НАША СЛОВА № 2 (1413), 9 студзеня 2019 г.

Панядзелак, Студзень 14, 2019 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У студзені зменшылася сацыяльная падпіска, якая мела месца ў канцы 2018 года, таму агульная колькасць падпісчыкаў упала, але пры гэтым павысілася колькасць чытачоў у многіх раёнах і ў цэлым у Віцебскай і Гомельскай абласцях. Пры тым  зусім невытлумачальнае падзенне адбылося ў Магілёскай вобла-сці, што тычыцца Берасцейшчыны, то тут усё прадказальна.

 

Кастрычнік Студзень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       15    14

Бяроза р.в.                7      7

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             7      6

Ганцавічы р.в.          —       1

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          4       3

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             2       1

Ляхавічы р.в.            1       1

Маларыта р.в.          1       —

Пінск  гор.                7       6

Пружаны р.в.           4       5

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     52      48

 

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            18     20

Віцебск РВПС           1      —

Верхнедзвінск р.в.    4      4

Глыбокае р.в.            7      6

Гарадок р.в.              —       3

Докшыцы р.в.           2      2

Дуброўна р.в.           —      1

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     17     17

Орша гор.                 5      6

Полацк гор.              3       4

Паставы р.в.             6       5

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               2       3

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  6       6

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    79      85

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             4       2

Барысаў гор.            4       6

Вілейка гор.              2      2

Валожын гор.         23       5

Дзяржынск р.в.        6      6

Клецк р.в.                 4       —

Крупкі р.в.               2       2

Капыль р.в.             20      2

Лагойск                     4       5

Любань р.в.              1       2

Менск гор.           192    194

Менск РВПС          11     10

Маладзечна гор.      9     10

Мядзель р.в.            1      2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.             33     33

Смалявічы р.в.        2       2

Слуцк гор.               5       5

Салігорск гор.          4      3

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            4       3

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             1       2

Усяго:                   337    301

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3      3

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —       —

Гомель гор.             17     16

Добруш р.в.              2      2

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.        6     13

Жлобін гор.               —      1

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               2       2

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     41      48

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                1       3

Ваўкавыск гор.         4       4

Воранава р.в.          18     16

Гародня гор.           36     31

Гародня РВПС        14     14

Дзятлава р.в.           18       4

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       2       2

Карэлічы р.в.          16       1

Масты р.в.                2       1

Наваградак гор.      21      4

Астравец р.в.            2       1

Ашмяны р.в.             4       4

Смаргонь гор.           6      8

Слонім гор.              29      9

Свіслач р.в.               3       4

Шчучын р.в.             3       2

Ліда                          51     49

Усяго:                    231   158

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  2      —

Горкі гор.                  2      1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2       2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            1       2

Магілёў гор.            20    14

Асіповічы гор.        11      7

Слаўгарад р.в.          1       2

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             3       1

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                2       2

Усяго                       46     34

Усяго на краіне:  786   674

Пытаннямі беларускай дзяржаўнасці заклапочана грамадскасць Віцебска

Канферэнцыя «Бела-руская дзяржаўнасць. Гісто-рыя і сучаснасць», якая пра-йшла ў Віцебску 5 студзеня, узняла пытанні станаўлення беларускай нацыі; утварэння беларускай дзяржаўнасці; пер-спектываў яе захавання ва ўмо-вах расійскага эканамічнага і інфармацыйнага ўплыву.

Канферэнцыю арга-нізавалі прадстаўнікі гарадской дэмакратычнай супольнасці — запрасілі вядомых сталічных навукоўцаў і мясцовых даслед-чыкаў. Актавая зала абласной бібліятэкі была поўнай: слуха-чы на канферэнцыю прыехалі нават з рэгіёнаў.

Размове пра беларус-кую ідэнтычнасць і дзяржаў-насць папярэднічала ўскладан-не кветак да помніка вялікаму князю Альгерду, які неадна-разова «прыхіляў дзіду сваю да брамы маскоўскае». У часы яго кіравання сярэднявечны Віцебск дасягнуў найвышэй-шага росквіту, і гэтую постаць гараджане лічаць увасаблен-нем моцы і самабытнасці го-рада.

Ідэя правесці канферэ-нцыю, падкрэсліўшы адмет-насць Віцебска насуперак рас-паўсюджаным меркаванням пра тое, што гэта «самы расій-скі» з усіх беларускіх гарадоў, з’явілася паўгода таму. Пра гэ-та распавёў у пачатку імпрэзы яе ініцыятар Хрыстафор Жа-ляпаў.

— У ліпені, падчас «Сла-вянскага базару», арганізатар «рускіх маршаў» Сяргей Бабу-рын правёў тут з’езд грама-дзянскай ініцыятывы «Саюз» — супольнага ўтварэння расійскіх і беларускіх прыхільнікаў «адзінай дзяржавы». З’езд пра-ходзіў употайкі ад шырокай грамадскасці, але на яго былі запрошаны прадстаўнікі пра-васлаўнай царквы і віцебскіх прарасійскіх колаў. Калі звесткі пра ініцыятыву «Саюз» трапілі ў прэсу, я чар-говы раз адчуў крыў-ду за імідж горада, які прытуліў удзельнікаў антыбеларускага схо-ду, — сказаў Жаляпаў.

 

Падчас кан-ферэнцыі выступоўцы неаднаразова згадвалі і выказванне пра тое, што «Магілёў — больш рускі, чым беларускі», бо за гэтымі словамі праглядаецца і ўмоўная паралель з Віцебскам. Абодва гарады знахо-дзяцца на памежжы з Расіяй, і абодва ледзве не сталі яе част-кай неўзабаве пасля абвяшчэн-ня ССРБ (Савецкай Сацыялі-стычнай Рэспублікі Бела-русь), якое адбылося ў пачатку студзеня 1919 г. у Смаленску.

Ці было гэта праявай свабоднага волевыяўлення бе-ларускага народа, як пісалі ў савецкіх падручніках, калі стварэнне БССР ініцыявалася «з Крамля»? Якімі былі сапраў-дныя мэты расійскіх ствараль-нікаў «беларускай дзяржаўна-сці», што кіраваліся парадай Уладзіміра Леніна пра стварэн-не «буфернай рэспублікі» на мяжы с Польшчай? Пра гэта распавяла даследчыца Ніна Стужынская, падкрэсліўшы, што фармулёўка пра «мару бе-ларусаў стацца часткай вялікай сацыялістычнай краіны» вы-глядае сумнеўнай нават для су-часных беларускіх уладаў.

Невыпадкова 100 год БССР гучна не адзначалася на дзяржаўным узроўні, а дазвол на святкаванне стагоддзя БНР улады ўсё-ткі далі, лічыць да-следчыца. Аднак у сучасных падручніках па гісторыі Бела-русі, перапрацаваных у канцы 1990-х, паўтараецца прасавец-кая версія выкладання падзеяў, канстатавалі слухачы.

З паведамленнямі пра гісторыю гарадоў Віцебшчы-ны выступілі гісторыкі Сяргей Тарасаў і Ігар Цішкін, края-знаўцы Міхась Баўтовіч і Ігар Казмярчак. Яны казалі пра ад-метнасці, што сведчаць пра ад-рознасць лёсаў Віцебска, По-лацка і Оршы ад расійскіх га-радоў.

Адметнае архітэктур-нае аблічча таго ж Віцебска ў большай частцы страчанае, падкрэсліў Цішкін.

— Віцебск паўставаў як еўрапейскі горад. Але віцебскім уладам заманулася паставіць тут помнік княгіні Вользе, якая нібыта заснавала горад, — паста-віць насуперак гістарычным фактам. Кіраўнікі горада не дбаюць пра аднаўленне архітэк-туры, страчанай не толькі пад-час апошняй вайны, але і зніш-чанай свядома ў паваенны час. Затое ў нас ёсць помнік Пуш-кіну і «залатой рыбцы». Нібыта ў культурнай па-літыцы ўлады ўва-сабляюць коліш-няе выслоўе Хру-шчова — «чым хут-чэй мы загаворым па-руску, тым ху-тчэй збудуем ка-мунізм», — кажа гісторык.

 

Пра расі-йскі інфармацы-йны ўплыў, у якім патанае Віцебск, дый іншыя бела-рускія гарады, разважаў мяс-цовы журналіст Зміцер Казакевіч. З ягоных на-зіранняў, гэта ўплыў перадусім тэлевізійны — як расійскіх тэ-леканалаў, так і мясцовых, што ствараюць пераважна руска-моўны кантэнт. Супрацьпа-ставіць гэтаму практычна няма чаго: у Віцебску няма нівод-нага беларускага класа, тым болей — школы, зазначыў пачэ-сны сябар абласной рады ТБМ Іосіф Навумчык.

Паводле палітолага Андрэя Ляховіча, Расія можа пазбавіць Беларусь нафтавых датацый, а гэта пацягне за сабой эканамічны спад і збядненне насельніцтва.

Аднак, незалежна ад далейшай хады падзеяў, бела-русам варта дбаць пра захаван-не нацыянальнай ідэнтычнасці. Асабліва тут, у памежных рэгі-ёнах, дзе ўплыў «рускага све-ту» найбольш адчувальны. Та-му ўдзельнікі канферэнцыі вы-клалі тэзы, якія варта ўклю-чыць у рэзалюцыю ды накіра-ваць яе ўладам пасля канчат-ковай дапрацоўкі. Сярод па-трабаванняў віцяблянаў — абме-жаванне прапагандысцкіх пе-радач расійскіх тэлеканалаў, стварэнне беларускамоўных класаў, забарона дзейнасці шэ-рагу грамадскіх аб’яднанняў і інтэрнэт-паблікаў прарасій-скага накірунку.

Але самае істотнае, па-гадзіліся ўдзельнікі канферэн-цыі, — гэта пашырэнне беларуш-чыны на ўласным прыкладзе: не быць абыякавымі да прая-ваў чужога гвалтоўнага ўплы-ву, паведамляць пра кожны выпадак антыбеларускай агрэ-сіі ў адпаведныя органы і ў СМІ, і самім «лезці ў скрыню», зважаючы на прапагандысцкія магчымасці тэлебачання.

Паводле Радыё Свабода.

 

Леанід Лыч,

Мікола Савіцкі

Улады заявілі: «2019 году не быць Годам беларускай мовы!»

Адсутнасць нават са-май сімвалічнай, элементар-най увагі дзяржавы да праб-лем захавання этнакультур-най самабытнасці беларуска-га народа, стрыжнем якой была, ёсць і назаўжды заста-нецца нашая родная мова, як ніколі да гэтага, выклікае вялі-кую трывогу ў перадавых ко-лах грамадства нашай краі-ны. На адрас уладаў яны вы-казваюць нямала слушных пра-паноў па павышэнні сацыяль-най ролі беларускай мовы, што пры іх рэалізацыі дапа-магло б нам паставіць з гала-вы на ногі не толькі нашую да-тла зрусіфікаваную адука-цыю, але і надаць усяму духоў-наму жыццю беларусаў нацыя-нальнае аблічча, зняць з яго чужародныя напластаванні рускага пачатку.

І аўтары гэтых рад-коў таксама пажадалі падаць свой голас у абарону роднага слова, далучыцца да тых, хто заклапочаны яго катастра-фічным станам, глабальным выміраннем. Паколькі галоў-ным віноўнікам такой стра-шэнна пачварнай бяды з’яўля-ўся не народ, а заганная дзяр-жаўная моўная палітыка, мы вырашылі апеляваць менавіта да саміх найвышэйшых улад-ных структур краіны, свядо-ма абмінаючы яе Прэзідэнта. Сутнасць нашых прапаноў — гэта абвясціць 2019 год Годам беларускай мовы. Мы далі да-волі падрабязнае абгрунта-ванне сваім прапановам і мелі цвёрдую ўпэўненасць, што да іх абавязкова прыслухаецца вы-сокае чынавенства. Дакуль жа яму з алімпійскім спакоем назі-раць, як у суверэннай дзяржаве гіне родная беларуская мова і квітнее, рознымі вятрамі за-несеная ў наш край руская мова — адзіная ўжо чвэртку стагоддзя рабочая мова прэ-зідэнцкай вертыкалі?!

Ніжэй змяшчаюцца адказы ўладных структур на нашу прапанову і даюцца невя-лікія  каментары да іх. Людзі ж павінны ведаць, хто намі кіруе і чаго нам можна чакаць ад іх.

Першым 5 кастрыч-ніка леташняга года прыйшоў адказ з Палаты прадстаўні-коў Нацыянальнага сходу Рэс-публікі Беларусь за подпісам Старшыні Пастаяннай камі-сіі І.А. Марзалюка, за што вя-лікі дзякуй, але з заключэннем яго, што ў сувязі з правядзен-нем і ў 2019-2020 гадах Года малой радзімы «не з’яўляецца магчымым аб’явіць 2019 год Годам беларускай мовы», мы катэгарычна не пагаджаем-ся. Не пагаджаемся з пры-чыны арганічнай, натураль-най блізкасці паміж малой радзімай і беларускай мовай — гэтымі, без перабольшвання, сіямскімі блізнятамі. Пад пер-шай мы найбольш за ўсё разу-меем не гарадскія кватэру, дом, вуліцу, квартал, а нашую спрадвечную, мілую вёску, на сёння амаль духоўна змярцве-лую з прычыны заганнай на-цыянальна-культурнай, моў-най палітыкі царызму, баль-шавізму і прэзідэнцкай вер-тыкалі. Вёска будзе заставац-ца загубленай, мёртвай да той пары, пакуль яе жыхары зноў не загавораць тут на роднай для гэтай зямлі бела-рускай мове. Рускамоўныя аграгарадкі не выратуюць малую радзіму, таму пры раўналежным правядзенні ў 2019 годзе Года малой радзімы і Года беларускай мовы мы былі б больш у выйграшы! Раім перадумаць сваё рашэнне.

5.10.2018               № 20-06/293

Савіцкаму М.І.

Лычу Л.М.

вул. Маякоўскага, д. 152, кв. 80

220000, г. Мінск

mikola.savicki@gmail.com

 

Паважаныя Мікалай Іванавіч і Леанід Міхайлавіч!

 

Па даручэнні Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы разгледжаны ваш электронны зварот, у якім выкладзена прапанова аб аб’яўленні 2019 года Годам беларускай мовы.

Сапраўды, у Рэспубліцы Беларусь у апошнія гады скла-лася традыцыя праводзіць кожны год пад знакам чагосьці важнага для нашай дзяржавы, для грамадства. Гэта робіцца дзеля таго, каб засяродзіць больш увагі на тых або іншых накірунках грамадскага жыцця, распрацаваць і рэалізаваць план мера-прыемстваў па вырашэнні пытанняў у пэўнай галіне або накі-рунку дзейнасці.

Не стаў выключэннем і 2018 год. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 247 «Аб правядзенні Года малой радзімы» прынята рашэнне ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны правесці ў Рэспубліцы Беларусь 2018 — 2020 гады пад знакам Года малой радзімы. Як вынікае з дакумента, не толькі 2018, але і 2019, і 2020 гады пройдуць пад гэтым знакам. Па гэтай прычыне не ўяўляецца магчымым аб’явіць 2019 год Годам беларускай мовы.

 

Старшыня Пастаяннай камісіі

І.А. Марзалюк.

Прынцыпова інакш паставіўся да нашай прапановы Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь:

 

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь

Пастаянная камісія па адукацыі, навуцы,

культуры і сацыяльным развіцці

 

08.10.2018 г. № 06/М/3131

 

Паважаны Леанід Міхайлавіч!

Па выніках разгляду Вашага звароту аб абвяшчэнні 2019 года Годам беларускай мовы, які паступіў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, паведамляем, што ён накіраваны ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для ўліку пры падрыхтоўцы прапаноў па тэматыцы наступнага года.

Старшыня Пастаяннай камісіі                   В.І. Сірэнка.

 

Як вынікае, наш зварот паслалі ў тую  высокую ўладную  структуру, ад якой у свой час сышла забойнага характару ініцыятыва аб увядзенні ў краіне афіцыйнага беларуска-рускага двухмоўя, што, як і меркавалася зацятымі русіфікатарамі мяс-цовага паходжання, вывела з прымянення беларускую мову, зра-біла яе «лішняй» для службовай дзейнасці чыноўніцкага апарату. А мова ж, якая не абслугоўвае сферу палітычнага жыцця, з ця-гам часу становіцца непатрэбнай і на іншых дзялянках дзейна-сці чалавека і нарэшце — гіне! Самы свежы доказ — заганная моўная палітыка Прэзідэнцкай вертыкалі Рэспублікі Беларусь.

Як і трэба было чакаць, Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прамаўчала на наш Зварот, не лічачы, што нешта такое трэба рабіць па выратаванні беларускай мовы. Хопіць краіне і адной чужой з суседняй Расійскай Федэрацыі! Вядома ж, што ў Расіі ідзе актыўны працэс вымірання моваў нацыянальных меншасцяў.

У сваіх «бацькоўскіх клопатах» пра беларускую мову ніколькі не ўступае Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь:

 

26 верасня 2018 г.                15/7-С-1076

Савiцкаму М.I.

mikola.savicki@mail.ru

(для iнфармавання Лыча Л.М.)

 

Паважаны Мiкалай Iванавiч!

Ваш зварот, якi паступiў у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, накiраваны для разгляду ў Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi з просьбай паведамiць Вам аб вынiках.

 

Загадчык аддзела па рабоце са зваротамi грамадзян

i юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення

па справах дзяржаўных органаў Апаратy

Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь              Л.I. Астроўская.

 

Як бачна, па-ранейшаму дзіўную пазіцыю па моўным пытанні працягвае займаць Савет Міністраў Рэспублікі Бела-русь. Як вядома, у яго кампетэнцыю ўваходзіць забеспячэнне парытэтнага выкарыстання  дзвюх дзяржаўных моў: беларус-кай і рускай ва ўсіх міністэрствах і ведамствах, што паднача-лены яму. І каб на практыцы такі парытэт захоўваўся — а гэта ж асноўнае патрабаванне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — сучасны рэальны стан беларускай мовы ў дадзенай сферы не быў бы такім катастрафічным не толькі ў ёй, а нават і ва ўсім афіцыйным жыцці. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь яўна ўхіляецца ад такой крайне неабходнай у інтарэсах беларускага народа нацыястваральнай дзейнасці. Нашую прапанову аб наданні 2019 году статусу Года беларускай мовы ён зусім не стаў разглядаць, а паслаў на адрас Нацыянальнай акадэміі навук у абавязкі якой не ўваходзяць архіважныя па сваім значэнні пы-танні моўнага будаўніцтва. Дзякуй, што хоць адгукнуліся.

 

Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі

 

9 кастрычніка 2018 г. № 11-21/С-189

На № 15/7-С-1076 ад 26.09.2018

 

Паважаны Леанід Міхайлавіч!

Па даручэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ваш зварот разгледжаны ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і паведамляем наступнае.

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2018 № 547 у Рэспубліцы Беларусь 2018 — 2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падзяляе Вашу заклапочанасць станам беларускай мовы ў грамадстве, аднак пытанні абвяшчэння 2019 года Годам беларускай мовы не ўвахо-дзяць у кампетэнцыю НАН Беларусі.

У выпадку нязгоды з дадзеным адказам Вы маеце права абскардзіць яго ў парадку, прадугледжаным артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах гра-мадзян і юрыдычных асоб».

З павагай,

Галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай

акадэміі навук Беларусі                  А.У. Кільчэўскі

У падпісаным ад імя НАН Беларусі яе Галоўным вучоным сакратаром А.У. Кільчэўскім адказе на нашую прапанову звяр-таюць на сябе ўвагу такія цалкам адпаведныя рэальнасці радкі: «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падзяляе Вашу закла-почанасць станам беларускай мовы ў грамадстве…». Вялікі дзякуй, дарагія калегі за такую аб’ектыўную ацэнку нашай трывожнай кабальнай моўнай рэчаіснасці. Думаем, што і баль-шыня з Вас, як і аўтары Звароту гэтых радкоў, маюць вялікі гонар, што ў міжваенны перыяд Беларуская акадэмія навук з’яўлялася сапраўдным генератарам ідэі беларускага нацыяналь-нага адраджэння, галоўным ідэалагічным цэнтрам дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Сёння такая палітыка з-за страшэннай зрусіфікаванасці краіны ў дзясяткі разоў больш патрэбная, чым у 1920-я — пачатку 1930-х гадоў. І як шкада, што шырокія колы сучаснай генерацыі акадэмічных навукоўцаў практычна заста-юцца ў баку ад выпрацоўкі тэарэтычных асноў Беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння.

Па-сур’ёзнаму заклапочаныя і штосьці карыснае робяць у гэтым плане толькі не аб’яднаныя ў якую-небудзь арганіза-цыйную структуру адзінкі. Магутнага, набатнага голасу На-цыянальная акадэмія краіны ў абарону яе роднай, базавай мовы, як найважнейшага фактару этнакультурнай самабытнасці народа, дзяржаўнага суверэнітэту пакуль што не чуваць.

Намнога больш падрабязны адказ на прапанову абвяс-ціць 2019 год Годам беларускай мовы атрыманы з Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

09.10.2018.  № 02-01-2550-Кол-101-0

 

Паважаныя Леанід Міхайлавіч і Мікалай Іванавіч!

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны ваш зварот па пытанні правядзення Года беларускай мовы. У рамках кампетэн-цыі паведамляем наступнае.

Аб правядзенні Года беларускай мовы

У мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насе-льніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 247 «Аб правядзенні Года малой радзімы» абвешчана, што ў Рэспубліцы Беларусь 2018-2020 гады праводзяцца пад знакам Года малой радзімы.

У сувязі з гэтай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад18 ліпеня 2018 г. № 547 зацверджана Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы, рэалізацыя мерапрыемстваў якой разлічана на тры гады (далей — рэспублі-канская праграма). У рамках рэспубліканскай праграмы праду-гледжаны шэраг мерапрыемстваў, якія накіраваны на забеспя-чэнне максімальна спрыяльных умоў для стварэння беларус-камоўнага камунікатыўнага асяроддзя, далучэння да беларускай нацыянальнай культуры і выхавання павагі да беларускай мовы.

Аб адукацыі па-беларуску

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўля-юцца беларуская і руская мовы.

Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучан-ня і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі.

Інфармуем таксама, што па пытаннях фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі краіны па-беларуску быў дадзены адказ Савіцкаму М.І. (для інфарма-вання зацікаўленых) у лісце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2018 № 02-01-1780-Кол-(0)-0.

Аб аплаце працы педагагічных работнікаў

У цяперашні час Урадам Рэспублікі Беларусь распраца-ваны падыходы да паэтапнага павышэння да 2025 года заработнай платы педагагічным работнікам, у тым ліку выкладчыкам, якія забяспечваюць адукацыйны працэс на беларускай мове. Так, за апошні час прыняты пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Бела-русь ад 07.12.2017 № 942 «Аб павышэнні тарыфных ставак (акла-даў) педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу», пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2018 № 632 «Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі пер-шага разраду і павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям працаўнікоў», згодна з якімі павышаны тарыфныя аклады года прафесарска-выкладчыцкага саставу на 30 і 20 працэнтаў адпаведна.

Такім чынам, пытанні павышэння заработнай платы разглядаюцца комплексна і знаходзяцца на пастаянным кантролі Урада Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Бела-русь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» адказ Міністэрства адукацыі можа быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым законадаўствам.

Намеснік Міністра                   Р.С. Сідарэнка.

Са зместу вышэй пры-ведзенага адказу вынікае, што Міністэрства адукацыі Беларусі не бачыць аніякай па-трэбы падтрымаць нашыя прапановы, тлумачачы гэта тым, што на працягу 2018 — 2020 гг. пад знакам Года малой радзімы праводзіліся і будуць  праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя «на забеспячэн-не максімальна спрыяльных умоў для стварэння беларус-камоўнага камунікатыўнага асяроддзя, далучэння да бе-ларускай нацыянальнай ку-льтуры і выхавання павагі да беларускай мовы». Што ж, толькі вялікі дзякуй можна сказаць за аб’ектыўную ацэнку так далёкай ад нацыянальных інтарэсаў сучаснай моўнай сітуацыі, што ў сферы народ-най адукацыі ўсё яшчэ толькі будуць стварацца спрыяльныя ўмовы для «выхавання павагі (выдзелена намі -Л.Л і М.С.) да беларускай мовы», гэта зна-чыць толькі павагі, а не для забеспячэння ёй — адзіна база-вай, прыроднай на этнічнай тэрыторыі нашага краю — за-ймаць адзінадзяржаўнае ста-новішча ў навучальна-выхаваў-чым працэсе, як гэта ўласціва ўсім цывілізаваным, нацыяна-льна суверэнным народам пла-неты Зямля.

І дакуль толькі  мы бу-дзем біць паклоны, стаяць на каленях перад навязаным нам антынацыянальнымі сіламі дыскрымінацыйным артыку-лам 90 Кодэкса Рэспублікі Бе-ларусь Аб адукацыі, дзе запіса-на: «Дзяржава гарантуе гра-мадзянам права выбару наву-чання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Бе-ларусь і стварае ўмовы для рэ-алізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызна-чаецца заснавальнікам уста-новы адукацыі». Гэта супераб-ражальны артыкул для ты-тульнага народа Рэспублікі Бе-ларусь датычна яе адукацый-най сферы. Надзяляць тата-льна зрусіфікаваны народ пра-вам выбіраць мову навучання дый яшчэ пры поўнай адсут-насці беларускай мовы ў афі-цыйным жыцці краіны — гэта не толькі найвялікшая неспра-вядлівасць, але і недаравальна ганебны ўчынак адарванай ад нацыянальных інтарэсаў Ба-цькаўшчыны дзяржаўнага чы-ноўніцкага апарату. Калі яму ўжо так рупіла ўвесці такі нацыянальна-дыскрымінацый-ны артыкул у Кодэкс аб адука-цыі, дык трэба было б спачат-ку вылечыць беларускі народ ад глыбокіх, скразных крывавых ранаў царскай, савецкай, прэзі-дэнцкай русіфікацыі, забяспе-чыць на практыцы ва ўсіх сфе-рах дзейнасці чалавека рэаль-нае, парытэтнае выкары-станне беларускай і рускай мо-ваў. А ўвогуле, ці так ужо і па-трэбна беларускаму народу выкарыстоўваць дзве мовы ў навучальна-выхаваўчым пра-цэсе? Няўжо яму не хопіць ад-ной сваёй роднай беларускай мовы, як гэта мы назіраем не толькі на этнічнай, але на ўсёй тэрыторыі пражывання рус-кіх у межах вялізнай паводле сваіх памераў Расійскай Федэ-рацыі. І чаму мы не вучымся розуму ад  рускага народа, як трэба ставіцца да роднай, эт-нічнай мовы Бацькаўшчыны, да яе абрабаванай чужакамі і сваімі ўладамі нацыянальнай культуры? А? Думаем, спра-чаемся і вяртаемся да свайго.

 Агульнанацыянальнае пытанне: Чаму ўлады, навуко-ва-педагагічная эліта, увогуле — інтэлектуалы Беларусі так баяцца пазбавіцца сіндрому халопства перад не аднаго стагоддзя русіфікацыяй? Гіс-торыя пераканаўча засведчы-ла, што выбар накірунку на Расію — гэта шлях у асіміляцы-йную прорву. А ўлады, як на злосць, зацыкліліся на стварэн-ні нейкай саюзнай дзяржавы і зусім не бачаць, што для бела-рускага народа шматкроць важней не яна, а захаванне сваёй этнакультурнай адмет-насці. А такое, як ні круці, не-магчыма пры татальным па-наванні ў яго краіне рускай адукацыі — гэтай гіганцкай разбуральніцы нацыянальных асноў жыцця нашай Бацькаў-шчыны.

Двухмоўе ў навучальна-выхаваўчым працэсе — каланія-льнае ярмо на шыі навучэнцаў, якое трэба скінуць. Здавалася б аднавіўшы ўласную дзяржа-ву, мы пачнём па-сапраўднаму будаваць беларускае нацыяна-льнае жыццё, чаму стагоддзя-мі перашкаджалі нашыя гіс-тарычныя заваёўнікі. На пра-ктыцы атрымалася наадва-рот.

Шаноўныя палітыкі і педагагічная эліта! Пры раз-вязванні моўнага пытання ў сферы адукацыі не пытайцеся пра гэта ў страшэнна пакале-чаных дзяржаўнай палітыкай русіфікацыі, адарваных мо ў дзесятым пакаленні ад роднай глебы беларусаў, а творча вы-карыстоўвайце назапашаны пазітыўны досвед  цывілізава-ных народаў свету і найперш рускіх. У кожнага вольнага, без комплексаў народа павінна быць толькі адна дзяржаўная мова, толькі адна мова наву-чання! І такой мовай — выра-тавальніцай павінна быць то-лькі яго спадчынная, родная мова, а не тая, якую каланіза-тарскімі  метадамі навязвалі яму суседзі ці дарэшты адар-ваная ад пупавіны Бацькаўш-чыны ўласная палітычная і інтэлектуальная эліта.

Калі ж функцыі мовы дзяржаўнай і мовы навучаль-на-выхаваўчага працэсу абслу-гоўваюцца чужой, нават сот-ні разоў названай другой род-най мовай, такі народ працяг-вае знаходзіцца ў каланіяльным рабстве, а яго краіна не з’яўля-ецца суверэннай. Рана ці позна такі гаротны, асірацелы на-род сваім інтэлектам і коль-касцю будзе толькі  папаўняць іншыя нацыі і нарэшце немі-нуча сыйдзе з гістарычнай  сцэны цывілізацыі.

Трансфармацыя рус-камоўнай сістэмы адукацыі ў беларускамоўную — гэта пра-цэс не толькі суперважны, лё-савызначальны, але і  надзвы-чай складаны, адказны, пат-рабуе не аднаго дзесяцігоддзя. Аднак, калі мы не жадаем загу-біць беларускі народ у рускай культурна-моўнай стыхіі, то за крайне неабходную транс-фармацыю трэба брацца ўсёй грамадой не заўтра, а ўжо сёння. Калі мы выратуемся ад абрыдлай чужой і ўласнай гадоўлі русіфікацыі, увесь цыві-лізаваны свет падзякуе, палю-біць нас, калі ж у гэтай бядзе апусцім рукі і загінем, ён ска-жа: «Толькі ў такое пекла ім шлях, бо гэта ёсць іх уласны смяротны выбар».     

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак

 у папярэдніх нумарах.)

  1. Лавачкін (Сяр-гей) — форма прыметніка з пры-належным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Лавачка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лавачк-ін. ФП: лавачка (1) вытвор ад лава (суфікс -ачка), які мае 5 значэнняў: ‘прадмет для сядзення’, ‘вулканічная ма-са’, ‘вялікі абшар чаго-н.;’, ‘бая-вы парадак конніцы для адна-часовай атакі'; ‘падземная гор-ная вырабатка з доўгімі забоя-мі, у якой здабываюцца карыс-ныя выкапні’); 2) лавача ‘пра незаконныя жульніцкія махі-нацыі, а таксама пра людзей-удзельнікаў такіх махінацый (разм.)’ (ТСБМ — 2016) — Лава-чка (мянушка, пазней прозві-шча) — Лавачкін.
  2. Ладуцька (Канд-рат) — вытвор з фармантам -ка ад антрапоніма Ладута і зна-чэннем ‘жонка (дачка) названай асобы’ ці як памянш.-ласк. ад Ладута: Ладут-ка — Ладуцька. ФП: Паладзій (імя <грэч. ‘апо-ра, ахова’) — Ладута (народны варыянт) — Ладута (празванне, пазней прозвішча) — Ладуцька. Або ад імя Лада (ст. рус. ‘любі-мая, мілая’).
  3. Ладыш (Алег) — семантычны вытвор ад апеля-тыва ладыш ‘частка калодзежа — цэментавы шырокі круг, што ўстаўляецца ў калодзежную яму'; ‘збанок-гладыш’ («Слоў-нік народнай мовы Зэльвенш-чыны» П. Сцяцко, с. 66).
  4. Лаеўская (Тац-цяна) — семантычны акцэнта-ваны вытвор ад субстантыва-ванага прыметніка лоеўская (‘з горада Лоеў’) — Лаеўская.
  5. Лантух (Зінаіда) — семантычны вытвор ад ст.-бел. лантух ‘сплецены з вяровак мех’ (ПГССЛ).
  6. Лапкоўскі (Мікі-та) — вытвор з суфіксам -оўскі ад тапоніма Лапкі і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названага паселішча': Лапк-оўскі.
  7. Лапчынскі (Леа-нід) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Лапчына і значэн-нем ‘нараджэнец, жыхар назва-нага паселішча': Лапчын-скі.
  8. Ларычаў (Сяр-гей) — форма прыметніка з пры-належным суфіксам -аў (-еў) ад антрапоніма Ларык і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ларык-еў (-аў) — Ларыч (к/ч)-аў. ФП: Іларыён (імя <грэч. ‘вясёлы, радасны’) — Ларион (1541), Ларык (празванне, по-тым прозвішча) — Ларычаў.
  9. Левіт (Давід) — се-мантычны вытвор ад ст.-бел. левит ‘святар ніжэйшага рангу ў яўрэйскім кульце’ (ПГССЛ).
  10. Лейка (Ніна) — се-мантычны вытвор ад народнай формы канан. імя Лея <ст.-яўр. ‘антылопа’.
  11. Лепнікаў (Анд-рэй) — вытвор з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Лепнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лепнік-аў. Утваральнае слова ад апеля-тыва лепнік ‘той, хто лепіць што-н.'; скультар (мастак, які пра-цуе ў галіне скультуры (разм. неадабр)).
  12. Лёсік (Язэп) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва лёсік ‘счастливчик’ (БРС — 1925 (1926), с. 158).
  13. Лівак (Алена) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва укр. лівак — (паліт. разм.) ‘лявак’ (РУС, Киёв, 1955, с. 220).
  14. Ліла (Міхаіл) — скарочаная рэканструяваная форма ад імя Лілія/ Ліліяна (лац. ‘лілія’) набыла функцыю прозвішча.
  15. Ліпай (Алесь) — мажлівы семантычны вытвор ад апелятыва ліпай < літоўск. lipai ‘клей’ (Фрэнк).
  16. Ліцвін (Аркадзь) — семантычны вытвор ад апе-лятыва літвін ‘жыхар Вялікага Княства Літоўскага’ (Падруч-ны гістарычны слоўнік субста-нтыўнай лексікі. — Мінск, 2013, т. 1,2).
  17. Лічман (Андрэй) — семантычны вытвор ад апе-лятыва личман (ст.-бел.) ‘бля-шка для злічэння’ (ПГССЛ).
  18. Лошч (Іван) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва лошч ‘той, хто наводзіць «лощение» (рус.) — глянцаван-не’. ФП: лоск (рус.) ‘глянец, бляск, бліскучасць’, лоск >лошч (чарг. ск-шч) — лошч (‘глянец’) — Лошч (мянушка) — Лошч (прозвішча).
  19. Лыкаў (Аляксей) — форма прыметніка з прына-лежным суфіксам -аў ад ант-рапоніма Лыка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Лык-аў. Утваральнае слова ад апе-лятыва лыка ‘луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у вы-глядзе вузкіх палос, з якіх пля-туць лапці’.
  20. Лындзін (Алег) — вытвор з прыналежным суфік-сам -ін ад антрапоніма Лында і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лынд-ін — Лындзін. Ут-варальнае слова ад апелятыва лында — утварэння ад лындаць (разм.) ‘хадзіць без справы, гу-льтаяваць, бяздзейнічаць’ — ‘той, хто лындае'; выкарыстоў-ваецца фразеалагізм з гэтым словам лынды біць (разм.) — ‘гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустымі справамі’. ФП: лындзіць (працэс) — лында (суб’ект, апелятыў) — Лында (мянушка, потым прозвішча) — Лындзін.
  21. Люткоўская (Га-ліна) — вытвор з тапанімічным фармантам -оўская ад назвы паселішча Люткі і значэннем ‘жыхарка ці нараджэнка на-званай мясціны': Лютк-оўская.
  22. Лябедзька (Кас-тусь) — семантычны вытвор ад ст.-бел. лябедзька ‘лебедзь’ (ПГССЛ).
  23. Лявіцкі (Мяво-дзій) — магчымы вытвор ад ст.-бел. левица ‘левая рука’, афо-рмлены з выкарыстаннем су-фікса -скі: Лявіц-скі — Лявіцкі.
  24. Лявоцкая (Тама-ра) — вытвор ад тапоніма Лявокі з суфіксам -ск-ая (Лявок-ская — Лявоцкая) і значэннем ‘з па-селішча Лявокі‘. Мажлівае ўтварэнне ад левавокі (<левае вока) з выпадзеннем аднаго склада (гаплалогія).
  25. Лянко (Мікалай) — гутарковая форма імя Леанід (<грэч. ‘падобны да льва’) на-была ролю прозвішча. Або ад апелятыва лянко — утварэння з -ко ад ляны, лянівы (як нямы — нямко).
  26. Ляўковіч (Алена) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -овіч ад антарпоніма Леўка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Леўк-авіч — Ляўковіч. Утваральнае слова ад імя Леў-кій, Ляўкій <грэч. ‘белы, свет-лы, яркі’.
  27. Ляхавіца (Зінаіда) — семантычны вытвор ад апе-лятыва ляховица ‘полька’ (ад лях ‘паляк’) (ПГССЛ). Параўн. Ляхавічы ‘найменне паселішча на Брэстчыне’.
  28. Ляшэнка (Ігар) — вытвор з суфіксам -энка (-енка) ад антрапоніма Лях і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Лях-енка — Ляш(х/ш)-энка — Ляшэнка. ФП: лях (‘па-ляк’ (Нас.)) — Лях (мянушка, по-тым прозвішча) — Ляшэнка.
  29. Мазур (Дзяніс) — семантычны вытвор ад апеля-тыва мазур, мн. мазуры ‘этна-графічная група палякаў, якая насяляе паўночна-усходнюю частку Польшчы’ (ТСБМ, т. 3, с. 85), укр. мазур ‘мазур’ і танец ‘мазурка’.
  30. Максімей (Іван) — варыянт (з сегментам -ей) ант-рапоніма Максім (імя <лац. ‘найвялікшы, самы вялікі’); па-раўн. Малы — Малей, Красны — Красней.
  31. Малаева (Мары-на) — вытвор з прыналежным суфіксам -ева ад антрапоніма Малай з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ма-лай-ева. ФП: Мал (імя <лац. malus ‘злы, дурны’) — Малай (народны варыянт на ўзор апе-лятыва малай (<малы)), як га-лай (голы), даўгай (доўгі)Малай (празванне, пазней про-звішча) — Малаева. Або ад апе-лятыва малы (‘невялікі’) з наро-шчваннем суфікса -ай: малай (з значэннем асновы) і яго ант-рапанімізацыя (пераходу ў прозвішча) з прыналежным суфіксам -ев-а: Малы — Малай — Малай — Малаева.
  32. Малашка (Вале-рый) — варыянт імя Малахія (Молахия, 1961 г. <яўр. ‘пасла-нец Божы’) набыў ролю про-звішча.
  33. Малашчонак (Мікалай) — вытвор з суфіксам -онак/-ёнак ад антрапоніма Малашка і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Малашк-ёнак — Малашч(к/ч)онак. ФП: Малахій (імя <яўр. ‘пасланец Божы’) — Малах (1614) — Мала-шка (народны варыянт, пра-званне, потым прозвішча) — Ма-лашчонак.
  34. Малініна (Ліна) — мажлівы семантычны вытвор ад апелятыва малініна ‘адно каліва маліны, адна яе штука’. Або вытвор з прыналежным суфіксам -іна ад антрапоніма Маліна (Малін-іна) з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы’.
  35. Мальцава (Каця-рына) — прыметнікавая форма з прыналежным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Малец з зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Малец-аваМальц-ава. ФП: малец (‘падле-так, юнак, хлопец'(ТСБМ, т. 3, с. 96)). Малец (мянушка, пазней прозвішча) — Мальцава.
  36. Мандрык (Павел) — вытвор з суфіксам -ык ад ант-рапоніма Мандры і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мандр-ык. ФП: польск. mаdry (‘мудры, разумны’) — Мандры (мянушка чалавека па імені Мандры (<mаdry) — празванне, пазней прозвішча) — Мандрык. Або семантычны вытвор ад апелятыва мандрык ‘салодкі сырок’ (ПГССЛ).
  37. Маргунова (Але-на) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -ов-а ад антрапоніма Маргун і значэн-нем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Маргун-ова. Утвараль-нае слова ад апелятыва маргун (разм.) ‘той, хто часта маргае вачыма’ (ТСБМ, т. 3, с. 108).
  38. Маркавец (Ві-таль) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Маркава (Марко-ва) і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны, пасе-лішча’ — Маркав-ец. ФП: Марк (імя <лац. Markus ‘сухі, які вяне'; грэч. ‘малаток’) — Марк (з 1683 г.) — Марк (прозвішча) — Маркава (тапонім ‘уладанне Марка’, суфікс -ава) — Мар-кавец.
  39. Марцуль (Ганна) — семантычны вытвор ад апе-лятыва марцуль ‘марцовы ка-валер’ (разм. жарт.) — стары ва-лацуга, які любіць заляцацца да жанчын, кот марцовы — распуснік, блуднік (ад марца-ваць ‘гулліва паводзіць сябе’ — «Вялікі слоўнік беларускай мо-вы» Ф. Піскунова, с. 504).
  40. Маршалак (Ма-р’яна) — семантычны вытвор ад апелятыва маршалак ‘вышэй-шая службовая асоба ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай’, у Беларусі ў 19 ст.: выбраны з ліку шляхты кіраўнік губерні або павета (ТСБЛМ — 2016, с. 420).
  41. Масіха (Сяргей) — вытвор з суфіксам -іх-а ад ант-рапоніма Мас (1541 г.) і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Мас-іха. ФП: Мойсей (1541 г.) <егіп. ‘узяты з вады'; Мас (1541) — скарочаная форма <ст.-яўр. Moіsіe ‘яўрэйскі заканадаў-ца’ — Масіха — форма жаночага роду з фармантам -іха: Мас-іха: параўн. Лявон-іха.
  42. Маслачэнка (Уладзімір) — вытвор з суфік-сам -энка ад антрапоніма Мас-лак з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Маслак-енка Маслач(к/ч)энка. ФП: маслак ((падаецца «Вялікім слоўнікам беларускай мовы» Ф. Піску-нова, с.505) ‘той, хто мае адно-сіны да масла’) — Маслачэнка. Або ад апелятыва масляк ‘грыб з жоўта-карычневай слізістай шапкай’ (шляхам антрапанімі-зацыі).

(Працяг у наст. нум.)

 

Беларуска. Патрыётка. Сябра ТБМ

16 снежня 2018 года пайшла з жыцця Раманчык Надзея Дзмітрыеўна, сябра Наваград-скай суполкі «Узвышша» Таварыства беларус-кай мовы імя Ф. Скарыны, шчырая беларуска і патрыётка роднай зямлі. Амаль усё сваё жыццё пражыла ў вёсцы Кудавічы, недалёка ад Нава-градка, працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў мясцовай школе.

Нарадзілася Надзея Дзмітрыеўна ў 1928 годзе на Наваградчыне, у вёсцы Купіск, недалёка ад Любчы. Яе бацькі былі простымі сялянамі,  працавалі на сваёй гаспадарцы. Бацька быў гра-матным чалавекам, у сям’і выпісвалі розныя газе-ты і часопісы. І таму ўжо да школы ўмела чытаць. Навука давалася лёгка, яна добра вучылася. Любоў да беларускай мовы і ўсяго беларускага ёй прывіла яшчэ школьная настаўніца Хацяновіч Ганна Парфёнаўна. І таму адразу пасля заканчэн-ня вайны Надзя паступіла ў Наваградскае педа-гагічнае вучылішча. Пасля заканчэння педвучы-лішча, у 1947 годзе, вучылася на рускім аддзя-ленні літаратурнага факультэта Баранавіцкага настаўніцкага інстытута, а затым закончыла завочна руска-беларускае аддзяленне філалагіч-нага факультэта Гарадзенскага педагагічнага інстытута.

У гэтым годзе, 16 жніўня,  ёй спойнілася 90 гадоў. Пра Надзею Дзмітрыеўну можна ска-заць, што яна прайшла доўгі і шчаслівы жыц-цёвы шлях. Заўсёды была энэргічным чалавекам, вяла актыўнае жыццё. Па-ранейшаму шмат чыта-ла, цікавілася грамадскім жыццём, пісала пра родныя мясціны, пра людзей, пра сваю вёску. Актыўна супрацоўнічала з Наваградскім гіста-рычна-краязнаўчым музеем. Вынікам гэтай пра-цы сталі выпускі яе ўспамінаў: «Мой родны Купіск», «Жыццёвыя пуцявіны», «Шлях у наву-ку», якія выдадзены музеем у серыі «Жывая гісторыя».

Апошняй працай Надзеі Дзмітрыеўны сталі ўспаміны, якія яна назвала «Лён». Яна вельмі хацела, каб сучасная моладзь ведала, як раней жылі і працавалі людзі ў вёсках,   пра тое, як вырошчвалі і апрацоўвалі лён. Пра гэта яна помніла яшчэ з маленства. Яна рана пачала працаваць і дапамагала бацькам па гаспадарцы. Дапамагала маме ў апрацоўцы ільну, прала кудзелю, ткала на кроснах посцілкі, дзяружкі, ручнікі. У тыя часы гэтая праца была асновай жыццядзейнасці ў кожнай сялянскай сям’і.

Надзея Дзмітрыеўна заўсёды была ве-льмі сціплым і светлым чалавекам і таму памяць пра яе таксама будзе светлай.

Галіна Кавальчук,

ст.навуковы супрацоўнік Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея, сябра суполкі «Узвышша» ТБМ.

 

Надзея Раманчык

Лён. Вырошчванне і апрацоўка ільну на Наваградчыне

Лён — травяністая расліна, з сцябла

якога атрымліваюць прадзільнае

 валакно, з насення — алей.

Тлумачальны слоўнік.

 

Так лаканічна даюць азначэнне ільну слоўнікі. Здаўна лён адзяваў і карміў беларусаў. Усё адзенне сяляне насілі ільняное, зімой — з дадаткам воўны, толькі па святах прыбіраліся ў «крамнае» (так называлі купленае).

Як ішоў працэс вырошчвання і апра-цоўкі ільну? Яшчэ восенню, пасля абмалоту з трасты галовак, адбіралі лепшае, бліскучае на-сенне (у нас яго, у адрозненні ад другіх відаў культур, называлі «семянё»), прасейвалі, скруж-валі пры дапамозе сіта — густога рэшата, затым яшчэ прапускалі на палатне, каб дробнае зелле, асабліва гірса, заставалася на ім, а слізкае насенне ссыпалася ў начоўкі ці «шаснастку». Частку пакідалі для вясенняга пасеву, а з астатняга рабілі алей. Дзесьці за Асташынам, у Басіне, быў спе-цыяльны заводзік. Яго хапала на ўвесь год. Асаб-лівым  поспехам алей карыстаўся ў час посту: яго перасмажвалі з цыбуляй, затым запраўлялі ежу, частку таўклі ў ступе і абмачалі бульбу. У ваенныя часы, калі не было газы, алей налівалі ў сподачак, клалі на беражок намочаную ў алеі сукнянку, падпальвалі. Самаробны кноцік даваў крыху святла. Мы нават урокі рабілі, чыталі пры такім асвятленні. Так нас, вясковых людзей, карміў, і нават даваў святло лён.

Вясной выбіралі самы лепшы кавалачак зямлі, ведалі час пасеву ільну і сеялі. Калі лянок падрастаў на пядзю вышынёй, яго жанчыны ве-льмі акуратна, далікатна палолі босыя, прыцяг-валі да гэтай работы дзяцей, каб лягчэй лянок уставаў. Вызвалены ад пустазелля, ён рабіўся кучаравенькім і хутка падрастаў.

Неўзабаве загончык вабіў вока блакітам, але кветачкі хутка адцвіталі. Сцяблінкі выцягва-ліся вышэй — і вось ужо, калі дакранешся, пагла-дзіш рукой, пачуеш тысячагалоснае шапаценне барашчастых галовак.

Палетак станавіўся светла-жоўтым — пара ўбіраць. Рвалі так: рукой правай абхоплівалі зверху, а леваю — знізу. Нарваўшы добрую жме-ньку, любаваліся хараством галовак, выцягвалі пустазелле, асабліва гірсу, і роўненькімі радоч-камі клалі на зямлю. Ён падсыхаў, збіралі ў сна-пкі, прывозілі ў гумно і пранікам абівалі галоўкі. Сем’е (насенне) сушылі, а трасту слалі на балоце на пэўны час вылежвацца. Калі ад валакна аддз-ялялася кастрыца, тады збіралі. Частку ільну мачылі ў затоках ракі, каб атрымаць адразу белы кужаль.

Паднятую трасту звязвалі ў снапы, і лён чакаў свайго часу, пакуль паробяцца ўсе паля-выя работы. Дзесьці ў кастрычніку і пазней збі-ралі трэяў; перад гэтым трэба было іх зарабіць — «зацерці трэю», ці потым адбыць дзень: ты —  мне, я — табе. Заказвалі сушню па чарзе. Жанчыны прыносілі свае церніцы з дому, прымацоўвалі злучаныя тры дошкі разам: дзве «шчокі» і адна пасярэдзіне з ручкай — «язык». Стаяла машына мялка: ручкай круцілі два зубчатыя валы, праз якія прапускалі жменю ільну — лягчэй было цер-ці. Работа была цяжкая, брудная. Дома ўжо трапалі лён, збівалася кудзеля — асмычыны, пасля часалі на спецыяльных шчотках, аддзялялася чыстая кудзеля — «зрэбе». Заставаўся чысценькі срабрысты лён, яго пралі і ткалі тоненькае палат-но — «кужаль», а кудзеля ішла на тоўстае палатно — зрэбнае. З яго шылі посцілкі, мяшкі, споднікі для мужчын. Паколькі купленыя шпулькавыя ніткі былі вельмі дарагія, жанчыны для паўся-дзённага ўжытку жменькі — «ручкі» лепшага ільну расчэсвалі спецыяльнай шчоткай, зроб-ленай з конскага хваста і ўмацаванай смалой, счэсвалі «пачасі» — тоненькую далікатную ку-дзелю, а тонкі лён пралі на верацяно, трасцілі ў дзве ніткі, клубок кідалі ў ваду і сукалі — звівалі ў левы бок на калаўротку.

 

Падрыхтоўка нітак для палатна.

Сноўніца

 

Спрадзеныя ніткі з калаўротка ці ручай-кі з верацён звівалі на вітушку — «баран», а калі прадзіва падлягала афарбоўцы, тады на большае матавіла. Тады па дзве ніткі накручвалі на сноў-ніцу: дзве вялікія рамы, прымайстраваныя крыж-накрыж. Так па дзве нітачкі снавалі ў на-шай мясцовасці каля Валеўкі. Працэс гэты цягнуўся вельмі марудна. На Любчаншчыне сна-ванне нітак адбывалася больш складана. Спра-дзеныя ніткі маталі на «тальку», матавіла ў вы-глядзе палкі каля 80 сантыментаў, да канцоў якой прымайстраваны палкі ў выглядзе літары І. Ніткі лічылі: 20 раз махалі і звязвалі ў пасмы. Калі набіралася 25, іншы раз 30 пасмаў, тальку нітак здымалі, прыкручвалі ў маток. Як патрэбна было, то фарбавалі ўсю пражу ці частку. А калі ткалі чыстае палатно, тады замочвалі ў гарачай вадзе з ільняным насеннем, білі пранікам — «перылі», сушылі і навівалі на вялікія шпулі — у залежнасці колькі губак (губіц) ткалі, шпулек было штук 20. Рама — шпуляўніца з вузкіх дош-чачак падзялялася на 2 часткі, нанізваліся шпу-лькі на драты, прыкладна 10 на кожны рад. Пры снаванні ляцела адразу на 20 нітак, кожная з якіх працягвалася цераз дзірачкі ў дошчачцы ў выглядзе вясла з ручкай. Уверсе ўбітую палку абкручвалі, вярталіся ўніз і тут перабіралі па дзве нітачкі. Знімаючы са сноўніцы, пражу рукой прадзявалі ў пятлю, атрымліваўся ланцужок — гэта была аснова.

 

Ткацкі станок

 

Ткацкі станок у нас у вёсцы называлі вярстак, або, проста, варстат. Апісаць гэты аг-рэгат немагчыма завочна, намаляваць — няма таленту. Назаву толькі некаторыя дэталі. Дзве вялікія бакавыя дошкі, якія злучаліся на адлег-ласці якіх 2-х метраў. Наверсе быў навой, на які накручваліся ніткі асновы, затым нітачкі ўцягва-ліся ў ільняныя з дзірачкамі-ячэйкамі ніча-льніцы, затым кручком — у бёрды — мноства пласцінак з чароту ці металічныя. Бёрды ўма-цоўваліся ў ляды. Нічальніцы пры дапамозе вяровачак прывязваліся да панажоў, а зверху круціліся драўляныя чапялкі. Берда з ніткамі ўкладвалася ў раму — ляды. Наступалі нагамі папераменна на панажы з вяровачкамі — адна нічальніца спускалася ўніз, утваралася шырокая шчыліна, запускаўся чаўнык з цэўкай, бёрдам стукалі, затым націскаўся другі понаж і зноў пайшоў уток, атрымлівалася палатно. Ткалі і чацвёрныя (у чатыры панажы) і васьмерныя (у восем) панажоў вырабы. Справа бакавой сценкі размяшчаўся жалезны дыск з зубамі. Ткачыха адпускала язычок дыска, палатно нацягвалася ўніз на другі вал і замацоўвала скобкай паміж зубоў.

У гэты час трэба было навіваць цэўкі ў чаўнык. Прыцягваліся да работы і дзеці. Ткалі палатно тонкае і зрэбнае, ручнікі і настольнікі (абрусы) — чацвёрныя і васьмёрныя і ў дзірачкі — «блізны». Выраблялі і шарачок з фарбаваных у сіні ці чорны колер нітак — накшталт цяпераш-ніх джынсаў. З яго шылі порткі мужчынам і спад-ніцы жанчынам.

Гатовае палатно рэзалі на кавалкі даўжы-нёй у 10-12 метраў і цэлае лета бялілі: намочвалі ў вадзе (Нёмане) і рассцілалі на поплаве. Гэта быў абавязак дзяцей. Калі палотны высыхалі, збіралі і мачылі зноў. Аберагалі ад гусей, якія пакідалі пасля сябе такія знакі, што потым не адмываліся.

Усе, і дзеці, і мужчыны, і жанчыны — споднюю бялізну насілі толькі ільняную, бо яна была такая прытульная, зімой сагравала, а летам прахалоджвала. І галоўнае: з кожным мыццём станавілася ўсё бялейшай і мякчэйшай.

 

Памёр выдатны беларускі гісторык

Юры Туронак

2 студзеня ўранку на 90-м годзе жыцця памёр выдатны беларускі гісторык Юры Туронак.

Юры Туронак нарадзіўся ў 1929 г. у Дукштах (сёння гэта Літоўская Рэспубліка). У Дукштах працаваў ягоны бацька, вядомы дзеяч заходнебеларускага руху лекар Браніслаў Ту-ронак. Пры канцы Другой сусветнай вайны маці Ю. Туронка — муж заўчасна памёр у 1938 г. — вырашыла вярнуцца на радзіму бацькоў, на Беласточчыну. А ў 1945 г. потым, як вядома, Сталін аддаў Беласточчыну ПНР. Так Юры Ту-ронак і апынуўся ў Польшчы.

У Варшаве ён скончыў Галоўную шко-лу планавання і статыстыкі.

Працаваў у Польскай замежнагандлёвай палаце, даследаваў кан’юнктуру міжнароднага хімічнага рынку, нават працаваў у Еўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэневе. Паралельна браў актыўны ўдзел у беларускім руху ў Польшчы, узначальваў грамадска-культурнае таварыства. Ад пачатку 1960-х Юры Туронак захапіўся гістарычнымі даследаваннямі.

У цэнтры навуковых зацікаўленняў Ю. Туронка — палітычная і культурная гісторыя Беларусі першай паловы XX ст. Ён вывучаў нацыянальны рух пачатку ХХ ст., беларуска-польскія дачыненні ў ХХ ст., гісторыю рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

У 1986 г. у Варшаве абараніў доктар-скую дысертацыю «Беларусь пад нямецкай аку-пацыяй». У 1993 г. кніга выйшла па-беларуску ды зрабілася бестселерам. У 2007 г. яна вытры-мала другое выданне, з праўкамі ды ўдаклад-неннямі аўтара. Юры Туронак таксама аўтар такіх кніг, як «Беларускае школьніцтва на Белас-точчыне» (1976), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), “Людзі СБМ” (2006).

Свайго роду стрыжнёвай постаццю, вакол якой так ці інакш абарачаюцца многія даследаваныя аўтарам сюжэты, выступае адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, кнігавыдавец, навуковец і педагог Вацлаў Іваноўскі (1880—1943). Паводле сведчання самога даследчыка, вывучэннем гэтага деяча ён заняўся з сярэдзіны 1970-х гадоў. На працягу наступнага дзесяцігоддзя ў польскім друку з’явіліся некалькі прысвечаных яму артыкулаў, якія ўрэшце склаліся ў асобную манаграфію «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі», што ўпершыню выйшла па-польску ў Варшаве ў 1992 годзе, а затым была перакладзена на беларускую мову (2007). Дарэчы Іваноўскі таксама быў выдатным хімікам.

У 2006 г. ранейшыя працы Ю. Туронка былі перадрукаваныя ў зборніку пад агульнай назвай «Мадэрная гісторыя Беларусі».

На пенсіі зімы ён праводзіў у Варшаве, у сваёй кватэры каля вуліцы Новы Свет, а лета — на малой радзіме, на Падляшшы. Да апошняга сачыў за ўсім беларускім жыццём, з унукамі размаўляў толькі па-беларуску. Гэта быў адзін з Вялікіх Беларускіх Інтэлігентаў, класікаў.

Паводле СМІ.

 

100 гадоў з дня нараджэння Васіля Хомчанкі

Васіль Хомчанка (12 студзеня 1919, вёска Канічы, Касцюковіцкі раён Магілёў-скай вобласці — 4 лістапада 1992) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Менскім хімі-ка-тэхналагічным тэхнікуме (1934-35), на рабфаку пры Бе-ларускім дзяржаўным універ-сітэце. 5.4.1937 г. быў рэпрэса-ваны (рэабілітаваны Вярхоў-ным Судом БССР у 1969 г.). Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе, да красавіка 1941 г. у Ніжне-Амурскім лагеры. У 1941-1968 г. — у Савецкай Ар-міі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях як камандзір мінамётнага звяза. У 1944 г. скончыў Буйнакскае пяхотнае вучылішча, у 1951 — Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве. У 1972-85 г. — загад-чык рэдакцыі прозы выдавец-тва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 г.

У 1930-я гады высту-піў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Ула-дзіміры на рускай мове — «Куда исчез гриб» (1957), «Жа-воронок» (1958), «Рас-сказы» (1959). Пісаў пе-раважна для дзяцей. У Менску на беларускай мове выдаў зборнікі апа-вяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы гене-рала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цу-дам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая ру-ка» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Аповесць «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэ-кістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртанне ў агонь» (1978). У кнізе аповесцей і апавяданняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) адлюстраваны падзеі перыяду рэпрэсій.

Аўтар сцэнарыяў мас-тацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага «Незнаё-мая песня» (пастаўлены ў 1983).

Пераклаў на беларус-кую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), апавяданні латышскіх і літоўскіх пісьменнікаў.

Вікіпедыя.

 

«НАС НЕ МІНАЙЦЕ!»

Удзельнікі нясвіжскай каляндарнай талакі не толькі гараджане, а і вяскоўцы,  людзі сталага веку, часта насельнікі  аддаленых ад райцэнтра  вёсак. Адзіная тут пацеха-падзея — прыезд два разы на тыдзень аўталаўкі, каб набыць самае не-абходнае: малако, крупы, за-палкі, пральны парашок. Так і ў Альхоўцы, што пры самым лесе.

Наталля Новік, Ларыса Свірыдовіч, Марыя Вальчык і Наталля Віценчык (на фота)  сустракаюцца зазвычай падчас прыезду той крамы на колах. Ёсць ім пра што пагаварыць. Жанчыны маюць багаты жыц-цёвы досвед, разуменне  сёння-шняга стану грамадства, кры-тычны розум. Яны не адсталі ад жыцця  — яны паперадзе(!): шануюць звычаі, трымаюць у памяці гістарычную мінуўш-чыну сваіх ваколіц, а родная мова  ва ўсім багацці яе слоў і выразаў, інтанацый і акцэнтаў гучыць тут напоўніцу, без аніякіх дамешкаў.

— Як гэта, каб не шана-ваць сваё!? — здзіўляецца і не-даўмявае Наталля Новік.

Памятаю, гадоў сем та-му, яшчэ пры жыцці паэта, Ла-рыса Свірыдовіч пытала: «Дзе гэта Гілевіч?  Па тэлевізары — не відаць, у  газетах  — нідзе вер-шыка не сустрэнеш. Такі паэт!»

Марыя Вальчык, ат-рымоўваючы чарговы талакоў-скі каляндар, папярэджвае:

— Вы ж глядзіце, калі будзеце зноў што выдаваць, каляндар ці кніжку якую, то нас не мінайце.

А Наталля Віценчык дадае:

— Заўсёды, наколькі можам, гатовы падтрымаць добрую беларускую справу. Мы ж альхоўцы!

Наталля Плакса. Нясвіж.

 

Праваслаўная царква Украіны атрымала незалежнасць

6 студзеня 2019 г. у саборы Святога Георгія ў Ста-мбуле Сусветны патрыярх Варфаламей уручыў прадста-яцелю Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ) мітрапаліту Епіфанію томас пра аўтакефа-лію (грамату пра незалеж-насць), тым самым фармальна завяршыўшы працэс стварэння новай царквы — пятнаццатай у сямействе прызнаных памес-ных праваслаўных цэркваў у свеце.

Праваслаўная царква Украіны (ПЦУ) была створана на Аб’яднальным саборы 15 снежня 2018 года. У саборы ўдзельнічалі ўсе іерархі Укра-інскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) і Украінскай аўтакефа-льнай праваслаўнай царквы, а таксама два епіскапы Украін-скай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.

Тады ж яе прадстая-целем абралі мітрапаліта Епі-фанія, які быў епіскапам УПЦ КП і намеснікам патрыярха Філарэта, які ўзначальваў яе.

Рашэнне Канстанціно-пальскага патрыярхата дара-ваць незалежнасць украінска-му праваслаўю і яго рэаліза-цыя суправаджаліся рэзкай крытыкай з боку Рускай пра-васлаўнай царквы і прывялі да разрыву адносін паміж РПЦ і Сусветным патрыярхатам Кан-станцінопаля.

 

На фінальны акт па наданні ўкраінскай царквы незалежнасці прыехала даволі шматлікая дэлегацыя з Кіева. У яе ўваходзілі святары нова-створанай царквы, чальцы ка-бінета міністраў, спікер Вяр-хоўнай рады, а таксама прэзі-дэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Напярэдадні ўсе яны прысутнічалі на ўрачыстай цы-рымоніі падпісання томаса патрыярхам Варфаламеем у саборы Святога Георгія на тэ-рыторыі Сусветнай патрыя-рхіі.

— Набожны ўкраінскі народ чакаў гэтага дабрасла-вёнага дня цэлых сем стагод-дзяў… (Сёння) святкуюць з намі князь Уладзімір і святая Вольга разам з усімі святымі нашчадкамі ўслаўленай укра-інскай зямлі, — заявіў, падпіса-ўшы грамату пра аўтакефалію, патрыярх Варфаламей.

Пасля заканчэння цы-рымоніі чальцы ўкраінскай дэ-легацыі прама ў храме выканалі традыцыйную калядку «Новая радасць стала». Падпяваў ра-дасным іерархам нядаўна ство-ранай царквы прысутны тут жа прэзідэнт Украіны Пётр Па-рашэнка. Менавіта дзякуючы яго шматгадзінным перамовам з патрыярхам Варфаламеем у красавіку мінулага года працэс здабыцця ўкраінскім правасла-ўем аўтакефаліі імкліва паско-рыўся.

 

Пакідаючы храм Свя-тога Георгія, многія епіскапы не маглі схаваць хвалявання. Вялікая частка з іх прыбыла ў Сусветную патрыярхію ўпер-шыню: да стварэння Права-слаўнай царквы Украіны іера-рхі непрызнаных украінскіх цэркваў былі ізаляваны ад сусветнага праваслаўя.

— Гэта як быццам дзіця нарадзілася, і ты яшчэ не веда-еш, што з ім рабіць, — сказаў у гутарцы з карэспандэнтам Бі-бі-сі мітрапаліт Валынскі Мі-хаіл, раней які належаў да не-прызнанай царквы Кіеўскага патрыярхата.

 

Уручэнне томаса пра аўтакефалію мітрапаліту Кі-еўскаму Епіфанію стала фіна-льным этапам прызнання не-залежнасці ўкраінскай царквы: з гэтага моманту Праваслаўная царква Украіны стала адной з пятнаццаці памесных права-слаўных цэркваў свету, а томас выступае для яе ў якасці свайго роду канстытуцыі.

Гэты дакумент апісвае ключавыя параметры існаван-ня царквы: у прыватнасці, ма-дэль яе кіравання, узаемаад-носіны з матчынай царквой у Канстанцінопалі і іншымі па-меснымі цэрквамі.

 

Асноўная інтрыга на дадзены момант складаецца ў тым, якія памесныя цэрквы прызнаюць новаствораную ўкраінскую царкву, а якія ад-мовяцца гэта рабіць па тых ці іншых меркаваннях. Дагэтуль у прамой і недвухсэнсоўнай форме пра прызнанне ці не-прызнанне новай царквы не заявіла, апроч уласна Канстан-цінопаля, ніводная з памесных цэркваў.

Раней у РПЦ заяўлялі, што наданне аўтакефаліі ўкра-інскай царкве здольна прыве-сці да глабальнага расколу ў праваслаўным свеце.

Так ці інакш, ужо ўве-чар у нядзелю ўкраінская дэле-гацыя пакінула Стамбул, везу-чы з сабой томас пра аўтаке-фалію — пергаментный скру-так, напярэдадні падпісаны патрыярхам Варфала-меем.

Пасля каляднай літургіі ў Кіеўскім Са-фійскім саборы, якая стала для мітрапаліта Епіфанія першай у яка-сці паўнапраўнага прад-стаяцеля ўкраінскай па-меснай праваслаўнай царквы, томас выставілі для агульнага агляду тут жа ў Сафійскім са-боры.

BBC News,

Руская служба.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

9/12 чэрвеня (ў Ад-дзел).

“Mes chers amis!

1) Soyez bien sur vos garde — (le Szuwaloff ci-devant chef de la 3eme section est a Vilna, je crois qu`il fait la haute police.

2) On voulait faire l`in-cision mardi — j`ai prie qu`on at-tende jeudi. Aujord`hui dr La-chowicz etait avec les medecins mil[itares] fon a Azour`e qu`en-core nous est prise, je marche a presente la tete en arriere avec grande douleur et difficulte — je ne peux meme me representer est-ce je pourvais descendre une montagne, ou un escalier — mal avoir des or brises.

Qu`est ce que vous ap-pelez maison d`Ignace? 16 rou-bels a fait 1500 kopiejki, n`est-ce pas? Un homme veut un capesk. Je vous embrasse et vos enfan-tes, que Dieu vous les garde.

Jeudi il faudra faire l`in-cision je ne pourrai bouger au moins une semaine” 302.

 

На наступны дзень г.зн. 10/22 чэрвеня праведзена цяжкая аперацыя. Ляховіч знайшоў трэцюю патрушча-ную костку — дастаў часткі

Таму тры дні не было вестак са шпіталя. Сям’я лічы-ла гэтае маўчанне за неабход-насць для хворага пазбягаць ўсякага руху і ўзрушанняў, а тым часам там рабіліся рэчы жудасныя, дзікія. Праз два дні, г.зн. 24 чэрвеня з’ехалася ка-місія. Разлічвалі, што знясіле-ны, збалелы вязень страціць сілу волі, прытомнасць думкі, самавалоданне і будзе вымуша-ны ў канцы сазнацца, “якія галоўныя асобы кіруюць усім паўстаннем у Каралеўстве і на Літве?” Дзве гадзіны мучылі няшчаснага, у канцы падняты абурэннем закрычаў:

— Дамагаюся суда яў-нага і адваката! Нічога не ве-даю, але хоць бы і ведаў, то вам не скажу.

Вестка пра тыя здзекі над вязнем і пра сказаныя ім словы на наступны дзень разы-шлася па ўсім горадзе. Толькі зняволеная жонка нічога пра тое не ведала.

У пятніцу 26/14 чэрве-ня паведамілі мне, што а вось-май па паўдні прыедзе паліц-майстар, палкоўнік Эслінгер (давераны Мураўёва) забраць мяне для спаткання з мужам.

Усю дарогу думала пра самавалоданне, пра ўстрыман-не ад слёз, каб слязьмі і паку-тамі сваімі не пабольшыць яго цяжкай долі, не пагоршыць ста-ну здароўя.

Пры ложку хворага стаяў стол, за якім сядзеў ка-мендант Вяткін і нейкія чальцы камісіі: каля дзвярэй шэсць жаўнераў і столькі ж пры дзвя-рах у калідоры.

Далі чвэрць гадзіны. З гэтай кароткай чвэрці засталіся ў маёй памяці, запаўшыя на ўсё доўгае цяжкае жыццё, бязмеж-ная змучанасць на твары каха-нага чалавека — лоб, далоні і шчокі палалі агнём — толькі во-чы яснелі шчасцем і вусны ра-дасна ўсміхаліся.

Пры прывітанні, пры першых словах не звяртаў ува-гі на прысутнасць непрыяце-ляў. Здавалася, што іх не ба-чыць, не ведае пра іх.

Я ўкленчыла пры ло-жку.

— Польцю, сказаў паў-голасам, — учора я падпісаў сабе вырак смерці словамі: “Нічога не ведаю, але хоць бы і ведаў, то вам не скажу”.

Што са мной сталася, не ведаю — апошнія словы, якія яшчэ чула, былі:

— Божа! Цябе не пад-рыхтавалі, цябе не папярэдзілі, што гэта наша апошняе спат-канне.

Калі вярнулася да мяне прытомнасць, запэўнілі мяне, што заўтра рана і з таго часу штодзень будзем бачыцца. Вят-кін правёў мяне і тое ж самае паўтараў, стоячы каля дрожак.

Доктар Фавелін іначай апавядаў у Пецярбургу тую хвілю. Як бы на словы Зыгмун-та пра падпісанне выраку сме-рці жонка сарвалася з калень, каб прыхіліць галаву да ног па-кутніка — сіл не стала — упала самлеўшая. Ці так было? Не ведаю. Памятаю толькі апош-нія чутыя словы і што мне гава-рылі пасля вяртання прытом-насці.

Вярнулася дадому. Прасядзела цэлую ноч без свя-тла, чакаючы раніцы, каб у лю-бую хвілю быць гатовай ехаць у вязніцу Зыгмунта, калі па мя-не прыедуць. Заўтра буду ін-шай, не засмучу яго недахопам сілы волі і  самавалодання.

Шэры, імглісты ранак завітаў нарэшце, а першым гу-кам будзіўшагася да жыцця го-рада было глухое буханне на ратушавым пляцы, проста пе-рад маімі вокнамі. Ведала, што гэта магло абазначаць — малілася за таго, які сёння меў расстацца з жыццём303.

Каля дзявятай з’явіўся Эслінгер. Выбягаю ўжо апра-нутая для выезду.

— Прыйшоў па загаду генерал-губернатара Мураў-ёва паведаміць, што н[айясней-шы] п[ан] найміласціва вяртаў мужа пані да сваіх ласк і да чы-ноў, падтрымкі і становішча пры ўмовах даведзеных г[ене-рал]-г[убернатарам] Мураўё-вым, каб назваў прозвішчы асоб, якія належаць да Нацыя-нальнага ўрада. Муж пані ада-пхнуў найвышэйшую ласку, не назваў жаданых прозвішчаў і за гэта ў тую хвілю, калі гава-ру, гіне нізкай смерцю на шы-беніцы.

 

Карэспандэныя з Віль-ні ў кракаўскі “Час” у 1863 годзе.

“Ад раніцы злавесны бубен абвяшчаў гораду новую ахвяру для Масквы, новага па-кутніка свабоды. Па дзявя-тай Серакоўскі атачоны на-тоўпамі войска з адкрытай галавой, стоячы ў дрожках, абапёрты на плечы ксендза і шпітальнага слугі, нягледзя-чы на пакуту ад незагоенай раны, са звыклай свабодай на твары, вітаў люд, які ціснуўся пры дарозе. Пасля прыбыцця на пляц даступіўся да яго яшчэ раз нейкі агент Мураўёва і перад шыбеніцай ад імя цара абяцаў поўнае прабачэнне, размяшчэнне пры боку цара і казачны лёс, каб толькі выдаў галоўныя спрунжыны ўраду ў Варшаве і на Літве.

Серакоўскі адказваў гучным смехам і словамі: “Каб твой цар карону мне сваю на галаву ўзлажыў, нічога не да-ведаецца, жыццё мне забярэ, але подлым не зробіць!”

Прачыталі дэкрэт. Серакоўскі адмовіўся яшчэ раз. Развітаўся з капланам, упаў на зямлю, пацалаваў яе ў апошні раз.

Кат падышоў — Сера-коўскі скінуў накінутую на яго кашулю, бо хацеў, каб да аста-тняй хвілі толькі сіла яго пе-рамагла, хацеў тым пратэс-таваць супраць гвалтавання ўсякіх правоў.

Забойцы пацягнулі яго да шыбеніцы. Апошнія яго словы былі: “Ойча, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі”.

Каплан перажагнаў ужо вісячага.

Герой Літвы ўжо не жыў”.

 

Змяшчаю яшчэ адзін лісток304 з вязніцы:

“Да пабачэння. Памя-тай, гавары Мілюціну і Нітча-лу (сакратару пры англійскім пасольстве) не толькі пра мя-не, але пра тое, што некалькі соцень чалавек знаходзяцца ў падобным, як я, становішчы. Вераснёўскі, паручнік-інжы-нер, брат Альфа (слугі Веляпо-льскага), які прыбыў у наш ад-дзел у палове красавіка, завя-раў, што ён — сто дзявяты афі-цэр, які выехаў з Пецярбурга, тое ж самае было і з Масквы, і з іншых мейсц. Заб’юць мяне — але ці  ж годна, каб усіх забі-валі? Гэта ж будзе горш, чым massacre de la Syrie305. Скажы М[ілюціну] і Н[ітчалу], што кроў тая ўпадзе раней ці пазней на іхнія галовы або на дзяцей іх. Вераснёўскі гаварыў, што калі ён і яго калегі падавалі ў адстаўку, сказана ім адкры-та: “З адстаўкай ці без ад-стаўкі — будзеце расстра-ляны”.

 

306 (4 ліпеня № 149).

Карэспандэнцыя з Ва-ршавы дня 30 чэрвеня 1863 года ў кракаўскі “Час”.

“Дня 27 чэрвеня ў Ві-льні, Мураўёў загадаў замарда-ваць на шыбеніцы Зыгмунта Серакоўскага, вядомага кіра-ўніка паўстання на Жмудзі пад прозвішчам Даленгі. Се-ракоўскі быў паранены куляй у пазваночную косць, таму не мог ні хадзіць, ні сядзець, то везлі яго і на эшафот узнеслі яго салдаты і знізу на гару на вяроўцы цягнулі: быў гэта жудасны, уражвальны від. Гэ-тая шляхетная і разумная галава на дзень цэлы ў пятлі павешаная, застанецца ў па-мяці народа на вякі. Напярэ-дадні экзекуцыі, на чвэрць га-дзіны маладой яго жонцы, якую ўзяў у мінулым годзе, да-зволілі адведаць яго, ляжаў у ложку і быў у пастаяннай га-рачцы з-за цяжкай хваробы.

Серакоўскі родам з Ва-лыні, з вядомай і шанаванай сям’і: прыгавораны ў мала-дым веку за патрыятызм да арыштанцкіх ротаў, даслу-жыўся там да рангу афіцэра. Убачыў у ім вялікія здольнасці, такт і высокую вывучку гене-рал Пяроўскі — губернатар, і яму дазволілі падацца ў Пецяр [бург] у вайсковую акадэмію. У Пецярбургу паўсюль звяртаў на сябе ўвагу, навучэнцы вай-сковай акадэміі лічылі яго за свайго лідара і рэальна быў лі-дарам у свеце ідэй вольных і прагрэсіўных. Ён зрабіў з вай-сковай акадэміі школу шляхе-тных і  вольнадумных людзей у Расіі; ён праз іх больш за Гер-цана ўплываў на афіцэраў і расійскую армію ў ліберальным кірунку. З другога боку заста-ваўся ў пастаянных стасунках з польскай эміграцыяй і з род-ным краем, у якім таксама не раз браў ініцыятыву ў кірунку нацыянальнай працы, якая вя-дзе да незалежнасці. Ведаў пра ўсё, што робіцца ў краі і добрай парадай уплываў на намаганні патрыётаў. У Пе-цярбургу да канца быў як бы прарокам для светлых і вольна- думных людзей.

Пасля выпуску з акадэ-міі як афіцэр Генеральнага штаба застаўся ў Ваенным міністэрстве, дзе неўзабаве пры міністры Мілюціне стаў адной з найбольш значных і ўплывовых фігур. Па яго па-радах і ініцыятыве міністр правёў у арміі не адну рэформу. (Асабліва падтрымліваў с[ве-тлай] п[амяці] Серакоўскі рэ-форму ў расійскім вайсковым дысцыплінарным праве, нама-гаючыся правесці адмену ў тым войску цялесных пакаран-няў, падтрымліваў гэта прад-стаўленнямі зробленымі ў Ва-еннае міністэрства, калі два разы быў пасланы ўрадам у Аў-стрыю, Прусію, Францыю і Ан-глію для вывучэння вайсковага дысцыплінарнага правапры-мянення і вайсковых вязніц. Чулі ад яго, аднак, не раз, як гаварыў, што, калі адменяць палачную дысцыпліну ў расій-скім войску, то маскоўскі сал-дат перастане быць быдлячы-най і не будзе сляпой зброяй дэспатызму, і будзе можна з яго нешта зрабіць для справы свабоды.) Пасылалі яго нека-лькі разоў за мяжу, дзе пазна-ёміўся з многімі знакамітымі вайскоўцамі ў Францыі і ў Італіі. Гарыбальдзі прасіў, каб застаўся пры ім начальнікам яго штаба, таму што ўсе ба-чылі ў ім вялікія вайсковыя здо-льнасці і велізарныя веды. Яго прадстаўленні, яго старанні і праекты ўплывалі на рэформу вайсковых дысцыплінарных асноў у Расіі, яго праекты, яго праца прывялі да адмены цяле-сных пакаранняў у расійскім во-йску. Быў гэта чалавек, які ка-лі за нешта браўся, мусіў гэ-тага дабіцца, таму датуль грукаўся ў Пецярбургу, датуль укладаў у вушы міністру па-трэбу адмены цялесных пака-ранняў, пакуль той нарэшце не ўзяўся гэта праводзіць. Але свайго дабрадзея расейскія салдаты ў Вільні павесілі. Па-весілі чалавека, у якім пачуцці і паняцці чалавечнасці вялі яго дарогай справядлівасці. Па-ляк, якіх мала, любіў больш за ўсё край і яго незадлежнасць, не перашкаджала яму гэта аднак імкнуцца да справядлі-вага ў Расіі прагрэсу, да дабра-чыннасці, асветы і ачалавеч-вання нават непрыяцеляў Ба-цькаўшчыны. Прыгожае гэта жыццё: у польскай гісторыі як ваяр і пакутнік заняў не про-стае месца”, а ў гісторыі сва-боды ў Расіі, якая толькі на-раджаецца, будзе згадваны як чалавек найбольш карысны.

Згодны з прынцыпамі Цэнтральнага Камітэта пад-трымліваў яго праграму, у якой бачыў ідэю агульнанацы-янальную і вышэйшую за ўсе дэмакратычныя ідэі. Паў-станне лічыў заўчасным, ад-нак, як толькі сталася яно фа-ктам, кінуў Пецярбург, кінуў званне расійскага палкоўніка і вялікую кар’еру, якая яго там чакала і паспяшаўся ў Вільню, адкуль паехаў на Жмудзь, як вайсковы начальнік Ковен-скага ваяводства. Не буду паўтараць баёў, якія правёў, перамог, якія атрымаў, скажу толькі, што ён высока падняў жмудскае паўстанне, што ён быў надзеяй усёй Літвы, што ў ім прадбачылі знакамітага камандзіра часткі будучай польскай арміі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

302 Мае дарагія сябры!

1) Будзьце пільныя — (гэты Шувалаў, даўней шэф 3 секцыі ў Вільні, веру што перш за ўсё спрву кантралюе.

2) Хацелі зрабіць надрэз у аўторак — маліўся, каб дачакаць чацвярга. Сёння доктар Ляховіч быў з вайсковымі лекарамі. (Далей незразумела.) Хаджу, адхіляючы галаву назад з вялікім болем і цяжкасцю. (Далей незразумела.) Што называеце домам Ігнацыя? 16 рублёў дае 1500 капеек, ці няпраўда? Цалую вас і вашых дзяцей, няхай Бог мае над імі апеку. У чацвер трэба зрабіць надрэз — дамагаецца пан М[аеўскі], які прыбывае ў чацвер — пасля надрэзу не змагу ляжаць што найменш тыдзень (франц.).

303 Серакоўскі быў павешаны на Лукішскім пляцы. Мураўёў зацвердзіў смяротны вырак, нягледзячы на ўмяшанне многіх асоб.

304 Апублікавана ў “Powstanie na Litwie i Bialorusi, 1863-1864 r., Масква, 1865, с. 19. Ліст быў напісаны на пачатку траўня н.с. (перад 8.V), калі Серакоўская ехала ў Пецярбург з мэтай атрымаць згоду пабачыцца з мужам.

305 “Сірыйская масакра” (франц.) разня хрысціян у Сірыі ў 1860 г., учыненая туркамі.

306 Прыпісана алоўкам: “Крашэўскі”.

 

Мінуў  2018 год — першы Год малой радзімы

Аляксандр Крой,

сябар садовага таварыства «Мігова»

і сябар абласной Рады ТБМ  

М і г о в а

За 18 км ад Гародні ў вёсцы Мігова, незвычайна прыгожых Прынёманскіх мяс-цінах некалькі стагоддзяў жылі мае продкі, амаль усе там і па-хаваны. Народжанаму ў Гаро-дні і маючаму нейкую ўнутра-ную адказнасць перад сваімі дзядамі і мігоўцамі хочацца падзяліцца з шаноўнымі чыта-чамі старымі-новымі ідэямі валанцёрскай працы ў апошнія гады сяброў нашага садовага таварыства «Мігова» (побач вёскі Мігова, вядомай з 1558 г., Гарадзенскі раён) па папуля-рызацыі мовы, гісторыі, куль-туры, турызму, якія цудоўна ўпісаліся ў афіцыйны Год малой радзімы. Магчыма, некаму бу-дзе цікава і карысна, бо   кіраў-ніцтва краіны прадоўжыла Год малой радзімы яшчэ на два гады.

 

Частка І

 

Сёння ў садовых тава-рыствах пакуль не трэба шмат-лікіх дазволаў як у гарадах, каб нешта вартае зрабіць (павесіць шыльду, назваць вуліцу, афор-міць прыпынак, паставіць па-мятны знак, правесці вечарыну памяці, ці выраўняць дарогу), галоўнае пераканаць садаводаў з кіраўніцтвам таварыства, і та-лакой можна шмат зрабіць для захавання памяці пра мінулае. Бо штогод знікаюць з геагра-фічнай мапы шматлікія населе-ныя пункты. У тысячах бела-рускіх вёсак ужо засталіся  апошнія жыхары, а колькасць лецішчаў каля вёсак, ці ў вёсках пашыраецца, яны жывуць сва-ім жыццём. Адбываецца паво-льны працэс рэурбанізацыі, людзі з горада вяртаюцца на малую радзіму ці мігруюць у сельскую мясцовасць, прыно-сячы ўжо іншую мову і куль-туру туды, дзе нядаўна была беларушчына. Хто, як не мы, можам парупіцца і свае края-знаўчыя напрацоўкі  практыч-на выкарыстаць для візуальна-га аднаўлення памяці і  мовы ў вёсках і на сваіх лецішчах (да-чах), калі ў гарадах гэта зрабіць усё складаней. Вывучыць се-льскую мясцовасць, знайсці  зацікаўленых дачнікаў, павесіць шыльды, зрабіць артаб’екты, назваць вуліцы, паставіць па-мятныя знакі, прывабіць пры-гожым беларускім словам. Ся-бры ТБМ, якія маюць дачы (лецішчы) ў розных кутках Бе-ларусі могуць выкарыстаць гэтыя ідэі ў бліжэйшыя два гады і зрабіць лепш за нас.

 

Кароткая перадгісторыя маёнтка Мігова і ваколіцаў

 

…Шмат людзей ужо добра ведае новае Гарадзен-скае вадасховішча (мора) на Нёмане даўжынёй больш за 40 кіламетраў  з самай магутнай ў Беларусі ГЭС (пакуль не за-пусцілі  на поўную магутнасць Віцебскую ГЭС на Заходняй Дзвіне). Тут, у даліне ракі па берагах Нёмана і ніжняй ча-сткі Котры, вядомымі бела-рускімі археолагамі (М. Чар-няўскі, В. Лакіза, Г. Семянчук, В. Абухоўскі, А. Матузка, А. Федарук і іншыя) былі зной-дзены дзясяткі стаянак і га-радзішчы людзей шматгадо-вай даўніны. Асабліва актыў-ныя працы вяліся перад пабу-довай Нёманскай ГЭС і затап-леннем  даліны Нёмана.  Вядо-ма, што ў гэтых Прынёман-скіх мясцінах знаходзіцца адна з трох стаянак верхняга пале-аліту каля в. Кавальцы (сёння Славічы, крэмнеапрацоўчая майстэрня), дзе з’явіліся са-мыя першыя людзі пасля ады-ходу ледавіка (Юравічы і Бер-дыж вядомыя нам са школы -на Гомельшчыне). Той, хто  праязжаў па дарозе  М-6 (Га-родня-Менск) каля Гарадзен-скага аэрапорта «Абухава» праз Аляксандрова і Мігова ў старажытнае Коматава,  дзе атракцыйная для сплаву рака Котра падзяляе Нёман на вер-хняе і сярэдняе цячэнне, веда-юць, што насупраць Коматава  на Нёмане пачалі будаваць першыя на сённяшняй Гара-дзеншчыне паравыя караблі ў 19 стагоддзі, якія прымалі ўдзел у першай Святовай вай-не. Якраз перад Коматава, побач вёскі Мігова, за два кіла-метры знаходзіцца садовае таварыства «Мігова», якое ўзнікла ў 80-я гады 20 стагод-дзя. Карэнныя жыхары вёскі, хто тут пастаянна жыў, усе адышлі ў лепшы свет, а едуць сюды новыя дачнікі і вяртаюц-ца на малую радзіму мігоўцы, што жылі ў Гародні і іншых неселеных пунктах. Хутка, праз аўкцыёны пашыраецца і катэджная забудова, участкі зямлі тут самыя дарагія ў Га-радзенскім раёне.

 Старажытная вёска і маёнтак Мігова маюць доў-гую і цікавую ўласную гісто-рыю. Але пра ўсю гісторыю Мігова іншым разам. Задоўга да панавання Расейскай імпе-рыі, у часы імперыі і да пача-тку 30-х гадоў ХХ стагоддзя быў на гэтых землях маёнтак Мігова. Напачатку 19 ста-годдзя ў склад маёнтка Міго-ва  ўваходзіла нямала земляў -з правага боку Нёмана фаль-варак Мігова, вёскі Мігова, Александрова, а на левым бера-зе Нёмана — Віцькі і Пескі.  Апо-шнія пазней сталі таксама ма-ёнткам, бо землі з правага і левага бакоў Нёмана мясцовы гаспадар Іван Абуховіч падзя-ліў паміж сынам Аляксандрам і дачкой Сафіяй. Вёска Пескі моцна пацярпела ад казацкага набегу ў сярэдзіне 19 стагод-дзя. Толькі ў «Канюхоўскім ро-ве» былі некалькі масавых ма-гіл мясцовых жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей.  На геа-графічнай карце вёскі і маён-тка Пескаў сёння  ўжо няма, а ў памяць пра мясцовых жы-хароў  пастаўлены крыж.

 

Каля аўтобуснага пры-пынка садовага таварыства і шашы з адносна маладымі лі-памі ў бок фальварка Мігова, праз дачы, раней праходзіла  старая ліпавая алея з дарогай для фурманак, вазоў, верагод-на, па ёй часта праязжаў буду-чы акадэмік Я. Карскі, вывуча-ючы мясцовыя гаворкі лю-дзей. Па гэтай ліпавай алеі  вя-домы папулярызатар гісторыі і спецыяліст па садова-парка-вым мастацтве Анатоль Фёда-рук спрактыкавана адшукаў падмурак сядзібы «Шлегя-ляў», апошніх гаспадароў маён-тка, спаленыага пад час І Су-светнай вайны. Гаспадары Бро-сэ-Шлегелі павінны былі дака-заць сваё рускае паходжанне, калі атрымоўвалі ад царскай улады маёнтак, пасля валодан-ня ім тутэйшымі да падзей 1863-1864 гг. Апошні свой прытулак Бросэ-Шлегелі  зна-йшлі каля царквы ў Коматава,  а  іх дзеці з’ехалі за мяжу падчас ІІ Святовай вайны. Ліпавая алея з таго часу захавалася то-лькі фрагментарна, а адна са старых ліп захавалася якраз на скрыжаванні дарог да садовых участкаў і сядзібы гаспадароў былога маёнтка.

 

Нараджэнне  ідэі па рэстаўрацыі і мастацкім афармленні прыпынка

 

Каля вялікай старой лі-пы на скрыжаванні дарог стаяў  прывезены ў 90-я гады ХХ ста-годдзя жалезабетонны прыпы-нак, у якім некаторыя члены садовага таварыства хаваліся  ад дажджу, чакаючы прыезду гандлёвай «лаўкі» ці прыга-раднага транспарту. Кожны дзень нехта праходзіў, ці праяз-жаў каля прыпынка на сваё лецішча, у Мігова, Коматава, вяртаўся назад і не звяртаў увагі на яго занядбаны від, на кінутыя пустыя бутэлькі, што ляжалі вакол яго.  Але, заўсёды знойдуцца людзі неабыякавыя і нованароджаную цікавую ідэю аднаго  чалавека падхо-пяць іншыя. У нас такім чала-векам стаў Шалай Мікалай Ан-тонавіч. Яго  ідэя ў весну 2018 года па рэстаўрацыі гэтага жа-лезабетоннага садовага пры-пынка і яго мастацкім афар-мленні за ўласныя грошы была падхоплена старшынём, іншымі сябрамі садовага таварыства і на працягу летняга адпачынку  2018 года — ажыцёўлена, бо старшыня садовага тавары-ства Радзіваноўскі Віктар Фра-нцавіч, чалавек у раёне вядомы і актыўны, ініцыяваў шмат доб-рых і неабходных спраў для садовага таварыства разам з актывам сада-водаў (смецце-выя бакі, ста-янкі для аўта-мабіляў,  ямы для раслінна-сці, пясчана-жвіровая пад-сыпка дарог, капрамонт ар-тэзіянскай сві-дравіны і пом-павай сістэмы на беразе Нё-мана, індыві-дуальныя і ву-лічныя элект-ралічыльнікі, відэаназіран-не, вулічныя шлагбаўмы і шмат іншага). Пра яго ініцы-ятывы ўжо пі-салі ў мясцовых газетах, паказ-вала Гарадзенскае тэлеба-чанне…

Кароткая  гістарычная даведка. У маёнтак Мігова на-пачатку ХХ стагоддзя прыяз-джаў адпачываць і працаваць разам са сваёй сям’ёй знакаміты акадэмік Я. Карскі (з Варшавы, Санкт-Пецербурга), ганаровы старшыня Усебеларускага з’езда 1917 года. Ён шмат разоў бываў  і жыў на дачы ў маёнтку Мігова разам з сям’ёй. Напры-клад, летам 1901 года Я. Карскі ў маёнтку Мігова адпачываў і працаваў разам з сям’ёй тры месяцы. 21.06.1909 г. рэдакта-ру «Нашай Нівы» А. Уласаву быў адпраўлены ліст. Адсюль ішла карэспандэнцыя вядомы-мі вучонымі. З маёнтка Мігова ішла аплата за вучобу сыноў Я. Карскага. У Гародні яго імем названа вуліца, абласная бібліятэка, лепшая сярэдняя навучальная ўстанова па выні-ках 2018 года ў Беларусі — гім-назія № 1 носіць таксама імя акадэміка Я. Карскага, у ГрДУ праводзяцца Карскія чытанні. У 2011 годзе, да 150 годдзя Я. Карскага, Гарадзенскае ТБМ разам з музеем Я. Карскага гім-назіі №1 імя Я. Карскага, рас-працавалі турмаршруты і вы-пусцілі вялікія каляровыя пла-каты, прысвечаныя ім…

Таму мы, садаводы, вырашылі, што акадэмік Я. Карскі, які аб’ехаў многія на-селеныя пункты Гарадзенш-чыны ў пошуках духоўных беларускіх скарбаў, а ў Мігове, жывучы месяцамі на дачы,  збі-раў матэрыялы і верагодна пі-саў старонкі  фундаментальнай працы «Беларусы», будзе вы-датным  брэндам і галоўным тварам нашага мастацкага пра-екту на прыпынку ў Мігове.

У Гарадзенскім раёне і па краіне вельмі  шмат садовых таварыстваў, якія маюць свае прыпынкі, каля якіх ёсць ней-кія жалезабетонныя канструк-цыі, драўляныя навесы, якія належаць дарожным службам, садовым таварыствам, ці  нека-му яшчэ..

Ці магчыма нашу ідэю па рэстаўрацыі і мастацкім афа-рмленні прыпынка ажыцця-віць у іншых садовых тавары-ствах за невялікія сродкі, калі гэтага нехта пажадае?

Канешне, калі ёсць прыпынак, які патрабуе аднаў-лення » асвяжэння» і знойдуцца неабыякавыя людзі ў любым садовым таварыстве, якія гато-вы за ўласныя сродкі, ці за сро-дкі нейкага фундатара (спон-сара) гэта зрабіць.

 

Які прыкладны алгарытм дзеянняў і адкуль узяць грошы?

 

Спачатку варта  заняц-ца індывідуальнай асветнай працай, напісаць краязнаўчыя артыкулы пра мясцовых асо-баў, даць садаводам пачытаць, кіраўніцтву. Некаму акрамя чаркі і рыбалкі нічога не трэба, іншаму наадварот не хапае духоўных пошукаў і ствараль-най працы. Праз нейкі час можна стварыць ініцыятыў-ную групу і падзяліць запла-наваную працу, даведацца, каму належыць канструкцыя прыпынка, ці навес. Дамовіцца з гаспадарамі ўласнасці кан-струкцыі і зямлі, можа і яны змогуць дапамагчы адрэстаў-раваць? Можна рэстаўрацыю зрабіць самім, як зрабілі мы, можна запрасіць за грошы спе-цыялістаў-будаўнікоў. У нас былі спецыялісты — сябры на-шага таварыства. Будаўнічыя матэрыялы можна купіць, ці пашукаць па садовых гаспадар-ках. Большасць будматэрыялаў і працоўны інструмент мы пры-неслі са сваіх дачаў, новыя  за-траты збольшага пайшлі на фа-рбы і мастака. Потым неабход-на даручыць мясцоваму края-знаўцу-садаводу, гісторыку, географу, распрацаваць пра-ект эскізу на гістарычную тэ-матыку, прысвечаную, напры-клад, Году малой радзімы, які для добрых спраў кіраўніцт-вам краіны прадоўжаны да 2020 года. Засталося гэта толькі ажыццявіць, нічога склада-нага…

 

Частка ІІ

 

Што і як рабілі

 

…Сябры садовага таварыства, іх родныя, дзеці з дапамогай уласных «балгарак» знялі старую фарбу і тын-коўку са сцен, моцным пы-ласосам пад вялікім ціскам вады добра адмылі ад пылу і слядоў тынкоўкі сцены. На-клалі клеявы раствор, выраў-нялі, адшкурылі, зачысцілі, падрыхтавалі сцены для фар-бы-асновы. Пафарбавалі не-калькі разоў у светлы колер. На гэта пайшло каля трох тыд-няў (рэстаўрацыю рабілі то-лькі ў выходныя, бо не ўсе былі ў адпачынку).

(Працяг у наст. нумары.)

 

 

 

«Калядная батлейка» ў Полацку

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва ў Полацку ў гэтыя святочныя дні праводзіць незвычайныя заняткі для дзяцей «Калядная батлейка». Нават на фотаздымках усё, што адбываецца выглядае вельмі прыгожа і цікава, перака-найцеся самі.

Запісацца на заняткі і спектакль можна па тэлефоне 42 30 41, распавялі gorod214.by ў музеі. Іх кошт — 25 рублёў на групу да 25 чалавек.

gorod214.by.

 

Старыя і новыя вуліцы Нясвіжа

Даўняя мара чыноўнікаў Нясвіжскага райвыканкама вярнуць вуліцам старажытнага Нясвіжа старажытныя назвы рэалізавана часткова. Вуліцы пакуль не перайменавалі, але ў пача-тку многіх (па факту — увесь цэнтр горада) развешаны шыльды з гістарычнымі і сучаснымі назвамі.

 

Сумненне, канешне, выклікае гістарычная выліца “Студзенчаская”, але тут канкрэтна трэба ўнікаць, адкуль і з якіх часоў назва ўзялася. А ў астатнім можна толькі пахваліць нясвіжскія ўлады. Хоць памалу, а нешта робіцца.

Наш кар. 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *