў месца, дзе пахаваны Жы-луновіч.

— Як гэта адбылося?

— Я тройчы наведваў Магілёўскую псіхалякарню, дзе знаходзіўся Жылуновіч у 1937 годзе. Я знайшоў трох све-дак, якія распавялі мне пра па-дзеі 1937 года: урача і дзвюх санітарак шпіталя. Адна з сані-тарак па прозвішчы Звяркова была маладой дзяўчынай у той час. Яна трапіла туды за сваім бацькам, таму што сям’ю рас-кулачылі і бацька звар’яцеў ад роспачы, а маці і маленькае дзі-ця выкінулі на вуліцу, і ніхто не даваў ім прытулку. Старэй-шая дзяўчынка прабілася да свайго бацькі і працавала ў шпі-талі санітаркай.

Урэшце, бацька Звяр-ковай памёр, і яго пахавалі ў той яме, дзе і Змітра Жылу-новіча. Яна прыходзіла туды наведваць свайго бацьку. Яна паказала мне гэтае месца, бо вы-датна яго ведала. Калі я быў удзельнікам здымачнай групы дакументальнага фільма па ма-ёй кніжцы «Без эпітафіі», то сведкаў знялі на кінакамеру. Сведкі паведамілі, што былі там і бачылі мёртвага Жылуновіча. У іх у той час была ўзята падпі-ска пра неразгалошванне. Афі-цыйнай версіяй лекараў была гангрэна лёгкіх, але ёсць мер-каванне, што гэта было сама-губства.

Жылуновічу спецыя-льна дазвалялася прыходзіць у кантору і чытаць газеты. Калі ён даведаўся, што ў Маскве ідзе суд над нацдэмамі, ён зразумеў, што яго можа чакаць такі лёс. Каб пазбегнуць магчымых ка-таванняў, ён пайшоў на мужны ўчынак, бо не хацеў патрапіць сведкам на працэс і не хацеў, каб знішчылі яго сям’ю.  Жон-ку Надзею Сцяпанаўну, сына і дачку як сям’ю ворага народа проста выслалі з Беларусі і не дазволілі ім жыць у вялікіх га-радах. У другое выданне кнігі, падрыхтаванае для   «Мастац-кай літаратуры», я дадаў усе новыя звесткі. Але яно, на жаль, не выйшла.

— У кнізе Вы паказалі Жылуновіча маладым гарба-ром з Капыля, потым — карэс-пандэнтам «Нашай Нівы», рэдактарам «Дзянніцы», сак-ратаром Беларускага Нацыя-нальнага Камітэта, кіраўні-ком першага ўрада БССР.

— У мяне была задача не зрабіць гістарычную бухгалтэ-рыю, а стварыць вобраз. Я шу-каю сацыяльныя і псіхалагіч-ныя прычыны кожнай з’явы ў гісторыі. Я натхніў Генрыха Да-лідовіча, і ён у сваіх публіка-цыях развіў гэтую тэму, быў маім пераемнікам.

— Жылуновіч быў схіліў-ся да бальшавікоў? Чаму так здарылася?

— Калі прачытаць іх праграму, яны абяцалі пера-даць зямлю рабочым і сялянам, запэўнівалі, што рабочыя на за-водах будуць самі выбіраць сваё кіраўніцтва і частку пры-бытку размяркоўваць паміж сабой. Бальшавікам удалося пе-раканаць народ, што яны зро-бяць лепшым жыццё. У той жа час дзеячы БНР не маглі згур-тавацца, спрачаліся паміж са-бой.

— У БССР не было ніво-днай поўнай праўдзівай публі-кацыі пра лёс кіраўніка яе пер-шага ўрада да выхаду Вашай кнігі. Гэта сведчыць пра тое, што дзяржава была камуніс-тычнай і рэпрэсіўнай сістэ-май?

— Калі не ўдалося рэалі-заваць ідэю БНР, Жылуновіч і Чарвякоў думалі пра тое, што трэба падтрымаць БССР, таму што незалежнай была абвешча-на не толькі асобная вобласць яе, а ўся краіна, хаця і ў форме савецкай рэспублікі. Інстынк-тыўна яны разумелі, што ні адна імперыя не ўтрымліваецца вельмі доўга, у іх было спадзя-ванне, што наперадзе будзе не-шта лепшае, як пісалі:  «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Жылуновіч спадзяваў-ся, што калі абвешчана нацыя-нальная рэспубліка, то з цягам часу пачнуць выкладаць усе прадметы на беларускай мове ў школах, будзе працаваць у кожным горадзе нацыянальны тэатр, возьмецца за культур-ную справу інтэлігенцыя і бу-дзе створаны нацыянальны друк.

У 1925 годзе Жылуно-віч вязе ў Берлін дзвесці тысяч марак і два пуды рукапісаў, каб выпусціць у свет падручнікі на беларускай мове і некалькі то-мікаў беларускага прыгожага пісьменства. Жылуновіч узна-чальвае Беларускае дзяржаў-нае выдавецтва, актывізуе вы-давецкую працу, рупіцца пра паліграфічнае забеспячэнне.

— Вы стварылі розна-планавы партрэт Цішкі Гар-тнага.

— Ён заўсёды сачыў за сваім знешнім выглядам, любіў прыгожа апранацца. Як толькі дазволілі ўмовы, купіў шэры франтаваты касцюм-тройку. Насіў белыя накрухмаленыя каўнерыкі, гальштук-мушку, вялюравы капялюш з вузкімі палямі, прывезены з Германіі. У Капыль ён прыязжаў заўсё-ды ў самым лепшым касцюме, падарункі прывозіў не толькі радні, але і суседзям, дзяцей ча-ставаў цукеркамі, пернікамі. Многім гэта падабалася. А не-хта цішком зайздросціў. Так з’явіўся данос у ЦК. На пер-шым плане фігуравала, што Жылуновіч прымаў удзел у пахаванні свайго швагра з цар-коўнымі ўшанаваннямі, а сле-дам — што быў апрануты па-буржуйску, нават пачапіў галь-штук. У чэрвені 1924-га яго на год выключаць з партыі — «за адарванасць ад мас і абыва-цельскую псіхалогію».

У 1928 годзе ён стано-віцца правадзейным членам Інбелкульта. У 1934-1936 пра-цуе ў Інстытуце гісторыі БелАН, чытае лекцыі па гіс-торыі Беларусі. У сваю кніжку я ўключыў вершы Змітра Жы-луновіча.

— Чаму народ з глыбо-кай хрысціянскай гісторыяй паддаўся агітацыі бальшаві-коў і так лёгка згадзіўся на разбурэнне і рабаванне хра-маў?

— Калі хрысціянская вера становіцца дзяржаўнай, яна зрастаецца з кіруючай ўла-дай. Для значнай часткі людзей вера асцыявалася з царскім са-мадзяржаўем. Бальшавікі абя-цалі адабраць маёмасць цэрк-ваў і манастыроў і аддаць сяля-нам. Прапаганда дзейнічала актыўна. Яны заклікалі раба-ваць  храмы і знішчаць свята-роў, бо святары, быццам бы, падтрымлівалі белую армію.

Гутарыла

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Эрнест Ялугін;
  2. Кніга » Без эпітафіі».

 

Пад зоркай Купалы

Гэты артыкул пры-свячаецца 70-годдзю беларус-кага паэта і журналіста Уладзі-міра Барысенкі. Яго цікавыя і пазнавальныя аповеды пра на-шу багатую гістарычна-куль-турную спадчыну ўжо колькі год упрыгожваюць старонкі ведамаснай газеты МУС «На страже» і, хочацца верыць, спрыяюць абуджэнню ў пра-ваахоўнікаў незалежнай Бела-русі патрыятычных пачуццяў і нацыянальнай самасвядо-масці.

Прапанаваны тут матэ-рыял грунтуецца на цалкам праўдзівай гісторыі, што адбы-лася 5 снежня 2018 года, акурат за месяц да юбілею Уладзіміра Уладзіміравіча. У той дзень па папярэдняй дамоўленасці мы сустрэліся з ім каля старажыт-нага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора на Нямізе. Падставай для сяброўскай сустрэчы як-раз і стала мая задума напісаць артыкул у гонар творцы і свай-го калегі па пяры  —  Уладзіміра Барысенкі, з якім, між іншым, таварышуем не першы год.

Я прапанаваў зайсці ў кавярню і пагаманіць за куб-кам гарбаты, але спачатку па-прасіў разам завітаць у выда-вецтва «Беларусь», што месціц-ца непадалёк на Машэрава (дасюль не магу звыкнуцца да, мякка кажучы, незразумелага перайменавання гэтай вядомай гарадской артэрыіі ў праспект Пераможцаў і з сябрамі зазвы-чай ужываю яе ранейшы назоў — “Машэрава”). У «Беларусі» чакаў сігнальны асобнік маёй «Старасвецкай Лошыцы» з не-вядомым тэкстам Купалы, які сёлета пашчасціла знайсці ў архіве.

З захапленнем паведа-міў пра тое спадару Уладзі-міру, а ён пры ўзгадванні імя нашага Песняра ажывіўся і з не меншым запалам пачаў рас-павядаць пра «свайго» Купалу (родныя У. Барысенкі блізка ведалі Янку Купалу; на жаль, пра гэта ў беларускім друку толькі тры! малавядомыя пу-блікацыі). Але я папрасіў тады Уладзіміра Уладзіміравіча прыхаваць свае ўспаміны на халодным паветры і вярнуцца да іх праз колькі хвіляў у цеп-лыні і па-за гарадскім  шумам.

Пасля прагляду свежай «…Лошыцы» абодва ўсцеша-ныя паліграфічным афармлен-нем кнігі, мы прадоўжылі раз-мову за гарбатай у гандлёвым цэнтры Galleria Minsk на Ма-шэрава (сучаснаму — Перамож-цаў), 9.

 

Найперш мяне цікаві-ла, як Уладзімір Барысенка пачаў пісаць па-беларуску (пе-ршая яго кніга вершаў «Рельсы судьбы» выйшла на рускай мове ў 1994 годзе ў Оршы, калі аўтар меў ужо багаты досвед журналісцкай дзейнасці). На што спадар Уладзімір распавёў наступнае.

— Мала хто ведае, але маёй першай кнігай была рус-камоўная кніга нарысаў «Про-писан на этой земле». У сярэ-дзіне 1970-х яна ляжала пад-рыхтаванай да друку ў выда-вецтве «Ураджай», але так і не пабачыла свет. Кніга паспяхова прайшла тагачасную абавяз-ковую партыйную цэнзуру  (па правілах кожнае выданне зацвярджалі ў ЦК КПБ), але «для страхоўкі» яе яшчэ далі пачытаць аднаму крытыку. Як мне казалі, яму не вельмі спада-баўся мой вольны моўны стыль, якім я распавядаў пра «славных тружеников сельско-го хозяйства». І ягоны вердыкт стаў вырашальным… Цікава, што ўсе нарысы з гэтай маёй першай кнігі былі пазней на-друкаваны ў калектыўных зборніках «Гвардейцы хлебной нивы» (1978), «Битва за уро-жай» (1979), «Верность земле» (1984), «Набат из будущего» (1990).

Адзначу, я заўсёды ім-кнуўся пісаць вольна, нязму-шана, пазбягаючы савецкіх ідэ-алагічных штампаў. За 43-га-довае журналісцкае жыццё да-вялося папрацаваць у розных рэспубліканскіх выданнях — «Знамя юности», «Сельской га-зете», «Белорусской ниве», «На страже», часопісе «Беларуская думка». Сярод маіх калег у гэ-тых калектывах былі такія вя-домыя творцы, як Марыя Вай-цяшонак, Уладзімір Глушакоў, Васіль Жуковіч, Браніслаў Спрынчан (1928 — 2008), Вік-тар Супрунчук, Мікола Фе-дзюковіч (1943 — 1997), Васіль Шырко, Яўгенія Янішчыц (1948 — 1988), лаўрэат Нобе-леўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.

А пісаць вершы я са-праўды пачынаў па-руску, у сёмым класе, калі закахаўся ў Сонечку Захараву; на той час яна вучылася ў дзясятым і ве-льмі нагадвала сваім вабным тварыкам артыстку Настассю Вярцінскую. Дарэчы, пра гэта згадаў у парадмове да сваёй кнігі «Вірус адзіноты» (2000). Ніводнага «твора» (вядома ж, пра каханне) не захавалася. Не захаваліся і сшыткі з сачы-неннямі, якія часцяком закан-чваў вершаванымі радкамі.

А як перайшоў на бела-рускую?

Мае даўнія сябры — вя-домыя літаратары Генрых Да-лідовіч і Казімір Камейша. Не-ўзабаве пасля выхаду сваіх «Ре-льсов судьбы» я завітаў у рэ-дакцыю «Маладосці», дзе яны ў той час працавалі. Заўважу, Г. Далідовіч у 1990-х быў га-лоўным рэдактарам гэтага часо-піса. Сябры пазітыўна ацанілі мой першы паэтычны зборнік, але Генрых Далідовіч прынцы-пова сказаў тады: «Уладзімір, ты ўсё-такі не забывай, што ты беларус, заканчвай па-расей-ску пісаць вершы…». Яго пад-трымаў К. Камейша. Калі шчыра, я пісаў па-беларуску, але, каб падмацаваць мяне ў здольнасці і неабходнасці ра-біць гэта заўсёды і адмыслова, відаць, патрэбен быў пэўны штуршок-падтрымка… Як ка-жуць, хочаце — верце, хочаце — не, але словы сяброў канчат-кова і скіравалі мяне на «бела-рускую дарогу».

Дарэчы, яшчэ раней, 11 ліпеня 1984 года — дакладна памятаю дату, падобную пара-ду пачуў і з вуснаў Максіма Танка. Тады разам з сваім кале-гам і сябрам Рыгорам Кадзетам былі ад «Сельской газеты» у камандзіроўцы на радзіме паэта — Мядзельшчыне (рыхтваўся выпуск, прысвечаны працаўні-кам гэтага раёна). Наведалі Яў-гена Іванавіча, які адпачываў на Нарачы пасля перанесенага інфаркту. Калі падчас той не-забыўнай сустрэчы я сказаў яму, што пішу вершы па-рус-ку, Максім Танк зазначыў: «Ні-хто вас за гэта асуджаць не будзе, ды і не павінен гэта ра-біць. Але ж вы — беларус? Ну, вось. Трэба спрабаваць на род-най мове, і адчуеце самі зусім іншы настрой, зусім іншую му-зыку. Адчуеце і дасце адчуць іншым сваё, роднае, без якога і дыхаць на поўныя грудзі нема-гчыма. А я адчуваю, што ў вас атрымаецца. Размаўляеце і ду-маеце вы добра. Так што пішы-це ўсё-ткі па-беларуску, а по-тым хай перакладаюць»…».

І ўжо ў другім зборні-ку Уладзіміра Барысенкі «За-паленне душы» (1996) разам з рускамоўнымі з’явіліся вершы па-беларуску. Варта адзна-чыць, што прадмову да яго на-пісаў слынны беларускі пісь-меннік і перакладчык Янка Сі-пакоў (1936 — 2011). На мой по-гляд, у літаратурнай крытыцы — гэта адзін з лепшых водгукаў на паэзію аўтара. Прапаноўваю чытачам вытрымкі з узгаданай прадмовы.

«Першая кніжка вер-шаў Уладзіміра Барысенкі, ма-йго земляка з Аршаншчыны, выйшла два гады таму. Мне ж знаёмства з яго арыгіналь-най, своеасаблівай, усхвалява-най паззіяй давялося пачынаць якраз з другога зборніка.

У ім мяне ўразіў першы ж верш — «Пачынаю спача-тку»:

Пачынаю спачатку,

нават з мінус нуля пачынаю…

 

З роднай мовы

я другое жыццё пачынаю…

 

З верша гэтага

адраджэнне сваё пачынаю…

 

Я здзівіўся: маючы цэ-лую кнігу вершаў, пачынаць усё спачатку, з нуля? А потым зразумеў — першы зборнік быў напісаны па-руску, а цяпер па-эта моцна паклікала родная матчына мова, якой ён і спа-вядаецца ў новым зборніку — хоць у частцы вершаў.

А змяніць мову, вярнуц-ца да вытокаў — гэта і праўда як усё роўна змяніць жыццё, пачаць сваё адраджэнне і ачы-шчэнне. I адразу стала відаць, як чакала родная мова зваро-ту да сябе. Як засвяціліся сло-вы, якой цішынёй і спакоем за-паланілі яны душу: перша-снеззе, троххвойе, першаха-та, дубы-неабдымы, дзень ле-ціць

У паэзіі Ул. Барысенкі ўсё нечакана, усё не так, як у іншых — свежа і па-новаму. У яго свае адносіны да слова і да вобраза.

…Паэт уважлівы і зо-ркі на позірк: ён бачыць, «як цалуецца вецер з вятрынкай».

Ён ведае, як «грэе хо-лад па начах».

…I ўвогуле вершы Ул. Барысенкі — не спакойнае вы-кладанне нейкіх падзей, фак-таў, настрояў, думак. Маўляў, нешта адбываецца. То няхай сабе і адбываецца. Вершы паэ-та крычаць, ім баліць неспра-вядлівасць, у іх невылечны кло-пат пра тое, каб людзі не тра-пілі ў той поезд, «што зноў паляціць пад адхон».

Паэт глядзіць на свет сэрцам і глыбока перажывае за ўсё сваёй чулай і вельмі рані-май душою: «Я вскрытой ве-ной чувствовал вас, люди… «.

Адсюль — «Запаленне душы». Запаленне сэрца. Ад-сюль і такое шчырае хваляван-не слова, якое шукае дабра і справядлівасці».

 Калі паэт вяртаецца да роднай мовы, дык, значыцца, ён вяртаецца да мовы сваёй нацыі. А нацыянальная сама-свядомасць для чалавека па-чынаецца з маці, з яе першых слоў, першых песняў… Не-здарма нашу беларускую мо-ву мы паважліва і ласкава на-зываем матчынай, па трапна-вобразным азначэнні Уладзі-міра Дубоўкі — «матчын дару-нак ад самай калыскі».

 

І ў час размовы са спа-даром Уладзімірам я лагічна спытаў у яго: «Ці не першым «штуршком» да роднай мовы была яго маці, якая ведала Янку Купалу?».

І вось які цікавы аповед пачуў з вуснаў паэта.

— Сапраўды, для мяне родная мова — матчына. Маці — Настасся Іллінічна (1924 — 2007) — вельмі добра ведала беларус-кую мову і расказвала мне на ёй у дзяцінстве розныя паданні. Я і сёння магу дакладна ўспом-ніць, напрыклад, вялікі распо-вед пра «сапраўднага» ведзьма-ка Грышку, якога ўсе ў нава-коллі ведалі і да якога прыслу-хоўваліся. Упэўнены — сваю любоў да ўсяго нашага, бела-рускага, матуля прыдбала і захавала не без дапамогі Ку-палы…

Каб гэта ўявіць, мушу пачаць, як кажуць, з самага пачатку…

Я нарадзіўся 5 студзе-ня 1949 года ў Фабрычным па-сёлку, ад якога застаўся стары парк ды некалькі дамоў, блізу вёскі Якаўлевічы на Аршанчы-не. Тэрыторыяй валодаў нека-лі барон Корф — прадстаўнік вядомага нямецкага дваран-скага роду ў Расійскай імперыі. Тут дзейнічала яго суконная фабрыка, якая працавала пры Саветах да самага пачатку Вялі-кай Айчыннай. У бальнічцы, што абслугоўвала вакольныя вёскі, каля паўстагоддзя шчы-равала медсястрой пасля вай-ны мая мама. Я ніколі не чуў, каб яе называлі не інакш, як прыязна, — Іллінічна. Хачу ад-значыць, мама была вельмі аду-каванай, у 1940 годзе паступіла на факультэт замежных моў Менскага педінстытута (вало-дала добра нямецкай), але з-за цяжкіх матэрыяльных умоў, на жаль, вымушана была кінуць вучобу.

У Фабрычным нара-дзіўся і мой бацька — Уладзімір Лукіч (1924 — 1987).

У свае няпоўныя 18 ён добраахвотнікам пайшоў на фронт. З разлікам легендарнай «Кацюшы» прайшоў Сталін-град і Курскую дугу, вайну скончыў у Кенігсбергу. Пасля вяртання працаваў у падсобнай (на тэрыторыі пасёлка) гаспа-дарцы Аршанскага ільнокам-біната брыгадзірам, потым у мясцовых калгасах імя Леніна і імя Дзяржынскага трактары-стам-камбайнёрам. Я заўсёды ганарыўся і працягваю гана-рыцца ім і ягонымі баявымі ўзнагародамі, якія ў дні святаў ён мацаваў на чорным бастона-вым пінжаку ды ішоў з сусе-дам-франтавіком Восіпам Іва-новым да ўсталяванага ля на-шай Якаўлевіцкай СШ помніка загінулым землякам.

Якаўлевічы, не ска-заць, каб самая глыбінка Бела-русі, да якой два дні пёхам, ды ўсё лясамі і балотамі. Не. Неда-лёка да шашэйкі «Віцебск — Магілёў — Адэса». А галоўнае — недалёка да купалаўскіх Ляў-коў. Да іх ад майго Фабрычнага — не болей за дванаццаць кіла-метраў. Чатыры — да Магіілёў-скае шашы і восем — ад пава-роткі на цэнтр сельсавета Зуба-ва, куды сёлета «пераехала» родная школа, якую пасля 90 гадоў існавання зачынілі, і якая падзяліла лёс яшчэ сямі школ раёна.

А яшчэ бліжэй да Ляў-коў (рукой падаць — 3 км) знаходзіцца старажытнае мяс-тэчка Копысь (вядомы цэнтр керамічнага рамяства, гэтак званай «копыскай кафлі»).У Копысі, на самым беразе Дняп-ра, стаяла хата майго дзеда па маці Іллі Нічыпаравіча Ігна-ценкі.

У той час, калі Купала прыязджаў адпачываць у Ляў-кі, дзед працаваў майстрам-хле-бапёкам на Копыскай хлебапя-карні. Часам з маёй матуляй, а часцей адзін, прывозіў на купа-лаўскую дачу духмяныя і яш-чэ цёплыя боханы хлеба.

Як Ляўкі сталі купа-лаўскімі — даволі вядомы факт. Упершыню Іван Дамінікавіч аказаўся ў мястэчку ў краса-віку 1935 года падчас сваёй чарговай творчай камандзі-роўкі. Ён настолькі ўразіўся і вёскай, і наваколлем, што пра-жыў тут у сям’і тутэйшага ляс-нічага Мікалая Шыманскага цэлае лета. Мясцовасць так яму спадабалася, што пасля пастановы аб будаўніцтве ўра-дам дачы ў гонар яго 30-гадо-вай творчай дзейнасці, на пы-танне «дзе?», адказаў — «толькі тут!».

Мой дзед моцна сябра-ваў з Шыманскім, які і пазна-ёміў яго з Купалам.

А нагода была не зусім звычайная. Паэт прыхварэў на твар, і яму тэрмінова спатрэбі-ліся піўныя дрожджы. І Шы-манскі прывёз Івана Дамініка-віча да свайго будучага «лека-ра» летам 1935 года. «Быў ён сярэдняга росту, з кіёчкам і ў каляровай цюбецеечцы», — рас-казваў дзед. — Гаварыў мала, пытаўся, хто, як у акрузе жы-ве, колькі зарабляюць, колькі ў школе дзяцей. Такі прыемны, сціплы, светлы чалавек», — пад-крэсліваў дзед потым неадна-разова.

Наступным разам, гэта ўжо восенню 1935 года, Купа-ла прыехаў са сваімі падарун-камі. Дзеду прывёз пляшку асабістай «зуброўкі», а маме — цукеркі і кніжку на беларус-кай мове.

Калі Купала быў заня-ты, па «лекі» наведвалася яго жонка Уладзіслава Францаўна. І тады «загадваць лекамі» пачы-нала мая бабка Марыя Анто-наўна. Так яны сталі сапраўд-нымі сяброўкамі. Толькі адно-йчы пакрыўдзілася цётка Ула-дзя: Маруся не сказала ёй, што ў яе адсутнасць Іван Даміні-кавіч гуляў ноччу на дачы не толькі з сябрамі-паэтамі, але і з дзяўчатамі. Пасля давялося яму нанава шкліць вокны на сваім лецішчы!

У чарговы раз дзед су-стракаўся з паэтам падчас на-ведвання ім Копыскай сярэд-няй школы, дзе мама вучылася тады ў сёмым класе. Яна распа-вядала, што Купала быў у іх школе некалькі разоў. Асабліва запомніла, як ён прыязджаў у 1938-м разам, здаецца, з Пят-русём Броўкам. «Настаўніца Ганна Якаўлеўна Барадзінцава, — узгадвала мама, — запрасіла яго, як мы, малодшыя, даведа-ліся, на выпускны вечар. Пры-йшоў Купала, нельга было не звярнуць увагу, у прыгожым шэрым касцюме з белай сароч-кай і гальштукам, і быў вельмі прыгожа, акуратна пастрыжа-ны. Сабраліся ўсе — і вучні, і выкладчыкі, і хто на той момант у школе аказаўся. Такі прыем-ны, сціплы, светлы, ён больш цікавіўся мясцовымі справамі, чым распавядаў пра сябе. Пы-таўся, колькі выпускнікоў, ку-ды збіраюцца ўладкоўвацца, хто застаецца вучыцца, дзе пра-цуюць бацькі, што неадкладна патрэбна школе, ці піша хто ве-ршы. Сам жа прачытаў пра тое, як бацька кліча сыноў і запыт-вае, чым яны будуць займацца». Заўважу, гэта быў верш «Сы-ны» — першы, напісаны паэтам у Ляўках.

Дарэчы, маёй першай кніжкай, якую я пры дапамозе мамы з захапленнем прачытаў, калі мне было няпоўных шэсць гадоў, стала, як цяпер помню, «Песьня будаўніцтву». Купала асабіста падарыў выданне шко-ле, дзе маці вучылася. Яна ўзя-ла яе пачытаць ды, як кажуць, і «зачыталася»… Сярод іншых у той кніжцы быў, гэтаксама напісаны ў Ляўках, верш «Хло-пчык і лётчык». Пра гісторыю яго з’яўлення я даведаўся знач-на пазней.

Купала ішоў з тавары-шам па вясковай вуліцы. Яны так захапіліся сваёй гутаркай, што забыліся пра ўсё на свеце. Раптам з брамы, насустрач ім, выбег хлопчык. Загарэлы, з бе-лымі ільнянымі валасамі. Ад неспадзеўкі яны спыніліся. Хлопчык бег, кружачы перад сабой рукамі, і гудзеў, падраб-ляючыся голасам на гук сама-лёта. Ён быў так захоплены сва-ёй гульнёй, што не звярнуў на сустрэчных ніякай увагі, і, як страла, прамчаўся міма. Твар у яго быў сур’ёзны, сабраны на адной думцы. Гэта вельмі ўразіла Купалу, і ён наўздагон крыкнуў малому: «Кім быць хочаш?». Той, не спыняючыся, звонка крыкнуў: «Лётчыкам!».

Няма сёння ў Ляўках ні хлопчыкаў, ні лётчыкаў… А вось мне пашчасціла ўпрасіць лётчыка сельгасавіяцыі, які до-бра ведаў бацьку, «узяць з са-бою» і праляцець на яго «куку-рузніку» над Ляўкоўскім по-лем. Было тое ў 1961-м, калі вучыўся ў 6 класе.

А вось яшчэ два купа-лаўскія эпізоды з майго жыцця.

У канторы падсобнай гаспадаркі, якую ўзгадваў ра-ней, для мясцовай дзятвы што-год ладзілі навагоднія раніш-нікі. Намеснік дырэктара Кас-цюкоў (як мы называлі, дзядзь-ка Касцючок) распарадзіўся: хто перад упрыгожанай ялін-кай прачытае верш менавіта па-беларуску, атрымае падарунак бясплатна, а хто не хоча ці не можа, — за грошы (зразумела, бацькоўскія). Але ж людзі жылі бедна… Дык вось, чытаў я ве-ршы і за сябе, і за двух сваіх сябрукоў-аднакласнікаў, каб і яны не засталіся без падарун-каў на свята. Гаворачы па-су-часнаму, аказваў гуманітар-ную дапамогу. Пры гэтым чы-таў менавіта Купалу, найперш, ягонага «Хлопчыка і лётчыка».

Летам 1972-га на Цэнт-ральнай плошчы ў Менску ла-дзілі ў гонар выпускнікоў школ гарадское свята — «Выпускны баль»: з песнямі, конкурсамі, танцамі… Для ўсіх ахвочых (не толькі выпускнікоў) абвясцілі конкурс на лепшае выкананне верша, праз мікрафон з уста-ноўленай на плошчы сцэны. У той дзень я быў на гэтым свяце (якраз скончыў два курсы журфака БДУ). Праціснуўся праз натоўп і са сцэны замі-лавана прадэкламаваў купа-лаўскае:

Ой, не раз удваёчку

Пад шырокай вярбой,

У зялёным садочку,

Мы сядзелі з табой.

Друг на дружку глядзелі,

Па днях цэлых, даўгіх,

Салаўі песні пелі,

А мы слухалі іх…

У выніку, як лепшы выканаўца, атрымаў прыз — карычневы драўляны грыб-парасон.

Увогуле ў маладосці меў добрую памяць: ведаў шмат чаго з Коласа, Куляшова, Броўкі, Пушкіна, Лерманатва, Ясеніна, Маякоўскага, Твар-доўскага… Але найбольш — з Купалы, якога неаднойчы чы-таў сваім універсітэцкім адна-кашнікам Уладзіміру Салама-ху, Хведару Пратасені, Міха-сю Шубічу ды іншым у нашым інтэрнаце на Машэрава (тады — Паркавай магістралі).

 

На апошняй фразе я спыніў спадара Уладзіміра і за-ўважыў, што мы размаўляем з ім у будынку Galleria, які якраз знаходзіцца на месцы колішняга інтэрната БДУ… Гэтая знака-васць амаль імгнена набыла для мяне акрэсленыя рысы… — шляхетныя рысы твару Купа-лы. Не, Купала не памёр. Ён жывы, бо жыве яго Паэзія. Яна напаўняе светлай марай душу дзіцяці, падтрымлівае лёгка-крылае юначае парыванне, асвятляе дарогу на спрадвеч-нае і святое… Падзяліўся сваім уяўленнем-асэнсаваннем з Уладзімірам Уладзіміравічам. А ён ва ўнісон адказаў.

— Штодня адчуваю прысутнасць Купалы, бо маю завядзёнку — пастаянна пера-чытваць і аднаўляць у памяці ягоныя неўміручыя творы. Ку-палаўскія пранікнёныя радкі дапамагаюць мне жыць і тва-рыць.

І калі поўнасцю на «бе-ларускую дарогу» ў паэзіі мя-не скіравалі нашыя вядомыя пісьменнік Генрых Далідовіч і паэт Казімір Камейша, а крыху раней і Максім Танк, дык уво-гуле беларускасцю запаліў, бе-зумоўна, Янка Купала.

Для мяне Паэзія — пра-бачэнне. Я прашу яго і ў тых, хто не нарадзіўся, і ў народжа-ных, якім я, хай і выпадкова, зрабіў балюча. Гэта мая абаро-на ад смерці, а, значыць, абаро-на іншых, хоць ад часовага па-кутніцтва. Гэта паталагічная са-рамлівасць за тое, што камусьці горш, чым табе. Гэта штодзён-нае адчуванне чужога болю.

Быць паэтам у Бела-русі і не пісаць на беларус-кай мове — гэта злачынства перад Бацькаўшчынай.

Мяне хвалюе, як бу-дуць развівацца наша культу-ра і мова. Прыняць у гэтых працэсах актыўны ўдзел — мой абавязак і гонар».

 

У творчым набытку Уладзіміра Барысенкі — сотні публікацый у розных перыя-дычных выданнях і калектыў-ных зборніках, кнігі вершаў і эсэ «Рельсы судьбы» (1994), «Запаленне душы» (1996), «Ві-рус адзіноты» (2000), «Калі-навы лес» (2003).

Натхнёны Купалам, Уладзімір Уладзіміравіч пра-цягвае плённа працаваць у па-эзіі і публіцыстыцы. На 2019 год ён запланаваў свой чарговы зборнік.

Юры Кур’яновіч.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Маскоўскія газеты апі-свалі, што маскалі адступілі з-за набліжаўшайся ночы, але Даленга бачыў, што адступілі яны пад напорам касінераў, не далі выбіць — утрымаліся на сваіх пазіцыях, нягледзячы на трохкратна мацнейшага ворага. Поле бою ўслана іхнімі трупамі. Як бы нашыя беззбройныя хлопцы цешыліся і трыумфа-валі, каб не страшная вестка, што камандзір смяртэльна па-ранены каля 5 1/2 гадзін. Дален-га, прашыты куляй, далей кама-ндаваць не мог, лежачы на му-раве прызваў касінераў, якія ў гэты дзень найбольш вызначы-ліся, дзякаваў ім за мужнасць, здаў каманда-ванне Ляскоўска-му, развітаўся з атачаўшымі, запэўніваючы, што хутка вер-нецца.

 

Пасля адступлення непрыяцельскіх войскаў Да-ленга пакладзены на возе ў та-варыстве верных шараговых і траіх яму найбліжэйшых: ад’ютанта Касакоўскага, камі-сара Касцялкоўскага і д-ра Тра-скоўскага пад заслонай ночы быў адвезены ў блізкі фальва-рак Камароўскіх Скробішкі, размешчаны ў глыбокай пу-шчы.

Дворык быў зусім пус-ты. Пасля агляду раны Зыг-мунт, калі застаўся адзін, не за-снуў, нягледзячы на стому і ця-жкія раны, але піша — запаўняе алоўкам кніжачку. Быў там пераказ усёй яго дзейнасці на Літве, апісанне і прычыны Бір-жанскай паразы, думкі яго пра паўстанне і ўсю дзейнасць на Літве, сардэчныя словы разві-тання для краю з нязломнай верай у лепшую будучыню.

Недалёка ад Скробі-шак камісар Юзаф Касцялкоў-скі меў роднага брата Ільдэ-фонса, да яго паслаў па воз і коней для параненага каман-дзіра, калі адмовілі, паехаў сам і сілай іх забраў. Не ведаю, пад уплывам якіх пачуццяў няшча-сная жонка Ільдэфонса Касцял-коўскага падалася да мясцовага спраўніка Баляславя Сясіцкага і расказала яму ў хвілю, калі там быў Ганецкі, пра месца знаходжання Даленгі. Каля восьмай прыбыў воз. Яраслаў Касакоўскі, калі ўвайшоўшы ў пакой застаў Зыгмунта спячым, праняты літасцю, стаяў з паў-гадзіны, чакаючы, каб сам пра-чнуўся. Так, Зыгмунт прачну-ўся, але ў той час, калі маскалі акружылі двор.

Паведамлены жонкай Ільдэфонса Касцялкоўскага, дзе знайходзіцца Даленга, Га-нецкі выслаў Вангаса ў Скро-бішкі, адкуль вязняў у коль-касці дзесяці чалавек перавезлі ў штаб, які размяшчаўся ў Мя-дэйках.

Хлуслівае апісанне Цылава, як роўна і аўтара “Гісторыі двух гадоў”, сцэн і размоў, якія вялі маскалі з Зы-гмунтам у Скробішках, у Мя-дэйках і па дарозе ў Вільню. Зыгмунт меў патрушчаныя рэ-бры, сядзець, крычаць і дыспу-таваць не мог, не быў у стане з-за гарачкі і стану непрытом-насці. Везлі яго ў Вільню ноч-чу. Ранены пад Гудзішкамі 26 красавіка/8 траўня. У бітве пад Шнуркішкамі292 9 траўня, калі падышоў кс. Мацкевіч, Зыг-мунт ужо не быў (нават Цылаў гэта пацвярджае); у лісце, напісаным мне з вязніцы пы-таўся мяне пра тое, ці кс. Антоні — з Ігнасем?

Быў прывезены ў Віль-ню ранішнім экспрэсам 11 тра-ўня/29 красавіка. Вільня ўжо ведала пра паразу, натоўпы ма-ліліся ў Вострай браме, вязняў везлі не праз горад, а вако-льнай дарогай у шпіталь св. Якуба.

Ганецкі пасля бітвы пад Шнуркішкамі 9 траўня/27 кра-савіка з вязнямі ў колькасці 40 чалавек і з параненымі расей-цамі прыбыў 12 траўня, увай-шоў праз Вострую браму з музыкай, але ніякіх польскіх штандараў не было. І гэтым ра-зам вязняў везлі акольнай да-рогай. Параненых расейцаў было больш, чым нашых. На наступны дзень хавалі з вялі-кай пышнасцю нейкага забітага маскоўскага палкоўніка.

Хлуснёй ёсць роўна і тое, што гаворыць Ганецкі, што бачыў праз акенца вязніцы Зыгмунта, які сядзеў пры акне. Няшчасны не мог паварушыц-ца. Гарачка не адступала на працягу некалькіх тыдяў. Каб мог хадзіць, выкралі б яго з вя-зніцы, што было б справай ня-цяжкай пры вялікай сімпатыі да вязня ўсяго шпітальнага кі-раўніцтва, дактароў (і ў расі-йскіх колах, паколькі па задум-цы Назімава і Вяткіна выдзелілі памяшканне для параненага ўнізе для аблягчэння яму ўцё-каў)293. Нават пры Мураўёве палкавыя дактары Маеўскі, Гарадкоў і асабісты лекар Му-раўёва Фавелін, а таксама сал-даты абслугі шпіталя былі адда-ныя Зыгмунту, менавіта пры пасярэдніцтве вышэй названых вялася перапіска з вязнем.

Пасля першай апера-цыі рана здавалася блізкай да загаення, але дзіўна балела, па-сля даследвання аказалася, што другое рабро было раструш-чана, костка выходзіла часткамі пры пастаяннай гарачцы, асаб-ліва начамі, таму ўсе праекты віленцаў па выратаванні пара-ненага адпадалі, на іх і сам Зыгмунт не згаджаўся294.

Пасля кожнай ночы, праведзенай у моцнай гарачцы, калі пад раніцу змучаны засы-наў, з’яўляўся нехта адзін або некалькі з Камісіі, будзілі яго пад выглядам клопату пра зда-роўе і пачыналі допыт, заўсёды ў форме гутаркм. Гэта ўсё бы-ло для параненага вязня сапра-ўдным катаваннем. Колькі са-мавалодання, колькі сілы па-трабавалася няшчаснаму, каб не кінуць у гарачцы нейкага выразу, які зможа зашкодзіць  справе або людзям, якія стаяць ля стырна ў Каралеўстве, у Ві-льні або ў Пецярбургу, а якраз таго і чакалі. Найнікчэмней, найбольш па-здрадніцку па-ступіў князь Шахаўской, кале-га [з] універсітэта і акадэміі — прапагандыст у сваёй суполь-насці прынцыпаў вольнасце-вых, канстутыцыйных.

На аснове словаў Зыг-мунта (калі прыйшоў яго ад-ведаць , як калега, прыяцель) — “Калі б хацеў, мог бы ўцячы з вязніцы — больш табе нічога не скажу”, Шахаўской прызнаў за неабходнае паставіць па загадзе свайго дзядзі295 шэсць салдат у пакоі, дзе быў Зыгмунт і сто-лькі ж на лесвіцы.

 

Змяшчаю некалькі лі-сткоў, ацалелых з часоў мураў-ёўскіх праверак:

“Вайсковы лекар Га-радкоў з Пецярбурга, мой ар-дынатар, што раз больш ас-войваецца з маскоўскімі па-грозамі. Сёння вельмі добра выступаў, гаворачы пра імпе-ратара, пра сітуацыю ў Расіі. Калі б перарвалася перапіска, маю дзвюх пасланак, родных сясцёр, Адна з іх у шпіталі “кашталянка”, мужам адной з іх ёсці Мачульскі, прыстаў-лены пры шпіталі.

Чуў сёння ад Прыго-жага296, ягамосць імператар вельмі клапатліва і няблага, г.зн, без закідаў хлусні распы-тваўся пра маё здароўе і раны”.

 

“Анёле! быў у мяне сён-ня зноў Шах[аўской] з дару-чэнне Мур[аўёва].

(Найперш, каб не за-быць — напісаў цераз яго да цябе лісток, просячы пашукаць маю запіску “Польского вопро-са”297. Шах[оўскі]: абяцаў што сам у цябе будзе сёння або заўтра. Трэба, каб аднак у цябе нічога болей не было, менавіта лістоў маіх. (Мур[аўёў] хоча мець гэтую запіску). Трэба будзе паслаць каго-небудзь у Пецяр[бург]. Даў адну Міл[юціну], трэба ўзяць ад яго і пасля гэтага па-шлеш Шах[оўскаму].

Найперш паведаміў мне Шах[аўской], што ўчора і пазаўчора траіх расстралялі . Двух ксяндзоў і абывацеля (то-лькі не трывожся. (Ці ж смерць страшная?). Потым, што Мур[аўёў] мае вялікую ах-воту і мяне, як найхутчэй рас-страляць, хоць бы хворага.

Учора рана разлюта-ваўся супраць мяне — вечарам прызваў Шах[аўскога] і сказаў яму ехаць да мяне з настпнымі прапановамі: “Si Mr. Serakow-ski aime son pays, s`il veut con-jurer le malheur, le carnage, qui ruine de meme la Pologne que la Russie, qu`il ecrit ce memoire sur la situation du pays, sur ce qu`il y a faire. Je lirai ce memoire et je l`enverrai a l`empereur”  298 (Ша-х[аўской] дадаў: тады пера-канаўся, што Веляпольскі — здраднік, што і кс. Канстан-цін [слова нечытэльнае] не шчыры)”.

 

Да Тэклі Далеўскай.

“1) Мая дарагая! му-шу шпіёніць за маім анёлкам, скажы мне, ці яна сапраўды досыць здаровая і моцная? ска-жы праўду!

2) Ці ведае яна, што трэба быць вельмі асцярож-най, асабліва ў стасунках з Міл[юціным] і з Нітх[елем] (Мілюцін і Нітхель пры анге-льскім пасольстве (сакратар), іначай могуць яе затрымаць, а гэта было б фатальна. Калі думаеш, што яна не досыць памятае пра гэта (можа за-ўтра хто паедзе), трэба было б ёй напомніць.

3) Маё здароўе, як звы-кла. На ноч гарачка ўзмацня-ецца, трызню, зноў прытом-насць і г.д. Найлепш мне па паўдні, паміж трэцяй і шо-стай.

4) Трэцяя костка з крыжа зламана, выходзіць ча-сткова. Спрабаваў аднак сён-ня хадзіць, вельмі цяжка.

5) Поля пісала, што дзеці299 мае жмудскія сумуюць па мне. Дзе яны цяпер знахо-дзяцца? Напішы, калі можаш, дзе Ігнась?300, ці здаровы? То-лькі памятай, агульнымі фра-замі. Ці Антась301 з ім?”

(Працяг у наст. нумары.)

 

292 Шнуркішкі, тут разыграўся трэці дзень так зв. бітвы пад Біржамі (27.IV./9.V.1863).

293 На левых палях ад паловы тэксту надпіс алоўкам рукой Анелі Якубоўскай: “Д-р Сатурнін Якубоўскі, якога везлі ў адным купэ з Серакоўскім у Вільню таксама сцвярджае, што Серакоўскі быў так цяжка хворы, што ў ніякія размовы не ўдаваўся”.

294 Віленская арганізацыя рыхтавала ўцёкі і выезд Серакоўскага за мяжу, паколькі не быў ужо здольны кіраваць ваеннымі дзеяннямі. Падобна, калі напісалі яму, што ўсё гатова адпісаў: “La Raine d`Angleterre pense a moi” (“Ангельская каралева думае пра мяне”). Быў прадстаўлены ёй падчас лонданскага кангрэса. Успаміны пра Літву невядомага аўтара з 1855-1867 гадоў, Biblioteka Polska w Paryzu, nr akc. 3564, k. 132-133.

295 Мураўёва.

296 Гаворка пра Аляксандра Вяткіна.

297 “Польский вопрос” — праект дэмакратычных рэформ у Польшчы і Імперыі, напісаны Серакоўскім восенню 1862 г. Тэкст апублікаваны ў “Русской старине”, 1884, nr 1, s. 48-60 (j. ros.); J. Sawicki, Ludzie i wypadki z 1861-1865, Lwow, 1906, s. 76-96 (j. pol.), s. 147-160; B. Dybowski, Pamieci Zygmunta Sierakowskiego, Lwow, 1906, s. 76-96 9j. pol.)

298 “Калі пан Серакоўскі любіць свой край, хоча быць для яго карысным, хоча пазбавіць яго ад няшчасця, разні, якая зруйнуе роўна Польшчу, як і Расію, і піша тую запіску аб сітуацыі ў краі, пра тое што трэба зрабіць. Прачытаю запіску і перашлю яе імператару” (франц.).

299 Дапісана: “Аддзелы”.

300 Дапісана над імем: “Ляскоўскі”.

301 Дапісана над імем: “кс. Мацкевіч”.

 

Светлы прытулак

Напрыканцы кастрычніка гэтага года адбылося чарговае пасе-джанне літаратурнага аб’яднання «Літаратурны экватар» у бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча горада Менска. Гэтым разам на «Эк-ватары» адбывалася прэзентацыя новых паэтычных кніг Мікалая Іва-ноўскага — аўтара з Гарадзеншчыны (Ваўкавыскі раён, вёска Пачуйкі, дзе апошнім часам жыве і плённа працуе на літаратурнай ніве паэт. Тут яго ма-лая радзіма). Да вяртання ў родны кут Мікалай Іваноўскі працаваў у аб-ласным цэнтры, апошнія 30 (трыц-цаць) гадоў да выхаду на пенсію, яго працоўная дзейнасць была звязана з «Азотам» там жа.

 

Сябрам літаратурнага аб’яд-нання і іншым прысутным былі прад-стаўлены дзве кніжкі «Сцяжынка дзя-цінства» і «Загадкі на ўсе выпадкі». Ад-разу адзначылі, што паэт робіць шчы-рую заяўку наконт уласнай ролі і асабістага месца ў краіне паэзіі:

 

Гукаць паэтам — Бога голас.

Я ж не Купала і не Колас.

 

У адрозненне ад многіх за-бранзавелых і не зусім забранзавелых гэта заяўка Мікалая Іваноўскага — зу-сім не поза, не какетства. Ён добра ведае і ўсведамляе свой статус як па-эта, ён сябе не пераацэньвае. Але ў шчырасці і чысціні сваіх эстэтычна-маральных пасылаў няўхільна імк-нецца быць у рэчышчы паэтыкі нашых слынных песняроў. Сама назва збор-нікаў, кожны іх верш і амаль кожны радок характарызуюцца непасрэд-насцю, дзіцячай чысцінёй, часам добрай наіўнасцю. Дарэчы, гэтымі сваімі кніжкамі паэт адрасуецца ў ас-ноўным да дзяцей, аб чым сведчыць гэтае сцверджанне:

 

Смехам дзетвары

Поўняцца двары.

Як дзяцей няма —

На душы зіма.

 

А цяпер колькі слоў па кож-най кніжцы. Змест «Сцяжынкі дзяцін-ства» пранізаны замілаваннем і лю-боўю да акаляючага прыроднага ася-роддзя (флора, фаўна і інш.) яго родных Пачуек, Ваўкавышчыны і ўсёй Беларусі і ўвогуле іх людзей. Та-му лагічна, што змест твораў паэта пабудаваны на беларускім матэрыяле. Пяшчотай напоўнены ўсе вершы збо-рніка, ды і самі назвы большасці вер-шаў сведчаць аб гэтым (напрыклад, «Паклон мой краю», «Рэчанька», «Маё гняздзечка», «Акенцы хаты», «Бара-зёнкі дзяцінства», «Вясновы дож-джык», «Лісточкі восені», «Зімовы дзянёк», «Хітрыя жабкі» і інш.

Завяршаюць зборнік некаль-кі паэтычных жартаў і баек, у якіх не зусім традыцыйным, своеасаблівым, можна сказаць, арыгінальным ходам канцоўкі кожнага твора па-простаму мудра, у дабраце і справядліва пада-ецца развязка некаторых жыццёвых сітуацый (гл. «Экватар», «Не вы-стаўляй сваё «Я», «Зразумеў па-свой-му», «Шчупак і Чарвяк», «Хвалько» і інш.).

 

Пра вытокі свайго жыццёва-га ўкладу і вяртання да іх яскрава перададзена вершам «Вёска — мой прытулак»:

Жыць, кахаць і верыць —

Сцежка з палынамі.

Чым мне шлях памераць

Пройдзены гадамі?

 

Чым суняць мне смутак,

Нёс, што за плячамі,

І таптаў абутак,

І не спаў начамі?

 

Вёска — мой куточак

І радні прыпынак,

Звон пчалы ў ляточку,

Бляск-бурштын расінак.

 

Утаймую думкі,

Заспакою сэрца,

Распакую клункі

І змагу сагрэцца.

 

Боль зямелька зніме

Мне ракою ўранні,

А трава абдыме

І залечыць раны.

 

Скардзіцца не гожа

Мне на лёс цярновы.

Вёска дамаможа —

Буду жыць нанова.

 

Другая кніжка «Загадкі на ўсе выпадкі» прысвечана ў асноўным дзецям — узросту ад старэйшых груп дзіцячых садкоў да школьнікаў малод-шых класаў. Павінна сказаць, што змест «Загадак…» будзе цікавым і для дарослага чытача. Для абуджэння і кемлівасці.

Асаблівасцю гэтага выдання з’яўляецца размяшчэнне яго матэры-ялу згодна з беларускім алфавітам. Многа ў кнізе паэтычных вынаход-ніцтваў, цікавостак, нават адкрыццяў, што сведчыць аб выключнай назіра-льнасці аўтара як за матэрыяльным светам, так і за ўнутраным зместам чалавека. Вось некаторыя загадкі, якія не могуць не зачапіць адрасата:

 

Маю кепскія я справы:

Быў прыгожы, кучаравы —

Пямяняў мне вецер рысы:

Як падзьмуў — зрабіўся лысы.

(Дзьмухавец.)

 

Хто капае спрытна, лоўка?

Усім знаёмая…

(рыдлёўка.)

 

У слана ў ягоны рост —

Спераду чароўны хвост.

Ім працуе, нібы робат,

То не хвост зусім, а…

(хобат.)

 

На адной назе стаю я,

А другая круг малюе.

(Цыркуль.)

 

У завяршэнне ацэнкі назва-ных кніг неабходна дадаць, што зместу кожнай з іх папярэднічаюць аб’ек-тыўныя, дабразычлівыя ўступныя ар-тыкулы прафесіяналаў: паэта, пісь-менніка, журналіста Вячаслава Кор-бута (ён жа і кіраўнік аб’яднання «Літа-ратурны экватар») і паэткі, пісьмен-ніцы, журналісткі Інгі Вінарскай. І яшчэ. Адна і другая кніжкі змястоўна і з густам праілюстраваны; на годным узроўні — літаратурнае рэдагаванне, тэхнічнае афармленне і паліграфічнае выкананне. Выйшлі кнігі ў сталічным выдавецтве «Ковчег». Віншуем усіх, хто спрычыніўся да гэтых выданняў і, у першую чаргу, іх чытачоў са светлым набыткам і прытулкам для душы!

Яўген Гучок.

 

Каб душы адчулі пяшчоту і гармонію

У белай зале Чырвонага кас-цёла, упрыгожанай белымі зоркамі і блакітнымі званочкамі, ксёндз Уладзі-слаў Завальнюк, адкрыў сваім дабра-славеннем выстаўку карцін Уладзімі-ра Ісачанкі «Там дзе жыве душа», прысвечаную Божаму Нараджэнню.

— Усё, што стварыў Госпад на добрае, на радасць нам мастак перадае ў фарбах. Ён адчувае сэрцам жыццё і дыханне прыроды, перадае яе пры-гажосць, паказвае хараство чалавека. Глыбокая тэматыка яго карцін даты-чыцца  падзей Новага Запавету. Даб-раслаў, Божа, рукам майстра і яго сям’і! — сказаў ксёндз-пробачш.

 

Уладзімір Паўлавіч Ісачанка нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Кас-цюкоўка на Гомельшчыне. «Маё дзя-цінства прайшло на рацэ, якая ўпадае ў Сож. Увесь час дзецьмі мы бавілі на рыбалцы. Бацькі працавалі на шкло-заводзе імя Ламаносава бліз Гоме-ля»,- успамінае мастак.

У 1975 годзе Уладзімір скон-чыў Менскае мастацкае вучылішча імя Глебава, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ён вучыўся ў Г. Ігнаценкі, А. Малішэў-скага, У. Тоўсціка. Спадар Уладзімір працуе ў станкавым жывапісе, жанры пейзажу, нацюрморта, парт-рэта, кніжнай графікі. Мастак жы-ве ў вёсцы Вялікі Трасцянец, назірае за прыродай, робіць эцюды і замалёўкі з натуры. Знакавымі вобразамі для яго нацюрмортаў становяцца каш-таны, яблыкі, бульба.

 

— Усе мае карціны — розныя, — кажа мастак.- Аднойчы я захапіўся цеплынёй адносін паміж мамай і дачу-шкай, і хутка перанёс сюжэт на палат-но. Так нарадзілася карціна «Чысты чацвер». Іншы раз мы з сынам Паўлам каталіся на лыжах па садзе і нечакана ўбачылі зайца. Вушасціка я вырашыў пакінуць на карціне.

— У пейзажах Уладзіміра Іса-чанкі адчуваецца пяшчота і гармонія, увага да навакольнага свету, — сказаў госць выставы, мастак Васіль Касцю-чэнка.- Добры, светлы, неабыякавы Уладзімір перадаў цішыню рэк Бела-русі.

Улюбёная тэма Уладзіміра Іса-чанкі — святыя крыніцы. Некалькі па-добных прац, якія адлюстроўваюць чысціню і спакой водных багаццяў Беларусі, прадстаўлены ў белай зале Чырвонага касцёла.

— Я люблю падарожнічаць, спыняцца ў святых месцах, ля крыніц. Уражанне ад убачаннага я ў хуткім часе наношу на паперу. У маім жыцці так здарылася, што некалькі гадоў я пражыў у праваслаўным манастыры ў Чарнігаве па рэкамендацыі мітра-паліта Філарэта. Я убачыў зусім іншы, Божы свет, займаўся рэстаўрацыяй. Гэты перыяд дапамог мне перажыць цяжкасці і выстаяць. Зараз я з вялікай радасцю ў душы пішу выявы Маці Божай. З 60-ці абразоў і карцін на ду-хоўную тэматыку я ўпершыню прад-ставіў сёння 8 прац.

Адна з карцін майстра называ-ецца «Адпачынак у Егіпце». Незвы-чайная па кампазіцыі карціна пры-мушае гледача паразважаць над тым, у якіх умовах знаходзілася святая сям’я падчас уцёкаў у Егіпет. Рэалі-стычны партрэт апостала Паўла па-казвае яго стомленым і натруджаным місіянерскімі падарожжамі. Вобразы святых пакутнікаў напоўнены місты-цызмам і адвечным духоўным свят-лом. Апошнія гады мастак працуе пе-раважна над стварэннем праваслаў-ных абразоў.

 

У мастацкім асяроддзі Уладзі-мір Ісачанка лічыцца адным з лепшых малявальшчыкаў. Яго творы, выка-наныя ў рэалістычных традыцыях, адпавядаюць высокаму узроўню ў перадачы навакольнай рэчаіснасці.  У.П. Ісачанка з’яўляецца сябрам Бе-ларускага саюза мастакоў і Міжна-роднай гільдыі жывапісцаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Вячаслаў Якімаў:

«Усе напісанае ў кнізе пачута ад тых, хто сам гэта бачыў, ці быў непасрэдна ўдзельнікам падзей».

 

— Я нарадзіўся ў першы пасляваенны год, і таму першыя свядомыя дзіцячыя ўспаміны — гэта гармата, прыцягнутая некім з жыхароў на металалом. Зараз на гэтым месцы ў Езярышчы-  брацкія могілкі. Памятаю танк «Тыгр» ва ўрочышчы Папова пропасць, агароджы ля дамоў з калючага дроту, часткі рознай зброі і патроны, непераводныя ў старэйшых хлапчукоў, медалі і ордэны, якія бацькі, прыйшоўшы з вайны, давалі дзецям на цацкі. Таму  мая кніга ўспамінаў і мае  назву «Успаміны аб вайне, пасля якой я нарадзіўся».

Так распачаў «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» Вячаслаў Васільевіч Якімаў сваю сустрэчу з чытачамі ў Цэнтры выхаваўчай працы дзяцей і моладзі Верхнядзвінскага раёна, на якую прыйшлі  людзі, што перажылі вайну ў дзіцячыя гады, на-стаўнікі і вучні школ, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, а таксама  кіраўнікі мясцовай ўлады.

На сустрэчу мы запрасілі таксама і былога намесніка старшыні выканкама Уладзіміра Яфімавіча Якаўлева, аднагодка  і земляка Вячаслава Якімава, які таксама  ўзгадаў свае дзіцячыя пасляваенныя гады.

— Наша сустрэча праходзіць якраз ў тыя дні, калі распачы-налася  Гарадоцкая наступальная аперацыя 1-га Прыбалтыйскага фронту пад камандаваннем  І.Х. Баграмяна. І каб прыпыніць на-ступ савецкіх войскаў, гітлераўскае камандаванне перакінула пад Віцебск новае падмацаванне — дзве пяхотныя дывізіі. На подступах да Гарадка былі створаны тры рубяжы абароны, — распавядае пра падзеі 1943 года Уладзімір  Яфімавіч.

— Галоўныя падзеі разгарнуліся 23 снежня 1943 года, а 24  снежня Гарадок быў ўзяты савецкімі войскамі. Пра гэта нам рас-павядалі настаўнікі ў школах, нашы бацькі, а таксама тыя мясцо-выя жыхары, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі вайсковай аперацыі. А мы, дзеці, яшчэ доўгі час адшуквалі ў мясцовых лясах ваенную зброю, якая для нас была, як цацкі,  і мы  не ў поў-най меры адчувалі, якую небяспеку яна несла нашым жыццям.

— З таго дня, як адгрымелі апошнія ваенныя залпы,  прайш-ло 75 гадоў.  На працягу свайго жыцця, — кажа В.Якімаў, — я назі-раў  як па-рознаму, у залежнасці ад змены ўлад, адлюстроўваліся падзеі ваеннага часу, як не любілі расказваць пра вайну франта-вікі. Так, быў час, калі не вылучалі ветэранаў вайны, а былі фра-нтавікі і тылавікі, партызаны і проста людзі, якія перажылі акупацыю. Пра іх, пакінутых «у набытак» ворагу, безабаронных і абяздоленых, ад  якіх саміх не залежала, застануцца яны ў жы-вых ці не, я і вяду аповед у сваёй кнізе.

Я нарадзіўся на гэтай зямлі і таму лічу сваім абавязкам расказаць пра тое, што бачыў сам, і захаваць пачутае ад тых, хто перажыў ваенны час. Бо і сёння неспакойна ў свеце.

Часта задаюся пытаннем: як зразумець тое, чаму забіва-юць людзей, якія нікому не зрабілі дрэннага і мірна жывуць на сваёй зямлі? Як  назваць тых, хто лепшыя дасягненні чалавечай думкі накіроўвае на тое, каб ствараць сродкі для забойства лю-дзей? І забівае, забівае сотнямі, тысячамі да гэтага часу.

Ён верыць не таму Богу — забі яго! Ён хоча жыць на сваёй зямлі так, як сам жадае, а не так, як яму гавораць, — забі яго! Ён не прызнае нашай дэмакратыі — забі яго! Няўжо нам мала мінулай крывавай навукі?

На сустрэчы сяброўка жаночай арганізацыі Тамара Фёда-раўна Кецкіна  прачытала  ўрывак з кнігі В. Якімава, дзіцячымі ўспамінамі аб вайне падзяліўся Аляксандр Мядзюта, які цудам уратаваўся падчас карнай аперацыі «Зімовае хараство» ў тым жа 1943 годзе, калі фашысты  практычна зруйнавалі цэлы Асвейскі раён. І зараз кожны год у лютым месяцы, калі якраз і распачылася гэтая карная аперацыя, у Верхнядзвінскім раёне ладзяцца жалоб-ныя мерапрыемствы, якія Сяргей Панізьнік назваў «Асвейскай трагедыяй», выдаўшы аднайменную кнігу жахлівых успамінаў жыхароў Асвейшчыны.

Некалькі кніг з дарчымі надпісамі Вячаслаў Васільевіч Якімаў перадаў удзельнікам сустрэчы, вучням школ, якія пры-сутнічалі на імпрэзе,  а таксама Цэнтру выхаваўчай працы дзяцей і моладзі, адказаў на пытанні прысутных.

Зараз ён завяршыў працу над другой кнігай, якая  звязана з гістарычнымі падзеямі  ў нашай мясцовасці і знаходзіцца ў вы-давецтве.

Ад імя раённай арганізацыі ГАТБМ удзельнікам імпрэзы былі ўручана кнігі вядомых  беларускіх аўтараў — Р. Гарэцкага, П. Мурзёнка, а Цэнтру выхаваўчай працы перададзены цэлы набор дапаможных матэрылаў экалагічнай скіраванасці.

Парнёрам у рэалізацыі праекту па арганізацыі цікавых сустрэч з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, паэтамі, музыкан-тамі, а таксама мясцовымі цікавымі і таленавітымі асобамі высту-пае абласное грамадскае аб’яднанне «Самакіраванне і грамадства».

Ю. Бабіч.

 

Калекцыянерка з Ліды сабрала больш за тры тысячы ёлачных цацак

У калекцыі Марыны Яцко — савецкія ракеты, героі казкі “Руслан і Людміла”, цацка з партрэтамі Леніна і Сталіна і ўнікальная гірлянда, якая працуе з 60-х гадоў.

Разглядаць савецкія цацкі — гэта як заглыбіцца ў міну-лае, асабліва для тых, хто памятае шкляныя шары і алюміне-выя агуркі на ёлцы і яшчэ, як сам з’ядаў па начах павешаныя цукеркі, акуратна загортваючы потым пусты фанцік.

Марына Яцко жыве ў Лідзе і працуе на самай звычай-най працы — страхавым агентам. А вось хобі ў яе не самае звычайнае: яна калекцыянуе цацкі часоў Савецкага Саюза. Заха-пілася пяць гадоў назад, калі вырашыла ўпрыгожыць ёлку нечым арыгінальным:

— Убачыла ў інтэрнэце аб’яву пра продаж шкляных ружовых шароў. Хацела купіць адзін, а вярнулася дахаты з цэлай скрынкай, — распавядае лідзянка.

Марына села вывучаць, што яшчэ цікавенькага прадаюць на барахолках… і адкрыла для сябе новы свет. Многія цацкі даводзілася шу-каць не на форумах, а ў вёсках. Адзін з рэдкіх набораў упрыгожванняў для ёлкі аддала бабуля мужа:

— У 1958 годзе яна ку-піла гэты набор, і потым не завешвала вокны — усе хадзілі і глядзелі на яе ёлку, — усміхаецца Марына.

Каб зразумець, чаму калекцыянеры вядуць паляванне за кожным асобнікам цацак з СССР, паспрабуйце ўспо-мніць, як вы пазбавіліся ад іх у дзяцінстве. Далікатныя ўпрыгожванні патрабуюць асцярожнага догляду: на многіх размалёўка змываецца нават вадой. Захоўваць іх трэба без трымальнікаў-вусікаў: яны шкодзяць шкло знутры.

Марына распавядае, што некаторыя цацкі з часам парэпаліся ці страцілі фарбу:

— Але рука не паднімаецца падфарбаваць ці заляпіць, баюся, зраблю горш, — кажа яна.

Цяпер яе калекцыя на-лічвае больш за тры тысячы ца-цак. Захоўваюцца гэтыя скарбы ў адмысловых цяжкіх скры-нях тых жа часоў, асцярожна рассартаваныя па тэмах: садавіна і гародніна, жывёлы, казкі…

 

Дапамагаюць у нялёгкай справе дзве энцыклапедыі цацак — у іх апісаны ўсе калекцыі, які выходзілі,  і прыкладныя цэны на іх. Дастаць такую кнігу таксама нялёгка: кожную выпускалі ўсяго тысячай асобнікаў.

Хвілін праз дваццаць гутаркі пачынаю заўважаць у самых нечаканых месцах пары вачэй. Аказваецца, Дзяды Ма-розы так трывала мімікравалі пад светлы пакой, што іх проста амаль нерэальна знайсці. Коль-кі іх у кватэры, складана сказаць нават самой гаспадыні:

— Дзядуляў у мяне шмат, а вось са Снягуркамі заўсёды праблема. Унучку Дзеду Марозу прыдумалі толькі ў 1930-х, каб дзеці яго не баяліся, і выпускалі невялікімі партыямі, таму цяпер яны каштуюць нямала — па 200-300 рублёў і даражэй. У мяне ёсць адна Снягурка 1938 года. А гэты Дзед Мароз з рогам багацця — мой любімы! — калекцыянерка аб-дымае любімую цацку, як дзіця.

 

Зацвердзіць дызайн цацкі ў часы СССР было вельмі складана:

— Каб цацка выйшла ў свет, на фабрыцы збіраўся кансіліум, які абмяркоўваў эскізы мастака. Кожная цацка павінна была несці ідэалагічную нагрузку, патрыятычна выхоўваць дзяцей. Мода таксама ўплывала на дызайн: Сталіну падабаўся фільм «Цырк» — выйшла цыркавая серыя, прыйшоў да ўлады Хрушчоў — з’явіліся катахі кукурузы. Па-сля палёту ў космас выйшла серыя са спадарожнікамі і касманаўтамі… Выходзіла і абаронная серыя з танкаў, самалётаў і нават паравозаў з надпісам «Сталін”, — распавядае Марына.

 

Самая дарагая цацка ў яе калекцыі — як раз блазан Вя-ткін з цыркавой серыі, у камплекце з якім ідзе сабачка Манюня. У адрозненне ад блазна, цэны на якога стартуюць ад 250 рублёў, Манюні выпусцілі куды больш, таму і каштуе сабачка ў 10 разоў танней.

Марына дастае скрын-кі з асцярожна спакаванымі наборамі цацак і з бляскам у вачах распавядае пра кожную: вось Руслан і Людміла, вось Машанька і мачаха з «Марозка», а вось — адвакат Гарох і сабака Трымай-Хапай з «Чыпаліна»…

А вось самі ёлкі былі наогул забаронены да 1937 года, пакуль улада не распавяла народу, што гэта свята шчас-лівага дзяцінства, пра якое клапоціцца асабіста таварыш Сталін. Так ёлкі і апынуліся ў хатах. А мініялінкі з маленькімі цацкамі пачалі выпускаць у 1960-я гады, калі многія жылі ў маленькіх камунальных кватэрах.

«Камсамольская праўда»,

lida.info.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *